Вярнуцца: Генерал Кіпрыян Кандратовіч

Генерал Кіпрыян Кандратовіч Generał Kiprian Kandratowicz Generał Kiprian Kandratowich


Аўтар: Лаўрэш Л.Л.,
Крыніца: Ліда, 2007.

Спампаваць




Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2007

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі

Copyright © by Леанід Лаўрэш

Кніга ў PDF



Пра кнігу


Герояў БНР не забывае Беларусь

Пад 25 сакавіка лідскі краязнавец Лявон Лаўрэш выдаў кнігу пра аднаго з міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі генерала ад інфантэрыі Кіпрыяна Кандратовіча.

Лявон Лаўрэш. Міністр Беларускай Народнай Рэспублікі генерал ад інфантэрыі Кіпрыян Кандратовіч: біяграфічны нарыс. – Ліда, 2007. – 44 с.

Імя Кіпрыяна Кандратовіча доўгі час замоўчвалася. Лічылася, што ён памёр недзе ў Парыжы, а генерал жыў у сваім маёнтку Гародна Лідскага павету, а пасля смерці быў пахаваны на лідскіх праваслаўных могілках.

Кніга Лявона Лаўрэша падсумоўвае ўсе ранейшыя напрацоўкі і публікацыі на гэтую тэму і разам з тым ставіць шэраг пытанняў. Добра, мы вярнулі з бяспамяцтва яшчэ аднаго дзеяча БНР, але побач з Кандратовічам на беларускай ніве ў 1918-20 гадах дзейнічалі генералы Пажарскі, Багдановіч, палкоўнік Камароўскі. Яны таксама чакаюць сваіх даследчыкаў, і, будзем спадзявацца, дачакаюцца.

Магчыма святло на асобы гэтых беларусаў пральюць дзённікі генерала Кандратовіча, якія знаходзяцца недзе ў Англіі, хаця ніхто пакуль не ведае, які перыяд тыя дзённікі кранаюць. Генерал пісаць умеў, ён адзін з аўтараў кнігі “Плеўна і грэнадзёры 28 лістапада 1877 г.”, супрацоўнічаў з газетай “Московские ведомости” у якасці вайсковага аглядальніка. Дасць Бог, Л. Лаўрэшу, а мо каму іншаму пашчасціць здабыць хаця б копіі тых дзённікаў, і, магчыма, у гісторыі БНР будзе прыадкрыта яшчэ адна невядомая старонка.

Наш кар.

"Наша Слова" № 12 (800) 21 САКАВІIКА 2007 г.


"ДЗЕЯСЛОЎ" №27. Новыя выданьні

Лявон Лаўрэш. Міністр Беларускай Народнай Рэспублікі генерал ад інфантэрыі Кіпрыян Кандратовіч: біяграфічны нарыс. – Ліда, 2007. – 44 с. Наклад 250 ас.

Выдадзеная кніжыца бачыцца першай ластаўкай бібліятэкі біяграфічных нарысаў пра дзеячоў БНР і надзвычай неабходная ў наш “безгістарычны” час, калі “масьцітыя” энцыклапедыі пішуць пра генерала: “Застаўся жыць у Парыжы. Далейшы лёс невядомы”. А ён – генерал Кандратовіч – пасьпеў папсаваць нервы бальшавікам, а пасьля зьнішчэньня БНР дажываў век у маёнтку Гародна на Лідчыне…

Лявон Лаўрэш, апавядаючы пра лёс генерала-беларуса, дае, да ўсяго, адлуп і Аляксандру Салжаніцыну, паказваючы на недакладнасьць “Чырвонага кола” ў асьвятленьні ваеннай біяграфіі К. Кандратовіча.


У спісе "ПРЕЗИДЕНТСКАЯ БИБЛИОТЕКА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ N 16 (248) с 15 по 31 августа 2007 г. : Лаўрэш Леанiд Лявонцевiч. Мiнiстр Беларускай Народнай Рэспублiкi генерал ад iнфантэрыi Кiпрыян Кандратовiч / Лаўрэш Л.Л.- Лiда, 2007.- 43 с.- (Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублiкi). УДК: 355.333 (476) (091) (092). Шифр хранения: 355.333/ Л 327 /К/Х 2

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX