Папярэдняя старонка: Аляксандра Нарбут

Аляксандра Нарбутоўна 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 05-05-2008,
Крыніца: 'Наша Слова' №15 (854) 9 красавіка 2008 г.

Спампаваць




Аляксандра Нарбутоўна, лідзянка - акадэмік Берлінскай акадэміі

У кнізе М. Балінскага "Даўняя Віленская акадэмія" прачытаў "… у той час у Вільне кожны адукаваны месціч, альбо маючы адносіны да навукі, моцна быў усхваляваны навіной, якая толькі што разышлася па горадзе, што агульнавядомая сваімі талентамі і адукаванасцю, высакародная літоўская панна Аляксандра Нарбутоўна (Alexandra Narbutówna, у Балінскага з аднім "t", у іншых крыніцах з двумя), дачка подкаморага лідскага, была выбрана сябрам Акадэміі навук у Берліне, на паседжанні 19 студзеня 1788 г., і патэнт на то з рук прускага князя Гэнрыха атрымала. Усцешыла гэта многа асоб і асабліва шматлікую радзіну. Некаторыя здзіўляліся гэтаму і лічылі гэта не жаночай справай, а ў некаторых, як гэта часта бывае ў свеце, гэты факт узбуджаў зайздрасць, калі не здзекі"

Жанчына - акадэмік у 18 стагоддзі !

Хуткі пошук інфармацыі аб зямлячцы нічога не даў.

Але ж пасля доўгіх пошукаў удалося знайсці крэскі да біяграфіі Аляксандры Нарбут.

Спіс акцёраў п’есе “Паветраны шар, ці пулаўскія вечары” .Бацька - Тадэвуш Нарбут (каля 1740-?) герба Трубы, падкаморы лідскага павета і каралеўскі шамбелян, сын Казіміра Юзафа Нарбута (каля 1700-?). Ад першага шлюбу ў Тадэвуша Нарбута каля 1760 г. нарадзілася тры дачкі: Канстанцыя, Аляксандра і Тэкля, ад другога шлюбу з Кацерынай Вяжэвіч - сын Войцех (1762-1837, каралеўскі шамбелян, посол сейма 1788 г. ад лідскага павета) і дачка Ганна. Па ўдакладнённай інфармаціі Ч. Малеўскага ў 1790 г. Тадэвушу Нарбуту ў лідскай парафіі належала Зарэчча (прыгарад Ліды, магчыма з гарадзкім домам і зямля каля горада), ваколіца Бельскіе, Плясавічы, фальварак Сукурчы. Такім чынам, Аляксандра і Канстанцыя, верагодна былі карэннымі лідзянкамі.

Муж Аляксандры Нарбутоўны - Станіслаў Цясельскі (1750-1823, Stanisław Ciesielski), і таму яна вядома так сама як Аляксандра Цесельская.

Сёстры Канстанцыя і Аляксандра выхоўваліся і атрымлівалі адукацыю ў Пулавах (пад Люблінам) пры двары княгіні Ізабэлы Чартарыскай ( з Флемінгаў, 1745-1835). У той час князь Адам Казімір Чартарыскі разам з жонкай, стварыў у Пулавах сапраўдны асяродак навукі і мастацтва. Пры княжым двары жылі і працавалі мастакі Я. Норблін, З. Фогель, К.Войняковскі, Я. Рыхтар, пісьменнікі Ф. Княжнін, Я.Вороніч, Я. Нямцевіч, архітэктары Ч. Айгнер, Я. Хемпель, музыканты Вінцэнт і Францішак Лессловы. У палацы была выдатная бібліятэка, фінансаваліся навуковыя даследаванні у галінах філалогіі, літаратуры, гісторыі. Для навуковай працы прыцягваліся лепшыя навукоўцы Еўропы. Пры двары атрымоўвала адукацыю і выхаванне таленавітая моладзь. Таму ў 19 стагоддзі Пулавы зваліся "Польскімі Афінамі". Вядома, што княгіня Ізабэла Чартарыская вельмі добра адносілася да сёстраў Нарбут.

Аляксандра Нарбутоўна стала знакамітай актрысай, перакладчыцай і літаратарам.

Яе прозвішча ёсць у спісе літаратараў Яна Савінскага.

У "Гісторыі літаратуры польскай …" Фелікса Бенткоўскага ёсць інфармацыя аб перакладзе п'есы дэ Жанліс "Зэлія, альбо шчырасць". Выходныя дадзеныя перакладу п'есы дэ Жанліс : Zelia, czyli Szczerość (Zelia, albo Szczera; Zelia czyli Osobliwsze wychowanie). Kom. W 5 a. Narbutówna Al. (1790). Ładowski R. Warsz. 1793.

Знайшлася і інфармацыя аб ролях у некалькіх спектаклях, дзе яна грала. Гэта роля Тэлэзіі ў оперы з 3-х актаў "Маці Спартанка" Францішка Княжніна. У гэтай оперы грала так сама сястра Канстанцыя і сама княгіня Ізабэла Чартарыская ў ролі Тэоны. Спектакль ставіўся ў тэатры Пулаў. Роля Кліадоры ў п'есе Княжніна "Паветраны шар, ці пулаўскія вечары", там жа ў ролі Ірыс - Канстанцыя Нарбутоўна.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX