Папярэдняя старонка: Гісторыя навукі

Аб Ліцьвінох i Беларусах у Браўнсбэргскім сэмінары 1578-1798 


Аўтар: Масальскі Д.,
Дадана: 04-03-2014,
Крыніца: Масальскі Д. Аб Ліцьвінох i Беларусах у Браўнсбэргскім сэмінары 1578-1798 // Родныя Гоні. Кніжка 4. чэрвень 1927. Вільня. С. 17-20.



У сёлетяім № 7 "Przeglądy Wileńsk'aгa" п. Latovicus падаў ведамасьці аб Ліцьвінох i Беларусах Браунсбэргскага сэмінара ў Нямеччыне, каторыя ён выбраў з кнігі "Die Metrikal des papstlichen Seminars zu Braunsberg 1578-1798)" [1] нядаўна выданай проф. др. Юрыем Люрам (Georg Luhr).

Даведаваемся, што ў гэным сэмінары ў вышменаваным часе вучылася такжа значне сэмінарыстых Ліцьвіноў i Беларусаў. За 220 год, з муроў Браунсбэргскага сэмінара вышла "балей як 1400 сэмінарыстых, а ў гэтай лічбе звыш 150 Базыліянаў". Іншымі словамі, што Базыліянаў было ня меней 10 процэнтаў усіх сэмінарыстых, а пэўне, што значная часьць, калі ня большасьць, Базыліянаў былі Беларусы (бо часьць Базыліянаў магла быць Украінцамі).

Пры адных прозьвішчах браунсбэргскіх сэмінарыстых ёсьць азначэньні нацыянальна-гаспадарсьцьвеныя - Lithuanus, Ruthenus, Livo, Esto, Finlandus, Polonus i r. д., пры іншых іх нямашака, Latoyicus уважна й навукова выбраў i падаў у "Prz. Wil." прозьвішчы Ліцьвіноў i Беларусаў,

"Беларусы, - кажа Latovicus, былі ў Браунсбэрзе галоўна пасярод студуіочых тамака Базыліянаў. Гэтак сустракаем тут прозьвішчы: Fr(ater) Theophilus Olszenica, дыякан, Базыліянін, Vilnensis. Як Ruthenus catholicus выступав ў кнігах маладзён Petrus Parcewski (Парчэўскі) ex alumnatu Vilnensi... Fr. Polycarpus Grecovic, Basilianus, Vilnensis, гуманісты. - Р. J. Josephat Brazyc (Braźyc? - Д.М.), Basilianus, з Вільні, вучыўся ў Менску, потым у Браунсбэрзе; быў ігуменам сьцягу манастыроў. Дзеля красамоўства называны другім Хрызостомам. Умер іn оріnіоnе sanctitatis ў 1683 г. F. Georgius Molejewski, Базыліянін p Піншчыны. Вучыўся ў Браўнсбэрзе, потым in Collegio Gracco ў Рыме. Казальнік у Вільні, архімандрыт у Жыровічах, напасьледак тытулярны архіўладыка смаленскі. Умер у 1696 г. Fr. Ignatius Szycyk, Базыліянін (Шыцік). Fr. Hyacintus Sirkiewicz, Januasius Ohurcewicz, Базыліянін, patria Vilnensis, in dioecesi Vilnensi. Fr. Michael Grotus, Базыліянін (Гроцкі), Fr. Bernardus Minkiewicz ex dioec. Viln., Martianus Jamuntowicz Баз., ex dioec. Viln. - Беларусам быў Philippus Wołodkowicz ex dioec. Viln., родам з Навасёлак пад Менскам. Ігумен, віцэ-рэгенс, архімандрыт, холмскі ўладыка, напасьледак мітрапаліт. F. Julianus Woronicz, Баз., Беларус з Полацку (Роlосіа), Antonius Jotko, Баз., Gennadius

Paszkowicz, Баз., V(enera bilis) F(rater) Benedictus Bulharyn' Баз. з вайводзтва навагарадзкага. V. F. Theodorius Szuyski, Баз. із Слонімшчыны (пасьлей ігумен у Дарагабычу, напасьледак апостальскі адміністратар кіеўскае мітраполіі), V.V. Joannes Strumito (Strumiło? - ), Баз... Hieronymus Jodziewicz, Баз".

Калі пры прозьвішчу стаіць азначэньне Lithuanus, ex Lithuania (Ліцьвін, з Літвы), Samogita (Жмудзін), дык такіх сэмінарыстых Latovicus уважае за Ліцьвіноў у цяперашнім значэньніо гэтага слова i надрукаваў ix у сваім артыкуле асобна. Ня можа быць сумлеву, шго Samogita - гэта цяперашні Ліцьвін або Жмудзін, але можна сумлявацца, што слова Lithuanus у матрыкулах мае тое самое зкачэньне, што цяперака, а не азначае Беларуса.

Каб разабрацца у гэтым, я выпішу ўсіх Lіthuanos з артыкулу Latovic'a пры гэтым дзеля яснасьці на перадзе пастаўлю базыліянаў:

"Адаэй з найвыдатнейшых літоўскіх асобаў быў у Браунсбэрзе Nicolaus Korsak, Lit., каторы па філёзофічных студыях паступіў у Базыліяны, будучы ў мніхі прыняты Руцкім. Протоархімандрыт, далей уладыка галіцкі, потым пінскі, напасьледак мітрапаліт кіеўскі.. Умер у 1641 ў Рыме... Пахаваны тамака-ж у касьцеле сьв. Сяргея й Бакха, на эпітафіі відаць грапскі тытул.

Побач з ім у сьпіску Fr. Paulos Lit. Баз.. Да высокіх дастаенстваў дайшоў Fr. Martianus Białozor, Ord. S. Basilii. Lit... philosophus. Родам з Вілкамерскага пав. Быў архімандрытам у Вільні, потым уладыкай у Пінску, напасьледак архіўладыкай у Полацку. Fr. Gedeon Odrowski, Lit. Баз.. Пазьнейшы дастойнік касьцёла, Fr. Laurentius Sokolinski, Lit., dioecesis Vilnensis. Гэта Базыліянін Друцкі-Сакалінскі, тытулярны архіўладыка смаленскі, умер у 1727. Fr. Polycarpus Mihuniewicz, Lit., dioec. Viln. Папарадку: ігумен, протоархімандрыт, архіўладыка - назначаны ў Смаленск, але не пасьвячэны. Умер у 1753 г. Fabianus Błażewicz. Lit. dioec. Viln. (Базыліянін?), V. F. Josephus Oleszkiewicz, Lit., Баз.

Martinus Gest, Lit., Stanislaus Solokai, Lit. (звольнены за непаслухмянасьць), Joannes Roncius, Lit. (умер будучы ксяндзом у Літве), Adamus Michaelowitz (прозьвішча крыху нячытальнае) Vilnensis (!), звольнены як disciplinae іnсарах)... Georgius Tomkiewicz, Lit. Martinus Skrocky, Lit; Joseph Pirczewski, Lit., Michael Zienicki. Lit., Georgius Giedroyć, Lit… Як сумлеўны Ліцьвін ёсьць у матрыкулах Wladislaus Horda, rhetor. Ladislaus Snarski, Lit., Josephus Barwidowicz, Lit. (пазьней вікары у Ратаве на Жмудзі), Joachimus Skirmund (быў потым ксяндзом), Innocentius Stefanowicz natione Lituanus, patria Vilnensis in dioecesi Vilnensi, Ignatius Myrswinski, Owitensis (?) ex Lithuania, Josephus Gudowicz. Lit., Stanislaus Adamkowicz. Lit, Ignatius Balserowicz, Lit. (працаваў потым як ксёндз у Курляндні)".

Гэткім парадкам на ўсіх 26 Ліцьвіноў ёсьць ажно 8 базыліянаў, блізу што трэцяя часьць. Калі й дапусьціць, што лаціньнікі Ліцьвіны паступалі ў базыліяны, аб чым дагэтуль ня ведама, дык усё-ж такі гэткі вялікі процэнт мніхаў усходніх для народу з абрадам лацінскім немагчымы.

Зацемлю яшчэ, што з пасярод "Жмудзіноў" у матрыкулах браунсбэргскіх ні водзін базыліянін ня знойдзены. А тым часам калі-б "Ліцьвіны" браунсбэргскія раўняліся Ліцьвіном цяперашнім, чаму-бы Жмудзіны не паступалі ў базыліяны?

З гэтага відаць, што базыліянаў-Ліцьвіноў браунсбэргскіх мусім залічыць не да літоўскага. а да беларускага народу.

Запраўды, што прымусіла Latovic'a залічыць гэных восем базыліянаў да літоўскае народнасьці, калі іншых базыліянаў, дзе няма азначэньня "Lithuanus" i наагул жаднага нацыянальнага азначэньня нямаш, ён залічае да Белapycaў? Ясна, што прымусіла да гэтага вылучна гэнае азначэньне "Lithuanus". Але-ж ведама, што ў мінуўшчыні звычайна як самі Беларусы так i чужнікі Беларусь называлі Літвой. Беларусаў - Ліцьвінамі а мову беларускую - мовай літоўскай, У малой меры гэтыя назовы захаваліся нат дагэтуль.

З гэтага вынікае, што як "Базыліяне Ліцьвіны" таксама i усе ,Ліцьвіны" Браунсбэргскага Сэмінара былі паводле цяперашняе тэрмінолёгіі Беларусамі. Гэтаму не перашкаджае, што базыліянін "Ліцьвін" Белазор "быў родам з Вілкамерскага павету", бо, прынамсі як ураднікі, Беларусы у Літве (цяперашні назоў) мусілі быць. За тое за гэта прамаўляе ведамае месца паходжаньне некаторых "Ліцьвіноў" (прыкладам ведама, што род Карсакоў паходзіў з Дзісеншчыны) i прозьвішчы шмат каго з ix; апрача прозьвішчаў з характэрнымі беларускімі канчаткамі на - іч i меней характэрнымі на -скі, -цкі, маем прозьвішчы з яснымі беларускімі ці наагул славянскімі асновамі: Michaelowitz (у літ. мове няма x), Horda, Mihuniewicz, Białozor, Sokolinski, Oleszkiewicz.

Дзеля таго што ў Браунсбэргскіх матрыкулах толькі ля часьці ўсіх прозьвішчаў ёсьць азначэньне нацыянальнасьці, дык 26 Беларусаў з прыведзеных Latovic'aм гэтае азначэньне свае нацыянальнасьці маюць ("Lituani"), другія 18 яго ня маюць, адзін азначаны як Ruthenus catholicus, але дзеля яго адзіноства можна думаць, што гэты "Русін-каталік" быў заежджы ў Вільню Украінец.



[1] Monumeita Historiae Warmiensis. 30 i 31, Lief. Biiud, ХІ- 2+3, стар. 212.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX