Папярэдняя старонка: Эканоміка

Лідчына ў 2015 годзе 


Дадана: 30-12-2016,
Крыніца: Лідскі Летапісец 2(74)-2016. С. 6-12.



Даклад старшыні Лідскага райвыканкама М.К. Карповіча 19.02.2016 г. на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця Лідскага раёна ў 2015 годзе

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Падводзіць вынікі зробленага - гэта добрая традыцыя, якая дазваляе ацаніць эфектыўнасць дзейнасці за вызначаны прамежак часу, сказаць "дзякуй" тым, хто адказна падыходзіў да выканання сваіх абавязкаў, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў у працы.

Лічу, што мы павінны ў першую чаргу бачыць і заахвочваць людзей творчых, ініцыятыўных. Тых, чые высілкі накіраваны на павелічэнне прадукцыйнасці працы, хто стварае калектыву імідж надзейнага партнёра.

Ацэньваючы вынікі 2015 года, хачу сказаць, што вы ў чарговы раз даказалі, што вам па плячы выкананне самых складаных планаў і задач. Мяркуйце самі.

Аснову эканомікі Лідскага раёна ўяўляе прамысловы комплекс, у якім занята амаль 15 тысяч чалавек ці 35% ад колькасці працоўных ва ўсіх сферах. У аб'ёмах прамысловай вытворчасці вобласці рэгіён займае амаль 11% і звыш 15% - у аб'ёмах экспарту тавараў. Гэта другое месца ў вобласці пасля Гародні. Сярэднямесячны таварны выпуск складае больш за 50 мільёнаў даляраў ЗША. 60% прадукцыі прадаецца за мяжой.

Для прамысловых прадпрыемстваў 2015 год быў складаным. Вынікі, якія мы атрымалі, нас не пацешылі.

Не дасягнуты ўзровень 2014 года па індэксу фізічнага аб'ёму прамысловай вытворчасці, экспарту тавараў і паслуг. Пагоршыўся фінансавы стан многіх арганізацый. У складаным становішчы апынуліся арганізацыі сельгасмашынабудавання.

Неабходна ўлічыць, што на выкананне шэрагу паказчыкаў паўплывала знешнеэканамічнае становішча, зніжэнне спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці, змена сітуацыі ў сусветнай эканоміцы.

Аднак, трэба прызнаць, што і мы з вамі недзе не дапрацавалі - было шмат праблемных пытанняў, рашэнне якіх залежала толькі ад нас.

Але, нягледзячы на пазначаныя моманты, дзякуючы суладнай працы працоўных калектываў, у раёне маюцца і станоўчыя вынікі.

Па выніках 2015 года тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі ў дзейных цэнах склаў амаль 104%.

З 30 прамысловых арганізацый 17 нарасцілі аб'ёмы вытворчасці.

Гэта "Лакафарба", завод "Конус", "Ліцейна-механічны завод", "Харчовыя канцэнтраты", завод "Оптык", шклозавод "Нёман", "Лідахлебапрадукт", "Лідскі ветсанутыльзавод", "Мэблевая фабрыка", "Лідскі хлебазавод", торфабрыкетны завод "Лідскі", друкарня, ЖКГ, "Лідскае піва", "Белтэкс Оптык", "Эвеліда", "Ліпласт-Спб".

Павялічаны выпуск асобных відаў сельскагаспадарчай тэхнікі, радыятараў, фталевага ангідрыду, мэблі, шклопосуду, макаронаў і піва.

Забяспечаны рост практычна па ўсіх пазіцыях мясамалочных і хлебабулачных вырабаў.

Асвойваліся новыя віды прадукцыі.

"Лідсельмашам" арганізаваны выпуск ацынкаваных кантэйнераў для побытавых адкідаў.

"Харчовымі канцэнтратамі" наладжана вытворчасць паўфабрыкатаў клёцак і дранікаў.

Торфабрыкетны завод "Лідскі" ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі наладзіў вытворчасць пелет. Прадпрыемства пачало вытворчасць тарфяной сушонкі для "Краснасельскбудматэрыялаў".

"Ліпласт-Спб" для чыгункі пачаў выпуск святлафораў са святлодыёдамі.

Шклозаводам арганізавана вытворчасць шклаваты.

Па-ранейшаму прыярытэтным кірункам развіцця раёна з'яўляецца знешнеэканамічная дзейнасць.

У 2015 годзе ў 68 краін свету экспартавана тавараў на суму звыш 260 млн. даляраў ЗША.

Забяспечана збалансаванасць знешняга гандлю таварамі і паслугамі.

Асноўным рынкам збыту ў нас па-ранейшаму застаецца Расійская Федэрацыя. Але ў мінулым годзе прамысловыя арганізацыі працягнулі працу па асваенні новых рынкаў збыту:

У Туніс, Харватыю, Эквадор, Пакістан, Егіпет экспартаваны фталевы ангідрыд;

у Чылі, Новую Зеландыю, Інданэзію, Нарвегію - крыштальныя вырабы і шклопосуд;

у Палестыну і Ізраіль - пшанічная мука;

у В'етнам - пшанічныя вотрубы;

у Ірландыю - аптычныя прыборы;

у Кітай і Сінгапур - піва і безалкагольныя напоі.

З мэтай прасоўвання прадукцыі ў Кітай, Італію і Казахстан у складзе дэлегацыі Гарадзенскі вобласці прадстаўнікі райвыканкама і лідскіх прадпрыемстваў наведалі гэтыя краіны. Па выніках дасягнутых дамоўленасцей ужо ажыццяўляюцца экспартныя пастаўкі.

Прадпрыемствы раёна ўдзельнічалі ў тэндарах, выставах і кірмашах, накіроўвалі прапановы патэнцыйным спажыўцам, выкарыстоўвалі сучасныя метады маркетынгу.

Як вынік праведзенай працы - узрос экспарт прадукцыі на перспектыўныя рынкі. Удзельная вага адгрузак у Расійскую Федэрацыю скарацілася ў параўнанні з мінулым годам з 78% да 73%. Гэта значыць, што нашы арганізацыі сталі менш залежаць ад супрацоўніцтва з расійскімі кампаніямі.

Летась прамысловыя арганізацыі працягвалі тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасцяў. На гэтыя мэты імі накіравана больш за адзін трыльён рублёў. Прадпрыемствамі ўкаранялася новае абсталяванне і сучасныя тэхналогіі. Назаву асноўныя інвестыцыйныя праекты:

"Лакафарба" ажыццяўляе тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці фталевого ангідрыду;

завод "Оптык" працуе над развіццём геаметрычнай і валаконнай оптыкі, шкловарнай вытворчасці, вырошчваннем крышталяў;

"Лідахлебапрадукт" праводзіць рэканструкцыю камбікормавага цэха. Гэта дасць магчымасць вырабляць камбікармы па больш складаных рэцэптах, павялічыць іх якасць;

"Малочна-кансервавы камбінат" мадэрнізуе вытворчыя цэхі.

Вядзецца праца і па прыцягненні замежных інвестыцый. За 2015 год іх паступіла больш за 32 мільёны даляраў ЗША.

З прыцягненнем замежнага фундатара працягваецца тэхпераўзбраенне "Лідскага піва".

Таксама рэалізуюцца два праекты з удзелам капіталу літоўскай кампаніі АРВІ. Гэта

- тэхнічнае пераўзбраенне "Ветсанутыльзавода" і

- стварэнне комплексу па вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі. Гэты праект можна назваць самым значным не толькі для раёна, але і для вобласці.

Не буду стамляць вас далей лічбамі па гэтай сферы. Таму што важней за ўсё назваць тых, хто ўсе гэтыя паказчыкі забяспечыў. Сёння я ў першую чаргу хачу гаварыць пра працоўныя калектывы і пэўных працаўнікоў.

Па выніках працы за 2015 год пераможцам раённага спаборніцтва ў прамысловай сферы прызнаны калектыў завода "Конус" - дырэктар Жамойда Андрэй Пятровіч. Менавіта дзякуючы своечасовай арганізацыі імпартазамяшчальнай вытворчасці па гарачым ацынкаванні прадпрыемства змагло дамагчыся лепшых вынікаў у раёне. Сёння паслугі па гарачым ацынкаванні запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Асноўнымі спажыўцамі з'яўляюцца расійскія кампаніі. У 2015 годзе ў "Конусе" экспарт паслуг узрос больш, чым на 13%.

Калектыў адкрытага акцыянернага таварыства "Завод "Оптык" - дырэктар Галавач Тадэвуш Юзафавіч - таксама дамогся адпаведных вынікаў. Завод з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў акулярнай і геаметрычнай оптыкі ў Рэспубліцы Беларусь і СНД. Мае стабільны рынак сярод вытворцаў прыбораў ваеннай, касмічнай і медыцынскай тэхнікі, а таксама прыборабудавання. Прадпрыемства ўвесь час працуе па нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці, засваенні інавацыйных тэхналогій. За 2015 год удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі склала амаль 25%. Для такой вытворчасці гэта досыць высокі вынік.

Асобна хачу назваць імёны тых працаўнікоў прамысловай сферы, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё сваіх арганізацый. Гэта:

- Арэхва Вадзім Аляксандравіч - апаратчык цэха па вытворчасці лакаў ААТ "Лакафарба";

- Кавалёў Алег Аляксандравіч - электрамеханік "Малочна-кансервавага камбіната";

- Сянкевіч Ядвіга Станіславаўна - начальнік змены мукамольнага цэха "Лідахлебапрадукт";

- Галоўчыц Генадзь Мікалаевіч - аператар кармацэха свінагадоўчага комплексу "Прагрэс" "Ліда-хлебапрадукта";

- Савіцкі Пётр Мікалаевіч - токар завода "Лідсельмаш";

- Крывіня Аляксандр Мікалаевіч - шліфоўшчык цэха крышталю шклозавода "Нёман";

- Сянько Валянцін Георгіевіч - аздабляльнік цэха бясколернага шкла шклозавода "Нёман";

- Нічыпар Марына Мечыславаўна - зборшчык абутку "Лідскай абутковай фабрыкі";

- Мароз Ірына Мікалаеўна - спецыяліст па кадрах торфабрыкетнага завода "Дзітва";

- Лупач Леанід Уладзіміравіч - электразваршчык "Лідабудканструкцыі";

- Анацкі Уладзімір Аляксандравіч - вядучы інжынер-электронік "Ліцейна-механічнага завода";

- Кіжук Юры Вацлававіч - слесар-інструментальшчык "Завода электравырабаў";

- Капціловіч Андрэй Уладзіміравіч - слесар "Лідскага мясакамбіната".

Істотную ролю ў развіцці эканомікі і сацыяльнага жыцця насельніцтва іграе малое і сярэдняе прадпрымальніцтва. У раёне працуе больш за тысячу малых і сярэдніх арганізацый, звыш пяці тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэты сектар фармуе парадку 20% падатковых паступленняў у мясцовы бюджэт. Многія прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнэсу прымаюць актыўны ўдзел у жыцці раёна. Але па выніках падвядзення вынікаў за 2015 год лепшым прызнаны калектыў сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" - генеральны дырэктар Вялікін Анатоль Леанідавіч. Прадпрыемства штогод пацвярджае званне лаўрэата прэміі Ўрада Рэспублікі Беларусь у вобласці якасці. А ў 2015 году за дасягненні ў вобласці якасці таварыства прызнана лаўрэатам прэміі Садружнасці незалежных дзяржаў. "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" з'яўляецца самым актыўным удзельнікам Асацыяцыі польскага бізнэсу ў Беларусі. У 2014-2015 гадах па іх ініцыятыве праведзены сустрэчы дзелавых колаў польскага бізнэсу і міжнародны эканамічны форум.

Транспартнымі арганізацыямі раёна забяспечана эфектыўная і надзейная праца пасажырскага, грузавога і чыгуначнага транспарту. Асобна хачу адзначыць дзейнасць пасажырскага транспарту. Менавіта "Аўтобусны парк" з'яўляецца асноўным перавозчыкам на гарадскіх і прыгарадных маршрутах. Адказнасць за якасць аказваных паслуг непасрэдна залежыць ад майстэрства кіроўцаў. Лепшым па выніках мінулага года прызнаны Стасюкевіч Ігар Браніслававіч.

Прадпрыемствы сувязі праводзяць працу па развіцці і ўкараненні сучасных тэхналогій. Аддзяленні паштовай сувязі штогод пашыраюць спектр аказваных паслуг для насельніцтва. З веданнем справы працуе начальнік аддзялення паштовай сувязі "Тарнова" - Шыш Сафія Юльянаўна.

Гандлёвае абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляюць 754 крамы і 7 гандлёвых цэнтраў агульнай гандлёвай плошчай больш за 72 тысячы м2, 146 аб'ектаў грамадскага сілкавання амаль на 12 тыс. месцаў. Аб'ём рознічнага таваразвароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі за 2015 год у фактычных цэнах склаў 5091,4 млрд. рублёў. У мэтах прыцягнення турыстаў, якія наведваюць Лідскі раён, павелічэнні струменя замежнай валюты, а таксама падвышэння іміджу нашай дзяржавы ў 7 крамах укаранёна сістэма вяртання падатку на дададзеную вартасць Такс Фры. За 2015 год замежным пакупнікам выдадзена 256 чэкаў, больш чым на 725 млн. рублёў. Адным з першых у гэтым кірунку пачаў працаваць "Дом гандлю" (дырэктар Касяк Валер Генрыхавіч). За 2015 год адкрыты 10 гандлёвых аб'ектаў агульнай гандлёвай плошчай 470 м2.

Таксама адкрыта 7 аб'ектаў грамадскага сілкавання на 97 месцаў.

У Лідскім раёне працягвае развівацца сфера побытавага абслугоўвання. Паслугі насельніцтву раёна аказваюць 394 суб'екты гаспадарання. Функцыянуе 11 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў. За 2015 год у раёне адкрыта 18 новых аб'ектаў побытавага абслугоўвання насельніцтва. Гэта цырульні, майстэрні па рамонце абутку, майстэрні па рамонце аўто, фотастудыя і вясельныя салоны.

Пагадзіцеся, што менавіта з працаўнікамі сферы гандлю і паслуг мы сутыкаемся штодня. Таму з вялікім задавальненнем хачу назваць імёны тых, хто стварае нам настрой якасным абслугоўваннем і ветлівай усмешкай. Гэта:

Рахман Тарэса Сцяпанаўна - прадавец крамы "Родны кут" п. Першамайскі;

Тарашкевіч Тарэса Юзэфаўна - закройшчык Дома быту г. Бярозаўка;

Маркевіч Наталля Валер'еўна - прадавец гандлёвага цэнтра "Патсдам";

Карповіч Марыя Зянонаўна - кухар рэстарана "Гедымін".

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна ў 2015 годзе выраблена валавай прадукцыі на суму 765 млрд. рублёў. У мэтах стабілізацыі сельгасвытворчасці намі аказвалася дапамога ў куплі сельскагаспадарчай тэхнікі, прымаліся меры эканамічнага характару для набыцця паліўна-змазвальных матэрыялаў.

Нягледзячы на ўсе складанасці, нам удалося сабраць нядрэнны ўраджай збожжа. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 80 тыс. тон збожжа пры ўраджайнасці 39,2 цэнтнера з гектара. Намалочана амаль 5 тысяч тон алеясем'я рапсу. Накапана каля 15-ці тысяч тон бульбы. Сабрана 42 тысячы тон цукровых буракоў. Лепшыя паказчыкі па вытворчасці збожжа атрымалі земляробы саўгаса "Лідскі" (дырэктар Ірчыц Уладзіслаў Браніслававіч) і "Мажэйкава" (дырэктар Роўба Пётр Феліксавіч). Самую высокую ў раёне ўраджайнасць бульбы - 292 цэнтнеры атрымалі паляводы саўгаса "Лідскі".

У галіне жывёлагадоўлі пагалоўе буйной рагатай жывёлы ўзрасло амаль на 600 галоў і склала 40 тысяч, колькасць свіней - больш чым на 1,5 тысячы і склала 29 тысяч галоў, птушкі - на 41 тысячу і склала 168 тысяч галоў. Узрасла вытворчасць ялавічыны - на 8%, свініны - на 3%, мяса птушкі - на 23%. Лепшыя вынікі па вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы атрыманы ў філіяле "Дзітва" "Лідахлебапрадукта", "Мажэйкава" і саўгасе "Лідскі".

Павялічылася вытворчасць малака. Аб'ём вытворчасці склаў 55 тысяч тон. Больш за 5 тысяч кілаграмаў малака на карову надаілі жывёлагадоўцы саўгаса "Лідскі" і філіяла "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт".

Па выніках працы за 2015 год самых высокіх вынікаў сярод сельгазарганізацый раёна дамагліся працаўнікі раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства саўгас "Лідскі". Дырэктар Ірчыц Уладзіслаў Браніслававіч.

Цёплыя словы падзякі хочацца выказаць у адрас механізатараў, кіроўцаў, якія, пачынальна з вясновых засевак да канца ўборкі, працавалі, не лічачыся з часам, а парой і са сваім здароўем. Гэта:

Галоўчыц Генадзь Мікалаевіч - аператар цэха адкорму свінагадоўчага комплексе "Прагрэс" ААТ "Лідахлебапрадукт";

Сніціч Пётр Уладзіміравіч - трактарыст КСУП "Пескаўцы";

Лісоўская Марыя Іосіфаўна - аператар па адкорме фермы "Фалькавічы" ЛРСУП "Мажэйкава";

Удовенка Яніна Станіславаўна - аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы "Далекія" філіяла "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт".

Дарагія сябры!

У 2015 годзе ў Лідскім раёне будаўнічыя арганізацыі і індывідуальныя забудоўшчыкі ўвялі ў эксплуатацыю 64,3 тыс. квадратных метраў жылля, гэта больш за 600 кватэр, у тым ліку каля 50 кватэр індывідуальнага жылля ў сельскай мясцовасці. Нашы будаўнікі працавалі на будаўніцтве і мадэрнізацыі аб'ектаў у прамысловых арганізацыях, пра якія я казаў вышэй. Зроблены капітальны рамонт жыллёвага фонду агульнай плошчай 42,5 тыс. квадратных метраў. Вялася мадэрнізацыя вул. Куйбышава і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.

Па выніках працы за год лепшай будаўнічай арганізацыяй прызнаны "Будвектар" (дырэктар Петарс Віктар Пятровіч).

Асобныя словы падзякі хачу сказаць:

Жынко Зміцеру Аляксандравічу - электрагазазваршчыку філіяла "Лідская ДБПМК-72";

Запольской Тарэсе Станіславаўне - загадчыцы крамамі службы грамадзянскага абслугоўвання Лідскага ГУП ЖКГ;

Здановічу Віктару Уладзіміравічу - машыністу экскаватара ДСУ № 24 ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст № 6";

Лапата Пятру Слававічу - кіроўцу аўтапагрузчыка "ЛРСП № 17"

Груцы Вячаславу Уладзіміравічу - прарабу БК № 104 "Будаўніча-мантажнага трэста № 19";

Ракса Галіне Эдуардаўне - прыбіральшчыцы тэрыторый ДЭП Лідскага ГУП ЖКГ;

Мальцу Аляксею Аляксеевічу - манціроўшчыку шын філіяла ДРБК № 157 прадпрыемства "Гродна-аблдарбуд".

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

У першай частцы свайго дакладу я гаварыў пра людзей, якія вырабляюць і прадаюць прадукцыю. Цяпер хачу распавесці пра тых, хто працуе ў бюджэтнай сферы.

Пра людзей, хто гадуе нам годную змену, хто прадстаўляе Беларусь на прэстыжных спартовых спаборніцтвах, працуючы на імідж краіны. Пра тых, хто заўсёды гатовы ў любы час сутак нас лячыць, ратаваць нашы жыцці і абараняць.

У мінулым годзе лідскія педагогі ў чарговы раз даказалі, што яны лепшыя ў вобласці. Мяркуйце самі. 50 выпускнікоў скончылі сярэднія школы з залатым і срэбным медалём. На цэнтралізаваным тэставанні 5 дзяцей (гэта навучэнцы ліцэя, сярэдніх школ № 1 і 17) атрымалі стабальныя сертыфікаты. Сярэдні бал па выніках удзелу лідскіх старшакласнікаў у цэнтралізаваным тэставанні традыцыйна вышэй за абласны паказчык. Лепшыя вынікі ў выпускнікоў Лідскай і Бярозаўскай гімназій, ліцэя, сярэдніх школ № 17, 15, 1 г. Ліды, Бярозаўскай сярэдняй школы № 3, Мажэйкаўскай сярэдняй школы, Дварышчанскага навучальна-педагагічнага комплексу. 68 % выпускнікоў раёна сталі студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Нашы вучні былі лепшымі на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах па навучальных прадметах. Імі заваявана 86 і 23 дыпломы адпаведна. Двое нашых гімназістаў сталі лепшымі на міжнароднай алімпіядзе Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць". Паспяхова развіваюцца 7 дзіцячых узорных калектываў, народны вакальны ансамбль педагогаў СШ № 4. 219 дыпламоў атрымалі лідскія школьнікі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных творчых аглядах і конкурсах.

На Лідчыне паспяхова развіваецца спартовая галіна. Культывуецца больш за 40 відаў спорту, з якіх 15 відаў развіваюцца ў спецыялізаваных навучальна-спартовых установах. Спартоўцамі раёна на працягу 2015 года заваявана 6 прызавых месцаў на міжнародных спаборніцтвах, 122 - на рэспубліканскім, 560 - на абласным узроўнях.

На працягу года ў раёне стала больш на 2 майстры спорту міжнароднага класа, на 8 майстроў спорту Рэспублікі Беларусь, на 18 кандыдатаў у майстра спорту, на 74 першаразраднікі. 22 спартоўцы перададзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі. 49 знаходзяцца ў спіскавым складзе зборных каманд Рэспублікі Беларусь. На ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра ў спіс кандыдатаў увайшлі чатыры лідзяніны. Развітая інфраструктура для розных відаў спорту шмат у чым дапамагае нам залучыць усе пласты насельніцтва ў актыўныя заняткі фізічнай культурай і спортам. За нядоўгую снежную зіму мы паспелі арганізаваць і правесці на належным узроўні зімовы аздараўленчы сезон. Аператыўна былі заліты коўзанкі для масавага катання, лёдавыя пляцоўкі, лыжныя трасы. Уладкаваны пункты пракату зімовага інвентару і абсталявання.

Немалаважнае значэнне надаём стварэнню ўмоў для рэабілітацыі інвалідаў. У спартовым комплексе "Алімпія" выдзелена асобнае памяшканне, дзе інваліды-калясачнікі могуць праводзіць вольны час у коле сваіх сяброў, займацца спортам, весці актыўны лад жыцця. Раённым выканаўчым камітэтам закуплены і ўсталяваны пад'ёмнік у басейне. Крыху пазней я з вялікім пачуццём павагі ўручу Ганаровую грамату райвыканкама срэбнаму прызёру чэмпіянату Еўропы 2016 года сярод спартоўцаў адаптыўнага веславання Зміцеру Рышкевічу. Усіх, хто сочыць за яго спартовай кар'ерай, захапляе яго воля і імкненне да перамогі.

У мінулым годзе працаўнікі сферы культуры таксама дасягнулі добрых вынікаў. У пярэдадзень Новага года духавому аркестру Лідскай дзіцячай школы мастацтваў прысвоена званне "Узорны". Кіраўнік Тарэнць Андрэй Генрыхавіч.

Педагогі і навучэнцы школ мастацтваў, творчыя калектывы былі ўдзельнікамі больш за 60 конкурсаў, у тым ліку міжнародных. Майстэрства лідзян скарыла гледачоў Літвы, Польшчы, Аўстрыі, Венгрыі, Румыніі, Сербіі, Расіі і Украіны. Вынікі замежных фэстаў - званні лаўрэатаў і дыпламантаў. Па выніках мінулага года за распрацоўку і рэалізацыю нетрадыцыйных і інавацыйных формаў музейнай дзейнасці лепшай установай Гарадзенскай вобласці прызнаны Лідскі гістарычна-мастацкі музей. Дырэктар Драб Ганна Мікалаеўна.

Дарагія сябры!

Дзякуючы вашаму ўнёску ў развіццё рэгіёна было магчыма стабільна фінансаваць установы аховы здароўя. На аднаго жыхара раёна ў 2015 годзе было забяспечана фінансаванне больш за 2 мільёны рублёў. Па вобласці гэты паказчык склаў амаль 3 мільёны рублёў. Закуплена новае медыцынскае абсталяванне на суму 6 млрд. руб. У стацыянарах пралечана 32,5 тысячы пацыентаў, хуткай дапамогай выканана 45 тыс. выклікаў. Да лекараў амбулаторна-паліклінічных арганізацый зроблена 1,5 млн. наведванняў. У сярэднім кожны жыхар Лідскага раёна наведаў паліклініку 12 разоў. Нашы лекары паспяхова праводзяць трамбалізіс пацыентам з вострым інфарктам міякарду і інфарктам мозгу. Асвойваюць сучасныя віды дыягностыкі.

На працягу апошніх 20 гадоў у Лідскім раёне натуральны прырост насельніцтва адзначаўся двойчы: у 2013 і 2015 годзе. Летась ён склаў 151 чалавек.

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Мы можам доўга гаварыць пра тое, што ў нас атрымалася, а дзе мы не дапрацавалі. Але нельга забываць пра тое, што шмат можна дасягнуць і шмат памылак выправіць толькі жывучы ў мірнай і спакойнай краіне. Таму сёння хачу выказаць словы падзякі прадстаўнікам сілавых структур, якія таксама працягваюць удасканальваць сваё майстэрства.

Воіны-авіятары 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы ў 2015 годзе паспяхова асвоілі навучальна-баявыя самалёты Як-130. Паспяхова прынялі ўдзел у Міжнародных армейскіх гульнях "АРМІ-2015" на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і ў сумесным аператыўным вучэнні "Шчыт саюза - 2015".

У мінулы год - год 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - адной са знамянальных падзей для лідзян стала ўвекавечанне подзвігу герояў-авіятараў, у памяць пра якія быў усталяваны помнік - макет самалёта Су-25.

У мінулым годзе вайскоўцамі Лідскага памежнага атрада затрымана 78 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы, каля 400 парушальнікаў памежнага заканадаўства. Было перапынена перасоўванне цераз мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму больш за 7 мільярдаў рублёў. Канфіскоўваліся з незаконнага авароту зброя, боепрыпасы, наркатычныя рэчывы. У пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу прапушчана звыш 1 млн. т твараў і каля 500 тыс. транспартных сродкаў.

У 2015 году аддзел унутраных спраў Лідскага райвыканкама ў поўнай меры паказаў свой патэнцыял ва ўсіх кірунках аператыўна-службовай дзейнасці. Участковымі інспектарамі Лідскага РАУС сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, грамадскімі арганізацыямі і фармаваннямі праводзіцца вялікая праца па прафілактыцы побытавых злачынстваў. Адмысловая ўвага надавалася процідзеянню п'янству, алкагалізму і іншым негатыўным сацыяльным з'явам. Аднак у раёне застаецца вельмі актуальнай праблема процідзеяння карупцыі, незаконнаму авароту наркотыкаў і спіртазмяшчальнай вадкасці.

Ацэньваючы працу аддзела ДАІ, варта адзначыць, што ў 2015 годзе адбылося зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і колькасці пацярпелых у ДТЗ.

Дарагія сябры!

Думаю, вы пагодзіцеся са мной, што любыя высілкі і сродкі, накіраваныя на выратаванне жыцця - апраўданы. А людзі, якія прысвячаюць гэтаму сваё жыццё, заслугоўваюць адмысловай павагі.

Давайце разам скажам "дзякуй":

Яўланавай Святлане Георгіеўне - лекару-неанатолагу;

Грыгялевіч Таццяне Іванаўне - старэйшай медыцынскай сястры неўралагічнага аддзялення;

Латушку Вячаславу Уладзіміравічу - намесніку галоўнага лекара па хірургіі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы;

Дапіру Віктару Леанідавічу - намесніку начальніка аддзела ДАІ;

Мянько Паўлу Іосіфавічу - начальніку 2-га аддзела 1-га кіравання Лідскага памежатрада;

Акуневічу Роберту Рамуальдавічу - камандзіру аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 2 Лідскага РАНС;

Алейніку Алегу Алегавічу - камандзіру навучальна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіябазы.

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Фармат нашага мерапрыемства не дазваляе мне зрабіць больш падрабязны аналіз працы за год. Але для гэтага ў нас ёсць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі: "Лідская газета", тэлебачанне і радыё.

Галоўным рэдактарам, Серафіновіч Кацярыне Адамаўне і Пазняк Ніне Міхайлаўне, удалося стварыць прафесійныя, творчыя калектывы, здольныя распавядаць пра падзеі рэгіёна аператыўна і дакладна.

Чытайце газету, глядзіце і слухайце тэлебачанне і радыё, і вы будзеце ў курсе ўсіх апошніх падзей.

Дарагія сябры!

Не ўсе імёны нашых годных землякоў прагучалі ў дакладзе, але праз некалькі хвілін пачнецца ўзнагароджанне, і вы не толькі пачуеце прозвішчы лепшых з лепшых, але і ўбачыце нашых перадавікоў на гэтай сцэне.

У завяршэнне свайго выступу хачу яшчэ раз выказаць вам сваю падзяку за вашу працу, за вашы старанні, накіраваныя як на развіццё нашага рэгіёна, так і на імідж Беларусі ў цэлым.

Кожны з вас пацвердзіў вядомы пастулат: багацце краіны - у яе працавітых, таленавітых людзях.

Жыццёвыя сітуацыі часам прымушаюць нас знаходзіцца на грані. Але ў роўнай ступені на грані правалу і на грані поспеху. Усё залежыць толькі ад таго, што мы зрабілі да таго, як падысці да гэтай грані.

Быць можа, год, які прайшоў атрымаўся не такім, як хацелася б, але, адназначна, ён прынёс нам досвед. А досвед - неацэнны. Калі мы жадаем дамагчыся іншых вынікаў, значыць трэба навучыцца дзейнічаць па-іншаму. Давайце скарыстаемся назапашанымі навыкамі. Будзем вучыцца браць на сябе адказнасць за сваё жыццё і дасягаць жаданых мэт.

Я жадаю кожнаму з вас не растраціць працоўнай жарсці. Моцнага вам здароўя, поспеху, сямейнага дабрабыту, святла і дабра.

Дзякуй вам яшчэ раз!

ЛІДСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

РАШЭННЕ

15 лютага 2016 г. г. Ліда, Гродзенская вобл.

Пра вынікі спаборніцтва працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2015 годзе

Абмеркаваўшы вынікі працы арганізацый і ўстаноў Лідскага раёна за 2015 год, Лідскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Уручыць Ганаровы дыплом першай ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 30 (трыццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 7 (сем) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - рэспубліканскаму даччынаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству "Конус" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізаванні сельскай гаспадаркі" (дырэктар Жамойда Андрэй Пятровіч);

будаўніцтва - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Будвектар" (дырэктар Петарс Віктар Пятровіч);

гандлю - унітарнаму камунальнаму прадпрыемству крама № 1 "Дом гандлю" г. Ліда (дырэктар Касяк Валер Генрыхавіч);

адукацыі - дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 17 г. Ліды" (дырэктар Алексіевіч Аляксандр Іосіфавіч).

2. Уручыць Ганаровыя дыпломы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый у сферы:

аховы здароўя - гінекалагічнаму аддзяленню ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" (якім кіруе Ганчар Анатоль Уладзіміравіч);

у пастаноўцы ідэалагічнай працы ў працоўным калектыве - аддзелу адукацыі, спорту і турызму Лідскага раённага выканаўчага камітэта (начальнік Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч);

культуры - дзяржаўнай установе "Лідскі гістарычна-мастацкі музей" (дырэктар Драб Ганна Мікалаеўна);

фізкультурна-аздараўленчай працы - дзяржаўнай установе "Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 3 г. Ліды" (дырэктар Мілюць Мечыслаў Эдуардавіч).

3. Уручыць Ганаровыя дыпломы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за другое месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - адкрытаму акцыянернаму таварыству завод "Оптык" (дырэктар Галавач Тадэвуш Юзафавіч);

сельскай гаспадаркі - раённаму сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству саўгас "Лідскі" (дырэктар - Ірчыц Уладзіслаў Браніслававіч);

4. Уручыць Ганаровыя дыпломы трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за першае месца сярод арганізацый у сферы:

дашкольнай адукацыі - дзяржаўнай установе адукацыі "Лідскі адмысловы яслі-сад № 16 для дзяцей з парушэннямі зроку" (загадчык Арэхва Эла Уладзіміраўна);

малога і сярэдняга бізнэсу - сумеснаму таварыству з абмежаванай адказнасцю "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" (генеральны дырэктар Вялікін Анатоль Леанідавіч);

сельскагаспадарчых падраздзяленняў - малочна-таварнаму комплексу "Ёдкі" сельскагаспвадарчага вытворчага кааператыва "Ёдкаўскі" (загадчык Бабака Аляксандр Дзмітрыевіч).

5. Занесці на раённую Дошку пашаны працаўнікоў арганізацый і ўстаноў раёна, якія дамагліся найлепшых паказчыкаў па выніках года, з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 3 (тры) базавыя велічыні:

Акуневіча Роберта Рамуальдавіча - камандзіра аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 2 на аб'ектах ААТ "Лакафарба" Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гарадзенскае абласное кіраванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";

Алейніка Алега Алегавіча - камандзіра навучальна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі вайсковай часткі 19764;

Алейнікаву Вольгу Рыгораўну - спецыяліста па сацыяльнай працы аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання дзяржаўнай установы "Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва";

Арыку Паўла Васільевіча - трэнера-выкладчыка дзяржаўнай установы "Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2 г. Ліды";

Арэхву Вадзіма Аляксандравіча - апаратчыка сінтазу 5 разраду цэха па вытворчасці лакаў ААТ "Лакафарба";

Булай Ганну Мікалаеўну - загадчыка філіяла "Ганчарскі дом культуры" дзяржаўнай установы "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці";

Гемзу Валянціну Пятроўну - начальніка фінансавай службы Лідскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Гагалушку Святлану Іванаўну - настаўніцу працоўнага навучання дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 16 г. Ліды";

Галоўчыца Генадзя Мікалаевіча - аператара 6 разраду цэха адкорму свінагадоўчага комплексу "Прагрэс" ААТ "Лідахлебапрадукт";

Дапіру Віктара Леанідавіча - намесніка начальніка аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Лідскага раённага выканаўчага камітэта;

Жынко Дзмітрыя Аляксандравіча - электрагазазваршчыка 5 разраду філіяла "Лідская дарожна-будаўнічая перасоўная механізаваная калона - 72" ААТ "Гродна-аблсельбуд";

Запольскую Тарэсу Станіславаўну - загадчыцу крамамі службы грамадзянскага абслугоўвання Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Здановіча Віктара Уладзіміравіча - машыніста экскаватара 6 разраду дарожна-будаўнічага кіравання № 24 ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст № 6";

Кассяненка Людмілу Мікалаеўну - аператара машыннага даення малочна-таварнага комплексу "Крыніцы" раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас "Лідскі";

Лапату Пятра Слававіча - кіроўцу аўтапагрузчыка ААТ "Лідскае рамонтна-будаўнічае прадпрыемства № 17"

Мянько Паўла Іосіфавіча - начальніка 2-га аддзела 1-га кіравання вайсковай часткі 1234;

Рахман Тарэсу Сцяпанаўну - прадаўца 6 разраду крамы "Родны кут" п. Першамайскі Лідскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Сянько Валянціна Георгіевіча - аздабляльніка выдзіманых вырабаў 7 разраду цэха бясколернага шкла ААТ "Шклозавод "Нёман";

Сніціча Пятра Уладзіміравіча - трактарыста камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Пескаўцы";

Стасюкевіча Ігара Браніслававіча - кіроўцу аўтамабіля 6 разраду 2 класа філіяла "Аўтобусны парк № 2 г. Ліда" ААТ "Гроднааблаўтатранс";

Тарашкевіч Тарэсу Юзэфаўну - закройшчыцу Дома быту г. Бярозаўка ААТ "Лідскі камбінат бытавых паслуг";

Шыш Сафію Юльянаўну - начальніка аддзялення паштовай сувязі Тарнова Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта";

Шот Марыю Баляславаўну - старасту вёскі Перапечыца Дубровенскага сельскага савета Лідскага раёна;

Яўланаву Святлану Георгіеўну - лекара-неанатолага (загадчыка аддзяленнем для нованароджаных дзяцей) установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца".

6. Узнагародзіць Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Анацкага Уладзіміра Аляксандравіча - вядучага інжынера-электроніка ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод";

Груцу Вячаслава Уладзіміравіча - прараба будаўнічага кіравання № 104 ААТ "Будаўніча-мантажны трэст № 19";

Кіжука Юрыя Вацлававіча - слесара-інструментальшчыка ААТ "Лідскі завод электравырабаў";

Кавалёва Алега Аляксандравіча - электрамеханіка па сродках аўтаматыкі і прыборах тэхналагічнага абсталявання ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Крывіню Аляксандра Мікалаевіча - шліфоўшчыка шкла і шклавырабаў 6 разраду цэха крышталю ААТ "Шклозавод "Нёман";

Лісоўскую Марыю Іосіфаўну - аператара па адкорме фермы "Фалькавічы" Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава";

Маркевіч Наталлю Валер'еўну - прадаўца філіяла "Эліксір" унітарнага камунальнага прадпрыемства гандлёвы цэнтр "Патсдам";

Раксу Галіну Эдуардаўну - прыбіральшчыцу тэрыторый дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Рунец Анжаліку Міхайлаўну - намесніка дырэктара па выхаваўчай працы дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 2 г. Бярозаўкі";

Рышкевіча Дзмітрыя Ігаравіча - навучэнца ўстановы "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба";

Сянкевіч Ядвігу Станіславаўну - начальніка змены мукамольнага цэха ААТ "Лідахлебапрадукт";

Яджак Аксану Іванаўну - намесніка галоўнага бухгалтара цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідскага раённага выканаўчага камітэта.

7. Узнагародзіць Падзячным лістом старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Грыгялевіч Таццяну Іванаўну - медыцынскую сястру (старэйшую) неўралагічнага аддзялення (для інсультных хворых) установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Ільяшэнку Аляксандра Фёдаравіча - дырэктара дзяржаўнай установы "Лідскі раённы дзіцяча-юнацкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр";

Капціловіча Андрэя Віктаравіча - брыгадзіра брыгады слесараў аддзела галоўнага механіка ААТ "Лідскі мясакамбінат";

Карповіч Марыю Зянонаўну - кухара-звеннявую 6 разраду рэстарана "Гедымін" ААТ "Гандлёва-вытворчая фірма "Ліда";

Качынскага Андрэя Іванавіча - трэнера-выкладчыка па спорце ўстановы "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба";

Качынскага Дзмітрыя Іванавіча - трэнера-выкладчыка па спорце ўстановы "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба";

Клімовіча Алега Аляксандравіча - настаўніка фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі "Мінойтаўская сярэдняя школа";

Латушку Вячаслава Уладзіміравіча - намесніка галоўнага лекара па хірургіі ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Лупача Леаніда Уладзіміравіча - электразваршчыка ручной зваркі 5 разраду філіяла "Лідабудканструкцыя" ААТ "Гроднааблсельбуд";

Мальца Аляксея Аляксеевіча - манціроўшчыка шын філіяла Дарожнае рамонтна-будаўнічае кіраванне № 157 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблдарбуд";

Мароз Ірыну Мікалаеўну - спецыяліста па кадрах ААТ "Торфабрыкетны завод "Дзітва";

Нічыпар Марыну Мечыславаўну - зборшчыка абутку цэха № 4 ААТ "Лідская абутковая фабрыка";

Савіцкага Пятра Мікалаевіча - токара механічнага цэха № 3 ААТ "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш";

Сушко Ніну Мікалаеўну - выкладчыка ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж";

Тарэнця Андрэя Генрыхавіча - настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі "Лідская дзіцячая школа мастацтваў";

Удовенка Яніну Станіславаўну - аператара машыннага даення малочна-таварнай фермы "Далекія" філіяла "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт".

8. Прэміяванне ў памеры 92 820 000 (дзевяноста два мільёны восемсот дваццаць тысяч) рублёў зрабіць за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў Лідскага раённага выканаўчага камітэта паводле каштарысу выдаткаў (прыкладаецца).

9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта Пранюка В.Ф.

Старшыня М.К. Карповіч.

Кіраўнік справамі І.І. Юч.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX