Прэзентацыя кнігі "І зорнае неба над галавой..."
Астраномія займае адно з самых галоўных месцаў у фундаменце сучаснай навукі. Веданне законаў Сусвету пашырае наш светапогляд з межаў Зямлі да бяскрайняга Космасу, паказвае наша месца і прызначэнне ў ім.Асаблівую цікавасць выклікае гісторыя развіцця гэтай навукі, поўная трагічных момантаў, фенаменальных адкрыццяў і рэвалюцый у нашай свядомасці. Свой вялікі ўклад у гэтую гісторыю зрабіла і беларуская астраномія. І менавіта развіццю нашай астранамічнай навукі прысвечаная кніга Леаніда Лаўрэша "І зорнае неба над галавой...", якая толькі што выйшла ў выдавецтве "Лімарыус".
У сваёй кнізе аўтар часцей за ўсё звяртаецца да развіцця навукі аб зорках у сценах Віленскага універсітэта. Ён паказвае, што разам з поспехамі ў выкладанні гуманітарных навук, Галоўная літоўская школа (тагачасная назва універсітэта) актыўна выкладала фізіка-матэматычныя навукі і ў першую чаргу, астраномію. Значная частка матэрыяла прысвечаная дзейнасці славутага беларускага астранома, рэктара універсітэта Марціна Пачобут-Адляніцкага.
Кніга таксама ўзгадвае асобаў, якія былі звязаныя з беларускай астраноміяй праз мастацтва і літаратуру, праз творы, прысвечаныя вядомым астраномам. Яна стане цікавай навукоўцам, гісторыкам і проста неабыякавым да беларускай культуры людзям.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 27 красавіка (суббота) ў 18.00, у Мінскім гарадскім планетарыі. Запрашаем усiх жадаючых - уваход вольны.
Сайты:
Мінскі планетарый
Часопіса "Маладосць"
Афиша Минска
interfax.by
afisha.tut.by
afisha.sb.by/15461/
Пра гісторыю беларускай астраноміі па-беларуску
Астраномія займае адно з самых галоўных месцаў у фундаменце сучаснай навукі. Веданне законаў Сусвету пашырае наш светапогляд ад межаў Зямлі да бяскрайняга Космасу, паказвае наша месца і прызначэнне ў ім.
Асаблівую цікавасць выклікае гісторыя развіцця гэтай навукі, поўная трагічных момантаў, фенаменальных адкрыццяў і рэвалюцый у нашай свядомасці. Свой вялікі ўклад у гэтую гісторыю зрабіла і беларуская астраномія. І менавіта развіццю нашай астранамічнай навукі прысвечаная кніга Леаніда Лаўрэша "І зорнае неба над галавой...", якая толькі што выйшла ў выдавецтве "Лімарыус".
У сваёй кнізе аўтар часцей за ўсё звяртаецца да развіцця навукі аб зорках у сценах Віленскага ўніверсітэта. Ён паказвае, што разам з поспехамі ў выкладанні гуманітарных навук, Галоўная літоўская школа (тагачасная назва ўніверсітэта) актыўна выкладала фізіка-матэматычныя навукі і ў першую чаргу, астраномію. Значная частка матэрыялу прысвечаная дзейнасці славутага беларускага астранома, рэктара ўніверсітэта Марціна Пачобута-Адляніцкага.
Кніга таксама ўзгадвае асобаў, якія былі звязаныя з беларускай астраноміяй праз мастацтва і літаратуру, праз творы, прысвечаныя вядомым астраномам. Яна стане цікавай навукоўцам, гісторыкам і проста неабыякавым да беларускай культуры людзям.
27 красавіка 2013 г. у Менскім планетарыі прайшла прэзентацыя кнігі. На сустрэчы прысутнічалі менскія аматары астраноміі, гісторыкі Алег Дзярновіч (аўтар прадмовы да кнігі) і Таццяна Вароніч, дырэктар выдавецтва "Лімарыус", якое выпусціла кнігу ў свет, Марына Шыбко, загадчык планетарыя Менскага палаца дзяцей і моладзі Аляксандр Мікуліч і інш. Адбылася паўтарагадзінная размова, падчас якой аўтар адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Прэзентацыя закончылася паказам зорнага неба і лекцыяй на беларускай мове, якую правёў Віктар Малышчыц.
На апошняй старонцы вокладкі змешчаны верш Максіма Багдановіча:
Я хацеў бы спаткацца з Вамі
на вуліцы
Ў цёмную сінію ноч
І сказаць:
"Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя -
папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?"
Вялікія словы вялікага паэта, але ж колькі работы мы павінны зрабіць усе разам, каб усім разам ляцець не абы-куды, а да нашых, беларускіх зор. І кніга Леаніда Лаўрэша важкі камень у тым бруку, на той вуліцы, перад тымі зорамі.
Наш кар. Фота Таццяны Вароніч.
НАША СЛОВА № 18 (1117) 2 траўня 2013 г.