Вярнуцца: Агульнае краязнаўства Лідчыны

Трохі зь гісторыі горада Ліды Cokolwiek z historyi miasta Lidy


Аўтар: Тэадор Нарбут,
Дадана: 14-04-2007,
Крыніца: Старажытная гісторыя літоўскага народа. Т. 5 дадатак 1, Вільня. 1839; Лідскій Летапісец №4.



Гэтая мясцовасьць пасьля заваёвы каля 1180 г. Дайноўскага княства, у якім яна разьмяшчалася, ёсьць абшар ліцьвінскі, бо Ліда абазначае паляна, поле ачышчанае ад лесу.

Замак быў заснаваны ў 1323 годзе Вялікін князем Гедзімінам; будавалі яго кіеўскія майстры і скарыстаны былі палонныя з Валыні.

Хрысьціянская рэлігія рускага веравызнаньня была ўведзена ў гэтым краі зь вельмі даўніх часоў; капліца ў замку існавала ад пачатку яго будаўніцтва.

Латынскае веравызнаньне ўвялі францысканцы з мэтаю навяртаньня ліцьвінаў, што былі яшчэ ў паганстве. Калісьці русіны зусім не ўмешваліся ў пытаньні мясцовага вераваньня, таму паміж імі былі ўзаемныя мір і цярпімасьць.

У 1366 годзе прыбыла францысканская місія, рэпразынтаваныя трыма манахамі, у 1369 годзе пры нейкай суматосе іх пазабівалі паганцы. Неўзабаве, аднак, прыбыло шасьцёра новых. Над магілай сваіх братоў на падзамчы яны збудавалі араторыюм і пры ім жылі. Лідзкім старастам быў тады Даўгерд, хрысьціянін. Каля 1376 года прыбылі яшчэ францысканцы, іх лік вырас да дзевяці. Прынесьлі з сабой абраз Маці Божай з горада Візны, гэты абраз да гэтага часу славіцца цудамі ў прыходзскім касьцёле.

У 1381 годзе Ягайла у той час князь віцебскі, крэўскі і на Лідзе, перадаў Лідзскаму касьцёлу маёнтак, які зараз называецца Плябанцы і даход зь нейкай іншай воласьці.

1397. У Лідзе быў пабудаваны новы касьцёл, пасьвечаны віленскім біскупам Андрэем, які пры ім зноў пасяліў францысканцаў. Колішнія місіянеры гэтага ордэна, як сьцвярджае плябанская натацыя, як быццам былі разагнаны ці перабіты пад час нападу крыжакоў у 1394 годзе.

5 жніўня 1406 года смаленскі князь Юры Сьвятаславіч зь вялікай бандай гайдамакаў напаў на ліду, разрабаваў і спаліў яе, штурмаваў замак, але марна. Жонка гэтага князя зь дзецьмі знаходзілася ў г Лідзкім замку ў няволі. Лідзкі стараста Якуб зь Селіцы адсутнічаў, аднак хутка пасьпеў з Голдава і, разграміўшы гайдамакаў, адагнаў. Яны зьніклі ў Селешніцкіх лясах, а потым напалі на францысканскі кляштар у Вільні і кляштар Дзевы Марыі на Песках, у якім, шукаючы каштоўнасьцяў, пабілі манахаў, усех каго засьпелі ў кляштары (так слова ў слова было напісана ў лідзкіх плябанскіх натацыях, напісаных ксяндзом Стагневам, які праз 40 з нямногім гадоў быў лідзкім пробашчам, і прадоўжаных далея яго заступнікамі).

1414г. У Лідзе адноўлены касьцёл і пасьвенчаны пад назвай Найсьвяцейшай Дзевы Марыі і Усіх Сьвятых, спачатку ў першым пасьвянчэньні быў Сьвятога Крыжа. У паперах прыхода знайшоўся невялікі ўрывак прывілея караля Уладзіслава. Зь яго ўдалося прачытаць толькі наступны тэкст: "У імя Божае. Аман. Уладзіслаў, Божай міласьцю кароль Польскі, Вялікі князь літоўскі і іншае, Уладар Рускі і іншае. На вечную памяць. З дамапогаю сродкаў, як намі выдзеленых з княжай скарбніцы, так і іншых, для шчаслівага і спакойнага ўстанаўленьня, для захаваньня літургіі Ўсемагутнаму, каб для ўсіх князёў пакінуць слаўную справу для вышэйшай сілы Божай. Хочам, каб будаўніцтва, так удачна пачатае, зараз з дапамогай заснавальнікаў было скончана. Ранейшы касьцёл, нашага заснаваньня, некалі прысьвечаны Сьвятому Францішку - Апосталу літоўскаму, прызначаны гораду Лідзе, зараз быў нанава адноўлены ў гонар Усіх Сьвятых і, галоўным чынам, у гонар Сьвятога Крыжа. Перадаём маёнткі для патрэбы гэтай установы, пра якую пішам у гэтым прывілеі пацьвярджаем і далучаем дары для Ліды Даўгерду" На адвароце пісьмом пазьнейшага часу запісана дата: МССССХІІІІ (1414). Відавочна гэта дата прывілея.
У 1434г., калі Сьвідрыгайла спаліў Ліду, касьцёл, аднак, ацалеў.
1450г. У Крупе пабудаваны філіяльны касьцёл.
1533г. У горадзе была пасьвенчана руская царква.
1661г. У Лідзе памерла пры родах княжна Ганна Шуйская быўшая замужам за Янам Міхаілам Нарбутам, апошняя ў родзе князёў Шуйскіх на Шуі, расейскіх эмігрантаў, прыбыўшых у Літву каля 1500г. ад яе сына Францішка пайшоў род лідзкіх Нарбутаў.

    Спiс Лiдскiх пробашчаў

  • 1460 Прыход прыняў ксёндз Стагнеў.
  • 1554 ксёндз Ян з Данатава, Віленскі прабадар атрымаў Лідзкі прыход, касьцёл быў пераведзены пад кіраваньне адміністратарамі, даходы ішлі Віленскай капітуле, з-за чаго гаспадарка заняпала.
  • 1559 ксёндз Ян Андрэевіч, біскуп лідзкі і берасцейскі.
  • 1580 ксёндз Ян Юшынскі, з яго пачынаюць называцца пробашчамі Лідзкімі і Крупскімі.
  • 1622 ксёндз Ян Хрызастом Рагнятоўскі.
  • 1650 ксёндз Адам Ліпніцкі, дэкан Лідзкі.
  • 1657 ксёндз Марцін Длужнеўскі.
  • 1662 ксёндз Ігнацы Рэберт.
  • 1688 ксёндз Станіслаў Відмунт Відымоўскі.
  • 1700 ксёндз Ян Даўгерд.
  • 1738 ксёндз Пётр Строакоўскі.
  • 1747 ксёндз Міхаіл Зянковіч, віленскі біскуп, заснавальнік каменнага касьцёла, які перанесены на іншае месца з падзамча, дзе зараз пляц перад Домам Скарбовай касы.
  • 1760 ксёндз Станіслаў Богуш Сестранцэвіч, канонік жмудзкі.
  • 1766 ксёндз Антоні Эйсмант.
  • 1783 ксёндз Казімір Нарбут, піяр, настаяцель парадыйскі, кавалер Ордэна Сьвятога Станіслава.
  • 1801 ксёндз Вінцэнт Нарбут, канонік інфлянцкі, дэкан лідзкі.
  • 1826 ксёндз Рачынскі.
  • 1831 ксёндз Вінцэнт Лінкен, дэкан лідзкі.

    Сьпіс Лідзкіх Старастаў ( з рукапісу Верпінскага каморніка)

  • Якуб зь Селіцы, каля 1404г.
  • Аш - Гірэй (Хаджы-Гірэй) стаў крымскім ханам запрошаны татарамі ў 1443г.
  • Станіслаў Петрашковіч, да 1499г.
  • Глеб зь Янава Сапега, коратка.
  • Крыштаф Ільініч, 1503.
  • Дрозд, пасьля адхіленьня Ільініча каралём 1505г.
  • Юры Мікалаевіч Радзівіл, 1528-1538гг.
  • Мікалай Янавіч Радзівіл, коратка.
  • Юры Ільініч, коратка.
  • Пётр вярыга Багушэвіч Масальскі 1559г. прэзідэнт дэрпцкі, стараста лідзкі і вендальскі, земскі прэзідэнт Інфлянт, 1596г.
  • Юры Радзівіл, коратка.
  • Аляксандар Галаўчынскі, коратка.
  • Казімір Стэфанавіч Сапега, 1619г.
  • Князь Міхаіл Радзівіл, коратка.
  • Князь Крыштаф Радзівіл, 1675г.
  • Міхаіл Францкевіч, 1680г.
  • Казімір Францкевіч, 1688г.
  • Ян Сцыпіён, 1703.
  • Язэп Сцыпіён, 1720г.
  • Ігнацы Сцыпіён.
  • Язэп другі Сцыпіён, 1785г.

Да гістарычных зьвестак Тэадора Нарбута пра Ліду

Публікацыя Тэадора Нарбута першая друкаваная гісторыя Ліды. З моманту яе зьяуленьня на сьвет прайшло больш за 150 гадоў, за гэты час некаторыя даты ўдакладнены, выяўлены невядомыя Т.Нарбуту дакументы, што дазваляе паправіць адпаведныя недакладнасьці.

У 1381г. Ягайла не мог перадаць Лідзкаму касьцёлу маёнтак Плябанцы, таму, што касьцёла ў Лідзе тады яшчэ не было. Хрысьціянізацыя Літвы праведзена ў 1387 годзе. Магчыма перадача маёнтка адбылася ў 1387 годзе, але тады Ягайла быў ужо польскім каралём.

Княжна Марыя Шуйская памерла ў 1661 годзе, а не ў 1631г., а іх агульны сын Францішак - родапачынальнік Лідзкіх Нарбутаў - каля 1660г.

Сьпіс Лідзкіх старастаў паводле зьвестак, што маюцца ў нашым распараджэньні выглядае наступным чынам:

Намесьнікі, дзяржаўцы і старасты Лідзкія. 1369-1373? - Даўгерд, хрысьціянін.
1373?-1381 - Вайдыла - слуга Вялікага князя Альгерда, стараста Лідзкі, муж княжны Марыі Альгердаўны, дарадца Вялікіга князя Ягайлы. Павешаны князем Кейстутам у Дуброўне.
1397-1399 - Тахтамыш - нашчадак Чынгіс-хана, хан заўральскай, з 1382г. Залатой Арды. У 1382г. зьдзейсьніў "Тахтамышава нашэсьце" на Маскву. У 1395г. пасьля паразы ад Тамерлана выгнаны з Арды, прыняты Вялікім князем Вітаўтам. У канцы жыцьця Хан Улуса Шырынаў.
1406 -Якуб зь Селіцы.
1434-1443(1445?) - Азі (Ач, Ачжы, Аш, Ах) Гірэй (Кірэй, Кгірэй, Кірыя) - унук Тахтамыша, заснавальнік крымскай дынастыі (Гірэяў, якая кіравала Крымам на працягу 340 гадоў.
XV стагоддзе - Іван Кучукавіч - пасол да Гірэяў пры Мур-Даўлаце, г.зн. да 1466 года.
XV стагоддзе - Глеб Сапега родам зь Янава.
1483-1485 - Пётр (Петрашка) Пашковіч па мянушцы Кішка (1420?-1485), кухмістар каралеўскі. Намесьнік Лідзкі з 1483г., маршалак гаспадарскі.
XVстагоддзе - Юры Пацовіч (Пац) (?-1505) наваградзкі намесьнік у 1492-1496гг. 1496г. - Станіслаў Петрашкавіч Кішка (1455?-1514), стольнік літоўскі з 1491г., пасол Вялікіга князя Аляксандра да Вялікага Маскоўскага князя Івана ІІІ у 1490 і 1495 гг., маршалак гаспадарскі ў 1493 -1499 гг., намесьнік Лідзкі ў 1496г., намесьнік смаленскі ў 1500-1503 гг., гетман ВКЛ у 1504-1507 гг., стараста гарадзенскі з 1508г., маршалак земскі ў 1512-1513гг.
1501-1502 - Юры Іванавіч Ільініч (гл.ніжэй), у некаторых крыніцах Крыштаф Ільініч.
1503 - травень 1507 - Андрэй Аляксандравіч Дрожджа (Дрозд), сваяк князя Міхаіла Глінскага. Атрымаў Ліду ад караля Аляксандра па просьбе Глінскага ў абход закону:намесьнічаства Ільініча было пажыцьцёвае - "да жывата". З-за гэтага адбылося сур'ёзнае супрацьстаяньне паміж панамі - радай і каралём, якое прывяло да грамадзянскай вайны, пераросшай у вайну паміж ВКЛ і Масквой і каштавала ВКЛ страты вялікіх тэрыторый.
26.12.1507 - 1537 - Юры Іванавіч Ільініч (каля 1470-1527) маршалак гаспадарскі (1501-1519), стараста лідзкі (1501-1519), намесьнік лідзкі з 1507г., намесьнік лідзкі і беліцкі ў 15010г., стараста лідзкі з 1511г., намесьнік берасьцейскі (1510-1524), ковенскі (1514,1519-1523), маршалак дворны (1519-1526). Будаўнік Мірскага замка.
1.09.1528-1541- Юры Мікалаевіч Радзівіл (каля 1480-1541) - падчашы літоўскі (1510-1516), ваявода кіеўскі (1511-1515), стараста гарадзенскі з 1514, гетман надворны з 1521г., кашталян троіцкі (1522-1527), кашталян віленскі з 1527г.. гетман ВКЛ з 1531г., намесьнік валонскі і майшагольскі з 1507г.. мазырскі і мярэцкі, вуценскі, дзяржаўца лідзкі, беліцкі і скідальскі.
1541-1584 - Князь Мікалай Юр'евіч Радзівіл "Руды" (1512-27.04.1584) ваявода троіцкі (1549-1566), ваявода віленскі з 1566г., гетман ВКЛ (1553-1569, 1576-1584), канцлер ВКЛ (1566-1579), стараста барысаўскі, мазырскі, ашмянскі, слонімскі, дзяржаўца лідзкі. Кальвініст з 1564г.
1584-1602 - Ян Станіслававіч Абрамовіч (Абрагамовіч) (?-19.04.1602), войскі і намесьнік віленскі (1579). Земскі прэзідэнт Інфлянт (Латвія) у 1596г. У дзіцячыя і юнацкія гады выхоўваўся пры двары Мікалая Радзівіла "Рудога". Кальвініст.
1602-1607? - Юры Радзівіл (1578-1613), маршалак ВКЛ.
1607-1617 - Князь Аляксандр Галачынскі (каля 1570-1617) кашталян жмудзкі (1606), ваявода мсьціслаўскі (1615). Вызначыўся ў 1600г. пад час вайны са шведамі.
1619 - Казімір Стэфан Сапега (магчыма гэта Аляксандр Казімір Сапега (?-1619).
1640? - Крыштаф Радзівіл (1585-1640), ваявода віленскі.
1660?-1668 - Аляксандр Нарушэвіч - падкаморы ВКЛ.
1675 - Міхаіл Казімір Радзівіл (26.10.1625-14.11.1680), ардынат насьвіжскі, стольнік літоўскі з 1652г., крайчы літоўскі з 1653г., кашталян віленскі з 1661г., ваявода віленскі з 1667г.. падканцлер літоўскі і гетман польны літоўскі з 1668г., стараста камянецкі, гомельскі, лідзкі, крычаўскі, прапойскі.
1680 - Міхаіл Францкевіч Радзімінскі.
1688 - Казімір Францкевіч Радзімінскі (1638-1694).
1703 - Ян Сцыпіён - кашталя смаленскі (умоўна - Смаленск у 1667г. адышоў да Расеі).
1720 - Язэп Сцыпіён дэ Кампа.
1756 - Ігнат Сцыпіён дэ Кампа, падстолі ВКЛ, стараста лідзкі, у 1756г. запрасіў у Ліду ордэн піяраў.
1785-1795 - Язэп Сцыпіён дэ Камапа, генерал-маёр.

Лідзкія маршалкі.

Капец, Халецкі, Францкевіч, Раецкі, Рымвід, Валовіч, Александровіч, Александровіч, Александровіч, Сцыпіён дэ Кампа, Масіевіч, Нарбут Казімір (1792-1794), Ёдка.
Пасьля 1802 года: Нарбут Антон-Іван (1802), Нарбут, Скіндар, Скіндар, Кастравіцкі, Марачэўскі, Бутковіч, Скарбак-Важынскі.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX