Вярнуцца: Эканоміка

Лідская гасцініца ў 1954 г.


Аўтар: Антонаў Б.,
Дадана: 22-02-2020,
Крыніца: Беларусь. №7. 1954.



У раённай гасцініцы

Праваднік праходзіць па вагону. папярэджвае аб чарговым прыпынку поезда.

Ліда!..

Пасажыры з чамаданамі і партфелямі ў руках рыхтуюцца да выхаду. За акном вагона глыбокая ноч. I кожны мімаволі думае: як спаткае яго невялікі раённы гарадок, ці знойдзецца ў гасцініцы месца. каб з дарогі адпачыць, прывесці сябе ў парадак.

(496KB) Лідская гасццініца ў 1954 г.

А што калі тут і гасцініцы няма, - выказвае неспакой дзяўчына з пухлым вучнёўскім партфелем у руках.

Што вы, - супакойвае яе пажылы мужчына. - У Лідзе вельмі добрая гасцініца, амаль такая-ж, як «Беларусь» у Мінску. Былі?..

Шчыра кажучы, таварыш некалькі перабольшыў годнасць лідскай гасцініцы. У ёй усяго 29 месц. няма ні рэстарана. ні салонаў, ні ванных. І ўсё-ж гэта не перашкаджае прыезджым уладкавацца ў ёй па-хатняму ўтульна, з усімі выгодамі.

Кожны дзень у Ліду прыязджаюць дзесяткі людзей. Многія з іх карыстаюцца паслугамі гасцініцы I пакідаюць у кнізе скаргаў і прапаноў самыя пахвальныя запісы:

«Работнікі гасцініцы чула і ўважліва абслугоўваюць прыезджых». «Тут можна атрымаць ложак з чыстай пасцельнай бялізнай. ёсць чым адпрасаваць і пачысціць касцюм, ёсць гарачая вада, газеты, настольныя гульні, радыё ў кожным пакоі. Небагата. але ўдала падабрана бібліятэка». Дэпутат Вярхоўнага Совета БССР тав. Дземох піша: «У гасцініцы я ўбачыў чулыя адносіны, узорны парадак, пастаянную ўвагу да патрэб прыязджаючых. Шчыра ўдзячны супрацоўнікам гасцініцы за клопаты аб прыезджых».

Досыць перагледзець рэгістрацыйныя бланкі, каб скласці ўяўленне, якім вялікім жыццём жыве раённы цэнтр і як ён моцна звязаны з усёй нашай вялікай краінай. У Ліду прыязджаюць вучоныя і артысты. Інжынеры і старшыні калгасаў, журналісты і аграномы, педагогі і бухгалтары, дэпутаты і міністры.

Важныя справы прыводзяць камандзіровачных у лідскую гасцініцу. Так, галоўны механік Белторфпраекта тав. X. П. Гольдзін прыехаў планіраваць пад'яздныя пуці на Дакукаўскае торфапрадпрыемства. Ён з захапленнем расказвае аб гэтым буйнейшым торфапрадпрыемстве рэспублікі.

Яно будзе будавацца ў дзесяці кілометрах ад Ліды на багацейшых заляжах тарфяніка. Праектная магутнасць Дакукаўскага торфапрадпрыемства - да поўмільёна тон торфу ў год. Прадпрыемства забяспечыць высокакаларыйным і танным палівам усю прамысловасць Ліды і суседніх раёнаў. Каб забяспечыць падвоз будматэрыялаў да торфапрадпрыемства, якое праектуецца, патрэбна вузкакалейная чыгунка. Зараз мы і займаемся пытаннем, дзе і як яе больш выгадна пракласці.

Загадчык аддзела «Кніга - поштай» Гродзенскага аблкнігагандлю А. Ф. Каваева прыехала ў Ліду. каб прысутнічаць пры здачы кніжнага магазіна, загадчыкам якога прызначана камсамолка Ядвіга Хільмановіч.

Заадно, - гаворыць Каваева, - я пацікавілася, як дастаўляюцца поштай падпісныя выданні вясковым падпісчыкам, якія запытанні і прэтэнзіі да аддзела «Кніга - поштай».

Інжынер-механізатар сельскай гаспадаркі Г. Гуліцкі атрымаў прызначэнне на пасаду выкладчыка Лідскага тэхнікума сельскай гаспадаркі. Разам з жонкай, студэнткай Мінскага медыцынскага Інстытута, ён спыніўся ў гасцініпы.

Я буду рыхтаваць тэхнікаў-механікаў для машыннатрактарных станцый, - дзеліцца сваімі планамі малады пелагог, - Жонка хутка канчае Інстытут і прыедзе сюды ўрачом-тэрапеўтам. Мы ўжо дамовіліся аб яе прызначэнні.

З Масквы прыехала на пастаянную работу ў Ліду галоўны інжынер птушкакамбіната А. Н. Булянкова. У мінулым годзе яна скончыла сталічны хіміка-тэхналагічны інстытут мясцовай прамысловасці. папрасілася на перыферыю і атрымала пуцёўку ў Беларусь. У гасцініцы малады інжынер жыве часова.

Добрая гасцініца, - гаворыць яна, - А колькі тут цікавых людзей...

Штат Лідскай гасцініцы невялікі - ўсяго шэсць чалавек. Але гэтыя людзі - ад дырэктара Е. Л. Новікавай да прачкі - сціпла і сумленка робяць сваю справу, клапоцячыся аб стварэнні максімальных выгод для прыезджых.

Вось зробім рамонт, - гаворыць дырэктар. - адкрыем камеры захоўвання багажу, каб прыезджыя не клапаціліся аб сваіх рэчах. Прывядзем у парадак двор гасцініцы: там можна будзе і машыну і падводу на ноч пакінуць...

На васемнаццаць тысяч рублёў, якія адпусціла горжылупраўленне на капітальны рамонт гасцініцы, цяжка многае зрабіць. Таму тут клапоцяцца аб тым, каб у першую чаргу зрабіць самае неабходнае.

Работнікі гасцініцы чула прыслухоўвяюцца да заўваг і пажаданняў кліентаў. «Для зручнасці прыезджых, - запісаў у кнізе скаргаў адзін з камандзіровачных, - неабходна мець у гасцініцы расклад паяздоў і аўтобусаў дальняга праходжання». Правільная заўвага была ўлічана і выканана. У дзяжурнай прыезджыя могуць атрымаць любую даведку: як пазваніць па тэлефону на тое або іншае прадпрыемства, выехаць у калгас, адшукаць у Лідзе патрэбную вуліцу.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX