Вярнуцца: Эканоміка

Лідскаму малочна-кансерваваму камбінату-60


Дадана: 25-04-2013,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 59.



"Малако - гэта дзівосная ежа, прыгатаваная самой прыродай, якая адрозніваецца лёгкай засваяльнасцю і пажыўнасцю ў параўнанні з іншымі відамі ежы".
Акадэмік І. П. Паўлаў.

Малако лічыцца ежай богаў, эліксірам жыцця, знакам адраджэння і неўміручасці, дабрыні, клопату, спагады, багацця і ўрадлівасці. Малако азначае таксама сямейную крэўную сувязь і з'яўляецца знакам мацярынства. Знакі малака і вады, разгляданыя разам, увасабляюць, адпаведна, дух і матэрыю.

Таварны знак "Лідская буронушка" ў прадстаўленні не мае патрэбы, бо прадукцыю пад гэтым брэндам ацанілі і палюбілі шматлікія пакупнікі.

Гісторыя ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" з моманту заснавання і да нашых дзён багатая падзеямі і адкрыццямі.


1949 - 1952 гг. З гэтага перыяду пачынаецца гісторыя прадпрыемства - вялося будаўніцтва малочна-кансервавага завода.

1952 год. Першая прадукцыя камбіната з'явілася на рынку 30 чэрвеня 1952 года. Першапачаткова тут вырабляліся выключна сухія малочныя кансервы. У сярэднім на камбінат паступала каля 4000 тон малака і выпрацоўвалася больш за 300 тон сухіх малочных кансерваў у год.

1955 год . За кошт пашырэння сыравіннай зоны прадпрыемства запрацавала на поўную праектную магутнасць, і выпуск сухіх малочных кансерваў павялічыўся ўдвая.

1961 - 1963 гг. У гэты перыяд была праведзена першая рэканструкцыя завода. Кацельня была пераведзена на спальванне вадкага паліва, пабудаваны будынак з мантажом халадзільнага абсталявання, пашыраны складскія памяшканні.

1976 год. Уведзены ў эксплуатацыю натуральна-малочны цэх, і выпуск прадукцыі павялічыўся да 18000 тон у год. Зманціравана лінія па вытворчасці масла прадукцыйнасцю 15 тон у змену.

1987 год. Пабудаваны цэх сухога абястлушчанага малака, у якім таксама выпускаліся заменнікі цэльнага малака, згушчанае малако, тварожныя дэсерты, сметанковыя сыры, маянэзы.

1990 - 2000 гг. Гэта быў час чарговых этапаў рэканструкцыі, мадэрнізацыі сушыльнага абсталявання чэшскай, нямецкай вытворчасці, якое ўсталёўвалася яшчэ ў 60-70-я гады.

2006 год. Быў распрацаваны бізнэс-план інвестыцыйнага праекта па тэхнічным пераўзбраенні радпрыемства, які з поспехам рэалізуецца на працягу апошніх некалькіх гадоў.

2008 - 2009 гг. Пачалося будаўніцтва цэха па вытворчасці сухіх малочных кансерваў разам са складскімі памяшканнямі, які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2009 года, што дазволіла павялічыць выпуск сухіх малочных прадуктаў на 3650 тон у год. Цэх абсталяваны аўтаматычнай сістэмай кіравання тэхналагічнымі працэсамі, працэс вытворчасці кантралюецца дыстанцыйна.

2010 год. Прадпрыемства абсталявана па апошнім слове тэхнікі і выпускае шырокі асартымент прадуктаў з малочнай сыравіны, на дадзены момант камбінат здольны прыняць у перапрацоўку больш за 600 тон малака ў суткі. Гэты паказчык стаў магчымы толькі дзякуючы правільна абранай стратэгіі развіцця камбіната, якая ў першую чаргу складаецца з тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі асноўнага тэхналагічнага абсталявання, і падвышэння якасці выпусканай прадукцыі.

Снежань 2011 года. Адкрытае акцыянернае таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" на падставе рашэння агульнага сходу акцыянераў было рэарганізавана. Да яго далучаны тры адкрытыя акцыянерныя таварыствы іншых раёнаў: "Наваградскі масларобны камбінат", "Смаргонскія малочныя прадукты", "Ашмянскі сыраробны завод". Узначаліў створаную структуру генеральны дырэктар Андрэй Эйсымант.

Цяпер у аб'яднанні вядзецца актыўная дзейнасць па распрацоўцы адзінага брэнда для чатырох камбінатаў. Рэкламная кампанія ўжо падрыхтавала 10 узораў новага брэнда. І адзін з іх будзе зацверджаны зусім хутка.

На прадпрыемстве ўпэўнены: поспех складаецца са шматлікіх складнікаў. Гэта сучаснае абсталяванне, высокакваліфікаваны персанал, шырокі асартымент прадуктаў, строгі кантроль якасці ўваходнай сыравіны, працэсаў вытворчасці і гатовай прадукцыі, сталае імкненне да ўдасканалення. Свайму дэвізу "Якасць і бяспека нашай прадукцыі - патрабаванне сённяшняга і новага дня" калектыў адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" верны. І гэта традыцыя застанецца нязменнай на многія дзесяцігоддзі.

Неаднаразова прадукцыя прадпрыемства адзначана дыпломамі і медалямі, актыўна ўдзельнічала ў розных выставах і форумах:

- на конкурсе "Лепшая прадукцыя года - 2005. Прадукты харчавання" (г. Менск) камбінат атрымаў дыплом пераможца "Лепшы прадукт года" (малако сухое абястлушчанае - 1,5%, малако сухое цэльнае - 25%, вяршкі сухія - 42%).

- 13-15 чэрвеня 2006 г., г. Санкт-Пецярбург, 10-ы міжнародны форум "Нацыянальная выстава "Беларусь-2006".

- 22-24.08.2006 г., г. Масква, "Прадукт - 2006 г.". Атрыманы бронзавы медаль за масла каровінае, сялянскае.

- 04-06.10.2006 г. Выстава-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман".

- 18-20.10.2006 г. Нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан, г. Астана.

- Сухое цэльнае малако стала лаўрэатам конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь - 2006".

- Выстава 06-09.02.2007 г., г. Краснаярск, РФ.

- 18-ты Харбінскі гандлёва-эканамічны кірмаш 15-19.06.2007 г., Кітай.

- 9-я Расійская аграпрамысловая выстава "Залатая восень-2007", г. Масква, 12-16 кастрычніка 2007 г. Сухое малако, СОМ, сухія вяршкі - срэбныя медалі.

- 16-я міжнародная выстава "Петэрфуд - 2007", г. Санкт-Пецярбург, 13-16 лістапада. Сухое малако - залаты медаль, сухія вяршкі - срэбны медаль.

- 12-16 снежня 2007 г., г. Масква. Міжгаліновая выстава "Купляйце Расійскае". Сухое малако, СОМ, сухія вяршкі, масла каровінае - залатыя медалі.

- 16-18 красавіка 2008 г., г. Алматы. Юбілейная Х Казахстанская выстава "Прадуктовы рынак Казахстана - 2008". Сухое малако, СОМ, сухія вяршкі - залатыя медалі.

- 23-25 красавіка 2008 г., БЕЛЭКСПА-2008 "Белы горад Ашгабат", Туркменістан, г. Ашгабат.


Асноўнымі рэгіёнамі рынка збыту прадукцыі на экспарт у Расійскую Федэрацыю з'яўляюцца: г. Ма-сква, г. Санкт-Пецярбург, г. Іркуцк, г. Хабараўск, г. Саратаў, г. Краснаярск, г. Іванава, г. Уладзівасток, г. Уладзімір.

Акрамя таго камбінат экспартуе сухія малочныя кансервы ў Грузію, Японію, Лівію, Катар, Арменію.

Спіс публікацый:

1. Лідскі малочнакансервавы камбінат // Беларуская энцыкл.: у 18 т.- Мн., 1999.- Т.9.- С.251.

2. Лидский молочноконсервный комбинат // Бел. ССР: кр. энцикл: в 5 т.- Мн., 1979.- Т.2.- С.344.

3. Лидский молочно-консервный комбинат // Республика Беларусь: энцикл.: в 6т. / редкол.: Г.П. Пашков и др. - Минск, 2007. - Т.4. - C.482.

4. Лідскі малочнакансервавы камбінат // Прамысловасць Беларусі.- Мн., 1980.- С.104.

5. Унитарное предприятие "Лидский молочно-консервный комбинат": [из истории одноим. предприятия. 1949-2003гг.] // Памяць: гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на.- Мн., 2004.- С.390-391.

6. Лидский молочно-консервный комбинат: [рекламный буклет].- Б.м.: ОАО "ТРАНСТЭКС", 2004.- 12с.

7. По высшему разряду: продукция предприятий области признана победителем конкурса "Лучшие товары Республики Беларусь 2011 года" [в т.ч. ОАО Лидский молочно-консервный комбинат] // Гродзенская праўда.- 2012.- 19 студз.- С.2.

8. Козлов, И. В сухом остатке - качество: [ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] / И. Козлов, М. Осипов // Народная газета.- 2011.- 29 верасня.- С.8.

9. Успехи "Лидской бурёнушки": [об успехах ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] // Лідская газета.- 2011.- 20 верасня.- С.6.

10. Бибикова, А. Со смаком!: ["Лидская бурёнушка"- лучший экспортер Лидского района] / Алла Бибикова // Гродзенская праўда. - 2011. - 28 ліпеня.- С.2.

11. Серафинович, Е. Ищут минчане "Лидскую бурёнушку": [ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] / Екатерина Серафинович // Лiдская газета. - 2011. - 16 чэр-веня. - C.2.

12. Эйсымонт, А. Уроки конкуренции: [интервью с дир. ОАО "Лид. молочно-консервный комбинат" Андреем Эйсымонтом] // Директор. - 2010. - №11. - C.51.

13. Чернушенко, В. Покоряем рынок качеством: [ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] / В.Чернушенко // Народная газета. - 2010. - 17 жніўня.

14. Жилинская, Т. Россиянам по душе лидское молоко и масло: [об успехах лидского молочно-консервного ком-бината] / Татьяна Жилинская // Принеманские вести.- 2010.- 17 июня.- С.5.

15. Русилевич, В. Расширяем рынки сбыта: [представители ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат" побывали на ежегодной 43-й Каирской Международной ярмарке в Египте / В. Русилевич] // Принеманские вести. - 2010. - №14. - 3 апреля. - C.9.

16. Петраченко, С. Меньше - лучше!: [ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] / С.Петраченко // Гродзен-ская праўда. - 2009. - 10 снежня. - C.2.

17. Вкусные новинки от "Лидской бурёнушки" // Гродзенская праўда. - 2009. - 2 верасня.

18. Рудковский, А. Как сделать жизнь сладкой?: [ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] / А.Рудковский, М. Прупас // Народная газета. - 2009. - 12 жніўня. - C.10.

19. Казакевич, М. Постные итоги у "Лидской бурёнушки" / М.Казакевич // Лiдская газета. - 2009. - 7 лютага. - C.2.

20. Кудряшова, Т. И горы могут быть молочными: [ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] / Т. Кудря-шова // Гродзенская праўда. - 2008. - 17 красавіка.

21. Бараноўскi, I. З пастаянным клопатам пра спажыўца: [ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат"] / Іван Бараноўскі // Звязда. - 2008. - 5 сакавіка. - C.6-7.

22. Благавешчык, У. "Наша прадукцыя адпавядае сусветным стандартам!": [ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат"] / Уладзімір Благавешчык // Звязда. - 2007. - 28 снежня. - C.6.

23. Шрубейко, Е. Импортная сушилка сэкономит газ: [о реконструкции Лидского молочно-консервного комби-ната] / Екатерина Шрубейко; фото авт. // Рэспубліка.- 2007.- С.17.

24. Ступакевич, Т. Капитаны молочных рек: [о Лидском молочно-консервном комбинате] / Татьяна Ступакевич; фото авт. // Гродзенская праўда.- 2007.- 20 верасня.- С.5.

25. Кудряшова, Т. А все начиналось с нескольких тонн молока..: [55 лет ОАО "Лидский молочно-консервный ком-бинат"] / Татьяна Кудряшова // Лiдская газета. - 2007. - 17 ліпеня. - C.2.

26. Михайлова, С. Им и финансы поют хорошие романсы: [о гл. бухгалтере ОАО Лидского молочно-консервного комбината Светлана Валентиновна Ивуть] / С. Михайлова // Лiдская газета. - 2007. - 6 студзеня. - C.1.

27. Богомья, Н Лучший продукт от Лидского молочно-консервного комбината / Надежда Богомья // Вечерний Минск. - 2006. - 16 февраля. - C.4.

28. Кулеш, А. Город, легендой овеянный=Town with legends: [в т.ч. ОАО "Лидский молочно-консервный комби-нат"] / Александр Кулеш // Горизонты=Horizons. - 2006. - №1. - C.3-27.

29. Волынец, Н. Молоко пьем - долго живем: [ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] / Н.Волынец // Народная газета. - 2005. - 8 ліпеня. - C.4.

30. Мартов, С. Молоко пьем - долго живем: [ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат"] / Сергей Мартов // Комсомольская правда. - 2004. - 21 декабря. - С.15.

31. Осипенко,Т. Вкусный лидский майонез: [новый продукт Лид. молочно-консервного комбината] / Т.Осипенко // Принеманские вести.- 2004.- 19 февраля.- С.2.

32. Котович, В. Наш сыр - лучший: [продукция лид. молочно-консервного предприятия на респ. конкурсе "Лучший продукт года"] / В.Котович // Принеманские вести.- 2004.-22 января.- С.2.

33. Миронова, Е. Молоко вдвойне вкусней, если оно натуральное: [ГОУП "Лидский молочно-консервный комби-нат"] / Е.Миронова // Комсомольская правда.- 2002.-23 октября.- С.6.

34. Лысуха, У. З іх лёгкай рукі - і вяршкі, і тваражкі: [Лід. малочна-кансервавы камбінат] / У. Лысуха // Лідская газета.- 2001.- 27 лютага.- С.1-2.

35. Белавус, І. Між пазыкай і прыбыткам: [аб справах Лід. малочна-кансервавага камбіната] / І.Белавус // Маладосць.- 1999.- №5-6.- С.200-201.

36. Чарнавус, Т. Паразуменне знойдзена ці надоўга?: [малочна-кансервавы камбінат] / Т.Чарнавус // Лідская газета.- 1999.- 12 студзеня.

37. Макарэвіч, П. Кіруе мужчынамі - і яшчэ як кіруе!: [Н.А. Кастрыцкая, нам. дырэктара мал.-канс. камбіната] / Пятро Макарэвіч // Лідская газета.- 1998.- 7 сакавіка.

38. Жалкоўскі, А. І міні-заводы не забыты: [Лідскі малочна-кансервавы камбінат] / Аляксандр Жалкоўскі // Гродзенская праўда.- 1994.- 22 кастрыніка.

39. Дроздов, В. Когда отзвенели фанфары, трудовой коллектив Лидского молочно-консервного комбината ока-зался в кругу проблем / В.Дроздов // Сельская газета.- 1989.- 15 апреля.

40. Гилевин, Г. Самодеятельность под сомнением: [Лидский молочно-консервный комбинат] / Г.Гилевин // Гродненская правда.- 1989.- 22 февр.

41. Мая праграма наступная: [выбары дырэктара на малочна-кансервавым камбінаце] // Уперад.- 1988.- 20 красавіка.

42. Говар, С. На пярэднім краі: [аб работніцы малочна-кансервавага камбіната Зоі Васільеўне Мінтелевіч] / С. Говар // Уперад. - 1986.- 8 сак.

43. Якуць, Г. Па шчокінскаму метаду: [малочна-кансервавы камбінат] / Г.Якуць // Уперад.- 1983.- 5 кастр.

44. Войтас, Л. Малочна-кансерваваму камбінату - 30 гадоў / Л. Войтас // Уперад.- 1982.- 30 червеня.

45. Гіро, А. З клопатам аб пакупніку: [Лідскі малочна-кансервавы камбінат] / А.Гіро // Уперад.- 1979.- 24 студзеня.

46. Кожурай, М. Капейка рубель беражэ: [эфектыўнасць - патрабаванне пяцігодкі (на малочнакансервавым камбінаце)] / М.Кожурай // Уперад.- 1976.- 9 крас.

47. План чатырох гадоў выкананы на 4 месяцы 10 дзён раней тэрміну: [малочна-кансервавы камбінат] // Уперад.- 1974.- 3 вер.

48. Тронза, В Победители без соперников: [о соц. соревновании Волковыс. и Лид. Молочно-консервных ком-бинатов] / В.Тронза // Гродненская правда.- 1973.- 25 апреля.

49. Сіневіч, К. Высокі каэфіцэнт вытворчасці на ма-лочна-кансервавым заводзе / К. Сіневіч // Уперад.- 1973.- 22 жніўня.

50. Багамолаў, Р. Рэзервы ёсць: [малочна-кансервавы камбінат] / Р.Багамолаў // Уперад.- 1972.- 29 красавіка.

51. Макарэвіч, П. Святлом уласнага жыцця: [пра начальніка цэха малочна-кансервавага камбіната Т.М. Козела] / П. Макарэвіч // Уперад.- 1972.- 4 красавіка.

52. Дубровін, М. З маркай "Ліда": [аб малочна-кансервавым камбінаце] / М. Дубровін // Уперад.- 1971.- 6 студзеня.

53. Флейта, А. Рэзервы актыўнасці: [аб малочна-кансервавым камбінаце] /А. Флейта // Уперад.- 1970.- 11 жніўня.

54. Мельнікаў, В. Качагар: [М.М.Зайко, малочна-кансервавы камбінат] / В.Мельнікаў // Уперад.- 1970.- 30 студзеня.

55. Юфа, Я. Малочна-кансерваваму - 15 год / Я.Юфа // Уперад.- 1967.- 30 чэрвеня.

56. Сморчков, В. Главный ориентир: [повышение качества выпускаемых продуктов на лидском молочно-консервном комбинате] / В. Сморчков // Сельская газета.- 1966.- 29 июня.

57. Быкоўскі, М. Новая прадукцыя: [малочна-кансервавы камбінат] / М. Быкоўскі // Сцяг працы.- 1964.- 19 лістапада.

58. Быць дастойнымі сваіх бацькоў: [малочна-кансервавы камбінат] // Сцяг працы.- 1964.- 12 мая.

59. Быковский, Н. Упаковка сухих молочных продук-тов: [освоена Лидским молочно-консервным комбинатам] / Н. Быковский // Промышленность Белоруссии.- 1961.- №9.- С.53-54.

60. Касенка, А. Першанец кансервавай прамысловасці: [Лідскі малочна-кансервавы камбінат] / А.Касенкка // Гродзенская праўда.- 1961.- 16 ліпеня.

61. Быковский, Н. Применение комбинированной банки для расфасовки сухого молока: [на Лид. молочно-консервном комбинате] / Н.Быковский // Молочная промышленность.- 1960.- №7.- С.16-17.

62. Синицына, М. Повсеместно и на вечные времена: [о работницах Лидского молочно-консервного комбината] / М. Синицына // Гродненская правда.- 1958.- 1 мая.

Лідская ЦРБ імя Я. Купалы.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX