Папярэдняя старонка: Палітыкі

Алесь Змагар 


Дадана: 29-05-2008,
Крыніца: Лідскі летапісец № 37.



Лідскія сцежкі-дарожкі Алеся Змагара

(паводле ўспамінаў Алеся Змагара "Сцежкі-дарожкі")

Аляксандар Яцэвіч (Алесь Змагар) нарадзіўся 1 кастрычніка 1903 г. у вёсцы Цароўцы Слуцкага павету. Вучыўся ў Слуцкай класічнай гімназіі. У І920 браў удзел у Слуцкім збройным чыне, быў арыштаваны, збег з турмы, удзельнічаў у зялёнай партызанцы. У 1925 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. У 1930-1941 гг. з-за справядлівай боязі рэпрэсій часта змяняў месца жыхарства і працы (Тбілісі, Батумі, Кубань, Данбас, Кіеў, Менск. Асіповічы). Падчас нямецкай акупацыі, займаючы пасаду інспектара беларускіх школ, актыўна праводзіў беларусізацыю навучальных установаў. Быў удзельнікам II Усвбеларускага кангрзсу (чэрвень 1944). З ліпеня 1944 г. на эміграцыі (Польшча, Нямеччына, Аўстрыя). У 1949 г. параехаў у Францыю, дзе далучыўся да эмігранцкага палітычнага жыцця (увайшоў у склад Рады БНР). З 1956 г. жыве ў ЗША. З'яўляўся актыўным удзельнікам Беларускай Народнай Літаратурнай Сустані "Баявая Ўскалось".

Асноўная тэма літаратурнай дзейнасці - падзеі на Случчыне. Асобна была выдадзеная ягоная кніга "Случчакі" (1947), кніга прозы "Вызвольныя шляхі" (1965), "Лесавікі" (1973). Галоўным творам з'яўляецца раман "Случчына ў агні" (1986|. У дадзены момант Алесь Яцэвіч-Змагар жыве ў Фларыдзе.

У мемуарах Алвся Змагара, суб'ектыўна выкладзеныя ўспаміны пра вострыя сацыяльныя, нацыянальныя і палітычныя канфлікты першай паловы XX стагоддзя, перамяжаюцца з мастацкай фантазіяй, карціны савецкага бязладдзя - з узгадкамі пра мямецкую акупацыю. Спрэчнасць і алагічнасць некаторых аўтарскіх прыдумак (асабліва вялікая блытаніна ў аўтара з датаваннем і паслядоўнасцю розных падзеяў, блытае ён і пасады людзей) дадае "мемуарам" асаблівы шарм "уяўленай гісторыі". Пры гэтым "мемуары'' адлюстроўваюць погляды на жыццё актыўнага беларускага нацыяналіста (слуцкія падзеі, "зялёныя партызаны", удзел у беларускім нацыянальным руху падчас нямецкай акупацыі). Наколькі шырокія былі гэткія погляды, чытач можа даведацца з публікацыі сам. Успаміны Алеся Змагара перададзены Лявонам Юрэвічам.


Успаміны Алеся Змагара перададзены Лявонам Юрэвічам.

Надышла сусветная вайна. Беларусы спатыкалі немцаў, радыя ўжо таму, што пазбавіліся маскоўскай крывавай дэспатыі. Калгаснікі зараз жа пачалі дзяліць калгаснае дабро ды выдзельваць свае былыя вузкія палоскі. Іхнія жаданні перайсці на хутарызацыю мусілі адкласціся да канца ваенных падзеяў. На вялікую радасць случчакоў Астроўскі быў прызначаны намеснікам Менскай акругі. Будучы ўмелым дыпламатам, ён спрытна выкарыстоўваў свае сувязі з немцамі і шмат дапамагаў у бядзе сялянам.

Алесь Змагар

Я таксама з'явіўся да Астроўскага, якога ведаў яшчэ ад 4 верасня 1917 г., калі ягоным стараннем была адчынена ў Слуцку першая беларуская гімназія. Яго я ледзь пазнаў, бо колісь ён меў вусы, а цяпер быў чыста голены. Пасля некаторай гутаркі ён прапанаваў мне вельмі матэр'яльна выгадную працу, а менавіта быць кіраўніком аддзелу па забеспячэнні прадуктамі горада Менска. Але я адмовіўся, грунтуючыся на тым, што не маю такое кваліфікацыі, адмовіўся я быць, і старшынём раённай управы. Нарэшце Астроўскі згадзіўся накіраваць мяне на працу школьнага інспектара, але перад гэтым я мусіў паехаць у Смалявічы да старшыні раённай управы беларуса з Варшавы Пятровіча, якому трэба дапамагчы арганізаваць раённую ўправу. Еду ў Смалявічы.

Падчас абмяркоўнання справы арганізацыі раённай управы да Пятровіча з'явіўся ўцякач з салавецкай высылкі Палягошка з просьбаю матэрыяльнай дапамогі. Пятровіч звярнуўся да мяне па параду. Перагаварыўшы з Палягошкам і даведаўшыся, што ён знаёмы з адміністрацыйнаю працаю, я зараз жа вызначаю яго на заступніка старшыні раённай управы, а заадно і ў якасці кіраўніка зямельмага аддзелу, Беразоўскага вызначаю кіраўніком тэхнічнага аддзелу, куды ўваходзілі млыны і рыбная прамысловасць. Раённая ўправа пачала нармальна працаваць, а я заняўся школьнай працай, выклікаў настаўнікаў, прызначыў на школы, выдзеліў аднаго з іх інспектарам ды выехаў назад у Менск да Астроўскага.

Быць акруговым школьным інспектарам я адмаўляюся, і Астроўскі накіроўвае мяне з 1 верасня 1941 г. як школьнага інспектара народных школ у Радашкаўскі раён, дзе хутка адчыняю 50 народных школ, 4 гімназіі, у Радашковічах, Ракаве, Дуброве і Алехнавічах, а таксама завочныя педагагічныя курсы, куды падабраў моцны педагагічны склад, запрасіўшы найлепшых настаўнікаў, як з Заходняй Беларусі, так і з Менска. Накіроўваюся з паведамленнем пра вынікі працы ў Галоўны школьны інснектарыят. Ні ў адным раёне розных акруг яшчэ столькі школ не працавала, і я быў вельмі цёпла спатканы іспектарамі Пратасевічам, Чайкам і Дзятлавым. Яны былі вельмі здзіўленыя шырока разгорнутай працаю, але адначасна сказалі, што немцы не дазваляюць у раёне адчыняць гімназій, а можна ў акрузе і то толькі адну. Але паколькі Радашковічы належалі да Менскай акруг і, а там гімназіі яшчэ не было, то Радашкаўскую можна лічыць як гімназію Менскай акругі з месцазнаходжаннем у Радашковічах. Я зараз жа перарабіў рапарт, назваў гімназіі Беларускімі адукацыйнымі курсамі з гімназічнаю праграмаю, па заканчэнні якіх курсанты маглі экстэрніам здаць экзамены за курс гімназіі і атрымаць пасведкі.

- Дыпламат, - сказаў Пратасевіч і накіраваў да Гадлеўскага.

Нягледзячы на вялікія крыўды, якія пасля рэвалюцыі панеслі беларусы ад яўрэяў, прыхільнікаў крывавага маскоўскага камунізму, пралезшых у камісары ды ў розныя палітычныя кіраўнічыя ўстановы, мне давялося пры немцах. рызыкуючы сваім жыццём, уратаваць некалькі яўрэяў ад смерці. На выхадзе з Галоўнага школьнага інспектарыяту я спаткаў яўрэячку 10-га класа Серабранскай школы, у памяшканні якой калісьці мною была арганізаваная вячэрняя 10-годка. Яна падбегла да мяне і пачала прасіць, каб узяў да сябе па работу і заплакала. Я яе забраў. Маючы пропуск, праехаў цераз яўрэйскае гета, выпісаў ёй дакументы, назваўшы Зінаю Яблонскай, трохі падвучыў друкаваць на машынцы ды пакінуў пры Радашкаўскім школьным інспектарыяце ў якасьці сакратаркі.

Праз тыдзень да мяне з'явіўся з фальшывымі дакументамі на імя Радкевіча яўрэй з патрабаваннем настаўніцкае працы ў Радашковічах. Убачыўшы яго, Зіна хутка адвярнулася, схілілася над сталом ды, прыкрываючы рукою твар, штурханула мяне нагой, даючы засцярогу. Паколькі школы ў Радашковічах былі цалкам укамнлектаваныя, я запрапапаваў яму прыйсці заўтра, магчыма, знойдзецца што-небудзь на перыферыі. Ён выйшаў.

- Не прыймайце яго, гэта тэрарыст і прыйшоў Вас знішчыць. Яго я ведаю яшчэ са школы, калі ён, будучы працаўніком райкаму камсамолу, прыходзіў у нашую школу. Цяпер жа ён пазасталы НКУС у Менску дзеля дыверсійнай працы. Маючы адпавсдныя дакументы ды гамонячы па-нямецку, пэўна, выдае сябе за фольксдойча і аргаінізоўвае яўрэйскі тэрарызм. Вы мяне выратавалі ад смерці, і я Вам жадаю дабра.

I гэтае ж ночы ён прывёў у Радашковічы чырвоных партызанаў. Забілі немца, забралі прадукты ды зніклі ў лесе. Зіну, па яе просьбе, я накіраваў у школу дальняй вёскі. А праз пару дзён з'явіліся да мяне нямецкія СС, шукаючы яўрэйку, што працуе пры раённым школьным інспектарыяце. Паколькі такое прозвішча ў раённай управе ніхто не ведаў, а ў маёй картатэцы не было, то эсэсаўцы, перапрасіўшы мяне, ад'ехалі. Я адразу здагадаўся, што гэтыя тэрарысты, пры дапамозе сваіх людзей пры акруговым камісары, рабілі правакацыйныя даносы, каб нямецкімі рукамі знішчаць беларусаў. Не мінула і тыдня, як да мяне з'явіўся малады яўрэйчык Борка (Барыс). Паколькі працы ў Радашковічах дастаць было нельга, то ён зараз жа накіраваўся ў м. Ракаў, дзе ў вельмі хуткім часе арганізаваў страўню, куды лепшую, чым наша раённая. Ён меў усялякага гатунку мясныя стравы, розныя прысмакі і дарагія віны, чаго і немцы не мелі. Падчас майго наведвання ракаўскае школы. Барыс запрасіў мяне ў сваю страўню, частаваў тым, чаго я ў сваім жыцці не бачыў, ды папрасіў, каб я, ад імя Беларускай раённай самапомачы, прыняў гэтую страўню, яго прызначыў дырэктарам страўні, а кухара і разносчыцу - працаўнікамі кухні. Ягоную просьбу я выканаў.

Назаўтра падчас абеду ён папрасіў мяне прыняць у памочнікі кухара яшчэ аднаго добрага хлопца. Паколькі завочна я нікога на работу не прымаў, то загадаў, каб той хлопец з'явіўся да мяне з дакументамі: пашпартам, прафсаюзным і ваенным білетам. Выкліканы хлопец хутка з'явіўся з дакументамі. Яшчэ, калі ён, будучы знадворку, праходзіў каля вакон страўні ды кінуў кароткі позірк у акно, я адразу пазнаў, што гэта былы савецкі лейтэнант, а цяпер савецкі партызан. Пераглядаючы ягоныя дакументы, я заўважыў, што ў пашпарце запісана дата ягонага перабывання ў адным раёне, а ў прафсаюзным білеце пад гэтай жа датай зазначана месца ягонае працы ў другім раёне - добры доказ для "алібі", калі патрапіцца ў рукі паліцыі.

Не падаючы выгляду, што ён расшыфраваны, я паказваю яму і гэтыя даты, і месцы ды пытаю, як мог ён быць у той самы дзень у 2-х розных месцах далёкай адлегласці. Ён разгубіўся. Я аддаю назад дакументы і кажу:

- Другі раз прынясі адпаведныя дакументы, і я цябе прыму на працу ў кухню.

Але больш я яго не бачыў.

Ды не дараваў мне гэтага Барыс. Цікавячыся настаўніцкім складам Ракаўскае школы ён даведаўся, што там працуе ў якасці настаўніцы яўрэйка, якая, яшчэ з дзяцінства асірацеўшы, была перахрышчана ў каталічку, вывучылася на настаўніцу і мною была зацверджана ў якасці настаўніцы малодшых класаў у Ракаўскай школе.

Зноў заяўка на мяме, што перахоўваю яўрэяў. Будучы своечасова папярэджаны ракаўскімі беларусамі-паліцыянтамі, якія мяне вельмі паважалі, я звальняю гэтую настаўніцу задняю датаю, згодна з ейнаю просьбаю з прычыны пераходу на іншую нрацу, паведамляю дырэктару школы Багданкевічу, які таксама звальняе яе згодна з маім загадам задняю датаю ды, забяспечыўшы яе прадуктамі і вопраткай, дае магчымасць схавацца ў лесе.

Эсэсаўцы, праверыўшы дакладнасць загадаў і не знайшоўшы гэтае настаўніцы ў памяшканні Ракаўскага школьнага будынка, выехалі, не закрануўшы мяне.

Ратаваў яўрэяў і школьны інспектар Заслаўскага раёна, але не маючы ніякіх апраўдальных дакументаў, быў арыштаваны і нямецкімі эсдоўцамі павешаны.

Надышоў І942-43 навучальны год. Галоўны інспектар ксёндз Гадлеўскі накіроўвае мяне на пасаду акруговага школьнага інспектараў Вялейку, ад чаго я адмаўляюся і атрымліваю ад яго вымову. Пасля гэтага ён накіроўвае мяне ў Ліду таксама на пасаду акруговага школьнага інспектара. Я зноў адмаўляюся і атрымліваю накіраванне ў Васілішкаўскі раён, гняздо польскіх партызан - тэрарыстаў па месца забітага імі раённага школнага інспектара. На гэтае накіраванне я згадзіўся.

У Ліду па пасаду акруговага школьнага інспектара быў накіраваны Нікандар Мядзейка, які доўга ў Лідзе не пабыў, а, ратуючы ад польскіх тэрарыстаў сваё жыццё, вярнуўся назад у Менск, а на ягонае месца быў прысланы палкоўнік Мікола Дзямідаў, шчыры беларускі патрыёт.

Едучы ў Васілішкі, я даведаўся, што мне, як беларускаму школьнаму інспектару ўжо быў вынесены польскімі тэрарыстамі смяротны прысуд, але вярнуцца назад я не захацеў.

Назаўтра ў школьны інспектарат прыйшла сакратарка, якую польскія тэрарысты не забілі таму, што яна перапісалася з беларускі на польку. Будучы шчырай беларускай, яна пад вялікім сакрэтам, рызыкуючы сваім жыццём, расказала пра небяспеку заставацца мне ў Васілішках.

Сабраныя мною на нараду былыя польскія настаўніцы адразу адчулі маю вышэйшую адукацыю ды, здзіўленыя маімі далікатнымі да іх паводзінамі, былі так захапіліся мною, што гэта, як я потым даведаўся, выратавала і маё жыццё, і маіх настаўнікаў.

Заставацца на колькі дзён у Васілішках, зразумеўшы вялікую для мяне небяспеку, я не захацеў і назаўтра раніцою выехаў у Менск. I Паведаміўшы ў Галоўным школьным інспектараце пра небяспеку працы ў Васілішках, я сказаў, што варочаюся ў Васілішкі, але забраўшы з сабою некалькі адчайных беларускіх патрыётаў-настаўнікаў.

Настаўнікаў я мог узяць толькі надзейных, ведамых мне, а таму я вырашыў ехаць у Ракаў.

Паколькі трэба будзе павесці не толькі настаўніцкую, але і шырокую культурную працу я мусіў мець і спевакоў, і дэкламатараў, а таму і выбраў Жэню Коўшыкаву, салістку, якая сваімі спевамі захоплівала аўдыторыю, дысканта Туранка і Ч. - добрага баяніста. Усе яны былі моцныя надсавецкія настаўнікі, якім прызначаліся галоўныя прадметы. На другарадныя прадметы ўзялі былых курсантаў, арганізаванай мною за-вочнай педдвучэльні: братоў Рагойшаў, Хведара Мачуру і Ўладзіміра ... Я папярэдзіў усіх, едзем магчыма на смерць, каб працаваць на нацыянальнай беларускай глебе. На мой здзіў усе з энтузіязмам згадзіліся. Заўтра мусім выехаць дзвюмя фурманкамі на Менскую чыгунку.

У гэты час Барыс (Бэрка), даведаўшыся, што я знаходжуся ў Ракаве, спяшаецца з даносам на мяне да акруговага камісара ў Вялейку, які высылае ў Ракаў начальніка жандармерыі і загад Ракаўскай паліцыі арыштаваць мяне. Беларускія паліцаі за маю актыўную нацыянальную працу вельмі паважалі мяне, і заступнік начальніка Ракаўскай паліцыі, як толькі атрымаў гэты загад, зараз жа, часова захаваўшы яго "пад сукно", пабег паведаміць мне пра нейкую небяспеку, прапануючы, каб я сягоння выехаў назад у Радашковічы, бо заўтра адбудзецца аблава на мяне.

Я, маючы наступнай раніцы ледзь золак ехаць з настаўнікамі да менскай чыгункі, адмовіўся ад ягонай прапановы. Тады заст. нач. Ракаўскай паліцыі запрапанаваў мне, паколькі Ракаў будзе акружалы паліцаямі і жандарамі, каб я ішоў не дарогаю, а сцежкаю да кустоў правей дарогі. Там ён будзе правяраць усіх, хто ідзе, і мяне прапусціць. І гэтак і зрабіў, а потым мы ўсе злучыліся каля нашых фурмалак і даехалі да Менска, адкуль цягніком да Ліды, а лотым фурманкамі да Васілішак.

Прывезеных настаўнікаў прызлачыў у адчыненую школу ў Васілішках. У школу ў Бярозаўцы мрызначыў мясцовага настаўніка бсларуса Левановіча. Адначасна ў Васілішках арганізаваў хор, драматычны гурток і скокі "Ляволіхі" і гурток дэкламацыі. Польскія тарарысты нас не чапалі таму, як я даведаўся ад аднаго ўрадоўца з раёну, які таксама належаў да тэрарыстаў, што мае былыя настаўніцы-полькі былі захопленыя маім абыходжаннем з імі настолькі, што сваім мужам, начальнікам тэрарыстаў, "горла перагрызлі б", калі які-небудзь тэрарыст зачаліў бы каго з нас.

Прысланыя з Менска ў Васілішкі Саковіч і Маракоў доўга не пажылі. Польскія тэрарысты сачылі за кожным іхнім крокам. Аднойчы мы вырашылі наведаць лекарку Новік, якая жыла ў некалькіх кіламетрах ад Васілішак, і якую я ведаў яшчэ са Случчыны. Тэрарысты, ведаючы, куды мае ехаць Саковіч, уладзілі пры дарозе ў кустах засадку. Паколькі дарога рабіла вялікую дугу, Саковіч з Мараковым злсзлі з воза і пайшлі напрасцякі полем, а фурман паехаў дарогаю. Засадка тэрарыстаў засталася на кіламетр збоку. Я прыехаў, трохі спазніўшыся. Пачастунак пачаўся. Сеў каля Саковіча.

- Нас сюды з Менска накіравалі на высылку, - прамовіў Саковіч. - Я прадчуваю блізкую смерць.

Сваю фурманку я таксама адлусціў, і мы пайшлі дадому пешкі. Нас чакалі аж дзве засадкі. Але, бачна, не надышоў яшчэ час смерці. Пачаў крапіць дождж ды ў хуткім часе перайшоў у лівень. Назад варочацца далекавата. Направа за паўкіламетра хутар. Пабеглі да яго, каб захавацца пад дах. У хату не пайшлі, сталі каля сцяны. Дождж пачаў за паўгадзіны сунімацца. Запыталі ў гаспадара, як бліжэй дабрацца да Васілішак.

- Назад ісьці - гэта далёка. - кажа ён. - Ідзеце за прыгуменне і там сцежкаю дойдзеце да другой дарогі, якой хутка трапіце ў Васілішкі.

Яго мы паслухалі і нечакана абмінулі аж дзве засадкі. У Васілішках мая кватэра была бліжэйшая, і я пабег пераапрануцца ў сухое, каб потым пайсці да іх на шклялку гарбаты. Не паспеў я пераадзецца, як данесліся два стрэлы, а потым яшчэ два. Я выскачыў з хаты.

- Там... там, - крычыць з балкона свае кватэры Хведар Мазура, паказваючы рукою кірунак.

Бягу ў тым напрамку. Пасярод вуліцы ляжаць забітыя Саковіч і Маракоў. Так бясчасна загінулі ад рук польскіх тэрарыстаў два адважныя шчырыя беларускія патрыёты.

У хуткім часе польскія тэрарысты забілі едучага дарогаю старшыню Жалудоцкай раённай управы сп. Тогця, а потым цэлым батальёнам пайшлі на бункер беларускіх паліцаяў, перабілі паліцаяў і нямецкіх жандараў, заскочылі ў раённы школьны інспектарат, застрэлілі інспектара і сакратара ды адышлі ў лес.

Я атрымліваю ад акруговага школьнага інспектара М. Дзямідава прапалову прыняць Жалудоцкі школьны інспектарат, што я і раблю. Пераязджаю ў Скрыбава, адкуль пачаў кіраваць двума інспектаратамі. Даведваюся, што тут дзей-нічаюць польскія тэрарысты іншага партызанскага батальёна. Чакаю іхніх адведзінаў.

Добра ведаў іхні метад терору: едуць удвох на самакатах, заходзяць да інспектара ці іншага ўрадоўца, першы працягвае ліст, інспектар працягвае руку, каб узяць гэты ліст, тады задні тэрарыст страляе, інспектар падае, другі сгрэл у галаву - і тэрарысты ўмомант уцякаюць.

Мой іпспектарат знаходзіўся на другім паверсе Скрыбаўскай школы, і ў вакно відаць былі ўсе дарогі, таму я бачыў, калі ехалі да мяне тэрарысты. Будучы падрыхтаваным, я ліст ніколі не браў, казаў пакласці на стол ды, трымаючы зброю напагатове, сачыў за кожным іхнім рухам. У пачакальні яны не заставаліся, уцякалі.

Неўзабаве забілі Шчучынскага раёнага школьнага інспектара Станкевіча і дзвюх маладых менскіх настаўніц, якія нават не паспелі і пераначаваць у Шчучыне. Польскія тэрарысты вывелі іх з Шчучына, згвалцілі раздзетых у канаве, выразалі грудзі ды застрэлілі.

Ад акруговага інспектара М. Дзямідава маю новую прапанону прыняць Шчучынскі раённы інспектарат.

Але перад гэтым мушу дадаць некалькі слоў пра беларусізацыю, праведзеную мною ў Васілішках. Пасля забойства Саковіча і Маракова на месца Старшымі раённай управы ў Васілішкі быў прысланы з Вільні Лабецкі. Знаёмячы яго з урадоўцамі Управы, я запатрабаваў зараз жа замяніць польскія вывескі на беларускія ды ўсю перапіску праводзіць толькі па-беларуску. Паколькі з урадоўцаў Управы ніхто не ўмеў пісаць па-беларуску, мусілі прыняць на працу ў раённую ўправу некалькі бсларусаў, а менавіта: С . Р. , М. Г. і аднаго з вёскі Бярозаўка (імя не памятаю), а для астатніх арганізаваў курс беларускай мовы, які вяла Коўшыкава пасля працы. Аднаму ўрадоўцу за адмову навучацца па-беларуску я запрапанаваў звольніцца з раённай управы. Кіраўніком Бсларускай самапомачы прызначыў маладога актыўнага беларуса Жука, дадаўшы яму ў данамогу ў якасці сакратаркі Валю Уліту, а яс сяброўку Лену ... ўзяў у школьны інспектарат у якасці сакратаркі.

Добра разумеючы, што найбольшай небяспекай для мяне з'яўляецца васілішкаўская паліцыя, а я ўжо дакладна ведаў, што і начальнік і паліцаі былі заядлымі польскімі тэрарыстамі, мне трэба было мець і сярод іх "свае вочы і вушы'". Начальнік паліцыі, атрымаўшы загад весці перапіску па-беларуску, зараз жа звярнуўся да мянс з пытаннсм, што рабіць. Я параіў яму прыняць двух хлапцоў, якія ведаюць беларускую мову, на што ён згадзіўся. На другі дзень я падаслаў яму двух шчырых беларусаў, з якімі дамовіўся, каб на выпадак небяспекі для мяне ў гутарцы ўжыць спецыяльнае слова, нібы ў войску, "пароль".

Паміж ішным, у міжчасе, адзін з урадоўцаў. бухгалтар Грушэўскі паведаміў старшыні ўправы Лабецкаму, што ён не паляк, а беларус. Лабецкі зараз жа прызначыў яго сваім заступнікам. Але нядоўга давялося яму папрацаваць у якасці заступніка старшыні. Уначы польскія тэрарысты ўламаліся ў ягоную хату і на вачах жонкі і дочкі застрэлілі, а жанок, запісаных полькамі, не зачапілі, толькі сувора наказалі "маўчаць". Толькі пасля ад сваіх хлапцоў-паліцаяў я даведаўся, што ў забойстве прымаў удзел сам начальнік паліцыі. Беларусаў жа ў гэтую акцыю началыіік паліцыі не браў. Гэтае ж начы тыя самыя тэрарысты спрабавалі выламаць дзверы ў старшымі Лабецкага, але не ўдалося, і Лабецкі застаўся жывы. Другое начы начальнік паліцыі са сваімі галаварэзамі ўзяў наліцаяў-беларусаў, якім загадаў сказаць мне, каб я адчыніў дзверы. У гутарцы, каб я адчыніў дзверы, хлонцы ўжылі ўказаны "пароль", і я дзвярэй не адчыніў. Дзверы былі моцныя дубовыя і выламаць іх было нельга, а ў вокны лезці небяспечна.

Назаўтра на просьбу Старшыні раённай управы Лабецкага ў Васілішкі спачатку прыслалі звяз літоўскіх ваякаў, а потым роту ўкраінскіх ваякаў, якія, арыштаваўшы некалькі польскіх тэрарыстаў, польскі тэрарызм прыпынілі.

Аднойчы, калі я быў па базары, да мяне падышоў паліцай-беларус і ціха павсдаміў, што жандар загадаў яму прывесці мяне ў жандармерыю. Не жадаючы, каб хто з палякаў ці іхніх замаскаваных тэрарыстаў бачыў мяне арыштаваным, паліцай параіў мне ісці ходнікам да жандармерыі, а ён, адстаўшы, будзе ісці дарогаю, а каля дзвярэй жандармерыі я мусіў пачакаць яго, каб зайсці разам. Такім выклікам я быў вельмі здзіўлены, тым больш, што з гэтым жандарам я быў у добрых адносінах. Жандар зачытаў мне прычыну майго затрымання. Аказалася, што па даносе Барыса я абвінавачваўся ў перахоўванні яўрэяў, і па загадзе Вялейскага акруговага камісара нямецкія жандары ўсюды шукалі мяне і, знайшоўшы ў Васілішках, мусілі выслаць да Вялейскай жандармерыі. Калі я расказаў жандару, што гэта не Барыс, а Бэрка, звязаны з савецкімі партызанамі, жандар уважліва ўсё запісаў ды, дадаўшы пра мяне найлепшую характарыстыку, ад сябе дапісаў пра патрэбу арышту не мяне, а Барыса (Бэркі), пры мне запячатаў і выслаў пакетам да Вялейскай жандармерыі, а мне сказаў, што я вольны і больш да мяне жандармерыя чапляцца ня будзе.

У жніўні 1943 г. я быў выкліканы акруговым школьным інспектарам у Ліду, дзе атрымаў прапанову быць кіраўніком летніх акруговых настаўніцкіх курсаў. Калі я зайшоў у хату Дзямідава, дзе меўся пераначаваць, дык ён падвёў мяне да стаячага вешака, на якім вісеў растапыраны ягоны шынель, а над ім шапка. Паказаўшы прастрэлены казырок, дадаў, што на яго праз незавешанае акно з вуліцы быў зроблены замах. Я здзівіўся, бо з вуліцы, каб трапіць у ягоную шапку, трэба стаяць на хадулях, а таму я падышоў да шапкі ды праз кулявую дзірку ў вкне праверыў траекторыю кулі і заўважыў, што той, хто страляў, мусіў быць за комінам двухпавярховага дома на другой вуліцы. Мы зараз жа накіраваліся да таго дома. Дом нежылы. Залезлі на дах. Каля коміна свежыя сьляды і пустыя гільзы. Праз незавешанае акно Дзямідава растапыраны шынель і шапка надавалі выгляд стаячага чалавека. Дзямідаву кажу: "Снайпер добры, але твой лёс яшчэ не ўміраць..."

Напісана ў Скрыбаўцах


Да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня (27 лiстапада 1920 г.)


Алесь Змагар

Паслухай, што кажа курган

Зь кнiгi "Да згоды"

Выдавецтва Лiтаратурнай Сустанi
"Баявая Ускалось"

Клiўлянд (ЗША), 1962

Аднойчы улетку па Слуцкай зямлі

Ледзь бачнаю сьцежкай паволі мы йшлі;

Вакол нас сінеўся лес цёмны густы,

Аб нечым таемна шапталі кусты,

Курган уздымаўся, як сьведка забавы,

Як сьведка былой Беларускае славы.

На ім дуб-асілак ўвесь мохам парос;

Ён шмат наглядзеўся на мора ад сьлёз;

Зялёны мох вылез з глыбокіх маршчын,

Шырокі цень кідалі шапкі галін,

Дуб нас заклікаў, даючы адпачынак,

Пад свой густалісты зялёны абдымак.

Бадзёра падходзім пад цень, нібы ў дом;

Шапочуць аб нечым лісточкі кругом;

Мы селі (Нас хутка агортвае сон)

I чуем, - здалёк набліжаецца звон.

Курган застагнаў, дуб над ім нахіліўся,

А зь лісьцяў зялёных сьпеў дзіўны паліўся.

Сьпеў дзіўны асілкаў Славян-Крывічоў,

Зь ім раптам злучыўся напеў дрыгвічоў,

Азваўся ён рэхам сярод Севяран,

Радзімічаў, Вяцічаў, сьмелых Драўлян,

Высока ў блакітную далеч узьвіўся,

Магутнаю славай над Краем расплыўся.

Сьпявалі, як князь Рагвалод ваяваў,

З чужацкай апекі народ вызваляў,

Як княжна Рагнеда любіла народ,

Як князь Чарадзей сабіраўся ў паход,

Як воўкам вяртаўся сярод цёмнай ночы -

Гарэлі агністыя князевы вочы.

Як княжна Прадслава на перапіс кніг

Найлепшых гадоў не шкадуе сваіх,

Як Клімант Смаляціч, Смаленскі Аўрам,

Кірыла із Турава роднага нам,

Інкогніта "Слова аб Полку Ігора"

Культуру народу ўздымалі угору.

Сядзім, не варушымся; як скрозь туман,

Шмат войска выходзіць зь лясістых палян;

Вакол вецер стогне, галосіць, сквіліць -

То Міндаўг выходзіць свой Край бараніць,

(Адзін із славутых князёў Наваградку

Ўстаўляў Беларускага Права парадкі).

Мы слых навастрылі; звон гучна званіў;

I чуем: Вялікім палітыкам быў

Князь дзейны й разумны ваяк Гедымін;

Пасьля Гэдыміна Альгэрд, яго сын,

Краіну сваю бараніўшы з Усходу,

Вялікую славу здабыў для народу.

На Захад і Поўнач харобры Кейстут

Дружыну вадзіў, бараніў родны кут.

Гучней у званы б'е Сафійскі званар;

Гудзе звон, як Вітаўт - Вялікі Ўладар

Народ бараніў ад Усходняй пакуты

Й далёка за межы быў знаны, славуты.

А князь Жыгімонт, што ліць звон загадаў,

Аб славе Радзімы званіў і сьпяваў;

Сапега Леў - спрытны ў палітыцы хват,

Ваяка ў вайне, ў мірны час - дыплямат;

Набаба Антон - атаман беларусаў -

Паўстаньне узьняў супроць панскіх прымусаў;

Франціш Скарына - беларускі друкар -

Ён вынес наш друк на шырокі абшар;

Зьвініць, што мы маем "Літоўскі Статут",

Ў ім "Права" на землю, на ўласны свой кут,

А Земскія Ўрады ўсе абавязкова

Павінны ўжываць беларускую мову;

Зьвініць, што Цяпінскі пісаў і жадаў,

Каб родны народ сваю мову ўжываў;

Князі Радзівілы, Сапегі й хто мог

Спрыялі друкарству ўва ўласных дварох;

Мамонічы-ж родам із-пад Магілёва

Друкарствам праславілі роднае слова;

Зізаніна "Лексіс" выходзіць у сьвет,

Граматыку выдаў Сматрыцкі Малет,

Сымона-ж Буднога сам цар запрасіў,

Каб ён люд Маскоўскі культуры наўчыў,

I радасным зьзяньнем ўзыходзіла сонца

У наш "Залаты Век" на роднай старонцы.

Гучней і гучней разьліваецца звон,

Пяе аб жыцьці беларускіх старон;

I песьня нясецца далёка ў прастор,

Ў блакітнае неба, да сонца, да зор,

Зьвініць пералівамі музыка жвава,

Разносіцца ў сьвет Беларуская слава;

Пяюць Ян Баршчэўскі, Рыпінскі, Чачот,

Што ў Краю жыве Беларускі народ;

Дунін-Марцінкевіч - пісьменьнік буйны

У творах адбіў быт свае стараны,

Франціш Багушэвіч - паэт Адраджэньня

I "Дудкай" і "Смыкам" натхняў пакаленьне;

Кастусь Каліноўскі, што сьмела паўстаў,

Жыцьцё за народную волю аддаў;

Зьвініць: Няслухоўскі "Вязанку" зьвязаў,

Ядвігін Ша зь Цёткай у "Ніве" сьпяваў,

Карусь Каганец напiсаў "Шляхцюк Модны",

Паўловіч Альбэрт - гумарысты народны

- Усе праслаўлялі любімы свой Край,

I славай зьвінелі палеткі і гай;

Гарун - беларускі паэта-змагар

У скарбніцу нашу ўлажыў "Матчын Дар",

Канстанцыя Буйла "Курганнаю Кветкай"

Праславіла гай, сенажаці, палеткі;

Максім Багдановіч - мастацтва паэт -

Пэнтамэтр - пяць дактыляў, стройны санэт,

Тэрцыны, октавы, рондо, трыялет

Каваў, гартаваў і званіў у сусьвет;

А зь Нівы зьвініць, разьліваецца голас -

Купала, Гарэцкі, Бядуля, Ўласт, Колас,

Гурло, Галубок, Аляхновіч, Чарот,

Зязюля й шмат іншых ідуць у паход;

I Лёсік Язэп - Адраджэньня салдат,

Сьвядомы змагар, беларус дэмакрат,

Грамыка, Сваяк, Цішка Гартны ды Леўчык

Народ вызвалялі ад цемры адвечнай.

Грыміць навальніца, палае вайна,

Крывавіцца восень, зіма і вясна,

Ў крыві захлынаецца трэйці ўжо год,

Але Пярун ляснуў, і ўзьняўся народ,

Ідзе закладаць свой дзяржаўны падмурак,

Свой Край адраджаць скрозь завеі і буры.

Прышоў Васемнаццаты радасны год,

Сваю незалежнасьць сьвяткуе народ;

Іскрыць Дваццаць Пяты ў Краю Сакавік,

Стырно ухапіў наш араты мужык;

Успомніў народ сваіх прашчураў славу,

Будуе сваю Незалежну Дзяржаву.

Ідэя яе знайшла плённы свой грунт:

Варонка, Аўсянік, Крэчэўскі, Скірмунт,

Карач, Аляксюк, Бадунова, Козіч,

Ваяк гэнэрал Кандратовіч - крывіч,

Ластоўскі, Мамонька, Душэўскі, Цьвікевіч,

Уласаў, Лянкоўскі ды Смоліч, Лункевіч,

Ладноў, Серада, Іваноўскі і Грыб,

Бялевіч, Захарка, Заяц, Езавіт,

Макрэяў, Вяршынін ды шмат змагароў

Даў Полацак, Віцебск, Смаленск, Магілёў,

Менск, Горадня, Вільня, Палесься нізіны,

Каб Край адрадзіць з-пад адвечных руінаў.

I ў Случчыне створаны свой Камітэт;

Сьмяецца і плача ад радасьці дзед.

Ды чорнаю хмарай прышоў бальшавік

I зьнішчыў нам волю, што даў Сакавік,

Жаўрыд з Камітэту заарыштаваны,

Ў чужую Краіну на зьдзекі сасланы.

Але Незалежнасьць зрабіла свой крок,

I ў Краю разьвеяўся жудасны змрок,

Нядоля, як дым, адыйшла ў забыцьцё,

Ізноў Беларусы кіруюць жыцьцём;

Зьезд Случчыны вызначыў Слуцкую Раду,

Каб Край бараніць ад чужынцаў нападу.

Пануе у Слуцку ізноў свой Урад;

Зьвіняць за ваколіцай песьні дзяўчат;

I ў кожным сяле з-пад саломяных стрэх

Званочкамі льлецца вясёлы іх сьмех;

Як толькі-ж Масква небясьпекай навісла,

Ўся Случчына дружна са зброяю вышла;

Ідуць батальлёны, праходзяць палкі,

Грудзьмі за Радзіму стаяць Случчакі,

Адважна і сьмела імчацца у бой,

За волю, за чын ахвяруюць сабой,

Вішчаць, разрываюць паветра шрапнэлі,

Шапочуць стрывожана сосны і елі.

Iзноў завіруха мяцеліць, сьняжыць,

Пакутнай няволяй над Краем імжыць,

Ды толькі Пагоні ня зьнішчаны Сьцяг,

Наш Бел-Чырвон-Белы ў надзейных руках -

Крэчэўскі з Захаркаю моцна трымаюць,

Ў палон не здаюцца, галоў ня схіляюць.

Расьце наш народ, і расьце яго дар:

Дубоўка, Зарэцкі, Дарожны, Дудар,

Хадыка, Бандарына, Вольны, Багун,

Грышкевіч, Вішнеўская, Танк, Салагуб,

Язэп Падабед, Маракоў, Шашалевіч,

Кляшторны, Лужанін, Бартуль, Ільляшэвіч,

Мікуліч, Цьвікевіч, Знаёмы, Скрыган,

Калюга, Радзевіч, Грыневіч, Пфляўбаум,

Арсеньнева, Геніюш, Чорны, Машара,

Жылка, Салавей, Бабарэка і Хмара,

Баркоўскі, Талерка, Сакол, Нікановіч,

Казлоўскі, Пятрусь, Іванова, Міровіч,

Пятро Глебка, Моркаўка, Трус, Галавач,

Язэп Пушча, Івэрс, Ванаг, Крапіва,

Крушына, Случчанін, Вольны, Хведаровіч,

Зосім, Лебяда, Звонак, Аляксандровіч,

Клішэвіч, Кавыль, Золак, Віцьбіч, Сяднёў

- Сыны сенажацяў, вазёр і гаёў.

А годы мінаюць, мінаюць угрунь,

Ў Краю каласуе паўстаньчая рунь,

Вайною зь няволі ірвецца народ,

Ідзе на Вялікі Народны свой Сход,

Падтрымвае дружна загад Прэзыдэнта,

Каб лютага ворага зьнішчыць дашчэнту.

Над поплавам белы расплыўся туман,

Стагнаў старажытны асілак курган,

Наўкол залаціліся жытні палі,

Валошкі у жыце сінелі, цьвілі,

Зязюля ў гаю, "колькі жыць", кукавала,

Глыбока у сэрцы туга замірала,

Трымцелі над намі галінак лісты,

Іх шэпт таямніча ў паветры застыў,

Ў вушах звон цудоўны аб славе гудзеў,

Зьвінеў пераможны ваяцкі напеў;

Ён зваў да змаганьня адважных і сьмелых

За Волю, за Край пад сьцяг Бел-Чырвон-Белы.

Скрыбава. Красавік - ліпень, 1944 год.


Гэты верш напісаны А. Змагаром падчас працы Жалудокскім школьным інспектарам.

Рэдакцыйныя праўкі не ўносіліся. Правапіс захаваны.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX