Вярнуцца: Эканоміка

Лідчына ў 2010 годзе


Аўтар: Астроўскі А.М.,
Дадана: 16-01-2012,
Крыніца: Лідскі летапісец №53.



Даклад старшыні Лідскага райвыканкаму А.М. Астроўскага 18.02.2011 г. на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў працы галін гаспадаркі раёна за 2010 год


Паважаныя ўдзельнікі ўрачыстага сходу!

Падводзіць вынікі праведзенай працы - добрая традыцыя, якая дазваляе ацаніць эфектыўнасць дзейнасці за вызначаны прамежак часу, падкарэктаваць недапрацоўкі, сказаць дзякуй тым, хто адказна падыходзіў да выканання сваіх абавязкаў і дасягнуў высокіх паказчыкаў у працы.

Лічу, што кіраўніцтва павінна ў першую чаргу бачыць і заахвочваць людзей творчых, ініцыятыўных, чые высілкі на працоўным месцы накіраваныя на павелічэнне прадукцыйнасці працы, ствараюць калектыву імідж надзейнага партнёра.

Ацэньваючы вынікі 2010 года, хачу сказаць, што лідзяне ў чарговы раз даказалі, што нам па плячы выкананне самых амбіцыйных планаў і задач.

Адзін з крытэраў - Рэспубліканскі фэст-кірмаш працаўнікоў сяла "Дажынкі", які, па адзнацы ўраду і кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, стаў лепшым у гісторыі гэтага свята.

Летась, як і ў цэлым за мінулую пяцігодку, у раёне захаваная тэндэнцыя росту практычна па ўсіх паказчыках.

Тэмп росту вытворчасці таварнай прадукцыі - 113,4% пры прагнозе 112,8%, спажывецкіх тавараў - больш за 113%.

Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал склаў больш за 140%.

Тэмп росту экспарту тавараў -133%.

Атрымана дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 34,5 млн. даляраў ЗША.

Тэмп росту экспарту паслуг - 128,9% пры прагнозе 118%.

Выконваецца паказчык па энергазахаванні: пры заданні на год (-13,5%), факт за (-16,6%).

За 2010 год уведзена 102,6 тыс. квадратных метраў жылля.

Тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі - 100,1%.

Тэмп росту рознічнага таваразвароту - 114,9%.

Разгледзім вынікі працы па галінах гаспадаркі. Таму што пры больш прадметным аналізе бачныя не толькі поспехі, але і недапрацоўкі і недагляды.

Прамысловая галіна

Тэмп росту прамысловай вытворчасці ў раёне за 2010 г. склаў больш за 113%, што вышэй за сярэднеабласны і рэспубліканскі вынікі па гэтым паказчыку (па вобласці - 112,5%, па краіне - 111,3%).

За мінулы год выраблена прадукцыі ў фактычных коштах на суму амаль 2 трыльёны рублёў.

Нашы лепшыя прадпрыемствы на працягу пяцігодкі: "Лідсельмаш", "Лідаграпраммаш", "Мінойтаўскі рамонтны завод", "Лакафарба".

Стабільна працуюць: "Лідбудматэрыялы", торфабрыкетныя прадпрыемствы, Малочна-кансервавы камбінат, "Тэхмаш", "Белтэкс - Оптык", "Лідабытсэрвіс".

Што тычыцца 2010 г., трэба адзначыць паспяховую працу такіх прадпрыемстваў, як "Абутковая фабрыка", "Лідскае піва", "Конус", "Каскад", "Завод "Оптык", "Харчовыя канцэнтраты", "Лідабудканструкцыя".

Праца не на склад - задача кожнага працоўнага калектыва.

Лідскія прадпрыемствы паспяхова працуюць на ўнутраным і знешнім рынках.

Летась экспартавана тавараў на суму больш за 220 млн. дол. ЗША. Для параўнання скажу: у 2006 г. сума экспарту складала 100 млн. дол. за год.

Летась у 1,3 раза экспарт павялічылі: "Лакафарба", "Лідаграпраммаш" "Мясакамбінат". Больш чым у 4 разы - "Абутковая фабрыка". "Лідсельмаш", "Малочна-кансервавы камбінат", "Лідскае піва" - у 1,7 раза, "Лідскія аўтобусы "Нёман", завод "Оптык" - у 1,5 раза, "Лідахлебапрадукт" - у 2,2 раза, "Харчовыя канцэнтраты" - у 2 разы, "Тэхмаш" - у 1,6 раза.

Асвоена больш за 30 новых рынкаў збыту, у тым ліку:

"Лакафарбай" - Бразілія, Егіпет;

"Шклозаводам" - Грузія, Фінляндыя, Канада;

"Лідскія аўтобусы "Нёман" - Італія;

"Лідабудканструкцыяй" - Эстонія.

"Лідахлебапрадукт" - з кастрычніка пачаў адгружаць пшанічную муку першага гатунку ў Афганістан; "Малочнакансервавы камбінат" - сухія вяршкі ў Казахстан.

Раёнам атрымана дадатнае сальда знешняга гандлю - плюс 34,5 млн. дол. ЗША.

Усё гэта стала магчымым дасягнуць, захаваўшы высокую якасць традыцыйнай і стварыўшы новыя запатрабаваныя віды прадукцыі.

Лепш за ўсіх у гэтым кірунку спрацавалі: "Конус" (95,2%), "Мінойтаўскі рамонтны завод" (93,3%), "Белеўратара" (85,3%), "Каскад" (81,6%), "Лідаграпраммаш" (71,1%), "Ліпласт-Спб" (61,2%), "Лідскі завод электравырабаў" (52,9%).

40 арганізацый маюць міжнародныя сертыфікаваныя сістэмы якасці. З іх 24 прадпрыемствы прамысловасці.

Прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў адзначаная высокімі ўзнагародамі ў розных намінацыях.

"Лідсельмаш" прызнаны лаўрэатам конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе" і конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынках Расійскай Федэрацыі".

"Лідаграпраммаш" узнагароджаны залатым медалём "За стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць збожжаўборачнага камбайна "Ліда-1600" і срэбным медалём "За распрацоўку пасяўнога агрэгата тыпу АПП-6Д".

"Малочна-кансервавы завод" атрымаў дыплом і права маркіраваць сваю прадукцыю знакам "ГУСТ". Гэтае прадпрыемства атрымала пяць залатых медалёў за малако сухое абястлушчанае, малако сухое цэльнае 25% тлустасці, вяршкі сухія 42% тлустасці, масла двух відаў тлустасці.

"Мінойтаўскі рэмзавод" узнагароджаны залатым медалём і Дыпломам за ўкараненне ў сельска-гаспадарчую вытворчасць плугоў навясных. На міжнароднай выставе "БЕЛАГРА-2010" адзначаны Дыпломам 1-й ступені за асваенне вытворчасці машын для адвальнай апрацоўкі глебы.

"Тэхмаш" узнагароджаны бронзавым медалём за распрацоўку і вытворчасць машыны для сяўбы.

"Лідабудматэрыялы" ў аглядзе-конкурсе "Лепшы будаўнічы прадукт года" ўзнагароджаны дыпломам пераможца за навінку сезону - драўляныя аконныя энергазахавальныя блокі.

У 2010 г. Лідскія электрычныя сеткі сталі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва "Белэнэрга".

Лідскае ГУП ЖКГ стала пераможцам па выманні другасных бытавых адыходаў і абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства "Колерныя фарбы Дажынак-2010".

У раёне прадпрыемствы тэхпераўзбройваюцца і пераабсталёўваюцца.

Штогод капітальныя ўкладанні складаюць больш за 450 млрд. руб. А ў 2010 г. у тэхпераўзбраенне ўкладзена больш за 706 млрд. руб.

Працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці фталевага ангідрыду на "Лакафарбе".

Пры ўдзеле фінскага канцэрна "Olvi" ажыццяўляецца мадэрнізацыя вытворчасці Лідскага піва.

У 2008 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ў склад свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" уключаны два зямельныя ўчасткі Лідскага раёна. На сёння зарэгістравана 5 рэзідэнтаў Лідскай пляцоўкі СЭЗ. У 2010 годзе ўжо пачата будаўніцтва трох новых прадпрыемстваў.

Пры ўдзеле нямецкага капіталу таварыствам "ХАВЕР" будуецца завод па вытворчасці металатканых сетак. У 2011 годзе рэалізацыя праекту дазволіць прыцягнуць звыш 700 тысяч дал. замежных інвестыцый.

Прадпрыемствам "Конус" ажыццяўляецца будаўніцтва імпартазамяшчальнай вытворчасці - завода гарачай ацынкоўкі.

У 2010 годзе ў в. Мінойты пры ўдзеле эстонскай кампаніі пачата будаўніцтва завода па выпуску аднаразавых вырабаў медыцынскага прызначэння. Плануецца стварэнне 100 працоўных месцаў.

Вырашаецца пытанне будаўніцтва на тэрыторыі Лідскага раёна комплексу па глыбокай перапрацоўцы маслаўтрымвальных культур. Агульны кошт праекту плануецца на ўзроўні 150 млн. дал. ЗША.

Фінансавыя вынікі прадпрыемстваў за 2010 года сведчаць аб паляпшэнні стану рэальнага сектара эканомікі.

Прыбытак ад рэалізацыі вырас па раёне ў 1,5 раза.

Чысты прыбытак за 2010 год павялічылася ў 1,7 раза.

У цэлым па раёне рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі 7,9%, 2009 год - 6,8%.

Рэнтабельна працуюць 88,8% арганізацый раёна. Прыярытэтнай задачай быў і застаецца выхад на бясстратную працу ўсіх прадпрыемстваў.

Жыццё ўносіць свае карэктывы, рынак патрабуе новую, сучасную, якасную і даступную прадукцыю, а кожны з нас хоча жыць яшчэ лепш.

Хачу сказаць, што ў нас ёсць усе перадумовы для новых добрых вынікаў як за лік назапашанага доследу і моцнага кадравага патэнцыялу, так і дзякуючы пісьменнай і ўзважанай палітыцы нашай дзяржавы.

Лідскі раён, як і Рэспубліка Беларусь у цэлым, плануе ў 2011 годзе паступовы пераход ад аб'ёмных паказчыкаў да якасных, арыентаваных на атрыманне прадпрыемствамі максімальна дадатнага фінансавага выніку.

Зрушэнне акцэнту з колькасных на якасныя паказчыкі прасочваецца ва Ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які зацвердзіў найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 г.

Адна з прыярытэтных задач - прыцягненне замежных інвестыцый у асноўны капітал. У гэтым кірунку павінна працаваць кожнае прадпрыемства раёна.

Дзякуючы праводзімаму тэхнічнаму пераўзбраенню ў раёне неабходна стварыць каля 2-х тысяч мадэрнізаваных працоўных месцаў.

Сельская гаспадарка

Трэба прызнаць, што гэтая галіна адна з самых уразлівых. Яе спецыфіка складаецца ў тым, што эфектыўнасць працы часта абумоўлена пагоднымі фактарамі. Тым не менш, нельга свае няўдачы і памылкі спісваць толькі на надвор'е.

2010 г. для сельскай гаспадаркі Лідчыны стаў няўдалым практычна па ўсіх паказчыках. Таму прынята рашэнне Лідскага раённага выканаўчага камітэта ў сувязі з невыкананнем прагнознага паказчыка росту валавой прадукцыі не вызначаць месцы пераможцаў для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Тым не менш, быў прадпрыняты шэраг мер з тым, каб выправіць сітуацыю. У 2010 г. быў праведзены бягучы рамонт на 18 малочна-таварных фермах, 7 фермах па гадоўлі і адкорму буйной рагатай жывёлы, адной свінагадоўчай ферме.

Аднак вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі павялічылася толькі на 1,7%, раслінаводства - зменшылася на 2,3%.

Разам з тым, асобныя вытворчыя калектывы здолелі дабіцца адпаведных поспехаў. Словы падзякі заслугоўваюць працаўнікі малочна-таварных фермаў:

- "Навасёлкі" СВК "Світанак-Мыто", загадчык фермы Скляповіч Часлаў Станіслававіч, прадуктыўнасць дойнага статка за 2010 год узрасла на 104 кілаграмы і склала 6667 кілаграмаў малака;

- "Крыніцы" саўгаса "Лідскі", загадчык фермы Мікутайціс Станіслаў Мар'янавіч, ад каровы надоена 6619 кілаграмаў малака, 738 кілаграмаў атрымана дадаткова да ўзроўню 2009 года.

Таксама працаўнікі малочна-таварных фермаў: "Палубнікі" "Лідскай птушкафабрыкі" (загадчык фермы Гінцэвіч Уладзімір Уладзіслававіч).

Сярод лепшых па прафесіі хочацца адзначыць аператараў машыннага даення Жукаву Таццяну Аляксандраўну з СВК "Світанак-Мыто", Мушынскую Валянціну Францаўну і Паўлюкевіч Наталлю Ўладзіміраўну з саўгаса "Лідскі", Жамойду Марыю Станіславаўну з СВК "Бердаўка-Агра".

Словы падзякі заслугоўваюць аператары па адкорму і гадоўлі буйной рагатай жывёлы: Багдан Наталля Леанідаўна з саўгаса "Лідскі", Ермантовіч Валянціна Ўладзіславаўна з СВК "Ёдкаўскі", Капачэль Таццяна Ўладзіміраўна з СВК "Бердаўка-Агра".

Сярод вытворчых раслінаводчых участкаў:

- "Мажэйкава" (кіраўнік участка Сарока Генрых Генрыхавіч) сельгаспрадпрыемства "Мажэйкава";

- "Паперня" (кіраўнік участка Ваўчкевіч Леанід Эдвардавіч).

Добрых вынікаў дасягнулі механізатары: Каналош Аляксей Альбертавіч, Чарнюк Анатоль Феліксавіч (саўгас "Лідскі"), Гомза Аляксандр Аляксандравіч (ЛРСУП "Мажэйкава") і многія іншыя.

Мерапрыемствы, якія ўжо праводзяцца ў сельскай гаспадарцы, дазволяць павялічыць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі і палепшыць фінансавы стан сельска-гаспадарчых арганізацый.

Кіраўнікам і адмыслоўцам, а таксама шараговым працаўнікам гаспадарак неабходна ўлічыць урокі леташняга года.

Спадзяюся, што цяперашні год для аграпрамысловага комплексу раёна акажацца больш плённым.

Будаўнічая галіна

Беларускае слова "будаваць" мае адзін корань са словам "будучыня". І гэта заканамерна. Краіна, дзе інтэнсіўна будуюцца заводы, жыллё, вучэбныя ўстановы, бальніцы і крамы, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і дваровыя тэрыторыі, рамантуюцца дамы, дарогі і масты, мае будучыню.

Мінулы год для будаўнікоў Лідчыны стаў найболей прадуктыўным. Абумоўлена гэта рэспубліканскім святам "Дажынкі", у рамках падрыхтоўкі да якога ўсе будаўнічыя прадпрыемствы былі забяспечаны працай. Аднак атрымаць аб'ём работ - гэта адно, а якасна і ў тэрмін выканаць яго - іншае.

Даць аб'ектыўную адзнаку эфектыўнасці працы дадзенай галіны нам дазваляюць наступныя паказчыкі.

За 2010 год будаўнічым комплексам раёна выканана падрадных работ на суму амаль на 330 млрд. рублёў.

Уведзена ў эксплуатацыю 1296 кватэр агульнай плошчай 102,6 тыс. м 2.

Уладкаваныя аграгарадкі "Голдава", "Пескаўцы", "Далёкія".

У рамках падрыхтоўкі Рэспубліканскага фэсту-кірмашу працаўнікоў сяла "Дажынкі-2010 г." у г. Лідзе пабудавана і абноўлена 220 аб'ектаў, на суму 320 млрд. рублёў.

Зноўку адбудаваныя чыгуначны і аўтавакзалы, пешаходны мост, гасцініца "Ліда", кінатэатр "Юбілейны".

Пабудаваныя Лядовы палац, спартовы комплекс гульнявых відаў спорту, лыжаролерная траса. Завершана рэканструкцыя водна-паркавай зоны і будаўніцтва пляцоўкі, разлічанай на 10 тысяч чалавек для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, добраўпарадкаваныя гарадскі парк і парк ля Кургана Неўміручасці.

Па новых тэхналогіях капітальна адрамантаваныя: цэнтр традыцыйных народных рамёстваў, школа мастацтваў, ліцэй №1, мастацкая школа, станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Уведзены ў эксплуатацыю 110-ці кватэрны жылы дом для перасялення ўладальнікаў знесенага і трухлявага жылля.

Палепшана транспартная інфраструктура.

У адпаведнасці з сучаснымі тэхнічнымі характарыстыкамі рэканструявана 29 вуліц.

Выкананы работы па мадэрнізацыі і рамонту 127 жылых дамоў.

Пачата будаўніцтва фірмовай крамы ТДА "Віталюр", сеткавай крамы Лідскага райпо.

Устаноўлены шэраг малых архітэктурных форм, якія ўжо сталі візітнай карткай г. Ліды. Гэта стэла 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова на перакрыжаванні вуліц Машэрава і Камуністычная, гербавая кампазіцыя льва з ключамі ў цэнтры горада, помнік беларускаму хлебу.

Прыярытэтнай задачай 2011 года вызначана будаўніцтва жылля. Неабходна пабудаваць амаль 130 тысяч м 2. Завершыцца будаўніцтва праезду пад чыгуначнымі каляямі па вул. 8-е Сакавіка.

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Адным з паказчыкаў эканамічнага дабрабыту насельніцтва з'яўляецца яго пакупальніцкая здольнасць.

За 2010 год насельніцтву раёна рэалізавана тавараў амаль на 950 млрд. рублёў. Кожнаму жыхару раёна прададзена тавараў на суму больш за 7 млн. рублёў, або на 1 млн. 200 тыс. рублёў больш, чым у 2009 годзе.

Летась скарыстоўваліся такія метады продажаў як кірмашы, распродажы тавараў па паніжаных коштах, акцыі з уручэннем падарункаў, дэманстрацыі адзення, дэгустацыі.

Аганізаваны продаж тавараў па метадзе самаабслугоўвання, у крэдыт, па ўзорах. Больш стала крам, дзе можна разлічыцца банкаўскай пластыкавай карткай. У крэдыт прададзена насельніцтву тавараў на суму 18 млрд. рублёў.

У 2010 годзе ў раёне адчынена 21 новая крама. Адчынена 9 аб'ектаў грамадскага сілкавання на 367 месцаў.

Калі гандлёвая і бытавая сетка ў гарадах і сёлах у нас наладжана, то над развіццём прыдарожнага сэрвісу нам давядзецца папрацаваць. Лідскае раённае спажывецкае таварыства зрабіла крок у гэтым кірунку, адчыніўшы ў в. Цыбары гасцінічны комплекс "Гасцінны двор".

У раёне таксама развіваецца сетка аб'ектаў бытавога абслугоўвання насельніцтва - цырульняў, майстэрняў па рамонце складанай бытавой тэхнікі, абутку, вопраткі.

Усё гэта спрыяе не толькі выгодам насельніцтва ў абслугоўванні, але і стварэнню новых працоўных месцаў.

Усяго ў Лідскім раёне колькасць занятых у эканоміцы склала больш за 65,5 тысяч чалавек. Створана больш за 3 тысячы новых працоўных месцаў. Узровень беспрацоўя на канец года склаў 0,8% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Упершыню за апошнія гады колькасць вакансій перавысіла колькасць зарэгістраваных у службе занятасці беспрацоўных.

Па выніках студзеня-снежня 2010 г. намінальная сярэднемесячная заработная плата ў раёне склала 1099,9 тыс. руб., у тым ліку ў снежні 1396, 2 тыс. руб. Хачу сказаць, што нам ніхто не забараняе атрымліваць значна больш. Аднак зарплату трэба ЗАРАБЛЯЦЬ. У першую чаргу, павышаючы прадукцыйнасць працы, выяўляючы творчую ініцыятыву. Гэта будзе актуальна не толькі для кашалька кожнага з нас, але і ў рамках цяперашняга Года Прадпрымальнасці.

Калі працаздольныя людзі самі могуць у большасці выпадкаў паўплываць на свой матэрыяльны дабрабыт, то аб ветэранах вайны і працы варта падбаць нам.

Умовы іх пражывання знаходзяцца пад пільнай увагай сацыяльных служб. 1285 самотных пенсіянераў і ветэранаў абслугоўваюцца на даму. 45 чалавек знаходзяцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання, дзе створаныя ўмовы пражывання набліжаныя да хатніх.

Не застаюцца без увагі людзі, якія ў сілу розных аб'ектыўных прычын апынуліся ў складаным фінансавым становішчы. 2043 чалавекі з малазабяспечаных сем'яў у 2010 г. сталі атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. 797 дзяцей першых двух гадоў жыцця забяспечаны бясплатнымі прадуктамі харчавання.

Для сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі працуе аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Філіял тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва будзе адчынены ў Бярозаўцы.

У вобласці аховы здароўя істотна ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база ЦРБ. У плане падрыхтоўкі да рэспубліканскага фэсту-кірмашу "Дажынкі-2010" выкананы рамонт шэрагу медыцынскіх устаноў, на што было выдаткавана 8 млрд. рублёў.

Набывалася медыцынскае абсталяванне.

Такія значныя выдаткі на медыцыну даюць свае вынікі. У 2010 г. у раёне знізіўся паказчык смяротнасці (з 14,6 у 2009 годзе да 13,9 на 1000 насельніцтва ў 2010 г.).

Установа аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" ўзнагароджана дыпломам першай ступені і заняла першае месца ў штогадовым абласным аглядзе паміж арганізацыямі аховы здароўя па выніках дзейнасці ў 2010 г .

Даўно вядома, што хваробу лягчэй папярэдзіць, чым яе лячыць. І добрым прафілактычным сродкам з'яўляецца здаровы лад жыцця, сістэматычны занятак фізкультурай і спортам.

Сёння ў раёне створаны ўсе ўмовы для гэтага. У Лідзе пабудаваны Лядовы палац, асветлена лыжаролерная траса. Завершана першая чарга будаўніцтва стадыёна па вул. Качана і спартовага комплексу для гульнявых відаў спорту. Закупляўся інвентар.

Важна, што ўсе гэтыя аб'екты вельмі запатрабаваныя насельніцтвам. Напрыклад, з моманту адкрыцця Лядовага палаца, менш за паўгода, яго наведала больш за 50 тысяч чалавек.

За мінулы год на тэрыторыі раёна было праведзена 100 спартова-масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш за 29 тысяч чалавек.

Спартоўцы раёна не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў рознага ўзроўню. У 2010 годзе 11 лідзян сталі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў, 143 - рэспубліканскіх, 465 чалавек - абласных.

Хочацца адзначыць поспехі лідзян у вялікім спорце:

Наталля Карэйва - 3 месца на Кубку Еўропы па л/атлетыцы;

Аляксандр Венскель - 2 месца на першынстве Еўропы па ц/атлетыцы сярод юнакоў;

Віктар Паленскі - 3 месца на першынстве свету па грэка-рымскай барацьбе сярод вайскоўцаў;

Віталь Горшва - 1 месца на Вялікай Маскоўскай рэгаце па акадэмічным веславанні;

Валер Арэхва, -2 месца на чэмпіянаце Еўропы па паўэрліфтынгу, і інш.

Працягвае актыўна развівацца сфера турызму і агратурызму.

Радуе, што сродкі ў сферу фізкультуры і спорту ўкладваюцца не дарма. На змену зарэкамендаваўшым сябе спартоўцам прыходзяць цяперашнія школьнікі. У 2010 г. упершыню навучэнцы Лідчыны сталі прызёрамі абласной алімпіяды па фізічнай культуры. Упэўнены, што зусім хутка мы даведаемся новыя імёны спартоўцаў, раскрыўшых свае здольнасці на Лідскай зямлі.

Не бяда, што не ўсе хлопцы і дзяўчаты стануць майстрамі спорту. Сістэматычна займаючыся фізкультурай, яны атрымаюць звычку да здаровага ладу жыцця. А гэта дазволіць ім дабіцца добрых вынікаў у іншых сферах. Сёння для іх важна атрымаць добрую адукацыю, выбраць свой жыццёвы шлях.

Гэтаму спрыяе пастаўленая ў раёне сістэма адукацыі. Адным з сур'ёзных крытэраў яе эфектыўнасці з'яўляецца колькасць выпускнікоў, якія паступаюць у ВНУ. Летась шэрагі студэнтаў папоўніла больш за 58% выпускнікоў Лідскіх агульнаадукацыйных вучэбных устаноў. (Абласны паказчык склаў 56,4%.)

Узровень адукацыі сёння застаецца досыць высокім. Каманда навучэнцаў Лідскага раёна па выніках удзелу ў абласных алімпіядах шэсць гадоў займае перадавую пазіцыю, ужо ў 2011 годзе заваяванае 75 прызавых месцаў.

Рэйтынг вучэбных дасягненняў навучэнцаў школ раёна па выніках першага паўгоддзя 2010/2011 вучэбнага года склаў 7,2 бала.

У раёне назіраецца эфектыўнае ўключэнне педагагічных калектываў у эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць. У 2010/2011 вучэбным годзе на базе 10 устаноў адукацыі адчыненыя рэспубліканскія эксперыментальныя і інавацыйныя пляцоўкі.

Школьнікі Лідчыны паказалі высокія дасягненні па выніках удзелу ў абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах: установамі адукацыі ў 2010 годзе заваявана 1164 прызавых месцаў (у 2009 годзе - 1002, 2008 - 638, у 2007 - 507, у 2006 - 346).

Па выніках удзелу ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, заваявана 22 прызавыя месцы: 17 - абласнога ўзроўню, 3 - рэспубліканскага, 2 - міжнароднага.

Другое месца ў рэспубліканскім этапе агляду-конкурсу этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі ў рамках акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" заняў этнаграфічны музей "Беларуская хатка" СШ № 16. Гімназія № 1 г. Ліда заняла 3-месца ў рэспубліканскім этапе конкурсу на лепшы летапіс установы адукацыі.

Радуе не толькі колькасць прызоў, але і тое, што дзеці не толькі маюць магчымасць атрымліваць веды, але і займацца цікавай, пазнавальнай працай, што адцягвае іх ад непажаданых праяў вуліцы. Лічу, што паніжэнне ў 2010 г. на 45% колькасці злачынстваў і правапарушэнняў, здзейсненых школьнікамі - гэта таксама вынік звыштэрміновай працы педагогаў.

Сучасная сістэма працы педагогаў дашкольных устаноў дазваляе развівацца інтэлектуальна, вызначаць здольнасці да творчасці ў дзетак літаральна ў першыя гады іх жыцця.

Важным кірункам працы з маладым пакаленнем з'яўляецца працаўладкаванне вучаніцкай моладзі ў летні перыяд, што дазваляе не толькі зарабіць некаторую суму грошай, але і спазнаць кошт кожнага заробленага рубля, што карысна ў выхаваўчых мэтах.

У 2010 годзе больш за пяць з паловай тысяч хлопцаў і дзяўчат у студэнцкіх атрадах, працоўных брыгадах і валанцёрскіх аб'яднаннях ажыццяўлялі сваю дзейнасць на будаўнічых аб'ектах, у сельскагаспадарчых арганізацыях, на прадпрыемствах раёна.

Па выніках абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю занятасці "Трэці працоўны семестр "Лета-2010" пераможцам у намінацыі "Лепшы наймальнік Гарадзенскай вобласці" стала "Лідская ПМК-169" (дырэктар Лабецкі Уладзіслаў Юльянавіч), а лепшым студэнцкім атрадам прызнаны сельскагаспадарчы атрад, які ажыццяўляў сваю дзейнасць у саўгасе "Лідскі".

Сёння мы павінны таксама сказаць словы падзякі людзям, якія на прафесійнай аснове ствараюць нам свята - працаўнікам культуры.

У раёне створаны добрыя ўмовы як для развіцця талентаў і здольнасцяў лідзян, так і для захавання гістарычна-культурнай спадчыны роднага краю.

Мінулы год падарыў нам дзіцячую мастацкую школу, раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры. У будынку, дзе жыў беларускі паэт Валянцін Таўлай, адчынены філіял музея "Лідчына літаратурная", зроблены капітальны рамонт Лідскай дзіцячай школы мастацтваў.

Упэўнены, што ўсё гэта будзе запатрабаванае вамі, дазволіць адкрыць новыя імёны таленавітых лідзян. Для гэтага ўжо ёсць добрыя напрацоўкі, таленавітыя педагогі.

Летась 4 навучэнцы мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў і адзін выпускнік музычнай вучэльні ўзнагароджаны заахвочвальнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Калектывы аддзела культуры, раённага Палаца культуры, дзіцячай музычнай школы, раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, гістарычна-мастацкага музея ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі абласнога кіравання культуры.

Усе мерапрыемствы і падзеі, дасягненні і нашы памылкі, якія мы сёння абмяркоўваем, шырока асвятляюцца ў мясцовых сродках масавай інфармацыі - на старонках "Лідскай газеты", у эфіры Лідскага радыё і тэлебачання.

Аб якасці матэрыялаў, якія падаюцца, прафесіяналізме калектываў рэдакцый гаворыць не толькі колькасць міжнародных, рэспубліканскіх і абласных узнагарод, але і вялікая колькасць чытачоў, слухачоў і гледачоў.

Напрыклад, Лідскае тэлерадыёабяднанне ў 2010 г. было прызёрам 3-х рэспубліканскіх, 3-х міжнародных, 2-х абласных фэстаў і конкурсаў. Акрамя гэтага, уручана падзяка Беларускай праваслаўнай царквы "За старанную працу ў славу Святой Царквы і на карысць Айчыны". "Лідская газета" 5 раз станавілася пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў і аднаго абласнога.

Добрай традыцыяй у нашым раёне стала практыка нарад з грамадзянамі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Я маю на ўвазе дзейнасць Кардынацыйнай рады палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў раёна, у складзе якога прадстаўнікі найболей сацыяльна актыўнага пласта грамадзян. І Рада старэйшын, у склад якой ўваходзяць людзі з багатым жыццёвым і прафесійным досведам. Людзі паважаныя, дасягнуўшыя высокіх вынікаў у сваёй працоўнай дзейнасці. Некаторыя з іх сёння прысутнічаюць у зале. Я назаву іх імёны: Папова Надзея Іванаўна, Гардзіёнак Пётр Рыгоравіч, Лабан Пётр Пятровіч, Гушча Іван Пятровіч, Зайцава Наталля Андрэеўна, Юфа Ўладзімір Якаўлевіч, Агурцова Марыя Сцяпанаўна, Станцель Вячаслаў Аляксандравіч.

Прашу павітаць нашых ветэранаў і ўручыць ім кветкі. Нам на іх раўняцца, пераймаць іх досвед і імкнуцца дасягаць новых вяршыняў.

Год, які пайшоў, дазволіў ацаніць эфектыўнасць ідэалагічнай працы праз правядзенне 2-х сур'ёзных палітычных мерапрыемстваў - выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Улічваючы, што абедзве гэтыя кампаніі прайшлі дзейсна, у спакойным, канструктыўным ключы, магчыма станоўча ацэньваць працу ў дадзеным кірунку.

Узмацняецца эфект і правядзеннем масавых мерапрыемстваў рознага ўзроўню - рэспубліканскія Дажынкі, святкаванне 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, фэст нацыянальных культур, які стаў ужо традыцыйным для нашага раёна - усё гэта спрыяе кансалідацыі грамадства, выхаванню насельніцтва ў духу патрыятызму і ўзаемапавагі адзін да аднаго.

Бягучы год не гэтак насычаны палітычнымі падзеямі, але дата 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якую мы ўспомнім у чэрвені, павінна дазволіць нам яшчэ раз ацаніць усё тое, што мы маем сёння, чаго дасягнулі нашы продкі і мы ў мірны час.

Кожны з нас павінен у поўнай меры ўсведамляць сваю адказнасць на сваім участку працы, навакольны парадак, дабрабыт, каб у канструктыўным тварэнні жыць у шчаслівай, квітнеючай краіне, у міры і спакоі.

Мірнае неба, надзейную мяжу, спакой на вуліцах, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў нестандартнай сітуацыі забяспечваюць нам службоўцы сілавых структур.

У 2010 г. шляхам рэарганізацыі двух авіяцыйных частак - 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай бамбардзіровачна-выведвальнай авіябазы і 206-й штурмавой авіябазы ўтворана 116-ая гвардзейская Радамская Чырванасцяжная авіябаза і 206-ты цэнтр падрыхтоўкі лётнага складу з дыслакацыяй на найстарэйшым у Рэспубліцы Беларусь аэрадроме - у г. Лідзе.

Па выніках баявой падрыхтоўкі, умацаванні вайсковай дысцыпліны і правапарадку ў мінулым годзе калектыў авіябазы пяты год запар заняў 1-е месца сярод злучэнняў і вайсковых частак ВПС і войскаў СПА, а сама 116-я гвардзейская ШАБ прызнана лепшай авіяцыйнай часткай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У бягучым годзе нашым авіятарам давядзецца выканаць шэраг важных і адказных задач. Асабовы склад будзе прымаць удзел у шматлікіх трэніроўках, камандна-штабных вучэннях, а ў верасні іх будзе чакаць іспыт на ратную сталасць, які яны будуць здаваць на вайсковых палігонах Расійскай Федэрацыі падчас сумеснага з Узброенымі Сіламі Расіі аператыўнага вучэння.

Упэўнены, што вынікі вучэнняў стануць годным падарункам да 70-гадовага юбілею 116-й гвардзейскай ШАБ, які яны адзначаць таксама ў верасні гэтага года.

Асабовы склад Лідскага памежнага атрада так-сама ўнёс важкі ўклад у забеспячэнне надзейнай аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

За 2010 г. імі было затрымана 1070 парушальнікаў Дзяржаўнай мяжы і памежнага заканадаўства, прапушчана праз дзяржаўную мяжу звыш 663-х тысяч адзінак транспартных сродкаў і больш за мільён грамадзян. У 230-ці выпадках перарвана пазапраўнае перамяшчэнне праз мяжу матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму звыш 2,7 млрд. руб. У 5-ці выпадках затрымліваліся наркатычныя сродкі, у 18-ці - зброя і боепрыпасы. Знішчана пасеваў наркаўтрымваючых раслін агульнай вагой больш за 800 кілаграм.

У сувязі з гэтым, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2010 г. Лідскі памежны атрад заняў 2-е месца ў сістэме органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў нашага раёна таксама годна выконваюць свой абавязак. Летась на 11,5% адзначана паніжэнне агульнай злачыннасці. Амаль на 15% - па лініі крымінальнага вышуку.

Прафілактычная праца службы ДАІ таксама дала свае вынікі. ДТЗ здзейснена на 20 менш, чым у 2009 г.

Супрацоўнікамі БЭЗ выяўлена 103 эканамічныя, 45 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Паважаныя ўдзельнікі ўрачыстага сходу!

Падводзячы вынікі 2010 г. варта прызнаць, што мы плённа папрацавалі. Гэтых вынікаў нельга было б дасягнуць без вас, дарагія землякі.

Ваша працавітасць, працаздольнасць, адказны і творчы падыход да сваёй працы, жаданне зрабіць родны край багацейшым і прыгажэйшым забяспечылі годныя вынікі пайшоўшага года.

Я гавару ўсім вам велізарнае дзякуй за вашу працу. Упэўнены, што гэта не мяжа. І ў далейшым, разам, не зніжаючы тэмпы, мы зможам дабіцца большага.

Яшчэ раз хачу выказаць словы падзякі за працу, дарагія лідзяне.

Дзякуй за ўвагу.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX