Вярнуцца: Эканоміка

Лідчына ў 2013 годзе


Дадана: 20-07-2014,
Крыніца: Лідскі Летапісец №1(65)-2014.



Выступ старшыні Лідскага райвыканкаму А.М. Астроўскага 28.02.2014 г.

на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў працы за 2013 г.

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Традыцыя аналізаваць вынікі працы за адпаведны перыяд застаецца актуальнай ва ўсе часы. Такі аналіз дазваляе зразумець, дзе мы былі паспяховыя, а што не атрымалася і трэба скарэктаваць у наступным годзе.

Сёння, падводзячы вынікі мінулага 2013 года, нам трэба адказаць на наступныя пытанні:

Што было зроблена з запланаванага?

Што было не зроблена з пастаўленых планаў і чаму?

Чаму мы навучыліся за гэты год?


Паколькі наш раён адрозніваецца развітай прамысловасцю, пачнём з аналізу якасці працы менавіта гэтага комплексу.

За 2013 год прадпрыемствамі раёна выпушчана прадукцыі на суму амаль 7 трыльёнаў рублёў. Гэта на 16% больш чым у 2012 годзе.

У сярэднім, у месяц, мы вырабляем прадукцыі на суму 60 млн. дол. ЗША.

Павялічаны выпуск па многіх відах сельскагаспадарчай тэхнікі. У 2,5 разы павялічаны выпуск комплексаў для доўгачасовага захоўвання збожжа. Вытворчасць аўтобусаў узрасла ў 1,7 раза.

За мінулы год аб'ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі склаў амаль 840 млрд. рублёў. Удзельная вага яе ў агульным аб'ёме адгрузак - больш за 13%. Гэта досыць высокі паказчык. І цешыць, што ён захоўваецца (а часам і перавышаецца) на працягу апошніх пяці гадоў.

У шэрагу арганізацый удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі складае 50 і больш адсоткаў. Да прыкладу, "Лідсельмаш" - 60%, Мінойтаўскі рамонтны завод - 57,3%, Лідскія аўтобусы "Нёман" - 87,6%. Больш за 20% - у завода "Оптык", "Белтэкс Оптык", "Лідабудканструкцыя".

Лідскія аўтобусы "Нёман" вырабляюць тэхніку з рухавіком "Еўра-3" і "Еўра-4". "Лідсельмаш", "Аграпраммаш" вырабляюць сельскагаспадарчую тэхніку новага пакалення. "Аграпраммаш" асвойвае вытворчасць жатак для ўборкі соі, збожжаўборачнага камбайна на паўтракавым ходзе.

У рамках распрацоўкі новых перспектыўных матэрыялаў арганізавана вытворчасць лакафарбавай прадукцыі з шэрагам замежных фірмаў для машынабудаўнічай галіны. На "Харчовых канцэнтратах" асвоена вытворчасць новых прыпраў і комплексных харчовых дадаткаў.

"Каскад" вырабляе экслюзіўную святлотэхнічную прадукцыю. У 2013 г. іх вырабы ўсталяваны ў Палацы Незалежнасці ў Менску і тэатры імя Янкі Купалы, "Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета". Прадпрыемства працуе на аб'ектах рэстаўрацыі Беларусі.

"Ліпласт" у мінулым годзе асвоіў выпуск чыгуначных мачтавых святлафораў, карпусоў электрычных шчытоў. У гэты час асвойвае вытворчасць абліцоўвання трактароў для Менскага і Смаргонскага заводаў; аўтобуса МАЗ-232.

Па выніках працы за 2013 год "Малочна-кансерваваму камбінату" прысуджана прэмія Ўраду Рэспублікі Беларусь "За дасягненні ў вобласці якасці".

У верасні 2013 года пабудавана фабрыка па вытворчасці макаронных вырабаў магутнасцю 20 тысяч тон у год на "Лідахлебапрадукце".

Дынамічна развіваецца знешнеэканамічная дзейнасць. За 2013 год прадпрыемствамі раёна экспартавана прадукцыі на суму амаль 430 млн. дол. ЗША. Для параўнання магу сказаць, што пяць гадоў назад сума экспарту складала 170 млн. дол. ЗША.

Пашырана геаграфія экспартных паставак. Калі ў 2005 годзе прадукцыя прадпрыемстваў раёна пастаўлялася ў 53 краіны свету, то ў 2013 годзе ўжо ў 70. Гэта: усе краіны СНД, Прыбалтыкі, а таксама Нямеччына, Егіпет, Польшча, Турцыя, Аўстрыя, Італія, Харватыя, Грузія, Ізраіль, ЗША, Іран, Францыя, Румынія, Ліван, Вугоршчына, Фінляндыя, Балгарыя і шматлікія іншыя.

Упершыню ў 2013 году адгружана прадукцыя ў Бангладэш, Саудаўскую Аравію, Сінгапур, Чылі, Камерун.

Удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці - парадку 60%. У папярэднія гады было 30-35%.

Атрымана дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі больш за 200 млн. дол. ЗША. Сума экспарту паслуг за мінулы год павялічылася на 17,3%.


Прыемна канстатаваць той факт, што многія кіраўнікі нашых прадпрыемстваў разумеюць, што жыццё не заканчаецца на адным выніку, што трэба ісці наперад да новых вынікаў і новых перамогаў. З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці вырабленай прадукцыі арганізацыямі раёна рэалізуюцца планы па мадэрнізацыі вытворчасцяў.

Пазначу найважнейшыя праекты:

- на "Лідсельмашы" (генеральны дырэктар Вашкевіч Юры Эдвардавіч) уведзена яшчэ адна лінія па вытворчасці радыятараў;

- "Торфабрыкетны завод "Лідскі" (дырэктар Залескі Іван Пятровіч) завяршае будаўніцтва модульнага міні-завода;

- Малочна-кансервавы камбінат (генеральны дырэктар Эйсымант Андрэй Адамавіч) - халадзільна-кампрэсарны цэх;

- "Завод "Оптык" (дырэктар Галавач Тадэвуш Юзафавіч) працуе па трох кірунках: геаметрычная оптыка, валаконная оптыка", шкловарная вытворчасць;

- "Лакафарба" (дырэктар Сідараў Іван Пятровіч) мадэрнізуе вытворчасць фталевага ангідрыду;

- "Лідскае піва" (генеральны дырэктар Аўдрыюс Мікшыс) праводзіць маштабную рэканструкцыю вытворчасці. У 2013 годзе ўведзены лагістычны цэнтр.

Працягваюць мадэрнізацыю дзейных вытворчасцяў прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнэсу: "Ліпласт-СПБ", "Белтэкс-Оптык", "Каскад", "Белпласт-Інтэрнэшнл". Кіраўнікі: Рышкевіч Ігар Міхайлавіч, Рабінчук Сяргей Валер'евіч, Ус Іван Іванавіч, Вялікін Анатоль Леанідавіч.

У эканоміку раёна за кошт усіх крыніц фінансавання прыцягнута 1,6 трыльёна рублёў інвестыцый.

Ад замежных фундатараў паступіла больш за 30 млн. дол. ЗША, у тым ліку прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове - 11,5 млн. дол. ЗША.


Дарагія сябры!

Вядома, заўсёды прыемна казаць пра добрыя вынікі. Аднак нельга заплюшчваць вочы на тыя моманты, дзе ў нас атрымліваецца не ўсё так, як хацелася б. Ведаю, што ў зале прысутнічаюць людзі, чыя зарплата ці ўмовы працы пакідаюць жадаць лепшага.

На працягу года няўстойліва працуюць завод электравырабаў (дырэктар Радкоў Георгій Аляксандравіч), ліцейна-механічны завод (дырэктар Трубіцкі Раман Эдуардавіч). Вядома, не ўсё залежыць ад кіраўніцтва і калектыва. Неаднаразова звярталіся ў іх галаўныя арганізацыі: завод імя Казлова і Менскі маторны завод па забеспячэнні прадпрыемстваў замовамі. Аднак вырашыць пытанні па стабілізацыі працы прадпрыемстваў пакуль не ўдалося.

У другой палове мінулага года не ў поўнай меры забяспечвалася сыравінай "Лакафарба". Сёлета варта сканцэнтраваць увагу на эфектыўным выкарыстанні маёмасці і загрузцы магутнасцяў "Лідабудканструкцыі".

Мелі месца сур'ёзныя нявырашаныя праблемы на абутковай фабрыцы, Лідлёне, шэрагу сельгаспрадпрыемстваў і як вынік - змена кіраўніцтва.

Трэба прызнаць, што ў асобных арганізацыях недастаткова эфектыўна працуюць і службы маркетынгу, інжынерна-тэхнічныя працаўнікі, маюцца недагляды па рэкламаванні і прасоўванні прадукцыі. Пакідае жадаць лепшага яе якасць. Бо з кожным годам канкурэнцыя не толькі ў Беларусі, але і на замежных рынках расце. І прасцей не становіцца.

З упэўненасцю можна сказаць, што патэнцыял Лідчыны не вычарпаны. У 2014 г. дзейнасць будзе накіравана на далейшае замацаванне выраблянай у раёне прадукцыі на вонкавых рынках і павелічэнне паставак за межы рэспублікі.

Найважнейшым кірункам застанецца прыцягненне замежных інвестыцый. Ужо сёлета ў нас ёсць два рэальныя праекты: тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыя Лідскага ветсанутыльзавода. Падпісаны інавацыйная дамова з літоўскай кампаніяй "Арві". У 4-м квартале плануецца ўвод у дзеянне вытворчасці. Пры ўдзеле той жа кампаніі будзе будавацца птушка-комплекс па вытворчасці мяса індычкі. Будзе працягнута тэхнічнае пераўзбраенне "Лідскага піва".

Нашай задачай сёлета з'яўляецца максімальна магчымая падтрымка развіцця малога бізнэсу. Створаны пералік участкаў для прадстаўленне пад развіццё вытворчасці для арганізацыі недзяржаўнага сектара.

Якасць прадукцыі - гэта справа гонару кожнага вытворцы. Таму што гэты фактар працуе не толькі на імідж арганізацыі, рэгіёна, але і краіны ў цэлым.


Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Адным з крытэраў нашай паспяховасці з'яўляецца наша пакупальніцкая здольнасць.

Аб'ём рознічнага таваразвароту праз усе каналы рэалізацыі па раёне за 2013 г. перавысіў 3,8 трлн. рублёў (тэмп росту - 118,2 %).

Таваразварот на аднаго жыхара склаў амаль 30 млн. рублёў. У крэдыт насельніцтву прададзена тавараў на суму каля 60 млрд. рублёў.

Пасля праведзенай рэканструкцыі адкрыты крама "Еўраопт" па вул. Гагарына, "Родны кут" аблспажыўтаварыства па пр. Перамогі, гандлёвы цэнтр ТАА "Энарг" па вул. Перамогі.

Усяго ў 2013 годзе адкрыта 59 крам і павільёнаў з гандлёвай плошчай амаль на 5,5 тыс. м2 і 5 аб'ектаў грамадскага сілкавання на 165 месцаў.

У мэтах прыцягнення турыстаў, якія наведваюць наш рэгіён, павышэння аб'ёму рознічнага таваразвароту, павелічэння прытоку замежнай валюты, а так-сама павышэння іміджу нашай дзяржавы ў цэлым са снежня 2013 г. крама "Дом гандлю" (дырэктар Касяк Валер Генрыхавіч) падключана да сістэмы звароту падатку на дабаўленую вартасць Tax Free.

У сакавіку бягучага года плануецца адкрыццё сеткавай крамы Лідскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства па вул. Тухачэўскага.

Вядзецца будаўніцтва 2-х гандлёвых аб'ектаў буйнога фармату па вул. Касманаўтаў і вул. Міцкевіча.

Вы бачыце, колькасць гандлёвых і побытавых аб'ектаў з кожным годам у нас расце. Я разлічваю на тое, што канкурэнцыя будзе спрыяць павышэнню якасці паслуг і разумнаму цэнаўтварэнню.


Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Напэўна, самай складанай і непрадказальнай па чаканых выніках галіной з'яўляецца сельская гаспадарка. Мінулы год па ўмовах надвор'я быў для сельскагаспадарчых арганізацый раёна вельмі складаным. У выніку, па прычыне недабору прадукцыі раслінаводства, тэмп росту па вытворчасці валавай прадукцыі склаў толькі 95%, пры прагнозным паказчыку на год - 108,6%. Усяго выраблена прадукцыі на суму больш за 580 мільярдаў рублёў.

Летась сабраны добры ўраджай рапсу і цукровых буракоў.

Атрымана больш за 8 тысяч тон насення рапсу, што больш да ўзроўню 2012 года на 12%.

Ураджайнасць гэтай культуры вышэй за абласны паказчык на 6%, у сярэднім па раёне з 1 гектара сабрана 20,7 цэнтнера насення. 29 цэнтнераў атрымаў саўгас "Лідскі", філіял "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт" - 24,3; СПК "Пескаўцы" - 22,8; СПК "Бердаўка-Агра" - 22,2 цэнтнера з 1 гектара.

Валавы збор цукровых буракоў узрос на 7%, і склаў 72 тысячы тоны. Ураджайнасць карняплодаў склала 400 цэнтнераў.

У пяці гаспадарках: СПК "Бердаўка-Агра", "Беліца-Агра", "Пескаўцы", саўгасе "Лідскі" ўраджайнасць вышэй за раённы паказчык.

Вытворчасць бульбы склала амаль 15 тысяч тон, з аднаго гектара накапана 264 цэнтнеры, што вышэй на 8 цэнтнераў у параўнанні з абласным паказчыкам. Адна з самых высокіх у вобласці атрымана ўраджайнасць бульбы ў саўгасе "Лідскі", якая склала 324 цэнтнеры з 1 гектара.

За 2013 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі на развіццё эканомікі было скарыстана 216,7 мільярда рублёў інвестыцый, тэмп росту да адпаведнага перыяду 2012 года склаў 142%.

Былі ўведзены ў эксплуатацыю дзве новыя малочна-таварныя фермы на 777 дойных кароў у СПК "Ходараўцы-Агра" і СПК "Пескаўцы".

Завершана рэканструкцыя, мадэрнізацыя і тэхнічнае пераабсталяванне першых пускавых комплексаў на 5-ці малочна-таварных фермах (МТФ "Агароднікі" СПК "Бердаўка-Агра", МТФ "Дылева" СПК "Світанак-Мыто", МТФ "Ганчары" СПК "Беліца-Агра", МТФ "Ёдкі" СПК "Ёдкаўскі", МТФ "Більтаўцы" ЛРСУП "Мажэйкава").

Эфектыўнасць галіны жывёлагадоўлі залежыць як ад кармавой базы, так і ад эфектыўнасці зааветэрынарнай службы. Таму нас чакае вялікая праца па прыцягненні высокакваліфікаваных спецыялістаў гэтага кірунку.

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у жывёлагадоўлі дазволіла сельскагаспадарчым арганізацыям да канца 2013 года на ўсіх (11-ці) мадэрнізаваных малочна-таварных фермах сканцэнтраваць 6 тысяч галоў кароў ці 46% ад усяго дойнага статка. Аднак пакуль, нажаль, належнага эфекту мы не маем. Для гэтага неабходна: павялічыць прадуктыўнасць дойнага статка і палепшыць якасць вырабленага малака да ўзроўню "экстра", што дазволіць атрымаць на кожнай тоне дадатковую выручку ў памеры 1 млн. рублёў.

У 2013 годзе філіялам "Дзітва" ААТ "Ліда-хлебапрадукт" была праведзена рэканструкцыя птушнікаў па гадоўлі бройлераў, што дазволіла павялічыць вытворчасць мяса птушкі ў 3,5 разы і атрымаць дадатковую выручку ў суме 12 мільярдаў рублёў.


У мэтах аптымізацыі сезоннага збыту прадукцыі раслінаводства праведзена рэканструкцыя чатырох бульбасховішчаў (СПК "Ёдкі", СПК "Ходараўцы-Агра", ЛРСУП "Мажэйкава", РСУП "Саўгас "Лідскі").

Рэканструкцыя лікёра-гарэлачнага цэха сельскагаспадарчага прадпрыемства "Мажэйкава" дазволіла атрымаць дадатковую выручку ў суме 6,8 мільярда рублёў.

Хачу адзначыць, што ў нашым раёне развіваецца і прыватная форма земляробства. Адным з такіх прадпрымальнікаў з'яўляецца Арлавец Іван Тадэвушавіч. Агароднінную прадукцыю яго фермерскай гаспадаркі круглы год вы бачыце на прылаўках крам. Хочацца, каб такіх гаспадароў было больш на Лідскай зямлі.


Дарагія сябры!

Кажуць, што людзі часта застаюцца самотнымі таму, што будуюць сцены замест мастоў.

Нашы будаўнікі будуюць нам хаты і вытворчыя памяшканні, каб мы жылі і працавалі ў камфортных умовах. А, значыць, былі дабрэй і памяркоўней адзін да аднаго, знаходзілі час і мелі жаданне мець зносіны.

За 2013 год прадпрыемствамі будаўнічага комплексу, а таксама грамадзянамі пабудавана больш за 1000 кватэр. Гэта 9 жыллёва-будаўнічых кааператываў, сацыяльны дом у г. Бярозаўцы, камерцыйны жылы дом па вул. Тухачэўскага, 26 кватэр у сельскагаспадарчых арганізацыях і 287 кватэр індывідуальных забудоўшчыкаў.

Вялікі аб'ём па добраўпарадкаванні, рамонце і тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду выкананы Лідскім ГУП ЖКГ.

Прыводзіліся ў парадак дваровыя тэрыторыі: уладкованы дзіцячыя гульнявыя, спартовыя і гаспадарчыя пляцоўкі, пашыраны праезныя часткі, вызначаны дадатковыя паркавальныя месцы для аўтатранспарту, праведзена рэканструкцыя вонкавага асвятлення. Сёлета гэтыя працы працягваюцца.

У наш час у мікрараёне жылой забудовы па вул. Гастэла заканчаецца будаўніцтва дзіцячага саду на 230 месцаў, вядуцца працы па рэканструкцыі сярэдняй школы № 1 па вул. Кірава. У стадыі завяршэння рэканструкцыя былой прафтэхвучэльні "Нёман" пад вучэльню Алімпійскага рэзерву па вул. Жукава.


Паважаныя ўдзельнікі сходу!

На падтрымку сацыяльнай сферы ў нашым раёне ў 2013 г . выдаткавана 624,4 млрд. рублёў - гэта больш за 67% раённага бюджэту.

Гэта сапраўды вялікія грошы, але гэтыя ўкладанні апраўданы. Мяркуйце самі:

Па выніках абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фэстаў, аглядаў, конкурсаў, спаборніцтваў лідскімі навучэнцамі заваявана 1215 прызавых месцаў.

91 дыплом атрыманы на абласных прадметных алімпіядах, 25 - на рэспубліканскіх. Гэта лепшы вынік сярод раёнаў Гарадзенскай вобласці.

Навучэнцы Лідскай гімназіі Ракуць Мікіта і Швакель Ксенія сталі пераможцамі алімпіяды саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць".

Вядучыя пазіцыі па якасці адукацыі не толькі ў раёне, вобласці, але і ў рэспубліцы займае гімназія №1 г. Ліды (дырэктар Зайцава Наталля Андрэеўна). Калектыў установы па выніках працы за 2013 год узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Цешаць поспехі лідскіх выпускнікоў на цэнтралізаваным тэставанні. З 24 стобальных сертыфікатаў, атрыманых выпускнікамі вобласці, 7 - у лідскіх навучэнцаў, пры гэтым Тузіна Кацярына, выпускніца Лідскай гімназіі, атрымала стобальныя сертыфікаты па двух прадметах.

Апанасенка Ларыса Мікалаеўна, настаўнік хіміі гімназіі № 1 г. Бярозаўкі, стала адным з лепшых педагогаў у рэспубліцы па выхаванні культуры энергазахавання ў навучэнцаў.

У 2013 годзе Лідскі раён стаў пераможцам (1 месца) абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Дабрыдзень, свет!".

Варта адзначыць актыўнае супрацоўніцтва навучальных арганізацый з грамадскімі аб'яднаннямі ветэранаў афганскай вайны і ваенных маракоў. У выніку ў лютым мінулага года ў сярэдніх школах №11 і №10 адкрыліся адпаведныя музейныя экспазіцыі.


Нашы спартоўцы, выступаючы на спаборніцтвах рознага ўзроўню, у тым ліку і міжнароднага, паказваюць стабільна высокія вынікі, даказваючы, што Лідская зямля была і застаецца багатай на спартовыя таленты. Можна адзначыць дасягненні:

- Паўла Шурмея, які заняў I месца на чэмпіянаце Еўропы і II месца на чэмпіянаце Свету па веславанні;

- Карыны Шыпіла, што заняла III месца на першынстве Еўропы па акадэмічным веславанні сярод юніёраў;

- Іны Роік, якая заняла II месца на Еўразійскіх юнацкіх спартовых гульнях па вольнай барацьбе;

У 2013 г. чэмпіёнамі Рэспублікі Беларусь сталі: Наталля Карэйва - лёгкая атлетыка, Валер Паленскі - вольная барацьба, Віталь Горшва і Яўген Крывашэй - акадэмічнае веславанне;

Усяго нашымі спартоўцамі заняты 183 прызавыя месцы на спаборніцтвах рэспубліканскага і 660 - абласнога рангу.

Тым не менш, на мінулай зімовай алімпіядзе лідзян у нацыянальнай камандзе не было. Але ў нас ёсць яшчэ чатыры гады - вялікае поле дзейнасці для нашых трэнераў і спартоўцаў. Тым больш, што матэрыяльная база ў нас адпавядае высокім стандартам.


Дарагія сябры!

Добра, калі людзі займаюцца справай па душы. Тады і вынікі цешаць усіх. Святочныя мерапрыемствы мінулага года, асабліва ярка - 690-годдзе г. Ліда, у чарговы раз паказалі велізарны творчы патэнцыял лідзян. Як сказаў адзін з нашых замежных гасцей: "Сапраўдную Беларусь я ўбачыў у Лідзе".

Па выніках працы за 2013 г. лепшымі ў вобласці прызнаны: Раённы Палац культуры (дырэктар Тур Ірына Эдуардаўна), Цэнтральная раённая бібліятэчная сістэма (дырэктар Саўсян Ірына Іванаўна), Лідская дзіцячая мастацкая школа (дырэктар Грышкевіч Валянціна Сяргееўна), Лідскі дзяржаўны музычны каледж (дырэктар Серакова Алена Віктараўна).

Другое месца ў вобласці занялі: Лідскі гістарычна-мастацкі музей (дырэктар Драб Ганна Мікалаеўна) і раённы метадычны цэнтр (дырэктар Беразун Ірына Яўгенаўна).

Дэбютам мінулага года па праве можна назваць Ксенію Малачко, выхаванку Бярозаўскага Дома культуры, якая годна прадставіла Лідчыну на рэспубліканскім конкурсе "Спеўныя гарады".

Па заканчэнні афіцыйнай часткі сходу творчыя калектывы Лідчыны яшчэ раз пакажуць свой талент і жаданне ствараць нам добры настрой.


Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Я рады, што праведзеныя мерапрыемствы, немалыя фінансавыя сродкі, накіраваныя на сацыяльную абарону грамадзян, даюць станоўчыя вынікі.

Упершыню за апошнія 20 гадоў натуральны прырост насельніцтва ў 2013 годзе ў Лідскім раёне склаў "+"64 чал., у аналагічным перыядзе 2012 г. натуральнае змяншэнне насельніцтва складала "-"69 чал. За 2013 год у раёне нарадзілася 1 838 дзяцей, гэта на 54 дзяцей больш, чым у 2012 годзе. Смяротнасць зменшылася на 79 чалавек ці 4,3%.

Шмат у чым гэтым падзеям садзейнічае паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання. Летась адкрыты другія кардыялагічнае аддзяленне і аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Завершаны рамонт Першамайскай участковай лякарні, кардыялагічнага і траўматалагічнага аддзяленняў.


Прыярытэтнай задачай бягучага года з'яўляецца забеспячэнне напаўнення раённага бюджэту для таго, каб вырашаць праблемы лідзян. А менавіта: далейшая рэканструкцыя аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы, гарадскіх устаноў адукацыі, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, вуліц, капітальны рамонт жыллёвага фонду.

Аднак гэты год пачынаецца складана. Многія арганізацыі паказваюць страты, а гэта значыць, што трэба перагледзець свае прыярытэты, завяршыць пачатыя праекты, суцішыць свае апетыты, навучыцца жыць у сучасных умовах.


Адмысловыя патрабаванні да супрацоўнікаў сілавых структур. Нажаль, па ранейшаму маюць месца факты страт на пажарах, не змяншаецца ўзровень злачыннасці. Гэта трывожны званок. І сёлета мы проста абавязаны змяніць сітуацыю.

Тым больш, што нашы вайскоўцы заўсёды адрозніваліся высокай баявой і палітычнай падрыхтоўкай. Напрыклад, лётчыкам 116-й авіяцыйнай базы даўно стала па сілах выкананне складанага манеўру - пасадка на аэрадромны ўчастак дарогі, годна яны выявілі сябе ў стратэгічных вучэннях "Захад-2013", якія праводзіліся сумесна з Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі. Лідскімі памежнікамі ў 2013 г. затрыманы больш за 50 парушальнікаў Дзяржаўнай мяжы і 500 парушальнікаў памежнага заканадаўства, а так-сама таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, прызначаных для незаконнага ўвозу-вывазу, на суму больш за 10 млрд. рублёў.

Падзеі, якія адбываюцца ў сумежных і далёкіх ад нас краінах паказваюць, наколькі далікатны свет. Давайце на іх памылках вучыцца берагчы тое, што мы маем. Менш за месяц засталося да завяршэння выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Я прашу вас адказна паставіцца да свайго выбарчага права і прыняць удзел у галасаванні. Спадзяюся, што новы дэпутацкі склад будзе працаздольным і ініцыятыўным, дапамагаць уладам вырашаць вашы запыты.

Дарагія сябры!

Жыццёвыя сітуацыі часам прымушаюць нас знаходзіцца на грані. Але ў роўнай ступені на грані правалу і на грані поспеху. Усё залежыць толькі ад таго, што мы зрабілі да таго, як падысці да гэтай грані.

Быць можа, мінулы год атрымаўся не такім, як хацелася б, але, адназначна, ён прынёс нам досвед. А досвед - неацэнны. Калі мы жадаем дамагчыся іншых вынікаў, значыць трэба навучыцца дзейнічаць па-іншаму. Давайце скарыстаемся назапашанымі навыкамі. Будзем ствараць сваё жыццё самастойна, вучыцца браць на сябе адказнасць за сваё жыццё і дасягаць жаданых мэтаў.


Пра вынікі спаборніцтва працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2013 годзе

Абмеркаваўшы вынікі працы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Лідскага раёна за 2013 год, Лідскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Уручыць Ганаровы дыплом першай ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 30 (трыццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 7 (сем) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - ААТ "Лідскія харчовыя канцэнтраты" (генеральны дырэктар Кіжук Аляксандр Яўгенавіч);

будаўніцтва - даччынаму прадпрыемству "Лідская ПМК-169" Гарадзенскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд" (дырэктар Лабецкі Ўладзімір Уладзіслававіч);

гандлю - унітарнаму камунальнаму прадпрыемству Крама №1 "Дом гандлю" (дырэктар Касяк Валер Генрыхавіч);

адукацыі - дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліда" (дырэктар Фанасаў Сяргей Анатолевіч).


2. Уручыць Ганаровыя дыпломы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый у сферы:

аховы здароўя - атарыналарынгалагічнаму аддзяленню ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" (загадчык Палонская Наталля Іванаўна);

за працу па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый і ўтрыманне жыллёвага фонду - Лідскаму гарадскому ўнітарнаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркі (дырэктар Саўко Сяргей Янавіч);

у пастаноўцы ідэалагічнай працы ў працоўным калектыве - установе аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" (галоўны лекар Эйсмант Генрых Эдмундавіч);

культуры - Лідскаму раённаму Палацу культуры (дырэктар Тур Ірына Эдуардаўна);

фізкультурна-аздараўленчай працы - дзяржаўнай установе "Лідская дзіцяча-юнацкая спартовая школа па хакеі з шайбай" (дырэктар Вострыкаў Юры Пятровіч).


3. Уручыць Ганаровыя дыпломы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за другое месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - замежнаму прадпрыемству "Белтэкс Оптык" (дырэктар Рабінчук Валер Сяргеевіч);

сельскай гаспадаркі - фермерскай гаспадарцы "Арловец" Лідскага раёна (кіраўнік Арловец Іван Тадэвушавіч).


4. Уручыць Ганаровыя дыпломы трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за першае месца сярод арганізацый у сферы:

дашкольнай адукацыі - дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 7 г. Ліды" (якім кіруе Новік Аліна Іванаўна);

малога і сярэдняга бізнэсу - сумеснаму таварыству з абмежаванай адказнасцю "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" (генеральны дырэктар Вялікін Анатоль Леанідавіч);

сельскагаспадарчых падраздзяленняў: малочна-таварнай ферме "Далекія" філіяла "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт" (загадчык Кацмаер Галіна Іосіфаўна).


5. Уручыць Ганаровыя дыпломы трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за трэцяе месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - ААТ "Лідаграпраммаш" (дырэктар Плаўскі Алег Альфрэдавіч).


6. Занесці на раённую дошку Пашаны працаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, якія дамагліся найлепшых паказчыкаў па выніках года, з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 3 (трох) базавых велічынь:

Бак Алену Анатольеўну - аператара малокасховішча кансервавага цэха ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Белана Сцяпана Сцяпанавіча - наладчыка абсталявання аптычнай вытворчасці чацвёртага разраду замежнага прадпрыемства "Белтэкс Оптык";

Багатка Іяланту Зыгмундаўну - загадчыка дзяржаўнай установай адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці п. Дзітва";

Бутурля Галіну Станіславаўну - рабочую па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўласніцтваў жыллёва-эксплуатацыйнай службы № 5 Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Вардзіса Ігара Мікалаевіча - трэнера-выкладчыка Лідскага філіяла ўстановы адукацыі "Гарадзенская дзяржаўная вучэльня алімпійскага рэзерву";

Вараноўскага Мар'яна Мар'янавіча - машыніста аўтагрэйдара дарожна-будаўнічага кіравання № 24 ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст № 6";

Глыздову Тацяну Міхайлаўну - настаўніцу рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 1 г. Ліда";

Жамойціна Аляксандра Аркадзевіча - старэйшага прапаршчыка ўнутранай службы, старэйшага кіроўцу групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гарадзенскае абласное кіраванне Міністэрствы па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";

Карпа Сяргея Пятровіча - муляра чацвёртага разраду будаўнічага кіравання №104 ААТ "Будаўнічамантажны трэст № 19";

Кярнея Лявона Віктаравіча - аператара на дагадоўванні буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Світанак-Мыто";

Кірмеля Паўла Аляксандравіча - гвардыі старэйшага лейтэнанта, начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту аддзялення баявой падрыхтоўкі 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіяцыйнай базы;

Карнея Ўладзіміра Ўладзіміравіча - апаратчыка атрымання лакаў і эмаляў на полімерызацыйных смолах і эфірах цэлюлозы вытворчасці № 2 ААТ "Лакафарба" г. Ліда;

Красоцкую Алену Іосіфаўну - аператара машыннага даення філіяла "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт";

Лук'ян Вольгу Віктараўну - навуковага супрацоўніка дзяржаўнай установы "Лідскі гістарычна-мастацкі музей";

Міхаловіча Зміцера Валяр'янавіча - прапаршчыка міліцыі, міліцыянера-кіроўцу аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама;

Плаўскую Надзею Мікалаеўну - сацыяльнага працаўніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на хаце дзяржаўнай установы "Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва";

Рыбачука Віктара Леанідавіча - інжынера па ахове працы службы аховы працы вайсковай часткі 1234;

Савасцюк Людмілу Станіславаўну - прадаўца чацвёртага разраду крамы аграгарадка Дворышча Лідскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Цішук Святлану Сямёнаўну - выдзімальніка шклавырабаў цэха крышталю ААТ "Шклозавод "Нёман";

Урбановіч Лілею Чаславаўну - разьбяра на агні цэха крышталю ААТ "Шклозавод "Нёман";

Хітрун Алу Лявонаўну - майстра пральні № 2 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Лідскі камбінат побытавых паслуг";

Халяўскага Андрэя Войцехавіча - токара чацвёртага разраду ААТ "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш";

Яскуця Валера Францавіча - лекара-хірурга хірургічнага аддзялення стаматалагічнай паліклінікі ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Яцкевіча Казіміра Раманавіча - кіроўцу аўтамабіля катэгорыі "Д" першага класу філіяла "Аўтобусны парк № 2 г. Ліда" ААТ "Гроднааблаўтатранс".


7. Узнагародзіць Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Барташэвіча Мікалая Іванавіча - абвальшчыка мяса пятага разраду каўбаснага цэха ААТ "Лідскі мяса-камбінат";

Беняша Ігара Міхайлавіча - цясляра чацвёртага разраду будаўнічага кіравання № 175 ААТ "Будаўніча-мантажны тэст № 19";

Васількевіч Аліну Міхайлаўну - медыцынскую сястру (старэйшую) гарадской паліклінікі № 2 установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Ягорову Галіну Аляксандраўну - загадчыка аптэкі № 37 в. Ваверка цэнтральнай раённай аптэкі № 146 Лідскага раёна Гарадзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя";

Жылінскую Алену Іванаўну - дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў";

Захватовіча Рыгора Ўладзіміравіча - фрэзероўшчыка рамонтна-будаўнічага цэха № 6 ААТ "Лідская абутковая фабрыка";

Івашэвіч Наталлю Ігараўну - начальніка вытворчасці даччынага прадпрыемства "Лідабудканструкцыя" Гарадзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд";

Каладзінскую Вольгу Сцяфанаўну - начальніка аддзялення паштовай сувязі Ліда-13 Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта";

Каржову Алену Іванаўну - галоўнага інжынера філіяла "Лідскі хлебазавод" ААТ "Гроднахлебпрам";

Каржуева Аляксандра Мікалаевіча - майстра ўчастка цэха сталярна-будаўнічых вырабаў ААТ "Ліда-будматэрыялы";

Кароль Людмілу Вітольдаўну - шэф-кухара дзяржаўнай установы "Лідскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых";

Кот Ганну Баляславаўну - аператара машыннага даення раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прад-прыемства "Саўгас "Лідскі";

Курыла Наталлю Аляксееўну - намесніка дырэктара па навучальна-метадычнай працы дзяржаўнай установы адукацыі "Ліцэй №1 г. Ліды";

Лях Ірыну Валяр'янаўну - выдзімальніка шклавырабаў цэха бясколернага шкла ААТ "Шклозавод "Нёман";

Амельяновіча Дзмітрыя Васільевіча - начальніка цэха ўзнаўлення свінагадоўчага комплексу "Прагрэс" ААТ "Лідахлебапрадукт";

Ракуця Мікіту Аляксандравіча - навучэнца 11-га класа дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Ліда";

Санюка Генадзя Іосіфавіча - трактарыста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Беліца-Агра";

Хрышчановіча Іосіфа Пятровіча - ліцейніка металаў і сплаваў чацвёртага разраду плавільна-залівальнага ўчастка ліцейнага цэха ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод";

Шванкоўскага Аляксандра Казіміравіча - слесара па рамонце рухомага саставу лакаматыўнага дэпо Ліда транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі";

Ясюлевіча Іосіфа Іванавіча - машыніста экскаватара вытворчасці вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


8. Узнагародзіць Падзячным лістом старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Аніська Марыну Вацлаваўну - маляра чацвёртага разраду даччынага прадпрыемства "Лідская перасоўная механізаваная калона № 169" Гарадзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд";

Бубен Ірыну Барысаўну - тэхніка па ўліку лакаматыўнага дэпо Ліда транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі";

Валынец Марыю Юльянаўну - аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ёдкаўскі";

Гебеня Віктара Зыгмундавіча - наладчыка холадна-штамповачнага абсталявання чацвёртага разраду нарыхтоўча-прэсавага цэха № 4 ААТ "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш";

Дружыніна Яўгенія Фаміча - спецыяліста першай катэгорыі аддзялення сродкаў і сістэм аховы Лідскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Кудзі Севасцьяна Ігаравіча - дырэктара дзяржаўнай установы "Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2 г. Ліда";

Масюкевіча Антона Янавіча - выкладчыка ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж";

Мацюка Анатоля Эдуардавіча - настаўніка фізікі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліды";

Мілевіч Яніну Міхайлаўну - машыніста рэзальных машын Гарадзенскага абласнога ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства "Лідская друкарня";

Паўлюкоўскую Лілею Аляксандраўну - аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ходараўцы-Агра";

Руднік Марыю Мікалаеўну - апаратчыка ўпарвання, згушчэння прадуктаў пятага разраду цэха сухога абястлушчанага малака ААТ Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Русакова Андрэя Сяргеевіча - слесара аварыйна-аднаўленчых работ у вобласці газазабеспячэння вытворчага кіравання "Лідамежрайгаз";

Рынду Аляксандра Ўладзіміравіча - лекара-тэрапеўта, загадчыка тэрапеўтычным аддзяленнем установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая лякарня";

Сянкевіча Яўгена Альфрэдавіча - электрагазазваршчыка пятага разраду вытворчасці камунальных кацельных і цеплавых сетак Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Стрэж Алену Віктараўну - педагога дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі";

Чарняка Віктара Канстанцінавіча - слесара механазборачных работ чацвёртага разраду слясарна-механічнага цэха ААТ "Лідскія аўтобусы "Нёман";

Шэўка Тацяну Віктараўну - загадчыка складамі аддзела лагістыкі г. Ліда ААТ "Лідскае піва";

Шунько Святлану Сямёнаўну - выкладчыка рускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны прафесійны ліцэй меліярацыйнага будаўніцтва";

Юргілевіч Алу Леанідаўну - намесніка начальніка вытворчай лабараторыі ААТ "Лідскія харчовыя канцэнтраты";

Ясюкайціса Лявона Іосіфавіча - майстра лесу Ваверскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Лідскі лясгас".


9. Узнагародзіць Дыпломам Лідскага раённага выканаўчага камітэта з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 2 (дзвюх) базавых велічынь:

Жылінскую Тацяну Рамуальдаўну - паліроўшчыка цэха № 1 ААТ "Завод "Оптык";

Заблоцкага Аляксея Мечыслававіча - тынкоўшчыка чацвёртага разраду будаўнічага ўчастка закрытага акцыянернага таварыства "Каскад";

Ёдку Пятра Станіслававіча - аператара таварнага цэха нафтабазавай гаспадаркі і АЗС ААТ "Ліда-нафтапрадукт";

Кудла Лілею Антонаўну - аператара на дагадоўванні маладняку буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Беліца-Агра";

Лункевіча Казіміра Казіміравіча - ветэрана працы;

Магільніцкага Віталя Генрыхавіча - старэйшага майстра па рамонце абсталявання транспартнага цэха ААТ "Торфабрыкетны завод Лідскі";

Мінкевіча Паўла Юзафавіча - інжынера лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прыстасаванняў участка гарадской тэлефоннай сеткі Лідскага раённага вузла электрычнай сувязі Гарадзенскага філіяла "Белтэлеком";

Місевіч Ганну Вацлаваўну - лекара-эндакрынолага тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Апанасенка Ларысу Мікалаеўну - настаўніцу хіміі дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Бярозаўкі";

Пуйдака Аляксандра Станіслававіча - аператара станкоў з праграмным кіраваннем трэцяга разраду нарыхтоўчага цэха ААТ "Лідаграпраммаш";

Сямашку Юрыя Віктаравіча - старэйшага электрамеханіка Лідскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чы-гункі";

Смоліча Яўгена Іванавіча - аператара на дагадоўванні маладняку буйной рагатай жывёлы Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава";

Саўсян Ірыну Іванаўну - дырэктара Лідскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы;

Урбановіч Аляксандру Сяргееўну - выхаванку дзяржаўнай установы "Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2 г. Ліды";

Шкуль Тацяну Сцяпанаўну - майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны прафесійны політэхнічны ліцэй";


10. Узнагародзіць грашовай прэміяй у памеры 2 (дзвюх) базавых велічынь:

Анціпава Аляксея Андрэевіча - удзельніка моладзевага атрада аховы правапарадку Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі";

Бабіча Сяргея Іванавіча - электраманцёра па эксплуатацыі размеркавальных сетак Лідскага раёна электрычных сетак філіяла "Лідскія электрычныя сеткі" Гарадзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга";

Барташэвіча Вікенція Вікенцьевіча - кіроўцу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Пескаўцы";

Беняш Людмілу Эдвардаўну - аператара на адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Бердаўка-Агра";

Бердніка Сяргея Аляксандравіча - мантажніка вонкавых трубаправодаў ААТ "Лідагазбуд";

Вайткуна Віталя Сцяпанавіча - трактарыста ААТ "Торфабрыкетны завод "Дзітва";

Віднікевіч Вольгу Сяргееўну - педагога сацыяльнай дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 12 г. Ліда";

Варону Дануту Эдмундаўну - оптыка цэха № 4 ААТ "Завод "Оптык";

Гардзея Міхаіла Аляксандравіча - аператара на дагадоўванні маладняка буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ходараўцы-Агра";

Гінцэвіч Вольгу Ўладзіміраўну - прадаўца шапіка №4 г. Ліда Лідскага міжраённага аддзялення "Гроднааблсоюздрук";

Глушкевіча Ўладзіслава Іванавіча - трактарыста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Бердаўка-Агра";

Дуля Віктара Станіслававіча - кіроўцу другога класа даччынага прадпрыемства "Лідская перасоўная механізаваная калона № 170" Гарадзенскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд";

Еўзікава Зміцера Міхайлавіча - апаратчыка сінтэзу цэха па вытворчасці лакаў на кандэнсацыйных смолах цэха № 5 ААТ "Лакафарба" г. Ліды;

Жыгала Галіну Іванаўну - аператара пульта кіравання мукамольнага цэха ААТ "Лідахлебапрадукт";

Жылевіча Іосіфа Станіслававіча - кіроўцу трэцяга класа рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааўтадар" філіяла дарожна-эксплуатацыйнага кіравання № 55;

Жукоўскага Віктара Віктаравіча - трактарыста дарожна-рамонтнага будаўнічага кіравання № 157 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гродна-аблдарбуд";

Жукаву Тацяну Аляксандраўну - аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Світанак-Мыто";

Зянкевіч Алену Міхайлаўну - прадаўца шостага разраду кафетэрыя "На хвілінку" ўнітарнага камунальнага прадпрыемства гандлёвага цэнтра "Патстдам" г. Ліда;

Касюкевіча Івана Іванавіча - машыніста экскаватара будаўнічага кіравання № 133 ААТ "Будаўніча-мантажнага трэста № 19";

Караманаву Наталлю Аляксандраўну - трэнера-выкладчыка дзяржаўнай установы "Комплексная дзіцяча-юнацкая спартовая школа № 4 г. Ліды";

Казлоўскага Сяргея Канстанцінавіча - муляра ААТ "Будвектар";

Карабача Алега Ўладзіміравіча - мастаўшчыка ААТ "Лідскае рамонтна-будаўнічае прадпрыемства № 17";

Карогвіча Міхаіла Макаравіча - мантажніка санітарна-тэхнічных работ філіяла "Лідскае мантажнае кіраванне ААТ "Белсантэхмантаж-2";

Крывеня Валянціну Віктараўну - майстра вытворчага ўчастка даччынага прадпрыемства "Мінойтаўскі рамонтны завод" Гарадзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка";

Лапко Ірыну Іванаўну - працэдурную медыцынскую сястру першага псіхіятрычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя "Абласная псіханеўралагічная бальніца "Астроўля";

Лук'ян Людмілу Ўладзіміраўну - аператара на дагадоўванні маладняку буйной рагатай жывёлы раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас "Лідскі";

Маткевіч Тарэзу Валяр'янаўну - загадчыцу сталовай унітарнага камунальнага прадпрыемства "Камбінат школьнага сілкавання";

Міцкевіча Віктара Юльянавіча - аператара па дагадоўванні маладняку буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Пескаўцы";

Аброшка Аксану Ўладзіміраўну - загадчыка малочна-таварнай фермы "Більтаўцы" Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава";

Паўлоўскую Надзею Сцяпанаўну - вядучага інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела ўнітарнага прадпрыемства "Лідская дарожна-будаўнічая перасоўная механізаваная калона № 72";

Рымжу Віталя Валяр'янавіча - тынкоўшчыка ААТ "Лідарамбуд № 4";

Рум Ірыну Вячаславаўну - загрузчыцу сыравіны ААТ "Лідлён";

Рума Юрыя Тадэвушавіча - тавараведа аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ААТ "Лідская мэблевая фабрыка";

Сямёнава Анатоля Аляксеевіча - слесара па рамонце абсталявання цеплавых сетак пятага разраду раёна цеплавых сетак філіяла "Лідскія цеплавыя сеткі" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднаэнерга";

Серафімка Марыю Людвігаўну - аператара на адкорме маладняку буйнай рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ёдкаўскі";

Станкевіча Юрыя Францавіча - кіроўцу аддзела аўтатранспарту ААТ "Лідахлебапрадукт";

Санцэвіч Тамару Паўлаўну - галоўнага бухгалтара філіяла "Будаўніча-мантажнага кіравання № 2" ААТ "Будаўніча-мантажны трэст Белпалівабуд";

Субоціна Пятра Мікалаевіча - кіроўцу даччынага ўнітарнага Лідскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Гроднамеліяводгас";

Тарасевіча Юрыя Яраслававіча - ацынкоўшчыка трэцяга разраду дзяржаўнага прадпрыемства "Конус" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі на-вук Беларусі па механізаванні сельскай гаспадаркі";

Урбановіча Аляксея Іванавіча - аператара на дагадоўванні маладняку буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ходараўцы-Агра";

Харошку Мікалая Мікалаевіча - фрэзероўшчыка трэцяга разраду механічнага цэха ААТ "Лідаграпраммаш";

Цыбульскага Андрэя Міхайлавіча - муляра чацвёртага разраду прыватнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская перасоўная механізаваная калона";

Чаплю Люцыю Іванаўну - прадаўца 6 разраду крамы № 12 "Свiтанак" ААТ "Гандлёва-вытворчая фірма "Ліда";

Чарнову Ірыну Станіславаўну - загадчыка малочна-таварнай фермы "Дакудава" сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ёдкаўскі";

Шэўчык Наталлю Мікалаеўну - памочніка дырэктара ААТ "Шклозавод "Нёман";

Шахоўскага Паўла Мікалаевіча - інструктара-метадыста Лідскага раённага вузла электрычнай сувязі Гарадзенскага філіяла "Белтэлекам";

Шушко Івана Ўладзіміравіча - апаратчыку вакуум-гарызантальных катлоў ААТ "Лідскі ветсанутыльзавод";

Юрэвіча Рамана Часлававіча - чысцільшчыка вытворчасці № 2 ААТ "Лакафарба" г. Ліды;

Яблонскую Алену Антонаўну - выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 7 г. Ліды";

Ягелу Паўла Ўладзіслававіча - манцёра каляі Лідскай дыстанцыі каляі транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі".

11. Прэміяванне ў памеры 100 000 000 (сто мільёнаў) рублёў зрабіць за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў райвыканкама паводле каштарысу выдаткаў (прыкладаецца).

12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні райвыканкама Глаўніцкага А.Т.

Старшыня А.М. Астроўскі.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка справамі Р.М. Нікіпарчык.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX