Вярнуцца: Эканоміка

Лідчына ў 2016 годзе


Дадана: 11-06-2017,
Крыніца: Лідскі летапісец 2017. № 1(77).



Выступ старшыні Лідскага райвыканкама М.К. Карповіча 24.02.2017 г. на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў 2016 года

Паважаныя ўдзельнікі сходу і госці!

Па традыцыі, якая ўжо склалася, сёння мы падводзім вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2016 годзе. Вынікі года, насычанага найважнымі падзеямі, якія адбыліся як у краіне, так і ў раёне.

Галоўнай палітычнай падзеяй 2016 года стаў Пяты Ўсебеларускі народны сход. У працы гэтага форуму прынялі ўдзел 45 дэлегатаў Лідчыны.

На высокім узроўні намі праведзены выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Лідчыну даверана прадстаўляць Андрэю Навумовічу, Валянціну Міхневічу, Вользе Папко. А ў Савеце Рэспублікі - Інэсе Белуш.

У сваім выступе хачу адзначыць, што немагчыма ахапіць увесь спектр праблем, якія вырашаліся ў раёне летась. Аднак неабходна падкрэсліць відавочную думку - дзейсным інструментам развіцця раёна з'яўляецца аб'яднанне ўсіх узроўняў мясцовага самакіравання, прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці і грамадскасці ў адзіную сістэму дзеянняў.

У цэлым, калі сцісла ацаніць вынікі мінулага года, то 2016 год быў для раёна цяжкім.

Але менавіта ў нашым раёне ў мінулым годзе рэалізаваны шэраг значных праектаў у самых розных сферах. Галоўнай нашай мэтай было і застаецца - зрабіць умовы для жыцця і працы людзей у раёне больш камфортнымі.

Зараз, пра канкрэтныя вынікі, у аснове якіх ляжыць годная праца жыхароў раёна.

Падмурак эканомікі Лідскага рэгіёна складае прамысловы комплекс, у якім занята больш за 35% ад агульнай колькасці працаўнікоў ва ўсіх сферах.

Прамысловымі арганізацыямі раёна за 2016 год выраблена прадукцыі на суму 804 мільёны рублёў. Тэмп росту склаў 116 %.

З 30 арганізацый раёна павялічылі выпуск прадукцыі 10.

Гэта "Лідскі ліцейна-механічны завод", завод "Конус", Шклозавод "Нёман", Торфабрыкетны завод "Лідскі", "Лідскі ветсанутыльзавод", Мінойтаўскі рамонтны завод, завод "Каскад", Лідская ЖКГ, "Лідскае піва", Фудпак.

У аб'ёмах вытворчасці Лідскага раёна найбольшую ўдзельную вагу займае вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў, хімічных прадуктаў, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры.

Рост аб'ёмаў прамысловай вытворчасці забяспечаны за кошт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на Адкрытым акцыянерным таварыстве "Лідскае піва", Шклозаводзе "Нёман", заводзе "Конус". Арганізацыя выпуску шклаваты забяспечыла рост аб'ёмаў вытворчасці ў параўнанні з 2015 годам у 1,6 раза. Рост аб'ёмаў аказання паслуг па ацынкаванні ў параўнанні з 2015 годам склаў 119 %.

На "Белмедпрэпаратах" адкрыты новы цэх па вытворчасці стэрыльна пафасаваных антыбіётыкаў.

"Арвібелагра" пачаў працэс па прамысловай вытворчасці мяса індыкоў.

Для большасці нашых прамысловых прадпрыемстваў 2016 год быў неадназначным. На многіх з іх летась паўсталі сур'ёзныя праблемы. Дасягнутыя імі вынікі нас не задавальняюць.

Зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці адзначана ў шэрагу арганізацый: "Лакафарба", "Лідсельмаш", "Лідскі завод электравырабаў", "Лідаграпраммаш", Завод "Оптык", "Лідскія харчовыя канцэнтраты", "Лідабудматерыялы", "Лідабудканструкцыя" і іншых.

На канец 2016 года на складах прамысловых арганізацый раёна знаходзілася рэштак гатовай прадукцыі на суму 76 мільёнаў рублёў, удзельная вага якіх склала 114 %, што з'яўляецца дапушчальным.

Па-ранейшаму, ключавым паказчыкам эфектыўнасці развіцця раёна з'яўляецца знешнеэканамічная дзейнасць. Знешнегандлёвы аварот тавараў арганізацый раёна за 2016 год склаў 374 мільёны даляраў ЗША. Сальда вонкавага гандлю таварамі склалася дадатнае. Удзельная вага экспарту арганізацый Лідскага раёна ў экспарце вобласці складае 16 %.

Нарасцілі аб'ёмы экспарту: "Лідскі ліцейна-механічны завод", "Лідская абутковая фабрыка", Завод "Оптык", "Шклозавод "Нёман", Торфабрыкетны завод "Лідскі", "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", "Мінойтаўскі рамонтны завод", "Лідахлебапрадукт", "Лідскі ветсанутыльзавод", "Лідскае піва".

За 2016 год зарэгістраваны аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый з 78 дзяржавамі свету. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з 73 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Гэта на 11 рэгіёнаў больш, чым у 2015 годзе.

Упершыню экспартавана прадукцыя "Лакафарбы" ў Бразілію, шклозавода "Нёман" - на рынак Катара, Сербіі, Славакіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, "Белтэкс Оптык" - у Бангладэш, М'янму, "Лідскае піва" - у Балгарыю, Ізраіль, "Лідахлебапрадукт" - у Гвінею, Венесуэлу.

Ліда стала пляцоўкай для бізнэс-сустрэч рознага ўзроўню. Наш рэгіён наведалі дэлегацыі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі, амбасадары замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь. У Лідзе прайшоў беларуска-літоўскі эканамічны форум. Адбылася міжнародная сустрэча арганізацый - чальцоў Асацыяцыі польскага бізнэсу. Як вынік, у горадзе адкрыты візавы цэнтр Польшчы.

У справаздачным годзе прамысловыя прадпрыемствы працягнулі тэхнічнае пераабсталяванне і мадэрнізацыю вытворчасці, рэалізацыю пачатых інвестыцыйных праектаў, а таксама працу па прыцягненні фундатараў у эканоміку раёна.

Аб'ём паступлення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў 2016 годзе склаў каля 14 мільёнаў даляраў ЗША - пры заданні ў 12,5 мільёнаў даляраў ЗША.

Рэалізаваны два найбуйныя інвестыцыйныя праекты з прыцягненнем замежных інвестыцый: створаны вертыкальна-інтэграваны комплекс па прамысловай вытворчасці прадукцыі з мяса індыкоў - "Арві-белагра". Рэалізуецца праект "Тэхнічнае пераўзбраенне, рэканструкцыя і павелічэнне магутнасцяў прадпрыемства па ўтылізацыі адыходаў жывёльнага паходжання" на базе Лідскага ветсанутыльзавода.

Найбольшую ўдзельную вагу адгружанай інавацыйнай прадукцыі забяспечылі: "Лідскі ліцейна-механічны завод", Шклозавод "Нёман", "Лідсельмаш", Завод "Оптык", "Лідскі завод электравырабаў", "Лакафарба", "ЛІПЛАСТ-Спб", "Белтэкс Оптык".

Па выніках 2016 года лепшымі таварамі Рэспублікі Беларусь стала прадукцыя Лідскіх харчовых канцэнтратаў, "Бел-Пласта", завода электравырабаў.

Званне "Народная марка" па выбары беларусаў прысвоена прадукцыі ААТ "Лакафарба", "Лідахлебапрадукт", "Лідскае піва", "Лідахарчканцэнтратаў".

Прэміяй Садружнасці Незалежных Дзяржаў адзначана прадукцыя Лідскага малочна-кансервавага камбіната.

На працягу многіх гадоў Лідскі раён - пераможца рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў утрымання і тэхнічнага стану жыллёвага фонду, санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў.

Хачу падзякаваць працоўным калектывам і канкрэтным працаўнікам прадпрыемстваў, якія ўнеслі значны ўклад у дасягненне эканамічных паказчыкаў рэгіёна.

Па выніках працы за 2016 год пераможцам спаборніцтва працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў сферы прамысловасці прызнаны працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскае піва" - генеральны дырэктар Аўдрыюс Мікшыс. У 2016 годзе "Лідскае піва" забяспечыла тэмп росту экспарту ў 106 %. Кампанія выпусціла пяць новых гатункаў піва і заваявала знакавую для сябе ўзнагароду - 140-вы медаль у год свайго 140-годдзя. Прадпрыемства ўваходзіць у тройку лідараў па аб'ёмах продажаў сярод беларускіх вытворцаў.

Калектывы Лідскага малочна-кансервавага камбіната - генеральны дырэктар Эйсымонт Андрэй Адамавіч, і Мінойтаўскага рамонтнага завода - дырэктар Гейштаўт Багдан Вацлававіч таксама дамагліся высокіх вынікаў, унеслі годны ўклад у прамысловае развіццё рэгіёна.

Тэмп росту экспарту прадукцыі Лідскага малочна-кансервавага камбіната склаў 110 %. Прадукцыя прадпрыемства адзначана дыпломамі пераможца ў конкурсе "Лепшая прадукцыя года - 2016" у пяці намінацыях.

Мінойтаўскі рамонтны завод вырабляе прадукцыю, запатрабаваную як унутры краіны, так і за яе межамі. Прадпрыемствам павялічаны выпуск прадукцыі. Доля экспарту вырасла ў 1,4 раза.

Нельга сёння пакінуць без увагі імёны лепшых працаўнікоў прамысловасці нашага раёна. Гэта:

Вінча Вячаслаў Казіміравіч - наладчык абсталявання "Белтэкс Оптык";

Жукоўская Алена Люцыяноўна - шліфоўшчыца шкла і шклавырабаў Шклозавода "Нёман";

Каўчуга Іосіф Францавіч - электраслесар па рамонце абсталявання Лідскіх электрычных сетак;

Сапоцька Міхаіл Міхайлавіч - слесар завода "Лідаграпраммаш";

Карчэўскі Міхаіл Адасевіч - наладчык кантрольна-вымяральных прыбораў Шклозавода "Нёман";

Мікіянец Ганна Вітольдаўна - аператар пульта кіравання элеватара "Лідахлебапрадукт";

Урбановіч Іосіф Іосіфавіч - апаратчык ААТ "Лакафарба";

Яновіч Генадзь Іванавіч - начальнік вытворчасці завода "Лідсельмаш".

Галко Крысціна Казіміраўна - укладчыца-пакавальніца "Лідскіх харчовых канцэнтратаў";

Кулеш Антаніна Іосіфаўна - оптык Завода "Оптык";

Луцэвіч Марыя Іванаўна - шліфоўшчык "Лідскай мэблевай фабрыкі";

Носаў Уладзімір Аляксандравіч - такелажнік унітарнага прадпрыемства "Конус";

Сазановіч Дзяніс Іосіфавіч - машыніст Торфабрыкетнага завода "Лідскі";

Сасім Ірына Станіславаўна - кладаўшчык "Лідскага хлебазавода".

Эфектыўная і надзейная праца пасажырскага, грузавога і чыгуначнага транспарту забяспечваецца транспартнымі арганізацыямі раёна.

Чыгуначныя перавозкі займаюць перадавыя пазіцыі на рынку транспартных паслуг. Надаецца вя-лікая ўвага падвышэнню якасці абслугоўвання паса-жыраў, абнаўленню рухомага састава.

Транспартнымі арганізацыямі ў поўным аб'ёме выконваюцца сацыяльныя стандарты абслугоўвання насельніцтва. Агульны поспех галіны ў значнай сту-пені залежыць ад чалавека працы, сярод якіх нямала людзей з вялікім вытворчым досведам.

Лепшымі па выніках мінулага года прызнаны:

Белянчук Іван Станіслававіч - кіроўца аўтобуснага парку № 2 г. Ліды;

Палавінка Павел Феліксавіч - кіроўца-экспедытар "Лідаспецаўтатранс".

Дарагія сябры!

У 2016 годзе ў Лідскім раёне будаўнічымі арганіацыямі ўведзена ў эксплуатацыю 70 тысяч квадратных метраў жылля. 767 сем'яў адзначылі навагоднія святы ў новых кватэрах у мікрараёне Індустрыяльны, па вуліцах Куйбышава, Машэрава, Кірава.

Часткова праведзены рамонт акружной дарогі. Уздоўж аўтамабільнай трасы абсталявана пешаходная зона на ўчастку ад мікрараёна Маладзёжны да аграгарадка Крупава.

Будаўнічымі арганізацыямі вядуцца работы па будаўніцтве і мадэрнізацыі аб'ектаў за межамі Лідскага раёна. Па выніках працы за год лепшай арганізацыяй у будаўнічай галіне прызнаны філіял "Будаўніча-мантажнае кіраванне № 2" адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст "Белпалівабуд" - дырэктар Рыхтар Уладзімір Анатолевіч.

Словы падзякі сёння гучаць у адрас:

Каласоўскага Андрэя Іванавіча - страхара будаўніча-мантажнага трэста № 19;

Рудзевіча Аляксандра Мікалаевіча - электра-газазваршчыка ААТ "Будвектар";

Дзяшкевіча Івана Ўладзіміравіча - цясляра Лідскай ПМК-169;

Караленкі Сяргея Ўладзіміравіча - трактарыста дарожна-эксплуатацыйнага кіравання № 55.

На тэрыторыі Лідскага раёна гандлёвае абслугоўванне ў 2016 годзе ажыццяўлялася больш, чым адной тысячай аб'ектаў рознічнага гандлю, сямю гандлёвымі цэнтрамі і 90 аб'ектамі грамадскага харчавання. Аб'ём рознічнага тавараавароту гандлю склаў 513 мільёнаў рублёў. У мінулым годзе адкрыта 18 новых гандлёвых аб'ектаў і 7 аб'ектаў грамадскага харчавання.

Побытавыя паслугі на тэрыторыі Лідскага раёна аказваюць больш за 500 суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці. За 2016 год у раёне зарэгістравана 59 новых суб'ектаў. Цалкам выкананы нарматывы забяспечанасці насельніцтва сеткай комплексных прыёмных пунктаў па прыёме замоў на аказанне побытавых паслуг у сельскай мясцовасці.

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў у сферы гандлёвага і побытавага абслугоўвання ў 2016 годзе прызнаны:

унітарнае камунальнае прадпрыемства крама №1 "Дом гандлю" - дырэктар Касяк Валер Генрыхавіч

і адкрытае акцыянернае таварыства "Лідскі камбінат побытавых паслуг" - дырэктар Дыска Святлана Віктараўна.

Менавіта ад паўсядзённай і парой незаўважнай працы працаўнікоў гандлю і паслуг шмат у чым залежыць настрой, якасць жыцця і рашэнне надзённых праблем кожнага з нас. Сёння мы называем імёны лепшых - гэта:

Бештань Ніна Раманаўна - аператар пральнага абсталявання Лідскага камбіната побытавых паслуг;

Ступакевіч Ганна Іосіфаўна - кухар кафэ "Гранд" ГВФ "Ліда";

Валюк Ірына Іосіфаўна - кандытар крамы "Родны кут";

Мялкунас Галіна Мікалаеўна - кандытар гандлёвага цэнтра "Патсдам".

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

2016 год быў складаным для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Аб'ём сельскагаспадарчай вытворчасці склаў 71 мільён рублёў ці 88,5% да ўзроўню 2015 года. Гадавое заданне не выканана ніводнай з гаспадарак раёна. А менавіта гэта з'яўляецца галоўным крытэрам пры падвядзенні вынікаў працы сельскагаспадарчых арганізацый. Таму было прынята рашэнне не вызначаць пераможца ў сферы сельскай гаспадаркі.

Аб'ёмы вытворчасці валавай прадукцыі раслінаводства зніжаны ў раёне на 28 %, жывёлагадоўлі на 1,3 %. Найбольшае зніжэнне тэмпаў росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі дапушчана КСУП "Беліца-Агра", КСУП "Бердаўка-Агра", КСУП "Пескаўцы", КСУП "Ваверка-Агра".

Нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е, недахоп аваротных сродкаў, сельгаспрадпрыемствамі было нарыхтавана травяных кармоў на 26 % больш да 2015 года, што склала 25 цэнтнераў кармавых адзінак у разліку на 1 умоўную галаву жывёлы.

Нязначна павялічылася валавая вытворчасць малака. Самая высокая прадуктыўнасць дойнага статка забяспечана ў філіяле "Дзітва" ААТ "Лідахлеба-прадукт" і РСУП Саўгас "Лідскі". Рост рэалізацыі малака забяспечаны філіялам "Дзітва" ААТ "Лідахле-бапрадукт", КСУП "Ходараўцы-Агра" і РСУП Саўгас "Лідскі".

У раёне актыўна падтрымліваюцца праграмы падтрымкі малых формаў гаспадарання ў аграрным сектары - стварэнне сялянска-фермерскіх гаспадарак. У чалавека павінен быць выбар - працаваць на прадпрыемстве або займацца сваім бізнэсам. Яркі прыклад паспяховай дзейнасці ў развіцці малога і сярэдняга бізнэсу - сялянская фермерская гаспадарка Шарыча В.І. (кіраўнік Шарыч Валер Іванавіч), стаўшая пераможцам спаборніцтва працоўных калектываў раёна ў 2016 годзе.

Выказваю словы падзякі нашым хлебаробам, жывёлагадоўцам, працаўнікам перапрацоўчых прадпрыемстваў за іх нялёгкую працу і самааддачу. Сярод іх:

Бучынская Алена Рамуальдаўна - аператар машыннага даення Саўгаса "Лідскі";

Верамеевіч Міхаіл Яўгенавіч - трактарыст-машыніст КСУП "Ёдкі-Агра";

Расюк Зміцер Канстанцінавіч - трактарыст-машыніст з ЛРСУП "Мажэйкава";

Варанюк Людміла Раманаўна - аператар па дагадоўванні буйной рагатай жывёлы філіяла "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт".

Дарагія сябры!

Ліда - гэта рэгіён з шырокай сеткай паспяхова працуючых устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту.

І цяпер - пра ўнёсак тых, у чыіх руках інтэлект, здароўе, культура і бяспека Лідчыны.

Вынікі 2016 года не могуць не цешыць сістэму адукацыі Лідчыны. Па шэрагу пазіцый дасягнуты высокія вынікі.

На абласной і рэспубліканскай алімпіядах па навучальных прадметах лідскімі навучэнцамі заваявана 75 і 18 дыпламоў адпаведна.

45-ці навучэнцам уручаны атэстаты пра агульную сярэднюю адукацыю адмысловага ўзору з узнагароджаннем залатым і срэбным медалём. Стобальныя сертыфікаты атрымалі 5 выпускнікоў.

Педагог дадатковай адукацыі Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вераціла Сяргей Яўгенавіч стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Педагог установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" і ўзнагароджаны нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі".

Па выніках працы за 2016 год дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Ліды" - дырэктар Фанасаў Сяргей Анатолевіч, прызнана лепшай у раёне.

Годныя вынікі ў спорце дасягаюцца дзякуючы выразна выбудаванай сістэме падрыхтоўкі спартовага рэзерву. Аснова для гэтага на Лідчыне створана і дае адпаведныя вынікі. Лідскі раён заняў 2-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе па падрыхтоўцы спартовага рэзерву і развіцці спорту.

У 2016 годзе сталі пераможцамі і прызёрамі міжнародных спаборніцтваў - 2 чалавекі, рэспубліканскіх - 126 чалавек, абласных - 542 чалавекі. Выканалі нарматывы: майстра спорту - 10 чалавек, кандыдата ў майстры спорту - 36 чалавек. У спіскавым складзе зборнай Рэспублікі Беларусь знаходзіцца 51 спартовец.

"Лідсельмаш" стаў трохкратным чэмпіёнам Беларусі па міні-футболу і двухразовым уладальнікам Суперкубка Беларусі.

У 2016 годзе ў сярэдняй школе № 13 адкрыта зала адзінаборстваў для выхаванцаў СДЮШОР № 3 Лідскага раёна. Рыхтуецца да адкрыцця зала боксу.

Па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю спартова-масавай і фізкультурна-аздараўленчай працы Лідскі раён стаў пераможцам.

2016 год у Рэспубліцы Беларусь быў абвешчаны Годам культуры.

На Лідчыне Год культуры адзначыўся правядзеннем больш, чым пяці тысяч культурных мерапрыемстваў.

Больш за дзвесце ўзнагарод прывезлі дахаты ўдзельнікі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных творчых конкурсаў. Адзначаны прэміяй адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі 15 лідскіх навучэнцаў.

Ліда працягнула правядзенне штогадовага свята горада і фэсту "Лідбір". Лідскі замак пацешыў рыцарскімі турнірамі.

Пры падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу "Горад культуры ў Год культуры" Ліда была названа пераможцам сярод гарадоў раённага падначалення.

Неацэнны ўнёсак у гэтую перамогу працаўнікоў Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Іх клапатлівымі рукамі ствараецца парадак, камфорт і выгоды ў нашым горадзе.

Падводзячы вынікі Года культуры на Лідчыне, шчыра дзякую тым, хто абраў для сябе справай жыцця служэнне культуры і мастацтву. Сярод іх:

Марозава Святлана Генадзеўна - настаўнік Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў;

Пушкіна Галіна Барысаўна - кіраўнік практыкі Лідскага музычнага каледжа;

Спірына Алена Мікалаеўна - дырэктар Лідскай дзіцячай школы мастацтваў;

Тур Ірына Эдуардаўна - дырэктар Палаца культуры горада Ліды.

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Хачу шчыра падзякаваць працаўнікам Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Гэта самая буйная ўстанова аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь сярод раённых бальніц. Сёлета яна адзначыць сваё 95-годдзе.

Вынікам сістэмнага падыходу ў працы структурных медыцынскіх падраздзяленняў стаў натуральны прырост насельніцтва. За 2016 год у раёне нарадзілася адна тысяча 853 дзіцяці.

У амбулаторна-паліклінічных установах зроблена каля 2-х мільёнаў наведванняў, хуткай дапамогай абслужана больш за 46 тысяч выклікаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання пралечана 5 з паловай тысяч чалавек, у стацыянарах на хаце - 2 тысячы чалавек, у кругласутачных стацыянарах - больш за 32 тысячы чалавек.

Першамайская ўчастковая бальніца названа лепшай у вобласці па якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання.

Усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў вобласці аховы здароўя выкананы ў поўным аб'ёме. Фінансаванне аховы здароўя за 2016 год склала больш за 32 мільёны рублёў, гэта больш за 25 % мясцовага бюджэту.

У 2016 годзе набыта новае медыцынскае абсталяванне. Уведзена ў эксплуатацыю аперацыйная траўматалагічнага аддзялення. Хоць сфера аховы здароўя ніколі не заставалася без нашай увагі, але тут нам трэба зрабіць яшчэ нямала. І мы ўсе пра гэта ведаем і, несумнеўна, зробім.

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Мы жывём у мірнай і спакойнай краіне, дзякуючы згуртаванай працы асабовага складу сілавых структур Лідскага раёна: аддзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях, вайсковых частак.

Лідскі раённы аддзел унутраных спраў дасягнуў высокіх паказчыкаў працы па папярэджанні і раскрыцці злачынстваў і прызнаны лепшым у вобласці і рэспубліцы.

Давайце скажам дзякуй тым, хто абраў сваёй прафесіяй справу аховы і выратавання жыццяў:

Юркевіч Кацярыне Анатольеўне - лекару-неанатолагу Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы;

Бернат Івану Іванавічу - намесніку начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Лідскага РАНС;

Дапіры Алене Аляксандраўне - загадчыку станцыі хуткай медыцынскай дапамогі;

Зінкевічу Зміцеру Ўладзіміравічу - начальніку аддзела вайсковай часткі 1234;

Кораневай Ірыне Чаславаўне - лекару-кардыёлагу Лідскай цэнтральнай раённай балініцы;

Лазар Марыне Міхайлаўне - медыцынскай сястры Першамайскай участковай бальніцы;

Рабушку Мікалаю Віктаравічу - старэйшаму ўчастковаму інспектару міліцыі.

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Аб усіх падзеях рэгіёна аператыўна і дакладна паведамляюць нам раённыя сродкі масавай інфармацыі: "Лідская газета" і "Лідскае тэлерадыёаб'яднанне". У 2016 годзе завершана рэалізацыя праекту па арганізацыі тэлевяшчання ў пакеце інтэрактыўнага тэлебачання ЗАЛА. Пачало вяшчанне "Тваё радыё". Сайт "Лідскай газеты" стаў інфармацыйным брэндам у Гарадзенскай вобласці.

Дарагія сябры!

Усе пералічаныя сёння канкрэтныя справы - гэта вялікая праца жыхароў нашага раёна. Праз некаторы час на гэтую сцэну для ўзнагароджання выйдуць лепшыя з лепшых, перадавікі розных сфер вытворчасці.

Хачу падзякаваць усім удзельнікам сходу, кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў за сумесную плённую працу, актыўную жыццёвую пазіцыю і важкі ўнёсак у захаванне сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне.

Спадзяюся, вынікі нашай сумеснай працы будуць спрыяць далейшаму развіццю Лідскага краю.

Наступіўшы 2017 год не абяцае быць лёгкім. Але, добра ведаючы праблемы рэгіёна, абапіраючыся на назапашаны досвед і кадравы патэнцыял, мы будзем вырашаць і вырашым пастаўленыя задачы

Я жадаю кожнаму з вас здароўя, сямейнага дабрабыту, дабра і поспехаў.

Дзякуй вам за вашую працу!

ЛІДСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

РАШЭННЕ

20 лютага 2017 г. № 163 г. Ліда, Гродзенская вобл.

Пра вынікі спаборніцтва працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2016 годзе

Абмеркаваўшы вынікі працы арганізацый і ўстаноў Лідскага раёна за 2016 год, Лідскі раённы вы-канаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Прысудзіць Ганаровы дыплом I ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з выдачай памятнага знака і грашовай прэміі ў памеры 30 (трыццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 7 (сем) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - адкрытаму акцыянернаму грамадству "Лідскае піва" (генеральны дырэктар Аўдрыюс Мікшыс);

за дасягнутыя поспехі ў будаўнічай галіне - філіялу "Будаўніча-мантажнае кіраванне № 2" адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст "Белпалівабуд" (дырэктар Рыхтар Уладзімір Анатолевіч);

за дасягнутыя поспехі ў гандлёвым абслугоўванні - унітарнаму камунальнаму прадпрыемству крама № 1 "Дом гандлю" (дырэктар Касяк Валер Генрыхавіч);

за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні моладзі - дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліды" (дырэктар Фанасаў Сяргей Анатолевіч).

2. Прысудзіць Ганаровыя дыпломы II ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў ахове здароўя - аддзяленню гнойнай хірургіі ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" (загадчык Шкрэд Яраслаў Яраслававіч);

у пастаноўцы ідэалагічнай працы ў працоўным калектыве - даччынаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству "Конус" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізаванні сельскай гаспадаркі" (дырэктар Жамойда Андрэй Пятровіч);

за дасягнутыя поспехі ў працы ўстаноў культуры - дзяржаўнай установе "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" (дырэктар Вайцюкевіч Наталля Міхайлаўна);

за дасягнутыя поспехі ў развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму - установе "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба" (дырэктар Яновіч Сяргей Рыгоравіч).

3. Прысудзіць Ганаровыя дыпломы II ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за другое месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" (генеральны дырэктар Эйсымонт Андрэй Адамавіч).

4. Прысудзіць Ганаровыя дыпломы III ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці малога і сярэдняга бізнэсу - сялянскай фермерскай гаспадарцы Шарыча В.І. (кіраўнік Шарыч Валер Іванавіч);

за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні дашкольнікаў - дзяржаўнай установе адукацыі "Санаторны яслі-сад № 2 для дзяцей хворых сухотамі" (загадчык Карэйва Аксана Эдуардаўна);

за дасягнутыя поспехі ў побытавым абслугоўванні - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Лідскі камбінат побытавых паслуг" (дырэктар Дыска Святлана Віктараўна).

5. Прысудзіць Ганаровыя дыпломы III ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за трэцяе месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - даччынаму прадпрыемству "Мінойтаўскі рамонтны завод" Гарадзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка" (дырэктар Гейштаўт Багдан Вацлававіч);

6. Занесці на раённую дошку Пашаны працаўнікоў арганізацый і ўстаноў раёна, якія дамагліся найлепшых паказчыкаў па выніках года, з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 3 (тры) базавыя велічыні:

Белік Алену Мар'янаўну - намесніка дырэктара па выхаваўчай працы дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліды";

Белянчука Івана Станіслававіча - кіроўцу аўтамабіля 1 класа філіяла "Аўтобусны парк № 2 г. Ліды" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднааблаўтатранс";

Берната Івана Іванавіча - намесніка начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гарадзенскае абласное кіраванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";

Бешцень Ніну Раманаўну - аператара пральнага абсталявання пральні № 1 адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі камбінат побытавых паслуг";

Верамеевіча Міхаіла Яўгенавіча - трактарыста-машыніста камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Ёдкі-Агра";

Вінчу Вячаслава Казіміравіча - наладчыка абсталявання аптычнай вытворчасці 5 разраду замежнага прадпрыемства "БЕЛТЭКС ОПТЫК";

Жукоўскую Алену Люцыянаўну - шліфоўшчыка шкла і шклавырабаў цэха крышталю адкрытага акцыянернага таварыства Шклозавод "Нёман";

Зінкевіча Зміцера Ўладзіміравіча - начальніка аддзела баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці вайсковай часткі 1234;

Каўчугу Іосіфа Францавіча - электраслесара па рамонце абсталявання размеркавальных прыстасаванняў 6 разраду службы падстанцый 35 кв і вышэй філіяла "Лідскія электрычныя сеткі" Гарадзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга";

Каласоўскага Андрэя Іванавіча - страхара 4 разраду адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст № 19";

Кораневу Ірыну Чаславаўну - лекара-кардыёлага (загадчыка кардыялагічнага аддзялення) ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Крывеню Ірыну Васільеўну - трэнера-выкладчыка Лідскага філіяла Ўстановы адукацыі "Гарадзенская дзяржаўная вучэльня алімпійскага рэзерву";

Мартэм'янаву Вольгу Мікалаеўну - аператара машыннага даення філіяла "Дзітва" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Ашмяну Тарэсу Аляксандраўну - старасту вёскі Дзмітраўцы Мажэйкаўскага сельсавета;

Палавінку Паўла Феліксавіча - кіроўцу-экспедытара 2 класу адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаспецаўтатранс";

Пугач Наталлю Мікалаеўну - паштальёна 5 разраду аддзялення паштовай сувязі Ліда-6 Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта";

Рудзевіча Аляксандра Мікалаевіча - электрагазазваршчыка адкрытага акцыянернага таварыства "Будвектар";

Рыбальчанка Валянціну Гедымінаўну, старшыню Савета грамадскага пункта аховы правапарадку;

Рабушку Мікалая Віктаравіча - старэйшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама;

Сапоцьку Міхаіла Міхайлавіча - слесара механазборачных работ 5 разраду цэха вырабу пасяўной тэхнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаграпраммаш";

Спірыну Алену Мікалаеўну - дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Лідская дзіцячая школа мастацтваў";

Стэпуль Андрэя Генрыкавіча - інжынера лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прыстасаванняў лінейна-тэхнічнага ўчастка гарадской тэлефоннай сувязі Лідскага занальнага вузла электрасувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлеком";

Ступакевіч Ганну Іосіфаўну - кухара 6 разраду кафэ "Гранд" адкрытага акцыянернага таварыства Гандлёва-вытворчая фірма "Ліда";

Ясюкайціса Рыгора Альфрэдавіча - слесара-рамонтніка 4 разраду вытворчасці вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

7. Узнагародзіць Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Бучынскую Алену Рамуальдаўну - аператара машыннага даення раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства Саўгас "Лідскі";

Васілец Алену Іванаўну - загадчыка вытворчасці сталовай дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 13 г. Ліды" ўнітарнага камунальнага прадпрыемства "Камбінат школьнага харчавання";

Верацілу Сяргея Яўгенавіча - педагога дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі";

Дапіру Алену Аляксандраўну - лекара хуткай медыцынскай дапамогі (загадчыка станцыі хуткай медыцынскай дапамогі) ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Дзяшкевіча Івана Ўладзіміравіча - цесляра 4 разраду даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская ПМК-169";

Карчэўскага Міхаіла Адасевіча - наладчыка кантрольна-вымяральных прыбораў і сістэм аўтаматыкі службы метралогіі і аўтаматызацыі адкрытага акцыянернага таварыства Шклозавод "Нёман";

Мікулку Аляксандра Янавіча - рабочага зялёнага будаўніцтва 5 разраду вытворчасці вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Мікіянец Ганну Вітольдаўну - аператара пульта кіравання 5 разраду элеватара адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Пазняк Тамару Іванаўну - сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на хаце дзяржаўнай установы "Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва";

Расюка Зміцера Канстанцінавіча - трактарыста-машыніста Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава";

Тур Ірыну Эдуардаўну - дырэктары дзяржаўнай установы "Палац культуры горада Ліды";

Урбановіча Іосіфа Іосіфавіча - апаратчыка цэнтрыфугавання цэха па вытворчасці лакаў на кандэнсацыйных смолах адкрытага акцыянернага таварыства "Лакафарба";

Яновіча Генадзя Іванавіча - начальніка вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш".

8. Узнагародзіць Падзячным лістом старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Ашэйчыка Яўгена Іосіфавіча - слесара па рамонце аўтамабіляў 5 разраду дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Валюк Ірыну Іосіфаўну - кандытара 6 разраду крамы "Родны кут" Лідскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Варанюк Людмілу Раманаўну - аператара па дагадоўванні буйной рагатай жывёлы філіяла "Дзітва" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Галко Крысціну Казіміраўну - укладчыка-пакавальніка ўчастка "Геркулес" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскія харчовыя канцэнтраты";

Каралёнка Сяргея Ўладзіміравіча - трактарыста 6 разраду філіяла "Дарожна-эксплуатацыйнае кіраванне № 55" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог "Гроднааўтадор";

Краўцову Разалію Рыгораўну - педагога дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Лідскі раённы дзіцяча-юнацкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр";

Кулеш Антаніну Іосіфаўну - оптыка цэха № 4 адкрытага акцыянернага таварыства Завод "Оптык";

Лазар Марыну Міхайлаўну - медыцынскую сястру (старэйшую) Першамайскай участковай бальніцы ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Луцэвіч Марыю Іванаўну - шліфоўшчыка па дрэве 5 разраду ўчастка вырабу мэблі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідская мэблевая фабрыка";

Марозаву Святлану Генадзеўну - настаўніцу дзяржаўнай установы адукацыі "Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў";

Мялкунас Галіну Мікалаеўну - кандытара 6 разраду ўнітарнага камунальнага прадпрыемства Гандлёвы цэнтр "Патсдам";

Носава Ўладзіміра Аляксандравіча - такелажніка 2 разраду рэспубліканскага даччынага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Конус" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізаванні сельскай гаспадаркі";

Пушкіну Галіну Барысаўну - кіраўніка практыкі ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж";

Сазановіча Дзяніса Іосіфавіча - машыніста машын па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу адкрытага акцыянернага таварыства Торфабрыкетны завод "Лідскі";

Сасім Ірыну Станіславаўну - кладаўшчыка філіяла "Лідскі хлебазавод" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднахлебпрам";

Стасюлевіч Ірыну Віктараўну - настаўніцу беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Дзітвянская сярэдняя школа";

Юркевіч Кацярыну Анатольеўну - лекара-неанатолага аддзялення для нованароджаных дзяцей установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца".

9. Прэміяванне ў памеры 9039,00 (дзевяць тысяч трыццаць дзевяць) рублёў зрабіць за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў Лідскага раённага выканаўчага камітэта паводле каштарысу выдаткаў (прыкладаецца).

9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта Пранюка В.Ф.

Першы намеснік старшыні М.В. Клімук.

Кіраўнік справамі І.І. Юч.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX