Папярэдняя старонка: Агульная інфармацыя

Лідскія юбіляры 2011 года 


Дадана: 15-04-2012,
Крыніца: Лідскі летапісец № 54, 55, 56.



БАТАНІК ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

250 гадоў з дня нараджэння Станіслава Баніфацыя Юндзіла

"Батаніка - гэта найпрыгажэйшая частка натуральнай гісторыі," - так пісаў у праграме лекцый пра сваю галіну навукі, якой прысвяціў усё жыццё, Станіслаў Баніфацы Юндзіл (Дунін-Юндзіл), славуты сын Лідскай зямлі, прафесар Віленскага ўніверсітэта ў 1802-1824 гг. Менавіта ў роднай старонцы ён пачаў вывучаць батаніку. Пра гэтую навуку Юндзіл заўсёды - як у "Дзённіку", так і ва ўступах да сваіх шматлікіх кніг - пісаў з захапленнем. Калі б Станіслаў Баніфацы ні быў на Лідчыне - ці вучнем, ці настаўнікам - ён заўсёды займаўся вывучэннем раслін і прысвечаных ім прац. Вынікам яго самастойнай адукацыі было "Апісанне дзікарослых раслін у правінцыі ВКЛ, зробленае паводле сістэмы Лінэя ксяндзом Б.С. Юндзілам" - першая навуковая, прагрэсіўная (як на тыя часы) праца па флоры аднаго з рэгіёнаў Рэчы Паспалітай. Яна выйшла ў Вільні ў 1791 г. і адкрыла аўтару дарогу на ўніверсітэцкую кафедру.

Юндзіл Станіслаў Баніфацы (6 траўня 1761-18.04.1847). Нарадзіўся ў з. Ясеніца (Ясенцы) Лідскага павету, цяпер Воранаўскага раёна, вучыўся ў 1774-1776 гг. у Лідскім піярскім калегіюме. Гувернёр у Сцыпіёнаў дэль Кампа ў Шчучыне, у 1785 г. у Шчучынскай піярскай вучэльні займаў пасаду галоўнага наглядчыка і настаўніка, там жа захапіўся батанікай і пачаў збіраць расліны. Доктар філасофіі, доктар багаслоўя, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага ўніверсітэта апублікаваў працы: "Апісанне раслін у правінцыі Вялікага Княства Літоўскага" (1791), "Апісанне літоўскіх раслін паводле сістэмы Лінэя" (1811), "Заалогія", часткі 1-3 (1807), "Прыкладная батаніка" (1799).

Даты жыцця Станіслава Баніфацыя Юндзіла

1761 - нарадзіўся ў Ясенцах у Лідскім павеце, сын Бенедыкта Дунін-Юндзіла і Ружы з Даўгялаў;

1774 - пачатак вучобы ў школе піяраў у Лідзе;

1777 - пачатак паслушніцтва;

1779 - прыняцце пострыгу; пачатак настаўніцкай працы - Расены;

1781-1783 - філасофскі факультэту піярскай калегіі Вільні; курс хіміі ў Ю. Сарторыса;

1783 - тэалагічны факультэт;

1784 - Юндзіл атрымлівае прысвячэнне ў духоўны стан;

1785 - пачатак працы ў школе ў Шчучыне, стварэнне навучальнага батанічнага саду; пачатак фларыстычных даследванняў;

1787 - курс прыродазнаўства ў Г. Форстэра ў Віленскім універсітэце;

1790 - Ст. Б. Юндзіл пачынае лекцыі прыродазнаўства ў Піярскай калегіі ў Вільні (па-польску, а не на лацінскай мове);

1791 - выданне "Апісання дзікарослыхрасліну правінцыі ВКЛ паводле сістэмы Лінэя";

1792 - Ст. Б. Юндзіл атрымлівае ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага медаль Merentibus;

1792-1797 - замежнае падарожжа;

1798 - доктарская дысертацыя па філасофіі; Юндзіл пачынае самастойныя лекцыі батанікі;

1799 - выданне "Прыкладной батанікі"; Ст. Б. Юндзіл пераймае Батанічны сад у Ф. Спіцнагеля;

1801 - Ст. Б. Юндзіл становіцца членам Варшаўскага Таварыства сяброў навук;

1802 - Ст. Б. Юндзілу прысвойваюць званне прафесара батанікі і заалогіі ў Віленскім універсітэце;

1804 - выданне "Асноў батанікі";

1805 - Ст. Б. Юндзіл становіцца членам Маскоўскага таварыства аматараў прыроды; выходзіць першы нумар "Віленскага кур'ера";

1807 - Ст. Б. Юндзіла выбіраюць прэфектам кандыдатаў на настаўніцкую пасаду; выдаецца "Кароткі нарыс заалогіі";

1811 - выдаецца "Апісанне літоўскіх раслін"; Юндзіл становіцца членам Гаспадарчага таварыства ў Варшаве;

1824 - выхад на пенсію; Ст. Б. Юндзіл перадае легат на навучанне двух вучняў з прозвішчам Юндзіл у піярскай школе;

1825 - перадача Батанічнага саду Ю. Юндзілу;

1826 - падарожжа ў Карлсбад - наведванне Батанічнага саду і Памалагічнага парку ў Варшаве і Батанічнага саду ў Вроцлаве;

1827 - падарожжа ў Варшаву - знаёмства з Міхаілам Шубертам (дырэктарам варшаўскага Батанічнага саду);

1835 - падарожжа ў Карлсбад;

1847 - 12 кастрычніка Ст. Б. Юндзіл памірае ў Вільні. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках.

У 2003 годзе ў Лідзе выйшла кніга Ванды Грамбецкай "Станіслаў Баніфацы Юндзіл (1761-1847)" .

З 2006 года Станіслаў Баніфацы Юндзіл з'явіўся ў беларускім дзяржаўным календары "Родны край", што сведчыць пра прызнанне яго заслуг перад краінай.

Чалавек маўклівага сэрца: Якуб Міско

Міско Якуб Герасімавіч (1 чэрвеня 1911, Чамяры Слонімскага р-на - 23.10.1981, Менск) Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1925-28). Працаваў у галоўным сакратарыяце арганізацыі "Змаганне", у рэдакцыі "Беларускай газеты", быў чальцом тройкі Цэнтра нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Неаднаразова сядзеў у турмах. У лістападзе 1939 г. арыштаваны органамі НКУС. З студзеня да верасня 1940 г. працаваў у калгасе ў в. Чамяры, з кастрычніка 1940 да 22 чэрвеня 1941 г. - літсупрацоўнікам у рэдакцыі лідскай газеты "Уперад". Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэмабілізаваўся ў званні маёра. Вучыўся ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце (1948-49). Працаваў у рэдакцыях "Сельскай газеты" (1947-76) і часопіса "Камуніст Беларусі" (1976-81). Член Саюза журналістаў БССР (1958), "Заслужаны дзеяч культуры БССР" (1967).

Калі я паступіў на першы курс Белдзяржуніверсітэта, у часопісе «Маладосць» (1980, № 9) з'явілася дакументальная аповесць майго земляка, пісьменніка і журналіста Якуба Міско «Было яно калісьці…». Я купіў часопіс і на адным дыханні прачытаў гэтую аповесць. У ёй Якуб Міско цікава апісваў свае дзіцячыя і юнацкія гады, беларускую Вільню, дзе вучыўся і сталеў, а таксама шчыра пісаў пра родную Слонімшчыну. А дзесьці ў 1989 годзе яшчэ адзін мой зямляк, доктар гістарычных навук Васіль Мялешка прыслаў мне верш Якуба Міско, які называўся «Наперад». Гэты верш гісторык знайшоў у архіве, ён друкаваўся ў 1926 годзе ў падпольным часопісе вучняў Віленскай беларускай гімназіі. Я параіў Васілю Іванавічу даслаць верш Якуба Міско ў «ЛіМ», што ён і зрабіў. І 6 кастрычніка 1989 года верш «Наперад» Якуба Міско быў надрукаваны на адной са старонак тыднёвіка. Гэты верш у той час заклікаў моладзь да шчаслівейшай долі, да барацьбы за лепшае жыццё:

Наперад, да лепшае долі!

Наперад, да сонца, да зор!

Мы ў цемры не можам жыць болей,

Нам трэба святло і прастор!..

Якуб Міско нарадзіўся 1 чэрвеня 1911 года ў вёсцы Чамяры Слонімскага павету ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў пачатковай школе ў бежанстве ў Расіі.

А калі сям'я вярнулася ў Чамяры ў 1921 годзе, паступіў у Віленскую беларускую гімназію, адкуль яго за рэвалюцыйную дзейнасць некалькі разоў выганялі. Друкавацца пачаў у 1926 годзе ў падпольным часопісе вучняў гімназіі «Наперад». Публікаваўся ў польскіх газетах. У 1932-34 гадах працаваў у галоўным сакратарыяце арганізацыі «Змаганне», а потым у рэдакцыі віленскай «Беларускай газеты» (легальнае выданне КПЗБ). На працягу 1930-х гадоў Якуб Міско неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі, некалькі гадоў правёў у турмах. У лістападзе 1939 года разам з братам быў арыштаваны НКУС, але дзякуючы ўмяшанню П. Панамарэнкі, яго вызвалілі.

Пасля вызвалення прыехаў у Ліду, дзе да пачатку вайны быў літсупрацоўнікам лідскай раённай газеты «Ўперад».

Калі пачалася вайна, Якуба Міско забралі на фронт. Спачатку быў шараговым разведчыкам, а да Берліна дайшоў гвардыі маёрам з пяццю ордэнамі. Калі вярнуўся на Радзіму, паступіў і скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Усё жыццё Якуб Міско адпрацаваў журналістам. З іх амаль 30 гадоў - у «Сельской газете». Пісаў не толькі журналісцкія матэрыялы, але і апавяданні, гумарэскі, артыкулы пра былых дзеячаў Заходняй Беларусі, рэцэнзіі на кнігі Максіма Танка, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча, Міхася Машары, Віктара Касько. На беларускую мову перакладаў творы польскіх літаратараў. У "Сельской газете" шмат гадоў вёў вельмі папулярны сярод чытачоў калючы куток сатыры і гумару.

У 1967 годзе Якубу Міско было прысвоена званне заслужаннага дзеяча культуры Беларусі. Да апошніх сваіх дзён Якуб Герасімавіч шмат працаваў, сустракаўся са сваімі сябрамі. Журналіст М. Шыбаліс пісаў пра Якуба Міско: «До последних дней он продолжал накапливать знания, много читал, пополнял свою богатую библиотеку. Доступный и общительный, любивший шутку, розыгрыш, дороживший дружбой с товарищами, он был твёрд и требователен в работе, прежде всего, к самому себе» (Шибалис М. Голос молчаливого сердца // Сельская газета, 6 сакавіка, 1983).

Пасля смерці Якуба Міско (памёр 23 кастрычніка 1981 года) народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль сабраў яго лепшую спадчыну і выдаў асобнаю кнігай, якую назваў «Маё маўклівае сэрца». У першы раздзел кнігі ўвайшла дакументальная аповесць «Было яно калісьці…», а ў другі - нарысы, артыкулы і гумарэскі. Ва ўступным слове да кнігі Янка Брыль сказаў: «Найлепш пісалася яму тое, што звязана з былой Заходняй Беларуссю, з яе горкай нядоляй, са слаўнай барацьбой яе лепшых сыноў і дачок за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У гэтай цікавай, высокакультурнай публіцыстыцы амаль усюды натуральна і неабходна прысутнічае аўтар - як актыўны ўдзельнік многіх галоўных падзей свайго часу, са сваім глыбінным веданнем прадмета, са сваёй ідэйнай перакананасцю, грунтоўна праверанай у выпрабаваннях на сталасць» . (Брыль Янка. Замест прадмовы // Міско Якуб. Маё маўклівае сэрца. Мн., 1983. С. 4.).

Такім да сённяшніх дзён і памятаюць майго земляка тыя яго маладзейшыя сябры, якія яшчэ жывуць, такім ён і застанецца ў памяці ўсіх беларусаў.

Сяргей ЧЫГРЫН.


УСЦІНОВІЧ Анатоль Канстанцінавіч нарадзіўся 6 траўня 1931 г. у Лідзе ў сям'і службоўцаў. Скончыў лідскую СШ (1951), Менскі медыцынскі інстытут з адзнакай (1957). Раённы педыятар і галоўны лекар Казлоўшчынскага раёна (1957-62), аспірант кафедры педыятрыі Менскага медінстытута (1962-65), старэйшы навуковы супрацоўнік БелНДІ аховы мацярынства і дзяцінства (1965-68), галоўны педыятар Міністэрства аховы здароўя БССР (1968-78), дырэктар БелНДІ АМД (1978-97).

Кандыдат медыцынскіх навук (1967), дацэнт кафедры неанаталогіі (1983). Аўтар больш, чым 130 навуковых прац, 8 зборнікаў навуковых прац, 6 вынаходстваў. У 1979 г. пад яго рэдакцыяй выпушчаны першы ў СССР даведнік па педыятрыі (перыяд нованароджанасці), для лекараў-неанатолагаў. Суаўтар манаграфіі "Арганізацыя медыцынскай дапамогі дзецям" (1979). У 1984 г. пад яго рэдакцыяй выдадзены адмысловы даведнік лекара-педыятара па пытаннях арганізацыі медыцынскай дапамогі дзецям.

Прымаў удзел і выступаў з навуковымі дакладамі на шматлікіх замежных, усесаюзных, рэспубліканскіх з'ездах, канферэнцыях, семінарах, сімпозіюмах. На працягу многіх гадоў з'яўляўся чальцом прэзідыюма кіравання Ўсесаюзнага таварыства дзіцячых лекараў, намеснікам старшыні навуковага таварыства педыятараў БССР, чальцом Прэзідыюма УМС МАЗ БССР, чальцом рэдакцыйнай калегіі часопіса "Ахова здароўя", чальцом іншых таварыстваў і саветаў Беларусі і Савецкага Саюза.

Пад яго кіраўніцтвам абаронены 10 кандыдацкіх дысертацый. Дасведчаны арганізатар аховы здароўя, унёс вялікі ўклад у станаўленне службы перынаталогіі і педыятрыі ў Беларусі. Па яго ініцыятыве ў 1981 г. пры БелДІУВ арганізаваная кафедра неанаталогіі, на базе якой у НДІ АМД створаная клінічная ардынатура па неанаталогіі. Праца кафедры ў цесным кантакце з НДІ і клінічнай базай спрыяла ператварэнню БелНДІ АМД у буйны нацыянальны вучэбна-навукова-практычны цэнтр у вобласці перынаталогіі і станоўча паўплывала на развіццё педыятрычнай навукі, паляпшэнне працы ўсёй службы аховы мацярынства і дзяцінства. Узначалены ім інстытут неаднаразова займаў прызавыя месцы сярод НДІ сістэмы Міністэрства аховы здароўя СССР, адзначаўся Дыпломамі і медалямі ВДНГ СССР.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя СССР, БССР, Рэспублікі Беларусь, значком "Выдатнік аховы здароўя". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за комплекс работ па ахове здароўя дзяцей.


САРОКА Уладзімір Андрэевіч, нарадзіўся 20.6.1931 г. у в. Місуры Дакудаўскай гміны, цяпер Лідскага р-на. У 1951 г. скончыў Бердаўскую СШ з сярэбраным медалём. Пасля заканчэння ў 1956 г. філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта - карэктар лідскай аб'яднанай газеты «Ўперад». У 1957-1971 гг. на рэдактарскіх пасадах у выдавецтвах «Народная асвета» і БДУ імя Леніна. Затым быў намеснікам начальніка аддзела навуковых кадраў Прэзідыюма АН БССР. У 1973-1974 гг. галоўны рэдактар выдавецтва «Вышэйшая школа». З сакавіка 1974 па канец 1991 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1992-2002 гг. - старшы навуковы супрацоўнік БелНДІДАС. Размаўляў толькі па-беларуску.

У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Ім апублікавана звыш 30 навуковых артыкулаў і рэцэнзій аб гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы і асобных пытаннях гісторыі Беларусі. Для сярэдніх школ стварыў 6 вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры. На яго рахунку звыш 40 перакладаў кніг на беларускую мову, больш як 100 апублікаваных прац.

Выдаў "Руска-беларускі слоўнік справаводнай і архіўнай тэрміналогіі. Беларуска-рускі слоўнік справаводнай і архіўнай тэрміналогіі" (1997). "Слоўнік асабовых імён" (2000). Узнагароджаны Ганаровай граматай ВС БССР (1981).


РАКСА Поля (у замужжы Ракса-Кастэнка) нарадзілася 14 красавіка 1941 г. у Лідзе. Дом сям'і Раксаў стаяў на вул. Шырокай. У 1943 г. бацькі Полі пакінулі Ліду, пакінуўшы свой дом на волю лёсу. Пасля вайны сям'я пасялілася ва ўроцлаўскай Лесніцы. В 1964 Поля Ракса закончыла Лодзінскую школу мастацтваў (спачатку яна вывучала паланістыку ва ўніверсітэце Ўроцлава, але кінула) і выйшла на сцэну мясцовага тэатра "Усеагульны" ("Паўшэхны"), дзе адпрацавала чатыры гады. В 1968 актрыса пераехала ў Варшаву і да 1986 года выступала ў тэатры "Сучасны" ("Вспулчэсны"). У апошні час займалася модай. Выконвала лірычна-драматычныя і камедыйныя ролі.

Але найбольш поўна талент Полі Раксы раскрыўся ў кіно. Яна літаральна ўварвалася ў кінаматограф. Яе дэбют адбыўся ў 1960 годзе, і адразу галоўная роля. Гэта была Марыся ў "Рэчаіснасці" рэжысёра і педагога Анджэя Бадзевіча, які ўзначальваў кафедру рэжысуры ў Лодзінскай школе, і ў якога дэбютавалі многія студэнты акцёрскага аддзялення. Затым пайшоў цэлы шэраг цікавых роляў. Усе 60-я годы Поля здымалася, як правіла, ў дзвюх карцінах адначасова. Здымалася ў мастацкіх кінафільмах: "Сатана з 7 класа", "Клуб кавалераў", "Іх будні", "Чатыры танкісты і сабака" (серыял), "Блакітны пакой", "Пагоня за Адамам", "Беата", "Мяцеліца", "Накцюрн", "Зося", "Шнар", "Сымон Ступнік", "Арыя для атлета" і інш.

У 1964 годзе знялася ў фільме Войцеха Хаса «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе».

У 1965 годзе знялася ў негалоўнай ролі ў фільме А. Вайды «Попел» - складанай экранізацыі рамана С. Жаромскага, аднак гэта цяжка назваць сурьёзнай драматычнай роллю, таму што Ракса аказалася ўсяго толькі адной, прытым далёка не самай яркай фарбай у шматколернай рэжысёрскай палітры карціны, якая аналізуе вострыя праблемы польскай гісторыі.

У 1967 годзе выканала галоўную ролю ў фільме кінарэжысёра Міхаіла Сінаевіча Богіна «Зося». Фільм быў зняты па апавяданні пісьменніка Ўладзіміра Багамолава. За гэтую ролю яна была ўганаравана прызам часопіса «Советский экран» на Міжнародным кінафестывалі ў Маскве.

Аднак ужо ў 70-х плынь роляў рэзка зменшылася, а ў 80-х і зусім перасохла. Апошняй работай Полі Раксы ў кіно стала меладраматычная камедыя "Спакушэнне Агаты" Марака Півоўскага.

За свою тэатральную дзейнасць актрыса атрымала некалькі ўзнагарод: "Лаўрэат прэміі II тэлевізійнага фестываля драматычных тэатраў за ролю ў спектаклі «Рамэа і Джульета» (1965), лаўрэат прэміі «Срэбная маска» (1967, 1969, 1970), Кавалер ордэна "Залаты крыж" (1974), "Заслужаны дзеяч культуры" Польшчы (1978).

Папулярнасць актрысы ў нашай краіне звязана перш за ўсё з яе ролямі ў савецкіх стужках «Накцюрн» (1966) і «Зося» (1967), дзе яна сыграла простых і кранальных дзяўчатак ваеннага часу, а таксама дзякуючы ўдзелу ў падобным па тэматыцы звышпапулярным ў СССР тэлесерыяле «Чатыры танкісты і сабака» (1966-1969).

Фільмаграфія:

"Рэчаіснасць" ("Rzeczywistosc", Марыся, 1960 г.);

"Чарцяня з сёмага класа (Ванда, 1960 г.);

"Клуб кавалераў" ("Klub kawalerow", Марыня, 1962 г.)

"Іх будні" (Гражына, 1963 г.);

"Разводаў не будзе", серыя "Здарэнне ІІ" (Rozwodow nie bedzie odc. Zdarzenie II, Крыся, 1963 г.);

"Беата" (Беата Класовіч, 1964 г.)

"Дзяўчына ў акенцы" (Гедвіга - Марыся Каліноўская, выхаванка Ёгана Шульца, 1964 г.)

"Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе" (Інезілья, 1964 г.);

"Капітан Сава ідзе па следу" (серыял, Зузанна Гаўлік, 1965 г.);

"Незвычайныя аповесці", серыя "Блакітны пакой" ("Opowiesci niezwykłe odc. Blekitny pokoj, Ізабэла, 1965 г.)

"Попел" (Алена дэ Віт, 1965 г.)

"Біч божы" ("Bicz bozy", Ганя, каханая Паўла, 1966 г.)

"Чатыры танкісты і сабака" (Маруся-«Аганёк», 1966 г.)

"Накцюрн" "Noktirne", Івета, 1966 г.);

"Зося" (1967 г.)

"Парыж-Варшава без візы" (Эльжбета, 1967 г.);

"Чатыры танкісты і сабака" (Маруся-«Аганёк», 1968 г.);

"Прыгода з песенькай" ("Przygoda z piosenka, Марыёла Бронская, 1968 г.);

Чатыры танкісты і сабака" (Маруся-«Аганёк», 1969 г.);

"Чатыры танкісты і сабака" (Маруся-«Аганёк», 1970 г.);

"Сымон Ступнік" ("Oszlopos Simeon", 1970 г.);

"Пагоня за Адамам" ("Pogon za Adamem", Кама, у Паўднёвай Амерыцы Зофія Заблоцкая, 1970 г.)

"Мяцеліца" ("Sniezyca", парашутыстка, 1973 г.);

"Арыя для атлета" ("Aria dla atlety", Цэцылія, жонка Гуралевіча, 1979 г.);

"Нічога не перашкаджае", ("Nic nie stoi na przeszkodzie", Ірэна, жонка Паўла, 1980 г.);

"Страчаныя ілюзіі" ("Stracone zludzenia", суседка, 1982 г.);

"Цюльпан", ТВ-серыял, серыя 6 ("Tulipan", serial TV odc. 6, Барбара Кубіцкая, 1986 г.);

"Спакушэнне Агаты" ("Uprowadzenie Agaty", маці Агаты, 1993 г.).


ЦЫБУЛЬСКАЯ Майя Эльжбета , польская паэтка і літаратурны крытык. Нарадзілася ў Лідзе 8 траўня 1941 г. Скончыла Варшаўскую гімназію і факультэт польскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Абараніла доктарскую дысертацыю "Аб аповесцях Івашкевіча" (1964), праходзіла стажыроўку ў Оксфардзе. З 1969 г. пражывае ў Лондане. Прафесар Польскага ўніверсітэта на чужбіне і супрацоўніца выдання "Bibliography of Books in Polish". Дэбютавала ў 1976 годзе на старонках штотыднёвіка "Ведамасці" (Лондан) як літаратурны крытык.

Аўтар паэтычнай кнігі "Лірычныя спробы" (1982), літаратурна-крытычных даследаванняў "Тэмы і пісьменнікі", "Вацлаў Іванюк, паэт" (1984), "Пацверджанае існаванне. Архіў Стэфаніі Загорскай", "Размовы са Станіславам Лівам" (1990).


МАКАРЭВІЧ Аляксандр Фёдаравіч , дацэнт кафедры паліталогіі БІП, кандыдат гістарычных навук.

Нарадзіўся 27 красавіка 1961 г. у г. Лідзе. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1984). У 1988 - 1995 гадах старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага партыйнага архіва КПБ, загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ, намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 1995 года намеснік начальніка ўпраўлення справаводства Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2000 - начальнік канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2002 - начальнік галоўнага ўпраўлення Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У цяперашні час з'яўляецца дацэнтам кафедры паліталогіі Беларускага інстытута правазнаўства.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі ў 1988 г. Тэма дысертацыі "Руководство Компартии Белоруссии патриотическим движением трудящихся по сбору средств для обороны страны в годы Великой Отечественной войны (1941-1945 гг.)". Асноўныя кірункі даследаванняў - гісторыя, справаводства, архіва- і крыніцазнаўства Беларусі. Аўтар болей, чым 70 навуковых і навукова-публіцыстычных прац, адной манаграфіі, а таксама шматлікіх артыкулаў у перыядычным друку. Распрацоўвае пытанні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, камсамолу Беларусі і прафсаюзнага руху Беларусі, пытанні палітычных рэпрэсій у ЛКСМБ. Аўтар дакументальных нарысаў пра палітычных дзеячоў А. Смоліча, Ю. Пілсудскага. Адзін з аўтараў і складальнікаў зборнікаў дакументаў і матэрыялаў мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Творы:

1995 г . Макаревич Александр Федорович. В фонд победы: патриотическое движение трудящихся Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941-145 гг.) / Под ред. Павлова Я.С.; Белорус. науч.-исслед. центр документоведения, археографии и архивного дела (БелНИЦДААД).

2005 г. Федерация профсоюзов Беларуси. Совет. Пленумы (1-5 ; 2002-2005; Минск). Сильные профсоюзы - на службу народу!: материалы I-V пленумов Совета Федерации профсоюзов Беларуси (2002-2005 гг.) / Федерация профсоюзов Беларуси; редкол.: А.Ф. Макаревич, И.Л. Каганец, Т.Н. Соболева; [фото Д.В. Миронюка.

2005 г. История профсоюзного движения Беларуси / П.Г. Давидюк [и др.]; под ред. Леонида Петровича Козика; Федерация профсоюзов Беларуси.


КАРЭЙВА Юры Іванавіч нарадзіўся ў Лідзе 29 траўня 1961 г. Скончыў СШ № 4 і філалагічны факультэт Гарадзенскага ўніверсітэта (1995). Вучыўся пры касцёле Святога Духа ў Вільні тэалогіі (1990-91) і ў Сучасным Гуманітарным Універсітэце на юрыдычным факультэце (1997-98). Выкладаў літаратуру, катэхізіс і рэлігіязнаўства. Публікаваўся ў рэспубліканскім і мясцовым друку, у зборніках паэзіі "Шлях", "Кола", "Ад лідскіх муроў".

Рэдагаваў № 5 часопіса "Ад лідскіх муроў".

Святла гаючага выток -

Глыток

жывільнай ласкі

сонечнай...

Ёсць міг жыцця -

І ёсць радок,

адчайна просты,

сённяшні

Ю. Карэйва.


ГАРДЗЕЙЧЫК Барыс Іванавіч. Нарадзіўся ў 1901 г. у в. Вялікія Бярозаўцы Астрынскай воласці Лідскага павету. Член партыі бальшавікоў з траўня 1918 г. - партыйны білет № 1337. У 1920 г. вярнуўся з Петраграда ў родную вёску. У 1929 г. выехаў у Францыю, працаваў на вугальнай шахце "Фантан", уступіў у французскую кампартыю. Напачатку лютага 1932 г. ізноў вярнуўся ў родную вёску. Праз тры дні пасля вяртання быў арыштаваны, дапытаны ў Астрыне з катаваннямі, пасаджаны ў Лідскую турму. Восем месяцаў ішло следства. 28 кастрычніка Лідскі іншагародні аддзел Віленскага акруговага суда прысудзіў Гардзейчыка Б.І.за прыналежнасць да КПЗБ і рэвалюцыйную працу да 4 гадоў турэмнага зняволення. У 1936 г. узначаліў Астрынскі падпольны РК КПЗБ, вёў прапаганду сярод працоўных на вузкакалейцы Зубрава - Марцінконіс. 18 верасня 1939 г. у Астрыне пад яго кіраўніцтвам быў арганізаваны часовы рэвалюцыйны камітэт. Абраны старшынём валаснога камітэту, затым да 22 чэрвеня 1941 г. узначальваў Васілішкаўскі райпрамкамбінат.

5 траўня 1942 г. у лесе каля в. Карпанаўцы была праведзена акружная канферэнцыя, на якой прысутнічалі каля 100 прадстаўнікоў былых Васілішкаўскага, Скідзельскага і Шчучынскага раёнаў. Быў абраны членам акружнога камітэту, пазней намеснікам старшыні, са снежня 1942 па сакавік 1943 выконваў абавязкі старшыні. З верасня 1943 г. стаў камісарам партызанскага атрада імя Матросава, а затым камісарам партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамолу - да 14 ліпеня 1944 г. Нам старшыні Васілішкаўскага райвыканкаму па будаўніцтве, старшыня Зэльвенскага райвыканкаму, начальнік палітаддзелу Поразаўскай МТС, старшыня калгасу. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і "Знак Пашаны", медалямі. (Плешавеня А. За народную справу.// Гродзенская праўда № 117 (10606) ад 19 чэрвеня 1984 г.)


УРБАНОВІЧ Уладзімір Аляксандравіч нарадзіўся 2 жніўня 1921 года ў вёсцы Пудзіна Лідскага павету ў сялянскай сям'і . Вучыўся ў 3-яй Беларускай няпоўнай сярэдняй школе горада Ліды, затым скончыў Лідскую педнавучальню. Пасля працаваў настаўнікам пачатковых класаў ў Лідскім раёне.

З 1947 года па 1952 год вучыўся завочна ў Гарадзенскім педагагічным інстытуце. Пасля заканчэння працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Райцаўскай СШ Карэліцкага раёна.

З 1959 года - у Валеўскай СШ Наваградскага р-на. Доўгі час працаваў завучам школы, затым настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Быў адным з заснавальнікаў Валеўскага народнага краязнаўчага музея.

Напісаў і выдаў кнігі "Па дарагіх мясцінах" (1964 г.) і "Шляхамі паэтаў і герояў" (1970 г.). Друкаваўся ў часопісах "Народная асвета", "Полымя", а таксама ў газетах "Новае жыццё", "Настаўніцкая газета"і інш.

Узнагароджаны: значком "Выдатнік народнай асветы", граматай Міністэрства адукацыі БССР, уганараваны званнем "Старэйшы настаўнік". Удзельнік ВДНГ.

Памёр 2 лютага 1999 года. Пахаваны ў в. Валеўка. Занесены ў Кнігу Славы Наваградскага раёна.


КАБЯК Сяргей Цярэшкавіч (12.09.1931- 20.12.1985). Нарадзіўся на хутары Замошша Баранавіцкага раёна.

Працоўная дзейнасць:

1949-1950 гг. - навучэнец Клайпедскай мараходнай вучэльні.

1950-1951 гг. - інструктар Баранавіцкага абкаму ЛКСМБ.

1951-1953 гг. - курсант двухгадовай школы афіцэраў запасу пры 191 горнастралковым палку ў г. Сталінабадзе.

1953-1954 гг. - інструктар Баранавіцкага абкаму ЛКСМБ.

1-10.1954 г. - інструктар Гарадзенскага абкаму ЛКСМБ.

1954-1957 гг. - першы сакратар Скідзельскага райкаму ЛКСМБ. У 1955 г. стаў членам КПСС.

1957-1958 гг. - першы сакратар Лідскага гаркаму ЛКСМБ.

1958-1959 гг. - сакратар Гарадзенскага абкаму ЛКСМБ.

1959-1960 гг. - другі сакратар Гарадзенскага абкаму ЛКСМБ.

1960-1962 гг. - другі сакратар Астравецкага райкаму КПБ.

5-12.1962 г. - старшыня Астравецкага райвыканкаму.

1962-1965 гг - старшыня Слонімскага райвыканкаму. У 1963 г. скончыў завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

1965-1968 гг.- старшыня Дзятлаўскага райвыканкаму.

1968-1972 гг. - першы сакратар Лідскага гаркаму КПБ.

1972-1978 гг. - другі сакратар Гарадзенскага абкаму КПБ.

1978 - 13.10.1983 г. - старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму.

13.10.1983-20.12.1985 г. - першы сакратар Віцебскага абкаму КПБ.

Дэпутат ВС БССР у 1967-71 і ў 1975-85 гг., член Прэзідыюма ВС БССР у 1978 г. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1971-76 гг., член ЦК КПБ з 1976 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971,1973), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), "Дружбы народаў" (1981), медалямі "За працоўную доблесць" (1958), "За доблесную працу ў адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна"(1970), "За ахову дзяржаўнай мяжы СССР" (1977), "60 гадоў Узброеных Сіл СССР" (1978), Ганаровай граматай ВС БССР (1966,1968).


27 верасня споўнілася 50 гадоў з дня нараджэння АНАЦКІ Лявона Яўгенавіча, старшыні Лідскай арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны", якая выконвае функцыі раённай арганізацыі і налічвае каля 300 чалавек.

Лявон Анацка прыняў кіраўніцтва лідскім ТБМ у канцы 90-х, структарызаваў арганізацыю. У дадатак да зарэгістраванай Лідскай гарадской арганізацыі сумеў зарэгістраваць Лідскую арганізацыю, Бердаўскую і Ёдкаўскую суполкі. Такім чынам на Лідчыне стала чатыры зарэгістраваныя структуры ТБМ.

Лявон Анацка вядзе актыўную ТБМ-аўскую працу ў Лідзе і раёне па беларусізацыі штодзённага жыцця Лідчыны, дабіваецца адкрыцця беларускіх класаў, патрабуе ад розных органаў улады весці перапіску па-беларуску. Дзякуючы такім, як Л. Анацка, закон абавязаў чыноўнікаў адказваць на лісты грамадзян на мове звароту.

Лявон Анацка супрацоўнічае з рознымі грамадскімі арганізацыямі і структурамі, найбольш актыўна супрацоўнічае з сяброўскай для ТБМ арганізацыяй - Таварыствам беларускай школы, уваходзіць у кіраўніцтва гэтай арганізацыі.


Панчанкаў Віктар Ільіч

90 гадоў з дня народзінаў

Панчанкаў Віктар Ільіч (16.11.1921-17.12.1996) нарадзіўся ў с. Слабодзішча Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці ў сялянскай сям'і. Уступіў у камсамол у 1937 г. Скончыў сярэднюю школу ў г. Ярцава Смаленскай вобласці (1938) і Кіеўскую вайскова-стралковую вучэльню імя Рабочых Чырвонага Замаскварэчча (снежань 1939). У студзені 1940 г. у званні лейтэнанта накіраваны ў 213 стралковы полк 56 стралковай дывізіі. Удзельнічаў у баях з фінамі на Петразаводскім кірунку ў якасці камандзіра кулямётнага звяза. У 1940 г. 213 полк быў у Пскоўскай вобласці, затым у Эстоніі, з ліпеня 1940 г. дыслакаваўся ў г.п. Іўе, у траўні 1941 г. выведзены ў летнія лагеры каля м. Сопоцкін за 20 км на паўночны захад ад Гародні, на заходнюю мяжу з фашысцкай Нямеччынай.

"22 чэрвеня 1941 г. у 4 гадзіны раніцы 213 полк уступіў у бой з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў раёне м. Сопоцкін. У гэтым палку я служыў у званні лейтэнанта і займаў пасаду камандзіра звяза кулямётнай роты. Полк утрымліваў свае пазіцыі 22, 23 і 24 чэрвеня і толькі ў ноч з 24 на 25 чэрвеня, выдаткаваўшы ўсе боепрыпасы, не маючы сілкавання, не маючы з першага дня сувязі са штабам 56 стралковай дывізіі, змушаны быў пакінуць свае пазіцыі абароны і адыходзіць углыб нашай тэрыторыі. Напачатку адыход здзяйсняўся ўсім палком, усімі яго падраздзяленнямі разам. Па дарозе Сапоцкіна -Качмяйсус палком быў дадзены сустрэчны бой фашыстам, яны панеслі страты, а мы змушаны былі закапаць апошнія лёгкія танкі і рушыць далей для пераправы цераз Нёман. Да пераправы фашысты далі нам бой. Бой перад пераправай цераз Нёман быў для фашыстаў выгадным, бо, выпусціўшы нас на чыстае поле, яны з лесу, з яроў вялі агонь з артылерыі і пусцілі ў ход танкі. Мы ж маглі ім супрацьпаставіць толькі агонь станковых кулямётаў і вінтовачны, асцерагаючыся выдаткаваць усе патроны. Нягледзячы на вялікія страты 213 сп здзейсніў пераправу цераз Нёман. Камандзір палка маёр Якаўлеў нас, кулямётчыкаў, выкарыстоўваў на самых адказных участках абароны і адыходу. Пераправіўшыся цераз Нёман, камандаванне палка сабрала адкрыты партыйны сход, запрасіўшы на яго ўсіх камандзіраў. Камандзір палка маёр Якаўлеў, камісар батальённы камісар Чарных, начальнік штаба капітан Царанюк, паінфармаваўшы пра становішча, вырашылі параіцца з камандным складам, камуністамі, камсамольцамі, што рабіць далей, ісці на злучэнне з часткамі Чырвонай Арміі ў складзе палка ці разбіцца па падраздзяленнях. На партсходзе былі розныя меркаванні. Камандаванне прыняло рашэнне далейшы адыход ажыццяўляць ротамі. Разам з асабовым складам роты, з якой прыйшлося і мне адыходзіць, адыходзілі былыя памежнікі, артылерысты, чырвонаармейцы іншых частак. Адыход у складзе рот таксама здзяйсняўся ў выключна цяжкіх умовах, праводзячы жорсткія баі з фашыстамі. Парой мы не прымалі ежы па 2-3 сутак, рады былі халоднай бульбачцы. Недзе ў раёне г. Ліды 3-5 ліпеня мы атрымалі распараджэнне камандавання палка - у далейшым прасоўвацца дробнымі групамі, пераапрануўшыся ў цывільную вопратку, пад выглядам рабочых, зняволеных і да т.п."

З ліпеня 1941 г. па сакавік 1942 г. пражываў у сялян в. Чырвонае Карэліцкага раёна, Ятра, Косічы, Багудзенка Наваградскага раёна пад выглядам зняволенага, асуджанага за хуліганства. Камандзір партызанскага атрада "Кастрычніцкі" (1942-44) : "13 сакавіка 1942 г. па маім запрашэнні ў в. Багудзенка ў селяніна Бойкі Аляксандра адбылася сустрэча сямі былых ваяроў, якія пражывалі ў сялян в. Ятра і Багудзенка. На гэтай сустрэчы я настаяў ісці ў партызаны. На ўзбраенні ў нас у той час аказалася вінтоўка і два наганы. Цераз 2-3 дні былі ўзброены вінтоўкамі. 25 сакавіка ўначы зрабілі напад на паліцаяў, якія размясціліся на начлег у в. Кабыльнікі (цяпер Клёны), у гэтым баі страцілі аднаго нашага таварыша і добра патрапалі нямецкіх халуёў.

У сярэдзіне красавіка 1942 г. да нас у групу, якая ўжо налічвала 30 чалавек, прыбыла дэлегацыя з раёна в. Радзюкі, Брычыцы, Сіневічы, Панікарты, і я па іх запрашэнні перайшоў да іх, а група, дзе я быў раней, арганізавала партызанскі атрад "Грозны". Калі я прыбыў у групу, у ёй было 16 чалавек: Рэдзька Аркадзь Аляксандравіч, Стома Іван Андрэевіч, Хабараў Іван Аляксандравіч, Радзівонаў Уладзімір, Мазура Васіль Аляксеевіч, Лазавік Міхась, Стома Павел і інш. На сходзе групы я быў абраны камандзірам атрада, Стома Іван - камісарам, Рэдзька Аркадзь - начальнікам штаба. Так адбылося афармленне партызанскага атрада "Кастрычніцкі".

Цэнтрам дыслакацыі атрада былі в. Панікарты, Сіневічы, Брычыцы, Дзіракі, Таркачы Дзятлаўскага раён, Каменка Кміцяна, Каменка Магільніцкая, Радзюкі, Восава, Навіны, Янавічы, Ігольнікі, Жураўлеўнікі, Ператокі Наваградскага раёна. Практычна ўсе жыхары гэтых вёсак былі актыўнымі памагатымі партызан. Ад малых дзяцей да дзядуль і бабуль - усе аказвалі неацэнную дапамогу нам, партызанам. Атрад літаральна ўсё: прадукты, папаўненне ў жывой сіле, зброю і боепрыпасы атрымліваў ад насельніцтва. Практычна гэта быў атрад з мясцовага насельніцтва на 80 %, не меней. Камандаванне атрада было ў курсе ўсіх падзей, якія адбываліся ў любым населеным пункце раёна дзеяння, ведала амаль кожнага селяніна, ведала ўсіх былых актывістаў і адшчапенцаў, якія яшчэ да вайны ненавідзелі Савецкую ўладу і якія імкнуліся выслужыцца перад фашыстамі.

У траўні - чэрвені 1942 г. быў складзены спіс усіх бургамістраў, солтысаў і іншых фашысцкіх халуёў, якія заміналі дзеянню атрада, ад якіх пакутавала мірнае насельніцтва. Гэты спіс быў старанна абмеркаваны на зборы партызан, і ўсе, каму быў вынесены смяротны прысуд, былі расстраляныя. Тым, хто хацеў, але яшчэ вагаўся ці ісці на службу да фашыстаў, была адбіта ахвота да гэтай службы. Насельніцтва адразу адчула, што яно не адно, што за сумленнымі людзьмі ёсць сіла.

Камандаваннем атрада былі прыняты меры да ліквідацыі ўсіх сепаратарных пунктаў, маслазаводаў, размешчаных на тэрыторыі раёна, якія прымалі ад насельніцтва малако, яйкі для немцаў. Апошнія ўсюды былі пабіты, прадукцыя іх канфіскавана, і яны больш не дзейнічалі да вызвалення мясцовасці часткамі Чырвонай Арміі. Гарнцзбор, які здаваўся сялянамі за памол збожжа на млынах, таксама трапляў атраду, а фашыстам партызаны выдавалі распіскі за атрыманае збожжа. Такія распіскі мы давалі на рукі сялянам, якія павінны былі здаваць фашыстам мёд і іншыя прадукты, хоць мы гэтыя прадукты, вядома, не бралі ад гэтых сялян. Гэта было ў 1942 г., калі нашы сілы былі слабыя, і мы не маглі аказаць фашыстам узброенага супраціву, асабліва буйным сілам. Тым часам у атрадзе налічвалася 70-100 чалавек.

Пачынальна з 1943 г. фашысты ў раён дзеяння атрада маглі заехаць толькі буйнымі сіламі, маючы бранемашыны, танкі, а насельніцтва зусім спыніла аказваць хоць якую матэрыяльную дапамогу ворагу.

Фашысты часцяком рабілі налёты на населеныя пункты з мэтай набору моладзі ў Нямеччыну. Мы гэтаму надавалі вялікае значэнне. Па гэтым пытанні партызанамі праводзіліся сходы ў населеных пунктах, растлумачвалася, што ўсё, пра што пішуць немцы з нагоды "райскага" жыцця ў Нямеччыне - гэта хлусня. Калі фашысты спрабавалі вывозіць насельніцтва з вёсак сілком, мы былі тут як тут. У сакавіку 1943 г. па сведчаннях жыхароў в. Драчылава Наваградскага раёна атрад засеў у засаду і разбіў фашыстаў, якія спрабавалі арганізаваць набор працоўных для вывазкі ў Нямеччыну з в. Драчылава, Ігнатава, Нягрымава. Хоць з нашага боку і было 7 цяжка параненых партызан, аднак задума немцаў і паліцыі была сарвана, насельніцтва засталося невывезеным у Нямеччыну.

Атрад "Кастрычніцкі" ў большасці сваёй арганізоўваў свае дзеянні на дарогах Наваградак - Наваельня, Наваградак - шклозавод "Нёман", на чыгунцы Наваельня - Ліда. Фашысты баяліся перамяшчацца па шашы Наваградак - Наваельня і Наваградак - Ліда. Атрадам сістэматычна рабіліся засады на гэтых шашах, яны мінаваліся, сувязь тэлефонная па гэтых шашах, як правіла, заўсёды была разбурана, слупы ўздоўж шашы спілаваны. Калі яны ехалі па гэтых шашах, то толькі буйнымі сіламі, кулямёты на аўтамашынах глядзелі ва ўсе бакі. Але і гэта, вядома, іх не ратавала.

Ад ст. Наваельня да Наваградка і Любчы працавала ў той час вузкакалейная чыгунка. Атрад папрацаваў нямала, але дамогся таго, што пад адхонамі гэтай чыгункі валялася шмат вагонаў і паравозаў, рэйкі былі разабраны, і ў рэшце-рэшт яна спыніла сваё існаванне.

Участак чыгункі Наваельня - Ліда, асабліва ад Наваельні да паўстанка Яцукі кантраляваўся партызанамі. Вельмі рэдка, каб нейкі фашысцкі цягнік праходзіў тут не падарваным, а то і ў некалькіх месцах перад эшалонам падрывалася чыгуначная каляя. На гэтым адрэзку хуткасць не перавышала 5-15 км/гадз, уздоўж цягніка ішла нямецкая пяхота, прачэсваючы лес. Акупанты прымалі ўсе меры да ўмацавання сваіх бункераў на паўстанках, але гэта нашым падрыўнікам не замінала выконваць заданні. Было пушчана пад адхон каля 40 цягнікоў.

Улетку 1943 г. групай падрыўнікоў атрада быў падарваны варожы эшалон, на якім перакідаўся фашысцкі танкавы батальён у бок Баранавіч ад ст. Ліда. У выніку выбуху, увесь батальён, матэрыяльная частка і жывая сіла былі знішчаны. Гэты эшалон рухаўся з вялікай хуткасцю, міна была закладзена на павароце чыгункі паміж ст. Наваельня і паўстанкам Поніква , адхон быў вялікі. Тры дні фашысты трымалі акружаным месца выбуху, прыбіраючы сваіх "пераможцаў".

У гэтым жа раёне ўзімку 1943-44 гг. група партызан на чале з т. Жук І.І. расшрубавала балты на стыку рэек, адсунула канцы рэек у бок і разам з атрадам размясцілася абапал. Чакаць прыйшлося гадзіны дзве. Мы пачулі гудок паравоза, які пачаў рухацца з паўстанка Яцукі. Хвілін праз 5-10 пачулі выбух, гэта група партызан іншага атрада хацела яго падарваць. Эшалон прастаяў там яшчэ гадзіны паўтары, пакуль замянялі рэйкі. Было марознае надвор'е, і нам не вельмі ласкава цягнуўся час, ляжалі ў снезе. Нарэшце і мы дачакаліся яго. Спадзяваліся, што паравоз сыдзе з рэек і пацягне за сабой вагоны, але хуткасць была такая малая, што паравоз сышоў з рэек усяго на 1-2 м і спыніўся. Я падаў каманду адкрыць агонь. Завязалася перастрэлка, але ў вагонах пачуўся плач жанчын і дзяцей. Я загадаў спыніць агонь. Адзін з немцаў, пасля ы высвятлілі, што гэта быў намеснік гэбітскамісара г. Наваградка, ён быў цяжка паранены, уцёк у кусты і памёр. Дык вось гэты нам. гэбітскамісара ідзе ад паравоза і крычыць "Вас волен зі хір фальфлюктэр донэр вэтэр". Я спытаў у лекара тав. Лімана, які ляжаў побач са мной, што ён кажа: "Што жадаеце тут, сволачы?". Я зноў змушаны быў адкрыць агонь, завязалася разлютаваная перастрэлка. Па маім загадзе быў захоплены паравоз і хвост эшалона. У сярэдніх вагонах фашысты зацята супраціўляліся. Нам ўдалося падняць людзей у атаку, і ўвесь цягнік апынуўся ў нашых руках. У эшалоне было чалавек 40 цывільных асоб, якіх мы адпусцілі па хатах, а чалавек 40 немцаў прыйшлося ўзяць у палон. Праўда, усіх іх расстралялі, бо адпраўляць іх не было куды, лагераў для ваеннапалонных у нас не было.

У эшалоне было шмат аўтамашын, адзін вагон з матацыкламі, адзін вагон з мінамі і авіяцыйнымі бомбамі, але разглядаць нам усё гэта было некалі, бо немцы кінулі падмацаванне з боку ст. Наваельня, яно ўжо было блізка ад нас. Мы падпалілі ўсе гэтыя каштоўнасці і адышлі па кірунку в. Дзіракі. У гэтым баі вызначыўся начальнік штаба атрада Тамашэўскі Антон Іванавіч, які быў прызначаны да нас у 1943 г., ён уцёк з фашысцкага палону.

Лідскі падпольны гаркам КПБ сваім рашэннем абавязаў камандаванне іншых атрадаў, першасныя партарганізацыі папулярызаваць досвед разгрому эшалона атрадам "Кастрычніцкі". Сакратар Лідскага падпольнага гаркаму партыі тав. Гапееў Е.Д. у гутарцы са мной сказаў: "Малайцы, хлопцы! Гэтага ў нас яшчэ не было. Зрабі такую аперацыю яшчэ раз, і мы прадставім цябе і шэраг тваіх таварышаў да звання Героя Савецкага Саюза". Я ў яго папрасіў падкінуць хоць бы маленькую дапамогу ў людзях, бо асцерагаўся нарвацца на эшалон з жывой сілай і для поўнага знішчэння людзей і аўтаматычнай зброі ў нас замала. Тав. Гапеев абяцаў мне дапамагчы праз нашага камбрыга тав. Васільева.

Атрад праводзіў сістэматычныя баі з засад і іншыя аперацыі па знішчэнні фашыстаў і іх халуёў. Атрадам быў разгромлены паліцэйскі ўчастак у Наваельні, не страціўшы ніводнага партызана, мы паспяхова знішчылі ўвесь паліцэйскі ўчастак, які налічвае каля 40 паліцаяў. Разагналі Самаахову ў Наваельні, было раззброена больш за 100 чалавек.

Атрад прыняў удзел у знішчэнні фашыстаў на чале з оберлейтэнантам Куртам з засады на дарозе Бярозаўка - Пудзіна ўвесну 1943 г. Эсэсаўцы - афіцэры ехалі на двух легкавых аўтамабілях, у суправаджэнні паліцыянтаў, якія ехалі на падводах - прыкладна каля 40 падвод. Аперацыя была настолькі паспяховай, што ніводзін фрыц і паліцай не вярнуліся жывымі ў Бярозаўку. Толькі труп аднаго паліцыянта, спуджаны конь даставіў назад у пастарунак, 7 чалавек былі ўзяты ў палон жывымі а астатнія былі забіты. Трэба аддаць належнае азвярэнню, з якім ваявалі афіцэры СС. Нават цяжка параненыя працягвалі зацята адбівацца, але і гэта ім не дапамагло. Большасць трафеяў дасталася нашаму атраду, бо я падняў сваіх хлопцаў у атаку раней за іншых. Праўда, пасля бою прыйшлося падзяліцца трафеямі з іншымі атрадамі паводле загаду камбрыга, але ўсё-такі большасць трафейнай зброі засталася ў нашым атрадзе. Зброяй і боепрыпасамі атрад папаўняўся толькі за кошт трафеяў. Падпольны гаркам КПБ і Баранавіцкі абкам КПБ пачалі дзейнічаць у 1943 г, з Вялікай Зямлі ім дастаўлялася зброя і боепрыпасы. Нашаму атраду, у сувязі з яго аддаленасцю ад ГК КПБ і падпольнага абкама, боепрыпасаў і зброі даставалася ў такой малой колькасці, што і гаварыць не даводзіцца.

У атрадзе была арганізавана першасная партарганізацыя. У кастрычніку 1943 г. я падаў заяву ў члены КПСС, быў прыняты ў яе шэрагі. Кандыдатам у члены КПСС я быў з 1940 г.

Камсамольская арганізацыя налічвала прыкладна каля 40 чалавек. Сакратаром яе быў Радзівонаў Валодзя. Трэба сказаць, што партарганізацыя і камсамольская арганізацыя аказвалі вялікі ўплыў на выхаванне калектыву, натхнялі партызан на баявыя справы. Праводзілі вялікую працу сярод насельніцтва.

Атрад быў разбіты на роты, звязы і аддзяленні, быў асобна вылучаны разведзвяз, якім камандаваў спачатку Мазура Васіль - вельмі адданы, баявы наш таварыш, які загінуў у 1942 г, потым камандзірам звяза быў Анікіфараў Пётр. На чале рот стаялі баявыя дасведчаныя таварышы, такія як Башкатаў Павел, Шлямкоў Валодзя, Ваўчэцкі Іван, Казлоў Зміцер. Адным з выбітных палітрукоў быў Радзівонаў Валодзя, які загінуў у баі ў д. Навіны Наваградскага раёна. Радзівонаў Валодзя быў не толькі адным з першых арганізатараў атрада, але і да апошніх дзён свайго жыцця быў ягонай душой, яго любілі ўсе хлопцы ў атрадзе і насельніцтва раёна дзеяння. У баі ён паводзіў сябе заўсёды добра, выяўляючы кемлівасць і знаходлівасць. Чалавекам адмысловай адвагі быў былы камандзір звяза Віктар Ваўчэцкі. Родам ён быў з в. Навіны, там ён і пахаваны, там пастаўлены яму помнік, а адна з вуліц г. Наваградка пераназвана ў вуліцу В. Ваўчэцкага.

Памяць пра такія герояў як Радзівонаў В., Ваўчэцкі В., Тамашэўскі Антон (загінуў у баі з белапалякамі каля в. Кміцяна Каменка), Дудар Пётр, Снітко Пётр, Мазура Васіль і іншых нашых баявых таварышаў ніколі не пацямнее ў сэрцах былых партызан нашага атрада.

Атраду "Кастрычніцкі" даводзілася шмат часу аддаваць барацьбе з белапалякамі - так мы называлі групы і атрады палякаў, якія былі адданыя эмігранцкаму ўраду Мікалайчыка і супрацоўнічалі з фашыстамі. Асабліва моцны бой атраду прыйшлося вытрымаць з белапалякамі ля в. Лучкі . Там іх наш атрад добра патрапаў, нягледзячы на тое, што яны займалі абарону ў акопах, будавалі яе загадзя. Наш атрад выбіў іх з пазіцый абароны і прымусіў уцякаць. Толькі забітымі белапалякі страцілі чалавек 20. І гэта ў абароне. А атрад наш, наступаючы, не меў ніводнага чалавека забітага.

Даводзілася часта весці баі з рознага роду "рагулеўцамі", казакамі і іншымі відамі нямецкіх фармаванняў. У 1943 г наваградскі гэбітскамісар Бушман, напалоханы разгорнутай партызанскай барацьбой у раёне, выпусціў улёткі, прызначаныя партызанам нашага атрада з заклікам абдумацца, здавацца пакуль не позна нямецкім уладам, гарантаваў усім добрае жыццё, увогуле шмат выгод фашысты абяцалі ў сваёй бурдзе. Гэтыя ўлёткі з самалётаў былі раскіданы па тэрыторыі раёна і вядома патрапілі ў нашы рукі. Мы іх прачыталі і напісалі наваградскаму кату адказ. Пісалі мы яго ад рукі, ён быў запячатаны ў канверт і дастаўлены гэтаму апекуну асабіста ў рукі. Ліст даволі цікавы. Копія яго захоўваецца ў Менску ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Ён так і завецца: "Адказ партызан атрада "Кастрычніцкі" Наваградскаму гэбітскамісару". Пасля гэтага ўлётак нам не раскідвалі, а разляплялі вакол Наваградка, у гэтых улётках за маю галаву і галаву іншых нашых камандзіраў Бушман абяцаў вялікую ўзнагароду ў грашах, зямлю і іншыя рэчы. Але на гэтую вуду ніхто, вядома, з насельніцтва не ішоў.

У 1943 г. угодкі Вялікага Кастрычніка камандаванне атрада вырашыла адзначыць не толькі ўзмоцненымі баявымі аперацыямі, але і правесці невялікі парад падраздзяленняў атрада. На ўскраіне в. Кміцяна Каменка камандаванне атрада прымала парад сваіх падраздзяленняў. Роты і звязы атрада спачатку прайшлі так, як яны фактычна былі пранумараваны. Праходзілі яны перад камандаваннем атрада, потым па в. Каменка, па лесе, у лесе рабілі перашыхтоўку і зноў праходзілі па тым жа маршруце. І такая перашыхтоўка падраздзяленняў рабілася тры разы, адны і тыя ж роты і звязы праходзілі па тры разы толькі ў іншым парадку. Уся в. Каменка глядзела наш парад. На заўтрашні дзень агентурная выведка перадала нам паведамленне з Наваградка, у якім гаварылася пра тое, што ў в. Каменцы праходзіў парад, у якім удзельнічала не менш палка партызан.

Атрад тройчы па загадзе камандавання брыгады выходзіў на "рэйкавую вайну". Гэта былі перыяды наступлення нашых войскаў на тэрыторыі Беларусі. Мы атрымлівалі са штаба брыгады ці міжрайцэнтра толавыя шашкі, вырабленыя адмыслова для гэтай мэты. Толавымі шашкамі мінавалі рэйкі і падрывалі. Пасля такога выхаду на рэйкавую вайну фашысты змушаны былі 2-3 сутак рамантаваць, аднаўляць чыгуначныя каляі, а іх эшалоны стаялі.

Арганізатарамі атрада былі чальцы КПЗБ, камсамольцы, чальцы савецка-партыйнага актыву, пакінутыя ў тыле ворага, а таксама былыя афіцэры салдаты і сяржанты ЧА, пакінутыя ў акружэнні. Гэтыя таварышы заставаліся да дня вызвалення ядром атрада, яго актывам. Да лета 1943 г. даводзілася дзейнічаць, не ведаючы становішча на фронце. Горш таго, фашысцкая прапаганда разносіла недарэчныя чуткі пра становішча на франтах. Мы неаднаразова чулі пра падзенне Ленінграда, узяцце Масквы, смерць Сталіна і хуткае пераможнае заканчэнне вайны Нямеччынай. Не маючы радыёпрыёмнікаў, мы маглі толькі здагадвацца пра тое, што гэта гебельсаўская прапаганда, якая накіравана на зман людзей. Мы змушаны былі праводзіць сярод партызан і насельніцтвы вялікую тлумачальную працу, каб яны не верылі фашысцкай прапагандзе, пераконвалі іх у тым, што фашысты будуць разбіты, а для гэтага трэба змагацца. І толькі з 1943 г., са стварэннем падпольнага гаркаму і абкаму мы рэгулярна былі інфармаваны пра становішча на франтах.

Атрад быў увесь час на колах, змяняў месца дыслакацыі штодня, бо ўмовы мясцовасці не дазвалялі доўга стаяць на адным месцы. Таму атрад быў няўлоўны для фашыстаў.

Атрад Кастрычніцкі" прыняў актыўны ўдзел у вызваленні Наваградчыны і Лідчыны. Пры злучэнні з часткамі Чырвонай Арміі 8 ліпеня 1944 г, атрад аказваў дапамогу ў знішчэнні фашыстаў на р. Нёман. Атрадам было узята ў палон і знішчана каля тысячы фашыстаў і іх халуёў. Пасля злучэння з часткамі Чырвонай Арміі атрад прыбыў у г. Наваградак, дзе не меней 70 % асабовага складу пайшло служыць у шэрагі ЧА, а астатнія таварышы, па рашэнні партыйных і савецкіх органаў, засталіся аднаўляць разбураную народную гаспадарку. Да моманту злучэння з часткамі ЧА атрад налічваў у сваіх шэрагах каля 500 чалавек. Многія партызаны атрада ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза".

Пасля вызвалення В. Панчанкаў працаваў у Наваградку (1944-54) памочнікам сакратара, інструктарам райкаму КПБ, упаўнаважаным Міністэрства нарыхтовак па Наваградскім раёне, у Клецку (1954-57) - упаўнаважаным Міністэрства нарыхтовак па раёне, у г. Гародні (1957-68) - дырэктарам камбіната супрацьпажарных работ, дырэктарам базы хлебапрадуктаў, начальнікам цэха на камбінаце буддэталей, інжынерам - дыспетчарам БУ- 85 трэста № 11.

У 1966 г. прыняў удзел у закладцы Кургана Неўміручасці. У 1968 г. пераехаў у Ліду, працаваў намеснікам начальніка БУ-103 будтрэста № 19 (1968-76). У 1976 г. па хваробе пайшоў на пенсію. Праз тры гады быў прызначаны начальнікам жыллёва-камунальнай канторы будтрэста № 19 (1979-86). Апошняя праца - загадчык інтэрната ААТ "Лакафарба" (1986-92). Пенсіянер Рэспубліканскага значэння.

Кавалер трох ордэнаў: Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1 ступені, узнагароджаны 10 медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1965). "У 1965 г Лідскі гаркам партыі і гарвыканкам прысвоілі мне званне "Ганаровы грамадзянін г. Ліды" з уручэннем сімвалічнага ключа і граматы пра прысваенне звання ганаровага грамадзяніна горада".

Член Прэзідыюма гарадскога савета ветэранаў. Пахаваны ў Лідзе.

Трое дзяцей: Віялета 1945 гн., жыве ў Свіслачы; Уладзімір 1949 гн.жыве ў Краснаярску, Генадзь 1950 гн, жыве ў Менску.

Матэрыял да друку падрыхтаваў Валеры Сліўкін

Гарбацэвіч Кацярына Аксёнаўна

90 гадоў з дня народзінаў

Гарбацэвіч Кацярына Аксёнаўна нарадзілася 5 лістапада 1921 г. у в. Пашкава Сенненскага, раней Багушэўскага, раёна, беларуска. Скончыла Аршанскую беларускую педагагічную вучэльню (1938).

Член КПСС з кастрычніка 1958 г. Выдатнік народнай асветы (20.05.1957) - загад № 143.

Указам Прэзідыума ВС БССР ад 18 .12 1968 прысвоена ганаровае званне "Заслужанага настаўніка БССР". Пасведчанне № 2047.

Медалі "За доблесную працу...", "Ветэран працы" ад 12.05.1977 г.

"Двое дзяцей. Сын нарадзіўся ў 1947. Дачка выйшла замуж за вайскоўца, яго адправілі ў Тбілісі, я прыехала туды і забрала ўнучку, горача, і яна зусім не гаварыла па-руску, дачка потым з'ехала з іншым мужам у Мурманск. Я выхоўвала ўнучку Кулачкову Кацярыну 1962 г.н. - яна скончыла медвучэльню ў Ленінградзе і жыве за Ленінградам у вайсковым гарадку. Муж памёр у 1989 г. Два праўнукі."

Паслужны спіс:

1935-38 - Аршанская беларуская педагагічная вучэльня;

1938-1940 - настаўніца Ганапольской ПШ у Чэрвенскім раёне;

1940-41 выйшла замуж за Бойку Васіля Мікалаевіча, працаваў у дзяржбанку ў Беластоку інкасатарам, родам з Чэрвенскага раёна, хатняя гаспадыня, г. Беласток;

1941-44 на акупаванай тэрыторыі, на гаспадарцы ў маці, выхоўвала дачку (27. 07.1941 г.н.) у в. Пашкава Багушэўскага раёна Віцебскай вобласці;

1944-46 настаўніца Пашкаўскай ПШ Багушэўскага раёна Віцебскай вобл.;

1946 ліпень - настаўніца ПШ № 4 г. Ліда. Муж дэмабілізаваўся, працаваў у дзяржбанку.

1949 - настаўніца пачатковых класаў і загадчыца ПШ № 4;

1955 - настаўніца пачатковых класаў СШ № 8;

1956 - настаўніца і завуч пачатковых класаў СШ № 8;

1961 - настаўніца і завуч пачатковых класаў СШ № 10;

1976 - настаўніца пачатковых класаў СШ № 10;

з 5 чэрвеня 1978 г. на пенсіі;

1979-81 - выхавальнік групы падоўжанага дня СШ № 4.

"Дзеці моцна перагружаны. Трэба перагледзець праграму для пачатковых класаў. Настаўнікі не ўсё дапрацоўваюць, як мне здаецца. Мы раней дадатковыя заняткі праводзілі бясплатна, а цяпер нейкія сацыяльныя настаўнікі, рэпетытары. Добра, што стала менш вучняў у класе, у нас да 43 вучняў у класе было, журнала бракавала."

Малахаў Мікалай Міхайлавіч

90 гадоў з дня народзінаў

Малахаў Мікалай Міхайлавіч (14.11.1921- 21.09.1993). Нарадзіўся ў в. Шалаболіха Паўлаўскага раёна Алтайскага краю. У Вяліка Айчыннай вайне удзельнічаў з 15 чэрвеня 1943 г. Лётаў на самалётах По-2, УТ-2, Р-5, СБ, ІЛ-2. Здзейсніў 153 баявыя вылеты. Удзельнічаў у бамбаваннях на Нікапальскім плацдарме, пры прарыве абароны на Сівашы, пры вызваленні Крыма і Севастопаля, пры вызваленні Беларусі, на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі. Герой Савецкага Саюза (29.06.1945), узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага (29.01.1945), трыма ордэнамі "Чырвонага Сцяга" (19.05.1944, 25.04.1945, 20.06.1945), Ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені (5.09.1944), медалямі. Вайну скончыў капітанам.

У паваенныя гады лётаў на самалётах Іл-10, Іл-2, По-2, Як-18, УІл-10, МіГ-15 біс, Іл-28. Падпалкоўнік (22.07.1957). З кастрычніка 1972 г. жыў у Лідзе. Вёў вялікую грамадскую працу па выхаванні падрастаючага пакалення. З'яўляўся старшынём Савета ветэранаў авіядывізіі, чальцом клуба рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы пры Лідскім гаркаме КПБ, узначальваў гарадскі штаб Усесаюзнага паходу па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа пры Лідскім гаркаме камсамолу. Пахаваны на Лідскіх гарадскіх могілках на цэнтральнай алеі. Яго імем названы вуліцы ў Лідзе і ў Барнавуле.

Уладзіміру Сямёнавічу Мурахверу - 80 гадоў

Ёсць таленты, якія згараюць, як запалка, шуганулі і зніклі, ёсць, як свечка - доўга і роўна гараць, а ёсць такія дзіўныя творчыя асобы, якія разгараюцца ўсё ярчэй і ярчэй, і здаецца, што няма межаў іх здольнасцям і талентам. Мастак Уладзімір Мурахвер - з такіх дзіўных талентаў - незгасальных па меры старэння. Высокаадукаваны інтэлігент, падзвіжнік, вельмі адораны і знакаміты ў вобласці мастацкага шкла, графік са сваім тварам, мастак-манументаліст. З'ява ў лідскай прамысловай і творчай гісторыі.

Нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч 5 снежня 1931 года ў г. Ананьеве Тыраспальскай (цяпер Адэскай) вобласці. Маці - Сара Аронаўна Коган - настаўніца гісторыі і літаратуры. Бацька - Сямён Навумавіч Мурахвер - настаўнік фізікі і матэматыкі. Акрамя Уладзіміра ў сям'і былі яшчэ тры сыны.

Калі пачалася вайна, Уладзіміру было 11 гадоў. Бацька добраахвотнікам пайшоў на фронт у складзе знішчальнага батальёна. Пасля ён лічыўся зніклым без вестак. А маці здала сваіх дзяцей ў дзіцячы дом, і сама ўладкавалася выхавальніцай. Пазней дзіцячы дом эвакуявалі на Паўночны Каўказ, затым у Ташкент.

У школе Уладзімір Сямёнавіч вучыўся дрэнна, шмат чаго не разумеў. Амаль усе думкі займала жаданне што-небудзь з'есці?

Пасля школы ён вучыўся ў мастацкім тэхнікуме імя П.П. Бянькова. Потым шэсць гадоў - у Ленінградскай Вышэйшай Мастацкай Прамысловай вучэльні імя В. Мухінай.

Яго настаўнікам з 1953 года быў Барыс Аляксандравіч Смірноў. Ён вучыў Мурахвера не толькі рамяслу, уменню прыдумваць, адчуваць матэрыял, але і сваім спосабам існавання ў жыцці і мастацтве. Разам з Мухінай, акадэмікам Качалавым, тэхнолагам Эктэлісам яны пасля вайны аднаўлялі Ленінградскі завод мастацкага шкла.

У 1953 годзе ў Ленінградзе на першым курсе мастацка - прамысловай вучэльні Уладзімір Мурахвер пазнаёміўся з Людмілай Мягковай, якая таксама збіралася займацца шклом. На другім курсе яны пажаніліся.

У 1958 годзе Уладзімір Сямёнавіч і Людміла Міхайлаўна былі накіраваны на практыку на шклозавод "Нёман". А ў 1959 годзе яны прыехалі ў Бярозаўку назаўсёды.

У той час у мастацтве адбываліся вялікія перамены - з'яўляліся новыя кірункі, мяняўся сам падыход да работы, упершыню прагучалі словы дызайн, дызайнер-мастак прамысловасці, стыль-дызайн . Маладым мастакам хацелася пазбавіцца ад усяго, што яны лічылі ўвасабленнем застою - сталінскага ампіру, багатага на ляпныя аздобы, узоры і колеры. Было зроблена шмат дэкаратыўных, студыйных рэчаў і рэчаў, якія мастакі жадалі запусціць у вытворчасць. Працы дэманстраваліся на саюзных і рэспубліканскіх нарадах і выставах.

I ўсё ж Мурахверу і Мягковай часам даводзілася ісці на кампраміс з уласнымі поглядамі на тое, якім павінен быць сучасны і па-сапраўнаму прыгожы посуд. Наступіўшы на горла ўласнай песні, Уладзімір Сямёнавіч зрабіў круглы крышталёвы салатнік с зубчыкамі. Пасля - вазу з задымленага шкла з вінаграднымі лозамі. Яны выпускаюцца па сённяшні дзень, карыстаюцца попытам і, нават, ішлі на экспарт

У 1966 годзе Уладзіміра Мурахвера прызначылі галоўным мастаком "Нёмана". На гэтай пасадзе ён прабыў каля 7 год, таму што работа гэта аказалася не для яго. "Большая частка абавязкаў легла на плечы жонкі, - успамінае Уладзімір Сямёнавіч. - У яе лепш атрымлівалася весці паперы і выконваць арганізацыйную работу. Я быў тварам прадпрыемства - раз'язджаў па выставах і сустрэчах. Мала таго, па натуры я чалавек крыху нястрыманы, таму ў мяне ўвесь час узнікалі сутычкі з начальствам. Паступова Мягкова стала незаменнай, і ўлада была добраахвотна перададзена ў жаночыя рукі" . Людміла Міхайлаўна ўзначальвала аддзел мастакоў "Нёмана" 20 гадоў!

З 1960 г. Уладзімір Сямёнавіч прымаў удзел у шматлікіх выставах. Яго творы экспанаваліся ў Нямеччыне, Вугоршчыне, Чэхаславакіі, Даніі. Персанальныя выставы ў Маскве, Ленінградзе, Менску.

Член Саюза мастакоў БССР (1964).

У 1979 г. на выставе шкла і парцаляны ў г. Яблонец на Нісе (Чэхаславакія) узнагароджаны залатым медалём за камплект дэкаратыўных вазаў.

Ім створаны мастацкія карціны - "Януш Корчак", "Мейерхольд", графіка. У 1972 годзе -"Ефрасіння Полацкая". У 1973 годзе - клязмеры (5 невялікіх унікальных работ).

Акрамя сваёй непасрэднай работы па стварэнні новага асартыменту вырабаў, Уладзімір Мурахвер займаўся грамадскай работай. Ён быў арганізатарм і трэнерам валейбольнай каманды Бярозаўкі, члены якой дасягнулі пад яго кіраўніцтвам звання майстроў спорту. Ён з'яўляўся ініцыятырам стварэння і кіраўніком дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва. Работы выхаванцаў студыі неаднаразова экспанаваліся на рэспубліканскіх выставах дзіцячай творчасці.

Прайшло ўжо шмат год, як Мурахвер і Мягкова пайшлі на пенсію. У музеі шклозавода захоўваюцца шмалікія экспанаты творчага тандэму, прысвяціўшага Бярозаўцы і мясцоваму прадпрыемству ўсё жыццё. Работы Мурахвера і Мягковай упрыгожваюць музеі, галерэі і прыватныя калекцыі дзесяткаў краін свету.

Узнагароды:

- 1975 год - Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР;

- 1963 - 1977 гг. - чатыры срэбныя медалі;

- 1972 год - бронзавы медаль;

- 1983 год - залаты медаль;

- 1983 год - знак "Выдатнік сацыялістычнага спаборніцтва МПСМ СССР";

- 1990 год - срэбны медаль Акадэміі мастацтва СССР, дыплом 1-й ступені, Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР";

- 2000 год - Медаль у гонар 2000-годдзя хрысціянства;

- 2001 год - Ганаровы знак Саюза мастакоў;

- 2006 год - дыплом у гонар юбілея Саюза мастакоў,

- 2010 год - ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў.

Спіс публікацый пра У. Мурахвера:

1. Мурахвер Уладзімір Сямёнавіч // Бел. энцыкл.: у 18 т.- Мн., 2000.- Т. 11. - С. 31.

2. Мурахвер Уладзімір Сямёнавіч // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі: у 5 т.-Мн., 1986,- Т.3.- С.704-705.

3. Мурахвер Уладзімір Сямёнавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. дав.-Мн., 1998,- С. 369.

4. Мурахвер Владимир Семенович // Винник, Л. Время и судьбы / Леонид Винник, Михась Мель-ник.- Лида, 2004,- С. 28.

5. Жалкоўскі, А. Мурахвер Уладзімір Сямёнавіч /Аляксандр Жалкоўскі// Памяць: гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на.- Мн., 2004,- С. 471-472.

6. Корсак, Д. Волшебное стекло Мурахвера и Мягковай / Дмитрий Корсак // Обозреватель,- 2011.- №45,- С. 20.

7. Задарожына, А. Ленінградскі дуэт на бяро-заўскіх прасторах, ці Гісторыя і жыццё праз прызму мастацтва: [заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі Людміла Мягкова і Уладзімір Мурахвер] / А. Зада-рожына// Краязнаўчая газета.- 2010.- №35.- С.6.

8. Бибикова, А. Стеклянных дел мастер: [художник из города Березовки Лид. р-на Владимир Мурах-вер] / А. Бибикова // Гродзенская праўда.- 2010.- 30 студзеня.

9. Познавательная книга для детей и взрослых: [В. Сливкин, "Краткая история города Лида. Расска-занная и нарисованная", рис. В. Мурахвера, отпечатана в фирме "Оникс"]// Лідская газета,- 2007.- 19 мая,- С.3.

10. Сліўкін, В. Мастацтва пачынаецца з агню: 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мурахвера / Ва-леры Сліўкін // Лідскі Летапісец.- 2006.- №4,- С.33.

11. Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер пра сябе і калегаў // Лідскі Летапісец.- 2006.- №4.- С.34-35.

12. Жалкоўскі, А. Творца паэзіі і шкла: [У. Му-рахверу - 75] / Аляксандр Жалкоўскі // Лідская газета.- 2006.- 5 снежня,- С.2.

13. Жалкоўскі, А. Мастака з Бярозаўкі сустрэў поспех у сталіцы: [Уладзімір Мурахвер] / Аляксандр Жалкоўскі // Принеманские вести.- 2006,- 26 октября,- С.4.

14. Батракова, В. Ад мастацкага шкла - да манатыпіі: [14 верасня ў Ізраільскім культурна-інфармацыйным Цэнтры г. Мінска адкрылася выстаўка работ мастака Уладзіміра Мурахвера] / Вольга Батракова // Культура.- 2006.- №38.- С.10.

15. Талівінская, Н. Шкляных спраў майстар: [Уладзімір Мурахвер] / Наталля Талівінская // Звязда.- 2006.- 20 верасня.- С.4.

16. Ерш, М. Новой галерее быть: [выставка Владимира Семеновнча Мурахвера в Лидском музыкальном училище] / Михаил Ерш // Принеманские вести.- 2005.- 14 апреля.- С.З

17. Папко, А. В музучилище - выставка картин: [художника В.С. Мурахвера] / А. Папко //Лідская газ.- 2005.- 12 красавіка.- С.2.

18. Чэмер, М. Баль фактуры: [дэкаратыўная кампазіцыя Уладзіміра Мурахвера "Сілы зямныя" на выставе "Фактура" у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі] / Мікола Чэмер] // Настаўніцкая газ.- 2005.- 12 красавіка.- С.4.

19. Признание заслуг художника: [фамилия художника стеклозавода "Нёман" Владимира Мурах-вера занесена в Книгу Народной Славы Лидского района] //Лідская газ.- 2003.- 21 чэрвеня.- С.1.

20. Яніцкая, М. У халодным шкле застаецца агонь душы: [выстава твораў У. Мурахвера ў Нац. маст. музеі] / М.Яніцкая // Мастацтва,- 2002,- №5-6.- С.36- 39; 2-я, 3-я стар. вокл.

21. Мацулевіч, А. Трымацца моцна, надзейна: [пра заслуж. дзеяча маст. Беларусі У. Мурахвера і яго выставу ў Лід. гіст.-маст. музеі] / Аляксндр Мацулевіч // Тэлескоп,- 2002.- 28 сакавіка,- С.2.

22. Візітная картка Лідчыны: [выстава У. Му-рахвера ў гіст.-маст. музеі] // Наша слова.- 2002,- 27 сакавіка.- С.3.

23. Міхайлава, Т. У дзяцінстве ён сказаў: "Я буду мастаком" і стаў ім / Т. Міхайлава // Лідская газ.- 2002,- 26 сакавіка.- С. 1.

24. Сліўкін, В. Уладзімір Мурахвер пра людзей і сябе / В. Сліўкін // Тэлескоп,- 2001.- 6 снежня.-С.4.

25. Сливкин, В. Юбилеи: [Мурахверу В.С. - 70 лет] / Валерий Сливкин // Лид. экспресс.- 2001.-№ 32,- С.4.

26. Мурахвер Уладзімір Сямёнавіч (5.12.1931), бел. мастак-прыкладнік, шклозавод "Неман" // Лідская газ.- 1997.- 1 лістапада.

27. Воронов, Н. Людмила Мягкова и Владимир Мурахвер / Н. Воронов // ДН СССР,- 1989,- №12,- С. 17-20.

28. Яніцкая, М. Каляровая стылістыка: [пра гал. мастакоў шклозавода "Нёман" У.С. Мурахвера і Л.М. Мягкову] / М.Яніцкая // Беларусь.- 1981,- №12,- С.29.

29. Яніцкая, М. Шукальнік: [пра гал. маст. шклозавода "Нёман" У.С. Мурахвера] / М. Яніцкая // Літаратура і мастацтва.- 1973.- 27 красавіка.

30. Мурахвер, В.С. Эхо музыки: [беседа с гл. художником стеклозавода "Неман" В.С.Мурахвером] // Гродненская правда.- 1971.-6 марта.

Матэрыял падрыхтаваны калектывам Лідскай ЦРБ імя Янкі Купалы.

Смарагд Фёдаравіч Сліўко

80 гадоў з дня нараджэння

Смарагд, Вы - не "камень бліскучы",
Вы - бляск тых зор начных з нябёс,
Іскра натхнення, спеваў гучных,
Вы - свет надзей, Вы - дзе Хрыстос!
Алесь Хітрун

Смарагд (грэч.) - адзін з самых высакародных і каштоўных самацветаў. Лічыцца, што гэты цудоўны камень гарантуе свайму ўладальніку знешнюю вытанчанасць, таленавітасць, красамоўства, велікадушнасць, пачуццё ўласнай годнасці, тактоўнасць, перакананасць, шчырасць, весялосць, радасць, надзею і любоў.

У рускай мове слова "смарагд" лічыцца ўстарэлым і выкарыстоўваецца яго сінонім з лацінскай мовы (зумурруд) - "изумруд". А ў беларускай мове яно выкарыстоўваецца па сённяшні дзень. Так склалася, што амаль усё жыццё чалавека, які носіць гэта імя, звязана з Беларуссю.

Смарагд Фёдаравіч Сліўко (сапраўднае Смарагд Смарагдавіч Кропін) нарадзіўся 16 снежня 1931 года ў горадзе Яраслаўлі ў сям'і акцёра і паэта Смарагда Кропіна, які працаваў у Яраслаўскім тэатры імя Волкава. Падчас вайны бацька загінуў і пахаваны ў Польшчы. Айчым усынавіў Смарагда і даў яму сваё прозвішча - Сліўко, і імя па бацьку - Фёдаравіч.

Маці Смарагда была шаснаццатым дзіцем у вялікай сялянскай сям'і. Але ў выніку двух крывавых войнаў - Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай - ад сям'і засталася толькі цётка, якая выйшла замуж у вёску каля Ваўкавыска, і яна сама з двума дзецьмі на руках.

У 1946 годдзе іх адшукаў муж старэйшай сястры і хутка ён стаў айчымам для 14 - гадовага Смарагда і яго семігадовай сястрычкі.

З таго ліхога пасляваеннага часу і звязана жыццё Смарагда Фёдаравіча з Беларуссю. З Ваўкавыска айчыма перавялі на службу ў Гародню, дзе Смарагд вучыўся як пераростак (дзіця вайны) у вячэрняй школе. Пасля школы яго ўзялі ў войска. Чатыры гады без водпуску служыў у танкавых войсках у пасёлку Агатуё Чыцінскай вобласці. Вярнуўся ў Гародню ў званні яфрэйтара і давучваўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі, працуючы рэжысёрам лялечнага тэатра пры палацы культуры. Пасля была вучоба ў педінстытуце на гістарычным факультэце, які пазней быў зліты з філалагічным факультэтам. Таму ў дыпломе аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў 1961 годзе з'явіўся запіс аб прафесіі: настаўнік гісторыі і рускай мовы.

Працоўная біяграфія настаўніка Смарагда Сліўко пачалася ў Астраўцы. Але самае галоўнае, што ўжо на другі дзень пасля прыезду ён стаў удзельнікам мастацкай самадзейнасці РДК. Што гэта, калі не лёс, таму што менавіта тут ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай і музай на ўсё жыццё - Ірынай Нікадзімаўнай.

Потым быў пераезд у Ліду і праца ў трэцяй, пятай, восьмай і дзевятай сярэдніх школах да самага выхаду на пенсію.

У Лідзе захапленне мастацкай самадзейнасцю перарасло ў нешта большае - разам з Пятром Дакукам Смарагд Сліўко стварае народны тэатр пры ГДК. На працягу ўсяго жыцця Смарагд Фёдаравіч удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, спявае, танцуе, складае і выконвае прыпеўкі, выступае ў ролі канферанссе. Пра той час сведчаць граматы, афішы і іншыя дакументы, перададзеныя ў гістарычна-мастацкі музей.

Не пакідала і муза паэзіі. Але спачатку пісалася больш для сябе, у стол, пакуль сябры не параілі аднесці паэтычныя творы ў рэдакцыю газеты "Уперад".

Літаратурныя старонкі ў той час рыхтаваў Уладзімір Васько, які пачаў рэдагаваць асобныя радкі Смарагда, а той злаваўся, але потым быў вельмі ўдзячны за ўрокі паэтычнай патрабавальнасці.

Уладзімір Гаўрылавіч Васько пісаў: "Для сапраўднай паэзіі неабходны вельмі многія складнікі, але каб хоць асноўныя з іх - гэта глыбіня думкі, прывабны і шчыры эмацыянальны свет, вобразнасць і вернасць рэаліям жыцця - высвечваліся на поўную моц, то ўжо і такія вершы можна залічваць у разрад паэзіі. У творах лідчаніна Смарагда Сліўко яны прысутнічаюць. Акрамя таго, памянёны аўтар умее стварыць пэўны настрой у душы чалавека, выявіць сваё духоўнае "я"...

У год свайго 70 - гадовага юбілею Смарагд Фёдаравіч выдаў першы зборнік вершаў, гумару і прозы - "Прошай, двадцатый век". Хтосьці можа сказаць: "Пазнавата"; хтосьці - "Лепш позна, чым ніколі"...

Зямны шлях паэта Смарагда Сліўко закончыўся 5 жніўня 2006 года. А яго паэтычны шлях працягваецца. Да чытачоў ідуць вершы, не апублікаваныя пры жыцці. Напісанае застаецца...

Дзякуючы Ірыне Нікадзімаўне, не проста жонцы, а самай адданай прыхільніцы таленту паэта ўбачылі свет зборнікі "От сердца к сердцу", "Продлись, мгновенье...", "Радужное сияние".

Творы:

1. От сердца к сердцу: стихи / Смарагд Сливко, Светлана Дорошко. - Лида, 2006, - 89 с.

2. Продлись, мгновенье...: поэзия, проза, юмор / Смарагд Сливко. - Лида, 2007, - 119 с.

3. Прощай, двадцатый век / Смарагд Сливко: стихи, юмор, проза,- Лида, 2001. - 127 с.

4. Радужное сияние: поэзия, проза, юмор / Смарагд Сливко. - Лида, 2010,- 104 с.

5. Воробей: стихи / Смарагд Сливко // Галасы: штогоднік. №4. - Гродна, 2005, - С. 191.

6. Внучке. Спокойной ночи: стихи / Смарагд Сливко // Галасы: штогоднік. №3, - Гродна, 2004, - С. 185-187.

7. Прощание. Огород: стихи / Смарагд Сливко // Галасы: штогоднік. №1. - Гродна, 2002. - С.101-103.

8. Бумага: стихи / Смарагд Сливко//Лідская газета, -2010, - 14 снежня. - С. 5.

9. Гитара-колдунья: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2010. - 11 верасня, - С.4

10. Женщина: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 2010, - 6 сакавіка, - С.2.

11. Кормильцы: стихи / Смарагд Сливко// Лідская газета, - 2009, - 4 жніўня, - С.6.

12. Я жив, пока завод мой жив: [стихи об ОАО "Лидское пиво"] / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 2008. - 1 лістапада. - С.4.

13. Граница. Две Лиды. У кургана: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2008. - 31 мая.

14. Вальс: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2007, - 31 мая, - С.4.

15. "Надо мной звезда стихи мои читает": стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2006, - 16 снежня. - С.4.

16. Ад сэрца да сэрца: вершы / Смарагд Сліўко // Принеманскне вести, - 2006, - 14 декабря, - С.9.

17. Звезды. Весна и осень: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда, - 2006, - 14 верасня. - С.5.

18. Любіце паэта, любіце, хаця б за адзін толькі верш...: вершы, апавяданні / Смарагд Сліўко; уклад. Міхась Мельнік // Лідскі Летапісец, - 2006, - №4, - С. 53-56.

19. Звіняць званы: верш / Смарагд Сліўко // Принеманскне вести, - 2006. - 17 августа. - С.7.

20. Солнце и слеза: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2006. - 15 красавіка. - С.4

21. Поэт: стихи / Смарагд Слнвко // Лідская газета, - 2005, - 13 кастрычніка.

22. Поэт - не свеча: стихи [Виктору Бочарову - посвящается] / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2005. - 17 верасня, - С.4.

23. Я рад: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2005. - 20 жніўня, - С.4.

24. Поговори со мной...: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда. - 2005, - 5 ліпеня, - С.3.

25. Греми, оркестр!: стихи / Смарагд Слнвко // Гродзенская праўда, - 2005, - 3 мая, - С.3.

26. Хмельная ночь: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда, - 2005, - 5 красавіка. - С.3.

27. Сосны над рекой: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда, - 2005, - 1 сакавіка. - С.3.

28. Василек: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 2004. - 27 лістапада. - С.4.

29. Воробей: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда. - 2004, - 14 снежня, - С.3.

30. И вновь поет любовь! Спокойной ночи. Внучке: стихи / Смарагд Сливко // Принеманские вести, - 2003. - 25 декабря. - С.4.

31. Спокойной ночи: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда, - 2003. - 3 верасня, - С.3.

32. Внучке: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда, - 2003. - 14 студзеня, - С.3.

33. Живые зёрна: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2002, - 2 ліпеня, - С.2.

34. Огород: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда, - 2001. - 18 верасня, - С.3.

35. Пёс: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 2001. - 26 мая, - С.4.

36. Прощание: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда. - 2001. - 6 лютага.

37. Прощай и здравствуй. Люди двух столетий. Мне 70 лет: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 2001. -15 студзеня.

38. Кусающийся знак: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда. - 2001. - 9 студзеня, - С.3.

39. Память несу я: стихи / Смарагд Сливко // Гро-дзенская праўда, - 2000, - 12 верасня.

40. На свадьбу: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2000. - 11 сакавіка.

41. Любовь и весна: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 2000. - 7 сакавіка.

42. Частушки / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда. -1999. - 21 верасня.

43. Закат над прудом. Вокзал: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда. - 1999, - 24 жніўня.

44. Пузатый нуль: юмористический рассказ / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 1999. - 26 чэрвеня.

45. Береза: стихи / Смарагд Сливко / Гродзенская праўда. - 1999, - 15 чэрвеня.

46. Голос сердца: стихи / Смарагд Сливко // Гро-дзенская праўда, - 1999, - 18 мая.

47. Прости меня, мой бывший муж. Зависть. Пёс: стихи / Смарагд Сливко // Тэлескоп, -1998, - 10 верасня.

48. Журба. Звіняць званы: вершы / Смарагд Сливко // Ад лідскіх муроў. - 1998. - №1. - С. 45-46.

49. Живые о войне: стихи / Смарагд Сливко// Лідская газета. - 1998, - 8 мая.

50. Боль: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 1997. - 31 ліпеня.

51. Звонят колокола: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 1997. - 27 лютага.

52. Поэты: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 1997, - 4 студзеня.

53. Пёс: стихи / Смарагд Сливко // Панорама. - 1996, - №3 (май).

54. Я весь во мне: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 1994, - 20 снежня.

55. Песенка внучки: стихи / Смарагд Сливко / Лідская газета. - 1994, - 22 кастрычніка.

56. Доброе утро: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 1994. - 3 верасня.

57. Как научиться?: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 1994, - 23 красавіка.

58. Севастополь (в память о погибшем): стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета.- 1993,- 6 лістапада.

59. Судьбы: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета, - 1993. - 31 жніўня.

60. Звезды: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 1993. - 8 мая.

61. Витающий дух: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета. - 1992, - 10 кастрычніка.

62. Чёрт: стихи / Смарагд Сливко // Лідская газета.- 1992, - 11 красавіка.

63. И да, и нет. Шрапнель: стихи / Смарагд Сливко // Любоў-любовь, - 1992, - №8 (апрель).

64. Подорожал: стихи / Смарагд Сливко // Любоў-любовь, - 1992. - №7 (март).

65. Тоска: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. - 1991. - 16 лістапада.

66. Поговори со мной: стихи / Смарагд Сливко // Уперад, - 1991. - 31 студзеня.

67. Самогон: юмор / Смарагд Сливко // Любоў-любовь, -1991. - август.

68. Кошмар: стихи / Смарагд Сливко // Уперад, - 1991. - 15 чэрвеня.

69. Боюсь оставлять навсегда: стихи / Смарагд Сливко // Уперад, - 1990, - 7 лістапада.

70. Бабуся. Ответь. Ностальгия. "Спасибо вам": стихи / Смарагд Слнвко // Уперад. - 1990. -31 ліпеня.

71. Змея: басня / Смараг Сливко // Уперад. -1989. -1 мая.

72. Зима бросает вихри снега: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. - 1988. - 11 лістапада.

73. "Я знаю: судьба переменчива" / Смарагд Сливко // Уперад. - 1987. - 12 жніўня.

74. Память: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. - 1986. - кастрычніка.

75. Вокзал: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. -1985, - 2 лістапада.

76. Две судьбы: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. -1985. - 23 жніўня.

77. У кургана: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. -1985, - 9 ліпеня.

78. Воспоминание детских лет: стихн / Смарагд Сливко // Уперад. -1983, - 10 снежня.

79. Мой друг - рабочий стол: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. -1983. - 7 чэрвеня.

80. Крановщица. Прости: стихи / Смарагд Сливко // Астравецкая праўда, - 1983. - 2 красавіка.

81. Надежда, вера и любовь: стихи / Смарагд Сливко // Сельская новь. -1983. - 9 марта.

82. Сустрэча: апавяданне / Смарагд Сліўко // Уперад. -1981 . -6 лістапада.

83. Вокзал: стихи / Смарагд Сливко // Гродзен-ская праўда, - 1981, - 24 кастрычніка.

84. Конь: стихи / Смарагд Сливко// Уперад. -1981. -20 верасня.

85. Крановщица: стихи / Смарагд Сливко // Гродзенская праўда, - 1981, - 3 верасня.

86. Неба: навела / Смарагд Сліўко // Уперад, -1981, - 22 жніўня.

87. Ночь: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. -1981. - 8 жніўня.

88. Вокзал: стихи / Смарагд Сливко // Сельская новь (Гродно). - 1981. -9 нюля.

89. Пёс: стихи / Смарагд Слнвко // Уперад, - 1981, - 24 студзеня.

90. Кукольная студия: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. -1980, - 27 снежня.

91. Снег: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. - 1980, - 12 снежня.

92. Зачем? : стихи / Смарагд Сливко // Уперад.- 1980,- 3 кастрычніка.

93. Вокзал: стихи / Смарагд Сливко // Уперад. -1980, - 1980. -21 чэрвеня.

94. Память несу я: стихи / Смарагд Слнвко // Сельская новь (Гродно). - 1980. - 9 мая.

95. Две судьбы: стихи / Смарагд Сливко // Сельская новь (Гродно). - 1979. - 7 ноября.

96. Я такой, как и все: стихи / Смарагд Сливко // Уперад, - 1979. - 26 кастрычніка.

97. Крановщица: стихи / Смарагд Сливко // Сельская новь (Гродно). - 1979. - 6 октября.

98. Красною калиной: стихи / Смарагд Сливко // Сельская новь (Гродно). - 1978. -28 октября.

99. Осень. Крановщица: стихи / Смарагд Сливко // Уперад.-1978,- 8 верасня

Пра яго:

1. Винник, Л. Сливко Смарагд Федорович / Леонид Винник // Время и судьбы / Леонид Винник, Михась Мельник. - Лида, 2004, - С.52.

2. Жалкоўскі, А. Пажыццёвая вернасць Ірыны з Залеек: [Ірына і Смарагд Сліўко] Аляксандр Жалкоўскі.// Іўеўскі край, - 2010, - 11 жніўня.

3. Мацулевіч, А. Жывуць сярод нас яго кнігі: [прэ-зентацыя зборніка "Радужное сияние" Смарагда Сліўко ў ЦРБ] / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета.- 2010.- 27 мая.

4. Жалкоўскі, А. Ён з чытачамі не растаўся: [вечарына-прэзентацыя кнігі Смарагда Сліўко "Радужное сияние", якая адбылася ў ЦРБ] / Аляксандр Жалкоўскі // Принеманские вести, - 2010. - 27 мая (№21).

5. Хітрун, А. Паэт: [верш, прысвечаны Смарагду Сліўко] / Алесь Хітрун // Лідская газета,- 2009.- 22 снежня.

6. Алейнік, Т. Аповед пра цудоўнага чалавека: [паэт Смарагд Сліўко] / Т. Алейнік // Принеманские вести. - 2009, - №50.

7. Паэты сыходзяць, радкі застаюцца...: [аб мера-прыемстве, прысвеч. памяці Смарагда Сліўко] //Лідская газета. - 2008. - 13 снежня.

8. Пераможцы творчага конкурсу: [на конкурсе вершаў, прысвечаных гораду Ліда, журы адзначыла верш Смарагда Сліўко "Дзве Ліды" пасмяротна] // Лідская газета, - 2008. - 30 верасня. - С.1.

9. Жалкоўскі, А. Астравецкага гарту: [лідскі паэт Смарагд Сліўко] / Аляксандр Жалкоўскі // Астравецкая праўда. - 2008, - 5 красавіка.

10. Макарэвіч, П. Вечарына памяці Смарагда Сліўко / Пятро Макарэвіч // Принеманские вести, - 2008. - №51. -С.4.

11. Макарэвіч, П. "Я з вамі, я побач, я тут...": [пра вечар памяці Смарагда Сліўко] / Пятро Макарэвіч.- 2007. - 16 августа. - С.11.

12. Аляксандраў, М. Паэты застаюцца ў сваіх вершах: [паэт Смарагд Сліўко] / М. Аляксандраў // Лідская газета. - 2007. - 14 жніўня.

13. Стадуб, А. Маем спадчыну паэта: [Смарагда Сліўко] / Алесь Стадуб // Лідская газета. - 2007. - 4 жніўня, - С.5.

14. Макарэвіч, П. Прадоўжыся, імгненне..: [пра выданне кнігі Смарагда Сліўко "Прадоўжыся, імгненне..."] // Пятро Макарэвіч // Принемаские вестн.- 2007.- 2 августа.- С.4.

15. Макарэвіч, П. Ад сэрца да сэрца: [пра аднайм. кнігу лід. паэта С. Сліўко] / Пятро Макарэвіч; фота // При-неманские вести. - 2006. - 14 декабря. - С.9.

16. Горбачева, Н. Памяти поэта: [Смарагда Сливко] / Н. Горбачева // Гродзенская праўда. -2006, -14 верасня. -С.5.

17. Макарэвіч, П. Паэт Смарагд Сліўко: да 75-годдзя з дня нараджэння / Пётр Макарэвіч // Лідскі Летапісец.- 2006. - №4, - С.51-52.

18. Іванчык, Т. Сустрэча з паэтамі: [Смарагд Сліўко у педкаледжы] / Т. Іванчык // Лідская газета. - 2004, - 22 красавіка, - С.2.

19. Микулко, Е. Незабываемая встреча: [студентов Лид. пед. колледжа с поэтом Смарагдом Сливко] / Елена Микулко // Принеманские вести,- 2004, - 29 апреля, - С.9.

20. Макарэвіч, П. (Лідскі) паэт Смарагд Сліўко / Пятро Макарэвіч // Тэлескоп, - 2001. - 20 снежня.- С.4.

21. "Своей заботой друг о друге мы скрепим связь родных сердец": [творчество С.Ф. Сливко] //Лідская газета. - 2001, - 15 снежня. - С.3.

22. Мельник, М. Жизнеутверждение: [о кн. С. Сливко "Прощай, двадцатый век"] / Михась Мельник // При-неманские вести. - 2001. - 29 ноября. - С.2.

23. Васько, У. Шчырасць паэтычных радкоў: [творч. С. Сліўко] / Уладзімір Васько // Лідская газета. - 2001, - 3 лістапада.

24. Белавус, Т. У Бердаўцы паэтаў любяць / Тадэвуш Белавус // Лідская газета. - 2000, - 29 чэрвеня.

Матэрыял падрыхтаваны калектывам Лідскай ЦРБ імя Янкі Купалы.

Кудлу Віктару Іванавічу - 70

Кудла Віктар Іванавіч нарадзіўся 17 кастрычніка 1941 г. у в. Дроздава Лідскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў Ганчарскую сярэднюю школу (1958) і Гарадзенскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1962). Да прызыву некалькі месяцаў працаваў заатэхнікам калгаса "Нёман" (в. Дзітрыкі).

У лістападзе 1962 г. быў прызвааны ва Ўзброеныя Сілы. Чатыры гады тэрміновай службы з 1962-1966 гг. праходзіў на крэйсеры "Камсамолец" Двойчы Чырванасцяжнага Балтыйскага флота, прыпісаным да Талінскай ваенна-марской базы. Асвоіў ваенна-марскія спецыяльасці вежавага артэлектрыка і старшыны рэйдавага камандзірскага кацера. З'яўляўся выдатнікам баявой і палітычнай падрыхтоўкі і спецыялістам першага класа. У 1965 г. абраны сакратаром камітэту камсамолу крэйсера. Удзельнічаў у візіце савецкіх караблёў у Данію (травень 1964), у Швецыю (травень 1965), у далёкім паходзе ў Паўночнае мора, у вучэннях краін Варшаўскай дамовы (травень 1965). З'яўляўся арганізатарам і актыўным удзельнікам Усесаюзнага турыстычнага паходу па месцах баёў абаронцаў Маандзунскага архіпелагу. Вахтавы журнал паходу і фотаматэрыялы перададзены ў музей Балтыйскага флоту. Скончыў службу старшыной I ступені.

За поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы і актыўную грамадскую працу быў узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК ВЛКСМ, Граматай ЦК ЛКСМ Эстоніі, сфатаграфаваны ля разгорнутага сцяга крэйсера і тройчы заахвочваўся адпачынкам з выездам на радзіму. За доблеснае выкананне заданняў камандавання ў траўні 1965 г. узнагароджаны юбілейным медалём "20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гг.". Атрымаў медаль з рук Старшыні Савета Міністраў СССР А.І. Касыгіна.

Пасля дэмабілізацыі працаваў заатэхнікам калгаса імя Чкалава, в. Жучкі (1966), намеснікам старшыні калгаса імя Вярхоўнага Савета СССР в. Мыто (1967-70). Пасля заканчэння Гарадзенскага сельгас-інстытута і курсаў па падрыхтоўцы кіраўнічых кадраў у1970 годзе быў накіраваны галоўным заатэхнікам саўгаса "Дворышча" , а ў 1973 годзе прызначаны дырэктарам саўгаса "Савецкі", в. Крыніцы. За 5 гадоў узначалены ім працоўны калектыў дамогся значнага павелічэння вытворчасці і продажу сельгаспрадукцыі. Пабудаваны дзіцячы сад на 90 месцаў, пасялковая кацельня, жывёлагадоўчы комплекс на 400 галоў в. Крыніцы, бульбасховішча на 2 тысячы тон і бульба-сартавальны пункт.

За высокія вынікі Кудла В.І. быў узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" і значком "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1975 года", "Ударнік ХІ пяцігодкі".

У 1979 годзе па прапанове Лідскага РК КПБ Савет Міністраў БССР прыняў Пастанову пра ўзбуйненне эксперыментальнай базы "Савецкая" за кошт далучэння саўгаса "Дворышча". Аб'яднаная гаспадарка атрымала назву "Эксперыментальная база "Ніва", а дырэктарам зацверджаны Кудла В.І.

Шмат сіл і старанняў прыйшлося прыкласці маладому кіраўніку, дарэчы, самай буйной на той час гаспадаркі ў раёне, каб згуртаваць аб'яднаны працоўны калектыў, умацаваць працоўную дысцыпліну, накіраваць спецыялістаў на рашэнне перспектыўных задач.

За гэтыя гады шмат было зроблена па стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы, навядзенні парадку на зямлі, пракладцы ўнутрыпалявых дарог, будаўніцтве і рэканструкцыі жывёлагадоўчых фермаў з поўнай механізацыяй працаёмкіх працэсаў (МТФ Мігуны, МТФ Гурыны, МТФ Гімбуты.) Пасля мадэрнізацыі свінагадоўчая ферма "Мiргінцы" была прызнана лепшым у вобласці міні-комплексам замкнёнага цыклу.

За гэтыя гады былі пабудаваны: аграхімцэнтр, збожжасховішча вежавага тыпу са збожжасушылкамі, сенасховішча і бульбасховішча з кармацэхам, склады для будматэрыялаў, новыя гаражы і падстрэшкі для сельгастэхнікі.

Эксперыментальнай базе "Ніва" было прысвоена званне "Гаспадарка высокай культуры земляробства" і "Гаспадарка высокай культуры жывёла-гадоўлі". Эксперыментальная база "Ніва" выйшла на перадавыя пазіцыі па продажу бульбы (4,5-5 тыс. тон штогод), па вытворчасці кармоў і малака.

Было шмат зроблена па сацыяльна-культурным развіцці гаспадаркі: пабудаваны адміністрацыйны будынак, сярэдняя школа ў в. Дворышча, ФАП , быткамбінат, катэджы па вуліцах Цэнтральнай і Зорнай. Для жыхароў вёсак функцыянавалі дзве лазні (в. Дворышча і в. Крыніцы), пяць душавых - на фермах Гурыны, Сліжы, Мігуны, Мергінцы, Гімбуты, а ў раммайстэрні "Дворышча" - саўна з мінібасейнам.

Па ініцыятыве Кудлы В.І. напачатку 80-х гадоў для аднаўлення былых будынкаў панскага фальварка ў в. Дворышча быў распрацаваны праект сядзібна-этнаграфічнага комплексу. У рэстаўраванай чатырох-павярховай вежы быў створаны гістарычна-этнаграфічны музей "Зямля і людзі". Экспазіцыі музея асвятлялі гістарычнае мінулае і наш час Дварышчанскага краю. Вадзяны млын быў рэканструявана пад гасцініцу і рэстаран. Былі ўмацаваны падмуркі, сцены, нанава зроблены дах, пакрыты чырвонай чарапіцай. Выкладзены падлогі, столі абшыты вагонкай, устаўлены вокны і дубовыя дзверы. На трох паверхах уладкованы тры каміны, грузавы ліфт, электраправодка, трубы і вадзяныя радыятары, усталяваны перагародкі пакояў, санвузел. У мансарднай частцы млыны была абсталявана малая банкетная зала, а пад ёй лазня з міні-басейнам.

У 1985 былі закуплены першыя спартовыя коні і арганізавана конна-спартовая школа. На забалочаных і запушчаных нізінах выкапаны сажалкі. Старадаўні парк вычышчаны ад смецця, пасаджаны новы парк уздоўж рэчкі Жыжмы, па цэнтральнай вуліцы пракладзена ліўневая каналізацыя, кабель вулічнага асвятлення, ходнікі. За планамерную і ўмелую забудову в. Дворышча, гаспадарка была ўзнагароджана дыпломам ВДНГ, а дырэктар Кудла В.І. - бронзавым медалём.

Нажаль, большасць з гэтага ўжо ў мінулым...

У 1987 г. В.І. Кудла абраны старшынём Лідскага раённага камітэта прафсаюзу працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. У перыяд эканамічнай разрухі і палітычнай нестабільнасці Віктар Іванавіч, маючы актыўную грамадзянскую пазіцыю, прынцыпова стаў на абарону сацыяльна-працоўных правоў працаўнікоў АПК праз заключэнне калектыўных дамоў. Прафсаюзны актыў удзельнічаў у справядлівым размеркаванні тавараў павышанага попыту, пуцёвак санаторна-курортнага лячэння. У аздараўленчым лагеры "Бярозка" была праведзена значная рэканструкцыя памяшканняў, закуплена абсталяванне, мэбля і інвентар, што дазволіла значна павялічыць колькасць адпачываючых дзяцей і якасць аздараўлення.

Кудла В.І. карыстаўся вялікай павагай і аўтарытэтам у раёне і ў 1994 г. быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па Лідскай сельскай выбарчай акрузе № 135. Большасць жыхароў акругі прагаласавалі за яго, па Лідскім радыё ён быў абвешчаны пераможцам, але прыехаў гарадзенскі чын і адмяніў вынікі.

Віктар Іванавіч, верны сялянскаму пакліканню, пасля выхаду на пенсію сумесна з сынамі Вадзімам і Артурам арганізаваў фермерскую гаспадарку "Расінка 2002" і па сучасных тэхналогіях вырабляе прадукцыю. Узначальваючы асацыяцыю фермерскіх гаспадарак Лідчыны, адстойвае роўныя ўмовы гаспадарання для сельгасвытворцаў.

Абраны старшынёй ветэранскай арганізацыі Дварышчанскага сельсавета.

Актыўна займаецца краязнаўствам, дбайна абараняе гістарычна-архітэктурную спадчыну. На аснове сабраных ім матэрыялаў у "Лідскім летапісцы" быў апублікаваны артыкул пра в. Дворышча за перыяд з XVI ст. па 1941 г. У наш час рыхтуецца працяг летапісу вёскі. Па ініцыятыве і пры актыўным удзеле Кудлы В.І. было арганізаваны свята роднай вёскі Дроздава. Аднавяскоўцы і госці з цікавасцю выслухалі экскурс у мінулае вёскі, змаглі ўбачыць цікавыя архіўныя матэрыялы, выставу карцін і разьбу па дрэву Кудлы В.І.

Па жыцці ўсе гады з ім побач жонка Яніна Станіславаўна, настаўніца. Двое дзяцей - старэйшы Вадзім - настаўнік Дворышчанскай школы, малодшы Артур - фермер з вышэйшай адукацыяй, скончыў сельгасінстытут.

І сёння Віктар Іванавіч поўны ідэй і задум. Ён ніколі не спыняецца на дасягнутым.

В. Сліўкін.

Алесю Судару - 60

Мастак Алесь Іванавіч Судар нарадзіўся 11 лістапада 1951 года ў в. Меніца на Полаччыне.

Усё пачалося ў дзяцінстве, калі аднойчы бацька намаляваў на лісціку паперы домік. Гэта быў вельмі прыгожы і падобны на сапраўдны домік, які стаяў праз вуліцу. З тога часу, для малога, бадай, не стала іншага найлюбімейшага занятку, як маляванне. Хлопчык перажываў, што не так атрымліваецца ў яго, як у бацькі, плакаў, але зноў і зноў браўся за аловак, і маляваў.

А ў чацвёртым класе роўных Сашу Судару на ўроках малявання не было. Гэта бачылі і вучні, і настаўнікі. Саша часта заставаўся ў школе пасля ўрокаў, перамалёўваў партрэты А.С. Пушкіна, М.Ю. Лермантава, дзекабрыстаў. А калі займаўся ў сярэдняй школе, да іх прыехаў працаваць настаўнік з Віцебскага педінстытута Віктар Зіноўевіч Родчанка. Ён параіў А. Судару паступіць у Віцебскі педінстытут. Там Алесь і шліфаваў свой талент. Ён навучаўся майстэрству ў такіх вядомых мастакоў Беларусі, як Іван Сталяроў, Фелікс Гуман і іншых. Ад гэтых настаўнікаў ён, уласна кажучы, і ўзяў усю любоў да акварэльнага жывапісу. У інстытуце прымаў удзел у мастацкіх выставах, маляваў карціны, якія выклікалі захапленне нават у мастакоў-прафесіяналаў.

Пасля заканчэння ў 1974 г. мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута яго накіравалі ў Ліду. Тут ён на працягу трох гадоў працуе настаўнікам малявання і чарчэння у сярэдняй школе №8, вядзе гурток у Доме піянераў. Некаторыя з яго выхаванцаў пазней паступілі ў Менскі тэатральна-мастацкі інстытут.

3 1978 года Алесь Іванавіч працуе ў мастацкіх майстэрнях. Ён бывае ў розных кутках Лідчыны: у Бердаўцы, Белагрудзе, Бярозаўцы, над Нёманам, над Дзітвою. I адпаведна, карціны А. Судара адлюстроўваюць родныя краявіды, пейзажы, блізкія сэрцу мастака куткі Лідчыны.

З 2008 года Алесь Іванавіч зноў працуе ў школе - на гэты раз выкладчыкам малюнку і жывапісу СШ №14.

А.І. Судар быў членам Саюза мастакоў СССР, з 1990 года з'яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў.

Яго карціны вядомы далёка за межамі краіны. Акварэльнымі пейзажамі Судара захапляюцца ў Германіі, Галандыі, Англіі, Іспаніі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Аўстраліі і іншых кутках свету. Персанальныя выставы Алеся Іванавіча былі арганізаваны ў Гародні, Вроцлаве (Польшча) і Шальчынінкаі (Літва).

"Аляксандр Судар у творчасці не здраджвае галоўнаму прынцыпу - піша і малюе тое, у што верыць. Найперш - гэта зямля Беларусі. Шчымлівыя, настраёвыя краявіды... Яго мяккія, празрыстыя, стрыманыя па колеры акварэлі вабяць нас лірычным настроем і прафесійным выкананнем" /А. Марачкін./

"Ад твораў А. Судара вее не павярхоўнай сузіральнасцю, а нейкім асаблівым лірычным, глыбокім душэўным настроем...

Пейзажы Аляксандра Іванавіча не назойлівыя, натуральныя, яны як быццам самі з жывой прыроды перамясціліся на палатно. I ў той жа час яны адухоўленыя аўтарам. У іх адчуваецца прысутнасць яго інтэлекту, яго характару, асобы, без чаго ўвогуле не можа быць мастацкага твора." /У. Васько./

"Мастак павінен адчуваць сябе як мастак: цаніць музыку, чытаць сур'ёзную літаратуру, глядзець каштоўныя фільмы. Толькі тады ён зможа выбраць кірунак у мастацтве, стварыць свой непаўторны стыль." /А. Судар/

Літаратура:

1. Судар Аляксандр Іванавіч // Беларускі Саюз мастакоў: энцыкл. даведн.- Мн., 1998. - С. 513.

2. Akwarele Aleksander Sudar / Lida-Bialorus: (Zaproszenie na ekspozycje w Wojnowickiej Galerii "Prezentacje"). - Б.м.: Б.в., 1995.

3. Выстаўка твораў: Судар А.І. Каталог / Саюз мастакоў БССР. Малое прадпрыемства "Украса".- Гродна: Б.в.:, Б.г.

4. Аляксандр Судар // Мастакі Гродзеншчыны / Гродзен. абл. арг. Саюза мастакоў Беларусі.- 1л.

5. Віннік, Л. У Лідскай мастацкай галерэі: Алесь Судар /Леанід Віннік // Віннік, Л. Зоркі лідскіх неба-схілаў. - Туапсе, 2001. - С. 35-39.

6. Шмялёва, В. Свет праз фарбы акварэлі / Вік-торыя Шмялёва // Лідская газета. - 2009. - 4 чэрвеня. - С. 3.

7. Голуб, Ю. Пяшчотны знак акварэлі: [з мас-таком Аляксандрам Сударам гутарыць Юрка Голуб] / Ю. Голуб // Гродзенская праўда. - 2000. - 1 лют.

8. Еремеева, М.. Лидский художник Алесь Су-дарь: некоторые размышления в стиле акварели / Марина Еремеева // Оникс. - 1998. - № 16. - С. 15-16.

9. Васько, У. Мастак Аляксандр Судар / Уладзі-мір Васько // Гродзенская праўда. - 1993. - 21 снеж.

10. Марачкін, А. Выстаўкі: [Аляксандр Судар] / Аляксей Марачкін // Мастацтва Беларусі. - 1991. - № 11. - С.29.

11. Васько, У. Божая іскра Алеся Судара / Ула-дзімір Васько // Уперад. - 1991. - 19 лістап.

12. Васько, У. Мастак Аляксандр Судар / Ула-дзімір Васько // Любоў- любовь. - 1991. - №2.

13. Міскевіч, Т. Мастак: [А.І. Судар] Т. Міскевіч // Уперад. - 1982. - 28 жн.

14. Дмитриева, О. Дорогу осилит идущий: [о выст. лид. худож. в Гродно, в т.ч. об А. Сударе] / О. Дмитриева // Гродненская правда. - 1982.

Матэрыял падрыхтаваны калектывам Лідскай ЦРБ імя Янкі Купалы

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX