Папярэдняя старонка: Навукоўцы

Тодар Нарбут - папулярызатар найноўшых дасягненняў прыродазнаўства 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 19-04-2015,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Тодар Нарбут - папулярызатар найноўшых дасягненняў прыродазнаўства // Лідскі Летапісец №4(68)-2014. C. 12-13.



Тодар НАРБУТ (1784-1864), нарадзіўся і большую частку жыцця пражыў на Лідчыне. Вялікі гісторык меў інжынерную адукацыю і заўжды цікавіўся прыродазнаўчымі навукамі.

З 1799 па 1803 гг. Нарбут вывучаў інжынерную справу ў Галоўнай Віленскай школе. У Вільні ён штудзіраваў матэматычныя навукі, слухаў лекцыі па цывільным і вайсковым будаўніцтве. У 1803 годзе Нарбут пачаў выкладаць у 2-ім Пецярбургскім кадэцкім корпусе і да 1812 года служыў у рускай арміі інжынерам. Але ж доўга папрацаваць у корпусе не прыйшлося, малады інжынер быў выкарыстаны для правядзення гідраграфічных і гідратэхнічных работ на Нёмане пад кіраўніцтвам прускага гідраўліка Этэльвейна (Etelwеin). Удзельнічаў у вайне Расіі і Прусіі супраць Францыі (1806-1807) і руска-шведскай вайне (1808-1809), у 1809 г., у атрымаў моцную кантузію галавы, ад якой ён часткова страціў слых. З 1810 па 1811 гг. ён праектаваў Бабруйскую цвердзь і ўдзельнічаў у будаўніцтве З-за праблем са здароўем Тодар Нарбут у чыне капітана пакінуў войска [1]. Дарэчы Нарбут меў расейскія вайсковыя ўзнагароды: ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені, ордэн Святой Ганны 4-й ступені, ордэн Святой Ганны 2-й ступені [2].

Кажучы па сучаснаму, Нарбут быў вайсковым інжынерам-будаўніком з вялікім практычным досведам, меў ён і досвед цывільнага інжынера, бо спраектаваў і арганізоўваў будаўніцтва касцёла ў Эйшышках.

Пісаў Нарбут не толькі гістарычныя працы. Інжынерная адукацыя дазваляла яму эфектыўна займацца прыродазнаўчымі навукамі. Ён цікавіўся навінамі гэтых навук і ў першай палове свайго жыцця друкаваў у краёвай прэсе артыкулы на тэмы прыродазнаўства.

Тодар Нарбут быў абшарнікам. На інфармацыі Ч. Малеўскага ў 1844 г., Тодар разам з братамі Адольфам і Ксаверам (сыны Яўхіма Нарбута) валодалі маёнткамі Былінішкі (18 прыгонных) і Шаўры (77 прыгонных) [3]. І таму, натуральна, яго цікавілі праблемы эканомікі, аптымізацыі сельскай гаспадаркі, новыя агратэхнічныя прылады і агранамічныя тэхналогіі.

У 1826 г. Навасільцаў дазволіў стварыць камітэт ў складзе прафесараў Віленскага ўніверсітэта Вольфганга, Падчашынскага, Рустэма, Ачапоўскага, Дравінскага, і Глорскага (Wolfganga, Podczaszynkiego, Rustema, Oczapowskiego, Drzewinskiego i Glorskiego), з мэтай спрыяння развіццю агранамічнай навукі і узнагароджвання лепшых гаспадароў. Было вырашана даваць ўзнагароды за:

1) высілкі па стварэнні квітнеючай гаспадаркі, з прэміяй 300 рублёў;

2) вырошчванне льну, з прэміяй 300 рублёў [4].

На паседжанні гэтага камітэта 15 студзеня 1827 г. прэмія за вырошчванне льну была прысуджана Тодару Нарбуту. Гэта кажа аб тым, што Нарбут добра гаспадарыў на сваёй зямлі.

Нарбут быў не толькі практыкам, але і пісаў артыкулы на розныя гаспадарчыя тэмы, якія друкаваліся ў "Дзённіку Віленскім". Вось спіс гэтых ягоных артыкулаў:

1) Lampy bezknotowe, z dziela p. Blackadder. 1830. NS. XI. 90.

2) Sposob strychowania cegly za pomoca walca, ulepszony. 1829. NS. VIII. 137.

3) Uwagi i rozbior krytyczny machiny do miedlenia konopi i lnu przez Laforesta. 1828. NS. VI. 41 [5].

4) Bojka meklernburska z wykladem sztuki robienia masla, z rycina. 1829. NS. VIII. 151.

5) O uprawie uprawie chmielu. 1828. NS. VII. 89.

6) Plug raczny angielski, jego teorya i wyklad urzadzenia, z rycina. 1829. NS. IX. 113.

7) Uprawa holenderska roslin straczkowych. 1828. NS. VII. 216.

8) Uprawa roslin pozytecznych na wodzie. 1828. NS. VII. 213.

9) Uprawa tytoniu w Ameryce polnocnej. 1828. NS. VII. 202 [6].

Ёсць у Нарбута і артыкул па эканоміцы які так сама звязаны з сельскай гаспадаркай: "O skladach zboza i towarzystwie zabezpieczajacem w nich przechow na czas nieokreslony. "Dzien. Wilen" 1829. Nauk. stos. VIII. 37 [7].

Але ж Нарбут цікавіўся не толькі гаспадарчымі навукамі. Так, у 1829 г. "Дзённік Віленскі" надрукаваў ягоны артыкул па палеанталогіі: "O kosciach potworow znajdowanych w ziemi". Dzien. wil. 1829. NS. IV. 178 [8].

З гісторыі навукі вядома, што ў першай палове XIX ст. у розных краінах пачалі выкопваць косткі неверагодных жывёл, якія ўжо вельмі даўно не жылі на Зямлі. У папулярнай прэсе і навуковай літаратуры ішло актыўнае абмеркаванне гэтых знаходак, высоўваліся розныя гіпотэзы, і грамадскасць вельмі цікавілася гэтым пытаннем. У гэтым артыкуле Нарбут, верагодна, якраз расказваў аб апошніх палеанталагічных знаходках і розных інтэрпрэтацыях гэтых знаходак у навуцы яго часу.

Наступныя артыкулы Нарбута, знаўца гісторыі Віленскага ўніверсітэта Белінскі, адносіць да фізічных навук:

1) Zgadywanie majacych nastapic odmian powietrza z postrzezenia na roslinach. 1828. NS. III. 263.

2) Sideroskop, nowe narzedzie magnetyczne wynalazku p. Le Bailli. f. 1829. NS. IV. 131.

3) O glownych przyczynach roznicy temperatury na kuli ziemskiej. Wyciag z rozprawy Aleksandra Humboldta, przeklad z niemieckiego. 1829. NS. IV. 133 [9].

Аб тэме першага ў гэтым спісе артыкула меркаваць цяжка.

Сайдэраскопам у наш час называецца медыцынская магнітныя прылада для выяўлення і выдалення аскепкаў з вока. Можна выказаць здагадку, што аб аналагічным прыборы расказваў Нарбут у сваім артыкуле.

У трэцім артыкуле Нарбут пераклаў частку працы Аляксандра Гумбальдта (1769-1859) - пэўна апошняга вучонага-энцыклапедыста Еўропы, працы якога атрымалі шырокі розгалас у часы Нарбута. У 1826-27 гг. Гумбальдт у Берліне прачытаў шэраг лекцый "Аб фізічным апісанні Сусвету" (Entwurf einer physischen Welbeschreibung). Гэта быў першы накід ягонай будучай знакамітай кнігі "Космас" [10]. Лекцыі прыцягнулі шмат слухачоў і сталі першым нарысам новай навукі - фізічнага апісання Сусвету. Верагодна, вытрымку з гэтай працы Гумбальта і пераклаў наш зямляк.

На жаль аўтар не мае поўных тэкстаў артыкулаў Нарбута для іх дэталёвага вывучэння. Але ж і аналіз назваў артыкулаў дае шмат інфармацыі для разумення зацікаўленасці вялікага гісторыка прыродазнаўчымі навукамі.

Такім чынам, мы бачым, што Тодар Нарбут не толькі напісаў сваю славутую шматтомную гісторыю Літвы, але і шчыльна займаўся прыродазнаўчымі навукамі і быў у курсе апошніх навуковых дасягненняў свайго часу.



[1] Jozef Bielinski. Uniwersytet Wilenski. T. IIІ. Krakow. 1899-1900. S.455.

[2] Czeslaw Malewski. Rody i herby szlacheckie na Litwie. Herb Traby. // Nasza Gazeta. 1 (490).

[3] Czeslaw Malewski. Wykaz alfabetyczny z 1844 r. majatkow pow. Lidzkiego. // "Ziemia lidzka" kwiecie?, 2004 r., nr 2 (60).

[4] Jozef Bielinski. Stan nauk matematyczno-fizycznych za czasow wszechnucy wilenskiej. Warszawa. 1890. S.60.

[5] Jozef Bielinski. Uniwersytet Wilenski. T. IІ. Krakow. 1899-1900. S.212.

[6] Jozef Bielinski. Uniwersytet Wilenski. T. IІ. Krakow. 1899-1900. S.165-166.

[7] Jozef Bielinski. Uniwersytet Wilenski. T. IІ. Krakow. 1899-1900. S.513.

[8] Jozef Bielinski. Uniwersytet Wilenski. T. IІ. Krakow. 1899-1900. S.130.

[9] Jozef Bielinski. Stan nauk matematyczno-fizycznych za czasow wszechnucy wilenskiej. Warszawa. 1890. S.123.

[10] Кніга Гумбольтда "Космас" уяўляе збор ведаў з амаль усіх абласцей навукі першай паловы XIX ст, складзены апошнім вучоным-энцыклапедыстам.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX