Вярнуцца: Прэзентацыі кнігі

19.10.2013 у Лідзе


Аўтар: Марозава С.В.,
Дадана: 22-10-2013,
Крыніца: pawet.net.



Сустрэча з адміністратарам сайта “Pawet”

19 кастрычніка 2013 г. студэнты першага курса факультэта гісторыі, камунікацый і турызма здзейснілі вялікае падарожжа па гістарычных мясцінах Гродзеншчыны. Іх шлях пралёг праз Шчучын – Старыя Васілішкі – Мураванку – Ліду – Іўе – Гальшаны – Кушляны – Залессе – Крэва – Баруны. У праграму вандроўкі ўваходзілі таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, якімі багаты наш край.
Не часта мы асабіста ведаем у твар стваральнікаў і адміністратараў сайтаў, чыімі інфармацыйнымі рэсурсамі рэгулярна карстаемся. У Лідзе з такім чалавекам пазнаёміліся. Гэта Леанід Лаўрэш – краязнаўца, пастаянны аўтар газеты “Наша слова”, часопіса “Лідскі летапісец”, аўтар чатырох кніг і каля сотні артыкулаў, а таксама стваральнік і адміністратар самага першага беларускага гістарычнага сайта Pawet. Гэта ён, краязнаўца новага пакалення, паставіў інфармацыйныя рэсурсы на службу краязнаўства.
Пад час сустрэчы адбылася прэзентацыя двух кніг Л.Лаўрэша: “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне” ( Полацк, 2012) і яго нарысаў з гісторыі астраноміі на Беларусі “І зорнае неба над галавой…” (Мінск, 2013).
Знаёмства з Л.Лаўрэшам адбылося ў лідскай грэка-каталіцкай капліцы, якую любезна прадставіў для сустрэчы настаяцель гэтай парафіі а. Андрэй, дарэчы, - магістр тэалогіі, дактарант Каталіцкага ўніверсітэта імя кардынала Вышынскага (Варшава). Ён пазнаёміў гасцей з Гродна з дзейнасцю сваёй парафіі.

С.В. Марозава, доктар гістарычных навук,
прафесар кафедры гісторыі Беларусі,
археалогіі і спецыяльных гістарычных
дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы




(60KB) 19.10.2013 у Лідзе.(61KB) 19.10.2013 у Лідзе.(49KB) 19.10.2013 у Лідзе.(51KB) 19.10.2013 у Лідзе.(68KB) 19.10.2013 у Лідзе.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX