Вярнуцца: Лаўрэш Л. I зорнае неба над галавой…

Дадаткi


Аўтар: Лаўрэш Леанiд,
Дадана: 10-04-2013,
Крыніца: "I зорнае неба над галавой…": Нарысы з гiсторыi астраномii / Леанiд Лаўрэш. — Мінск: Лімарыус, 2013.

Спампаваць




1. Урывак з паэмы Адама Мiцкевiча «Пан Тадэвуш»
2. Мiхал Карыцкi. Вiншаванне
3. Кароткая бiблiяграфiя твораў Марціна Пачобута
4. Спiс рэчаў у 1865 г., якiя засталiся пасля выдалення з Вiльнi ўсiх рэчаў, якiя не маюць «навукова-гiстарычнай каштоўнасцi»
5. Спiс прац Яна Снядэцкага
6. Камета 1811 г.
7. Праца Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце развiцця практычнай астраномii ў XVI-XVIII стст.
8. Памяцi В. К. Цэраскага
9. Спiс прац В. К. Цэраскага
10. Некалькi артыкулаў В. К. Цэраскага
11. Сцiслы выклад гiсторыi вывучэння Марса
12. Дадаткi да раздзела пра Г. А. Цiхава
13. Смысл созвездий. Посвящается Г. А. Тихову
14. Выступ Г. А. Цiхава «Найноўшыя даследаваннi па пытаннi аб раслiннасцi на планеце Марс»
15. Сонечны гадзiннiк у в. Iшчална
16. Грыгарыянскi i юлiянскi календары
17. Некалькi iмгненняў ХХ ст.

1. Урывак з паэмы Адама Мiцкевiча «Пан Тадэвуш»

Гэты ўрывак выразна адлюстроўвае ўяўленне беларускага шляхцiца XVIII - пачатку XIX ст. пра пабудову Сусвету i народную астраномiю.

Адам Мiцкевiч
Пераклад Я. Семяжона

Пан Тадэвуш

Кнiга 8. Наезд

Пан Войскi, разглядаўшы зорак мiрыяды,
Казаў: - Вось Млечны Шлях, Рак, высевы Плеяды,
Сузор'е Кастара з Палуксам - брата з братам,
Празванае пазней вучонымi «Блiзняты»,
Вядомае як Лель з Палелем у славянаў;
А тут лiцвiнамi па-роднаму празваны:
Лель - ад Лiтвы, Палель - празванне ад Кароны.
Свет розны, i Сусвет па-рознаму хрышчоны.
Вунь Вагi ззяюць шалямi, як дзве манеты.
На iх тварэц узважваў пры стварэннi свету
I зоркi i планеты, перш чым на арбiты
Паставiць кожную (кажу, бо не забыты
Паданнi даўнiны!), ды i забыў у небе
Свой твор, каб людзi ўзор з iх бралi пры патрэбе.
Паўночней Вагаў - Сiтца. Бог праз тое сiта,
Як у паданнях кажацца, па жменьцы жыта
Тады-сяды шпурляў Адаму ў спачуванні
Няшчаснаму, якi знаходзiўся ў выгнаннi
З Эдэма за грахi.
А там вунь, вышай Сiтца,
Давiдава рамiзнiцкая каляснiца,
Iначай - Воз. Але ў лiцвiнаў у гаворцы
Той воз, што перадам стаiць к Палярнай зорцы,
Завуць яшчэ Рыдван Анёльскi. Iм вядома
Лепш, чым дасведчаным сучасным астраномам,
Што, седзячы на возе тым, свой меч бунтарскi
Люцыфер супраць Бога ўзняў, каб лад свой царскi
Сiлком устанавiць, а Бог каб быў падданым.
Але архангел Мiхаiл - ён быў адданы
Ўсявышняму - у самы час збiў д'яблу рогi.
Зламаўшы колы, ён Рыдван сапхнуў з дарогi!
Вось i завiс той воз мiж зорачак нарогам,
Бо колы замянiць архангел, дзякуй Богу,
Дазволу не дае.
Старыя i другое
Паданне ведаюць, хутчэй за ўсё чужое,
Мо i яўрэйскае, ад рабiнаў, - нiбыта
Той задыякаў знак, што выглядам на кiта
Падобны, кiт i ёсць, а Цмокам ён празваны
Па звычцы, бо найменне меў Левiяфана.
Ён да патопу i ў патоп знаў толькi воды,
З глыбiнь i не ўсплываў, агiдны страх прыроды.
Калi ж патоп сышоў i суша зноў падсохла,
Страшыдла тое ў лужыне змялелай здохла.
Аднак шкiлет яго застаўся, i анёлы,
Як сведчаць знаўцы мiфаў іўдзейскай школы,
Касцяк той паднялi i ў небе падвязалi,
Каб людзi помнiлi i больш не дазвалялi
Нiдзе пладзiцца гэтакай благой жывёле.
Так i ў Мiры плябан мясцовы пры касцёле
Развесiў выкапнi касцей iстот падобных
З часоў даўнейшых, можа, нават дапатопных.

Дзед Войскi ўсё, што знаў пра зоркi i планеты,
Не ўтойваў у сабе, а ўсiм любiў з iмпэтам
I расказаць, i паказаць хоць i наўдачу,
Бо ўжо, як нi ўглядаўся ў неба, дрэнна бачыў.
Старэў ён сам, i вочы толькi што мiргалi,
Нат акуляры iм наўрад цi памагалi;
Але калi не так паказам, дык расказам
Ён здольны быў гасцей зачараваць адразу.

I ўсё ж ахвочых слухаць дзеда штосьцi мала
Было на гэты раз: усiх цяпер забрала
Цiкавасць не да Вагаў, нават не да Цмока,
А вунь да той праявы, што навiдавоку
Паўсвету з захаду ляцiць, i ззяе ўночы,
I, не мяняючы кiрунак свой паўночны,
Хвастом агнiста-зыркiм слепiць люд планеты
Злавеснiцы вайны, бядот i слёз - каметы.

Сваiм ядром, нiбы крывавым вокам,
Яна аж засцiць зоркi i з падскокам
Адольвае прастору сфер, як быццам
Спяшаецца ў Давiдаў воз садзiцца.

Шчэ звечара або дасветкам раннiм
Лiцвiны з невясёлым прадчуваннем
Гадаюць, гледзячы на неба:
«Што нам
Яна вяшчуе гонам тым шалёным
На поўнач з захаду, к Палярнай зорцы?»

Мясцовы астраном, нябёс дазорца,
Разважлiва прарочыў - будзе блага!
Чароды гругання якаясь прага
Прыгнала ў край, счарнiлi ў полi ніву
Знай: прадчуваюць трупы на спажыву.
Другi гатоў быў клясцiся, што бачыў
Вялiзны юр ваўчыны цi сабачы
Здалёку не разгледзеў, - чуў, што вылi
I лапiшчамi дзёрн заўзята рылi,
Як быццам чуючы жуду памору.
А стражнiкi, вяртаючыся з бору,
Пры могiлках сустрэлi, як жывую,
Не сiрату, а Дзеву Маравую.
Вышэй ялiн самотная стаяла
I плат свой акрываўлены трымала
Рукою левай - гэта знак, што будзе
Вайна або чума i вымруць людзi.

Свае прыкметы, стоячы пры плоце,
Ткнуў i цiвун (ён рапарт аб рабоце
За кожны дзень здаваў Суддзю штовечар).
А воддаль пiсар з аканомам нечым
Былi заняты ў шэптах.
Падкаморы,
Сур'ёзны, як звычайна, на партнёра
Махнуў рукою i ў кiшэнi мацаў,
Вядома ж, табакерку - тую «цацу»,
Што з профiлем манарха Станiслава
I ўся ў брыльянтах - вензель i аправа.
Дастаў, як знак усiм, што пан вяльможны
Прамову скажа. Змоўклi ўсе, i кожны
Наставiў вушы.
- Пане Тадэвушу!
Пачаў ён, пальцам стукаючы ў вечка.
Я слухаў тут аб зорках вашу спрэчку,
I мне здалося: гэта толькi рэха
Няцвёрдых школьных ведаў, прастарэка
Астролагаў мясцовых у народзе
Аб таямнiчых з'явах у прыродзе,
Прымiтывiзм, на жаль. Я сам у курсе
Астранамiчных ведаў, быў у бурсе
Галоўнай школы ў Вiльнi. Там за сродкi
Пузынiнай, багатай патрыёткi,
Мы мелi тэлескоп (усе выдаткi
Былi збалансаваны за падаткi
З двухсот двароў халопскiх - з рук у рукi),
Падтрымлiвала панi храм навукi.
Быў рэктарам у нашай альма-матар
Пачобут, ксёндз, вучоны i куратар
Абсерваторыi ўнiверсiтэцкай
Свяцiла! Там жа працаваў Снядэцкi,
Славуты хiмiк, медык i бiёлаг.
На жаль, пазней у навуковых колах
Пачобута не стала: ён вярнуўся
У кляштар свой i там да смерцi гнуўся
Перад распяццем, быццам грахаводнiк,
А летась i памёр ён, боскi ўгоднiк.
Любы з iх, астраномаў, аб каметах
Мяркуе, як мяшчане аб карэтах,
Убачаць i прыкiдваюць: заедзе
Ў сталiцу цi другой дарогай недзе
Ў замежны край ён свой ваяж прыспешыць?
А выведаць, дазнацца як належыць,
З чым ды i хто ў ёй быў, iх не турбуе.
Цiкава iм, куды вазак скiруе,
А што вязе саноўнiк у пасланнi
Вайну цi мiр, на гэта iм, васпане,
Рукой махнуць.
Камета ёсць прыкмета!
Я помню, як Бранецкага карэта
На Ясы калывала з Таргавiцы
О, што тварылася тады ў сталiцы!
Услед за ёй, як доўгi хвост, мяшчане
Забiты, цяглы люд, таргавiчане
Паўзлi на чым хто мог - уцёкi ляхаў
У той, няведамы iм, край валахаў.
А ўсе ж яны былi не вiнаваты
Ў каварнай змове. Там канфедэраты
Свой рэй вялi; адплатай iм за тое
Наш просты люд той хвост назваў «мятлою».
Во гляньце, як мяце хвастом i гэта
Яна ж мiльёны вычысцiць са свету!

2. Мiхал Карыцкi[1]. Вiншаванне [2]

Дзе мне цябе адшукаць: на зямлi цi ў нябёсах, Марцiне?
Зоркi цябе забiраюць, зямля ж пакiдае для працы
I даручае табе клапацiцца пра гай лаўраносны,
Рупiцца толькi аб iм; Акадэма483 ж я буду па свеце
Славу разносiць, выдатнага ў мудрых навуках.
Тыя абодва заняткi народжаны небам, бо першым
Стаў астраномам Гасподзь i ён напачатку ў эфiры
Гонi бясконцыя зоркамi скрозь пазасейваў, без лiку,
Розныя змены iм ён, пазiраючы з горняга трону,
Вызначыў, i гэта ўсё, з дасканаласцю дзiўнай стварыўшы,
Для назiранняў старанных навекi ён iншым пакiнуў.
Вышнiя душы тады, ад гiбелi вольныя плоцкай,
З розумам вострым, калi гэта ўсё аглядаюць вачыма,
Дзiвяцца боскаму твору, што сiлай адзiнага слова
Здзейснены быў дасканала, i зорак няўхiльнаму бегу,
Целам таксама цяжкiм, што вiсяць у прасторах эфiрных,
Розным характарам зорак i розным уплывам i зменам
Рознай парою. Нарэшце, сышоўшы з нябёсаў на землi,
Гэтая веда прынесла з сабой далiкатную працу,
Што чуйнаваць чалавека i ўдзень i ўначы прымушае.

Гэта навука, якой навукi астатнiя пальму
Мусяць па праву аддаць, бо яны бяруць для разгляду
Целы зямныя, яна ж уздымаецца вышай i клiча
Сяброў сваiх у нябёсы, дзе стромы Алiмпу (адгэтуль
Выйшла калiсьцi яна), даючы iм такую загадку:
Гэтакiм бляскам калi прамянiцца прадмесце, якiм жа
Ззяннем ахоплена места паднебнае вышных iстотаў?
I калi двор каля дому такой блiскавiцай зiхцiцца,
Што ж тады ў дому самiм? Што ў царстве Грымотнага слаўным?
О найвышэйшы палац! О гожыя боскiя гмахi!
О род смяротных, якi ў жыццёвыя кiнулi смуты!
Тут твая прыстань, сюды iмкнiся пад ветразем поўным,
Бо на выгнаннi нямiла; дык шчаснай шукай ты радзiмы!
Стань i да зор паднiмi занураны ў рэчы зямныя
Розум i сэрца звярнi на тое, што нам рыхтавана!
Зоркi часцей астраномам, што ў iх узiраюцца пiльна,
Ведаць такое даюць. Што можа выдатней за гэта
Быць цi карысней? На сэрцы тваiм выцiнае
Словы такiя, Марцiне, тваё назiранне за небам.
Iмi кiруешся ты i ўчынкi свае вымяраеш
Мераю iх, залатога Алiмпу даследчык заўзяты
I яго моцы ў справах сваiх паслядоўнiк няўхiльны!

Ды акадэмiя, што пад нагляд твой была перадана,
Весцi змушае цябе таксама i справу зямную.
Толькi ж i гэта пасада спусцiлася з высяў Алiмпу.
Хто першым доктарам быў? Iм стаўся Гасподзь усявышнi!
Ён, калi генiяў небных са змрочных нябыту прадонняў
Вывеў, то семя ўсiх рэчаў, якiя спазнаць неабходна,
Ў душах iх вышнiх засеяў i ўсё чалавецкае племя
(Iм запоўнiў ён свет) навучыў усялякiм навукам
Важным, i светачаў ззяннем сваiх ён заўсёды iмкнецца
Справы iм тыя паказваць, якiя рабiць яны мусяць.
Генii ж небныя, тыя, што стан утвараюць вышэйшы,
Тых, хто нiжэйшае месца займае паводле заслугаў,
Вучаць нязведаным рэчам. I ў нас гэтаксама магiстры
Ёсць, якiм даручылi дбаць пра людскi паратунак.
Неба павiнна таму акадэмiяй першай лiчыцца,
Што дактароў столькi сама ў сценах прасторных змяшчае,
Колькi i генiяў тых, што магiстрамi лiчацца, здольных.
Вучыць Гасподзь сам у ёй, усё адкрываючы Духам.
Ў небе таму, я кажу, акадэмiя першая ўзнiкла.
Рэктарам стаўся Гасподзь, якi на сходах вучоных
Лаўрам вянчае заслугi заслужанай вартых пасады.
Бачыш цяпер ты: абедзве пасады, якiя прынеслi
Добрыя справы табе, змушаюць iмкнуцца да зорак.
Шчасця ў дарозе табе, абавязкi выконвай абодва,
Пiльна на зоркi глядзi, каб яны паспрыялi, каб зоркi
Мiрныя неслi табе заўсёды шчасце, Марцiне;
Лаўры каб ты раздаваў заслужаным людзям па праву!
Вышнiя ж вынiкам добрым няхай твае ўвенчаць намеры!

3. Кароткая бiблiяграфiя твораў Марціна Пачобута

1. Traite de Paix entre Descartes et Newton, precede de vies litteraires de ces deux chefs etc. par Aime Henri Paulian. Avignon. 1763.
2. Martitni Poczobut. Calculus eclipsos lunaris quae accidet 24 febr. 1766 pro obcervatorio Acad. Vilnensis S. I. Vilnae. 1766.
3. Observations sur la hauteur du pole de Vilna. Mémoires L'Académie des Sciences. Paris. 1771.
4. Poczatki geometryi, dzieło Clairaut, przekład z francuskiego. Wilno, 1772. Пераклад падручнiка.
5. Cahiers des observations astronomiques faites a l'observatoire royal de Vilna en 1773, presentes au roi (de Pologne), par M. l'abbe Poczobut astronome de S. M. et membre de la Societe royale. Vilna. 1777.
6. Oratio habita Martino Poczobut sac. theol. doctorc, canonico Smolensc., astronomo regio, soc. Londin; membro acad. regiae scien. Parisinae corresp. atque universitatis et academiae Vilnensis rectore magnifico. Vilnae.1781. S. 1-14. Прамова Пачобута ў 1781 г. з нагоды новага навучальнага года ў лацiнскай мове.
7. Poczobut M. Beobachtung der Sterne des Poniatowskischen Stiers auf der Konigl. Sternwarte zu Wilna. Astronomisches Jahrbuch. 1785.
8. Observations ad determinandam Positionen 16 stellarum, e quibus constellalio Viteli Poniatoviani formatur. 1785.
9. Beobachtungen des Merkurs, in seiner Sonnennahe und Sonnenferne, und zugleich in seiner grossten Abweichung von der Sonne im Februar und April 1802, im gleichen des neuen Planeten Ceres auf der Kayserl. Sternwarte Wilna angestellt» (1805). Назiраннi гэтых планет трубой Канiвэ зрабiў Пачобут, а 8-футавым квадрантам Рамсдэна - астраном Рэшка.
10. Beobachtungen der drey neuen Planeten: Ceres, Pallas und Tuno in den Jahren 1803 und 1804 auf der Kayserl. Sternwarte zu Wilna angestellt (1808).
11. Некаторыя назiраннi Пачобута прыведзеныя або згадваюцца таксама ў Цаха: «Monatliche Corresp.» за 1802, 1804 i iншыя гады.
12. Ad Augustum Imperatorem Alexandrum I, carmen lectum in publico consessu Imp. Universitatis Vilnensis. 1803.
13. О dawnosci zodijaku Egipskego w Denderach. Wilno. 1803.
14. Recherches sur le zodiaque de Denderah. Wilno. 1805.
15. Sur l'antiquite du zodiaque de Denderah. Wilno. 1805.

4. Спiс рэчаў у 1865 г., якiя засталiся пасля выдалення з Вiльнi ўсiх рэчаў, якiя не маюць «навукова-гiстарычнай каштоўнасцi»[3]

У зале музея захоўвюцца толькi № 489, 491-495, 499-500, 505 i 506, астатнiя прадметы знаходзяцца ў былым памяшканнi абсерваторыi.
488. Васьмiфутавы квадрант Рамсдэна.
489. Шасцiфутавы секстант Канiвэ.
490. Паўднёвая шасцiфутавая труба Рамсдэна.
491. Дзесяцiфутавая труба Доланда.
492. Чатырохфутвая труба Доланда, на штатыве.
493-495. Тры катаптрычныя тэлескопы.
496. Трыножнiк з механiзмам для пад'ёму паўднёвай трубы.
497-498. Два вялiкiя глобусы, зямны i нябесны.
499-500. Два такiя самыя старажытныя глобусы.
501-502. Дзве падстаўкi для глобусаў у форме скрынь.
503. Кляновы пастамент на трох ножках.
504. Гадзiннiк Lepaute'a ў драўляным футарале.
505. Гадзiннiк Ellicot'a ў драўляным футарале.
506. Стол, выкладзены рознымi мармурамi.
507. Партрэт iмператара Аляксандра I.
508. Партрэт iмператара Мiкалая I.
509. Партрэт iмператара Аляксандра II.
510. Гiстарычная карцiна «Пакуты цара Антыоха».
511. Алегарычныя карцiна.
512-520. Дзевяць партрэтаў розных асоб, якiя мелi дачыненне да Вiленскай абсерваторыi.

5. Спiс прац Яна Снядэцкага

Па метэаралогii:
• Meteorologia. «Dziennik wileński». 1816. I. 65. Rok meteorologiczny w Wilnie «Dziennik wilеński» 1817. I. 1. 1818. I. 1. 1819. I. 1. 1820. I. 1. 1821. I. 70. 1822. I. 89.
Па геаметрыi:
• Прадмова да 1-га выдання працы Jósefа Czechа: Euklidesa początków geometryi xiąg ośmioro i t. d. Wilno. 1807.
• Trygonometrya kulista analitycznie wyloźona. Wilno, 1817.
• Trygonometrya kuiesta, dzieło przystosowane do rozmiaru ziemi i do zadań astronomicznych. Wilno. 1820.
• O Józefie Ludwiku de Lagrenge, pierwszym geometrze naszego weku. «Dziennik wilеński». 1815. II 479, 641. Uwagi nad recenzyą Trygonomearyi Kulistej, umieszczona w «Pamiętniku warszawskim» na miesiąc grudzień rok 1817. «Pamięntnik warszawski». 1818. luty. 166.
Па алгебры:
• Rachunku algebraicznego teorya przystosovana do linij krzywych. Kraków. 1783. T. III.
• Prospekt dziela pod tytulem: Bachunku algebraicznego teorya. O rozu mowaniu rachunkowem. Rzecz czytana na sessyi literackiej Im pe ratorskiego wileńskiego Uniwersytetu 15 Kwietma 1818. «Dziennik wilеński» 1818. I. 348.
• Rozbiór Krytyczny dzieł Paschalisa Poullin: Teorya przecięć ostrokręgowych. «Dziennik wilеński» 1815 I, 578. Dodatek do karty 25 na początku § IV Algebry Sniadeckiego s. а.
Па тэорыi верагоднасцяў:
• Rachunku losów. Rzecz czytana na sessyi literackiej Uniwersytetu wileńskiego. 15 listopada 1817.
• «Pisma rosmaite» III. 339. O początkach i wzosśie rachunkow prawdopodobieństw. Wilno, 1828.
Па архiтэктуры:
• Architektura Sebastyana hr. Sierakowskiego. Rozbiór Krytyczny. «Dziennik wilеński» 1815. I. 90. 182.
Па астраномii:
• Obserwacie astronomiczne robione w Krakówie «Roszniki T. P. N.» № I. 462.
• O obserwacyach astronomicznych. Dysertacya czytana w posiedzeniupublicznem Towarzystwa Prsyjaciól Nauk dnia 15 maja 1802. «Roczniki T. P. N.». № I.432. Toz «Pamiętnik Lwowski», 1816.
• O nowej planecie Cererze, położonej między Marsem i Jowiszem. «Nowy pamiętnik warszawawski». 1802. Maj.
• O nowym położonym między miedzy Marsem i Jowiszem postrzeźonym nasamprzód w Sycylii 1801 roku dnia 1 stycznia, przez Jana Sniadeckiego w Krakówie zaś 28 lutego 1802». Rocznik T. P. N. I 506.
• O nowej ruchomej gwiażdzie na niebie odkrytej w końcu marca roku biegącego (1802) i nazwanej Pallas przez swego wynalazcę. «Rocznik T. P. N.» № I. 520.
• O Koperniku. Warszawa. 1802. Toż «Rocznik T. P. N.» № II. 83. Па геаграфii:
• O mappie Krajowej 1790. Geografia czyli opisanie matematyczne i fi zycz ne ziemi, Warszawa 1804 I wyd., Wilno 1809 II wyd., 1818. wyd. III.
Па фiласофii:
• O filozofii. Rzecz czytana na sesyi literackiej Uniwersytetu wileńslkiego d. 15/27 Kwietnia 1819 «Dziennik wilеński». 1819, VII.
• Pzrydatek do pisma o filozofii. Rzecz czytana na sesyi literackiej cesarskiego Uniwersytetu wileńskiego d. 15 maja 1820. «Dziennik wilеński». 1820.
• O logice i retoryce. «Pisma rozmaite» III, 185.
• O metafizyce. «Pisma rozmaite». II 333. Przemowa. Czytana na sesyliterackiej Uniwersytetu d. 15/27 pardziernika 1821.
• Filozofia umysłu ludzkiego czyli rozważny wywód sil i działań umysłowych. «Pisme rosmaite» IV. Wilno, 1822.
• Nowa filozofia w szkole francuskiej, jej treść i porządek, uwagi nad nią. «Pisma rosmaite» IV Wilno 1822.
• Treść nauki Arystotelesa i dawnych dialektykow o sylegizmie Pisma rosmaite IV, Wilno, 1822.
• Pisma o filozofii Kanta. Kraków, 1821.
А таксама:
• Pisma rosmaite. - Tom I. Żywoty uczonych Polaków. - Tom II. Zagajenia i rozprawy w naukach Wilno i Warszawa, 1814. - Tom III. Listy i rozmowy w naukach. Wilno, 1818. - Tom IV.
• Rozmowy filozoficzne i filozofia umysłu łudzkiego. Wilno, 1822.
• Uwagi tyczące dziejów polskich nad dzielem p. Villers. Tłum. z francuskiego. Warszawa, 1823.
• Żywot literacki Hugona Kołłątaja. Wilno 1814.
• Żywot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobuta Wilno, 1810.
• Żywot Piotra hr. Zawadowskiego. Wilno, 1814. • Mowa o religii. Warszawa, 1811.
• Mowa przy otwarciu noworozporządzonych od przesin, Komisyi edukacyjnej matematycznych nauk miana w Krakówie d. 9 listopada 1781.
• In laudem Divi Stanislai Casimiritani. Oratio. Kraków, 1776, w 4-ce.
• Rozprawa na stopień doktorski. Zagajenie sesyi publicznej Uniwersytetu wileńskiego dnia 15 września 1810 г., w roczniece korónacyi Najjaśniejszego Imperatora Aleksandra I przy rozpoczęciu roku szkolnego nauk. Wilno, 1810,
• Calendarze na rok 1777 i 1778, Kraków.

6. Камета 1811 г.

Каметы заўжды нараджалi жахi i забабоны, рэдкасць iх з'яўлення i незвычайны выгляд заўсёды ўзбуджаў чалавечыя фантазii. З антычных часоў людзi спрабавалi разгадаць таямнiцу камет. Пра прыроду камет пiсалi Арыстоцель, Анаксагор, Дэмакрыт i iншыя, а простыя людзi ў адрозненне ад фiлосафаў не думалi пра прыроду камет, а проста асцерагалiся іх з'яўлення i прыпiсвалi iм мноства разнастайных уласцiвасцяў.
Вера ў благiя прадвесцi камет была распаўсюджаная ў стара жыт ных грэкаў. Камета, якая з'явiлася ў 371 г. да н. э. i апiсаная Арыс тоцелем, на думку Дыядора Сiцылiйскага прадказвала падзенне Ла ке даманii, а таксама спадарожнiчала землятрусу ў Ахае. Стара жытныя рымляне верылi ў тое, што вялiкая камета, якая з'явiлася ў 43 г. да н. э., у год смерцi Юлiя Цэзара, была яго душой. Авiдый у «Метамарфозах» пiсаў: «I вось душа Цэзара паднялася вышэй Месяца i сталася светлай зоркай, што цягне за сабой доўгi агнiсты хвост». Плутарх у «Выбраных жыццяпiсах» паведамляў пра падзеi, звязаныя са смерцю Цэзара: «Са звышнатуральных з'яў самай вядомай было з'яўленне вялiкай каметы, якая ярка заззяла праз сем начэй пасля забойства Цэзара i потым знiкла…». Светонi ў «Апiсаннi жыцця дванацца цi цэзараў» прыпiсвае ўплыву камет усе жахi, учыненыя Неронам.
Вiзантыйскi летапiсец Мiкiта Ханiят з жахам апiсваў камету 1182 г., якая з'явiлася пасля ўзяцця Андронiкам Комнiным Канстанцiнопаля: «Пасля таго як лацiняне былi выгнаныя з Канстанцiнопаля, з'явiлася прадвесце тых жорсткасцяў i злачынстваў, якiя павiнен быў зрабiць Андранiк. На небе з'явiлася камета, што нагадвала змея, якi выгiнаецца, змей то выцягваўся, то адкрываў сваю вялiзную пашчу, чым уводзiў у вялiкi жах гледачоў. Усе казалi, што ён прагне чалавечай крывi, i, сапраўды, ён хутка насыцiўся ёю».
У канцы 1664 г. на небе з'явiлася камета, а на наступны год у Лондане ўспыхнула эпiдэмiя бубоннай чумы, з-за якой памёр кожны пяты жыхар горада. У «Дзённiку чумнага года» Данiэль Дэфо з поў най упэўненасцю пiсаў, што павольны рух каметы па небасхiле нясе «цяжкую кару, няспешную, але суровую - жудасць, якой была чума».
Нават у «адукаваным» XVIII ст. вядомы астраном Д. Грэгары, сучаснiк Ньютана i Галея, пiсаў: «Заўсёды i ва ўсiх народаў было заўважана, што з'яўленне камет суправаджаецца вялiкiмi бедамi. I не варта фiлосафам лiчыць гэтыя рэчы байкамi».
Каметы з'яўлялiся ў гады смерцi iмператара Канстанціна ў 336 г., Атылы ў 453 г., iмператара Валентыяна ў 455 г., Магамеда ў 632 г. i ў гады смерцi iншых вядомых гiстарычных асобаў.
Астраном i папулярызатар астраномii XIX ст. Камiл Фламарыён спрабаваў так растлумачыць мiстычны жах чалавека перад касмiчнымi з'ява мi: «Цiкава заўважыць, што ўсё неспадзяванае i незвычайнае спараджае страх, а не радасць цi надзею. Таму ва ўсiх краiнах, ва ўсе часы страшны выгляд каметы, цьмяны бляск яе галавы, яе раптоўнае з'яўленне на цвердзi нябеснай рабiлi на людзей уражанне жахлівай сiлы, нечага пагрозлiвага для ўсталяванага стагоддзямi парадку ў свеце i прыродзе. А паколькi з'ява абмяжоўвалася заўсёды параўнальна невялiкiм прамежкам часу, то ўзнiкала вера ў тое, што яе ўздзеянне павiнна адбыцца амаль адразу ж або, па крайняй меры, вельмi хутка; а мiж тым з'явы нашага сусвету пастаянна так счапляюцца, што якая­небудзь адна з iх можа разглядацца як выкананне сумнага прадвесця»[4].
У 1811 г. Еўропа была наводненая войскамi i ахопленая сусветным канфлiктам. Таму з'яўленне вялiкай i яркай каметы, якая на працягу больш за паўгода павольна рухалася па небасхiле, адбiлася ў памяцi людзей i засталася ў лiтаратуры. Пэўна, няма ў гiсторыi другой каметы, якая пакiнула б такi адбiтак у культуры, як Вялiкая камета 1811 г. (Great Comet of 1811). Пра яе пiсалi Адам Мiцкевiч, Iгнацы Яцкоўскi, Леў Талстой, Аляксандр Пушкiн, Ханс Крысцiян Андэрсэн i iншыя. Яна згадваецца на першай жа старонцы рамана Данiлеўскага «Спаленая Масква», а вiно ўраджая 1811 г., верагодна, было найлепшым за ўсё XIX ст.

ТРОХI З АСТРАНОМII

Вялiкая камета 1811 г. (афiцыйнае абазначэнне C/1811 F1) была каметай, бачнай няўзброеным вокам на небе 290 дзён. Найбольшая яркасць каметы была ў кастрычнiку 1811 г., калi яна дасягнула бачнай 0 (0 m) зорнай велiчынi, стаўшы параўнальнай з самымi яркiмi зоркамi начнога неба. У снежнi 1811 г. хвост каметы выгнуўся ад ядра на больш чым 60 градусаў. Камета была выяўленая ўпершыню 25 сакавiка 1811 г. астраномам Анарэ Флагер'е на адлегласцi ў 2,7 а. е. ад Сонца. У красавiку адкрыццё каметы было афiцыйна пацверджанае. Назiранне нябеснага цела працягвалася да сярэдзiны чэрвеня, пакуль яна не схавалася ў промнях Сонца, пасля чаго стала бачнай з Зямлi толькi ў жнiўнi. У вераснi камета дасягнула мiнiмальнай адлегласцi ад Сонца (1,03 а. а.). На Кубе яна была бачная няўзброеным вокам да 9 студзеня, гэта значыць больш за 9 месяцаў, што стала рэкордам аж да знакамiтай каметы Хейла-Бопа [5], на якую камета C/1811 F1 была падобная i ў многiх iншых адносiнах, мяркуецца, што ядро каметы 1811 г. таксама мела 30-40 км у дыяметры.

КАМЕТА Ў ТВОРАХ МАСТАЦТВА

Верагодна, найбольш шырока пра ўяўленнi беларускай шляхты i народу пра каметы напiсаў Iгнацы Яцкоўскi ў «Аповесцi з майго часу»: «На пачатку таго лета з'явiлася на небе камета, а на зямлi нечуваная раней засуха. Камета, велiчынёю блiзу паловы месяца, з'яўлялася штовечар з заходняга боку, нахiляючы свой хвост, якi паўсюдна называлi мятлою, на поўнач. Вайна i пошасць мелiся быць наступствамi гэтае з'явы. Кожны ўвечары выходзiў паглядзець на неба, на якiм адбiвалiся водблiскi палаючых непадалёку лясоў, балот, стадолаў i досыць часта вёсак. У лясах дзiкiя звяры, асочаныя ў кола пажарам, немiласэрна раўлi, але голас штораз слабеў i клубы дыму з узмоцненым полымем сведчылi, што гарэлi тлустыя звярыныя тушы. Не раз прыходзiла вестка, што статкi быдла i табуны коней, часта з пастухамi, правальвалiся на выпаленых знутры тарфянiках. Нiхто не быў пэўны, дзе бяспечна паставiць нагу. Усе камунiкацыi i ўзаемныя адведзiны спынiлiся, жахлiвы страх запанаваў вакол. Пэўнага дня ў самы поўдзень ўскочылi на дзядзiнец Войскага з боку палаючага лесу асмаленыя конi без грываў i хвастоў, з рэшткамi шораў на сабе, якiя сведчылi, што нейкi зухаваты яздок мусiў з каляскаю згарэць, але так нiколi i не даведалiся, хто гэта такi быў, хоць пан Войскi прыкладаў усе стараннi, каб дазнацца аб няшчасным i вярнуць хоць бы коней памерлага спадкаемцам»[6].
Навагрудскi шляхцiц, ад асобы якога Iгнацы Яцкоўскi вядзе аповед, лiчыць, што «парадак - вельмi забаўны i вясёлы… парушыла камета 1811 года»[7] i «няшчасцi 1811 года, як перасцярога Божая, былi забытыя i засталiся занатаваныя толькi астраномам, якi меў спрыт заўважыць камету, i вiнаробам, якi запiсаў у кнiзе, што вiно 1811 года было найлепшым, i што некалi яго можна будзе добра прадаць»[8].
Цiкавыя меркаваннi пра каметы выказваюць персанажы «Успамiнаў квестара» Iгната Ходзькi:
«Цяперашняя камета нават нiчога не азначае ў васана? Аднак жа як толькi з'явiлася, я адразу сказаў, што будзе вайна; а як трапiла на Малую Мядзведзiцу, цi не я мовiў, што прывязе бяду ўсяму свету? Яшчэ пашчасцiць, калi нас хвастом не кране, бо тады прападзем. I цi ж не праўда? Цi няма вайны i бяды?
- Так, але васпан мовiў, што такая самая камета была, калi Ян III iшоў на турка пад Вену, ты паказваў яго намаляваным у "Янiне" [9]; ды прадказваў, што i цяпер туркi сюды прыйдуць…
- Няпраўда. Я мовiў толькi, што i туркi будуць у працы. А цi ж не так? Проша толькi зiрнуць на камету, а перадусiм на яе хвост: у якi бок…
Калi пан маршалак павярнуўся да вакна, пан харунжы, паказваючы на яго вачыма, круцiў пальцам ля скронi i цiхенька казаў мне:
- Не мае… не мае…
Маршалак узiраўся ў камету, а рэзiдэнт сказаў мне:
- Зусiм iнакш атрымлiваецца, калi я, як на далонi, тлумачу, што ўсё тое, што сёння дзеецца, выразна напiсана ў Апакалiпсiсе.
- Вiншую, - перапынiў, смеючыся, маршалак.
- Чаго смяяцца, - мовiў абражаны харунжы, - чаго смяяцца; цi ж я не казаў васпану раней, што Апалiён [10] - анёл прорвы, exterminans [11], - гэта Напалеон. Рознiца ў лiтары нiчога не значыць» [12].
Некалькi разоў камета 1811 г. узгадваецца i ў паэме «Пан Тадэвуш» Адама Мiцкевiча:
Як грозны знак нябёс - на ўладароў iмперый
Калi ўначы з­за хмар злавесны бляск каметы
Прадказвае вайну або сканчэнне свету [13].
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
...А вунь да той праявы, што навiдавоку
Паўсвету з захаду ляцiць, i ззяе ўночы,
I, не мяняючы кiрунак свой паўночны,
Хвастом агнiста­зыркiм слепiць люд планеты
Злавеснiцы вайны, бядот i слёз - каметы.
Сваiм ядром, нiбы крывавым вокам,
Яна аж засцiць зоркi i з падскокам
Адольвае прастору сфер, як быццам
Спяшаецца ў Давiдаў воз садзiцца.
Шчэ звечара або дасветкам раннiм
Лiцвiны з невясёлым прадчуваннем
Гадаюць, гледзячы на неба:
«Што нам
Яна вяшчуе гонам тым шалёным
На поўнач з захаду, к Палярнай зорцы?»
Мясцовы астраном, нябёс дазорца,
Разважлiва прарочыў - будзе блага!
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Камета ёсць прыкмета!
Я помню, як Бранецкага карэта
На Ясы калывала з Таргавiцы
О, што тварылася тады ў сталiцы!
Услед за ёй, як доўгi хвост, мяшчане
Забiты, цяглы люд, таргавiчане
Паўзлi на чым хто мог - уцёкi ляхаў
У той, няведамы iм, край валахаў.
А ўсе ж яны былi не вiнаваты
Ў каварнай змове. Там канфедэраты
Свой рэй вялi; адплатай iм за тое
Наш просты люд той хвост назваў «мятлою».
Во гляньце, як мяце хвастом i гэта
Яна ж мiльёны вычысцiць са свету! [14]
А ў апошнiм беларускiм летапiсным творы «Запiскi iгумена Арэста» пра 1811 г. запiсана: «Жнiўня 28 дня, у 9 гадзiне на паўночна­заходнiм баку небасхiлу апынулася вялiкая камета, i стаяла яна нават да месяца снежня. У той жа год у летнi час была ў Беларусi вялiкая гарачыня i дажджоў не было, ад чаго ўлетку горад быў напоўнены дымам ад балот, якiя гарэлi ў наваколлi Магiлёва, i быў неўраджай i дарагоўля хлеба i iншай ежы» [15].
Вялiкае ўражанне зрабiла ў дзяцiнстве гэтая камета на Ханса Крысцiяна Андэрсэна. Ён пiсаў пра яе, як аб адной з самых яскравых падзей свайго дзяцiнства: «Памятаю я падзею, якая здарылася калi мне мiнула шэсць гадоў, - з'яўленне каметы ў 1811 годзе. Матухна сказала мне, што камета сутыкнецца з зямлёй i разаб'е яе дашчэнту цi здарыцца якая­небудзь iншая жудасная рэч. Я прыслухоўваўся да ўсiх слыхаў вакол, i забабоны пусцiлi ўва мне такiя ж глыбокiя i дужыя каранi, як i сапраўдная вера. Глядзець камету мы з матухнай i некалькiмi суседкамi выйшлi на плошчу перад могiлкамi Св. Кнуда. На небе ззяла страшнае вогненнае ядро каметы з вялiкiм зiхоткiм хвастом, i ўсе гаварылi аб благiм прадвесцi i аб канцы свету. Да нас далучыўся бацька, ён меў зусiм iншае меркаванне пра камету i, верагодна, даў якое­небудзь разумнае вытлумачэнне яе з'яўлення, але матухна загаласiла, а суседкi прынялiся кiваць галовамi, бацька засмяяўся i пайшоў. Мне стала страшна за яго: ён не падзяляў нашых вераванняў! Увечары матухна размаўляла пра каметы са старой бабуляй, не ведаю, як тлумачыла з'яўленне каметы бабуля, але ведаю, што я, седзячы ў яе на каленях i гледзячы ў яе ласкавыя вочы, з хвiлiны на хвiлiну чакаў, што вось­вось камета стукнецца аб зямлю, i настане канец свету» [16]
Камета 1811 г. некалькi разоў згадваецца ў рамане «Вайна i мiр» Льва Талстога. Адзiн з галоўных герояў - П'ер Бязухаў, назiраў гэтую камету ў небе над зiмовай Масквой на пачатку 1812 г.: «Было марозна i ясна. Над бруднымi, напаўцёмны вулiцамi, над чорнымi дахамi стаяла цёмнае, зорнае неба. П'ер, толькi гледзячы на неба, не адчуваў абразлiвай ганебнасцi ўсяго зямнога ў параўнаннi з вышынёю, на якой знаходзiлася яго душа. Пры ўездзе на Арбацкую плошчу, вялiзная прастора зорнага, цёмнага неба адкрылася вачам П'ера. Амаль у сярэдзiне гэтага неба, над Прачысценскім бульварам, акружаная, абсыпаныя з усiх бакоў зоркамi, але адрознiваючыся ад усiх блiзкасцю да зямлi, белым святлом i доўгiм, паднятым дагары хвастом стаяла вялiзная яркая камэта 1812­га года, тая самая камета, якая прадказвала, як казалi, усякiя жахi i канец свету. Але ў П'еру светлая зорка гэтая з доўгiм праменным хвастом не ўзбуджала нiякага страшнага пачуцця. Наадварот, П'ер радасна мокрымi ад слёз вачыма глядзеў на гэтую светлую зорку, якая, як быццам з невымоўнае хуткасцю праляцеўшы нябачныя прасторы па парабалiчнай лiнii, раптам, як страла ў зямлю, уляпiлася тут у адно выбранае ёю месца на чорным небе i спынiлася, энергiчна падняўшы ўгору хвост, свецiцца i гуляе сваiм белым святлом памiж незлiчонымi iншымi, мiгатлiвымi зоркамi»[17]. Неверагодна прыгожае апiсанне! Але Талстой дапусцiў i вялiкую недарэчнасць. Па ходу рамана бачна, што гэтая дзея адбывалася ў пачатку 1812 г., узiмку, калi камета 1811 г. ужо была нябачная. На памылку Талстога звярнуў увагу вядомы астраном М. А. Вiльеў у артыкуле, надрукаваным у «Известиях Русского общества любителей мироведения» [18].
У iншым месцы рамана Талстой апiсвае, як 2 верасня 1812 г. П'ер Бязухаў i французскi афiцэр Рамбаль позна ўначы выйшлi з дома масона Баздзеева на Патрыяршых сажалках i ўбачылi, як пачынаецца пажар Масквы i, мiж iншым, камету. Гэта таксама недакладнасць, бо ў гэты час камета настолькi аддалiлася ад Зямлi, што была зусiм нябачная няўзброеным вокам.
У рамане Iвана Кузьмiча Кандрацьева [19] «Божы знак» напiсана: «Лета 1811 г. адрознiвалася амаль паўсюдна ў Сярэдняй Еўропе трапiчнай гарачынёй. Страшныя засухi прычынялi неўраджаі. Не пазбегла гэтай долi i Расія, асаблiва заходняя. Гарэлi лясы, на лю дзях з'явiлiся заразныя хваробы. Паветра было напоўненае дымам. Амаль ўсё лета сонца не засцiла нi самым малым воблакам, з'яўлялася скрозь густы дым у выглядзе вялiкага распаленага шара: ад усходу да захаду можна было глядзець на яго няўзброеным вокам.
У жнiўнi з'явiлася камета. З'явiўшыся ледзь прыкметнай туманнай зорачкай, з кожным днём яна павялiчвалася i станавiлася яснейшай i выразнейшай. Нарэшце яна ператварылася ў вялiкую, хвастатую зорку, святло якой было параўнальна адной дзясятай святла поўнага месяца. Хвост яе быў вельмi блiскучы, але пастаяннай даўжынi не меў.
…Дзень з'яўлення каметы, 15­га жнiўня 1811 г., дыпламатычныя адносiны Расіi з Францыяй былi перапыненыя.
…15­е жнiўня было знамянальным днём для Напалеона: ён у гэты дзень нарадзiўся» [20]. Кандрацьеў, канечне, памыляецца: першы раз камету назiралi 25 сакавiка 1811 г., але аўтар рухаецца ў рэчышчы традыцыi: камета злучаецца з вялiкiм чалавекам - Напалеонам.
Расійскi гiсторык генерал Мiхайлоўскi-Данiлеўскi пiсаў: «Да вайсковай славы Напалеона, якая напаўняла ўяўленне ўсiх, далучылiся незвычайныя з'явы ў прыродзе… Усе былi ў чаканнi чагосьцi надзвычайнага. На небе з'явiлася камета. Просты люд, гледзячы на зорку, якая бродзiць у нябёсах i мае велiзарны хвост, казалi: "Памяце бяда зямлю рускую!"» [21]. Пра тое ж пiсаў i ваенны гiсторык Багдановiч: «У 1811 годзе з'явiлася камета. "Не да дабра гэтая зорка - казалi ў нас - яна памяце рускую зямлю". З'явiлася вялiкая нiва ўяўленню: размаўлялi пра нябесныя адзнакi, якiя прадвясцiлi нешта надзвычайнае, лiчылi, што настаў ужо час страшнага Суда Божага»[22].
Пад знакам каметы 1811 г. адбылося знакамiтае збiццё мамелюкаў у Каiрскай Цытадэлi пры султане Мухамедзе Алi [23].
Англійскiя мастакi Джон Лiнел (John Linnell) i Уiльям Блейк (William Blake) зрабiлi некалькi замалёвак каметы i ўвекавечылi яе сваёй знакамi тай карцiнай «Прывiд блахi» [24].
Томас Роўлендсан [25] (Thomas Rowlandson, 1756-1827) - англійскi мастак, карыкатурыст i кнiжны iлюстратар адзначыўся цэлай сэрыяй карыкатур на тэму каметы i яе ўплыву на палiтычнае i сацыяльнае жыц цё Еўропы пачатку XIX ст.
Цiкава, што ў iншых краiнах - у той жа Францыi цi, напрыклад, у Мексiцы - камету 1811 г. палiчылi добрым прадвесцем: у Мексiцы ў той год было адкрытае найбагацейшае срэбнае радовiшча, а ў Францыi, як пiсалася вышэй, здарыўся нечуваны ўраджай вiнаграду.

ВIНО КАМЕТЫ

У вершах i рамане «Яўген Анегiн» А. Пушкiна згадваецца «вiно каметы» - вiно ўраджаю 1811 г. На момант часу, у якiм адбываецца дзеянне рамана, гэтае вiно ўжо мела дастатковую вытрымку:
Налейте мне вина кометы!
«Послание Я. Н. Толстому», 1822

Вина кометы брызнул ток.
«Евгений Онегин», гл. I, 1823
Пушкiн, забяспечваючы свайго «Яўгена Анегiна» нататкамi, не палiчыў патрэбным растлумачыць выраз «вiно каметы», бо, верагодна, для яго сучаснiкаў выраз быў зразумелы i без тлумачэння. Але потым гэтыя радкi атрымлiвалi самыя розныя, часам дзiўныя каментары.
Астраном i гiсторык Д. Свяцкi ў артыкуле «Камета айчыннай вайны» дакладна растлумачыў, што «Францыi, па словах Фламарыёна, багаты ўраджай вiнаграду ў 1811 г. ставiўся народам у сувязь да каметы. Адсюль, верагодна, вядзе паходжанне i знакамiтае вiно… пра якое згадваецца ў Пушкiна»[26].
Тадэвуш Булгарын, шляхцiц былога Мiнскага ваяводства, якi ў 1812 г. быў афiцэрам у войску Напалеона, пiсаў пра свой побыт у Францыi: «Пазнаёмiўшыся з усiмi гандлярамi вiна, я даведаўся, што найлепшыя гатункi вiна прадаюцца ў Расію, дзе шмат п'юць i ведаюць гэтую справу лепей, чым у Францыi… Гэта было ў 1811 годзе, калi дабрачынная камета мела выратавальны ўплыў на вiнаробства. Шмат лепшага вiна адпраўлялася ў Расію, i я… выправiўся ў Пецярбург на караблі, нагружаным вiном a la comete»[27].
Пра сувязь гэтай каметы з добрым па якасцi вiном пiсаў не адзiн Камiл Фламарыён. У «Гiсторыi астраномii ў XIX ст.» Агнесы Кларк [28], згадваецца, што ў народзе камета 1811 г. звалася «заступнiцай вiна», i адзначаецца, што iснавала павер'е пра тое, што камета вызначыла багаты збор вiнаграду. Дабратворны ўплыў на вiнаробства ў народзе прыпiсваўся, зрэшты, i iншым каметам. Фламарыён называе камету Данацi 1858 г., а гiсторыкi астраномii Мiтчэл i Меер [29] - камету 1882 г., але ва ўсякiм выпадку на першым месцы ўсё аўтары згадваюць камету 1811 г., i, верагодна, з-за яе паўстала павер'е пра ўплыў камет на якасць вiна. Менавiта з-за яе атрымала назоў «вiно каметы» вiно, якое славiлася ў днi маладосцi Пушкiна, iнакш кажучы - вiно збору 1811 г.
Артур Конан Дойл у аповесцi «Прыгоды бiржавога маклера», якая ўвайшла ў зборнiк «Запiскi пра Шэрлака Холмса», укладае ў вусны доктара Ватсана словы пра Холмса як пра «знаўцу, якi паспрабаваў свой першы глыток каметнага вiнтажа».
Нават знакамiты нямецкi фiлосаф Гегель неяк пiсаў: «Аднойчы г­н Бодэ [30] ўздыхнуў, калi я сказаў яму, што пасля з'яўлення камет, як мы ведаем ужо з практыкі, iдуць ураджайныя вiнаградныя гады, як гэта было ў 1811 i 1819 гадах». Цяжкi ўздых I. Бодэ, красамоўнейшы за ўсялякiя словы, кажа пра марнасць астраномаў пераканаць шырокую публiку ў абсурднасцi такiх уяўленняў [31].
I ўжо ў наш час, у 1992 г., на экраны кiнатэатраў выйшла рамантычная камедыя «Год Каметы», дзе галоўнай сюжэтнай лiнiяй з'яўляецца пагоня за найбольш каштоўнай бутэлькай вiна ў гiсторыi - Шато Лафiт-Ротшыльд 1811 г.
* * *
У Вiльнi камету назiраў Ян Снядэцкi. Вынiкi ягоных назiранняў друкавалiся ў выданнях Пецярбургскай акадэмii навук, у астрана мiчным часопiсе Цаха «Vonatliche Corres pon denz» i «Berliner Jahrbuch» Бодэ [32].
Папулярызаваў камету 1811 г. астраном-аматар, доктар фiласофii I. Ламберт, якi друкаваўся ў «Северной почте», якая выдавалася ў Пецярбургу, i на старонках гэтай газеты выказаў думку: «шлях каметы ёсць не парабала, а цалкам элiпс», што потым падцвердзiлася. Ён жа вызначыў велiчыню дыяметра галавы каметы - 350 520 вёрст, гэта значыць «у 17 разоў больш за вялiкага Юпiтэра па аб'ёме». У 1815 г., жывучы ўжо ў Магiлёве, ён карэспандуе адтуль пра свае назiраннi «ў Гомелi ў доме графа М. П. Румянцава» новай каметы, якая з'явiлася ў маi, i разважае пра фiзічную прыроду камет. Уплывам каметы 1815 г. Ламберт тлумачыў халоднае надвор'е лета 1815 г., а каметы 1811 г. - зiмы 1812 г. [33].
А апошнiм з зямлянаў 17 жнiўня 1812 г. як зорку 11-й зорнай велiчынi (11 m), камету назiраў нараджэнец Варшавы, астраном Вiнцэнт Вiшнеўскi ў Новачаркаскай абсерваторыi [34]. Перыяд звароту каметы 1811 г. вакол Сонца вызначаны ў 3100 гадоў, i наступнае вяртанне чакаецца напрыканцы пятага тысячагоддзя. З якiм настроем яе сустрэнуць нашы далёкiя нашчадкi?..

7. Праца Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце развiцця практычнай астраномii ў XVI-XVIII стст.

Астраномiя заўсёды была цiкавая тым, што адказвала на пытанне, як пабудаваны Сусвет. Але гэтая навука мела велiзарнае практычнае значэнне, бо вызначэнне дакладнага часу, арыентаванне на сушы i ў моры i складанне геаграфiчных картаў было немагчымае без астраномii, а значыць, немагчымы гандаль, кiраванне дзяржавай, вайсковая справа i нават замацаванне ўласнасцi на зямлю.
З сiвой старажытнасцi людзi навучылiся вызначаць геаграфiчныя каардынаты мясцовасцi. Шырату вызначалi па вышынi Палярнай зоркi над гарызонтам. Таксама было вядома, што рознасць даўгот двух пунктаў роўная рознасцi iх мясцовых часоў. Мясцовы час дадзенага пункта можна было вызначыць па Сонцы (напрыклад, з дапамогай сонеч нага гадзiннiка). Але як даведацца, якi час у той самы момант у пункце з вядомай даўгатой? Патрэбен быў надзейны i дакладны гадзiннiк - хранометр, якi з'явiўся толькi ў XVIII ст. [35]. З даўнiны выкарыстоўваўся спосаб вызначэння даўгот паводле назiрання месяцовых зацьменняў. Момант уваходжання Месяца ў зямны цень i выхаду з яго не залежыць ад становiшча назiральнiка. Калi вядомы момант пачатку або канца зацьмення, напрыклад, для Нюрнберга, i вызначаны той самы момант па мясцовым часе, iх рознасць i складзе рознiцу даўгот у гадзiнах, якiя элементарна пераводзяцца ў градусы.
Доўгiя марскiя вандраваннi паставiлi перад мараплаўцамi задачу вызначэння даўгаты месцазнаходжання карабля ў акiяне. Даўгату вылiчвалi праз колькасць пройдзеных караблём мiль, але, зразумела, дакладнасць такiх разлiкаў не магла быць задавальняючай.
Праз зацьменнi спрабавалi вызначыць даўготы шматлiкiя мараплаўцы. Калумб перад другiм падарожжам у Амерыку ў iспанскай гаванi назiраў месяцовае зацьменне 14 кастрычнiка 1494 г. Параўнаўшы час пачатку зацьмення з папярэдне вылiчаным Рэгiямантанам для даўгаты Нюрнберга, Калумб вылiчыў рознiцу ў даўготах - 23° (што адпавядала 1,5 гадзiны). У чацвёртым плаваннi, калi 29 лютага 1504 г. карабель Калумба знаходзiўся ля берагоў Ямайкi, i па «Эфемерыдах» Регiямантана [36] чакалася месяцовае зацьменне, мараплавец iзноў выка рыстаў рознiцу ў момантах пачатку гэтай астранамiчнай з'явы для вылiчэння даўгаты свайго месцазнаходжання, праўда, дапусцiў пры гэ тым вялiкую памылку. У сваю чаргу, Амерыга Веспучы, назiраючы пакрыццё Марса Месяцам 14 жнiўня 1499 г., з даволi вялiкай дакладнасцю вызначыў сваю даўгату на захад ад Кадысу - 82°. Знаходзячыся ў Iталii ў момант месяцовага зацьмення 5 лiстапада 1500 г., Капернiк на сваiм асобнiку «Эфемерыд» Регiямантана насупраць вылiчанага для Нюрнберга часу зацьмення 14 г 2 мiн запiсаў: «Зацьменне назiралася ў Рыме ў 14 гадзiн 44 хвiлiны». 18 студзеня 1497 г. у 5 г 24 мiн у Рыме месяцовае зацьменне назiраў нямецкi астраном Ёган Вернер. Ён выявiў, што час зацьмення на 32 хвiлiны адрознiваўся ад вылiчанага ў «Эфемерыдах». Вернер выкарыстаў гэтыя хвiлiны для вызна чэння рознасцi даўгот Нюрнберга i Рыма. Аднак такi метад вызначэння даўгаты быў непрыдатны для сiстэматычных вымярэнняў, месяцовыя зацьменнi - з'ява рэдкая.
Менавiта з мэтай удакладнення даўгот геаграфiчных пунктаў ВКЛ Пачобут i Снядэцкi праводзiлi назiраннi зацьменняў. Тады быў рас працаваны метад вызначэння дакладнага часу праз вымярэннi вуглавых адлегласцяў Месяца да пэўных зорак. Астраномы вялi дакладныя вымярэннi становiшча Месяца i складалi таблiцы з разлiкамi становiшча Месяца ў будучынi. Падобна, што гэтыя працы праводзiлi ў Вiленскай абсерваторыi.
Адкрыццё Галiлеем чатырох спадарожнiкаў Юпiтэра з iх параўналь на хуткiм кручэннем вакол планеты дазваляла выкарыстаць заць мен нi гэтых спадарожнiкаў для вызначэння дакладнага часу. Спадарож нiкi Юпiтэра перыядычна трапляюць у цень сваёй планеты, i iх заць мен нi таксама надыходзяць адначасова для ўсiх назiральнiкаў. З'явы ў сiстэме Юпiтэра назiраюцца ў 180 раз часцей, чым месяцовыя зацьменнi, i момант пачатку i канца зацьмення ў гэтым выпадку рэгiструецца дакладней, чым у выпадку зацьмення Месяца. Галiлей пачынаючы з 1610 г. назiраў зацьменнi спадарожнiкаў Юпiтэра i падаў думку, што, загадзя склаўшы дакладныя таблiцы з'яў у сiстэме Юпiтэра, вандроўнiкi атрымаюць «нябесны гадзiннiк» (фактычна вы карыстанне гэтага метаду стала магчымым, толькi калi астраном Жан Пiкар у 1667 г. вынайшаў акуляр з мiкраметрам для тэлескопа). У 1668 г. iтальянскi астраном Джаванi Дамінiк Касiнi (1625-1712) апублiкаваў працу «Таблiцы спадарожнiкаў Юпiтэра», а ў наступным одзе Кольбер, мiнiстр Людовiка XIV, фактычны кiраўнiк знешняй i ўнутранай палiтыкi Францыi, запрасiў яго на працу ў Францыю i прызначыў дырэктарам Парыжскай абсерваторыi.
Будаўнiцтва Парыжскай абсерваторыi завяршылася ў 1671 г. Гэтая абсерваторыя - першая значная дзяржаўная абсерваторыя ў Еўропе. Датуль абсерваторыi былi, як правiла, прыватнымi. Англiйскi кароль Карл II Сцюарт, даведаўшыся аб адкрыццi Парыжскай абсерваторыi, вырашыў не адставаць ад Людовiка XIV i ў чэрвенi 1675 г. выдаў указ, адрасаваны генеральнаму скарбнiку Артылерыйскага ўпраўлення сэру Томасу Чычелi: «З мэтай знаходжання даўгаты месцаў, для ўдасканалення навiгацыi i астраномii, Мы вырашылi пабудаваць абсерваторыю ў межах Нашага парка ў Грынвiчы, на высокiм месцы блiзу Нашага замка, з жылым домам для Нашага астранома­назiральнiка i яго асiстэнта». Далей архiтэктару i астраному Крыстаферу Рэну, якi пабудаваў сабор Св. Паўла ў Лондане, загадвалася скласцi план i праект абсерваторыi, пабудаваць «з усёй патрэбнай хуткасцю», пагасiўшы выдаткi на будаўнiцтва з сумаў ад продажу старога, сапсаванага пораху. У 1713 г. брытанскi ўрад абвясцiў прэмiю ў 20 тысяч фунтаў таму, хто прапануе метад вымярэння даўгот з дакладнасцю да паловы градуса. У 1716 г. вялiкую прэмiю прызначыў Фiлiп Арлеанскi, рэгент пры малалетнiм Людовiку XV. Прыродазнаўчыя навукi i матэматыка ўпершыню сталi справай палiтычнай важнасцi. Каб вырашыць гэтую праблему, былi заснаваныя першыя ў Еўропе дзяржаўныя абсерваторыi: Парыжская, Грынвiцкая, Капенгагенская.
Вераемна, першае практычнае вылiчэнне даўгаты з вызначэннем дакладнага часу праз назiранне спадарожнiкаў Юпiтэра зрабiў французскi астраном Пiлiп дэ Лаiр у лiпенi 1671 г. Ён выправiўся ў Данiю на выспу Вен для астранамiчных назiранняў ва Уранiборгу, у тым самым месцы, дзе калiсьцi вёў назiраннi вялiкi Цiха Браге. Там, карыстаючыся таблiцамi Касiнi, ён вылiчыў з недасягальнай дагэтуль дакладнасцю рознасць даўгот памiж Парыжам i Уранiборгам. У 1671 г. на запрашэнне Пiкара ў Парыжскай абсерваторыi пачаў працаваць малады датчанiн Оле Рэмер (1644-1710). Ён правёў вялiкую серыю назiранняў спадарожнiкаў Юпiтэра, каб параўнаць iх становiшча з тэорыяй, распрацаванай Касiнi, выявiў сiстэматычныя адхiленнi становiшчаў спадарожнiкаў Юпiтэра ад вылiчаных. Рэмер заўважыў, што велiчыня запазнення назiраных момантаў зацьменняў спадарожнiкаў Юпiтэра наўпрост звязаная з адлегласцю гэтай планеты ад Зямлi. Астраном зразумеў, што святло распаўсюджваецца не iмгненна, а з канкрэтнай хуткасцю. I вылiчыў яе - атрымаў 215 000 км/с, што на 28 % менш за праўдзiвую (299 800 км/с).
З тых часоў назiраннi спадарожнiкаў Юпiтэра, разлiк iх руху i складанне таблiц стала неадменнай функцыяй усiх астраномаў Еўропы. Актыўна гэтая праца праводзiлася i ў Вiленскай абсерваторыi.
У 1671 г. французская Акадэмiя навук выправiла ў Каену (паўночнае ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкi, 5° паўночнай шыраты) астранома Жана Рышэ для вывучэння паралаксаў Сонца i Марса. Рышэ павiнен быў назiраць Марс у Каене, а Касiнi - у Парыжы. Мэтай назiранняў было вызначэнне па рознасцi на небе каардынатаў Марса ў Парыжы i Каене адлегласцi да планеты, а па ёй - адлегласцi ад Зямлi да Сонца. Гэтая задача была паспяхова вырашаная: велiчыню астранамiчнай адзiнкi вызначылi з дакладнасцю да 8 %.
Аднак экспедыцыя мела нечаканыя наступствы, што неўзабаве спры чынiлася да прац па вывучэннi формы Зямлi. Рышэ выявiў, што гадзiннiк, вывераны ў Парыжы, у Каене, размешчанай каля экватара, адставаў на дзве хвiлiны дваццаць восем секунд у суткi. Ён растлумачыў гэтую з'яву ўплывам цэнтрабежнай сiлы ад кручэння Зямлi. Сапраўды, чым блiжэй да экватара знаходзiцца кропка зямной паверхнi, тым хутчэй яна рухаецца пры сутачным кручэннi Зямлi. Таму ад полюсаў да экватара павiнна ўзрастаць i цэнтрабежная сiла, якая памяншае прыцягненне Зямлi, што i выклiкае запаволенне гадзiннiка. Дакладныя разлiкi Iсака Ньютана i Гюйгенса паказалi, што пры пераходзе ад палярных шыротаў да экватара сiла цяжару памяншаецца значна хутчэй, чым гэта магло бы быць абумоўлена толькi павелiчэннем цэнтрабежнай сiлы. Такiм чынам, адным павелiчэннем цэнтрабежнай сiлы нельга было растлумачыць запаволенне гадзiннiка. Для тлумачэння гэтай з'явы Ньютан i Гюйгенс дапусцiлi, што Зямля - не шар, а элiпсоiд або сфероiд (прыплюснуты ў полюсах i больш выпуклы ўздоўж экватара). Такiм чынам, на экватары любая кропка зямной паверхнi будзе аддаленая ад цэнтра Зямлi (цэнтра прыцягнення) на большую адлегласць, чым на полюсе, што павiнна выклiкаць запаволенне гадзiннiка пры пераходзе ад полюса да экватара. Адхiленне формы Зямлi ад правiльнага шара - не выключэнне ў Сонечнай сiстэме: Юпiтэр, Сатурн, Уран прыплюснутыя настолькi моцна, што гэта можна бачыць непасрэдна ў тэлескоп. Але далёка не ўсе навукоўцы пагадзiлiся з такiм меркаваннем. Вымярэннi, зробленыя абатам Пiкарам, i працы па вылiчэннi даўжынi дуг мерыдыянаў, выкананыя бацькам i сынам Касiнi, прывялi навукоўцаў да процiлеглай высновы i прымусiлi разглядаць зямны шар у якасцi элiпсоiда, выцягнутага ў бок палярных абласцей i пляскатага каля экватара. Гэтым быў пакладзены пачатак спрэчкам i грандыёзным працам, якiя паслужылi на карысць астранамiчнай i матэматычнай геаграфii.
Французскi астраном абат Пiкар вымераў адлегласць памiж па ралелямi гарадоў Ам'ен i Мальвуазiн, якая была роўная аднаму з трацiнай градусу. Аднак Акадэмiя навук, лiчачы, што вымярэнне большай адлегласцi павiнна даць больш дакладны вынiк, прыняла рашэнне зрабiць градусныя вымярэннi даўжынi ўсёй Францыi з поўначы на поўдзень. Для гэтай мэты абралi мерыдыян, якi праходзiў праз Парыжскую абсерваторыю. Ажыццяўленне плана запатрабавала правядзення гiганцкай працы па стварэннi трыянгуляцыйнай сеткi. Пачатая напрыканцы XVII ст. праца была перапыненая, потым зноў адноўленая i скончаная толькi к 1720 г. [37].
Адначасова Людовiк XIV на прапанову Кальбера распарадзiўся скласцi карту Францыi. З 1679 да 1682 г. навукоўцы здзейснiлi некалькi экспедыцый i з дапамогай астранамiчных назiранняў вызначылi абрысы берагавой лiнii Францыi ўздоўж Атлантычнага акiяна i Мiжземнага мора. Падчас гэтых прац былi зробленыя геадэзiчныя здымкi, якiя далi магчымасць вызначыць шырату i даўгату вялiкiх гарадоў Францыi, а таксама была складзеная падрабязная карта наваколляў Парыжа. Але таго было яшчэ мала для складання карты Францыi. Таму, як i пры вымярэннi дугi мерыдыяна, пачалi ствараць на тэрыторыi ўсёй краiны бесперапынную трыянгуляцыйную сетку. Яна i легла ў аснову вялiкай карты Францыi, заслужана названай картай Касiнi. Першыя ж назiраннi Касiнi i д'Лаiра прывялi гэтых астраномаў да высновы, што плошча Францыi моцна перабольшвалася. Дезбара Кулi ў «Гiсторыi вандраванняў» зазначыў: «Яны адабралi ў Францыi некалькi градусаў даўгаты ўздоўж заходняга ўзбярэжжа, пачынаючы ад Брэтанi да Бiскайскага залiва, а таксама паменшылi прыкладна на паўградуса працягласць узбярэжжа Мiжземнага мора. Гэтыя змены далi падставу для жарту Людовiка XIV, якi, вiншуючы акадэмiкаў з вяртаннем з экспедыцыi, сказаў iм лiтаральна наступнае: "Я са шкадаваннем бачу, спадары, што ваша вандраванне каштавала мне добрай часткi майго каралеўства"».
У сярэдзiне XVII ст. астраномы зрабiлi папраўку ў карты Мiж земнага мора, паменшыўшы на пяцьсот мiль адлегласць ад Марселя да Александрыi. Касiнi з поўнай падставай сцвярджаў, што картаграфiя не знаходзiлася на ўзроўнi тагачаснай навукi, бо картографы пры вызначэннi даўгаты таго або iншага месца бралi iнфармацыю ў антычнага астранома Пталамея. Гiём д'Лiль першы стварыў новыя карты, скарыстаўшыся сучаснымi дадзенымi, свядома адкiнуўшы ўсё зробленае да яго. Ён заняўся гэтай працай з такой стараннасцю, што выканаў яе за дваццаць пяць гадоў. Вучань д'Лiля, астраном д'Анвiль, заслужыў рэпутацыю выбiтнага картографа дакладнасцю сваiх карт i iх мастацкiм выкананнем. Найлепшая праца д'Анвiля - карта Iталii, яе памеры да яго перабольшвалiся. Апенiнскi паўвостраў на гэтай карце ўпершыню атрымаў праўдзiвыя абрысы. Д'Анвiль выправiў памылкi старажытных географаў, якiя адлюстроўвалi гэты паўвостраў выцягнутым у даўжыню не з поўначы на поўдзень, а з усходу на захад.
У Англii першае месца сярод астраномаў i фiзiкаў займаў Эдмунд Галей [38]. Ён апублiкаваў тэорыю магнiтных скланенняў i зрабiў першую спробу растлумачыць паходжанне мусонаў.
Францыю i Англiю брала за ўзор Адукацыйная камiсiя пры распрацоўцы праграмы развiцця навукi i ў вырашэннi практычных задач, напрыклад картаграфавання Рэчы Паспалiтай. Пачобут спасылаўся на досвед Францыi пры планаваннi картаграфiчных прац. Але трыянгуляцыйная сетка ў нашым краi была створаная толькi ў першай палове XIX ст., што i дазволiла стварыць першыя дакладныя карты. У працах па трыянгуляцыi чынны ўдзел браў вiленскi астраном прафесар Славiнскi.
Упершыню назiраннi мiнання Венеры па дыску Сонца зрабiў 4 снеж ня 1639 г. астраном Джэрэмi Хоракс (1618-1641), якi з захапленнем апiсаў яго ў лiсце да свайго сябра астранома Крэбтры. Наступныя мiнаннi 6 чэрвеня 1761 г. i 3 чэрвеня 1769 г. вылiчыў Галей, якi ў 1716 г. абгрунтаваў важнасць назiрання гэтай з'явы. Ён указаў на пажаданасць назiрання момантаў уступу i сыходжання як мага больш вялiкай колькасцю назiральнiкаў па ўсёй Зямлi. Заклiк Галея знайшоў водгук у астранамiчным свеце. Шматлiкiя астраномы Еўропы выправiлiся ў аддаленыя i малавядомыя месцы. У 1761 г. мiнанне Венеры па ўсёй Азii i паўночным палярным раёне было бачна цалкам, тады як у Заходняй Еўропе i Атлантычным акiяне назiралася толькi сыходжанне, а на выспах Аўстралii - толькi ўступ. Астраномы загадзя раз'ехалiся па ўсiм свеце. Астраном А. Пiнгрэ паехаў на выспу Радрыгес у Iндыйскiм акiяне, абат Шап д'Атэрош - у Табольск, Невiл Маскелайн - на выспу Св. Алены, Масон i Дыксан - на мыс Добрай Надзеi, добры знаёмы Пачобута езуiт М. Хэл (з Вены) - у Вардэ (Нарвегiя), Жозэф Батыст Лежантыль - у Iндыю. Яшчэ больш экспедыцый выправiлася ў 1769 г., калi ўся з'ява цалкам была бачная на Цiхiм акiяне, у Заходняй Амерыцы i на Паўночным полюсе, канец з'явы - ва Усходняй Азii i Iндыi, а пачатак - у Заходняй Еўропе i ўсходняй Амерыцы. Шап д'Атэрош паехаў у Калiфорнiю, Пiнгрэ - на выспу Сан-Дамiнга, Уэйлс - на Гудзонаў залiў, капiтан Кук з некаторымi астраномамi на Таiцi, некалькi рускiх назiральнiкаў - у розныя месцы Сiбiры, Хэл - iзноў на Вардэ, шматлiкiя вучоныя Еўропы, Амерыкi i Азii, у тым лiку i святар Мор (з Батавii), назiралi ў сваiх хатнiх абсерваторыях. Пачобут са сваiм памочнiкам Стрэцкiм рыхтаваўся назiраць з'яву ў Рэвелi.
Вынiкi не апраўдалi вялiкiх надзей. Ход з'явы быў такi павольны, што немагчыма было замераць пачатак i канец з дакладнасцю да дзясятых доляў секунды. Было заўважана, што ў момант першага кантакту маленькi дыск планеты выглядае, як чорная кропля, злучаная з краем Сонца тонкай чорнай нiткай. А калi ж гэтая нiтка абрывалася, Венера ўжо была на сонечным дыску. Не дзiва, што нават спрактыкаваныя назiральнiкi, якiя знаходзiлiся побач, паколькi тэлескопы iх былi розныя, атрымалi вынiкi, якiя адрознiвалiся адзiн ад аднаго на дзясятыя долi секунды. Збянтэжаныя нечаканай з'явай, яны нiчым не маглi растлумачыць гэтыя адрозненнi. У вынiку вылiчаны сонечны паралакс, выведзены рознымi вылiчальнiкамi з розных камбiнацый назiранняў, таксама вельмi значна адрознiваўся ад таго, на што раней аптымiстычна спадзяваўся Галей. Гэта адбылося яшчэ i таму, што геаграфiчная даўгата шматлiкiх наглядальных пунктаў была вядомая з вялiкай хiбнасцю цi нават зусiм невядомая. У 1761 г. даўготы выводзiлiся галоўным чынам праз назiраннi зацьменняў спадарожнiкаў Юпiтэра. Гэтыя назiраннi даводзiлася рабiць самiм удзельнiкам экспедыцый, а ў 1769 г. атрымалася скарыстацца для гэтай мэты няпоўным сонечным зацьменнем, якое адбылося ў той жа самы дзень, што i мiнанне Венеры па дыску Сонца.
Умовы, у якiх праводзiлiся гэтыя астранамiчныя экспедыцыi, былi вельмi складаныя, а вандраваннi - злучаныя з вялiкiмi цяжкасцямi i рызыкай. Вельмi мала было вядома пра далёкiя краiны, а яшчэ менш пра iх прыродныя ўмовы. Палiтычныя падзеi i войны на моры замiналi вольнаму вандраванню. Напрыклад, карабель, на якiм Лежантыль плыў у Iндыю, мусiў кружыць, каб пазбегнуць сутыкненняў з англiйскiмi ваеннымi судамi, прыбыў на месца, калi мiнанне Венеры 1761 г. ужо скончылася. Каб не прапусцiць наступную магчымасць, Лежантыль застаўся ў Iндыi, займаючыся рознай карыснай працай. Але мiнанне Венеры ў 1769 г. было закрытае аблокамi. Такiм чынам, ён не змог назiраць гэтую з'яву нi ў 1761, нi ў 1769 г. У сувязi з няўдачай, якую атрымала французская навуковая экспедыцыя з прычыны варожых дзеянняў англiйскага флоту, урад Францыi аддаў загад усiм сваiм ваенным судам бесперашкодна прапускаць караблi капiтана Кука, бо вынiкi яго экспедыцыi павiнны былi служыць «на шчасце i карысць усяго ча­ лавецтва».
У 1718 г. Галей параўнаў сучасныя значэннi каардынат зорак Альдэбаран, Сiрыус, Арктур з вынiкамi Пталамея, Гiпарха i Тымахарыса. Ён убачыў, што Сiрыус зрушыўся да поўдня амаль на паўтара дыяметра Месяца, Арктур - на два дыяметры да поўдня, а Альдэбаран зрушыўся на 1/4 дыяметра Месяца да ўсходу. Заўважаныя змены нельга было прыпiсаць памылкам каталога Пталамея, бо гэтыя памылкi не пераўзыходзiлi, як правiла, 6′ (1/5 дыяметра Месяца). Адкрыццё Галея неўзабаве (1728 г.) было пацверджанае iншым англiйскiм астраномам - Джэймсам Брэдлi. Такiм чынам, быў вынадзены ўласны рух зорак [39] i стала вядома, што так званыя нерухомыя зоркi не займаюць на небе фiксаванага становiшча. Яны перасоўваюцца па нябеснай сферы i ў прасторы. Гэты нечаканы для таго часу вынiк прывёў да новага ўяўлення пра Сусвет. Ён паслужыў таксама адмысловым чыннiкам для бесперапынных замераў становiшчаў зорак на небе i складання новых зорных каталогаў большай дакладнасці. Астраметрыя стала асноўным заняткам астраномаў па ўсiм свеце, тым лiку i вiленскiх. Дзякуючы выкарыстанню новых прыладаў дакладнасць астранамiчных вымярэнняў значна ўзрастала, а крынiцы памылак старанна вывучалiся. Найбольш непрыемнай з гэтых крынiц была рэфракцыя - пераламленне прамянёў у атмасферы. Першы заўважыў атмасферную рэфракцыю i стаў улiчваць яе ў сваiх каталогах зорак Цiха Браге. Касiнi па падставе сваiх назiранняў склаў таблiцу рэфракцыi. Ньютан паказаў, што рэфракцыя залежыць ад тэмпературы i цiску паветра, якiя можна кантраляваць пры дапамозе тэрмометра i барометра. Астраномы працавалi над праблемамi, выклiканымi рэфракцыяй, паступова стваралася тэорыя рэфракцыi ў залежнасцi ад вышынi зоркi над гарызонтам, складалiся папраўкавыя таблiцы i г. д. Аднак i пасля ўлiку гэтых паправак каардынаты зорак, якiя былi вызначаныя, напрыклад, у Парыжы i Грынвiчы, маглi адрознiвацца больш чым на 10″. Астраном Флемстыд меркаваў, што гэтыя адрозненнi мог выклiкаць гадавы паралакс зорак. Аднак калегi паказвалi яму на тое, што тады змены становiшчаў зорак на працягу года павiнна былi мець iншы характар.
Для вырашэння пытання пра характар змены каардынат зорак (зорных скланенняў) астраном Малiнэ ўсталяваў у 1725 г. у сваiм маёнтку К'ю каля Лондана адмысловую прыладу, прызначаную для дакладных вымярэнняў. Гэта быў зенiтны сектар, дуга якога ахоплiвала толькi некалькi градусаў, але мела вялiкi радыус у 24 футы. Прылада была ўсталяваная вертыкальна па мерыдыяне так, каб можна было накiроўваць тэлескоп на зорку, якая кульмiнуе ў зенiце. Такiм чынам, змены скланення можна было вызначыць вельмi дакладна. Як потым высветлiлася, хiбнасць гэтых вымярэнняў не перавышала 2″. Малiнэ пакiнуў гэтыя заняткi, а далейшыя вымярэннi кульмiнацый зорак працягнуў Джэймс Брэдлi (1692-1762), прафесар Оксфарда (з 1721 г.), якi браў удзел ва ўсiх падрыхтоўчых працах Малiнэ. Зорка γ Цмока, першы аб'ект назiранняў, рэгулярна змяняла сваё становiшча: са снежня 1725 г. да сакавiка наступнага года яна зрушылася на 20″ да поўдня, потым зваротна павярнула i прасунулася да верасня на 40″ да поўначы, а потым iзноў павярнула i ў снежнi вярнулася да свайго першапачатковага становiшча. Такiм чынам, гэта быў перыядычны рух на працягу аднаго года. Ён не мог быць паралактычным рухам, бо ў гэтым выпадку зорка павiнна была б перасоўвацца ў снежнi як мага больш да поўдня, а ў чэрвенi - гэтаксама моцна да поўначы.
З 1727 г. Брэдлi пачаў назiраць i iншыя зоркi пры дапамозе шырэйшага сектара меншага радыуса (12 футаў), якi ахоплiваў 6° у абодва бакi ад зенiту. Ён выявiў, што становiшчы ўсiх зорак маюць такiя самыя перыядычныя змены. Рух быў меншы, калi зоркi знаходзіліся блiжэй да эклiптыкi. Неўзабаве, у 1728 г., Брэдлi растлумачыў гэтую з'яву аберацыяй [40] прамянёў святла. Справа ў тым, што тэлескоп рухаецца разам з Зямлёй па яе арбiце, i хоць прамень святла распаўсюджваецца з хуткасцю ў 10 000 разоў большай, для таго каб злавiць яго, тэлескоп даводзiцца крыху нахiляць у напрамку руху Зямлi. Адкрыццё аберацыi было першым эксперыментальным доказам гадавога руху Зямлi i пацвярджэннем правiльнасцi тэорыi Капернiка.
Але гэта было яшчэ не ўсё. Калi Брэдлi ў наступныя гады аналiза ваў свае назiраннi γ Цмока, ён заўважыў, што iснуе яшчэ i другас нае ваганне: папераменна з перыядам у 9 гадоў скланенне зоркi ўзрас тае i меншае на 18″. Гэтая змена, агульная для ўсiх зорак, была па цверджаная адначасовымi назiраннямi Леманье ў Парыжы. У 1748 г. з'ява была растлумачаная як нутацыя, гэта значыць невялiкi перыядычны рух зямной восi, якая апiсвае ў прасторы апрача вялiкага прэцэсiённага конуса (прэцэсii зямной восi [41]) яшчэ i малыя конусы з прычыны ну тацыi. Перыяд у 18 гадоў, роўны часу звароту вузлоў месяцовай арбiты, нахiл якой да экватара вагаецца памiж 18° i 28°, паказваў на тое, што чыннiкам з'явы было ўздзеянне прыцягнення Месяца на пры плюснутую Зямлю.
Толькi пасля ўлiку ўсiх гэтых паправак у вымярэннi становiшчаў зорак, астраномы змаглi наблiзiцца да неабходнай дакладнасцi, якая даз волiла, напрыклад, на кончыку пяра адкрыць (вылiчыць становiшча) планету Нептун 23 верасня 1846 г. Нептун стаў першай планетай, адкрытай дзякуючы матэматычнымi разлiкам, а не праз назiраннi. Выяўленыя неспадзяваныя змены ў руху Урана па арбiце спарадзiлi гiпотэзу пра невядомую планету, якая сваёй гравiтацыяй уплывае на рух Урана. Нептун быў знойдзены ў межах прадказанага становiшча. Але да таго каб гэта сталася рэальнасцю, працавала некалькi пакаленняў астраномаў-тэарэтыкаў i практыкаў.
З лiставання Пачобута вiдаць, што ён таксама займаўся вымярэннямi становiшчаў зорак у зенiце, у тым лiку γ Цмока, i браў удзел у выпрацоўцы методыкi вымярэнняў становiшчаў зорак. Яго вялiкая праца па вымярэннi становiшчаў Меркурыя, па вынiках якой Лаланд вылiчыў арбiту гэтай «няўлоўнай» планеты, патрабавала вельмi сур'ёзнага ўлiку атмасфернай рэфракцыi, бо Меркурый можна назiраць толькi ўвечары цi ранкам вельмi нiзка над гарызонтам, дзе ўплыў атмасфернай рэфракцыi максiмальны, але ж з лiставання Пачобу та са Снядэцкiм можна зрабiць выснову аб тым, што Пачобут назiраў Меркурый таксама i ўдзень.

8. Памяцi В. К. Цэраскага

Максiмiлiян Валошын

Ён з тых, у кiм праўда малых iсцiн
I авалоданне законамi натуры
У сэрцах не туманiць сузiрання
Тварца сусветаў у яго праявах.

Праз лiкаў тонкую вуаль i формул
Выносiў Бога твар да твару ён,
Як i першнастаўнiкi навукi:
Пастэр i Дарвiн, Ньютан i Паскаль.

Яго я бачыў змучаным у крэсле,
З дрыготкiмi рукамi, але з тварам
Такой празрыстасцi, што ён свяцiўся
Ў малочным нiмбе месяцовай сiвiзны.

За слоў вагой блiшчэлi таямнiча
Вадзяныя лiцвiна вочы,
Што на вякi ўвабралi ззянне
Туманнасцяў i зорных Галатэй.

Ў яго гаворцы ўлоўлiвала вуха
Такую беражнасць да слоў чужых,
Да з'яваў мiмалётнага жыцця,
Што ўмiленне грудзi зацiскала.

Такiм ён быў там, на Чырвонай Прэснi,
Калi ў Абсерваторыi адзiн
Сваёй навукi свет недатыкальны
Абараняў ад тых i ад усiх.

Урад бяздарны, жорсткi, злы,
Як звеку ўрады ўсе,
Прагнаў яго, пры тым забаранiў
Тварыць як творцу i як вучонаму вучыць.

Расейская мiжсобiца застала
Яго ў глухiм прыморскiм гарадку,
Дзе ён шукаў бязвоблачнага неба
Больш яснага i зорнага, чым у Маскве.

Была вайна, тэрор, i мор, i голад.
Каму патрэбны дрэхлы астраном?
Як даказаць уезнаму загпраду
Ягоныя правы на харчпаёк?

Таму, хто змог запрэгчы ў працу сонца,
Хто новых зорак вылiчаў шляхi,
Па пуду за Сусвет, таварыш!
Даеш тлушчы ў астраномавы паёк!

Высокая камедыя навукi
Ў руках вайскоўцаў, дурняў i дзяльцоў…
Разбiтым i замучаным на поўнач
Паехаў ён, каб хоць памерцi дома.

I радаснай журбою зашчамiла
Любiўшых яго сэрцы вестка тая,
Што ён вярнуўся ў зорную айчыну
Ад цесных дзён, ад душных спраў зямных.

10 лiстапада 1925, Кактэбель
Пераклад С. Суднiка
Паводле: «Наша Слова» № 33(924), 19 жніўня 2009.

9. Спiс прац В. К. Цэраскага

1. О прохождении Венеры по диску Солнца в 1847 г., изд. Моск. математ. издательство, 1875.
2. * Фотогелиографические наблюдения, I. Труды Московской обсерватории, I серия, т. II, вып. 2, 1876.
3. * Фотометрические наблюдения, I. Труды Московской обсерватории, I серия, т. II, вып. 2, 1876.
4. * Фотометрические наблюдения, II. Труды Московской обсерватории, I серия, т. III, вып. 2, 1877.
5. * Фотогелиографические наблюдения, II. Труды Московской обсерватории, I серия, т. III, вып. 2, 1877.
6. * Фотометрические наблюдения, III. Труды Московской обсерватории, I серия, т. IV, вып. 2, 1878.
7. * О вычислении радианта. Труды Московской обсерватории, 1 серия, т. IV, вып. 2, 1878.
8. * О фотогелиографе. Труды Московской обсерватории, I серия, т. IV, вып. 2, 1878.
9. * О новой переменной. Astronomische Nachrichten, т. 94, № 2243, 1879.
10. * Фотометрические наблюдения, IV. Труды Московской обсерватории, I серия, т. V, вып. 2, 1879.
11. * Фотометрические наблюдения, V. Труды Московской обсерватории, I серия, т. VI, вып. 1, 1879.
12. * Фотометрические наблюдения, VI. Труды Московской обсерватории, I серия, т. VI, вып. 2, 1880.
13. * Наблюдения переменных звезд. Astronomische Nachrichten, т. 97, № 2324, 1880.
14. * Наблюдения переменных звезд. Astronomische Nachrichten, т. 98, № 2332, 1880. 15. * Наблюдения переменных звезд. Astronomische Nachrichten, т. 98, № 2343, 1880.
16. * Фотометрические наблюдения, VII. Труды Московской обсерватории, I серия, т. VII, вып. 2, 1881.
17. * Об обработке наблюдений переменных звезд. Astronomische Nachrichten, т. 99, № 2371, 1881.
18. Об определении яркости белых звезд. Ученые записки Мос ковского университета. Москва, 1882 (магистерская диссертация).
19. * Определение увеличения астрономической трубы. Astro no mische Nachrichten, т. 101, 1882.
20. * Об определении блеска ярких звезд при помощи фотометра Целльнера. Astronomische Nachrichten, т. 107, № 2561, 1883.
21. * Фотометрические наблюдения, VIII. Труды Московской обсерватории, I серия, т. IX, вып. 2, 1883.
22. * Заметка о прозрачности комет. Astronomische Nachrichten, т. 107, № 2561, 1883.
23. *О вычислении отношения количества света для звезд смежных звездных величин. Труды Московской обсерватории, I серия, гл. X, вып. 2, 1884.
24. * О количестве звезд в Плеядах. Astronomische Nachrichten, т. 108, № 2581, 1884.
26. * О фотометре Целльнера. Astronomische Nachrichten, т. 110, № 2621, 1884.
26. * О фотометре Целльнера. Astronomische Nachrichten, т. 112, 1885.
27. Морская обсерватория в Гамбурге. Русская мысль, июль, 1885.
28. * Фотометрические наблюдения, IX. Труды Московской обсерватории, ІІ серия, т. 1, вып. 1, 1886.
29. Астрономический фотометр и его приложения. Математический сборник, том XIII, 1887 (докторская диссертация).
30. Ньютон как творец небесной механики. Сборник «Двухсотлетие памяти Ньютона (1687-1887)», Москва, 1888.
31. * Фотометрические яркости 58 звезд. Astronomische Nachrichten, т. 116, № 2783, 1887.
32. ** Новая конструкция астрофотометра Целльнера и фотометрический коллиматор. Труды Московской обсерватории, II серия, т. I, вып. 2, 1888.
33. ** Фотометрические наблюдения, X. Труды Московской обсерватории, II серия, т. I, вып. 2, 1888.
34. ** О фотометре Целльнера с двумя окулярами. Astronomische Nachrichten, т. 120, № 2870, 1888.
35. ** Карта для наблюдения падающих звезд. Труды Московской обсерватории, II серия, т. II, 1890.
36.** Приборчик для изучающих величины звезд. Труды Московской обсерватории, II серия, т. II, 1890.
37. ** О светящихся облаках. Труды Московской обсерватории, ІІ серия, т. II, 1890.
38.*Наблюдения прохождения Меркурия 9 мая 1891 г. Astronomische Nachrichten, т. 128, № 3050, 1891.
39. ** Об определении локального притяжения для одного частного случая. Astronomische Nachrichten, т. 129, № 3096, 1892.
40. ** Наблюдения прохождения Меркурия. Труды Московской обсерватории, II серия, т. III, вып. 1, 1893.
41. ** Фотометрические наблюдения, XI. Труды Московской обсерватории, II серия, т. III, вып. 1, 1893.
42. ** Фотометрические наблюдения новой звезды в созвездии Возничего. Труды Московской обсерватории, ІІ серия, т. III, вып. 1, 1893.
43. Несколько соображений о температуре Солнца на основании опыта с большим зажигательным зеркалом. «Мир Божий», март, 1895.
44. ** Фотометрическое исследование звездного скопления X Персея. Труды Московской обсерватории, II серия, т. III, вып. 2, 1896.
45. ** О наблюдении затмений спутников Юпитера без фотометрических приборов. Труды Московской обсерватории, II серия, т. III, вып. 1, 1896.
46. ** О температуре Солнца. Труды Московской обсерватории, II серия, т. ІІІ, вып. 2, 1896.
47. ** Электрическое сравнение часов. Труды Московской обсерватории, II серия, т. III, вып. 2, 1896.
48. Астрофотография на Московской обсерватории. Мир Божий, февраль, 1896.
49.** Фотографические наблюдения частных солнечных затмений как способ обнаружения следов лунной атмосферы. Bulletin astromique, т. XIV, 1897.
50. Научные приложения фотографии. Мир Божий, август, 1897.
51. ** Наблюдения Леонид на Московской обсерватории. Astronomische Nachrichten, т. 146, № 3481, 1898.
52. По поводу программы математической географии. Мир Божий, январь, 1898.
53. Сферическая астрономия. Лекции. М., 1899.
54. ** Об определении формы солнечного диска. Бюллетень Академии наук, СПб., сентябрь, 1899, т. XI. № 2.
55. ** Фотографическая карта Волос Вероники. Bulletin astromique, т. XVI, 1899.
56. ** Видимая ўгловая скорость Персеид. Bulletin astromique, т. XVI, 1899.
57. ** О каталогах переменных звезд. Bulletin astromique, т. XVI, 1899.
58. Страница из современной астрономии. Русская мысль, октябрь, 1900.
59. Несколько слов об астрофотометрии в ее современном состоянии. Русский Астрономический календарь на 1901 г.
60. ** Об определении блеска звезд с помощью фотометра Целльнера. Astronomische Nachrichten, т. 156, № 3741, 1901.
61. ** О новой Персея. Astronomische Nachrichten, т. 157, № 3755, 1901.
62. О наблюдении Персеид, или августовских падающих звезд. Русский Астрономический календарь на 1902 г.
63. ** Фотометрическое изучение звездного скопления Волос Вероники. Труды Московской обсерватории, II серия, т. IV, 1902.
64. ** Астрономический бинокль. Труды Московской обсерватории, ІІ серия, т. IV, 1902.
65. Астрофотографические работы Московской обсерватории. Русский Астрономический календарь на 1902 г.
66. Коперник и Тихо Браге. Научное слово, кн. 1, 1903.
67. Фотографические наблюдения двойных звезд на Московской обсерватории. Русский Астрономический календарь на 1904 г.
68. Основы спектрального анализа и его приложение к исследованию небесных явлений в элементарном изложении. Мир Божий, январь, 1904.
69. Федор Александрович Бредихин. Отчет Московского университета за 1904 г., М., 1905 г.
70. ** Об изменении интенсивности солнечной радиации. Astronomische Nachrichten, т. 169, № 4037, 1905.
71. ** Фотометрическое определение звездной величины Солнца. Astronomische Nachrichten, т. 170, № 4065, 1905.
72. ** О личном уравнении фотометрических наблюдений. Astronomische Nachrichten, т. 171, № 4089, 1906.
73. ** Измерение интегральной яркости светящихся поверхностей с помощью фотометра Целльнера. Astronomische Nachrichten, т. 172, № 4106, 1906.
74. Окуляр для детального изучения солнечных пятен. Труды Московской обсерватории, II серия, т. V, 1911; Изв. Русского Астрономического общества, СПб., № 6, 1936; Русский Астрономический календарь на 1907 г.
75. Из мира научных приложений фотографии. Изв. Русского общества любителей фотографии в Москве, 1906 г.
76. Измерение яркости атмосферы ў края Солнца. Astronomische Nachrichten, т. 174, № 4164, 1907.
77. Об использовании солнечного тепла. Труды Московской обсерватории, II серия, т. V, 1911; Русский Астрономический календарь на 1909 г.
78. Сферическая астрономия: лекции, читанные в 1909-1910 гг. (литогр.). М., 1910.
79. Фотометрическое определение звездной величины Солнца. Первая часть. Труды Московской обсерватории, II серия, т. V, 1911.
80. Фотометрическое определение звездной величины Солнца. Вторая часть. Труды Московской обсерватории, ІІ серия, т. V, 1911.
81. ** Гелиометрический объектив для определения формы солнечного диска. Труды Московской обсерватории, II серия, т. V, 1911.
82. ** Видимая ўгловая скорость Персеид. Труды Московской обсерватории, II серия, т. V, 1911.
83. **Измерение интегральной яркости светящихся поверхностей фотометром Целльнера. Труды Московской обсерватории, II серия, т. V, 1911.
84. ** Измерение яркости атмосферы ў края Солнца. Труды Московской обсерватории, II серия, т. V, 1911.
85 ** Наблюдения Солнца на Московской обсерватории во время прохождения по его диску кометы Галлея. Astronomische Nachrichten, Т. 187, № 4466, 1911.
86. Об определении радианта метеорных потоков вообще и Персеид в частности. Изд. Московского общества любителей астрономии, М., 1914.
87. ** Фотометрические наблюдения. XII, Труды Московской обсерватории, II серия, т. VI, 1917.
88. ** Величина 58 фундаментальных звезд. Труды Московской обсерватории, II серия, т. VI, 1917.
89. ** Фотометрическое исследование звездного скопления Волос Вероники. Вторая часть. Труды Московской обсерватории, II серия, т. VI, 1917.
90. ** Определение постоянных ошибок фотометрических наблюдений. Труды Московской обсерватории, II серия, т. VI, 1917.
91. ** Фотометрические наблюдения новой Персея. Труды Мос ковской обсерватории, II серия, т. VI, 1917.
92. ** Фотометрические наблюдения новой звезды, появившейся в созвездии Возничего. Вторая часть. Труды Московской обсерватории, II серия, т. VI, 1917.
Работы, пазначаныя адной зорачкай, апублікаваны на нямецкай мове, дзвюма - на французскай.

10. Некалькi артыкулаў В. К. Цэраскага

АБ МIНАННI ВЕНЕРЫ ПРАЗ ДЫСК СОНЦА 1874 ГОДА [42]

Велiзарная цiкавасць, з якой чакаецца ў астранамiчным свеце мiнанне 74 года, тлумачыцца не рэдкасцю з'явы, якая здарылася ў апошнi раз болей за сто гадоў таму (мiнанне 1769 г. назiраў Пачобут. Л. Л.), а важнасцю вынiкаў, якiя, можна спадзявацца, будуць атрыманыя з назiранняў, што будуць праводзiцца на працягу некалькiх гадзiн мiнання. З гэтых назiранняў будзе магчыма з вялiкай дакладнасцю вылiчыць адлегласць Зямлi ад Сонца, вызначыць велiчыню той адзiнкi, якою астраном вымярае ўсе прасторы Сонечнай сiстэмы, i даступныя яго вымярэнню адлегласцi да нерухомых зорак. Каб лепш меркаваць пра складанасць задачы i пра той стан, у якiм яна цяпер знаходзiцца, кiнем беглы погляд на гiстарычнае развiццё пытання пра адлегласць да Сонца. Жаданне i iмкненне вызначыць гэтую адлегласць сустракаецца ў найстаражытнейшых назiральнiкаў. Той, хто толькi зважаў на нябесныя з'явы, хто разважаў пра законы, кiруючыя iмi, той, вельмi натуральна, iмкнуўся зразумець велiчыню i адлегласцi да тых свяцiлаў, рух якiх быў прадметам яго назiранняў. Але пытанне пра вызначэнне адлегласцяў да нябесных целаў, адно з самых складаных пытанняў практычнай астраномii, доўга перавышала чалавечыя сiлы. Бачны рух Сонца i Месяца, чыннiкi зацьменняў, бачны рух планет былi вядомыя да таго, як з'явiлiся спробы вызначыць адлегласцi. Найперш увага была звернутая, як i трэба было чакаць, на Сонца i Месяц. Па чыннiку значнай велiчынi месяцовага паралакса вылiчэнне адлегласцi не патрабавала асаблiва дакладных спосабаў, i таму ўжо Гiпарх вылiчыў адлегласць да Месяца з памылкай толькi на 1/6 частку ад реальнай. Але для дасягнення такой самай ступенi дакладнасцi адносна Сонца патрабавалiся даволi дасканалыя прылады, больш вытанчаная тэарэтычная база i шмат лiкiя назiраннi. Велiчыня сонечнага паралакса, якая прымалася ў розны час, можа служыць мерай дакладнасцi астранамiчных назiранняў, сочачы за развiццём пытання пра адлегласць да Сонца, мы сочым разам з тым за развiццём практычнай астраномii.
Сонечныя зацьменнi, механiзм якiх быў вядомы ў глыбокай старажытнасцi, даказвалi, што Сонца далей за Месяц, але наколькi далей, пра гэта да Арыстарха Самоскага не мелi нiякага разумення. Да часу Арыстарха iснавалi толькi здагадкi, пабудаваныя на розных фiласофскiх вучэннях пра свет, розныя думкi, а не вынiкi назiранняў. Так, Пiфагор зыходзячы з вучэння пра гармонiю сфер дайшоў да думкi, што Сонца ў тры разы далей за Месяц. Але пакiнем убаку падобныя летуценнi, - заўважым толькi, што да Арыстарха, гэта значыць да 260 г. да Н. X., ведалi толькi, што Сонца далей за Месяц.
Для вызначэння адлегласцi да Сонца Арыстарх выкарыстаў вельмi дасцiпны спосаб; ён вымяраў вугал памiж Сонцам i Месяцам у момант квадратуры, гэта значыць у той момант, калi палова месяцовага дыска асветлена Сонцам. Сапраўды, калi будзем лiчыць гэты вугал вядомым… роўным прыблiзна 90 градусаў, магчыма пабудаваць трохкутнiк падобны да трохкутнiка, утворанага цэнтрам Сонца, Зямлi i Месяца, i такiм чынам вызначыць суадносiны адлегласцi да Сонца да адлегласцi да Месяца. Але гэты тэарэтычна просты спосаб на практыцы такi цяжкi, што, нават карыстаючыся ўдасканаленымi астранамiчнымi прыладамi, немагчыма пасродкам яго атрымаць хоць якую дакладную велiчыню сонечнага паралакса. Не дзiва, што ў Арыстарха атрымалася адлегласць да Сонца ў дваццаць разоў меншай за рэальную, што адпавядае паралаксу Сонца ў памеры трохi менш за тры хвiлiны.
Вынiк гэты нельга назваць нават прыблiзным, але ўсё ж ён быў вельмi важны i таму, што гэта была першая спроба, так бы мовiць, першы крок, i таму, што на працягу больш як 1800 гадоў, гэта значыць ад Арыстарха да Цiха Браге, ён быў прыняты ў астраномii. Нават Цiха Браге, велiчэзныя прылады якога былi падзеленыя праз 10 секунд, не змянiў гэтай велiчынi. Але неўзабаве Кеплер усвядомiў неабходнасць паменшыць паралакс да дзвюх, а пасля i да адной хвiлiны. Пасля Кеплера Гевелi, адзiн з самых старанных назiральнiкаў, паменшыў паралакс да 40′′. Потым мы павiнны згадаць iмя найвялiкшага астранома Англii - Галея, якому астраномiя абавязана мiж iншым i тым, што ён першы звярнуў увагу на мiнанне Венеры як на найлепшы сродак вызначыць адлегласць да Сонца. У 1677 г. ён ужо выказаў думку, што, назiраючы з двух досыць аддаленых месцаў зямной паверхнi працягласць мiнання Меркурыя цi Венеры па дыску Сонца, можна па рознасцi гэтых працягласцяў вылiчыць паралакс Сонца. Потым у мемуарах, надрукаваных у 1691 i 1716 гадах, ён апiсаў сваю тэорыю i выказаў меркаванне, што пры ўдалым выбары месцаў назiранняў i дапускаючы, што час ад першага да апошняга дакранання Венеры да Сонца будзе вызначаны з дакладнасцю да адной секунды, можна вылiчыць паралакс Сонца з памылкай каля 1/500 велiчынi. У апошняй сваёй працы ён нават прызначаў тыя месцы, якiя, на яго думку, былi б асаблiва зручныя для назiрання мiнання 1761 г.
Галей пiсаў, такiм чынам, пра тое мiнанне, якое павiнна было здарыцца праз 45 гадоў; сам жа ён лiчыў паралакс роўным 25′′. Памянёныя вышэй вынiкi былi атрыманыя з назiранняў квадратур Месяца, зацьменняў, Марса ў супрацьстаяннях i да т. п.
У 1671 г. вандраванне зрабiла вельмi важныя паслугi астраномii i геадэзii. У гэты год Рышэ быў пасланы Парыжскай акадэмiяй навук у Каену. Параўноўванне назiранняў Марса, зробленых iм адначасова з назiраннямi Пiкара i Рэмера ў Парыжы, далi для сонечнага паралаксу 9,5′′. З тых часоў высновы розных астраномаў вагаюцца каля гэтай, ужо блiзкай да праўды, велiчынi. Але надзвычайная важнасць пытання i нездавальняльная згода асобных вымярэнняў не пераставала, так бы мовiць, трывожыць астраномаў. Не дзiва, што з вялiкiм нецярпеннем чакалi больш за паўстагоддзя мiнанняў 1761 i 1769 гадоў. У назiраннях мiнання 69 года бралi ўдзел астраномы ўсiх дзяржаў. У Расii, напрыклад, назiралi: у Пецярбургу, Арэнбургу, Орску, Якуцку, у паўночнай частцы Арханглійскай губернi i на берагах Урала. Вылiчэннi розных астраномаў: Пэнгрэ, Горнсбi, Дзю-Сежура, Лекселя, Планмана i iншых далi вынiкi памiж 8,8′′ i 8,4′′. Каля 1823 года Энке пералiчыў усе назiраннi гэтых двух мiнанняў i знайшоў, што паралакс Сонца роўны 8,5776′′. Потым, у 1835 годзе, пасля таго як быў знойдзены рукапiс назiранняў, зробленых у паўночнай Лапландыi, ён павiнен быў паменшыць трохi гэтую велiчыню, i знайшоў 8,57116′′ з вераемнаю хiбнасцю ±0,037′′; але ж i супраць гэтай велiчынi Бабiне пярэчыў, што яна занадта вялiкая.
Названыя вызначэннi паралакса заслугоўвалi асаблiвага даверу ўжо таму, што былi зробленыя людзьмi, якiя адыгралi вельмi важную ролю ў гiсторыi астраномii. Параўноўваючы гэтыя высновы, заўважаем сталае, даволi правiльнае памяншэнне той велiчынi, якая прымалася за паралакс Сонца з часоў ад Арыстарха да Энке.
У 1845 г. Ганзен, а потым i Левер'е, вывучаючы рух Месяца, атрымалi вынiк, што прынятая велiчыня занадта малая. Да падобнай жа высновы дайшоў i Фуко, якi зрабiў у 1862 г. новае вызначэнне хуткасцi святла. Падобны ж вынiк далi i вылiчэннi назiранняў супрацьстаяння Марса ў 1862 годзе. Таму не застаецца нiякага сумневу ў тым, што паралакс, знойдзены Энке, неабходна павялiчыць, i павялiчыць вельмi значна, а менавiта на тры цi на чатыры дзясятых секунды, на велiчыню, большую, такiм чынам, у дзясяць разоў за вераемную памылку вынiку Энке. З гэтага мы павiнны зрабiць выснову, што цяпер ужо нельга лiчыць мiнанне Венеры безумоўна найлепшым спосабам для вызначэння паралакса Сонца; але, ва ўсялякiм разе, гэта адна з самых лепшых, асаблiва калi пры iм звяртаецца ўвага не толькi на працягласць з'явы.
Мiнанне Венеры ёсць род прыватнага зацьмення. Калi Венера стане памiж вокам назiральнiка i Сонцам, яна, праектуючыся на Сонца, будзе здавацца чорным, рэзка абмежаваным кружочкам, якi павольна рухаецца па Сонцы. Назiраная з iншай кропкi зямной паверхнi Венера будзе здавацца ў iншай кропцы неба; так што са зменай месца назiрання будуць змяняцца: працягласць з'явы, абсалютны час дакрананняў, кропкi пачатку i канца па дыску Сонца i велiчыня хорды, апiсанай Венерай на гэтым жа дыску. Усе гэтыя змены, якiя адбываюцца ад неаднолькавага паралактычнага перасоўвання Сонца i Венеры, вынiкаюць з рознасцi паралаксаў гэтых свяцiлаў. Па вядомай велiчынi гэтых змен i з улiкам геаграфiчных становiшчаў месцаў назiранняў магчыма вылiчыць рознасць паралаксаў i, такiм чынам, зыходзячы з трэцяга закону Кеплера i паралакс Сонца.
Галей, як мы сказалi, прапанаваў назiраць працягласць з'явы; трэб ныя толькi даволi моцная астран д'Лiль - абсалютныя моманты дакрананняў. Для гэтых назiранняў па амiчная труба i хранометр. Для вызначэння становiшча Венеры на сонечным дыску будуць у 74 годзе выкарыстаны гелiёметры i фотагелiёграфы.
Адлегласць тых кропак сонечнага дыска, у якiх здаецца цэнтр Венеры, назiранай у адзiн i той момант часу з двух дыяметральна процiлеглых пунктаў зямной паверхнi, не можа быць большым за 50′′, гэта значыць бачнага дыяметра Венеры, - велiчыня вельмi малая, дакладнае вымярэнне якой мае вялiкiя цяжкасцi. Моманты ж дакрананняў могуць змянiцца з-за паралакса на ±12 хвiлiн. На першы погляд здавалася б, што гэтага досыць для таго, каб аддаць перавагу назiранням дакрананняў, i што гелiяметрычнымi вымярэннямi нельга дасягнуць вялiкай да клад насцi. На самай жа справе цяжка сказаць а priori, якi са спосабаў лепшы; кожны з iх мае свае выгоды i недахопы. Iрадыяцiя [43], асабiстые памылкi назiральнiкаў, памылкi прыбораў могуць быць крынiцамi не да кладнасцяў, велiчыню якiх немагчыма вылiчыць.
Далей у артыкуле падаюцца таблiцы i апiсаннi разлiкаў момантаў мiнання Венеры для 41 населенага пункта Расii.

АБ ТЭМПЕРАТУРЫ СОНЦА [44]

Пэўны час таму я апублiкаваў у адным з рускiх часопiсаў артыкул пра мае доследы з вялiкiм люстэркам, якiя належаць Маскоўскаму полiтэхнiчнаму музею.
Гэтае люстэрка, вырабленае фiрмай «Жэтлiф i Сымон» у Парыжы, было набытае полiтэхнiчным музеем на французскай выставе… Гэта аптычны прыбор, выдатны па дасканаласцi канструкцыi. Са зваротнага боку яно пасярэбранае, яго дыяметр, як i фокусная адлегласць, роўны 1 м. Край значна таўсцейшы за цэнтр, што азначае, што сферычная аберацыя вельмi малая, i канцэнтрацыя прамянёў адбываецца з такой вялiкай дакладнасцю, што ў факальным малюнку Месяца можна адрознiць некалькi кратараў. Але, як i трэба было чакаць, аберацыя хутка ўзрастае з аддаленнем ад аптычнай восi.
Пры маiх доследах прамянi Сонца, сабраныя гэтым люстэркам, расплаўлялi амаль iмгненна ўсе металы i мiнералы, ласкава прад стаўленыя ў маё распараджэнне мiнералагiчным кабiнетам нашага ўнiверсiтэта. Нягашаная вапна адна мела супрацiў, i каб расплавiць вельмi малую колькасць яе, я павiнен быў, для большай канцэнтрацыi промняў, звярнуцца да дадатковай маленькай лiнзы. Што да магнезii, вырабленай па метадзе Шлезiнгера, я не мог дамагчыся яе плаўлення, што прыпiсваю яе вельмi беламу колеру, якi адлюстроўвае большую колькасць промняў. Тым не менш можна прыняць, што тэмпература ў фокусе люстэрка дасягае 3500 °С.
З гэтага доследу, старога як свет, па сутнасцi, вынiкае з вiдавочнасцю, што тэмпература Сонца вышэйшая за 3500 °С, бо немагчыма, каб тэмпература ў фокусе аптычнага прыбора была вышэйшая за тэмпературу самой крынiцы. Такiм чынам, нiжняя мяжа сонечнай тэмпературы ёсць 3500°. Эфектыўная тэмпература павiнна быць вышэйшая, i, магчыма, нашмат, бо наша люстэрка, можа быць, збiрае толькi малую частку сонечнага цяпла. Каб пераканацца ў гэтым, я сабраў пры дапамозе таго ж люстэрка промнi электрычнай дугi, размешчанай ад люстэрка на такой адлегласцi, што яе вуглавы дыяметр быў роўны дыяметру Сонца.
Тэмпература крынiцы святла гэтым разам была вядомая i роўная прыкладна 3500 °С. Аднак сера ледзь плавiлася ў фокусе люстэрка; гэта паказвала, што там не больш за 100-150 °С, хоць у гэтым выпадку ўсе перавагi былi на баку электрычнай дугi, промнi якой не мелi атмасфернага паглынання. Такiм чынам, вiдавочна, што тэмпература ў фокусе люстэрка невымерна нiжэйшая за тэмпературу крынiцы i што, такiм чынам, тэмпература Сонца непараўнальна вышэйшая за 3500°. Мне здаецца, што падобныя доследы могуць даць нам непасрэдна даволi дакладнае ўяўленне пра сонечную тэмпературу.

11. Сцiслы выклад гiсторыi вывучэння Марса

Цiха Браге ў сваёй абсерваторыi Уранiборг назiраў зоркi i планеты з найвялiкшай па тых часах дакладнасцю: 2-3 хвiлiны дугi. Часцей за iншыя свяцiлы ў кожным супрацьстаяннi з 1580 г. Цiха назiраў Марс менавiта таму, што ягоны рух вiдавочна не адпавядаў нi сiстэме Пталамея, нi сiстэме Капернiка. У 1583 г. Цiха адзначыў, што каля супрацьстаяння Марс рухаецца ў другi бок з найвышэйшай хуткасцю - амаль палова градуса ў суткi, а гэта даказвала, што Марс у супрацьстаяннi значна блiжэй да Зямлi, чым да Сонца, што было праўдзiва толькi ў сiстэме Сусвету Капернiка, але не Пталамея. Аднак Цiха бачыў неадпаведнасць i сiстэмы Капернiка сваiм назiранням. Ён стварыў сваю адмысловую сiстэму, дзе Зямля засталася ў цэнтры, а планеты рухаюцца вакол Сонца, якое, у сваю чаргу, рухаецца вакол Зямлi.
У 1600 г. Цiха ўзяў памочнiкам матэматыка Ёгана Кеплера. Ужо якi год Цiха з ранейшым памочнiкам Хрысцiянусам Северынусам (Лонгамантан) аналiзавалi рух Марса, i Кеплер далучыўся да iх. Назiраннi зусiм не адпавядалi нiводнай вядомай у той час тэорыi руху планет, нiводнай сiстэме Сусвету. Пасля смерцi Цiха Браге, 24 кастрычнiка 1601 г., Кеплер атрымаў самыя дакладныя вынiкi назiранняў Марса на той час - вынiкi Браге. Спачатку ён паспрабаваў вылiчыць арбiту Марса, мяркуючы, што арбiта планеты кругавая, а хуткасць руху па гэтай акружнасцi зменная. Ён стварыў тэорыю, у якой неадпаведнасць з назiраннямi Цiха Браге не перавышала васьмi мiнут дугi ў любым пункце арбiты. Гэта задаволiла б большасць людзей, але Кеплер ведаў, што назiраннi вялiкага Браге больш дакладныя, i адмовiўся ад гэтай тэорыi. Кеплер заўважыў адну заканамернасць: хуткасць Марса на арбiце была большая, калi планета знаходзiцца блiжэй да Сонца, i меншая - удалечынi ад Сонца. У вынiку вылiчэнняў Кеплер даказаў, што арбiта Марса - элiпс. Пазней ён вызначыў, што i астатнiя планеты рухаюцца па элiпсе, i вывеў тры законы руху планет - законы Кеплера. Ньютан, разважаючы, чаму планеты рухаюцца менавiта па элiпсе, вывеў закон сусветнага прыцягнення. Паводле Ньютана, кожнае цела ў Сусвеце прыцягвае кожнае iншае цела з сiлай, якая прапарцыйная iх масам i зваротна прапарцыйная квадрату адлегласцi памiж iмi.
Першыя тэлескапiчныя назiраннi Марса былi зробленыя ў 1610 г. Галiлеем, i, вераемна, менавiта ён вызначыў наяўнасць фаз у планеты. У 1666 г. Касiнi, назiраючы рух плям на Марсе, атрымаў перыяд кручэння Марса вакол сваёй восi, роўны 24 г 40 мiн. Першая замалёўка Марса была зробленая ў 1659 г. у Нiдэрландах Хрысцiянам Гюйгенсам з дапамогай даўгафокуснага рэфрактара. У 1777 г. англiйскi даследнiк Уiльям Гершэль (1738-1822) i ў 1798 г. Ёган Шрэтэр (1745-1816) замалявалi абрысы Марса. Вывучаючы палярныя шапкi планеты, Гершэль выявiў, што iх памеры перыядычна змяняюцца са зменай марсiянскiх пор года. Першыя малюнкi Марса не мелi геаграфiчнай сеткi, а формы рэльефу (дакладней, буйныя дэталi альбеда) не мелi назваў. Пачатак навуковага вывучэння арэаграфii прыходзiцца на вялiкае супрацьстаянне 1830 г., калi з дапамогай рэфрактара з аб'ектывам у 4 англiйскiя цалi нямецкiя даследнiкi Вiльгельм Бэр i Ёган Мэдлер пачалi праводзiць сiстэматычныя i сталыя назiраннi, што дазволiла скласцi невялiкую карту планеты. Пазней на картах Марса, выдадзеных у Нiдэрландах Ф. Кайзерам (1862), у Англii Р. Практарам (1869), у Фран цыi К. Фламарыёнам (1876), з'явiлiся найменнi для цёмных i светлых участкаў, звязаныя з iмёнамi выбiтных астраномаў, прычым адным i тым дэталям розныя астраномы прысвойвалi розныя назвы.
У 1859 г. дырэктар абсерваторыi пры Рымскай калегii, езуiт, за снавальнiк сучаснай астрафiзiкi Анджэла Секi (1818-1878, Angelo Pietro Secchi) убачыў на Марсе тонкiя цёмныя лiнii, якiя нагадвалi сетку каналаў, што злучаюць палярныя i ўмераныя зоны планеты. У 1860 г. Джаванi Скiяпарэлi (1835-1910, Giovanni Virginio Schiaparelli) пачаў сiстэматычныя назiраннi Марса ў Мiланскай абсерваторыi. У 1877 г. падчас вялiкага супрацьстаяння Марса Скiяпарэлi выявiў на паверхнi тых участкаў планеты, якiя раней умоўна былi названыя «сушай», сетку тонкiх прамых лiнiй. Ён назваў iх каналамi (iтал. canali). Дарэчы, гэтае слова ў iтальянскай мове азначае не толькi «канал», але i «пралiў», «пратока», «рэчышча ракi», «жолаб». Але менавiта «каналы» - як сетка iрыгацыйных пабудоў - замацавалiся за гэтымi дэталямi на планеце, хоць сам Скiяпарэлi спачатку, мабыць, не ўкладваў такога сэнсу ў прапанаваны iм тэрмiн. Скiяпарэлi адзначыў, што даўжыня каналаў вагаецца ад 500 да некалькiх тысяч кiламетраў, а шырыня ад 30 да 200-300 км. Ён склаў карту паўшар'яў Марса, на якой вычарцiў 113 заўважаных iм каналаў. Кожны канал iшоў ад адной вялiкай цёмнай плямы («мора») на паверхнi Марса да iншай, але не заканчваўся пасярод «сушы». Скiяпарэлi працягнуў свае назiраннi падчас наступных супрацьстаянняў Марса ў 1879, 1881, 1884, 1886, 1888, 1890 гг., прычым у 1890 г. ён заўважыў «паводку» (гэта значыць пашырэнне пацямненняў мораў i каналаў пры наступе марсiянскай вясны) у паўночным паўшар'i Марса i звязаў гэтую з'яву з раздвойваннем каналаў. Больш спрыяльным для назiранняў было чарговае вялiкае супрацьстаянне Марса ў 1892 г. У вынiку гэтых назiранняў Скiяпарэлi схiлiўся да думкi, што каналы - гэта iрыгацыйныя штучныя пабудовы. У тым самым годзе амерыканскi астраном У. Пiкерынг адкрыў плямы, або вузлы, у месцах злiцця каналаў i назваў iх аазiсамi.
У канцы XIX - пачатку XX ст. вывучэннем Марса заняўся амерыканскi астраном Персiваль Лоўвел (1855-1916, Percival Lowell), якi на свае сродкi пабудаваў выдатную планетную абсерваторыю ў Арызоне. У 1894-1896 гг. ён склаў i апублiкаваў карту Марса, на якой азначыў мноства адзiнкавых i здвоеных каналаў, прамых, як страла, працягласцю ў тысячы кiламетраў. У шматлiкiх каментарах Лоўвела i ў яго выдатна выдадзеных кнiгах пра Марс гаворка iшла не проста пра жыццё на гэтай планеце, але i пра яе разумных насельнiкаў. Вывучаючы сезонныя змены на паверхнi Марса, Лоўвел зрабiў выснову, што паверхня планеты пакрытая раслiннасцю (ва ўсякiм разе - палосамi раслiннасцi ўздоўж каналаў). На думку Лоўвела, геаметрычна дакладная сетка каналаў не дазваляла iнтэрпрэтаваць iх як рэчышчы рэк або геалагiчныя расколiны. Лоўвел лiчыў, што марсiянскiя каналы - вынiк працы разумных iстот. Паколькi падчас марсiянскага лета i раставання палярных шапак каналы цямнеюць у напрамку ад полюсаў да экватара, у каналы адмыслова запускаецца вада, i ўздоўж iх з'яўляецца раслiннасць, а ў аазiсах, размешчаных пасярод марсiянскай пустэльнi, знаходзяцца марсiянскiя населеныя пункты. Кнiга Лоўвела «Марс як прыстанак жыцця» (1908), як i яго ранейшыя кнiгi, мела вялiкi поспех сярод энтузiястаў астрабiялогii i людзей, якiя цiкавяцца навукай. Адным з iх быў пулкаўскi астраном Гаўрыiл Андрыянавiч Цiхаў.
Высновы Лоўвела нiбыта бы падмацоўвалiся назiраннямi, якiя падчас вялiкага супрацьстаяння Марса ў 1909 г. праводзiў у Пулкаўскай абсерваторыi Г. А. Цiхаў. Высветлiлася, што марсiянскiя палярныя шапкi маюць зеленаватае адценне i вонкава нагадваюць лёд. Цiхаў выказаў здагадку, што палярныя шапкi складаюцца з лёду, пакрытага тонкiм iнеем. З надыходам марсiянскай вясны iней растае, прычым цямнеюць i марсiянскiя моры, i хваля пацямнення распаўсюджваецца ад полюсаў да экватара.
Адначасова з Лоўвелам Марс даследавалi еўрапейскiя астраномы Э. Антанiядзi i С. Арэнiус. Высновы iх былi дыяметральна супрацьлеглыя высновам Скiяпарэлi i Лоўвела: каналы Марса не штучнага, а натуральнага паходжання, i, такiм чынам, няма на гэтай планеце i высокаарганiзаванага жыцця. Антанiядзi сцвярджаў, што пры вялiкiм жаданнi за каналы можна прыняць групы чорных плямаў, якiя ў вялiкай колькасцi бачныя на паверхнi Марса. Ён i шмат хто яшчэ не без падставы лiчылi каналы аптычнай iлюзiяй i даказвалi, што ў тэлескопы больш моцныя, чым меў Лоўвел i iншыя прыхiльнiкi iснавання жыцця на Марсе, яны распадаюцца на шэраг дэталяў няправiльнай формы. «Калi пад каналамi Марса разумець прамыя лiнii, - пiсаў Антанiядзi, - дык каналы, вядома, не iснуюць. Калi ж пад каналамi разумець ня пра вiльныя натуральныя палоскi, дык каналы iснуюць». Арэнiвус лiчыў каналы расколiнамi ў марсiянскай кары, падобнымi да зямных расколiнаў уздоўж узбярэжжа Цiхага акiяна. Спрэчкi з нагоды каналаў Марса не спынiлiся i пасля вялiкага супрацьстаяння планеты ў 1924 г. Еўрапейскiя навукоўцы далучылiся да меркавання Антанiядзi i Арэнiвуса пра натуральнае паходжанне каналаў, амерыканскiя астраномы падтрымлiвалi гiпотэзу Лоўвела. Такая падтрымка не выглядала непраўдападобнай. Шматлiкiя тагачасныя назiраннi iнтэрпрэтавалiся на карысць жыцця на Марсе. Астраномам было вядома, што нахiл восi Марса да эклiптыкi i перыяд звароту вакол сваёй восi даволi блiзкiя да зямных. Меркавалася, што Марс мае даволi шчыльную атмасферу, назiранне змен формы палярных шапак i афарбоўкi экватарыяльных вобласцяў (насамрэч выклiканае сезоннымi пясчанымi бурамi) пацвярджала наяўнасць вадкай вады i раслiннасцi на планеце. Тым больш, што другая палова XIX ст. была часам будаўнiцтва буйных суднаходных каналаў. Суэцкi канал быў завершаны ў 1869 г., а Панамскi канал пачаў будавацца ў 1880 г. Грамадскасць пiльна сачыла за гэтымi праектамi, таму iнтэрпрэтацыя лiнiй на Марсе як штучных каналаў выглядала цалкам прымальнай.
Цiкавасць да Марса знайшла адлюстраванне i ў мастацкай лiтаратуры. Яшчэ ў 1897 г. з'явiўся раман К. Ласвiца «На дзвюх планетах» пра палёт людзей на Марс, дзе апiсвалася прырода планеты i жыццё марсiянаў. Лоўвел многiм перадаў свай запал: менавiта тады, у 1898 г., быў напiсаны самы вядомы раман пра нашэсце марсiянаў на Зямлю «Вайна светаў» Герберта Уэлса. Англiйскi лiтаратар стварыў свой шэдэўр пад уражаннем новых астранамiчных адкрыццяў. Наогул, тэма Марса i марсiянаў у мастацтве можа быць тэмай вялiкай i цiкавай кнiгi.

12. Дадаткi да раздзела пра Г. А. Цiхава

Г. А. Цiхаў з'яўляўся аўтарам больш як 230 публiкацый, у iх лiку кнiг:
• «Улучшение фотографической и визуальной воздушной разведки» (1917);
• «Астрофотометрия» (1922);
• «Курс астрофизики» (1921);
• «Новейшие исследования по вопросу о растительности на планете Марс» (1948);
• «Астроботаника» (1949);
• «Астробиология» (1953);
• «Шестьдесят лет у телескопа» (1959).
«Асноўныя працы» Г. А. Цiхава ў 5 тамах былi выдадзеныя ў Алма-Аце ў 1954-1960 гг.
Узнагароды, прэмii, званнi: прэмiя Парыжскай АН, дзве прэмii Рускага астранамiчнага таварыства, ордэн Ленiна, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Браў удзел у 20 навуковых экспедыцыях, у тым лiку ў 5 экспедыцыях для назiрання поўных сонечных зацьменняў (у 1914, 1927, 1936, 1941 i 1945 гг.).

13. Смысл созвездий. Посвящается Г. А. Тихову

Морозов Николай Александрович
Путь был труден, путь был долог,
Мгла легла со всех сторон,
И безмолвен шел астролог,

Совершая небосклон.
Перед ним на небосклоне
Поднимался Боотес,
Молча к Северной Короне

Змий взлезал на свод небес:
Гидра с Чашею Причастной
Хищно по небу ползла…
«Покажи мне, Боже властный,

Чем чревата ночи мгла?
Дай мне смысл твоих созвездий!
Что готовишь для людей?
В знак каких твоих возмездий

Небеса полны зверей?
И когда же избавитель,
Твой возлюбленный пророк,
Змиедержец, наш Спаситель,

Снова выйдет на восток?
Но созвездия молчали,
Не разверзлась ночи тьма,
И была полна печали

Все сковавшая зима.
Были льдом покрыты реки,
В снег окуталась земля…
Это было в пятом веке,
В поздний вечер февраля…

Пронеслось тысячелетье…
В том краю астроном жил.
«Как люблю на вас смотреть я!»
Тем же звездам говорил.

До утра смотрел астроном.
Был в цветах душистый май,
И над бледным небосклоном
Выплыл новый неба край.

Лебедь был в зените мира,
Вниз спускался Геркулес,
В вышине горела Лира,
И сиял весь свод небес.

Но созвездий очертанья
Он на время позабыл,
Видел он лишь звезд мерцанье
И в восторге говорил:

«В вечных звездах нет возмездий!..
Разъясни же, небо, мне
Тайный смысл своих созвездий!
Что нам светит в вышине?»

А в ответ, вдали, зарею
Загорались небеса,
Раскрывалась над землею
Утра раннего краса.

Лучезарное светило
Всем послало свой привет
И, ликуя, говорило:
«Смысл созвездий - жизнь и свет!»

1910
Звезда с звездою говорит: стихи / сост. Л. Баньковский; художник М. Курушин. Пермь: Кн. изд-во, 1986.

14. Выступ Г. А. Цiхава «Найноўшыя даследаваннi па пытаннi аб раслiннасцi на планеце Марс»

Гэты выступ цiкавы тым, што ён добра характарызуе стыль мыслення i навуковую дакладнасць Г. А. Цiхава, яго iнтэрпрэтацыю навуковых фактаў i майстэрства. Тут адлюстраваныя падыходы астранома-назiральнiка да пытання жыцця на Марсе i ягоная гiпотэза, заснаваная на ведах астраномii свайго часу.

УСЕСАЮЗНАЕ ТАВАРЫСТВА ПА ПАШЫРЭННI ПАЛIТЫЧНЫХ I НАВУКОВЫХ ВЕДАЎ
Член-карэспандэнт Акадэмii навук СССР Г. А. Цiхаў
НАЙНОЎШЫЯ ДАСЛЕДАВАННI ПА ПЫТАННI АБ РАСЛIННАСЦI НА ПЛАНЕЦЕ МАРС
Стэнаграма публiчнай лекцыi, прачытанай у Цэнтральным лекторыi Таварыства ў Маскве
Масква 1948 г.

Змест

Прадмова.
§ 1. Вiзуальныя назiраннi Марса, зробленыя аўтарам у Пулкаве i ў Ташкенце.
§ 2. Клiмат на Марсе.
§ 3. Сезонныя змены на Марсе.
§ 4. Прыстасавальнасць зямных раслiн да холаду i сухасцi.
§ 5. Адрозненне аптычных уласцiвасцяў марсiянскай раслiннасцi ад уласцiвасцяў зямной.
§ 6. Лiстападныя i вечназялёныя раслiны на Марсе.
§ 7. Гiпотэза аб колерах на Марсе.
§ 8. Месцы на Марсе, найбольш спрыяльныя для жыцця, прынамсi раслiннага.
§ 9. Якой можна ўявiць раслiннасць на Марсе.
§ 10. Вуглякiслы газ у атмасферы Марса.
§ 11. Наступныя назiраннi для вывучэння раслiннасцi на Марсе.

Прадмова

У сваёй лекцыi пра раслiннасць на Марсе наш вядомы астрафiзiк Г. А. Цiхаў, якi заснаваў у 1945 г. новую навуку - астрабатанiку, становiцца на пункт гледжання так званай геамарфiчнай гiпотэзы, паводле якой усе з'явы, назiраныя на планеце Марс, павiнны быць ана лагiчныя якiм-небудзь зямным з'явам. Планету Марс яшчэ ў мiну лым стагоддзi некаторыя назiральнiкi звалi «паменшаным падабенствам Землi». На дыску Марса сапраўды бачныя былi такiя з'явы, якiя нiбыта цалкам аналагiчныя зямным. Так, напрыклад, яшчэ ў XVIII ст. спачатку Маральдзi (у Парыжы), а потым знакамiты У. Гершэль часта бачылi на полюсах планеты нейкiя белыя, яркiя сегменты. Цяпер усе без выключэння астраномы лiчаць, што гэтыя белыя яркiя плямы - нешта накшталт снегу або iнею, уяўляюць з сябе прастору, пакрытую лёдам [45]. Тое самае назiраецца i ў нас на Зямлi.
З пункту гледжання геамарфiчнай гiпотэзы падыходзiць i Г. А. Цiхаў да пытання аб раслiннасцi на Марсе. Падыходзiць ён да гэтага пытання вельмi паслядоўна i лагiчна. Мажлiва, дзе-нiдзе ў Г. А. Цiхава мы бачым нават некаторыя перабольшаннi, але гэта цалкам дазваляецца навукоўцу - пiянеру ў новай цiкавай галiне, названай iм астрабатанiкай.
Лекцыя члена-карэспандэнта Акадэмii навук СССР Г. А. Цiхава бу дзе асаблiва каштоўнай па сваiм змесце ўсiм тым лектарам, якiя чытаюць лекцыi пра Марс. Адносна клiматычных умоў на Марсе трэба, вядома, быць стрыманым, але адмаўляць iснаванне рас лiннасцi на гэтай далёкай планеце наўрад цi хто будзе ў наш час, бо смарагдавыя, зеленаватыя i сiне-зялёныя колеры яе мораў з несумненнасцю сведчаць аб тым, што на гэтай планеце маецца нейкая, увогуле зялёнага колеру раслiннасць, з дакладна выяўленымi сезоннымi зменамi [46].
К. Л. Баеў, доктар фiзiка­матэматычных навук, прафесар

§ 1. Вiзуальныя назiраннi Марса, зробленыя аўтарам у Пулкаве i ў Ташкенце

У 1918-1920 гг. я назiраў Марс вiзуальна ў Пулкаве пры дапамозе 15-цалевага рэфрактара [47], а ў 1948 г. назiраў ў Ташкенце, карыстаючыся 10-цалевым рэфрактарам.
Ва ўсiх выпадках выкарыстоўвалiся святлафiльтры, змешчаныя памiж акулярам i вокам. Колер святлафiльтраў быў чырвоны, жоўты, зялёны i сiнi.
Выкарыстоўванне святлафiльтраў дазваляе выразна вылучаць каляровыя ўчасткi планеты. Так, зялёныя, блакiтныя i сiнiя месцы становяцца вельмi цёмнымi праз чырвоны святлафiльтр.
Праз зялёны святлафiльтр гэтыя месцы, наадварот, становяцца светлымi i вельмi мала вылучаюцца на асноўным, памяранцавым, фоне Марса. Адначасова белыя месцы, палярныя шапкi i аблокi становяцца падкрэслена яркiмi i кiдаюцца ў вочы.
Гэта яшчэ больш узмацняецца праз сiнi святлафiльтр. Тут… мы падаём 10 тыповых малюнкаў Марса - добрыя копii з нашых арыгiнальных малюнкаў, зробленых у Пулкаве i ў Ташкенце.
На малюнку 1, зробленым праз чырвоны святлафiльтр, зверху вiдаць ланцуг паўднёвых мораў i ўнiзе - вялiкi цёмны ўчастак, якiя носяць назву Mare Acidalium.
На малюнку 2 асаблiва добра бачныя доўгiя каналы з патаўшчэннямi ў некалькiх месцах.
На малюнку 3 каналы i патаўшчэннi на iх бачныя яшчэ лепш. Малюнак 4 цiкавы ў двух адносiнах: па-першае, на ўсiм левым баку дыска планеты не вiдаць нiякiх падрабязнасцяў (у часопiсе назiранняў запiсана, што тут знаходзiцца iмга зялёнага колеру), па-другое, пры назiраннi праз зялёны святлафiльтр месца, абведзенае пункцiрам, было значна святлейшае за ўсе астатнiя месцы Марса, акрамя паўночнай палярнай шапкi.
Малюнак 5, зроблены праз зялёны фiльтр, паказвае чатыры светлыя паласы аблокаў. Яны вельмi высокiя, што вiдаць па светлых язычках В i Д, выступаючых на цёмным фоне. Акрамя гэтага, асаблiва цiкавае светлае месца А, абведзенае пункцiрам.
На малюнку 6 добра бачныя моры, паўночная палярная шапка А i светлая пляма В на ранiшнiм баку дыска.
На малюнку 7 добра бачная паўночная палярная шапка А i паў днёвыя моры. У гэты самы час праз зялёны фiльтр добра былi бачныя светлыя плямы С i В на ранiшнiм i вячэрнiм баках дыска.
На малюнку 8, зробленым праз чырвоны фiльтр, добра бачныя моры i паўночная палярная шапка, а праз зялёны фiльтр вiдаць светлая пляма В на вячэрнiм баку дыска.
Малюнак 9 цiкавы тым, што тут была бачная праз зялёны фiльтр светлая авальная пляма, добра вядомае назiральнiкам Марса. Яна абведзеная на малюнку пункцiрам. Цiкава адзначыць, што праз 20 гадзiн (216KB) Мал 1. Пулкава. 13 красавіка 1918 г. Светлачырвоны святлафільтр. Мал. 2. Пулкава. 23 красавіка 1918 г. Чырвоны святлафільтр. Мал. 3. Пулкава. 24 красавіка 1918 г. Светлачырвоны святлафільтр. Мал. 4. Пулкава. 9 мая 1990 г. Цёмначырвоны святлафільтр. Пункцірам абведзены светлыя месцы, бачныя праз зялёны святлафільтр. Мал. 5. Пулкава. 28 мая 1920 г. Зялёны святлафільтр. В, Д - светлыя язычкі на прыціснутым баку дыска. Мал. 6. Ташкент. 10 лютага 1948 г. Чырвоны святлафільтр. А - паўночная палярная шапка. В - светлая  пляма ў месцы ўсходу Сонца. Мал. 7. Ташкент. 26 лютага 1948 г. Чырвоны святлафільтр. А - паўночная палярная шапка; В і С - светлыя  плямы ў месцы заходу і ўсходу Сонца, бачныя праз зялёны святлафільтр. Мал.8. Ташкент. 26 лютага 1948 г. Чырвоны святлафільтр. В - светлая  пляма ў месцы заходу Сонца, бачная праз зялёны святлафільтр. Мал. 9. Ташкент. 28 лютага 1948 г., 2 г 32 мін 6-га пояса. Жоўты святлафільтр. Пункцірам абведзена светлая пляма, бачная праз зялёны святлафільтр. Мал. 10. Ташкент. 28 лютага 1943 г., 22 г 25 мін 6-га пояса. Чырвоны святлафільтр. С, Д - светлыя плошчы ў месцах ўсходу і заходу Сонца. В - вельмі яркая маленькая кропка або выступ . гэтая пляма знаходзiлася якраз на самiм баку дыска (малюнак 10) i мела выгляд вельмi малой светлай кропкi ў В. Вераемна, гэта гара або пласкагор'е.
Малюнак 10 паказвае яшчэ два светлыя пляцы С i Д на ранiшнiм i вячэрнiм баках дыска. З маiх ташкенцкiх назiранняў варта яшчэ адзначыць тое, што моры, знаходзячыся на баках дыска, выразна паказвалi зеленаватае адценне, якое знiкала пры пераходзе iх да сярэдняга мерыдыяна дыска. Гэтую з'яву цiкава супаставiць з зялёнай iмгой, пра якую мы казалi пры апiсаннi малюнка 4.

§ 2. Клiмат на Марсе

Перш чым разглядаць пытанне пра раслiннасць на Марсе, неабходна ведаць, якi там клiмат, цi можа ўвогуле там iснаваць раслiннасць.
Як вядома, Марс знаходзiцца ад Сонца ў 1,52 раза далей, чым Зямля, i, такiм чынам, атрымлiвае цяпла ад Сонца ў 2,3 раза менш.
Гэтыя суадносiны стануць больш зразумелымi з наступнага прыкладу: пад шыратой 43 градусы, напрыклад, у Алма-Аце, у дзень зiмовага сонцастаяння (22 снежня) адзiнка зямной паверхнi, напрыклад адзiн квадратны метр, атрымлiвае апоўднi светла i цяпла ад Сонца якраз у 2,3 раза менш, чым апоўднi падчас летняга сонцастаяння (22 чэрвеня).
Калi не браць пад увагу атмасферы абедзвюх планет, можна сказаць, што лета на Марсе на шыраце 43 градусы адпавядае па тэмпературы зiме на Зямлi пад той жа шыратой.
Якi ж уплыў атмасферы? Вядома, што атмасфера Марса значна больш разрэджаная i празрыстая, чым зямная.
Таму такi самы цеплавы паток на мяжы атмасферы выклiкае на паверхнi самога Марса значна большае награванне, чым на паверхнi Зямлi. Адсюль вынiкае, што ўлетку дзённае награванне на Марсе значна большае, чым дзённае награванне ўзiмку на Зямлi, але затое начное астуджэнне на Марсе мацнейшае, чым на Зямлi. Iншымi словамi, сутачныя ваганнi тэмпературы на Марсе значна большыя, чым на Зямлi. Такiя высновы тэарэтычныя.
Што ж паказваюць непасрэдныя назiраннi? Тэмпература розных месцаў Марса была даследаваная астраномамi. Для гэтага ўжывалiся магутныя тэлескопы i маленькiя, вельмi адчувальныя тэрмаэлементы, на прыёмную пляцоўку якiх праектавалiся асобныя месцы паверхнi Марса. Усе назiральнiкi прыходзяць да аднолькавай высновы пра тое, што ў экватарыяльных месцах планеты тэмпература пасля поўдня можа падняцца да +20 °С. Цёмныя месцы крыху цяплейшыя за чырванаватыя. Нават на экватары пры ўзыходзе i заходзе Сонца тэмпература шмат нiжэй нуля, а ўначы павiнна быць вельмi холадна. На палярных шапках тэмпература апускаецца да -70 °С; але напрыканцы лета, пасля знiкнення паўднёвай палярнай шапкi, паверхня тут становiцца амаль такая самая цёплая, як на экватары. У зiмовым паўшар'i трымаецца тэмпература ад -70 градусаў да -80 градусаў. Велiчыня сярэдняй гадавой тэмпературы Марса моцна адрознiваюцца ў розных даследнiкаў. Адно можна сказаць з упэўненасцю: сярэдняя гадавая тэмпература Марса значна нiжэй нуля i, на думку некаторых назiральнiкаў, не перавышае -23 °С, тады як на Зямлi сярэдняя тэмпература роўная +15 °С.
Зробiм не зусiм дакладны, загадзя спрошчаны, арыенцiровачны разлiк. Самыя цёплыя месцы на Зямлi (Судан, некаторыя мясціны Iндыi i iнш.) маюць сярэднюю гадавую тэмпературу прыблiзна +30 градусаў, на 15 градусаў больш сярэдняй гадавой для ўсёй Зямлi. Дадаўшы +15 градусаў да -23 градусаў, атрымлiваем, што самыя цёплыя месцы на Марсе маюць сярэднюю гадавую тэмпературу -8 гра дусаў. Цi ёсць месцы з такой тэмпературай на Зямлi? Так, ёсць. Такiя, напрыклад, заходнiя берагi Новай Зямлi, Туруханск (на Енiсеi), некаторыя месцы Якуцii i iнш. У самiм Якуцку i ў Верхаянску нават яшчэ халадней; там сярэдняя гадавая тэмпература 11 i 16 градусаў нiжэй нуля.

§ 3. Сезонныя змены на Марсе

На Марсе назiраюцца вельмi выразныя сезонныя змены. Пачнём з вясны. У вясновым паўшар'i вясна пачынаецца з раставання палярнай шапкi з боку экватара. На месцы расталага снегу з'яўляецца цёмнае кальцо, якое атачае яшчэ не расталую частку шапкi. Адначасова ў вясновым паўшар'i пачынаюць усё ясней i ясней вымалёўвацца моры, азёры i каналы, набываючы зеленаваты або блакiтнаваты колер. Гэта вiдаць не толькi па непасрэдных назiраннях без святлафiльтру. Названыя ўчасткi асаблiва добра вылучаюцца i становяцца цёмнымi, калi iх назiраеш праз чырвоны святлафiльтр. Праз зялёны i асаблiва праз сiнi фiльтр яны, наадварот, расплываюцца i амаль не адрознiваюцца ад мацерыкоў.
Адценне i глыбiня колеру мораў, а ў некаторых выпадках iх плошча i форма змяняюцца з марсiянскiмi сезонамi, а таксама з году ў год. Галоўныя моры даволi пастаяныя па сваёй форме i месцы, але моцна змяняюцца ў яркасцi. Увогуле, яны лепш вылучаюцца ўвесну, падчас раставання палярнай шапкi, i паступова памяншаюцца або бляднеюць увосень, прычым некаторыя месцы змяняюць свой колер з зялёнага на жоўты або карычневы, а на некаторых з'яўляюцца жоўтыя выспы. Гэтыя сезонныя з'явы даходзяць да экватара i нават за яго межы.
Усе гэтыя змены ў большасцi паўтараюцца з дастатковай правiльнасцю пры наступных абаротах планеты вакол Сонца. У некаторых выпадках былi больш сталыя змены ў контурах мораў.
Па шматгадовых назiраннях Лоўвела, паляпшэнне бачнасцi каналаў увесну таксама адбываецца дзякуючы раставанню палярнай шапкi i распаўсюджваецца да экватара i далей за iм. Колер каналаў альбо зялёны, альбо сiнi. Можна выказаць здагадку, што мы бачым не самi каналы, а раслiннасць уздоўж iх.

§ 4. Прыстасавальнасць зямных раслiн да холаду i сухасцi

Як было паказана вышэй, з'явы на Марсе нагадваюць сезонныя змены ў зямной раслiннасцi. Паспрабуем разабрацца ў гэтым пытаннi больш падрабязна. Найперш разгледзiм, цi выключае суровы клiмат Марса магчымасць iснавання на iм земнападобнай раслiннасцi. Тэрмiн «земнападобная раслiннасць» даводзiцца ўжыць таму, што казаць пра якую-небудзь iншую - значыла б проста фантазiраваць. Вось што сказана пра прыстасавальнасць раслiн да холаду ў кнiзе прафесара У. У. Алёхiна «Геаграфiя раслiн» (Масква, 1938): «Можна сказаць, што на зямной паверхнi амаль няма такога месца, дзе бы не маглi iснаваць раслiны з прычыны адсутнасцi цеплынi; калi ў iншых палярных краiнах няма раслiн, то гэта залежыць ад таго, што там няма зямлi, вольнай ад снегу i лёду, але на кожным участку зямлi развiваюцца хоць бы на кароткi тэрмiн нешматлiкiя раслiны» (с. 78).
«…Пустэльнi, абумоўленыя холадам i вечнымi снягамi, - гэта, па­першае, пустэльнi высакагорныя, а па­другое, - арктычныя i антарктычныя.
Тут нельга казаць пра вясну або восень, бо перыяд вырастання вельмi кароткi. Раслiны прыцiскаюцца да зямлi: яна награваецца лепш, чым паветра. Мы тут не можам мець суцэльнага раслiннага полага, бо толькi нешматлiкiя больш спрыяльныя месцы пасялення нясуць нiбы аазiсы раслiннасцi, а ў астатнiм гэта амаль нежывыя пустэльнi з рэдкiмi экзэмплярамi раслiн.
Прыкладам лядовых пустэльняў ёсць таксама Памiр, якi размешчаны на вышынi 3-4 тысяч метраў i ўяўляе з сябе пустынныя пласкагор'i. Узiмку снежны полаг, якi мог бы абаранiць раслiннасць, адсутнiчае.
Узiмку тэмпература падае да -46,7 градусаў, а ўлетку можа падымацца да +30 градусаў, у перыяд вырастання тэмпература можа апускацца да 0 градусаў i нiжэй. Тэмпература глебы на яе паверхнi можа даходзiць да +33,5 градуса, i ўвогуле роля глебы ў сэнсе цеплавога рэжыму вельмi вялiкая.
Падобнае становiшча вельмi неспрыяльнае для вырастання раслiн: яны прыцiскаюцца да глебы, знаходзячы тут больш спрыяльнае асяроддзе.Вельмi цiкавая шчыльнасць раслiн пры выключнай разрэджанасцi травянiстага полага: так, часам… раслiны не толькi прыцiскаюцца да глебы, але i адна да другой» (с. 252-254).
«…Звяртае на сябе ўвагу яшчэ адна вельмi цiкавая рыса высакагорных раслiн: гэта крайняя ўстойлiвасць супраць замярзання. Нават i летняй ноччу з прычыны моцнага выпраменьвання тэмпература апускаецца нiжэй 0 градусаў; вянцы некаторых кветак замярзаюць i становяцца крохкiмi, як шкло, але пад дзеяннем прамянёў Сонца хутка адтаюць, i кветкi працягваюць квiтнець» (с. 228).
«…Нават на скалах i на снежных палях унутранай Грэнландыi ўсё ж сустракаюцца некаторыя раслiны: так, на скалах можна сустрэць даволi значную колькасць вышэйшых раслiн, а на iльдах - некаторыя водарасцi. Так, водарасць Anabaena Nordenskioeldi афарбоўвае ў барвова­буры колер значныя прасторы леднiковых палёў унутранай Грэнландыi. Увогуле можна думаць, што нiзкiя тэмпературныя ўмовы нiдзе на зямной паверхнi не ставяць перашкод для iснавання раслiн» (с. 255-256).
«…Вельмi разнастайны жыццёвы размах раслiн… у той час як некаторыя трапiчныя раслiны пашкоджваюцца ад холаду пры +2 градусах або нават пры +5, на поўначы раслiны вольна вытрымоўваюць вельмi нiзкiя тэмпературы, i, напрыклад, у Верхаянску (Усходняя Сiбiр) пры сярэдняй тэмпературы снежня -48,4 градуса, студзеня -51,5 градуса, лютага -46,2 градуса (мiнiмальная тэмпература -70 градусаў, -76 градусаў) растуць лясы, i флора налiчае больш як 200 вiдаў.
Даўно вядома, што лыжачная трава (Cochlearia arctica) на паўночным беразе Сiбiры ў лiсцi i бутонах пераносiць суровую зiму з тэмпературай да -46 градусаў i ўвесну працягвае сваё развiццё (Чыльман). Гэтаксама трымаюць сябе i шматлiкiя нашы раслiны (стакротка - Bellix perennis, макрыца - Stellaria media, браткi - Viola tricolor i iнш.), выходзячы з­пад снегу з зялёным лiсцем i не паспеўшымi ўвосень распусцiцца бутонамi. Шматлiкiя нашы травянiстыя раслiны не губляюць на зiму лiсця, яны зiмнезялёныя, напрыклад зелянчук - Caleobdolon luteum, падалешнiк - Asarum europaeum»
(с. 78).
Такiм чынам, ва ўмовах наймацнейшых маразоў на Зямлi жывуць раслiны. З гэтага можна зрабiць выснову, што тэмпературныя ўмовы на Марсе зусiм не выключаюць магчымасцi для развiцця раслiннасцi. Хай на гэтай планеце клiмат больш сухi i халодны. Але няўжо раслiны не валодаюць здольнасцю прыстасоўвацца? I калi б зямныя раслiны, патрапiўшы ў марсiянскi клiмат, загiнулi, то гэта зусiм не азначае, што марсiянскiя раслiны, якiя, мажлiва, мiльёны гадоў прыстасоўвалiся да навакольнага асяроддзя, не могуць iснаваць.

§ 5. Адрозненне аптычных уласцiвасцяў марсiянскай раслiннасцi ад уласцiвасцяў зямной

Найперш гэта тычыцца паводзiнаў у iнфрачырвоных промнях. Зямныя раслiны вельмi моцна рассейваюць iнфрачырвоныя промнi, прычым лiсцяныя раслiны рассейваюць iх значна мацней, чым зiмнезялёные. Гэта добра вiдаць на здымках 11 i 12 (с. 252) у цянь-шаньскай елкi, зробленых блiзу Алма-Аты на вышынi 2400 метраў: здымак 11 звычайны, здымак 12 - у iнфрачырвоных промнях.
Можна было думаць, што i марсiянская раслiннасць валодае ўсiмi гэтымi ўласцiвасцямi. Але ў 1924 г. амерыканскi астраном Райт, фатаграфуючы Марс у розных промнях, у тым лiку ў iнфрачырвоных, не выявiў на раслiнных пакровах Марса гэтай з'явы. Наадварот, выявiлася, што па меры павелiчэння даўжынi хвалi мора становіцца ўсё цямнейшым i цямнейшым, прычым у iнфрачырвоных промнях яно цямнейшае, чым, напрыклад, у жоўтых.
У 1939 г. Н. М. Сыцiнская вызначала ў Ташкенцкай абсерваторыi адбiвальную здольнасць мораў Марса ў розных промнях - ад ультрафiялетавых да крайнiх чырвоных - i не выявiла ў апошнiх нiякага ўзмацнення адбiвальнай здольнасцi. Такiм чынам, здавалася б, што пытанне пра раслiннасць на Марсе зайшло ў тупiк i казаць пра земнападобную раслiннасць на Марсе больш не даводзiцца. (58KB) Мал. 11. Елка цянь-шаньская.  Здымак звычайны. Мал. 12. Елка цянь-шаньская.  Здымак у інфрачырвоных промнях.
Але ў 1945 г. алма-ацiнскi аграметэаролаг А. П. Кутырова выказала цiкавую здагадку пра тое, што, прыстасоўваючыся да суровага i сухога клiмату Марса, раслiны на iм паступова маглi б паменшыцца i страцiць люстраную здольнасць у iнфрачырвоных промнях. Гэта цалкам пацвярджаецца назiраннямi А. П. Кутыровай, якiя ўказваюць на змены радыяцыйных уласцiвасцяў раслiн у залежнасцi ад змены метэаралагiчных умоў iх вырастання. На самай справе раслiне вельмi невыгодна ў суровым клiмаце моцна адлюстроўваць iнфрачырвоныя промнi, палову сонечнай цеплынi.
Згаджаючыся з гэтым меркаваннем, я прыйшоў да думкi параўнаць адлюстраванне iнфрачырвоных промняў лiсцянымi i iглiчнымi раслi намi, карыстаючыся рукапiснымi дадзенымi з назiранняў Я. Л. Крынава. Можна было чакаць, што люстраная здольнасць у iнфрачырвоных промнях значна меншая ў iглiчных раслiн, чым у лiс цяных. Гэта цалкам пацвердзiлася.
Так, пры аднолькавых значэннях для бярозы i елкi ў сiнiх промнях люстраная здольнасць бярозы ў iнфрачырвоных промнях у тры з лiшнiм разы пераўзыходзiць люстраную здольнасць елкi.
Пры аднолькавых значэннях для аўса i тундравага ядлаўца ў зялёных промнях люстраная здольнасць аўса ў крайнiх чырвоных промнях у тры з лiшнiм разы пераўзыходзiць люстраную здольнасць ядлаўца. Цiкавая таксама з'ява, выяўленая Я. Л. Крынавым i пацверджаная маiмi назiраннямi: люстраная здольнасць iглiчных дрэў у iнфрачырвоных промнях значна меншая ўзiмку, чым улетку.
Iншае адрозненне марсiянскай раслiннасцi ад зямной палягае ў наступным. Зямная раслiннасць у асноўным мае зялёны колер. Iнакш у тых месцах на Марсе, якiя лiчацца раслiнным полагам. Шматлiкiя назiральнiкi бачаць iх то зялёнымi, то блакiтнымi, то сiнiмi.
Далей, зямная зелянiна моцна паглынае крайнiя чырвоныя промнi, даючы ў спектры знакамiтую чырвоную паласу паглынання хларафiлу. У марсiянскiх раслiн гэтага не выяўлена: там выяўлена моцнае паглынанне ва ўсёй даўгахвалевай частцы бачнага спектра, гэта значыць у промнях чырвоных, памяранцавых, жоўтых i зялёных. Вераемна, гэта ад эвалюцыйнага прыстасавання марсiянскай раслiннасцi да суровага клiмату. На самай справе, калi для раскладання вуглекiслаты на вуглярод i кiсларод i сiнтэзу арганiчных злучэнняў, так званага фотасiнтэзу, зямным раслiнам досыць паглынаць параўнальна мала сонечных промнёў, то для марсiянскiх раслiн, якiя жывуць у суровым клiмаце, трэба паглынаць больш даўгахвалевых промняў, у якiх i сканцэнтравана ў асноўным сонечная цеплыня. Вось гэта i надае марсiянскай раслiннасцi блакiтны i сiнi колеры.
Блакiтнае адценне бачна i на некаторых зямных раслiнах, якiя жывуць у паўночных краiнах i на высокiх горах. Такiя, як, напрыклад, пiхта i канадская хвоя. На высокiх алма-ацiнскiх горах, напрыклад, на Туюк-Су (вышыня 3400 метраў) жыве ў выглядзе падушачак раслiна вастралодка (Oxytropis chionobia), лiсточкi якой, пераважна зялёныя, маюць выразна выяўлены блакiтны налёт.
У сувязi з гэтым вялiкую цiкавасць мае атрыманае мною паведамленне навукоўца-лесавода з Кiева Георгiя Андрэевiча Стаянава: «Юныя сеянцы нашай звычайнай хвоi перад зiмой вельмi часта набываюць густое фiялетавае адценне на сваёй iглiцы. Часам гэты колер зусiм заглушае зялёны колер, асаблiва на верхнiх хваiнках. Гэта назiраецца толькi ў юных сеянцаў.
Пры наведваннi (да вайны яшчэ) адным з нашых лесаводаў хвойнага гадавальнiка ў Нямеччыне нямецкi ляснiчы прасiў звярнуць увагу на маладыя хваiнкi, выведзеныя з рускага насення, бо яны рэзка рознiлiся ад сваiх паўднёва­заходнiх аднагодкаў лiловым (фiялетавым) адценнем. Ён думаў, што гэта - захворванне, хоць выгляд хваiнак быў здаровы. Рускаму лесаводу давялося растлумачыць, што гэта - з'ява, звычайная на поўначы, i насенне захавала гэтую ўласцiвасць па спадчыннасцi, перашоўшы ў iншыя ўмовы i становiшча, дзе тубыльныя формы гэтай уласцiвасцю не валодаюць».
Такiм чынам, мы знайшлi натуральнае тлумачэнне для блакiтнага i сiняга колераў марсiянскай раслiннасцi. Для разумення таго, што назiраецца на раслiнных пакровах Марса, неабходна вывучаць аптычныя ўласцiвасцi зямных раслiн у магчыма суровых клiматычных умовах - у Арктыцы i асаблiва ў высокiх гарах, дзе i цiск атмасферы ў пэўнай меры наблiжаецца да атмасфернага цiску на Марсе. Гэтыя даследаваннi складаюць змест новай навукi - астрабатанiкi, заснаванай у 1945 г. у Савецкiм Саюзе.

§ 6. Лiстападныя i зiмнезялёные раслiны на Марсе

Падвяргаючы свае старыя пулкаўскiя назiраннi 1920 г. новаму вывучэнню, я звярнуў у 1945 г. увагу на запiсы, якiя спачатку падалiся мне вельмi дзiўнымi або нават хiбнымi. Так, 13 траўня 1920 г. было запiсана, што праз жоўты фiльтр паўднёвыя раслiнныя пакровы здаюцца зеленаватымi, а паўночныя - карычняватымi. Тое самае запiсана i пры назiраннi без святлафiльтра. Нарэшце, гэта ж пацвярджаецца i тым, што ў той самы дзень пры назiраннi праз зялёны фiльтр раслiнны полаг быў у паўночным паўшар'i цямнейшы, чым у паўднёвым. У паўднёвым паўшар'i Марса ў гэты час была сярэдзiна зiмы, а ў паўночным - сярэдзiна лета. Такiм чынам, стала зразумела, што на Марсе iснуюць зiм незялёные раслiны нароўнi з раслiнамi, бурымi ўжо ў сярэдзiне лета.
Гэта можна пацвердзiць i iншымi дадзенымi: самая прыкметная дэталь паверхнi Марса, якая мае форму варонкi, называецца Вялiкiм Сыртам. Колер яго вызначаўся шматлiкiмi назiральнiкамi. Прафесар М. П. Барабашаў [48] сабраў назiраннi колераў Вялiкага Сырта з 1858 да 1939 г. Прафесар Барабашаў пiша, што колер Вялiкага Сырта рэзка i, вераемна, перыядычна змяняецца. Калi супаставiць сабраныя прафесарам Барабашавым адзнакi колеру з сезоннымi ў паўночнай частцы Вялiкага Сырта, то няцяжка выявiць наступнае. Ва ўсе сезоны, акрамя другой паловы восенi i першай паловы зiмы, Вялiкi Сырт бывае сiняга, блакiтнага або зялёнага колераў. Што ж тычыцца другой паловы восенi i першай паловы зiмы, то колер яго пярэсты: адны назiральнiкi называюць яго блакiтным, другiя - зялёным i большасць - карычневым.
Гэта iзноў можна растлумачыць тым, што на Вялiкiм Сырце растуць уперамежку як зiмнезялёныя раслiны, так i лiстападныя, бурыя або якiя губляюць сваю лiстоту да другой паловы восенi.
Шматлiкiя пацвярджэннi iснавання на Марсе раслiннасцi, якая змяняе свой колер у залежнасцi ад сезона, маюцца i ў замежнай лiтаратуры.
Па назiраннях Марса ў сакавiку 1918 г. Фiлiпс (Phillips) пiша: «Найбольш цiкавы ў колеры кантраст памiж паўночнымi i паўднёвымi плямамi: апошнiя зеленавата­блакiтныя ў рэфрактар i блакiтнавата­шэрыя ў рэфлектар; паўночныя плямы, напрыклад, Mare Acidalium, здаюцца мне нейтральнага колеру ў абодва iнструменты»[49].
24 сакавiка 1918 г. было зiмовае сонцастаянне ў паўднёвым паўшар'i i летняе - у паўночным. Такiм чынам, у паўднёвым паўшар'i назiралiся зiмнезялёныя раслiны.
Падагульняючы свае назiраннi за некалькi гадоў, Томсан (Н. Thomson) пiша: «Portus Sigeus (шырата - 5 градусаў) здаецца мне змяняючым свой выгляд вельмi мала з году ў год, у прыкметным кантрасце з абласцямi на поўдзень ад яго, як, напрыклад, Раndorae Fretum, якая моцна змяняецца як па сваiм выглядзе, так i па iнтэнсiўнасцi.
Мажлiва быць, цiкава зрабiць здагадку, цi не ёсць гэтае ўказанне на пэўны выгляд вечназялёнай трапiчнай раслiннасцi, якая мала змяняецца з марсiянскiмi сезонамi»[50].
Тут усё добра, акрамя слова «трапiчны». Трапiчная раслiннасць цалкам несумяшчальная з суровым клiматам Марса. Тут можна казаць толькi пра зiмнезялёную раслiннасць зямнога палярнага тыпу.
У кнiзе «Earth, Moon and Planets» («Зямля, Месяц i планеты») [51] знаходзiм наступныя месцы: «Вядомы французскi назiральнiк Марса Антанiядзi бачыў у 1924 г. змены колеру ў паўднёвай палярнай вобласцi. Ён пiша: "Не толькi зялёныя пляцы, але таксама шараватыя або блакiтныя пераходзiлi ў карычневыя, у карычнева­лiловыяабо ружовыя, тады як iншыя зялёныя або блакiтнаватыя вобласцi заставалiся без змен. Колеры былi амаль дакладна, як колер лiсця, якое падае з дрэў улетку або ўвосень у нашых шыротах. Але карычневы колер з'яўляўся часам рана, часам позна ў марсiянскiм годзе i заставаўся толькi ненадоўга, прапарцыйна працягласцi карычневага лiсця ў нашай раслiннасцi"» (перакладзена з «La Planete Mars», с. 18).
У часопiсе «L' Astronomie» за студзень 1925 г. Антанiядзi пiша: «Магчыма, што месцы, якiя застаюцца ўвесь час зялёнымi, як, напрыклад, частка мора Сiрэн i мора Эрытрэйскага, уяўляюць з сябе шырокiя стэпы, пакрытыя травой, або дробныя азёры з водарасцямi на дне, хоць гэта здаецца менш вераемным».
У тым жа часопiсе iншы французскi астраном, Бальдэ, на падставе сваiх назiранняў у вялiкi рэфрактар Медонскай абсерваторыi пiша:
«Магчыма, што нароўнi з кантынентальнай раслiннасцю на Марсе iснуе раслiннасць водная i балотная, або шырокiя прасторы тыпу Саргасавага мора (мора, у якiм плаваюць водарасцi ў Атлантычным акiяне)».
У згаданай кнiзе «Зямля, Месяц i планеты» прыведзеная таблiца з назiраннямi колеру Эрытрэйскага мора, зробленымi ў 1903 г. знакамiтым амерыканскiм даследнiкам Марса Лоўвелам. Тут я прыводжу гэтую таблiцу. У ёй марсiянскiя даты прадстаўлены ў зямным разуменнi для паўночнага паўшар'я.
Назiраннi пададзены ў кнiзе без усякiх зацемак. Яны расшыфраваныя мною ў зацемках, прыведзеных у апошнiм слупку таблiцы.
ЭРЫТРЭЙСКАГА МОРА (Лоўвел, 1903 г.)
Марсiянская дата Колер Зацемкі
Чэрвень 27 Ліпень 13 Сіне-зялёны Лістападныя расліны ў поўным росквіце
Ліпень 31 Жнівень 4 Шакаладны Лістота зрабілася бурай
Жнівень 13 Жнівень 17 Слабы шакаладны Лістота часткова апала
Жнівень 19 Верасень 6 Верасень 8 Слабы сіне-зялёны Лістота апала, засталася зімнезялёная расліннасць
Верасень 23 Бледны сіневата-зялёны Расліннасць пакрытая лёгкім інеем

З гэтай таблiцы вiдаць, што назiраннi Лоўвела робяць цалкам натуральнай гiпотэзу аб iснаваннi на Марсе раслiннасцi як лiстападнай, так i зiмнезялёнай.

§ 7. Гiпотэза аб колерах на Марсе

У 1925 г. Антанiядзi апублiкаваў вельмi цiкавую карту Марса [52], на якой рознай штрыхоўкай пазначаныя каляровыя ўласцiвасцi розных месцаў гэтай планеты (па назiраннях падчас супрацьстаяння 1924 г.): якiя змянiлi колер з зялёнага або шэрага ў карычневы; з зялёнага, шэрага або блакiтнага ў карычнева-лiловы; што прынялi каштанавае адценне; якiя змянiлi колер з шэрага ў кармiнавы, застаўшыўся нязменна зялёнымi або нязменна сiнiмi, кобальтавымi.
Па назiраннях Антанiядзi, значная частка пустэльнi Эфiопii, размешчаная памiж шыротамi +30 градусаў i -5 градусаў, змянiла шэры колер на ружовы, а па назiраннях Бальдэ - на барвова-фiялетавы.
Цi няма ў зменах афарбоўкi пустэльнi Эфiопii, якiя назiралiся Антанiядзi i Бальдэ, падабенства з з'явамi, якiя адбываюцца на Зямлi? «Канец сакавiка - красавiк - перыяд вясновага красавання пустэльнi. У гэты момант пустэльнi здаюцца нiбы залiтымi крывёй. Гэта - масавае красаванне макаў… У гэты час макi сустракаюцца лiтаральна паўсюдна, нават на глiняных дахах хат i адрын, па платах на вулiцах Ташкента i Самарканда» [53].

§ 8. Месцы на Марсе, найбольш спрыяльныя для жыцця, прынамсi раслiннага

Клiматычныя ўмовы на Марсе не такiя ўжо неспрыяльныя для жыцця раслiн. Праўда, у тых месцах планеты, дзе Сонца штодня ўзыходзiць i заходзiць, нават на экватары, тэмпература на працягу сутак вагаецца ад 20 градусаў вышэй нуля да 50 градусаў нiжэй нуля. Вядома, раслiннасць магла эвалюцыйна прыстасавацца i да такiх умоў, але ў палярных краiнах Марса, дзе Сонца не заходзiць на працягу большай або меншай часткi марсiянскага паўгоддзя, амаль роўнага па працягласцi зямному году, тэмпература ў гэты перыяд змяняецца вельмi мала, застаючыся бесперапынна вышэй нуля. Вось гэтыя месцы найбольш спрыяльныя для раслiннага жыцця. За такi працяглы тэрмiн раслiны могуць паспець зазелянець, заквiтнець, адкрасаваць.
Насенне хаваецца ў глебу, пад абарону лiстоты папярэднiх гадоў. З наступам восенi Сонца пачынае заходзiць, i надыходзяць ночы, спачатку вельмi нядоўгачасовыя, а потым паступова ўсе больш доўгiя аж да таго дня, калi ўжо надыходзiць ноч амаль на цэлае марсiянскае паўгоддзе. Такiм чынам, пераход ад цёплага часу да суровай марсiянскай зiмы здзяйсняецца вельмi павольна i вельмi паслядоўна.

§ 9. Якой можна ўявiць раслiннасць на Марсе

Найперш яна павiнна быць нiзкарослай, такой, якая прыцiскаецца да глебы. Гэта галоўным чынам трава i хмызнякi зялёна-блакiтнага колеру. Некаторыя з iх становяцца бурымi i высыхаюць да сярэдзiны лета, iншыя захоўваюць свае зялёна-блакiтныя лiсточкi i зiмою.
Жывуць гэтыя раслiны ўперамежку. Пэўнае падабенства з марсiян скiмi раслiнамi могуць мець наш ядловец, вастралодка, марошка, бруснiцы, iмхi, лiшайнiкi i iншыя паўночныя i высакагорныя раслiны.

§ 10. Вуглякiслы газ у атмасферы Марса

У сувязi з нашай тэмай выключнае значэнне набывае адкрыццё, зробленае ў 1947 г. амерыканскiм астраномам Куйперам [54]. Карыстаючыся магутнымi прыладамi абсерваторыi ў Ёрку, ён выявiў, што атмасфера Марса ўтрымоўвае, прынамсi, гэтулькi ж вуглякiслага газу, як i зямная атмасфера. Больш за тое, выявiлася, што такiх атрутных газаў, як амiяк i метан, наяўных у вялікай колькасці ў атмасферах вялiкiх планет, на Марсе зусiм няма.
Значыць, на гэтай планеце, нягледзячы на яе суровы ў параўнаннi з Зямлёй клiмат, жыццё раслiн цалкам магчымая. А адсюль не выключаная магчымасць i таго, што на Марсе можа iснаваць i жывёльны свет.
Для чалавечага iмкнення да спазнання няма межаў. Рана або позна гэтае пытанне так або iнакш будзе высветленае, i немалую ролю ў гэтым адыграе навука аб раслiннасцi на iншых планетах - астрабатанiка.

§ 11. Наступныя назiраннi для вывучэння раслiннасцi на Марсе

Найперш гэта павiнны быць вiзуальныя i фатаграфiчныя назiраннi Марса пры дапамозе моцных тэлескопаў з выкарыстаннем розных святлафiльтраў.
Такiя назiраннi дадуць аб'ектыўныя звесткi пра колеры розных участкаў Марса i пра змену гэтага колеру разам з сезонамi. Потым надзвычай важна атрымлiваць спектраграмы невялiкай дысперсii розных месцаў Марса.
Зямную раслiннасць трэба вывучаць спектральна ў розныя сезоны, пераважна ў месцах з суровым клiматам. Асаблiва iстотнае далейшае вывучэнне раслiн у iнфрачырвоных промнях.

Папулярная лiтаратура пра Марс:
1. Ловелл. Марс и жизнь на нем. «Матезис». Одесса, 1912.
2. Аррениус Сванте. Жизненный путь планет. 1933.
3. Стовичек Б. В. Загадочная планета. 1925.
4. Полак И. Ф. Планета Марс и вопрос о жизни на ней. 1939.
5. Баев К. Л. Обитаемы ли планеты. Москва, 1936.
6. Воронцов-Вельяминов. Вселенная. 1947.
7. Ф. Уиппл. Земля, Луна и планеты. 1948.

А 09187 Тыраж - 50 тыс. экз.
Друкарня газеты «Праўда» iмя Сталiна.
Рэдактар - Г. З. Ракiцiн.
Заказ 1966: Масква вул. «Праўды», 24.

15. Сонечны гадзiннiк у в. Iшчална

Сонечныя гадзiннiкi - найстаражытнейшыя навуковыя прыборы. Iх выкарыстоўвалi яшчэ за шмат стагоддзяў да н. э. Вядома, што сонечныя гадзiннiкi (па-грэцку - гноманы) выкарыстоўвалiся ў Старажытным Егiпце [55].
З антычных часоў стваральнiкi гэтых прыбораў ужо ведалi, як адрэгуляваць iх на неабходную геаграфiчную шырату. У жывапiсе Адраджэння адлюстравалiся «ўнiверсальныя» сонечныя гадзiннiкi ў выгля дзе шматграннiкаў, кожны бок якiх адпавядае сваёй геаграфiчнай шыраце.
Нягледзячы на тое што яшчэ ў XII ст. будучы Папа Рымскi Сiльвестр II (у той час абат Герберт) вынайшаў механiчны гадзiннiк [56], у эпоху Адраджэння ў Еўропе адбываўся росквiт вытворчасцi розных сонечных гадзiннiкаў - ад стацыянарных, усталяваных на плошчах гарадоў, у палацах магнатаў, у дварах кляштараў да партатыўных. У той час ствараліся новыя тыпы i новыя канструкцыi iнструментаў. Сонечны гадзiннiк робiцца не толькi прыборам дакладнай механiкi, але i сапраўдным творам мастацтва.
Самы вялiкi ў свеце сонечны гадзiннiк збудаваны на пачатку XVIII ст. у Дэлi (Iндыя). Цень ад трохкутнай сцяны, якая мае вышыню 18 м, падае на алiчбаваныя мармуровыя дугi з радыусам каля 6 м. Гэты гадзiннiк дзейнiчае дагэтуль i адлiчвае час з дакладнасцю да адной хвiлiны [57]. У нашай навуковай лiтараратуры iнфармацыi пра сонечныя га дзiннiкi амаль няма. Але вядома, што ў 1736 г. у Нясвiжы быў напiсаны на лацiнскай мове курс пра выраб сонечных гадзiннiкаў розных канструкцый [58].
Цiкавы сонечны гадзiннiк усталяваны каля Траецкага касцёла ў вёсцы Iшчална Шчучынскага раёна. Касцёл пабудаваны ў 1758 г. у стылi позняга барока з цэглы. З паўднёвага боку касцёла знаходзiцца со неч ны гадзiннiк.
Ён уяўляе з сябе круглы абчасаны пастамент з каменю вышынёю каля 1 м i дыяметрам каля 0,5 м. Двума сталёвымi стрыжнямi да яго прымацавана медная круглая пласцiна дыяметрам 0,3 м. Трохкутная стрэлка напалову зламаная. На пласцiне выгравiраваны: цыферблат, про звiшча майстра (J. Malecki), месца вырабу (Wilna), геаграфiчная шырата - 54° 41′′ 2′ (гэта не геаграфiчная шырата вёскi Iшчална, а шырата Вiльнi, вылiчаная самiм Пачобутам, у Iшчалне гэты гадзiннiк паказвае час з невялiкай хiбнасцю). Гэты гадзiннiк адносiцца да класа гарызантальных сонечных гадзiннiкаў з трохкутнай стрэлкай, верхнi кут якой накiраваны на Палярную зорку. Цень ад стрэлкi падае на гарызантальны цыферблат, часавыя падзелы якога няроўныя мiж сабою.
Вераемна, гэты гадзiннiк быў заказаны на заканчэнне будаўнiцтва касцёла. Гэта цiкавы ўзор дакладнай механiкi, выраблены ў Вiльнi ў XVIII ст.
Вельмi просты, але дзейны сонечны гадзiннiк усталяваны на паўднёвай сцяне побач з уваходам у касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Жалудку. Ён уяўляе з сябе сталёвы прут, амаль што вертыкальна прымацаваны да сцяны.

16. Грыгарыянскi i юлiянскi календары

Да 1582 г. паўсюдна ў Еўропе ўжываецца так званы юлiянскi каляндар. Назва яго звязана з iмем знакамiтага рымскага дзяржаўнага дзеяча i палкаводца Юлiя Цэзара. Па яго даручэнні гэты каляндар быў распрацаваны ў 46 г. да н. э. александрыйскiм астраномам Сазiгенам, прычым у аснову быў пакладзены егiпецкi каляндар. Гэты каляндар з цягам часу моцна сыходзiў ад сонечнага, таму ў егiпецкiм календары год быў «блукаючы»; гэта прыводзiла да таго, што пачатак года паслядоўна праходзiў праз усе каляндарныя даты i праз 1460 гадоў зноў прыходзiў на першы дзень першага месяца.
У аснову юлiянскага календара было пакладзенае гадавое перамяшчэнне Сонца памiж зоркамi, так званы сонечны, або трапiчны, год. Яго сярэдняя працягласць прымалася роўнай 365 1/4 днi. Каб пачатак каляндарнага года заўсёды прыходзiўся на адзiн i той дзень, было прынятае рашэнне адзiн раз у 4 гады лiчыць працягласць года ў 366 дзён (высакосны год), а 3 астатнiх года - па 365 дзён.
Аднак сапраўдны трапiчны год мае 365 дзён 5 гадзiн 48 хвiлiн i 45,5 секунд (365,2422 сярэднiх сонечных сутак), што на 0,0078 сутак (11 хвiлiн 14 секунд) менш юлiянскага года. Гэтая ўяўная невялiкая рознасць, назапашваючыся, за 128 гадоў дае дадатковыя суткi.
Хрысцiянская царква прыняла юлiянскi каляндар ў 325 г. на Нiкейскiм саборы. Памылка юлiянскага календара прывяла да таго, што сапраўдны час вясновага раўнадзенства перастаў супадаць з каляндарным i ў сувязi з гэтым святкаванне Вялiкадня, найважнейшага рэлiгiйнага свята, паступова адсоўвалася па ўсё больш познi час. Найбольш прыкметная рознiца вясной i восенню паблiзу дзён раўнадзенства, калi хуткасць змены працягласцi сутак i становiшча Сонца максiмальная. У многiх храмах, па задуме стваральнiкаў, у дзень вясновага раўнадзенства Сонца павiнна трапiць у пэўнае месца, напрыклад, у саборы Святога Пятра ў Рыме на адмысловую мазаiку. I не толькi астраномы, але i вышэйшае духавенства на чале з папам пераконвалiся, што Вялiкдзень ужо не трапляе на ранейшае месца. А, напрыклад, Каляды першапачаткова амаль супадалi з зiмовым сонцастаяннем, але паступова зрушылiся ў бок вясны.
Ужо ў першай чвэрцi XIV ст. пачалi паступаць прапановы аб выпраўленнi календара. У 1324 г. вiзантыец Нiкiфар Грыгара прапанаваў iмператару Андронiку II зрабiць каляндарную рэформу. Прапанова была адхiленая з-за цяжкасцяў пры дасягненнi пагаднення памiж асоб нымi праваслаўнымi цэрквамi.
У Заходняй Еўропе пра недакладнасць юлiянскага календара казалi англiчанiн Сакрабоска, а потым Роджэр Бэкан. У 1417 г. пытанне аб неда хопах юлiянскага календара абмяркоўвалася па iнiцыятыве кардынала П'ера д'Альi (d'Ailly) на Канстанцкiм саборы; на Базельскім саборы ў 1437 г. справа дайшла да стварэння спецыяльнай камiсii па рэформе календара пад старшынствам вучонага эпохi Адраджэння Мiкалая Кузанскага (1401-1464). У 1475 г. былi зробленыя новыя спробы выпраўлення календара. З гэтай мэтай папа Сiкст IV запрасiў у Рым выдатнага нямецкага матэматыка i астранома Ёгана Мюлера (Рэгiямантана), аднак праца была перапыненая ў сувязi з яго раптоўнай смерцю.
Нарэшце каляндарным пытаннем заняўся Латэранскi сабор. У 1514 г. на iм была створаная спецыяльная камiсiя па каляндарнай рэформе, на гэты раз пад кiраўнiцтвам Паўла Мiдэльбургскага (1455-1534) - выкладчыка матэматыкi ў Падуi, а потым астранома i лейб-медыка герцага Урбiнскага, а з 1494 г. - бiскупа Фасамброне. У 1513 г. ён выпусцiў кнiгу «Paulina sive de recta paschae celebratione et de die passionis domini nostri Jesu Christi» («Паўлiна, або Аб правiльным святкаваннi Вялiкадня i пра дзень запалу пакутаў нашага Iсуса Хрыс та»), у якой ставiць пытанне аб рэформе, а потым звяртаецца з адпаведнай прапановай да папы Юлiя II i яго пераемнiка Льва X. Апошнi 21 лiпеня 1514 г. звярнуўся да iмператара, да каралёў i да ўнiверсiтэтаў з просьбай даслаць на сабор для ўдзелу ў рабоце каляндарнай камiсii сваiх прадстаўнiкоў багасловаў i астраномаў.
Першае пасяджэнне сабора, на якiм разглядалася пытанне аб выпраўленнi календара, адбылося 1 снежня 1514 г., потым камiсiя двойчы мяняла тэрмiны працы, а затым яе дзейнасць спынiлася, бо пытанне аб рэформе было прызнанае заўчасным.
Вось меркаванне Капернiка, выказанае iм у лiсце да папы Паўла III, аб заўчаснасцi каляндарнай рэформы: «Не так далёка сышоў той час, калi пры Льву X на Латэранскiм саборы абмяркоўвалi пытанне аб выпраўленнi царкоўнага календара. Пытанне засталося тады нявырашаным толькi па той прычыне, што не мелася досыць добрых вызначэнняў працягласцi года i месяца i руху Сонца i Месяца. З гэтага часу i я пачаў займацца больш дакладнымi iх назiраннямi… ». Тое самае рабiлi i iншыя астраномы, таксама ўдакладнялiся велiчынi трапiчнага года i характар перамяшчэння пункта вясновага раўнадзенства. Капернiк жа правёў у Фрамборку поўны цыкл назiранняў руху Сонца за адзiн год.
У XVI ст. памылка юлiянскага календара дасягнула 10 дзён, але толькi ў канцы стагоддзя, у 1582 г., папа Рыгор XIII стварыў адмысло вую ка мiсiю, якой было даручана распрацаваць канчатковы праект новай каляндарнай сiстэмы. Падрыхтоўку рэформы па ўказаннi папы ажыццяўлялi астраном Хрыстафор Клавiус i лекар (але абазнаны ў астраномii чалавек) Луiджы Лiлiа. Камiсiя, разгледзеўшы некалькi варыянтаў праекта рэформы, ухваліла праект, складзены iтальянскiм матэматыкам i лекарам Луiджы Лiлiа (1520-1576), які выкладаў медыцыну ў горадзе Перуджа. Пасля таго як ўдакладнiлi велiчыню трапiчнага года, можна было падумаць i аб папраўцы, якая дазволiла б пазбегнуць памылак у новым календары. Кожныя чатырыста гадоў у новай сiстэме павiнны былi ўтрымлiваць на тры днi менш, чым iх было ў юлiянскiм календары. Лiлiа прапанаваў з лiку высакосных гадоў выключыць тыя векавыя гады, лiк сотняў у якiх не дзялiўся на 4. Такiм чынам, 1600 i 2000 гг. заставалiся ў новым календары высакоснымi, а 1700, 1800, 1900 гг. станавiлiся простымi. Прапанаваная каляндарная сiстэма была значна дакладнейшая за юлiянскую - нават з улiкам удакладненай цяпер велiчынi трапiчнага года рознасць у адны суткi назапашваецца ў ёй толькi за 3280 гадоў.
24 лютага 1582 г. Рыгор XIII выдаў адмысловую булу, якой прымаўся праект Лiлiа. Каб выправiць памылку ў 10 сутак, назапашаную з часоў Нiкейскага сабора, i перанесцi дзень вясновага раўнадзенства зноў на 21 сакавiка, было загадана дзень пасля чацвярга 4 кастрычнiка 1582 г. лiчыць пятнiцай 15 кастрычнiка. Новая каляндарная сiстэма па iмі папы атрымала назву грыгарыянскай, або новага стылю.
У 1583 г. Рыгор XIII накiраваў Канстанцінопальскаму патрыярху Ерамiю II пасольства з прапановай перайсцi на новы каляндар. У канцы 1583 г. на саборы ў Канстанцiнопалi прапанова была адхіленая як неадпаведная кананiчным правiлам святкавання Вялiкадня.
Грыгарыянскi каляндар у Еўропе не адразу атрымаў ўсеагульнае прызнанне. Нават не ўсе каталiцкiя краiны неадкладна выканалi загад булы. Першымi перайшлi на новы стыль Iталiя, Iспанiя, Партугалiя i Польшча. Следам за iмi новы каляндар быў уведзены ў Францыi, Галандыi, Баварыi, Аўстрыi, Швейцарыi i Венгрыi. Пратэстанцкiя краiны прынялi новы каляндар толькi ў XVIII ст. (пратэстанцкая частка Германii, Нарвегiя i Данiя - у 1700 г., Вялiкабрытанiя - у 1752 г., Швецыя у 1753 г.). Даўжэй за ўсiх адмаўлялася ўводзiць новы каляндар Праваслаўная царква. Новы стыль у Расіi быў уведзены дэкрэтам, падпiсаным У. I. Ленiным у 1918 г., затым новы каляндар быў уведзены ў Румынii (1919), Югаславii, дакладней у Сербii (1919), i ў Грэцыi (1924).
Для аматараў так званага старога Новага года i iншага дадам, што памылка юлiянскага календара працягвае назапашвацца.
У праваслаўных цэрквах, якiя жывуць па юлiянскім календары, пачынаючы з 2101 г. Каляды будуць святкавацца не 7 студзеня (як у XXXXI стст.), а 8 студзеня (у пераводзе на новы стыль).
А з 9997 г. Каляды будуць святкавацца ўжо 8 сакавiка (па новым стылi), хоць у лiтургiчным календары дадзены дзень будзе па-ранейшаму пазначаны як 25 снежня (па старым стылі).

17. Некалькi iмгненняў ХХ ст.

Гродна, астранамiчны гурток ксяндза Люцыяна Халецкага
У 1958 г. Лiдскi касцёл пiяраў перададзены краязнаўчаму музею. У 1964 г. у былым храме размясцiўся планетарый, адзiн з трох у той час у (48KB) Гродна, астранамiчны гурток ксяндза Люцыяна Халецкага, верагодна,      у кляштары брыгiтак. 1910 г. Халецкi Люцыян (1873-1964) - з 1908 да 1918 г.     святар Дома сясцёр назарэцянак, якi месцiўся ў кляштары брыгiтак у Гродне,     у 1918-1920 гг. - дэкан у Беластоку, у 1920-1926 гг. - канцлер курыi ў Вiльнi,      працаваў разам з бiскупам Матулевiчам.(121KB) Астранамiчны гурток у Лiдзе. Фота з «Савецкай Беларусi» ад 15.07.78 г. Беларусi i 26 у СССР. У 1976-1978 гг. школьнiкам аўтар наведваў астранамiчны гурток пры планетарыі, якi вёў яго дырэктар Уладзiмір Дзмiтрыевiч Столмаў, высокаадукаваны i iнтэлiгентны чалавек. Другiм супрацоўнiкам была ягоная жонка. Уладзiмір Дзмiтрыевiч, былы вайсковец (падпалкоўнiк запасу, якi падчас службы меў справы з космасам), высока цанiўся сярод дырэктараў планетарыяў у былым СССР, сябраваў з тагачасным дырэктарам Маскоўскага планетарыя Б. А. Максiмачовым, меў вялiкiя планы на будучыню. Да 1978 г. ужо быў распрацаваны праект перабудовы званiцы ў абсерваторыю, i для гэтага атрыманы прафесiйны тэлескоп АВР-3 (рэфрактар з дыяметрам аб'ектыва 130 мм). Лiдскi планетарый i астранамiчны гурток хутка набi ралi папулярнасць сярод аналагiчных установаў былога СССР. Навед ваў гурток i аўтар гэтай кнiгi.
Але пасля трагiчнай гiбелi адзiнага сына сям'я Столмавых пакiнула Лiду. Пасля iх у планетарыi працавалi людзi, далёкiя ад астраномii.








[1] Мiхал Карыцкi (1714-1781) - паэт-лацiнiст эпохi Асветнiцтва, манах-езуiт, педагог, фiлосаф.

[2] Беларуская лiтаратура: хрэстаматыя. Ч. 1 / складальнiк М. Хаўстовiч. Мiнск, 2006. C. 8.

[3] Каталог предметов Музея древностей, состоящего при Виленской публичной библиотеке. Вильна, 1885. C. 264-265.

[4] Фламмарион К. Живописная астрономия. СПб., 1900. С. 495-498.

[5] Камета Хейла-Бопа - адна з самых яркiх камет XX ст. Яна была бачная няўзброеным вокам 18 месяцаў, што ў два разы перавышае папярэднi рэкорд, усталяваны Вялiкай каметай 1811 г. Камета была знойдзеная 23 лiпеня 1995 г. Атрымала назву Вялiкая камета 1997 г.

[6] Яцкоўскi I. Аповесць з майго часу, альбо Лiтоўскiя прыгоды / пер., пасляслоўе i каментар М. Хаўстовiча. Варшава, 2010. С. 66.

[7] Яцкоўскi I. Аповесць з майго часу, альбо Лiтоўскiя прыгоды. С. 81.

[8] Яцкоўскi I. Аповесць з майго часу, альбо Лiтоўскiя прыгоды. С. 70.

[9] Апiсанне выправы Яна III пад Вену, дзе ёсць i малюнак каметы, якая была тады на небе. Гэтую прыгожую кнiгу я чытаў у вiленскiм кляштары (прыпiс квестара).

[10] Губiцель (грэцызм).

[11] Якi высылае, выганяе за межы; правадыр нячысцiкаў (лац.)

[12] Ходзька I. Успамiны квестара / пер. з польскае мовы, прадмова i камент. М. Хаўстовiча. Мінск, 2007. С. 184-185.

[13] Мiцкевiч А. Пан Тадэвуш, або Апошнi наезд на Лiтве / пер. Я. Семяжона. Мiнск, 1998. С. 43.

[14] Мiцкевiч А. Пан Тадэвуш, або Апошнi наезд на Лiтве. С. 207-209.

[15] Записки игумена Ореста // Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при управлении Виленского учебного округа. Т. 2. Вильна, 1867. С. LXXIX.

[16] Андерсен Г. Х. Сказка моей жизни. 1855 г. [Электронны рэсурс] - Рэжым доступу: www.sky-art.com/andersen/prose/mylife/storyofmylife01.htm

[17] Толстой Лев. Война и мир. Том II, часть V, глава XXII. [Электронны рэсурс] - Рэжым доступу: ru.wikisource.org/wiki/Война_и_мир_(Толстой)/Том_II/Часть_V/Глава_XXII

[18] Известия Русского Общества любителей мироведения. 1915. № 1. С. 38.

[19] Кандрацьеў Iван Кузьмiч (1849-1904), сапраўднае iмя па бацьку - Казiмiравiч, нарадзiўся ў Вiлейскiм павеце, жыў i працаваў у Вiльнi i Маскве.

[20] Кондратьев И. К. Бич Божий: Исторический роман. Божье знаменье: Повесть. М., 1994. [Электронны рэсурс] - Рэжым доступу: az.lib.ru/k/kondratxew_i_k/text_0070.shtml

[21] Михайловский-Данилевский А. И. Описание Отечественной войны в 1812 году. Ч. I. СПб., 1840. С. 138-139.

[22] Богданович М. История Отечественной войны 1812 года по достоверным источникам. Т. I. СПб., 1859, С. 92.

[23] fisechko.ru/100vel/zamkov/39.htm

[24] The Ghost of a Flea, 1819-20. Tate. Tempera mixture panel with gold on mahogany, 21,4 cm × 16,2 cm. en.wikipedia.org/wiki/Great_Comet_of_1811

[25] www.britannica.com/EBchecked/topic/511112/Thomas-Rowlandson

[26] Святский Д. О. Комета отечественной войны // Природа и Люди. 1914. № 46. С. 25.

[27] Сочинения Фаддея Булгарина. Часть десятая. СПб., 1830. С. 129.

[28] Гл.: Кларк А. История астрономии. Одесса, 1913. С. 157.

[29] Гл.: Митчел Р. М. Небесные светила. М., 1868. С. 195.; Мейер В. Мироздание. СПб., 1900. С. 199.

[30] Бодэ Ёган Элерт (1747-1826) - нямецкi астраном, член нямецкай Акадэмii навук. Нарадзiўся ў Гамбургу. З 1772 г. працаваў у Берлiнскай абсерваторыi, а з 1786 г. яе дырэктар. Разам з I. Тыцiвусам адкрыў закон Тыцiвуса - Бодэ. Прапанаваў назву планеты Уран. У 1778 г. выдаў «Атлас неба» на 20 лiстах, у iм змяшчаецца 17 240 зорак.

[31] blogovine.ru/vin-de-la-comete-vintazh-1811

[32] Гл.: Historia astronomii w Polsce. Wrocław - Warszawa, 1983. T. II. S. 108.

[33] Гл.: Святский Д. О. Комета 1811 г. в России. Известия РОЛМ. № 6. 1927. С. 373-374.

[34] Гл.: Перель Ю. Г. Викентий Карлович Вишневский // Историко-астрономические исследования. М., 1955. С. 137.

[35] У 1657 г. Гюйгенс вынайшаў маятнiкавы гадзiннiк з механiзмам спуску гiры, дзякуючы якому ваганнi маятнiка не згасалi. Ён таксама ўдасканалiў балансiр для кiшэннага гадзiннiка. Паступовае ўдасканальванне гадзiннiкавых механiзмаў дазволiла Джону Гарысану ў 1759 г. пабудаваць першы марскi хранометр.

[36] У 1474 г. Рэгiямантан выдаў «Эфемерыды» - таблiцы каардынатаў зорак, становiшчаў планет i акалiчнасцяў злучэнняў i зацьменняў на кожны дзень з 1475 да 1506 г. Гэта былi першыя астранамiчныя таблiцы, выдадзеныя друкарскiм спосабам, iмi карысталiся Васка да Гама, Калумб i iншыя мараплаўцы.

[37] Лiчыцца, што ўпершыню метад трыянгуляцыi выкарыстаў у 1615-1617 гг. галандскi вучоны У. Сiелiус для градуснага вымярэння дугi мерыдыяна памiж гарадамi Алкмар (Нiдэрланды) i Берген (Нарвегiя). Аднак ёсць меркаваннi, што яшчэ старажытныя егiпцяне карысталiся трыянгуляцыяй. Метад трыянгуляцыi зводзiцца да вымярэння сiстэмы трохкутнiкаў на зямной паверхнi. Апорныя, або трыганаметрычныя, пункты выбiраюцца на мясцовасцi так, каб яны складалi сiстэму сумежных трохкутнiкаў. Усе куты трохкутнiкаў вымяраюцца пры дапамозе вялiкiх унiверсальных прылад, або тэадалiтаў. Акрамя вуглоў вымяраецца размешчаны ў зручнай мясцовасцi адзiн бок трыкутнiка, званы базiсам. Даўжыня iншых бакоў трохутнiкаў вызначаецца трыганаметрычнымi вылiчэннямi. Метад трыянгуляцыi дазволiў вызначаць адлегласцi памiж рознымi пунктамi на зямной паверхнi з выключнай дакладнасцю, недасяжнай пры непасрэдных вымярэннях.

[38] Галей (Edmond Halley, 1656-1742) - англiйскi каралеўскi астраном, геафiзiк, матэматык. Ён упершыню даказаў, што каметы з'яўляюцца чальцамi Сонечнай сiстэмы i перыядычна наблiжаюцца да Сонца. Камета, вяртанне якой Галей вылiчыў, атрымала яго iмя. Ён адкрыў уласны рух зорак, а таксама распрацаваў методыку вызначэння адлегласцi ад Зямлi да Сонца паводле назiранняў мiнання ўнутраных планет па дыску Сонца, вывучаў рух Месяца i асаблiвасцi руху Сатурна i Юпiтэра. Займаўся таксама геафiзiкай, метэаралогiяй, стаў заснавальнiкам навуковай дэмаграфii. У 1676-1678 гг. Галей праводзiў назiраннi зорак паўднёвага неба на выспе Святой Алены i па вынiках назiранняў склаў каталог паўднёвых зорак (Catalogus Stellarum Australium, 1679), якi ўтрымоўваў 341 аб'ект. Прапанаваў новае сузор'е Дуб Карла. Сузор'е нейкi час карысталася папулярнасцю i падавалася ў атласах зорнага неба. Аднак з канчатковым афармленнем паўднёвай вобласцi неба сузор'е было скасаванае.

[39] Звычайна ўласны рух зорак не перавышае па велiчынi сотых доляў вуглавой секунды. Найвялiкшы ўласны рух - 10′′,27 у год мае зорка Барнарда 9,7 зорнай велiчынi ў сузор'i Змеяносца.

[40] Першы складнiк аберацыi звязаны з уласным рухам зоркi. Другi складнiк звязаны з рухам назiральнiка i называецца зорнай аберацыяй. Яна складаецца: 1) з сутачнай аберацыi, абумоўленай удзелам назiральнiка ў сутачным кручэннi Зямлi; 2) гадавой аберацыi, выклiканай рухам Зямлi па арбiце адносна цэнтра мас Сонечнай сiстэмы; 3) векавой аберацыяй, злучанай з рухам Сонечнай сiстэмы вакол цэнтра Галактыкi.

[41] Прэцэсiя - гэты рух здзяйсняе вось кручэння Зямлi. Была вынайдзеная яшчэ Гiпархам як апярэджванне раўнадзенстваў. Паводле сучасных дадзеных, поўны цыкл зямной прэцэсii складае каля 25 765 гадоў. Капернiк першым зразумеў, што ссоўваецца не нябесны экватар, а зямная вось. Чыннiк зрушэння быў растлумачаны Ньютанам.

[42] Цераскiй В. К. О прохожденiи Венеры черезъ дискъ солнца въ 1874 году // Матем. сб., 6:4 (1873). С. 64-73.

[43] Iрадыяцыя - у оптыцы ўяўнае павелiчэнне памераў светлых выяў на чорным фоне.

[44] О температуре Солнца // Труды Московской обсерватории. II серия. Т. ІІІ. Вып. 2. 1896.

[45] Згодна з сучаснымi дадзенымi, палярныя шапкi Марса складаюцца пераважна

з вуглекiслаты.

[46] Пытанне пра жыццё на Марсе не вырашанае да нашага часу. Але ж раслiннага

покрыва там няма.

[47] Астранамiчная труба, аб'ектыў якой мае дыяметр у 10 цаляў.

[48] Об атмосфере и поверхности Марса // Астрономический журнал. Т. XXIII, вып. 6. 1946. С. 321-331.

[49] Memoirs of the British Astronomical Association. Vol. 26, part 1.

[50] Memoirs of the British Astronomical Association. Vol. 27, part 1.

[51] The Harvard Books on Astronomy Fred L. Whipple «Earth, Moon and Planets». Toronto, 1946.

[52] Antоniadi Е. М. Observations de Mars en 1924… (L'Astronomie, fevrier 1925).

[53] Шербиновский. Сезонные явления в природе. Огиз - Сельхозгиз, 1947. С. 69.

[54] Popular Astronomy. November, 1947.

[55] Гл.: Пьер Монтэ. Египет Рамзесов. М.,1989. С. 42.

[56] Гл.: Освальд Шпенглер. Закат Европы. Ч. 1. Минск, 1997. С. 19.

[57] Гл.: Зигель Ф. Ю. Астрономы наблюдают. М., 1979. С. 14.

[58] БСЭ. Т. 3. Минск, 1979. С. 284.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX