Вярнуцца: Эканоміка

Лідчына ў 2019 годзе


Аўтар: ,
Дадана: 07-02-2021,
Крыніца: Інфармацыя пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Лідскага раёна за 2019 год // Лідскій Летапісец, 2020. 1(89). С. 2-8.



1. Рэальны сектар эканомікі

1.1. Прамысловы комплекс

На долю раёна прыпадае 10,6% прамысловай вытворчасці вобласці. Аснову прамысловага комплексу складаюць 27 прадпрыемстваў, сярэдняспісавая колькасць працаўнікоў на якіх складае 13,0 тыс. чалавек.

Прамысловымі арганізацыямі раёна за 2019 год выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 1097,0 млн. рублёў, тэмп росту - 105,1 %.

Індэкс прамысловай вытворчасці па наборы тавараў-прадстаўнікоў у базісных цэнах 2017 года за 2019 год - 99,2 %.

У аб'ёмах вытворчасці Лідскага раёна найбольшую ўдзельную вагу займае вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў, хімічных прадуктаў, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры.

У апрацоўчай прамысловасці ў 2019 годзе індэкс прамысловай вытворчасці склаў 99,3%. Вышэй узроўню 2018 года індэкс забяспечаны ў вытворчасці: прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў - 102,9%, электраабсталявання - 109,6%, вырабаў з дрэва і паперы - 118,9 %, металургічных, гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання - 116,4 %, транспартных сродкаў і абсталявання - 139,6%.

У горназдабыўной прамысловасці ў 2019 годзе індэкс прамысловай вытворчасці склаў 103,3 %.

У цэлым у раёне за 2019 год павялічыўся выпуск найважнейшых відаў прамысловай прадукцыі (таварны выпуск): іншых вырабаў са шкловалакна, паслуг па ліцці чыгуну, паслуг па нанясенні пакрыццяў на металы, прыбораў на вадкіх крышталях, частак электрычнай апаратуры размеркавання і кіравання, электраабсталявання сігналізацыйнага, машын, выкарыстоўваных для падрыхтоўкі ці культывавання глебы, касілак, жатак навясных і прычапных з шырынёй захопу больш за 5 м, машын сенаўборачных, камбайнаў збожжаўборачных, піламатэрыялаў, таўшчынёй больш за 6 мм, вокнаў, дзвярэй зашклёных і іх каробак драўляных, гранул паліўных (пелеты), абутку вытворчага, мяса сельскагаспадарчай птушкі, мукі кармавой мясакоснай, малака і вяршкоў сухіх тлустасцю больш за 1,5%, масла сметанковага і пасты, мукі з іншых збожжавых культур, вырабаў макаронных, супоў ды булёнаў і нарыхтовак для іх прыгатавання, камбікармоў поўнарацыённых і камбікорму-канцэнтрату для сельскагаспадарчых жывёл, вады мінеральнай і газаванай непадсалоджанай і неараматызаванай, напояў безалкагольных іншых.

Аб'ём адгружанай прамысловай прадукцыі за 2019 год склаў 1092,5 млн. рублёў, з яго аб'ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі - 64,4 млн. рублёў ці 5,9 %.

Найбольшую ўдзельную вагу адгружанай інавацыйнай прадукцыі забяспечылі: ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод", ЗАТ "Белтэкс Оптык", ААТ "Лідскі завод электравырабаў", ААТ "Завод "Оптык", ААТ "Лакафарба", ААТ "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш", ААТ "Лідаграпраммаш", ААТ "Мінойтаўскі рамонтны завод", СЗАА "ЛІПЛАСТ-Спб".

На 1 студзеня 2020 г. у 44 арганізацыях раёна ўкаранёна сістэма менеджменту якасці на адпаведнасць міжнародным стандартам ІСО серыі 9001-2015, у тым ліку ў 21 прамысловай арганізацыі.

1.2. Сельская гаспадарка

За 2019 год вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склала 98,2 млн. рублёў, тэмп росту - 100,1 %, у тым ліку прадукцыі раслінаводства - 115,3%; прадукцыі жывёлагадоўлі - 90,9 %.

Павялічылі аб'ёмы вытворчасці пяць сельскагаспадарчых арганізацый: КСУП "Бердаўка-Агра", КСУП "Беліца-Агра", КСУП "Ходараўцы-Агра", КСУП "Пескаўцы", філіял "Дзітва" ААТ "Лідахлеба-прадукт".

Удзельная вага прадукцыі раслінаводства ў агульным аб'ёме валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 43,1 %, прадукцыі жывёлагадоўлі - 56,9%. У тым ліку: вытворчасць збожжа - 12,8%, масласем'я рапсу - 5,0 %, бульбы - 3,9 %, цукровых буракоў - 2,7%, гародніны - 4,5 %, кармоў з травы - 9,5 %, малака - 30,8 %, ялавічыны - 8,6 %, свініны - 12,3 %, мяса птушкі - 3,9 %.

1.3. Будаўніцтва

Аб'ём будаўніча-мантажных работ за 2019 год склаў 147504,0 тыс. рублёў.

На будаўніцтва жылля за 2019 год накіравана 61544,0 тыс. рублёў ці 41,7 % ад фактычнага аб'ёму будаўніча-мантажных работ.

У мэтах павелічэння аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ вяліся работы па будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў з долевым удзелам грамадзян па вул. Неўскага, вул. Баграціёна, вул. Рыбіноўскага, вул. Горкага.

Будаўнічым комплексам раёна выканана падрадных работ на суму 111779,0 тыс. рублёў.

За 2019 год уведзена ў эксплуатацыю 604 кватэры агульнай плошчай 61,82 тыс. кв. метраў, у тым ліку: пабудавана 447 кватэр у шматкватэрных жылых дамах агульнай плошчай 30,841 тыс. кв. метраў, 157 кватэр плошчай 30,979 тыс. кв. метраў індывідуальнай жылой забудовы.

1.4. Гандаль

Доля Лідскага раёна ў агульным аб'ёме рознічнага таваразвароту Гарадзенскай вобласці складае 13,1 %.

Аб'ём рознічнага таваразвароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў цэлым па раёне за 2019 год у фактычных цэнах склаў 662,1 млн. рублёў. Тэмп росту ў супастаўных цэнах да 2018 года - 100,7%.

У структуры таваразвароту арганізацый гандлю раёна пераважаюць харчовыя тавары (54,7 %).

Гандлёвымі арганізацыямі за 2019 год праведзены 22 кірмашы, 113 выстаўпродажаў, 1375 распродажаў тавараў па зніжаных цэнах, 100 няцэнавых прома-акцый. Дадаткова атрымана таваразвароту 4,6 млн. рублёў.

Больш чым на 90 % спажывецкі попыт задавальняецца за кошт тавараў беларускіх вытворцаў па мясе і мясных прадуктах, масле сметанковым, яйках, сырах, вінах ігрыстых, уключаючы шампанскае, вінах пладовых, гарэлцы, лікёрах і лікёрагарэлачных вырабах, крупах аўсяных, маторным паліве, цэменце.

1.5. Транспартная дзейнасць

За 2019 год пасажырскім транспартам супольнага карыстання раёна перавезена 18,9 млн. пасажыраў. Пасажыразварот склаўся на ўзроўні 123,1 млн. пасажыракіламетраў.

Грузавым аўтатранспартам раёна перавезена 1565,9 тыс. тон грузаў. Грузазварот склаў 398,3 млн. тонакіламетраў, тэмп росту - 114,5%.

2. Знешнеэканамічная дзейнасць

2.1. Экспарт тавараў

Знешнегандлёвы аварот тавараў арганізацый раёна за 2019 год склаў 564,4 млн. даляраў ЗША.

Аб'ём экспарту - 408,3 млн. даляраў ЗША ці 117,3 % да ўзроўню 2018 года. Аб'ём імпарту - 156,1 млн. даляраў ЗША, тэмп росту 108,4%.

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры 252,2 млн. даляраў ЗША.

Удзельная вага экспарту арганізацый раёна ў экспартных аб'ёмах вобласці - 18,1 %.

Буйнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца Расійская Федэрацыя, Літва, Украіна, Казахстан і Польшча.

З мэтай наладжвання супрацоўніцтва Лідскі раён з пачатку 2019 года наведалі дэлегацыі Літвы, Польшчы, Узбекістана, Швецыі.

2.2. Экспарт паслуг

Па выніках працы за 2019 год знешнегандлёвы аварот паслугамі арганізацый Лідскага раёна склаў 25182,9 тыс. даляраў ЗША.

Аб'ём экспарту паслуг у цэлым па раёне - 17398,7 тыс. даляраў ЗША ці 114,4% да 2018 года. Імпарт паслуг - 7784,2 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту - 99,5 %. Атрымана дадатнае знешнегандлёвае сальда ў памеры 9614,5 тыс. даляраў ЗША.

Удзельная вага экспарту паслуг арганізацый раёна ў экспарце паслуг вобласці складае 5,9 %.

Сярод паслуг найболей значнымі з'яўляюцца транспартныя паслугі.

3. Інвестыцыйная і інавацыйная дзейнасць

3.1. Інвестыцыі ў асноўны капітал

Па выніках 2019 года арганізацыямі Лідскага раёна скарыстана 226,3 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.

Па арганізацыях, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аб'ём інвестыцый склаў 87,6 млн. рублёў.

Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, скарыстана 71,0 млн. рублёў.

Арганізацыямі, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, - 67,7 млн. рублёў.

Тэхналагічная структура інвестыцый:

- аб'ём інвестыцый на выкананне будаўніча-мантажных работ склаў 147,5 млн. рублёў;

- выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў - 53,1 млн. рублёў;

- іншыя работы і выдаткі - 25,7 млн. рублёў.

3.2. Замежныя інвестыцыі

Па выніках 2019 года аб'ём паступлення прамых замежных інвестыцый склаў 14,1 млн. даляраў ЗША.

4. Рынак працы і палітыка занятасці

4.1. Працаўладкаванне грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы

За 2019 год колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы - 432 чалавекі.

4.2. Рынак працы і палітыка занятасці

Сітуацыя ў сферы занятасці і беспрацоўі ў цэлым па раёне характарызуецца захаваннем станоўчых тэндэнцый.

У кіраванне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама па садзейнічанне ў працаўладкаванні за 2019 год звярнулася 3245 чалавек, з іх 1988 (61,3 %) зарэгістраваных беспрацоўных.

На 1 студзеня 2020 г. лік беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, склаў 186 чалавек, узровень беспрацоўя - 0,3 % да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Лік вакансій, заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці, на канец снежня 2019 года склаў 1085 вольных працоўных месцаў.

У сярэднім на адну заяўленую вакансію на 1 студзеня 2020 г. прыпадае 0,2 беспрацоўнага.

З пачатку года з улікам наяўных вакансій працаўладкавана 2476 чалавек, у тым ліку на сталую працу - 1562 беспрацоўных. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці, - 68,0 %.

У мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі беспрацоўных і іншых незанятых грамадзян арганізоўваліся аплачваныя грамадскія работы, у якіх прынялі ўдзел 390 чалавек.

Для набыцця досведу практычнай працы на працоўныя месцы працаўладкавана 18 беспрацоўных.

За 2019 год аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідый 25-ці беспрацоўным, у тым ліку для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці - 19-ці, для рамеснай дзейнасці - 6-ці.

Праведзена 23 мерапрыемствы па садзейнічанні занятасці насельніцтва (у тым ліку 19 кірмашоў вакансій), у якіх прынялі ўдзел 65 наймальнікаў (62 наймальнікі адпаведна) і 446 грамадзян (413 грамадзян адпаведна).

4.3. Прыбыткі і сацыяльная абарона насельніцтва

Органамі дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання раёна прымаюцца меры па падвышэнні ўзроўню заработнай платы як у арганізацыях рэальнага сектара эканомікі, так і бюджэтнай сферы.

Сярэднямесячная заработная плата аднаго працаўніка Лідскага раёна за студзень-снежань 2019 года склала 868,4 рублёў (тэмп росту - 113,1 %), за снежань - 986,0 рублёў (тэмп росту - 111,0 %).

Тэмп росту рэальнай заработнай платы за студзень-снежань 2019 года -107,1%.

Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна

1. Фінансавы стан арганізацый

За 2019 год сума выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у цэлым па раёне склала 1876,4 млн. рублёў, тэмп росту да 2018 года - 109,6%.

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 92,3 млн. рублёў, тэмп росту да 2018 года - 108,6 %. Чысты прыбытак - 25,8 млн. рублёў.

Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі па раёне - (+)5,8 %, рэнтабельнасці продажаў - (+)4,9 %. Удзельная вага рэнтабельных арганізацый - 70,5 %.

2. Энергазахаванне

Паказчык па энергазахаванні з улікам эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў за кошт укаранення энергаэфектыўных мерапрыемстваў за 2019 год склаў (-)4,0 %.

Аб'ём эканоміі - 6971,4 тоны ўмоўнага паліва.

Штогод распрацоўваюцца мерапрыемствы па энергазахаванні.

3. Развіццё сацыяльнай сферы

Адукацыя

У 2019 годзе адкрыццё новай дашкольнай установы (ДУ № 41 г. Ліды) дазволіла вырашыць задачу забеспячэння крокавай даступнасці дашкольнай адукацыі дзецям ад 3 да 6 гадоў. У раёне працягвае развівацца сетка груп, якія функцыянуюць ва ўмовах кароткачасовага знаходжання: 2019 год - 159 дзяцей. Запатрабаваным застаецца арганізацыя атрымання дашкольнай адукацыі ва ўмовах гнуткага рэжыму (69 дзяцей).

У комплексе прынятыя меры дазволілі дасягнуць планаванага паказчыка па ахопе дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй - 97,5 % і забяспечыць месцамі ўсіх, каму патрэбна, ва ўстановах дашкольнай адукацыі дзяцей гэтай узроставай катэгорыі.

Стабільныя паказчыкі якасці ведаў навучэнцаў: адсотак навучэнцаў, якія паспяваюць на 5-10 балаў, склаў 78,1%, сярэдні бал навучэнца - 7,52.

Колькасць навучэнцаў, якія атрымалі атэстаты пра агульную сярэднюю адукацыю адмысловага ўзору з узнагароджаннем залатым (срэбным) медалём, у 2019 годзе - 68.

Па выніках цэнтралізаванага тэставання атрыманы 3 стобальныя сертыфікаты.

На абласной алімпіядзе па навучальных прадметах навучэнцамі Лідскага раёна заваявана 84 дыпломы, на рэспубліканскай - 19 дыпламоў, на міжнародным узроўні - 1.

За 2019 год у аздараўленчых лагерах аздароўлена 9114 дзяцей (62,46 % ад агульнай колькасці навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі), з іх у летні перыяд - 6052 дзіцяці (41,8 %).

Праводзіцца праца па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўнагадовых. На 1 студзеня 2020 г. прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы 109 непаўнагадовых з 48 сем'яў. Стаяць на ўліку, як тыя, хто патрабуе дзяржаўнай абароны, 14 дзяцей з 8 сем'яў. Адсотак вяртання дзяцей на выхаванне ў сям'ю - 50,0%.

За 2019 год выяўлена 39 дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Уладкованы на сямейныя формы выхавання 33 непаўнагадовыя (84,6 %).

На 1 студзеня 2020 г. на ўліку ў кіраванні адукацыі стаяць 145 падапечных з 107-мі апякунскіх сем'яў, 46 прыёмных дзяцей з 14-ці прыёмных сем'яў, 22 выхаванцы з 2-ух дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

У кіраванні адукацыі стаяць на ўліку 248 асобаў, абавязаных пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні.

У сферы адукацыі выкананы ўсе сацыяльныя стандарты.

Ахова здароўя

За 2019 год у раёне нарадзілася 1296 дзяцей. Адзначана зніжэнне нараджальнасці на 5,4 %.

Усяго памерла 1795 чалавек, адзначаны рост смяротнасці на 2,6 %. Натуральнае змяншэнне насельніцтва (-) 499 чалавек.

У амбулаторна-паліклінічныя ўстановы зроблена 1779,2 тыс. наведванняў, хуткай дапамогай абслужана 41,4 тыс. выклікаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання пралечана 5,7 тыс. чалавек, у стацыянарах на хаце - 1,99 тыс. чалавек, у кругласутачных стацыянарах - 34,2 тыс. чалавек.

Усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў вобласці аховы здароўя выкананы ў поўным аб'ёме. Фінансаванне аховы здароўя за 2019 год склала 42,8 млн. рублёў. Пры нарматыве бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў на ахову здароўя на 1 жыхара ў 2019 годзе - 322,96 рубля фактычнае фінансаванне на 1 жыхара за 2019 год склала 322,96 рубля (100,0 %).

Закуплены: цэнтрыфугі рэфрыжэратарныя медыцынскія (2 штукі), апараты рэнтгенаўскія - мамаграфічны "Мамаскан" (1 штука) і "Уніэксперт 2 плюс" (1 штука), манітор сутачны аўтаномны вымярэння артэрыяльнага ціску "Кардыян МД" (1 штука), сістэмы працяглага маніторвання электракардыяграм і артэрыяльнага ціску "Кардыян СДМ" (5 штук), сістэма для экстракаранальнага гемадыялізу (1 штука), электракардыёграфы кампутарныя 12-ці канальныя СМАРТ (30 штук), электракардыёграфы СМАРТ 6 (9 штук), сістэма электракардыявымяральная для рэабілітацыі і дыягностыкі (велаэргаметр) (1 штука), электракардыёграф кампутарны 12-ці канальны СМАРТ 1010 (1 штука), блок кантролю газаў (1 штука) і іншае.

За 2019 год праведзены рамонты харчаблока, у будынку жаночай, кансультацыі, неўралагічнага, афтальмалагічнага, інфекцыйнага аддзяленняў, у аптэцы УАЗ "Лідская цэнтральная раённая бальніца", у Ваверскай участковай бальніцы, у Беліцкай участковай бальніцы, у станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, у гарадской паліклініцы № 2 і іншых падраздзяленнях.

Культура

Клубнымі ўстановамі праведзена 5612 мерапрыемстваў, у тым ліку 2146 на платнай аснове.

За 2019 год колькасць чытачоў бібліятэчнай сістэмы раёна склала 31165 чалавек.

Адукацыйны працэс у школах мастацтваў раёна выконваецца ў адпаведнасці з навучальнымі планамі і праграмнымі патрабаваннямі.

ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей" праведзена 1437 экскурсій і заняткаў, арганізавана 45 выстаў.

Колькасць наведвальнікаў ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей" і Лідскага замка за 2019 год склала 92366 чалавек.

Спорт

У сферы масавай фізічнай культуры і спорту працягнута праца па прыцягненні ўсіх пластоў насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

За 2019 год праведзена 152 спартова-масавыя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел 15,9 тыс. чалавек. Выканалі нарматывы: майстра спорту міжнароднага класа - 1 чалавек, майстра спорту - 3 чалавекі, кандыдата ў майстры спорту - 29 чалавек, 1 разраду - 83 чалавекі, прысвоена трэнерскіх катэгорый - 28 чалавек, перададзена ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі - 46 чалавек. У спіскавым складзе зборнай Рэспублікі Беларусь знаходзіцца 49 чалавек. Сталі пераможцамі і прызёрамі міжнародных спаборніцтваў 6 чалавек, рэспубліканскіх - 128 чалавек, абласных - 538 чалавек.

Для ўдасканалення інфраструктуры актыўнага адпачынку праведзена мадэрнізацыя дзвюх спартовых пляцовак - "Родны край" па вул. Тухачэўскага і на стадыёне футбольнага клуба "Ліда" па вул. Кірава.

З мэтай падвышэння турыстычнай прывабнасці Лідскі раён уключаны ў пералік раёнаў, на які распаўсюджваецца бязвізавы рэжым наведвання, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2019 г. № 300 "Пра ўстаноўку бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян".

Для падвышэння турыстычнага патэнцыялу адкрыты 4 аграсядзібы (зарэгістравана 44 суб'екты аграэкатурызму), распрацаваны 2 новыя турыстычныя маршруты. У 2019 годзе выпушчаны 4,0 тысячы асобнікаў буклетаў на чатырох мовах (рускай, літоўскай, польскай, ангельскай) пра турыстычныя аб'екты Лідскага раёна. Таксама ажыццяўлялася напаўненне актуальнай інфармацыяй мабільнага дадатка "М 6" і сайта https://grodnovisafreee.by. Працягваецца праца па распаўсюджанні інфармацыі пра аб'екты турыстычнай інфраструктуры ў сетцы Інтэрнэт.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX