Папярэдняя старонка: Таўлай Валянцін

Таямніца аднаго фотаздымка 


Аўтар: Сідарэвіч А.,
Дадана: 08-11-2012,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 58.



Падчас апошняй вайны свядомыя беларусы былі па абодва бакі фронту і па абодва бакі змагання: Беларускія пісьменнікі ў часе ІІ Усебеларускага Кангрэсу ў Менску, 27 чэрвеня 1944 г.: Валянцін Таўлай, Тодар Лебяда, Алесь Салавей, Масей Сяднёў, Сяргей Хмара, Уладзімір Сядура, Хведар Ільяшэвіч. адны ваявалі ў савецкіх партызанскіх атрадах, другія супрацоўнічалі з немцамі. Валянцін Таўлай, як вядома, у час вайны працаваў на савецкую вайсковую разведку. Была такая спецгрупа "Буравеснік", вось у ёй і служыў Валянцін Таўлай. У канцы чэрвеня 1944 года, калі збіраецца і працуе ІІ Усебеларускі кангрэс, мы бачым яго ў Менску. У літаральным значэнні гэтага слова бачым, бо захаваліся (здаецца, два) фотаздымкі, на якіх Таўлай зафіксаваны разам са сваімі калегамі - Аляксеем Анішчыкам, Хведарам Ільяшэвічам, Тодарам Лебядой, Алесем Салаўём, Масеем Сяднёвым, Уладзімірам Сядурам і Сяргеем Хмарам. Усе яны стануць або эмігрантамі, або вязнямі ГУЛагу.

Мусіць, мы здагадваемся, што рабіў у канцы чэрвеня 1944 года ў Менску разведчык Валянцін Таўлай. Але тут цікавы адзін момант. Былы заходне-беларускі вязень Сяргей Хмара, былы віленскі гімназіст Хведар Ільяшэвіч ды былы наваградскі гімназіст Аляксей Анішчык выдатна ведалі, да якой партыі належаў Валянцін Таўлай, і, мусіць, здагадваліся, што ён не памяняў свае погляды. І "калабаранты" не выдалі яго менскай СД?

Да гэтага трэба дадаць згадку пра цудоўнае вызваленне Валянціна Таўла з нямецкай турмы ў Лідзе, якое стала магчымым пры дапамозе тых жа "калабарантаў".

Дык што ж мы бачым на здымку, як гэта называецца? У якой краіне савецкі разведчык мог вось так сфатаграфавацца з "паслугачамі акупантаў" пры тым, што і Таўлай ведаў пра ўсіх і ўсё, і пра Таўлая ведалі ўсе і ўсё? Называецца гэта беларускай салідарнасцю. Тут і сёння яны ўсе свае, усе разам. Заўтра адных лёс пагоніць каго на эміграцыю, каго ў Сібір, а Валянціну Таўлаю можна сказаць "пашанцуе", што гэты здымак быў апублікаваны праз дзесяць гадоў пасля яго смерці, а то доўга прыйшлося б даказваць савецкім органам, што ён быў у Менску на разведзаданні, і невядома, ці даказаў бы.

У гэтым здымку - уся сумленнасць і ўвесь патрыятызм шчырых беларусаў, для якіх Беларусь была вышэй за ўсё.

Паводле А. Сідарэвіча.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX