Вярнуцца: Аляксандра Нарбут

Аляксандра Нарбут - акадэмiк Берлiнскай акадэмii навук


Аўтар: Лаўрэш Леанiд,
Дадана: 03-02-2012,
Крыніца: Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут - акадэмiк Берлiнскай акадэмii навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6 - 16.

Спампаваць




Мiхаiл Балiнскi ў працы «Даўняя Вiленская акадэмiя» пра Аляксандру Нарбут пiсаў наступнае: «…у той час у Вiльнi кожны адукаваны месцiч, кожны, хто меў адносiны да навукi, быў моцна ўсхваляваны навiной, якая толькi што разышлася па горадзе, што агульнавядомая сваiмi талентамi i адукаванасцю высакародная лiтоўская панна Аляксандра Нарбутоўна [1], дачка подкаморага лiдскага, была абрана сябрам Акадэмii навук у Берлiне на пасяджэннi 19 студзеня 1788 г., i патэнт на тое з рук прускага князя Генрыха атрымала. Усцешыла гэта шмат асоб i асаблiва шматлiкую сям'ю. Некаторыя здзiўлялiся гэтаму i лiчылi гэта не жаночай справай, а ў некаторых, як гэта часта бывае ў свеце, гэты факт узбуджаў зайздрасць, калi не здзек» [2].

Жанчына-акадэмiк у XVIII стагоддзi!

Нарбуты - старажытны род, дакладней некалькi, родаў, не маючых роднасных сувязяў, з iх лiдскiя - самы разгалiнаваны, старажытны i шматлiкi шляхецкi род Нарбутаў. Род лiдскiх Нарбутаў пачынаецца з XV ст. Легендарныя прадстаўнiкi роду - з X ст., напрыклад яго заснавальнiк - Доўспрунг - нібыта прыбыў у Лiтву з Рыма разам з Палямонам у 924 г. Першы «гiстарычны» Нарбут (нарадзiўся каля 1430 г.) валодаў маёнткамi Арняны i Калтыняны каля Вiльны. Адзiн з яго сыноў - Войцех - набыў маёнтак Лебедзь i пасля ўцёкаў Мiхала Глiнскага з Лiтвы, атрымаў ягоны маёнтак Забалаць у Лiдскiм павеце. Ягоны ўнук Пётр (нарадзiўся каля 1540 г.) пабудаваў касцёл у Забалацi i лiчыцца родапачынальнiкам Нарбутаў на Лiдчыне [3].

Бацька Александры - Тадэвуш Нарбут [4] (каля 1740 - ?) герба «Трубы», палкоўнiк пяцiгорскi, лiдскi падстолi з 1768 г., стольнiк з 1778 г., падкаморы Лiдскага павета (1782-

1792) i каралеўскi шамбелян, сын Казiмiра Юзафа Нарбута (каля 1700 - ?). Ад першага шлюбу ў Тадэвуша Нарбута каля 1760 г. нарадзiлiся тры дачкi: Канстанцыя [5], Аляксандра [6] i Тэкля, ад другога шлюбу, з Кацярынай Вяжэвiч, - сын Войцех [7], каралеўскi шамбелян, пасол сейма 1788 г. ад Лiдскага павета, дачка Ганна i сын Станiслаў (? - 1858), смаленскi канонiк i пробашч касоўскi.

Войцех Нарбут (1762-26.02.1837) выхоўваўся ў Вiльнi ў калегiуме ордэна пiяраў, потым у 1774-1776 гг. вучыўся ў Варшаве у «Калегiум Нобiлiум» i звярнуў на сябе ўвагу караля Станiслава Аўгуста, у якога з дапамогай Чартарыйскiх каля 1775 г. Стаў пажам, а потым шамбелянам i даверанай асобай караля. У 1788 г. Войцех быў абраны на Чатырохгадовы сейм (1788-1792) паслом ад Лiдскага павета i прысутнiчаў на пасяджэннi сейма 3 мая 1791 г., быў прыхiльнiкам канстытуцыi. Потым ён стаў паслом на Гарадзенскiм сейме. У 1794 г. падарожнiчаў разам з князем Адамам Чартарыйскiм за мяжой. З 1801 г. Войцех Нарбут быў прызначаны выхавальнiкам князя Дамiнiка Радзiвiла, сына Гiеранiма. Тры гады (1810-1812) служыў маршалкам Лiдскага павета.

Па жаданнi сяброў Войцех напiсаў займальныя i гiстарычна цiкавыя мемуары аб прыдворным жыццi часоў караля Станiслава Аўгуста. Пад назвай «Успамiны аб сваёй службе пажом пры каралi Станiславу» («Pamiętnik o sluźbie swej przy Kroli Stanisławie, jako Paź») іх планаваў выдаць Ю. Крашеўскi, але яны засталiся ненадрукаванымi [8]. Акрамя таго, Нарбут перавёў з французскага «Разважанне над Евангеллем…» абата Дюкеня (Abbe Duquesne. «L'evangile medite et distribue pour tous les jours de l'annee, suivant la concorde des quatre evangelistes»). Таксама Войцех славiўся сваiмi разьбянымі працамi, якiя высока ацэньвалi калекцыянеры [9].

Лiдскi падкаморы быў дастаткова багатым чалавекам. Вераемна, ён меў дом у Лiдзе, бо ў 1790 г. яму, паводле iнфармацыi Ч. Малеўскага, у Лiдскай парафii належала Зарэчча (прыгарад Лiды). Таксама ён валодаў ваколiцамі Бельскiя i Плясавiчы, фальваркамі Сукурчы i Востраў. Сукурчы былi цэнтрам вясковай акругi (тут жылi больш як 500 чалавек) [10] i даўнім паселішчам. У другой палове XХ ст., калi Сукурчаў як населенага пункта ужо не iснавала, у народзе захоўвалася памяць пра тое, што адзiн з тутэйшых будынкаў, быў вельмi стары і на бэльцы нiбыта пазначана дата - XVI ст. [11]. Апошнiм уладальнiкам фальварка Сукурчы быў легендарны герой Другой сусветнай вайны Вiтольд Пiлецкi [12]. Фальварак Востраў знаходзiўся за 1 км ад Сукурчаў. Теадор Нарбут так пiсаў пра гэты фальварак: «Востраў, у павеце Лiдскiм, на захад ад Лiды недалёка ад Мыта, за левым берагам ракi Дзiтва, раней уласнасць скарбу лiтоўскага, дзе быў вялiкi палац i да гэтага часу фундамент i склепы захавалiся, гарод меў памер 9 моргаў, у апошнiя часы належыў да Тадэвуша Нарбута, падкаморага лiдскага. Зараз, пасля здрабнення праз exdywizye, ёсць невялiкiм фальфаркам…» [13]. У Востраве Тадэвуш Нарбут на свае сродкi фундаваў каплiцу [14]. Паводле гiсторыка Теадора Нарбута (унучаты племеннiк Тадэвуша Нарбута), менавiта ў Востраве было падпiсанае знакамiтае Востраўскае пагадненне 1392 г., якое паклала канец братазабойчай вайне памiж Вiтаўтам i Ягайлам. У 2007 г. мне ўдалося знайсцi месца, дзе стаяў легендарны ў нашай гiсторыi фальварак Востраў [15].

Належаў Тадэвушу Нарбуту i фальварак Лаўчылавiчы каля Лiды, але потым ён быў аддадзены ў якасцi забеспячэння доўгу ў 26 000 злотых барону Iосiфу Адэльберту Уладзіславу Грозманi - палкоўнiку войска Рэчы Паспалiтай.

Паўстанец 1863 г., аўтар каштоўных мемуараў, Мiрон Бранiслаў Нарбут так напiсаў пра бацьку i сына Нарбутаў: «У даўнія часы шляхта лiдская была ахвочая на сеймах да спрэчак i схiльная не толькi да недысцыплiнаванасцi i келiха, але i да абароны межаў Рэчы Паспалiтай ад нашэсця ворагаў: у канфедэрацыi Барскай, у паўстанні Касцюшкi, i ў пазнейшых баях з акупантам несла сваё жыццё на ахвяру Краю. Павет Лiдскi на сеймах меў прадстаўнiкоў, якiя голасна адстойвалi недатыкальнасць межаў Рэчы Паспалiтай, - гэта Тадэвуш Нарбут, падкаморы лiдскi, пасол на сейм вальны 1776 г. Пры ратыфiкацыi першага падзелу Рэчы Паспалiтай ён выступiў супраць, i за гэта пераследаваўся ўладамi, потым шамбелян караля Станiслава Августа - Войцех Нарбут, пасол - актыўны грамадскi дзеяч, прамоўца на сейме варшаўскiм 1791 г., на якім адбылася без пралiвання крывi польская грамадзянская рэвалюцыя, прыняўшая векапомную Канстытуцыю 3 Мая, якая дазволiла ўшляхцiць цэлы народ, даць яму грамадзянскiя свабоды, якiмi дагэтуль карысталася выключна шляхта» [16].

Сын Канстанцыi Нарбут Леон Дэмбоўскi напiсаў цiкавыя мемуары, якi служаць крынiцай па гiсторыi яго сям'i. Пра свайго дзеда «па-кудзелi» ён пiсаў: «Тадэвуш Нарбут, падкаморы лiдскi… быў паслом на сейм 1776 г., дзе не падпiсаўся пад ратыфiкацыяй першага падзелу Рэчы паспалiтай i таму меў за гэта шмат не прыемнасцяў. Лiдскi падкаморы жыў у радзiнным маёнтку Сукурчы i па жонцы меў вёску Котлуў, а каля 1773 г. дакупiў ад Пясецкiх фальварак Востраў, нiчога не заплацiўшы, у крэдыт. Некалькi разоў быў паслом i ўсё жыццё трацiў на арганiзацыю партый, кiраванне сеймiкамi i выбарамi ў Трыбунал лiтоўскi. З лiстоў дзеда… вiдаць, што свае галоўныя высiлкi накiроўваў ён то на падтрымку каралеўскай партыi, то партыi Чартарыйскiх, якая часам супрацьстаяла шчыралiтоўскай партыi князя Радзiвiла. Акрамя гэтага, умеў праз асабiстыя роднасныя сувязi Нарбутаў на Лiтве вырашаць праблемы. Аднак у вынiку страцiў фартуну. Адзiн яго сын быў шамбелянам пры каралю, iншы прысвяцiў сябе духоўнаму званню. Дзвюх дачок, адну маю мацi Канстанцыю i iншую, старэйшую, Аляксандру, узяла на выхаванне княгiня Iзабэла Чартарыйская. Яны разам з князёўнамi Тэрэзай i Марыяй атрымалi адукацыю i былi iх неразлучнымi сяброўкамi» [17].

Такiм чынам, сёстры Канстанцыя i Аляксандра выхоўвалiся i атрымалi адукацыю пры двары княгiнi Iзабэлы Чартарыйскай з Флемiнгаў (1745-1835) у Пулавах. У другой палове XVIII ст. князь Адам Казiмiр Чартарыйскi разам з жонкай стварыў у Пулавах сапраўдны асяродак навукi i мастацтва. Пры княжым двары жылi i працавалi мастакi Я. Норблiн, З. Фогель, К. Вайнякоўскi, Я. Рыхтар, пiсьменнiкi Ф. Княжнiн, Я. Варонiч, Я. Нямцэвiч, архiтэктары Ч. Айгнер, Я. Хемпель, музыканты Вiнцэнт i Францiшак Лясловы. У палацы была выдатная бiблiятэка, фiнансавалiся навуковыя даследаваннi ў галiне фiлалогii, лiтаратуры, гiсторыi. Да навуковай працы прыцягвалiся найлепшыя навукоўцы Еўропы. Тут атрымлiвала адукацыю i выхаванне таленавiтая моладзь. Таму ў ХIХ ст. Пулавы звалiся «польскiмi Афiнамi». Пулаўская школа набыла агульнаеўрапейскае прызнанне, калi Чартарыйскiя стварылi яе фiлiялы ў Францыi i Англii [18].

З Тадэвушам Нарбутам, бацькам Аляксандры, князя Чартарыйскага звязвалi агульныя дзяржаўныя клопаты: «бацька (Чартарыйскi. - Л. Л.) у Вiльнi, быў старшынёй суда Лiтвы. Ён горача аддаваўся выкананню сваiх абавязкаў… вiцэ-прэзiдэнтамi суду тады былi: у Гароднi - Швяйкоўскi, вельмi выдатны чалавек, а ў Вiльнi - Нарбут, бацька паннаў, якiя выхоўвалiся ў доме маiх бацькоў» [19]. Графiня Анна Патоцкая, якая асабiста добра ведала Чартарыйскiх, пiсала: «Тут можна было назiраць сапраўдную арыстакратыю… Калi князь… даваў падтрымку якой-небудзь небагатай, але высакароднай сям'і, ён тайна дзякаваў ёй (сям'і. - Л. Л.) за выказаны давер» [20].

У мемуарах, сын Адама Казiмiра Чартарыйскага, Адам Юры (Ежы) Чартарыйскi [21] (1770-1861), пiсаў: «Знаходжанне майго бацькi ў Лiтве прыцягнула да нас вялiкую колькасць выхадцаў гэтай правiнцыi… З Лiтвы, каб атрымаць у нас выхаванне, прыехала таксама некалькi маладых людзей. Iх прысутнасць ажыўляла Пулавы ў вольныя ад заняткаў гадзiны» [22]. Звычайна ў княгiнi выхоўвалася 12 дзяўчат. Калi яны завяршалi адукацыю, княгiня клапацiлася, каб дзяўчаты добра выйшлi замуж. Панны жылi ў асобным будынку пад апекай Францiшкi Марыi Янушэўскай, якая разам са сваiм мужам Фiлiпам займалася таксама i адукацыяй дзяўчат [23]. Асноўнай навукай, якую вывучалi дзяўчаты, была французская мова, модная ў той час i неабходная для чытання кнiг. Вельмi добра выкладалi польскую мову, i княгiня заахвочвала паненак больш гаварыць i пiсаць па-польску. Князь вельмi цiкавiўся ўзроўнем адукацыi пулаўскiх дзяўчат, пра што сведчаць асабiстыя вiншаваннi, якiя ён накiроўваў выпускнiцам. Па заканчэннi тэрмiну адукацыi выхаванкi дзякавалi князю i ягонаму дому за «гонар атрымаць выхаванне ў Пулавах» [24].

Вядома, што княгiня Iзабэла Чартарыйская вельмi добра ставiлася да сясцёр Нарбут. Яны жылi з Чартарыйскiмi як члены iх сям'i, абедалi за княжым сталом [25] сталом i былi сяброўкамi маладых князёўнаў [26].

Адам Чартарыйскi ўспамiнаў пра жыццё ў адным з маёнткаў сям'i, Павонзках (пад Варшавай): «Кожны з дзяцей меў хатку з садам, а пасярэдзiне на ўзвышэннi, над сажалкай, вада якой, сцякаючы ў маленькую рэчку, арашала ўсе пасадкi… каб упрыгожыць гэты маёнтак, мая мацi завяла ў iм штучныя развалiны… кожная з хатак… калонiя мела сваю адмысловую эмблему. У сястры Марыi эмблемай была выява берасцянкi з надпiсам: "Весялосць". Мне далi галiнку дуба з надпiсам: "Цвёрдасць". Над хатай мацi была намаляваная курыца з куранятамi. Над халупай сястры Тарэзы - кошык з белымi ружамi i надпiсам: "Дабрыня"… панны Нарбут мелi таксама свае хаткi… Усё гэта было прыдуманае i ўладкаванае маёй мацi» [27].

Сёстры Нарбут бралi ўдзел у сямейных пастаноўках: «У Павонзках… ставiлi оперу пад назвай "Зэмiра i Азор". У адным з актаў гэтай оперы на сцэне з'яўлялiся i дзве з маiх сясцёр з паннай Нарбут. Сцэна ўяўляла з сябе зачараваны замак, дзе сёстры павiнны былi суцяшаць Зэмiру» [28]. «Неяк, пасля адной з тэатральных п'ес, калi ўжо ўсе раз'ехалiся, успыхнуў пажар. Агонь з'явiўся ў бакавым крыле хаты, дзе жылi мае сёстры. Сёстры з гувернанткай, мадэмуазэль Пцi i iх сяброўкi, панны Нарбут, ратуючыся, павiнны былi ўцячы на iншы канец двара… пасля пажару, Аляксандра, малодшая з сясцёр Нарбут, была ў адчаi i, думаючы, што мы пазбавiлiся ўсёй нашай маёмасцi, казала, каб мае бацькi пераехалi ў вёску яе бацькоў Сукурчы (Sukurcze), у Лiдскай акрузе» [29].

У зборнiку Марыi i Уладзiслава Тамкевiчаў «Даўняя Польшча ў анекдоце» ёсць нават анекдот з пулаўскага жыцця пра Аляксандру: «У Чартарыйскiх у Пулавах пэўны час стала жыла панна Аляксандра Нарбутоўна. Была яна ўсiмi паважаная i любiмая, аднак князь Адам не мог ёй дараваць таго, што яна зашмат ужывала тытунь, таму аднойчы сказаў пра панну Аляксандру: "Калi б iншыя часткi цела ў нашай панны Аляксандры, былi неўтаймаваныя гэтак жа, як нос, то якая ж панна была б!"» [30].

Аляксандра Нарбут стала вядомай актрысай, перакладчыцай i лiтаратарам. Яе прозвiшча ёсць у спiсе лiтаратараў Яна Савiнскага [31]. У «Гiсторыi польскай лiтаратуры…» Фелiкса Бянткоўскага [32] ёсць iнфармацыя пра пераклад п'есы дэ Жанлiс «Зэлiя, альбо Шчырасць». Выхадныя дадзеныя гэтага перакладу наступныя: «Zelia, czyli Szczerość (Ze lia, albo Szczera; Zelia czyli Osobliwsze wychowanie). Kom. w 5 a. Narbutówna Al. (1790). Ładowski R. Warszawa, 1793». Удалося вызначыць некаторыя ролi i спектаклi, у якiх iграла Аляксандра. Гэта роля Тэлезii ў оперы з трох актаў «Мацi Спартанка» Францiшка Княжнiна. У гэтай жа оперы iгралi таксама яе старэйшая сястра Канстанцыя Нарбут (па мужу - Дэмбоўская), таксама таленавiтая i папулярная актрыса i кампазiтар, i сама княгiня Iзабэла Чартарыйская (у ролi Тэоны), спектакль ставiўся ў тэатры Пулаў [33].

У паэме Ф. Княжнiна «Паветраны шар, цi Пулаўскiя вечары» апавядаецца пра палёт паветранага шара ў Пулавах. Тут сёстры, як i ўсе iншыя насельнiкi Пулаў, фiгуруюць пад iмёнамi грэцкiх герояў: Аляксандра - гэта Клiядора, а Канстанцыя - Iрыс [34]. Нарбутоўны ў паэме занатоўваюць падзеi: «Iрыс - алоўкам, а яе сястра - пяром, Iрыс - як мастак, а сястра яе Клiядора - як дзеяапiсальнiца» [35]. Паэма апiсвала рэальныя падзеi 1784 г. Чартарыйскiя вельмi цiкавiлiся апошнiмi навiнамi з Францыi пра палёты толькi што вынайдзенага братамi Мангальф'е паветранага шара. I ў Пулавах з iнiцыятывы Канстанцыi Нарбут было заснаванае «Таварыства паветраных шароў» (Towarzystwo Balonowe). Агульнымi намаганнямi пулаўскай моладзi пад кiраўнiцтвам прафесара ле'Гулера (L'Huillier) быў зроблены i запушчаны ў паветра шар з катом Фелiцыянам у кошыку. Шар нейкi час лётаў у паветры над прысядзiбным садам, а калi прызямлiўся, кот уцёк ад гаспадароў i схаваўся на дрэве [36]. Палёт паветранага шара з катом Фелiцыянам быў адным з першых у нашай частцы Еўропы, i падзея мела вялiкі разгалас у магнацкiх колах Рэчы Паспалiтай. З гэтай нагоды Княжнiн стварыў паэму «Паветраны шар, цi Пулаўскiя вечары», якую прысвяцiў княжне Марыi Чартарыйскай [37].

Леан Дэмбоўскi пiсаў пра абставiны шлюбу сваёй мацi, Канстанцыi Нарбут: «Мая мацi была прыгожая i стройная, мела вялiкi поспех, але найбольш для яе значыла, што яна змагла знайсцi сяброўства сваiх дабрачынцаў, i сяброўства было заснаванае на павазе i схiльнасцi сэрца, якая засталася нязменнай аж да смерцi». Калi ў 1784 г. Князёўна Марыя Чартарыйская выйшла замуж за Людвiка, князя Вiтэнбергскага, роднага брата будучай рускай царыцы (жонкi будучага iмператара Паўла I, у той час - вялiкага князя і мацi будучага цара Аляксандра I), князь Людвiг быў на службе ў Прусіі, i таму ёй давялося пакiнуць айчыну. Яе сяброўкай заўсёды была Канстанцыя Нарбут. Яны разам нейкi час жылi ў Берлiне. Дэмбоўскi працягваў: «Манархам тады быў Фрыдрых II - вялiкi знаўца i аматар жаночага полу. Падчас гэтага знаходжання ў Берлiне Канстанцыя пазнаёмiлася з афiцэрам прускай гвардыi графам Чакам (Chack) i разбiла яго сэрца сваёй прыгажосцю. Калi маладыя жанчыны вярнулiся ў Варшаву, за iмi прыехаў i закаханы граф Чак. Пайшла чутка, што вяселле графа i Канстанцыi - ужо вырашаная справа. Нават кароль Станiслаў узяў прускага графа пад сваю пратэкцыю. Канстанцыя была не супраць, перспектыва стаць графiняй, багатай i ўплывовай жанчынай, ёй спадабалася. Аднак у Сукурчах перспектыва вяселля з прусаком не выклiкала захаплення. Лiдскi падкаморы сказаў, што свайго дазволу не дасць, пакуль немца не пазнае. З такiх далёкiх краёў, казаў ён, i хто яго там ведае, граф або не граф, а можа, галыш якi? Зрэшты дадаваў: "Цi ж мор на лiтвiнаў, каб панну за немца выдаваць?". З думкай падкаморага была згодная лiдская шляхта, якая нястомна гасцявала ў Сукурчах i выносiла меркаванне па ўсiх пытаннях. Дарэмна лiдская падкаморава, мацi Канстанцыi, стаўшы на бок дачкi, казала, што князёўна Масальская была выдадзеная за нейкага француза (князя дэ Лiгнэ), а Радзiвiл пайшла за расейца Ферзена, тое самае зрабiла i Бжастоўская, - нiхто яе не падтрымаў. Выданне дачкi замуж за немца здавалася шляхце незразумелым horrendum (жахам, лац. - Л. Л.), а каралеўская пратэкцыя тлумачылася дрэннай звычкай манарха да iншаземцаў. Калi розгалас пра меркаванае вяселле разышоўся па Лiтве, прыехаў ваявода Хмара i абвiнавацiў падкаморага i пана Валадковiча, бо астатнi Канстацыю за свайго сына мецiў» [38]. Канстанцыя адмовiла немцу, сказаўшы, што нiколi замуж за чужаземца не пойдзе. «Немец быў шчыра закаханы i ўпаў у меланхолiю, хацеў пакончыць жыццё самазабойствам, але час, якi ўсё лечыць, залячыў i гэтую рану» [39]. У той жа год, пасля Валадковiча, заявiў аб жаданнi дамагацца Канстанцыi палкоўнiк, а пазней генерал Арлоўскi, якi меў пратэкцыю князя Чартарыйскага. Карыстаючыся пасярэднiцтва Залеўскага, войскага ВКЛ, ён звярнуўся да лiдскага падкаморага. Але падкамораму не спадабалася i гэтая партыя. Дэмбоўскi пiсаў: «Слынны потым, а ў той час афiцэр iнжынер Юлiян Урсын Нямцевiч наўпрост звярнуўся да падкаморага, аднак падкаморы, якi быў pater difficultatum, калi пра лёс ягоных дачок справа iшла, адмовiў i яму. Арлоўскаму - таму, што стары, Нямцэвiчу - таму, што малады!» . З лiста падкаморага да дачкi: «Ад нейкага часу часта перапiсваюся з панам Нямцэвiчам. Малады чалавек, пiша добра, але малады. Каму ж вядома, што з яго будзе? Вядома Богу, а я не прарок. Хто можа прадбачыць, што з яго вырасце? Высокi дуб цi крывы глог? Бачу, што жывы як агонь, а цi не будзе занадта запальчывы?». Прыхiльнiкам Канстанцыi лiчыўся i слынны паэт Шыманоўскi.

Аднак усе гэтыя прыгоды скончылiся тым, што Канстанцыя выйшла замуж за ротмiстра кавалерыi нарадовой Дэмбоўскага. Шлюб адбыўся ў Пулавах 29 снежня 1786 г. У наступным годзе княгiня Чартарыйская выбралася ў вандроўку па Еўропе з мэтай заканчэння адукацыi старэйшага сына Адама. Канстанцыя паехала разам з княгiняй. У Парыжы яны спынiлiся ў гатэлi «Палац Раял», якi быў уласнасцю прынца Арлеанскага (у гатэлi тады жыў надворны маршалак Ржэвускi, старэйшы брат польнага пiсара Казiмiра Ржэвускага). З Канстанцыяй быў у якасцi прыслугi казачок, якi не слова не разумеў па-французску, але кожны вечар разгульваў па гатэлі. За iм хадзiлi натоўпы цiкаўных французаў, бо яны прымалi казачка за кiтайца. У канцы 1787 г. Канстанцыя вярнулася з Парыжа на дзявятым месяцы цяжарнасцi, i праз 3 дні ў яе нарадзiлася дачка Цэцылiя. А 16 кастрычнiка 1789 г. у Пулавах нарадзiўся сын Леан [40].

Княгiня прадоўжыла падарожнічаць па Еўропе разам Аляксандрай. З канца снежня 1787 г. Аляксандра разам з Iзабэлай Чартарыйскай была ўжо ў Берлiне. «Княгiня напрыканцы снежня прыязджае ў Берлiн. Ужо памёр Фрыдрых Вялiкi, але адносiны (да Чартарыйскай. - Л. Л.) за два гады не змянiлiся, i вельмi добры прыём княгiнi ў Берлiне нельга было зразумець без улiку палiтычнай сiтуацыi. Кабiнет мiнiстраў i каралеўскi двор Берлiна ў гэты час спрабаваў здабыць папулярнасць у Польшчы i давер партыi, да якой належаў муж княгiнi» [41]. На жаль, знайсцi дакладную iнфармацыю пра выбранне Аляксандры Нарбут сябрам Акадэмii навук у Берлiне на пасяджэннi 19 студзеня 1788 г. не ўдалося, але можна выказаць здагадку, што гэтае абранне было дэманстрацыяй павагi да Чартарыйскiх, прызнанне iх сiстэмы адукацыi i таленту iх выхаванкi. Нават у значна больш знакамiтай Французкай акадэмii (у ёй акадэмiкам плацiлi неблагiя грошы) за 90 гадоў да абрання Аляксандры Нарбут у акадэмiю з разлiкам на перспектыву i з павагi да бацькi былi прынятыя сямнаццацiгадовы сын знакамiтага астранома Касiнi - Жак, а таксама ягоны пляменнiк Джакама Маральдзi [42].

Берлiнская акадэмiя, арганiзаваная Лейбнiцам на пачатку XVIII ст., перажыла заняпад пры «салдацкiм каралi» Фрыдрыху Вiльгельму I (1688-1740). Пасля яго смерцi, пры Фрыдрыху II, фiнансаванне акадэмii было значна палепшана, яна была пашыраная i забяспечаная лабараторыяй, для ўдзелу ў кiраванні акадэмiяй былi запрошаныя першакласныя навукоўцы. I, такiм чынам, к XIX ст. Пруская акадэмiя была ўжо аўтарытэтнай навуковай установай.

Сямейнае жыццё князёўны Марыi не атрымалася. Нейкi час яна разам з Канстанцыяй жыла ў Варшаве ў кляштары сакраментак, чакаючы разводу з Людвiгам Вiтэнбергскiм. Пасля разводу яны абедзве з'ехалi ў Сянявы - уласнасць князёў Чартарыйскiх, дзе iх чакала Аляксандра Нарбут з сваiмi двума пляменнiкамi. Леан Дэмбоўскi з гумарам апiсваў цётку: «Мая цётка мела слабое здароўе, але была дзiўна экзальтаванай жанчынай. Умела добра маляваць i любiла займацца жывапiсам. Аднак я нiчога iншага ў яе на мальбертах не бачыў, як толькi малюнак мора пры заходзе сонца. Купiдон на лодцы адплываў, а нявеста на беразе, абапiраючыся на якар, з прагай працягвала да яго рукi. Гэтым купiдонам для панны Аляксандры быў стары палкоўнiк Цясельскi. Гiменей скончыў нарэшце тыя доўгiя амуры (Аляксандра выйшла замуж за палкоўнiка ў 1800 г. - Л. Л.), i з'явiўся новы прадмет для мастацтва: два сэрцы гараць на алтары, каля якога ў маўчаннi ляжыць абсыпаны кветкамi Купiдон. Таксама ў Сяняве ў сваiм садзе яна разводзiла велiзарных птушак - соў - i мела для iх дзевяць вымураваных фрамуг, у якiх вялiкiя i маленькiя совы парабiлi сабе гнёзды» [43].

У сясцёр у Сянявах бываў Касцюшка i ў адно з наведванняў падарыў iм свае ордэнскiя стужкi [44]. А 28 кастрычнiка 1792 г., генерал пасля таго як выйшаў у адстаўку, нязгодны са здраднiцкай палiтыкай караля Станiслава Аўгуста Панятоўскага, прыехаў у Сянявы на дзень св. Тадэвуша (адзначаецца 28 кастрычнiка). Гнанаму генералу былi наладжаныя ўрачыстыя iмянiны. На ягоную галаву быў ускладзены вянок, сплецены з галiнаў дуба, пасаджанага ў ХVII ст. уласнаручна каралём Янам Сабескiм пасля перамогi над туркамi пад Венаю. Пры гэтым у гонар героя прагучаў верш «Генералу Касцюшку ў дзень ягоных iмянiнаў у Сяняве» [45].

Аляксандра Нарбут удзельнічала ў працы Гарадзенскага сейма. Ю. Крашэўскi ў працы «Польшча падчас трох падзелаў, 1772-1799» пiсаў аб прыездзе «панны Нарбутоўны з княжной Радзiвiлавай на сойм у Гародню 1793 г.» [46]. I на сойме губернатарам Лiтвы расейскiм генералам Рапнiным, «нягледзячы на стары ўзрост, кiравала прыгожая i разумная панна Нарбутоўна са сваiм бацькам, пра што ўсе казалi ўголас, i ён [Рапнiн] часам быў настолькi чалавечны, што менавiта ў гэтыя гады… яго пахвалiў Карпiньскi» [47].

Пра Аляксандру i Войцеха Нарбутаў на Гарадзенскiм сейме пiсаў i Рэймант [48]. Але ён замест «Нарбутоўна» (Narbuttówa) пiсаў «Нарбутова» (Narbuttowa), вiдавочна, палiчыўшы Аляксандру i Войцеха Нарбутаў мужам i жонкай.

Гаротны лёс Рэчы Паспалiтай Аляксандра не змянiла, але відаць, што гэтыя адносiны адгукнулiся старому расейцу падчас знаходжання на Лiдчыне ўжо пасля падзелу краiны. У той час сярод лiдскай шляхты была пашыраная гульня, падчас якой шляхцiцы ў залежнасцi ад таго, хто галоўны ў сям'i, дзялiлiся на «войска Лясковiча» i «войска Валёвай». Справа ў тым, што ў Лiдскiм павеце быў заможны стараста Валь, уладар Iшчалны, Голдава i iншых вялiкiх гаспадарак. Ён ужо у сталым веку ажанiўся з паннай з Шукевiчаў i быў ў яе так закаханы, што перад шлюбам апiсаў на жонку ўсю сваю маёмасць. Панi Валёва была досыць энергiчнай жанчынай i праз некаторы час самастойна кiравала не толькi маёнткам, але i асобай мужа, пра iснаванне якога ўсе пачалi забывацца, бо ў размовах упамiналi толькi панi Валёву. Аднаго разу, калi ў маёнтку былi госцi, Валь некалькi разоў паспрабаваў падтрымаць гутарку, аднак адна з госцяў цiшком запыталася ў Валёвай: «Як завуць гэтага старога, напэўна, гэта эканом панi?». I тая, пачырванеўшы, працадзiла скрозь зубы: «Гэта мой муж» . Сястра ж панi Валёвай была замужам за Каралем Лясковiчам. Лясковiч быў чалавек небагаты, але меў добры розум i моцную волю. Сваёй жонкай кiраваў дэспатычна. Прыкладна гэтак жа, як Валь у жонкi, яна не мела анiякага голасу. Абедзве пары жылi разам, бо Лясковiч быў даверанай асобай Валёвай i займаўся яе гаспадарчымi справамi. Кароль Нарбут, лiдскi крайчы i земскi пiсар, будучы чалавекам вясёлага характару, падзялiў сваiх жанатых землякоў на два войскi: «войска Валёвай» i «войска Лясковiча». Усе мужчыны, якiя былi пад абцасам у жонак, i тыя, што паслухмяна выконвалi жаночыя загады, адносiлiся да афiцэраў войска Валёвай. Нарбут дзеля смеху, выпiсваў патэнты ў гэтыя войскi.

У 1796 г. расейскi фельдмаршал Рапнiн пачаў будаваць дарогi у Лiтве, у тым лiку i з Лiды на Гародню [49], i, верагодна, таму гасцяваў у Лiдзе. Старога зацiкавiлi чуткi пра незвычайныя лiдскiя войскi. Аднойчы на балi ў вёсцы Перапечыца Рапнiна пазнаёмiлi з крайчым Нарбутам. Падчас знаёмства Рапнiн сказаў: «Я з'яўляюся фельдмаршалам [50] расейскай армii i меў бы задавальненне даведацца пра той тытул, якi я мог бы мець у войску, створаным панам Нарбутам» . На што Нарбут адказаў: «Гэта будзе залежыць ад заслуг Вашай княжацкай светласцi, заўважаных на адпаведным полi славы, прызначаным выключна для гэтых войскаў» . Праз нейкi час дамы намовiлi княжну Рапнiну падысцi да мужа, якi гуляў у карты, i палашчыць яго па твары, што яна i зрабiла. Прайшло некалькi хвiлiн, i камердынер прынёс вялiкi запячатаны пакет, якi падаў князю. Рапнiн неадкладна адкрыў пакет i знайшоў у iм патэнт на чын падхарунжага «войска Валёвай» . Задаволены, ён, схаваўшы гэты патэнт, сказаў, што далучыць яго да iншых сваiх патэнтаў з вайсковымi тытуламi i ўзнагародамi [51]. Думаю, што будзе карэктна выказаць здагадку аб тым, што лiдскi крайчы Нарбут такiм чынам нагадаў Рапнiну пра ягоны ўдзел у падзеле Рэчы Паспалiтай i захапленне Аляксандрай Нарбут.

За ўдзел у паўстаннi Касцюшкi ў 1794 г. у Дэмбоўскiх былi канфiскаваныя ўсё маёнткi на Украiне, i Чартарыйскiя падаравалi iм невялiкi фальварак Пожуг за адну мiлю ад Пулаў. Увесну 1800 г. Канстанцыя Дэмбоўская з мужам прыехала жыць у гэты фальварак, куды схавалiся ад расейцаў i ўсе астатнiя з Нарбутаў. З 1796 г. тут ужо жылi «дзве сястры маёй мацi - панны Аляксандра i Тэкля, брат Войцех Нарбут… Панна Аляксандра хутка выйшла замуж за палкоўнiка Цясельскаго i пераехала да яго ў Самокленскi (недалёка, на ўсход ад Пулаў)», - пiсаў Леан Дэмбоўскi [52]. Такiм чынам, у 1800 г. Аляксандра выйшла замуж за Станiслава Цясельскага (Stanisław Ciesielski, 1750-1823) i стала Аляксандрай Цясельскай. «Палкоўнiк Цясельскi - стары з "салодкiм" характарам, моцна ўлюблёны ў батанiку, пэўны час быў наглядаў за адукацыяй сыноў князя. Ва ўзнагароду за ягоныя заслугi князь пажыццёва аддаў яму прыгожы фальварак Самокленскi, каштоўны больш не зямлёй, а вялiкiмi i прыгожымi лясамi. Нягледзячы на тое што ўладанне фальваркам было толькi пажыццёвым, Цясельскi пабудаваў там ладны мураваны дом, заклаў вялiкую аранжарэю i сад з рэдкiмi раслiнамi. На рэчках пабудаваў шлюзы, паставiў млын, тартак, заснаваў вёску Сыры, даглядаў лясы. Пасля яго Самокленскi падвоiлi свой сабекошт» [53].

Менавiта ў Самокленсках прайшлi апошнiя гады жыцця Аляксандры. Памерла яна ў 1803 г., i, верагодна, пахавана недзе недалёка ад фальварка мужа.

Аляксандра Нарбут была часткай iнтэлектуальнай элiты Рэчы Паспалiтай i пасля таго, як гэтай дзяржавы не стала, пачала жыць прыватным жыццём. Жанчына-акадэмiк была добра вядомая сваiм сучаснiкам i даследчыкам першай паловы ХIХ ст., але ў наш час засталася невядомай нават для сваіх землякоў. Нараджаюцца i сыходзяць у нябыт дзяржавы, але памяць пра першую i адзiную ў гiсторыi горада Лiды жанчыну-акадэмiка павiнна жыць.



[1]Alexandra Narbutówna (у Балiнскага - з адным «t», у iншых крынiцах - з двумя).

[2]Balinski Michal. Dawna academia Wilenska. Petersburg, 1862. S. 322. // Wszakże mało może zważano na, to cu czytał, bo właśnie wtenczas w Wilnie każdy światły mieszkaniec, albo majncy pretensya do nauki, mocno był zajęty osobliwa wiadomością, która tylko co rozeszła się w mieście, że znajoma wszystkim z talentów i nauki, zacna litewska panna, Alexandra Narbutówna, podkomozanka lidzka, wybrana została na towarzyszkę akademii nauk w Berlinie, na posiedzenia jej dnia 19 stycznia r. 1788, i patent na to z rak książecia Henryka pruskiego otrzymała. Pochlebiało to wielu osubom, a mianowicie całej licznej rodzinie, dziwiło niektórych jako nieoswojonych z tym rodzajem zaszczytu dla kobiet, a w innych nawet, jak to nieraz bywa na świecie, obudzalo uczucie jakiejś zazdrości, jeżeli nie szyderstwa.

[3]Нарбут А. Н. Нарбут Н. И. Нарбуты Лидские // Наш Радавод. Кнiга 6. Лiда. 1994. С. 44-45.

[4]Genealogia potomków Sejmu Wielkiego // http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?p=tadeusz;n=narbut+h.+zadora

[5]Genealogia potomków Sejmu Wielkiego // http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?p=konstancja;n=narbut+h.+zadora

[6]Genealogia potomków Sejmu Wielkiego // http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?p=aleksandra;n=narbut+h.+zadora

[7]Genealogia potomków Sejmu Wielkiego // http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?p=wojciech;n=narbutt+h.+zadora

[8]Тым не менш, вiдочна, Крашэўскi карыстаўся гэтымi мемуарамi калi пiсаў сваю шматтомную «Польшчу пад час трох разбораў…» (Józef Ignacy Kraszewski. Polska w czasie trzech rozbiorow, 1772-1799). У гэтай працы Крашэўскага неаднаразова ўзгадваюцца прадстаўнiкi сям'i Лiдскага падкаморага.

[9]Русский биографический словарь под ред. А. А. Половцова. М. 1910. Т. 15. С. 61.

[10]Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego… Warszawa. 1890. Т. 11. S. 561.

[11]Пацюпа Юры. Tahafut al-Tahafut // Arche № 4. 2006. С. 205.

[12]Witold Pilecki (1901.05.01 ў г. Аланец, Расiя, Карэлiя - 225.05.1948 асуджаны камунiстычнай уладай Польшчы да смяротнага пакарання). Нарадзiўся ў горадзе Аланец, Карэлiя, куды яго сям'я была выселеная царскiмi ўладамi за ўдзел у паўстаннi 1863 г. Паходзiў з шляхецкай сям'i якая герб Лялiва. З 1910 г. жыў у Вiльнi, дзе вучыўся ў камерцыйнай школе. З 1914 г. быў членам забароненага царскiмi ўладамi харцерского руху. У 1921 г. здаў экзамен на атэстат сталасцi. На працягу 1918-1921 гг. служыў у польскiм войску. Як кавалерыст удзельнiчаў у абароне Гродна. 5 жнiўня 1920 г. паступiў у 211 полк уланаў i ў яго шэрагах удзельнiчаў у Варшаўскiм бiтве 1920 года, у бою ў Руднiцкай пушчы i ўзяццi Вiльна. Двойчы узнагароджаны Крыжам за доблесць (Krzyż Zasługi). Пасля вайны дэмабiлiзаваны. У 1934 г. прысвоена званне па падпаручнiка запасу. Ён заставаўся ў спiсе ваеннаабавязаных у лiдскiм павятовым ваенным камiсарыяце з прызначэннем у 26 полк велiкапольскiх уланаў (26 Pułk Ułanów Wielkopolskich) у горадзе Баранавiчы. У жнiўнi 1939 г. паўторна мабiлiзаваны. змагаўся супраць немцаў у кампанii 1939 года камандзiрам ўзвода ў эскадроне дывiзiённай кавалерыi 19 пяхотнай дывiзii Армii «Прусiя» (szwadron kawalerii dywizyjnej 19 Dywizji Piechoty Armii «Prusy»). Апошнiя баi яго атрад правёў як партызанскi. Пiлецкi распусцiў свой ўзвод 17 кастрычнiка 1939 г. i перайшоў на канспiрацыю. Пасля заканчэння кампанii 1939 г. прабраўся ў Варшаву i стаў адным з арганiзатараў падпольнай арганiзацыi Сакрэтная польская армiя (Tajna Armia Polska). 19 верасня 1940 г. падчас вулiчнай аблавы ён добраахвотна здаўся немцамi з мэтай патрапiць у якасцi вязня ў канцэнтрацыйны лагер Асвенцiм для атрымання iнфармацыi i правядзення падпольнай працы. Ён быў дастаўлены ў гэты канцлагер ў ноч з 21 на 22 верасня 1940 г. У ноч з 26 на 27 красавiка 1943 г. Пiлецкi ўцёк з лагера i першым праiнфармаваў саюзнiкаў аб тым што робiцца ў лагеры смерцi. У 1943-1944 Пiлецкi служыў у III аддзеле Кедыв (Kedyw) Галоўнага Камандавання Армii Краёвай (у тым лiку - намеснiкам камандзiра разведачна-iнфармацыйнай брыгады «Камелеон» - «Вожык»), удзельнiчаў у Варшаўскiм паўстаннi 1944 г. У перыяд 1944-1945 гг. знаходзiўся ў нямецкiм палоне, потым ён служыў ва 2-м Польскiм Корпусу (2 Korpus Polski) у Iталii. У кастрычнiку 1945 г., вярнуўся ў Польшчу з мэтай барацьбы з камунiстамi. Восенню 1945 г. арганiзаваў выведвальную сетку i пачаў збiраць iнфармацыю аб становiшчы ў Польшчы, у тым лiку аб салдатах Армii Краёвай, зняволеных у лагерах НКВД на тэрыторыi Польшчы i высланых ў СССР. Ён атрымлiваў выведвальную iнфармацыю з Мiнiстэрства грамадскай бяспекi (Ministerstwo Bezpieczeństwa Publicznego), Мiнiстэрства народнай абароны (Ministertwo Obrony Narodowej) i Мiнiстэрства замежных спраў (Ministerstwo Spraw Zagranicznych). Пiлецкi iгнараваў загад генерала Уладзiслава Андэрса пакiнуць Польшчу ў сувязi з пагрозай арышту. Ён абдумваў скарыстацца амнiстыяй 1947 года, але вырашыў не выходзiць з падполля. 8 мая 1947 г. быў арыштаваны, пачалiся допыты з катаванямi. 15 мая 1948 г. Пiлецкi прысуджаны да смяротнага пакарання. 30 лiпеня 2006 года прэзiдэнт Польшчы Лех Качыньскi пасмяротна ўзнагародзiў Вiтольда Пiлецкага Ордэнам Белага арла. У сваёй кнiзе «Six Faces of Courage» брытанскi гiсторык прафесар Майкел Фут (Michael Foot) аднёс Вiтольда Пiлецкi да лiку шасцi самых адважных герояў другой сусветнай вайны .

[13]Narbutt Teodor. Dzieje starożytne narodu litewskiego. Wilno, 1839. T. 5., S. 491. «Ostrow w powiecie Lidzkim, na zachód Lidy niedaleko Myta, za lewym brzegiem rzeki Dzitwy, niegdyś ogromna majętność skarbu litewskiego, gdzie były pałace obszerne, jak dotąd fundamenta i sklepy przekonywają, ogrod owocowy miał zawierać w sobie 9 morgów przestrzeni, pod ostatnie czasy należała do Tadeusza Narbutta, Podkomorzego Lidzkiego. Dziś w zdrobnieniu przez exdywizye jest niewielkim folwarkiem…»

[14]Kurczewski J. Biskupstwo Wileńskie. Wilno, 1912. S. 486.

[15]Лаўрэш Леанiд. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Гiстарычны альманах. Т. 13. 2007. С. 109-118.

[16]Narbutt Miron Bronisław. Lida i Lidziane. // Ziemia Lidzka. 1997. № 26-27. 1997.

[17]Dembowski Leon. Moje wspomnienia. 1898. Petersburg. T. I. S. 8-9.

[18]Графиня Анна Патоцкая. Мемуары. 1794-1820. М., 2005. С. 44.

[19]Адам Чарторижский. Мемуары. М., 1998. С. 20.

[20]Графиня Анна Патоцкая. Мемуары. 1794-1820. М., 2005. С. 44.

[21]Будучы мiнiстр замежных спраў Расейскай iмперыi.

[22]Адам Чарторижский. Мемуары. М., 1998. С. 28.

[23]Zofia Gołębiowska. Oświata i wychowanie w Puławach oraz kluczu końskowolskim w czasach Czartoryskich. Puławy. 2005. S. 35.

[24]Zofia Gołębiowska. Oświata i wychowanie w Puławach oraz kluczu końskowolskim w czasach Czartoryskich. Puławy. 2005. S. 36.

[25]Puławy (1762-1830). Monografia z życia towarzyskiego, politycznego i literackiego na podstawie archiwam ks. Czartoryskich w Krakowie. Opracował Ludwik Dębicki. Lwów. 1887. T. 1. S. 177. // У 1793 г., Канстанцыя была ужо замужам, «pp. Dembowscy»: «Pierwszy stol panski: JO ksiestwo, ksiazeta mlodzi, ksiezna Wirtemberska, pp. Dembowscy, marszalek, Skuczewicz, Rembielinski, Kniaznin, Gutowski, Szpinek, Zalewski, Ciesielski, Orlowski major, ks. Piramowicz, panna Narbutowna, Gasparowna, p. Kling, p. Ferber, ksiezniczka Zofia, Madame Petit, pp. staroscianka (Stadnicka) i Bardeleben, przyjaciol lub gosci 7 osob przecietnie codzien».

[26]Puławy (1762-1830). Monografia z życia towarzyskiego, politycznego i literackiego na podstawie archiwam ks. Czartoryskich w Krakowie. Opracował Ludwik Dębicki. Lwów. 1887. T. 1. S. 117. // «Pannami ksiezny byly dwie siostry Narbuttowny dwie panny Paszkowskie, francuzka panna Parisot, i do pilnowania malych dzieci pani Pichel z corka».

[27]Адам Чарторижский. Мемуары. М., 1998. С. 15-16.

[28]Адам Чарторижский. Мемуары. М., 1998. С. 18.

[29]Адам Чарторижский. Мемуары. М., 1998. С. 15.

[30]Maria Tomkiewiczowa, Władysław Tomkiewicz. Dawna Polska w anegdocie. Warszawa, 1968. S. 287-288. // U Czartoryskich w Puławach przez pewien czas przebywała w charakterze rezydentiki panna Aleksandra Narbuttówna. Była ona przez wszystkich szanowana i lubiana, jednakże książę Adam nie mógł jej datować tego, że ustawicznie zażywała tabakę. Toteż mawiał on o pannie Aleksandrze:
«- Zęby inne członki u naszej panny Aleksandry tak jak nos były niewstrzemięźliwe, co by to za panna była!»

[31]Jan Sowiński. O Uczonych Polkach. Warszawa, Krzemieniec i N. Gluncksber, 1821.

[32]Fielix Bentkowski. Historya literatury polskiej w spisie dziel drukiem ogloszonych. Warz. i Wilnia, 1814 S. 566.

[33]Dzeila Franciszka Dyonizego Kniaznina. T. IV., Warsz., 1828. S. 5.

[34]Dzeila Franciszka Dyonizego Kniaznina. T. III., Lipsk. 1837. S. 7.

[35]Dzeila Franciszka Dyonizego Kniaznina. T. II., Warsz., 1828. S. 32.

[36]Skrzydlata Polska. № 6. 1984.

[37]Фрагменты:

[…] Kto by się kiedy tej spodziewał myśli,
Żebyśmy mieli po powietrzu latać?
Ku temu już ludzie na ostatek przyśli,
Że się dziś mogą z ptakami pobratać.
Cudowną Banię pióro me okryśli,
Jak ma wybujać i wiatry zamiatać.
Śpiewam tę Radę co ją budowała:
Dowcip tu pracą i nagrodą chwała.

[…] Lecz co zna dobrze świat stary i nowy,
Co myśli pięknie i co gładko pisze:
Z temi się ozwie Kliodor a słowy:
Przezacne siostry, baczni towarzysze,
Czegoż to ludzkie nie wymyślą głowy?
Nowych klęsk sobie szukają, jak słyszę.
Ej, niebezpieczne z powietrzem frymarki:
Wieluż to z niego postrącało karki!

[…] Otóż i bania idzie znamienita,
Czterema poważnie wzniesiona ramiony,
Lud ją okrzykiem i klaskaniem wita,
We dwa szeregi dla niej ustawiony.
Kępa pospólstwem jak mrowiem okryta,
Pełne są chłopców dęby i jesiony.
Filusia każdy z nich oglądać drze się,
Co go na barkach Kliodora niesie.

[38]Dembowski Leon. Moje wspomnienia. Petersburg, 1898. T. I. S. 9-11.

[39]Dembowski Leon. Moje wspomnienia. Petersburg, 1898. T. I. S. 12.

[40]Dembowski Leon. Moje wspomnienia. Petersburg, 1898. T. I. S. 13.

[41]Puławy (1762-1830). Monografia z życia towarzyskiego, politycznego i literackiego na podstawie archiwam ks. Czartoryskich w Krakowie. Opracował Ludwik Dębicki. Lwów, 1887. T. 1. S. 255. «W towarzystwie księżny była panna Aleksandra Narbuttówna, młodsza siostra pani Dembowskiej i równie jak ona wychowanica Puław…. przybywa księżna z końcem grudnia do Berlina. Tu już nie żył Fryderyk Wielki, ale stosunki na dworze przed dwoma laty zawiązane, nie uległy zmianie, owszem na dobre przyjęcie księżny nie była może bez wpływu sytuacya polityczna. Wszak gabinet i dwór berliński starał się w tej właśnie porze obradującego sejmu jednać sobie popularność w Polsce i zaufanie stronnictwa, do którego mąż księżny jenerałowej należał».

[42]Копелевич Ю. Х. Возникновение научных академий. Середина XVII - середина XVIII в. Ленинград, 1974. С. 98.

[43]Dembowski Leon. Moje wspomnienia. Petersburg, 1898. T. I. S. 16-17.

[44]Dembowski Leon. Moje wspomnienia. Petersburg, 1898. T. I. S. 19.

[45]Бензярук Анатоль. Касцюшкi­Сяхновiцкiя. Гiсторыя старадаўняга роду. http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/bienziaruk/kasciuszki/05.htm

[46]Kraszewski Józef Ignacy. Polska w czasie trzech rozbiorow, 1772-1799: studya do historyi ducha i obyczaju Warszawa, Nakl. Gebethnera i Wolffa, 1903. T. 3. 1791-1799, S. 308. «…Pięknością odznaczały się, podskarbina litewska Ogińska, hr. Potocka, kasztelanowa Ożarowska, księżna Czetwertyńska, baronówna Heiking, panna Narbutt przybyła z księżną Radziwiłłową, i wiele innych. Mnóstwo panien szukało mężów na tych ruinach. Była to chwila, gdy z Francyi przybyły mody greckie, suknie przezroczyste, podpinane, wdziewane bez koszuli, obnażone nóżki pierścieniami okryte… Markiza Lullie, jakoby emigrantka francuzka, znakomitej rodziny, pierwszą się zjawiła w Warszawie w tym stroju… stan natury przypominającym. W Grodnie równie ją, jak jej brylanty wielbiono».

[47]Kraszewski Józef Ignacy. Polska w czasie trzech rozbiorow, 1772-1799: studya do historyi ducha i obyczaju Warszawa, Nakl. Gebethnera i Wolffa, 1903. T. 3. 1791-1799, S. 606. // «Stary Repnin, którym, pomimo wieku rządziła piękna panna Narbuttówna i zręczny jej ojciec, o czem głośno mówiono, okazywał się czasami tak ludzkim, że - właśnie w tych latach, jako wielce dobroczynną istotę opiewał go - Karpiński…».

[48]Reymont Władysław. Ostatni Sejm Rzeczypospolitej. S. 48.185. http://www.pbi.edu.pl/book_reader.php?p=1931

[49]Szymielewicz Michał. Białohruda // Ziemia lidzka. Kwiecień, 2001 r. Nr 2(45).

[50]Iмператар Павел 18 лiстапада 1796 г. прысвоiў 62-летняму Рапнiну чын генерал-фельдмаршала, а ў 1798 г. звольнiў яго са службы. Гэта таксама дазваляе датаваць падзеi ў Перапечыцы 1796-1798 гг.

[51] Narbutt Miron Bronisław. Armije małżeńskie // Ziemia lidzka. 2002. № 1(48).

[52]Dembowski Leon. Moje wspomnienia. Petersburg, 1898. T. I. S. 40.

[53]Dembowski Leon. Moje wspomnienia. Petersburg, 1898. T. I. S. 100-101.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX