Папярэдняя старонка: Генерал Кіпрыян Кандратовіч

Першы артыкул артыкул пра генерала Кандратовіча 


Аўтар: Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір,
Дадана: 23-09-2002,
Крыніца: 'Спадчына' №1-2002 г.



Генерал Кіпрыян Кандратовіч

Кандратовіч Кіпрыян Парк . Вясна 2001 г..(Цыпрыян) Антонавіч нарадзіўся 28 красавіка 1859 г. Да руска-японскае вайны скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штабу. У 1884-1900 гг. супрацоўнічаў у газеце Капліца Тышкевіча. Вясна 2001 г."Московские ведомости". Аўтар працы "Плеўна i грэнадзёры 28 лістапада 1877 г.". У руска-японскую вайну - камандзер 9-й Усходне-Сібірскай дывізіі [1]. 13 студзеня 1905 г. падчас наступу расейскага 1-га Сібірскага корпусу генерала Штакельберга, у склад якога ўваходзіла дывізія генерала Кандратовіча, быў паранены на камандным пункце корпусу. Гэты момант адлюстраваны ў мемуарах дыпламата i пісьменніка Аляксея Ігнаццева [2]:

"Бой разгараўся з кожнай хвілінай. Загрукатала артылерыя. Хэгаўтай (кітайская веска. - Заўвага аўтараў.) пакрыўся разрывамі снарадаў. Спачатку яны ляцелі толькі з усходу, потым аднекуль з поўдня, дзе разгортвалася наша 9-я дывізія Кандратовіча... "Добрыя войскі! Хто ix выхаваў?" - падумаў я...

Аляксей Аляксеевіч (Ігнаццеў А.А. - Заўвага аўтараў.), я паранены, - нечакана сказаў мне генерал Кандратовіч, які стаяў побач са мной, павіснуўшы на маёй руцэ.

Кандратовіч меў рацыю, бо, паглядзеўшы на яго плечы, я заўважыў у яго шынялі выходную адтуліну кулі. Падбеглі санітары, i Штакельрберг... сказаў:

Здайце камандаванне, генерал, жадаю вам хуткага выздараўлення".

Аляксей Ігнаццеў называў генерала Кіпрыяна Кандратовіча "элегантным генштабистом".

З 1906 г. ён камандзер 2-га армейскага корпусу, а з 1907 г. - памочнік Туркестанскага генерал-губернатара i камандуючага войскамі, з 1910 г. - камандзер 1-га Каўказскага армейскага корпусу. Удзельнік першае сусветнае вайны, якую скончыў у чыне генерала ад інфантэрыі. У 1917 г. далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. На Палац Тышкевіча перад ІІ Суветнай вайной. з'ездзе вайскоўцаў беларусаў Заходняга фронту быў абраны ў Центральную Беларускую Вайсковую Раду (ЦБВР). Пасля стварэння Рады пачалася праца па арганізацыі беларускіх вайсковых фармаванняў. Утворанае ў гэты час бюро па арганізацыі беларускага войска ўзпачаліў генерал Кіпрыян Кандратовіч, які ўваходзіў у той час у Беларускі выканкам Заходняга фронту. Ягонымі памочнікамі былі генерал-маёр Пажарскі, палкоўнік Камароўскі й паручнік Канстанцін Езавітаў. Фармаванне беларускіх палкоў на Заходнім фронце ўзяў на сабе Кіпрыян Кандратовіч.

У канцы кастрычніка 1917 г. дэлегацыя вайскоўцаў беларусаў Заходняга фронту ў складзе старшыні выканкама ЦБВР Сымона Рак-Міхайлоўскага, Кіпрыяна Кандратовіча, М.Ярушэвіча i І.Шчэрбы выехала ў Магілеў на перамовы ў Стаўцы з Вярхоўным галоўнакамандуючым генералам Мікалаем Духоніным аб арганізацыі беларускіх вайсковых аддзелаў. Ix фармаванне было дазволена, i генерал Кіпрыян Канратовіч склаў план разгортвання беларускіх вайсковых адзінак. Ён атрымаў, у прыватнасці, ад Мікалая Духоніна дазвол на стварэнне беларускага корпусу на Заходнім фронце. Але бальшавіцкі пераварот не дазволіў ажыццявіць гэтыя планы [3].

Палац Тышкевіча перад ІІ Суветнай вайной.

У траўні - чэрвені 1918 г. генерал Кіпрыян Кандратовіч - сябра Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), у снежні 1918 г. разам з Вацлавам Ластоўскім узначальваў Савет дзяржаўнае бяспекі БНР. У 1919 г. уваходзіў у дэлегацыю БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Беларуская энцыклапедыя падае, што генерал застаўся жыць у Парыжы i яго далейшы лёс невядомы. Але ёсць дакладныя звесткі, што Кіпрыян Кандратовіч, згодна з дамовай паміж урадамі БНР i Летувы ад 11 лістапада 1920 г., камандаваў беларускімі вайсковымі аддзеламі, што адступілі з Беларусі ў Летуву [4]. Генерал быў запрошаны з Менска i апрача тытулу галоўнакамандуючага беларускіх вайскоўцаў меў тытул віцэ-міністра Краёвай Абароны Літвы i з гэтай пасады, у 62 гады, пайшоў у адстаўку [5]. Пра далейшы лес генерала ў беларускай гістарычнай літаратуры, сапраўды, больш нічога няма.

* * *

Пасля руска-японскае вайны сям'я генерала купіла маёнтак Гародна ў Лідскім павеце (500 га зямлі з лесам), дзе генерал i пасяліўся разам з жонкай Адай i дачкой Верай [6]. Маёнтак Гародна мае вялікую i слынную гісторыю.

Гародна ў першай палове XVIII ст. быў спадчыннай уласнасцю княгіні Саламеі Радзівілавае з Сапегаў. У 1762 г. яна падаравала яго стрыечнаму ўнуку Людвіку Скумін-Тышкевічу (памёр у 1809 г.), жанатаму з княгіняй Канстанцыяй Панятоўскай (1759-1830). Кароль Станіслаў Аўгуст вырашыў абаперціся ў Літве на Тышкевічаў. Адну з сваіх пляменніц, дачку кн. Казімера Панятоўскага, кароннага падкаморага, выдаў замуж за Людвіка Тышкевіча, для другой, Палац Тышкевіча перад ІІ Суветнай вайной. Тэрэзы, дачкі Андрэя Панятоўскага, аўстрыйскага фельдмаршала, выбраў Вінцэнта Тышкевіча, літоўскага ардынарыя. Людвік Тышкевіч, паслядоўна займаючы пасады віленскага цівуна, пісара вялікага літоўскага, гетмана польнага літоўскага, падскарбія вялікага літоўскага, а пасля падзелу краіны губернскага маршалка ("действительного статского советника"), пашыраў паступова i свае ўладанні вакол Гародна - набыў Перавозы i Забалаць з фальваркамі. А каралём польскім яму пажалаваны староствы Эйшышскае, Васілішскае, Каняўскае, Радунскаей інш. Сваей рэзідэнцыяй Людвік Тышкевіч выбраў Гародна. Ягоная зямельная маёмасць, падзеленая на дзве вялікія часткі, складалася з 65 вёсак. Добры гаспадар - ён трымаў уласныя маёнткі на высокім гаспадарчым узроўні.

Пасля смерці Людвіка Скумін-Тышкевіча той вялікі маёнтак атрымала ў спадчыну ягоная адзіная дачка Ганна (1779-1867). Яна была замужам за Аляксандрам Патоцкім, а потым за Станіславам Дуніным-Вансоўскім. Тастамантам ад 1867 г. яна перапісала Гародна сыну ад першага шлюбу М.Патоцкаму (1812-1879), пасля смерці якога ўладанне ў 1880 г. перайшло ў спадчыну графу Аўгусту Патоцкаму. Напрыканцы XIX ст. Аўгуст Патоцкі прадаў Гародна расейскаму генералу Асатураву, ад якога маёнтак перайшоў да графа Ігнаццева. У той час маёнтак складаўся з 23.200 дзесяцінаў зямлі i 15 фальваркаў. Генерал Кіпрыян Кандратовіч змог купіць толькі частку, з Гароднам.

Магіла Веры ў парку. Вясна 2001 г.

Людвік Тышкевіч, жанаты, як ужо адзначалася, з Канстанцыяй Папятоўскай, дачкой князя Казімера Панятоўскага, падкаморага вялікага кароннага, роднага брата караля Станіслава Аўгуста, у 1775 г. чакаў прыезду караля і, як кажа мясцовае паданне, на працягу аднаго году пабудаваў, хоць драўляны, але вельмі прыгожы двор у класічным стылі. Сядзіба будавалася архітэктарам Ф.Эйсэнам. Дом звонку асабліва не вылучаўся, але ўсярэдзіне быў прыгожа i з густам аздоблены. На ўпрыгожванне сядзібы Людвік Тышкевіч выдаткаваў шмат грошай, запрашаючы мастакоў-дэкаратараў i майстроў, а таксама выпісваючы матэрыялы з Парыжа. Кароль Станіслаў Панятоўскі ў Гародна так i не прыехаў, але двор быў закончаны i, нягледзячы на гульню лесу, дастаяў да другое сусветнае вайны.

Патоцкія ў Гародна бывалі эпізадычна, i таму з-за недахопу гаспадарчага нагляду i надта паспешнай будоўлі паступова сцены пачалі нахіляцца, што запатрабавала рамонту. Ад зруйнавання сядзібу ўратаваў М.Патоцкі, які аддаў загад адрамантаваць дом i ашаляваць сцены дошкай. Гэта не ўпрыгожыла, але забяспечыла яму доўгае жыццё. У памяшканнях таксама былі праведзены працы па кансервацыі інтэр'еру.

Сядзібны ансамбль у Гародна стваралі тры будынкі: жылы палац, размешчаны насупраць яго дом прыслугі i мураваная капліца, якая стаяла ад палаца з правага боку.

Цэнтр кампазіцыі - драўляны, на высокім мураваным цокалі, аднапавярховы прастакутны сядзібны дом у стылі класіцызму (1780 г., архітэктар Ш.Цуг). Гэты прасторны аднапявярховы будынак меў франтальна выцягнутыя фасады, па цэнтры якіх вылучаліся рызаліты з чатырохкалоннымі дарычнымі порцікамі, пад галоўны з якіх па шырокіх бакавых пандусах уязджалі карэты. Трохкутныя франтоны порцікаў запаўнялі пластычныя картушы. Усярэдзіне дом меў парадную анфіладу апартаментаў з вялізнаю залай для баляў у цэнтры. У сутарэннях, куды вялі тарцовыя лесвіцы, знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні i жыллё прыслугі. Строгі й аскетычны знешні выгляд будынку кантраставаў з багаццем інтэр'еру, выкарыстаннем палатняных шпалераў, стукавых панэляў, пазалочаных Магіла генерала К.Кандратовіча ў Воранава. Вясна 2001 г. барэльефаў, медальёнаў, гірляндаў, кветак, вазаў з арнаментавым роспісам, кафляных грубак i камінаў, жырандоляў стылю Людовіка XVI з крышталю з пазалочанай бронзавай аблямоўкай. Захаваліся фотаздымкі 1939 г., з якіх можна ўявіць выгляд дому на працягу XIX-XX стст. Самы вялікі пакой займала бібліятэка. Там знаходзіліся 4 кніжныя шафы, бронзавы з мармуровымі ўпрыгажэннямі сто л для гульні ў карты, 14 карцінаў, 4 гіпсавыя бюсты [7]. Летам 1944 г. пасля бою аддзелу АК з немцамі, акаўцы запалілі палац, бо баяліся, што ў ім будзе размешчаны гарнізон Чырвонай арміі, якая наступала.

* * *

У прыгожым Магіла генерала К.Кандратовіча ў Воранава. Вясна 2001 г.маёнтку Гародна i прайшлі апошнія гады жыцця беларускага генерала Кіпрыяна Кандратовіча. Пра жыццё генерала ў той час распавёў былы памочнік садоўніка маёнтку Струкель Уладзіслаў Янавіч (1916 г. нараджэння, жаўнер 1939 г., абаронца Варшавы).

Сям'я Кандратовічаў вызначалася інтэлігентнасцю i добразычлівасцю да людзей. Сам генерал карыстаўся расейскай, беларускай i польскай мовамі, залежна ад абставінаў. Праўдападобна, што дачыненні з абшарнікамі не склаліся i блізкае сяброўства ўсталявалася толькі з уладальнікам сядзібы Малое Мажэйкава інжынерам А.Брахоцкім. Госці прыязджалі таксама з Варшавы i Парыжа, дзе жылі жончыны сваякі. Меўся аўтамабіль. Дачка Вера атрымала хатнюю адукацыю, выйшла замуж за мастака з Ангельшчыны Рэйнэра i з другое паловы 30-х i да смерці (1988) жыла там.

У жніво жонка Ада сустракала першыя вазы кожнага працаўніка з падзякай i келіхам гарэлкі. Сам Уладзіслаў Струкель, тады яшчэ малады хлопец, атрымліваў заробак у памеры 90 пудоў жыта ў год, а таксама корм для скаціны i бульбу, колькі трэба.

У апошнія гады Кіпрыян Кандратовіч страціў каардынацыю руху, таму знаходзіўся ў інвалідным крэсле. Для догляду за ім жонка наняла сталую прыслугу. Памёр генерал Кіпрыян Кандратовіч 31 кастрычніка 1932 г. i быў пахаваны на лідскіх праваслаўных могілках у тым самым шынялі, у якім атрымаў ранение ў 1905 г.

17 верасня 1939 г. Ада Кандратовіч мусіла з'ехаць праз Летуву ў Ангельшчыну. У 1997 г. ейны ўнук прыязджаў у Беларусь i перазахаваў труну генерала на новых могілках у Воранаве. А урну з рэштай праху сваёй маці, якая пражыла лепшыя гады маладосці ў маёнтку Гародна, пахаваў у прыгожым кутку гародненскага парку, каля былое альтанкі. На крыжы напісана "Вера Киприяновна Рейнер (Кондратович) 1912-1988".



[1] БЭ, т. 7. С. 578.

[2] Игнатьев А. Пятьдесят лет в строю. Петрозаводск, 1963. С. 294.

[3] Савіцкі В. Беларускае войска: ад ідэі да спроб рэалізацыі (1917 г.) // Беларускі гістарычны часопіс. № 4, 1994, с. 60-61.

[4] Калубовіч Аўген. Крокі гісторыі. Мн., 1993. С. 32.

[5] Найдзюк Язэп. Іван Касяк. Беларусь учора i сяння. Мн., 1993. С. 230.

[6] Aftanazy Roman. Horodno. II Ziemia Lidzka. № 5 (33), 1998, s. 21-27.

[7] Aftanazy Roman. Horodno. II Ziemia Lidzka. № 5 (33), 1998, s. 21-27.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX