Папярэдняя старонка: Агульная інфармацыя

Лідскія юбіляры 2013 года 


Дадана: 28-06-2013,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 61, 62, 63.



Казімір Даніэль Нарбут
275 гадоў з дня нараджэння

НАРБУТ Даніэль Казімір (03.01.1738 - 17.03.1807), філосаф, педагог, перакладчык, каталіцкі святар. Доктар грамадзянскага і кананічнага права. Аўтар першага на польскай мове падручніка па логіцы.

Нарадзіўся ў вёсцы Крупа (Крупава) Лідскага павету Віленскага ваяводства. Вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне, быў паслушнікам у навіцыяце мястэчка Любяшоў Пінскага павету Берасцейскага ваяводства. У 1757-1759 гадах вучыўся ў піярскім калегіюме ў мястэчку Дубровіца Пінскага павету Берасцейскага ваяводства. З 1759 года вывучаў філасофію і матэматыку ў Віленскім піярскім калегіюме, каля 4 гадоў - у піярскай вучэльні ў Рыме, дзе ў 1761 годзе прыняў пасвячэнне ў сан святара. Пасля вяртання ў 1764 годзе на радзіму прызначаны прафесарам і прэфектам піярскага калегіюма ў Дубровіцы. Затым пераведзены ў Вільню, дзе чытаў лекцыі па філасофіі ў піярскім калегіюме, быў прэфектам піярскай друкарні. У 1755-1775 гадах чалец ордэна піяраў, пазней свецкі святар - пробашч у Радзыміне пад Варшавай і ў Лідзе. У 1773-1774 гадах знаходзіўся ў Нямеччыне і Францыі. У 1775-1792 гадах працаваў у Эдукацыйнай камісіі ў Варшаве - першым у Еўропе міністэрстве народнай адукацыі. У 1769 годзе выдаў у Вільні першы на польскай мове падручнік па логіцы "Логіка, ці Навука развагі і прадумвання сутнасці рэчаў" (перавыдадзены ў 1775, 1782, 1791, 1799 гадах). Аўтар курсу "Эклектычнай філасофіі". Сумесна з вучнямі ў 1771 годзе выдаў "Выбраныя меркаванні з філасофіі…". Пасля 1795 года адышоў ад спраў, жыў у вёсцы Радзівонішкі Лідскага павету Гарадзенскай губерні, дзе і памёр. Кавалер ордэна Святога Станіслава (1793).

Прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва. Філасофію лічыў найважнай дысцыплінай. У сваіх працах выказваўся за свабоду філасафавання, злучаючы яе з пошукам праўды і крытычным стаўленнем да выказванняў любых мысляроў, незалежна ад іх аўтарытэту. Паслядоўна выступаў супраць схаластыкі. Прызначэнне навукоўцаў і філосафаў бачыў у служэнні грамадству, у развіцці навук, накіраваных на рашэнне практычных задач. Асновай спазнання лічыў дакладнасць і відавочнасць ідэй, прытрымваўся прынцыпаў метаду Рене Дэкарта. Для ўстанаўлення праўды патрабаваў усебаковага і разнастайнага даследавання з'яў. Верыў, што чалавек здольны спасцігнуць праўду.

Крытык саслоўнай сістэмы адукацыі і выхавання, асабліва езуіцкай канцэпцыі, займаўся школьнай рэформай у Беларусі і Літве. Адстойваў неабходнасць свецкай адукацыі. Адной з асноўных адукацыйных дысцыплін лічыў свецкую этыку. У 1775 годзе Эдукацыйнай камісіяй прызначаны чальцом "Таварыства па складанні элементарных кніг". Напісаў дзве часткі для школьнага "Статута парафіяльных школ" і навучанне "Пра інспектаванне школ", у якіх настойваў, каб у школах Эдукацыйнай камісіі навучалі неабходным практычным навыкам і ведам, якія былі б карыснымі для чалавека ва ўмовах капіталістычнага грамадства, якое зараджалася. Адмысловую ўвагу звяртаў на неабходнасць гуманнага абыходжання настаўнікаў з вучнямі з бедных сем'яў, якія складалі асноўны кантынгент парафіяльных школ. Выступаў супраць фізічых пакаранняў навучэнцаў.

У 1771 годзе перавёў з французскай мовы на польскую кнігу "Ваенная навука прускага караля, выкладзеная для яго генералаў". У прадмове да яе адзначаў, што разумныя і гуманныя тыя мерапрыемствы і тая палітыка, якія накіраваны на карысць усім людзям, спрыяюць развіццю мануфактур і горнай справы, удасканаленню сельскай гаспадаркі, развіццю ўнутранага рынку. Напачатку 1770-х выказаў ідэю пра сацыяльную прыроду чалавека, блізкую ідэям Грэцыя і Лока. Дзяржаву разглядаў як арганізацыю, якая ўзнікае ў інтарэсах усіх і кожнага па асобнасці. Адстойваў ідэю аўтаномнасці ад дзяржавы натуральных правоў асобы, якія толькі гарантуюцца дзяржавай. Аснова грамадскага ладу - законы і няўхільнае выкананне іх. Засталіся неапублікаванымі яго пераклады з французскай мовы рэлігійных твораў "Evangile meditee" ("Евангелічныя развагі") і "La religion christienne meditee" ("Развагі пра хрысціянскую рэлігію").


Працы:

1. Logika, albo rozwazania i rozsadzania rzeczy nauka, wedlug ktorej kazdy ma we wszystkim prawdy dochodzic i strzec sie falszu. Wilno, 1769.

2. Z filozofii wybrane zdania, ktore Nayjasnieyszemu Stanislawowi Augustowi, Krolowi Polskiemu, ... przypisane. Wilno, 1771.

3. Nauka zolnierska krola pruskiego dla jego generalow dana. Wilno, 1771.

Літаратура:

1. Moszynski A. Wiadomosc o Kazimierzu Narbucie autorze pierwszej logiki w jezyku polskim // Rocznik Towarzystwa Naukowego Krakowskiego. 1843. T. 2. S. 249-262.

2. Narbutt O. O pierwszym polskim podreczniku logiki. Z rozwazan nad filozofia Oswiecenia. Lodz: Zaklad Narodowy im. Ossolinskich we Wroclawiu, 1958. 146 s.

3. Дубровский В.В. Казимир Нарбут. Минск: Наука и техника, 1979. 136 с.

4. Stasiewicz-Jasiukowa I. Kazimierz Narbutt (1738-1807). Warszawa; Lida. 2005. 79 s.

ЛЕАНІДУ ЛАЎРЭШУ - 50

Лаўрэш Леанід нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе.

У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта).

Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук на Беларусі.

Аўтар больш за 80 артыкулаў і 3 кніг: "Лiда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках" (у суаўтарстве, 2001), "Генерал Кіпрыян Кандратовіч (Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублiкi)" (2007), "Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне" (2012), і на выхадзе чацвёртая кніга "I зорнае неба над галавой…: Нарысы з гiсторыi астраномii". У планах кніга пра ўсе паўстанні на Лідчыне.

Сталы аўтар газеты "Наша слова" і часопіса "Лідскі летапісец".

Леанід Лаўрэш - краязнавец новага пакалення, які бліскуча асвоіў сучасныя метады пошуку і апрацоўкі інфармацыі. Робіць высокаякасныя пераклады з польскай мовы.

Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў "Павет" (з'явіўся ў сеціве ў 1999 г.) Вартасцю "Павета" з'яўляецца тое, што на ім няма ні аднаго артыкула, які б не прайшоў цераз папяровую версію, цераз прафесійнае выдавецтва. На "Павеце" можна знайсці практычна любы матэрыял па гісторыі Лідчыны.

Удзельнік многіх навуковых краязнаўчых і гістарычных канферэнцый, друкуецца ў тэматычных зборніках.

Жыве ў Лідзе. Жанаты, мае сына.

Мае адкрыцці Леаніда Лаўрэша

Пяць гадоў таму ў Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага мне давялося рыхтавацца да навуковай канферэнцыі, якая мела адбыцца ў Лідзе Леанід Лаўрэш.і Лідзе была прысвечана. Супрацоўніца краязнаўчага аддзела, вельмі добразычлівая і клапатлівая да чытачоў Любоў Іванаўна Турмасава дапамагала мне падбіраць літаратуру па старажытнай гісторыі Ліды. Аказалася, што пры мностве газетных артыкулаў кніг па гісторыі Ліды ёсць усяго адна. Яна называлася "Ліда на старых паштоўках ..." і мела сваім аўтарам невядомага мне даследчыка пад загадкавым прозвішчам Лаўрэш.

Хто ён такі? Цікава, гэта сапраўднае прозвішча або псеўданім? Зразумела, айконім выклікаў асацыяцыі з Войшалкам-Лаўрышам ХІІІ стагоддзя. Чаму Лаўрэш піша пра Ліду, калі гістарычна імя звязана з Наваградкам. Як гэта я не ведаю такога гісторыка? Вось з такога невялікага недаўмення пачалося тады маё знаёмства са згаданай кнігай і імем, якое за ёй стаяла. Але разбірацца з усім гэтым не было часу - трэба рыхтавацца да канферэнцыі.

Пасля прачытання гэтай невялікай, але цікавай, напісанай з добрым веданнем справы кніжкі - у той яе частцы, што мяне цікавіла, - пытанне пра аўтара паўстала зноў. Сур'ёзны даследчык, але хто ён? Любоў Іванаўна, якая ў сваім "бібліятэчна-краязнаўчым ведамстве" выдатна ведае ўсё, што выдадзена пра Гарадзеншчыну, і ўсіх, хто пра яе піша, сказала: "Гэта лідскі краязнавец". Вось такой інфармацыяй абмежаваліся тады мае веды пра аўтара, чыё імя я адкрыла для сябе ў бібліятэцы. Гэта было прыемнае адкрыццё. Яго друкаваная праца зрабіла добрае ўражанне. Яе нават параіла паглядзець калегам, якія таксама да канферэнцыі шукалі матэрыялы пра розныя старонкі гісторыі Лідчыны. Для іх гэта таксама было новае імя.

Cвятлана Марозава і Леанід Лаўрэш.

А праз некалькі дзён я адкрыла і самога гэтага чалавека. На той лідскай канферэнцыі 2008 г. ён прадставіў даклад пра месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Праблемнае пытанне, вакол якога точацца дыскусіі, - гэта так смела! Храналогія - XIV ст., у якое далёка не кожны гісторык асмеліцца "ўлезці", - гэта па-навуковаму "крута"! Пераканаўчае абгрунтаванне сваёй пазіцыі - яму можна давяраць! Усім гэтым Леанід Лаўрэш адразу выклікаў цікавасць да сябе і павагу. Што да мяне, я наогул схіляю галаву перад тымі даследчыкамі, якія ўсур'ёз займаюцца XIV-XV - першай паловай XVІ ст., - часам, ад якога захавалася так мала гістарычных крыніц, да таго ж пісаных на цяжка зразумелай сёння мове. Не буду гаварыць пра Х-ХІІІ ст.; іх вывучаць - гэта наогул навуковы вычын!

Так я і мае калегі па кафедры гісторыі Беларусі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы "адкрылі" для сябе лідскага краязнаўца Леаніда Лаўрэша. У нас у тым 2008 годзе быў цэлы навуковы "дэсант" у Ліду. Зразумела, не кожны год кафедра гэтак "масава" перамяшчаецца ў нейкі гістарычны райцэнтр.

Тое маё знаёмства з Леанідам Лявонцьевічам было, можна сказаць, мімалётнае. Мае навуковыя шляхі ў той жа вераснёўскі дзень павялі мяне далей - у Магілёўскую вобласць. Там на міжнародным узроўні адзначалася 300-годдзе знакамітай бітвы пад Лясной, у якой у Паўночную вайну руская армія разграміла 16-тысячны шведскі корпус генерала Левенгаўпта, што ішоў з Рыгі на дапамогу войску Карла ХІІ. Пад Магілёвам мне было чаму падзівіцца. Хоць бы таму, што шведскі пасол, які, здаецца адзіны на тых мемарыяльных урачыстасцях, што праходзілі на былым полі бітвы, гаварыў на беларускай мове, прасіў прабачэння за сваіх продкаў, а потым афіцыйна запрошаным гасцям дарыў кнігу "Шведы ў гісторыі Беларусі". Так што ўражанняў ад той трохдзённай паездкі Ліда - Магілёў - Лясная было шмат. Уражанняў, удакладню, пачынаючы з Ліды. Па вяртанні дахаты абменьваліся ўражаннямі з калегамі: працяг навуковых падзей у Лідзе; юбілей пад Лясной. На гэты раз ужо прысутныя на той канферэнцыі выкладчыкі годна ацанілі лідскага краязнаўца.

Так мая кафедра зрабіла для сябе прыемнае адкрыццё і знаходку ў асобе гэтага даследчыка. Завязаліся карысныя дзелавыя сувязі: навукова-даследчыя, краязнаўчыя, а таксама … у сферы сучасных інфармацыйных тэхналогій. Сустрэчы - не частыя. Затое сучасныя сродкі сувязі дапамаглі нам гэтыя кантакты развіваць, умацоўваць. Завязалася сяброўства. Лідскі краязнавец стаў сябрам нашай кафедры. З часам ён адкрываўся нам сваімі новымі рысамі: чалавек слова; у краязнаўчых даследаваннях зыходзіць з яго вялікасці факту; грунтуе свае палажэнні і высновы выключна на гістарычных крыніцах і аўтарытэтных даследаваннях; "прасунуты" ў інфармацыйных тэхналогіях; шырокая сфера зацікаўленняў; цікавіцца астраноміяй і нават назірае зоркі ў тэлескоп; усё, чым бы не цікавіўся ў сферы гісторыі, цікавіцца найперш у прывязцы да свайго краю, вялікім патрыётам якога з'яўляецца. Характарыстыкі можна працягваць, але абмяжуюся абагульненнем - з кожнай новай адкрытай рысай мая і маіх калег павага да гэтага чалавека расла, як і ўзмацнялася разуменне яго неардынарнасці. Для мяне, ды і не толькі, сяброўства з гэтым чалавекам - падарунак навуковага лёсу.

Ёсць у сусветным сеціве гістарычны сайт "Павет" (http://pawet.net), які з'явіўся там яшчэ ў 1999 г. Гэта ці не самы першы беларускі гістарычны сайт. На ім назапашана шмат цікавых, а часта і ўнікальных матэрыялаў па гісторыі Лідчыны, Гарадзеншчыны, Беларусі. Па сваёй назве сайт геаграфічна нібыта абмяжоўваецца гісторыяй Лідскага краю і таму, на першы погляд, здаецца, што прызначаны для вузкага кола аматараў лідскай гісторыі. Але назва "ўводзіць у зман". На сайце сканцэнтраваны найбагацейшыя інфармацыйныя рэсурсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі і г.д. і гісторыі нашага краю (Лідчыны, Гарадзеншчыны) у іх кантэксце.

На гэтым сайце створаны і папаўняюцца асабістыя старонкі многіх беларускіх гісторыкаў. Тут знаходзяцца электронная версія часопісаў "Лідскі летапісец", "Ziemia Lidzka", тэкставы архіў газеты "Наша слова". Ідзе ўжо другое дзесяцігоддзе, як сайт служыць гістарычнай навуцы, краязнаўству, адукацыі і асвеце. Стваральнікам і адміністратарам гэтага сайта з'яўляецца Леанід Лаўрэш. Гэта яшчэ адно маё адкрыццё інжынера Лаўрэша.

Вельмі важна, што сайт не застылы, а пастаянна папаўняецца. Спадар Леанід у пастаянным пошуку новай інфармацыі. Таму на "Павеце" вы знойдзеце як рарытэтныя выданні ХІХ - першай паловы ХХ ст., так і навейшыя публікацыі, якія ў сувязі з невялікім накладам многіх беларускіх выданняў (аўтарскія манаграфіі, матэрыялы канферэнцый і інш.) адразу пасля выхаду ў свет становяцца ледзь не букіністычнай рэдкасцю. Леанід Лаўрэш - умелы здабытчык інфармацыі. Ён заўсёды знаходзіцца ў курсе навінак беларускай гістарычнай літаратуры і ў пошуках электронных версій выданняў - "разынак" для даследчыкаў і аматараў гісторыі. Сайт "Павет" для нас нярэдка з'яўляецца адзіным месцам захоўвання даступнай рарытэтнай інфармацыі. Дзякуй Леаніду Лаўрэшу за гэты сапраўды ўнікальны сайт.

Колькі разоў было, што патраціўшы час у пошуках патрэбнай гістарычнай інфармацыі для навуковых або навучальных мэтаў і не атрымаўшы болей за "вікіпедычныя" веды, я звярталася да Леаніда Лявонцьевіча па дапамогу. З зайздроснай аператыўнасцю мне паступаў дзесятак-другі спасылак на інтэрнэт-рэсурсы. І ўсе яны былі на сайт "Павет". Там усё можна знайсці! Часам здаецца, што спадар Леанід усю гісторыю Усходняй і Цэнтральнай Еўропы туды паставіў! Гэтак жа неаднойчы пераадрасоўвала да адміністратара "Павета" студэнтаў, калег. Усе заставаліся задаволены!

Так крок за крокам складвалася і развівалася наша супрацоўніцтва з лідскім краязнаўцам. Яго добра ведаюць на факультэце гісторыі і сацыялогіі і з павагай да яго ставяцца выкладчыкі, аспіранты і студэнты. Многім з іх ён аказаў каштоўную дапамогу.

Ужо традыцыяй стала запрашэнне Леаніда Лаўрэша на рэспубліканскія і міжнародныя навуковыя канферэнцыі і "круглыя сталы", якія арганізуе кафедра гісторыі Беларусі. Ведаем, у яго заўсёды шмат цікавых лідскіх сюжэтаў, заснаваных на гістарычных крыніцах. Акрамя агульнага краязнаўства Лідчыны, ён даследуе біяграфіі вядомых ураджэнцаў свайго краю. Ёсць у яго яшчэ адна асаблівая сфера навуковых зацікаўленняў: гісторыя прыродазнаўчых навук на Беларусі, біяграфіі сусветна вядомых астраномаў беларускага паходжання. Зараз ён завяршыў працу над чарговай кнігай, яе назва "І зорнае неба над галавой…" (нарысы з гісторыі астраноміі).

Выступленні лідскага краязнаўца заўсёды з вялікай цікавасцю ўспрымаюцца навуковай публікай.


Прафесар А.М. Пяткевіч зацікавіўся і самім краязнаўцам пасля яго выступлення ў Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага. А потым папрасіў яго біяграфічныя дадзеныя. Здаецца, прафесар рыхтуе новае выданне сваёй вядомай кнігі "Людзі культуры з Гродзеншчыны". Так што, Леанід Лаўрэш - гэта і яго адкрыццё новага "чалавека культуры з Гродзеншчыны", аўтара чатырох кніг і каля сотні артыкулаў, якімі ён унёс важкі ўклад у веды па гісторыі нашага краю і краіны.

Супрацоўніцтва з Леанідам Лаўрэшам перавярнула мой погляд на краязнаўства і краязнаўцаў. Раней яны мне здаваліся людзьмі, якія "корпаюцца" вузка ў гісторыі сваёй вёскі/райцэнтра. На прыкладзе збіральніцкай, даследчай працы Леаніда Лявонцьевіча, а таксама пастаўленых ім на службу гістарычнай навуцы і краязнаўству інфармацыйных рэсурсаў, я ўбачыла, адчула, рэальна спазнала, як краязнаўства дапамагае "вялікай" гісторыі краіны, дапамагае пазнанню месца свайго краю ў еўрапейскім гістарычным кантэксце.

І яшчэ адно адкрыццё Леаніда Лаўрэша вельмі важнае як для мяне, даследчыка канфесійнай гісторыі Беларусі, я зрабіла ў апошнія два гады. Ён, акрамя іншага, вывучае гісторыю хрысціянства на Лідчыне! І робіць гэта, як і ўсё астатняе, грунтоўна, глыбока, па-навуковаму прафесійна. Дзесяцігоддзе збіраў, як іголкі ў стозе сена, факт да факту і атрымалася цікавае даследаванне царкоўна-рэлігійных працэсаў, што адбываліся на Лідчыне ў мінулым, у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў. Гэта пра аўтарскую кнігу "Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне" (Полацк, 2012. 128 с.), заснаваную на багацейшым фактычным матэрыяле. Яе прэзентацыя, што адбылася вясной мінулага года, выклікала шырокі навуковы і грамадскі рэзананс, які выліўся і ў сусветнае сеціва. Таму не выпадкова Леаніду Лявонцьевічу было прапанавана ўвайсці ў склад універсітэцкага творчага калектыву, які працуе над праблематыкай канфесійнай гісторыі Беларусі. У гэтага крэатыўнага чалавека заўсёды ёсць ідэі. Ён валодае інфармацыяй - а гэта дарагога каштуе.

Леанід Лаўрэш. Чалавек, які для сваіх чытачоў, наведвальнікаў сайта "Павет", лідзян і не толькі пастаянна адкрывае вочы на тое, што гісторыя робіцца не толькі ў сталіцах, буйных палітычных, культурных, рэлігійных цэнтрах. На матэрыяле аднаго кутка Беларусі, сваёй роднай Лідчыны, ён паказвае, як нашы продкі - ад "сильных мира сего" да шараговых сялян і гараджан - "круцілі" гэтае кола гісторыі. "Раскрутка" лідскай гісторыі, чым займаецца, акрамя сваёй асноўнай прафесіі, Леанід Лаўрэш, настолькі магутная, што не-не, ды і здаецца: уся гісторыя робіцца на Лідчыне. Сёння яе робіць і Леанід Лаўрэш.

Cвятлана Марозава, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

СФЕРА НАВУКОВЫХ ЗАЦІКАЎЛЕННЯЎ ЛЕАНІДА ЛАЎРЭША

Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч - інжынер, краязнавец, даследчык гісторыі Лідчыны, адміністратар гістарычнага сайта "Pawet". Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у г. Лідзе. У 1980 г. скончыў СШ № 11 з граматай за поспехі ў гісторыі і геаграфіі. У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Л. Лаўрэш - аўтар чатырох кніг і каля сотні артыкулаў, прысвечаных гісторыі Лідчыны. Гісторыю свайго роднага краю ён вывучае ў шырокім храналагічным дыяпазоне - ад першабытнасці да часоў Заходняй Беларусі (1921 - 1939 г.).

Публікуецца з 2000 г. Першыя артыкулы з'явіліся пад уражаннем адкрыццяў падчас вандровак з сябрамі па Лідчыне. У вёсцы Ішчална яны знайшлі дзейны сонечны гадзіннік (верагодна, адзіны на Беларусі), у вёсцы Бабры - неапісаны раней камень-следавік.

Цікавіцца еўрапейскімі падзеямі канца XIV - пачатку XV ст., якія абдываліся на Лідчыне або гэты край закранулі. Абгрунтаваў сваё бачанне месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. - пытання, вакол якога вядуцца навуковыя дыскусіі. Распрацаваў сюжэт пра ўдзельнікаў крыжовых паходаў на Літву і Беларусь: кароль Англіі Генрых IV, Генры Персі Хотспур, Джон Бафорт інш., якія пазней сталі персанажамі знакамітых твораў Уільяма Шэкспіра.

Паказаў, як адбываліся і як адбіліся на гістарычным лёсе Лідчыны войны і паўстанні, што па ёй пракаціліся ў XIX ст.: франка-руская вайна 1812 г., паўстанні 1830 - 1831 г. і 1863 г.

Звяртаецца да пытанняў эканамічнай гісторыі краю (артыкулы "Гісторыя чыгункі на Лідчыне", "Прамысловасць горада Ліда ў 1920-30-я гг." і інш.).

Рэканструяваў раней невядомыя старонкі з гісторыі шэрагу населеных пунктаў Лідчыны (артыкулы "Селішчы і гарадзішчы гістарычнай Лідчыны", "Гайцюнішкі", "Нагародавічы" і інш.)

Вывучае архітэктурныя помнікі краю: палац ў Дайнаве, Радуньскі замак, Мажэйкаўскія сядзібна-паркавыя комплексы, архітэктуру готыкі і рамантызму і інш.

Даследуе біяграфіі і дзейнасць знакамітых ураджэнцаў свайго краю, вяртае ў гістарычную памяць забытыя і малавядомыя імёны. Апублікаваў работы пра палітыкаў і вайскоўцаў (генерала Кіпрыяна Кандратавіча, міністра абароны Беларускай Народнай Рэспублікі; палкоўніка Яўгена фон Гротэ дэ Буко, кіраўніка беларускага руху на Лідчыне ў пачатку ХХ ст.), удзельнікаў вызвольнага руху (філамата ксяндза Дзіянісія Хлявінскага і інш.), пісьменнікаў (паэта Антонія Гарэцкага), вучоных (асветніка прафесара матэматыкі Францішка Нарвойша; жанчыну-акадэмiка Берлiнскай акадэмii навук Аляксандру Нарбут і інш.).

Распрацоўвае канфесійную гісторыю Лідчыны. Прысвяціў артыкулы асобным храмам і капліцам (касцёл у Начы, царква ў Дзікушках, капліца на Лідскім чыгуначным вакзале, і інш.), прыходам (гісторыя парафіі ў Ішчалне і інш.). Адкрыў малавядомыя старонкі жыцця царкоўна-рэлігійных дзеячаў: Цэзарыя Каменскага, Віктара Басяцкага і інш.

Сваімі даследаваннямі ўнёс уклад у царкоўнае краязнаўства. Пры гэтым ці не першым у Беларусі ўвёў у абсяг царкоўнага краязнаўства гісторыю ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы (артыкулы "Kosciol greko-katolicki w Lidzie i Ziemi Lidzkiej", "Ліквідацыя грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне", і інш.). У кнізе "Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне" (Полацк, 2012. 128 с.) паказаў царкоўна-рэлігійныя працэсы, што адбываліся на Лідчыне ў ХVI-ХХ ст., у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў; даў праламленне гісторыі стварэння, дзейнасці і ліквідацыі ўніяцкай царквы ў Беларусі скрозь прызму гісторыі свайго краю. Заснаваная на багатым фактычным матэрыяле, з дакументальнымі дадаткамі, кніга ўяўляе навуковую і грамадскую цікавасць. Яе прэзентацыя выклікала моцны рэзананс, які выліўся ў сусветнае сеціва.

Л. Лаўрэш - удзельнік творчага калектыву Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, які па заданні Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выконвае навукова-даследчую работу па канфесійнай гісторыі Беларусі ХІХ ст.

Пяру Л. Лаўрэша належыць шэраг прац па гісторыі прыродазнаўчых навук у Беларусі. Гісторыя астраноміі - асаблівая сфера ў яго даследчым полі. Ёй прысвечаны артыкулы "Астранамічная абсерваторыя ў Гародні", "Астраномія ў Віленскім універсітэце", "След вялікай каметы 1811 г. у сусветнай культуры" і інш., а таксама кніга нарысаў па гісторыі астраноміі "І зорнае неба над галавой…" (Мінск: Лімарыус, 2013. - 266 с.). Даследаваны біяграфіі сусветна вядомых астраномаў беларускага паходжання: Марціна Пачобут-Адляніцкага, Яна Снядэцкага, Вітольда Цэраскага, Гаўрылы Ціхава.

У сваіх краязнаўчых даследаваннях Л. Лаўрэш зыходзіць выключна з фактаў, узятых з гістарычных крыніц і аўтарытэтных даследаванняў. Прысвяціў шэраг публікацый рэчавым, вусным, пісьмовым, выяўленчым крыніцам рэгіянальнай гісторыі (артыкулы "Каменныя магілы і камяні-следавікі Лідчыны", "Паданні вёскі Бабры", "Размова са старым шляхціцам", "Крыніцы для вывучэння гісторыі калоніі дзяржаўных дамоў у Лідзе (1920-я - 1930-я гг. "; кніга "Лiда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках" (Ліда, 2009. 108 с.; у сааўтарстве) і інш.).

Л. Лаўрэш - удзельнік шматлікіх навуковых гістарычных канферэнцый і "круглых сталоў", на якіх выступае з разнастайнымі "лідскімі" сюжэтамі.

Сваімі краязнаўчымі даследаваннямі Л. Лаўрэш унёс важкі ўклад у пашырэнне ведаў па гісторыі Лідчыны. Яны дапамагаюць пазнанню месца і значнасці гэтага краю ў еўрапейскім гістарычным кантэксце.

Л. Лаўрэш - краязнавец новага пакалення, які паставіў на службу краязнаўству інфармацыйныя тэхналогіі. Створаны ім гістарычны сайт Павет (http://pawet.net/) з'явіўся ў сусветным сеціве ў 1999 г. Гэта - першы беларускі гістарычны сайт. На ім сканцэнтраваны багатыя інфармацыйныя рэсурсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і г.д. і гісторыі Лідскага краю, Гарадзеншчыны ў іх кантэксце. Тут ёсць як рарытэтныя выданні ХІХ - першай паловы ХХ ст., так і навейшыя публікацыі (аўтарскія манаграфіі, матэрыялы канферэнцый і інш.), многія з якіх ужо сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.

На сайце створаны і папаўняюцца асабістыя старонкі шэрагу беларускіх гісторыкаў. Тут знаходзяцца электронная версія часопісаў "Лідскі летапісец", "Ziemia Lidzka", тэкставы архіў газеты "Наша слова". Сайт мае болей за 1500 наведвальнікаў у дзень і служыць на карысць гістарычнай навуцы, краязнаўству, адукацыі і асветы.

Публікацыі пра Л. Лаўрэша:

"Павет" Леаніда Лаўрэша // Лідскі летапісец. - 2001. - № 3. - С. 1.

Лявон Лаўрэш, рэдактар аднаго з найбольш грунтоўных краязнаўчых сайтаў "Pawet" // Наша слова. - 2008. - 27 лютага.

Суднік С. Лідскія беларускамоўныя сайты // Наша слова. - 2008. - 10 снежня.

Леаніду Лаўрэшу - 50 // Наша слова. - 2013. - 27 лютага. - С. 1

Марозава С.В. Мае адкрыцці Леаніда Лаўрэша // Наша слова. - 2013. - 27 лютага. - С. 7.

Марозава С.В. Мае адкрыцці Леаніда Лаўрэша // Лідская газета. - 2013. - 28 лютага. - С. 4.

C.В. Марозава, доктар гістарычных навук, прафесар

Спіс важнейшых публікацый Л.Л. Лаўрэша

Кнігі:

1. Лаўрэш Л., Круцікаў У. Лiда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках. - Ліда, 2001. - 108 с. (у суаўтарстве).

2. Лаўрэш Л. Генерал Кіпрыян Кандратовіч (Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублiкi). - Ліда, 2007. - 43 с.

3. Лаўрэш Л. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне / пад рэд. С. В. Марозавай. - Полацк: Грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата ў г. Полацку, 2012. - 128 с.

4. Лаўрэш Л. "I зорнае неба над галавой…": Нарысы з гiсторыi астраномii. - Мінск: Лімарыус, 2013. - 266 с.

Артыкулы:

1. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Сонечны гадзіньнік у в. Ішчална // Лiдзкi Летапiсец, № 8. С. 21.

2. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Сонечны гадзіньнік у в. Ішчална // Cпадчына. № 2-2000. С. 139-141.

3. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Камень-следавік ў в. Бабры // Лiдзкi Летапiсец № 9 С. 24.

4. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Архітэктура Лідчыны. Готыка // Лiдскi Летапiсец № 11. С. 32-34.

5. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Мажэйкаўскія сядзібна-паркавыя комплексы // Спадчына № 1-2. 2001 г. С. 206-212.

6. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква ў Лідзе і Лідскім павеце. "Наша слова" № 44 (631), 26 лістапада 2003 г.

7. Lawresz Leonid. Kosciol greko-katolicki w Lidzie i Ziemi Lidzkiej. Ziemia Lidzka, s. 44.

8. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Гісторыя парафіі ў Ішчалне. 490 гадоў Ішчалнянскай парафіі. "Наша слова" № 22 (708) 15 чэрвеня 2005 г.

9. Лаўрэш Леанід. Гайцюнішкі. "Наша слова" № 40 (726), 2005.

10. Лiдзяне ХХ стагоддзя // "Лідскі летапісец" № 14. С. 9-11.

11. Lidzianie XX wieku. "Ziemia Lidzka" № 44, styczen 2001 r.

12. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Паданні вёскі Бабры. "Наша слова" № 31 (717), 17 жніўня 2005 г.

13. Лаўрэш Леанід, Лаўрэш Галіна. Каталіцкае Cвята Божага нараджэння ў Лідзе. "Наша слова" № 52 (788), 27 снежня 2006 г.

14. Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Генерал Кіпрыян Кандратовіч і інш. // Спадчына № 1-2002. С. 161-166.

15. Лаўрэш Леанід. Міністр БНР, генерал Кіпрыян (Цыпрыян) Кандратовіч. "Наша слова" № 9 (596), 10 (597), 11 (598), 2002 г.

16. Лаўрэш Леанід. Генерал Кіпрыян Кандратовіч на службе БНР "Наша слова" № 10 (645), 17 сакавіка 2004 г.

17. Лаўрэш Леанід. Генерал Кіпрыян Кандратовіч. Лідскі летапісец № 4 (32), 2005 г.

18. Лаўрэш Леанід. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Пачатак. "Наша слова" № 18 (806), 2 траўня 2007 г.

19. Лаўрэш Леанід. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Заканчэнне. "Наша слова" № 23 (811), 13 чэрвеня 2007 г.

20. Лаўрэш Леанід. Крэскі да біяграфіі генерала К. Кандратовіча. "Наша слова" № 40 (828), 10 кастрычніка 2007 г.

21. Лаўрэш Леанід. Астранамічная абсерваторыя ў Гародні. "Наша слова" № 3 (842), 16 студзеня 2008 г.

22. Лаўрэш Леанід. Астраномія ў Віленскім універсітэце. "Наша слова" № 9 (848), 27 лютага 2008 г.

23. Лаўрэш Леанід. Аляксандра Нарбутоўна, лідзянка - акадэмік Берлінскай акадэміі. "Наша слова" № 15 (854), 9 красавіка 2008 г.

24. Лаўрэш Леанід Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Гістарычны альманах. Том 13. 2007. С. 109-118.

25. Lawresz Leonid. Miejsce zawarcia ugody ostrowskiej 1392 r. "Ziemia Lidzka" № 2 (78), 2007.

26. Лаўрэш Леанід. Персанажы Шэкспіра ў Літве. Граф Дэрбі. "Наша слова" № 31 (870) ад 30 ліпеня 2008 г. і № 32 (871), 6 жніўня 2008 г.

27. Лаўрэш Леанід. Персанажы Шэкспіра ў Літве. Генры Персі Хотспур. "Наша слова" № 35 (874) ад 27 жніўня 2008 г.

28. Лаўрэш Леанід. Персанажы Шэкспіра ў Літве. Джон Бафорт. "Наша слова" № 42 (881) ад 15 кастрычніка 2008 г.

29. Лаўрэш Леанід. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзе заснавання горада. Матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Ліда, 3 кастрычніка 2008 г.). Ліда. 2009. С. 44-48.

30. Лаўрэш Леанід. У пошуках знакамітага Вострава. "Лідская газета" №127(11652) 11 лістапада 2008 г.

31. Лаўрэш Леанід. Марцін Пачобут-Адляніцкі. "Наша слова" №9 (900), 4 сакавіка 2009 г. і №10 (901), 11 сакавіка 2009 г.

32. Лаўрэш Леанід. Занатоўкі да біяграфіі міністра БНР генерала Кандратовіча. "Наша слова" № 13 (904), 1 красавіка 2009 г.

33. Лаўрэш Леанід. Скасаванне уніі на Лідчыне. Царква. №1 (60). 2009, 17 сакавіка.

34. Лаўрэш Леанід. Ян Снядэцкі. "Наша слова" №20 (911) 20 траўня 2009 г., № 21 (912), 27 траўня 2009 г., № 22 (913), 3 чэрвеня 2009 г.

35. Лаўрэш Леанід. Вітольд Карлавіч Цэраскі. Да 160-тых угодкаў з дня нараджэння. "Наша слова" №№ 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень - жнівень 2009 г.

36. Лаўрэш Леанід. Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч. Наша слова № 47 (938), 25 лістапада 2009 г., № 48 (939), 2 снежня 2009 г., № 48 (939), 9 снежня 2009 г., № 50 (941), 16 снежня 2009 г., № 51 (942), 23 снежня 2009 г.

37. Лаўрэш Леанід. Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна. 2009. C. 208-214.

38. Лаўрэш Л.Л. Ліквідацыя грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа. Частка 1. Гродна : ГрДУ, 2009. C. 333-339.

39. Лаўрэш Леанід. Царква ў Дзікушках на Лідчыне. // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа. Частка 2. Гродна : ГрДУ, 2009. C. 311-316.

40. Генерал Кіпрыян Кандратовіч. 150 гадоў з дня нараджэня. // Лiдскi Летапiсец № 1-2 (45-46), студзень-чэрвень 2009 г. С. 24-27.

41. Лаўрэш Леанід. Лідская Дайнова // Наша слова № 22 (965), 2 чэрвеня 2010 г.

42. Лаўрэш Л. Ксёндз Дзіянісій Хлявінскі, Філамат // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). 2010. С. 172-175.

43. Лаўрэш Леанід. Радуньскі замак // Наша слова № 25 (968), 23 чэрвеня 2010 г.

44. Лаўрэш Л. Аляксандра Нарбут з Ліды - акадэмік Берлінcкай акадэміі навук // 3-я Нефёдаўскія чытанні. Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць. ВКЛ у гісторыі Беларусі. Т. ІІІ. Мінск. 2009. С. 120-124.

45. Лаўрэш Леанід. Каменныя магілы Лідчыны // Наша слова № 28 (971), 15 ліпеня 2010 г.

46. Лаўрэш Леанід. Камяні-следавікі Лідчыны // Наша слова № 35 (978), 1 верасня 2010 г., Наша слова № 36 (979), 8 верасня 2010 г.

47. Лаўрэш Леанід. Ян Снядэцкі (1756 - 1830) - навуковец і асветнік гістарычнай Літвы // Гістарычны альманах. Том 15. 2009. С. 75-88.

48. Лаўрэш Леанід. Капліца на Лідскім чыгуначным вакзале // Наша слова № 41 (984), 13 кастрычніка 2010 г.

49. Лаўрэш Леанід. Генерал Кіпрыян Кандратовіч: крэскі да жыцця // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 2. 2010. С. 81-105.

50. Леанід Лаўрэш. Літоўскія прыгоды шэксьпіраўскіх пэрсанажаў. // ARCHE. № 10 - 2010. С. 145-156.

51. Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі: забыты паэт // Наша слова № 5 (1000), 2 лютага 2011 г.

52. Лаўрэш Л. Прамысловасць горада Ліда ў 1920-30-я гг. // Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі ў ХІХ - пачатку ХХІ ст.: зб. навук. арт. Гродна, 2010. C. 181-188.

53. Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1830-1831 гг. // Наша слова № 19 (1014), 11 траўня 2011 г.; № 20 (1015), 18 траўня 2011 г.; № 21 (1016), 25 траўня 2011 г.; № 22 (1017), 1 чэрвеня 2011 г.; № 23 (1018), 8 чэрвеня 2011 г.

54. Лаўрэш Леанід. Селішчы і гарадзішчы гістарычнай Лідчыны // Наша слова № 27 (1022), 6 ліпеня 2011 г.

55. Лаўрэш Леанід. Архітэктура нацыянальнага рамантызму на Лідчыне // Наша слова № 37 (1032), 14 верасня 2011 г; №38 (1033), 21 верасня 2011 г.

56. Лаўрэш Леанід. "Жыў аднойчы рыцар…", або сляды герояў Шэкспіра ў старажытнай Беларусі // Маладосць № 9 - 2011. C. 121-126.

57. Лаўрэш Леанід. След вялікай каметы 1811 г. у сусветнай культуры // Роднае слова № 10 - 2011. С. 88-92.

58. Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі - забыты паэт // Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011. C. 194-200.

59. Лаўрэш Леанід. Нагародавічы // Наша слова № 49 (1044), 7 снежня 2011 г.

60. Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут - акадэмiк Берлiнскай акадэмii навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6-16.

61. Лаўрэш Леанiд. Размова са старым шляхціцам // Наша слова № 3 (1050), 18 студзеня 2012 г., № 4 (1051), 25 студзеня 2012 г., № 5 (1052), 1 лютага 2012 г., № 6 (1053), 8 лютага 2012 г., № 7 (1054), 15 лютага 2012 г.

62. Лаўрэш Леанід. Праўду ў яміну не закапаеш, або шукайце і знойдзеце // Маладосць № 2-2012. С. 96-100.

63. Лаўрэш Леанід. Касцёл у Начы // Наша слова № 14 (1061), 4 красавіка 2012 г.

64. Лаўрэш Леанід. Сляды герояў Шэкспіра ў Беларусі і на Лідчыне // Лідская газета № 41 (12153), 10 красавіка 2012 г.

65. Лаўрэш Леанід. Крыніцы для вывучэння гісторыі калоніі дзяржаўных дамоў у Лідзе (1920-я - 1930-я гг.) // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база: зб. навук. арт. Гродна, 2011. С. 362-366.

66. Лаўрэш Леанiд. Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Наша слова № 19 (1066), 10 траўня 2012 г.; Наша слова № 20 (1067), 16 траўня 2012 г.

67. Лаўрэш Леанiд. Вайна 1812 г. у Літве і на Лідчыне // Наша слова № 24 (1071), 13 чэрвеня 2012 г., № 25 (1072), 20 чэрвеня 2012 г., № 26 (1073), 27 чэрвеня 2012 г,. № 27 (1074), 4 ліпеня 2012 г.

68. Лаўрэш Леанід. Таямнічыя замкі Лідчыны // Маладосць №6-2012. С. 97-100.

69. Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1830-1831 гг. Да 180-х угодкаў // Лідскі летапісец № 4 (56), 2011 г. С. 18-28.

70. Лаўрэш Леанід. Вітольд Карлавіч Цэраскі // Гістарычны альманах. Том 17. 2011. С. 101-124.

71. Лаўрэш Леанід. Пагадненне 1392 г. у Востраве пад Лідай // Лідская газета № 103 (12215), 11 верасня 2012 г.

72. Лаўрэш Леанід. След старадаўняга палаца ў Дайнаве // Лідская газета № 114 (12226), 6 кастрычніка 2012 г.

73. Лаўрэш Леанiд. Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Лiдскi летапiсец № 1 (57) - 2012 г. С. 30-39.

74. Лаўрэш Леанiд. Размова са старым шляхціцам // Лiдскi летапiсец № 2 (58) - 2012 г. С. 51-61.

75. Лаўрэш Леанiд. Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух. Матэрыялы Рэспубліканская навукова-практычнай канферэнцыі 16 красавіка 2012 г. Мінск, 2012. С. 173-186.

76. Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах // Лідская газета № 125 (12237), 1 лістапада 2012 г.

77. Лаўрэш Леанід. Аляксандра Нарбут: жанчына-акадэмік // Лідская газета № 129 (12241) 13 лістапада 2012 г.

78. Лаўрэш Леанід. Цэзары Каменскі // Наша слова № 46 (1093), 14 лістапада 2012 г.; Наша слова № 47 (1094), 21 лістапада 2012 г.

79. Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. Замак на пачатку XX ст. // Лідская газета № 143 (12225), 15 снежня 2012 г.

80. Лаўрэш Леанід. Дайноўскі і Радуньскі замкі гістарычнай Лідчыны. Нататкі краязнаўцы // Румлёўскія старонкі: Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю: матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства "Румлёўскія чытанні" (Гродна, 18 лют. 2011 г.) / Гродна, 2011. C. 39-45.

82. Лаўрэш Леанiд. Вайна 1812 г. у Літве і на Лідчыне // Лiдскi Летапiсец № 3 (59) - 2012 г. С. 29-48.

83. Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут: жанчына-акадэмік у XVIII стагоддзі // Через гендерное равенство - к участию в общественной и политической жизни общества: материалы ІІ Республиканской научн. - практ. конф. 15 июня 2012 г. / Мозырь, 2012. С. 177-179.

84. Лаўрэш Леанід. Каменныя магілы і камяні-следавікі Лідчыны. // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 1 / Уладальнік і рэдактар А. Е. Тарас. - Мінск, 2013. С. 34-41.

85. Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Перад паўстаннем // Наша слова № 4 (1103), 23 студзеня 2013 г.; № 5 (1104), 30 студзеня 2013 г.; № 6 (1105), 6 лютага 2013 г.; № 7 (1106), 13 лютага 2013 г.; № 8 (1107), 20 лютага 2013 г.

86. Лаўрэш Леанід. Пачатак будаўніцтва гімназіі імя гетмана Караля Хадкевіча ў Лідзе // Лiдскi летапiсец № 4 (60) - 2012 г. С. 32-36.

87. Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. Замак у 1915-1918 гг. // Лідская газета № 1 (12261) 5 студзеня 2013 г.; Лідская газета № 27 (12287) 12 сакавіка 2013 г.

88. Лаўрэш Леанід. Пачатак будаўніцтва гімназіі імя гетмана Караля Хадкевіча ў Лідзе // Лiдскi летапiсец № 4 (60) - 2012 г. С. 32-36.

89. Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. За нашу і вашу свабоду // Наша слова № 11 (1110) 13 сакавіка 2013 г.; № 12 (1111) 20 сакавіка 2013 г.; № 13 (1112) 27 сакавіка 2013 г.; № 14 (1113) 3 красавіка 2013 г.; № 15 (1114), 10 красавіка 2013 г.

90. Лаўрэш Леанід. Яўген фон Гротэ дэ Буко - першы кіраўнік беларускага руху ў Лідзе // Наша слова № 12 (1111), 20 сакавіка 2013 г.

91. Леанід Лаўрэш. Гайцюнішкі // Маладосць №2, 2013. С. 114-118.

92. Лаўрэш Л. Пасля паўстання /// Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі. Матэрыялы навукова-практычнай канференцыі (Менск, 23 сакавіка 2013 г.). Мінск, 2013. С. 5-12.

Мар'ян Андрэевіч Баяровіч
80 гадоў з дня нараджэння

БАЯРОВІЧ Мар'ян Андрэевіч нарадзіўся 1 студзеня 1933 г. у вёсцы Альгецішкі Ашмянскага р-на Гарадзенскай вобласці. Беларус. Адукацыя вышэйшая. Закончыў Беларускую акадэмію музыкі па класе баяна ў 1970 годзе. Па спецыяльнасці выкладчык. Працоўны стаж 50 гадоў.

БАЯРОВІЧ Мар'ян Андрэевіч.

Працоўную дзейнасць пачаў з траўня 1951 года сакратаром, а затым старшынём Ашмянскага сельскага Савета.

З верасня 1954 г. па жнівень 1958 г. вучыўся ў Гарадзенскай музпеднавучальні, а з верасня 1958 г. па студзень 1975 г. ужо працаваў выкладчыкам, загадчыкам аддзялення, намеснікам дырэктара па навучальнай рабоце Гарадзенскай музпеднавучальні.

З 1975 г. працаваў намеснікам дырэктара, з 1977 г. - дырэктарам Лідскай музнавучальні, а з лістапада 1996 г. - выкладчыкам.

Мар'ян Баяровіч праводзіў вялікую работу па адраджэнні беларускай культуры, па пераходу навучальні на выкладанне на роднай мове, па развіцці беларускага мастацтва ў горадзе і вобласці, па выхаванні ў навучэнцаў і супрацоўнікаў навучальні нацыянальнай самасвядомасці. Дзякуючы намаганням М.А. Баяровіча, агульнанавучальныя і групавыя пазакласныя мерапрыемствы праводзіліся на роднай мове, 43 выкладчыкі з 72 вучэбна-выхаваўчую работу праводзілі на беларускай мове.

Наогул, у навучальні ўсё гаварыла аб тым, што нацыянальнае адраджэнне - не пустыя словы ў гэтых сценах. Афармленне ўсёй нагляднай агітацыі было выканана на беларускай мове. Першы паверх вучэбнага корпуса аформлены тэматыкай беларускага музычнага мастацтва, у цантры якога была памешчана нацыянальная сімволіка Рэспублікі Беларусь - герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

М. Баяровіч актыўна ўдзельнічаў ў метадычнай і грамадскай працы. З'яўляўся старшынём Лідскага метадычнага аб'яднання выкладчыкаў дзіцячых музычных школ, старшынём Лідскага аддзялення Беларускага Саюза музычных дзеячоў, сябар Управы БСМД. Быў старшынём рады Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Лідскай музнавучальні, сябрам рады Лідскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.

Пры Мар'яне Баяровічы ў Лідскай музычнай навучальні была другая па велічыні арганізацыя ТБМ у горадзе. Выкладаць беларускую мову ў навучальню быў запрошаны старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Міхась Мельнік. І трэба разумець, што навучэнцы праходзілі цудоўную школу патрыятызму, любові да сваёй Бацькаўшчыны, любові да беларускай мовы і беларускай культуры. Навучальня ўзяла неафіцыйнае шэфства над помнікам Францішку Скарыну, і на кожнае свята да помніка клаліся кветкі ад навучэнцаў музнавучальні.

Абвесткі і іншыя дакументы Лідскіх гарадскіх арганізацый ТБМ і БНФ "Адраджэньне" ў 90-я гады ХХ стагоддзя размнажаліся не дзе-небудзь, а на ксераксе музнавучальні, з ведама дырэктара Мар'яна Баяровіча.

М. Баяровіч выдаў два зборнікі: "Зборнік апрацовак беларускіх народных песень і танцаў, твораў беларускіх кампазітараў для двухраднага храматычнага гармоніка, баяна і акардэона ў дапамогу выкладчыкам пачатковага, сярэдняга і вышэйшага звяна музычнай адукацыі" (Мінск, Беларускі кнігазбор, 1998), "170 беларускіх народных песень Гродзеншчыны" (Гродна, Ратуша, 2002), якія на V Рэспубліканскім аглядзе метадычнай і творчай работы выкладчыкаў навучальных устаноў мастацтва і культуры ўзнагароджаны Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Значную работу па развіцці і прапагандзе нацыянальнай культуры праводзілі музычныя калектывы навучальні: жаночы народны фальклорны хор, беларускі народны аркестр, рэпертуар якіх складаўся з беларускай народнай музыкі і твораў беларускіх кампазітараў. Канцэртныя выступленні гэтых калектываў былі вядомы не толькі ў вобласці, але і за мяжой.

Пастановай Прэзідыюма Гарадзенскага абласнога савета ўзнагароджаны Ганаровай граматай за шматгадовую работу па адраджэнні беларускай нацыянальнай культуры і падрыхтоўцы музычных кадраў.

За поспехі ў працы ўзнагароджаны:

1. Граматай і медалём Вярхоўнага Савета БССР (1960 г.).

2. Медалём "За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна" (1970 г.).

3. Нагрудным знакам "Выдатнік народнай асветы" (1972 г.).

4. Бронзавым медалём ВДНГ СССР "За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР" (1979 г.).

5. Медалём "Ветэран працы" (1990 г.).

Пахавалі Мар'яна Баяровіча 21 жніўня 2006 года на Лідскіх могілках па Крупаўскай дарозе.

Станіслаў Суднік.

Аляксандр Васільевіч Жалкоўскі
80 гадоў з дня нараджэння

ЖАЛКОЎСКІ Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 1.03.1933 г. у в. Сасновы Бор (да перайменавання - Цёмнае Балота) Шчучынскага раёна. Працаваў адказным сакратаром Васілішкаўскай раённай газеты (1950 г.), рэдактарам ЖАЛКОЎСКІ Аляксандр Васільевіч. Воранаўскай (1961-1962 г.) і Мастоўскай (1965-1969 гг.) раённых газет. У Лідзе з 1962 г. Быў рэдактарам Лідскай газеты "Уперад" у 1969-89 гг. Наступныя гады працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты "Гродзенская праўда". Лаўрэат прэмій творчых конкурсаў, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і ганаровым знакам "2000 год Хрысціянству". Сябар Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ з дня заснавання. Аўтар шматлікіх артыкулаў публіцыстычнага і краязнаўчага характару, у тым ліку сталы карэспандэнт газеты "Наша слова". Адзін з стваральнікаў лідскай кнігі "Памяць".


Аматарам мастацкага слова вядомы ўздзенскі Нізок, багаты на паэтаў. На гэтае паселішча падобныя дзятлаўскія Зачэпічы, якія слынны Ул. Калеснік назваў гняздом паэтаў. А вось Валянцін Блакіт у мемуарах "Уваскрасенне ўчарашняга дня" (часопіс "Дзеяслоў" № 6 за 2007 г.) параўноўвае з вёскай Нізок роднае Вострава, бо яно было багатае на рэдактараў, вось радкі з расповяду В. Блакіта: "Саша Жалкоўскі доўгія гады рэдагаваў адну з лепшых у рэспубліцы лідскую газету "Уперад", Саша Сыч - "Астравецкую праўду", ну і я больш за трыццаць гадоў - "Вожык".

Аўтар мемуараў прыгадвае, як юныя карэспандэнты з Вострава марылі стаць журналістамі і дасыламі свае нататкі ў розныя рэдакцыі: "Творчую пальму першынства трымаў старэйшы Саша Жалкоўскі, чые допісы друкавала не толькі раёнка, а часам абласная і нават рэспубліканскія газеты. Навыперадкі за ім гналіся мы, маладзейшыя... Пасля сямігодкі Жалкоўскага ўзялі на работу ў рэдакцыю ў суседнюю Астрыну."

Летам 1950 года ў тым невялікім мястэчку, якое было цэнтрам Васілішкаўскага раёна, 17-гадовы Саша Жалкоўскі пачаў працаваць адказным сакратаром рэдакцыі раённай газеты "Ленінскі шлях". Так пачалася яго журналісцкая біяграфія даўжынёй амаль шэсцьдзесят гадоў. А сасваталі яго на тую пасаду наборшчык мясцовай друкарні Міхаіл Яропкін, які партызаніў у Астрынскай старане ў гады нямецкай акупацыі, і рэдактар Платон Дубовік, таксама былы партызан, толькі з Бярэзіншчыны. Яны ацанілі здольнасці селькара і не памыліліся: пасля атрымання адпаведнай адукацыі іх вылучэнец у розныя гады узначальваў воранаўскую, мастоўскую, лідскую газеты, звыш 15 гадоў працаваў у "Гродзенскай праўдзе", супрацоўнічаў з такімі выданнямі, як "Звязда", "Беларуская ніва", "Літаратура і мастацства", "Краязнаўчая газета", "Наша слова", "Настаўніцкая газета", "Прынёманскія весці", "Лідская газета", "Лідскі летапісец" і інш.

Артыкулы, нарысы, інтэрвію, допісы А. Жалкоўскага адрозніваюцца глыбокім зместам, каларытнасцю мовы, асабістым поглядам. Для пацвярджэння вышэй сказанага нагадаю словы Івана Лазуты, былога рэдактара Смаргонскай газеты "Светлы шлях": "Духам здаровага творчага саперніцтва былі прасякнуты нашы рэдакцыйныя будні, працавалася ахвотна, прыемна і лёгка. Такі дабратворны мікраклімат стварыў і падтрымліваў у калектыве наш паважаны шэф - рэдактар лідскай газеты "Уперад" Аляксандр Васільевіч Жалкоўскі. Мы стараліся раўняцца на яго і ў плане творчым: публікацыі рэдактара вызначаліся вастрынёй і дакладнасцю, цікавай формай падачы, былі выразна адметны жывым, вобразным словам. Амаль што сем гадоў пашчасціла мне працаваць пад прафесійнай і бацькоўскай апекай Аляксандра Васільевіча." (Іван Лазута "Пара ісці" з кнігі А. В. Богуша і В. П. Амелькі "Призвание быть журналистом", Гародня, 2008 г.).

Як грамадзянін і чалавек А. Жалкоўскі займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Яго дабрачынная дзейнасць мае свае заслужаныя вынікі. Так у бытнасць рэдактарам газеты "Уперад" яе кіраўнік і яго калегі прымалі ўдзел у донарскім руху і ў дзейнасці Савецкага фонду міру, за што Аляксандр Жалкоўскі ўганараваны званнем "Ганаровы донар СССР" і Ганаровай граматай Савецкага фонду міру за подпісам яго старшыні легендарнага героя мінулай вайны Аляксея Марэсьева. За шматлікія публікацыі аб духоўнай прыгажосці чалавека ён узнагароджаны медалём "2000 год Хрысціянству".

Трэба адзначыць, што тэматыка публіцыстычных матэрыялаў А. Жалкоўскага даволі разнастайная. Гэта і падзеі культурнага жыцця рэгіёна, творчая дзейнасць мастацкіх калектываў і асобных паэтаў, скульптараў, мастакоў, музыкаў, гэта і грамадскія з'явы, праблемы эканомікі, дзейнасць уладных структур, грамадскіх арганізацый, міжнацыянальныя адносіны, жыццё ўстаноў адукацыі...

А. Жалкоўскі ведаў практычна ўсіх літаратараў Лідчыны, і быў асабіста добра знаёмы з многімі з іх. Ён адкрыў шматлікім чытачам імя земляка з Варшавы, вядомага публіцыста і збіральніка фальклору Лідчыны Земавіта Фядэцкага, сына землеўласніка з маёнтка Лебяда.

А. Жалкоўскі вылучаўся сваёй добразычлівасцю, увагай да ўсяго і кожнага.

Алесь Жалкоўскі на працягу ўсяго жыцця заставаўся змагаром за роднае слова, заступнікам за народ беларускі. У апошнія гады, калі раённыя і абласныя газеты сталі больш рускамоўнымі, Алесь Васільевіч не здаўся, не апусціў рук, не здрадзіў роднай мове. І яго беларускасць была настолькі натуральнай, што іншым ён і не ўяўляўся.

Нітка жыцця вядомага, руплівага і таленавітага краязнаўца, журналіста, шчырага змагара за беларускасць Алеся Жалкоўскага абарвалася ў Лідзе 14 красавіка 2011 года.

Правесці ў апошні шлях Алеся Жалкоўскага прыйшлі і работнікі ідэалагічнага аддзелу Лідскага райвыканкаму ды старшыня райсавету і сябры ТБМ ды БНФ. І надпіс на крыжы быў па-беларуску і большасць вянкоў падпісана па-беларуску. Але самае галоўнае, што калі прыйшла пара на жалобным мітынгу сказаць апошняе "Бывай", унучка Насця развіталася з дзедам на чысцюткай і натуральнай беларускай мове. Не толькі сам пражыў беларусам Алесь Жалкоўскі, але і пакінуў сваю беларускасць у спадчыну, перадаў з генамі і крывёю.

Міхась Мельнік, Алесь Хітрун.

Аляксандр Віктаравіч Шарапа
75 гадоў з дня нараджэння

Шарапа Аляксандр Віктаравіч. Доктар гістарычных навук (1988). Прафесар Нарадзіўся 26 студзеня 1938 г. у в. Ходараўцы. Скончыў Жалудоцкую СШ (1955), фізіка-матэматычны факультэт Менскага педінстытута імя М. Горкага (1960). Настаўнік Вілейскай школы-інтэрната (1961) Працаваў у камсамольскіх і партыйных установах, пачынальна ад гаркама камсамолу да апарату ЦК КПБ (1961-73). Аспірант ВПШ імя К. Маркса ў Берліне (1973-76). Абараніў кандыдацкую дысертацыю (1977). Сакратар парткаму Менскай вышэйшай партыйнай школы. Прарэктар БДУ па міжнародных сувязях (1982-92). Абараніў доктарскую дысертацыю (1988). Прафесар (1989). Ініцыятар стварэння кафедры міжнародных адносін і яе загадчык (з 1992). Адзін з арганізатараў факультэта міжнародных адносін БДУ і яго першы дэкан (1995-2008). Спецыялізуецца на вывучэнні глабальных тэндэнцый сусветнага развіцця, актуальных праблемах беларуска-расійскай інтэграцыі, унутранай і вонкавай палітыкі ФРГ. Неаднаразова чытаў лекцыі ў якасці запрошанага прафесара ў замежных універсітэтах.

Чалец Навуковай Рады БДУ, рэдкалегіі "Веснік БДУ" і рэдакцыйнай рады "Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін". Чалец камісіі па прысуджэнні прэміі БДУ ім. В. І. Пічэты, чалец Кіравання Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў БДУ. Віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі палітычных навук. Супрацоўнік цэнтра вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі (з 2008). "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998), "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2004). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1996). Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку трох манаграфій, навучальных дапаможнікаў.

Некаторыя працы:

О некоторых аспектах внешней политики ФРГ на современном этапе. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 1999. № 4.

Российско-белорусская интеграция и общественное мнение. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2000. № 1.

Косовский конфликт: последствия и уроки. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2000. № 3.

Союз России и Беларуси: проблемы и перспективы в свете глобализации. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2001. № 2.

Белорусско-германские отношения на современном этапе: основные проблемы и перспективы. // Внешняя политика Беларуси в исторической ретроспективе. 2002.

Беларусь и Россия в XXI веке. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2003. № 3.

Политические системы и внешняя политика Германии, Австрии и Швейцарии: учебное пособие. 2007.

Польша - Беларусь: история и современность. // Журн. междунар. права и междунар. отношений. - 2007. № 4.

Тенденции мировой политики на современном этапе. // Вестник БГУ. Серия 3. 2009. № 1.

Внешняя политика Республики Беларусь в 2000-е годы (в соавт.). 2011.

АНТОСЬ САВУК
45 гадоў з дня нараджэння

Антон Уладзіміравіч САУК (творчы псеўданім Антось Савук ) нарадзіўся 13 лютага 1968 года ў горадзе Лідзе. Вучыўся спачатку ў Шайбакоўскай базавай школе, а з 1983 па 1985 год у сярэдняй школе №1 г. Ліды.

Антон Уладзіміравіч САУК.

Пасля заканчэння школы спрабаваў стаць студэнтам Санкт-Пецярбуржскага дзяржаўнага ўніверсітэта грамадзянскай авіяцыі, але не прайшоў па конкурсе.

З 1985 па 1986 год працаваў слесарам ва УМСР-163.

У 1986 годзе паступіў ў Беларускі палітэхнічны інстытут на будаўнічы факультэт і па заканчэнні атрымаў кваліфікацыю інжынера-эканаміста.

Служыў ва Узброенных Сілах СССР у 1987-1989 гг.

Працаваў майстрам у БУ-104, УМСР-163, прарабам у БУ-103, УМСР 163 ААТ БМТ №19 г. Ліды.

Антось Савук вёў актыўную і рознабаковую краязнаўчую і даследчую працу. Склаў дастаткова шырокі Лідскі біяграфічны даведнік, апублікаваў шэраг краязнаўчых даследванняў у перыядычных выданнях. Прыступіў да падрыхтоўкі вялікіга даследвання "Млыны Лідчыны", апублікаваў некалькі замалёвак па гэтай тэме.

Але асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала "Гісторыя Лідскага аэрадрома". Працуючы над гісторыяй Лідскага аэрадрома Антось Савук устанавіў цесныя сувязі з многімі даследчыкамі гісторыі авіяцыі.

Але ўся гэтая праца была перапынена зусім нечакана і неспадзявана.

27 кастрычніка 2003 года на 36-м годзе жыцця ад крывацёку ў галаву пакінуў гэты свет карэспандэнт часопіса "Лідскі летапісец", сябар Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў і проста цудоўны чалавек.

Бібліяграфія:

1. Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915) / А.Савук // Лiдскi летапiсец. - 2001. -№4. - С. 8-15.

2. Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915): [да 95-годдзя перадыслакацыі 9-й паветраплавальнай роты і 90-годдзя стварэння вайсковага аэрадрома ў Лідзе] / А.Савук // Лідскі летапісец. - 2002. - №1. - С. 22-27.

3. Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915): [да 95-годдзя перадыслакацыі 9-й паветраплавальнай роты і 90-годдзя стварэння вайсковага аэрадрома ў Лідзе] / А.Савук // Лідскі летапісец. - 2002. - №2. - С. 17-22.

4. Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915): [да 95-годдзя перадыслакацыі 9-й паветраплавальнай роты і 90-годдзя стварэння вайсковага аэрадрома ў Лідзе] / А.Савук // Лідскі летапісец. - 2002. - №3. - С. 29-33.

5. Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915): [да 95-годдзя перадыслакацыі 9-й паветраплавальнай роты і 90-годдзя стварэння вайсковага аэрадрома ў Лідзе] / А.Савук // Лідскі летапісец. - 2002. - №4. - С. 27-33.

6. Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1919-1939) : савецка-польская вайна / Антось Савук // Лідскі летапісец. - 2003. - №1. - С. 28-32.

7. Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1919-1939) : 11-ты полк знішчальнікаў / Антось Савук // Лідскі летапісец. - 2003. - №2. - С. 28-34.

8. Савук, А. Родам з Лідскага павета / Антось Савук // Памяць : гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на. - Мінск, 2004. - C. 124-126.

9. Савук, А. Адмысловы прафесар натуральнай гісторыі : [пра вучонага ў галіне прыродазнаўства Станіслава Юндзіла (1761 г., в. Ясянцы Воранаўскага р-на] / Антось Савук // Лiдская газета. - 2007. - 25 жніўня. - C. 5.

10. Савук, А. Праз турму і катаванні: светлай памяці ксендза Ч. Янкоўскага / Антось Савук // Лідскі летапісец. - 2001. - №3 (15). - С. 25-28.

11. Савук, А. Паслядоўнік Лінэя: 240 год з дня нараджэння С.Б. Юндзіла / Антось Савук // Лідскі Летапісец. - 2001. - № 2 (14). - С. 13-15.

12. Савук, А. Жывапісец паганскай Літвы: Казіміру Альхімовічу - 160 год з дня нараджэння / Антось Савук // Лідскі летапісец. - 2000. - №4 (12). - С. 11-15.

13. Савук, А. Вацлаў Іваноўскі: 120 гадоў з дня нараджэння / Антось Савук // Лідскі летапісец. - 2000. - №3 (11). - С. 18-21.

14. Савук, А. Друкар з Вялічак: 390 год з дня смерці Яна Карцана / Антось Савук // Лідскі летапісец. - 2001. - №1 (13). - С. 8-10.

Пра яго:

1. Ліда ў краязнаўчым жыцці краіны : [Антось Савук і Станіслаў Суднік прадстаўлялі краязнаўцаў Лідчыны на круглым стале "Краязнаўчы рух на Беларусі - гісторыя развіцця, праблемы і перспектывы"] // Лідскі летапісец. - 2001. - №1 (13). - С. 1.

2. Даследчык гісторыі Лідскага аэрадрома : [Антось Савук (13.02.1968-27.10.2003)] // Лідскі летапісец. - 2003. - №3-4. - С. 1. - (фотавокладка).

Элекронны рэсурс:

Водяные мельницы Лидской земли: памяти Антона Саука: [Электронный ресурс] // Lida-info : информационный сайт города Лиды. - Режим доступа : http://www.lida.info/vodyanye-melnicy-lidskoj-zemli-/. - Загл. с экрана.

Складальнікі: Т.С. Бальцэвіч, Ч.У. Муліца.

Станіслаў Нарбут

160 гадоў з дня нараджэння

Станіслаў Нарбут быў трэцім, самым малодшым сынам Тодара Нарбута - нашчадка старажытнага шляхецкага роду герба "Трубы", ваеннага інжынера, гісторыка і археолага. Станіслаў нарадзіўся ў радавым маёнтку Шаўры Лідскага павету 4 траўня 1853 года. Калі ўспыхнула паўстанне 1863 года, усе старэйшыя сямейнікі не засталіся ў баку ад падзей. Яго старэйшы брат Людвік, паплечнік Каліноўскага, загінуў у баі. Уладальнікаў маёнтка Шаўры абвясцілі небяспечнымі "дзяржаўнымі злачынцамі". Бацьку перасялілі пад нагляд паліцыі ў Вільню, дзе ён хутка памёр. Маці адправілі ў Пензенскую губерню, другога брата, Баляслава - яшчэ далей, у Краснаярск. Маёнтак разам з найбагацейшай гістарычна-археалагічнай калекцыяй і бібліятэкай канфіскавалі. Род Нарбутаў пазбавілі шляхецкай годнасці. Выключэнне зрабілі толькі для маленькіх Станіслава і яго сястры, якія засталіся без бацькоў і без роднай хаты.

Станіслаў Нарбут на аперацыі.

11-гадоваму Станіславу далі прытулак у Вільні сваякі і сястра бацькі. З іхняй падтрымкай і дапамогай ён закончыў вучобу ў першай Віленскай гімназіі ў 1871 годзе. Але набыццё спецыяльнасці для яго ператварылася ў велізарную праблему. Бо ён - сын і брат "дзяржаўных злачынцаў" - не меў права паступаць ва ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі. Але, дзякуючы дапамозе сястры, іншых сваякоў, сяброў і знаёмых, у 1872 годзе Нарбут паступіў на лячэбны факультэт Баварскага каралеўскага ўніверсітэта ў Мюнхене. Праз 7 гадоў, у 1879 годзе, атрымаў не толькі дыплом лекара, але і ступень доктара медыцыны. Тут, за мяжой, і пачалася яго лекарская практыка.

Станіслава Нарбута цягнула на радзіму. Але, каб мець права там лячыць людзей, патрэбен быў дыплом лекара, выдадзены ў Расіі. Таму ён быў вымушаны паступіць у Дэрптцкі ўніверсітэт і закончыць у ім два курсы, каб атрымаць другі дыплом лекара.

Чаму для далейшага жыцця ён выбраў Браслаўшчыну? У лісце да сястры Станіслаў пісаў: "Я ў 1882 годзе прыбыў у Браслаў як першабытны медыцынскі Адам, бо ніколі раней тут лекара не было. Адразу ж улез на браслаўскую гару і ўбачыў у наваколлі 11 азёраў, і ўрачыстасць наваколля глыбока запала мне ў сэрца".

Спачатку ён меў прыватную практыку ў Друі і Браславе. А калі з'явілася вакансія лекара другога ўчастка Нова-Аляксандраўскага павету, Станіслаў 29 красавіка 1904 года падаў прашэнне на імя ковенскага губернатара. Губернатар 6 (шэсць!) разоў адмаўляў. Пасля ўсіх праверак асобы прасіцеля на лаяльнасць, калі ўлады канчаткова пераканаліся, што праваслаўнага кандыдата на гэтую пасаду не будзе, яны задаволілі просьбу католіка Станіслава Нарбута. І той 4 жніўня 1904 года пачаў афіцыйна працаваць. Гэта, бадай, адзіны выпадак у Беларусі, калі доктар медыцыны працаваў у павятовым мястэчку.

У першую чаргу Нарбуту трэба было пабудаваць бальніцу. Менш, чым за два гады цагляная бальніца была пабудавана. Па тых часах для Браслава, у якім было 2,5 тысячы жыхароў, гэта была выдатная, першакласная лячэбніца. Яшчэ не так даўно ў ёй размяшчалася дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы. Цяпер там скіт Полацкага Свята-Панцелеймонаўскага манастыра.

Разам з тым Нарбут набываў велізарны аўтарытэт лекара ў жыхароў Браслаўшчыны. Людзей прываблівалі ягоныя жыццялюбства, няўрымслівасць, жартаўлівасць, бескарыслівасць, надзейнасць, гатоўнасць у любы момант аказаць дапамогу, прынцыповасць, талерантнасць да людзей розных нацыянальнасцяў, веравызнання і маёмаснага становішча. Яго шанавалі за патрыятызм, за любоў да роднага краю. Ён валодаў пяццю мовамі. Нарбуту даводзілася лячыць усе хваробы: унутраныя, жаночыя, вачэй, вуха, горла і носа, а таксама інфекцыйныя і дзіцячыя. Сам ён аддаваў перавагу хірургіі і акушэрскай дапамозе.

Доктар Нарбут не абмяжоўваўся лекарскімі клопатамі. Вялікія беды і страты драўлянаму мястэчку і вёскам Браслаўшчыны прыносілі частыя пажары. У 1895 годзе ён становіцца адным з заснавальнікаў Браслаўскай пажарнай дружыны, якую ўзначальваў да Першай Сусветнай вайны. Праца страхавой касы мястэчка таксама праходзіла з яго ўдзелам. Вельмі негатыўна і непрымірыма доктар ставіўся да п'янства і, як сябар павятовай камісіі, рашуча перашкаджаў распаўсюджванню гэтай звычкі сярод местачкоўцаў. У 1907 годзе ён заснаваў Таварыства народнай цвярозасці. Станіслаў Нарбут захапляўся тэатрам, таму ўдзельнічаў у аматарскіх пастаноўках як актор і рэжысёр. Выдаваў газету "Дух Браслава".

Калі пачалася вайна, яму давялося пакінуць Браслаў і ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на Паўночна-Заходнім фронце загадчыкам вайсковага лазарэта. У час аднаго з баёў яго цяжка параніла, з-за чаго яму ампутавалі нагу. Толькі ў пачатку 1919 года Нарбут вярнуўся ў Браслаў і працягнуў лекарскую практыку.

Калі Браслаў занялі часткі Чырвонай Арміі, Станіслаў не стаў хаваць свайго крытычнага стаўлення да бальшавікоў, але застаўся верным свайму прызначэнню: аказваў лекарскую дапамогу ўсім хворым і параненым людзям.

За польскім часам ён заняў пасаду павятовага лекара. Новыя ўлады падазрона паставіліся да яго як да "рускага чыноўніка", які лячыў чырвонаармейцаў. Нават распачалі следства. У бальніцы яны размясцілі староства і паліцыю. Натуральна, гэта вельмі абурала Нарбута. За лекара заступіліся мясцовыя каталіцкія святары. Аднак нацягнутыя адносіны з польскімі чыноўнікамі ў Нарбута так і засталіся да канца яго дзён. "Тут, у Браславе, я дажыў да старых гадоў і як адданы сабака сыду са свайго паста…" - запэўніў лекар сястру ў лісце ў 1924 годзе. Браслаўчане ж не толькі абралі Станіслава Нарбута ганаровым старшынём пажарнай аховы мястэчка, але і адну з вуліц Браслава назвалі Нарбутаўскай.

У студзені 1925 года Нарбут пакінуў дзяржаўную службу, але працягваў лекаваць людзей. У пачатку сакавіка 1926 года ён выехаў на вазку да хворага. Па дарозе моцна прастудзіўся, але даехаў, дапамог хвораму, а ўжо потым паклапаціўся пра сябе. Аднак хвароба прагрэсіравала, і 11 сакавіка Нарбут памёр ад запалення лёгкіх. У адной з віленскіх газет у некралогу нябожчыка назвалі Нестарам зямлі Браслаўскай.

Удава і чацвёра асірацелых дзяцей Станіслава Нарбута засталіся без сродкаў на існаванне і без прытулку. Жыхары Браслаўшчыны вырашылі паставіць на магіле свайго лекара помнік. За кароткі час сабралі больш чым дастаткова грошай. Тады частку з іх накіравалі на пабудову дома для яго сям'і. Адзін з жыхароў Браслава ахвяраваў свой кавалак зямлі на Замкавай гары на ўзвядзенне помніка лекару. Адносна хутка абеліск быў пабудаваны, і ля яго засвяціў вялізарны ліхтар.

Калі адбылося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, новыя ўлады вуліцу Нарбутаўскую перайменавалі ў вуліцу Кірава. Нават збіраліся знесці помнік Нарбуту. Аднак, як кажуць, рукі не дайшлі, дакладней - не паспелі. Затое паспелі пашчыраваць вандалы. У выніку памятная дошка "ад жыхароў Браслаўскага павету" знікла, знік і ліхтар. Так стаяў гэты абеліск некалькі дзесяцігоддзяў знявечаны. Потым, у пасляваенны час, на ім умацавалі дошку, якая сведчыла, што гэта помнік ахвярам апошняй вайны. Але знікла і яна. І зноў з дзясятак гадоў помнік лекару заставаўся ў непрыстойным стане.

Надышлі бурныя 1990-я гады. Народ пачаў праяўляць цікавасць да сваёй гісторыі. Намаганнямі грамадскіх дзеячаў, краязнаўцаў, гісторыкаў, інтэлігенцыі Браслава, Віцебска, Літвы напаўзабытае імя Станіслава Нарбута пачало вяртацца людзям. Але ўжо нікога з яго нашчадкаў не засталося на радзіме: усе знайшлі прытулак у Польшчы і Даніі.

Асабліва парупіліся браслаўчане пра ўзнаўленне памяці аб сваім лекары ў 2003 годзе, калі яму спаўнялася 150 гадоў. Белпошта выдала мастацкую марку. У мясцовым краязнаўчым музеі пашырылася экспазіцыя матэрыялаў пра яго жыццё і дзейнасць. На абеліску з'явілася драўляная дошка, прызначаная: "Таленавітаму ўрачу-гуманісту ад удзячных жыхароў Браслаўшчыны", і зноў засвяціў ліхтар у вышыні. Праз нейкі час драўляную дошку змянілі на бронзавую з надпісам на беларускай лацінцы: "Станіслаў Осцік Нарбут. 1853-1926. Лекару ўдзячная Браслаўшчына". У двары Браслаўскай ЦРБ устанавілі бронзавы бюст Нарбута, які адліты за сродкі, заробленыя браслаўчанамі на суботніку.

Здавалася б, усё добра: памяць і свядомасць людзей узноўленыя, праўда і справядлівасць перамаглі. Але, не-не, ды ўзнікае нейкая трывога, пачынаюць гнясці сумненні: ці не замала зроблена для памяці такога чалавека?

Генадзь Шэршань.

Ён гонар Нарбутаў збярог!

І

Было ў ім ад родных тое:

Не ўмеў ілгаць, дурыць, лаўчыць.

Жыў толькі праўдаю адною,

Каб гонар роду зберагчы.


Не сябраваў з лайдацтвам, з пыхай,

Гнаў зайздрасць прэч, як найдалей,

Казаў: "Навошта тое ліха?

Мне без яго нашмат лягчэй!"


Ахвярай розных пертурбацый

Стаў у дзяцінстве мой герой:

Паўстання, здрады, карных акцый,

Прайшоўшых жорсткай чарадой,


Няўмольна знішчыўшых дазвання:

Сямейны лад, спакой і быт,

Прынёсшых друз расчараванняў,

Прагнаўшых шчасцейка ў нябыт.


(У Тэадоравага сына

На ўсё жыццё ад той пары

Былі складанымі ўспаміны

Пра свае родныя Шаўры.)


Але жыла пад тым цяжарам,

Як самы лепшы дабрадзей

Жар-птушкай зыркай, вабнай мара

Настрой ўздымаючы вышэй.


Каб спраўдзіць чын яе належна,

Ён нават даў сабе абет,

I з'ехаў з Вільні ў замежны:

Баварскі універсітэт.


Магнітам лекарскія веды

Цягнулі Нарбута ў свой стан,

I за мяжой студэнт наш зведаў,

Што мара не ўвяла ў зман


Яго, а добрай зоркай стала

Ў ягоным лёсе, і таму

Вучыўся хлопец вельмі ўдала,

Адпавядаючы свайму


Жаданню і сваёй заяве,

Пададзенай у рэктарат.

Адточваў спрыт у любай справе,

Як доктар, фельчар і медбрат.

II

... Нібы анёл выратавальны

З'явіўся лекар Станіслаў

У Браслаў з місіяй ухвальнай,

Якую спрытна распачаў.


Ён - паслядоўнік Гіпакрата -

Таленавіты, малады,

Вясёлы, трохі зухаваты

З паветам зжыўся назаўжды.


Бо палюбіў красу азёраў,

Людзей тутэйшых палюбіў

I працай шчырай, бездакорнай

Аўтарытэт ураз набыў.


Было для хворых з'явай новай,

Што ім тактоўна спагадаў

На ўсіх пяці мясцовых мовах

Народны лекар Станіслаў,


Што кожны раз урач выдатны

Быў вельмі лёгкі на пад'ём,

Не вымагаў ніколі платы,

Ахвяраваў уласным сном,


Каб толькі ўзняць на ногі хворых!

У сітуацыі любой

Аптымістычным і бадзёрым

Быў легендарны доктар той.


Імпанавала браслаўчанам,

Ну, літаральна, ўсё ў ім:

Уменні, вопыт і стараннасць

У спалучэнні з залатым


Характарам, з жыццёвым гартам,

Зрабіўшым стоікам яго,

А заадно і бацькі вартым

Таленавітага свайго.


У дні жыццёвых землятрусаў,

У час сумненняў і нуды

Не паддаваўся злым спакусам,

А піў напой "жывой вады",


Якой быў лекарскі занятак -

Быцця зайздросны элексір -

Што адганяў той хцівы статак

I ў душы ўсталёўваў мір.


Аб іншым ён не марыў нават,

Не сніў аб іншым зыркіх сноў,

Захоплены любімай справай -

Аздобай лёсу ўсіх Майстроў.


Казаў тады ў павеце кожны

Пра Станіслава: "Далібог,

Дапамагчы ніхто не зможа,

Калі ўжо Нарбут сам не змог!"


...Дзесяткі год у цэнтры ўвагі

Быў знакаміты наш зямляк.

Чыны знайшлі яго, павага,

Любоў і векавечны знак:


Сама лячэбніца ўзнікла

Ў ціхім Браславе таму,

Што лекар жыў у ім нязвыклы,

Што падуладнымі яму


Былі хваробы, болькі, раны,

Што ўцякала гэта дрэнь

Ад працы Нарбута стараннай,

Нібы ад сонца змрочны цень.


У гонар лекара ад Бога

Даў назву вуліцы народ,

Дзе ў доме веку маладога

Пражыў з сям'ёй ён восем год.


(Сам гэты дом свайму рупліўцу

Па-над азёрнаю вадой

Шматлікія добразычліўцы

Пабудавалі грамадой.)


Урач такую дамінанту

Жыццю мястэчка задаваў,

Што стаў бясспрэчнейшым гарантам

Перадавых грамадскіх спраў!


Не, не адной медычнай працай

Раскрыць свой талент Нарбут змог:

Вучыў з пажарамі змагацца,

Вёў з Мельпаменай дыялог.


Як газетчык, як рэдактар

Не меў у Браславе раўні, -

Ён уяўляў сабою фактар,

Які ўпрыгожваў тыя дні


Ўсяго азёрнага павету,

Куды ўрача калісьці лёс

З богаўхвальнай, людскай мэтай

На крылах светлых мар прынёс!

ІІІ

...Як на сваёй апошняй мілі

Ён без прытомнасці ўпаў,

Трывожна "Трубы" затрубілі:

"Канае лекар Станіслаў!


Канае, як і жыў - прыгожа.

Чакай, павет, прыход нуды,

Бо замяніць яго не зможа

Ніводзін лекар малады".


Сцвярджалі "Трубы" літаральна:

"Канешне, Нарбут не святы,

Ды варты памяці сакральнай

На ўсе наступныя гады!"


Звінелі "Трубы" урачыста

На цэлы браслаўскі разлог:

"Ён быў узорным гуманістам!

Ён гонар Нарбутаў збярог!"

Уладзімір Руль, 2005 г.


Пятро Макарэвіч

75 гадоў з дня нараджэння

Жыў па-людску і рабіў нямала,
Разліваў, як сонца, весялосць...
А мая персона выклікала
Найчасцей - няўдзячнасць або злосць.

Гэтыя радкі з верша Пятра Рыгоравіча Макарэвіча "Не распяты на крыжы, на жаль" найлепей характарызуюць самога аўтара, як чалавека. Ён асоба шчырая, чыстая, сумленная, адкрытая, улюблёная ў навакольны свет.

Нарадзіўся Пётр Макарэвіч 15 красавіка 1938 года, у вёсцы Шынкі Крупскага раёна, што на Меншчыне, на беразе рэчкі Можа. Сама прырода прабудзіла ў ім паэтычны дар, які з нараджэння жыў у ім, каб у пэўны момант выліцца на паперу. Гэтаму спрыяла і прырода родных мясцін, якая зачароўвала будучага паэта, западала ў душу. Але, на жаль, не такім ужо і сонечным было дзяцінства Пятра Макарэвіча, асабліва ранняе. Яму ішоў чацвёрты гадок, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацьку і дзвюх старэйшых сясцёр вывезлі у Германію. На долю адной маці выпаў клопат пра астатніх пецярых дзяцей: двух хлапчукоў і траіх дзяўчынак. У сям'і ж ўсяго было сем чалавек.

Далей у Макарэвіча ўсё ішло так, як ў большасці беларускіх хлопцаў: вучоба ў школе, служба ў арміі, вучоба ў педагагічным інстытуце імя Горкага (бібліятэчны факультэт). Будучы студэнтам трэцяга курса ён звязаў сваё жыццё з прыгожай маладой дзяўчынай Янінай, ураджэнкай в. Дубчаны, што на Лідчыне. Праз два гады нарадзілася дачушка Юля, а яшчэ праз два, у 1966 г. - Дзіна.

У 1964 г. пасля заканчэння вучобы быў накіраваны на пасаду загадчыка Лідскай раённай бібліятэкі, дзе працаваў каля года.

Затым пасада інструктара райкама КПБ, потым перайшоў на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі. Праз пяць гадоў звальняецца, папярэдне адсядзеўшы ў каталажцы. Пасля ўсяго гэтага вельмі цяжка было знайсці працу.

У 1971 годзе каля года адпрацаваў на Лакафарбе грузчыкам, а затым каля трыццаці гадоў аддаў працы карэспандэнта ў рэдакцыі мясцовай газеты "Уперад" (зараз "Лідская газета").

Працаваў на міжраённай выратавальный станцыі.

У паэзіі Пятра Макарэвіча можна знайсці тое, што ў свой час запала яму ў душу, што ўсхваляла, чаму ён радуецца, што яго абурае. У яго вершах няма надуманасці, слоўнага штукарства.

Што датычыць тэмаў - гэта справа яго густу і выбару. У творы ж яго ўвайшла яскравая вобразнасць, метафарычнасць, вершы яго дакладныя, гранёныя, жыццесцвярджальныя. Аб яго творчасці сказана нямала. Вось, напрыклад, знакаміты паэт Анатоль Вярцінскі, у прадмове да кнігі П. Макарэвіча "Расінкі беларускіх слоў" адзначае: "Вершы Пятра Макарэвіча ў пераважнай большасці яўна аўтабіяграфічныя. Яшчэ яны, як прызнаецца сам аўтар, "майго характару адбітак". І чытаючы іх, міжволі задумаешся, як над асаблівасцямі нацыянальнага характару і светаўспрыняцця беларуса, так і над драматычнымі перыпетыямі яго лёсу, яго учарашняга і сённяшняга жыцця-быцця. З аднаго боку, ён - "сумленны сын зямлі", "сын ціхай рачулкі Можы", выходзіць на жыццёвы шлях з даверлівай, адкрытай душой, са спагадай і замілаваннем да ўсяго жывога (адзін з найлепшых вершаў так і называецца "Спагада жывому - жыве"), поўны аптымізму, безагляднага жыццялюбства ("Здаецца, разліўся я сонцам, а сонца ўлілося ў мяне!"), шчырага імкнення "са свайго мазаля сціпла жыць". А з другога боку - лірычны герой вершаў (ён жа ў дадзеным выпадку і рэальная асоба, гэта значыць, сам аўтар) змушаны то ахоўваць са зброяй ў руках чужую мяжу, то служыць па-халуйску "партыйных нягоднікаў зграі", то згаджацца (паспрабуй не згадзіся!) ісці на курсы КДБ і потым мець справу з д'ябальскай кадэбісцкай кухняй, з "друзам стукацтва", "прымаць на явачнай данос" і г.д."

Зараз на заслужанным адпачынку. Жыве ў Лідзе.

Ў паэзіі сцвярджаю годнасць,

Каб праўдай дыхалі радкі.

Хай без мяне слуга ў пагонах

Тчэ павуцінныя сілкі.

Творы:

1. Птица свободы: антология одного стихотворения / Пётр Макаревич. - Минск: Кнігазбор, 2012.- 120 с.

2. Расінкі беларускіх слоў: вершы, пераклады / Пётр Макарэвіч.- Мінск, 2008.- 172 с.

3. Злітак: лірыка / Пётр Макарэвіч.- Ліда: Лідскдрук., 1997.- 72с.

4. Акраец жыцця: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 2012.- 18 снежня.- С.4

5. Акраец жыцця. Ранак на бацькаўшчыне. Унукі і летнік. Спагада жывому - жыве: вершы / Пётр Макарэвіч // Наша вера.- 2012.- №3.- С.52-53.

6. Исповедь влюбленного в "круг" и "квадрат"/ Пётр Макаревич // Нёман.- 2012.- №7.- С.107.

7. Краю роднага букет: вершы / Пётр Макарэвіч // Літаратура і мастацтва.- 2012.- №20.- С.8.

8. Краю роднага букет: вершы / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 2011.- 11 кастрычніка.- С.4.

9. Вершы / Пётр Макарэвіч/ / Ад лідскіх муроў: літаратурна-мастацкі зборнік 2010-2011гг.- 2011.- №7.- С.10-15.

10. Красуйся, Нёман!: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 2011.- 24 мая.- С.5.

11. Наш горад праменны: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 2011.- 18 студзеня.- С.5.

12. Ліда святочная: верш / Пётр Макарэвіч// Лідская газета.- 2010.- 19 кастрычніка.- С.5.

13. Ліда святочная: верш / Пётр Макарэвіч // Принеманские вести.- 2010.- 23 верасня (№38).- С.5.

14. Хай паўсвету стане ганіць...: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 2008.- 25 кастрычніка.- С.4.

15. Вершы / Пётр Макарэвіч // Принеманские вести.- 2008.- 3 студзеня.- С.7.

16. Вершы / Пётр Макарэвіч // Принеманские вести.- 2007.- 19 ліпеня.- С.24.

17. Паэт Самарагд Сліўко: [да 75-годдзя з дня нараджэння] / Пётр Макарэвіч // Лідскі Летапісец.- 2006.- №4.- С.51-52.

18. Памяці С.Ф.Сліўко / Пётр Макарэвіч // Принеманские вести.- 2006.- 17 жніўня.- С.7.

19. Гімн маржам: верш / Пётр Макарэвіч// Принеманские вести.- 2003.- 16 студзеня.- С.4.

20. Лида: стихи / Пётр Макаревич // Прине-манские вести.- 2001.- 14 ліпеня.- С.1.

21. Хай без мяне...: вершы / Пётр Макарэвіч // Ад лідскіх муроў.- 1999.- №2-3.- С.66-67.

22. Любімая Ліда: вершы / Пётр Макарэвіч // Ад лідскіх муроў.- 1998.-№1.- С.25-28.

23. Уставай суайчыннік з каленяў: верш / Пётр Макарэвіч // Наша слова.- 1998.- 9 верасня.

24. Дзень векапомны Белагруды: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 1998.- 15 жніўня.- С.4.

25. Винить окрестных - ерунда. Имя твое: стихи/ Пётр Макаревич // Лідская газета.- 1998.- 9 чэрвеня.

26. Адкідваю... усмешкай: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 1997.- 16 верасня.

27. Адвечная песня ўладных: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 1997.- 31 ліпеня.

28. Слезы на щеке любой обиды. У сосны белорусской: стихи / Пётр Макаревич // Лідская газета.- 1997.- 12 чэрвеня.

29. Мінулае: верш / Пётр Макарэвіч// Лідская газета.- 1997.- 13 мая.

30. Анікому яму не капаю: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 1997.- 27 лютага.

31. Есенин: стихи / Пётр Макаревич // Лідская газета.- 1997.- 4 студзеня.

32. Душа ў блакіце лунае: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 1994.- 20 снежня.

33. Хачу, каб жывое жыло: верш / Пётр Макарэвіч.- 1994.- 22 кастрычніка.

34. Каб жыць з табою - молім бога: верш / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 1992.- 7 сакавіка.

35. Вершы / Пётр Макарэвіч // Лідская. газета.- 1991.- 14 снежня.

36. Сатырычныя вершы / Пётр Макарэвіч // Уперад.- 1991.- 30 красавіка.

37. Нягоды Радзімы: верш / Пётр Макарэвіч // Уперад.- 1987.- 30 мая.

38. Любімая Ліда: верш / Пётр Макарэвіч // Уперад.- 1985.- 31 жніўня.

39. Ранак: верш / Пётр Макарэвіч // Гродненская правда.- 1981.- 4 ліпеня.

40. Песня пра Ліду: верш / Пётр Макарэвіч // Гродненская правда.- 1980.- 1 лістапада.

41. Имя твое: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1980.- 7 красавіка.

42. Имя твое: стихи / Пётр Макаревич // Гродненская правда.- 1980.- 31 мая.

43. Лида: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1977.- 26 студзеня.

44. Милицейские сердца: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1975.- 22 сакавіка.

45. Чайка: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1974.- 22 чэрвеня.

46. Имя твое: стихи / Пётр Макаревич// Уперад.- 1973.- 8 сакавіка.

47. Студенческое: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1973.- 14 красавіка.

48. Родине: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1973.- 29 жніўня.

49. Жар-птица: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1972.- 15 красавіка.

50. Колыбель коммунизма: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1971.- 7 лістапада.

51. Спутнице: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1971.- 6 сакавіка.

52. Я пил абхазское вино…: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1971.- 20 лютага.

53. Отчий дом: стихи / Пётр Макаревич/ / Гродненская правда.- 1971.- 16 января.

54. Капли: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1970.- 12 верасня.

55. Глаза: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1970.- 6 чэрвеня.

56. Лилия: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1970.- 10 кастрычніка.

57. О Ленине. О тебе: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1969.- 25 кастрычніка.

58. Монолог П.Я.Чаадаева: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1969.- 27 верасня.

59. Мчатся птицы: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1969.- 12 ліпеня.

60. Отчий дом. С трибуны души. Девиз моей жизни: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1969.- 7 чэрвеня.

61. Цвети, земля: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1969.- 1 мая.

62. Ведет меня алое знамя: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1968.- 13 студзеня.

63. К тебе мои мечты: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1968.- 13 студзеня.

64. Звездный вечер: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1966.- 9 ліпеня.

65. Ленин: стихи / Пётр Макаревич // Уперад.- 1966.- 20 жніўня.

66. Погляди, моя родная…: стихи / Пётр Макаревич // Сцяг працы.- 1966.- 12 сакавіка.

67. Есенин: стихи / Пётр Макаревич // Гродненская правда.- 1965.- 20 лістапада.

68. Раздумье: стихи / Пётр Макаревич // Сцяг працы.- 1965.- 28 ліпеня.

69. Клятва: стихи / Пётр Макаревич // Сцяг працы.- 1965.- 8 мая.

70. Верю. Звонок жизни…: стихи / Пётр Макаревич // Сцяг працы.- 1964.- 10 верасня.

Пераклады:

1. Бунін, І. Слова. Цвятаева, М. ***Б. Пастэрнаку. Яшын, А. Арол: вершы / пер. з рус. Пятро Макарэвіча // Галасы з небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларус. перакладах ХХ ст./ склад. М. Скобла, уступ. арт. Е. Лявонавай, навук. рэд. Л. Баршчэўскі.- Мінск: Лімарыус, 2008.- С.446-448.

2. Бровка, П. Как лист дубовый...: стихи / Петрусь Бровка; пер. с бел. Петра Макаревича // Нёман.- 2012.- №7.- С.108-109.

3. Пысин, А. Мы дымим маршанскаю махор-кой...: стихи / Алексей Пысин; пер. с бел. Петра Макаревича // Неман.- 2012.- №7.- С.109-111.

4. Гаврусев, С. Ромашковый мальчик, ты в джунглевых травах по шею...: стихи / Степан Гаврусев; пер. с бел. Петра Макаревича // Нёман.- 2012.- №7.- С.111-113.

5. Цютчаў, Ф. Вясновая навальніца / Ф. Цютчаў; перакл.з рус. Пятро Макарэвіча // Роднае слова.- 2001.- №5.- С.38.

6. Пушкін, А.С. Руслан і Людміла: урывак з паэмы / А.С.Пушкін; перакл. з рус. Пятра Макарэвіча// Ад лідскіх муроў.- 2000.- №4.- С.62-65.

7. Міцкевіч, А. Два словы: вершы / Адам Міцкевіч; перакл. з пол. Пятра Макарэвіча // Лідская газета.- 1998.- 24 снежня.

8. Міцкевіч, А. Будрыс і яго сыны / Адам Міцкевіч; перакл. з пол. Пятра Макарэвіча // Лідская газета.- 1998.- 12 верасня.

9. Цвятаева, М. Час Марыны / Марына Цвята-ева; перакл. з рус. Пятра Макарэвіча // Лідская газета.- 1992.- 13 кастрычніка.

10. Цютчаў, Ф. Жыві прасцей / Фёдар Цютчаў; пер. з рус. Пятра Макарэвіча// Уперад.- 1988.- 17 студзеня.

11. Раждественскі, Р. Яго крэда / Роберт Раждзественскі; перакл. з рус. Пятра Макарэвіча // Уперад.- 1987.- 30 мая.

Пра яго:

1. Васько, У. Сто галасоў аднаго зборніка: [тры дзесяцігоддзі лідскі паэт Пётр Макарэвіч захапляецца перакладамі на беларускую мову твораў класікаў і знакамітых сучасных паэтаў Расіі] / Уладзімір Васько // Літаратура і мастацтва.- 2012.- 15 чэрвеня.- С.7.

2. Анталогія аднаго верша ад Пятра Макарэвіча: [зб. П.Макарэвіча "Птица свободы"] // Наша слова.- 2012.- 16 траўня (№20).- С8.

3. Васько, В. Удача автора книги "Птица свободы": [о новой книге лидского поэта Петра Макаревича] / Владимир Васько // Принеманские вести.- 2012.- 3 мая.

4. Газета - мая сваха: [газета "ЛіМ" у жыцці паэта Лідчыны Пятра Макарэвіча] / Пётр Макарэвіч // Літаратура і мастацтва.- 2012.- 24 лютага (№8).- С.5.

5. Лідзін, П. Лідчане прыняты ў Саюз пісь-меннікаў: [Уладзімір Васько, Алесь Стадуб, Пётр Макарэвіч] / П. Лідзін // Принеманские вести.- 2008.- 3 студзеня.- С.7.

6. Жалкоўскі, А. ...і вершам з бярозавым сокам: [лідскі паэт П. Макарэвіч] / Аляксандр Жалкоўскі // Принеманские вести.- 2008.- 17 красавіка.- С.5.

7. Салавей любові і кахання: [Адам Міцкевіч ў жыцці лідскага паэта П. Макарэвіча] / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.- 1998.- 24 снежня.

8. Тэленарыс пра паэта: [Пятра Макарэвіча] // Тэлескоп.- 1998.- 27 жніўня.

9. Шафарэвіч, Т. Прэзентацыя зборніка: ["Злітак" П. Макарэвіча ў ЦБ] / Т. Шафарэвіч // Тэлескоп.- 1998.- 14 мая.

10. Вершы, народжаныя любоўю: [зборнік "Злітак" П. Макарэвіча] // Лідская газета.- 1998.- 31 студзеня.

ПАЖЫЦЦЁВЫ КОДЭКС

Не нашу ў кішэні дулю

З дзён зялёных да сівых:

Выпускаю слова куляй,

Нават горкае, услых.

Ставяць пасткі браканьеры

Мне, дзяўбуць у пух і прах.

Ды пляваў я на кр'еру!

Вабіць толькі волі пах.

Рабалепнаму хай свеціць

Бляск уладны медаля.

Даражэй за ўсё на свеце -

Годнасць людская мая.

Для людзей маёй пароды

Пернік горшы за бізун.

І за лёс свой непагодны

Не пускаю я слязу.

Прад начальствам я ніколі

У жыцці не шапкаваў.

Раб касы, сякеры, поля -

Па-кавальску верш каваў.

Падрыхтава Лідская ЦРБ імя Я. Купалы.

Святлана Цішук

75 гадоў з дня нараджэння

Як з песні вон не кінуць словачка,
Якое ў ёй невыпадковае,
Так і сляды жыцця незвыклага
З скарбонкі памяці не выкінуць!

Нарадзілася Святлана 15 траўня 1938 года ў горадзе Гомелі. Была яна першай і адзінай дачкой у сям'і Фядосавых Аляксандра і Марыі. Так здарылася, што Вялікая Айчынная вайна асіраціла малую дзяўчынку.

Святлана Цішук.

Дзякуючы чалавечай сардэчнасці Навуменка Агафіі Рыгораўны і Быкава Аляксандра Рыгоравіча - цёці і дзядзі з боку матулі паэткі, Святлана Аляксандраўна амаль не адчувала гаротных ўздзеянняў свайго сіроцтва. Удзячнасць сваім прёмным бацькам пранясла яна скрозь усё жыццё.

У горадзе Гомелі прайшло дзяцінства і юнацтва паэткі. Пасля сямі класаў сярэдняй школы, Святлана перавялася ў вячэрнюю школу і працавала на заводзе "Камінтэрн". Затым дзяўчынка паступае ў фізкультурны тэхнікум, які праз два гады вучобы з Гомеля пераводзяць ў г. Гародню, дзе яна паспяхова заканчвае вучобу і ў 1957 годзе паступае ў фізкультурны інстытут. Пасля першага курса Святлана Аляксандраўна стрэла сваю другую палову - Цішука Сяргея Андрэевіча, які ў той час працаваў настаўнікам фізкультуры ў Лідскім індустрыяльным тэхнікуме. Так бучая паэтка аказалася на Лідчыне.

З 1961 года Святлана Аляксандраўна працуе трэнерам па баскетболу ў дзіцячай спартыўнай школе №1 г. Ліды. Спачатку яе вучнямі былі хлопчыкі, а затым і дзяўчынкі.

У 1973 годзе яна скончыла Гарадзенскі педагагічны інстытут, але яе лёс па-ранейшаму быў звязаны са спортам.

Нямала сіл і здароўя аддала яна сваім выхаванцам. Многія з іх увайшлі ў асноўны склад сборной Беларусі па баскетболу.

З 1979 года Святлана пачала пісаць вершы, з 1991 - па-беларуску. Яна - цудоўны лірык. Дазваляе сабе вялікую раскошу быць самой сабой, быць адкрытай, шчырай, добрай. Святло і пяшчота, радасць і замілаванне ў яе вершах - гэта Сонца мінулага і будучага дня душы паэткі Святланы Цішук. На яе вершы напісаны песні, адна з якіх "На зямлі Беларусі" ўзяла першую прэмію ў Санкт-Пецярбурзе.

З 1992 года яна знаходзіцца на заслужанным адпачынку. Жыве ў Лідзе. Яна адна з нямногіх жанчын, якая можа сказаць: "Я - ШЧАСЛІВАЯ!"

Спіс твораў:

1. На крылах белай вароны: вершы// Святлана Цішук.- Ліда, 1999.- 123 с.

2. Гладыёлус-чараўнік: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 2010.- 16 студзеня.- С.4.

3. Люблю Беларусь: верш// Святлана Цішук// Лідская газета.- 2009.- 9 чэрвеня.- С.6.

4. Беларуская мова: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 2007.- 13 студзеня.- С.4.

5. На зямлі Беларусі: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 2005.- 15 кастрычніка.- С.5.

6. Палю свечку памяці: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 2005.- 17 верасня.- С.4.

7. Я люблю: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 2001.- 27 сак.- С.5.

8. Саджаю кветкі. Даглядаю кветкі...: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 2000.- 25 лістапада.- С.2.

9. Мінуламу сонцу, мінуламу дню ёсць месца, ёсць схованка ў сэрцы...: вершы/ Святлана Цішук// Ад лідскіх муроў.- 2000.- №4.- С.16-17.

10. У руху: вершы/ Святлана Цішук// Ад лідскіх муроў.- 1999.- №2-3.- С.92-93.

11. Я не жадаю вайны: верш/ Святлана Цішук// Гродзенская праўда.- 1999.- 27 ліпеня.

12. Вайны курганы: верш/ Святлана Цішук// Гродзенская праўда.- 1999.- 15 чэрвеня.

13. Спатканне пад чаромхай: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1999.- 13 лютага.

14. Мы сустрэліся: верш/ Святлана Цішук// Ад лідскіх муроў.- 1998.- №1.- С. 55-56.

15. Жыве Беларусь. Чайная ружа чакае. Элегія: вершы/ Святлана Цішук// Гродзенская праўда.- 1998.- 8 верасня

16. Усміхайся: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1997.- 16 верасня.

17. Вечар: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1997.- 31 ліпеня.

18. І зноў вясна: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1997.- 12 чэрвеня.

19. Вершы/ Святлана Цішук// Гродзенская праўда.- 1997.- 15 мая.

20. Мы сустрэліся. Гладыёлус-чараўнік: вершы/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1997.- 4 студзеня.

21. Сонеч-ным днём: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1995.- 2 верасня.

22. Я спа-дзяюся: верш/ Святлана Цішук// лідская газета.- 1994.- 20 верасня.

23. Сірочы ліст: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1994.- 2 ліпеня.

24. Я чака-ла: верш/ Святлана Цішук// Лід-ская газета.- 1993.- 6 лістапада.

25. Палітыкан хоча!: верш/ Святлана Цішук// лідская газета.- 1993.- 16 кастрычніка.

26. Вечарам у парку: верш/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1993.- 31 жніўня.

27. Ёсць краіна Беларусь: песня/ Святлана Цішук// Лідская газета.- 1992.- 10 кастрычніка.

28. Хай кажуць мне..: верш/ Святлана Цішук// Уперад.- 1990.- 26 чэрвеня.

29. На вастрыні гісторыі. Лірычна-эпічная гісторыя са старажытных часоў: п'еса/ Святлана Цішук// Лідскі летапісец, № 4 (56). - 2011 г.

Неапублікаваныя:

1. Дзіцячыя гульні ў двары. Мюзікл.

2. Каток - футбаліст. П'еса-казка (для дзяцей).

3. Жыў - быў коцік. Вершаваная казка.

4. Блакітны яблык П'еса-казка (для ўсіх).

5. Порва знітаваная. П'еса.

6. Улётны сюрпрыз. Мюзікл.

7. Нішто не забыта. П'еса.

8. Дзённы сон. П'еса.

9. Два каханні - у абдым. Мюзікл.

10. Казачныя гісторыі з жыцця дзяўчынкі Хадоркі - 1. Пра цікавыя казачныя падзеі, што адбы-ваюцца з Хадоркай у яе хаце. П'еса-казка.

11. Казачныя гісторыі з жыцця дзяўчынкі Хадоркі - 2. Пра цікавыя казачныя падзеі, што адбы-ваюцца з Хадоркай у летнім садзе. П'еса-казка.

12. Казачныя гісторыі з жыцця дзяўчынкі Хадоркі - 3. Пра цікавыя казачныя падзеі, што адбы-ваюцца з Хадоркай на ўзлеску вялікага лесу. П'еса-казка.

13. Казачныя гісторыі з жыцця дзяўчынкі Хадоркі - 4. Пра цікавыя казачныя падзеі, што адбы-ваюцца з Хадоркай на марскім пляжы. П'еса-казка.

14. Казачныя гісторыі з жыцця дзяўчынкі Хадоркі - 5. Пра цікавыя казачныя падзеі, што адбы-ваюцца з Хадоркай у хаце дзядулі Банэткі. П'еса-казка.

15. Казачныя гісторыі з жыцця дзяўчынкі Хадоркі - 6. Пра цікавыя казачныя падзеі, што адбы-ваюцца з Хадоркай і іншымі персанажамі ў Навагоднюю ноч. П'еса-казка.

16. Казанні пра лясных жыхароў ад бабулі Святланы.

17. Пытанкі хлопчыкам і дзяўчынкам ад бабулі Святланы.

18. Падборка вершаў і песень.

(Машынапісы неапублікаваных твораў знаходзяцца ў рэдакцыі "Лідскага летапісца".)

Пра яе:

1. Васько,У. "На крылах белай вароны": [пра кнігу С. Цішук]/ Уладзімір Васько// Гродзенская праўда.- 2001.- 9 студзеня.- С.3.

2. Васько,У. Споведзь перад роднымі: [пра кнігу С. Цішук "На крылах белай вароны"]/ Уладзімір Ва-сько// Лідская газета.- 2000.- 23 снежня.- С.4.

Падрыхтава Лідская ЦРБ імя Я. Купалы.

СЛЯДЫ ЖЫЦЦЯ...

(дакументальная паэма)
Святлана Цішук, лаўрэат міжнароднага конкурсу

Мая выснова!

Як з песні вон не кінуць словачка,

Якое ў ёй невыпадковае,

Так і СЛЯДЫ ЖЫЦЦЯ нязвыклага

З скарбонкі памяці не выкінуць!

1.

У свет прыйшло дзяўчо цнатлівае

Крынічкай чыстай, гаманліваю.

Яе сустрэў свет мірным сонейкам.

Прад ёю лёс стаў малым конікам.


I конік-лёс павёз дзяўчыначку

Ў гады і ў дні без адпачыначку,

У з'явы добрыя, грымотныя

I на сустрэчайку з турботамі.


Лічыць не шкодзіць незлічонае!

Плыло жыццё дзяўчынкі чоўнікам,

Калі бацькі люлялі, гушкалі

Сваю дачку на Беларушчыне.


Расло дзяўчо ў сямейным шчасцейку.

Жыццё пры шчасцейку не засціцца,

За ім не бачаць вочы зоркія

Бядотаў будучага жорава.


I конік-лёс на шлях бядоты ўстаў!

Сям'я спазналася з чарнотаю:

Вайна вялікая злюцелая

Накрыла чорным шчасце белае...


У смерць звяла вайнеча лютая

Бацькоў дзяўчынкі і шмат людскасці.

Вайнеча ў вір сірочы кінула

Дзяўчо малое без правініны!


Чамусьці людзі, мір не ўзброены

Ад войнаў ні слязой праклённаю,

I ні сірочасцю дзіцячаю,

I не калецтвам, шчасцем страчаным...

2

Часы бягуць, шпаркуюць хуткія...

З Зямлі сыйшла вайна з пакутамі.

Вайнеча лютая знясільвае,

Калі яе хтось перасільвае!


I конік-лёс з дзяўчынкай выехаў

На новы шлях да шчасця ціхага.

Дзяўчынку вітыя сцяжыначкі

Сустрэлі і з сябе не скінулі.


Пасля вайнечы так заведзена:

Жадаць больш шчасця незавейнага,

Наноў пісаць жыцця гісторыі

I ў марах не сустрэцца з горайкам.


Хаваць заведзена ў мінулае

Зло, з якім людзі сутыкнуліся

Адное памяці даводзіцца

Вяртаць прайшоўшае на ходнікі.


Дзяцінства час дзяўчынкі доўжыўся

Без злосных здзекаў, без варожасці.

Сыйшла вайна! I неба мірнае

Не пхнула лёс дзяўчынкі ў жвірыну.


Дзяўчо сустрэлася са школаю

I з чалавечым наваколейкам.

Хаця сірочасць не змяншалася,

Дзяўчо жыцця ўжо не пужалася.


Калі кагось шкадуюць,мілуюць,

Таго бядоты не асільваюць!

Дзяўчынцы родненькая цётачка

Дала ў душу ад сонца нотачкі.


Гады і дні гучалі бомамі.

Дзяўчынку лёс трымаў у Гомелі.

Дзяўчо дзяўчынай стала ладнаю,

I свет убачыў яе з радасцю.

3

Дзяўчыне з ветлівай прыгожасцю

Адны да твару ўчынкі гожыя,

Якім дзяўчаты навучаюцца,

З радзінай сонцам асвятляюцца.


Дзяўчына - Светачка Фядосава

Бацькоў не мела: зніклі досвіткам

Яны ў вайнечы паглынаючай,

Людзей крывавячай, збіваючай.


Хаця вайна Святланцы выдала

Сірочасць зімную, агідную,

Сябры і родныя ля Светачкі

Былі гасціннасцю прыветнаю.


Заўсёды любяць сэрцы шчодрыя

Святлом, цяплом людзей адорываць.

I дзякуй ім! Бо без іх міласці

Святлана ў цемрадзі зблудзілася б.


Святланы лёс не валаводзіўся-

Зрабіў у светлы шлях уходзіны,

У шлях, дзе шчасце невычэрпнае

Жыве з надзеяй, з жывой вераю!


Сваім жыццём Света не здрадзіла

Ні марам-зорачкам, ні радасці.

Усмешка Светы, быццам сонейка,

Паміж людзьмі заўжды фасоніцца!


Калі жыццё мірам аздоблена,

Тады сцяжынкі без калдобінаў.

Тады кіруй па іх ты, рухайся

Без жахаў сонечнай пястухаю!


Шукае маладосць ідылію,

Бо маладыя мае крылачкі,

Бо мае вось жыццём незгнутую,

Бо мае дні, бы гукаў хуткасці.

4.

Святлане сэрцайка выхоўвала

Дзяржава словам адухоўленым,

Дзяржава гучным словам-заклікам,

Дзяржава словачкам прысмакавым:

- Будзь, моладзь, шчырай патрыёткаю!

Я аб табе жыву турботамі...

Мацуй і ты сваю адзіную

Дзяржаву шчасця вершаліннага!


Увагай ты маёй аблашчана,

Я табе дня не дам бядашчага,

У працу і ў навуку дзверачкі

Я адчыняю і для Светачкі...


Дзяржавы роднай абяцаначкі

Душою Светы ўмілаваныя.

У гучных словах Света бачыла

I клопат і лагоднасць матчыну.


Напраўдайку: дзяржавы шчодрасці

Былі да людцаў падыходамі,

Былі бы міласцінай беднаму...

Святлана такі бок не ведала!


Калі чыясь душа-вандроўніца

Ідзе, імкнецца да галоўнага,

Тады дзяржава дапамогаю

Паддобрыцца абліччам Богавым!


Змагла Святлана скончыць тэхнікум,

Бо не была яна няўмехаю.

I ўжо яна спазнала таінства

Вялікай працайкі настаўніцы!


Нялёгка быць спрактыкаванаю,

Хоць і Святланай Аляксандраўнай.

Нялёгка даць дзіцячым сэрцайкам

Акраец з ведаў, з міласэрнасці!

5.

Святлана зноў вучыцца прагнула.

Не можа быць навука багнаю!

I інстытута аўдыторыі

Святлану ведамі адорвалі.


Дзяржава з Светы ні рубельчыка

Не вымагала. Хоць нябезлічнай

Яна грашоваю падтрымкаю

Спрыяла юнакам няўрымслівым.


I інстытут Святлана скончыла -

Праз пяць гадкоў-масткоў праскочыла.

Яна, спазнаўшыся з навукаю,

Не йшла малою, вузкай вулкаю.


Жыццё няўдачамі не пстрыкае,

Калі святло ў душы вялікае!

I свет, і людзі Свету ведалі

Прыгожай, чыстай, зоркай ветлівай.


Пры сонцы людзейкі руплівыя

Прымаюць выгляды шчаслівыя,

I дабрабыт стварае ауру,

Спявае ім мінорнай арыяй.


Ёсць у жыцці людзей асобіна:

Ім не пазбавіцца ад побыту,

Ім ад яго не адкарастацца

Нават вучонасцю блішчастаю.


Патрэбен побыт, бы адзежына.

З нагоды той не да бянтэжання.

Патрэбны людзям хлеб са скваркаю!

Патрэбна хата людзяў вартая!


Багацце Светы-сіраціначкі

Было адно - душа гасцінная

Ды кніжак стос вядомых аўтараў...

Відна здалёк душа багатая!

6.

Рэспублікай народнасць беларуская

Ўвайсці ў Саюз Савецкі мусіла,

Бо два стагодзейкі з Расіяю

Яна жыццё сваё асільвала.


Бальшавікі, узяўшы ўладайку,

Стварылі новую галактыку -

Саюз Савецкі з шмат рэспублікаў.

Народы любяць словы трубныя!


Прыйшлі ў Саюз, каб з дыктатураю

Сабе прыдбаць шчасце няхмурнае!

Не шкадавала ўлада ярая

Ўздымаць людзей на крыж ахвяравы...


I дыктатура самавітая

Стварыла шчасцейка прывіднае

Для людцаў працаю змазолеых,

Для людцаў з непрытомнай воляю.


Быццё ў Саюзе Света зведала.

Не цяжка быць чагосьці сведкаю.

Не цяжка бачыць што здараецца -

Цяжэй заўважыць што хаваецца!


Бывае, вочы бачаць брыдкасці.

Бывае сэрца болем бітае.

Аднак душа народа вечная

Чакае шчасця, шляху млечнага.


Пятнаццаць метрайкаў кватэрына!

У невялікім яе чэраве

Жылі і Света з цёцяй, з дзядзяю,

Яўген, Тамара, Галя, Надзейка...


Не стала Светачка бядачынай,

Хоць побыт быў заўжды з нястачамі.

Не стала Света злоснай роспаччу:

Душа яе не знала восені!

7.

Пасля вайнечы доўгай жудаснай,

Хаця душа ў людзей астудная,

Ім трэба стаць самою працаю,

Бо працай дух, жыццё ўзнаўляюцца!


I працавалі людзі! Жылачкаў

Не шкадавалі. Мелі сілачкі

Акрыліць сэрцы ўжо для шчасцейка.

Мінулым новы дзень не засціцца!


Людскою працай абнаўлялася

Дзяржава. Словам ухваляліся,

Дыпломам, медалямі, ордэнам

Героі працы славай гордыя!


Святлане - цёця апякункаю.

I за сірочасць на рахуначак

Дзяржава Свеце - мізэр-пенсію.

Для сіраты помач-збавенейка!


Людзей дзяржава падахвочвала,

Каб незнарок яны не збочылі

У бок, дзе воля жыве птушкаю,

Саюз Савецкі каб не зрушылі!


I кары меч дзяржавы ўладнае

Караў у смерць, хаваў за кратамі

Людзей, што ўладзе супярэчылі...

Так таленты згаралі свечкамі!


Святлана з карай не сустрэлася.

Дзяўчына ў сонцы мараў грэлася.

Яна дзяржавы клопат бачыла.

I чалавек бывае ўдзячлівы!


Умеюць людзі цераз смецейка

Пераступіць. Яго адмеціны

Яны сціраюць...Іх уласнае

Малое сонца грэе ласкаю!

8.

Света на стромцы жыцця гонкага

Была жывой прыгожай гронкаю,

Якая людзям спадабалася

I імі кветачкаю звалася.


I хлопцы кладачку адшуквалі

Да Светачкі прыязні гукамі.

I лёс прызначыў ёй з Сярожаю

Сустрэчу ў Гомелі прыгожую.


I двое сэрцайкаў кахаліся.

Каханне ўраз надыдзе хваляю

I панясе, і ўзрушыць сэрцайка...

I сэрца любаму даверыцца!


Святлана зведала бяссонейка

I ў хмарны дзень хадзіла сонейкам.

Усім дзяўчатам шчасце мроіцца.

У марах - з любым яно зорыцца!


Сяргей для Светы стаў выбраннікам.

У ім усё было каханае.

I сэрца бачыла ў ім генія:

Яно каханне выпраменьвала!


Сярожа выгляд меў зайздроснейшы.

Красе яго спрыяла хросная,

Напэўна, з той вядомай казачкі.

Не змыць красу, бы бруд, у лазенцы!


Краса з бясспрэчнай перавагаю

Ў сябе ўлюбёнасць мае загадзя.

I Света, твар Сярожы ўбачыўшы,

Каханнем сэрцайка пазначыла.


Прыняў Сяргей пачуцці Свеціны -

Задыхаў сам кахання квеценню.

Кахалі двое! Лета гонкае...

I Света ўжо - Сярожы жонкаю!

9.

Дзяўчаты мараць аб вяселейку,

Аб сукні на сабе вясельнае,

Аб упрыгожваннях, аб вэлюме,

У столю каб шампанскім стрэлілі...


I часцяком бацькі, напяўшыся,

З народу прыкладу набраўшыся,

Вяселле ладзяць адмысловае.

Ад шыкавання хто адмовіцца?


I на такім вяселлі госцейкам

Пакажуць дабрабыт у росквіце,

Пакажуць бляск сваёй заможнасці,

Які з цяжкіх пазыкаў змножаны.


Пазыкі, госцейкам нябачныя,

Праз доўгі час будуць выплачвацца.

Бацькі,за маладых бядуючы,

Даюць пасаг ім не шкадуючы!


I маладыя ўсе на шчасцейка

Бяруць бацькоўскае прычасцейка.

А сірата? Ёй - ні вяселейка!

I ні пасагу ёй завелькага!


Сяргею, Светачцы ўрачыстасцю

Было адно каханне чыстае.

Яно адно сукенку шлюбную

Пашыла Свеце з слова: "Любая!"


Саюз Савецкі слыў дарадцаю

Для грамадзян, каб плённай працаю

Яны жылі. А сам ён лінію

Цягнуў уладную адзіную.


Ён прагнуў працайкі адданае

Ад грамадзян за плату танную:

Чым меней грошай, больш пакорлівых

Сярожаў, Светаў ім адораных!

10.

I конік-лёс ад хваляў Сожавых

Павёз Святлану за Сярожаю!

Святлана з Гомелю паехала,

З сабой забраўшы водгук рэхавы.


Яна ўзяла з сабой у водгуку

Дзяцінства рысачкі нязводныя,

Юнацтва мары неабсяжныя...

Не быў той груз для Светы цяжкасцю!


Вязла з сабой у Ліду Светачка

Яшчэ надзеі пракаветныя

На шчасце-сонейка без набрыдзі

I на гады, на дні прывабныя.


I толькі не было пасагавых

У Светы рэчаў! Нават загадзя

Сіротка іх прыдбаць не здужыла

Ў краіне, дзе быў побыт звужаны.


Хоць Света мела адукацыю,

Была ахмурана пульсацыяй

Яна ідэяй раўнаправейка:

- Багацце мець - жыць не па правілах!-


Стаяў Саюз Савецкі моцненька

На той ідэі. Дух, бы ўпоцемку,

Святланін быў. За прапагандаю

Не бачыў ён, не чуў падманлівасць!


Багацце мець - рэч неадольная...

Замест яго каханне золатам

Падараваў Сяргей. І зведала

Святлана шчасцейка нябеднае!


Спяваў Саюз Савецкі звонамі...

Сяргей, Святлана ў час рамонкавы

З дзяржавай злосцю не спрачаліся.

Дзяўчаты, хлопцы сустракаліся!

Кахаліся!!!


Р. S.

У 1991 годзе рускамоўная штучная вялікая шматнацыянальная імперыя з імем Савецкі Саюз, у неверагодных напружаных намаганнях праіснаваўшая ўсяго 74 нядоўгія для дзяржавы гады, скончыла сваё існаванне пад моцным націскам волявыяўлення народаў, ахвочых да незалежнасці. Савецкі Саюз "рассы-паўся" на мноства асобных нацыянальных краін. У вольнай незалежнай Беларусі сэрца рускамоўнай гераіні майго аповеду адгукнулася на занядбаны, ледзьве чутны пры Савецкім Саюзе голас мовы яе дзядоў-беларусаў. І тады яна загаварыла па-беларуску! І тады яна агучыла ў сваіх вершах вартасць, жыццядзейнасць і яркія, сонечныя краскі беларускай мовы.

Каб жа не згінула на сваёй зямлі ні краіна Беларусь, ні беларуская мова, ад якой і цяпер адракаюцца некаторыя...

Юльян Міхайлавіч Грыневіч

70 гадоў з дня нараджэння

Грыневіч Юльян Міхайлавіч нарадзіўся 8 чэрвеня 1943 года ў вёсцы Цішкі Лідскага раёна.

У 1965 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі; кваліфікацыя - інжынер-механік; выкладчык вышэйшай катэгорыі.

Грыневіч Юльян Міхайлавіч.

Працоўную дзейнасць ў Лідскім каледжы Установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" (ранейшая назва - Лідскі індустрыяльны тэхнікум) пачаў у 1968 годзе. Са жніўня 1968 па жнівень 1973 г. працаваў выкладчыкам. Са жніўня 1973 г. па верасень 1974 г. - загадчыкам дзённага аддзялення. З верасня 1974 г. да верасня 1977 года - намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. У перыяд з верасня 1977 г. па верасень 1978 г. выконваў абавязкі дырэктара. З верасня 1978 г. па травень 2010 г. - дырэктар, з траўня 2010 па кастрычнiк 2012 г. - намеснiк дырэктара каледжа. Сёння - на заслужаным адпачынку.

За працяглы час працоўнай дзейнасці ў каледжы зарэкамендаваў сябе прафесіяналам высокага класа, які дасканала валодае метадамі эфектыўнага кіраўніцтва персаналам, матывацыі калег. Яму былі характэрны такія прафесійна-этычныя якасці як кампетэнтнасць, патрабавальнасць, творчы пошук, здольнасць у кароткі час арганізаваць калектыў, рацыянальна спланаваць сваю работу.

Юльян Міхайлавіч валодаў высокім інавацыйным патэнцыялам, разумеў патрабаванні дзяржаўных стандартаў да працэсу жыццядзейнасці адукацыйнай установы. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле ў каледжы быў выкананы вялікі аб'ём работ па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы, аснашчэнні кабінетаў і лабараторый сучаснымі прыборамі, абсталяваннем, мультымедыйнай тэхнікай, адкрыты новыя, запатрабаваныя на ранку працы, спецыяльнасці. Практычна поўнасцю абноўлены аўтамабільны парк каледжа, праведзены маштабныя работы па капітальным рамонце будынкаў вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, упарадкаванні прылеглых тэрыторый.

Вялікая заслуга Юльяна Міхайлавіча ў арганізацыі эфектыўнай вучэбна-метадычнай, выхаваўчай і спартыўна-масавай работы, тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Лідскі каледж неаднаразова станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, выстаў, спартакіяд і спаборніцтваў, злётаў вынаходцаў і рацыяналізатараў, аглядаў мастацкай самадзейнасці і інтэрнатаў, паспяхова праходзіў атэстацыі і акрэдытацыі спецыяльнасцей і навучальнай установы.

Ю.М. Грыневіч з задавальненнем дзяліўся досведам сваёй работы на пасяджэннях Вучонага савета ўніверсітэта, Савета дырэктароў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гарадзенскай вобласці, калегіях Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, педагагічных нарадах і навукова-метадычным савеце каледжа.

Юльян Міхайлавіч - высокакваліфікаваны выкладчык, які дасканала валодае дысцыплінай, методыкай выкладання. Сістэматычна павышаў свой прафесійны ўзровень, паглыбляў веды па педагогіцы і псіхалогіі, карыстаўся павагай калег, навучэнцаў і іх бацькоў. Вёў актыўны лад жыцця. Стыль яго работы - не кабінетны. На працягу рабочага дня ён не раз заходзіў у вучэбныя аўдыторыі і лабараторыі, наведваў інтэрнаты, цікавіўся, чым жывуць і як працуюць яго супрацоўнікі, якія поспехі і цяжкасці ў навучэнцаў, ставіў перад калектывам важныя, часам вельмі няпростыя задачы, якія затым паспяхова рэалізуюцца ў рэальных справах і дасягненнях каледжа.

Юльян Міхайлавіч прымаў актыўны ўдзел ў грамадскім жыцці горада Ліда і Лідскага раёна. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета, быў старшынём гарадской камісіі па адукацыі, зараз - член Савета старэйшынаў пры райвыканкаме.

Пры Ю.М. Грыневічы ў Лідскім каледжы дзейнічала самая шматлікая ў Беларусі арганізацыя ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" (да 750 чалавек).

За заслугі ў галіне адукацыі, творчы ўклад, ініцыятыву Ю.М. Грыневіч быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрстваў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і БССР, Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гарадзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі, Лідскага райвыканкаму, у 1983 годзе - нагрудным знакам "За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі" Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, у 1986 годзе - ордэнам "Знак пашаны". У лютым 2010 года ён быў узнагароджаны нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Жанаты. Мае дзвюх дачок.

А. Багдановіч.

Іван Іванавіч Фясенка

60 гадоў з дня нараджэння

Фясенка Іван Іванавіч , педагог, краязнавец, музеязнавец. Нарадзіўся 15.4.1953 г. на чыг. ст. Нёман Лідскага раёна. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1975). Выкладаў геаграфiю ў Забалацкай СШ (з 1975), быў выхавальнікам у Воранаўскай школе-інтэрнаце (з 1976), выкладаў гісторыю i геаграфію ў базавай школе ў в. Даўгялы (з 1977), геаграфію ў Радунскай СШ (1980-92). З 1995 г. настаўнічаў ў базавай школе в. Клайшы. Праводзіць вялікую нацыянальна-патрыятычную работу з вучнямі (перапіска ix з пісьменнікамі, мастакамі, арганізацыя i збор краязнаўчых матэрыялаў). Разам з вучнямі сабраў шмат матэрыялаў па гісторыі i культуры роднага краю. Арганізатар (1985) i кipaўнік Гістарычна-краязнаўчага музея Радунскай СШ. У 1997 г. музею прысвоена званне народнага. Распрацаваў методыку далучэння вучняў да комплексна-краязнаўчага пошуку, музейнай справы. З 1998 г. працуе па аўтарскай краязнаўчай праграме "Родынь". Удзельнік абласнога конкурсу аўтарскіх праграм дзіцячых арганізацый i аб'яднанняў 2002 - 03 гг. За творчую самарэалізацыю ў аўтарскім краязнаўчым праекце "Родынь" у 2003 г. узнагароджаны граматай. Даследуе гісторыю i культуру Воранаўшчыны. Удзельнік рэспубліканскіх i міжнародных навуковых канферэнцый i семінараў па пытаннях краязнаўства, патрыятычнага выхавання школьнікаў i музейнай справе. Зpaбiў паведамленні "Пахаванні ўдзельнiкаў паўстання 1863 г. на тэрыторыі Воранаўскага раёна i ix стан", "Тэадор Нарбут - лёс i спадчына" на міжнароднай гістарычна-краязнаўчай канферэнцыі (1988, г.п. Радунь), "Дзейнасць народнага гістарычна-краязнаўчага музея Радунскай СШ № 1 як цэнтра адраджэння культурнай i гicтарычнай спадчыны народа" на рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях (г. Мінск, 2000). На базе музея Радунскай СШ № 1 праходзяць рэспубліканскія i абласныя семінары кіраўнікоў музеяў навучальна-выхаваўчых устаноў. У 1985 г. заснаваў гістарычна-краязнаучы клуб "Родынь" у г.п. Радунь. Асноўныя кiрункі яго работы: вывучэнне гістарычных падзей, жыцця i творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага, помнікаў архітэктуры Гарадзеншчыны, удзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі, арганізацыя сустрэч са знакамітымі сучаснікамі, прапаганда беларускіх звычаяў i традыцый, музыкі, літаратуры, фальклору, беларускай мовы. Сябры клуба ўдзельнічалі ў пабудове помнікаў паўстанцам 1863 г. у в. Нача, аднаўленні пахавальні В.А. Шукевіча. З 1988 г. актыўна ўдзельнічае ў экалагічным руху, праводзіць вечарыны, прысвечаныя выдатным дзеячам 17 - 19 ст., сустрэчы з вучонымі, гісторыкамі, літаратарамі, краязнаўцамі. Узнагароджаны граматай прэзідыума Рэспубліканскага савета таварыства аховы помнікаў гісторыі i культуры за актыўную работу па ахове i прапагандзе гістарычна-краязнаўчай спадчыны (1988), нагрудным знакам "За актыўную працу" (1991) за прапаганду дасягненняў педагагічнай навукі сярод шырокай педагагічнай грамадскасці i актыўны ўдзел у распаўсюджваннi педагагічных ведаў сярод насельніцтва i інш. Стварае энцыклапедыю Воранаўскага раёна .

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Воранаўскага раёна. Мінск 2004. Стар. 443-444.

Станіслаў Іванавіч Бараноўскі

60 гадоў з дня нараджэння

Бараноўскі Станіслаў Іванавіч , беларускі навуковец-эканаміст. Станіслаў Іванавіч Бараноўскі. Доктар эканамічных навук, прафесар. Нарадзіўся 2 траўня 1953 года ў г. Лідзе. Скончыў: МТІММП (г. Масква), спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве". У 1983 - 1988 гг. працаваў на заводзе "Лідсельмаш". У БДТУ працуе з 1999 года. У наш час - загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу БДТУ.

Намеснік старшыні рады па абароне доктарскіх дысертацый пры БДТУ, чалец рады па абароне кандыдацкіх дысертацый пры БДУ, чалец рэдкалегіі часопіса "Эканоміка і кіраванне", чалец рэдкалегіі часопіса "Новая эканоміка".

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне маркетынгавай дзейнасці прадпрыемстваў, структурныя пераўтварэнні галін і прадпрыемстваў народнай гаспадаркі, эфектыўнасць лагістычных сістэм прадпрыемстваў хіміка-ляснога комплексу.

Педагагічная дзейнасць: Эканамічная тэорыя, Мікраэканоміка, Асновы маркетынгу, Міжнародны маркетынг.

Колькасць публікацый - 267.

Падрыхтавана дыпламаваных спецыялістаў - 39.

Падрыхтавана кандыдатаў эканамічных навук - 3.

БДТУ.

Ён нарадзіўся ў беларускай Атлантыдзе

90-я ўгодкі Земавіта Фядэцкага

Земавіт Фядэцкі - выбітны славіст, перакладчык расійскай, беларускай і французскай літаратуры. Дзякуючы яму, палякі спазналі такіх пісьменнікаў, як Аляксандр Купрын, Міхаіл Булгакаў, Мікалай Забалоцкі, Уладзімір Высоцкі, Сяргей Ясенін. Дзякуючы яму, беларускія народныя песні з вёскі Феліксава Лідскага раёна, сабраныя ў кнігу "Цёплыя вечары... ды халодныя ранкі... czyli co spiewano w Fieliksowie" , атрымалі тытул "Песні Атлантыды" ад еўрапейскай грамадскасці. За свае літаратурныя дасягненні атрымаў узнагароду ПЭН-клуба ў 2001 годзе.

Цяжка пісаць пра яго жыццё, настолькі яно было багатым і разнастайным. Ён сам мне часта распавядаў пра падзеі, у якіх удзельнічаў, але яны былі, як быццам з розных баек, розных светаў. Мне заўсёды цяжка было паскладаць усе гэтыя аскепкі ў адну карціну.

Ён нарадзіўся 22 жніўня 1923 года ў вёсцы Лебяда Лідскага раёна, у шляхецкай сям'і, але яго бацькі (такім чынам, і ён) трымаліся заўсёды левых поглядаў. Да вайны Фядэцкія жылі ў Вільні. У ваенны час яны арганізавалі сетку дапамогі габрэям, якую ўзначаліла маці Земавіта, Марыя Фядэцкая. Яны ўпотай вывозілі габрэяў з Літвы ў Беларусь, у такія месцы, дзе было адносна бяспечна.

Яшчэ падчас вайны Земавіт Фядэцкі пачаў працаваць прэс-аташэ ў польскім пасольстве ў Маскве. Там ён пазнаёміўся з многімі цікавымі людзьмі, у тым ліку з Пастарнакам. Падчас ганенняў на "касмапалітаў", калі ў Барыса Леанідавіча аднялі ўсе магчымасці заробкаў, Фядэцкі яму перадаваў "ганарары" з пасольства за тэксты, нібы перакладзеныя на польскую мову. Калі ў Пастарнака стала лепш з грашыма, ён сказаў Фядэцкаму, што "ганарараў" ужо не трэба. Вельмі цікавыя гісторыі распавядаў пра гасцей Пастарнака, напрыклад пра Жывава, які навучыўся ўпадаць у непрытомнасць заўсёды, калі чуў, што гаспадар лае Сталіна.

Сяброўства з пісьменнікамі - вельмі характэрнае для Фядэцкага. Ён абавязаны ім шмат чым, але і пісьменнікі шмат чым абавязаны яму. І незалежна ад таго, ці былі яны нашмат старэй за яго, ці наадварот, ён быў нашмат старэй за іх, як у выпадку Эдварда Стахуры.

У гадах 1948-50, пасля вяртання з Масквы ён працаваў шэфам аддзялення рускай літаратуры ў выдавецтве "Чытэльнік". Тады ён здружыўся з Канстанты Галчынскім і нават знайшоў яму на Мазурах лясную вартоўню Пране, дзе ў апошні перыяд свайго жыцця Галчынскі напісаў шмат вершаў і паэм. Цяпер там знаходзіцца музей Галчынскага, але ў 50-ыя ляснік не зусім ахвотна ўпусціў варшаўскіх гасцей. Ён быў з АК і баяўся арышту.

Пасля "Чытэльніка" Фядэцкі стаў рэдактарам "Творчасці" і з яго ацэнкамі вельмі лічыўся галоўны рэдактар часопіса Яраславаў Івашкевіч. У "посткастрычніцкі" перыяд, г.зн. падчас нашай адлігі (57-58) Фядэцкі разам з Севярынам Полякам пачаў выдаваць часопіс "Оpinie" ("Меркаванні"), прысвечаны рускай і савецкай літаратуры. Фядэцкі прывозіў з Саюза шматлікія тэксты, у тым ліку невядомых тады аберыўтаў. Прывёз і рукапіс "Доктара Жывага" (хоць раман яму не спадабаўся). Урывак з яго надрукавалі ў часопісе, і выдавецтва нават склала дамову з перакладчыкам. Але неўзабаве пасля вядомага скандалу дамова была скасавана, а часопіс скончыў існаванне пасля двух нумароў. Барыс Палявы прыязджаў адмыслова ў Польшчу і патрабаваў суда для яго рэдактараў. Кочатаў гнеўна пытаў у "Литгазете": "Чые гэта меркаванні?". Аказалася, "заходніх рэвізіяністаў".

З 1954 г. (аж да закрыцця тэатра) Фядэцкі супрацоўнічаў у Студэнцкім Тэатры Сатырыкаў. Разам з Анджэем Ярэцкім пісаў там аперэты. Для СТС ён пераклаў (разам з Віктарам Варшыльскім) "Лізавету Бам" Хармса - у 1966 адбылася сусветная прэм'ера гэтай п'есы. Фядэцкі наогул даволі часта працаваў "на пару" з іншымі. З Галчынскім пераклаў верш Пастарнака "Вальс са слязой". Яны разам напісалі шмат парадыйных вершаў, напрыклад "Песні муляроў" ці па-руску "Гімн СССР, напісаны Салтыковым-Шчадрыным". На жаль, гэтыя тэксты не захаваліся. Ён памятаў толькі канец гімна: "Помните, граждане: Не рассуждаааать!".

Фядэцкі не пераклаў шмат, але затое ўсе яго пераклады былі вельмі высокай якасці. Такім чынам, ён пераклаў "Будзь здаровы, шкаляр" Акуджавы і некалькі яго песень ("Песня пра караля і салдат", па-мойму, лепшая за арыгінал). Ён знайшоў Акуджаву, калі той яшчэ не быў шырока вядомы і жыў у нейкай маскоўскай будцы. Перавёў "Тэатральны раман" Булгакава, "Дом на набярэжнай" Трыфанава; аповесць Петрушэўскай "Наша кола" надрукаваў у "Творчасці", калі яшчэ Петрушэўскую не друкавалі. Перакладам яго жыцця была паэма Забалоцкага "Перамога земляробства" - наогул ён выдаў том Забалоцкага па-польску. Выдаў і Ясеніна, і свой аўтарскі том перакладаў Высоцкага.

У апошнія гады жыцця, пакуль яшчэ мог працаваць, ён падрыхтаваў да друку пяць аўтарскіх выбараў паэзіі: Галчынскага, Тувіма, Асецкай, Стахуры і Ваячака. За свой кошт выдаваў зборнікі паэтаў-дэбютантаў.

Яго цікавіла многае: і чэшскае кабарэ (з пражскага "Семафора" проста не выходзіў), і французскія слоўнікі арго, і беларускія народныя песні - ён склаў зборнік песень, якія запісаў у вёсцы Феліксава падчас вайны. Наогул, у яго былі самыя далікатныя пачуцці да ўсяго, што беларускае.

У мяне засталося такое ўражанне, што не літаратура была для яго самай важнай, а жыццё - людзі (асабліва жанчыны), звяры, прырода, спорт, карты, крыжаванкі...

Фядэцкі заўсёды дапамагаў пісьменнікам-пачаткоўцам, калі толькі бачыў у іх наймалыя прыкметы таленту.

Менавіта дзякуючы яму я перастаў быць перакладчыкам-аматарам, а стаў сапраўдным прафесійным перакладчыкам. А здарылася гэта менавіта таму, што ён мае раннія пераклады раскрытыкаваў. Разнёс нашчэнт. Добрым жа перакладчыкам ты можаш стаць толькі пасля таго, калі зразумееш, што ты дрэнны перакладчык.

Ён навучыў мяне многаму. А самае важнае з гэтага, каб заўсёды казаць тое, што ты думаеш, не лічачыся з чужым, нават усеагульным меркаваннем. Ён сам быў праўдарубам, і многія яго за гэта не любілі. "Пан Юрак - казаў ён. - Ну і што з таго, што Мілаш спадабаўся пану Нобелю? Бо пану Чэху Мілаш можа і не падабацца".

Я ганаруся тым, што ён зваў мяне сваім сябрам.

Памёр Земавіт Фядэцкі 8 студзеня 2009 года ў Варшаве, маючы 85 гадоў.

Ежы Чэх.

Гісторык-патрыёт

(да 80-годдзя Міхаіла Васілючка)

А ці можа быць іншым гісторык? На вялікі жаль, можа. У наш час у гістарычнай навуцы з'явілася нямала спецыялістаў, якія вельмі старанна дэманструюць сваю ідэалагічную правільнасць, аб'ектыўнасць, нават своеасаблівы пурызм. Такім чынам ладзіцца дыстанцыя, што аддзяляе цябе ад тваіх пачуццяў да Бацькаўшчыны. Больш за тое, пэўная частка гісторыкаў палічыла, што прыйшоў іх час, і можна бэсціць нацыянальных герояў Беларусі, зневажаць ідэалы барацьбы за незалежнасць і проста перапісваць беларускую гісторыю ў адпаведнасці з постбальшавіцкімі догмамі. Так што на палетках гістарычных пошукаў зараз добра высвятляецца пытанне, хто ёсць хто? Мой жа прадмет гаворкі - гісторык Міхаіл Вікенцевіч Васілючак, калега па вышэйшай школе - адназначна заангажаваны ў беларускасці. I гэта пры тым, што доўгія гады выкладаў гісторыю КПСС. Ці няма тут парадоксу? Пэўна няма. Бо ўсё залежыць ад чалавечай асобы, ад таго, як глыбока закладзены ў ёй маральныя каштоўнасці свайго народа.

М. Васілючак належыць да таго пакалення, якое станавілася на ногі перад вайною ў заходнебеларускай вёсцы, дзе моцнаю яшчэ была традыцыйная народная культура. А яна зацвярджала, акрамя ўсяго іншага, адданасць свайму роду, сваёй зямлі, духоўнаму ладу яе жыцця. Гэтым найбольш вымяралася ў штодзённых буднях людскіх дачыненняў чалавечая прыстойнасць. Ад родных маральных вытокаў пачыналася і працягвалася жыццёвая сцежка Міхаіла Васілючка.

Нарадзіўся 23 верасня 1933 года ў вёсцы Малыя Князікоўцы Іўеўскага раёна. Тут скончыў сямігодку. Сярэднюю школу скончыў у вёсцы Бердаўка Лідскага раёна. Служыў у войску (1953-55). Настаўнічаў у вёсцы Карпавічы на Іўеўшчыне (1955-56). Скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага педінстытута (1962). Быў дырэктарам сярэдняй школы ў вёсцы Голдава Лідскага раёна (1962-67). А з 1969 года, калі скончыў аспірантуру ў Менскім педінстытуце, пакрочыла наперад шматгадовая выкладчыцкая праца кандыдата гістарычных навук, дацэнта М. Васілючка. Спачатку ў Гомельскім універсітэце (1969-70), а з 1970 года - у Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, дзе выкладаў гісторыю КПСС. У 1978-93 гг. М. Васілючак працуе прарэктарам па завочным навучанні Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1994 года - на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта. I толькі нядаўна пайшоў ён, нястомны працаўнік, на гэтак званы заслужаны адпачынак. Але яго рухавую постаць вельмі часта можна спаткаць у галоўным корпусе ўніверсітэта: М. Васілючак - нязменны старшыня савета ветэранаў гэтай навучальнай установы, і клопаты зноў і зноў клічуць сюды. Трэба прызнаць, што Міхаіл Вікенцевіч шмат робіць для таго, каб універсітэт матэрыяльна хоць крыху падтрымліваў былых сваіх выкладчыкаў, каб яны мелі магчымасць тут сустракацца. За гэта яго па-сапраўднаму паважаюць.

Немалыя навуковыя здабыткі ў дацэнта М. Васілючка. Ён выдаў кнігу пра заходнебеларускую рэчаіснасць 1939-41 гг. ("У сям'і адзінай", 1977). Ён сааўтар даследаванняў "Ліда. Гістарычна-эканамічны нарыс"(1967, 2-е выд. 1980), "Іўе. Гістарычна-эканамічны нарыс" (1991), "Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1944 гг." (1995, 2-е выд. 1996) і інш. Надрукаваў мноства артыкулаў.

З ім заўсёды прыемна сустрэцца і перакінуцца словам пра жыццё, якое так хутка бяжыць. Ён добра ведае цану чалавечаму быццю: сам перанёс цяжкія ўдары лёсу - трагічную страту сына, затым жонкі. Ды выстаяў і збярог у сабе жывую трапяткую душу. Вочы яго заўсёды свецяцца прыязнасцю і зычлівасцю, а ў гаворцы - нязменная і балючая трывога за сённяшні стан беларускай мовы ў Беларусі.

Многіх і ясных табе гадоў наперадзе, дарагі калега!

Аляксей Пяткевіч.

50 гадоў Рычарду Грушы

Рычард Баляслававіч Груша нарадзіўся 27 ліпеня 1963 г. у вёсцы Сцеркава Лідскага раёна. Скончыў Бердаўскую школу. Пасля заканчэння школы застаўся працаваць у родным калгасе "Бердаўка". Яго ўтрапёнае жаданне маляваць праяўлялася ўсюды і ва ўсім.

Кіраўніцтва калгаса, а менавіта Каранюк Аляксандр Аляксандравіч, звярнуў увагу на здольнасці маладога спецыяліста і накіраваў вучыцца на гадавыя курсы мастакоў-афармляльнікаў, арганізаваныя Гарадзенскім аблвыканкамам пры метадычным цэнтры народнай творчасці, якія той паспяхова скончыў.

Пасля заканчэння курсаў працаваў у калгасе ў якасці мастака-афармляльніка і адтуль быў прызваны служыць ва Ўзброеныя Сілы.

Тэрміновая служба праходзіла ў г. Ленінградзе ў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава.

Горад на Няве з яго выдатнай архітэктурай, з яго непаўторнымі архітэктурнымі ансаблямі, музеямі, выставачнымі заламі зрабіў велізарнае ўражанне на маладога салдата. Камандаванне Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава заўважыла здольнасці маладога скульптара і прапанавала выканаць першую сур'ёзную замову ў яго жыцці - выраб постаці-манекена маладога байца (як вучэбны дапаможнік) у натуральную велічыню, якая была выкананая ў гіпсе для далейшай адліўкі прэс-формы з металу. Прэс-форма адлівалася на Мастацка-скульптурным камбінаце г. Ленінграда па адліўцы мастацкага ліцця. Адзнака гэтай працы прафесійнымі скульптарамі Мастацкага камбіната была дадзена выдатная, і праца была прызнаная высокапрафесійнай. Чатырохмесячная праца маладога салдата камандаваннем Ваенна-медыцынскай акадэміі была адзначана падзякай і аб'яўленнем пазачарговага адпачынку.

На працягу ўсёй тэрміновай службы малады мастак паспяхова займаўся афармленнем нагляднай агітацыі, наглядных дапаможнікаў у батальёне забеспячэння вучэбнага працэсу Ваенна-медыцынскай акадэміі.

Пасля заканчэння службы камандаванне прапанавала Рычарду Грушу застацца служыць і працаваць у акадэміі мастаком, але любоў да роднай зямлі і бацькоўскай хаты была мацнейшай.

Пасля заканчэння службы, вярнуўшыся ў родную вёску Сцеркава, разам з аднакласнікамі арганізаваў вакальна-інструментальны ансамбль, у якім граў на бас-гітары на працягу чатырох гадоў.

Паралельна Р. Груша працягваў займацца афармленнем нагляднай агітацыі калгасаў, саўгасаў, дзіцячых дашкольных устаноў, школ і іншых арганізацый.

У гэты ж перыяд Р. Груша паступае на завочнае аддзяленне Маскоўскага народнага ўніверсітэта мастацтваў на аддзяленне станковага малюнка і жывапісу. Пасля пяцігадовага навучання паспяхова яго закончвае.

З 1987 года пачынае займацца афармленнем дзіцячых садоў у тэхніцы "разьбярства па дрэве".

У 1988 годзе ўдзельнічае ў першай выставе скульптурных кампазіцый, арганізаванай таварыствам палякаў у г. Лідзе, якая праходзіла ў родным горадзе.

У 1989 годзе выконвае першую ў сваім жыцці і самую вялікую манументальную працу ў дрэве, кампазіцыю пад назвай "Сымон-музыка", якая складалася з дзвюх скульптур і была ўсталявана ў дзіцячым саду № 15 г. Ліды.

У 1991 годзе распрацоўвае і выконвае комплекснае афармленне гульнявых пляцовак дзіцячага садка вёскі Тракелі Воранаўскага раёна, дзе ўсталёўвае каля 25 скульптур у дубе.

У 1993 годзе Р. Груша стварае МП "Дызайн", якое займаецца добраўпарадкаваннем горада, тэрыторыі, сквераў, у гэтым жа годзе ўсталёўвае помнік Францішку Скарыну (аўтарам якога з'яўляўся малады скульптар Валяр'ян Янушкевіч) і выконвае добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яго. Зноў сумесна з маладым скульптарам В. Янушкевічам усталёўвае помнік першаму расейскаму амбасадару ў Японіі спадару Гашкевічу ў г. Астраўцы Гарадзенскай вобласці і выконвае добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яго.

У 1993-1994 гг. працуе над афармленнем вестыбюля цэнтральнай раённай паліклінікі ў тэхніцы "разьбярства па дрэве". У гэтым жа годзе выконвае афармленне актавай залы сярэдняй школы № 4.

У 1995 годзе сумесна з калегам і сябрам Юрыем Някрасавым арганізоўвае студыю выяўленчага мастацтва па вуліцы Рыбіноўскага, у якой навучае дзяцей і дарослых. Паралельна піша карціны, займаецца скульптурай.

У 1996 годзе перадае ў дарунак музею імя А. Міцкевіча (г. Наваградак) партрэт А. Міцкевіча ў дрэве.

З 1993 года ўпершыню ў горадзе займаецца вывучэннем і апрацоўкай прыроднага каменю. На сённяшні дзень на прадпрыемстве, дзе ён працуе, маецца тэхнічная база з тэхналагічным абсталяваннем, якая дазваляе апрацоўваць прыродны камень, надаваць яму вытанчаныя архітэктурныя формы. Дадзеная тэхналагічная абсталяванасць дазваляе Р. Грушу ўвасабляць яго ідэі ў рэальнасць, гэта значыць выконваць мастацкія вырабы з каменю.

У 2000 годзе распрацоўвае праект і ўсталёўвае памятны знак - камень у гонар 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова па вул. Савецкай у Лідзе.

4 кастрычніка 2001 г. адкрывае персанальную выставу жывапісу і скульптуры "Мая Беларусь" у Краязнаўчым музеі г. Ліды, на якой перадае ў падарунак музею скульптуру "Благаслаўленне зямлі" і два маляўнічыя палотны - пейзажы. Прэзентацыя выставы прайшла паспяхова. На ёй прысутнічалі вядомыя пісьменнікі, паэты, мастакі, сябры і прэса. Пасля заканчэння персанальнай выставы творы Р. Грушы працягвалі ўпрыгожваць выставу вершаў паэтаў Ліды і Лідскага раёна, у якой Р. Груша таксама прыняў удзел як паэт.

19 студзеня 2002 года адбылося адкрыццё персанальнай выставы жывапісу, скульптуры, паэзіі "Мая Беларусь" у выставачнай зале Саюза мастакоў у г. Гародні, на якой аўтар быў прызнаны як чалавек новага часу.

12 лютага 2002 года адбылося адкрыццё персанальнай выставы ў Рэспубліканскай Галерэі Мастацтваў у г. Менску, на якой у адрас аўтара прагучалі словы: "Беларускі Ван Гог".

18 красавіка 2002 г. адбылося адкрыццё персанальнай выставы ў Доме-музеі А. Міцкевіча г. Наваградка, якую наведала каля 11 тысяч чалавек.

13 траўня 2002 года адкрылася выстава ў цэнтральнай штаб-кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы, прысвечаная 200-годдзю І. Дамейкі, арганізаваная пяццю краінамі - Беларусь, Польшча, Літва, Чылі, Францыя, на якой Рэспубліка Беларусь была прадстаўленая палотнамі аўтара Р. Грушы, экспазіцыя дадзенай выставы дэманстравалася ў многіх гарадах Францыі і Еўропы да канца верасня 2002 года.

12 верасня 2002 года адкрыты памятны знак у гонар 200-годдзя І. Дамейкі, які быў перададзены ў якасці падарунка Крупаўскай СШ. У гэты ж дзень адкрыта персанальная выстава жывапісу Р. Грушы, прысвечаная памяці І. Дамейкі, знакамітага сына беларускай зямлі, у Крупаўскай СШ.

12 верасня 2002 года адкрыты памятны знак у г. Наваградку сябру І. Дамейкі Адаму Міцкевічу, які быў перададзены г. Наваградку ў якасці падарунка. У гэты ж дзень была арганізавана і адкрыта выстава Гарадзенскага аб'яднання Саюза мастакоў у гонар 200-годдзя І. Дамейкі.

12 верасня 2002 года адкрыты памятны знак на магіле бацькі І. Дамейкі да 200-годдзя І. Дамейкі ў г.п. Мір каля касцёла Святога Мікалая, які быў перададзены ў якасці падарунка мясцовым жыхарам.

19 верасня 2002 г. адкрылася персанальная выстава жывапісу, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Ігната Дамейкі "Радзіма Дамейкі вачыма мастака" ў Гістарычна-мастацкім музеі г. Ліды, на якой заслугі аўтара перад Айчынай былі ацэненыя дыпломам, які ўручаў старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА Уладзімір Шчасны "За дзейнасць па ўвекавечанні культурнай спадчыны Беларусі". Падобных дыпломаў было выдадзена пяць: першы атрымаў П'ер Кардэн /Францыя/, другі. - генеральны дырэктар ЮНЭСКА К. Мацуура /Японія/, трэці - акадэмік Р. Гарэцкі /Акадэмія навук, Інстытут археалогіі, Беларусь/, чацвёрты - прафесар Адам Мальдзіс /Беларусь/. Таксама ад Акадэміі навук і інстытута геалогіі Я.І. Аношка ўручыла аўтару срэбны медаль з выявай І. Дамейкі за ўклад ва ўвекавечанне памяці нашага земляка. Старшыня Фонду беларускай культуры Ўладзімір Гілеп уручыў аўтару Статут ІКАМАСа для вывучэння і стварэння творчай майстэрні па ўвекавечанні знакамітых імёнаў Беларускай зямлі.

10 кастрычніка 2002 года адкрылася персанальная выстава жывапісу, прысвечаная памяці першага консула Расійскай Імперыі ў Японіі Іосіфа Гашкевіча ў г. Астраўцы. У гэты ж дзень быў адкрыты памятны знак у в. Малі Астравецкага раёна, прысвечаны Іосіфу Гашкевічу. У гэты ж дзень на Гашкевіцкіх чытаннях аўтарам быў прадстаўлены праект адраджэння сядзібы Іосіфа Гашкевіча з прапановай японскаму боку прафінансаваць праект, на што японскі бок даў папярэднюю згоду.

З 1 лістапада 2002 года Р. Груша бярэ шэфства над дзіцячым садком № 30 г. Ліда, распрацоўвае і вырабляе скульптурныя кампазіцыі ў дрэве па матывах твораў беларускіх аўтараў і народных казак.

10 лістапада 2002 года была адкрытая памятная дошка ў гонар польскіх афіцэраў, якія загінулі ў бітве за Ліду 23.03. і 16-17.04.1919 года, на плітах 83 прозвішчы, пліта ўсталявана ў капліцы Святой Барбары ў г. Лідзе.

5 сакавіка 2003 года адкрылася выстава лідскіх мастакоў, на якой былі прадстаўлены 10 палотнаў зімовых пейзажаў асабіста, а таксама прагучалі дзве песні, напісаныя на вершы Р. Грушы ў выкананні аўтара музыкі Васілісы Пазнуховай.

13 траўня 2003 года адкрылася персанальная выстава жывапісу "Гістарычная зямля Літвы", прысвечаная 750-годдзю каранацыі Міндоўга ў г. Наваградку ў дзень правядзення Міжнароднай канферэнцыі ў гонар гэтай даты.

5 чэрвеня 2003 года адкрылася персанальная выстава ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў г. Наваградку.

3 ліпеня 2003 года быў адкрыты памятны знак у камені "Загінулым у Наваградскім катле" у гонар загінулых у чэрвені-ліпені 1941 г. у аперацыі "Наваградскі кацёл".

4 ліпеня быў адкрыты памятны знак у Нясвіжы ў гонар правядзення Міжнароднага фэсту сярэднявечнай культуры, які адкрыў міністр культуры, і які быў падораны г. Нясвіжу аўтарам.

13 ліпеня 2003 года была ўсталяваная памятная дошка ў капліцы Святой Барбары ў памяць трох ксяндзоў з парафій Лідскага павету, расстралянных царскімі карнікамі за ўдзел у паўстанні 1863 года.

1 жніўня 2003 года адкрылася персанальная выстава жывапісу ў Нясвіжы ў Мастацкай галерэі, на якой дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Гайба Мікалай Паўлавіч і старэйшы супрацоўнік Наваградскага аддзела культуры Лаўрашчук Вячаслаў Уладзіміравіч уручылі Р. Грушу падзячны ліст за вялікую арганізацыйную і творчую працу па ўсталяванні памятнага знака, прысвечанага ваярам Чырвонай Арміі, загінулым у чэрвені-ліпені 1941 года ў "Наваградскім катле". Адкрыццё выставы агучваў ансамбль габрэйскай музыкі "Шалом".

9 жніўня 2003 года адбылося адкрыццё памятнага знака ў гонар 120-годдзя з дня нараджэння беларускага святара і паэта Янкі Быліны (Яна Семашкевіча) у вёсцы Кушляны Астравецкага раёна каля Клюшчанскага касцёла, у якім хрысцілі Янку Быліну, і ў якім ён правёў сваю першую імшу. Адкрыццё адбылося ў дзень правядзення Першых краязнаўча-літаратурных чытанняў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння паэта.

13 жніўня 2003 года быў адкрыты памятны знак габрэям Ліды і Вільні, па-зверску знішчаным нямецкімі акупантамі і іх памагатымі ў 1942-1943 гадах, які быў перададзены ў якасці падарунка жыхарам горада Ліды.

4 верасня 2003 года адбылося адкрыццё памятнага знака "Памяці роду Агінскіх" у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна ў дзень правядзення Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай памяці знакамітага кампазітара Міхала Клеафанса Агінскага. Таксама ў гэты дзень была ўсталявана ахоўная дошка на камені пры ўездзе ў маёнтак Агінскага. Гэтыя знакі былі перададзеныя аўтарам у якасці падарункаў жыхарам вёскі Залессе.

6 верасня 2003 года быў адкрыты памятны знак з выявамі сімволікі Скарыны і г. Полацка ў Полацку каля Музея друку ў дзень правядзення свята славянскага пісьменства. Памятны знак таксама быў падораны аўтарам гораду Полацку.

30 верасня 2003 года адбылося адкрыццё памятнага знака ў гонар 180-годдзя з дня нараджэння Ўладзіслава Сыракомлі ў вёсцы Смольгава Любанскага раёна Менскай вобласці, які таксама быў перададзены ў якасці падарунка мясцовым жыхарам. У гэты ж дзень удзельнікамі канферэнцыі была закладзеная рабінавая алея.

3 кастрычніка 2003 года былі ўсталяваны і адкрыты на святкаванні нацыянальнага свята "Дажынкі-2003" пяць памятных знакаў, сярод іх памятны знак у гонар заснавання горада Пружаны з эмблемай горада і годам заснавання, памятны знак у гонар заснавання парку горада Пружаны шляхціцам Пятром Швыкоўскім, памятны знак у гонар правядзення свята "Дажынкі-2003" з эмблемай свята, памятны знак па спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Пружанскім раёне 51 вёсцы, памятны знак у падзяку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку, і людзям, якія спрыялі правядзенню свята, ад удзячных жыхароў г. Пружаны. У гэты ж дзень адбылося адкрыццё персанальнай выставы жывапісу ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык".

17 кастрычніка 2003 года камандаванне і асабовы склад 206 штурмавой авіяцыйнай базы выказалі шчырую падзяку мастаку - скульптару за бязвыплатную дапамогу па ўвекавечванні памяці загінулага пры выкананні службовых абавязкаў лётчыка капітана Бойкі Пятра Юр'евіча.

19 сакавіка 2004 года персанальная выстава жывапісу ў Лідскай дзяржаўнай музычнай вучэльні ў пярэдадзень правядзення абласнога конкурсу, прысвечанага К. Горскаму, на якім аўтар уручыў тры персанальныя прызы (карціны) за лепшае выкананне па класе: баян, акардэон, фартэпіяна.

25 сакавіка 2004 года Камітэт ушанавання ўганараваў Рычарда Грушу Медалём братоў Луцкевічаў "За служэнне Бацькаўшчыне" з уручэннем дыплома і занясеннем у Кнігу гонару "Рупліўцы твае, Беларусь".

7 красавіка 2004 года адкрылася персанальная выстава жывапісу ў мастацка-краязнаўчым музеі мемарыялу Брэсцкая крэпасць, прысвечаная 60-годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на якой адбыліся прэм'еры песень, напісаных на вершы Р. Грушы, выканаўцы: ансамбль яўрэйскай музыкі "Шалом" - песня "Бацькаўшчына", ансамбль эстраднай песні "Ліда-мюзікл" - песні "Мой край...", "Мусіць ты...", кампазітар і выканавец Аляксандр Якіменка - песні "Беларусь", "Прабач мяне", кампазітар і выканавец Васіліса Пазнухова - песні " Песціцца вясна", "Аб мінулым".

9 траўня 2004 года ў час правядзення свята Перамогі над фашысцкай Нямеччынай у мемарыяле Берасцейскай цвердзі ў мастацка-гістарычным музеі мастаком Р. Грушам была ўручана карціна шасцітысячнаму наведвальніку мастацкага музея.

4 чэрвеня 2004 года ў вёсцы Лапушно Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў капліцы адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць Тадэвуша Поляка - міністра культуры, рэстаўратара Рэспублікі Польшча, якую аўтар Р. Груша перадаў у якасці падарунка мясцовым жыхарам. Адкрыццё дошкі адбылося пры ўдзеле прадстаўнікоў міністэрства культуры Польшчы і Беларусі. Урачыстую імшу ў памяць Тадэвуша Поляка правёў біскуп Антоні.

12 чэрвеня 2004 года вершамі Р. Грушы быў адкрыты Беларускі фэст мастацтваў "Наваградак-2004", прымеркаваны да 960-годдзя горада, на якім таксама прагучалі песні, напісаныя на яго вершы ў выкананні аўтараў: ансамбля яўрэйскай музыкі "Шалом", тэатра эстраднай песні "Ліда-мюзікл".

16 чэрвеня 2004 года адчынілася персанальная выстава жывапісу, прысвечаная 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Менскам дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

1 ліпеня адкрыты памятны знак у вёсцы Больцішкі на магіле невядомага салдата ў гонар 60-годдзя вызвалення Воранаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня адкрыты памятны знак у гонар вызвалення г. Століна і Столінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прысвечаны 60-годдзю вызвалення.

17 ліпеня 2004 года быў адкрыты памятны знак палкоўніку, Герою Савецкага Саюза Масонаву Н.П. у г. Свіслач.

27 ліпеня ў горадзе Берасці па пляцы Волі адкрыты памятны знак у гонар вызвалення г. Берасця ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

28 ліпеня адкрыты памятны знак у гонар 985-годдзя заснавання г. Берасця, які аўтар перадаў у якасці падарунка жыхарам г. Берасця.

6 жніўня 2004 года адкрылася персанальная выстава ў г. Полацку пад назвай "Родныя краявіды Беларусі", на якой прагучалі песні на вершы Р. Грушы аб Беларусі.

14 кастрычніка 2004 года ў г. Баранавічы адкрыты памятны знак, прысвечаны Дню маці - "Я толькі кропля ў тваіх крыніцах, мама ...".

14 кастрычніка 2004 г. у г. Лідзе адкрыты памятны знак у гонар заснавання Лідскага радыё, перададзены ў якасці падарунка жыхарам г. Ліды, а таксама ў гэты ж дзень былі перададзены ў якасці падарункаў: сімвалічны ключ ад Лідскага радыё ў дрэве і карціна памерам 800x700 мм "Вечар на Жыжме".

26 кастрычніка 2004 года ў Лідскім педагагічным каледжы адбылася персанальная выстава "Краявіды Прынямоння", на якой прагучалі песні на вершы Р. Грушы аб Беларусі.

28 кастрычніка 2004 года ў г.п. Радунь усталяваны надмагільны знак яўрэйскаму мудрацу, тлумачальніку Талмуда і Торы Хайму Хафецу.

16 снежня 2004 года ў г. Століне адкрылася персанальная выстава жывапісу пры ўдзеле ансамбля эстраднай музыкі "Ліда-мюзікл". На выставе была прадстаўленая прэм'ера песні "Столін" на словы Р. Грушы, муз. Э.Б. Зарыцкага.

18 снежня 2004 года быў адкрыты памятны знак у г. Лідзе, на месцы былых яўрэйскіх могілак, перададзены Р. Грушам у якасці падарунка гораду.

У студзені 2005 года ў будынку касцёла вёскі Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна. была адкрыта памятная дошка з бронзавым барэльефам у гонар музыкі, кампазітара і выканаўца Чэслава Немана.

У гонар 60-годдзя Перамогі над фашысцкай Нямеччынай былі адкрыты наступныя памятныя знакі:

7 траўня 2005 года ў в. Міхалішкі Астравецкага раёна, у гонар загінулых курсантаў Пастаўскай авіяцыйнай дывізіі ў першы дзень вайны;

7 траўня 2005 года ў в. Забалаць Вараноўскага раёна ў гонар загінулых у перыяд Вялікай Айчыннай вайны;

8 траўня 2005 года ў в. Новы Свержань Стаўпецкага раёна у гонар загінулых жыхароў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны;

9 траўня 2005 года ў в. Адвержычы Столінскага раёна ў гонар загінулых жыхароў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

26 траўня 2005 года - адкрыццё персанальнай выставы ў в. Бердаўка Лідскага раёна ў будынку сярэдняй школы, там жа адбылася прэзентацыя дошак з барэльефамі ў памяць уладальніка маёнтка Бердаўка Дамбавецкага і былога старшыні калгаса, ветэрана вайны і працы Каранюка А.А.

26 чэрвеня 2005 года ў г. Вільні адкрыта памятная дошка з бронзавым барэльефам у памяць ксендза Адама Станкевіча.

2 верасня 2005 года - адкрыццё памятнага знака афганцам "Салдатам неабвешчанай вайны" ў г. Шчучыне, адкрыццё персанальнай выставы жывапісу "Родныя краявіды" у г. Шчучыне.

22 верасня 2005 года - адкрыццё памятнага знака ў г. Лунінцы Берасцейскай вобласці ў гонар правядзення абласных "Дажынак-2005", а таксама ў гонар заснавання горада Лунінца.

3 кастрычніка 2005 года ў г.п. Жалудок Шчучынскага раёна адкрылася персанальная выстава жывапісу "Родны прынёманскі край".

16 снежня 2005 года адкрыццё персанальнай выставы "Родныя краявіды Беларусі для сяброў з Кітая" ў дзень правядзення Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай беларуска-кітайскім адносінам, г. Менск, БДУ, факультэт міжнародных адносін.

4 лютага 2006 года ўсталявана і адкрыта памятная дошка ў гонар 260-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, Івацэвіцкі раён г.п. Косава каля дома-музея Тадэвуша Касцюшкі

14 сакавіка 2006 года сумесная .выстава: жывапіс, скульптура, арганізаваная Саюзам мастакоў Саюза палякаў на Беларусі, г. Беласток.

1 траўня 2006 года - памятны знак у гонар стагоддзя парку г. Берасця.

2 чэрвеня 2006 года - памятны знак, прысвечаны яўрэям, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

3 ліпеня 2006 года ўсталяваны і адкрыты мемарыяльны комплекс г.п. Васілішкі " Памяць загінулым землякам у гады вайны".

7 жніўня 2006 года - памятны знак, загінулым у Афганістане.

10 жніўня 2006 года - памятны камень у гонар заснавання г.п. Любча, перададзены аўтарам у якасці падарунка жыхарам г.п. Любчы Наваградскага раёна.

30 верасня 2006 года - памятны камень у гонар заснавання г. Свіслачы, перададзены аўтарам у якасці падарунка жыхарам горада і раёна

30 верасня 2006 года - памятная дошка заслужанаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і спорту Шырынскаму З.З., усталяваная ў г. Астраўцы.

Красавік 2007 года - памятны камень, усталяваны ў г. Наваградку ў гонар 600-годдзя Сафіі Гальшанскай, каля якога ўдзельнікамі Міжнароднай канферэнцыі пасаджана туя.

28 красавіка 2007 года - сумесная выстава: жывапіс, скульптура, арганізаваная Саюзам мастакоў Саюза палякаў на Беларусі, г. Львоў.

9 траўня 2007 года ўсталяваны і адкрыты мемарыяльны комплекс у аграгародку Русіна Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці "Загінулым у гады вайны".

Чэрвень 2007 года - выстава жывапісу "Родныя пейзажы Прынёмання".

Жнівень 2007 года - сумесная выстава: жывапіс, скульптура "У памяць Напалеона Орды" ў дні правядзення міжнароднага пленэра, арганізаваная Саюзам мастакоў Саюза палякаў на Беларусі, г. Гародня.

6 верасня 2007 года - персанальная выстава жывапісу "Родныя краявіды Прынямоння", аддзел культуры Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

11 кастрычніка 2007 года - персанальная выстава жывапісу і паэзіі "Край мой родны", гарадскі цэнтр культуры г. Глыбокае, пры ўдзеле творчых калектываў: ансамбля эстраднай песні "Ліда-мюзікл", ансамбля яўрэйскай песні "Шалом"; кампазітараў - аўтараў музыкі, выканаўцаў песняў на словы Р. Грушы: В. Пазнуховай, А. Якіменкі, В. Пыпеця, І. Ворана.

10 студзеня 2008 года - персанальная выстава жывапісу "Родны край", мастацкая галерэя гістарыч-накраязнаўчага музея г. Бярозы, Берасцейскай вобласці пры ўдзеле творчых калектываў "Ліда-Мюзікл", "Шалом".

10 жніўня 2008 года - персанальная выстава жывапісу "Родныя пейзажы" ў гонар юбілею г. Пружаны, Пружанскі музей-палац.

3 кастрычніка 2008 года - вырабіў і перадаў у якасці падарунка жыхарам г. Ліды памятны камень вагой у 20 тон у гонар заснасвання горада.

4 кастрычніка 2008 года ў горадзе Ліда ўсталяваў "Сонечныя гадзіннік".

4 кастрычніка 2008 года ўдзельнічае ў сумеснай выставе мастакоў г. Ліды, прымеркаванай да юбілею горада.

6 лістапада 2008 года ўсталяваў у горадзе Лідзе ўказальнік "Нулявы кіламетр".

8 снежня 2008 года адкрыта памятная дошка Міколу Засіму ў г. Пружаны.

9 траўня 2009 года ўдзельнічае ў адкрыцці памятнага знака " У гонар загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны" ў г. Іўі і Іўеўскім раёне

12 кастрычніка 2009 года - удзел у Міжнародным пленэры, Рэспубліка Польшча, г. Пултуск, дом Палоніі. Падчас пленэра напісана 10 карцін і 2 перададзены ў падарунак Пултуску.

У лістападзе 2009 года адкрылася персанальная выстава "Родныя месцы" ў г. Маладзечне, Палац мастацтваў.

У лістападзе 2009 года адкрылася персанальная выстава, прысвечаная 210-годдзю Адама Міцкевіча ў Гандлёва-эканамічным каледжы г. Наваградка падчас правядзення Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай гэтай даце. Падчас канферэнцыі была перададзена ў дарунак гораду памятная дошка з барэльефам А. Міцкевіча, а таксама адбыўся канцэрт, на якім выконваліся песні на словы Рычарда Грушы.

Жнівень-верасень 2010 г. - усталяваны памятны знак у граніце "У знак падзякі прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р. і Герою Рэспублікі Беларусь Пракаповічу П.П. "за адраджэнне вёскі, ад удзячных жыхароў СПК Жураўлінае Пружанскага рёна, Берасцейскай вобласці".

Да Дажынак 2010 г. усталяваны ўязны знак-помнік у г. Лідзе, а таксама ўсталяваны два ўязныя знакі ў г.п. Воранаве.

Верасень 2010 г. - усталяваны памятны камень у гонар будаўніцтва МАЗС №6, генпадрадчык ВЕСТ-У.У. Вейкуць, в. Старчаняты, траса Гародня - Менск.

Верасень 2010 г. - каля адміністрацыйнага будынка ўсталяваны памятны камень, прысвечаны ЛЭС, перададзены ў якасці падарунка ад аўтара.

24 кастрычніка 2010 г. выраблена памятная дошка да 100-годдзя касцёла в. Лаздуны Іўеўскага раёна.

31 кастрычніка 2010 г. усталяваны памятны камень на месцы расстрэлу і пахавання ксендза Адама Фалькоўскага ў гарадскім парку г. Ліды, перададзены жыхарам г. Ліды ў якасці падарунка.

У перыяд з кастрычніка 2009 г. па кастрычнік 2010 г. прымаў удзел у сумесных выставах жывапісу ў г. Менску ў Палацы Мастацтваў, арганізаваных Саюзам мастакоў Беларусі, адбыўся шэраг сумесных выстаў у Рэспубліцы Польшчы, арганізаваны Саюзам мастакоў Саюза палякаў на Беларусі пры ўдзеле амбасады Рэспублікі Польшчы.

Карціны Рычарда Грушы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Японіі, Кітая, Ізраіля, Францыі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Нямеччыны, Літвы, Латвіі, Аўстрыі, Эстоніі, Украіны, Расіі, Рэспублікі Беларусь.

У канцы 2010 года пабачыў свет новы твор Рычарда Грушы, на гэты раз не ў фарбах і камені, а ў словах і музыцы - зборнік песень для голаса ў суправаджэнні фартэпіяна "Беларуская зорка".

37 песень на вершы Рычарда Грушы: 15 беларускамоўных і 22 рускамоўная. Песні напісаны самымі рознымі кампазітарамі, але ўсе іх яднае постаць аўтара вершаў. Дык які ж ён - мастак і скульптар Рычард Груша - у паэзіі? Івось што тут можна заўважыць: калі мы ўнікнем у беларускамоўныя песні, то мы нечакана для сябе ўбачым усё таго ж Рычарда Грушу, якога бачым і ў жывапісе, і ў скульптуры. Роднасць пейзажаў і вобразаў, яснасць іх выражэння, якую многія блытаюць з прастатой, не разумеючы таго, што, каб стварыць простую і дасканалую рэч, трэба большае майстэрства, чым для стварэння вычурнай кампазіцыі. Таму карціны Рычарда Грушы могуць быць ілюстрацыямі да песень на яго вершы, а песні могуць суправаджаць выставы жывапісу, што і мае месца ў рэчаіснасці.

Рускамоўныя песні інакшыя. Яны вядуць у свет эмоцый і перажыванняў, у свет пачуццяў, надзеяў, клопатаў, расчараванняў і глыбокай журбы. На іх не прастаўлены прысвячэнні, але многія з іх прысвечаны зместам і аўрай Ірыне, жонцы Рычарда Грушы, якая доўгі час была безнадзейна хворай, і Рычард адчуваў, як яна павольна, але няўхільна і непазбежна пакідае яго і гэты свет. Многія песні пранізаны трагізмам гэтай сітуацыі, але гэта разумееш, калі ведаеш усе абставіны. У вершах Рычарда няма праяваў натуралізму, і калі слухач нічога пра аўтара не ведае, ён будзе чуць у песнях і журбу, і трагізм, і радасць, і захапленне чыста як праяву эмоцый, як раскрыццё духоўнага свету аўтара. І ў гэтым ёсць свая асаблівасць і свая сіла вершаў Рычарда Грушы і песняў на гэтыя вершы.

Такім чынам у гэтых 37 песнях горад Ліда атрымаў Рычарда Грушу яшчэ ў адной іпастасі - іпастасі паэта-песенніка. І можна быць пэўным, што як служыў Рычард гораду і Радзіме пэндзлем і разцом, так будзе служыць і словам - шчыра, самааддана і без усялякіх прэтэнзій.

А Рычард Груша прадоўжыў працу.

У 2011-12 гадах устанавіў уязныя знакі ў Любчы Наваградскага раёна і ў Астраўцы.

У 2012 годзе ўстанавіў памятны знак з нагоды пачатку будаўніцтва Астравецкай АЭС, у які была закладзена капсула з запаветам нашчадкам.

У 2013 годзе да 690-х угодкаў г. Ліды ўстанавіў у Лідзе скульптурную кампазіцыю "Гордасць Лідчыны", на камені якой сярод зорак найбольш заслужаных лідзян выбіта і зорка Рычарда Грушы.

Рабі, што можаш, і няхай будзе, як будзе.

Станіслаў Суднік.

Вяртанне Веры Навіцкай

140 гадоў з дня нараджэння

У выдавецтве "Энас-книга" перавыдадзены пяць кніг Веры Сяргееўны Навіцкай, якая была вядомая так-сама пад прозвішчамі Махцэвіч і Шыльдар - Шульднер.

Вера Сяргееўна НАВІЦКАЯ (187(3?)-19??), народжаная Шыльдар-Шульднер. Скончыла Ліцейную жаночую гімназію ў Санкт-Пецярбурзе ў 1890 годзе. (Ліцейная жаночая гімназія - вул. Басейная (цяпер Някрасава), д. 15A). Прозвішча па першым мужы Махцэвіч.

Магчыма, што мужа звалі Аляксандр Уладзіміравіч Махцэвіч. Ён скончыў Віленскую пяхотную вучэльню, служыў у 107-м Траецкім пяхотным палку (Вільня), з 1899-га года выйшаў у адстаўку. У 1901-1903 гадах павятовы спраўнік Рэжыцкага павятовага паліцэйскага кіравання, у 1903 - 1905 паліцмайстар горада Дзвінска. Больш няма ніякай інфармацыі пра яго.

Магчыма імёны дзяцей ад першага шлюбу: Барыс, Наташа і Кыся (ад якога імя скарачэнне, можа быць Крысціна?). З 1905-га па 1907 год Вера Сяргееўна жыла ў Пецярбурзе, вул. Басейная, д. 17 (цяпер Някрасава). Тады жа і былі напісаны яе першыя кнігі.

Па ўсёй бачнасці жыла без мужа, бо ён ў адраснай кнізе не значыцца. Пры гэтым Вера Сяргееўна значыцца жонкай, а не ўдавой, калежскага дарадцы.

У 1906 г. у выдавецтве А.Ф. Дзеўрыена В.С. Махцэвіч выпусціла дзве кнігі: "Добра жыць на свеце! З успамінаў шчаслівай дзяўчынкі" і "Вясёлыя будні. З успамінаў гімназісткі". Кнігі атрымалі прызнанне і хутка разышліся. Гэтыя кнігі былі напісаны Верай Сяргееўнай яшчэ да другога замужжа і былі падпісаны "Вера Махцэвіч".

У жніўні 1908 года яна была прынятая на пасаду памочніцы начальніцы Лідскай жаночай прыватнай шасцікласнай прагімназіі Марыі Канстанцінаўны Навіцкай (тады гэта была Віленская губерня Расійскай імперыі). Было ёй 35 гадоў.

Вера Сяргееўна пражывала ў Лідзе з 1908 па 1915 г., магчыма, да 1918 г.

У 1908 г. у выдавецтве К.Л. Рыкера ў дзвюх частках была выдадзена хрэстаматыя для падрыхтоўчых і першых класаў сярэдніх навучальных устаноў "Куткі жыцця". "Куткі" склалі Вера Махцэвіч і Фёдар Людвігавіч Навіцкі - муж Марыі Канстанцінаўны.

У кнізе М. Дзмітрыева "Нацыянальная школа" 1913 г. маецца такая рэцэнзія на гэтую складанку: "Кніга распадаецца на 5 частак: любоў, вера, праца, абавязак і "пярэстыя старонкі". Найболей шырокае месца адведзена першаму аддзелу - любові; тут аповеды і вершы пра любоў да Бога, да Радзімы і чалавека, з іх шмат добрых, зрэшты, імкнучыся прывесці магчыма больш матэрыялу, які развівае ў дзецях пачуццё любові, складальнікі прыкметна захапляюцца і змяшчаюць такія вершы і артыкулы, якія ці мала зразумелыя, ці зусім недаступныя дзецям падрыхтоўчага і першага класаў, напрыклад, першы верш II часткі: "Вер у вялікую сілу любові", ці "Вышэйшы подзвіг", А.С. Хамякова, "Нам жыццё дадзена, каб любіць" - Гарбунова-Пасадава, і іншыя. Няма неабходных патрыятычных вершаў, Айчыне не надаецца належнай увагі; але затое ёсць прыстойныя аповеды ў раздзелах: "праца" і "абавязак", хоць і не ўсе, і асабліва ў раздзеле "вера"; супраць апошняга раздзела нічога не маем запярэчыць. Агульнае ўражанне пра кнігу было б добрае, калі б не было паказаных галоўных недахопаў кнігі."

26 лістапада 1908 г. ва ўзросце 43 гадоў Марыя Канстанцінаўна Навіцкая ў дзявоцтве Снітко памерла "ад разрыву сэрца".

У 1909-м годзе Вера Сяргееўна выходзіць замуж за ўдаўца, Фёдара Людвігавіча Навіцкага і бярэ яго прозвішча. З тых часоў яе прозвішча на кнігах пішацца як Вера Навіцкая (Махцэвіч), каб ніхто не забыўся. Разам з мужам яна завяршае справу, пачатую Марыяй Канстанцінаўнай: у Лідзе з'яўляецца паўнавартасная сярэдняя навучальная ўстанова. 21 чэрвеня 1910 г. Імператар Мікалай II даў дазвол на пераўтварэнне Лідскай прыватнай 7-класнай навучальнай установы ў прыватную жаночую гімназію, дарэчы, адначасова з прагімназіямі Грачанінавай у Вільні і Рэйман у Менску. З тых часоў навучальная ўстанова значыцца ў даведніках як "Лідская прыватная жаночая гімназія Ф.Л і В.С. Навіцкіх", а Вера Сяргееўна становіцца там начальніцай.

На працягу 1912-14 гг. Вера Сяргееўна пад прозвішчам Навіцкая выдала ў Санкт-Пецярбурзе і Маскве яшчэ 5 кніг для дзяўчынак: "Запаветныя куткі" (1911), "Ціхамірныя гады" (1912), "Басурманка" (1914), "Наташа Славіна" (1914) і "Галя"(1914). Дзве з іх - у вельмі самавітых выдавецтвах Вольфа і Сыціна. У гэтыя гады яна была начальніцай Лідскай жаночай прыватнай гімназіі і, ніхто не ў стане засумнявацца, што гэтыя 5 твораў напісаны ў Лідзе.

Бібліяграфія:

В.С. Махцевич. Хорошо жить на свете! Из воспоминаний счастливой девочки. - СПб.: А.Ф. Девриен, 1906 - 182с.: ил. Е.П. Самокиш-Судковской (изд. 1-е). Содерж: Хорошо жить на свете!, Кошечка-актриса.

В.С. Махцевич. Веселые будни: Из воспоминаний гимназистки. - СПб.: А.Ф. Девриен, 1906 - 203 с.: ил. А.Н. Зеленского (изд. 1-е).

Ф.Л. Новицкий. Уголки жизни: Хрестоматия для приготов. и 1 кл. сред. учеб. заведений /- СПб.: К.Л. Риккер, 1908. Сост. преп. Федор Людвигович Новицкий и Вера Сергеевна Махцевич. Ч. 1-2 Мах-цевич: фамилия соавтора по первому мужу. Ч. 1. - [2], IV, IV, 171 с., 1 л. ил.: ил., портр., Ч. 2. - [2], IV, 252 с., 1 л. ил.: ил., портр. Составили преподаватели Лидской мужской и женской прогимназий.

В.С. Новицкая (Махцевич). Хорошо жить на свете!: Из воспоминаний гимназистки. - СПб.: А.Ф. Девриен, 1910 - 182с.: ил. Е.П. Самокиш-Судковской (изд. 2-е). Содерж: Хорошо жить на свете!, Кошечка-актриса.

В.С. Новицкая (Махцевич). Заветные уголки: Рассказы для детей. - СПб.: А.Ф. Девриен, 1911 - 238 с.: ил. П.С. Захарова. Содерж.: Без гнезда; Кисть винограда; Отец; Дядя Саша; Чужая; Болтушка; Нина; Три пути; Верный друг; Лишний.

В.С. Новицкая (Махцевич). Веселые будни. Из воспоминаний счастливой девочки. - СПб.: А.Ф. Девриен, 1912 - 203 с.: ил. А.Н. Зеленского (изд. 2-е).

В.С. Новицкая. Безмятежные годы. - СПб.: А.Ф. Девриен, 1912 - 305 с.: цв. ил. Е.П. Самокиш-Судковской. Содерж: Безмятежные годы; Первые грезы.

В.С. Новицкая (Махцевич). Басурманка. - СПб.-М.: Издание Т-ва М. О. Вольф, 1914 - 263 с.: ил. Е. Лебедевой.

В.С. Новицкая. Наташа Славина. - М.: т-во И.Д. Сытина, 1914 - 234 с.: ил. В. Курдюмова.

В.С. Новицкая. Галя. - Пг.: А.Ф. Девриен, 1914 - 244 с.: ил. П.С. Захарова.


Чатыры з гэтых кніг аб'ядноўваюцца ў тэтралогію пра жыццё Марусі Старабельскай, непасрэднай і рухавай дзяўчынкі, якая падрабязна апісвае сваё жыццё. Адно з харостваў кнігі менавіта ў нечакана падрабязным апісанні штодзённых у той час рэчаў. Муся - дзяўчынка з багатай сям'і, адзіная дачка бацькоў, якія любяць яе. Усё ў яе жыцці і сяброўства, і вучоба, і свавольствы бестурботныя і радасныя. Яна добрая дзяўчынка, але толькі ад таго, што ёй ёсць што аддаць іншым без шкоды для сябе... І толькі ў апошняй частцы серыі Муся разумее, што так, як яна, жывуць зусім не ўсе...

Серыя кніг выглядае так:

"Добра жыць на свеце" - Муся распавядае пра сваё жыццё да паступлення ў гімназію.

"Вясёлыя будні" - (падзагаловак "Дзённік гімназісткі" кажа сам за сябе) гэта аповесць пра першы год навучання Мусі ў гімназіі.

"Ціхамірныя гады" - перадапошні клас гімназіі. Муся, якая ані не змянілася, сваволіць, як і ў дзяцінстве

"Першыя мроі" - лета і выпускны клас гімназіі.

Аповесці "Добра жыць на свеце", "Ціхамірныя гады", "Першыя мроі" ілюстравала вядомая мастачка Алена Пятроўна Самокішч-Судкоўская, прычым у кнізе "Ціхамірныя гады" і "Першыя мроі" (яны выйшлі разам у адной кнізе) ілюстрацыі каляровыя, што вельмі цікава і вельмі хораша.

Таксама яна напісала дзве аповесці для юнацтва, дзе асноўнай тэмай з'яўляецца любоўная лінія. Абедзве яны названы па імёнах галоўных гераінь: "Галя" і "Наташа Славіна". Аповесць для дзяцей "Басурманка" (пра жыццё прыёмнай сіраты-францужанкі ў рускай сям'і), складанка аповедаў "Запаветныя куткі" і асобна выдадзенае апавяданне "Пярэсты дзень (аповед з жыцця маленькага кадэціка)". І ўдзельнічала ў складанні ўжо згаданай хрэстаматыі "Куткі жыцця".

Яшчэ Вера Сяргееўна супрацоўнічала з дзіцячым часопісам "Родник", дзе друкаваліся яе апавяданні.

Лідская жаночая гімназія дзейнічала да 1918 г. Наўрад ці Ф.Л і В.С. Навіцкія пакінулі Ліду і эвакуяваліся ў верасні 1915 г. углыб Расіі. Двухпавярховы будынак гімназіі, жылы дом, прыстойны ўчастак, вучаніцы, нямецкія карані Веры Сяргееўны павінны былі пераважыць страхі перад кайзераўскімі войскамі. Разам з тым, ніводнага дакумента ці ўспаміну, які пацвярджае эвакуацыю, не захавалася. Перагледзеў яшчэ раз усе нямецкія фатаграфіі і паштоўкі 1915-18 гг, будынак гімназіі ў поле зроку нямецкага аб'ектыва не патрапіла ні разу. Дзіўна. У 1921 г. у будынку жаночай гімназіі была адкрыта польская дзяржаўная гімназія, з чаго выцякае, што Навіцкіх у Лідзе ўжо не было. Лёсы іх не вядомыя, абодва зніклі ў віры ваенных супрацьстаянняў.

Адносіны да твораў Веры Сяргееўны Навіцкай у рэкламадаўцаў самае цёплае. У чытачоў таксама: "Ясныя, чыстыя і на першы погляд немудрагелістыя кніжкі"; "аповесць "Добра жыць на свеце" трапілася мне выпадкова ў букінісце, і страшна падумаць, як шмат я страціла б, калі б не купіла яе…".

На мой погляд, вельмі добрыя кніжкі для сучасных дзяўчынак малодшага і юнацкага ўзросту, асабліва для гімназістак. Падобных савецкіх дзіцячых кніжак проста не было.

А для Ліды гэта яшчэ адна неардынарная постаць - пісьменніца, якую недзе ў Расіі перавыдаюць праз 100 гадоў.

lida-info

ВЫБІТНЫ ШАХМАТНЫ КАМПАЗІТАР

100 гадоў з дня нараджэння Вацлава Гебельта

ГЕБЕЛЬТ Вацлаў Яўгенавіч (10 снежня 1913, в. Лабно Сувалкаўскай губ., цяпер Гарадзенскі р-н - 16 кастрычніка 1999, Ліда). З сям'і дробнага абшарніка. Атрымаў вышэйшую адукацыю, спецыялізацыя - класічная філалогія, магістр філасофіі. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Лойкі тагачаснага Сапоцкінскага р-на Гарадзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 27.12.1944. Асуджаны 1.4.1946 асобай нарадай пры МДБ як "нямецкі памагаты" да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 24.10.1949. Рэабілітаваны 10.7.1992 пракуратурай Гарадзенскай вобл. Асабістая справа Гебельта № п-14678 захоўваецца ў архіве УКДБ Гарадзенскай вобласці. Ён - самы першы майстар спорту СССР (па шахматнай кампазіцыі, 1957), самы першы чэмпіён СССР (па раздзелу двуххадовых задач, 1959 і па шахматнай кампазіцыі ў камандным першынстве, 1969, 1971), самы першы і пакуль адзіны беларускі Міжнародны арбітр ФІДЭ па шахматнай кампазіцыі (1959), самы першы наш Міжнародны майстар па шахматнай кампазіцыі (1977).

Вацлаў Яўгенавіч апублікаваў каля 600 шахматных задач, 120 з якіх атрымалі прызы на конкурсах, у тым ліку 52 першыя. Чэмпіён СССР у пятым асабістым першынстве па раздзеле двуххадовых задач (1956). Чэмпіён СССР па шахматнай кампазіцыі ў камандным першынстве ў 1969, 1971 гадах. Шэсць разоў выступаў на міжнародных спаборніцтвах у складзе зборнай каманды СССР. Лепшыя дасягненні: 2-е месца ў матчы СССР - Галандыя, 1-ае месца ў матчы Дружбы 1965 года. Пераможац першага чэмпіянату Міжнароднай шахматнай федэрацыі па шахматнай кампазіцыі ў камандным першынстве (1975). Выступаў за зборную каманду БССР ва ўсіх 12 камандных першынствах СССР, яго задачы займалі 6 разоў першае месца і 8 разоў другое. Адзін з аўтараў кнігі "Шахматная кампазіцыя ў Беларусі", Менск, 1981.

Першая жонка памерла ў 1973 годзе, другая жонка, інвалід II групы, памерла ў кастрычніку 1997 года - працавала яна ў пральні, выдавала бялізну. Агульных дзяцей не меў. У другой жонкі быў сын ад першага шлюбу. Сёстры і браты пасля вайны жылі ў Польшчы. Сафія памерла ў Шчацініку ў 1958 годзе, Эмілія ў Шчэціне ў 1985 годзе, Антон - у Свабодзіне ў 1977 годзе, Тадэвуш - у Познані ў 1995 годзе.

У апошні год свайго жыцця В. Гебельт шмат супрацоўнічаў з Лідскім краязнаўчым музеем, пераклаў з лацінскай і з рукапіснай польскай некалькі вельмі складаных тэкстаў, у прыватнасці, прывілей гораду Лідзе на Магдэбургскае права.

Зблянскія матывы Ўладзіміра Мельнікава

З нагоды 75-годдзя мастака

Уладзімір Мельнікаў нарадзіўся 9-га кастрычніка 1938 года ў г. Краснагвардзейску Ленінградскай вобласці. Яго бацька Сяргей Іванавіч у той час курсант Гатчынскага авіяцыйнага вучылішча, пасля афіцэр, які храбра змагаўся на франтах Іспаніі і загінуў у 1944 годзе на Першым Беларускім фронце. Маці мастака Ніна Андрэеўна была дачкою вядомага на Віцебшчыне народнага лекара Андрэя Прышчапёнка, нарадзілася ў шматдзетнай сям'і (сем дачок) у вёсцы Заполле Полацкага раёна. Па расказах маці прадзед быў заможным землеўласнікам, утрымліваў чацвёра выязных коней. Рэшткі падмурка былой яго сядзібы захаваліся ў вёсцы Мігуліна дагэтуль.

Маляваць Валодзя пачаў рана. Спачатку дапамагаў айчым, потым наведваў студыю пры Каўнаскім мастацка-прамысловым тэхнікуме, затым паступіў у Талінскі мастацкі інстытут на вячэрняе аддзяленне па спецыяльным распараджэнні Палітаддзела Чырвонасцяжнага Балтыйскага флоту. Мельнікаў тады праходзіў службу авіямеханікам на Талінскай авіяцыйнай базе.

Пасля службы застаўся працаваць на базе вольнанаёмным, каб працягваць вучобу. Але здараецца прыкры выпадак, які крута мяняе яго лёс. Уладзіміра адлічваюць з інстытута за бойку, у якой ён не прымаў удзелу. Гэта быў цяжкі ўдар. Валодзя кідае ўсё і вяртаецца ў Полацк, каб назаўсёды выкрасліць жывапіс са свайго жыцця.

За 25 гадоў памяняў некалькі прафесій. Працаваў памочнікам майстра на Полацкім заводзе "Шкловалакно", майстрам вытворчага навучання ў Лідскім тэхнікуме, інструктарам Лідскага райвыканкама, літаратурным супрацоўнікам Лідскай газеты "Уперад". Тут, як ні дзіўна, у Мельнікава праявіўся талент журналіста і апавядальніка.

Хтосьці вельмі справядліва сказаў: лёс не падманеш. Пасля ваганняў і роздуму Мельнікаў бярэ ў рукі пэндзаль і піша свой партрэт. Цяпер трэба вярнуць страчанае. Днём ён выкладчык выяўленчага мастацтва ў СШ №14 з архітэктурна-мастацкім ухілам, а з вечара да раніцы - жывапісец. Так на працягу больш за 20 гадоў.

Неаднойчы сардэчныя прыступы кідалі на бальнічны ложак, але гэта ўжо не магло спыніць мастака. Выставы адбываюцца адна за адной. Прыходзіць вядомасць. Пра яго пішуць, паказваюць па тэлебачанні. За 22 гады майстар стварыў дзесяткі палоцен, якія прынеслі Мельнікаву папулярнасць. Яго партрэтная галерэя - унікальная з'ява ў сучасным выяўленчым мастацтве. Сярод цудоўных партрэтаў - партрэты Ніла Гілевіча, Анатоля Ярмоленкі, Уладзіміра Мулявіна, Віктара Вуячыча, Ігара Лучанка, Валянціна Таўлая, Ганны Радзько, Барыса Кіта, Канстанціна Горскага ...

За адносна невялікі адрэзак часу мастак правёў звыш 30-ці выстаў у гарадах Ліда, Гародня, Наваградак, Менск, Віцебск, Полацк. Ён прымае ўдзел ва ўсіх буйнейшых выставах, якія арганізоўвае Саюз мастакоў Рэспублікі Беларусь.

Над чым зараз працуе мастак? Гэта майстар пакуль трымае ў таямніцы. Рыхтуецца да персанальнай выставы, піша карціны аб Лідзе, аб яе багатым гістарычным мінулым, а таксама аб знакамітым сяле Збляны і яго дзіўна адораных людзях. Адну з карцін з серыі "Зблянскія матывы" мастак прадаставіў для нашай публікацыі.

Уладзімір Васько

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX