Папярэдняя старонка: Прэзентацыі кнігі

Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна 


Дадана: 25-05-2013,
Крыніца: pawet.net.



Беларуская астраномія пачалася са Скарыны

17 траўня 2013 | Піша Аляксей Табяшэўскі
У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага прайшла прэзентацыя новай кнігі краязнаўцы Леаніда Лаўрэша “I зорнае неба над галавой…: Нарысы з гiсторыi астраномii”.
Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 (фотаздымкі). Леанід – аўтар больш чым 80 гістарычных артыкулаў на розныя тэмы, даследуе гісторыю свайго роднага краю – Лідчыны, біяграфіі славутых людзей рэгіёна, а таксама з’яўляецца стваральнікам і адміністратарам аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў – pawet.net.
Новая кніга “I зорнае неба над галавой…: Нарысы з гiсторыi астраномii” стала сапраўднай нечаканасцю для гістарычнай супрольнасці.
“Існуе такі стэрэатып, што беларусы нічога не дасягнулі ў тэхнічных навуках. Іх доля – гуманітарныя. Аднак гэтая кніжка цалкам абвяргае гэтае сцвярджэнне ”— прадстаўляючы аўтара, зазначыла доктар гістарычных навук Святлана Марозава.
Тэма кнігі сапраўды рэдкая і вельмі цікавая. Увогуле, даследванне гісторыі развіцця розных навук – справа песрпектыўная і яшчэ маладаследваная ў Беларусі. Тым больш, даследванне гісторыі развіцця астраноміі ў нашай краіне.
Новая кніга акурат і з’яўляецца добрым і якасным пачаткам ў гэтай справе. У ёй, праз біяграфіі славутых астраномаў, расказваецца пра станаўленне гэтай навукі ў нашай краіне.
“Усё пачалося, можна сказаць, з абурэння, калі некалькі гадоў таму я прачытаў артыкул аднаго гісторыка пра дзейнасць нашага славутага земляка Марціна Пачобута-Адляніцкага. У артыкуле было напісана, что ён адкрыў сузор’е. Але яго ж адкрыць нельга!” – кажа Леанід.
Тэма кнігі, як аказалася, не выпадковая для Леаніда. У юнацтве ён займаўся астраноміяй.
Вельмі ўдала спалучыўшы свае тэхнічныя веды, якія ён атрымаў калісьці, і гістарычны аспект, краязнаўца і напісаў гэтую кнігу.
Яна дае магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю развіцця менавіта астраноміі, але і ўбачыць некаторыя грані тагачаснага жыцця. Напрыклад, у ХІХ ст. вельмі моднай забавай было на балах ды вечарынах увечары глядзець на зорнае неба. Аказалася, што шмат у каго з мясцовай беларускай шляхты былі свае, на той час магутныя, тэлескопы.
У кнізе сабраныя факты не толькі пра беларускіх навукоўцаў, але і пра развіцце агульнаеўрапейскай астранамічнай навукі ад самага пачатку яе існавання да выбітных асоб ХХ ст
t-styl.info/by/115/news/10351/Беларуская-астраномія-пачалася-са-Скарыны.htm

Прэзентацыя кнігі "I зорнае неба над галавой…: Нарысы з гiсторыi астраномii"

Велiчная карцiна зорнага неба прыцягвае ўвагу чалавека сваёй непаўторнай прыгажосцю. Чалавецтва заўсёды спрабавала i спрабуе асэнсаваць, якое месца яно займае ў Сусвеце, што такое гэты Сусвет, як ён уладкаваны, як паўстаў i цi заўсёды iснаваў. Аднак астранамiчныя веды акрамя высокага сэнсу - спасцiжэння Сусвету - заўжды мелi i ўтылiтарны характар i былi неабходныя для паўсядзённага жыцця. Менавіта пра развіццё астранамічнай навукі і ролю нашых суайчыннікаў у гэтым і расказваецца ў новай кніге Леаніда Лаўрэша ("I зорнае неба над галавой…": Нарысы з гiсторыi астраномii / Леанiд Лаўрэш. - Мінск: Лімарыус, 2013.).

Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 (фотаздымкі).

Прэзентацыя адбылася 16 траўня 2013 г. у Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. Уступнае слова сказала дырэктар бібліятэкі Лідзія Мальцава. У форме вольнага дыялогу прэзентацыю вяла доктар гістарычных навук, прафесар Святлана Марозава. Сярод іншага, яна сказала, што раней аўтар быў добра вядомы як даследчык гісторыі свайго краю, таму новая яго кніга - нечаканы для нас паварот, прысвечана гісторыі астраноміі. Нельга разглядаць гісторыю астраноміі Беларусі, ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расіі, СССР ізалявана, без еўрапейскай, сусветнай астраноміі. Асаблівасць навуковага почырка Лаўрэша - даследаванне гісторыі Гарадзеншчыны, Лідчыны ў еўрапейскім кантэксце. З другога боку, як Еўропа, еўрапейскія тэндэнцыі, працэсы бачыцца скрозь прызму нашага краю.

Новая кніга расказвае пра гісторыю навукі праз біяграфіі вучоных і навуковых інстытуцый, аўтар апісвае як развіццё еўрапейскія навукі уплывала на аналагічныя працэсы у нас. У кнізе - багацейшая фактура, прапрацаваны вялізны пласт літаратуры на сямі мовах. У канцы кнігі, у раздзеле дадаткі, шмат паэзіі знакамітых аўтараў, прысвечанай нашым астраномам, і наогул аўтар спрабуе паказаць, што па вялікаму рахунку навукі гуманітарныя і прыродазнаўчыя - адзіныя.

Аўтару прышлося адказаць на шматлікія пытанні. Сярод іншага ён сказаў, што кніга пачалася з абурэння, калі гадоў з 10 таму ён прачытаў артыкул у энцыклапедыі пра нашага славутага земляка Марціна Пачобута-Адляніцкага, дзе было напісана, што Пачобут адкрыў сузор'е. Але сузор'е адкрыць нельга, бо гэта проста пляцоўка на небе.

Вельмі цікава выступілі першыя чытачы кнігі, студэнты-гісторыкі ГрДУ Ігар Кіркоўскі і Вольга Кірысава.

У прэзентацыі сярод іншых прынялі удзел прафесар Аляксей Пяткевіч, краязнаўца і фізік Алесь Госцеў, дацэнт Наталля Івашчанка, дацэнт Іна Соркіна, гісторык Ігар Трусаў, гаспадыня галерэі "Крыга" Марыся Мацко, дактарант Інстытута гісторыі навукі Польскай акадэміі навук Андрэй Ціхаміраў.

Прэзентацыя, як заўжды, закончылася прыемным для аўтара рытуалам падпісання сваёй кнігі.

Наш кар.

НАША СЛОВА № 21 (1120) 22 траўня 2013 г.


Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна. Прэзентацыя кнігі 16.05.2013 у Гродна.
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX