Вярнуцца: Святары

Айцэц Янка Тарасэвіч


Аўтар: Сіповіч Чэслаў,
Дадана: 13-12-2020,
Крыніца: Біскуп Чэслаў Сіповіч. Айцэц Янка Тарасэвіч // Божым Шляхам №150. 1979. С. 12-16.



Айцэц Янка Тарасэвіч

(1892-1978)

Ў асобе айца Янкі Тарасэвіча мы згубілі пабожнага манаха сьвятара, ведамага беларускага дзеяча, лрыяцеля шматлікіх незалежна ад таго, якой яны былі рэлігіі, нацыі ці расы. У гэтым чалавеку неяк лучылася ўсё разам: неабмежаная любоў да Беларусі, праз нейкі час сымпатыі да Саветаў, пакора i ціхасьць манаха з задорнасьцю дзеяча, a нават дэмагога. Гэтыя крайнасьці прыцягавалі да яго людзей. Дарагой для яго была ідэя еднасьці царкоўнай i ён народжаны i ўзгадаваны ў лацінскім абрадзе, пазнаёміўшыся з усходнім абрадам, нятолькі яго прыняў, але палюбіў i ён стаўся ягоным прапагатарам сярод бэнэдыктынцаў i іншых сьвятароў i сьвецкіх людзей. Але адначасова ён служыў i ў лацінскім абрадзе i ніколі ім не гардзіў. Вось гэта толькі некалькі галоўных штрыхаў багатай асабовасьці айца Янкі або Івана (неяк абодвы імяні аднолькава да яго тарнаваліся) Тарасэвіча.

(63KB) Айцэц Янка Тарасэвіч.

Радзіўся Янка Тарасэвіч 20 кастрычніка (н. ст.) 1892 г. ў Клешняках, Васілішскай Гміны. Сяньня Клешнякі належаць да шчучынскага раёну, Гродненскай вобласьці. Бацькі Янкі - Міхал i Хрыстына з дому Рамашкевіч. Мелі яны двух сыноў i тры дачкі: Гануля, Казіміра i Адэльфіна. Дзед айца Янкі быў гандляром. Пазычыў камусьці грошы, a той замест зьвярнуць доўг, забіў ято ў лесе. Міхал Тарасэвіч, бацька, памёр y час першай вайны.

Народную іяколу скончыў Янук y Бакштах, a двуклясную ў Васілішках. Добра запамятаў ён з тых часаў свайго настаўніка ў Бакштах Васіля Чарняўскага.

Яшчэ перад першай сусьветнай вайной малады хлапец Янук Тарасэвіч y сакавіку 1911 г. прыехаў y Злучаныя Штаты Амэрыкі i затрымаўся ў мясцовасьці Нашуя ў Ню Гэмпшар. Перш працаваў y фабрыцы бавоўны падмятальшчыкам падлогі. Страшэнны пыл грыз вочы i грудзі. Мусіў зьмяніць працу i знайшоў новую ў фабрыцы ботаў. Вечарамі вучыўся пры керасінавай лямпе.

У 1912 г. ўступае ў закон Салятынаў y Гардфорд, Каннэктікут. Плакаў ад радасьці, калі пайшоў y школу. Хутка праляцелі годы навукі ў гімназіі, калегіі i адзін год навіцыяту. На вышэйшыя студыі паслалі супэрыёры Янку ў Канаду, Монрэаль (1917-1918), a пасьля ў Швайцарыю ў Фрыбург. Тут студыюе тэалёгію (1919-1925) i заканчывае яе са ступенькай доктара тэалёгіі, абараніўшы сваю дакторскую працу на тэму: «Пакора паводле сьв. Тамапіа Аквінскага». Тут жа y Фрыбургу i быў высьвячаны 23 ліпня 1923 г. на сьвятара біскупам Бэссонам.

Між першай i другой сусьветнымі войнамі а. Тарасэвіч адведаў тры разы сваю бацькаўшчыну Беларусь y гадох 1921, 1924 i ў 1935. Як яму там паводзілася, асабліва ў 1935 г. ў час найвялікшага разгару польскага нацыяналізму вярнуўшыся ў Злучаныя Штаты ён апісаў y «Хрысьціянскай Думцы». Тады ваявода наваградзкі Сьцяпан Сьвідэрскі проста выкінуў яго, a прычына ўсяго, што айцец Янка выступаў усюды як беларускі сьвятар, з народам i да народу гаварыў пабеларуску. Без сумніву гэта зрабіла і свой уплыў на псыхэ айца Янкі i на яго пазьнейшыя адносіны да Польшчы, якой паводле яго кіравалі масоны, паны i ксяндзы шовіністы.

Будучы ў Польшчы жадаў спаткацца з кс. Язэпам Рэшецям, але не ўдалося. Але затое пашчасьлівіла яму сустрэць кс. Віктара Шутовіча, які перш быў праз нейкі час y Зл. Штатах i жыў y тым самым кляштары Айцоў Салятынаў. Кс. Шутовіч адвёз а. Янку з Доўнараў y Варшаву, пасадзіў на міжнародны цягнік, які паімчыўся ў напрамку Вены. У рукапіснай зацемцы а. Янкі знаходзім такія словы пра той мамэнт: Кс. Віктар Шутовіч «стаяў на пэроне, спаглядаў на мяне i калі цягнік імкнуўся наперад y далёкі шлях, выняў ён з кішэні беленькую хустачку i махаў: гуд бай! Шчасьлівай падарожжы! Ці пабачымся яшчэ калі?»

Кс. B. Шутовіч памёр 1 сакавіка I960 г. ў Барысаве (гл.: B. Карасэвіч, Кс. Віктар Шутовіч праўдзівы патрыёт i добры пастыр, Зьніч, Сак.-Травень 1964 Нр. 76). Тут падаём адзыў айца Тарасэвіча пра свайто сьвятара сябру.

«Ці пабачымся шчэ калі? He, не пабачымся ... Вайна, перавароты, прасьледы зачынілі ўсе дзьверы, зруйнавалі ўсе хаты, вёскі, гарады, краіны, a бедны а. Віктар быў сасланы на цяжкія, катаржныя работы, a вярнуўшысь, пачаў зноў працаваць i вясьці місыянэрскую працу супроць усякіх труднасьцяў i прасьледаў. Урэшце, вымучан, струджан, памёр ад разрыва сэрца, аднойчы ноччу, калі супакойна адпачываў i раніцай ранюсенька меўся ехаць на працу, на сваю місыянерскую работу. Паховіны былі такія, якіх людзі ніколі не бачылі i ніхто нідзе не памятаў гэтакіх, з народнай любоўю к сапраўднаму духоўнаму айцу...» Гэты адзыў гаворыць штосьці i пра самога аўтара! Айцец Янка знаў савецкую рочаіснасьць i прынамсі ў гэтым выпадку яе асудзіў.

*

Вяртаючыся ў Зл. Штаты а. Янка заехаў y Фрыбург y Швайцарыю, дзе адведаў законьніцу дамініканку Марыю, Аўсяньнікаву, якая пасьля сьмерці свайго муж:а Міколы за парадай айца Янкі уступіла ў закон. Адведаў таксама Рым i Парыж. Вярнуўся на старое месца ў Амэрыку i прадаваў прафэсарам y Стамфорд i сярод сваіх суродзічаў. Калі ягоныя Супэрыёры запрапанавалі яму паехаць на скрай Канады v Саскачуан, каб там працаваць сярод польскай эміграцыі, ён моцна задумаўся. Цык вось як усё тут выходзіць - пісаў - i еттлятаеішя ў бязвыхаднае палажэньне, y тупік... Дык што далей рабіць, як паступіць? Бліснула іскра думкі: махні драла ў Бэнэдыктынцы !..»

Спатканьне з Абатам Пракопам Неўжылем, чэхам, вырашыла канчаткова пра далейшы жыцьцёвы шлях айца Янкі: з дазволу Рыму пакідае Салятынаў i ўступае да Бэнэдыктынцаў. У гадох 1936-37 адпраўляе навіцыят y Сэнт Джон y Міннэсота. Было яму тады 44 гады. Быў ён найстарэйшым сярод паслушнжаў. Памысна скончыўшы навіцыят прыехаў y 1937 г. ў манастыр сьв. Пракопа. Хутка пасьля спісаўся з ;кс. Язэпам Рэшэцям y Полынчы, які таксама пераехаў y Зл. Штаты i ўступіў y той самы манастыр што i a. Тарасэвіч. Абодвы яны высока эдукаваныя, палымяныя беларусы плянавалі заснаваць беларускі манастыр Бэнэдыктынцаў. Мелі ўжо нават добры лік кандыдатаў y Беларусі (пад Польшчай) i ў Зл. Штатах: усяго 24! Як на пачатак вельмі многа, аднак вайна пакрыжавала вялікія пляны. Далучыўся да ix толькі Ўладзімір Тарасэвіч, пляменьнік айца Янкі, цяперашні архімандрыт i кіраўнік Беларускага Цэнтру ў Чыкага.

*

Дзейнасьць айца Янкі ня гледзячы на ягоны скромны габіт бэнэдыктынскага манаха была даволі окладанай i рознаякай. У сэмінарыі i калегіі быў ён прафэсарам, адначасова выдаўцом расейска-ангельскага часапісу «Голас Царквы», дапамагаў лацінскім парафіям y Чыкага i быў душой Беларускай-Амэрыканскай-Нацыянальнай Рады, якая была заснована ў канцы 1941 г.

Першaе арганізацыйнае паседжаньне БАНР-ы адбылося 9 лістапада 1941 г. y доме пры вуліцы 2623 Ўвэст Аўгуста Булевард. Арганізацыя гэта не была масавай i лік сяброў быў невяліікі. Галоўнымі яе дзеячамі i адначасна сябрамі Ўправы былі: праф. Янка Тарасэвіч, Янка Чарапук-Змагар, Ігнат Лабач, Паўлюк Чопка, Макар Аблажэй i Язэп Варонка. Належаў да яе i a. Язэп-Апанас. Рэшаць, які на першым паседж:аньні быў выбраны кіраўніком рэлітійнай асьветы, разумеецца сярод беларусаў.

Нам ведамыя з кнігі пратаколаў 14 паседжаньняў або сабраньняў БАНР-ы y часе ад 9 лістапада 1941 г. да 29 траўня 1948 г. Праз цэлы час Старшынём як самой арганізацыі так i паседжаньняў быў а. Я. Тарасэвіч, сакратаром Ігнат Лабач.

Дзеля таго, іпто БАРН была адна з першых беларускіх арганізацыяў на тэрэне Зл. Штатаў, варта было-б з ей пазнаёміцца бліжэй. Каб аднак не аддаляцца задалёка ад нашай галоўнай тэмы, якой ёсьць асоба а. Я. Тарасэвіча, аб самой арганізацыі успомнім коратка. Пададзём насамперпі выняткі са Статуту або Уставу, які знаходзіцца ў кнізе пратаколаў, дзе ўпісаў яго Ігнат Лабач, a прынялі яго i падпісалі дня 10 траўня 1942 г. а. Я. Тарасэвіч, Пётра Чопка, Янка Чарапук-Змагар, Макар Аблажэй i Ігнат Лабач. Тэкст падаём даслоўна так, як y пратакольнай кнілсцы, стр. 18:

Устаў I

а) Б.А.Н.Р. абавязавайцца шанаваць Амарыканскі сьцяг-флак канстытуцію i ўсе

дзяржаўныя законы

б) Б.А.Н.Р. абавязавайцца шанаваць релігію без разбору: праваслаўны каталік i гэдак далі

Устаў II

а) Б.А.Н.Р. ёсь сама дапамогавай асьвятай беларусам (Соок Сойпту) (non profit)

б) памагаць гуманітарным адміністраціям каторыя кіруюцца дазволам амарыканскага ураду.

в) арганізаваць беларускія школы i лекцім

Устаў III

а) Б.А.Н.Р. павінна кажды год выбераць урад 6 чалавек: старшыну, сакратара

пратаколаў, іказначея i трох чалавек так звана дырэктары ці трустысы

б) да гэтага яіце можна выбіраць i другія патрэбныя камітэты усклад ураду.

Далей ідуць артыкулы y якіх гутарка пра абавязкі старшыні, сакратара і г. д. Вымагаласся, каб перавыбары Управы адбываліся кожны год, a звычайныя сабраньні раз y месяц. У арт. VII ёсьць правіла, што Б.А.Н.Р. ня можа быць далучана да ніякай іншай арганізацыі.

*

Першая думка арганізатараў Б.А.Н.Р-ы была назваць сваю арганізацыю «Беларуска-Амэрыканскае Таварыства Помачы Жэртвам Вайны на Беларусі», але на гэтакі назоў не згадзіўся Урад Штату Іллінойс. У запраўднасьці Б.А.Н.Р. была нятолькі грамадзка-культурнай арганізацыяй, але й палітычнай. На адным са сваіх паседжаньняў разглядаўся, прыкладам, дагавор генэрала Сікорскага са Сталінам. Сябры Б.А.Н.Р-ы баяліся, каб Сталін не аддаў польскім паном беларускіх земляў i таму ў гэтым духу высылаліся да найвышэйшых амэрыканскіх установаў адпаведныя мэмарыялы. Таксама на іншым паседоканьні было прынята поўнасьцю падтрымоўвываць палітыку Рузвэльта, бо сябры Б.А.Н.Р-ы ёсьць амэрыканцамі...

На паседжаньні 22 лютага 1942 г. разглядалася справа сьвяткаваньня 25 Сакавіка. Было пастаноўлена, што набажэнства з гэтай нагоды адбудзецца ў касьцеле сьв. Пракопа ў Чыкага, a сьв. Літургію «славянскім обрадам» адслужаць айцы Тарасэвіч i Рэшець. Ладзілася таксама акадэмія ў чэсьць Янкі Купалы i то разам з расейцамі, на якой дэклямавалі творы паэта ў беларускай i расейскай мовах. Былі навязаныя адносіны Б.А.Н.Р-ы з Усёславянскім Кангрэсам, a П. Чопка прыймаў ад імя беларусаў y ім удзел. Вялася карэспандэнцыя з амэрыканскімі, a пасьля й з беларускімі дзеячамі y Францыі (Абрамчык) i ў Нямеччыне. Айцец Тарасэвіч спатыкаўся з Вакарам «тоже белорусам».

Можна не згаджацца з некаторымі рашэньнямі Б.А.Н.Р-ы бо-ж некаторыя з ix былі аж занадта сьмелыя, a іншыя вельмі-ж прымітыўныя i наіўныя, аднак сама арганізацыя зрабіла шмат, каб спапулярызаваць імя Беларусі сярод суседніх народаў, a нават амэрыканцаў. Наш ціхі манах ціраз падымаў голас як той Саванароля, або кіпрыйскі мітрапаліт Макарыос.

*

З прылівам новай сьвежай хвалі беларускай эміграцыі зьмяніўся нятолькі лік сяброў Б.А.Н.Р-ы, але i яе характар. Айцец Я. Тарасэвіч пачаў арганізаваць рэлігійнае жыцьцё для беларусаў. Ён адпраўляе сь. Літургію для ix, гаворыць беларускія казані, выдае «Лісток к Беларусам» (1952-1961). Паволі перамагаючы розныя цяжкасьці паўстае ў Чыкага першая беларуская парахвія Хрыста Спаса. Яе заснавальнікам слушна уважаецца а. Янка.

Яшчэ пару Слоў пра беларускасьць айца Янкі. Выехаўшы маладым юнаком y Амэрыку ён мог зусім затраціць пачуцьцё беларускасьці, як гэта сталася з многімі іншымі нават з яго ваколіцаў i вёскі. Аднак y айца Янкі заўважваецца адваротны працэс: чым ён станавіўся старэйшым y гадох, тым больш любіў ён Беларусь i пры нагодзе аб гэтым гаварыў. Быў ён сумным, што некаторыя нават з ягоных сваякоў гэтага не разумелі.

Скуль-жа ў яго ўзялася палымяная беларускасьць?

Ягоныя дзяды i бацькі былі шчырыя беларусы. Будучы яшчэ хлапцом ён пазнаў ксяндза Цілевіча, які прыяжджаў да хворых нятолькі са сьвятымі Дарамі, але i з кніжыцай Мацея Бурачка. I вось той сьвятар, аб якім нажаль мы нічога больш ня ведаем, зрабіўшы духоўную прыслугу хвораму, чытаў пасьля творы Багушэвіча. Гэта быў першы крок да сьведамай беларускасьці. Пасьля студыі ў Фрыбургу, дзе была запраўдная міжнародка сярод студэнтаў, маральна змушалі чалавека да самаапазнаньня сябе, сваей нацыянальнасьці. Ўрэшце знакомства i прыязьнь з такімі волатамі як кс. Адам Станкевіч, Віктар Шутовіч, Язэп Рэшець закончылі працэс сьпеласьці айца Янкі. У выніку а. Янка Тарасэвіч сам стаўся пашыральнікам праўды пра Беларусь i беларусаў. Яго кніжка «Беларусы ў сьвятле праўды» ёсьць адзінай y нашай літаратуры, якая бярэ пад развагу глыбокія прынцыпы хрысьціянскай філязофіі i этыкі, якія нічуць не пярэчаць сьведамасці й самаакрэсьленнасьці беларуса. Чуваць боль сэрца i ліюцца ў аўтара сьлёзы, калі піша пра нядолю беларуса, але адчуваецца i моцная вера ў ягоныя непахісныя сілы.

«Няма на сьвеце народу, які-б быў больш гаротным, бяздольным i балей пакінутым на зьдзекі злых людзей, як наш беларускі народ... Зусім здаліся мы на апеку над намі i турботы пра нас чужых народаў... Нас так ачмуцілі чужынцы! » Але падобна як нашыя паэты-будзіцелі, так i a. Я. Тарасэвіч зьвяртае ўвагу ня тоількі на нашыя злыбеды, але й на дынамічныя сілы нашага народу: «Ёсьць сіла ў беларускай душы, якой мы самі не пазнаём яшчэ, але якую добра знаюць чужыя людзі. Дзеля гэтага яны вядуць між сабой заўзятую барацьбу за яе, a мы астаёмся ў ix руках нявольнікамі. Ськіруй гэну сілу на правільны шлях y імкненьнях да нашага Узору (Бога) i ніякая перашкода ня вытрывае перад ёй i яна усякае спраціўленьне зломіць i зьнішчыць».

Айцец Янка пісаў прозай, але нямала i вершам. Верш яго моцна кульгае формай, рытмікай i рымам, але часамі вельмі багаты рэлігійным i патрыятычным зьместам. Яго творы друкаваліся ў «Хрысьціянскай Думцы», ў «Божым Шляхам», y «Сяўбіце». Сабраць ix ў адну кніжыцу, дык гэта быў бы даволі аб'ёмісты том i не пазбаўлены вартасьці.

*

Апошні раз а. Янка быў на Беларусі ў 1967-68 гадах. Пражыў там 9 месяцаў. Як там яму жылося, але не жадаў вяртацца ў Зл. Штаты. Трэба было прыказу ягонага Абата, каб ён завярнуў аглоблі назад... Ён ізноў жадаў ехаць на Бацькаўшчыну, магчыма, каб y сваей роднай зямлі супачыць на векі. Памёр аднак y манастыры сьв. Пракопа ў нядзелю 11 чэрвеня 1978 г. пабожна i з поўнай сьведамасьцю перапрасіўшы ўсіх i прыняўшы сьвятыя Тайны.

А. Д-ка

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX