Папярэдняя старонка: Леанід Лаўрэш

Прэзентацыя кнігі 'Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда' 


Аўтар: Грынкевіч Яраслаў,
Дадана: 23-05-2023,
Крыніца: Грынкевіч Яраслаў. Прэзентацыя кнігі 'Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда' // Наша слова.pdf № 21 (73), 24 траўня 2023.



20 траўня 2023 г. пісьменнік Леанід Лаўрэш прэзентаваў сваю апошнюю кнігу "Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда" Падчас прэзентацыі. (Лаўрэш, Л.Л. Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда / Л.Л. Лаўрэш - Гродна : ЮрСаПрынт, 2023. - 192 с.).

Гэта кніга пра адукацыю, прысвечана Лідскай школе № 11, якую аўтар закончыў у 1980 г. з граматай за асаблівыя поспехі ў гісторыі і геаграфіі. І таму, канешне ж, прэзентацыя кнігі у сваёй роднай школе, была самай галоўнай і прыемнай для лідскага пісьменніка. У сваёй кнізе, грунтуючыся на шматлікіх, ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах свайго часу, даследчык расказаў пра гісторыю адукацыі ў горадзе Лідзе ад піяраў сярэдзіны XVIII ст. да лідскіх гімназій 1939 г.

Пісьменнік - выпускнік школы, распавёў вучням пра гісторыю вывучэння Лідчыны, пра тры пакалення даследчыкаў, якія за 200 гадоў напісалі гісторыю свайго краю і растлумачыў, чаму даследаванне гісторыі Лідчыны толькі пачынаецца і наперадзе, у будучых даследчыкаў, застаецца яшчэ вялічэзная дзялянка для працы. Ён выказаў надзею, што сярод школьнікаў, якія прысутнічалі на прэзентацыі, знаходзяцца будучыя руплівыя даследчыкі нашай гісторыі.

Леанід Лаўрэш выказваў падзяку прысутным вучням і асобам, якія падрыхтавалі і правялі гэтую прэзентацыю: загадчыцы бібліятэкі Тамары Зенюкевіч, настаўніцы гісторыі Людміле Ашмяна, настаўніцы рускай мовы Наталлі Анашкевіч і заўважыў, што яму заўсёды асабліва прыемна прыходзіць у сваю родную школу.

Яраслаў Грынкевіч.

Падчас прэзентацыі. Падчас прэзентацыі. Лаўрэш, Л.Л. Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда / Л.Л. Лаўрэш - Гродна : ЮрСаПрынт, 2023. - 192 с.
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX