Папярэдняя старонка: Эканоміка

Вырашэнне жыллёвага пытання ў Баранавіцкай вобласці ў 1940-41 гг. 


Аўтар: Татаранка Аляксандр,
Дадана: 23-08-2012,
Крыніца: Лідскі летапісец № 55.



14 лістапада 1939 года, 3-я пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон "Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР", завяршыўшы працэс уз'яднання краю. Гістарычная справядлівасць гэтай падзеі сёння ўяўляецца бясспрэчнай. Аднак, чым далей, тым ясней становіцца, якую жахлівую цану заплацілі за гэта ні ў чым не вінаватыя людзі - жыхары "Ўсходніх Крэсаў".

Па некаторых падліках, у выніку ўз'яднання ў молах рэпрэсій патрапіла больш за 130 тысяч жыхароў Заходняй Беларусі, з якіх каля 30 тысяч было расстраляна. Аднак гэта толькі вяршыня айсберга.

Падпалкоўнік запасу Аляксандр Татаранка з Баранавіч (нарадзіўся ў г. Лідзе, выхоўваўся ў Лідскім дзіцячым доме) пяць гадоў па макулінках збіраў матэрыял для кнігі "Недазволеная памяць: Заходняя Беларусь у дакументах і фактах. 1921-1954" (2006), якая стала сапраўднай сенсацыяй, але дагэтуль не выйшла сур'ёзным накладам. Сягоння гісторык, які даследуе рэгіянальныя архівы, і ў якіх да яго ніхто не быў, працуе над новай кнігай. У цэнтры яго ўвагі - палітыка савецкай улады на тэрыторыі былых "Ўсходніх Крэсаў" у міжваенны перыяд.

Адзін з асноўных аспектаў гэтай палітыкі - нацыяналізацыя ў былой Баранавіцкай вобласці.

Вырашэнне жыллёвага пытання па-сталінску

Плануючы вайну ў Еўропе, Сталін не думаў будаваць жыллё функцыянерам партыі і НКУС, якія масава пазапаўнялі "вызваленыя" тэрыторыі. Вырашэнне жыллёвых задач у рамках плана бачылася адназначна: забраць яго ў вызваленых ад "польскай няволі". Органам, які адказваў за стварэнне жыллёвага фонду, стаў Баранавіцкі аблвыканкам і яго структуры - фінансавы аддзел, жыллёвае кіраванне, абласное бюро інвентарызацыі. Пачынаючы са снежня 1939-га выканкам пачаткаў штампаваць рашэнні рэпрэсіўнай скіраванасці. Так, у 1940 годзе адбылося 46 паседжанняў, наступствам якіх сталі 1187 рашэнняў, 409 з іх - аб прымусовай нацыяналізацыі ўласнасці. За першую палову 1941 года выканкам збіраўся 22 разы, разабраўшы 839 пытанняў, 184 з якіх мелі рэпрэсіўнае адценне.

Менск скрупулёзна адсочваў працэсы, якія адбываюцца ў вобласці. Разумеючы, што ў мястэчках дамінавала габрэйскае насельніцтва (напрыклад, у Баранавічах габрэі складалі звыш 45 тысяч чалавек, што ўдвая перакрывала іншае насельніцтва), новая ўлада шмат у чым абапіралася на габрэйства - тутэйшае і "ўсходнікаў", якіх спешна сюды накіравалі. Па-першае, габрэяў супрацьпаставілі іншым нацыянальным групам. Па-другое, іх рукамі вырашалася кватэрнае пытанне і, як аказалася, за іх жа кошт.

9 чэрвеня 1940 года з 17 аддзелаў Баранавіцкага аблвыканкаму 11-цю кіравалі габрэі. Некаторыя аддзелы, напрыклад, адукацыі, на 95% былі ўкамплектаваныя імі. Кіраўнікамі большасці кантрольных, судовых, праваахоўных, фінансавых і гандлёвых арганізацый абласнога і раённага звяна таксама сталі габрэі. Прычым падобная карціна назіралася і ў іншых заходніх абласцях.

Фатальная рэгістрацыя

На вясну 1940 года на выканкамаўскім уліку лічылася каля трох тысяч дамоў і кватэр. Падставай для ўліку стала рашэнне аблвыканкаму ад 21 снежня 1939 г., якое патрабавала "да 25.10.1939 правесці інвентарызацыю і ўлік усёй кінутай безгаспадарнай маёмасці, інвентару, таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у кінутых дамах, кватэрах, складах, крамах і маёнтках і залічыць у прыбытак дзяржавы".

Да лета 1940 года фармаванне фонду жылля набыла настолькі шырокі размах, што наспела пытанне цэнтралізацыі кіраўніцтва гэтым працэсам. У ліпені засноўваецца адмысловы орган - Камісія аблвыканкаму па правядзенні муніцыпалізацыі і нацыяналізацыі. Пад яе кантролем нацыяналізацыя ажыццяўлялася ў самой брутальнай форме. Пры гэтым шырока скарыстоўваліся наступныя тэхналогіі: узяцце пад ахову дамоў і кватэр, улік, складанне спісаў дамоў, падлеглых адбіранню, абмер жылля, рэгістрацыя домаўладальнікаў, папярэджанне, ушчыльненне, высяленне і канфіскацыя.

Пад прыгляд бальшавікоў патрапіла прыкладна 10 тысяч дамоў, кватэр і маёнткаў.

Абмерам дамоў плошчай большай за 113 кв. м. займалася мясцовая адміністрацыя. Усіх жыхароў вобласці ўлады абавязалі з'явіцца з 25-га студзеня па 1 лютага 1940 года ў пашпартныя сталы з нацыянальнымі пашпартамі і дакументамі на права пражывання. У выпадку нез'яўлення прадугледжваліся адміністрацыйныя меры - штраф да 100 рублёў. Рэгістрацыя была першым крокам да будучай трагедыі.

"Ушчыльненне" і высяленне

Каб забяспечыць жыллём службоўцаў сярэдняга звяна, паўсюдна выкарыстоўвалася "ўшчыльненне". Па дадзеным пытанні прынята больш за 300 нарматыўных актаў. Першы - пастанова Прэзідыюма аблвыканкаму ад 20 снежня 1939 г., якая дазваляла павятовым выканкамам "праводзіць ушчыльненне домаўладальнікаў у дамах, што падлягаюць нацыяналізацыі і муніцыпалізацыі, а таксама правесці ўшчыльненне ў дамах лекараў, якія займаюць лішнюю плошчу".

Вось яркі прыклад таго, як афармлялася "ўшчыльненне". 24 студзеня 1940 года аблвыканкам прыняў пастанову "ушчыльніць домаўладальніка Мірскага Самуіла Давыдавіча, які пражывае ў гор. Баранавічы па вул. Камсамольскай № 5, дом мураваны двухпа-вярховы, памер (даўжыня 15,8 на 11,9)", у якім Баранавіцкаму гарсавету прапаноўвалася "правесці ўшчыльненне Мірскага Самуіла Давыдавіча, паводле палажэння аб квадратуры на чальцоў яго сям'і". "Наш дом абмяралі і, паводле патрабаванняў муніцыпалітэта, прыйшлі да высновы, што ён занадта вялікі і да нас можна падсяліць жыхароў. Салдаты НКУС абшукалі дом, адшукваючы тое, што мы маглі схаваць", - успаміналі Мірскія.

Масава высяляць пачалі з моманту самога ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы - 17 верасня 1939 г., на што паказвае пратакол аблвыканкаму № 2 за 29 снежня 1939 г.

Паводле пастановы аблвыканкаму, на вызваленне жылля давалася 10 дзён. Аднак так было толькі на паперы. Сярод архіўных дакументаў не выяўлена ні аднаго спісу домаўладальнікаў, якія атрымалі апавяшчэнне аб высяленні, бо няма і тыпавых бланкаў (паведамленняў) аб высяленні.

"У вачах жыхароў стаялі слёзы. Іх позіркі бегалі па халодных і самазадаволеных тварах рабаўнікоў, як бы шукаючы магчымасць адсунуць напаўшую бяду. Але словы "літасць" і "людскасць" у лексіконе савецкай улады не значыліся. Загадаўшы сабрацца і зачытаўшы вердыкт аб высяленні, людзей, не шкадуючы ні 80-гадовых старых, ні маці з немаўлятамі на руках, вышпурвалі, як сабак, на вуліцу", - успамінаў адзін з відавочцаў эпохі.

Толькі ў адзін дзень -17 снежня 1940 года - армію валацуг папоўнілі баранавіцкія 770 домаўладальнікаў. Да лета 1941-га абласны фонд жылля (па сутнасці, жыллё для савецкай наменклатуры) налічаў 2635 кватэр і дамоў.

Такія маштабныя высяленні людзей па нацыянальнай і сацыяльнай прыкмеце і з эканамічных меркаванняў у сціслыя тэрміны планава не ажыццяўляліся ні ў адной краіне свету, акрамя нацысцкай Нямеччыны.

Ушчыльненне праводзілася да 22 чэрвеня 1941 года.

Нацысты, колішнія саюзнікі і аднадумцы Сталіна, пойдуць па апрабаваным шляху, засяліўшыся ў хаты і кватэры, нацыяналізаваныя бальшавікамі ў 1939-1941 гадах.

Езуіцкія метады

Засталося нямала дакументальных ілюстрацый таго, як, фармуючы жыллёвы фонд, савецкая ўлада не цуралася нават самых езуіцкіх метадаў.

Напрыклад, з 1940 года жыхароў Заходняй Беларусі прыцягвалі для аднаўлення разбураных дарог. Прычым нярэдка акрамя працоўнай павіннасці людзі аплачвалі і самі рамонтныя работы. Так, 13 жніўня 1940 года загадчык Шчучынскага райкамунгасу выпісаў "рахункі гр. Шчучына Каплану Іцку 1263 руб. 52 кап., гр. Скубскаму Янкелю - на суму 343 руб. 44 кап. і інш. грамадзянам на брукаванне вуліц і кладку тратуара".

Аб масавым характары штрафных санкцый сведчыць пастанова Баранавіцкага аблвыканкаму № 577 ад 21 чэрвеня 1940 г. "Аб фактах парушэння рэвалюцыйнай законнасці ў асобных раёнах вобласці". З яго выцякае, што "шэраг старшыняў РВК груба парушаюць рэв. законнасць, у выніку чаго пастановы РВК, якія выносяцца, з'яўляюцца асабліва няправільнымі, як напрыклад: пастанова Дзятлаўскага райвыканкаму за № 16 па матывах "За сабатаж у гандлі з боку шэрагу гандляроў" - аштрафавалі Пушкіна на 10 000 руб., Кагана на 5000 руб., Кобана на 5000 руб., Дварэцкага на 4000 руб., Бутынскага на 2000 руб., Гярцоўскага на 3500 руб".

Ужо 17 верасня 1939 года бальшавікі пачалі захопліваць хаты і кватэры польскіх службоўцаў і заможных грамадзян, якія пакінулі іх, асцерагаючыся за жыццё. Калі лепшае жыллё дасталося "ўсходнікам" першай хвалі, адміністратары з мясцовых вылучэнцаў, імкнучыся займець жаданыя метры, не цураліся замахнуцца на школьныя будынкі. Такія факты насілі масавы характар. Усяго толькі некалькі прыкладаў:

Вёска Вуглы, былая пачатковая школа (на 80 вучняў) выкарыстоўваецца пад кватэры службоўцаў. Рашэнне вынес Сялянскі Камітэт; в. Пятровічы, былая ПШ (на 80 вучняў) захопленая пад кватэры самавольна; Наваградак, няпоўная СШ № 5 (60 вучняў) таксама самавольна прыстасаваная пад кватэры; в. Малыя Сцяпанішкі Мастоўскага раёна, ПШ (30 вучняў) мясцовыя службоўцы самавольна прыстасавалі пад свае кватэры.

Адным са спосабаў забірання ўласнасці ў "заходнікаў" была "добраахвотная" нацыяналізацыя, гэта значыць адмова ад уласнай маёмасці. Так, напрыклад, пастанова аблвыканкаму № 1441 ад 23 лістапада 1940 г. паведамляе: "Лічыць мылаварны завод перададзеным добраахвотна і бязвыплатна, паводле пісьмовай заявы гр-на Шапіра ад 28.9.-40. Райкамбінату".

Паўсюдна практыкаваліся падробкі. Адміністратары наўмысна адносілі дамы, якія спадабаліся - нават з гаспадарамі - да разраду безгаспадарных пабудоў. Вывучэнне крыніц - спісаў аб нацыяналізацыі, пракурорскіх пратэстаў і іншых дакументаў - дае такую карціну: па спісах да пустуючых дамоў аднесеныя больш за 135 домаўласніцтваў, па скаргах - 457, у многіх з якіх жылі людзі.

Пасля з'яўлення абласной камісіі па нацыяналізацыі спісы домаўладальнікаў, якія паступаюць для забірання, папраўляліся асабіста нам. старшыні аблвыканкаму Рафаілам Сяржантам. Сутнасць праўкі зводзілася да аднаго: раней прынятае рашэнне аб нацыяналізацыі замянялася фармулёўкай "муніцыпалізаваць". Ні аднаго пазітыўнага рашэння аб вяртанні жылля камісія, якая працавала да 22 чэрвеня 1941 года, не вынесла.

Рабуй нарабаванае!

Пры гэтым службоўцы, чырвонаармейцы, чэкісты і мясцовыя жыхары выносілі з "заможных" дамоў усё, што толькі можна было панесці. Грошы і сямейныя ўпрыгожванні нярэдка тут жа, на месцы, дзялілі і распіхвалі па кішэнях. Не грэбавалі пасцельнай і ніжняй бялізнай, посудам і прадуктамі сілкавання... Астатняе асядала на складах, якія знаходзіліся ў веданні старшыняў раённых спажыўсаюзаў. Што з імі было ў рэальнасці, відаць з дакументаў.

Дзятлава і раён - "мука, крупы, цукар, кандытарскія вырабы і інш. дастаўляліся на дом працаўнікам выканкамаў";

Ляхавічы і раён - "старшыня ГарСА тав. Чушакоў адпускаў гарэлку і інш. прадукты па цыдулках";

Жалудокскі раён - "мясцовае кіраўніцтва маёмасць дзяліла паміж сабой";

Паўсюдна - тое, што засталося (не сапсавалася), "ішло ў рознічны гандаль".

Вядома, што ўлік руху прадуктаў не вёўся. Вялікая частка харчоў раскрадалася да паступлення на склад.

На складах жа захоўваліся і каштоўнасці - золата, срэбра, дыяменты, карціны, кнігі... Дакументальна пацвярджаецца наяўнасць дзвюх адмысловых камісій, якія праводзілі іх ацэнку, пачынаючы з верасня 1939-га і сакавіка 1941-га. Канфіскаванае багацце павінны былі адправіць у Маскву ў распараджэнне Кіравання каштметалаў НКФ СССР. Аднак каштоўнасці, як і маёмасць, разбазарваліся і раскрадаліся. Да цяперашняга часу невядома колькі, калі і куды адправілі каштоўнасцяў з тэрыторыі вобласці ў 1939-41 гадах.

У пошуках справядлівасці

Скаргі ўладам і ў пракуратуру на крадзёж асабістых рэчаў, збіванне і няправільную нацыяналізацыю дакументальна адсочваюцца з пачатку 1940 года. У большасці сваім заяўнікі патрабавалі адмены пастановы аб муніцыпалізацыі і, вядома, вяртання жылля. Так, з 156 скаргаў, якія паступілі ў пачатку 1940 года, 138 было індывідуальных, 18 - калектыўных.

Кім былі заяўнікі? Уладальнікамі гасцініц - 19, крамаў - 12, пякарняў - 4, каўбасных фабрык - 5, саматужных майстэрняў - 2, швейнай майстэрні - 1, цагельняў - 2 , складскіх памяшканняў - 8, гаражоў - 2, аптэк са складскімі памяшканнямі - 5, лячэбнай установы - 1, паравых млыноў - 3, электрастанцый - 2...

Нацыянальны склад скаржнікаў быў наступным: палякі -12, беларусы - 9, рускія -1, габрэі - 281.

Як выцякае з дакументаў, заявы і скаргі службоўцамі не разглядаліся. Сем'і, выкінутыя на двор, станоўчых адказаў на свае заявы не атрымлівалі. Адказы "скаржнікам", як іх звалі ў выканкамаўскіх кабінетах, зводзіліся, як правіла, да аднаго: "Рашэнне аб нацыяналізацыі (муніцыпалізацыі) вынесена правільна".

87% пацярпелых - габрэі

Усё, што ўдалося ўстанавіць, дае падставы сцвярджаць: нацыяналізацыя з'яўлялася формай рэпрэсій, накіраваных, па-першае, на забеспячэнне савецкіх службоўцаў жыллём, па-другое, ухіленне найболей заможнай часткі насельніцтва. Выбарачны аналіз 167 пастаноў аблвыканкаму аб нацыяналізацыі муніцыпалізацыі) вызначае 3782 пацярпелых, аналіз 150 заяў і скарг на адмену нацыяналізацыі - яшчэ 350. Дакранаючыся да нацыянальнага аспекту, у першым выпадку габрэі склалі 3658 чалавек, палякі -151, беларусы - 28, рускія - 2, татары -13. У другім: габрэі - 328, палякі -15, беларусы - 6.

Цікавыя дадзеныя ўтрымоўваюцца ў трэцяй групе дакументаў - пастановах аб адмене нацыяналізацыі. Заяўнікі прасілі адмяніць рашэнні Часовых кіраванняў аб нацыяналізацыі. Праўда, знайсці гэтыя рашэнні не ўдалося. Нават калі іх няма, то наяўныя сведчаць аб тым, што пацярпелых было нашмат больш. Засноўваючыся на прыблізным арыфметычным разліку, можна гаварыць аб 8 тысячах уладальнікаў нерухомасці, якія сталі закладнікамі кватэрнага пытання Да вышэйсказанага варта дадаць, што 87% ад агульнага ліку складаюць габрэі.

Што ж стала з людзьмі, якіх пакінулі без прытулку над галавой і сродкаў да існавання?

Іх няма сярод ахвяр палітычных рэпрэсій - у ліку дэпартаваных і асуджаных.

Паколькі ўласнікаў жылля нельга аднесці да буйнога бізнэсу або да чыноўнікаў (у няшчасных спісах такіх былі адзінкі), улада падрыхтавала ім долю, аб якой можна толькі здагадвацца. Пакуль жа здавольваемся дакументам, датаваным красавіком 1941-га. Гэта рапарт афіцэра НКУС, якім агучана колькасць беларускіх габрэяў-вязняў канцэнтрацыйных лагераў - 58 852 чалавек. Калі гэта не яны, узнікае пытанне: куды згінулі 10 тысяч жыхароў Баранавіцкай вобласці - палякаў, беларусаў, рускіх, габрэяў і татараў?

Адным з нявысветленых бакоў нацыяналізацыі з'яўляецца лёс забраных каштоўнасцяў. Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, неабходна асобнае і самастойнае даследаванне з прыцягненнем зацікаўленых бакоў - Польшчы і Беларусі. Затым будзе лагічным ставіць пытанне перад Расіяй як пераемніцай СССР аб выплаце кампенсаванні пацярпелым ад нацыяналізацыі, якіх абавязкова варта аднесці да ахвяр палітычных рэпрэсій, і вярнуць назад вывезеныя каштоўнасці.

Дакумент эпохі

"Абласны Выканаўчы Камітэт пастанаўляе:
Зацвердзіць пастанову Лідскага гарадскога выканаўчага камітэту ад 16 чэрвеня 1940 года аб муніцыпалізацыі домаўласніцтваў, якія належаць:

1. безгас. плошча 50,87 кв. м.

2. Глазману Арону Самуілавічу, 299,81 кв. м.

3. Шлесбергу Саламону, 131,07 кв. м.

4. Казубоўскаму Сцяпану Сцяпанавічу, 282,91 кв м.

5. Урбановічу Браніславу Людвікавічу, 230,81 кв. м.

б. Тэненбаўму Гіршу Шаевічу, 127,71 кв. м.

7. Дубчанскаму Абраму Майсеевічу, 173,22 кв. м.

8. Стасевічу Ўладзіславу Адольфавічу, 114,74 кв. м.

9. Флейшану Зельману Давыдавічу, 130,70 кв. м.

10. Гойда Перлі, 190,41 кв. м.

11. Бярковіч Гені Ёселеўне, 186,66 кв. м.

12. Кулевічу Іосіфу Францавічу, 129,92 кв. м.

13. Байкальскай Фруме, 154, 96 кв. м.

14. Нябульскаму Шалому Гіршавічу, 349,32 кв м.

15. Ілютовічу Еселью Ільічу, 146,83 кв. м.

16. Пупко Іце Абрамаўне, 134,13 кв. м.

17. Ліпінскай Сцяфаніі Францаўне, 154,80 кв. м.

18. Жабіцкай Еліжбеце Канстанцінаўне, 296,38 кв. м. 19. Ліпковічу Ізраілю Хаімавічу, 118,92 кв. м.

20. Марыне Дробкінай - Каток, 174,31 кв. м.

21. Роземберг Хаі Іцкаўне, 179,27 кв. м.

22. Шайпуку Канстанціну Антонавічу, 174,76 кв. м.

23. Вайну Абраму Есілевічу, 119,65 кв. м.

24. Пайдаковай Ганне Андрэеўне, 175,40 кв. м.

25. Шытніцкаму Ісаку Ізраілевічу, 140,01 кв. м.

26. Дубінскай Леі - Рохс Барысаўне, 118,47 кв. м.

27. Ламбургу Гіршы, 165,00 кв. м.

28. Драгуцкай Сіме і Гетэлью Лёву, 238,05 кв. м.

29. Высманцкай Хаі Абрамаўне, 127,49 кв. м.

30. Ілютовічу Якаву Аронавічу, 320,62 кв. м.

31. Дваржэцкаму Берку, 177,51 кв. м.

32. Станецкаму Гешалю Абрамавічу, 128,32 кв. м.

33. Арлоўскай Фейзе Нявахаўне, 174,63 кв. м.

34. Хоміч Еміліі Іосіфаўне, 140,38 кв. м.

35. Сахану Міхелю Нявахавічу, 141,15 кв. м.

36. Абялевічу Абраму Шмуйлавічу, 191,74 кв. м.

37. Абрамовіч Голдзе Шмуйлаўне, 128,33 кв. м.

38. Рыжай Надзеі Пятроўне, 117,98 кв. м.

39. Беранштэйну Арону Давыдавічу, 135,71 кв. м.

40. Ясіноўскаму Ісаку Зузелевічу, 145,56 хв. м.

41. Пупко Рэўцы Лазараўне, 125,78 кв. м.

42. Лютовіч Хане Эльеўне, 179,94 кв. м.

43. Габуру Міхаілу Рыгоравічу, 166,29 кв. м.

44. Сапожнікавым Янкелю - Нотэлю, 151,87 кв. м.

45. Вільтас Казіміры Іванаўне, 174,07 кв. м.

46. Важынскай Ганне Антонаўне, 182,78 кв. м.

47. Голуб Двосе Мардухаўне, 198,60 кв. м.

48. Баярскай Двейры Гіршаўне, 186,67 кв. м.

49. Шымковічу Вітману Натанавічу, 127,33 кв. м.

50. Вінкоўскаму Ною Есілевічу, 156,57 кв. м.

51. Красоўскай Іпаліце Пятроўне, 149,91 кв. м.

52. Гярштовічам Абраму і Рахелі, 114,93 кв. м.

53. Плотніку Самуілу Барысавічу, 194,19 кв. м.

54. Фрыдманам Ёселю, Ганне, Блюме, 140,78 кв. м.

55. Дзяшкевічу Фаме Адамавічу, 181,90 кв. м.

56. Шпількоўскім Хане і Міне Майсееўне, 153,59 кв. м.

57. Кагановічу Мордуху Юделевічу, 123,12 кв. м.

58. Доршыну Іосіфу Бенціёнавічу, 128,73 кв. м.

59. Стрыйпу Івану, 60,04 кв. м., безгас.

60. Гяршовіч Марыі, 38,58. кв. м.

61. Адамовічу Ўладзіславу, 44,28 кв. м.

62. Купінскай Сары, 95,41 кв. м.

63. Шыманскаму Фадзею Гіляравічу, 181,36 кв. м.

64. Шымялевічу Міхалу, 71,41 кв. м.

65. безгас., 79,83 кв. м.

66. Бушменавай Веры Рыгораўне, 126,96 кв. м.

67. Шмуклер Злаце Гершаўне, 130,97 кв. м.

68. Пасынскаму Ісаку Абрамавічу, 171,91 кв. м.

69. Жуку Баніфаду Мацвеевічу, 281,63 кв. м.

70. Каплан Еляніне Львоўне, 185,01 кв. м.

71. Ляйбовічу Зеліку Іцкавічу, 187,49 кв. м.

72. Мілевічу Іосіфу Антонавічу, 225,00 кв. м.

73. Гродзенчыку Абраму Якаўлевічу, 160,87 кв. м.

74. Танюкевіч Ядвізе і Станіславу, 153,69 кв. м.

75. Ілютовічу Захару Янкелевічу, 153,60 кв. м.

76. Бярковіч Росе, 251,03 кв. м.

77. Хаецкаму, 164,75 кв. м.

78. Брэму Веніяміну Хаімавічу, 176,16 кв. м.

79. Балаевіч Анастасіі Міхайлаўне, 123,66 кв. м.

80. Каляку Мікалаю Аляксеевічу, 143,65 кв. м.

81. Роўба Антону Ігнацьевічу, 224,94 кв. м.

82. Баярскаму Цалею, 375,72 кв. м.

83. Місюковіч Надзеі Фёдараўне, 145,12 кв. м.

84. Дубчанскаму Абраму Майсеевічу, 152,94 кв. м.

85. Маўшовіч Руве Шмуйлаўне, 150,12 кв. м.

86. Сакалоўскаму Вульфу Хаімавічу, 123,18 кв. м.

87. Мастоўскаму Давыду, 92,65 кв. м.

88. Руткоўскай Вользе Іванаўне, 115,32 кв. м.

89. Бортніку Васілю Браніслававічу, 129,47 кв. м.

90. Рэцкаму Віктару Андрэевічу, крама, 42,58 кв. м.

91. Рыбаку Янкелю-Фрумза Абрамавічу, 120,66 кв. м.

92. Клінцевічу Канстанціну, 181,65 кв. м.

93. Калясінскаму Івану, 220,27 кв. м.

94. Махначовай Юзэфе, 150,60 кв. м

95. Фрэнзан Хене Гіцелеўне, 156,16 кв. м.

96. Гербядзоўскай Стысі, 172,48 кв. м.

97. 3апольскаму Хаўнору, 113,04 кв. м.

98. Навапрутскай Соні Майсееўне, 183,23 кв. м.

99. Шпількоўскаму Лейбе Нахманавічу, 212,90 кв. м.

100. Пупко Захару Ёселевічу, 114,14 кв. м.

101. Каган Леі, 127,16 кв. м.

102. Дразду Сігізмунду Адамавічу, 211,51 кв. м.

10З. Кунцэвічу Вітольду, 541,40 кв. м.

104. Крайповічу Мойшы Мардухавічу, 116,83 кв. м.

105. Ляйбовічу Рону Зелікавічу, 114,00 кв. м.

10б. Шулькіну Абраму Аўсеевічу, 303,37 кв. м.

107. Наркунскаму Абраму Лейбавічу, 164,36 кв. м.

108. Букоўскай Сусане Леанардаўне, 195,78 кв. м.

109. Бернікер Цырлі Ізраілеўне, 128,37 кв. м.

110. Мясніку Ёселю Янкелевічу, 136,09 кв. м.

111. Усціновіч Алене Міхайлаўне, 143,72 кв. м.

112. Ілютовічу Ізраілю Ліпавічу, 217,63 кв. м.

113. Кузміч Юзэфе Карлаўне, крама, 19,68 кв. м.

114. Астрынскай Рыўцы Майсееўне, крама, 19,68кв.м.

115. Льву (Леў) Хаіму, крама, 10,54 кв. м.

116. Камянецкай Леі Мендзялееўне, крама, 13,68 кв. м.

117. Жыжамскай Міне, 170,80 кв. м.

118. Межву Івану Якубавічу, 227,29 кв. м.

119. Шмуйловічу Якубу, 429,7 кв. м.

120. Воранаўскай Бодзе Лейбаўне, 212,72 кв. м.

121. Палячак Хасі, крама, 10,73 кв. м.

122. Клышка Марыі Ігнац., 185,24 кв. м.

123. Мурыну Сцяпану Іосіфавічу, 194,54 кв. м.

124. Абрамовічу Іосіфу Іосіфавічу, 158,68 кв. м.

125. Пяркоўскай Іосіфе Людвікаўне, 216, 72 кв. м.

126. ....................................................... 243,73 кв. м.

127. Зяльдовіч Шэйне Абрамаўне, 207,42 кв. м.

128. Пупко Абраму Зелікавічу, 392,02 кв. м.

129. Сперскаму Міхаілу Канстанцінавічу, 147,53 кв. м.

130. Хрулю Браніславу Францавічу, 155,02 кв. м.

131. Астроўскай Уладзіславе Ўладзіміраўне, 214,46 кв. м.

132. Пупко Гіршу Носелевічу, 116,87 кв. м.

133. Катлярскаму Шлеме, 146,58 кв. м.

134. Фуксу Майсею Давыдавічу, 194,17 кв. м.

135. Лехвяровіч Еленіі Аляксандраўне, 150,31 кв. м.

136. Васілеўскаму Міхаілу Ніканоравічу, 335,57 кв. м.

137. Антановічу Антону Аляксандравічу, 187,60 кв. м.

138. Монскаму Веніяміну Нахманавічу, крама, 16,56 кв. м.

139. Урбановічу Адаму Іосіфавічу, 567,10 кв. м.

140. Пуйдаку Адаму Вікенцьевічу, 199,93 кв. м.

141. Баярскаму Палку Шлемавічу, 312,28 кв. м.

142. Высоцкаму Казіміру Іосіфавічу, 130,67 кв. м.

143. Салянскаму Марыяну Вікенцьевічу, 134,52 кв. м.

144. Лебедзеву Івану Іванавічу, 291,42 кв. м.

145. Тумялевіч Ганне Казіміраўне, 600,72 кв. м.

146. ............................................... дом, 115,76 кв. м.

147. безгас., 98,08 кв. м.

Залічыць муніцыпалізаваныя домаўласніцтвы ў жыллёвы фонд Лідскага гаржылкіравання.

Намеснік старшыні аблвыканкаму - Абраменка".

паводле інтэрвію Аляксандра Татаранкі з дазволу гісторыка.


Такім чынам і ў Лідзе пытанне з забеспячэннем жыллём савецкіх функцыянераў вырашалася гэтак жа, як і ва ўсёй Баранавіцкай вобласці. Застаецца толькі здагадвацца пра лёс выселеных з уласных дамоў. Прынамсі пад № 64 у гэтым спісе ідзе слынны лідскі краязнавец Міхал Шымялевіч. Вядома, што сям'я Шымялевіча была вывезена ў Казахстан. Магчыма, нехта з чытачоў знойдзе знаёмыя прозвішчы і паведаміць пра лёс выселеных людзей, а ў гэтых 147 дамах іх жыло каля тысячы.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX