Вярнуцца: Інфармацыя аб Лідчыне ў архівах

Інфармацыя аб Лідчыне ў Гродзенскім архіве Information about the area in the Hrodna Archives


Аўтар: Таванюк Наталля - настаўніца Дзітвянскай СШ,
Дадана: 06.05.2000,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 10.



Матэрыялы па Лідзе і Лідскаму павету ў Нацыянальным гістарычным архіве г. Гродна

У Нацыянальным гістарычным архіве РБ г. Горадні звесткі пра г. Ліду і Лідскі р-н маюцца ў 23 фондах і ахопліваюць прамежак часу з 1828 па 1915 г.

Судова-адміністратыўныя справы сустракаюцца ў архіўных дакументах павятовых з'ездаў міравых пасярэднікаў (Ф.1541), павятовых з'ездаў земскіх начальнікаў (Ф.669), гарадской думы (Ф.1564), гарадской управы (Ф.1563), земскіх начальнікаў (Ф.957,1565), гарадскіх грамадскіх кіраванняў (Ф.1574), валасных упраў (Ф.1595, 1636, 1637), павятовых судоў (Ф.586), земскіх судоў (Ф.1176), міравых суддзяў (Ф.1551), судовых следчых (Ф.685), павятовых паліцэйскіх упраў (Ф.1233), лясніцтва (Ф.1576) і ў неапатаваных фондах № 1134, 1570.


Маюцца:

-справы пра канфіскацыю маёнткаў удзельнікаў паўстанняў 1831, 1863 г.г., маёнтка Гавэ Антонія Гарэцкага (1831), маёнтка Гімбут Марка Грабскага (1831г.), маёмасці Людвіка Паца (1831 г.), маёнтка Генрыка Кржыўкоўскага (1831 г.), часткі фальварка Яновічы Гераніна Круповіча (1863г.), маёмасці Міхаіла Колышкі (1863г.), маёнтка Бяньковічы Івана Круповіча (1863 г.), маёнтка графа Паца (1863г.).

-справа пра канфіскацыю і продаж маёнткаў 1849 г. (Ф.586 воп 1, стр.445.)

-справа пра канфіскацыю маёнткаў асобаў якія ўдзельнічалі ў паўстанні і за даўгі (Ф.586, воп.1, спр.510).

-указы Віленскай губернскай управы пра парадак канфіскацыі маёмасці ў палітычных вязьняў з дадаткам спісу зямель і маёнткаў, што падлягаюць канфіскацыі (186501869). (Ф.586, воп.1, спр. 45)

-справы аб асуджэнні за ўдзел у паўстанні 1863 г. (Ф.586, воп.1, спр. 46)

-кніга рэгістрацыі следчых спраў 1864 г. (Ф.586, воп. 2, спр.26)

-журналы паседжанняў суда (1831-1834).


Асуджэнне за крымінальныя справы:

Забойствы, кражы, згвалтаванне, ухіленне ад вайсковай павіннасці, парубка казённага лесу (Ф.586, воп.1, спр.70-73).

-рашэнні суда па крымінальных справах за 1838 г. (Ф.586, воп2, спр.25).

-перапіска з судовымі ўстановамі па крымінальных і цывільных справах 1846-1865 г.г. (Ф.586, воп.2, с.34)

-пратаколы паседжанняў суда з 1832 па 1848 г.г. (Ф.586, воп.1, с.325-441)

-пратаколы судовых паседжанняў па крымінальных справах 1858г. (Ф.586, воп.4.с.28)

-пратаколы судовых паседжанняў Лідскага павятовага суда 1914 г. (Ф.669, воп.1, с.310-314)

-справы пра сялянскія кражы і ўтойванне. 1860-1874г.г. (Ф.1223, воп.2)

-справы пра абвінавачванні сялян 1910, 1912, 1913, 1915 г.г. (Ф.669, воп.1, с. 653 - 797)

-справы па абвінавачванні сялян, мяшчан у ўхіленні ад выканання вайсковай паввіннасці, парубцы казённага лесу (Ф.685, воп.1, с.1-2)

-перапіска Віленскай палаты крымінальнага суда з судовымі следчымі (Ф.685, воп.1, с. 1-2)

-справы пра спрэчку настаўніка Лідскай Дваранскай навучальні Сямёна Рудзінскага з Абрамам Гавянскім за участак зямлі (Ф.586, воп.1, с.1502)

-справа пра зацверджанне правоў уладання маёнткам Кульбакі памешчыку Гружэўскаму. 1831 - 1845 г.г.( Ф.586, воп.1, с.2269). Гружэўскі судзіўся з графіняй дэ Біёль за маёнтак, які яна быццам бы яму прадала. Па словах сведкаў - падаравала дзяржаве. Гаспадаром маёнтка Кульбакі зацверджаны Гружэўскі, заплаціўшы штраф Віленскай губернскай управе

-справы па прашэнню памешчыкам Іосіфам Вендзягельскім пасведчання пра вызваленне маёнтка Кульбакі ад запазычанняў 1856 г. (Ф.586, воп.1.,с.2352).


Дакументы на водпуск сялян у вольныя людзі і пра пакупку імі зямлі.

-дакументы на водпуск сялян у вольныя людзі 1857 г. (Ф.586, воп.1.С. 698-703)

-справа пра выдачу сялянам звестак на зямлю, якую яны выкупляюць, 1865г. (Ф.586, воп.1, с.447)

-кніга запісу зробленых гешэфтаў на зямлю 1865 г. (Ф.586, воп.5, с.1)

-справы пра пасведчанне правоў уласнасці на ўчасткі зямлі сялян (указаны прозвішчы) 1908-1915 г.г. (Ф.1673, 1674, 1565)

-справа па хадатайству селяніна пра пасведчанне правоў уласнасці на ўчастак зямлі 1910 г. (Ф.669, воп.1, с. 19).


Справы па спрэчках сялян за зямлю

-умовы адпрацоўкі сялян за пашу жывёлы на зямлі гр. Урускай 1872 г. (Ф. 1551, воп.1, с. 1-4, 6,9,10, 14-20)

-справу па спрэчцы сялян вёсак, што ўваходзяць у склад маёнтка Жалудок, з гр. Урускай за зямлю 1875 г. (Ф. 1541, воп.1, с. 10)

-справы па спрэчцы сялян маёнтка Жалудок сялянамі маёнтка Мажэйкава за землю 1870-1885 г.г. (Там-жа, с.24)

-спрпава па спрэчцы сялянамі в.М.Васілішкі Лідскага павета з аднавяскоўцам за землю 1897-1915г.г. (Там-жа, с.27)


Справы па скаргах сялян.

-на пастанову земскага начальніка пра адмову зацвердзіць прыгавор сельскага сходу, які засведчыў права ўласнасці на землю, 1912 г. (Ф.669, воп.1.с. 28)

-на прыгавор воласных сходаў у частцы абкладання іх зямлі стайкавай падворнай павіннасцю, 1913 г. (Ф.669, воп.1, с.65)

-на прыгаворы сельскіх сходаў у частцы абкладання іх зямлі мірскім зборам, 1914 г. (Ф.669, воп.1, с.97 - 117)


Пра жорсткае абыходжанне памешчыкаў, 1852-1861гг. (Ф.1176, воп.1-3)

Справы пра асушэннее і эксплуатацыю балатоў. Чарцяжы лесасек і апісання лясных дачаў, 1881-1886 г.г. (Ф.1576).


Справы пра правядзенню чарговых набораў, ракватараванне войскаў, пра эвакуацыю, мабілтізацыю:

-справа пра высяленне з кватэр, 1913г. (Ф.957, воп.1, с.379)

-справа пра мабілізацыю, 1915 г. (Ф.957, воп.1. с.29)

-справа пра перасяленскі рух, 1915 г. (Ф.957, воп.1. с.28)

-разлікі па выдачы дапамог сем'ям салдатаў, 1915 г. (Ф.669, воп.1. с. 134)

-акты абследаввання сямей асобаў, якія былі забраны ў войска, і вызначэнні пра выдачу ім дапамог, 1914 г. (Ф.669, воп.5, с.57-85)

-справа пра рэквізіцыю буйной рагатай жывёлы для войска, 1915 г. (Ф. 1144, воп. 3. С. 32).


Планы г. Ліды, 1897, 1910, 1912-1913 г.г.

-план акружной рысы г. Ліды і існых ды праектаваных вуліц і дарог (Ф.1574, воп. 3, с.9)

-план участка зямлі "Выган", 1912 г. (Там жа, с. 10, 11, 12)

-падрабязны план г. Ліды з "Выганам", (Там жа, с. 13)

-падоўжаныя профілі вуліц для ўрэгулявання пад'язных шляхоў (Там жа, с. 14, 15)

-план г.Ліды з паказам пад'язных шляхоў да пасажырскай і таварнай станцыям. (Там жа, с. 16)

-пра планіроўку выгараўшай часткі горада. (Ф. 1564, воп. 1, с.10, стар. 17).


У пратаколах паседжанняў гарадской думы за 1880-1894 г.г. ёсць звесткі:

-пра ўстанаўленне ў Лідзе рамізніцкага промыслу і зацверджанне правілаў для рамізнікаў. (Ф.1564, воп.1, с.3, стар. 42)

-пра будаўніцтва дарогі, што вядзе з горада да фермы, бруку ад гары да Крывой вуліцы. (Ф.1564, воп.1, с.3, стар. 45, 149)

-прашэнні і дазволы на арэнду зямлі з указаннем арандатараў і тэрмінаў арэнды. (Ф.1564)

-пра гарадскую бойню (Ф.1564, воп.1, с.4-5)

-пра гарадскую паліцэйскую каманду (Ф.1564, воп,1, с.6-7)

-пра адкрыцце яўрэйскіх ліцэйных устаноў (Ф.1564, воп. 1, с.8-9).


Фінансы і падаткі

Матэрыялы такога роду можна знайсці ў фондах па павятовых казначэйствах. (Ф. 508) і падатковых інспектарах (Ф. 1571). У іх маюцца:

-гадавыыя справаздачы ашчадных касаў Лідскага павету. 1913-1915 г.г.

-справа пра дзейнасць павятовага казначэйства за 1913 г. (Ф.508, воп. 1, с. 13)

Указаны сумы ў школьных, паштова-тэлеграфных і іншых касах, крэдыт і дэбет, астатак, абароты па страховых аперацыях, падаткі (пазямельныя, маёмасныя, кватэрныя, акладныя зборы).


Ашчадкасы

-звесткі пра гарадскія выдаткі (Ф.1564, воп. 1, с. 2)

-пра гандляванне на ўчасткі зямлі (Ф. 1564, воп.1, с.2)

-кніга запісаў прыходу, выдаткаў і астаткаў губернскага земскага збору, 1915 г. (Ф. 508, воп.1, с.62)

-прыватны пералік па разліковых кнігах па акладных даходах з маёнткаў, 1915 г. (Ф.508, воп.1, с.74)

-ведамасці Лідскага казначэйства пра прыход, выдаткі і астатак прамысловых дакументаў, 1914-1915 гг. (Ф. 1571, воп.2, с.25)

-спіс плацельшчыкаў дзяржпадатку з нерухомай маёмасці, 1912-1916 г.г. Мястэчка Беліца (Ф.1571, воп.1, с.1) Васілішкі (Ф Там жа , с.2.), Вісманты (Там жа с.3), Дварцовая Слабада (Там жа, с.4), Каменка (Там жа, с.5)

-разліковая кніга з зямель прыватных земляўладальнікаў (Ф.1571, воп.2, с.23)

-разліковая кніга грашовых збораў з зямель прыватных уладальнікаў Лідскага павету, 1915 г. (Ф.1571, воп.1, с.6), Указаны маёнткі, уладальнікі, колькасць зямлі, лесу, падаткі - колькі прызначана і колькім прылічана.

-журнал рэгістрацыі па падатках нерухомай маёмасці. (Ф. 1571, воп.2, с.1)

кватэрныя падаткі. (Ф.1571, воп.2, с.3)

-вайсковыя падаткі. (Там жа, с.3).


Адукацыя і асвета.

Дакументы па адукацыі і асвеце захоўваюцца ў фондах павятовых інспектароў народных навучальняў (Ф.1703), павятовых камітэтаў папячыцельства і народнай цвярозасці (ф. 1542), гарадскога грамадскага кіравання (Ф.1574), Тарноўскай валасной управы (Ф.1595). У іх маюцца:

-спісы кніг бібліятэк-чыталень Лідскага павету. 1898 - 1914 г.г. (Ф.1542)

-справаздачы бібліятэк. 1898-1914 г.г. (Ф.1542)

-цыркуляры папячыцеля Віленскай навучальнай акругі аб пераўтварэнні навучальняў. 1913-1914 г.г. (Ф.1703, воп.1, с.1). Увядзенне новых прадметаў, набыццё кніг інавучальных дапаможнікаў, школьныя бібліятэкі, дапамогі і ссуды на пабудову, устанаўленне тэрмінаў заняткаў, прызначэнне дактароў у навучальныя ўстановы, вучоба падчас вайны

-фінансавы план для ўвядзення навучання. 1912-1913 г.г. (Ф.1144, воп.3, с.15). Размеркаванне грашовых сродкаў на навучанне, на дапамогі, на пабудову будынкаў. Пералічаны школы пісьменства, якія маюцца па воласцях

-пра адкрыццё ў Лідзе рэальнай навучальні ніжэйшых 4-х класаў для маламаёмых (Ф.1564, воп.1, с.1, стар.41)

-пра адкрыццё ў Лілдзе мужчынскай гімназіі, 1912-1914 г.г. (Ф.1574, воп.1, с.59)

-цыркуляр папячыцеля Віленскай навучальнай акругі і перапіска ВІленскай губернскай управы пра адкрыццё вышэйшай пачатковай навучальні, 1913 г. (Ф.1574, воп. 1,с.63)

-перапіска з папячыцелям Віленскай навучальнай акругі пра адкрыццё ў Лідзе падрыхтоўчых класаў, 1913-1914 г.г. (Ф.1574, воп.1, с.67)

-акт будаўнічай камісіі пра пабудову ў воласці Тарноўскай 2-х класнай народнай навучальні, 1913-1915 г.г.(Ф.1595, воп.1, с.2). Маецца пратакол паседжання Тарноўскай валасной управы ад 5 снежня 1913 г. (стар.2), пасланні інспектар (стар. 5), агляд работ будаўнічай камісіяй (стар.6).


Перапіс насельніцтва і маёмасці

Дакументы захоўваюцца ў фондах гарадскіх упраў (Ф.1563), гарадскіх спрошчаных грамадскіх упраў (Ф.1574), маршалка павятовай шляхты (дваранства) (Ф.1144), шляхочай (дваранскай) апекі (Ф.1550), Тарноўскай валасной управаы (Ф.1595), судовых следчых (Ф.685). У гэтых фондах можна знайсці спісы:

-шляхты, якая не валодае сялянамі, 1832 г. (Ф.1144, воп.1, с.1)

-шляхты якая валодае сялянамі, 1832. (Ф.1144, воп.1, с2)

-шляхты ў алфавітным парадку, 1822 г. (Ф.1144, воп. 1, с. 3)

-шляхты імянны, 1832 г. (Ф.1144, воп.1, с.4)

-шляхты, 1851 г. (Ф.1144, воп.2, с.3) - указаны прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, склад сям'і, колькасць сялян (муж. І жан.), зямлі, род заняткаў, час і месца прызначэння ў шляхоцтве

-шляхты 1-га стану, 1981 г. (Ф.1144, воп.2, с.2) - указаны прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, маёнтак, склад сям'і, дата запісу ў шляхоцтва.

-шляхты 2-га стану 1863 г. (Ф.1144, воп. 2, с.1)

-шляхты 1,2,3 стану, 1863г. (Ф.1350.воп.1, с.1)

шляхты, 1863 г. (Ф.1144, воп.2, с.5). Указаны прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост галавы сям'і, колькасць сялян і зямлі, склад сям'і, маёнтак, зацверджанне ў шляхецтве і стан

-шляхты, 1891 г. (Ф.1144, воп.2, с.6)

-шляхты 1897 г. (Ф.1144, воп.3, с.5)

-шляхты 1902-1903 г.г. (Ф.1144, воп.1, с.7)

-прашэнні пра выдачу пасведчанняў аб шляхочным паходжанні, 1908-1914 г.г. (Ф.1144, воп.2, с.24-27)

-справа пра выдачу пасведчанняў аб шляхочым паходжанні, 1912-1913 г.г. (Ф.1144, воп.3, с.13)


Спісы жыхароў:

-якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, 1829 г. (Ф.1144, воп.3, с.34)

-па акругах, 1832 г. (Ф.1144, воп.1, с.5).

Указаны прозвішчы, імя, імя па бацьку і ўзрост памешчыка, пасада, год прызначэння шляхціцам, пералік сямейнікаў, якія належаць вёскі, колькасць сялян, колькасць зямлі, лесу пералічаны дваровыя слугі (эканом, кухар, служкі), яўрэі, прыходы.

-сялян Тарноўскай воласці, 1899 г. (Ф.1595, воп.1, с.1)

-мяшчан - яўрэяў г. Ліды, 1903 г. (Ф.1574, воп.2, с.1-4). Указаны нумар паводле папярэдняга рэвізійнага запісу, прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост усіх сямейнікаў

-спіс сяброў Лідскага мяшчанскага хрысціянскага Таварыства, 1904 г., 3 № 1 да № 2344 (Ф.1574, воп.1, с.19-21)

-выдача пасведчанняў пра беднасць, 1913 г. (Ф.1144, воп.3, с.26)

-справа пра выдачу пасведчанняў аб польскім паходжанні (Ф.1144, воп.3, с. 16)


Справы пра маёмасць:

-справа пра прадажу маёмасці памешчыка Лявона Ваяводскага, 1846 г. (Ф.586, воп.1, с. 1774)

-справа пра прадажу нерухомай маёмасці для задавальнення зыску на адпаведную суму, 1904-1914 г.г. (Ф.669, воп.1, с. 991-1398)

-справы пра продаж нерухомай маёмасці сялян, мяшчан, шляхты, 1906-1907, 1910-1914 г.г. (Ф.669, воп.2, с.798-972)

-справы прпа продаж нерухомай маёмасці яўрэямі, 1904-1915 г.г. (Ф. 669, воп.4,5)

-справа пра дзейнасць рэвізскіх камісій, 1915г. (Ф.1144, воп.2, с.33)

-інвентарны вопіс нерухомай маёмасці жыхароў г. Ліды, 1890 г. (Ф.1563, воп.2, с1)

-інвентарны вопіс Лідскага павету 4-га стану, 1848 г. (Ф. 685, воп.1, с.11). Прыведзены падрабязныя звесткі пра маёнткі, з указаннем вёсак, якія ў іх уваходзяць, адлегласці ад Ліды, ад месца знаходжання прыстава, колькасць жыхароў (муж. і жан.), называюцца памешчыкі

-звесткі пра памешчыцкія маёнткі з указаннем плошчы зямлі і прозвішчаў іх уладальнікаў на 1899 г. (Ф.1144, воп.3, с.7). Указаны ўладальнікі, колькасць мужчын, колькасць зямлі, № дакумента пра прыналежнасць да шляхты, даўжыня дарогі ці тракту:

-звесткі пра паселішчы і межы 3, 4,5 станаў Лідскага павета, 1871 г. (Ф.685, воп. 1, с.10). ПАдадзены найменні мясцовасці, адлегласці ад становай кватэры па 3 і 4 стану - назва паселішча, нумар стану, па 5-му - назва паселішча, колькасць вёрст ад стану, колькасць двароў, колькасць душ, памежныя мясцовасці:

-устанаўленне апекі над маёмасцю (Ф.1550, воп.1, с.2-23, 26-39, 38-57 воп. 2, с. 1-35 воп. 3, с.1-131)

-кніга рэгістрацыі дакументаў, якія даюць права на карыстанне зямлёю, маёмасцю, 1833 г. (Ф.586, воп.3, с.69)

-журнал праверкі гандлёва-прамысловых прадпрыемстваў Ліды, 1914-1915 г.г. (Ф.1571, воп.2, с.9). Указаны месцазнаходжанне, годнасць і прозвішча ўладальнікаў і загадчыкаў, № прамысловага пасведчання, кольксць пакоеў, наёмная плата ў год за памяшканне, сума гадовага жалавання загадчыка, сума абароту за леташні год.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX