Вярнуцца: Адукацыя, культура

Юбілей калектыва аўтарскай песні творчай музычнай майстэрні "Родник"


Аўтар: Лісі Святлана, Ніканенка Вольга,
Дадана: 28-10-2018,
Крыніца: Лісі Святлана, Ніканенка Вольга. Юбілей калектыва аўтарскай песні творчай музычнай майстэрні "Родник" // Лідскі Летапісец. 2017. № 4(80). С. 5-11.



Сёлета калектыў аўтарскай песні творчай музычнай майстэрні "Родник" г. Ліды адзначыў свой 10-гадовы юбілей. Да юбілею калектыў падышоў годна, за гэты перыяд створана больш за 70 песень, атрымана больш за 40 грамат і дыпламоў рэспубліканскага, абласнога і раённых узроўняў.

Удзельнікі калектыва самі складаюць вершы, музыку, аўтарскія песні і самі іх выконваюць, ствараюць відэа-прэзентацыі. У 2007 годзе калектыў быў створаны на базе Лідскага каледжа. Гэта не прафесійныя музыкі, іх прафесіі далёкія ад музыкі - гэта выхавальнікі, выкладчыкі, электрамеханікі, будаўнікі, юрысты і бухгалтары, дакументалісты, навучэнцы спецыяльнасцяў ППА, усе тыя якіх аб'яднала любоў і павага да добрай музыкі. Усяго ў калектыве займалася больш за 200 удзельнікаў. Самыя першыя выпускнікі "Родника" даўно скончылі Лідскі каледж. Многія з іх дагэтуль падтрымліваюць сувязь з нязменным кіраўніком Святланай Апанасаўнай Мазітавай, з цеплынёй успамінаюць творчую атмасферу калектыва.

- Сучасных дзяцей складана ўгаварыць выканаць нават гатовую патрыятычную песню. - кажа Святлана Апанасаўна. - А нам удалося не тое што пераспяваць, а стварыць свой уласны ўнікальны рэпертуар - пра нашу краіну, горад, людзей, падзеі.

Асноўны кірунак працы - стварэнне аўтарскіх сачыненых песень. Такая мудрагелістая фраза - не абмоўка. Святлана Апанасаўна тлумачыць, што гэта змушаная мера. Не раз бывала, што ўдзельнікі студыі выступалі са сваімі песнямі, а гледачы ў зале аж да канца канцэрту думалі, што гэта проста песні малавядомых аўтараў, але ніяк не артыстаў, якія перад імі на сцэне тут і цяпер. Таму даводзіцца аб'яўляць такой складанай канструкцыяй.

Праца калектыва даўно выйшла за межы каледжа. Выхаванцы студыі рэгулярна выступаюць на фэстах і конкурсах ад гарадскіх да рэспубліканскіх. Да Сёлета калектыў аўтарскай песні творчай музычнай майстэрні "Родник" г. Ліды адзначыў свой 10-гадовы юбілей. Да юбілею калектыў падышоў годна, за гэты перыяд створана больш за 70 песень, атрымана больш за 40 грамат і дыпламоў рэспубліканскага, абласнога і раённых узроўняў.

Удзельнікі калектыва самі складаюць вершы, музыку, аўтарскія песні і самі іх выконваюць, ствараюць відэа-прэзентацыі. У 2007 годзе калектыў быў створаны на базе Лідскага каледжа. Гэта не прафесійныя музыкі, іх прафесіі далёкія ад музыкі - гэта выхавальнікі, выкладчыкі, электрамеханікі, будаўнікі, юрысты і бухгалтары, дакументалісты, навучэнцы спецыяльнасцяў ППА, усе тыя якіх аб'яднала любоў і павага да добрай музыкі. Усяго ў калектыве займалася больш за 200 удзельнікаў. Самыя першыя выпускнікі "Родника" даўно скончылі Лідскі каледж. Многія з іх дагэтуль падтрымліваюць сувязь з нязменным кіраўніком Святланай Апанасаўнай Мазітавай, з цеплынёй успамінаюць творчую атмасферу калектыва.

- Сучасных дзяцей складана ўгаварыць выканаць нават гатовую патрыятычную песню. - кажа Святлана Апанасаўна. - А нам удалося не тое што пераспяваць, а стварыць свой уласны ўнікальны рэпертуар - пра нашу краіну, горад, людзей, падзеі.

Асноўны кірунак працы - стварэнне аўтарскіх сачыненых песень. Такая мудрагелістая фраза - не абмоўка. Святлана Апанасаўна тлумачыць, што гэта змушаная мера. Не раз бывала, што ўдзельнікі студыі выступалі са сваімі песнямі, а гледачы ў зале аж да канца канцэрту думалі, што гэта проста песні малавядомых аўтараў, але ніяк не артыстаў, якія перад імі на сцэне тут і цяпер. Таму даводзіцца аб'яўляць такой складанай канструкцыяй.

Праца калектыва даўно выйшла за межы каледжа. Выхаванцы студыі рэгулярна выступаюць на фэстах і конкурсах ад гарадскіх да рэспубліканскіх. Да руглай даты музычнае аб'яднанне падышло з самавітым багажом. Адзін толькі 2017-ы год быў поўны мерапрыемстваў, адкрыццяў, вялікіх і маленькіх перамог. Маладыя аўтары асвойваюць новыя пляцоўкі, фарматы працы з публікай.

У Дзень Перамогі патрыятычныя кампазіцыі "Родника" гучалі не толькі ў горадзе, але і ў эфіры "Твайго радыё". Удзельнікі майстэрні ў жывым эфіры павіншавалі ветэранаў вайны са святам і падарылі ім свае сачыненыя аўтарскія песні.

- Мы стварылі дыск патрыятычных песень - "Табе, родная Беларусь!" да Дня Перамогі, - кажа Святлана Апанасаўна, - куды ўвайшлі 13 аўтарскіх сачыненых песень удзельнікаў калектыва, правялі прэзентацыю. Мы радыя, што мы здолелі павіншаваць ветэранаў у Дзень Вялікай Перамогі і падарыць ім сваю творчасць! Прагучалі песні аўтараў калектыва: К. Пышко "Малітва", Я. Паца "Аб Беларусi", В. Ваўковіч "Маей краiне", К. Жамойда "Беларусь, ты пераможаш усіх!" сл. М. Мельніка муз. С. Мазітавай "Пераможны дзень" і інш. Дыск запісаны ў студыі гукапісу "Твой фармат" Дзяржаўнай установы адукацыі Лідская дзіцячая школа мастацтваў.

Напачатку года студыйцы былі запрошаны на 50-годдзе літаратурнага аб'яднання "Суквецце", з якім у іх даўняе супрацоўніцтва. На юбілеі ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі прагучалі лепшыя песні калектыва. Шмат песень напісана на вершы паэтаў літаратурнага аб'яднання: М. Мельніка, С.Сліўко, А. Стадуба, Я. Паца. На мерапрыемстве прагучалі аўтарскія песні "Жыві, Беларусь" - сл. Алеся Стадуба, муз. Ані Мярляк, аўтарская песня Я. Паца "Светлае iмя", "Дзве Ліды" - сл. С. Сліўко і муз. С. Мазітавай, "Беларусь мая" - сл. М. Мельніка, муз. С. Мазітавай. С.А. Мазітава падарыла кіраўніку аб'яднання Алесю Хітруну дыск сачыненых аўтарскіх песень калектыва.

У пярэдадзень дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (8 ліпеня) адбыўся выступ перад старэйшым пакаленнем - прамымі сведкамі падзей Вялікай Айчыннай вайны. Музыкі падрыхтавалі кранальны выступ, а таксама перадалі ў падарунак кіраўніку аб'яднання "Дзеці вайны" Анастасіі Каладяжнай дыск са сваімі аўтарскімі патрыятычнымі кампазіцыямі. На мерапрыемстве прагучалі песні пра вайну, пра Беларусь, пра нашы горад. Былі прадстаўлены відэапрэзентацыі з гучаннем аўтарскіх песень: "Пад бялёсымі крыламi" В. Ваўковіч, "Малітва" К. Пышко, "Аб Беларусi" Я. Паца, "Пераможны дзень" - сл. М. Мельніка, муз. С. Мазітавай, "Родны край" - сл. Н. Станчык, муз. С. Мазітавай.

На пачатку верасня ў рамках імпрэзы Дня горада "Родник" прадставілў аўдыторыі літаратурна-музычную прэзентацыю свайго калектыва. Маладыя аўтары і выканаўцы праз аўтарскую песню распавялі жыхарам і гасцям горада пра прыгажосцьб Лідчыны, пра тое, як любяць свой горад удзельнікі калектыва. У гонар свята горада было, што падарыць лідзянам - аўтарскія песні і відэапрэзентацыі.

На пачатку мерапрыемства прагучала вельмі тонкая і лірычная аўтарская песня выпускніцы К. Пышко "Гедымiнава ладдзя". Гледачы змаглі паслухаць і паглядзець прэзентацыю пра нашу пярліну "Гедымiнaвую ладдзю" і нацешыцца прыродай нашага Лідскага краю. Глыбокія словы тэксту, праніклівая мелодыя Каці Пышко, выдатная прафесійная фанаграма, зрабілі песню незабыўнай. Жывое гучанне інструментаў упрыгожыла песню.

А як гледачы цёпла віталі аўтарскія песні маладога аўтара Вікторыі Ваўковіч:

- "Ліда мая" ў выкананні калектыва майстэрні "Родник": В. Малец, В. Пакшыс, Н. Бешцень, Д. Карповіч, В. Ліштван.

- "Маёй краiне" ў выкананні групы майстэрні "Лiдзяне",

- "Пад бялёсымi крыламi" ў выкананні дуэта майстэрні "Родник" - А. Бязверхай і В. Малец.

- Многія з нас напэўна сочаць за тэлепраектамі "Голас", "Акадэмія талентаў" і бачаць, як цэлае войска спецыялістаў - прадзюсараў, харэографаў, аранжыроўшчыкаў і інш. - працуе з маладымі выканаўцамі. Пры гэтым удзельнікі шоў выконваюць хіты вядомых кампазітараў, з гатовымі аранжыроўкамі і фанаграмамі, - кажа кіраўнік майстэрні Святлана Мазітава. - Мы ж прапаноўваем гледачу сваю творчасць, свае сачыненыя аўтарскія песні з гарманізацыяй, аранжыроўкай, выкананнем і запісам у студыі. Іх аўтары - не прафесіяналы, а звычайныя маладыя людзі. Аўтарская песня праходзіць нялёгкі шлях да слухача. Нават прафесійным кампазітарам цяжка стварыць добрую песню, а калі гэта ўдаецца нам - вельмі ўцешна!

Дарэчы будзе цяпер пазнаёміцца з выказваннем маёй выпускніцы гэтага года, удзельніцы майстэрні - Вікторыі Малец:

- Мне вельмі цікава і захапляльна займацца ў творчай музычнай майстэрні "Родник". Усе ўдзельнікі пазітыўныя, жыццярадасныя і энергічныя. А, галоўнае, творчыя людзі. Але сапраўднае задавальненне атрымліваеш, калі выступаеш перад гледачамі на сцэне і дорыш ім сваю творчасць! Наш калектыў неаднаразова выступаў на конкурсах, фэстах, рознага роду канцэртах і адкрытых мерапрыемствах. Мы - лаўрэаты шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і раённых конкурсаў.

У майстэрні я займаюся ўжо чатыры гады. І з кожным годам нараджаюцца новыя і непаўторныя песні. Творы навучэнцы ствараюць ад усяго сэрца, і калі іх чуеш можна з лёгкасцю зразумець усе пачуцці і перажыванні, якія ўклаў аўтар. Такія песні не могуць не падабацца! Яны зразумелыя і блізкія нам. Асабліва цікавыя. Нават праз гады яны будуць актуальныя і дарагія!

Ці лёгка стварыць песню і данесці яе да слухача?

Для таго, каб атрымалася песня трэба шмат працаваць. Спачатку аўтар складае тэкст да песні, але не проста рыфмаваныя радкі, а скарбонку сваіх пачуццяў, ведаў, перажыванняў. Спрабуе ўкласці сваю задумку, думку, душу. Затым складае мелодыю да песні. Мелодыя таксама вельмі важная, бо не заўсёды слухач ацэньвае песню па зместу. Пазней усё гэта трэба злучыць разам, словы і музыку, што не заўсёды атрымліваецца. Даводзіцца штосьці змяняць, выпраўляць, удасканальваць. Затым трэба правільна падабраць выканаўца. Бо на яго ўскладаецца галоўная задача данесці песню аўтара да слухача.

Я лічу - гэта далёка не простая праца, якая патрабуе павагі да ўсіх этапаў стварэння песні і да ўсіх людзей, хто гэта робіць! Кожны глядач павінен адкрыць сваё сэрца, сваю душу, суперажываць у песні. Трэба правільна пачуць і зразумець песню, тыя пачуцці, якія перадае нам аўтар і выканаўцы. Вось тады ёсць вынік!

Немагчыма ўявіць жыццё нашага калектыва без фэстаў і конкурсаў. Усе нашы аўтарскія песні адзначаны дыпломамі і граматамі на фэстах і конкурсах рознага ўзроўню.

Сертыфікат Міжнароднага фэсту "Педагагічная вясна" ў Мазырскім педагагічным універсітэце імя Шамякіна, конкурсу "Выхаванне?… Выхаванне!!!" у 2013 г. уручаны нашаму калектыву за відэа-прэзентацыі аўтарскіх песень.

Традыцыйна, мы з удзельнікамі майстэрні бяром удзел у рэспубліканскіх аглядах мастацкай самадзейнасці "Арт-вакацыi", дзе ўвесь час становімся лаўрэатамі рэспубліканскіх, і абласных конкурсаў і адзначаны граматамі і дыпломамі.

(19KB) Калектыў аўтарскай песні творчай музычнай майстэрні 'Родник'.

Асабліва ганарымся тым, што наш мастацкі кіраўнік, Святлана Апанасаўна, узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за высокае выканальніцкае майстэрства! Гэта і ёсць крытэр адзнакі творчасці калектыва і кіраўніка!

Знакавым стаў для нашага калектыва і 2011год, дзе мы занялі III месца ў рэспубліканскім конкурсе "Арт-вакацii - 2011" у намінацыі "Арт-партал", конкурсе сучаснай лічбавай творчасці, і кіраўніку нашага калектыва ўручаны дыплом лаўрэата рэспубліканскага фэсту.

Не раз нашы аўтарскія песні гучалі ў Гала - канцэртах лаўрэатаў рэспубліканскіх конкурсаў.

Дыпломам Міністэрства адукацыі мы ўзнагароджаны за аўтарскую песню "Аб Беларусi" Яўгена Паца ў 2007 г. Ганарымся тым, што аўтарскай песняй удзельніка калектыва заканчвалася заключная канцэртная праграма Гарадзенскай вобласці ў рэспубліканскім конкурсе "Арт-вакацыi" ў Менску.

У 2009 годзе мы сталі лаўрэатамі рэспубліканскага і абласнога конкурсаў "Арт-вакацыi - 2009", дзе наш калектыў узнагароджаны дыпломам III ступені Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь - Вакальна-інструментальны ансамбль "Каледж" у намінацыі "Ансамбль эстраднай музыкі". Гэта для нас новае рашэнне, аўтарскую песню "Светлае iмя" Яўгена Паца мы прадставілі ў выкананні ВІА. І новае рашэнне стала апраўданым. У выніку, аўтарская песня нашага калектыва "Светлае iмя" гучала ў Галаканцэрце Гарадзенскай вобласці рэспубліканскага фэсту "Арт-вакацыi".

Ганарымся мы тым, што і ў 2013 годзе мы зноў выступалі на заключным канцэрце творчых калектываў Гарадзенскай вобласці, дзе сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу "Артвакацыi - 2013", але ўжо за сучасную моладзевую песню Ігната Кеды "Выпадак" у выкананні групы майстэрні "Фортэ": Ігнат Кеда, Юрась Міхневіч, Вікторыя Малец, Жэня Сладкевіч.

Дыплом II ступені атрымала па выніках рэспубліканскага конкурсу "Арт-вакацыi - 2013" Бірукова Таццяна ў намінацыі "Аўтар-выканавец паэтычнага твора" абласнога этапу эспубліканскага конкурсу "Арт-вакацыi - 2013".

Дыпломам III ступені ганараваны Дзямідзік Валодзя ў намінацыі "Аўтар-выканавец вакальнага твора" абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Арт-вакацыi - 2013" за аўтарскую рэп-кампазіцыю "Маме" (сл. і муз. - Дзямідзік Валодзя).

І на апошнім фэсце "Арт-вакацыя - 2015" у нас II месца лаўрэатаў конкурсу за аўтарскую песню "Маёй краiне" Вікторыі Ваўковіч" у выкананні групы "Лiдзяне" майстэрні "Родник".

З удзельнікамі калектыва мы маем шмат перамог на на абласным узроўні, прадстаўляючы Лідскі раён.

Асабліва дарагім для нашага калектыва стала заваяванае званне лаўрэата на абласным конкурсе патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў" у горадзе Гародні. Ім быў ганараваны Яўген Пац у намінацыі "Аўтарская песня", там непасрэдна ацэньваўся наш творчы прадукт - аўтарская песня "Аб Беларусi". У Гародні мы прадстаўлялі Лідскі раён на конкурсе, які праходзіў у абласной філармоніі. У конкурснай праграме былі прадстаўлены ўсяго 58 конкурсных нумароў, сярод іх прафесійныя, сталыя, спелыя музыкі і калектывы, навучэнцы і выпускнікі музычных вучэльняў, кансерваторый, артысты філармоніі. На конкурсе ацэньвалася сама аўтарская песня. Гэта перамога нам асабліва дарагая!

Цешыць тое, што створанае на базе майстэрні трыа "Каміка" ў складзе: Міша Кірыеўскі, Каця Пышко, Каця Палейчык бліскуча прадставіла аўтарскую песню "Малітва" Каці Пышко на абласным конкурсе патрыятычнай песні ў Гародні (2009 г.) на сцэне абласной філармоніі.

У 2012 годзе дуэт - Ксенія Смольская і Анастасія Камінская ў намінацыі "Аўтар-выканавец" занялі ганаровае I месца ў г. Гародні на абласным фэсце патрыятычнай песні. Ярка выступілі яны на Гала-канцэрце пераможцаў фэсту, на конкурсе мы прадстаўлялі Лідскі раён.

У 2014 годзе на абласным фэсце патрыятычнай песні ў г. Гародні выступіла група "Лiдзяне" творчай музычнай майстэрні "Родник", дзе ёй уручаны падзячны ліст, каштоўны падарунак і статуэтка за аўтарскую песню "Маёй краiне" Вікторыі Ваўковіч.

У 2014 годзе нас упершыню запрасілі на аўтарскі абласны фэст у Зэльву. Цікава было з калектывам паспрабаваць свае сілы на новым конкурсе - абласным фэсце аўтарскай песні "Новае пакаленне". Узровень гэтага конкурсу досыць высокі. Бо тут бралі ўдзел і Каледж мастацтваў (Гародня) і Гуманітарны каледж (Гародня), гэта і прафесійныя калектывы пры ДК, прафесійныя музыкі. Гэта ўзровень абласнога конкурсу, дзе ў барацьбу ўступаюць прафесіяналы, а не аматары. Вельмі прыемна, што лаўрэатамі гэтага конкурсу сталі нашы дзеці. Дыплом III ступені атрымаў дуэт "Шанец" творчай музычнай майстэрні "Родник" - гэта П. Чарняк і В. Пакшыс у намінацыі "Аўтарскі калектыў" за аўтарскую песню "Шанец" Пашы Чарняка.

У намінацыі "Аўтары вершаў і музыкі выкананага твора" выступаў Дзіма Карповіч. Ён выканаў аўтарскую песню "Забылася ты мяне" пад уласны акампанемент на гітары. Дзіму па выніках конкурсу ўручаны грамата і каштоўны падарунак. Ганарова, што і адмысловы прыз Зэльвенскага райвыканкама ўручаны групе "Лiдзяне" нашай майстэрні ў намінацыі - "Аўтарскі калектыў" за аўтарскую песню "Маёй краiне" (словы і музыка выпускніцы майстэрні Вікторыі Ваўковіч).

14.05.2016 г. у шосты раз у Зэльве праходзіў абласны фэст аўтарскай песні "Новае пакаленне". Лідскі раён прадстаўляў на фэсце калектыў аўтарскай песні Лідскага каледжа - творчая музычная майстэрня "Родник" ў складзе: Вікторыя Малец, Вераніка Пакшыс, Зміцер Карповіч, Вікторыя Ліштван, Ніна Бешцень. Усяго на фэсце быў 21 удзельнік. Узровень конкурсу досыць высокі. Галоўным чынам гэта прафесіяналы - выпускнікі кансерваторый, музычных вучэльняў, каледжаў. Удзельнічалі ў конкурсе прадстаўнікі мастацкіх калектываў пры РДК, творчых аб'яднанняў і г.д. Узрост удзельнікаў да 35 гадоў. Дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі "Аўтарскі калектыў" ганараваны калектыў творчай музычнай майстэрні "Родник" за аўтарскую песню выпускніцы майстэрні Вікторыі Ваўковіч "Ліда мая".

Сёлета, у 2017 г., наш калектыў на абласным фэсце аўтарскай песні "Новае пакаленне " ў намінацыі "Аўтарскі калектыў" ганараваны дыпломам за лепшае рэжысёрскае рашэнне нумара. Мы, як заўсёды, на конкурсе прадстаўлялі Лідскі раён, гэта ўдзельнікі нашай творчай музычнай майстэрні: Ніна Бешцень, Зміцер Карповіч, Вікторыя Ліштван, Павел Леглік. Для ўдзелу ў конкурсе была падрыхтавана лірычная кампазіцыя "Верыць і чакаць" аўтара Ніны Бешцень.

Мы з удзельнікамі майстэрні актыўныя ўдзельнікі і раённых фэстаў ды конкурсаў у розных фарматах.

Акрамя традыцыйных конкурсаў навучэнцы майстэрні сталі:

- дыпламантам раённага гітарнага конкурсу "Срэбная гара" - Павел Лявонаў (2008 год),

- дыпламантам раённага конкурсу "Зорны дождж" - Кацярына Пышко (2008 год).

Мы з навучэнцамі майстэрні - сталыя ўдзельнікі раённых конкурсаў патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў" і сталі лаўрэатамі конкурсаў за аўтарскія песні:

- "Аб Беларусi" Я. Паца ў выкананні Аляксандры Арноўскай (I-е месца, 2008 г.);

- аўтарская песня "Малітва" Кацярыны Пышко ў выкананні трыа "Каміка" (I-е месца, 2009 г.)

Асабліва прыемна, што ў 2009 годзе наш калектыў запрасілі на фэст лепшых выканаўцаў патрыятычнай песні, які праходзіў у рамках свята юбілею нашага горада Ліды, 685-годдзя, дзе Кацярына Пышко, Аляксандра Арноўская і Святлана Апанасаўна, наш мастацкі кіраўнік калектыва былі ўзнагароджаны граматамі аддзела культуры Лідскага райвыканкама.

Аўтарская песня Кацярыны Пышко "Гедымiнава ладдзя" ў вык. Кацярыны Пышко ганаравана II месцам на раённым конкурсе патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў" у 2010 г. у намінацыі "Аўтарская песня".

У 2012 годзе дуэт: Ксенія Смольская і Анастасія Камінская ў намінацыі "Аўтар - выканавец" занялі I месца ў фэсце патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў", а вакальна-інструментальны ансамбль майстэрні "Лідскі каледж" заняў III месца ў намінацыі "Аўтарская песня" з аўтарскай песняй Вікторыі Ваўковіч "Ліда мая".

Традыцыйна і ў 2013 годзе II месца ў раённым фэсце патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў" у намінацыі "Аўтарская песня" заняў квінтэт удзельнікаў майстэрні з аўтарскай песняй "Родны край" на словы Наталлі Станчык: Надзея Станчык, Анастасія Камінская, Ксенія Смольская, Наталля Станчык, Яна Казырская.

Першае месца ў 2014 годзе на раённым фэсце патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў" у г. Ліда заняла аўтарская песня Вікторыі Ваўковіч "Маёй краiне" ў выкананні групы "Лiдзяне" (2014 г.).

Адмысловым прызам і граматай ганараваны дуэт майстэрні ў складзе Бязверхай Анастасіі і Малец Вікторыі "Пад бялёсымi крыламi" ў 2015 г. на раённым фэсце патрыятычнай песні.

Паспяхова выступілі выхаванцы калектыва ў адкрытым конкурсе для саюзнай моладзі "КАРАОКЕ - BATLLE", дзе Камінская Анастасія і Міхневіч Юры ўзнагароджаны граматамі за III месца ў адкрытым конкурсе для саюзнай моладзі "КАРАОКЕ - BATLLE" ў 2014 г.

Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што такая форма арганізацыі працы з моладдзю дае станоўчыя вынікі і выклікае актыўную цікавасць у навучэнцаў. З навучэнцамі майстэрні мы праводзім адкрытыя мерапрыемствы, дзе паказваюцца новыя аўтарскія працы, - кажа кіраўнік калектыва.

Адкрытыя мерапрыемствы калектыва

Асабліва важным стала для нашага калектыва адкрытае мерапрыемства творчай музычнай майстэрні "Родник" - "Стыль творчай волі", дзе мы паказалі свае першыя творчыя працы, прадставілі свае спробы пяра.

Асабліва захапляльным стала адкрытае мерапрыемства "Так лёгка і прыемна проста жыць, пакуль жыццё не пакрэслена вайною", дзе ўдзельнікі калектыва паказалі свае працы на ваенную тэматыку. Прагучалі вершы і аўтарскія песні пра вайну.

У снежні 2010 года мы правялі адкрытае мерапрыемства майстэрні ў рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь - гэта мы!", дзе былі выкананы патрыятычныя аўтарскія песні навучэнцаў. Распрацоўка гэтага мерапрыемства была прадстаўлена на рэспубліканскай метадычнай выставе.

На мерапрыемстве "Тры гады разам складаем і спяваем" мы паказалі свае лепшыя творчыя працы, ужо адзначаныя дыпломамі і граматамі розных конкурсаў і фэстаў.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Мы разам!" прайшла прэзентацыя дыска "Табе, родная Беларусь". Гэта зборнік патрыятычнай музыкі, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Ён складаецца з аўтарскіх песняў навучэнцаў .

Прэзентацыя стала свайго роду справаздачным канцэртам майстэрні. Уцешна, што аўтарская песня знаходзіць водгук у сучаснай моладзі. Прыйшоўшыя на прэзентацыю дзеці аднагалосныя ў меркаванні, што слухаць такую музыку прынамсі цікава. Усё таму, што яна пра рэчы блізкія і зразумелыя кожнаму: пра каханне, мужнасць, абавязак.

- Гэта прэзентацыя - адно з самых запамінальных мерапрыемстваў за апошні час. Увесь канцэрт прайшоў на адным дыханні, было займальна і адначасова павучальна, - дзеліцца ўражаннямі Анкеліна Паўлюкевіч, навучэнка каледжа. - Усе кампазіцыі асабліва ўражваюць таму, што іх аўтарамі з'яўляюцца такія ж навучэнцы, як і я. Думаю, многія студэнты каледжа, як і я, адчуваюць гонар за тое, што ў нашай навучальнай установе ёсць такі калектыў, дзе раскрыцца можа кожны.

Запіс дыска - каштоўны досвед для "Родника". Безумоўна, гэта новая прыступка ў развіцці майстэрні.

Аўтарскія канцэрты выхаванцаў калектыва

- Хочацца адзначыць - кажа Святлана Апанасаўна - самага актыўнага ўдзельніка музычнай майстэрні "Родник" - Сяргея Ясюкайця. Не маючы музычнай адукацыі, ён сам піша словы, музыку, робіць аранжыроўкі, выдатна спявае. Мы правялі яго аўтарскі канцэрт. Я магу з упэўненасцю сказаць, што ён захоплены музыкай. Займаючыся ў калектыве, ён стаў аўтарам 17 песень. Хоць гэтага магло і не быць. Вось, прыклад, як творчая адоранасць выявілася ў юнацкім узросце. Сёння ён жыве і творча працуе ў Маскве працягваючы дзейнічаць, складаць музыку.

У 2010 годзе мы правялі яшчэ адзін аўтарскі вечар маёй выхаванкі Кацярыны Пышко "Маё хобі - музыка!". Прыемна, што адмыслова да гэтай падзеі, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Сямашка Андрэй Мікалаевіч уручыў Каці грамату Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў гонар 70-годдзя ўніверсітэта за актыўную творчую дзейнасць у каледжы. Каця цяпер жыве, вучыцца і творча ўдасканальваецца ў Польшчы.

Канцэртная дзейнасць калектыва

Традыцыйна наш калектыў актыўна выступае на ўсіх праводзімых у горадзе раённых мерапрыемствах, святах, конкурсах, фэстах, канферэнцыях, на выязных канцэртах у вайсковых частках, на прадпрыемствах горада, у школах, у каледжы. Удзельнічалі мы ў конкурснай рэспубліканскай праграме: тэлевізійны фэст "Пяю табе, мая краіна", "Песні юнацтва нашых бацькоў", традыцыйныя выступы: на ўрачыстых канцэртах райвыканкама, да 7 лістапада, на адкрыцці Года моладзі, на ўрачыстых мерапрыемствах у Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у музычна-паэтычнай праграме да дня 8 сакавіка "Песні і вершы розных гадоў, прысвечаныя жанчынам", у музеі г. Ліды, у дзіцячым доме, на Навагодніх прадстаўленнях. Паспяхова выступалі мы на мерапрыемствах у каледжы: абласным семінары намеснікаў дырэктараў ССНУ, на абласным семінары дырэктараў ССНУ, на семінары па энергазахаванні, у канцэртных праграмах да выбараў у мясцовыя саветы, на гарадскіх патрыятычных канферэнцыях, на канцэртных мерапрыемствах да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на навукова-патрыятычных канферэнцыях, на закрыцці абласнога турніру "Залатая шайба", на раённым конкурсе "Лідар - старшакласнік", на "Вечары памяці, прысвечаны вываду войскаў з Афганістана", на раённай канферэнцыі моладзі, на класнай гадзіне "Дарогамі вайны", на канцэрце ў 49 дывізіі стратэгічнага прызначэння, у святочнай праграме да Дня ракетчыка, на "Брэйн-рынгу, прысвечаным Дню барацьбы са СНІД-ам", на канцэрце, прысвечаны 90-годдзю БРСМ, у прытулку для пажылых людзей, у РДК на юбілеі каледжа, на канцэртах да Дня студэнта, да Дня адкрытых дзвярэй, на канцэртах да Дня настаўніка, на мерапрыемствах "Міс каледжа", "Кахайце, дзяўчаты простых рамантыкаў", на ўручэнні дыпламоў выпускнікам і г.д.

Канцэртная дзейнасць падахвочвае навучэнцаў да творчасці, развівае творчае ўяўленне, выхоўвае, і фармуе эстэтычнае пачуццё, пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму. Варта сказаць сёння пра эфектыўнасць выхаваўчай працы ў калектыве.

Удзел у конкурсах і фэстах, якія праводзяцца ў нас у горадзе і ў вобласці, актывізуе творчую дзейнасць навучэнцаў. Паднятая так высока планка конкурсных выступленняў кажа пра вялікую адказнасць усяго калектыва перад слухачамі.

- Сённяшняе жыццё немагчыма ўявіць без інтэрнэту. У кантакце на сваёй старонцы Svetlana Mazitova, а гэтак жа ў Ютубе, - кажа Святлана Апанасаўна - я змясціла ўсе складзеныя аўтарскія песні калектыва, відэа-прэзентацыі, дыпломы, граматы, фота выступленняў і публікацыі прэсы пра калектыў. І такім чынам я распавядаю ў сетцы інтэрнэт пра свой калектыў. Падпісанты - мае навучэнцы, моладзь! Створаны 12 новых відэа-прэзентацый. Гэта дае нам магчымасць падзяліцца сваім досведам працы з шырокім колаам слухачоў, выйсці далёка за рамкі каледжа, горада, вобласці, краіны.

Я працую з моладдзю больш за 39 гадоў, з калектывам аўтарскай песні - творчай музычнай майстэрні "Родник" - 10 гадоў. Працягваю супрацоўніцтва з многімі сваімі выпускнікамі, бо яны жывуць і працуюць у Лідзе, - працягвае Святлана Апанасаўна. - На дадзеным этапе рыхтуем яшчэ адзін праект. У наступным годзе плануем пацешыць лідзян яшчэ адным дыскам, працягваем ствараць новыя відэапрэзентацыі. Апроч патрыятычнай, студыйцамі напісана нямала папулярнай музыкі - песень пра каханне, вясёлых моладзевых песень. Цяпер запісваем у студыі песні нашых маладых аўтараў: Дзімы Карповіча, Ніны Бешцень. Так што, нам ёсць што паказаць гледачам, чым пацешыць лідзян!

Папулярны жанр песні

У жанры рэп-кампазіцый найболей яркія працы паказалі: Павел Трон, Максім Лычковскі, Юрась Міса, Павел Макарэвіч, Сяргей Цімашэўскі.

- Я заўсёды адзначала дзяцей, якія працуюць у моладзевым стылі Рэп - кампазіцый, - завяршае аповед Святлана Мазітава. - Гэтая плынь вельмі падабаецца моладзі. Неаднаразова з дзецьмі мы рыхтавалі музычны матэрыял да канцэртных і конкурсных праграм, агітбрыгадам па прафілактыцы і барацьбе са СНІД-ам. У адной агітбрыгадзе мы прадставілі рэп - кампазіцыю Паўла Трона, дзе ён гаварыў пра моладзь, пра барацьбу са СНІД-ам, пра здаровы лад жыцця! Калі малады хлопец, сучаснай музычнай мовай размаўляе з моладдзю, гэта для моладзі будзе асабліва зразумела і прадуктыўна, гэта і з'яўляецца эфектыўным сродкам грамадзянска - патрыятычнага выхавання. У наступным годзе Цімашэўскі Сяргей у сваёй рэп - кампазіцыі ў сваім аўтарскім тэксце гаворыць пра шкоду цыгарэт, пра карысць заняткаў спортам, барацьбу са СНІД-ам. Прагучала напрыканцы агітбрыгады і патрыятычная аўтарская песня Каці Пышко "Ганаруся табою, Беларусь!". Мы зноў сталі пераможцамі, у нашай агітбрыгады каледжа было ганаровае I месца. Асабліва было адзначана журы пры падвядзенні вынікаў, што была прадстаўлена творчасць навучэнцаў каледжа, адгэтуль і напрошваецца выхад нашай калектыўнай творчасці на грамадзянска - патрыятычнае выхаванне моладзі нашага горада і раёна! А як шчыра і цёпла віталі гледачы нашу каманду!

Актыўна працавала ў жанры сучаснай песні выпускніца спецыяльнасці "Дакументазнаўства" Кацярына Жамойда. Каця напісала шэраг аўтарскіх моладзевых песень: "Беларусь, ты пераможаш усіх!", "Малюнак на асфальце", "Гарым", "Фіялетава мне" і г.д. Аўтарскія песні Каці часта гучалі ў выкананні прафесійнага трыа гітарыстаў на канцэртах у каледжы і ў раёне, іх моладзь заўсёды прымала гарачымі апладысментамі.

Апошні конкурс "Артвакацыi - 2015" стаў для нашага калектыва паспяховым! У нас II месца на абласным этапе конкурсу. Ім ганаравана група майстэрні "Лiдзяне" за аўтарскую песню маёй выхаванкі Вікторыі Ваўковіч "Маёй краiне". Спалучэнне рэп - кампазіцыі з лаканічнай мелодыяй, тэкст на беларускай мове - усё гэта дазволіла песні стаць выдатнай моладзевай музычнай кампазіцыяй, якая не раз гучала на канцэртах: юбілей каледжа ў РДК, адкрыццё Года моладзі ў РДК, прэзентацыі дыска патрыятычных песень. (Жывое выкананне квартэта дзяўчат пад жывы акампанемент: акардэона, дзвюх гітар, клавішаў - Корг).

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX