Вярнуцца: Эканоміка

Лідчына ў 2014 годзе


Дадана: 29-06-2015,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 1(69) - 2015.



Лідскаму раёну - 75 гадоў

Выступ старшыні Лідскага райвыканкама М.К. Карповіча 20.02.2015 г. на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 75-годдзю ўтварэння Лідскага раёна і падвядзенню вынікаў працы за 2014 г.

Дарагія лідзяне!

Паважаныя госці!

Усіх сардэчна віншую з юбілеем утварэння Лідскага раёна.

З юбілеем утварэння найбуйнейшага рэгіёна ў Гарадзенскай вобласці, які мае добрую славу ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Лідчыне споўнілася 75 гадоў.

75 гадоў - дата, якая прымушае задумацца не столькі пра хуткаплыннасць часу, колькі пра каштоўнасць жыцця чалавека, пра яго ролю ў развіцці роднага краю. Мы радыя, што на імпрэзе прысутнічаюць тыя, хто ўдзельнічаў у станаўленні нашага рэгіёна, людзі, якія пераадольвалі перашкоды і стваралі перамогі нашага краю. Яны ў гэтай зале, і давайце іх павітаем!

На некалькі хвілін перанясёмся ў гісторыю.

15 студзеня 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР быў утвораны Лідскі раён. Тады ён быў у складзе Баранавіцкаай вобласці.

У тым жа 1940-м годзе горад Ліда і Лідскі раён падзелены на самастойныя адміністрацыйныя адзінкі: горад і раён. На тэрыторыі раёна былі ўтвораны 20 сельсаветаў.

У той час у раёне працавалі фанерная фабрыка, 4 цагельні, шклозавод у Бярозаўцы, машынна-трактарная станцыя, млыны.

На пачатковым этапе раён развіваўся як аграрны. Арганізаваны два саўгасы: племсаўгас "Тарнова", саўгас "17 верасня" ў Малым Мажэйкаве і 11 калектыўных гаспадарак.

Нажаль, Вялікая Айчынная вайна перакрэсліла планы развіцця сельскай гаспадаркі. У чэрвені 1941 г. раён быў акупаваны нямецкімі войскамі.

Лідзяне абаранялі Радзіму на перадавой і актыўна вялі барацьбу ў падполлі.

У 1942 годзе адным з першых не толькі на Лідчыне, але і на Гарадзеншчыне, быў арганізаваны партызанскі атрад імя Варашылава. Пазней ён перарос у брыгаду. У канцы года быў арганізаваны партызанскі атрад "Іскра". У красавіку 1943 г. утвораны Лідскі міжраённы цэнтр на чале з Яўхімам Гапеевым.

У барацьбе з ворагам вызначыліся камандзіры партызанскіх атрадаў Макараў Пётр Кузьміч, Коннаў Аляксандр Андрэевіч, Пралыгін Іван Аляксандравіч, Панчанкаў Віталь Ільіч і інш.

У ліпені 1944 г. сіламі войскаў 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Аслікоўскага Мікалая Сяргеевіча горад Ліда і Лідскі раён былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх войскаў. У 1960 - 80-х гадах дваццаці чатыром ваярам і партызанам Лідскай зоны прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін горада". Сёння ў памяць пра загінулых усталяваны помнікі і абеліскі, імёнамі герояў вялікай перамогі названы вуліцы горада. У 2009 годзе горад Ліда ўзнагароджаны ганаровай граматай і вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Памяць пра ўсіх, хто ваяваў за нашу Радзіму, хто жыў у гэтыя ліхія часы і не дажыў да нашых дзён, будзе жыць у нашых сэрцах.

У ліпені 1944 г. на беларускую зямлю прыйшло мірнае жыццё. У гэтым жа годзе на Лідчыне была адноўлена савецкая ўлада і даваенная адміністрацыйная структура. Раён быў уключаны ў склад Гарадзенскай вобласці. Не гледзячы на тое, што Лідская зямля да самай перамогі заставалася прыфрантавой зонай, раён падымаўся з руін, у цяжкай працы ўставаў на ногі.

Складаны і супярэчлівы шлях развіцця прайшло пасля вайны сялянства. Сельская гаспадарка была ў найболей цяжкім становішчы. Матэрыяльная база яе была практычна знішчана.

У 1948 годзе быў утвораны першы паваенны калгас у маёнтку Жырмуны. У наступным - 49-м годзе з'явіліся калгасы яшчэ ў сямі вёсках: Дворышча, Даліна, Гуды, Воўкаўцы, Аўсядава, Сялец, Агароднікі.

У в. Ёдкі быў арганізаваны калгас імя Молатава; у Навіцкіх - імя Чкалава; у Калясішчы - "Запаветы Ільіча"; у Пяцюлеўцах - імя Чапаева; у вёсках Траццякоўцы, Шайбакі, Навапрудцы - "Іскра"; у Астроўлі і Даліне - "Новае жыццё". У 1952 годзе яны аб'ядналіся ў адзін - "Запаветы Ільіча". Пад кіраўніцтвам Сліўкіна Васіля Кузьміча гаспадарка стала першым у Гарадзенскай вобласці калгасам-мільянерам. Васіль Кузьміч узнагароджаны ордэнам "Працоўнага Чырвонага сцяга", Вялікім срэбным медалём і Малым срэбным медалём ВДНГ. Гэта быў найвысокі ўзровень ацэнкі працы нашых землякоў.

Мы сёння павінны ўспомніць імёны лепшых кіраўнікоў сельгасарганізацый 60-х - 80-х гадоў: гэта Новікаў Алег Цімафеевіч, Дудко Сяргей Рыгоравіч, Каранюк Аляксандр Аляксандравіч.

Найвышэйшым дзяржаўным званнем Героя сацыялістычнай працы былі ганараваны Вацлаў Слука - жывёлавод саўгаса "Тарнова", Алена Ярмантовіч - звенявая па льнаводству калгаса "Сцяг саветаў".

За добрасумленную працу і ўнёсак у развіццё раёна дзяржаўныя ўзнагароды і званні маюць многія жыхары раёна. Нажаль, сёння няма магчымасці назваць усіх па прозвішчах. Мы бязмежна шануем ваш годны ўнёсак у развіццё Лідчыны.

У паваенны час і да 2004 года Лідскі раён і горад Ліда развіваліся як дзве самастойныя адміністрацыйныя адзінкі.

Прамысловую галіну раёна пасля вайны практычна прадстаўляў толькі Бярозаўскі шклозавод. Падчас вайны завод быў разбураны. Пачаўся перыяд аднаўлення: вялося будаўніцтва новых цэхаў і ўчасткаў. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву, працы тысяч майстроў шкляной вытворчасці, я паўтару "тысяч". Ён са звычайнай "лясной гуты", якіх у Беларусі было шмат, ператварыўся ў адно з вядучых прадпрыемстваў шкляной прамысловасці ў былым СССР. Развіваўся і пасёлак Бярозаўка, які ў 1995 годзе атрымаў статус горада. Мы глыбока ўдзячныя тым, хто кіраваў прадпрыемствам у розныя гады, гэта - Карзюк Сяргей Лук'янавіч, Пашук Мікалай Фёдаравіч, Жыгала Анатоль Лявонцьевіч.

З кастрычніка 1944 года ў раёне аднавіла працу Лідская машынна-трактарная станцыя, якая пазней называлася "Сельгастэхнікай".

Адразу пасля вайны быў створаны Лідскі лясгас. З 1966 па 1990 год яго ўзначальваў Салавей Павел Васільевіч.

Такой была прамысловасць Лідскага раёна да канца 50-х гадоў.

З 1958 года пачыналася гісторыя Мінойтаўскага рэмзавода. Гэта была Мінойтаўская рамонтна-трактарная станцыя, далей былі шматразовыя пераназванні арганізацыі. Пачынальна з канца 70-х гадоў прадпрыемства было лепшым па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі ў сістэме "Сельгастэхніка", неаднаразова ўзнагароджвалася і было пераможцам сацспаборніцтваў. З 2001 года прадпрыемства стала Мінойтаўскім рамонтным заводам. Асвоена вытворчасць паваротных плугоў, якія заваёўвалі залатыя медалі на міжнародных выставах у Маскве і Астане. Мы з павагай успамінаем імя Дзякевіча Антона Паўлавіча.

У канцы 50-х гадоў у Лідскім раёне пачалі весціся торфараспрацоўкі.

У 1957 годзе створана торфапрадпрыемства "Дакудаўскае", якое праз два гады было пераназвана ў "40 гадоў БССР". У 1964 годзе быў утвораны пасёлак Першамайскі. Прадпрыемства "40 гадоў БССР" было першым прадпрыемствам у Лідскім раёне, узнагароджаным ордэнам "Працоўнага Чырвонага сцяга". Гэта быў 1971 год, і кіраваў ім Калабухаў Фёдар Васільевіч. Пазней больш за 20 гадоў на пасадзе дырэктара прапрацаваў Тыранаў Віктар Васільевіч.

У 70-я гады пад кіраўніцтвам Снітко Івана Сцяпанавіча запушчаны першы брыкетны цэх завода "Дзітва". Прадпрыемства таксама было лепшым у Беларусі. 30 гадоў прадпрыемствам кіраваў Басько Аркадзь Мікалаевіч, які жыў жыццём завода і пасёлка Дзітва.

Першая прадукцыя льнозавода выйшла ў 1971 годзе. Разам з ім паўстаў і развіваўся населены пункт Даржы. Ля вытокаў развіцця прадпрыемства і пасёлка стаяў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Лукін Фёдар Паўлавіч.

У 1986-м годзе заснаваны Ветсанутыльзавод.

У 1960-1980-я гады пачала інтэнсіўна развівацца сельская гаспадарка. Будаваліся новыя жывёлагадоўчыя фермы, механічныя майстэрні, дамы, клубы, ФАП-ы, крамы, дзіцячыя садкі і школы.

Усю працоўную дзейнасць кіраўніцтву раёнам прысвяцілі Грывачэўскі Сцяпан Аляксандравіч, Бурлыка Іван Рыгоравіч, Цімчанка Ўладзімір Анатолевіч, Быкоўскі Аляксандр Пятровіч.

Развіццю сяла прысвяцілі жыццё Гушча Іван Пятровіч, Аляшкевіч Мікалай Аляксандравіч, Вашкевіч Уладзіслава Аляксандраўна, Кудла Віктар Іванавіч, Радзько Франц Станіслававіч.

Высокапрафесійным кіраўніком Белаграпрамбанка доўгія гады была Васюк Зоя Аляксандраўна.

Успомнім часы, калі прозвішчы Чыжыка Віталя Аляксандравіча, Талайкоўскага Фамы Антонавіча, Крыніцкага Мацвея Сцяпанавіча, Аўсяніка Івана Станіслававіча, Калабухіна Аляксандра Мікалаевіча, Сянкевіча Станіслава Станіслававіча, Мечыслава і Віктара Кудыркаў, Шуцілы Георгія Канстанцінавіча, Рахаткі Казіміра Ўладзіслававіча, Скерся Міхаіла Міхайлавіча, Радзецкага Віктара Фёдаравіча гучалі як брэнды, ці знакі калгасаў.

Больш чвэрці стагоддзя працуюць старшынямі сельскіх саветаў Урбановіч Ніна Іванаўна, Ганевіч Іван Феліксавіч. Гэтулькі ж прапрацавалі і цяпер на заслужаным адпачынку Ракса Ганна Іосіфаўна, Роўба Мар'ян Іосіфавіч.

Так, раён быў асобнай адміністратыўнай адзінкай. Але ён не мог развівацца без прадпрыемстваў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

У горадзе Лідзе адразу пасля вайны аднаўляўся мясакамбінат, які вядзе свой пачатак з 1939 года. У 1949 годзе пачаў будавацца "Малочна-кансервавы камбінат", першая яго прадукцыя з'явілася ў 1952-м годзе. Прадпрыемствы неаднаразова былі пераможцамі сацспаборніцтваў.

З 1944 года пачынаюць сваю гісторыю "Лідскія харчовыя канцантраты". Летась прадпрыемства адзначыла сваё 70-ці годдзе. У 1976 годзе "Харчканцантраты" былі першым прадпрыемствам харчовай прамысловасці ў БССР, узнагароджаным ордэнам "Працоўнага Чырвонага сцяга". Яго высокія поспехі адзначаліся амаль штогод.

З 1954 гады працуе "Лідскі хлебазавод".

Мы памятаем дырэктараў "Лідскага мясакамбіната" - Рындава Мікалая Ўладзіміравічам, Акунёва Віктара Васільевіча;

Доўгі час дырэктарамі "Малочна-кансервавага камбіната" былі - Багамолаў Расціслаў Аляксандравіч, Чарных Валянцін Рыгоравіч, Шемет Георг Аляксеевіч,

У гісторыі "Харчканцантратаў" застанецца імя дырэктара Чуя Паўла Ільіча.

Успомнім імёны дырэктараў хлебазавода Холад Галіны Анатольеўны, Чарняка Іосіфа Станіслававіча.

Раёну былі патрэбныя кваліфікаваныя спецыялісты па рамонце і абслугоўванні тэхнікі.

З 1951 года бярэ свой пачатак "Лідскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі", далей індустрыяльны тэхнікум і каледж. Першым дырэктарам быў Пехцераў Пётр Сазонавіч (ён прапрацаваў 20 гадоў). Пачынальна з 1978 года і па 2010 год дырэктарам тэхнікума быў Грыневіч Юльян Міхайлавіч.

Улічваючы, што ў наш час горад і раён аб'яднаны, успомнім развіццё прамысловасці горада.

Годам заснавання "Лідскай мэблевай фабрыкі" з'яўляецца 1949-ты. Сваё жыццё фабрыцы прысвяціў Зелянкевіч Аляксандр Уладзіміравіч.

Абнаўляліся і тэхпераўзбройваліся "Лідскае піва", быў адноўлены "Лідскі завод сельскагаспадарчых машын", цяпер "Лідсельмаш", якія неаднаразова ўзнагароджваліся і былі вядомыя ва ўсім Савецкім Саюзе. Аддаём даніну павагі дырэктарам "Лідскага піва" - Юфе Ўладзіміру Якаўлевічу, "Лідсельмаша" - Бубену Ўладзіміру Міхайлавічу, Сінкуцю Іосіфу Зыгмантавічу.

У 1949 годзе прадпрыемства па вытворчасці абутку "Ардаль" было пераназвана ў "Лідскую абутковую фабрыку". Усе памятаюць выдатнага чалавека і высокапрафесійнага кіраўніка абутковай фабрыкі - Васільева Васіля Іванавіча.

Умацаванне прамысловай сферы з'яўлялася рухальнай сілай развіцця горада Ліды. У 70-80-я гады Ліда стала прамысловым і культурным цэнтрам.

За дасягнутыя поспехі ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве горад Ліда 4 верасня 1980 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, 5 верасня 1980 г. горад Ліда ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны". А на пасту першага сакратара Лідскага гаркама КПБ тым часам была мудрая жанчына, ганаровы грамадзянін г. Ліды Папова Надзея Іванаўна. Пры ёй добраўпарадкоўваўся горад, быў пабудаваны шляхаправод, вялікая ўвага надавалася культурнаму жыццю і адукацыі.

Працягвалася развіццё прамысловага комплексу.

У 1965 годзе быў пабудаваны Лакафарбавы завод, і на працягу 50-ці гадоў Лакафарба з'яўляецца найбуйным прадпрыемствам па вытворчасці лакафарбавых матэрыялаў. 39 гадоў прапрацаваў на прадпрыемстве, з іх 10 гадоў на пасадзе дырэктара Глазаў Яўген Паўлавіч. Мы гэтак жа памятаем імя дырэктара - Славуты Мікалая Ўладзіміравіча.

У 1970 годзе заснаваны завод "Оптык". Шмат гадоў жыцця прадпрыемству аддаў Белавус Аркадзь Сцяпанавіч.

У ліку самых перадавых прадпрыемстваў 70-90-х гадоў мінулага стагоддзя быў Лідскі завод электравырабаў. 22 гады кіраваў ім Пётр Мікалаевіч Грынюк. Амаль 50 гадоў на розных пасадах на прадпрыемстве працуе Штэфан Сяргей Іванавіч.

Больш за 50 гадоў налічвае гісторыя "Лідаграпраммаша", вы ўсе памятаеце, што раней ён зваўся "Аўтарамзавод". У 1999 годзе прайшоў выпрабаванні першы лідскі камбайн, кіраваў тады заводам - Гатоўка Рамуальд Альфрэдавіч.

У 1984 годзе быў утвораны "Лідахлебапрадукт", у 1985-м - "Ліцейна-механічны завод".

Заводам вайсковага прызначэння будаваўся цяперашні аўтазборачны завод "Нёман".

Заўсёды перадавым прадпрыемствам быў "Камбінат будаўнічых матэрыялаў", зараз "Лідабудматэрыялы". Хай будзе добрай памяць пра Новікава Паўла Мікалаевіча.

Так, нажаль некаторых кіраўнічых працаўнікоў ужо няма з намі, але іх імёны засталіся назаўжды ў гісторыі Лідчыны.

Слаўныя традыцыі ў развіцці прамысловасці працягваюць Вашкевіч Юры Эдвардавіч, Жамойцель Генрых Часлававіч, Галавач Тадэвуш Юзафавіч, Залескі Іван Пятровіч, Бірыч Сяргей Мікалаевіч, Гейштофт Багдан Вацлававіч, у транспарце - Валадось Леанід Васільевіч, якія практычна ўсё сваё жыццё прапрацавалі на прадпрыемствах, а цяпер імі кіруюць. 30 гадоў галоўным ляснічым у лясгасе прапрацаваў Вайтовіч Фёдар Васільевіч.

Усе гады актыўна развівалася энергетычная і транспартная інфраструктура як горада, так і раёна.

У 1954 годзе была пушчана першая чарга Лідскай ЦЭЦ, з 1957 года вядуць адлік Лідскія электрасеткі. З імёнамі Лабана Пятра Пятровіча, Падгайскага Івана Іванавіча і Лявонава Юрыя Мікалаевіча звязаны стабільнае і бяспечнае забеспячэнне раёна энергарэсурсамі.

Першым аўтобусным маршрутам у горадзе Ліда быў маршрут № 1, пушчаны ў 1953 годзе. З гадамі транспартная сетка развівалася і ўдасканальвалася. З павагай мы павінны ўспомніць працу Ашмяны Георгія Міхайлавіча, які больш за трыццаць гадоў узначальваў аўтапарк. Больш за сорак гадоў высокапрафесійна ў аўтобусным парку працуе Галецкі Мечыслаў Раманавіч. Найболей значнай арганізацыяй па грузаперавозках з'яўлялася і з'яўляецца цяпер "Лідаспецаўтатранс", якую без малога 30 гадоў узначальваў Лучко Здзіслаў Ільіч.

Віннічак Ала Мікалаеўна амаль 20 гадоў кіруе вузлом паштовай сувязі.

Асобная старонка ў гісторыі нашага раёна - гэта чыгунка. Узначальваюць чыгуначныя арганізацыі Лідскага раёна людзі, якія прапрацавалі ў галіне больш за 20 гадоў: Хвасько Аляксандр Васільевіч, Дужык Лявонцій Аляксандравіч, Альшэўскі Сяргей Аляксандравіч, Вітко Тадэвуш Эдвардавіч. Лакаматыўнае дэпо Ліда - адно з буйных прадпрыемстваў не толькі Баранавіцкага аддзялення, але і ўсёй Беларускай чыгункі. Паравознае дэпо пачало працу ў 19 стагоддзі, далей развівалася і пашыралася. Але ў 1944 годзе было разбурана пры адступленні нямецкімі захопнікамі. У 1948-м пабудавана новы будынак дэпо. У 1987-м годзе ўтвораны "Дарожныя механічныя майстэрні" (ДММ), яны былі рэканструяваны ў базу па капітальным рамонце і аднаўленні цягнікоў. З гадамі выраслі новыя карпусы. У калектыве нямала сапраўдных майстроў сваёй справы. Сярод іх ёсць і "Ганаровыя чыгуначнікі", і "Выдатнікi беларускай чыгункі".

Паважаныя сябры, значная старонка ў станаўленні і развіцці Лідчыны належыць і будаўнічай галіне.

Адной з першых будаўнічых арганізацый была "Міжкалгасная будаўнічая арганізацыя" (зараз ААТ "Будвектар"). Усе вы добра памятаеце - яе кората звалі "МСО". Першым кіраўніком быў Кархуноў Уладзімір Вікенцьевіч, 20 гадоў арганізацыяй кіраваў Бялецкі Мечыслаў Валяр'янавіч. Найбуйнейшай будаўнічай арганізацыяй у раёне з'яўляецца "Будтрэст" № 19. Першым яго кіраўніком быў Логаш Уладзімір Міхайлавіч, які пазней узначаліў гарвыканкам. Больш за 10 гадоў будтрэстам кіраваў Курачкін Генадзь Філіпавіч, пазней ён стаў міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. На пасадзе намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтвы працаваў Малец Уладзімір Міхайлавіч. З 1990 года па 2002 год Уладзімір Міхайлавіч кіраваў горадам Ліда. Усю сваю працоўную дзейнасць будаўніцтву ў Лідскім раёне прысвяціў Шляжко Ўладзімір Ватанавіч. Больш за 20 год прапрацаваў кіраўніком ДРБУ-157 Мікавоз Яраслаў Віктаравіч. Дзясяткі гадоў працуюць у будаўнічай галіне і цяпер узначальваюць арганізацыі Лабецкі Ўладзіслаў Юльянавіч, Шырокі Генрых Эдмундавіч, Шыкунец Васіль Васільевіч, Рыхтар Уладзімір Анатольевіч.

2004 год стаў годам станаўлення Лідскага раёна ў новым фармаце. 9 лютага 2004 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лідскі раён і горад Ліда былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. Узначаліў раён Андрэй Паўлавіч Худык.

Няпроста было наладзіць цеснае ўзаемадзеянне прамысловасці і сельскай гаспадаркі, аптымальна накіраваць рэсурсы на развіццё рэгіёна, рашэнне жыллёвых і сацыяльных пытанняў. Умеламу кіраўніцтву спрыялі рэспубліканскія праграмы развіцця аграпрамысловага комплексу.

За 2005-2010 гады пабудавана 16 аграгарадкоў.

А ў 2010-м годзе, гістарычным для Ліды, прайшоў рэспубліканскі фэст-кірмаш працаўнікоў сяла "Дажынкі-2010". Горад цалкам змяніўся. Знайшлі рэалізацыю даўнія праекты рэканструкцыі горада, так-сама рэалізаваны новыя - пабудавана і абноўлена 220 аб'ектаў жыллёвага комплексу і сацыяльна-побытавай сферы. Рэканструяваны чыгуначны і аўтавакзалы, пешаходны мост над чыгуначнымі шляхамі, гасцініца "Ліда", кінатэатр "Юбілейны". Уведзены ў эксплуатацыю Лядовы палац, спартовы комплекс гульнявых відаў спорту "Алімпія", лыжна-ролеравая траса. Завершана рэканструкцыя Кургана Неўміручасці, водна-паркавай зоны ад Лідскага замка да Палаца культуры, і будаўніцтва пляцоўкі для культурна-масавых мерапрыемстваў, добраўпарадкаваны гарадскі парк. Адкрылася другая ў Гарадзенскай вобласці мастацкая школа. Па новых тэхналогіях капітальна адрамантаваны "Цэнтр традыцыйных народных рамёстваў", "Школа мастацтваў" і "Ліцэй №1".

З моманту аб'яднання раёна наша жыллёва-камунальная гаспадарка стала найбуйнейшай у Рэспубліцы Беларусь і неаднаразова займае першыя месцы на рэспубліканскім узроўні (дырэктар Саўко Сяргей Янавіч).

Паважаныя сябры! Ва ўсе гады развіцця раёна і горада надавалася ўвага захаванню культурна-гістарычнай спадчыны Лідскага раёна.

Паступова аднаўляліся помнікі культуры. Для будучых пакаленняў захаваны самабытнасць Лідчыны, народныя традыцыі, унікальныя рамёствы.

Аднаўляецца Лідскі замак, дзе традыцыйным стала правядзенне міжнародных рыцарскіх турніраў. Лідскаму музею ў 2010 годзе прысуджана адмысловая прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за працу па прапагандзе гістарычна-культурнай спадчыны, распрацоўку і рэалізацыю музейна-асветнай праграмы "Старадаўніх муроў адраджэнне".

Імёны сапраўдных падзвіжнікаў беларускай культуры на Лідчыне добра вядомыя. Гэта Шуціла Яўген Канстанцінавіч - заслужаны работнік культуры БССР, Грынкевіч Аліна Ўладзіміраўна - былы кіраўнік народнага ансамбля побытавых інструментаў "Каханачка", узнагароджана медалём Францыска Скарыны, Гарачаў Уладзімір Фёдаравіч - хормайстар ансамбля "Талака", узнагароджаны ганаровым знакам Міністэрства культуры. Яшчэ і яшчэ шматлікія таленавітыя людзі, захапляцца якімі можна бясконца.

У нас ёсць самабытныя і вядомыя на ўсю краіну ансамблі: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь - ансамбль песні і танца "Талака", заслужаны аматарскі калектыў - вакальна-інструментальны ансамбль "Шкляры". Голас саліста ансамбля Віктара Мікянца больш за 45 гадоў вядомы ва ўсёй Беларусі і за яе межамі.

У нас ёсць уласнае мясцовае тэлебачанне і дзве газеты, якія прафесійна асвятляюць жыццё раёна.

Заўсёды адпавядала і адпавядае часу і патрабаванням насельніцтва на Лідчыне адукацыя.

А колькі ў нас таленавітых дзяцей!

Вераціла Дар'я і Казлоўская Маргарыта, якія вучацца гімназіі № 1 г. Ліда, сталі пераможцамі міжнароднай алімпіяды школьнікаў саюзнай дзяржавы пад назвай "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць".

Толькі ў 2014 годзе 197 дыпламоў заваявана лідскімі школьнікамі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Нашыя дзеці лідыруюць па колькасці перамог у абласных і рэспубліканскіх алімпіядах.

Лідская гімназія - лепшая не толькі ў вобласці, але і ў краіне. Ёю ўжо больш за 20 год кіруе Зайцава Наталля Андрэеўна.

Сёння можна назваць шмат імёнаў педагогаў, навучэнцы якіх услаўляюць Лідчыну далёка за яе межамі. Педагогамі з вялікай літары можна назваць Ладыку Альфрэда, Глыздову Таццяну, Пільчук Таццяну, Ярмак Аляксандра, Валюка Ўладзіміра, Чарамісіну Таццяну, Залескага Іосіфа, Баярэнку Тамару, Тэжыка Зміцера, Чункевіча Віктара, Піваварчык Галіну, Грабоўскага Валера, Верацілу Сяргея і многіх-многіх іншых.

Знакавай падзеяй у 2014 годзе было адкрыццё ясляў-саду № 40 у мікрараёне Гастэла, першай дашкольнай установы-новабудоўлі за апошнія 20 гадоў. З 1 верасня ў сучасным абноўленым будынку пасля рэканструкцыі праходзяць заняткі для навучэнцаў СШ №1. З кожным годам расце навукова-адукацыйны патэнцыял раёна, а разам з ім - надзейная аснова годнай будучыні Лідчыны.

Асобна хачу выказаць словы падзякі лекарам - людзям самай гуманнай і высакароднай прафесіі, чые залатыя рукі, увага і чалавечнасць парою твораць сапраўдныя цуды. Доўгі час галоўным лекарам бальніцы працаваў Аляксейчык Павел Вікенцьевіч. Добра вядомыя на Лідчыне лекары: Фаміна Людміла Мікалаеўна, Бубашкіна Надзея Сяргееўна, Шылко Ўладзіслава Іванаўна, Карчэўская Тарэза Казіміраўна, Яськуць Валер Францавіч, Мамчыц Станіслаў Іванавіч, Гушча Валерый Іванавіч, які сёння з'яўляецца дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

У нас для людзей усіх узростаў створаны ўмовы для аздараўлення і фізічнага развіцця. Лядовы палац, спартовы комплекс "Алімпія", 4 спорткомплексы, 2 стадыёны, 4 басейны. У 2014 годзе пабудавана плоскасцевае спартовае збудаванне "Спартова-гульнявы комплекс па вул. Тухачэўскага". У васьмі спецыялізаваных навучальна-спартовых установах культывуецца 15 відаў спорту. Толькі ў 2014 годзе пяці спартоўцам раёна прысвоена званне "Майстар спорту Рэспублікі Беларусь". У спіскавым складзе нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту - 52 лідзяніны.

Сярод высокіх спартовых вынікаў мінулага года трэба адзначыць:

- Зміцера Рышкевіча - І месца чэмпіянату Еўропы па веславанні на трэнажорах "Канцэпт" сярод спартоўцаў-паралімпійцаў;

- Іну Роік - ІІІ месца першынства Еўропы па вольнай барацьбе сярод дзяўчат;

- Аляксандру Маркевіч - ІІІ месца першынства Еўропы па акадэмічным веславанні сярод дзяўчат;

- Галіну Жаваранкаву - І месца ў чэмпіянаце свету па гарадошным спорце ў асабістым і камандным заліку.

Успомнім і тых, хто быў героямі спорту Лідчыны - гэта Цыленць Валер - бронзавы прызёр 26-х Алімпійскіх гульняў у Атланце па грэка-рымскай барацьбе, Павел Шурмей і Валер Радзевіч - удзельнікі Алімпійскіх гульняў у Афінах і Пекіне па акадэмічным веславанні, Алег Міхаловіч - удзельнік алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008 годзе, Наталля Карэйва - удзельніца Алімпійскіх гульняў у Лондане.

Сёння 6 спартоўцаў Лідскага раёна вядуць падрыхтоўку да заваёвы ліцэнзіі для ўдзелу ў 31-х Алімпійскіх гульнях у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Нам вядома, што сярод нашых знакамітых землякоў ёсць акадэмік Котвіч Уладзіслаў, член ЦК КПСС Леанід Хітрун, заслужаны архітэктар Беларусі Яраславаў Ліневіч, мастак Браніславаў Ямант, доктар мастацтвазнаўства Рычард Смольскі, рэктар Лінгвістычнага ўніверсітэта Баранава Наталля Георгіеўна, заслужаная артыстка БССР Ганна Халшчанкова (Ганна Радзько), артыстка беларускай эстрады, вядомы педагог Вольга Вронская, паэтка Данута Бічэль, пісьменніца Крысціна Лялько, самы выбітны малады кампазітар Дзінара Мазітава, тэлевядоўца Люся Лушчык.

Генерал-маёр міліцыі Радзюкевіч Юры Дзям'янавіч быў намеснікам Міністра ўнутраных спраў.

У працяг хачу сказаць, што прадстаўнікі сілавых структур раёна заслугоўваюць асобныя словы падзякі. У 2014 годзе калектыў Лідскага РАУС узнагароджаны пераходзячым прызам камандзіра батальёна міліцыі Канстанціна Ўладзімірава за высокія паказчыкі аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў.

Паспяхова выконвае свае задачы асабовы склад 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіябазы. Афіцэрскі сход вайсковай часткі другі год запар стаў лепшым ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнікі авіябазы занялі другое месца на міжнародным конкурсе лётных экіпажаў, праведзеным у Расійскай Федэрацыі.

Лідзяне памятаюць подзвіг цяперашняга намесніка начальніка кіравання авіяцыі ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь Яборава Канстанціна Гансавіча, узнагароджанага ордэнам "За асабістую мужнасць". Кашырын Леанід Мікалаевіч узнагароджаны ордэнам "Чырвонай Зоркі" падчас выканання інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан. Рачкоў Андрэй Сяргеевіч узнагароджаны ордэнам "Дружбы".

У 1997 годзе быў утвораны Лідскі памежны атрад. Ён з'яўляецца адным з лідараў у спаборніцтвах частак органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь.

Работнікі Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС) за сваю шматгадовую гісторыю неаднаразова дэманстравалі ўзоры самаадданасці, устойлівасці і мужнасці. У Лідскім гарнізоне медалём "За адвагу на пажары" ўзнагароджаны 16 чалавек.

У раёне створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця прыватнага бізнэсу.

Усяго працуе 1200 прыватных прадпрыемстваў, 60 прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу, 43 фермерскія гаспадаркі, больш за 4 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Ствараюць камфортныя ўмовы для гасцей 44 аграсядзібы.

Прадпрыемствамі прыватнага бізнэсу створаны новыя сучасныя вытворчасці. Іх узначальваюць таленавітыя кіраўнікі і бізнэсмэны.

Таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Хавер.bу" пабудаваны металатканы завод.

"Каскад" (дырэктар Ус Іван Іванавіч) - адзінае ў Беларусі сучаснае прадпрыемства па вытворчасці эксклюзіўнай святлатэхнікі з прымяненнем сучасных тэхналогій.

Сумеснае беларуска-расійскае закрытае акцыянернае таварыства "Ліпласт-СПб" - дырэктар Рышкевіч Ігар Міхайлавіч - вырабляе больш за 500 найменняў шклопластыкасў і вырабаў з іх. Мае два буйных цэнтры "Кантынент" і "Экватар" па аказанні гандлёвых, гасцінічных і медыцынскіх паслуг.

"Белтэкс-оптык" (дырэктар Матусевіч Алег Ігаравіч) вырабляе высакаякасную аптычную прадукцыю.

"Белпласт інтэрнэйшнл" (дырэктар Вялікін Анатоль Леанідавіч) вырабляе больш за 150 найменняў пластмасавай упакоўкі.

У нас ёсць уласная фабрыка марозіва, шэраг прыватных прадпрыемстваў па дрэваапрацоўцы, вытворчасці мэблі і будаўнічых матэрыялаў, панчошна-шкарпэткавая, швейная вытворчасць.

Немалаважную ролю іграюць сфера паслуг і гандлёвая сетка. Найстарэйшым прадпрыемствам у гандлі з'яўляецца Лідскае райпо. Летась свой дваццацігадовы юбілей адзначала гандлёвае прадпрыемства "Патсдам". З дня заснавання дырэктарам працуе Таўкун Павел Васільевіч.

Лідскі раён традыцыйна заўсёды быў бойкім гандлёвым месцам, а сёння гандлёвая сетка набыла сучасны стыль. За шэраг апошніх гадоў пабудаваны фірмовая крама "Віталюр", адкрыты супер- і гіпер-маркеты "Еўрагандаль" і "Еўраопт", "Алсем", крамы "Ома", "5 элемент", "Маладзечна-мэбля", "Лагуна".

Сучасны этап развіцця раёна цесна злучаны з рэалізацыяй буйных інвестыцыйных праектаў.

ААТ "Лідскае піва" (генеральны дырэктар Аўдрыюс Мікшыс) правяло маштабную рэканструкцыю. Пабудаваны шэраг новых аб'ектаў: цэхі разлівання са складскімі памяшканнямі, брадзільнага аддзялення і аміячнай кампрэсарнай. Уведзены лагістычны цэнтр. Магутнасць прадпрыемства ўзрасла амаль у два разы. Па аб'ёмах вытворчасці прадпрыемства цяпер займае першае месца ў раёне.

"Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш" (генеральны дырэктар Вашкевіч Юры Эдвардавіч) на самай сучаснай струменевай лініі еўрапейскага вытворцы ажыццяўляе выпуск радыятараў ацяплення "Лідзея". На заводзе арганізавана вытворчасць механізаваных збожжасховішчаў сіласнага тыпу.

ААТ "Лакафарба" (дырэктар Сайко Андрэй Васільевіч) ажыццяўляе паэтапнае тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці фталевого ангідрыду з павелічэннем магутнасці да 48 тыс. тон у год.

"Малочна-кансервавы камбінат" (дырэктар Эйсымант Андрэй Адамавіч) - сёння гэта адно з вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў у Рэспубліцы Беларусь. Камбінат здольны перапрацаваць больш за 1000 тон малака ў суткі. Яго прадукцыю купляюць вядомыя кампаніі "Марс" і "Нэстле".

Акцыянернае таварыства "Лідахлебапрадукт" - (генеральны дырэктар Астроўскі Аляксандр Мікалаевіч) вырабляе больш за 25% пшанічнай мукі ў краіне. Уведзена ў эксплуатацыю фабрыка па вытворчасці макаронных вырабаў пад гандлёвай маркай "Ліграно".

Прадукцыю шклозавода (генеральны дырэктар Бацян Ігар Міхайлавіч) ведаюць і любяць як у нас у краіне, так і за мяжой. На сённяшні момант прадпрыемства рэалізуе маштабны імпартазамяшчальны і экспартаарыентаваны інвестыцыйны праект па вытворчасці шклаваты, аналагаў такіх вытворчасцяў у Рэспубліцы Беларусь няма.

"Мэблевая фабрыка" (дырэктар Казлоў Аляксандр Анатольевіч ) - адна з першых асвоіла вытворчасць мэблі з натуральнай драўніны з ужываннем па-экалагічнаму чыстых матэрыялаў аздаблення.

На працягу апошніх гадоў мадэрнізуюцца і нарошчваюць аб'ёмы "Лідскія харчовыя канцэнтраты" - генеральны дырэктар Кенць Алена Ўладзіміраўна.

Лідскі раён стаў цэнтрам Гарадзенскай вобласці па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Камбайны "Лідаграпраммаша", плугі "Мінойтаўскага рамзавода", тэхніка "Аграпрамсельмаша", збожжасушыльнае абсталяванне "Лідсельмаша" вядомыя далёка за межамі Беларусі.

Прадпрыемствам "Конус" у сакавіку 2012 года ўведзена ў эксплуатацыю вытворчасць па абароне буйнагабарытных металаканструкцый метадам гарачага ацынкавання. Натхняльнікам і рэалізатарам праекту быў Боўфал Аляксей Пятровіч.

У канцы 2014 года ў раёне адкрыты самы сучасны ў краіне "Ветсанутыльзавод" з прыцягненнем інвестыцый літоўскай кампаніі "Арві" на базе старога завода. Кампанія "Арві" будуе яшчэ адзін завод па вытворчасці мяса індычкі.

У 2013 годзе завершана мадэрнізацыя вакуумнага ўчастка на "Оптыку" (дырэктар Галавач Тадэвуш Юзафавіч).

Торфабрыкетны завод "Лідскі" ў 2014 годзе ўвёў у эксплуатацыю доследна-прамысловы модульны мінізавод па вытворчасці брыкетаў.

У 2013 годзе "Мажэйкава" завяршыла мадэрнізацыю лікёра-гарэлкавага цэха з усталёўкай новай лініі разлівання.

Паважаныя сябры!

Сёння ў гэты ўрачысты дзень мы падводзім вынікі раёна за 2014 год. Гэтыя вынікі разглядаліся на паседжанні райвыканкама, неаднаразова абмяркоўваліся на нарадах з кіраўнічымі работнікамі арганізацый. Была дадзена ацэнка працы кожнага калектыва і іх кіраўнікоў. Вызначаны задачы на 2015 год.

Сёння магу сказаць, што год быў няпростым, але ён як і ўсе папярэднія, быў годам паступальнага развіцця ва ўсіх сферах, забяспечаны рост рознічнага таваразвароту.

Пабудавана 72,4 тысячы квадратных метраў жылля.

Не дапушчана зніжэння прамысловай вытворчасці.

13 прадпрыемстваў прамысловасці павялічылі аб'ём вытворчасці, з іх 8 - на 15,0 і больш адсоткаў.

Больш за 70 адсоткаў прадукцыі прадаецца за межамі краіны. У 2014 годзе экспартавана прадукцыі на суму 360 млн. дол. ЗША, гэта ў тры разы больш, чым пяць гадоў назад. Атрымана дадатнае сальда знешняга гандлю. Пашырана геаграфія паставак за мяжу.

Забяспечаны рост аб'ёму валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Прыцягнута замежных інвестыцый на суму 25,0 млн. даляраў ЗША.

А ўсяго за год у эканоміку раёна прыцягнута інвестыцый на суму 2,4 трыльёна рублёў, што на 36,0 адсоткаў больш, чым у 2013 годзе.

Найважнейшай падзеяй у інвестыцыйным развіцці раёна ў 2014 годзе было адкрыццё новай вытворчасці на "Лідскім ветсанутыльзаводе". Рэалізуецца праект з удзелам літоўскай кампаніі "Арві". Работы па мадэрнізацыі "Ветсанутыльзавода" будуць працягвацца і сёлета.

Тая ж кампанія "Арві" будуе комплекс па прамысловай вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі.

У 2014 годзе працягвалася рэалізацыя буйных раней пачатых інвестыцыйных праектаў: гэта мадэрнізацыі "Лідскага піва", "Лідсельмаш" усталяваў другую парашковую фарбавальную лінію на лініі па вытворчасці радыятараў.

Працягвае паэтапнае тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці фталевого ангідрыду "Лакафарба" з завяршэннем рэалізацыі праекту ў 2017 годзе.

На "Малочна-кансервавым камбінаце" ў 2014 годзе завершана мадэрнізацыя малаказахоўвальнага аддзялення натуральнамалочнага цэха.

"Лідахлебапрадукт" увёў у эксплуатацыю лінію гранулявання.

Вытворчасць высокакліранснага самаходнага апырсквальніка асвойвае "Лідаграпраммаш".

На "Лідабудканструкцыі" ў 2014 годзе мадэрнізавана парасілавая гаспадарка.

Укаранёны расфасовачна-пакавальны аўтамат на "Харчканцэнтратах", працягваюцца работы па мадэрнізацыі вытворчасці геркулесу.

У 2014 годзе торфабрыкетны завод "Лідскі" ўвёў у эксплуатацыю модульны міні-завод па вытворчасці брыкетаў.

Найважнейшай задачай 2015 года з'яўляецца завяршэнне рэалізацыі праекту вытворчасці шклаваты. Выпуск пробнай партыі павінен быць у сакавіку бягучага года.

Вялося тэхпераўзбраенне і ў сельскай гаспадарцы.

У 2014 годзе завершана будаўніцтва другой чаргі малочна-таварнага комплексу "Пескаўцы", праведзена рэканструкцыя фермаў "Агароднікі", "Більтаўцы", "Крыніцы" і "Ганчары". Вядзецца рэканструкцыя фермы "Дылева".

Вядзецца рэканструкцыя бульбасховішчаў у саўгасе "Лідскі" і ў "Ходараўцах-агра".

Праводзіліся работы па добраўпарадкаванні сельскіх тэрыторый, развіцці сацыяльнай сферы і стварэнні камфортных умоў для працы і пражывання сельскага насельніцтва.

Уведзена 10 кватэр (9 дамоў) у вёсках Тарнова, Ваверка, Дуброўня, Пескаўцы.

У 2014 годзе адкрыты 3 буйныя крамы "Март Інн", "Март Інн Фуд", "Родны кут".

Можна было б доўга гаварыць пра вынікі працы ў лічбах, дзесьці ў добрых, дзесьці ў дрэнных. Але ў гэты святочны дзень гаварыць пра праблемы не будзем. Сёння ўрачыстае мерапрыемства.

Літаральна праз некалькі хвілін будзе ўзнагароджанне арганізацый і лепшых работнікаў. Лепшых з лепшых мы хутка ўбачым на сцэне.

Паважаныя ўдзельнікі сходу! Дарагія сябры!

Нажаль, у рамках рэгламенту нашага мерапрыемства проста немагчыма ўспомніць і назваць імёны ўсіх лідзян, годных пашаны і павагі.

Бо ў іх шэрагах ёсць людзі, якія не маюць узнагарод і званняў, але адказна і на сумленне працавалі і працуюць на сваіх працоўных месцах. Выказваю словы падзякі ўсім, хто сваёй працай рабіў і робіць унёсак у развіццё раёна.

А перад тым, як пачнецца ўзнагароджанне, давайце яшчэ раз аддамо даніну павагі выдатнай плеядзе былых кіраўнікоў горада і раёна, таленавітых і мудрых кіраванцаў, якія ўмелі згуртаваць людзей і павесці за сабой. Яны працавалі ў розны час, але ўсіх іх аб'ядноўвала высокая адказнасць і самааддача, бачанне перспектывы. У стылі іх кіраўніцтва - патрыятызм, прафесіяналізм і адданасць справе.

Паважаныя старшыні, намеснікі старшынь Лідскага раённага і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дырэктары і кіраўнічыя працаўнікі розных перыядаў, паклон і павага ўсім вам.

Папрашу залу стоячы яшчэ раз прывітаць апладысментамі дарагіх гасцей і падзякаваць ім за выса-кародную працу на карысць Лідчыны.

Напрыканцы хачу сказаць, што наш раён прайшоў вялікі і няпросты гістарычны шлях. Сёння ад кожнага з нас, ад нашай працы, ініцыятывы і грамадзянскай адказнасці залежыць яго сённяшні дзень і будучыня.

Я ўпэўнены, што агульнымі высілкамі, пры агульнай згодзе і паразуменні, можна дамагчыся самых высокіх вынікаў! І хай гэты святочны дзень стане яркай, запамінальнай падзеяй і паслужыць імпульсам для працы на дабро нашай Лідчыны.

Яшчэ раз ад шчырай душы віншую вас са святам! Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. А нашаму раёну - развіцця і росквіту, новых яркіх здзяйсненняў на шчасце роднай зямлі.

Усім добрага, святочнага настрою.

ЛІДСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

РАШЭННЕ

16 лютага 2015 г. г. Ліда, Гродзенская вобл.

Пра вынікі спаборніцтва працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2014 годзе і святкаванні 75-годдзя ўтварэння Лідскага раёна

Абмеркаваўшы вынікі працы арганізацый і ўстаноў Лідскага раёна за 2014 год і ў гонар 75-годдзя ўтварэння Лідскага раёна, Лідскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Уручыць Ганаровы дыплом першай ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 30 (трыццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 7 (сем) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Лідскае піва" (генеральны дырэктар Аўдрыюс Мікшыс);

будаўніцтва - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Будвектар" (дырэктар Петарс Віктар Пятровіч);

гандлю - унітарнаму камунальнаму прадпрыемству "Камбінат школьнага харчавання" г. Ліда (дырэктар Касцючэнка Наталля Сямёнаўна);

адукацыі - дзяржаўнай установе адукацыі "Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі" (дырэктар Ганчар Галіна Анатольеўна).

2. Уручыць Ганаровыя дыпломы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый у сферы:

аховы здароўя - другому кардыялагічнаму аддзяленню ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" (загадчык Эйсмант Ала Станіславаўна);

у пастаноўцы ідэалагічнай працы ў працоўным калектыве - філіялу рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Гроднахлебпрам" "Лідскі хлебазавод" (дырэктар Кулік Лявон Лявонавіч);

культуры - Лідскаму раённаму "Цэнтру рамёстваў і традыцыйнай культуры" (дырэктар Шчэліна Алена Валянцінаўна);

фізкультурна-аздараўленчай працы - установе "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба" (дырэктар Яновіч Сяргей Рыгоравіч).

3. Уручыць Ганаровыя дыпламы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за другое месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - замежнаму прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Белтэкс Оптык" (дырэктар Матусевіч Алег Ігаравіч);

сельскай гаспадаркі - філіялу "Дзітва" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт" (выканаўца абавязкаў дырэктара Ваўчок Ігар Іосіфавіч).

4. Уручыць Ганаровыя дыпломы трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за першае месца сярод арганізацый у сферы:

дашкольнай адукацыі - дзяржаўнай установе адукацыі "Санаторны яслі-сад № 2 г. Ліда для дзяцей хворых туберкулёзам" (загадчык Карэйва Аксана Эдуардаўна);

малога і сярэдняга бізнэсу - замежнаму прыватнаму гандлёва-вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Эвеліда" (дырэктар Гардзееў Аляксандр Мікалаевіч);

сельскагаспадарчых падраздзяленняў - малочна-таварнай ферме "Більтаўцы" Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава" (брыгадзір Аброшка Аксана Ўладзіміраўна).

5. Уручыць Ганаровыя дыпломы трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за трэцяе месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - даччынаму прадпрыемству "Мінойтаўскі рамонтны завод" Гарадзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка" (дырэктар Гейштаўт Багдан Вацлававіч).

6. Занесці на раённую дошку Пашаны работнікаў арганізацый і ўстаноў раёна, якія дамагліся найлепшых паказчыкаў па выніках года, з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 3 (тры) базавыя велічыні:

Бярнадскага Юрыя Тамашавіча - машыніста катка шостага разраду філіяла дарожна-эксплуатацыйнага кіравання № 55 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааўтадар";

Боўшыса Віталя Тадэвушавіча - выкладчыка Лідскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь";

Граеўскую Людмілу Ўладзіміраўну - начальніка аддзялення паштовай сувязі "Бярозаўка" Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта";

Войніча Аляксандра Ірынархавіча - лекара-хірурга хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Ваўчкова Алега Іванавіча - электразваршчыка ручной зваркі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідагазбуд";

Ганевіча Івана Феліксавіча - старшыню Дварышчанскага сельскага выканаўчага камітэта;

Дворак Кацярыну Вячаславаўну - рабочую рытуальных паслуг камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Камбінат побытавых паслуг";

Даўлюда Івана Мікалаевіча - начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі раённага аддзела ўнутраных спраў Лідскага раённага выканаўчага камітэта;

Дрык Алену Анатольеўну - намесніка галоўнага бухгалтара адкрытага акцыянернага таварыства "Гандлёва-вытворчая фірма "Ліда";

Дуброўніка Андрэя Станіслававіча - намесніка начальніка Лідскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - начальніка аддзялення сродкаў і сістэм аховы;

Касцюкевіч Дануту Вацлававну - пакаёўку гасцініцы "Ліда" Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Кацмаер Галіну Іосіфаўну - брыгадзіра малочна-таварнай фермы "Далекія" філіяла "Дзітва" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Лаўніка Мікалая Іванавіча - чальца прэзідыума Лідскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;

Лебядзевіч Жанну Віктараўну - кіраўніка "Ўзорнага аматарскага калектыва" ансамбля танца "Крышталікі";

Лычкоўскага Ўладзіміра Іосіфавіча - аздабляльніка-выдзімальніка вырабаў цэха бясколернага шкла адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман";

Майсюка Андрэя Ўладзіміравіча - начальніка варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гарадзенскае абласное кіраванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";

Пяцэвіча Зміцера Аляксандравіча - начальніка кіравання вытворча-тэхналагічнай камплектацыі адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст № 19";

Раткевіч Тамару Аркадзеўну - сацыяльнага работніка першай катэгорыі аддзялення сацыяльнай дапамогі на хаце дзяржаўнай установы "Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва";

Рышкевіча Зміцера Ігаравіча - спартоўца-інструктара ўстановы "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба";

Федасевіча Валерыя Вацлававіча - кіроўцу аўтамабіля філіяла "Аўтобусны парк № 2 г. Ліда" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднааблаўтатранс";

Цыбрука Андрэя Юр'евіча - начальніка аддзялення раскватаравання і эксплуатацыі аддзела тылу вайсковай часткі 1234.

Чупрыка Юрыя Ўладзіміравіча - бетоншчыка чацвёртага разраду філіяла "Лідская вытворчая механізаваная калона - 169" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднааблсельбуд";

Ярашэвіча Віталя Генадзевіча - камандзіра батальёна аэрадромнага і матэрыяльнага забеспячэння 116 гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіяцыйнай базы.

Ярмака Аляксандра Вяслававіча - настаўніка хіміі дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 1 г. Ліда";

7. Узнагародзіць Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Аляксеева Юрыя Ўладзіміравіча - апаратчыка перагонкі шостага разраду цэха па вытворчасці фталевага ангідрыду адкрытага акцыянернага таварыства "Лакафарба";

Барціса Мечыслава Пятровіча - начальніка транспартнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш";

Белана Андрэя Юр'евіча - машыніста пагрузачнай машыны "Амкадар" брыкетнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Торфабрыкетны завод "Лідскі";

Бочарову Наталлю Юр'еўну - педагога-псіхолага дзяржаўнай установы адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці п. Дзітва";

Вялікіну Аксану Ўладзіміраўну - намесніка дырэктара па выхаваўчай працы ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж";

Вільбіка Паўла Сцяфанавіча - муляра дапаможна-будаўнічага ўчастка Лакаматыўнага дэпо "Ліда" транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрымства "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі";

Вянскевіча Івана Міхайлавіча - аператара кацельні адкрытага акцыянернага таварыства "Ліда-агратэхсервіс";

Гайдук Ганну Іванаўну - інжынера-хіміка вытворчай лабараторыі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Глаўніцкую Сняжану Ўладзіміраўну - начальніка ўчастка прадпрыемства грамадскага сілкавання Лідскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Гільвей Вацлава Антонавіча - паліроўшчыка другога разраду закрытага акцыянернага таварыства "Каскад" г. Ліда;

Глухарова Ігара Іванавіча - электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання шостага разраду вытворчасці вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Дарошыну Алену Іванаўну - камплектоўшчыка ўчастка вырабу мэблі з масіва адкрытага акцыянернага таварыства "Лідская мэблевая фабрыка";

Жынко Таццяну Леанідаўну - начальніка цэха сталярна-будаўнічых вырабаў адкрытага акцыянернага таварыства "Лідабудматэрыялы";

Копаця Віктара Віктаравіча - слесара па зборцы выпусканай прадукцыі даччынага прадпрыемства "Мінойтаўскі рамонтны завод" Гарадзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка";

Піваварчык Галіну Андрэеўну - кіраўніка ўзорнай студыі эстраднай песні "Дамінанта" дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 1 г. Ліда";

Піпко Сяргея Мікалаевіча - старшыню суда Лідскага раёна;

Пазняк Лідзію Мікалаеўну - начальніка аддзела радыёвяшчання камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Лідскае тэлерадыёаб'яднанне";

Саўко Таццяну Рыгораўну - загадчыка гарадской паліклінікі № 2 установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Страчынскага Валера Юльянавіча - электрагазасваршчыка рамонтна-будаўнічай групы вытворчага кіравання "Лідамежрайгаз" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз";

Шаль Наталлю Мікалаеўну - намесніка галоўнага інжынера - начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман".

8. Узнагародзіць Падзячным лістом старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Бесараб Раісу Іванаўну - кухара кавярні "Полюс" камунальнага ўнітарнага прадпрыемства гандлёвага цэнтра "Патсдам" г. Ліда;

Валадося Леаніда Васільевіча - дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаспецаўтатранс";

Вашкевіча Юрыя Эдвардавіча - генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш";

Віннічак Алу Мікалаеўну - начальніка Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта";

Галецкага Мечыслава Раманавіча - першага намесніка дырэктара філіяла "Аўтобусны парк № 2" г. Ліда адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднааблаўтатранс";

Гарановіч Таццяну Ўладзіміраўну - наладчыка тэхналагічнага абсталявання цэха № 4 адкрытага акцыянернага таварыства "Завод "Оптык";

Галавенка Ірыну Іванаўну - начальніка ўчастка вінаробства адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскія харчовыя канцэнтраты";

Галавача Тадэвуша Юзафавіча - дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Завод "Оптык";

Горбач Марыну Янаўну - начальніка планава-эканамічнага аддзела ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Жамойцеля Генрыха Часлававіча - дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаагратэх-сэрвіс";

Жукаву Аксану Антонаўну - дырэктара Мажэйкаўскага цэнтральнага Дома культуры;

Кеўра Галіну Янаўну - майстра кансервавага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Крыпец Тамару Іванаўну - загадчыка сектара кадравай і прававой работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Лідскага раённага выканаўчага камітэта;

Лісіцынскую Алену Станіславаўну - загадчыцу секцыі ўнітарнага камунальнага прадпрыемства Крама № 1 "Дом гандлю" г. Ліда;

Малец Таццяну Мікіцічну - начальніка цэха №4 адкрытага акцыянернага таварыства "Лідская абутковая фабрыка";

Міранцова Віктара Канстанцінавіча - старшыню Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру";

Мурына Ўладзіміра Міхайлавіча - ветэрана працы;

Мязітава Раміля Раўсімжанавіча - шліфоўшчыка шкла са шклавырабаў адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман";

Нагорнага Мечыслава Адамавіча - начальніка цэха па вытворчасці камбікормавай прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Пракапеню Мікалая Аляксандравіча - намесніка галоўнага інжынера - галоўнага канструктара адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман";

Пучылу Аляксандра Віктаравіча - вядучага метадыста па музычна-інструментальным жанры Лідскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці;

Руткевіч Таццяну Вітольдаўну - пашпартыста разлікова-даведкавага цэнтра Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Сямёнаву Ванду Эдвардаўну - складальніка фаршу каўбаснага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі мясакамбінат";

Стацко Марыну Васільеўну - сацыяльнага работніка дзяржаўнай установы "Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва";

Спірыну Алену Мікалаеўну - дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Лідская дзіцячая школа мастацтваў";

Туранцава Аляксандра Віктаравіча - начальніка змены мукамольнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Цяцька Ірыну Валянцінаўну - педагога дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Лідскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі";

Шумскага Івана Сцяпанавіча - намесніка дырэктара па будаўніцтве адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскае рамонтна-будаўнічае прадпрыемства № 17";

Эйсымонта Андрэя Адамавіча - старшыню Савета дырэктараў Лідскага раёна - дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат".

9. Прэміяванне ў памеры 107640000 (сто сем мільёнаў шэсцьсот сарок тысяч) рублёў правесці за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў Лідскага раённага выканаўчага камітэта паводле каштарысу выдаткаў (прыкладаецца).

10. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта Глаўніцкага А.Т.

Старшыня М.К. Карповіч.

Кіраўнік справамі І.І. Юч.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX