Вярнуцца: Эканоміка

Пошта ў Лідзе History of post office in the town of Lida


Аўтар: Старшыня Беларускага саюза філаталістаў Леў Коласаў,
Дадана: 19.12.2007,
Крыніца: Лідскі летапісец № 27-28.



Паштовая станцыя ў Лідзе вядомая з часоў уладарання караля Станіслава Аўгуста (Панятоўскага, рэд.). Дата яе адкрыцця пакуль не ўстаноўлена. На станцыі прымалася і выдавалася простая карэспандэнцыя з адной умовай - лісты павінны быць запячатаны.

(28KB) У гэтым доме пошта знайходзілася да 1938 года (мал.1).

Інвентар горада Ліды за 1798 год, які апісваў дамы па Віленскай вуліцы - "ад фарнага касцёла, размешчаныя па правым баку" - адзначае - "спадчынная (прыватная) сядзіба спадарыні Ёдкавай (Ёдка, рэд.) у якой пошта". Сядзіба была размешчана ў тым месцы, дзе ў 1939 годзе знайходзілася дамаўладанне Фларэнціна Длускага на вуліцы Сувальскай , 58 (кіно "Эра"). У гэтай жа сядзібе была размешчана пошта на плане Ліды 1832 года. Тады дўмаўладанне належала прапаршчыку Дароднаму. У 1842 годзе сядзіба была знішчана пажарам, пошта была перанесена на ўчастак Камянецкіх, паміж вуліцамі Паштовай і Камерцыйнай На гэтым месцы ў канцы 30 -х гадоў ХХ стагоддзя знаходзіліся сядзібы Татарскага, Валынскага і Алькяніцкага. Тут на амаль квадратным двары былі пабудаваныя канюшні, карэтны хлеў, памяшканне для фурманаў, паштальёнаў, тут жа быў пабудаваны мураваны будынак паштовай станцыі на вуліцы Паштовай. Гэтую вуліцу ў 1892 годзе перайменавалі ў зав. Паліцэйскі, у 1903 - у вул. Паліцэйскую, у 1921 г. - у вул. Пераца.

Мал. 2

У 1790 годзе паштмайстрам у Лідзе быў Язэп Паеўскі, пазней войт горада. У "Палітычным календары" за 1820 год пра пошту ў Лідзе было сказана: "Павятовая паштовая экспедыцыя ў Лідзе. Паштмайстар Кароль Сташэўскі, тытулярны дарадца". Тагачасная пошта была падпарадкавана Літоўскаму паштамту ў Вільні, ад 1830 года была падпарадкавана паштовай інспекцыі 5-й паштовай акругі г. Вільні. У той час лідская пошта была вызначана, як павятовая паштовая кантора 2-га класа. Адначасова такія ж канторы былі ўтвораны ў Слоніме - 2-га класа, у Кобрыне, Наваградку і Пружанах - 3-га класа, а ў Ваўкавыску - 4-га класа. У паштовых канторах 2-га класа штат складаўся з паштмайстра, памочніка і трох паштальёнаў. На ўтрыманне паштовага дома, канцылярскія выдаткі асігнавалася 600 рублёў у год. З 1878 года паштмайстрам у Лідзе быў Канстанцін Аляксандраў.

Пошта павятовага гарада Ліды атрымала квадратны кропкавы штэмпель з нумарам

У 1872 годзе ўздоўж паштовага тракту Вільня-Ліда-Наваградак-Мір была пабудавана тэлеграфная лінія да Карэліч, а ў Лідзе была абсталявана тэлеграфная станцыя з двума апаратамі Морзэ. Першым начальнікам гэтай станцыі быў Савелі Нікіцін, тэлеграфным тэхнікам - Хрысанф Аляхновіч, ён жа і будаваў гэтую лінію. Тэлеграфная станцыя была абсталявана на першым паверсе ў мураваным будынку на вуліцы Віленскай (пры Польшчы - Сувальская, 42), у памяшканні, вызваленым пасля ліквідацыі 1 красавіка 1872 года павятовага суда. У 1873 годзе Ліда была адзіным пасля Вільні горадам у былой Віленскай губерні, у якім дзейнічала тэлеграфная станцыя з прыёмам і перадачай тэлеграм на тэрыторыю Расейскай імперыі і за мяжу. За тэлеграму з Вільні ў Ліду па тагачасным тарыфе за кожныя 20 слоў плацілі 50 капеек. З 9 лістапада начальнікам станцыі быў Тодар Рустаповіч, а тэлеграфістам 4-га класа з 1 студзеня 1874 г. - Язэп Харневіч, які з 19 лютага 1882 года пачаў выконваць абавязкі начальніка Лідскага тэлеграфу. Тэхнікам на тэлеграфе з 1 траўня 1882 г. служыў Язэп-Фелікс Паскошын.

(7KB) Мал. 3.

У выніку рэформы паштовай справы, якая была праведзена ў Расіі ў 1886 годзе, Лідская павятовая паштовая кантора і тэлеграф былі аб'яднаныя ў паштова-тэлеграфную кантору 4-га класа. Паштова-тэлеграфная кантора размяшчалася ў вялікім драўляным доме па вуліцы Віленскай. Дом быў пабудаваны Антоніем Малеўскім на атрыманую ад Віленскай паштовай акругі субсідыю з вяртаннем капіталу праз 12 гадоў. У гэтым доме пошта знайходзілася да 1938 года (мал.1).

У 1890 годзе паштовая кантора ў Лідзе атрымала 5-ты клас, у 1906 - 4-ты, а ў 1913 - 3-ці клас. У 1911 годзе ў штаце паштова-тэлеграфнай канторы было 17 чыноўнікаў, гэта акрамя паштальёнаў і ганцоў (кур'ераў), у 1913 годзе - 22 службоўцы. Кіраваў Лідскай паштова-тэлеграфнай канторай з 31 траўня 1889 г. Сямён Грачышкаў, з 21 сакавіка 1894 г. - Якуб Булгакаў, з 1904 г. - Васіль Смірноў, з 1909 г. - Мелітон Берыдзэ і з 1913 г. - Канстанцін Каланкоўскі. Паводле рашэння Галоўнай паштовай управы і паштовай акругі ў канцы 1914 пачатку 1915 года Лідская паштова-тэлеграфная кантора была эвакуяваная ўглыб Расіі, у г. Каломну Маскоўскай губерні, дзе праз некаторы час была расфармаваная.

Якія штэмпелі прымяняліся для кляймення лістоў на Лідскай паштовай станцыі ў пачатку ХІХ стагоддзя, устанавіць не ўдалося. У калекцыях беларускіх філаталістаў няма карэспандэнцыі з Ліды таго перыяду.

(7KB) мал. 5.

У Лідскім гістарычна-мастацкім музеі захоўваецца вялікі аб'ём карэспандэнцыі, атрыманай на імя лідскага дабрачыннага Брэна. Паводле гэтых матэрыялаў паштовыя штэмпелі на лістах, атрыманых Лідскай поштай, фіксуюцца з 1840 года. У асноўным гэта слонімскія і віленскія штэмпелі. Першы Лида. вилен. г 28 (іюн) 1888. 2 почт. телег. отд 2 (мал. 6) лідскі штэмпель удаецца зафіксаваць на атрыманай карэспандэнцыі 20 сакавіка 1844 года. Штэмпель уяўляе сабой слова "Лида" пропіссю у касой рамцы, без календара, хаця віленскія і слонімскія штэмпелі гэтага часу календары маюць. Ад гэтага моманту лідскі штэмпель на атрыманай карэспандэнцыі пачынае ставіцца рэгулярна. (Мал. 2-3).

З 1 студзеня 1858 года ў абарот паступіла першая расійская марка. Паведамленне Паштовага дэпартаменту пра ўвядзенне паштовых марак у Расіі было апублікавана ў "Віленскіх губернскіх ведамасцях" 11 студзеня 1858 года. І амаль у той жа час у паштовых канторах губерні пачалі прадавацца маркі. У пачатковы перыяд іх выкарыстання маркі гасіліся крыжападобным росчыркам пяра ад рукі: і толькі 26 лютага 1858 года распараджэннем Галоўнай управы Паштовага дэпартамента Расіі за № 138 было ўведзена гашэнне марак асаблівамі штэмпелямі па месцы падачы карэспандэнцыі. Гэтыя штэмпелі мелі своеасаблівы выгляд: яны ўяўлялі сабой геаметрычныя фігуры - квадрат, круг, трохкутнік, якія складаліся з кропак. У цэнтры такой фігуры размяшчаўся нумар, прысвоены пошце, таго ці іншага горада. Гэтыя штэмпелі атрымалі назвы "кропкавых". Пошта павятовага гарада Ліды атрымала квадратны кропкавы штэмпель з нумарам "38" (Мал. 4.).

Лида вилен. г. 19 окт. 1889 2 почт. тел. конт. 2 (мал.7)

Ананімныя кропкавыя штэмпелі неўзабаве былі адменены, так як яны не неслі ніякай інфармацыі. Ужо ў 60-70 -х гадах ХІХ стагоддзя былі ўведзены новыя штэмпелі для гашэння марак на карэспандэнцыі і для іншых паштовых мэтаў. На новым штэмпелі Лідскай пошты значылася назва горада "Лида", меўся каляндар, г. зн. дзень, месяц і год адпраўлення карэспандэнцыі. Дата размяшчалася ў цэнтры штэмпеля ў тры рады, месяц абазначаўся трымя пачатковымі літарамі: "8 СЕН 1876". Штэмпель быў упрыгожаны разеткай. Але і гэтыя штэмпелі мелі шэраг недахопаў (мал. 5). Таму ў канцы 80-х Лида вилен. г. 1 почт. тел. конт 19 9/v 00 (мал. 8) гадоў ХІХ стагоддзя яны былі заменены больш сучаснымі з указаннем прыналежнасці да адміністрацыйнага дзялення і паштовай канторы. Месяц на гэтых штэмпелях таксама абазначаўся трымя пачатковымі літарамі "ЛИДА. ВИЛЕН. Г 28 (ІЮН) 1888. 2 ПОЧТ. ТЕЛЕГ. ОТД 2" (мал. 6). Як ужо адзначалася рэформа пошты 1886 года аб'яднала пошту і тэлеграф, што і адбылася па паштовых штэмпелях: "ЛИДА ВИЛЕН. Г. 19 ОКТ. 1889 2 ПОЧТ. ТЕЛ. КОНТ. 2" (мал.7).

У канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя Паштовая ўправа Расіі працягнула ўдасканаленне каляндарных штэмпеляў. Было прызнана, што літарнае абазначэнне месяца на штэмпелі нямэтазгоднае. Таму было зменена напісанне календара. У новым штэмпелі месяц календара абазначаўся рымскай лічбай: "1 ЛИДА ВИЛЕН. Г. 1 ПОЧТ. ТЕЛ. КОНТ 19 9/V 00 (мал. 8). Тады ж быў уведзены ва ўжытак новы від штэмпеля, які ўяўляў сабой дзве акружнасці з напісанай між імі назвай горада. Каляндар у рысунку новага штэмпеля быў памешчаны ў акружнасці меншага дыяметра паміж гарызантальнымі лініямі (т. зв. "мосцік"). Штэмпелі гэтага тыпу вызначаліся напісаннем месяца індыйскімі (арабскімі) ці рымскімі лічбамі, а таксама літарнымі індэксамі "ЛІДА ** б 10.Х.09" ці "ЛІДА **а 05.05.09" (мал. 9 і 10).

Для абазначэння заказных лістоў па Лідскай паштова-тэлеграфнай канторы канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя прымяняўся адзіны для ўсёй Расійскай імперыі ярлык - у рамцы літары "З" і абазначэнне горада. У канцы ХІХ стагоддзя ярлык з агульнага аркуша выразалі ножнамі. У пачатку ХХ стагоддзя ярлыкі мелі перфарацыю. Колер рамкі і літары "З" - чырвоны, назва горада- чорны. Сустракаюцца ярлыкі двух відаў: з надпісам толькі назвы горада "ЛИДА" і знадпісам "ЛИДА Вилен. губ." (мал. 11).

(9KB) Ліда ** б 10.х.09 ці ліда **а 05.05.09 (мал. 9).

Пошта ў Лідзе прымянала таксама дапаможны штэмпель (14KB) Ліда ** б 10.х.09 ці Ліда **а 05.05.09 (мал. 10). "ЗАКАЗНОЕ". Для абазначэння паштовай карэспандэнцыі прымяняўся штэмпель "ДЕНЕЖНОЕ" (мал. 13).

Калі карэспандэнцыя не была аплачана па тарыфу, то работнікі паштова-тэлеграфнай канторы адзначаў такую карэспандэнцыю авальным штэмпелем з надпісам "ДОПЛАТИТЬ ЛИДА", у цэнтры гэтага штэмпеля прастаўлялася ад рукі сума, якую трэба было зыскаць з атрымальніка (мал. 14).

У 1905 - 1913 гг. уся карэспандэнцыя, якая накіроўвалася ў Лідскую паштова-тэлеграфную кантору з розных паштовых вагонаў для рассылкі адрасатам, запакоўвалася ў мяшкі і поштпакеты, на якіх наклейваліся спецыяльныя ярлыкі з надпісам "Из почтового вагона № 29 в Лиду мешок..." або "Из почтового вагона № 30 ..." Відаць, падобныя наклейкі - ярлыкі меліся і для іншых паштовых вагонаў, але знайсці іх філатэлістам пакуль не ўдалося (мал.15).

У годы 1-й сусветнай вайны паштовым установам шэрагу губерняў было прапанавана ўвесці новы від гашэння карэспандэнцыі. Гэтае гашэнне не павінна было ўтрымоўваць ніякіх звестак пра месца адпраўлення ліста ці бандаролі. Штэмпелі такога віду атрымалі назвы "нямых". Філатэлістам вядомы толькі адзін (7KB) Лида і знадпісам Лида вилен. губ. (мал. 11). "нямы штэмпель" Лідскай пошты. Прымяняліся яны вельмі непрацяглы час у кастрычніку - снежні 1914 года. Карэспандэнцыя, пагашаная Лідскім "нямым" штэмпелем вельмі рэдка сустракаецца ў калекцыях. "Нямы" штэмпель Лідскай пошты ўяўляе сабой 4 няпоўныя перарывістыя і не вельмі правільныя канцэнтрычныя акружнасці (мал. 16.)

Лида і знадпісам Лида вилен. губ. (мал. 11)

У годы першай сусветнай вайны ўся вайсковая карэспандэнцыя расійскага войска перамяшчалася бясплатна. Падставай для бясплатнай перасылкі лістоў служылі асаблівыя паметкі на вайсковай карэспан дэнцыі - розныя вайсковыя пячаткі - частак, рот, дружын, вай сковых школаў, шпіталяў і г.д., а таксама "Печатей для пакетов" розных вайсковых установаў або пячатак з тэкстам "Из действующей армии". У маёй калекцыі ёсць такі вайсковы ліст, адпраўлены ў снежні 1914 года з Ліды ў Рыгу. На паштовай картачцы адціснута армейская пячатка з тэкстам. "Для пакетовъ. Управл (ение) Лидскаго Уездн. Воинскаго Начальника» (мал. 17, 18).

ДЕНЕЖНОЕ (мал. 13)мал.15Ёсць у гісторыі Лідскай пошты цікавы і не да канца высветлены бок дзейнасці. У пачатку ХХ стагоддзя простую і заказную карэспандэнцыю можна было здаваць не непасрэдна на пошту, а аднесці ў ... аптэку, уладальнікам якой быў М. Б. Стукатар. У аптэцы не толькі прымалі карэспандэнцыю, але і выдавалі квітанцыі аб прыёме заказных лістоў, гасілі маркі на лістах. Для гэтага меўся нават спецыяльны імянны штэмпель з надпісам "Г. ЛИДА. АПТЕКА М. Б. СТУКАТОРА". На заказныя лісты наклейваўся спецыяльны ярлык. Ён таксама быў імянным і меў надпіс "Лида Ап. 1" (мал. 19). На ім, як і на ярлыках, якія выкарыстоўваліся дзяржаўнай поштай, рамка і літара "З" былі чырвонага колеру, назва горада і нумар - чорнага колеру. Знойдзены канверт са штэмпелем "аптэчнай пошты" ў Лідзе пакуль вядомы ў адзінкавым асобніку. Год на штэмпелі відзён не вельмі выразна, таму не ўяўляецца магчымым вызначыць час прымянення гэтага штэмпеля, а значыць, і год работы "аптэчнай пошты" ў Лідзе. мал. 16 Аднак, мяркуючы па форме і штэмпеля, і заказнога ярлыка, можна сказаць з упэўненасцю, што паказаныя паштовыя атрыбуты адносяцца да перыяду 1903 - 1914 гадоў, г. зн. да пачатку ХХ стагоддзя. Падобныя "аптэчныя пошты" вядомыя ў той час у Вільні, Сімбірску і ў іншых гарадах Расіі. Беларускім даследчыкам гісторыі айчыннай пошты яшчэ належыць знайсці архіўныя матэрыялы і адказаць на пытанні, калі пачала працаваць "аптэчная пошта" ў Лідзе, на якіх умовах уладальніку аптэкі было нададзена права займацца "паштовай дзейнасцю" і як доўга працавала гэтая незвычайная пошта ў Лідзе. Можна адзначыць такі цікавы факт. У спісках абанентаў Лідскай тэлефоннай станцыі за 1939 год ёсць 3 аптэкі, і адна з іх на вуліцы Сувальскай, 63 належала Ізраелю Стукатару. У аптэцы быў тэлефон (№ 84), але "пошта" ўжо даўно не існавала.

Як ужо гаварылася вышэй, паштова-тэлеграфная кантора з Ліды была эвакуявана расійскімі ўладамі ўглыб Расіі ўжо пад сярэдзіну 1915 года. Але гэта не абазначала, што жыхары горада засталіся без паслуг пошты. У (мал. 17) ходзе ваенных дзеянняў 1-й сусветнай вайны, а затым грамадзянскай і польска-савецкай вайны ў Лідзе неаднаразова мяняліся ўлады, і ў кожнай была свая пошта, свая паштовая цэнзура. У верасні 1915 года Ліду акупавалі войскі кайзераўскай Германіі. Акупацыя доўжылася больш за тры гады. Салдаты германскіх частак, раскватараваных у горадзе і павеце, карысталіся паслугамі кайзераўскай вайскова-палявой пошты. Пра яе дзейнасць у горадзе Лідзе вядома няшмат. Вайсковыя часткі абслугоўваліся палявымі паштовымі станцыямі. Гэтыя станцыі мелі свае імянныя каляндарныя штэмпелі. Салдацкія лісты перасылаліся бясплатна, але з абавязковай наяўнасцю вайсковай спецыяльнай пячаткі. У беларускіх філаталістаў у калекцыях захавалася вельмі мала такіх германскіх лістоў. Вось адзін з іх. Паштовая картачка была адпраўлена з вайсковай часткі 16 красавіка 1916 года. На ёй прастаўлена вайсковая пячатка "1-й кампаніі (роты) 17-га аддзела ачуняўцаў (тых, хто папраўляецца) у вайсковым лагеры Ліды", і каляндарны штэмпель з тэкстам: "Германская кайзераўская палявая паштовая станцыя № 69, 17.4. 16". У тэксце ліста няма згадкі пра тое, што ліст напісаны ў Лідзе, места вызначана, як "Расія. 16.4.16". Пра тое, што ліст з Ліды, гаворыць толькі вайсковая пячатка (мал.20).

Лида Ап. 1 (мал. 19)

У снежні 1918 года ўлада ў Лідзе часткова (20KB) (мал. 18). перайшла да Часовага рэвалюцыйнага камітэту. Рэўкам узяў у свае рукі гарадскую тэлефонную і тэлеграфную станцыю. Войскі кайзера сышлі з Ліды ў студзені 1919 года і тады ж 6 студзеня - у горад увайшлі часткі Чырвонай Арміі. Пра работу пошты ў гады савецкай улады ў Лідзе за перыяд студзень-красавік 1919 года паштовых дакументаў не знойдзена.

17 красавіка 1919 года ў Ліду ўвайшлі польскія войскі. Польская ўлада праіснавала ў горадзе да 17 ліпеня 1920 года. Больш за год у Лідзе працавала цывільная і вайскова-палявая пошта польскага войска, была ўведзена вайсковая цанзура.

Згодна з пастановай Міністэрства поштаў і тэлеграфаў у Варшаве ад 15 жніўня 1919 года ўся тэрыторыя Польшчы разам з франтамі была раздзелена на 5 акругаў Галоўнай палявой пошты. 4-я акруга Галоўнай палявой пошты размяшчалася ў Лідзе. У акругу ўходзіла тэрыторыя, абмежаваная на захадзе і поўдні чыгуначнымі лініямі Граева-Беласток-Брэст-Лістоўск - Лунінец. На ўсёй гэтай тэрыторыі была ўведзена цанзура. "Газета Варшаўская" (№323 ад 25.11.21 г.) паведамляла, што вайскова-палявая цанзура для польскіх выданняў - газет, часопісаў, якія паступаюць з Літвы, 21 лістапада 1921 года была адменена. Аднак для паштовай карэспандэнцыі - лістоў, бандароляў, тэлеграм - цанзура працягвала дзейнічаць.

(38KB) мал.20.(22KB) мал. 21.

Пасля заканчэння польска-савецкай вайны і заключэння Рыжскай мірнай дамовы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй у 1921 годзе землі Заходняй Беларусі, у тым ліку і Лідская зямля, адышлі да Польшчы. Ужо ў пачатку 20-х гадоў польскія ўлады інтэнсіўна аднаўлялі разбураную вайной паштовую гаспадарку. Пошта размяшчалася ў старым дарэвалюцыйным драўляным будынку, у якім было цесна і пошце, і тэлеграфу. Пагэтаму ўлады Віленскай акругі і мясцовыя гарадскія ўлады сумеснымі намаганнямі ў сярэдзіне 20-х гадоў пачалі будаваць у Лідзе новы будынак пошты па англійскаму праекту (мал. 21). У 1938 годзе пошта горада перасялілася ў новы дабраўпарадкаваны будынак. Пад канец 30-х гадоў пасля ўсіх рэарганізацый у Лідзе працавалі:

1) Акруговы тэлеграфны і тэлефонны вузел сувязі;

2) Павятовы паштовы вузел сувязі Ліда-1, горад , вул. Міцкевіча, 11 (дырэктар Ян Драбязговіч);

3) Паштова-тэлекамунікацыйнае (тэлефон-тэлеграф) аддзяленне сувязі Ліда-2 - чыгуначны вакзал;

4) Паштова-тэлекамунікацыйнае агенцтва сувязі Ліда-3 - казармы імя маршала Рыдз-Сміглага.

5) Паштова-тэлекамунікацыйнае агенцтва Ліда-4 - казармы імя генерала Л. Жалігоўскага.

Названы вышэй павятовы вузел сувязі меў свае каляндарныя штэмпелі. У пачатку 30-х гадоў на тэлеграфе выпарыстоўваўся календарны штэмпель з (19KB) мал.22.(21KB) мал. 23. надпісам "LIDA 1\ TELEGRAF". Гэты штэмпель пастаўлены на квітанцыі № 33, выдадзенай 31.Х.11. 1931 года жыхару Ліды Івану Юшковічу за карыстанне абанементнай паштовай скрынкаю (мал.22).

У канцы 30-х гадоў быў уведзены ва ўжытак новы каляндарны штэмпель на тэлеграфе з надпісам "LIDA \ TELEF - TELEGR". А таксама тады ж ужываўся для абазначэння заказных лістоў спецыяльны дапаможны штэмпель з надпісам "R \ LIDA \ TELEF \ TELEG" (мал. 23).

У Спісе абанентаў тэлефоннай сеткі дырэкцыі акругі пошт і тэлефонаў у Вільні за 1939 год у Лідзе налічвалася 260 нумароў тэлефонаў. Але ў горадзе іх было больш, таму што некаторыя абаненты, такія як суд, пракуратура, паліцыя, органы гарадскога кіравання (магістрат, староства, вайсковая залога, пошта, некаторыя ўстановы чыгункі, бровары (піўныя заводы), а таксама фабрыкі "Олід", "Унігум", "Ардаль" (гумовага абутку) і інш - валодалі невялікімі камутатарамі з дадатковымі тэлефоннымі нумарамі. У горадзе было 6 тэлефонных аўтаматаў, 4 з іх размяшчаліся ў кандытарскіх крамах (вул. Сувальская, 9 і 131, вул. Орліч-Дрэшара, 29 і Рынак, 11), адзін тэлефон-аўтамат быў устаноўлены у будынку чыгуначнага вакзала і адзін у будынку пошты (вул. Міцкевіча, 11).

Міжгародная тэлефонная сувязь для насельніцтва ажыццяўлялася з чатырох месцаў (там жа знайходзіліся і паштовыя аддзяленні) - з павятовага тэлефоннага вузла сувязі, паштовага аддзялення Ліда - 2, і 2-х агенцтваў: Ліда-3 і Ліда - 4. Усе паштовыя ўстановы Ліды мелі свае імянныя каляндарныя і дапаможныя штэмпелі (мал. 24, 25, 26. 27, 28, 29, 30).

(43KB) мал. 24, 25, 26. 27.(38KB) мал. 29, 30, 31.

У 1938 годзе паштовыя ўлады Польшчы ўвялі ў абарот новыя каляндарныя штэмпелі - меншага дыяметру, якія складаліся толькі з адной акружнасці з назваю горада і літарнымі або лічбавымі індэксамі і календаром (мал.31).

У перыяд 1923-1939 гадоў на Лідскі акруговы (павятовы) паштовы вузел карэспандэнцыя дастаўлялася з розных канцоў Польшчы некалькімі паштовымі вагонамі. Гэтыя вагоны ўваходзілі ў склад паштова-пасажырскіх цягнікоў, якія курсавалі ад чыгуначнай станцыі Ліда.

У розныя гады паштовыя вагоны былі ў наступных цягніках:

№ 116 - Варшава - Ліда (1923-1939).

№ 282 - Вільня-Ліда (1938-1939),

№ 286 - Ліда - Загацце (1923-1928),

№ 286 - Ліда - Круляўшчызна (1929-1936),

№ 286 - Ліда - Маладзечна (1938-1939),

№ 292 - Ліда - Городня (1938-1939)

і № 298 - Ліда-Баранавічы (1928-1932). У кожным паштовым вагоне быў імянны каляндарны штэмпель (мал. 32. 8 штэмпеляў).

Пасля верасня 1939 года праца Лідскай пошты была карэнным чынам перабудавана. У горадзе засталіся дзве паштовыя ўстановы: раённая кантора сувязі і паштовае аддзяленне на станцыі. Лідскі чыгуначны вузел увайшоў у склад утворанай Беластоцкай чыгункі.

У "Алфавітным спісе паштовых прадпрыемстваў заходніх абласцей Украінскай і Беларускай ССР (дадатак да спісу паштовых прадпрыемстваў СССР выдання 1938 года)", выпушчаным у 1940 годзе Цэнтральнай Управай паштовай сувязі Наркамата СССР, значыцца: "1) Ліда. Паштовая кантора, цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. БССР; 2) Ліда, ст. Беластоцкай чыг. Баранавіцкай вобл. БССР". З гэтага ж спісу выцякае, што ў 1939 -1941 гг. у Лідскім раёне (па тагачасным адміністратыўна-тэратарыяльным дзяленні БССР) налічвалася ўсяго 16 паштовых установаў: 1 раённая кантора сувязі ў г. Ліда, 2 паштовыя аддзяленні ў Кургане і Нёмане, 9 паштовых агенцтваў: у Белагрудзе, Беліцы, Бердаўцы, Ваверцы, Ганчарах, Дакудаве, Крупе, Мінойтах, Няцечы; на трох чыгуначных станцыях існавалі паштовыя аддзяленні: на станцыі Ліда Беластоцкай чыгункі, на станцыях Нёман і Мінойты Брэст-Літоўскай чыгункі. Перавозку пошты па чыгунцы ажыццяўляла ўтворанае Лідскае аддзяленне перавозкі пошты па чыгунцы (ЧА).

Аддзяленне перавозкі пошты (ЧА) падпарадкоўвалася Баранавіцкай управе сувязі. Асноўныя маршруты паштовых вагонаў, якія ажыццяўлялі перавозку пошты для Лідскай раённай паштовай канторы, мелі наступныя нумары: № 403-404 - Львоў - Чырвонае - Здал-буноў - Роўна -Лунінец - Баранавічы - Ліда; № 453-454 - Ліда -Ваўкавыск - Чарамха - Сямяцічы - Баранавічы - Ліда (ЧА), № 461-462 - Круляўшчызна - Ліда - Ваўкавыск - Беласток.

(40KB) мал. 32.(17KB) мал. 33.

Некаторыя цягнікі блізкіх кірункаў - прыгарадныя - мелі паштовыя вагоны, але не мелі нумароў маршрутаў руху, напрыклад, Ліда - Беняконі, паштовы вагон гэтага маршруту быў бязнумарным.

Газета "Советская Белоруссия" 3-5 кастрычніка 1939 года паведамляла, што было створана восем буйных аддзелаў поштаў і тэлеграфу пры часовых управах гарадоў Гародні, Ліды, Ваўкавыска, Пінска, Лунінца, Брэст-Літоўска. А яшчэ раней 25 верасня 1939 года ўпаўнаважаны ЦК УКП(б)Б у Лідзе П. Калінін паведамляў ў "Правду", што ў горадзе працуе пошта, тэлефон, электрастанцыя, банк.

Некаторыя цяжкасці ў працы Лідскай пошты (зрэшты, гэта назіралася ва ўсёй Заходняй Беларусі) выклікала адсутнасць на месцах савецкіх знакаў паштовай аплаты, канвертаў, резных паштовых бланкаў, квітанцыйных кніжак і г. д., а таксама навыкаў працы ў савецкіх умовах старых работнікаў Лідскай пошты.

Да 5 кастрычніка ў Заходнюю Беларусь з Менска было паслана "на 1 мільён рублёў савецкіх паштовых марак. 600 тысяч маркаваных канвертаў і 1 мільён паштовак" - так пісала ў тыя дні газета "Советская Белоруссия". Былі прыняты таксама меры для азнаямлення работнікаў Лідскай пошты з умовамі і рэжымам работы савецкай пошты. Адбыліся пашыраныя сходы паштова-тэлеграфных работнікаў Гародні, Ліды, Пінска і іншых гарадоў Заходняй Беларусі, на якіх былі вывучаны паштовыя правілы, якія дзейнічаюць у СССР, таксама былі арганізаваны 2-х тыднёвыя курсы работнікаў сувязі заходніх абласцей па азнаямленні з умовамі працы на прадпрыемствах сувязі СССР. У Лідзе на пашыраным сходзе прасутнічала больш за 50 старых работнікаў сувязі, курсы наведвалі каля 40 чалавек. Але многім вучоба на курсах не спатрэбілася для дальнейшай працы на пошце. Каля 18 работнікаў Лідскай пошты ў 1940 - 1941 гг. былі рэпрасаваны, арыштаваны, вывезены ў Сібір, у Казахстан.

З-за адсутнасці савецкіх каляндарных паштовых штэмпеляў, на пошце г. Ліды аж да пачатку 1940 года выкарыстоўваліся польскія штэмпелі (а ў першы час і паштовыя маркі) і толькі ў студзені 1940 года былі ўведзены ва ўжытак новыя каляндарныя штэмпелі з надпісам "Лида БССР" а затым, калі было зацверджана тэратарыяльная дзяленне па абласцях, на штэмпелі з'явіўся надпіс "Лида Баранович. обл.", былі ўведзены ў абарот дапаможныя штэмпелі для заказных лістоў (мал. 33). Есць звесткі, што восенню 1941 года ў Лідзе было намечана адкрыццё 1-га гарадскога паштовага аддзялення. Але перашкодзіла гэтаму вайна.

У гады фашысцкай акупацыі ў Лідзе з 1 кастрычніка 1941 года працавала "Нямецкая службовая пошта на Усходзе " (DEUTSCHE DIENSPOST OST L AND). Аддзяленне службовай пошты ў Лідзе падпарадкоўвалася Менскаму паштоваму Камісарыяту. Службовая пошта абслугоўвала ўсе акупацыйныя ўстановы і арганізацыі, а таксама цывільнае насельніцтва (у рэдкіх выпадках).

У пачатковы перыяд - канец 1941 года - работнікі службовай пошты выкарыстоўвалі для гашэння карэспандэнцыі стары каляндарны штэмпель яшчэ польскай вытворчасці, які захаваўся на Лідскай пошце з даваенных часоў. Пры гашэнні марак на карэспандэнцыі гэтым штэмпелем абавязкава побач павінен быў ставіцца дапаможны нямецкі штэмпель з тэкстам у два радкі: "DURCH DEUTSCHE DIENSTPOST OSTLAND " (мал. 34).

(18KB) мал. 35.

З пачатку 1942 года і да ліквідацыі нямецкай службовай пошты ў 1944 годзе для гашэння карэспандэнцыі прымяняўся спецыяльны нямецкі каляндарны штэмпель з тэкстам: "LIDA DEUTSCHE DIENPOST OSTLAND "

Такіх каляндарных штэмпеляў на Лідскай пошце было тры, яны адрозніваліся літарнымі індэксамі: "а", "в", і "c" (мал. 35).

(5KB) мал. 34. Для абазначэння заказных лістоў у 1941 годзе ў пачатковы перыяд выкарыстаоўваліся два прымітыўныя спецыяльныя. R- ярлыкі (наклейкі). У адным з іх ад рукі ўпісвалася назва горада "LIDA" і нумар заказнога ліста, у другіх выпадках на наклейку ставіўся водціск гумовага дапаможнага штэмпеля "LIDA" (мал. 36), нумар жа заказнога ліста ставіўся ад рукі. З 1942 года для заказной карэспандэнцыі прымянялася R-наклейка, надрукаваная ў друкарні з назвай горада і нумарам (мал. 37). У некаторых выпадках на карэспандэнцыю ставілася службовая пячатка Лідскага паштамта.

У ходзе аперацыі "Багратыён" Ліда была вызвалена ад фашыстскіх акупантаў 8 ліпеня 1944 года. 25 ліпеня раённая кантора сувязі аднавіла працу. Начальнікам Лідскай пошты прызначаецца Васільеў М.П. Загадам № 1 ад 26 ліпеня 1944 года намеснікам начальніка канторы па паштовай частцы прызначаецца Конан В. Д., а па электрасувязі Кавалевіч А. С. З 25 жніўня 1944 года на пасаду начальніка лідскай раённай канторы сувязі быў прызначаны Лукін Ф. Г.

мал. 36мал. 37

У згаданым вышэй загадзе № 1 прапаноўвалася прыступіць да збору ўсіх відаў паштовай маёмасці, якая падчас акупацыі і ваенных дзеянняў была раскідана па ўсім раёне. Першы абмен поштай быў зроблены 27 ліпеня 1944 года з паштовай канторай Наваградка. Абмен быў зроблены пешым спосабам.

Праца пошты ў 1944 -1945 гадах праходзіла ў цяжкіх умовах. Для дастаўкі паштовай карэспандэнцыі з аддзяленняў сувязі ў раённы вузел выкарыстоўваўся гужавы транспарт. Сяды-тады абмен поштай паміж аддзяленнямі сувязі рабіўся пешым спосабам і на раварах. Вельмі рэдка для дастаўкі пошты скарыстоўваўся выпадковы аўтатранспарт. У тыя гады ў лясах Лідскага раёна хаваліся банды рознага толку, якія ўскладнялі работу паштавікоў, здаралася напады на работнікаў пошты і паштовыя аддзяленні.

Па стану на 15 жніўня 1944 года ў Лідскім раёне функцыянавала 12 аддзяленняў сувязі.

У пасляваенны перыяд пачаўся новы этап гісторыі пошты на Лідскай зямлі.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX