Папярэдняя старонка: Востраўскае пагадненне 1392 г.

Чорныя капальнікі 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 13-07-2013,
Крыніца: Маладосць №6(715)-2013. ЧЭРВЕНЬ, 2013. С. 9.



Праўду ў яміну не закапаеш

У адным сваім артыкуле (Леанід Лаўрэш. Праўду ў яміну не закапаеш, або Шукайце і знойдзеце // Маладосць. - 2012. -№ 2. - С. 96-100) я пісаў пра сваю «сустрэчу» з вынікам дзейнасці «чорнага капальніка» на месцы былога фальварака ў былым населеным пункце Востраў пад Лідай, дзе раней быў двор (дварэц), у якім адбылося падпісанне Востраўскага пагаднення 1392 года паміж Вітаўтам і Ягайлам. Мясцовыя людзі расказвалі мне, што…

«…яшчэ ў 2006 годзе на месцы фальварка цэлы тыдзень "чорны археолаг" шукаў металашукальнікам скарбы. Але нічога для сябе каштоўнага не знайшоў. Для непасведчанага "чорнага археолага" гэты безназоўны фальварак, знойдзены, верагодна, па польскай карце 1929 года. Тым не менш, з ягонай працы скарысталіся і мы. На месцы маёнтка ён накапаў вялізную колькасць ям і шурфоў. На іх паверхні ляжаць металічныя часткі гаспадарчых прылад, цвікі, фрагменты цэглы, керамікі і нават два патроны. Безумоўна, у зямлі застаўся вялізны культурны пласт. І хто ведае, магчыма, недзе на глыбіні захаваліся падмуркі ...»

Яшчэ доўга ў маёй кішэні ляжалі абівачныя цвікі ХІХ стагоддзя, падабраныя пасля чорнага капальніка».

Але гэтым гісторыя не скончылася. Мае артыкулы пра знаходку месца падпісання дамовы 1392 года публікаваліся ў беларускіх сродках масавай інфармацыі і навуковых зборніках. І праз нейкі час, праз «трэція рукі» да мяне дайшла інфармацыя, што «чорныя капальнікі» зноў пабывалі на тым месцы і на гэты раз знайшлі рэчы XIV стагоддзя…

Мне стала вельмі сумна. Вынікам маіх інтэнсіўных пошукаў сталася рабаўніцтва каштоўнасцей вельмі непаважанымі мною людзьмі.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX