Папярэдняя старонка: Эканоміка

Лідскі раён - 2005. Сацыяльна-эканамічны партрэт 


Аўтар: Худык Андрэй,
Дадана: 24-10-2009,
Крыніца: Лідскі летапісец № 33.



(Даклад на падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2005 г.)

У чым наша нацыянальнае багацце? Чым мы ганарымся? Адказ дае само жыццё. Гэта, першым чынам, вынікі нашай агульнай працы. Гэтаму і прысвечана наш сённяшні сход.

Сёння мы падвядзём вынікі працы за год, прааналізуем вынікі, адзначым і заахвоцім працу лепшых калектываў і працаўнікоў раёна.

Варта адзначыць, што мінулыя пяць гадоў былі, як для рэспублікі, так і для Лідчыны перыядам дынамічнага развіцця ва ўсіх кірунках.

Дзякуючы прадуманай і ўзважанай палітыцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў нашай краіне паступальна развіваецца эканоміка, адраджаецца сяло, праводзіцца магутная сацыяльная палітыка, палітыка ў імя чалавека.

У адпаведнасці з праграмнымі дакументамі былі вызначаныя прыярытэты развіцця краіны. Гэта:

Для дасягнення пастаўленых мэтаў раённы выканаўчы камітэт сканцэнтраваў сваю працу на фінансавым аздараўленні прадпрыемстваў раёна, актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці, якая забяспечвае павышэнне ўзроўню канкурэнтаздольнасці прадукцыі, рэсурсазберажэнне.

Паказаныя кірункі вызначалі развіццё рэальнага сектара эканомікі і забяспечылі станоўчую дынаміку па ўсіх асноўных параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Лідскага раёна.

За пяць гадоў аб'ём прамысловай вытворчасці ўзрос на 23,4%, у той жа час у 2005 г. - на 14,7%, што дало асноўны прырост па пяцігодцы.

Аб'ём экспарту ў раёне вырас на 45,8%. Больш 32% прадукцыі экспартуецца.

Знешнегандлёвае сальда станоўчае і павялічылася з 14,1 млн. дол. ЗША ў 2001 годзе да 34,0 млн. дол. ЗША ў 2005 г.

За 2005 г. у прамысловасці атрымана каля 26 млрд. руб. чыстага прыбытку, тады як у 2004 г. было каля 2-х млрд. страт. 2005 г. быў асабліва паспяховым для акцыянерных таварыстваў "Лідаграпраммаш", "Лідскае піва", Мінойтаўскага рамонтнага завода. Трыццаць пяць прадпрыемстваў з сарака нарасцілі сваю вытворчасць у адносінах да 2004 г.

Сабрана 206 камбайнаў, 73 аўтобусы. У 1,5 раза павялічыўся выпуск зборных жалезабетонных вырабаў, камбікорму, маянэзу. У 1,8 раза - лекавых сродкаў. Павялічаны выпуск па 42-х найменнях прадукцыі нашых прадпрыемстваў.

У той жа час чатыры прадпрыемствы за год скарацілі аб'ёмы вытворчасці: абутковая фабрыка, завод электравырабаў, "Лідсельмаш" і "Лідрамбуд".

Прычыны нестабільнай працы гэтых прадпрыемстваў нам вядомыя. Вызначаныя шляхі іх вываду з крызіснай сітуацыі, але гэта праца не аднаго дня. У той жа час, хачу звярнуць увагу новых кіраўнікоў, а таксама калектывы гэтых прадпрыемстваў, што ад вашай ініцыятывы залежыць многае. Хто, як не вы, на месцах, лепш ведае праблемы, слабыя месцы і рэзервы вашай вытворчасці.

Вырабляць прадукцыю, але не прадаваць яе - бессэнсоўна. Сёння на складах нашых прадпрыемстваў назапасілася прадукцыі на 47 млрд. руб. - гэта практычна месячны аб'ём выпуску.

Міжнародныя патрабаванні да якасці прадукцыі, якая выпускаецца, прымушаюць мяняць наша стаўленне да сваіх тавараў, а без гэтага заваяваць рынак нельга. Таму вядзецца праца па абнаўленні асартыменту, паніжэнні сабекошту. Толькі ў 2005 г. 12 нашых прадпрыемстваў укаранілі міжнародную сістэму якасці ў адпаведнасці са стандартамі ІСА-9001.

Мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне - гэта будучыня прадпрыемства. Нажаль, тэхналагічнае абсталяванне зношана на 86%. На старым абсталяванні нельга вырабіць канкурэнтаздольную прадукцыю і скараціць выдаткі. Рашэнне пытанняў техпераўзбраення - гэта заклад выйсця на ўзровень рэнтабельнасці 14,5%.

Таму раённым выканаўчым камітэтам распрацавана інвестыцыйная праграма, паводле якой у 2005 г. 35 млрд. руб. накіраваны ў прамысловасць, больш 22-х млрд. руб. - у сельскую гаспадарку, 15 млрд. руб. - у будаўнічую галіну, больш 27-мі млрд. руб. - на будаўніцтва жылля, у транспарт і гандаль - па 2 і 3 млрд. руб. адпаведна, у сацыяльную сферу і энергетыку - больш 32 млрд. руб.

Заданне раёнам выканана. У бягучым годзе ў гэтым кірунку трэба весткі працу больш актыўна. Тэрміновай мадэрнізацыі патрабуе абсталяванне на заводзе электравырабаў, доследным заводзе "Нёман", на абутковай і мэблевай фабрыках, "Лідсельмашы", "Харчканцэнтратах", шклозаводзе.

Напрыклад, "Лідскае піва" за апошнія тры гады ў тэхпераўзбраенне ўклала больш за 30 млрд. руб., у выніку сёння яно мае рост аб'ёмаў вытворчасці і прыбытковую працу.

У цэлым па раёне за 2005 г. атрымана рэнтабельнасць 7,9 %, што ў 1,8 раза вышэй за ўзровень 2004 г., за кошт рэалізацыі мерапрыемстваў па энергазахаванні і за кошт паніжэння выдаткаў на вытворчасць.

Абарона бізнэс-планаў прадпрыемстваў у раённым выканаўчым камітэце паказала, што не ўсе мэтанакіравана працуюць у гэтым кірунку. Таму кіраўнікам шэрагу прадпрыемстваў пастаўлены задачы па загрузцы наяўных вытворчых магутнасцяў, павелічэнні заработнай платы, пошуку новых рынкаў збыту.

Тым больш, што выканкамам у гэтым кірунку аказваецца рэальная дапамога: выдадзены рэкламныя буклеты "Прамысловы комплекс Лідскага раёна", адкрыты сайт у Інтэрнэце, створаны перасоўны рэкламны стэнд для прадстаўлення яго на міжнародных і міжрэгіянальных выставах, арганізаваная выстава-прэзентацыя "Прамысловы комплекс Лідскага рэгіёна".

Адчынены гандлёвыя дамы ў горадзе Алматы (Казахстан), Чыстопаль (Татарстан), у Маскве.

Толькі ў 2005 годзе Лідскі раён наведалі дэлегацыі больш 10-ці дзяржаў, як далёкага, так і блізкага замежжа.

Дзякуючы гэтаму прадукцыю прадпрыемстваў Лідскага раёна стала магчымым экспартаваць больш, чым у 40 краін свету: фарбы, лакі, фталевы ангідрыд, сельскагаспадарчая тэхніка, акуляравая оптыка, люмінісцэнтныя свяцільнікі, вырабы са шкла і крышталю, харчовыя канцэнтраты, піва, сухое малако.

Сельская гаспадарка з'яўляецца важным складнікам эканомікі. Яна дае каля 10% валавога ўнутранага прадукту і з'яўляецца пастаўшчыком сыравіны для 30% прамысловасці краіны.

Дзейсным быў 2005 г. для сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Імі выраблена валавой прадукцыі на суму 55,9 млрд. руб., што на 15,9% вышэй за ўзровень 2004 г. пры прагнозным заданні росту 12%.

Найбольшы прырост прадукцыі атрымалі: сельгаспрадпрыемствы "Крупаўскае", "Мажэйкава", "Пескаўцы" і іншыя.

Летась сабрана 71,3 тыс. тон збожжа, што ў параўнанні з 2004 г. больш на 4%. Павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці збожжа - гэта вынік мэтанакіраванай працы вяскоўцаў па павышэнні культуры земляробства, павышэнні ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур з 30,5 да 35,1 ц/га.

Па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю 2005 г. збожжавых і зернебабовых культур Лідскае раённае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Мажэйкава" прызнана пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве і прэміравана на рэспубліканскім свяце "Дажынкі-2005".

У мінулым годзе ўзрасла ўраджайнасць масласем'я рапсу, цукровых буракоў, бульбы, гародніны, ільновалакна.

Павялічаны аб'ёмы вытворчасці жывёлы і птушкі на 24%, малака на 12%. Больш закуплена жывёлы і птушкі на 23%, малака - на 9%.

З 15 сельгаспрадпрыемстваў раёна 14 за 2005 г. павялічылі аб'ёмы вытворчасці малака. Найбольшую прыбаўку па гэтым паказчыку забяспечылі такія прадпрыемствы, як "Ніва", "Крупаўскае", птушкафабрыка, "Пескаўцы", "Світанак-Мыто".

Узрасла прадуктыўнасць дойнага статку. Сярэдні ўдой малака на карову павялічыўся на 382 кг. Больш за 4 тысячы кілаграмаў малака надаілі ад адной каровы ў сельгаспрадпрыемствах "Ніва" і птушкафабрыка.

Сярэдняя яйканоснасць курэй-нясушак павялічылася на 12%, што дазволіла павялічыць вытворчасць яйкаў на 54%.

За мінулы год колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы павялічылася на 1,6 тысячы, свіняў - на 2 тысячы галоваў.

Нажаль, нашыя паказчыкі на фоне рэспублікі і вобласці не самыя высокія.

Дзяржава ўкладвае ў сельскую гаспадарку значныя сродкі, у тым ліку і ў матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне. Таму неабходна, каб аддача была вялікая.

Толькі за 2005 г. сельгаспрадпрыемствамі раёна было набыта 17 высокапрадукцыйных збожжаўборачных камбайнаў і 17 трактароў. Ужо ў бягучым годзе набыта яшчэ 10 трактароў.

Цалкам відавочна, што вызначаных вынікаў можна дасягнуць, толькі стварыўшы нармалёвыя ўмовы для жыцця і працы, прыцягваючы новыя, кваліфікаваныя кадры, моладзь. З гэтай мэтай распрацавана дзяржаўная праграма развіцця сяла, у рамках якой прадугледжваецца будаўніцтва аграгарадкоў: сельскія населеныя пункты будуць паступова пераўтварацца і добраўпарадкоўвацца. Яны павінны стаць цэнтрамі ўсяго сельскага жыцця, актыўнымі правадырамі новых тэхналогій і высокіх сацыяльных стандартаў.

Летась у нашым раёне пабудаваны першы аграгарадок у "Мажэйкаве". Сёння - гэта добраўпарадкаваны населены пункт, дзе створаныя неабходныя вытворчыя і бытавыя ўмовы. Мажэйкава прызнана пераможцам абласнога спаборніцтва сярод сельскіх населеных пунктаў па добраўпарадкаванні.

У адпаведнасці з дзяржаўнай Праграмай развіцця сяла на наступную пяцігодку, распрацавана раённая Праграма, паводле якой павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі мяркуецца ажыццяўляць у асноўным за лік інтэнсіўнага вядзення гаспадаркі, рацыяналізацыі структуры засеву плошчаў, прадуктыўнасці палёў і ферм.

Жыллёвае будаўніцтва таксама з'яўляецца важным кірункам сацыяльнага развіцця.

За перыяд з 2001 па 2005 год у раёне ўведзена ў эксплуатацыю 208,5 тыс. м2 жылля (1163 кватэры), у тым ліку ў сельскай мясцовасці 53,9 тысячы м2 (558 кватэр), у гарадской - 154,6 тысяч м2 (605 кватэр). У той жа час толькі за 2005 г. пабудавана 62 тысячы м2 жылля.

У мінулым годзе будаўнічым комплексам раёна выканана падрадных работ на суму 67,2 млрд. руб. або 107,3% да 2004 г. у супастаўных цэнах.

З 24-х будаўнічых арганізацый раёна 18 забяспечылі рост аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ. Нажаль, страціў сваю былую славу і моц трэст № 19. Па выніках 2005 г. аб'ём будаўніча-мантажных работ скараціўся на 21,6%.

Выканкам ускладае адпаведныя надзеі на новага кіраўніка гэтай арганізацыі, які прызначаны ў гэтым месяцы.

На наступныя гады перад будаўнічым комплексам Лідчыны стаяць вельмі вялікія задачы, выкананне якіх абавязкова. Гэтае, першым чынам, павелічэнне аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва, як у горадзе, так і на сяле. Толькі ў 2006 г. плануецца пабудаваць у раёне 705 кватэр. У першую чаргу будуць пабудаваныя кватэры для неабароненай катэгорыі грамадзян - шматдзетных сем'яў. У 2005 г. стаяла на ўліку 187 такіх сем'яў, 92 з іх уключаны ў склад кааператываў, якія будуюцца, 43 палепшылі ўмовы шляхам будаўніцтва і куплі жылля на другасным рынку.

За 2005 г. выдзелена 5 кватэр сацыяльнага карыстання. З іх 3 -для ўдзельнікаў Афганскіх падзей, 1 - удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, 1 - сіраце. 4 удзельнікі афганскіх падзей уключаныя ў склад ЖБК. 19 сем'ям налічана аднаразавых бязвыплатных субсідый на суму 301 млн. руб. Яе атрымалі шматдзетныя сем'і, інваліды, ветэраны і грамадзяне, пастаўленыя на ўлік да 1980 г.

Наперадзе здача акушэрскага корпуса. Будуць працягнуты работы па добраўпарадкаванні Бярозаўкі і Ліды, у тым ліку мікрараёнаў індывідуальнай жылой забудовы. Прадугледжваецца рэстаўрацыя Лідскай цвердзі. Да 2010 г. неабходна добраўпарадкаваць 15 аграгарадкоў.

У бліжэйшай перспектыве - будаўніцтва лёдавага палаца ў Лідзе.

Як бачыце, планы па будаўніцтве ў нас вялікія. Але для таго, каб справіцца з усімі пастаўленымі задачамі, кіраўнікам прадпрыемстваў неабходна больш надаваць увагі падрыхтоўцы спецыялістаў, стварэнню спрыяльных умоў працы, забеспячэнню годнай зарплаты.

Прыклад арганізацыі працы ў нас ёсць браць з каго: "Лідагазбуд", рамонтна-будаўнічае прадпрыемства № 17, прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Але першым чынам - гэта ПМК 169, якая сёння будзе ўшаноўвацца як пераможца ў раённым спаборніцтве сярод будаўнічых арганізацый.

На працягу 2005 г. праведзена праца па ўдасканаленні маршрутнай сеткі пасажырскага транспарту. Адкрыты новыя гарадскія маршруты № 12, і 14 Т, прыгарадны маршрут "Ліда-Малэйкаўшчына", арганізаваны рух гарадскога транспарту ў Бярозаўцы, у выніку чаго павялічыўся пасажыразварот.

Грузавымі транспартнымі арганізацыямі перавезена грузаў летась на ўзроўні 2004 г. У сувязі з памяншэннем колькасці рэйсаў, выконваных на міжнародных перавозках, не забяспечана выкананне заданняў па грузазвароце "Лідатрансаўта", Лідскай грузавой аўтастанцыяй, унітарным прадпрыемствам "Саюзтранс".

Хоць "Лідаспецаўтатранс" здолела павялічыць грузазварот і аб'ём перавозак больш чым на 11% у параўнанні з 2004 г. Гэтае прадпрыемства другі год запар з'яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва ў транспартнай галіне.

Раённым вузлом электрасувязі праведзена рэканструкцыя аўтаматычных тэлефонных станцый г. Ліда і в. Бердаўка.

У выніку праведзенай працы ёмістасць тэлефоннай сеткі ў цэлым па раёне павялічылася на 1 122 нумары, у тым ліку ў горадзе - на 950 нумароў, у сельскай мясцовасці - на 172 нумары. Шчыльнасць тэлефонных апаратаў на 100 жыхароў па раёне складае 34 тэлефоны пры нарматыве 27.

Па выніках працы за 2005 г. Лідскі раённы вузел паштовай сувязі забяспечыў выкананне асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Рост платных паслуг сувязі насельніцтву ў параўнанні з мінулым годам у супастаўных цэнах склаў 119.1% пры прагнозе 108%. Рэнтабельнасць ад прыбытку мае станоўчае значэнне і складае 6,4%.

Сярод аддзяленняў паштовай сувязі лепшых вынікаў працы дасягнула аддзяленне паштовай сувязі "Тарнова", прызнанае пераможцам унутрывытворчага спаборніцтва сярод структурных падраздзяленняў Лідскага раённага вузла паштовай сувязі.

Калектыў аддзялення паштовай сувязі пастаянна ўлічвае ўсё нарастальныя патрэбнасці кліентаў. Акрамя аказання традыцыйных паштовых паслуг у аддзяленні прымаюцца ўсе віды плацяжоў, рэалізуюцца тавары народнага спажывання.

У 2006 г. вузлом паштовай сувязі плануецца ажыццявіць тэхнічнае пераўзбраенне аддзяленняў, што дазволіць павысіць якасць паслуг, якія прадстаўляюцца.

Аб'ём рознічнага тавараабароту прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання Лідскага раёна ў 2005 годзе склаў 344,5 млрд. рублёў або 120,4 % да ўзроўню мінулага года. Азначылася тэндэнцыя павелічэння рэалізацыі нехарчовых тавараў. Іх доля ў агульным аб'ёме тавараабароту за мінулы год склала 41,4 % і павялічылася ў параўнанні з мінулага годам больш, чым на 2 %. Так, напрыклад, у 2005 годзе ў параўнанні з 2004 годам насельніцтву рэалізавана больш халадзільнікаў на 879 штук, тэлевізараў - на 240 штук, мэблі - на 307,0 млн. руб., што сведчыць аб росце дабрабыту нашага насельніцтва.

Рэалізацыя тавараў айчыннай вытворчасці дасягнула летась 85,4 %, а па харчовых таварах - 90,3 % .

Па выніках працы за 2005 год прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання атрымана чыстага прыбытку ў суме 607,0 млн. рублёў. Колькасць стратных прадпрыемстваў за 2005 год паніжана.

Па метадзе самаабслугоўвання ў раёне працуе 120 крам. Дзве крамы - "Дом гандлю" і "Універсам "Патсдам" скарыстоўваюць адмысловую кампутарную сістэму па руху тавараў. 63 пункты гандлю і сэрвісу абсталяваны тэрміналамі для разлікаў з пакупнікамі.

Запатрабаваныя такія формы гандлю, як выставы-продажы і перадсвяточныя кірмашы па рэалізацыі кандытарскіх і кулінарных вырабаў уласнай вытворчасці, сезонныя распродажы тавараў па паніжаных коштах.

У мінулым годзе значна палепшыўся знешні выгляд прадпрыемстваў, удасканальвалася і развівалася іх матэрыяльна-тэхнічная база праводзілася добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. На гэтыя мэты прадпрыемствамі гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання накіравана 3,3 млрд. рублёў. Так, толькі тратуарнай пліткі на прылеглай да крам тэрыторыі выкладзена больш за 4,5 тыс. кв. метраў на агульную суму 232,0 млн. рублёў, што амаль у 4 разы больш, чым у папярэднім годзе, дваццаццю прадпрыемствамі гандлю абноўлены рэкламныя шыльды, дваццаццю шасцю прадпрыемствамі выканана светлавое афармленне.

Характэрнай асаблівасцю працы прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання стала стабільнасць і павелічэнне аб'ёмаў паслуг. Праз усе каналы рэалізацыі іх аказана насельніцтву ў 2005 годзе на суму 10,7 млрд. рублёў, у 2005 годзе адчынена 3 майстэрні па пашыве і рамонту вопраткі, 6 салонаў пракату вясельных сукенак, 4 майстэрні па рамонце абутку, 2 фотасалоны і 1 цырульня.

Мяняе сваё аблічча гандаль і бытавое абслугоўванне і на сяле. Так, у аграгарадку "Мажэйкава" пасля правядзення капітальнага рамонту аднавіла працу крама "Прамысловыя тавары", пачаў працаваць новы комплексны прыёмны пункт на 8 працоўных месцаў, у т.л. на 5 працоўных месцаў швачак, 1 месца цырульніка, 1 месца майстра па рамонту абутку і 1 месца касіра-прыёмшчыка.

17 лютага ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу "Лепшы рэстаран, кавярня 2005 года" гонар Гарадзенскай вобласці ў конкурсе "Кулінарнага майстэрства і сэрвісу" абаранялі кухары горада Ліды. Майстар-кухар УКП "Камбінат школьнага харчавання" Слабыш Г.А. заняў 2-е месца ў праграме "Арт-клас", а кухару рэстарана "Стары замак" ЧУП ТД "Лідскае піва" прысвоена званне "Майстар-кухар" і ўручаны дыплом "За тонкасць і вытанчанасць у афармленні страў".

Дысцыпліна, працавітасць, розум, кемлівасць нашых людзей дазволілі прыўмножыць патэнцыял усіх галін народнай гаспадаркі, у выніку чаго ў бюджэт раёна паступіла 72 млрд. 939 млн. руб., што дазволіла выканаць значныя аб'ёмы работ па бягучых рамонтах аб'ектаў сацыяльнай сферы.

Амаль 74% бюджэту раёна расходуецца на сацыяльную сферу. Так, для развіцця фізкультуры і спорту ў 2005 г. выдаткавана больш 3-х млрд. руб. Усе школы раёна абсталяваны сучаснай кампутарнай тэхнікай, функцыянуюць 52 кабінеты інфарматыкі.

З моманту аб'яднання горада і раёна ў адну адміністрацыйную адзінку ў 2004 г. актывізуецца працэс рэарганізацыі сістэмы адукацыі раёна. Ствараюцца ўстановы новага тыпу: Бялевіцкая базавая школа рэарганізавана ў Гудскую базавую школу-сад, уведзена ў эксплуатацыю Пескаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа-сад, адчынены другі дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці. У рамках рэалізацыі Праграмы адраджэння і развіцці сяла Гарадзенскай вобласці на 2005-2010 гады капітальна адрамантаваны Мажэйкаўскія сярэдняя школа і дзіцячы сад.

Аб выніковасці працы педагогаў сведчаць паказчыкі паступлення выпускнікоў устаноў адукацыі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы: 2004 г. - 42,6%, 2005г. - 43,7%. Стала расце працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы медалістаў: 2000 г.-82,4%, 2004 і 2005 гады-100%. Навучэнцы школ раёна неаднаразова станавіліся пераможцамі абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. У 2006 годзе 59 навучэнцаў Лідскага раёна атрымалі дыпломы першай, другой і трэцяй ступеняў на абласных алімпіядах (2001 г.-50, 2005 г.-52), гэта лепшы вынік у вобласці.

Дзяржава занепакоенае станам здароўя нашых дзяцей, таму самая пільная ўвага надаецца арганізацыі гарачага харчавання ва ўстановах адукацыі. У раёне ахоп гарачым харчаваннем навучэнцаў школ складае 83,3%. Рашэннем Лідскага выканаўчага камітэта вызвалены ад платы за харчававанне 23 навучэнцы з шматдзетных сем'яў, 431 чалавек дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і навучэнцаў з малазабяспечаных сем'яў, якія наведваюць групу падоўжанага дня, 115 навучэнцаў спартовых класаў.

У мінулым годзе вялася праца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы пазашкольных устаноў і пяці пакояў па месцы жыхарства. У снежні 2005 года было выдзелена два мільёны рублёў з фонду "Падлетак" на набыццё мэблі і папаўненне гульнятэк у пакоях мікрараёнаў. У дзве ўстановы пазашкольнай адукацыі набыты кампутары.

Важны аспект працы са студэнцкай моладдзю - гэта арганізацыя карыснай занятасці і дзейнасці ў вольны час. У гэтым плане нашымі каледжамі і прафесійна-тэхнічнымі ўстановамі робіцца нямала.

У 2005 г. у вучэльні № 235 адчынены музейны пакой, у № 136-ым - гістарычна-краязнаўчы музей.

Навучаннем і выхаваннем займаюцца прафесійныя калектывы інжынерна-тэхнічных работнікаў. Многія з іх - прызёры рэспубліканскіх і абласных аглядаў і конкурсаў тэхнічнай творчасці, з'яўляюцца вынаходнікамі і рацыяналізатарамі. Але галоўнае, што яны здольныя падрыхтаваць добрых спецыялістаў, чые паслугі буду запатрабаваны на рынку працы.

Па ўстановах сацыяльнай сферы запланавана на бягучы год 80,6 млрд. руб. або 81,3% агульнага аб'ёму бюджэту. З іх на ўстановы адукацыі - каля 50 млрд. руб., што ў 1,2 разы больш чым у папярэдні год. Павялічаныя асігнаванні на ахову здароўя, жыллёва-камунальную гаспадарку.

Гарадское ўнітарнае прадпрыемства ЖКГ паспяхова справілася з пастаўленымі задачамі. Жыхары раёна практычна не адчулі сур'ёзных нязручнасцяў ні ў перыяд моцных маразоў, ні падчас іншых рэзкіх зменаў надвор'я. Госці нашага горада аднадушна адзначаюць чысціню і парадак.

У сферы медыцыны ў 2005 г. адбыўся шэраг зменаў: пашырана жаночая кансультацыя, адчынены дзённы стацыянар, прыгарадная медычная амбулаторыя, рэарганізаваны Мажэйкаўскі фельчарска-акушэрскі пункт у медычную амбулаторыю. Набыта абсталявання на суму 1 млрд. 634 млн. руб.

Ужо ў бягучым годзе адчынена Бальніца сястрынскага догляду для самотных і пажылых людзей, будзе завершана будаўніцтва акушэрскага корпуса, рэканструкцыя стадыёна і рамонт басейна.

Бюджэт раёна на 2006 г. захоўвае сацыяльную скіраванасць. Гэта палітыка дзяржавы і, перш за ўсё, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Адзін з прыярытэтных кірункаў захавання і ўмацавання здароўя нацыі - фармаванне здаровага ладу жыцця. Таму не выпадкова пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у краіне разгорнута шырокамаштабнае будаўніцтва спартовых комплексаў. Гэта - мэтанакіраваныя інвестыцыі ў здароўе нацыі.

Павялічылася колькасць людзей, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам. Развіваюцца гульнявыя віды спорту, акадэмічнае веславанне, цяжкая атлетыка і іншыя.

Спорт высокіх дасягненняў - гэта сусветны прэстыж краіны. Свой уклад у гэтую справу ўнеслі і лідзяне:

Павел Шурмей, Валеры Радзевіч сталі фіналістамі Алімпійскіх гульняў у Афінах;

2005 год - Шурмей Павел стаў чэмпіёнам свету па акадэмічным веславанні;

Новікаў Руслан - чэмпіён Еўропы па цяжкай атлетыцы;

Жвірко Руслан - бронзавы прызёр першынства Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў.

Астравух Юры, Лісіца Ігар, Карповіч Ігар у складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь прымалі ўдзел у фінальнай частцы першынства Еўропы па футболе сярод юнакоў у Італіі.

Да 29-х Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне вядуць падрыхтоўку 5 спарцменаў Лідчыны: Павел Шурмей і Валеры Радзевіч (акадэмічнае веславанне), Руслан Новікаў і Аксана Залатарова (цяжкая атлетыка), Наталля Карэйва (лёгкая атлетыка) і адзін спарцмен рыхтуецца да Паралімпійскіх гульняў: Барэйша Віталь (паўэрліфтынг).

Мінулы 2005 год быў асабліва плённым для аддзела культуры, які ажыццяўляў сваю дзейнасць абапіраючыся на праграму развіцця культуры ў Лідскім раёне на 1999-2005 гады.

Лідская зямля шчодрая на таленты і цікавыя падзеі. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і культурнай спадчынай, таленавітымі і знакамітымі імёнамі землякоў. Тут нарадзілася беларуская пісьменніца Данута Бічэль-Загнетава, заслужаная артыстка БССР Ганна Радзько, прайшлі юнацкія гады сусветна вядомага навукоўца Ігната Дамейки, жыў і працаваў Валянцін Таўлай.

Гістарычная спадчына Лідчыны адлюстравана ў экспазіцыях гістарычна-мастацкага музея.

Адным з прыярытэтных кірункаў з'яўляецца адраджэнне, захаванне і развіццё традыцыйнай культуры Лідчыны. Дзейнасць устаноў культуры накіравана на даследаванне мастацкіх традыцый, распаўсюджанне рэгіянальных народных рамёстваў у розных формах іх праявы, што вельмі важна для фармавання і самасцвярджэння беларускай нацыі. Майстры Лідчыны вядомыя далёка за межамі раёна. Вырабы народнага майстра Рышкевіча Міхася Антонавіча ведаюць у Расіі, Украіне, Літве, яны ўпрыгожваюць археалагічны музей у Менску, музей гісторыі і рэлігіі ў г. Гародні.

Канцэртнае абслугоўванне - важны паказчык узроўню мастацкай самадзейнасці. Паказчыкам яе ўзроўню з'яўляецца агляд канцэртных праграм "Лідскі падворак" - гэта справаздачныя канцэрты перад насельніцтвам па выніках года.

У раёне склалася сістэма правядзення раённых мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць падтрымцы адораных выканаўцаў, пошуку новых талентаў, стварэнню спрыяльных умоў для развіцця мастацкай самадзейнасці. Гэта:

Установы культуры вядуць працу па:

Калектывы і выканаўцы Лідскага раёна з'яўляюцца сталымі ўдзельнікамі Міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фэстаў і конкурсаў. На працягу 2005 года яны былі ўганараваныя 50 Дыпломамі і Граматамі.

Вядзецца праца па ўдасканаленні сеткі ўстаноў культуры. Так Бердаўскі цэнтральны дом культуры быў рэарганізаваны ў Бердаўскі культурны цэнтр вольнага часу, што несумнеўна адаб'ецца на падвышэнні ўзроўню культурнага абслугоўвання насельніцтва. Бярозаўская дзіцячая музычная школа ператворана ў школу мастацтваў.

У той жа час неабходна развіваць сетку філіялаў і класаў дзіцячых музычных школ у аграгарадках, канкрэтызаваць далейшую працу па захаванні традыцыйнай беларускай культуры.

Сёння мы з упэўненасцю гаворым аб стварэнні надзейнага падмурка для далейшай стваральнай працы.

Асноўная задача сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на перспектыву - гэта павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва за кошт стабільнай і эфектыўнай працы рэальнага сектара эканомікі.

Будзе працягнута тэхнічнае пераўзбраенне дзейных вытворчасцяў. У прамысловасці прадугледжваецца інвеставаць на гэтыя мэты 59 млрд. руб., у сельскую гаспадарку - 25 млрд. руб., у будаўнічы комплекс - 64 млрд. руб. (гэта будаўніцтва жылля, аб'ектаў сацкультбыту), у гандаль - 3 млрд. руб., у транспарт - 2,8 млрд. руб., 13,2 млрд. руб. будзе ўкладзеныя ў камунальную гаспадарку, медыцыну, адукацыя і энергетыку.

Будзе працягнута будаўніцтва жылля, мадэрнізацыя сродкаў сувязі, рэканструкцыя дзейных аб'ектаў, пашырэнне мясцовай тэлефоннай сеткі і ўкараненне сучасных відаў паслуг.

Прадпрыемствы і арганізацыі раёна працягнуць працу па энерга- і рэсурсазберажэнні.

Прадугледжваецца стварэнне новых працоўных месцаў у розных галінах народнай гаспадаркі. Сёлета іх плануецца стварыць 1820.

Паважаныя таварышы!

Выказваю сардэчную падзяку ўсім, хто ўнёс уклад у агульную справу развіцця і росквіту Лідчыны. Работнікам прамысловых прадпрыемстваў, сельскім працаўнікам, прадпрымальнікам, будаўнікам, сувязістам, транспартнікам. Працаўнікам культуры, педагогам, лекарам, супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Дзяржавай нямала зроблена ў ажыццяўленні галоўнай мэты - каб кожны грамадзянін Беларусі жыў лепш. Зараз пастаўленая задача: дзяржава - для народа. "Таму 2006 г. будзе годам карэннага павароту да чалавека. Пра гэта будуць гаварыць удзельнікі трэцяга Ўсебеларускага народнага сходу. Яны прымуць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2010 года.

Гэты асноватворны дакумент будзе накіраваны на дынамічнае развіццё нашай эканомікі і павышэнне якасці жыцця народа. Дэвіз новай пяцігодкі - "Чалавек - інавацыі - дабрабыт". Ад Лідскага раёна на гэты форум абрана 45 дэлегатаў.

2006 г. адкрывае чарговую пяцігодку, таму вельмі важна, наколькі энергічным будзе старт. Бо добры пачатак - палова поспеху. Упэўнены, нам пад сілу выканаць вызначанае. Для гэтага ў нас ёсць усё. Працавітыя і таленавітыя людзі, досвед, дзеяздольная ўлада, выразная праграма на перспектыву.

Гісторыя навучыла беларусаў шанаваць мір і згоду. Такія паняцці, як здароўе, добрая праца, спакой і цеплыня ў хаце, несупаставімыя з любымі палітычнымі ўзрушэннямі.

2006 год - год прэзідэнцкіх выбараў.

Сёння мы назіраем, як вядуць сваю агітацыю альтэрнатыўныя кандыдаты на пост прэзідэнта нашай краіны. Агітуюць не гэтулькі за сябе, колькі супраць дзейнага Прэзідэнта. Яны ідуць да ўлады не дзеля народа, а дзеля задавальнення сваіх амбіцый. У асноўным - гэта палітыкі, якія не адбыліся, якія адрабляюць грошы, накіраваныя на дэстабілізацыю цяперашняй сітуацыі ў Беларусі.

Давайце будзем пільнымі. Не дапусцім авантурнікаў і дэмагогаў да ўлады.

Дзейнасць цяперашняга Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі нам вядомая, яго ўвага і клопат да патрэб і праблемаў людзей, яго прынцыповасць, сумленнасць, прыстойнасць, настойлівасць у рэалізацыі праграм павышэння дабрабыту.

Неаднаразова Прэзідэнт бываў у Лідскім раёне. У рамках пратаколу даручэнняў зроблена шмат і вызначана зрабіць яшчэ больш па стабілізацыі працы эканомікі раёна ў цэлым і асобных прадпрыемстваў.

Таму я вас заклікаю праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, прыняўшы актыўны ўдзел як у перадвыбарнай кампаніі, так і ў выбарах, аддаць свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX