Вярнуцца: Адукацыя, культура

Лідскі планетарый


Аўтар: Лешанюк I., Пятакін Я.,
Дадана: 22-03-2020,
Крыніца: Беларусь. №1. 1965.



«Святыя» айцы і не задумваліся, якое будучае ў гэтага памяшкання з купалам» вялізнымі калонамі, калі ... збіралі сродкі на яго пабудову. Спачатку тут размяшчаўся касцел, затым царква, а потым ... зноў зрабілі касцёл.

(51KB) Будынак планетарыя.(61KB) Механік планетарыя Станіслаў Якубоўскі (злева) і Захар Гудач за настройкай апарата 'Планетарый'. Фота аўтараў.

[...]

Ішоў час. Усё менш і менш станавілася паклоннікаў у рэлігіі. А затым касцёл зусім апусцеў. Апошнім адсюль выбіраўся ксендз Роек.

Савецкая ўлада вырашыла перадаць гзтае памяшканне, некалі пабудаванае на народныя сродкі, для службы народу. У касцёле стварылі гісторыка-краязнаўчы музей. Экспазіцыі гэтага музея расказваюць аб гістарычным мінулым Лідчыны. аб Вялікай Айчыннай вайне, аб савецкім перыядзе жыцця. Вялікае месца займае антырэлігійная прапаганда.

Не так даўно грамадскасць горада ў самай вялікай зале касцёла вырашыла абсталяваць планетарый. Апаратуру прыслалі спецыялісты з Маскоўскага планетарыя, дапамаглі ўстанавіць яе (у Лідзе стаяў планетрый "Малы Цэйс" - Л. Л.)

У лістападзе адбылося адкрыццё. Апаратура планетарыя дазваляе дзманстраваць зорнае неба, розныя астранамічныя з'явы, паказваць рух нябесных свяціл. За кароткі час тут пабывалі тысячы наведвальнікаў. Яны даведваліся аб будове свету, аб розных з'явах, якія адбываюцца ў бязмежнай касмічнай прасторы.

(68KB) Беларусь. №1. 1965.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX