Вярнуцца: Эканоміка

Фабрыка Шапіраў


Аўтар: Новік Валерыя,
Дадана: 13-05-2015,
Крыніца: Лідская газета №37(12593) 13 мая 2015.



У "Лідскай газеце" ад 18 лютага 2015 года было надрукавана фота уваходу у "Лідсельмаш" (тады, праўда, ён інакш называўся). Карэспандэнты (52KB) Прадукцыя фірмы Шапіраў. пыталіся, ці памятае хто гадзіннік над брамай. Так, гісторыя гэтага прадпрыемства вельмі цікавая. Завод гэты звязаны с лёсам майго бацькі і (45KB) Прадукцыя фірмы Шапіраў. знаходзіўся за вуліцай Пастаўскай, на канцы сённяшней вуліцы Савецкай, якая калісьці называлася Віленскай. Вывучаючы гісторыю лідскіх габрэяў, а таксама забудову вуліц Віленскай, Свярдлова у рамках праекту "Народжанныя ў Беларусі", я задалася пытаннем: "А хто заснаваў адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нашага горада"?

25 ліпеня 1900 года габрэй Юдаль Лейба Мендзялеевіч Шапіра падаў прашэнне у Віленскую губернскую управу аб будаўніцтве у горадзе ліцейнага завода. У 1901 будаўніцтва было завершана. Перад Першай сусветнай вайной завод належаў да сыноў Юдаля-Лейба, братоў Эбера і Якава Шапіраў. Завод выпускаў конныя прывады, малатарні, сячкарні, плугі, чыгунныя крыжы для помнікаў.

Цікавыя дакументы знаходзяцца у нашым школьным архіве (на фотаздымках з прэйскурантамі відаць, што завод называўся "Чыгунна-ліцейны і машынабудаўнічы завод" і яго прадукцыя атрымала 12 медалёў на розных выставах! На фотаздымках прэйскуранта нават ёсць адрас для тэлеграм: "Лида, Шапиро-Литейный»). У 1939 годзе завод быў нацыяналізаваны і перайшоў ва ўласнасць дзяржавы.

Сёння на падворках Ліды, а менавіта у мікрарайоне СШ № 5 можна сустрэць высокай якасці прадукцыю завода братоў Шапіраў: сячкарні, плугі…У цяперашні час завод называецца ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» выпускае 51 найменняў сельскагаспадарчай тэхнікі, у тым бульбапасадкавую і бульбапрыбіральную тэхніку і з'яўляецца часткай нашай агульнай гісторыі. Вялікі ўклад ўнеслі габрэі ў развіццё прамыловасці нашага горада. Аб гэтым я распавяла на другой абласной краязнаўчай навукова - практычнай канферэнцыі "Край Гарадзенскі" у красавіку гэтага года і атрымала дыплом 2 ступені.

Новік Валерыя, старшыня савета дружыны "Спадчына" СШ № 5 г. Ліды

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX