Папярэдняя старонка: Дзеячы мастацтваў

Пра крэсавы гербарый Элізы Ажэшкі   


Аўтар: Ганна Мар'я Келяк,
Дадана: 31-03-2009,
Крыніца: Варшава - Ліда 2006.



Камітэт Гісторыі Навукі і Тэхнікі Польскай Акадэміі Навук

ГА "Таварыства Польскай Культуры на Лідчыне"

Варшава - Ліда 2006



Змест

Прадмова

Жыццё і батанічнае захапленне Элізы Ажэшкі

Дакументацыя этнаграфічных ведаў праз тварэнне гербарыя

Этнаграфічныя захапленні ў святле навуковых тэндэнцый 19 ст.

Кансультанты, якія дапамагалі навукова апрацоўваць батанічныя назвы

Гербарый Элізы Ажэшкі, захаваны ў калекцыях Познаньскага Таварыства cяброў навук у Познані

Падахоўныя расліны, захаваныя ў гербарыі

Народнае лячэнне травамі на Гарадзеншчыне ў святле сучасных ведаў

Заканчэнне

Даты жыцця Элізы Ажэшкі

Бібліяграфія



Прадмова

Кніга, якую аддаем у рукі ЧЫТАЧОЎ, адрозніваецца ад ўсіх папярэдніх-апублікаваных у серыі "Славутыя палякі Лідчыны". Да гэтага часу мы рассказвалі пра ЛЮДЗЕЙ - крэсавых герояў не толькі шаблі, але перш за ўсё творчай, навуковай і педагагічнай думкі, якімі Лідчына можа ганарыцца.

Пра крэсавы гербарый Элізы Ажэшкі.

У гэтай кнізе ў цэнтры увагі аказаліся наднёманскія РАСЛІНЫ - так непаўторныя па сваёй прыгажосці як рака НЁМАН, на берагах якой растуць, але таксама і КАРЫСНЫЯ. Лекавыя вартасці тых разнастайных траваў ведалі і выкарыстоўвалі шмат гадоў таму траўнікі. Пазнала іх - пры дабразычлівай дапамозе - Эліза АЖЭШКА, вядомая пісьменніца 19-га стагоддзя, аўтар такіх аповесцей, як "Над Нёманам", "Дзюрдзі", ці "Хам" - думаю, што добра знаёмыя нашым ЧЫТАЧАМ з Лідчыны. Менавіта Эліза Ажэшка, захопленая прыгажосцю наднёманскіх кветак і траваў, не толькі пісала пра іх з асаблівай прыхільнасцю, але пачала ствараць розныя модныя ў яе часы ГЕРБАРЫІ - дэкаратыўныя альбомы з засушанымі кветкамі, якія - адпаведна апраўленыя - высылала як падарункі сваім сябрам.

Па меры знаёмства з багаццем наднёманскай флоры, пісьменніца пастанавіла апрацаваць гербарый, на навуковай аснове. Падчас збірання раслінаў карыстала з дапамогі вясковых траўніцаў, м.і. Ганулькі ВЫСОЦКАЙ і Люці; пры апрацоўцы гербарыя карыстала з дапамогі навуковых кансультантаў, г.зн. Яна КАРЛОВІЧА, Эдмунда ЯНКОЎСКАГА, а таксама Ежага АЛЕКСАНДРОВІЧА. Перапісвалася з імі, атрымоўваючы адказы на многія пытанні. Дадамо, што пісьменніца не ведала лаціны. У яе "навуковым" гербарыі кожная расліна мела тры назвы: народную, г.зн. на "простай" мове, лацінскую і польскую. Гэты сапраўдны "навуковы" гербарый, ахвяраваны Элізай Ажэшкай Познаньскаму Таварыству сяброў навук у Познані (ёсць на гэта падставы), і лічыўся загінуўшым у часы II Сусветнай вайны, знайшоўся ў 1966 годзе і быў вернуты ў познаньскія калекцыі. Апрацавала яго Ганна Марыя КЕЛЯК, адукаваны батанік і фармацэўт. Паказала яна на пэўных прыкладах, што даўняе народнае травалячэнне знаходзіць сваё прымяненне ў нашай сучаснай фармакалогіі, якая ўсё больш цэніць лекавыя вартасці траваў.

Аўтар тлумачыць прычыны многіх непаразуменняў, якія датычаць гербарыяў Элізы Ажэшкі, напрыклад варшаўскі, уроцлаўскі, гродзенскі ці падлонданскі. Гэта гербарыі-альбомы, мастацкія кампазіцыі з засушаных кветак, старанна апраўленых (найчасцей у Гродне), не маюць, аднак, амбіцый навуковай апрацоўкі раслінаў, якія знаходзяцца ў іх.

За працу пра гербарый наднёманскіх раслінаў Элізы Ажэшкі Ганна Марыя КЕЛЯК атрымала навуковую ступень магістра фармакалогіі ў Медычнай акадэміі ў Познані.

Аддаём ў рукі Чытачоў вельмі скарочаны і спапулярызаваны варыянт гэтай цікавай працы.

Пані магістр КЕЛЯК працуе на гэты момант у адной з найстарэйшых аптэк у Познані " Пад Залатым Львом" (першыя ўпамінанні з 1564 году), знаходзіцца ў Старым горадзе. Калі хтосьці з жыхароў Лідчыны трапіць калі-небудзь у Познань, Аўтар кнігі ахвотна ЯМУ раскажа пра лекавыя вартасці наднёманскіх раслінаў, дзелячыся з ім ведамі і досведам.

Праф. Ірэна Стасевіч-Ясюкова,

Навуковы рэдактар серыі


Жыццё і батанічнае захапленне Элізы Ажэшкі

У другой палове 19 ст. ў польскай літаратуры, таксама як і ў еўрапейскай, з'явіліся дзве плыні: рэалізм і натуралізм. Абедзве выразна вызначыліся ў пісьменніцкай творчасці Элізы Ажэшкі. Яе навелы і аповесці былі насычаны цікавасцю да жыцця народа і добрымі ведамі наднёманскай прыроды. Свае апісанні яна стварала на падставе батанічных ведаў.

Эліза Ажэшка з дому Паўлоўскіх нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у сямейным маёнтку Мількаўшчына каля Гродна. Бацька Бенедыкт Паўлоўскі, вальтэр'янін, дзейны член і "прамоўца" гарадзенскай масонскай ложы "Сябры чалавецтва", быў багатым землеўладальнікам і адукаваным у галіне права. Меў вялікую інтэлектуальную цікавасць, сабраў у доме багатую галярэю карцін і вялікую бібліятэку, якая налічвала некалькі тысяч тамоў. На жаль, памёр у 1843 г., калі Э. Ажэшка мела няпоўныя два гады. Маці Францішка з дому Каменскіх, у 1849 г., праз шэсць гадоў пасля смерці мужа, другі раз выйшла замуж, а выхаваннем Элізы занялася бабка, Эльжбета Каменская. У 1851 г., пасля смерці адзінай сястры Клементыны, бабка аддала Э. Ажэшку ў манастырскі пансіён Сакрамэнтак у Варшаву на выхаванне, дзе яна знаходзілася да 1857 г. Тут пазнаёмілася і пасябравала з Марыяй Васілоўскай, у далейшым - Канапніцкай.

Пасля заканчэння выхавання ў 1858, была хутка выдадзена замуж за Пятра Ажэшку, сваяка яе айчыма. Пачала жыць у Людвінове каля Кобрына на Палессі, дзе стварыла, разам з малодшым братам мужа Флёрэнтым Ажэшкам, школу для дваццаці вясковых дзяцей. Брала актыўны ўдзел у дыспутах земскіх камітэтаў, якія былі створаныя расійскімі ўладамі, з мэтаю правядзення грамадска-эканамічных рэформаў вёскі. Грамадскія прыхільнасці былі адной з прычынаў разладу з мужам. Шлюб не ўдаўся, у 1862 г. Э. Ажэшка пакінула мужа і выехала ў Варшаву.

На час студзеньскага паўстання вярнулася ў Людвінова, каб дапамагаць паўстанцам, м.і. арганізавала ў двары палявы шпіталь. У перыяд з 29 мая да 23 чэрвеня 1863 г. хавала ў Людвінове Рамуальда Траўгута, якога ў другой палове ліпеня ў сваёй карэце адвезла да мяжы Каралеўства. Па гэтай прычыне восенню 1863 г. Пётр Ажэшка быў арыштаваны, а ў сакавіку 1865 высланы ў Пермскую губерню. Пасля паўстання Э. Ажэшка была вымушана прадаць Людвінова і вярнуцца ў родную Мількаўшчыну, дзе таксама, як і ў Людвінове, адкрыла школку для вясковых дзяцей. З таго часу датуюцца яе першыя захаваныя літаратурныя творы.

Першым надрукаваным творам, які з`явіўся ў 1866 у " Тыгодніку ілюстраваным", было апавяданне " Малюнак з галодных гадоў". Дабразычлівая ацэнка рэдакцыі заахвоціла дэбютантку да працы, вынікам чаго былі чарговыя апавяданні і артыкулы, якія з`яўляліся ў варшаўскай прэсе, а таксама і выдаваныя кожны год аповесці і зборы навел. У той самы час вярнуўся з Пярмі Пётр Ажэшка. Э. Ажэшка, якая не магла знайсці паразумення з мужам, пачала працэс аб ануляванні шлюбу, якое атрымала ў 1869 г. У гэты ж час адарыла каханнем маладога доктара Зыгмунта Свянціцкага з Пецярбурга, адносіны, аднак, не закончыліся шлюбам, бо З. Свянціцкі не хацеў пакідаць прыбытковую пасаду ў Пецярбурзе і пераязджаць у Польшчу.

Па намове Станіслава Нахорскага, прававога кансультанта і прыяцеля, у 1870 г. прадала Мількаўшчыну, якая стварала праблемы, бо была на мяжы зруйнавання і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Гродна. Са С. Нагорскім пасля дваццаці гадоў сяброўства, пасля смерці яго жонкі, узяла шлюб (1894).

У сваіх творах Эліза Ажэшка звярнулася да найважнейшых праблемаў сучаснасці, праблемы эмансіпацыі жанчын, м.і. у трактаце " Некалькі слоў пра жанчын" (1870 ), а таксама ў " Марце" (1873), справу жыдоў, грамадскай раўнапраўнасці.

У 1875-1876 прачытала некалькі лекцый у Варшаве ( м.і. "Аб уздзеянні навукі на развіццё міласэрнасці", "Аб дзіцячых нядолях" ).

У 1879 г. разам з Вінцэнтам Хэлмінскім стварыла ў Вільні выдавецкае таварыства "E. Orzeszkowa i S-ka". Кіраваннем кнігарні заняўся Вацлаў Макоўскі. У кнігарнях забаронена было прадаваць кнігі на мове ідыш і пазычаць польскія кнігі. Э. Ажэшка не жадала падпарадкоўвацца забароне, стварыла патаемную пазычальню. Першай выдадзенай таварыствам публікацыяй было грамадскае даследаванне Э. Ажэшкі "Патрыятызм і касмапалітызм" (1880). На жаль, у 1882 г. кнігарня і таварыства былі забаронены царскім Дэпартаментам паліцыі, а Ажэшка з таго часу пяць гадоў знаходзілася пад паліцэйскім надзорам .

Чарговыя творы пісьменніцы з'яўляліся дзякуючы прыхільнасці варшаўскага выдаўца Саламона Левэнталя. У перыяд 1884-1889 было надрукавана 47 тамоў сабраных выданняў яе працаў.

У 1885 г., падчас вялікага пажару ў Гродне, было знішчана таксама памяшканне Э. Ажэшкі разам з яе запісамі, рукапісамі аповесцяў і вялікай калекцыяй літаратуры з каштоўнымі аўтографамі некаторых аўтараў. З мэтаю дапамагчы пагарэльцам распачала дабрачынную дзейнасць, заклікаючы ўлады і сяброў дапамагчы фінансава. Для гэтай мэты ахвяравала пад заклад ўласнаручна створаную раслінную кампазіцыю з засушаных кветак. Была гэта першая падцверджаная дакументам раслінная кампазіцыя, выкананая пісьменніцай.

Дзве найлепшыя аповесці "Над Нёманам" і "Хам" з'явіліся ў 1886-1888 гадах. Аповесць "Над Нёманам" прадстаўляла дасканалую палітру польскіх памешчыкаў, разам з іх традыцыямі, паказанымі на фоне прыгожа і дасканала апісанай наднёманскай прыроды. Рыхтуючыся да напісання гэтай аповесці, Э. Ажэшка шмат размаўляла са шляхтай, звычайным людам, пра што піша ў лісце да Леапольда Маета (11.8.1886, Міневічы )

"... і наднёманскай прыроды, якую хачу як мага шырока прадставіць ... Дзеля гэтай аповесці прайшла ў таварыстве дробных шляхціцаў і шляхцянак фармальнае вывучэнне мясцовай батанік і песень, казак, загадак, паданняў тутэйшага польскага люду".

Народазнаўчыя назіранні былі вынікам напісання цыклу артыкулаў, прысвечаных люду з ваколіц Гродна, яго звычаям, вераванням, медыцыне, пад назвай "Людзі і кветкі на берагах Нёмана" і надрукаваных ў этнаграфічным часопісе "Вісла" ў 1888-1891 гадах. Даследаванне складалася з чатырох частак, якія з'яўляліся па чарзе ў тамах 2, 4 і 5 дадзенага часопіса. У першым артыкуле Э. Ажэшка прадставіла адносіны сялян да навакольнай прыроды, апісала травы, якія прымяняюцца імі з увагаю да традыцыйных назваў. У другім артыкуле і наступных, дзякуючы дапамозе Антонія Слюсарскага, дапоўніла назвы траваў навуковымі тэрмінамі. Цікава апісала традыцыі наднёманскага люду, яго вераванні, а таксама прыказкі, якія прадстаўляюць вобраз народнай мудрасці, і з'яўляюцца часта вынікам уважлівага назірання за навакольным асяроддзем. "...У мінулым годзе занялася народнай батанікай, г.зн. адшукваннем назваў, якія надаваліся раслінам тутэйшымі людзьмі, а таксама значэнняў, паданняў, і т.п. з імі звязанымі …" (фрагмент з ліста Э. Ажэшкі да Эдмунда Янкоўскага 22.3.1888).

" ... люд наш ведае кожную найдрабнейшую раслінку, называе кожную, часта маляўніча і яскрава, шукае і ведае асаблівасці кожнай …" (фрагмент з ліста да Яна Карловіча 9.10.1887).

З часам яе народазнаўчыя даследаванні станавіліся ўсё больш поўнымі і "цікаўнымі". У лісце да Е. Александровіча з 1891 г. заўважыла: "...Адным з найвышэйшых пунктаў народнага розуму, мне здаюцца, адносіны яго да прыроды, з якой застаецца ён у сталых і непасрэдных адносінах. Цікавілася, наколькі і якім чынам сяляне бачаць і заўважаюць напрыклад раслінны свет, і ў хуткім часе пераканалася, што прыглядаюцца да яго вельмі ўважліва, робяць над ім вельмі праніклівыя назіранні, маючы з іх розныя прымяненні, такія як: лекавыя, гаспадарчыя і чароўныя прымяненні, якія ў пэўнай меры прадыктаваныя неадукаванай фантазіяй, першаснай схільнасцю да сімвалізму і забабонаў, але ў пэўнай меры асноўваюцца на трапным пазнаванні галоўных знешніх рысаў расліны, як таксама яе ўздзеянні на арганізм чалавека і жывёлы. Першым па важнасці фактам ёсць той, што сяляне адрозніваюць і называюць усе расліны без выключэння. Аднак не лёгка даведацца пра гэтыя назвы, бо таксама як і ў адукаваных сферах люд мае толькі частковыя і недакладныя веды, шырокія і дакладныя веды застаюцца ў спецыялістаў і спецыялістак, г.зн. вясковых т.зв.знахароў і знахарак, часцей тых апошніх, якія больш шматлікія за першых. І перш за ўсё для даследавання гэтага прадмету патрэбны знаёмствы і адносіны са знахаркамі. Тады пад кіраўніцтвам знахарак я сабрала на прасторы 5-7 міль каля трохсот раслінаў, якія мелі народную назву і якое -небудзь прымяненне ў народным жыцці. Назвы бываюць найчасцей альбо вельмі маляўнічыя і паэтычныя; альбо азначаюць прымяненне расліны. З першай катэгорыі назаву толькі: парадунак зязюлі - ландыш; авечкі - вузкалісты падвей; слёзкі - старасцень звычайны; слёзкі зязюлі - лабелія сапфірная; ясніца - залацісты сумнік; іскра - старасцень Якубец і т.д. З другой катэгорыі: дзежнік - пупок фарбавы для чышчэння адзення выкарыстоўваны; група лячэбных раслінаў, якія называюцца: парушэнікі; група чароўных: прывабнікі (прывабліванне), кожны з парушэнікаў, як і прывабнікаў мае яшчэ сваю асобную назву. Травы, якія выкарыстоўваюцца супраць няшчасцяў ад бураў, называюцца: грымотнік (грымоты), маланка і т.д. (першай з`яўляецца лясная канюшына, другой срэбранік срабрысты). Расічка, бо захоплівае насякомых, называецца: загартушка (служыць таксама да захаплення людскіх сэрцаў), ятрышнік шырокалісты - гэта ручка, бо мае корань падобны да чалавечай рукі з пяццю пальцамі, якія падобныя да людскіх. Зоркаўка травяністая для сваёй даўжыні выкарыстоўваецца для вымочвання дзявочых косаў, каб былі доўгімі і называецца: коснік (ад каса, каса-дзявочая)" (4.6.1891).

У сваіх артыкулах Э. Ажэшка растлумачыла ўсеагульнасць і адначасова неабходнасць карыстання людзьмі з народнай медыцыны, з дапамогі знахарак, знахароў, бо доступ да дактароў быў вельмі абмежаваны. Жылі яны ў гарадах, трэба было за кансультацыю заплаціць гатоўкай, але і выдаткі за набытыя лекі ў аптэках былі для вясковага люду часта за высокія. Знахаркам маглі заплаціць дарамі прыроды, салам, садавіной, мукой, яйкамі, кавалкам палатна.

Літаратурная і публіцыстычная творчасць Э. Ажэшкі не мела, па праўдзе, рысаў навуковых працаў, але ўключала элементы антрапалогіі, этнаграфіі, фларыстыкі і травазнаўства....

Этнаграфічная цікавасць пісьменніцы вынікала з патрыятычных матываў, якія схілялі яе да "дакументавання" ў аповесцях багацтва наднёманскай прыроды. Знаўца літаратуры Э. Ажэшкі, прафесар Варшаўскага універсітэта Баляслаў Грынявецкі ў даследаванні "Прырода ў творчасці Элізы Ажэшкі" - дадае, што яна звярталася таксама да даўнейшых традыцыяў скасаванага ў 1832 г. Віленскага універсітэту. У бібліятэцы, якую пакінуў бацька пісьменніцы, Бенедыкт Паўлоўскі, і якая пазней папаўнялася Э. Ажэшкай, маглі знаходзіцца падручнікі Ф. Шольдэра, К. Дарвіна, "Змысловасць і маральнасць раслінаў" Ё. Г.Тайлара, а таксама працы кс. К. Клюка, кс. С.Б. Юндзіла і Ё.Струмілы "Паўночныя сады".

Эліза Ажэшка дзейнічала таксама на карысць бедных, арганізоўваючы латарэі, ахвяруючы ўласную дапамогу альбо схіляючы знаёмых да дапамогі, вяла "нелегальна" лекцыі па польскай літаратуры і культуры для маладых дзяўчат, пераважна тых, якія жылі ў яе доме. Садзейнічала ў атрыманні замежных стыпендый для таленавітай моладзі. Вяла касу бедных Гродзенскага Таварыства дабрачыннасці.

У 1902 г. была саарганізатарам юбілею Марыі Канапніцкай, пісьменніцы, сваёй сяброўкі з манастырскага пансіёну Сакрамэнтак і супрацоўніцы кнігарні, для якой за атрыманыя сродкі купіла дом з садам у Жарнаўцы.

У 1904 г. Э. Ажэшка была намінавана на Нобелеўскую прэмію, якую далі, аднак, Генрыку Сянкевічу.

Супрацоўнічала з рознымі выдавецтвамі як: "Літоўскі кур'ер", "Пшэглёнд повшэхны", "Вісла". Належала да літаратурна-мастацкага кола ў Львове і Таварыства польскіх літэратараў і журналістаў у Варшаве. У той жа час падтрымлівала сувязь з Таварыствам сяброў навук у Познані.

У 1906 г. у Вільні па ініцыятыве Элізы Ажэшкі, Уладыслава Заморскага, Юзафа Мантвіла, Альфонса Парчэўскага і Станіслава Касцялкоўскага было створана Таварыства сяброў навук.

Э. Ажэшка была звязана з дзейнасцю гродзенскага культурна-асветніцкага таварыства "Муза", у межах яго дзейнасці арганізоўвала літаратурныя вечарыны, на якіх чытала публічныя лекцыі і была рэжысёрам прэзентацый творчасці маладых паэтаў і творцаў літаратуры.

Жадаючы замацаваць радзімую расліннасць, магчы яе бліжэй пазнаваць і распаўсюджваць яе, стварыла ў Гродні ўзорны сад, пра што мы даведваемся з ліста да Зыгмунта Фартуната Мілкоўскага.

"…Думала заняцца садаводствам і маючы кнігарню ў Вільні, у Гродне стварыць узорны сад; трохі пра гэта ведаю, бо калісьці ў сябе на вёсцы мела прыгожыя сады і вельмі імі апекавалася..." (1879).

Самым любімым заняткам пісьменніцы, вынікаючым з фларыстычнай зацікаўленасці, было батанізаванне. "...Палюбіла гэтыя кветкі і ад навукі перайшла да гульні з імі.У вольны час вырабляю сабе з іх розныя дробныя рэчы: альбомы, закладкі да кніжак i т. д..." (1889), піша Э. Ажэшка ў лісце да свайго прыяцеля Л. Маета. Было прыемным збіранне раслінаў і з высушаных стварэнне дэкаратыўных кампазіцый у форме карцінаў, альбомаў, упрыгожвала імі пісьмовую паперу, закладкі да кніжак. Гэтыя ўпрыгожванні ахвяроўвала сваім сябрам, як Чэславу Наўсбаўму, якія на сённяшні дзень знаходзяцца ў Архіве Э. Ажэшкі ў Польскай акадэміі навук у Варшаве.

У адборы раслінаў Э. Ажэшка праяўляла вялікі спрыт і ўменне. Мела вялікія веды на тэму засушвання розных відаў раслінаў, у залежнасці ад вегетацыйнай фазы, у якой знаходзіліся, ці гэта цвіценне, ці плоданашэнне. Па гэтай прычыне, як знаўцу гэтай прафесіі, папрасілі яе дапамагчы выбраць расліны з літоўскай зямлі, якія мелі ўпрыгожваць пахавальны вянок Адама Міцкевіча. Асоба, з якой у гэтай справе пісьменніца перапісвалася, была Зоф'я Макшэцкая (Макрэцкая).

Сваімі замілаваннямі хацела Э. Ажэшка заразіць таксама іншых жанчын са свайго асяроддзя, хацела іх заахвоціць да пошуку іншых новых цікавых раслінаў, якія мелі б значэнне для лячэння: "…Думаю таксама напісаць зварот да вясковых паненак на Літве, каб у розных кутках краю збіралі інфармацыю пра батаніку і народную медыцыну і мне прысылалі для адпаведнай апрацоўкі..." (1888).

Памерла Э. Ажэшка 18 мая 1910 года ў Гродне і там пахавана. У запавеце запісала бібліятэку і дары па прычыне юбілею Віленскаму Таварыству сяброў навук, саарганізатарам і першым ганаровым членам якога была.

Юзаф Катарбінскі, прамаўляючы над яе труной, назваў Э. Ажэшку "жывою мудрасцю і жывым сэрцам эпохі". З перспектывы гэтай працы можна яе таксама назваць адной з першых польскіх этнафармацэўтак і непрафесіянальным прыродазнаўцам.

Дакументацыя этнаграфічных ведаў праз стварэнне гербарыя

Акрамя народазнаўчых артыкулаў, прыгожых літаратурных твораў, на старонках якіх хацела як мага дакладней захаваць прыгажосць радзімай прыроды, паказаць рэаліі вясковай рэчаіснасці, традыцыі, народных ведаў, пачала Э. Ажэшка ствараць гербарый, які павінен быў стаць дакументам дадзенай спадчыны.

"...Займалася вельмі жыва і старанна раслінным светам, батанізаваннем, з мэтаю пазнавання адносінаў нашага люду да навакольнага асяроддзя. Збірала расліны, дапытвалася ў вяскоўцаў (дробнай шляхты і сялянаў), як іх называюць, да чаго выкарыстоўваюць, якія з імі звязаны паданні і т.д. ..., пазнаёмілася з пэўнай вясковай лякаркай, зусім не чараўніцай, але лякаркай, ...навучыла мяне многім вельмі цікавым справам... Зрабіла сабе такім чынам гербарый складзены больш чым з двухсот экзэмпляраў, з адпаведным пералікам народных назваў і розных, пераважна лекавых, значэнняў. Прываблівала мяне гэта і вельмі захапляла", піша Э. Ажэшка ў лісце з 1887 г. да сябра, Яна Карловіча, галоўнага рэдактара часопіса "Вісла".

Яе батанічная цікавасць у сферы народнай медыцыны, травалячэнні, развілася ў такой ступені, што ў 1892 годзе вырашыла стварыць паўнавартасны гербарый, які перадаў бы пэўныя народныя веды на медыцынскую тэму, травазнаўства, як сама піша ў лісце да Станіслава Кшэменскага: "...Мару зрабіць за будучы год для якой-небудзь этнаграфічнай узорнай калекцыі гербарый з мясцовай флоры, выкананы на падставе двух пунктаў погляду: батанічнага і народазнаўчага, г.зн. адносіны люду да расліннага свету вызначаючы..." (1891).

Як указвае Баляслаў Грынявецкі, пісьменніца стварыла гербарый, які ўключае 460 раслінаў, сярод якіх 260 відаў апісала ў сваіх публікацыях. І далей дадае, што гербарый знік. Так было ў перыяд з 1939 да 1966 г., калі Ежы Войцех Шульчэўскі (з Пушчыкова каля Познані) перадаў гербарый у дар для Познаньскага таварыстава сяброў навук у Познані. І там ён знаходзіцца да сённяшняга дня. Познаньскі гербарый складаецца з 280 раслінаў, з якіх кожная расліна асобна прыклеена да карткі і мае народную, лацінскую і польскую назвы.

Да нашых дзён захавалася яшчэ некалькі іншых гербарыяў Э. Ажэшкі, якія хоць і маюць такую назву, але з'яўляюцца мастацкімі батанічнымі альбомамі, кампазіцыямі, калажамі, якія выкарыстоўваюць раслінную сыравіну. Адзін з іх знаходзіцца каля Лондана. Піша пра яго ў сваёй кнізе Крыстына Калінская. На след гербарыя ў 80-гадах мінулага стагоддзя, натрапіла Ядвіга Рдултоўская. Знайшла яго каля Лондана ў кляштарным музеі польскіх манахаў - айцоў мар'янаў.

З ліста інж. Генрыха Ліпенскага (1997), ганаровага захавальніка музея айцоў мар'янаў у Оксане каля Лондана, да Яна Маеўскага даведваемся, што: "…Гербарый поўны (без якіх-небудзь заганаў), апраўлены ў зялёную тканіну і ўключае ў сябе 33 старонкі з цвёрдага картону. Фон кожнай старонкі эстэтычна падабраны па колеру да кожнай кветкі, травы ці ліста. Аправа гербарыя зусім гладкая і не мае ніякага апісання ці назвы. Прысвячэнне на адвароце абкладкі гучыць: "Люцысі і Юзафу Катарбінскім - Эліза Ажэшка". Прозвішча Катарбінскіх было вядомым у Лондане і гербарый, хутчэй за ўсё, быў калісьці перададзены членам сям'і, на жаль, не ведаем пра кантакт з нашчадкамі гэтай сям'і". Гэтая калекцыя ўключае ў сябе прыгожыя каляровыя кампазіцыі, створаныя з засушаных кветак, траваў, лістоў. Няма аднак, акрамя прысвячэння, ніякіх надпісаў. З-за гэтага ён не з'яўляецца гербарыем, але толькі кампазіцыяй з кветак у форме альбому.

Чарговы гербарый-альбом знаходзіцца цяпер ў калекцыях уроцлаўскага Асалінэўм. Як даведваемся­, гербарый гэты ў 1809 г. Эліза Ажэшка ахвяравала камітэту дапамогі для ахвяр наваднення, для галадаючых галіцыйскіх сялянаў. На праведзеным з дабрачыннай мэтай аўкцыёне, быў куплены для горада Львова за суму 362 злотых. На альбоме знаходзіцца надпіс: " Ідзіце любімыя наднёманскія кветачкі, на Пэлтву і прасіце там людзей уплывовых кавалачак хлеба для бедных і галодных". 1890; Гродна. Эліза Ажэшка."

На першай старонцы альбома аўтарка напісала: "Для сябе гэта рабіла; дзякую тым, з чыёй дапамогай гэтую працу магу прысвяціць маім суайчыннікам, якія церпяць".

Далейшыя лёсы гербарыя невядомыя, аж да 1960 г., калі "быў знойдзены ў прыватных калекцыях у Львове і выкуплены з узносаў "групы асоб", а пасля аддадзены ў дэпазіт праф. Габрыеля Сакальніцкага (які пражываў у Львове-Бжухавіцах ). У лісце з 17 мая 1965 г. праф. Сакальніцкага да дырэктара Асалінэўм, Юзафа Шчэпанца, прадстаўлена дакладная характарыстыка альбома і прапановы, якія датычаць фармальнага аблягчэння перавозу яго ў Польшчу.

Нататка з інвентара Бібліятэкі Асалінэўм наступнага зместу: "Апраўлены ў зялёны аксаміт. З дзвюх магутных спражак у цэласці верхняя. Гербарый уключае ў сябе наднёманскія расліны, наклееныя дэкаратыўна. На першым лісце зварот да жыхароў Львова дапамагчы бедным". Ванда Вайткевіч-Рок падае, што: " на картонных лістах, якія абклеены каляровым матэрыялам, ствараючым фон, фіялетавы, зялёны, карычневы, бэжавы, сіні - мастацка наклеены кампазіцыі кветак. Заўсёды злучалася некалькі відаў раслін, часам з выкарыстаннем лістоў з дрэў і кустоў... Трэба прызнаць, што гербарый зроблены прыгожа і старанна".

Падобныя два тамы траўных кампазіцый знаходзяцца ў Музеі літаратуры імя А. Міцкевіча ў Варшаве. Ствараюць яе засушаныя кветкі і астатнія часткі раслінаў, мастацка ўкладзеныя ў форме карцінаў.

Том 1 мае прысвячэнне: "Станіславу Нахорскаму - Эліза Ажэшка", а 2 том прысвячаецца: "Пані Гэлене Паўлікоўскай".

Том 1 складаецца з 36 пранумараваных лістоў, а том 2 мае 40 непранумараваных. Кожная старонка мае падкладку з часта шоўкавага, рознакаляровага матэрыялу: чырвонага, сіняга, фіялетавага, зялёнага з рознымі адценнямі і г.д. На лістах, з вялікім густам і пачуццём эстэтыкі размешчаныя засушаныя кветкава-раслінныя кампазіцыі.

У Гродне, у горадзе Элізы Ажэшкі, захавалася да нашых дзён некалькі фларыстычных абразоў-кампазіцый. Гісторыка-археалагічны музей мае альбом з раслінамі, які выкананы пісьменніцай. Калекцыя ўключае ў сябе 25 лістоў з тонкага картону, які ўзяты ў рамку паяском залатога колеру. На кожным лісце знаходзіцца раслінная кампазіцыя. Акрамя таго Аптэка-музей ў Гродне у 1997 г. атрымала ў дары восем падобных, незалежных лісткоў. У Музеі памяці Элізы Ажэшкі, у доме пісьменніцы ў Гродне, захаваўся "траўны" абраз, апошнім часам раздзелены на тры адрозныя кампазіцыі.

Этнаграфічныя захапленні ў святле навуковых тэндэнцый 19 ст.

Народазнаўчыя захапленні Элізы Ажэшкі былі характэрнымі для гэтага часу. Пачатак народазнаўчых інтарэсаў на польскіх землях прыпадые на канец 18 стагоддзя, а іх развіццё ахоплівае 19 стагоддзе. Прадвеснікам іх у Польшчы лічыўся Гуга Калантай, а дынамічным дзейным польскім цэнтрам развіцця батанікі лічыўся да 1840 г. Віленскі асяродак - універсітэт разам з супрацоўным з ім Крамянецкім ліцэем, а пасля іх закрыцця, Медыка-хірургічная акадэмія ў Вільні.

Этнаграфічныя даследаванні ахоплівалі збіранне паданняў, прымавак, песень, апісанне ўбранняў, хатаў, прыстасаванняў у доме. Галоўнае месца ў Еўропе, сярод этнаграфічных часопісаў, займалі польскія часопісы "Вісла" і "Люд". Сярод артыкулаў з'яўляліся анкеты, якія заахвочвалі да правядзення этнаграфічных даследаванняў, а таксама да апрацоўкі вынікаў дасланых адказаў. Прыкладам можа быць анкета Браніслава Грабоўскага, надрукаваная ў 1889 г. у "Вісле" пад назвай "Анкета, для тых, хто збірае звычаі і прававыя паняцці народа ў вёсках і мястэчках"; ці анкета з 1890 года прысланая часопісам "Здароўе", што заклікае да збірання інфармацый пра народнае лячэнне: " Накіроўваюся да ўсіх, хто мае магчымасць пазнаёміцца са спосабамі, сродкамі народнага лячэння, каб пачцілі ласкава заняцца збіраннем гэтых траваў і раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў мясцовай народнай медыцыне. Лячэннем займаюцца авечкагадоўцы, знахары, бабы, а нават пані, ад іх таксама трэба даведвацца, што датычыць гэтай справы. Кожную раслінку прыклеіць на чвэрць паперы, пішучы ўверсе народную назву расліны, калі такая вядома, а калі не, то навуковае яе значэнне зробіць спецыялістка. Каля яе напісаць хваробу, пры якой прымяняецца, далей растлумачыць, як выкарыстоўваецца, якія часткі расліны ўжываюцца".

Сярод іншых артыкулаў трэба назваць працу доктара Юзафа Пэлчынскага "Некалькі слоў па праблеме народнага лячэння ў Польшчы" ("Вісла" т.4, 1890), а таксама артыкул Мар'яна Удзелі "Медыцына і лячэбныя забабоны польскага народу. Дадатковы матэрыял да польскай этнаграфіі." (спецыяльнае перыядычнае выданне "Бібліятэкі Віслы" ).

У часе, сучасным для Э. Ажэшкі, прафесар батанікі Кракаўскага універсітэта Юзаф Растафінскі заахвочваў да збірання народных назваў у розных ваколіцах краю і прысыланне іх яму. Як пісаў Я. Александровіч у лісце да Э. Ажэшкі : " Сумняюся аднак, ці шмат яму іх дастаўлена да гэтага часу. Добра робіш, Шаноўная Пані, пачаўшы гэтую карысную працу. Паслужыць яна прыкладам для іншых".

Прадстаўленыя публікацыі ўяўлялі каштоўныя ўказанні і дапамогу ў правядзенні "даследаванняў" Э. Ажэшкі, а разам з тым яе апрацаўкі былі дадаткам і важнай крыніцай этнаграфічных ведаў, якія адносяцца да ваколіц Гродна.

Кансультанты, якія дапамагалі навукова апрацоўваць батанічныя назвы

Прыпісанне правільных назваў сабраным раслінам стварала пэўныя праблемы асобе, якая займаецца гэтай прафесіяй як захапленнем, таму Э. Ажэшка прасіла спецыялістаў дапамагчы у гэтай галіне.

Яна шматразова карысталася з кансультацый Яна Карловіча (1836-1903), этнографа, мовазнаўцы, галоўнага рэдактара часопіса "Вісла" і шматгадовага сябра. Быў ён гісторыкам. Закончыў універсітэт у Мюнхене і Парыжы. Яго інтарэсы канцэнтраваліся вакол этнаграфічнай і мовазнаўчай тэматыкі. З мэтаю ўніфікаваць народазнаўчыя даследаванні ў 1871 г. выдаў падручнік "для тых, хто збірае народныя рэчы", а пасля яго падобныя апрацоўкі на старонках "Віслы" і "Паментніка татшанскага" апублікавалі Раман Завілінскі, Ізыдар Каперніцкі. Эліза Ажэшка цесна супрацоўнічала з часопісам "Вісла" і напэўна сутыкнулася з гэтымі публікацыямі. Сяброўства Элізы Ажэшкі з Я. Карловічам дало плён згаданай раней серыяй "Людзі і кветкі на берагах Нёмана".

Э. Ажэшка, ведаючы пра свае недахопы, якія ў вялікай меры маглі паўплываць на навуковую значымасць артыкулаў і гербарыяў, прысланых у "Віслу", звярнулася з просьбай да Я. Карловіча праверыць і дапоўніць лацінскія і польскія назвы, якія яна падае: " Пасылка ўключае ў сябе тры рэчы: рукапіс у канверце, гербарый і разам з гербарыем экзэмпляр яціцы... Раслінаў у гербарыі 84; гэта ўсё,што магла сабраць гэтым летам, але арыгінальнасць некаторых назваў і веды, пра рэчы, якія можна выкарыстоўваць з гэтых раслін, кампенсуюць малую лічэбнасць. Беларускія назвы выпісаныя ў рукапісе з такімі адступленнямі, каб каля іх можна было размясціць польскія і лацінскія. Бязмежна ўдзячна буду Шаноўнаму Пану, калі ў каго з батанікаў гэтыя астатнія для маёй калекцыі здабудзе" (1888).

У адказе на просьбу Я.Карловіча гэта праверыў Антоні Слюсарскі (1843-1897), натуравед, спецыяліст у галіне зоологіі і параўнальнай анатоміі, сарэдактар "Сусвету", а таксама суініцыятар і член Камітэта касы імя Мяноўскага.

На пачатковым этапе батанічных інтарэсаў пісьменніцы ў вялікай меры дапамог ёй пры надаванні правільных назваў раслінам, размешчаных у гербарыі, Вітольд Урублеўскі (1839-1927 ), педагог, географ у 1901- 1918 гадах, які выконваў пасаду дырэктара прыватнай Рэальнай школы ў Варшаве.

Як піша сама пісьменніца ў лісце да Я. Карловіча: " ...Выпрацавала б да яго нарыс батанікі і народнай медыцыны тутэйшага краю. Маю да гэтага часу ў сваім гербарыі больш за дзвесце раслінаў, гэта вельмі мала ў параўнанні з тым, што можна сабраць. Народныя назвы гэтых раслін ёсць усе, але лацінскія, якія пану Вітольду Урублеўскаму абавязана, не ўсе, а мне здаецца, што без гэтых, тыя не будуць мець зразумелага значэння. Пры чым лекавае і гаспадарчае значэнне гэтых раслінаў яшчэ таксама мне не цалкам вядома, а звесткі, якія ў гэтым годзе маю ад адных, трэба будзе на будучы год праверыць у іншых, каб ужо пераканацца, што ёсць і варыянты тых самых меркаванняў і нават назваў, і - што найважнейшае - імправізаваныя падчас хуткага адказу, якім не можна верыць…» 2.09.1887, Гродна.

Эліза Ажэшка вяла таксама актыўную карэспандэнцыю з Эдмундам Янкоўскім (1849-1938), якому таксама была ўдзячна за дапамогу ў вызначэнні некаторых раслінаў: "... Занялася ў мінулым годзе народнай батанікай, г.зн. вышукваннем назваў, якія надаюцца тутэйшымі людзьмі раслінам, а таксама значэнняў, паданняў, і т.д. з імі звязанымі. Маю адну вялікую праблему: вельмі і вельмі будучы неадукаванай, не ўмею да мноства раслінаў далучыць іх польскія і лацінскія назвы, без якіх зноў народныя назвы, у большасці русінскія, ніякага не будуць мець для навукі значэння..." 1888).

Мог ён служыць Э. Ажэшцы прафесіянальнымі ведамі. У 1871 г. закончыў Віленскі універсітэт са званнем кандыдата прыродазнаўчых навук. Пасля адбыцця двухгадовых практык у Батанічным садзе ў Варшаве, пад пільным, але сардэчным вокам праф. Ежага Александровіча і атрыманні дыплому садавода ў 1873 г., выехаў з краіны, каб працягваць навуку ў Садоўніцкай школе ў Парыжы. Закончыў гэтую школу з I узнагародай горада Парыжа ў 1874 г. У тым жа годзе вярнуўся ў Варшаву і быў назначаны інспектарам Памалагічнага саду, а ў 1879-1886 гг. першай садаводчай школы ў Варшаве.

Э. Янкоўскі выкладаў батаніку і садаводства ў розных прыватных школах, а таксама выконваў функцыю прафесара садаводства ў Галоўнай школе садаводства і пасля яе ўключэння ў Галоўную школу вясковай гаспадаркі (у 1921-1929) .

У 1897 г. стварыў першы ў Польшчы часопіс на тэму садаводства "Польскі садавод", а з 1901 г. быў рэдактарам, разам з сынам Стэфанам, земляробча-садаводчага часопіса "Гаспадар". Э. Янкоўскі быў адным з заснавальнікаў Варшаўскага Таварыства садаводства, старшынём якога быў ў перыяд 1906-1919. З 1925 г. займаў пасаду старшыні «Саюза польскіх садаводчых аб'яднанняў».

Быў аўтарам многіх працаў у галіне садаводства, такія як "Сад каля хаты" (1883), "Прам ысловае садаводства" (1891), "Для са даводаў" (1930). Аднак сукупнасць сваіх ведаў перадаў у "Справах садаводства ў Польшчы" (1923) і "У спра вах усеагульнага садаводства" (1938).

Кароткі час Э. Ажэшка абменьвалася карэспандэнцыяй з Ежым Александровічам (1819-1894), да нашых дзён захаваліся толькі два лісты пісьменніцы і прафесара.

Е. Александровіч не толькі дапамог у прафесіянальным абазначэнні назваў, але таксама далучыў каштоўныя ўказанні, якія датычаць спосабу збірання раслінаў, экспанавання іх на лістках гербарыя. Выразіў шчырае здзіўленне з дакладнасці, з якой былі засушаныя расліны, прысланыя яму пісьменніцай для ацэнкі. Е. Александровіч захоплены гэтай справай, абяцаў пажыццёвую дапамогу пісьменніцы (1891).

Е. Александровіч праславіўся як заслужаны даследчык еўрапейскай флоры і творца першай садаводчай школы ў Варшаве. У 1839 г. Е. Александровіч закончыў гімназію ў Сэйнах і як урадавы стыпендыят працягваў навуку ў Пецярбурзе, у прыродазнаўчай секцыі фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. Спецыялізаваўся галоўным чынам на батаніцы. Атрымаўшы ў 1843 г. дыплом кандыдата прыродазнаўчых навук, распачаў працу настаўніка ў Галоўнай школе ў Варшаве (да 1860 г.). Праз год выкладаў анатомію чалавека ў Школе мастацтваў, а з 1850 г. быў навуковым кіраўніком Батанічнага саду, якога потым быў дырэктарам. Вёў напружаную навуковую, папулярызатарскую дзейнасць, у значнай меры паўплываў на развіццё польскай фларыстыкі. Сярод яго вучняў можна назваць выдатных батанікаў як Эдмунд Янкоўскі, Я. Растафінскі і фармацэўт, батанік Фердынанд Каро. У 1855 г. быў прызначаны экзаменатарам у варшаўскай Лекарскай радзе і прафесарам у Фармацэўтычнай школе.

Быў таксама выкладчыкам батанікі, заалогіі, параўнальнай анатоміі, мінералогіі ў Медыка-хірургічнай акадэміі ў Варшаве (з 1857 г., г. зн. з часу яе адкрыцця), прафесарам батанікі і мінералогіі Рэальнай школы (з 1860 г. ), як і ў пазнейшым Імператарскім Варшаўскім універсітэце.

Па яго ініцыятыве, у 1864 г., створаны ў Варшаве Памалагічны сад, якога пасля быў дырэктарам і пры якім стварыў першую ў Польшчы Школу садаводства. Кіраванне школай даручыў свайму вучню Э. Янкоўскаму. Е. Александровіч у вялікай меры паўплываў на развіццё фармацэўтычнай батанікі, садзейнічаў узнікненню Таварыства садаводаў (1884), якое засяроджвала вакол сябе многіх аптэкараў. Быў састваральнікам Таварыства і Музея пчаляроў. Быў піянерам польскага шаўкаводства. Яго грамадская дзейнасць была звязана з Музеем прамысловасці і земляробства. Супрацоўнічаў з "Энцыклапедыяй земляробства", "Вялікай ілюстраванай энцыклапедыяй", "Сусветам" і "Паментнікам фізіялагічным".

Часта, падчас батанічных экскурсій, суправаджаў Э. Ажэшку Генрык Нусбаўм (1849-1937), выдатны доктар, прафесар Варшаўскага універсітэта, знаўца фармацэўтычнай батанікі. Пісьменніца выбіралася з ім на прыроду, каб « ...б атанізаваць, паданні і іншыя народныя рэчы збіраць...».

Каштоўным для развіцця батанічных ведаў было сяброўства Элізы Ажэшкі з Клеменсам Крушэўскім (1858-1945) па адукацыі лясным інжынерам, выпускніком Пулаўскага інстытута, выдатным прафесіяналам у галіне сваёй спецыяльнасці. Выконваў ён функцыю намесніка кіраўніка Белавежскай пушчы, куды разам з жонкай, Казімірай з Астралэнцкіх, сястрой пасябраваўшай з Ажэшкай настаўніцы, Ядвігі, неаднаразова запрашалі пісьменніцу ў свой дом у Белавежу.

Так піша Э. Ажэшка пра час, праведзены ў таварыстве К. Крушэўскага: " ...Ма ла памятаю ў жыцці так захапляльных хвілін, як дзве батанічныя экскурсіі, адбытыя разам з панам Крушэўскім. Былі гэта доўгія і наглядныя ўрокі, з якіх магла карыстаць дзякуючы папярэдняму батанічнаму аматарству..." 2.08.1898.

Гербарый Элізы Ажэшкі, захаваны ў калекцыях Познаньскага Таварыства сяброў навук

Народазнаўчыя, лекавыя захапленні Элізы Ажэшкі, якія усё больш развіваліся, прывялі да стварэння прыгожага гербарыя, багатага раслінамі, якія былі вядомыя і прымяняліся наднёманскім людам. Пісьменніца, дацэньваючы вялікія веды вясковых лякарак, жадала захаваць ад забыцця хаця б частку гэтых ведаў. З вялікай стараннасцю збірала народныя назвы раслінаў, траваў і разам з узорамі змяшчала іх у сваёй калекцыі. Будучы свядомай значэння калекцыі, старалася дапоўніць народныя назвы прафесіянальнымі, польскімі і лацінскімі назвамі. Гербарый гэты выкананы ўласнаручна, падпісаны і ўпарадкаваны Элізай Ажэшкай, знаходзіцца на дадзены момант у спецыяльнай калекцыі Бібліятэкі Познаньскага таварыства сяброў навук у Познані.

Гербарый уключае ў сябе 281 расліну на 78 лістах, кожная прыклеена асобна і ў большасці падпісана народнай, лацінскай і польскай назвамі.

У гербарыі няма вызначэння часу, у якім пісьменніца зрывала, альбо размяшчала расліны ў альбоме. Час, калі ўзнік гербарый, можна з вялікай праўдападобнасцю вызначыць на падставе аналізу лістоў Элізы Ажэшкі. Першыя ўпамінанні, якія адносяцца да тварэння гербарыя, паходзяць з 1887 году з ліста да Я. Карловіча. Астатнія звесткі, якія датычаць батанічных экскурсій, паходзяць з ліста да Леапольда Маета з 1898 году.

Гэты гебарый пасля смерці пісьменніцы быў перададзены як дар Музею натуральнай гісторыі (з часам названы Музеем прыродазнаўства) Таварыства сяброў навук у Познані (далей ПТСН). Да гербарыя далучана квітанцыя паштовага пераводу, датаваная лютым 1911 г. Запіс адпраўшчыка: Гродна, Садовая, уласны дом Марыі Абрэмбскай. На адвароце пячатка: K(oniglich) Pr(eussisches) Hauptzollamt Posen № 4.

Апрацаваннем калекцыі займаўся аптэкар Кароль Малінскі, які 7 сакавіка 1911 г. прадэманстраваў яе членам Аддзелу прыродазнаўчых навук. Гэты гербарый быў нанава экспанаваны ў снежні 1995 г. падчас урачыстай навуковай сесіі, якая прысвячалася 40-гадовой дзейнасці Фармацэўтычнай камісіі IV аддзелу ПТСН. Трэба адзначыць, што ў «Штогодніку Познаньскага Таварыства сяброў навук за 1909» (Познань, 1911, с. 233) характарыстыкі гербарыя Э. Ажэшкі не апублікавана, хаця ён быў апрацаваны К. Маліскім.

У кастрычніку 1939 г. немцы перанеслі ўсю прыродную калекцыю таварыства і размясцілі яе ў новых месцах альбо знішчылі. Ванда Вырвіцкая ў "Хроніцы сталічнага горада Познані" за 1946 г. сярод ваенных стратаў каленцый ПТСН называе, між іншым, гербарый Ажэшкі. На шчасце, гэтае знікненне не было канчатковым. У студзені 1966 г. Ежы Воцех Шульчэўскі (з Пушчыкова каля Познані) перадаў гэты гербарый за пасрэдніцтвам доктара Гэлены Шафран для ПТСН. І там ён знаходзіцца да сённяшняга дня. Які быў лёс гербарыя з 1939 да 1966 году пакуль невядома. Важным з'яўляецца тое, што дзякуючы разумнасці, павазе да справы, ён быў выратаваны.

Да сённяшняга дня аналізаваны гербарый знаходзіцца ў архіўнай калекцыі Бібліятэкі Познаньскага таварыства сяброў навук. Калекцыя добра захавана, апраўленая ў цвёрдую аправу, якая пакрытая сінім палатном. На аправе і на верхняй частцы нябачна ніякіх надпісаў. Альбом, верагодна, быў зроблены спецыяльна на заказ Э. Ажэшкі, у знаёмага пераплётчыка Антонія Крамкоўскага з Гродна, у якога пісьменніца заказвала свае альбомы, пра што ўспамінае ў лісце да Зоф'і Макшэцкай (Макрэцкай) (1890).

Гербарый ўключае ў сябе 120 пранумараваных алоўкам старонак, прычым 23 старонкі незапоўненыя. На першай тытульнай старонцы знаходзіцца кампазіцыя з кветак, у склад якой уваходзяць кветкі з ваколіц Гродна, такія як калужніца, шпорнік, незабудкі.

У верхняй частцы бачны ўласнаручны надпіс: Гербарый Элізы Ажэшкі.

У правым ніжнім куце аўтар пералічвае назвы мясцовасці, з аколіц якіх паходзяць расліны: З палёў, лугоў і лясоў, наднёманскіх мясцовасцяў: Міневічы, Паніжаны, Глядовічы, Кашоў, Панямунь, Горны, Калпакі.

Расліны прыклеены да карткі непасрэдна альбо з дапамогай тоненькіх папяровых палосак. На кожнай старонцы знаходзіцца па 3-5 раслін, якія падпісаны лацінскаю, польскаю і народнаю назвамі. Большасць раслінаў не мае каранёў, толькі часткі парасткаў, сцябла з кветкамі і далучанымі лісцямі. На першых старонках расліны прыклеены, верагодна, па чарзе іх збірання, не узята пад увагу сістэматыка раслін.

У другой частцы гербарыя расліны захаваныя цалкам, разам з карэннямі, лісцямі з парасткамі. Сабраныя на картках у тэматычныя групы як напр. папаратнікі, парушэнікі, расліны вільготных мясцін альбо розныя віды, якія належаць да таго самага роду. У такім размяшчэнні бачны ўплыў кансультацый Ежага Александровіча.

Кожнай расліне, размешчанай у гербарыі, аўтарка прыпісала чарговы нумар. Гэтыя нумары разам з назвай народнай, лацінскай, польскай і нумарам старонкі сабрала на старонках 98-109 і затытулавала: Спісак раслінаў, якія знаходзяцца ў Гербарыі.

Спісак складзены ў алфавітным парадку паводле народных назваў.

Падахоўныя расліны, захаваныя ў гербарыі

У гербарыі захаваліся расліны, якія цяпер знаходзяцца пад аховай. Сведчыць гэта пра іх шырокі дыяпазон выяўлення на Гродзеншчыне. Расліны часта выкарыстоўваліся людам, такія як напр. плавун пры жаночых хваробах, ці расічка пры чарах.

Карыстаючы з кнігі "Ахова гатункаў раслінаў у Польшчы" Уладзіслава Шафэра, выдадзенай у 1947 г., вылучаны з калекцыі Ажэшкі наступныя ахоўныя расліны:

1. Drosera rotundifolia - Расічка круглалістая - Загартушка № 105

2. Epipactis palustris - Гайнік балотны - Уразнік № 90

3. Gymnadenia cucullata - Кукучка каптурковая - Пустацвет № 237

4. Iris sibirica - Касатнік - Заячы аер № 134

5. Lycopodium clavatum - Плывун гвяздзісты - Дзераза ліставая 2 № 254

6. Lycopodium selago - Відлак варанец - Варанец № 255

7. Platanthera bifolia - Любка двулістая - Кручкі № 236

8. Pulsatilla pratensis - Сон - Заячы сон № 133

Гербарый Элізы Ажэшкі з'яўляецца скарбніцай народных назваў. Звяртае на сябе ўвагу добрая вядомасць раслінаў вясковаму люду з ваколіц, з якіх паходзяць назвы, захаваныя пісьменніцай. Апрача пэўных недахопаў у прафесіянальных назвах, гербарый з'яўляецца цікавым этнаграфічным, этнафармацэўтычным, як і фларыстычным дакументам. Інфармуе нас пра багацце наднёманскай флоры, часта ўнікальнай, ахоўнай цяпер.

Народнае лячэнне травамі на Гродзеншчыне ў святле сучасных ведаў

Большасць раслінаў, якія ўваходзяць у гербарый, Э. Ажэшка апісала ў сваім даследаванні "Людзі і кветкі на берагах Нёмана", прадстаўляючы іх прымяненне ў народным лячэнні, звязанымі з імі паданнямі, прыказкамі і вераваннямі. Гэтая апрацоўка мае важнае значэнне для сучасных этнафармацэўтычных даследаванняў, дазваляе нам дакладней прыгледзецца да раслінаў, захаваных у гербарыі пісьменніцы.

На падставе публікацый Элізы Ажэшкі, якія з'явіліся ў "Вісле", я зрабіла аналіз лячэбнага выкарыстання раслінаў, якія знаходзяцца ў гербарыі і выкарыстоўваюцца знахаркамі, людам, супастаўляючы іх з даступнымі фармакалагічнымі ведамі. Расліны я падзяліла на тэматычныя групы, якія вынікаюць з прымянення вызначаных траваў.

Табліца 1. Расліны, якія прымяняюцца пры зняцці болю*

Лацінскія назвы

Беларускія назвы

Народныя назвы

Лекавае прымяненне, пададзенае Ажэшкай

Aconitum napellus L.

Аканіт моцны

Быліна

"...Ужываецца як лякарства ад парушэння і болю грудзей...", "Вісла", 1891, т. 5, с. 236.

Artemisia vulgaris L.

Горкі палын

Чарнаболь

"...Ад так моцнага болю, што цямнее ў

вачах ...", " Вісла", 1888, т.2, с.8.

Calamintha acinos Clairv

Душавік

Святы Юзаф

"…Лякарства ад болю грудзей..",

"Вісла", 1891, т.5, с. 236.

Datura stramonium L.

Дурнап'ян

Дурэц, Весялуха

"...Пасля выкарыстання ўздзейнічае адурманена і часта выкарыстоўваецца мясцовымі "лякаркамі"..." "Вісла", 1888, т.2, с.8.

Valeriana officinalis L.

Валяр'ян

Кроп, у шляхты Станеба

"...У спалучэнні з палыном утвараецца пітво, якое даюць пры болю пад грудзьмі...". " Вісла", 1888, т.2, с.10, 702.

Крыніца: уласная апрацоўка на падставе публікацый: Эва Камінска: "Травазнаўства і лячэнне травамі ў этнаграфічных публікацыях Элізы Ажэшкі"(у:) "Гісторыя прыродных лякарстваў" пад рэд. Барбары Кузніцкай. Т.1, Варшава 1986 с.25-90

Боль адносіўся да адной з найчасцей лечаных праяваў хваробы. Як бачым, звярталіся нават да так моцна дзейнай травы як аканіт, аднак, калі ён прымяняўся неправільна, то мог прывесці нават да смерці. Яго абязбольвальнае дзеянне, якое пашкоджвала нярвовую сістэму, можна абгрунтоўваць наяўнасцю алкалоідаў. Цяпер рэдка прымяняецца настойка Tinctura Aconiti. Затое належыць адзначыць, што гэта адно з найчасцей прымяняных гамеапатычных лякарстваў, якое выкарыстоўваецца пры высокай тэмпературы, пры нярвовых болях, рэўматызме, стэнакардыі.

Пры рэўматычных хваробах, знешне, у форме кампрэсаў і ваннаў, прымянялі горкі палын. Актыўнае у ім рэчыва мае супрацьзапаленчае, антыбактэрыяльнае, супроцьсутаргавае дзеянні. Прыменены ўнутр мог зняць боль, расслабляючы мышцы, напр. стрававальнага тракту, маткі.

Алкалоіды, якія прысутнічаюць у дурнап'яне, пашкоджваюць нервы, прыводзяць да моцнага расслаблення мышцаў, здымаючы іх сутарагі. Хуткае яго ўздзеянне часта выкарыстоўвалася траўніцамі з мэтай эфектыўнага зняцця болю, што дадаткова ўздзейнічала на ўзрост прэстыжу вясковай лякаркі.

Абгрунтаваным з'яўляецца прымяненне ў выпадку "болю пад грудзьмі" валер'яну, які аказваў адносна моцнае заспакойвальнае ўздзеянне, што параўноўваецца з хімічнымі лякарствамі.

Табліца 2. Расліны, прымяняемыя пры хваробах скуры і вачэй*

Лацінскія назвы

Беларускія назвы

Народныя назвы

Лекавае прымяненне, пададзенае Ажэшкай

Ajuga genevensis L.

Гарлянка валасяная

Кактус

"...Лечаць ім ад каўтуна і т.зв. салодкай язвы...", "Вісла", 1891­ т.5, с.236

Anagalis arvensis L.

Вочны цвет

Парушэнік 8.

Макрыца чырвоная

"...лякарства ад д`ядрыі і дысэнтэрыі..." "...Адзін з парушэнікаў ..."

"Вісла", 1890, т.4, с.1; т.5, с. 237.

Brinza media L.

Дрыжучка

Семечка

"...лісце і кветкі варыць, да вачэй прыкладаць для з'яўлення слёз...", "Вісла", 1891, т.5, с.239, 240.

Glechoma hederacea L.

Блюшчык

Скуляшнік, альбо гладышнік

"...Служыць ён лякарствам супраць усякіх скулаў, ці нарасцяў, язваў ітд...", "Вісла", 1888, т.2, с.701.

Scrophularia nodosa L.

Залозніца

Шпарнік

"...лечыць апёкі, нанесеныя потам, з дапамогай прыкладання лісцяў да апечаных месцаў...", "Вісла", т.2, с.700.

Sisymbrium officinale L.

Кустоўнік

Чэрвяточ

"...Ужываецца для вынішчэння чарвей, якія знаходзяцца ў ранах людзей альбо жывёлаў з дапамогай удару па тых самых ранах...", "Вісла", 1888, т.1, с. 699.

Symphytum officinale L.

Рагулькі лекарскія

Жывакост балотны

"...сродак супраць ламання касцей і каўтуноў ...". "Вісла", 1888, т.2, с.12, 6698, 699; 1891, т.5, с.239.

Крыніца: уласная апрацоўка на падставе публікацый: Эва Камінска: "Травазнаўства і лячэнне травамі ў этнаграфічных публікацыях Элізы Ажэшкі"(у:) "Гісторыя прыродных лякарстваў" пад рэд. Барбары Кузніцкай. Т.1, Варшава 1986 с.25-90

Адсутнасць ведаў, часта недастатковая гігіена, спрыялі з'яўленню адносна частых праблем са скурай. У лячэнні каўтуна прымянялі гарлянку валасяную, як і жывакост лекавы.

Наяўныя ў зеллі гарлянкі актыўныя рэчывы, уздзейнічаюць абязбольвальна і супрацьзапаленча. Жывакост лякарскі прымяняўся ў старажытнасці, м.і. Галенам як кампрэс на раны, сінякі і пераломы. Святая Хільдэгарда дала яму назву "consolidа", якая паходзіць з лацінскай мовы, і абазначае ўзмацняльны сродак. Рэкамендавала яго як лекі пры пераломах касцей. Настойка з жывакосту пабуджае рэгенерацыю і адбудову тканак. Дадаткова ўздзейнічае ўспамагаючая слізь, якая будучы дасканалым пакрывальным сродкам, абгрунтоўвала прымяненне яе з мэтай рэгенерацыі страўнікавага тракту пры запальным стане. Наяўнасць у корані жывакосту пэўнай колькасці алкалоідаў, якія пашкоджваюць печань, абмежавала яго ўнутранае выкарыстанне. Мае ён аднак сваё важнае месца ў гамеапатыі, дзе прымяняецца, з поспехам, пры траўмах косці і надкосніцы.

Абгрунтоўваным з'яўляецца прымяненне пры лячэнні "нарастаў, язваў" блюшчыка. Дубільнікі і алеі, якія утрымоўваюцца ў ім ўздзейнічаюць супрацьзапаленча. Цяпер рэкамендуецца таксама пры запальным стане скуры, пры вуграх, пры язвах і апёках, асабліва ў выглядзе адвару. "Апёкі, нанесеныя потам", можна прызнаць, што правільна былі лечаныя з дапамогай залозніцы. Настойка з яе ўздзейнічала супрацьацёчна і супрацьалергічна. Рэакцыі на пот у выглядзе высыпкі, з'яўляюцца алергічнымі рэакцыямі, цалкам абгрунтоўваным з'яўляецца прымяненне гэтага зелля.

Вочны цвет палявы выкарыстоўваецца сёння ў гамеапатыі і для лячэння экземы, калі вельмі свярбіць, галоўным чынам далоні.

Табліца 3. Расліны, прымяняемыя пры хваробах страўнікавага тракту*

Лацінскія назвы

Беларускія назвы

Народныя назвы

Лекавае прымяненне, пададзенае Ажэшкай

Helianthemum ovatum Viv.

Сонцацвет

Парушэнік 3. Пацёрнік

"...Вельмі важны сродак для страўнікавых хваробаў, належыць да групы парушэннікаў...,

"Вісла", 1888, т.2, с.695.

Orchis latifolia L.

Ятрышнік шырокалісты

Уразнік 1.

"...Верх гэтай расліны, гзн. кветка і лісце, завараныя п`юцца пры болю страўніка, корань мае таямнічае і чарадзейнае значэнне..., быццам адзін з пальцаў (кораня), звараны і выпіты, забяспечвае на адзін год ад мацярынства, два - на два гады, тры - на тры і гд...", "Вісла", 1888, т.2, с.696.

Plantago arenaria W.K.

(Plantago indica L.)

Трыпутнік

Жыватабольнік

"...Ад хваробаў страўнікавых і венерычных...", "Вісла", 1897, т.5, с.237.

Sium latifolium L.

Паручайнік шыракалісты

Талюха 1.(альбо польный кмен)

"...Самы выдатны сярод лякарак сродак супраць жаўтухі. Талюху хворыя не толькі п`юць, але і робяць з яе ванну...", "Вісла", 1888, т.2, с.699.

Крыніца: уласная апрацоўка на падставе публікацый: Эва Камінска: "Травазнаўства і лячэнне травамі ў этнаграфічных публікацыях Элізы Ажэшкі"(у:) "Гісторыя прыродных лякарстваў" пад рэд. Барбары Кузніцкай. Т.1, Варшава 1986 с.25-90

Дастаткова цяжка абгрунтаць, з якой мэтай выкарыстоўваліся вышэй пералічаныя расліны пры лячэнні болю страўніка ці жаўтухі. Усе названыя расліны на дадзены момант не прымяняюцца ў тэрапіі. Лячэбнае ўздзеянне сонцацвета можа вынікаць з яго супрацьзапаленчых ўласцівасцяў. Трыпутнік ўключае ў сябе пэўную колькасць слізі, прымяненне якой магло пакрываць і ахоўваць слізістую абалонку страўнікавага тракту. Цяпер не прымяняецца ў сувязі з аховай віду.

Галоўным актыўным кампанентам насення трапутніка з'яўляецца таксама слізь, якая набухаючы, узбуджае працу кішак і мякка іх ачышчае. Дадаткова ахоўвае слізістую абалонку ад раздражняльных рэчываў і робіць магчымым яе аднаўленне. Важнае значэнне ў тэрапіі магло мець таксама супрацьзапаленчае, супрацьсутаргальнае і аднаўленчае ўздзеянне на печань, характэрнае для трыпутніка.

Не знайшла доказаў, якія падцвярджалі б вялікую лячэбную актыўнасць паручайніка шырокалістага, на якую ўказвала Э. Ажэшка ў сваіх апрацоўках. Так, прыпамінае з выгляду кмінак звычайны, пра што сведчыць яго народная назва польны кмен, а можа гэта і было прычынай, што выкарыстоўваўся пры хваробах страўнікавага тракту.

Слізь, якую здабывалі з насення трыпутніка і ятрышніка, таксама прымянялі пры жаночых захворваннях. Вынікала гэта з вызначанага раней яе супрацьзапаленчага і антыбактэрыйнага ўздзеяння.

Табліца 4. Расліны, якія прапаноўваюцца пры жаночых захворваннях*

Лацінскія назвы

Беларускія назвы

Народныя назвы

Лекавае прымяненне, пададзенае Ажэшкай

Daucus carota L.

Морква

Маркон,

Маркоўнік

"...З паланем (палыном) і кропам (валер`янам) змешаная лечыць ад болю пад грудзьмі; яе насенне з вочным цве-там, які называецца Biela centuria (Відомец балотны, Parnassia palustris) - ад бяздзетнасці...",

"Вісла", 1891, т.5, с.237.

Epipactis palustris Mill

Гайнік балотны

Уразнік 2.

" Змешаны са станоўкам даецца як пітво парадзіхам/…/ Лякарства ад ліхаманкі...", "Вісла", 1890, т.4, с.1.

Pirola rotundifolia L.

Грушанка круглалістая

Стараннік 2

(гл. 30-113)

"...Прымяняецца пры жаночых хваробах...",

"Вісла", 1888, т.2, с.697.

Veronica officinalis L.

Крынічнік лясны

Прашэнік 1.

Заступнік

"...Прымяняемы пры хваробах жаночых ад бясплоднасці ...", "Вісла", 1888, т.2, с.9.

Да раслінаў, выкарыстоўваных пры лячэнні жаночых захворванняў, адносяцца апісаныя вышэй трыпутнік і ятрышнік .

Уздзеянне насення морквы на бясплоднасць з`яўляецца хутчэй ускосным. Наяўныя ў іх фловаінавыя злучэнні, уплываюць супроцьсутаргальна, а таксама аказваюць дапамогу крывезвароту, што магло паўплываць карысна на агульны стан хворай, супакоіць, "расслабіць", палепшыць працу сэрца. Дадаткова ўздзейнічаюць эфірныя алеі і алей, якія паляпшаючы функцыянаванне страўнікавага тракту, пазбаўляюць ад уздуццяў і запораў.

Як ведаем, добры агульны стан пацыента, яго добрае самапачуццё мае важнае значэнне

пры лячэнні бясплоднасці, якая выклікана часта стрэсам, напружаннем. Як аказваецца, таксама, у пэўным сэнсе абгрунтаваным магло быць даванне жанчыне, якую лячылі ад бясплоднасці, травы крынічніка ляснога, які аказвае дапамогу ў сінтэзе палавых гармонаў. У народнай медыцыне была каштоўным сродкам пры веснавым стамленні і аслабленні, паляпшала абмен рэчываў, папярэджвала колікі, уздуцці, рэгулявала страваванне і такім чынам, як і морква, паляпшала стан здароўя хворай.

Табліца 5. Расліны, якія прымяняюцца пры тэмпературы і хваробах верхніх дыхальных шляхоў*

Лацінскія назвы

Беларускія назвы

Народныя назвы

Лекавае прымяненне, пададзенае Ажэшкай

Ajuga piramidalis L.

Гарлянка

Бурнос

"...пры тыфной тэмпературы (пры тыфе) трэба згатаванымі лісцямі абкладваць галаву...",

"Вісла", 1891, т.5, с.238.

Helichrysum arenarium L.

Сухацвет

Сухавейка (альбо сухотнік)

"…лякарскі сродак ад сухотаў...",

"Вісла", 1888, т.2, с.6

Silene inflata Salisb.

Silene venosa Asch.

Вастрыца

Скрыпіца

"...Паіць дзяцей ад хрыпаты...",

"Вісла", 1891, т.5, с.240.

Trifolium fragiferum L.

Канюшына суніцападобная, к. раздутая

Гарлінец

"...Ад язваў у горле. Прыгатоўліваецца і да паласкання служыць толькі сухая кветка расліны...", "Вісла", 1891, т.5, с.238.

Vincetoxicum officinale Mnch.

Ластавень белакветны

Барада

"...Вельмі знаны і слаўны сродак пры тэмпературных хваробах ... лекавыя ўласцівасці мае корань гэтай расліны, ... падобны да муж- чынскай барады...", "Вісла", 1891, т.5, с.236.

Viola tricolor L.

Фіялка трохка-ляровая (браткі)

Брат і сястра

"...Ужываецца для купання хворых дзяцей ...". "Вісла", 1888, т.2, с.12.

Крыніца: уласная апрацоўка на падставе публікацый: Эва Камінска: "Травазнаўства і лячэнне травамі ў этнаграфічных публікацыях Элізы Ажэшкі"(у:) "Гісторыя прыродных лякарстваў" пад рэд. Барбары Кузніцкай. Т.1, Варшава 1986 с.25-90

Расліны з віду гарлянкі ўключаюць у сябе рэчывы, якія аказваюць супрацьболевае і супрацьзапаленчае дзеянні. У часы Элізы Ажэшкі выкарыстоўваліся ў выглядзе кампрэсаў на галаву, прыгатаваныя лісці для зніжэння тэмпературы. Цяпер праводзяцца даследаванні над прымяненнем гэтых раслінаў пры лячэнні артрэтызмаў.

Сучасная медыцына зноў зацікавілася ластаўнем белакветным. Расліна, якая прымянялаяя ўсеагульна наднёманскім людам ў канцы 19 ст., уключае ў сябе алкалоід, якія ўздзейнічае на новаўтварэнні (рак). Падцвярджэнне яго ўздзеяння дае нам гамеапатыя. Ластавень белакветны (Vincetoxicum) з'яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў гамеапатычнага лякарства з назваю Engystol heel, які адказвае за пабуджэнне імунітэту праз уздзеянне на крывяносную і нярвовую сістэмы, рэкамендуецца напр. пры тэмпературных вірусных хваробах (грып, адзёр ітп).

Сухацвет прымяняўся польскім людам пры лячэнні артрытызму і рэўматызму. Пададзенае Э. Ажэшкай прымяненне магло вынікаць з выгляду расліны, якая асацыіравалася з "сухім", аслабленым сухотнікам. Прымененая, размякчаючы дыхальныя мышцы магла зменшыць напад кашлю. Існуючыя ў зеллі алеі ўздзейнічаюць антыбактэрыйна. Цяпер сухацвет прымяняецца з мэтай павялічэння выдзялення жоўці, змяншае напружанне жоўцевага пухіра і жоўцевага тракта, а таксама дадаткова пры лячэнні зменаў скуры, якія праяўляюцца пры дрэнным абмене рэчываў.

Фіялка прымяняецца ў лячэнні з 16 ст. Была каштоўным сродкам пры хваробах скуры. Узмацняе выдзяленне мачы, такім чынам прычыняецца да вывядзення ядаў з арганізму. Дадаткова ўваходзячыя ў яе флавоны змяншаюць прапушчальнасть крывяносных сасудаў, празмерная прапушчальнасць якіх абумоўлівае розныя хваробы скуры (як напр. экзэмы). Цяпер фіялка, галоўным чынам з увагі на наяўнасць вытворных саліцылавай кіслаты, з'яўляецца важнай адхарквальнай, потагоннай, гарачкапаніжальнай сыравінай.

Зелле канюшыны прымянялася ў народнай медыцыне пры хваробах прастуднага характару, а таксама пры розных жаночых захворваннях. Прымяненне пры жаночых хваробах вынікала з наяўнасці ў расліне рэчываў, якія пабуджалі прадукцыйнасць палавых гармонаў.

Табліца 6. Расліны "чароўныя" і агульнага дзеяння*

Лацінскія назвы Беларускія назвы Народныя назвы Лекавае прымяненне, пададзенае Ажэшкай
Asarum europaeum Капытнік звычайны Капытнік “...Ад усялякай хваробы “зробленай”, “Вісла”, 1888, т. 2., с. 8.
Drossera rotundifolia L. Расянка круглалістая Загартушнік “...Ужываецца пры любоўных чарах: звараныя яе карэнні і выпітыя, у выніку прыцягваюць каханую асобу...”, “Вісла”, т.2, с. 9.
Gladiolus communis Гладыёлус Урочнік “...Лечыць дзіцячыя хваробы, якія паходзяць з урокаў, праз абхаджванне імі хворых...”, “Вісла”, т.2, с.699.
Oenethera biennia L. Асліннік двухгадовы Польныя бурачкі “...Лякарства ад слабасці...”, “ Вісла”, т. 2., с.298.
Potentilla erecta L. P.tormentilla Neck Дуброўнік Дзярэвенка “...На корань налітая гарэлка лечыць ад парушэння ...”, “Вісла”, т.5, с. 236.
Prunella vurgaria Чарнагалоўка звычайная Стараннік 1. Ліставы варанец “...Лечыць розныя хваробы, але толькі ў мужчынаў. Жанчынам даваць нельга...”, ”Вісла”, т.2, с.12, 697
Vinca minor L. Барвінак звычайны Барлінак, Барленец “...Адносіцца да чарадзейнай групы раслінаў...”, “Вісла”, т.4, с.3.

Крыніца: уласная апрацоўка на падставе публікацый: Эва Камінска: "Травазнаўства і лячэнне травамі ў этнаграфічных публікацыях Элізы Ажэшкі"(у:) "Гісторыя прыродных лякарстваў" пад рэд. Барбары Кузніцкай. Т.1, Варшава 1986 с.25-90

Шырокае прымяненне капытніка вынікае з наяўнасці ў ім алеяў, танідаў, арганічных кіслотаў, мінеральных соляў, калію, крэменязёму, якія папраўляюць функцыянаванне дыхальнай сістэмы, страўнікавага тракту, а таксама павялічваюць выдзяленне поту. Дадаткова маюць мачагоннае і антыбактэрыйнае ўздзеянні. Адвар з зелля капытніка ў большых порцыях выклікае рвотны рэфлекс, а таксама спрыяе ўтварэнню рака. Ужо ў сярэднявеччы выкарыстоўвалі зелле капытніка пры розных хваробах, а яго апісанне можна знайсці ў гербоўніках Мацея з Ужэндова (1595 г.) і Шымана Сырэнеюша (1613 г.). Цяпер у сувязі з частковай таксічнасцю, прымяняецца рэдка, выключна пры захворваннях дыхальнай сістэмы.

Асліннік двухгадовы прымяняўся наднёманскім людам пры аслабленым стане, як узмацняльны сродак. Карысна ўздзейнічае на функцыянаванне крывяноснай сістэмы, памяншае вязкасць крыві, т.ч. паляпшае мазгавы і сардэчны крывазварот, памяншае канцэнтрацыю запаленчых элементаў, а таксама паляпшае стан слізістай абалонкі страўнікавага тракту, што выклікае большае выдзяленне слізі і адбудову клетак.

Парушэнікі гэта група раслінаў, якая прымянялася пры жаночых захворваннях. Да іх адносіцца лапчатка. Дзякуючы наяўнасці танідаў лечыць запаленне скуры, знешніх палавых органаў, гемароіды. Пры гэтым павышае імунітэт і змяншае алергічны стан.

Прымяненне расічкі, гладыёлуса і барвінка было звязана з вераваннямі ў чары. Сяляне, назіраючы за расічкай, якая ловіць насякомых, прыйшлі да высновы, што даючы выпіць адвар з кораня гэтага зелля каханай асобе, можна "падобным" чынам яе зняволіць. Лісці гладыёлуса прыпамінаюць сваім выглядам меч, такім чынам яго прымяненне ахоўвала як меч ад ўрокаў.

Вялікая колькасць вераванняў адносілася да барвінка. Ён з'яўляецца вечназялёнай раслінай і заўсёды даступнай. Дапамагаў эфектыўна і бяспечна ліквідаваць каўтун, які, як лічылася, быў агменем хваробы, т.зв. унутранага каўтуна, адказнага за ўсякія захворванні. Значэнем барвінка было аслабленне чалавека, каб лягчэй з яго дабыць зло, а яго горкі смак дадаткова дапамагаў «агідзіць» наяўнасць каўтуна ў арганізме хворага. Малое цвіценне ўяўляла бясплоднасць, прымянялі яго як антыканцэпцыйны сродак. Мае гэтае пэўнае навуковае абгрунтаванне, бо ў сумежных відаў, адкрылі рэчывы, якія запавольваюць дзяленне клетак, што на дадзены момант знайшло сваё прымяненне пры лячэнні рака.

Заканчэнне

Аналізаваны гербарый з'яўляецца дакументам, які адлюстроўвае сабраныя Элізай Ажэшкай этнабатанічныя веды з галіны народнай медыцыны наднёманскага люду. Пра арыгінальнасць гербарыя сведчыць уласнаручны подпіс і квіток паштовага пераводу, які служыць доказам адпраўкі гербарыя з Гродна ў Познань 8 лютага 1911 году. Гербарый створаны быў у канцы 19 ст., калі доступ да навуковай медыцыны быў у значнай меры абмежаваны. Сяляне павінны былі самі змагацца з хваробамі, захворваннямі, траўмамі, фізіялагічнымі праблемамі, такімі як напр. роды. Сваю дапамогу ахвяроўвалі траўніцы, жанчыны, якія валодалі вялікімі ведамі пра лячэбныя расліны, і гэтыя расліны ў большасці знайшліся ў даследаваным гербарыі. Пісьменніца была ўдзячна за народныя назвы прыклееных экзэмпляраў галоўным чынам дзвюм вясковым лекаркам Люці і Ганульцы Высоцкай, з якімі правяла шматгадзінныя размовы на тэму лячэння, збірання лячэбных траваў. Здаралася, што розныя віды раслінаў мелі падобная назвы, гэта вынікала з іх знешняга падабенства, альбо тая самая расліна выкарыстоўвалася і называлася па-рознаму рознымі асобамі, якія жылі ў суседніх вёсках, пра гэта даведваемся з цыклу артыкулаў Э. Ажэшкі « Людзі і кветкі на берагах Нёмана», надрукаваных у часопісе "Вісла". Гэтыя артыкулы дазволілі больш дакладна прыглядзецца да раслінаў, захаваных у гербарыі, і пазнаёміцца з лячэбнымі ведамі пра іх, якія былі вядомыя люду з ваколіц Гродна. Шмат народных назваў уключаюць у сябе ўказанні на лячэбнае выкарыстанне, магічнае значэнне, а таксама з'яўляюцца ў вялікай меры вобразам назіральнасці і цікавасці люду да расліннага свету, якія праяўляецца пры надаванні раслінам назваў, вынікаючых з выгляду, захавання, часу цвіцення, збірання ці падабенства да іншых арганізмаў ці рэчаў.

Гербарый не з'яўляецца адзіным, які ўзнік у гэтым часе на польскіх землях. Прадстаўнікі этнаграфічнага руху, які інтэнсіўна развіваўся ў гэтым часе, заахвочвалі да стварэння калекцыяў такога віду. Аднак, Эліза Ажэшка была адным з галоўных прадстаўнікоў, якія вельмі актыўна далучыліся да такой дзейнасці, пра што сведчыць павага і здзіўленне, з якім выказваліся пра яе знакамітыя знаўцы тэмы Е. Александровіч, ці пазней Б. Грынявeцкі.

Шкада, што пісьменніца не змяшчала ў гербарыі расліны цалкам, г.зн. цэлых сцяблоў з карэннямі, а таксама не падавала дакладных месцаў збору. Гэта павялічыла б пазнавальнае і навуковае значэнне гербарыя. Але, як зазначала неаднаразова сама пісьменніца ў сваіх лістах, галоўнае значэнне мела для яе захаванне народных назваў раслінаў, а таксама іх значэнне ў жыцці вясковага люду. Той вялікі націск на народныя назвы прывёў да таго, што лацінскія назвы і польскія маюць пэўныя памылкі. Аднак трэба ацаніць вялікія старанні Э. Ажэшкі пры пошуку правільных прафесіянальных назваў, якія знаходзіла ў спецыялістаў з галіны батанікі, біялогіі, медыцыны і як напр. А. Слюсарскі ці згадваны ўжо Е. Александровіч і іншыя. Варта было б тут прыпомніць, што пісьменніца была ў гэтай справе аматарам, яна займалася этнабатанічнымі даследаваннямі з цікавасці, якія, аднак, мелі пэўныя рысы прафесіяналізму.

Гербарый ўключае ў сябе 280 раслінаў сабраных у ваколіцах Гродна і паказвае багацце флоры гэтых старонак. Сярод захаваных раслінаў восем адносяцца да ахоўных відаў, рэдка сустраканых у прыродзе. Гэта дазволіла, як указвае Б. Грынявeцкі, пашырыць карту размяшчэння некаторых раслінаў.

Захаваныя расліны, іх народныя назвы, якія ўказваюць на іх прымяненне, з'яўляюцца важнай этнафармацэўтычнай крыніцай інфармацыі. Аналіз, заснованы на літаратуры па фармакагнозіі, актыўных рэчываў раслінаў, захаваных у гербарыі, неаднакротна падцвердзіў абгрунтаванне іх выкарыстання пры лячэнні захворванняў, для якіх прымяняліся.

Выкарыстанне часткі траў вынікала з вераванняў у магічную сілу, якую надавалі раслінам. Гэта нам паказвае, як моцнай была сувязь паміж светам вераванняў і раслінным светам ў тагачаснага вясковага люду.

Цяпер нам цяжка устанавіць, ці гэта цэлы гербарый, які стварала Эліза Ажэшка. У сваіх лістах некалькі разоў яна успамінае, што мае ў гербарыі каля двухсот раслінаў, гэта пацвярджала б нашы меркаванні. Б. Грынявецкі ўпэўніваў аднак, што створаны Э. Ажэшкай гербарый меў 460 раслінаў. Акрамя гэтага ўспаміну, нідзе ў літаратуры не выступае інфармацыя на тэму памеру гербарыя, створанага пісьменніцай.

Гербарый выступае ў літаратуры як загінуўшы. Не гледзячы на тое, што ён быў у калекцыях ПТСН з 1966 г., ніхто да гэтага часу яго не апрацаваў і не ўспамінаў пра яго існаванне ў біяграфічных публікацыях, якія адносяцца да пісьменніцы. Гэта адзіны гербарый Элізы Ажэшкі, г.зн. калекцыя раслінаў, што асобна размешчаныя на картках, і маюць лацінскія, польскія і народныя назвы, які захаваўся да нашых дзён. Астатнія гербарыі, якія знаходзяцца ў варшаўскіх, уролаўскіх, падлонданскіх калекцыях з'яўляюцца мастацкімі альбомамі, кампазіцыямі засушаных раслінаў, расліннымі вобразамі. Яны не маюць рысаў гербарыя і такімі не павінны называцца.

Познаньскі гербарый з'яўляецца прыкладам багацця народных назваў траваў, якія прымяняюцца людам, прадстаўляючы шырокія траўніцкія веды сучаснай грамадскасці ваколіц Гродна. Шмат з ужываных раслінаў мае індывідуальны характар, нязнаны і не ужываны ў іншых рэгіёнах. Цікавым з'яўляецца тое, што сённяшнія фармакалагічныя веды дазваляюць нам пацвердзіць не адным прыкладам правільнасць здабытых эмпірычна ведаў вясковага люду.

Цяпер, калі назіраецца зварот да прыроднай медыцыны і ўсё большае зацікаўленне травамі, гербарый Элізы Ажэшкі можа з'яўляцца ў пэўнай меры крыніцай лячэбных ведаў і служыць указаннем пры планаванні вызначэння раслінаў для будучых даследаванняў.

Даты жыцця Элізы Ажэшкі

1841 - 6 чэрвеня нарадзілася ў сямейным маёнтку Мількаўшчына каля Гродна, дачка Бенедыкта Паўлоўскага і Францішкі з Каменскіх;

1843 - памёр бацька пісьменніцы;

1851 - памерла адзіная сястра Э. Ажэшкі, Клементына, а Эліза была аддадзена ў пансіён на выхаванне ў сясцёр Сакрамэнтак у Варшаве;

1857 - закончыла выхаванне;

1857 - была выдадзена замуж за Пятра Ажэшку, які жыў у Людвінове каля Кобрына на Палессі;

1862 - пакінула мужа і выехала ў Варшаву;

1863 - на час студзеньскага паўстання вярнулася ў Людвінова;

1863 - на перыяд з 25.5 па 23.6 хавала ў Людвінове Рамуальда Траўгута; за што восенню Пётр Ажэшка быў арыштаваны і ў 1865 г. высланы ў Пермскую губерню; Э. Ажэшка павінна была прадаць Людвінова і вярнуцца ў родную Мількаўшчыну;

1866 - апублікавала першыя апавяданні « Малюнак з галодных гадоў»; у тым самым часе вярнуўся з высылкі з Пярмі Пётр Ажэшка;

1869 - Э. Ажэшка атрымала ануляванне шлюбу;

1870 - Э. Ажэшка прадала Мількаўшчыну і пераехала на пастаянна ў Гродна;

1870-1873 - выдае чарговыя творы - « Некалькі слоў пра жанчын», «Марту»;

1879 - разам з Вінцэнтым Хэлмінскім стварыла ў Вільні выдавецкае таварыства «E.Orzеszkowa i S-ka";

1882 - кнігарня і таварыства былі скасаваныя, а Э. Ажэшка заставалася пяць гадоў пад паліцэйскім надзорам;

1884-1889 - надрукавана 47 тамоў выданняў яе працаў;

1886-1888 - з'явіліся дзве яе найлепшыя аповесці « Над Нёманам» і «Хам»;

1888-1891 - апублікавала цыкл артыкулаў на людазнаўчую тэму, пад назвай « Людзі і кветкі на берагах Нёмана» у этнаграфічным часопісе « Вісла»;

1887 - распачала стварэнне гербарыя, фларыстычныя абразы, упрыгожванні, закладкі;

1894 - узяла шлюб са шматгадовым сябрам Станіславам Нагорскім;

1896 - памёр С. Нагорскі;

1904 - была намінавана на Нобелеўскую прэмію, аднак, далі яе Генрыку Сянкевічу;

1906 - у Вільні па ініцыятыве Элізы Ажэшкі, Уладзіслава Заморскага, Юзафа Мантвіла, Альфонса Парчэўскага і Станіслава Касцялкоўскага было створана Таварыства сяброў навук.

1910 - памерла 18 мая у Гродне, дзе і пахавана.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX