Папярэдняя старонка: Эканоміка

Лідчына ў 2018 годзе 


Дадана: 19-10-2019,
Крыніца: Лідскі летапісец. 2019. №2(86). С. 8-14.



І. Інфармацыя пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Лідскага раёна за 2018 год

1. Рэальны сектар эканомікі

1.1. Прамысловы комплекс

На долю раёна прыходзіцца 10,7% прамысловай вытворчасці вобласці. Аснову прамысловага комплексу ствараюць 29 прадпрыемстваў, сярэдняспісавая колькасць працаўнікоў на якіх складае 13,3 тыс. чалавек.

Прамысловымі арганізацыямі раёна за 2018 год выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 1047,4 млн. рублёў, тэмп росту - 111,1%.

Індэкс прамысловай вытворчасці па наборы тавараў- прадстаўнікоў у базісных цэнах 2016 года за 2018 год - 111,3%.

У аб'ёмах вытворчасці Лідскага раёна найбольшую ўдзельную вагу займае вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў, хімічных прадуктаў, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры.

У апрацоўчай прамысловасці ў 2018 годзе індэкс прамысловай вытворчасці склаў 112,1% і забяспечаны вышэй узроўню 2017 года ў вытворчасці: прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў - 105,3%, хімічных прадуктаў - 132,1%, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры - 117,5%, электраабсталявання - 126,5%, вырабаў з дрэва і паперы - 128,0%, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі - 121,4%, гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў - 150,7%, металургічных, гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання - 106,6%, машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі, - 117,5%.

У горназдабыўной прамысловасці ў 2018 годзе індэкс прамысловай вытворчасці склаў 123,1%.

У цэлым у раёне за 2018 год павялічыўся выпуск найважных відаў прамысловай прадукцыі (таварны выпуск): ангідрыду фталевага, іншых вырабаў са шкловалакна, бінокляў, манокляў і іншых аптычных тэлескопаў, прылад на вадкіх крышталях, плугоў адвальных трактарных, комплексаў зернеачышчальнасушыльных, абсталявання складскога для захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі, машын для грамадскіх работ, брыкетаў, мяса сельскагаспадарчай птушкі, масла і тлушчу жывёльнага іншага, малака і вяршкоў нязгушчаных і непадсалоджаных тлустасцю больш за 6%, мукі дробнага памолу пшанічнай ці пшанічнажытняй, вырабаў макаронных, супоў і булёнаў і нарыхтовак для іх падрыхтоўкі, камбікорму поўнарацыённага і камбікорму-канцэнтрату для сельскагаспадарчых жывёл, піва, вады мінеральнай і газаванай непадсалоджанай і неараматызаванай, напояў безалкагольных іншых.

Аб'ём адгружанай прамысловай прадукцыі за 2018 год склаў 1016,6 млн. рублёў, з яго аб'ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі - 62,2 млн. рублёў ці 6,1%.

Найбольшую ўдзельную вагу адгружанай інавацыйнай прадукцыі - забяспечылі: ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод", ААТ "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш", ААТ "Завод "Оптык", ААТ "Лідскі завод электравырабаў", ЗП "Белтэкс Оптык", ААТ "Шклозавод "Нёман", ААТ "Лідаграпраммаш", ААТ "Лакафарба", СЗАТ "ЛІПЛАСТ-Спб", ААТ "Мінойтаўскі рамонтны завод".

У 41 арганізацыі раёна ўкаранёная сістэма мэнэджменту якасці на адпаведнасць міжнародным стандартам ІСО серыі 9001-2015, з іх у 17 прамысловых арганізацыях.

1.2. Сельская гаспадарка

За 2018 год выраблена валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах на суму 92,3 млн. рублёў, тэмп росту склаў 87,4%.

Павялічылі вытворчасць валавай прадукцыі КСУП "Песковцы" і свінагадоўчы комплекс "Прагрэс" ААТ "Лідахлебапрадукт".

Удзельная вага прадукцыі раслінаводства ў агульным аб'ёме сельскагаспадарчай прадукцыі склала 37,5%, у тым ліку: збожжа - 9,4%, алеясем'я рапсу - 2,9%, бульбы - 3,1%, цукровых буракоў - 3,1%, гародніны - 2,8%, пладоў - 3,9%, кармоў з травы - 8,6%.

Справаздачны год быў спрыяльным для вырошчвання пладова-ягаднай прадукцыі.

1.3. Будаўніцтва

Аб'ём будаўніча-мантажных работ за 2018 год склаў 196,1 млн. рублёў ці 149,2% да 2017 года ў супастаўных цэнах.

Выкананне параметру забяспечана за кошт рэканструкцыі аўтадарогі М-6 Менск-Гародня-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) у Лідскім раёне (РУП "Менскаўтадар-Цэнтр").

Будаўнічым комплексам раёна выканана падрадных работ на суму 101,6 млн. рублёў, што склала 113,9% да 2017 года ў супастаўных цэнах.

За 2018 год уведзены ў эксплуатацыю 833 кватэры агульнай плошчай 67,941 тыс. квадратных метра, у тым ліку: пабудаваны 702 кватэры ў шматкватэрных жылых дамах агульнай плошчай 42,362 тыс. квадратных метра, 131 кватэра плошчай 25,579 тыс. квадратных метра індывідуальнай жылой забудовы.

1.4. Гандаль

Доля Лідскага раёна ў агульным аб'ёме рознічнага таваразвароту Гарадзенскай вобласці складае 13,5%.

Аб'ём рознічнага таваразвароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў цэлым па раёне за 2018 год у фактычных цэнах склаў 620,8 млн. рублёў. Тэмп росту ў супастаўных цэнах да 2017 года - 106,0%.

У структуры таваразвароту арганізацый гандлю раёна пераважаюць харчовыя тавары (55,4%).

Гандлёвымі арганізацыямі праведзена 24 кірмашы, 111 выстаў-продажаў, 1373 распродажы тавараў па зніжаных коштах, 102 няцэнавыя прома-акцыі.

Больш чым на 90% спажывецкі попыт задавальняецца за кошт тавараў беларускіх вытворцаў па мясе і мясных прадуктах, масле сметанковым, сырах, яйках, вінах ігрыстых, уключаючы шампанскае, вінах пладовых, гарэлцы, лікёрах і лікёрагарэлачных вырабах, крупах аўсяных, цукру і цукразамяняльніках, маторным паліве, панчошна-шкарпэткавых вырабах, плітцы керамічнай.

1.5. Транспартная дзейнасць

За 2018 год пасажырскім транспартам супольнага карыстання раёна перавезена 19,0 млн. пасажыраў. Пасажыразварот склаўся на ўзроўні 122,9 млн. пасажыракіламетраў, тэмп - 104,3%.

Грузавым аўтатранспартам раёна за 2018 год перавезена 1,8 млн. тон грузаў, тэмп росту - 107,0%. Грузазварот склаў 333,2 млн. тона-кіламетраў, тэмп - 107,7%.

2. Замежнаэканамічная дзейнасць

2.1. Экспарт тавараў

Замежнагандлёвы зварот тавараў арганізацый раёна за 2018 год склаў 474,7 млн. даляраў ЗША.

Аб'ём экспарту - 330,9 млн. даляраў ЗША ці 104,5% да ўзроўню 2017 года. Аб'ём імпарту - 143,8 млн. даляраў ЗША, тэмп росту 115,1%.

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры 187,1 млн. даляраў ЗША.

Удзельная вага экспарту арганізацый раёна ў экспартных аб'ёмах вобласці - 14,4%.

Асноўны партнёр - Расійская Федэрацыя, удзельная вага якой у агульным аб'ёме экспарту раёна 59,3%. Прадпрыемствы ажыццяўлялі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з 69 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

З мэтай наладжвання супрацоўніцтва Лідскі раён у 2018 годзе, наведалі дэлегацыі Літвы, Украіны, Польшчы, ЗША, Узбекістана, Малдовы, Ізраіля, Фінляндыі.

2.2. Экспарт паслуг

Па выніках працы за 2018 год аб'ём экспарту паслуг па арганізацыях Лідскага раёна склаў 14983,0 тыс. даляраў ЗША ці 100,8% да ўзроўню 2017 года. Імпарт паслуг - 7822,6 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту 155,0%. Атрымана дадатнае замежнагандлёвае сальда ў памеры 7160,7 тыс. даляраў ЗША.

Удзельная вага экспарту паслуг арганізацый раёна ў экспарце паслуг вобласці складае 4,7%.

3. Інвестыцыйная і інавацыйная дзейнасць

3.1. Інвестыцыі ў асноўны капітал

Па выніках 2018 года арганізацыямі Лідскага раёна скарыстана 256,0 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, тэмп росту да 2017 года -135,9%.

Па арганізацыях, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аб'ём інвестыцый склаў 140,4 млн. рублёў, рост - у 2,1 раза.

Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, скарыстана 55,4 млн. рублёў, тэмп росту - 114,7%.

Арганізацыямі, не меўшым ведамаснай падпарадкаванасці, - 60,2 млн. рублёў, тэмп росту - 81,2%.

Тэхналагічная структура інвестыцый:

- аб'ём інвестыцый на выкананне будаўніча-мантажных работ склаў 196,1 млн. рублёў;

- выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў - 41,7 млн. рублёў;

- іншыя работы і выдаткі - 18,2 млн. рублёў.

3.2. Замежныя інвестыцыі

Аб'ём паступлення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці за тавары, работы, паслугі) за 2018 год склаў 6697,5 тыс. даляраў ЗША.

4. Рынак працы і палітыка занятасці

4.1. Працаўладкаванне грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы

За 2018 год колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы склала 593 чалавекі пры заданні на год - 522 чалавекі.

4.2. Рынак працы і палітыка занятасці

Сітуацыя ў сферы занятасці і беспрацоўя ў цэлым па раёне характарызуецца захаваннем станоўчых тэндэнцый.

У кіраванне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама па садзейнічанне ў працаўладкаванні за 2018 год звярнуліся 3276 чалавек, з іх 1991 (60,8%) зарэгістраваных беспрацоўных.

На 1 студзеня 2019 г. лік беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, склаў 221 чалавек, узровень беспрацоўя - 0,4% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Лік вакансій, заяўленых наймальнікамі ў служу занятасці, на канец снежня 2018 года склаў 852 вольных працоўных месцы.

У сярэднім на адну заяўленую вакансію на 1 студзеня 2019 г. прыпадае 0,3 беспрацоўных.

З пачатку года з улікам наяўных вакансій працаўладкавана 2458 чалавек, у тым ліку на сталую працу - 1565 беспрацоўных. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці, - 60,5%.

У мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі беспрацоўных і іншых незанятых грамадзян арганізоўваліся аплачваныя грамадскія работы, у якіх прынялі ўдзел 470 чалавек.

Для набыцця досведу практычнай працы на працоўныя месцы працаўладкавана 20 беспрацоўных.

Аказана садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці шляхам выдзялення субсідый 19-ці беспрацоўным.

Праведзена 14 кірмашоў вакансій, у якіх прынялі ўдзел 60 наймальнікаў і 282 грамадзяніны.

4.3. Прыбыткі і сацыяльная абарона насельніцтва

Органамі дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання раёна прымаюцца меры па павышэнні ўзроўню заработнай платы як у арганізацыях рэальнага сектара эканомікі, так і ў бюджэтнай сферы.

Сярэднямесячная заработная плата аднаго працаўніка Лідскага раёна за студзень-снежань 2018 года склала 766,0 рублёў (тэмп росту - 116,6%), за снежань - 886,2 рублёў (тэмп росту - 108,3%).

Тэмп росту рэальнай заработнай платы за студзень-снежань 2018 года -112,2%.

II. Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна

1. Фінансавы стан арганізацый

За 2018 год сума выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у цэлым па раёне склала 1722,4 млн. рублёў, тэмп росту да 2017 года - 115,0%.

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 88,4 млн. рублёў, чысты ўбытак - 67,7 млн. рублёў (у 2017 году чысты ўбытак - 22,8 млн. рублёў).

Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі па раёне - (+)6,1% (у 2017 годзе - (+)8,7%), рэнтабельнасці продажаў (+)5,1% (у 2017 годзе - (+)7,1%). Удзельная вага рэнтабельных арганізацый - 80,7%.

2. Энергаашчаджэнне

Паказчык па энергаашчаджэнні з улікам эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў за кошт укаранення энергаэфектыўных мерапрыемстваў за 2018 год склаў (-)5,6%.

Аб'ём эканоміі - 9,2 тыс. тон умоўнага паліва пры планаваным значэнні 8,9 тыс. тон умоўнага паліва.

Штогод распрацоўваюцца мерапрыемствы па энергаашчаджэнні.

3. Адукацыя

Ахоп дзяцей ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй складае 97,3%, у 2017 годзе - 96,7%.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі функцыянуе 151 група кароткачасовага знаходжання для дзяцей ад 1 да 3 гадоў на платнай аснове (1581 дзіця), 2017/2018 навучальны год - 131 група (1374 дзіцяці).

Сярэдні бал навучэнца ў 2017/2018 навучальным годзе 7,6, адсотак якасці ведаў - 79,8%.

На абласной алімпіядзе па навучальных прадметах навучэнцамі Лідскага раёна заваявана 78 дыпломаў, на рэспубліканскай - 16, у 2017 годзе - 67 і 16 адпаведна.

Упершыню срэбны медаль на 25-ай Міжнароднай алімпіядзе па фізіцы "Туймаада" заваяваў навучэнец СШ № 17 Сяргей Лаза, адзіны прадстаўнік ад Рэспублікі Беларусь (настаўнік Тэжык Д.А.). Навучэнцам заваявана 3-е месца на 6-й Міжнароднай алімпіядзе па эксперыментальнай фізіцы.

Па выніках рэспубліканскай канферэнцыі даследчых прац навучэнцаў заваявана 3 прызавыя месцы, за 2017 год - 2.

Па выніках абласнога конкурсу "Кампутар. Адукацыя. Інтэрнэт" атрымана 4 дыпломы.

Па выніках цэнтралізаванага тэставання стобальные сертыфікаты атрымалі 5 выпускнікоў.

На 1 студзеня 2019 г. прызнаны ў сацыяльна-небяспечным становішчы 331 непаўнагадовы з 173 сем'яў, на 1 студзеня 2018 г. - 364 непаўнагадовых з 194 сем'яў. Стаяць на ўліку, як маючыя патрэбу ў дзяржаўнай абароне 36 дзяцей з 18 сем'яў, на 1 студзеня 2018 г. - 36 дзяцей з 17 сем'яў. Адсотак вяртання дзяцей на выхаванне ў сям'ю - 44,2%, на 1 студзеня 2018 г. - 52,2%.

За 2018 год выяўлена 40 дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Уладкованы на сямейныя формы выхавання 36 непаўнагадовых (90,0%), 1 непаўнагадовы залічаны на дзяржзабеспячэнне ва ўстанову прафесійна-тэхнічнай адукацыі (3,6%).

На 1 студзеня 2019 г. на ўліку ў кіраванні адукацыі стаяць 172 падапечныя/126 апякунскіх сем'яў, 52 прыёмныя дзіцяці/19 прыёмных сем'яў, 21 выхаванец/2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

У кіраванні адукацыі стаяць на ўліку 268 асобаў, абавязаных пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні; паказчык пакрыцця выдаткаў склаў 52,4% (на 1 студзеня 2018 г. - 57,2%).

За 2018 год у аздараўленчых лагерах аздароўлена 9099 дзяцей (64,1%), з іх у летні перыяд - 6696 дзяцей (47,6%).

Выкананы работы па бягучым рамонце будынкаў і збудаванняў. Зроблены бягучы рамонт харчаблокаў ДУА "Сярэдняя школа № 14 г. Ліды", ДУА "Сярэдняя школа № 15 г. Ліды", ДУА "Дзіцячы цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Ліды".

У сферы адукацыі выконваюцца ўсе сацыяльныя стандарты.

4. Ахова здароўя

За 2018 год у раёне нарадзілася 1388 дзяцей. Адзначана зніжэнне нараджальнасці на 109 дзяцей ці на 7,2%. Узровень нараджальнасці зменшыўся з 11,3 на 1000 чалавек насельніцтва за 2017 год да 10,5 на 1000 чалавек насельніцтвы за 2018 год.

Усяго памёр 1731 чалавек. Узровень смяротнасці на 1000 чалавек насельніцтва склаў за 2018 год і 2017 год - 13,1. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала (-)343 чалавекі, у 2017 годзе натуральнае змяншэнне складала (-)234 чалавека.

У амбулаторна-паліклінічныя ўстановы зроблена 1836,3 тыс. наведванняў, хуткай дапамогай абслужана 42,0 тыс. выклікаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання пралечана 5,66 тыс. чалавек, у стацыянарах на даму - 1,9 тыс. чалавек, у кругласутачных стацыянарах - 32,9 тыс. чалавек.

Усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў вобласці аховы здароўя выкананы ў поўным аб'ёме. Фінансаванне аховы здароўя за 2018 год склала 38,5 млн. рублёў. Пры нарматыве бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў на ахову здароўя на 1 жыхара ў 2018 годзе - 293,0 рубля, фактычнае фінансаванне на 1 жыхара за 2018 год склала 292,99 рубля.

У 2018 годзе закуплены рэктаскоп з валаконнымі святлаводамі, сістэма збору плазмы, помпы інфузійныя шпрыцавыя, СПС "Маланка", апараты ІВЛ "ВІАН-3-турба", электракардыёграфы Смарт-6, устаноўкі стаматалагічныя і іншае абсталяванне.

5. Культура

Клубнымі ўстановамі праведзена 5579 мерапрыемстваў, у тым ліку 2145 на платнай аснове.

За 2018 год колькасць чытачоў бібліятэчнай сістэмы раёна склала 31765 чалавек (план - 31755).

Адукацыйны працэс у школах мастацтваў раёна выконваецца ў адпаведнасці з навучальнымі планамі і праграмнымі патрабаваннямі.

ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей" праведзена 1355 экскурсій і заняткаў (план - 1320), арганізавана 38 выстаў (план - 22).

Колькасць наведвальнікаў ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей" і Лідскага замка за 2018 год склала 92308 чалавек (план - 90385).

6. Спорт і турызм

У сферы масавай фізічнай культуры і спорту працягнута праца па прыцягненні ўсіх пластоў насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

За 2018 год праведзена 177 спартова-масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 17,0 тыс. чалавек. Выканалі нарматывы: майстра спорту міжнароднага класа - 1 чалавек, майстра спорту Рэспублікі Беларусь - 12 чалавек, кандыдата ў майстра спорту - 31 чалавек, 1 разраду - 73 чалавека, трэнерскіх катэгорый - 13 чалавек. У спіскавым складзе зборнай Рэспублікі Беларусь знаходзіцца 47 чалавек. Сталі пераможцамі і прызёрамі міжнародных спаборніцтваў 6 чалавек, рэспубліканскіх - 126 чалавек, абласных - 490 чалавек.

У 2018 годзе праведзены рэкламныя туры для беларускіх і расійскіх тураператараў, а таксама для літоўскіх журналістаў.

Выдадзена 2000 асобнікаў рэкламнай прадукцыі турыстычнай скіраванасці.

У сферы турызму на 1 студзеня 2019 г. функцыянуе 40 аграсадзіб.

У рамках рэалізацыі праекту Праграма развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь "Падтрымка доступу да аб'ектаў фізічнай актыўнасці для прасоўвання здаровага ладу жыцця ў г. Лідзе" пабудаваны 2 воркаўтпляцоўкі (побач з выратавальнай станцыяй каля Лідскага возера і ў спартова-плоскасцевым комплексе "Родны край"). Таксама ў рамках гэтага праекту ў ДУ "Лідскі раённы фізкультурна-спартовы клуб" перададзены 2 хэнд-байкі і 20 ровараў для наступнай арганізацыі пункта пракату.

ПРЭЗІДЫУМ ЛІДСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ ЛІДСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ВЫПІСКА З РАШЭННЯ

21 лютага 2019 г. г. Ліда, Гродзенская вобл.

Прэзідыум Лідскага раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт, абмеркаваўшы вынікі працы Бярозаўскага гарадскога, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў за 2018 год, ВЫРАШЫЛІ:

Першае месца па выніках працы за 2018 год прысудзіць Бярозаўскаму гарадскому Савету дэпутатаў і выканаўчаму камітэту (старшыня Яводзік Валер Анатолевіч). Уручыць Ганаровы дыплом першай ступені і грашовую прэмію ў памеры 30 (трыццаць) базавых велічынь.

Другое месца па выніках працы за 2018 год прысудзіць Тарноўскаму сельскаму Савету дэпутатаў і выканаўчаму камітэту (старшыня Астравец ВалянцінСцяпанавіч). Уручыць Ганаровы дыплом другой ступені і грашовую прэмію ў памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь.

Трэцяе месца па выніках працы за 2018 год прысудзіць Мажэйкаўскаму сельскаму Савету дэпутатаў і выканаўчаму камітэту (старшыня Саўрас Алег Віктаравіч). Уручыць Ганаровы дыплом трэцяй ступені і грашовую прэмію ў памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь.

Прысудзіць Ганаровыя дыпломы першай ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з выдачай грашовай прэміі ў памеры 30 (трыццаць) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - замежнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "БЕЛТЭКС ОПТЫК" (дырэктар Матусевіч Алег Ігаравіч);

за дасягнутыя поспехі ў будаўнічай галіне - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Будвектар" (дырэктар Петарс Віктар Пятровіч);

за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні моладзі - дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія № 1 г. Ліды" (дырэктар Рубцэвіч Ірына Іванаўна).

Прысудзіць Ганаровыя дыпломы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў ахове здароўя - аддзяленню дзіцячай хірургіі ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" (загадчык Якоўчык Юры Паўлавіч);

у пастаноўцы ідэалагічнай працы ў працоўным калектыве - філіялу "Лідскае вытворчае кіраванне" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз" (дырэктар Падгайскі Іван Іванавіч);

за дасягнутыя поспехі ў працы ўстаноў культуры - дзяржаўнай установе адукацыі "Лідская дзіцячая школа мастацтваў" (дырэктар Спірына Алена Мікалаеўна);

за дасягнутыя поспехі ў развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму - установе "Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Лакафарба" (дырэктар Яновіч Сяргей Рыгоравіч).

Прысудзіць Ганаровы дыплом другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь за другое месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - рэспубліканскаму даччынаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству "Конус" РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізаванні сельскай гаспадаркі" (дырэктар Жамойда Андрэй Пятровіч).

Прысудзіць Ганаровыя дыпломы трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці малога і сярэдняга бізнэсу - прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству "Модна-Стыльна" (дырэктар Блюднік Яўген Іванавіч);

за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні дашкольнікаў - дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Ліды" (загадчык Карней Павел Сцяпанавіч).

Прысудзіць Ганаровы дыплом трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй у памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь за трэцяе месца сярод арганізацый:

за дасягнутыя поспехі ў развіцці прамысловасці - сумеснаму закрытаму акцыянернаму таварыству "Ліпласт-Спб" (генеральны дырэктар Рышкевіч Ігар Міхайлавіч).

Занесці на раённую дошку Пашаны працаўнікоў арганізацый і ўстаноў раёна, якія дамагліся найлепшых паказчыкаў па выніках года, з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 3 (тры) базавыя велічыні:

Вільнеўчыца Віталя Іванавіча - падпалкоўніка міліцыі, першага намесніка начальніка Лідскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - начальніка аддзялення міліцэйскай, ваенізаванай і вартаўнічай аховы;

Вайтукевіч Вольгу Аляксандраўну - лейтэнанта, старэйшага кантралёра аддзялення памежнага кантролю "Беняконі-1" вайсковай часткі 1234;

Урублеўскага Зміцера Тадэвушавіча - кіроўцу адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаспецаўтатранс";

Гаўрылкевіча Віталя Уладзіміравіча - капітана міліцыі, участковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама;

Ішкула Лілею Збыславаўну - аператара машыннага даення філіяла "Дзітва" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Жылінскую Таццяну Рамуальдаўну - паліроўшчыка аптычных дэталяў адкрытага акцыянернага таварыства "Завод "Оптык";

Жамойціну Ульяну Міхайлаўну - дырэктара дзяржаўнай установы культуры "Лідскі эстрадны аркестр";

Казлову Лідзію Мікалаеўну - лекара-тэрапеўта (загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення) установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца;

Ката Валерыя Генадзевіча - машыніста машын па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу адкрытага акцыянернага таварыства "Торфабрыкетны завод Лідскі";

Комінча Івана Станіслававіча - электрагазазваршчыка філіяла "Аўтобусны парк № 2 г. Ліда" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднааблаўтатранс";

Лук'ян Жану Міхайлаўну - укладчыка хлебабулачных вырабаў хлебнага цэха філіяла "Лідскі хлебазавод" адкрытага акцыянернага таварыства "Гродна-хлебпрам";

Міцюкевіч Марыну Вітасаўну - старшыню Лідскага грамадскага аб'яднання літоўцаў "Рута";

Маркеля Андрэя Адамавіча - кіроўцу пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 2 на аб'ектах адкрытага акцыянернага таварыства "Лакафарба" Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гарадзенскае абласное кіраванне МНС Рэспублікі Беларусь";

Серафімовіча Пятра Уладзіміравіча - машыніста экскаватара адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст № 19";

Сергейчыка Сяргея Сяргеевіча - прасаўшчыка гарачага шкла 5 разраду цэха крышталю адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман";

Сеча Алега Анатолевіча - начальніка аддзела размеркавальных сетак філіяла "Лідскія электрычныя сеткі" Гарадзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга";

Сіняк Алу Іванаўну - рабочую па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўласніцтваў дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Свілу Эдварда Уладзіслававіча - выкладчыка агульнатэхнічных дысцыплін Лідскага каледжа ўстановы адукацыі "Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы";

Скоблю Алену Генрыхаўну - цырульніка Дома быту г. Бярозаўкі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі камбінат бытавых паслуг";

Улана Іосіфа Антонавіча - машыніста-ўкладчыка асфальтабетону дарожна-будаўнічага кіравання № 24 адкрытага акцыянернага таварыства "Дарожна-будаўнічы трэст № 6";

Фанасава Сяргея Анатолевіча - дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліды";

Цеста Тарэсу Францаўну - варшчыка 4 разраду ўчастка харчовых канцэнтратаў адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскія харчовыя канцэнтраты";

Чэбышава Сяргея Віктаравіча - гвардыі падпалкоўніка, намесніка камандзіра па тыле - начальніка тылу 116 гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы;

Янковіча Аляксандра Сяргеевіча - трэнера-выкладчыка па барацьбе грэка-рымскай дзяржаўнай установы "Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзерву № 3 Лідскага раёна".

Узнагародзіць Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Белага Валера Майсеевіча - начальніка службы аховы працы адкрытага акцыянернага таварыства "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш";

Васіленку Барыса Барысавіча - дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю "Стыль - 97";

Грыдзюшку Вячаслава Мікалаевіча - слесара-рамонтніка цэха па вытворчасці фталевого ангідрыду адкрытага акцыянернага таварыства "Лакафарба" г. Ліда;

Гульніка Зміцера Уладзіміравіча - слесара па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы службы па ўладкаванні прыбораў уліку і размеркавання цеплавой энергіі Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Данілеўскую Аксану Генадзеўну - галоўнага тэхнолага адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Дзехцярэвіч Алену Юзэфаўну - загадчыка вытворчасці крамы г. Ліда таварыства з дадатковай адказнасцю "Віталюр";

Дзірбук Алу Яўгенаўну - кантралёра палімерных матэрыялаў 4 разраду сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Бел-Пласт Інтэрнэшнл";

Кудаш Лізавету Аляксандраўну - эканаміста аддзела закупак адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскае піва";

Лісіцынскую Алену Станіславаўну - загадчыка секцыі "Цацка" крамы "Дом гандлю" ўнітарнага камунальнага прадпрыемства крама № 1 "Дом гандлю" г. Ліда;

Мацеюка Аляксандра Аляксандравіча - начальніка раёна цеплавых сетак філіяла "Лідскія цеплавыя сеткі" Гарадзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга";

Марыневіч Галіну Сцяпанаўну - лекара функцыянальнай дыягностыкі (загадчыка аддзялення функцыянальнай дыягностыкі) установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Пясецкага Казіміра Казіміравіча - прараба даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская перасоўная механізаваная калона № 169" Гарадзенскага абласнога будаўнічага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд";

Равлушэвіч Ганну Славаміраўну - загадчыка вытворчасці крамы "Родны кут" Лідскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Радзюкевіч Ірыну Віктараўну - загадчыка дзяржаўнай установай адукацыі "Яслі-сад № 36 г. Ліды";

Раткевіч Марыю Віктараўну - прадаўца крамы "Еўраопт" г. Ліда філіяла таварыства з абмежаванай адказнасцю "Еўрагандаль";

Рахатку Тадэвуша Уладзіслававіча - кіраўніка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемствам "Пескаўцы";

Рушлевіч Вольгу Юр'еўну - маляра лакаматыўнага дэпо Ліда транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі";

Тарас Таццяну Іванаўну - мантажніка радыё-электроннай апаратуры і прыбораў 3 разраду замежнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "БЕЛТЭКС ОПТЫК";

Тэжыка Зміцера Аляксандравіча - настаўніка фізікі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 17 г. Ліды";

Трусілу Ірыну Іванаўну - загадчыка аптэкі № 233 г. Ліда цэнтральнай раённай аптэкі № 146 Лідскага раёна Гарадзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя";

Цалко Алену Уладзіміраўну - выкладчыка ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж";

Чараховіч Алену Іванаўну - старшыню прафсаюзнага камітэта Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Хацяновіч Наталлю Аляксандраўну - галоўнага захавальніка фондаў дзяржаўнай установы "Лідскі гісторыка-мастацкі музей";

Шушкевіча Аляксея Віктаравіча - начальніка цэха па вытворчасці камбікормавай прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт".

Узнагародзіць Падзячным лістом старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта:

Алхімаву Кацярыну Ігараўну - лекара-анестэзіёлага-рэаніматолага аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі № 1 установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Алюк Валянціну Станіславаўну - індывідуальнага прадпрымальніка;

Банцэвіча Пятра Казіміравіча - машыніста тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны Фалькавіцкага доследна-вытворчага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Лідскі лясгас";

Беднякову Святлану Міхайлаўну - настаўніцу біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г. Ліды";

Бекіша Антона Антонавіча - слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання адкрытага акцыянернага таварыства "Ліда-агратэхсервіс";

Васілевіча Валера Іванавіча - індывідуальнага прадпрымальніка;

Вейка Аляксандра Міхайлавіча - начальніка вытворчасці сумеснага беларуска-расійскага закрытага акцыянернага таварыства "Ліпласт-Спб";

Гарбіну Аліну Станіславаўну - загадчыка вытворчасці сталовай дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 17 г. Ліды" ўнітарнага камунальнага прадпрыемства "Камбінат школьнага харчавання";

Гяцэвіча Івана Леанідавіча - машыніста экскаватара вытворчасці вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Гумбера Генадзя Мечыслававіча - бетоншчыка даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская перасоўная механізаваная калона № 170" Гарадзенскага абласнога будаўнічага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд";

Ёду Вадзіма Генадзевіча - дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "Ёдзік";

Здончык Лілею Уладзіміраўну - загадчыка крамы № 3 "Калінка" адкрытага акцыянернага таварыства "Гандлёва-вытворчая фірма "Ліда";

Клешч Вольгу Дзмітрыеўну - кантралёра-касіра ўнітарнага камунальнага прадпрыемства гандлёвы цэнтр "Патсдам";

Казлова Сяргея Міхайлавіча - начальніка змены замежнага прадпрыемства "Эвеліда";

Ліханаву Наталлю Анатольеўну - настаўніцу гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліды";

Лукашэвіч Валянціну Станіславаўну - аператара сувязі аддзялення паштовай сувязі Ліда-12 Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта";

Манюка Зміцера Мікалаевіча - вытворцу стужак і металасетак таварыства з абмежаванай адказнасцю "ХАВЕР ВУ металатканы завод";

Мікшу Наталлю Леанідаўну - намесніка дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Лідскага каледжа ўстановы адукацыі "Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы";

Міхалевіча Івана Іванавіча - кіраўніка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемствам "Беліца-Агра";

Навіцкую Алену Васільеўну - рэжысёра ўзорнага тэатра "Какос" дзяржаўнай установы культуры "Палац культуры горада Ліды";

Асіпенку Аляксея Валер'евіча - дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю "ПоспехМедыя";

Раманоўскага Віталя Іванавіча - слесара па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання філіяла "Лідскае вытворчае кіраванне" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз";

Ціхановіч Алену Пятроўну - індывідуальнага прадпрымальніка;

Швайдзюк Галіну Іванаўну - намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай працы ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны прафесійны політэхнічны ліцэй";

Шушкевіч Галіну Мікалаеўну - дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Наталі-стыль";

Шушко Марыну Іванаўну - дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "ДарынаМаркет";

Яновіч Марыю Альфонсаўну - фельчара станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX