Вярнуцца: Эканоміка

Лідчына ў 2017 годзе


Дадана: 13-08-2019,
Крыніца: Лідскі Летапісец. 2018. № 2(82). С. 6-13.



Інфармацыя пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Лідскага раёна за 2017 год

1. Рэальны сектар эканомікі

1.1. Прамысловы комплекс

(удзельная вага ў выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг - 69,9%)

На долю раёна прыпадае 11,2 % прамысловай вытворчасці вобласці. Аснову прамысловага комплексу ствараюць 30 прадпрыемстваў, сярэдняспісавая колькасць працаўнікоў на якіх складае 14,0 тыс. чалавек.

Прамысловымі арганізацыямі раёна за 2017 год выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 934,3 млн. рублёў, тэмп росту - 115,2%.

Індэкс прамысловай вытворчасці па наборы тавараў-прадстаўнікоў у базісных цэнах 2015 года за 2017 год - 105,1%.

З 30 арганізацый павялічылі выпуск прадукцыі ААТ "Лакафарба", ААТ "Лідскі завод электравырабаў", ААТ "Лідаграпраммаш", ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод", РДУПП "Конус" РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізаванні сельскай гаспадаркі", ААТ "Лідская абутковая фабрыка", ААТ "Лідабудматэрыялы", ААТ "Торфабрыкетны завод "Дзітва", ААТ "Торфабрыкетны завод "Лідскі", ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", ААТ "Лідахлебапрадукт", ААТ "Біяваст Ліда", ААТ "Мінойтаўскі рамонтны завод", ЗАТ "Каскад", ААТ "Лідскае піва", СЗАТ "ЛІПЛАСТ-СПб".

У аб'ёмах вытворчасці Лідскага раёна найбольшую ўдзельную вагу займае вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў, хімічных прадуктаў.

У апрацоўчай прамысловасці ў 2017 годзе індэкс прамысловай вытворчасці склаў 105,4% і забяспечаны вышэй узроўню 2016 года ў вытворчасці: прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў - 107,6%, хімічных прадуктаў - 111,2%, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі - 127,1%, машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі, - 142,5%, электраабсталявання - 123,6%, тэкстыльных вырабаў, адзежы, вырабаў са скуры і футра - 109,0%, іншых гатовых вырабаў - 118,3%.

У горназдабыўной прамысловасці індэкс прамысловай вытворчасці склаў 123,2%.

У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам - 101,2%.

У водазабеспячэнні; зборы, апрацоўцы і выдаленні адыходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - 99,4%.

У цэлым у раёне за 2017 год павялічыўся выпуск найважнейшых відаў прамысловай прадукцыі (таварны выпуск): ангідрыду фталевага - на 20,7%, фарбаў, лакаў і аналагічных пакрыццяў на аснове палімераў, дыспяргіраваных ці раствораных у водным асяроддзі - на 48,4%, фарбаў, лакаў і аналагічных пакрыццяў на аснове палімераў, дыспяргіраваных ці раствораных у лятучых арганічных растваральніках - на 6,8%, фарбаў і лакаў іншых - на 18,5%, посуду сталовага і кухоннага са свінцовага крышталю ручнога набору - на 38,0%, тэрмастатаў, манастатаў і іншых прыбораў і апаратуры для аўтаматычнага рэгулявання і кіравання - у 2,9 раза, частак і прыналежнасцяў бінокляў, манокляў і аптычных тэлескопаў іншых - у 1,9 раза, лінзы кантактнай - на 49,6%, частак электрарухавікоў, генератараў і трансфарматараў - у 1,7 раза, частак іншага электрычнага абсталявання - у 1,8 раза, электраабсталявання сігналізацыйнага і абсталявання для забеспячэння бяспекі ці рэгулявання (кіравання) руху на шашэйных дарогах і чыгунках - у 1,6 раза, рыхліцеляў і культыватараў - у 2,9 раза, барон дыскавых - на 22,1%, сеялак іншых для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы - на 9,9%, машын, выкарыстоўваных для падрыхтоўкі ці культывавання глебы - у 2,6 раза, касілак, жатак навясных і прычапных - у 52,0 разы, машын сенаўборачных - на 6,9%, прэспадборшчыкаў для саломы, сена ці травы іншых - у 2,0 разы, бульбакапалак - у 1,7 раза, камбайнаў збожжаўборачных - на 12,5%, абсталявання складскога для захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі - у 6,6 раза, частак глебаапрацоўчых машын катэгорыі 28.30.3 - на 12,5%, частак машын для сельскай і лясной гаспадаркі - у 3,2 раза, частак машын і абсталявання для металургіі - у 1,8 раза, машын іншых для вымання, трамбавання ці ўшчыльнення грунту - на 40,1%, частак машын для горназдабыўной прамысловасці - на 7,9%, торфу паліўнага - на 23,2%, гранул паліўных (пелеты) - у 2,0 разы, брыкетаў, акатышаў і аналагічных відаў цвёрдага паліва, атрыманага з торфу - на 27,1%, абутку мужчынскага з верхам з натуральнай ці кампазіцыйнай скуры - на 25,0%, абутку жаночага з верхам з натуральнай ці кампазіцыйнай скуры - на 16,7%, абутку дзіцячага з верхам з натуральнай ці кампазіцыйнай скуры - на 36,4%, абутку з ахоўным металічным падноскам - на 25,0%, абутку вытворчага - на 33,3%, піламатэрыялаў, таўшчынёй больш за 6 мм - на 24,0%, драўніны хваёвых парод, прафіляванай па беражку ці па плоскасці - у 6,6 раза, паддонаў - на 47,9%, мяса і печані сельскагаспадарчай птушкі падмарожанай, замарожанай - на 8,1%, субпрадуктаў харчовых сельскагаспадарчай птушкі - на 3,3%, мукі кармавой мясакасцяной - у 1,8 раза, масла і тлушчу жывёльнага іншага - у 1,8 раза, малака апрацаванага, вадкага - на 3,4%, малака і вяршкоў нязгушчаных і непадсалоджаных тлустасцю больш за 6,0% - у 1,5 разы, малака сухога тлустасцю не больш за 1,5% - на 13,4%, малака і вяршкоў сухіх тлустасцю больш за 1,5% - на 5,3%, ёгурту і іншых відаў малака ці вяршкоў ферментаваных ці сквашаных - на 4,8%, мукі дробнага памолу пшанічнай ці пшанічна-жытняй - на 1,6%, мукі з іншых збожжавых культур, акрамя пшанічнай ці пшанічна-жытняй мукі - на 21,7%, крупаў і мукі грубага памолу з пшаніцы - на 3,5%, зерняў і зародкаў (прарослых зерняў) збожжавых культур плюшчаных, у відзе шматкоў - на 3,1%, вырабаў хлебабулачных і мучных кандытарскіх сухіх ці працяглага захоўвання - на 26,4%, прадуктаў для падрыхтоўкі соўсаў, запраў, не ўключаных у іншыя групоўкі - на 6,6%, супаў і булёнаў ды нарыхтовак для іх падрыхтоўкі - на 31,1%, сумесяў кармавых шматкампанентных для падрыхтоўкі збалансаваных камбікармоў ці дадатковых кармоў - у 8,8 раза, камбікармоў поўнарацыённых і камбікармоў-канцэнтратаў для сельскагаспадарчых жывёл - у 1,6 раза, заменнікаў сухога абястлушчанага малака, заменнікаў цэльнага малака (ЗЦМ), у парашку, гранулах ці ў іншых цвёрдых формах - у 1,9 раза, піва - на 4,8%, напояў безалкагольных іншых - на 14,7%.

Па стане на 1 студзеня 2018 г. сума запасаў гатовай прадукцыі ў прамысловасці склала 89,8 млн. рублёў ці 116,3% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

1.2. Сельская гаспадарка

(удзельная вага ў выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг - 4,8%)

За 2017 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі выраблена прадукцыі ў супастаўных цэнах на суму 86304,6 тыс. рублёў, тэмп росту - 113,4%. Вытворчасць прадукцыі раслінаводства ўзрасла на 28,6%, жывёлагадоўлі - на 4,9%.

Нарасцілі тэмп росту валавай прадукцыі: КСУП "Бердаўка-Агра" (тэмп росту - 121,2%), КСУП "Ваверка-Агра" (тэмп росту - 112,6%), КСУП "Беліца-Агра" (тэмп росту - 125,7%), РСУП "Саўгас "Лідскі" (тэмп росту - 112,5%, КСУП "Пескаўцы" (108,2%), ЛРСУП "Мажэйкава" (106,0%), філіял "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт" (106,3%), КСУП "Ёдкі-Агра" (101,2%), свінагадоўчы комплекс "Прагрэс" ААТ "Лідахлебапрадукт" (100,1%), ЗТАА "Арвібелагра" (1,6 раза), ААТ "Карэлічы-лён" (115,8%).

Удзельная вага прадукцыі раслінаводства ў агульным аб'ёме сельскагаспадарчай прадукцыі склала 40,7%.

Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі павялічылі аб'ёмы вытворчасці прадукцыі раслінаводства.

Структура раслінаводчай прадукцыі склалася наступным чынам: збожжа - 11,0%, алеенасенне рапсу - 4,9%, бульба - 2,9%, гародніна - 4,7%, цукровыя буракі - 3,6%, плады - 1,4%, кукуруза на зялёны корм - 4,0%.

Вытворчасць збожжа склала 52,7 тыс. тон у свірнавай вазе і ўзрасла да 2016 года на 23,8%. З 1 гектара ўборачнай плошчы атрымана 27,1 ц, што на 3,0 ц/га больш, чым у 2016 годзе.

Самая высокая ўраджайнасць збожжавых культур атрымана ў РСУП "Саўгас "Лідскі" - 35,4 ц/га і філіяле "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт" - 34,1 ц/га.

Валавая вытворчасць алеянасення рапсу склала 6,1 тыс. тон, што ў 3,4 раза больш ад узроўню 2016 года. Сярэдняя ўраджайнасць склалася на ўзроўні 16,5 ц/га, што больш ад узроўню 2016 года на 10,2 ц/га. Ураджайнасць вышэйшая ад сярэднераённага ўзроўню атрымана ў РСУП "Саўгас "Лідскі" - 24,4 ц/га і ў філіяле "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт" - 22,0 ц/га.

Аб'ём вытворчасці льновалакна склаў 701 тону ці 163,0% да 2016 года. Ураджайнасць павялічылася на 0,2 ц/га і склала 8,8 ц/га.

Аналізаваны 2017 год быў спрыяльным для вырошчвання бульбы, цукровых буракоў, гародніны і нарыхтоўкі травяністых кармоў. У сельскагаспадарчых арганізацыях накапана бульбы 13,6 тыс. тон ці 145,2% да 2016 года. Ураджайнасць склала 331,0 ц/га, што на 165,0 цэнтнераў вышэй ад узроўню 2016 года. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў раёне атрымана ў РСУП "Саўгас "Лідскі" - 391,0 ц/га.

Цукровых буракоў вырашчана 47,8 тыс. тон ці 141,5 % да 2016 года, ураджайнасць павялічылася на 103,0 ц/га і склала 405,0 ц/га.

Гародніны атрымана 3,3 тыс. тон ці 235,6% да 2016 года. Ураджайнасць узрасла на 162,0 ц/га і склала 279,0 ц/га.

Пладова-ягаднай прадукцыі атрымана 1,2 тыс. тон, ураджайнасць - 114,7 ц/га.

Для грамадскага пагалоўя нарыхтавана 104,8 тыс. тон усіх відаў кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі ці 110,0% да 2016 года, з іх травяных кармоў - 73,0 тыс. тон кармавых адзінак (102,8%).

У разліку на адну ўмоўную галаву атрымана па 31,5 ц. к. адз., што на 4,0 ц. к. адз. больш, чым у 2016 годзе, у тым ліку травяных кармоў 25,5 ц. к. адз, больш на 0,5 ц. к. адз.

Палепшыўся батанічны склад кармавых угоддзяў, павялічылася доля бабовых кампанентаў. У 2017 годзе мелася 8,5 тыс. гектараў шматгадовай травы, з іх 78,0% бабовых і бабова-зерневых сумесяў. На долю люцэрны і канюшыны прыпадае 3,3 тыс. гектараў ці 40,0% ад усіх траў на ворыве.

У раёне праведзена праца па перезалужанні сенажацяў і пашаў з падсяваннем бабовага кампаненту травы. Перазалужана 1,6 тыс. га, што склала 7,6% ад іх наяўнасці.

У жывёлагадоўлі аб'ёмы прадукцыі ў цэлым па раёне павялічыліся на 4,9%.

У структуры вытворчасці ўдзельная вага малака склала 27,3%, ялавічыны - 8,8%, свініны - 12,0%, мяса птушкі - 7,9%, яйкаў - 1,8%.

Удзельная вага прадукцыі жывёлагадоўлі ў агульным аб'ёме сельскагаспадарчай прадукцыі склала 59,3%.

Рост прадукцыі жывёлагадоўлі забяспечаны трыма сельскагаспадарчымі арганізацыямі: філіялам "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт" (тэмп росту - 104,4%), КСУП "Беліца-Агра" (104,5%) і КСУП "Бердаўка-Агра" (101,3%).

У цэлым па раёне прададзена малака гатункам "Экстра" і "вышэйшым" гатункам 83,1%. Тлустасць і ўтрыманне бялку ў малацэ вышэй базіснай і фактычна склалі 3,8% і 3,14% адпаведна.

Сярэдні ўдой малака ад каровы склаў 4173 кг, што на 38 кг больш, чым у 2016 годзе.

Самая высокая прадуктыўнасць дойнага статка забяспечана ў філіяле "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт" - 5994 кг, што на 248 кг больш, чым у 2016 годзе.

Вытворчасць (гадоўля) жывёлы і птушкі склала 13,7 тыс. тон, што на 15,4% больш, чым у 2016 годзе.

Высокія сярэднясутачныя прывагі свінняў на гадоўлі і адкорме атрыманы на свінагадоўчым комплексе "Прагрэс" ААТ "Лідахлебапрадукт" - 620 грамаў, што на 2 грамы больш ад 2016 года.

Вытворчасць мяса птушкі ўзрасла ў цэлым па раёне ў 3,0 разы і склала 4,6 тыс. тон, яйкаў - на 3,7% і склала 14,5 млн. штук.

1.3. Будаўніцтва

(удзельная вага ў выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг - 5,1%)

Аб'ём будаўніча-мантажных работ за 2017 год склаў 115,8 млн. рублёў ці 97,0% да 2016 года ў супастаўных цэнах.

Асноўнымі прычынамі зніжэння тэмпаў росту аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ па раёне з'яўляецца адсутнасць будаўніцтва жылля па дзяржаўнай падтрымцы, крыніц фінансавання на будаўніцтва аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, сацыяльнага прызначэння, інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў індывідуальных жылых забудовах, зніжэнне інвестыцыйнай актыўнасці арганізацый раёна.

З мэтай нарошчвання будаўніча-мантажных работ ажыццяўляецца будаўніцтва 7-мі шматкватэрных жылых дамоў з долевым удзелам грамадзян. За 2017 год асвоена 12,3 млн. рублёў.

З ліпеня 2017 года вяліся работы па рэканструкцыі вуліцы Свярдлова г. Ліды. За 2017 год асвоена 5,4 млн. рублёў.

Са жніўня 2017 года праводзілася рэканструкцыя аўтадарогі М-6 Менск-Гародня-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) у Лідскім раёне (РУП "Менскаўтадар-Цэнтр") і газанапаўняльнай станцыі ў г. Лідзе (РУП "Гародняаблгаз"). За жнівень-снежань 2017 года асвоена 15,9 млн. рублёў і 3,4 млн. рублёў, адпаведна.

Будаўнічым комплексам раёна выканана падрадных работ на суму 79,5 млн. рублёў, што склала 99,9% да 2016 года ў супастаўных цэнах.

Шэсць арганізацый забяспечылі рост аб'ёмаў падрадных работ: ГП "Лідская ПМК - 169" ГОСУП "Гроднааблсельбуд" - тэмп росту 126,4%, ГП Лідская ПМК - 170" ГОСУП "Гроднааблсельбуд" - 121,1%, дарожна-будаўнічае кіраванне №24 ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст № 6" - рост у 2,1 раза, ААТ "Будвектар" - тэмп росту 109,9%, ААТ "Лідагазбуд" - 103,9%, ДРБУ № 157 КУП "Гроднааблдарбуд" - 110,0%.

За 2017 год уведзена ў эксплуатацыю 334 кватэры агульнай плошчай 45,643 тыс. квадратных метраў, у тым ліку: пабудавана - 2 шматкватэрныя жылыя дамы (132 кватэры) агульнай плошчай 7,669 тыс. квадратных метраў, 202 кватэры плошчай 37,974 тыс. квадратных метраў індывідуальнай жылой забудовы.

1.4. Гандаль

(удзельная вага ў выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг - 12,5%)

Аб'ём рознічнага таваразвароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў цэлым па раёне за 2017 год у фактычных цэнах склаў 556,5 млн. рублёў. Тэмп росту ў супастаўных цэнах да 2016 года - 102,1%.

У 2017 годзе за кошт новага будаўніцтва і перапрафілявання адкрыта 10 гандлёвых аб'ектаў агульнай плошчай 1242,5 квадратных метра і 7 аб'ектаў грамадскага харчавання на 205 месцаў.

Гандлёвымі арганізацыямі праведзена 24 кірмашы, 109 выстаў-продажаў, 1369 распродажаў тавараў па зніжаных цэнах, 90 няцэнавых промаакцый. Дадаткова атрымана таваразвароту 3,9 млн. рублёў.

Па крэдытах банкаў на спажывецкія патрэбы і безпрацэнтных крэдытах рэалізавана тавараў на суму 7,8 млн. рублёў, за кошт сродкаў гандлёвых арганізацый - на 2,0 млн. рублёў.

У мэтах прыцягнення турыстаў у 8-мі крамах раёна ўкарэнена сістэма вартання падатку на даданы кошт ТАХ FRЕЕ. За 2017 год замежным пакупнікам выдадзена 627 чэкаў на агульную суму 166,4 тыс. рублёў (за 2016 год - 383 чэкі на агульную суму 134,2 тыс. рублёў).

Забяспечанасць насельніцтва гандлёвай плошчай на 1000 жыхароў на 01.01.2018 склала 629,5 квадратнага метра пры нарматыве 600 квадратных метраў, забяспечанасць месцамі ў агульнадаступнай сетцы грамадскага харчавання склала 35,7 месца пры нарматыве 22 месцы.

Па стане на 1 студзеня 2018 г. у раёне па дадзеных дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Рэестр побытавых паслуг Рэспублікі Беларусь" 598 суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці аказваюць побытавыя паслугі насельніцтву, у тым ліку ў г. Лідзе - 518 суб'ектаў ці 86,6%. За 2017 год у раёне зарэгістраваны 43 новыя суб'екты гаспадарання і 36 аб'ектаў побытавага абслугоўвання.

Забяспечана выкананне нарматыву забяспечанасці насельніцтва сеткай комплексных прыёмных пунктаў па прыёме замоў на аказанне побытавых паслуг у сельскай мясцовасці. Па стане на 01.01.2018 функцыянуе 12 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў ці адзін пункт на 1712 сельскіх жыхароў пры нарматыве 1 пункт на 1800-2200 чалавек. Выкананы нарматыў вытворчых магутнасцяў на тысячу жыхароў па 11 відах сацыяльна-значных побытавых паслуг.

1.5. Транспартная дзейнасць

(удзельная вага ў выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг - 6,2%)

За 2017 год пасажырскім транспартам супольнага карыстання раёна перавезена 19,4 млн. пасажыраў (тэмп росту 100,7%), грузавым - 1,7 млн. тон грузаў (тэмп росту - 131,2%).

Сацыяльныя стандарты абслугоўвання насельніцтва ў вобласці транспарту выконваюцца ў поўным аб'ёме.

2. Замежнаэканамічная дзейнасць

2.1. Экспарт тавараў (ключавы паказчык)

Замежнагандлёвы зварот тавараў арганізацый раёна за 2017 год склаў 441,4 млн. даляраў ЗША.

Аб'ём экспарту - 316,8 млн. даляраў ЗША ці 116,9% да 2016 года. Аб'ём імпарту - 124,6 млн. даляраў ЗША, тэмп росту 111,9%.

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры 192,2 млн. даляраў ЗША.

Удзельная вага экспарту арганізацый раёна ў экспартных аб'ёмах вобласці - 16,4%.

Нарасцілі аб'ёмы экспарту наступныя арганізацыі раёна: ААТ "Лакафарба" - тэмп росту 131,8%, ААТ "Лідаграпраммаш" - 140,6%, ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод" - 112,0%, ААТ "Лідская абутковая фабрыка" - рост у 1,9 раза, ААТ "Лідскія харчовыя канцэнтраты" - у 1,3 раза, ААТ "Завод "Оптык" - тэмп росту 125,6%, ААТ "Лідабудматэрыялы" - у 4,8 раза, РДУПП "Конус" РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі" - у 2,3 раза, ААТ "Торфабрыкетны завод "Дзітва" - тэмп росту 137,2%, ААТ "Торфабрыкетны завод "Лідскі" - 112,9%, ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" - 104,3%, ААТ "Лідахлебапрадукт" - 108,7%, ЗАТ "Каскад" - рост у 9,7 раза, ААТ "Біяваст Ліда" - у 2,1 раза, СЗАТ "Ліпласт - СПб" - у 2,2 раза, ЗП "Белтэкс-Оптык" - тэмп росту 127,0%, СТАА "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" - 104,5%.

Экспартна-імпартныя аперацыі праведзены з 86 дзяржавамі свету, пры гэтым тавары экспартаваліся ў 71 краіну.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі прадпрыемстваў раёна з'яўляюцца Расійская Федэрацыя (рэалізуецца 69,4% экспартнай прадукцыі), Літва (7,7%), Украіна (5,8%), Кыргызтан (1,7%), Нямеччына (1,5%), Турцыя (1,3%), ЗША (1,2%), Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі (1,2%) і Польшча (1,2%).

Прадпрыемствы ажыццяўляюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з 8 расійскімі федэральнымі акругамі, 72 рэгіёнамі.

Удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме экспарту ў краіны ЕАЭС склала 74,2%, ЕС - 12,8%, іншыя краіны - 13,0%.

У 2017 годзе ўпершыню экспартавана прадукцыя ААТ "Лакафарба" - у Бангладэш, ААЭ, Эквадор, Калумбію, Кенію, Чылі, Турцыю, ААТ "Шклозавод "Нёман" - у Аўстралію, Новую Зеландыю, Швейцарыю, Румынію, Ліван, ААТ "Лідаграпраммаш" - у Замбію, ААТ "Лідахлебапрадукт" - у Сербію, Бенін, ПАР, Егіпет, Мадагаскар, ААТ "Лідскае піва" - у Азербайджан, Грузію, Карэю, Грэцыю, СЗАТ "Ліпласт-СПб" - на Кубу, ЗАТ "Каскад" - у Туркменістан, Нямеччыну, Францыю.

2.2. Экспарт паслуг (ключавы паказчык)

Па выніках працы за 2017 год аб'ём экспарту паслуг па арганізацыях Лідскага раёна склаў 14839,7 тыс. даляраў ЗША ці 94,9% да 2016 года. Імпарт паслуг - 5040,4 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту - 116,6%. Замежнагандлёвае сальда склалася дадатнае ў памеры 9799,3 тыс. даляраў ЗША.

У 2017 годзе арганізацыі экспартавалі паслугі ў 55 краін свету. Буйнымі спажыўцамі паслуг з'яўляюцца рэзідэнты Расійскай Федэрацыі (41,9%), Літвы (28,8%), Нямеччыны (8,6%), Польшчы (6,3%), Вялікабрытаніі (3,3%).

Сярод паслуг найболей значнымі з'яўляюцца транспартныя паслугі (доля ў экспарце 71,7%), аб'ём якіх у аналізаваным перыядзе склаў 10638,6 тыс. даляраў ЗША ці 110,2% да 2016 года.

Аб'ём экспарту іншых дзелавых паслуг узрос на 7,0% (доля ў агульным аб'ёме аказваных паслуг - 7,0%), турыстычных - на 4,3% (доля ў агульным аб'ёме аказваных паслуг - 2,7%), паслуг аховы здароўя - на 1,9%, паслуг у вобласці спорту - на 6,2%.

3. Інвестыцыйная і інавацыйная дзейнасць

3.1. Інвестыцыі ў асноўны капітал

Па выніках 2017 года арганізацыямі Лідскага раёна скарыстана 168,6 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.

Тэхналагічная структура інвестыцый:

- аб'ём інвестыцый на выкананне будаўніча-мантажных работ склаў 115,8 млн. рублёў;

- выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў - 36,3 млн. рублёў;

- іншыя работы і выдаткі - 16,5 млн. рублёў.

Удзельная вага выдаткаў на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал склаў 21,5%.

3.2. Замежныя інвестыцыі (ключавы паказчык)

Аб'ём паступлення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці за тавары, работы, паслугі) за 2017 год склаў 3328,1 тыс. даляраў ЗША.

Асноўныя крыніцы паступлення - рэінвеставанне і пазыкі, атрыманыя ад замежных заснавальнікаў. Малаважную частку склалі ўнёскі ў статутныя фонды прадпрыемстваў.

Паступленне за кошт рэінвеставання прыбытку забяспечылі ЗП "Белтэкс Оптык", ТАА "ФУДПАК", СЗАТ "ЛІПЛАСТ-СПб", ТАА "Хавер ВУ металатканы завод" і іншыя.

За кошт крэдытаў і пазык, атрыманых ад замежных фундатараў, ажыццяўлялася рэалізацыя наступных праектаў: "Стварэнне вертыкальна-інтэграванага комплексу па прамысловай вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі на тэрыторыі Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці", ЗТАА "АРВШБЕЛАГРА" і "Увод у эксплуатацыю абсталявання 2-ой лініі з усталёўкай варачнага катла бесперапыннага дзеяння" ў рамках праекту "Тэхнічнае пераўзбраенне, рэканструкцыя і павелічэнне магутнасцяў прадпрыемства па ўтылізацыі адыходаў жывёльнага паходжання на базе ААТ "Лідскі ветэрынарна-санітарны ўтылізацыйны завод".

З мэтай пошуку новых фундатараў праводзіцца мэтанакіраваная праца па арганізацыі сустрэч з прадстаўнікамі замежных кампаній, правядзенні перамоў і прэзентацый інвестыцыйных магчымасцяў раёна.

У 2017 годзе Лідскі раён наведвалі дэлегацыі Расійскай Федэрацыі, Літвы, Егіпту, Францыі, Польшчы, Літвы, Румыніі, Аўстрыі.

4. Рынак працы і палітыка занятасці

4.1. Працаўладкаванне грамадзян на нанава створаныя працоўныя месцы (ключавы паказчык)

За 2017 год колькасць працаўладкаваных грамадзян на нанава створаныя працоўныя месцы склала 505 чалавек, у тым ліку:

- за кошт стварэння новых вытворчасцяў - 325 чалавек, з іх: 171 чалавек працаўладкаваны ў сельскую, лясную і рыбную гаспадарку, 22 - у прамысловасць, 111 - у аптовы і рознічны гандаль, 9 - у сферу адукацыі, 3 - у ахову здароўя і сацыяльныя паслугі, 3 - у транспартную дзейнасць, складаванне, паштовую і кур'ерскую дзейнасць, 2 чалавекі - у паслугі па часовым пражыванні і харчаванні, 2 чалавекі - у фінансавую і страхавую дзейнасць, 1 чалавек - у прафесійную, навуковую і тэхнічную дзейнасць, 1 чалавек - у аказанне іншых відаў паслуг;

- адкрыццё новых прадпрыемстваў - 180 чалавек, з іх 68 чалавек - на прадпрыемствы, створаныя ў 2016 годзе і 112 чалавек - у 2017 годзе.

4.2. Рынак працы і палітыка занятасці

У кіраванне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама па садзейнічанне ў працаўладкаванні за 2017 год звярнуліся 4493 чалавекі, з іх 2943 (65,5%) зарэгістраваных беспрацоўных.

На 1 студзеня 2018 г. лік беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, склаў 465 чалавек, узровень беспрацоўя - 0,8% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Лік вакансій, заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці, на канец снежня 2017 года склаў 499 вольных працоўных месцаў.

У сярэднім на адну заяўленую вакансію на 1 студзеня 2018 г. прыпадае 0,9 беспрацоўных.

З пачатку года з улікам вакансій, якія былі, працаўладкавана 2936 чалавек, у тым ліку на сталую працу - 1999 беспрацоўных.

Арганізавана прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка і падвышэнне кваліфікацыі 155 беспрацоўных.

У мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі беспрацоўных і іншых незанятых грамадзян арганізоўваліся аплачваныя грамадскія працы, у якіх прынялі ўдзел 768 чалавек.

Для набыцця досведу практычнай працы на працоўныя месцы працаўладкавана 17 беспрацоўных.

Аказана садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці шляхам вылучэння субсідый 23 беспрацоўным.

Тры сям'і беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.

Праведзена 15 кірмашоў вакансій, у якіх прынялі ўдзел 86 наймальнікаў і 387 грамадзян.

4.3. Прыбыткі і сацыяльная абарона насельніцтва

Сярэднямесячная заработная плата аднаго працаўніка Лідскага раёна за студзень-снежань 2017 года склала 660,4 рублёў (тэмп росту - 113,7%), за снежань - 822,0 рублёў (тэмп росту - 128,5%).

Тэмпы росту рэальнай заработнай платы за снежань - 123,0%, за 2017 год - 107,3%.

5. Развіццё сацыяльнай сферы

Адукацыя

Лідскія навучэнцы на абласной і рэспубліканскай алімпіядах па вучэбных прадметах заваявалі 78 і 16 дыпламоў адпаведна.

Адзначаецца дадатная дынаміка працэнта навучэнцаў, якія завяршылі 2016/2017 навучальны год на 5-10 балаў, - 79,65% (2015/2016 навучальны год - 78,68%), на 9-10 балаў - 8,88% (2015/2016 навучальны год - 8,15%), сярэдняга бала навучэнца - 7,55% (2015/2016 навучальны год - 7,49%).

Вышэй паказчыкаў папярэдніх гадоў працэнт навучэнцаў 9-х класаў, якім выдадзены пасведчанні пра агульную базавую адукацыю з адзнакай - 5,7% (2015/2016 навучальны год - 4,0%), працэнт навучэнцаў 11-х класаў, якім выдадзены атэстаты пра агульную сярэднюю адукацыю адмысловага ўзору з узнагароджаннем залатым (срэбным) медалём, - 7,4% (2015/2016 навучальны год - 5,6%).

У 2017 годзе лідскімі выпускнікамі атрымана 7 стобальных сертыфікатаў (у 2016 годзе - 5).

Забяспечана 100-працэнтнае размеркаванне выпускнікоў школ па далейшых каналах навучання. Стабільны паказчык паступлення выпускнікоў 11-тых класаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі - 67,1% (2016 год - 67,9%). На навучанне педагагічным спецяльнасцям ва ўстановах вышэйшай адукацыі выдадзена мэтавае накіраванне 29 выпускнікам 11-тых класаў.

У аздараўленчых лагерах усіх тыпаў за 2017 год аздароўлена 7283 дзіцяці (101,6% плану).

Захавалася тэндэнцыя павялічэння колькасці дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі: 2017 год - 6516, 2016 год - 6390.

Культура

Клубнымі ўстановамі праведзена 5270 мерапрыемстваў, у тым ліку 2116 на платнай аснове.

За 2017 год колькасць чытачоў бібліятэчнай сістэмы раёна склала 31,8 тыс. чалавек.

Адукацыйны працэс у школах мастацтваў раёна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з навучальнымі планамі і праграмнымі патрабаваннямі.

ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей" праведзена 1385 экскурсій і заняткаў, арганізавана 35 выстаў.

Колькасць наведвальнікаў ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей" і Лідскага замка за 2017 год склала 90285 чалавек.

Спорт

За 2017 год праведзена 291 спартова-масавае мерапрыемства, у якіх прынялі ўдзел 28,6 тыс. чалавек.

Выканалі нарматывы: майстра спорту - 10 чалавек, кандыдата ў майстры спорту - 40 чалавек, 1 разраду - 57 чалавек, трэнерскіх катэгорый - 9 чалавек. У спіскавым складзе зборнай Рэспублікі Беларусь знаходзіцца 49 чалавек. Сталі пераможцамі і прызёрамі міжнародных спаборніцтваў 7 чалавек, рэспубліканскіх - 121 чалавек, абласных - 462 чалавекі.

У сферы турызму на 1 студзеня 2018 г. функцыянуе 43 аграсядзібы.

Ахова здароўя

За 2017 год у раёне нарадзілася 1474 дзіцяці, узровень нараджальнасці - 11,2 на 1000 насельніцтвы. Усяго памерла 1720 чалавек - узровень смяротнасці -13,0 на 1000 чалавек насельніцтва.

У амбулаторна-паліклінічныя ўстановы зроблена 1896,2 тыс. наведванняў, хуткай дапамогай абслужана 42,6 тыс. выклікаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання пралечана 5,4 тыс. чалавек, у стацыянарах на хаце - 1,9 тыс. чалавек, у кругласутачных стацыянарах - 32,1 тыс. чалавек.

Усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў вобласці аховы здароўя выкананы ў поўным аб'ёме. Фінансаванне аховы здароўя за 2017 год склала 33,3 млн. рублёў.

За 2017 год набыта медыцынскага абсталявання на суму 304,9 тыс. рублёў, у тым ліку: за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту - 92,9 тыс. рублёў, абласнога бюджэту - 4,5 тыс. рублёў, мясцовага бюджэту - 105,8 тыс. рублёў, пазабюджэтных сродкаў - 18,1 тыс. рублёў, спонсарская дапамога - 83,6 тыс. рублёў. Закуплены фізіятэрапеўтычны апарат УВЧ, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, электракардыёграфы СМАРТ-6, пісталет аўтаматычны для біяпсіі мяккіх тканак, маніторы фетальныя матачныя і інш.

За 2017 год бягучыя рамонтныя работы выкананы ў аб'ёме 93,3 тыс. рублёў.

Інфармацыя Лідскага райвыканкама.

ЛІДСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМ1ТЭТ

ВЫПІСКА З РАШЭННЯ

13 лютага 2018 г. №175 г. Ліда, Гродзенская вобл.

Аб выніках спаборніцтва працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2017 годзе

Абмеркаваўшы вынікі працы арганізацый і ўстаноў Лідскага раёна за 2017 год, Лідскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Прысудзіць Ганаровы дыплом I ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" (генеральны дырэктар Эйсымонт Андрэй Адамавіч);

за дасягнутыя поспехі ў будаўнічай галіне - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Будвектар" (дырэктар Петарс Віктар Пятровіч);

за дасягнутыя поспехі ў гандлёвым абслугоўванні - Лідскаму філіялу Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства (старшыня Вадэйка Крысціна Пятроўна);

за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні моладзі - дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліды" (дырэктар Фанасаў Сяргей Анатолевіч).

2. Прысудзіць Ганаровыя дыпломы II ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў ахове здароўя - пульманалагічнаму аддзяленню ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" (загадчык Бубашкіна Надзея Сяргееўна);

у пастаноўцы ідэалагічнай працы ў працоўным калектыве - філіялу Лідскія электрычныя сеткі Гарадзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга" (дырэктар Жук Віктар Станіслававіч);

за дасягнутыя поспехі ў працы ўстаноў культуры - дзяржаўнай установе культуры "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" (дырэктар Мартынаў Арцём Мікалаевіч);

за дасягнутыя поспехі ў развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму - дзяржаўнай установе "Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзерву № 3 Лідскага раёна" (дырэктар Мілюць Мечыслаў Эдвардавіч).

3. Прысудзіць Ганаровыя дыпломы II ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта за другое месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - сумеснаму закрытому акцыянернаму таварыству "Ліпласт-СПб" (генеральны дырэктар Рышкевіч Ігар Міхайлавіч).

4. Прысудзіць Ганаровыя дыпломы III ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці малога і сярэдняга бізнэсу - таварыству з дадатковай адказнасцю "Спадарожнік-Сэрвіс" Лідскі раён (дырэктар Кавецкі Ян Генрыхавіч);

за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні дашкольнікаў - дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліды" (загадчыца Ярашэвіч Алена Віктараўна);

за дасягнутыя поспехі ў побытавым абслугоўванні - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Лідскі камбінат побытавых паслуг" (дырэктар Дыско Святлана Віктараўна).

5. Прысудзіць Ганаровыя дыпломы III ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта за трэцяе месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - замежнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "БЕЛТЭКС ОПТЫК" (дырэктар Матусевіч Алег Ігаравіч).

6. Занесці на раённую дошку Пашаны работнікаў арганізацый і ўстаноў раёна, якія дамагліся найлепшых паказчыкаў па выніках года:

Аўраменкава Дзяніса Юр'евіча - маёра міліцыі, начальніка аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама;

Антановіча Юрыя Віктаравіча - трактарыста-машыніста Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава";

Белавокую Святлану Расціславаўну - тынкоўшчыка-маляра адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскае рамонтна-будаўнічае прадпрыемства № 17";

Будэйку Аляксандра Мікалаевіча - падпалкоўніка, начальніка кіравання вайсковай часткі 1234;

Гагалушку Віталія Мікалаевіча - педагога сацыяльнай дзяржаўнай установы адукацыі "Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі";

Енка Таццяну Уладзіміраўну - намесніка загадчыка гарадской паліклінікай № 2 установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Жэбрык Ірыну Зянонаўну - майстра цэха па вытворчасці камбікормавай прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Івуць Святлану Валянцінаўну - старшыню Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын";

Кедыка Віктара Іванавіча - старэйшага майстра па рамонце адкрытага акцыянернага таварыства "Торфабрыкетны завод "Дзітва";

Камінскага Алега Аляксандравіча - гвардыі падпалкоўніка, намесніка начальніка штаба - начальніка аператыўнага аддзялення 116 гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і Войскаў супрацьпаветранай абароны;

Каравайка Валянціну Мар'янаўну - галоўнага бухгалтара камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Беліца- Агра";

Крывеня Валянціну Віктараўну - майстра вытворчага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства "Мінойтаўскі рамонтны завод";

Лейтара Юрыя Міхайлавіча - аддзельшчыка выдзіманых вырабаў цэха бясколернага шкла адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман";

Мікавоза Паўла Эдвардавіча - кіроўцу аўтамабіля першага класа філіяла "Аўтобусны парк № 2 г. Ліды" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднааблаўтатранс";

Мішкеля Станіслава Станіслававіча - выкладчыка ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж";

Рудэнку Ірыну Казіміраўну - загадчыцу кавярні "Сябрына" ўнітарнага камунальнага прадпрыемства "Гандлёвы цэнтр "Патсдам";

Сільвановіч Валянціну Генрыкаўну - майстра аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці";

Ступяка Дзяніса Браніслававіча - начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гарадзенскае абласное кіраванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";

Субача Паўла Аляксандравіча - электрагазазваршчыка даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская перасоўная механізаваная калона № 169";

Цімлеву Марыю Юр'еўну - вядучага інжынера-тэхнолага адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі камбінат побытавых паслуг";

Чырко Дзяніса Алегавіча - кіроўцу аўтамабіля Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта";

Шэўчыка Валера Францавіча - рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонту будынкаў і збудаванняў жыллёва-эксплуатацыйнай службы № 2 Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Шэдзя Андрэя Пятровіча - кіроўцу адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаспецаўтатранс";

Яновіча Сяргея Рыгоравіча - трэнера-выкладчыка па спорце ўстановы "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба".

7. Узнагародзіць Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Блажэвіча Паўла Юр'евіча - слесара-рамонтніка вытворчасці № 2 адкрытага акцыянернага таварыства "Лакафарба" г. Ліды;

Букату Вольгу Мікалаеўну - настаўніка гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліды";

Бурбу Артура Валер'евіча - начальніка ўчастка будаўніча-мантажных работ адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст № 19";

Васору Аляксандра Тадэвушавіча - інжынера раёна цеплавых сетак філіяла "Лідскія цеплавыя сеткі" Гарадзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга";

Вітука Браніслава Браніслававіча - ветэрынарнага лекара камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Пескаўцы";

Вічканава Сяргея Аляксандравіча - наладчыка кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскае піва";

Дрывіцкую Тамару Міхайлаўну - намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 40 г. Ліды";

Качынскага Дзмітрыя Іванавіча - трэнера-выкладчыка ўстановы "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба";

Качынскага Андрэя Іванавіча - трэнера-выкладчыка ўстановы "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба";

Кімана Пятра Янавіча - намесніка дырэктара дзяржаўнай установы "Палац культуры горада Ліды";

Крысінеля Лявона Лявонавіча - намесніка дырэктара па сыравіне і забеспячэнні адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Крыгіну Кацярыну Уладзіміраўну - дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю "Дэлісі";

Кучынскую Ірыну Уладзіміраўну - інжынера-цеплатэхніка вытворчасці камунальных кацельных і цеплавых сетак Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Міхаловіч Ганну Уладзіславаўну - загадчыка секцыі "Абутак" унітарнага камунальнага прадпрыемства "Крама № 1 "Дом гандлю";

Нядвецкую Ірыну Раймундаўну - лекара-афтальмолага цэнтральнай раённай паліклінікі ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Астроўскага Аляксандра Мікалаевіча - генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага грамадства "Лідахлебапрадукт";

Рышкевіча Дзмітрыя Ігаравіча - спартоўца-навучэнца ўстановы "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба";

Чаплю Вальдэмара Антонавіча - інструктара па працоўнай тэрапіі дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання "Лідская псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў".

8. Узнагародзіць Падзячным лістом старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Бялана Сцяпана Сцяпанавіча - наладчыка абсталявання аптычнага ўчастка замежнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "БЕЛТЭКС ОПТЫК";

Борыс Ніну Іосіфаўну, загадчыка вытворчасці сталовай дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 15 г. Ліды" ўнітарнага камунальнага прадпрыемства "Камбінат школьнага сілкавання" г. Ліды;

Баярынаву Галіну Чаславаўну - старэйшую медыцынскую сястру стаматалагічнай паліклінікі ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Васілеўскую Святлану Расціславаўну - кладаўшчыка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Ходараўцы-Агра", старасту вёскі Ігнаткаўцы Ходараўскага сельсавета;

Генца Арцёма Ігаравіча, электрамеханіка сувязі Лідскага занальнага вузла электрасувязі;

Драздоўскую Крысціну Станіславаўну - прадаўца крамы № 31 "Камсамольскі" адкрытага акцыянернага таварыства "Гандлёва-вытворчая фірма "Ліда";

Жаўнерку Алега Мікалаевіча, фармоўшчыка вырабаў і канструкцый даччынага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Лідабудканструкцыя";

Жукоўскага Андрэя Вітольдавіча - муляра адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст № 19";

Зубко Таццяну Яўгенаўну - намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай працы дзяржаўнай установы адукацыі "Лідскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі";

Кардаша Сяргея Міхайлавіча - лекара рэнтгенолага Бярозаўскай гарадской бальніцы ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Качаноўскую Святлану Леанідаўну - намотчыка абмотак трансфарматараў цэха № 2 адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі завод электравырабаў";

Малярову Ганну Зыгмунтаўну - намесніка дырэктара па гаспадарчай працы дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 12 г. Ліды";

Навіцкага Віктара Станіслававіча - кіраўніка фермерскай гаспадаркі "Агра";

Асядач-Брылеўскую Кацярыну Казіміраўну - індывідуальнага прадпрымальніка;

Скеміша Леаніда Станіслававіча - станочніка дрэваапрацоўчых станкоў рамонтна-будаўнічай вытворчасці Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Станевіч Галіну Эдмундаўну - кладаўшчыка склада сыравіны і матэрыялаў адкрытага акцыянернага таварыства "Лідская абутковая фабрыка";

Сукача Алега Леанідавіча - выканаўца работ прыватнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "АльфаСтроІкс";

Сургіневіча Віктара Антонавіча - ліцейшчыка металаў і сплаваў ліцейнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі ліцейна-механічны завод";

Сычэўскую Вяславу Іванаўну - дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Бярозаўская дзіцячая школа мастацтваў";

Фомчанку Віталя Сяргеевіча - дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю "Праліда";

Шэршня Аляксандра Канстанцінавіча - выпрабавальніка на герметычнасць цэха па вытворчасці сталёвых ацяпляльных радыятараў адкрытага акцыянернага таварыства "Кіравальная кампанія холдынга "Лідсельмаш";

Янушкевіч Таццяну Іванаўну - індывідуальнага прадпрымальніка.

Старшыня М.К. Карповіч.

Кіраўнік справамі І.І. Юч.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX