Папярэдняя старонка: Адукацыя, культура

Параход Ліда   


Аўтар: матэрыял пераклаў і скампанаваў Станіслаў Суднік,
Дадана: 21-11-2002,
Крыніца: Лідскі летапісец № 43-44.



У 1938-1950 гадах горад Ліда меў свайго цёзку, які плаваў па марах і акіянах. Быў гэта сучасны, прыстасаваны для перавозкі драўніны, карабель. Уладальнікам яго было польска-брытанскае карабельнае таварыства "Рolbryt" ("Польбрыт") з сядзібай у Гдыні, якое будоўлю даручыла верфі Сван, Гунтар & Вігхам Рыхардсан у Ньюкастлі на Тыне.

fot. E.Raulin. Lotnicze zdjęcie 'Lidy' w wojennym, szarym kamuflażu, z zamalowanymi nazwą i bulajami. Na nadbudуwce śrуdokręcia słabo widoczne przeciwlotnicze karabiny maszynowe, a na rufie - działo 75 mm.

Карабель меў змяшчальнасць 1568 БРТ /790 НРТ (БРТ - Брута рэгістраваны танаж, НРТ - Нета рэгістраваны танаж) і грузапад'ёмнасць 2110 тон. Пры даўжыні 77, 1м і шырыні 11,8 м. мог рухацца з хуткасцю 10 вузлоў. Быў абсталяваны 2 цыліндровай паравой машынай сістэмы Ленца (поршевай машынай з турбінай на выкідной пары) магутнасцю 1100 к.с. 26 чалавек каманды. Параход "Ліда" быў апошнім перадваенным набыткам "Польбрыту".

Стан польскага марскога гандлёвага флоту ў час напярэдадні выбуху ІІ Сустветнай вайны быў сціплы. Таму наданне аднаму з караблёў назвы "Ліда" належыць прымаць як высокую павагу і як довад прызнання для нашага горада. Толькі тры караблі польскага марскога гандлёвага флоту насілі ў той час назвы гарадоў усходніх абшараў Рэчы Паспалітай. Былі гэта параход "Львоў", параход "Вільна" і параход "Ліда".

У момант выбуху вайны караблі ПМГФ згодна з палажэннямі эвакуацыйнага плану, распрацаванага вясной 1939 г. у большасці сваёй знаходзіліся па-за Балтыкай. 27 жніўня 1939 г. "Ліда" і некалькі іншых фрахтоўцаў, а таксама трансатлантычны лайнер "Касцюшка" атрымалі загад выйсці з Гдыні і ісці на захад. З-за разгрузкі "Ліда" пакінула Гдыню 29 жніўня перадапошняй. Таемную дэпешу, ў якой загадвалася выконваць толькі шыфрованыя распараджэнні або распараджэнні польскіх замежных базаў, усе польскія караблі атрымалі 30 жніўня.

Капітан Мацяеўскі накіраваў карабель на Сунд. 31 жніўня "Ліда" прыйшла ў Гётэборг. Тут польскі пасол са Стакгольма паўтарыў распараджэнне "ісці на поўнач, а потым на захад", і яшчэ ў той жа дзень "Ліда" пакінула Гётэборг.

1 верасня атрымалі інфармацыю аб нападзе Германіі на Польшчу. 4 верасня "Ліда" дайшла да порта Лервік у Шатландыі.

Пачаліся рэйсы польскіх караблёў на службе ў саюзнікаў. Бралі ўдзел у бітве за Атлантыку, у канвоях, дэсантах.

Капітуляцыя Францыі 17 чэрвеня 1940 г., пры якой французскі ўрад маршала Петэна прасіў Германію аб перамір'і, стала прычынай найцяжэйшых выпрабаванняў для польскіх караблёў. Многія з іх у гэты час знаходзіліся ў французскіх партах або ў заморскіх французскіх партах. Многа афіцэраў і матросаў польскіх караблёў, якія бралі ўдзел у выкананні эвакуацыйных заданняў, ратаванні Брытанскага экспедыцыйнага корпуса, польскіх аддзелаў і цывільных асобаў, атрымалі высокія адзнакі. Залежнасць ураду Вішы ад немцаў і выкананне нямецкіх загадаў выклікала апасенне англічан, каб паслухмяныя ўраду Вішы камандзіры французскіх марскіх сілаў не перадалі свае караблі немцам. Вялікабрытанія, якая на той час засталася адна, калі не лічыць эміграцыйных узброеных сілаў дзяржаў, заваёваных Германіяй: Польшчы, Нарвегіі, Галандыі і Бельгіі, адважылася на рэзкі крок. Перад французскай марской базай Марсель - Кебір, дзе размяшчалася большасць французскага вайсковага флоту, з'явілася моцная брытанская эскадра з патрабаваннем да французаў далейшай барацьбы супраць немцаў або дэмілітарызацыі ў брытанскіх партах ці французскай Заходняй Індыі. Брытанскі ультыматум быў адхілены, тады быў адкрыты страшны агонь, які нанёс французскаму флоту цяжкую паразу.

Kpt.ż.w. Jerzy Święchowski  fot. J.Pertek 'Druga mała flota' fot. J.Miciński 'Księga Statkуw Polskich 1918-1945'.

У адказ французскія самалёты разбамбілі Гібралтар, і ўрад Вішы разарваў адносіны з Вялікабрытаніяй. Распачалося інтэрнаванне караблёў Брытаніі і яе саюзнікаў у французскіх партах у Афрыцы.

З прымусовым знаходжаннем у Касабланцы звязана мала вядомая спроба найму "Ліды" групай мясцовых яўрэяў на падарожжа ў Амерыку. Капітан Е. Свянхоўскі так успамінае гэтае здарэнне: "У міг усё было абдумана. З "Ліды" зрабіць пасажырскі карабель - ерунда, кошты - ерунда, грошы знойдуцца, дазвол мясцовых уладаў таксама ўдалося зрабіць, дазвол самога султана ўжо ёсць. Толькі вішы, усяўладныя вішы, без чыйго дазволу нельга тут зрабіць і кроку..."

Той намер звяла на нішто нямецкая вайсковая місія, якая ў той час узяла фактычную ўладу ў Французскай Заходняй Афрыцы (крыніца J.Micinski "Ksiega Statkow Polskich 1918-1945 str. 207)

Капітанам і камандам польскіх караблёў удалося амаль ва ўсіх выпадках пакінуць французскую тэрыторыю і дабрацца да англійскіх партоў. Ва ўсіх выпадках гэта было звязана з небяспекай быць патопленымі. "Вільна" ўцякло з Сфаха, "Варшава" - з Бейрута, "Кракаў" - з Бені Саф, "Ражэва", "Сталёвая Воля" і "Крамань" - з Дакара, "Пуласкі" - з Канакры, "Цешын", "Шлёнск" - з Кааляку, "Ліда" - з Касабланкі. Толькі "Аксыве" не ўдалося вырвацца на волю. Але каманда таго карабля дабралася да Англіі.

Вычыны польскіх караблёў выклікалі здзіўленне англійскага Адміралцейства нязломнасцю духу і навігацыйнымі здольнасцямі польскіх маракоў. Тое. што ўдалося амаль усім польскім караблям, не спрабаў нават ні адзін брытанскі капітан і ні адзін капітан іншых саюзных караблёў, якія знаходзіліся ў той час у французскіх партах Афрыкі.

"Ліда" была апошнім караблём, уцёкі якога скончыліся поспехам. 3 жніўня было прынята рашэнне ўцякаць бліжэйшай ноччу. Паўплывалі па гэта добрае надвор'е і бязмесячная ноч. Каб не ўзбудзіць падазрэнняў пастанавілі не выбіраць якар, а толькі перапілаваць ланцуг, а таксама не падымаць з вады выратавальную шлюпку. Паводле дакладу капітана Свянхоўскага ўцёкі адбываліся наступным чынам: "Прыкладна поўнач - ланцуг перарэзаны. Старшы афіцэр Завада спускае яго ціха па ліні ў ваду. Даю знак машыне і паволі пачынаю выкручваць "Ліду" да выйсця. Раптам неспадзявана моцны парыў ветру пачынае нас зносіць на "Жуль Верн", карабель прыпісаны да французскіх падводных сілаў. На караблі бліснула святло электрычнага ручнога ліхтарыка. Струпянелі. Цудам аднак у апошнюю хвілю ўдалося выкруціць "Ліду" не зачапіўшы француза. Любімая "Ліда" была спрытная і мела шмат шчасця. Святло на "Жуль Верне" знікла. Відаць вахтавы матрос прайшоў да высновы, што небяспека мінула, і можна зноў драмаць.

fot. J.Uklejewski. Ex-'Lida' przyjmuje ładunek zboża z przybyłego do Gdyni superzbiornikowca. fot. J.Rydzewski.

Павольна выходзім у мора.

На адлегласці каля мілі ад берага прыпыняемся, каб падняць выратавальную шлюпку, якая ўвесь час боўталася на ліні. У ходзе падняцца лодкі са здзіўленнем убачылі сілуэт патрульнага карабля. Даём распачлівыя знакі людям, якія падымаюць шлюпку, каб перасталі. Нічога не разумеем, ці не даганяюць нас у цемнаце ночы. Крычаць нельга. Толькі пасля ўмяшання афіцэра, які збег з мосціка, матросы прыпынілі сваю "скрыпучую "працу". Узамен наступае ўражлівая ціша, і чуваць толькі біццё сэрцаў. Хваля лёгенька плешчацца аб борт. Адна думка апаноўвае каманду: "Заўважылі... усё прапала...".

Сілуэт патруля расплываецца ў чарнаце ночы. Радасней заміргалі зоркі на небе. Зноў "Ліда" мела шчасце.."

На поўным ходзе "Ліда" ўзяла курс на Азоры. Карабель, ідучы на поўнай хуткасці, 8 жніўня шчасліва дабраўся да Памта-Дэльгада на Азорскіх астравах, а далей - у Канаду.

Капітана "Ліды", а таксама чацвёра іншых чальцоў каманды прадставілі да ўзнагароджвання "Крыжам Заслугі з мячамі"

Караблі ПМГФ і далей прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях, найчасцей хадзілі ў канвоях.

Многія былі патоплены, сярод іх два пасажырскія караблі: "Пілсудскі" і "Храбры".

"Ліда " была вельмі шчаслівым караблём, нават калі 20 студзеня 1941 года ў ІV грузавы адсек трапіла авіяцыйная бомба, карабель пазбег вялікіх пашкоджанняў, бо бомба саслізнула за борт, дзе ўзарвалася, учыніўшы толькі невялікія прабоіны.

"Ліда" плавала да канца вайны і пасля яе заканчэння вярнулася дадому. У Гдыню, даваенны порт прыпіскі, "Ліда" прыйшла амаль праз сем гадоў - 6 жніўня 1946 года.

У 1950 годзе "Ліда" была набыта Польскім марскім параходствам (ПМП) у Шчэціне, а новы ўладальнік змяніў яе назву на "Gliwice" ("Глівіца"). У ПМП выканала 415 рэйсаў, пакуль 28 студзеня 1967 года не быў на ёй апушчаны сцяг.

Некалькі гадоў "Глівіца", служыла плывучым складам "МР-ZPS - 1" у порце Шчэціне, каб канчаткова ў 1973 годзе закончыць сваё марское жыццё.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX