Вярнуцца: Адукацыя, культура

Літаратурнае аб"яднанне "Суквецце": гісторыя і сучаснасць


Аўтар: Анашкевіч Н. М.,
Дадана: 05-11-2017,
Крыніца: Анашкевіч Н. М. Літаратурнае аб"яднанне "Суквецце": гісторыя і сучаснасць // Лідскі Летапісец. 2017. №2(78). C. 6-28.



Лідская зямля багатая на таленты, дзякуючы якім культурная спадчына нашай малой Радзімы не толькі захоўваецца, але і папаўняецца.

Папаўняецца новымі імёнамі, новымі шэдэўрамі, новымі ідэямі. Літаратурная спадчына Лідчыны не выключэнне. Вось ужо на працягу 50-ці гадоў пры рэдакцыі "Лідскай газеты" актыўна вядзе працу літаратурнае аб'яднанне "Суквецце", кіраўніком якога сёння з'яўляецца малады, таленавіты, творчы чалавек - Алесь Часлававіч Хітрун.

"Ад прадзедаў спакон вякоў..." шчыруюць паэты Лідчыны

Лідскі край па праве лічыцца скарбніцай беларускай зямлі. Колькі таленавітых людзей нарадзілася на Лідчыне, якую велізарную спадчыну пакінулі нам нашы продкі, колькі велічных збудаванняў захавала Лідская зямля і працягвае адраджаць іх з попелу стагоддзяў! Гісторыя захавала шэраг імёнаў, якія праславілі Лідчыну. Асаблівае месца сярод усіх займаюць майстры слова. Менавіта яны, дзякуючы свайму таленту і ўменню бачыць тое, што непадуладна погляду простага чалавека, здолелі разгледзець і перадаць з дапамогай мастацкага слова ўсю знешнюю і ўнутраную прыгажосць свету.

Літаратурная спадчына пісьменнікаў Лідскага краю, як сцвярджаюць многія, хто мае дачыненне да мастацтва слова, налічвае больш за пяцьсот імёнаў [1]. І гэта сцвярджэнне дае нам права з упэўненасцю заявіць, што Лідчына - гэта літаратурны край.

500 імёнаў паэтаў і пісьменнікаў! Хто ж гэтыя людзі? Якім чынам іх жыццёвыя шляхі былі звязаны з Лідчынай? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем даць адказы, даследаваўшы тэму "Літаратурнае аб'яднанне "Суквецце": гісторыя і сучаснасць".

Свой пачатак літаратурная Лідчына бярэ з канца ХVІ стагоддзя, калі лідскі стараста Ян Абрамовіч выдаў у Вільні ў 1598 годзе "Катэхізіс" [2], у якім утрымліваецца 300 рэлігійных песень [3]. І калі ўважліва паглядзець на дату, то варта адзначыць, што ў 2018 годзе лідзяне адзначаць юбілей: 420 гадоў, як на Лідчыне з'явілася першая друкаваная кніга.

Жыццё звязала з лідскім краем імёны многіх вядомых у Беларусі майстроў слова:

- тут працаваў на чыгунцы Карусь Каганец;

- у гэтых месцах нарадзілася Алаіза Пашкевіч, вядомая нам пад псеўданімам Цётка;

- настаўнічаў на Лідчыне Францішак Багушэвіч [4];

- дырэктарам завода па вытворчасці цвікоў быў Уладзімір Корбан [5];

- жылі і працавалі Ніна Тарас і Валянцін Таўлай (працавалі ў газеце "Ўперад") [6];

- у гісторыі горада пакінуў свой след Янка Купала [7];

- тут нарадзілася першая беларускамоўная паэтка Адэля з Устроні, аўтарка паэмы "Мачыха" (1850 г.) і верша "Кракаў" (1850 г.) [8];

- нарадзіліся і выраслі на Лідчыне Данута Бічэль, Віктар Праўдзін [9], Хрысціна Лялько, Ірына Багдановіч ...

Больш падрабязна аб літаратурнай спадчыне Лідскага краю можна даведацца, пазнаёміўшыся з артыкулам Алеся Хітруна "Бірута песні тут збірала, а Колас нам вершы чытаў" ("Лідская газета", 11.09.2008 г., - С. 4.).

Але галоўнае месца ў літаратурным жыцці Лідскага краю ўжо больш за 50 гадоў займае дзейнасць літаратурнага аб'яднання "Суквецце", якое дзейнічае пры рэдакцыі "Лідскай газеты". (Заўв. Назва аб'яднання захоўвае гучанне і напісанне на рускай і беларускай мове).

За сваю гісторыю літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" сабрала разам не адзін дзясятак майстроў слова. Пра гэта можна пачуць падчас экскурсіі ў літаратурным аддзеле Лідскага гістарычна-мастацкага музея (ЛГММ) падчас знаёмства з выставай "З мастацкім словам па жыцці", якую праводзіць не проста экскурсавод, а сам кіраўнік літаратурнага аб'яднання Алесь Хітрун.

Мы наведалі выставу і пазнаёміліся з нашымі літаратарамі завочна. Алесь Часлававіч расказаў нам аб гісторыі ўзнікнення літаратурнага аб'яднання; аб лідскіх паэтах і празаіках; аб выдавецкай дзейнасці; аб сустрэчах з пісьменнікамі і проста цікавымі людзьмі, якія праходзяць у літаратурным аддзеле ЛГММ.

Непасрэдна сустрэцца з лідскімі літаратарамі і атрымаць магчымасць пагутарыць з імі можа кожны, хто наведае ў трэцюю сераду месяца паседжанне літаратурнага аб'яднання "Суквецце". Менавіта ў гэты дзень кожны месяц праводзяцца паседжанні.

Да пытання аб стварэнні літаратурнага аб'яднання

Як паказана ў энцыклапедыі "Рэгіёны Беларусі: Гродзенская вобласць" у артыкуле "Лідскае літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" (на русском языке "Лидское литературное объединение "Соцветие") [10] (гл. заўв.: Назва не перакладаецца на рускую мову. Гэты пераклад - памылка выдавецтва), і як лічыць кіраўнік літаратурнага аб'яднання "Суквецце" Алесь Хітрун: літаратурнае аб'яднанне бярэ свой пачатак з 1967 года. У чэрвені яго ўзначаліў адказны сакратар газеты "Ўперад" Віктар Мікалаевіч Кучынскі [11]. Аб гэтай падзеі ёсць невялікая нататка ў газеце "Ўперад" ад 03.06.1967 г. Гэты нумар газеты ў музей перадала найстарэйшая лідская паэтэса Алеся Бурак [12]. Менавіта гэты факт і з'яўляецца адпраўной датай адліку ў гісторыі літаратурнага аб'яднання пісьменнікаў Лідчыны.

Але падчас пошуку адказу на гэтае пытанне ў нас узніклі сумненні і шэраг пытанняў. Па-першае, выучаючы архіў "Лідскай газеты", які знаходзіцца непасрэдна ў рэдакцыі газеты, мы знайшлі артыкул "Сход літаратурнага аб'яднання" (газета "Сцяг працы", назва "Лідскай газеты" 1962-1966 г.г.) № 18, С. 4 ад 11.02.1964 г. Значыць, ужо ў 1964 годзе пры рэдакцыі працавала літаратурнае аб'яднанне.

Па-другое, у часопісе "Лідскі летапісец" (№ 4 (16), - С. 23) у артыкуле пра Дзелянкоўскага Мікалая Іванавіча гаворыцца: "Працаваў пры лідскай газеце "Ўперад" з 1957 па 1962 г.[13], кіраваў літаратурным аб'яднаннем"[14]. Робім яшчэ адзін вывад: у 1962 годзе аб'яднанне ўжо працавала. Паказвае на гэты факт і Алесь Хітрун у інтэрв'ю "Лідскай газеце", але, спасылаючыся на тое, што Мікалая Дзелянкоўскага ўжо няма ў жывых і дакладную дату даведацца немагчыма, было прынята рашэнне спыніцца на 1967 годзе [15].

Па-трэцяе, у артыкуле Аляксандра Мацулевіча "Лідскай газеце - 75" (часопіс "Лідскі летапісец" № 3(67), 2014 г., - С. 5-6) сустракаем наступную інфармацыю: "Варта адзначыць, што ў 1939-1941 гг. у газеце працавалі беларускія пісьменнікі Валянцін Таўлай і Ніна Тарас. Яны паклалі пачатак згуртаванню пры рэдакцыі паэтаў і празаікаў Лідчыны. І па сённяшні дзень у газеце перыядычна выходзіць літаратурная старонка, дзе публікуюцца творы мясцовых літаратараў - сяброў створанага пры рэдакцыі літаратурнага аб'яднання "Суквецце"...[16]

Чаму ж менавіта 1967 год з'яўляецца годам заснавання літаратурнага аб'яднання "Суквецце"? Пра гэта мы сказалі вышэй, але ўсяроўна звярнуліся яшчэ раз да кіраўніка літаратурнага аб'яднання Алеся Хітруна. Алесь Часлававіч патлумачыў: "Аб'яднанне літаратараў пры газеце "Ўперад" існавала раней за 1967 год, але вось афіцыйна, арганізацыйна першым кіраўніком яго быў абраны Віктар Мікалаевіч Кучынскі, таму было прынята рашэнне пакінуць менавіта гэты год, як год заснавання літаратурнага аб'яднання пісьменнікаў Лідчыны".

Акрамя таго, у хатнім архіве Алесі Бурак ёсць запрашэнне, адрасаванае паэтцы, наступнага зместу: "Рэдакцыя запрашае Вас на сход літаратурнага аб'яднання пры газеце "Ўперад", якое адбудзецца ў 19.00 25 мая ў памяшканні рэдакцыі. Дата 22.05.1967 г.".

Пасля вывучаных матэрыялаў і меркаванняў мы робім наступную выснову: літаратурнае аб'яднанне ўзнікла пры рэдакцыі "Лідскай газеты" раней за 1967 год. Пра гэта сведчыць наяўнасць "Літаратурных старонак" у газеце за 1962-1966 г.г. І хутчэй за ўсё, літаратурнае аб'яднанне з'явілася яшчэ да вайны пры Валянціну Таўлаю. Менавіта ён згуртаваў пры рэдакцыі паэтаў і празаікаў Лідчыны. Значыць, літаратурнаму аб'яднанню пры "Лідскай газеце" ўжо больш за 70 гадоў. Сама ж гісторыя "Лідскай газеты" пачалася з 1939 года. Але перыяд з 1939 па 1967 год будзем лічыць перадгісторыяй "Суквецця" з-за пэўнай нерэгулярнасці дзейнасці літаб'яднанняў тых гадоў. А вось рэгулярную і бесперапынную дзейнасць літаб'яднання ад чэрвеня 1967 года спачатку без назвы, а потым з назвай "Суквецце" мы можам прасачыць ужо з месяца ў месяц, з года ў год.

"З мастацкім словам па жыцці", або Ўспаміны кіраўнікоў аб жыцці літаратурнага аб'яднання "Суквецце"

У верасні 1972 года кіраўніцтва літаратурным аб'яднаннем было перададзена Ўладзіміру Гаўрылавічу Васько, які і даў крыху пазней яму назву "Суквецце".

Больш падрабязна аб літаратурнай дзейнасці лідскіх пісьменнікаў Уладзімір Васько напісаў у сваёй чарговай кнізе "Зігзагі лёсу" ў часцы "Паэты Лідчыны": "Да майго прыезду ў Ліду літаратурным аб'яднаннем пры рэдакцыі газеты "Ўперад" кіраваў адказны сакратар Віктар Мікалаевіч Кучынскі. Ён жа складаў і літаратурную старонку. З маім пераходам на пасаду загадчыка аддзела пісьмаў гэтую справу даручылі мне. Яе складаннем я займаўся аж да выхаду на пенсію і яшчэ два гады, будучы на пенсіі, але ўжо не працуючы ў штаце рэдакцыі. Доўгі час літаратурнае аб'яднанне не мела сваёй назвы. Праз некаторы час я прыдумаў назву - "Суквецце". Такой яна засталася і па сённяшні дзень. Літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" - гучыць нядрэнна. І жыць яму, магчыма, у стагоддзях.

Пры рэдакцыі ў розныя часы гуртаваліся паэты Станіслаў Суднік, Міхась Мельнік, Алеся Бурак, Пётр Макарэвіч, Віктар Бачароў, Смарагд Сліўко, Ірэна Сліўко, Уладзімір Бурак, Леанід Віннік, Іван Гушчынскі, Святлана Цішук, Галіна Каваленка, Тадэвуш Чарнавус, Іван Саўко, Марыя Масла, Уладзімір Дронаў, Таццяна Сямёнава, Алесь Хітрун, Алена Какорына, браты Валерый і Аляксандр Мацулевічы і іншыя.

Акрамя таго, я рэдагаваў і складаў літаратурныя старонкі газеты з вершамі многіх згаданых паэтаў разам з іх фотаздымкамі.

Мы не жылі ў вузкім замкнёным коле. Нас запрашалі выступаць у школы, у педвучылішча, у індустрыяльны тэхнікум, у ПТВ. Мы ахвотна ішлі туды і чыталі там свае вершы, гутарылі з настаўнікамі, вучнямі, навучэнцамі.

Да таго ж у Ліду прыязджала нямала літаратараў з Мінска. Яны таксама падключалі нас да сваіх выступленняў, але ў першую чаргу заходзілі ў нашу рэдакцыю. У нас, напрыклад, за маю бытнасць пабывалі такія пісьменнікі, як Максім Лужанін, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Кучар, Мікола Гроднеў, Мікалай Кругавых, Уладзімір Паўлаў, Сцяпан Гаўрусёў, Казімір Камейша, Яўгенія Янішчыц, Мікола Федзюковіч, Алесь Ставер, Міхась Скрыпка, Мікола Маляўка, Мікола Мятліцкі, Уладзімір Скарынкін і многія іншыя"[17]. (Кніга "Зігзагі лёсу" выйшла ў канцы сакавіка 2017 г.)

З верасня 2004 года па студзень 2012 года абавязкі кіраўніка літаратурнага аб'яднання "Суквецце" выконваў Міхась Іванавіч Мельнік.

Вось што распавёў нам Міхась Іванавіч аб дзейнасці аб'яднання ў той час: "Паседжанні літаратурнага аб'яднання праходзілі ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры ў Лідскім педагагічным каледжы (вул. Кірава, 20) кожную трэцюю сераду месяца ў 17.00. З верасня 2008 года паседжанні сталі праводзіцца ў канферэнц-зале Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы (вул. Ленінская, 10). А з 16 сакавіка 2011 года паседжанні сталі праходзіць у літаратурным аддзеле ЛГММ (вул. Замкавая, 7). Адкрыццё ж літаратурнага аддзела адбылося 22 верасня 2010 года. Сёння гэты будынак вядомы ўсім лідзянам яшчэ як домік Валянціна Таўлая. Падчас майго кіраўніцтва літаратурнае аб'яднанне налічвала каля 100 літаратараў. Гэта былі студэнты, навучэнцы, педагогі, пенсіянеры, рабочыя...

За восем гадоў былі арганізаваны творчыя сустрэчы з пісьменнікамі - землякамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі: Данутай Бічэль, Уладзімірам Клімовічам, Ірынай Багдановіч, Хрысцінай Лялько, Ганнай Серахан, народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам і многімі іншымі. Прайшлі вечары бардаўскай песні, прэзентацыі зборнікаў паэзіі і прозы лідскіх аўтараў, літаратурныя сустрэчы, прысвечаныя юбілейным датам у жыцці лідскіх майстроў слова. Пісьменнікі Лідчыны выступалі ў школах горада і раёна, у каледжах, на прадпрыемствах, у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у клубе грамадзян пажылога ўзросту "Актыўнае даўгалецце". З удзелам С. Сліўко, М. Мельніка, В. Пазнуховай, А Хітруна, Л. Вінніка, І. Гушчынскага, В. Бачарова на Лідскім радыё прайшлі літаратурныя перадачы. Арганізаваны сустрэчы з менскім тэатрам аднаго акцёра "Зніч" з удзелам нашага земляка акцёра і спевака Вячаслава Статкевіча і ўдзельнікамі дзяржаўнага ансамбля "Свята".

Але самае галоўнае тое, што па-ранейшаму лідскія паэты і празаікі друкавалі свае творы ў раённым выданні "Лідская газета". Адзін раз на месяц выходзіла літаратурная старонка, дзе друкаваліся творы як вядомых мастакоў слова, так і аўтараў-пачаткоўцаў".

Са студзеня 2012 года літаратурным аб'яднаннем кіруе Алесь Часлававіч Хітрун. Мы ўзялі інтэрв'ю ў кіраўніка літаратурнага аб'яднання і даведаліся шмат цікавай інфармацыі і фактаў з жыцця "Суквецця" за апошнія пяць гадоў.

- Дзе праходзяць сёння літаратурныя паседжанні майстроў мастацкага слова?

- За ўсю гісторыю існавання літаратары збіраліся ў розных памяшканнях. Пры Ўладзіміру Васько літаратурныя паседжанні праходзілі ў сценах рэдакцыі газеты "Ўперад" (цяпер "Лідская газета"); пры Міхасю Мельніку - у былым педагагічным вучылішчы, у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы; сёння, а калі быць дакладным, з 2011 года майстры мастацкага слова збіраюцца ў літаратурным аддзеле Лідскага гістарычна-мастацкага музея, больш вядомым нам, як домік Валянціна Таўлая [18].

- Ці ёсць у літаратурнага аб'яднання пэўныя мэты і задачы?

- На працягу ўсіх гадоў існавання перад сябрамі літаратурнага аб'яднання "Суквецце" стаіць шэраг задач: павышаць эстэтычны і маральны ўзровень членаў літаратурнага аб'яднання, пашыраць і паглыбляць іх кругагляд; прывіваць маладым прыхільнікам прыгожага пісьменства любоў да мастацкага слова, рускай і беларускай літаратуры, свайго народа, яго мовы і культуры; развіваць у паэтаў-пачаткоўцаў пачуццё прыгожага, эстэтычны густ, выпрацоўваць навыкі правільна і вобразна выказваць свае думкі; развіваць у сяброў літаратурнага аб'яднання творчыя здольнасці, далучаць іх да самастойнай творчай дзейнасці.

- Як часта праходзяць паседжанні сяброў літаратурнага аб'яднання "Суквецце"?

- Літаратары збіраюцца кожную трэцюю сераду месяца ў памяшканні літаратурнага аддзела (домік Валянціна Таўлая) ЛГММ.

- Хто тыя людзі, якія сёння друкуюць свае вершы ў рубрыцы "Суквецце"?

- Большасць удзельнікаў аб'яднання - гэта вядомыя ў нашым горадзе людзі: Уладзімір Васько, Міхась Мельнік, Алеся Бурак, Ганна Рэлікоўская, Святлана Цішук, Марыя Масла, Іосіф Масян, Іван Гушчынскі, Таццяна Сямёнава і многія іншыя.

Спрабуюць свае сілы ў паэзіі і маладыя паэты. Апошнія гады на старонках "Лідскай газеты" ў рубрыцы "Суквецце. Знаёмцеся" дэбютавалі Ірына Бараздзіна (25.02.2015), Юлія Палякова (29.04.2015), Наталля Анфімава (30.09.2015 г.), Станіслава Белагаловая (30.09.2015 г.), Святлана Сільвановіч (29.06.2016 г.), Анастасія Яловік (31.08.2016 г.), Жанна Сянкевіч (23.11.2016 г.) і іншыя маладыя аўтары.

- Пра што пішуць сёння лідзяне, чаму прысвячаюць свае вершы?

- Майстры мастацкага слова прысвячаюць свае вершы роднай зямлі, прыродзе, каханню, памятным падзеям у жыцці беларускага народа і, непасрэдна, горада Ліды, знамянальным датам, родным і блізкім людзям, роднаму гораду. Усё гэта публікуецца на старонках перыядычнага друку, а таксама ў асабістых і калектыўных зборніках.

- А ці ёсць сярод лідскіх літаратараў тыя, хто з'яўляецца сябрам ГА "Саюза беларускіх пісьменнікаў"?

- Так, вядома. Сярод нашых землякоў членамі "Саюза беларускіх пісьменнікаў" з'яўляюцца Данута Бічэль, Хрысціна Лялько, Ірына Багдановіч, Уладзімір Клімовіч, Уладзімір Васько, Алесь Стадуб, Станіслаў Суднік, Пётр Макарэвіч (памёр у 2014 г.), сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Праўдзін. Колькі гадоў таму назад да літаб'яднання далучыўся знаны празаік, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Валер Санько. Літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" сёння

З жыццём літаратурнага аб'яднання сёння мы пазнаёміліся, непасрэдна наведаўшы выставу "З мастацкім словам па жыцці" літаратурнага аддзела ЛГММ. Выстава прадстаўлена стэндамі, на якіх сабраны матэрыял толькі аб 23 майстрах мастацкага слова Лідскага раёна. Таксама нашай увазе былі прапанаваны зборнікі паэзіі і прозы, выдадзеныя ў розныя гады лідскімі аўтарамі.

Мы даведаліся, што за больш чым паўвекавую гісторыю існавання літаратурнага аб'яднання "Суквецце" лідскія пісьменнікі друкаваліся як у мясцовым, так і ў рэспубліканскім друку, але самае галоўнае, што многія майстры слова выдалі свае зборнікі. Толькі за апошнія дзесяцігоддзі выйшла ў свет больш за 50 зборнікаў паэзіі і прозы.

Пазнаёміўшыся з матэрыяламі "Лідскай газеты" і выставай літаратурнага аддзела ЛГММ, мы склалі кніжную паліцу лідскіх літаратараў. Такім чынам, хто ж тыя 19 аўтараў, якія ўвайшлі ў гісторыю літаратурнай Лідчыны не проста як паэты, а ўжо як аўтары зборнікаў альбо кніг. Гэта:

- Ірына Бараздзіна "Из соли, сахара и перца" (2015 г.);

- Віктар Бачароў (1950 - 2004) "Разговор" (1996 г.), "Пора брать" (1998 г.), "Калі адзвінеў званок" (1998 г.), "Дембель неизбежен" (1999 г.), "Стихи из прошлого века" (2001 г.), пасмяротна выйшлі зборнікі "Золотая тёлка, или По следам золотого телёнка" (2006 г.), "Птица из Персидского залива" (2010 г.) [19];

- Алеся Бурак "Прастора дабрыні" (2008 г.);

- Уладзімір Бурак "Дарогі розныя бываюць" (2011 г.);

- Уладзімір Васько "На схілах берагоў" (1997 г.), "Прасветленасць" (1981 г.), "Кругаварот жыцця" (2011 г.), "Лясная рапсодыя" (2013 г.) [20], "Зігзагі лёсу" (2017 г.);

- Леанід Віннік "Под погасшими звёздами" (1996 г.), "Мелодии печального дождзя" (1997 г.), "Настольгия" (1999 г.), "Откровение" (2000 г., у суаўтарстве з Л. Пырскім);

- Іван Гушчынскі "Ідзі і вяртайся" (2010 г.);

- Уладзімір Дронаў "Моя душа не знает покоя" (2006 г.), "Не зная покоя" (2011 г.) [21];

- Пётр Макарэвіч (1938-2014) "Злітак" (1997 г.), "Расінкі беларускіх слоў", "Птица свободы" (2011 г.) і інш.;

- Алесь Мацулевіч "Леў і ключы" (2015 г.) [22];

- Валерый Мацулевіч "Струны души" (2011 г.) [23], "Чалавек са свечкай" (2014 г.);

- Міхась Мельнік "Скрыжаванне" (1996 г. у суаўтарстве з Пятром Чаборам), "Время и судьбы" (2004 г. у суаўт. з. Л. Віннікам: фотаальбом пра людзей Лідчыны кан. ХХ - пач. ХІХ ст.), "Лодка жыцця" (2009 г.) [24];

- Юлія Палякова "Моменты и Монстры" (2016 г.);

- Таццяна Сямёнава "Осенний вальс" (2012 г.) [25], "Позвала судьба в дорогу" (2016 г.);

- Смарагд Сліўко (1931-2006 г.) "Прошчай, двадцатый век" (2001 г.), "От сердца к сердцу" (2006 г.), "Прподлись, мгновение..." (2007 г.), "Радужное сияние" (2012 г.) [26];

- Алесь Стадуб "Твае вочы" (1997 г.), "Вузел" (1998 г.), "Споведзь натхнення" (1999 г.), "Букет настрою" (2000 г.), "Летапіс пачуццяў" (2000 г.), "Водгук ісціны" (2007 г.), "Вандроўка між гадамі" (2009), "Шэпты крыл" (2010 г.), "Скрыжалі" (2012 г.), "Дотык волі" (2013); "Мільянерка" (2014 г.) і інш.;

- Станіслаў Суднік "Пагоня за мову" (1992 г.), "Мой Грунвальд" (1999 г.), "Лідскія скрыжалі" (2008 г.), "Літва" (2011 г.);

- Святлана Цішук "На крылах белай вароны" (1998 г.).

У лідскі перыяд жыцця выйшла з друку некалькі кніг Валера Санько з яго агульных двух дзясяткаў: "Грэх на іх нязмыўны", "Звіняць жаўрукі ў чарно-быльскім небе", "Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё" (2015 г.), "Карыды вогненныя іскры" (2016 г.) і інш.

Шмат кніг, выдадзена лідзянамі, якія жывуць за межамі рэгіёна, але гэта тэма іншага даследвання.

Акрамя кніг, асаблівае месца займае яшчэ шэраг зборнікаў паэзіі і прозы, якія таксама папоўнілі кніжную паліцу лідскіх літаратараў. З 1998 па 2015 год выйшлі ў свет 8 літаратурна-мастацкіх зборнікаў "Ад лідскіх муроў". Зборнікі складзены Станіславам Суднікам з дапамогай на розных этапах іншых пісьменнікаў і паэтаў. У іх уключаны творы лідскіх аўтараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў. Увайшлі ў зборнікі матэрыялы, што тычыцца літаратурнага жыцця Лідчыны; матэрыялы, апублікаваныя ў розны час або падрыхтаваныя да друку.

У 2008 годзе ў Лідзе выйшла ў свет кніга "Шануйце роднае слова! (Анталогія твораў лідскіх літаратараў пра беларускую мову)", укладзеная Міхасём Мельнікам.

Яшчэ зборнікі паэзіі лідскіх аўтараў, у якія ўвайшлі вершы, прысвечаныя гораду Лідзе, выйшлі ў 2008 г.: "Мой любы горад Ліда" (зборнік паэзіі падрыхтаваны Цэнтральнай раённай бібліятэкай і прысвечаны 685-годдзю г. Ліды, аўтар-складальнік Зенюкевіч Тамара Іосіфаўна); у 2013 г. - "Мой горад - гонар мой" (зборнік вершаў лідскіх аўтараў, прысвечаны 690-годдзю г. Ліды, аўтар-складальнік рэдактар "Лідскай газеты" Кацярына Адамаўна Серафіновіч). У гэтых зборніках паэты Лідчыны выказалі свае найлепшыя пачуцці да роднага краю, сваю любоў і адданасць роднай зямлі, роднаму гораду.

Сёння ў літаратурным аддзеле ЛГММ праходзяць сустрэчы не толькі з майстрамі слова нашага раёна, але і вядомымі беларускімі літаратарамі. Шэраг знамянальных дат, падзей і сустрэч, якія прайшлі ў рамках працы літаратурнага аб'яднання за апошнія час, мы паспрабавалі сабраць у храналагічную табліцу і заўважылі, што з кожным годам колькасць мерапрыемстваў не памяншаецца, а павялічваецца, гэта сведчыць аб тым, што лідскія аўтары вядуць актыўную працу на літаратурнай ніве.

На літаратурныя сустрэчы да лідзян у розныя гады прыязджалі:

- рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Маладосць" Вікторыя Трэнас ("Лідская газета" ад 05.05.2011 г.) ,

- старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч ("Лідская газета" ад 11.10.2011 г.) ,

- вядомая паэтка Данута Бічэль ("Лідская газета" ад 19.03.2013 г.) ,

- паэтка, член Саюза пісьменнікаў Расіі Ларыса Пастух ("Принеманские вести" ад 25.04.2013 г.),

- галоўны рэдактар часопісаў "Ave Maria" і "Наша вера", паэтка, наша зямлячка Хрысціна Лялько ("Лідская газета" ад 17.09.2013 г.) ,

- майстар дэтэктыўнага жанру, наш зямляк, Віктар Праўдзін ("Лідская газета" ад 27.05.2015 г.) ,

- паэт, наш зямляк, Міхаіл Баранчык і паэтка Лізавета Палеес ("Лідская газета" ад 25.11.2015 г.) ,

- вядомыя пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін ("Лідская газета" ад 29.06.2016 г.) ...

Не раз наведвалі Лідчыну паэт і літарватуразнавец Міхась Скобла, Ганна Серэхан (Шаўчэнка), старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, гарадзенскія паэты і пісьменнікі: Юрка Голуб, Рычард Бялячыц, Аляксей Пяткевіч, Сяргей Астравец, пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын і інш.

За ўсю гісторыю існавання літаратурнага аб'яднання "Суквецце" да сапраўдных майстроў слова мы можам з упэўненасцю аднесці пісьменнікаў старэйшага пакалення. На старонках "Лідскай газеты" апошнія гады ім часта прысвячаюць нататкі і артыкулы. Паэты-юбіляры атрымліваюць не толькі віншаванні, але падзякі ад ўсіх лідзян за свае заслугі і бясспрэчны талент. На старонках "Лідскай газеты" такія артыкулы-падзякі былі апублікаваны ў гонар юбілеяў наступных аўтараў: Пятра Макарэвіча (13.04.2013 г.); Марыі Масла (15.09.2012 г.); Уладзіміра Васько (03.01.2012 г., 28.12.2016 г.); Віктара Бачарова (25.02.2015 г.); Уладзіміра Дронава (29.04.2015 г.); Смарагда Сліўко (13.12.2011 г.); Аляксея Сымановіча (29.07.2015 г.); Івана Гушчынскага (ад 05.07.2011 г., 17.08.2016 г.), Леаніда Вінніка (17.08.2016 г.), Алесі Бурак (14.12.2010 г., 23.12.2015 г.), Ірэны Сліўко (27.01.2016 г.), Міхася Мельніка (11.11.2014 г.). Дадатак 6.

Некаторыя лідскія аўтары ў нашы дні карыстаюцца асаблівай папулярнасцю і павагай. Так, Уладзімір Васько, дзякуючы свайму майстэрству, зацікавіў чытачоў сваімі кнігамі "Кругаварот жыцця" і "Лясная рапсодыя". У 2008 годзе Ўладзімір Гаўрылавіч уганараваны Дыпломам I ступені за перамогу ў творчым конкурсе, арганізаваным Раённым выканаўчым камітэтам і рэдакцыяй "Лідскай газеты" да 685-годдзя заснавання горада Ліды. Таксама Дыпломамі пераможцаў уганараваны Алеся Бурак і Смарагд Сліўко (пасмяротна).

У кастрычніку 2016 года ў Гародні прайшоў абласны фестываль паэзіі сярод настаўнікаў "Паэзія - рух душы". Прызёрамі конкурсу сталі дзве лідзянкі: Ганна Рэлікоўская ў намінацыі "Любоўная і філасофская лірыка" і Людміла Русь у намінацыі "Радзіма, родны край, прырода".

Значнымі поспехамі ў працы літаратурнага аб'яднання вызначаецца і краязнаўчая дзейнасць. На паседжаннях абмяркоўваецца гэты важны кірунак. Краязнаўцы і гісторыкі распавядаюць аб сваіх знаходках, даследчых працах.

Выйшлі кнігі пісьменнікаў-краязнаўцаў:

- Міколы Дзікевіча - "Дзітрыкі. Згукі заснуўшай цывілізацыі" (2010 г.); "Сялец. Прынёманская рэчаіс-насць" (2010 г.);

- Анастасіі Каладзяжнай - "Этапы жыццёвых дарог" (2014 г.), у якой сабраны матэрыял пра Валянціна Таўлая. Кніга выдадзена да 100-годдзя з дня нараджэння паэта;

- Леаніда Лаўрэша - "Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках" (разам з Уладзімірам Круцікавым, 2001 г.); "Генерал Кіпрыян Кандратовіч" (2007 г.); "Грэка-каталіцкая (ўніяцкая) царква на Лідчыне" (2012 г.); "І зорнае неба над галавой. Нарысы з гісторыі астраноміі" (2013 г.); "Ліда ўчора і сёння. Гісторыя горада ў выявах" (2013 г.); "Вандалін Шукевіч. Беларускі археолаг і краязнаўца" (2014 г.); "Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне" (2016 г.); "Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс" (2017 г.) і інш.

Пазнаёміўшыся са справаздачамі, прадастаўленымі нам кіраўніком літаратурнага аб'яднання "Суквецце", мы не толькі падлічылі паэтаў, якія за апошнія 5 гадоў друкавалі свае вершы на літаратурных старонках у "Лідскай газеце", але і вывелі свой "рэйтынг папулярнасці": хто часцей за ўсё публікаваўся ў рубрыцы "Суквецце". Першае месца заняў Уладзімір Васько - 37 публікацый вершаў, другое - Валерый Мацулевіч - 27, трэцяе - Алеся Бурак - 18.

Таксама мы склалі табліцу "Колькасць публікацый вершаў у рубрыцы "Літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" пры "Лідскай газеце" за 2012-2016.". Як аказалася, штогод у "Лідскай газеце" выходзіла ад 8 да 10 літаратурных старонак, на якіх у год друкавалася ад 84 да 99 вершаў. Усяго за 5 гадоў было надрукавана 445 вершаў: на беларускай мове - 226, рускай мове - 219.

Жыццё літаратараў Лідчыны пастаянна бруіць. Майстроў паэзіі і прозы запрашаюць на розныя сустрэчы, культурна-масавыя мерапрыемствы. Удзел паэтаў адразу падымае святочны настрой у прысутных. З літаратурным аб'яднаннем супрацоўнічаюць прадстаўнікі рэлігійных канфесій, з задавальненнем запрашаюць майстроў прыгожага пісьменства ў школы, бібліятэкі, музеі.

Толькі ў СШ № 11 г. Ліды штогод праводзяцца сустрэчы з лідскімі майстрамі слова ў рамках прадметных тыдняў рускай і беларускай мовы і літаратуры. У госці да нас прыходзілі Алесь Хітрун, Ганна Рэлікоўская, Сяргей Чарняк, Ірына Бараздзіна, Іван Гушчынскі, Уладзімір Васько, Іосіф Масян, Уладзімір Дронаў, Святлана Пыпець, Пётр Макарэвіч, Міхась Мельнік, Валерый Мацулевіч, Станіслаў Суднік.

У 2016 годзе на сустрэчу да навучэнцаў прыйшлі Алесь Хітрун, Ганна Рэлікоўская, Сяргей Чарняк; у 2015 г. прайшла прэзентацыя кнігі Ірыны Бараздзіной "Из соли, сахара и перца"; у 2014 г. выступалі Іван Гушчынскі, Уладзімір Васько, Алесь Хітрун, Ганна Рэлікоўская, Іосіф Масян; у 2013 г. - Уладзімір Дронаў, Святлана Пыпець, Пётр Несцер; у 2012 г. - Міхась Мельнік, Сяргей Чарняк, Валерый Мацулевіч, Ганна Рэлікоўская, Станіслаў Суднік; у 2011 г. - Пётр Макарэвіч, Сяргей Чарняк.

У 2014 годзе ў Лідзе ўпершыню прайшоў конкурс майстроў мастацкага слова імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Пераможцамі конкурсу сталі Ўладзімір Васько і Станіслаў Суднік. Ірэна Сліўко ўзнагароджана спецыяльным дыпломам за папулярызацыю творчасці Смарагда Сліўко. Астатнія 6 удзельнікаў конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел. Усяго прынялі ўдзел 9 аўтараў.

У 2015 годзе артыкул аб літаратурным аб'яднанні "Суквецце" трапіў на старонкі энцыклапедыі "Рэгіёны Беларусі. Гродзенская вобласць".

У 2016 годзе літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям" прайшоў другі раз. Мы наведалі гэтае мерапрыемства і сталі яго сведкамі. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 27 аўтараў.

Па рашэнні журы прэміяй III ступені быў узнагароджаны Ўладзімір Васько, які даслаў на конкурс фантастычнае апавяданне "На залатой планеце", прэміяй II ступені - Ганна Рэлікоўская (вершы на школьную тэматыку), прэміяй I ступені - Святлана Цішук (вершы і п'еса "Каток-футбаліст"). Вельмі ўразіла і здзівіла нас тое, што адразу мы змаглі ўбачыць такую колькасць пісьменнікаў Лідскага краю. Усе яны зусім розныя: не проста маладыя людзі і людзі ва ўзросце, а розныя па інтарэсах і сферы дзейнасці: настаўнікі, урачы, інжынеры, рабочыя, прадпрымальнікі, прадаўцы, бухгалтары, аграномы, пенсіянеры. І аб'ядноўвае іх адно - гэта любоў да слова.

Аб тым, што нашы майстры мастацкага слова - людзі неардынарныя і незвычайна таленавітыя, даказвае яшчэ адзін факт. Пазнаёміўшыся з тэматыкай вершаў, апублікаваных у рубрыцы "Суквецце" і паэтычных зборніках, мы заўважылі чатыры вершы Алесі Бурак, па аднаму вершу Уладзіміра Васько і Аляксандра Мацулевіча, прысвечаныя паэтам Лідчыны і літаратурнаму аб'яднанню "Суквецце". У іх вобразна і дакладна перададзены і характар літаратараў, і талент кожнага, і заслугі, і значэнне для нас, чытачоў, і ўсёй літаратурнай Лідчыны ў цэлым.

Асаблівую ўвагу ў нашым даследаванні мы хочам звярнуць на спіс выкарыстаных крыніц. У ім мы сабралі максімальную колькасць артыкулаў раённых перыядычных выданняў, у якіх ідзе гаворка аб дзейнасці лідскіх літаратараў. Гэта таксама своеасаблівы дадатак да працы. Калі пазнаёміцца з кожным артыкулам, то можна дакладна даведацца аб літаратурнай Лідчыне: яе гісторыі, людзях, дасягненнях...

Завяршэнне

Пазнаёміўшыся з матэрыяламі "Лідскай газеты", на старонках якой заўсёды друкуюцца вершы майстроў мастацкага слова нашага раёна, наведаўшы выставу літаратурнага аддзела ЛГММ "З мастацкім словам па жыцці", асабіста сустрэўшыся з нашымі паэтамі, мы з упэўненасцю сцвярджаем: у літаратурным жыцці горада важнае месца займае літаратурнае аб'яднанне "Суквецце", створанае больш за 50 гадоў таму назад пры рэдакцыі "Лідскай газеты".

У недалёкім мінулым па горадзе плыла паэзія Віктара Бачарова, Леаніда Вінніка, Смарагда Сліўко, Пятра Макарэвіча. Сёння трывала ўвайшлі ў свет паэзіі і больш маладыя паэты Лідчыны: Аляксандр і Валерый Мацулевічы, Аляксей Сымановіч, Алесь Хітрун, Ганна Рэлікоўская і многія іншыя. На словы лідскіх паэтаў напісана немалая колькасць песень, некаторыя з іх нават з'яўляюцца візітнай карткай нашага горада.

Амаль у кожным выпуску літаратурнай старонкі з'яўляюцца новыя імёны. А колькі таленавітых літаратараў яшчэ не заявілі пра сябе? Колькі новых імёнаў прыйдуць на змену старэйшаму пакаленню? Хочацца даць невялікую параду тым, хто яшчэ толькі плануе звязаць сваё жыццё з літаратурай або толькі пачынае пісаць: не прапусціце час, пазнаёмцеся з пісьменнікамі старэйшага пакалення. Сёння яны - сапраўдныя майстры мастацкага слова. Яны могуць даць вам свае парады, дапамагчы настроіцца на лірычную хвалю кожнаму, яны чакаюць сустрэч з паэтамі-пачаткоўцамі.

Гіпотэза нашага даследавання даказана: літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" - гэта культурны цэнтр Лідскага краю, які аб'ядноўвае людзей творчых, духоўна багатых, гатовых да здзяйснення самых цікавых задумак і ідэй.

Практычнае значэнне даследавання заключаецца ў тым, што яно можа быць выкарыстана пры вывучэнні літаратурнага краязнаўства Лідчыны, на пазакласных занятках па літаратуры, для правядзення літаратурных вечарын, экскурсій у гісторыю літаратуры нашай малой Радзімы.

Спіс выкарыстаных крыніц:

1. Анашкевіч, Н. Литературная гостиная "Не проходите мимо". / Анашкевіч, Н.// "Лідская газета", № 92 (12648), 25.11.2015 г., - С. 11.

2. Арэхва, Я. Пад ветразямі творчасці (М. Мельнік "Лодка жыцця"). / Арэхва, Я.// "Лідская газета", 05.09.2009 г., № 101 (11772), - С. 2.

3. Бальцэвіч, Т. "Лідчына літаратурная"./ Бальцэвіч, Т.//"Лідская газета", 07.07.2012 г., №75 (12187), - С. 5.

4. Бічэль-Загнетава, Д. Зерне адборнае слоў. (Да 70-годдзя Уладзіміра Васько). /Бічэль-Загнетава, Д. // "Лідскі летапісец", № 1 (37), студзень-сакавік 2007 г., - С. 91-94.

5. Бурак, А. "…Чытачы чакаюць кнігу"./ Бурак, А.// "Лідская газета", 18.08.2009 г., № 93 (12208), - С.4.

6. Васько, У. "…Каб праўдай дыхалі радкі" (Пятру Макарэвічу - 70 гадоў). / Васько, У.// "Лідскі летапісец", № 2 (42), красавік - чэрвень 2008 г., - С. 82-88.

7. Васько, У. "Пераезд у Ліду. Паэты лідчыны " (з кнігі ўспамінаў "Зігзагі лёсу"). / Васько, У.// "Лідская газета", 17.06.2014 г., - С. 4.

8.Васько, У. "А за лугам гармонік грае песню даўніх шчаслівых трывог…" (З нагоды юбілею Івана Гушчынскага). /Васько,У.// "Лідская газета", 05.07.2011 г., № 74 (12036), - С. 5.

9.Васько, У. "Падводзіць вынікі мне рана…" (Уладзіміру Васько - 75 гадоў). / Васько, У.// "Лідская газета", 03.01.2012 г., № 1 (12113), - С.5.

10. Васько, У. З нагоды юбілею Уладзіміра Бурака. / Васько, У.// "Лідская газета", 07.03.2012 г., № 27 (12139), - С. 3.

11. Васько, У. Алесі Бурак - 85 год. / Васько, У.// "Лідская газета", 23.12.2015 г., № 100 (12656), - С. 14.

12. Гушчынскі, І. "Звязаны лёсам"./ Гушчынскі, І. // "Лідская газета", 13.12.2011 г., - С. 5.

13. Жалкоўскі, А. "… І вершам з бярозавым сокам" (Пятру Макарэвічу - 70). / Жалкоўскі, А. // "Принеманские вести", 17.04.2008 г., - С. 5.

14. Казакевіч, М. "Ніколі, браткі, не забуду, што чалавек я, хоць мужык"./ Казакевіч, М.// "Лідская газета", 29.11.2011 г., № 136 (12098), - С. 3.

15. Ковальчук, А. "Пока мы живы, ещё не поздно что-то изменить!"/ Ковальчук, А.// "Принеманские вести", 20.08.2015 г., № 33 (851), - С. 8.

16. Макарэвіч, П. Паэт Смарагд Сліўко. Да 75-годдзя з дня нараджэння. / Макарэвіч П.// "Лідскі летапісец", № 4 (36), кастрычнік - снежань 2006 г., - С. 51- 52.

17. Макарэвіч, П. "Галоўнае ў паэзіі - сэрца"./ Макарэвіч, П.// "Принеманские вести", 25.04.2013 г., № 17 (730), - С. 6.

18. Мацулевіч, А. "Паэт, настаўнік, беларус". Міхасю Мельніку - 60. / Мацулевіч, А.// "Лідскі летапісец", № 3-4 (47 - 48), ліпень - снежань 2009 г., - С. 31-35.

19. Мацулевіч, А. "Будуць у нас і "суквеццеўскія" святы". / Мацулевіч, А. // "Лідская газета", 04.09.2012 г., № 100 (12212), - С. 5.

20. Мацулевіч, А. "Юбілейны год для лідскага "Суквецця". / Мацулевіч, А. // "Лідская газета", 01.02.2017 г., № 8 (12767), - С. 19.

21. Мацулевіч, А. "Пасяджэнні літаб'яднання "Суквецце" - па новаму адрасу". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 05.05.2011 г., № 49 (12011), - С. 4.

22. Мацулевіч, А. "Гучалі вершы мясцовых творцаў". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 17.09.2013 г., № 105 (12365), - С. 4.

23. Мацулевіч, А. Літаратурныя сустрэчы. Данута Бічэль: "У снах я жыву ў родных Біскупцах". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 19.03.2013 г., № 30 (12290), - С. 4.

24. Мацулевіч, А. "Лідчына - край паэтычны". / Мацу-левіч, А.//"Лідская газета", 11.10.2011 г., № 116 (12078), - С. 4.

25. Мацулевіч, А. "Лясная рапсодыя" Ўладзіміра Васько./ Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 15.08.2013 г., № 91 (12351), - С. 4.

26. Мацулевіч, А. "Данута Бічэль: "Я ў снах бываю ў родных Біскупцах". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 19.03.2013 г., № 30 (12290), - С. 4.

27. Мацулевіч, В. "Творить - вот сущность человека". / Мацулевіч, В.// "Лідская газета", 29.07.2015 г., № 58 (12614), - С. 5.

28. Мацулевіч, А. "У гасцях у Цёткі". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 20.07. 2016 г., № 56 (12713), - С. 8.

29. Мацулевіч, А. "Светлые "Моменты" и мрачные "Монстры" Юлии Поляковой". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 03.05.2016 г., № 37 (12694), - С. 11.

30. Мацулевіч, А. "Прэзентацыя кнігі пра Ліду (да 690-годдзя)". / Мацулевіч, А.// "Наша слова", 18.09.2013 г., № 38 (1137), - С. 4.

31. Мацулевіч, А. Звучали стихи и молитвы. / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 03.10.2013 г., № 112 (12372), - С. 3.

32. Мацулевіч, А. "Лідскай газеце - 75" / Мацулевіч, А. // "Лідскі летапісец", № 3 (67), 2014 г. - С. 5-6.

33. Мацулевіч, А. "Талантливый педагог и не менее талантливая поэтесса. Ирина Бороздина"./ Мацулевіч, А. //"Лідская газета", № 54 (12610), 15.07.2015 г., - С. 17.

34. Мацулевіч, А. "Сваёй малой радзімай майстар дэтэктыва лічыць Лідчыну"/ Мацулевіч, А. // "Лідская гезета", 27.05.2015 г., № 41 (12597), - С.8.

35. Мацулевіч, А. "Встреча с городом детства"/ Мацулевіч, А. // "Лідская газета", 25.11.2015 г., № 92 (12648), - С.11.

36. Мельнік, М. 50 гадоў сваіх не прычакаў. Леанід Віннік. / Мельнік, М.// "Лідскі летапісец", № 2 (34), красавік - чэрвень 2006 г., - С. 14.

37. Мельнік, М. "Счастлив я, что его застал и стихи заучил до корки". Мельнік, М.// "Лідская газета", 16.02.2010 г., - С. 6.

38. Міхайлаў, А. Майстры слова ў гасцях у вартавых граніцы. / Міхайлаў, А. // "Лідская газета", 27.07.2016 г., № 58 (12715), - С. 17.

39. Никоненко, О. Быть поэтом: как это? (интервью с Алексеем Сымановичем) / Никоненко, О. // "Принеманские вести", 20.03.2014 г., № 12 (777), - С. 6.

40. Петрулевич, Л. "Дом для литераторов". / Петрулевич, Л.// "Лідская газета", 24.06.2010 г., № 69 (11887), - С. 2.

41. Рамановіч, А. Дабразычлівыя парады майстроў слова (Літаратурныя сустрэчы Уладзіміра Васько). / Рамановіч, А. // "Лідская газета", 19.07.2014 г., № 80 (12488), - С. 4.

42. Сліўкін, В., Зенюкевіч, Т. Літаратурная Лідчына. / Сліўкін, В., Зенюкевіч, Т. //"Лідскі летапісец", № 4 (16), студзень - сакавік 2001 г., - С. 19 - 29.

43. Содаль, У. "…Сем раз Ліду ён наведаў" / Содаль, У. // "Лідская газета", 13.12.2008 г., - С. 2.

44. Субач, А. Багаты россып на выдавецкай ніве. /Субач, А. // "Лідская газета", 05.09.2009 г., № 101 (11772), - С. 2.

45. Суднік, С. 80 гадоў Алесю Стадубу. / Суднік, С. // "Лідскі летапісец", № 2 (54), красавік - чэрвень 2011 г., - С. 51 - 56.

46. Суднік, С. Уладзіміру Васько -75. / Суднік, С. // "Лідскі летапісец", № 1 (57), студзень - сакавік 2011 г., - С. 15.

47. Суднік, С. Смарагд Фёдаравіч Сліўко. 80 гадоў з дня нараджэння. / Суднік, С. // "Лідскі летапісец", № 4 (56), кастрычнік - снежань 2014 г., - С.11.

48. Суднік, С. Пятро Макарэвіч. 75 гадоў з дня нараджэння. / Суднік, С.// "Лідскі летапісец", № 4 (52), кастрычнік-снежань 2010 г., - С. 13-15.

49. Суднік, С. Суднік Станіслаў Вацлававіч. Аўтабіяграфія. /Суднік, С. // "Лідскі летапісец", № 3 - 4 (27 - 28) ліпень - снежань 2004 г., - С. 17.

50. Суднік, С. Мельнік Міхась Іванавіч. Біяграфія. /Суднік, С. // "Лідскі летапісец", № 3 - 4 (27 - 28) ліпень - снежань 2004 г., - С. 17.

51. Хітрун, А. "Бірута песні тут збірала, а Колас нам вершы чытаў"./ Хітрун, А.// "Лідская газета", 11.09.2008 г., - С. 4.

52. Хітрун, А. "Адметны талент. Марыі Масла - 55 гадоў"./ Хітрун, А.// "Лідская газета", 15.09.2012 г., № 105 (12217), - С. 4.

53. Хітрун, А. "З юбілеем. Пятру Макарэвічу - 75!"./ Хітрун, А.// "Лідская газета", 13.04.2013 г., № 41 (12301), - С. 4.

54. Хітрун, А. "Ёсць паэзія, а ёсць рыфмацтва, або Што парой выяўляе агляд мастацкіх твораў"./ Хітрун, А. // "Лідская газета", 11.01.2014 г., № 3 (12411), - С. 5.

55. Хітрун, А. "У нашай памяці ён - паэт, настаўнік, аптыміст" (да 65-годдзя з дня нараджэння Віктара Бачарова)./ Хітрун, А.// "Лідская газета", 25.02.2015 г., - С. 17.

56. Хітрун, А. "Вдохновил Пятигорск, а Лида нашла ему место в поэзии" (Владимиру Дронову - 85 лет). / Хітрун, А.// "Лідская газета", 29.04.2015 г., № 16 (12572), - С. 11.

57. Хітрун, А. "Творчасць членаў літаратурнага аб'яднання пад кіраўніцтвам Алеся Хітруна пры рэдакцыі "Лідская газеты". / Хітрун, А.// "Лідская газета", 21.12.2016 г., № 99 (12756), - С. 19.

58. Хітрун, А. "Творчасць членаў літаратурнага аб'яднання пад кіраўніцтвам Алеся Хітруна пры рэдакцыі "Лідская газеты". / Хітрун, А.// "Лідская газета", 29.06.2016 г., № 50 (12707), - С. 11.

59. Хітрун, А. "Юбілей маладога творцы" (Валерыю Мацулевічу - 30). / Хітрун, А.// "Лідская газета", 03.08.2013 г., № 86 (12346), - С. 4.

60. Хітрун, А. Сябе ў паэзіі не люблю, а люблю паэзію ў сабе. Ірыне Бараздзіной - 60 год. / Хітрун, А. // "Лідская газета", № 16 (12572), 25.02.2015 г., - С. 17.

61. Хітрун, А. "Знакомьтесь: Анфимова Наталья Анатольевна". / Хітрун, А.// "Лідская газета", 30.06.2015 г. - С. 11.

62. Хітрун, А. "Знакомьтесь: Юлия Полякова". / Хітрун, А. // "Лідская газета", 29.04.2015 г., - С. 11.

63. Хітрун, А. "Знакомьтесь: Белоголовая Станислава Ивановна". / Хітрун, А.// "Лідская газета", 30.06.2015 г., - С. 11.

64. Хітрун, А. "Знаёмцеся: маладыя паэты Лідчыны" Анастасія Яловік. / Хітрун, А. // "Лідская газета", 31.08.2016 г., № 68 (12725), - С. 11.

65. Хітрун, А. Знаёмцеся: Святлана Сільвановіч. / Хітрун, А. // "Лідская газета", 23.11.2016 г., - С. 11.

66. Хітрун, А. Знаёмцеся: Жанна Сянкевіч "Мая творчасць - гэта голас маёй душы". / Хітрун, А.// "Лідская газета", 31.08.2016 г., № 68 (12725), - С. 11.

67. Хітрун, А. "Прывітанне табе, горад Ліда" (60 год з дня нараджэння Леаніда Вінніка). / Хітрун, А.// "Лідская газета", 17.08.2016 г., № 64 (12721), - С. 11.

68. Хітрун, А. "Івану Гушчынскаму - 65 год". / Хітрун, А. // "Лідская газета", 17.08.2016 г., № 64 (12721), - С. 11.

69. Хітрун, А. "Вершы сяброў пра нашу Ліду"./ Хітрун, А. // "Лідская газета", 02.09.2015 г., № 68 (12624), - С. 17.

70. Хітрун, А. "У сэрцы нясу нібы скарб запаветны, праменна-праўдзівыя словы Купалы" (Міхасю Мельніку - 65 год)./ Хітрун, А. // "Лідская газета", 02.09.2015 г., № 68 (12624), - С. 17.

71. Хітрун, А. "Уладзіміру Васько - 80 гадоў"./ Хітрун, А. // "Лідская газета", 28.12.2016 г., № 68 (12624), - С. 11.

72. Хітрун, А. "Уладзіміру Васько - 75 гадоў"./ Хітрун, А.// " Лідская газета ", 03.01.2011 г., № 1 (12113), - С. 5.

73. Хітрун, А. "Алесі Бурак - 80 гадоў. / Хітрун, А. // "Лідская газета", 14.12.2010 г., № 140 (11956), - С. 5.

74. Хітрун, А. Лідчына літаратурная. Апавядаю пра "Лясную рапсодыю" і яе аўтара./ Хітрун, А.// "Лідская газета", 04.01.2014 г., № 1 (12409), - С. 6.

75. Хітрун, А. Ірэне Сліўко - 75 год. / Хітрун, А.// "Лідская газета", 27.01.2016 г., № 7 (12664), - С. 11.

76. Хітрун, А. "Заўсёды сэрца поўніцца тым, што веч-на помніцца" Алесі Бурак - 80. / Хітрун, А. // "Лідскі летапі-сец", № 4 (52), кастрычнік - снежань 2010 г., - С. 54-62.

77. Хітрун, А. Бачароў Віктар Мітрафанавіч. 60 гадоў з дня нараджэння. / Хітрун, А.//"Лідскі летапісец", № 1 (49), студзень - сакавік 2010 г., - С.60 - 67.

78. Цішук, С. Святлана Цішук. 75 гадоў з дня нараджэння. / Цішук, С. // "Лідскі летапісец", № 2 (62), красавік - чэрвень 2013 г., - С. 16 - 18.

79. Хітрун, А. "Для мяне паэзія - свята, а ў гэтым свяце шмат маіх сяброў". Івану Гушчынскаму - 60 год. / Хітрун, А. // "Лідскі летапісец", № 3 (55), ліпень-верасень 2011 г., - С. 54-59.

80. Энцыклапедыя "Рэгіёны Беларусі". У 7 Т., Т.4. Гродзенская вобласць у 2 кнігах, Кн. 2., Мн., Выд. "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі", 2015 г., - С. 39.

81. Яхантава, О. Пад сілу і драматургічны жанр. (Аб зборніку паэзіі "Леў і ключы" Аляксандра Мацулевіча) / Яхантава, В.// "Лідская газета", 11.11.2014 г., № 128 (12536), - С. 4.

82. http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id =110662/ Дата доступу: 25.02.2017 г.

83.https://ru.wikipedia.org/wiki/Корбан,_ Владимир_Иванович/ Дата доступу: 25.02. 2017 г.

84. http://tv-lida.by/regnews/5530-lidu-posetil-izvestnyy-belorusskiy-prozaik-viktor-pravdin.html/ Дата доступу: 25.02.2017 г.

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч, настаўніца рускай мовы і літаратуры.

Адметныя падзеі літаратурнага жыцця на Лідчыне. Храналагічная табліца

Адбыліся мерапрыемствы з удзелам літаратараў:

2008 год

09.2008 г. - прэзентацыя зборніка паэзіі "Мой любы горад Ліда" (укладальнік Зенюкевіч Тамара Іосіфаўна, бібліятэкар ЦРБ імя Я. Купалы) і падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу, прысвечанага 685-годдзю горада Ліды. Пераможцамі сталі Ўладзімір Васько, Іосіф Масян, Алеся Бурак, Смарагд Сліўко (пасмяротна).

2009 год

22.04.2009 г. - у актавай зале Лідскага каледжа сустрэча з віцебскім пісьменнікам і перакладчыкам Арцёмам Арашонкам.

15.09.2009 г. - у Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы сустрэча з Міхасём Скоблам і Крысцінай Лялько.

15.09. 2009 г. - сустрэчы ў Ёдкаўскай і Першамайскай школах з Міхасём Скоблам і Крысцінай Лялько.

30.09.2009 г. - у Лідскай цэнтральнай бібліятэцы прэзентацыя кнігі Міхася Мельніка "Лодка жыцця".

07.11.2009 г. - 60 гадоў адзначыў кіраўнік літаратурнага аб'яднання "Суквецце" М. Мельнік.

18.11.2009 г. - у Лідскай цэнтральнай бібліятэцы прэзентацыя кнігі Сяргея Астраўца "каты Ёзафа Ратцынгера";.

28.11.2009 г. - літаратурная сустрэча лідскіх паэтаў у Дварцы Дзятлаўскага раёна;

2.12.2009 г. - у актавай зале Лідскага каледжа па Савецкай літаратурна-музычная сустрэча з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.

2.12.2009 г. - літаратурна-музычная сустрэча з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком у Крупаўскай школе;

9.12.2009 г. - літаратурная сустрэча ў 11-й школе.

16.12.2009 г. - літаратурная сустрэча паэта Кірыла Сыцько і барда Сяржук Чарняка ў Дзітвянскай школе.

16.12.2009 г. - 80 гадоў з дня нараджэння Смарагда Сліўко (1931-2006).

2010 год

20.01.2010 г. - прэзентацыя часопіса "Верасень" на Лідчыне. Удзел бралі Эдуард Акулін і Леанід Дра-нько-Майсюк. Імпрэзы прайшлі ў Мінойтаўскай сярэдняй школе, у СШ № 16 г. Ліды і ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

21.01.2010 г. - сустрэча з пісьменнікам У. Арловым і бардам З. Бартосікам у Бярозаўцы.

8.09.2010 г. - у Лідскай бібліятэцы імпрэза да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш з удзелам Міхася Скоблы.

22.09.2010 г. - адкрыццё Літаратурнага аддзела Лідскага гістарычна-мастацкага музея (вул. Замкавая, 7).

22.09.2010 г. - у Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прэзентацыя аповесці (3-й) Алеся Нічыпара "Цмо-кава скура" і кнігі вершаў Івана Гушчынскага "Ідзі і вяртайся".

17.11.2010 г. - прэзентацыя зборніка паэзіі Алеся Стадуба "Шэпты крыл".

2411.2010 г. - літаратурная сустрэча да 80-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў в. Ходараўцы Лідскага раёна.

27.11.2010 г. - малой зале Лідскага палаца культуры прэзентацыя зборніка песень на вершы Рычарда Грушы "Беларуская зорка".

17.12.2010 г. - 80 гадоў адзначыла найстарэйшая паэтка Лідчыны Алеся Бурак.

2011 год

16.03.2011 г. - першы сход літаратурнага аб'яднання "Суквецце" ў літаратурным аддзеле ЛГММ, домік Валянціна Таўлая (вул. Замкавая, 7)

14.04.2011 г. - не стала таленавітага журналіста Аляксандра Жалкоўскага, сябра ўсіх літаратараў Лідчыны старэйшага пакалення. У літаратурным аддзеле ЛГММ яму прысвечаны асобны стэнд.

20.04.2011 г. - прэзентацыя кнігі Ўладзіміра Дронава "Не зная покоя".

18.05.2011 г. - прэзентацыя кнігі Ўладзіміра Васько "Кругаварот жыцця".

28.05.2011 г. - імпрэза "Хай радасць з вачэй вашых блісне. Песні філаматаў і філарэтаў" у Лідскім гістарычна-мастацкім музеі.

15.06.2011 г. - прэзентацыя кнігі Валерыя Мацулевіча "Струны души".

15.07.2011 г. - прэзентацыя кнігі Станіслава Судніка "Літва".

05.08.2011 г. - музей наведала дачка Валянціна Таўлая - Галінка.

17.08.2011 г. - прэзентацыя кнігі Ўл. Бурака "Дарогі розныя бываюць".

30.11.2011 г. - літаратурныя сустрэчы з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком у Ганчарскай СШ і Лідскім каледжы.

17.12.2011 г.- канцэрты паводле песень філаматаў у Крупаўскай школе і Доміку Таўлая.

2012 год

22.02. 2012г. - сустрэча з Ірынай Багдановіч у доміку Таўлая.

14.03.20012 г. - сустрэча з чытачамі, прысвечаная 65-годдзю Раісы Баравіковай.

18.03.2012 г. - імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ў Лідскім памежным атрадзе з удзелам паэта Станіслава Судніка.

22.03.2012 г. - сустрэча ў Доме афіцэраў з прыхільнікамі духоўнай кнігі.

26.04.2012 г. - прэзентацыя кнігі Таццяны Сямёнавай "Осенний вальс".

04.05.2012 г. - адкрыццё выставы, прысвечанай А. Жалкоўскаму ў доміку Таўлая.

5.05.2012 г. - канцэрт па песнях філаматаў у Беліцкай СШ.

16.05.2012 г. - у Лідскім музеі і бібліятэцы прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша "Грэка-каталіцкая (ўніяцкая) царква на Лідчыне".

17.08.2012 г. - 30 гадоў кіраўніку літаратурнага аб'яднання "Суквецце" Алесю Хітруну.

16.09.2012 г. - 55 гадоў адзначыла Марыя Масла.

24.10.2012 г. - імпрэза ў Лідскім каледжы да 100-годдзя з дня нараджэння Пятра Бітэля;

2.11.2012 г. - тры сустрэчы (у Лідскім каледжы, у клубе "Актыўнае даўгалецце" і ў Цэнтральнай бібліятэцы) з віцебскай паэткай Ірынай Лобан (Грумандзь).

22.12.2012 г. - прэзентацыя кнігі (пасмяротна) Смарагда Сліўко "Радужное сияние".

2013 год

19.02.2013 г. - выстава "Абуджаная памяць", прысвечаная 15-годдзю часопіса "Лідскі летапісец"

06.03.2013 г. - сустрэча з Данутай Бічэль.

14.03.2013 г. - прэзентацыя зборніка Алесі Бурак "Прастора дабрыні".

14.04.2013 г. - сустрэча з Пастух Л. М.

15.04.2013 г. - 75 гадоў Пятру Макарэвічу.

18.04.2013 г. - выстава "Вясёлка творчасці". Удзельнікі - Марыя Масла, Таццяна Сямёнава, Ганна Рэлікоўская, Алесь Хітрун.

25.07.2013 г. - 20-годдзе са дня ўсталявання помніка Ф. Скарыну ў г. Лідзе "Не згасне слова друкара".

04.08.2013 г. - 30 гадоў адзначыў малады лідскі паэт Валерый Мацулевіч (1983 г.н.).

01.09.2013 г. - прэзентацыя кнігі Ўладзіміра Васько "Лясная рапсодыя".

14.09.2013 г. - прэзентацыя зборніка "Мой горад - гонар мой", прысвечанага 690-годдзю горада Ліды. Укладальнік зборніка - галоўны рэдактар "Лідскай газеты" Кацярына Серафіновіч.

25.09.2013 г. - у Лідзе Еўрапейскі дзень моў з удзелам паэтаў Міхася Скоблы і Лявона Баршчэўскага.

27.09.2013 г. - Вечар духоўнай паэзіі. Мерапрыемства ля крыжоў па вуліцы Касманаўтаў з удзелам С. Судніка, М. Масла, А. Мацулевіча, С. Чарняка, А. Хітруна.

13.11.2013 г. - літаратурныя сустрэчы ў в. Дворышча, Лідскім каледжы і Палацы творчасці дзяцей і моладзі з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько Майсюком;

22.12.2013 г. - адкрыццё выставы ў бібліятэцы-філіяле № 4 "Пан Тадэвуш" да 215-годдзя Адама Міцкевіча.

2014 год

29.01.2014 г. - "Краты вершамі пілаваў" - мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння В. Таўлая.

08.02.2014 г. - 100 гадоў Валянціну Таўлаю, адкрыццё мемарыяльнай дошкі паэту на будынку Літаратурнага аддзела ЛГММ. У Лідскай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі Анастасіі Каладяжнай "Этапы жыццёвых дарог". Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці В. Таўлая.

9.04.2014 г. - літаратурныя сустрэчы з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком у Мажэйкаве і Лідскай цэнтральнай бібліятэцы.

16.04.2014 г. - прэзентацыя кнігі Валера Санько "Грэх на іх нязмыўны".

15.05.2014 г. -паэтычныя сустрэчы з з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком у Ходараўцах і Бярозаўцы.

16.05.2014 г. - вечарына ў Лідскай раённай бібліятэцы, прысвечаная памяці Рыгора Барадуліна з удзелам Зміцера Бартосіка.

6.06.2014 г. - у Доміку Таўлая прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша "Ліда ўчора і сёння. Гісторыя горада ў выявах".

20.06.2014 г. - у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імпрэза, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.

29.06.2014 г. - сустрэча з літаратарамі Меншчыны (Міхаілам Баранчыкам, Лізаветай Палеес).

08.07.2014 г. - 50 гадоў Ганне Рэлікоўскай.

8.07.2014 г. - у Лідскай раённай бібліятэцы прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Люціка "Нёманскі фронт".

11.07.2014 г. - гадавіна - вечар памяці Вячаслава Пыпеця "Гісторыя жыцця, апетая ў музыцы".

20.08.2014 г. - у Доміку Таўлая прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша "Вандалін Шукевіч".

29.08.2014 г. - прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша "Вандалін Шукевіч" у Бярозаўцы.

04.09.2014 г. - дабрадатны агонь у Лідзе - "Дарога да святыняў" (сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі ў школах горада і ў дзіцячай школе мастацтваў, пасадка алеі памяці: Анатоль Бутэвіч, Міхась Башлыкоў, Вадзім Спрынчан, Яўген Пясецкі і інш.).

20.09.2014 г. - адкрыццё выставы "Згукі заснуўшай цывілізацыі. Вёска пачатку ХХ стагоддзя" да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Дзікевіча.

21.09.2014 г. - 60 гадоў Станіславу Судніку.

23.09.2014 г. - у Лідскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына з удзелам паэта Станіслава Судніка і барда Сяргея Чарняка.

26.09.2014 г. Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк наведалі Нясвіж. Тут літаратурная сустрэча з вучнямі нясвіжскай школы № 1 і навучэнцамі педагагічнага каледжа адбылася ў бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы.

29 верасня 2014 г. у Менску ў сядзібе ТБМ адбылася літаратурная вечарына з удзелам паэта Станіслава Судніка і барда Сяргея Чарняка.

03.10.2014 г. - 75 гадоў "Лідскай газеце" - мера-прыемства ў музеі.

15.10.2014 г. - прэзентацыя кнігі Валерыя Мацуле-віча "Чалавек са свечкай"

21.10.2014 г. - сустрэча з сябрамі клуба "Ліра", з паэтамі горада Баранавічы (Міхасём Маліноўскім, Наталляй Несцярук, Людмілай Шувалавай, Нінай Шавель, Галінай Ліс, Алесем Корневым, Міхасём Скрыпкам, Іванам Асосам, Тамарай Здановіч).

12.11.2014 г. - беларускае паэтычнае слова зноўку ў падарожжы па Лідчыне з выдатнымі беларускімі паэтамі, падзвіжнікамі ў справе папулярызацыі беларускай паэзіі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. У гэты раз госці з Менска наведалі школы вёскі Бердаўка і пасёлка Першамайскі.

19.11.2014 г. - 65 гадоў Міхасю Мельніку (07.11.1949 г. н.) - вечар "Жыву з адкрытаю душою, нібы наіўнае дзіця..."

14.12.2014 г. - пахаванне Пятра Макарэвіча (15.04.1938 г. н.)

17.12.2014 г. - падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу імя В. Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Пераможцамі сталі: Уладзімір Васько і Станіслаў Суднік.

2015 год

18.02.2015 г. - у ЛГММ літаратурны вечар памяці, прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння Віктара Бачарова (08.02.1950 г.- 03.10.2004 г.).

19.02.2015 г. - 60 гадоў адзначыла лідская паэтэса Ірына Бараздзіна (1955 г.н.).

11.03.2015 г. - прэзентацыя 11-га нумара часопіса "Верасень" на Лідчыне Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. На гэты раз слынных беларускіх паэтаў і папулярызатараў беларускай літаратуры ды беларускай мовы прымалі Ваверская і Дзітвянская школы.

15.04.2015 г. - ІІІ лідскія чытанні, прысвечаныя 175-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

29.04. 2015 г. - прэзентацыя 11-га нумара літаратурна-мастацкага часопіса для моладзі "Верасень" на Лідчыне. На гэты раз рэдактар часопіса паэт і бард Эдуард Акулін ды сталы аўтар выдання, паэт Леанід Дранько-Майсюк наведалі самае Панямонне - вёскі Пескаўцы і Беліцу.

05.05.2015 г. - Дзень друку, адкрыццё выставы "І слова клікала ў бой..." (у доміку В. Таўлая).

22.05.2015 г. - сустрэча ў Доміку Таўлая мясцовых літаратараў і навучэнцаў з пісьменнікам, майстрам дэтэктыўнага жанру Віктарам Праўдзіным, нараджэнцам горада Ліды, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, які нядаўна адзначыў 60-гадовы юбілей.

10.05.2015 г. - 30 гадоў адзначыў малады паэт Аляк-сей Сымановіч (1985 г.н.)

10.06.2015 г. - сустрэча з пісьменнікам Міхасём Скоблам і спявачкай Таццянай Матафонавай.

14.06.2015 г. - выступленне паэта Станіслава Судніка і барда Сяржука Чарняка ў школьным летніку "Эрудыт" для найбольш адораных дзяцей у пасёлку Дзітва Лідскага раёна.

14.06.2015 г. - удзел Ірыны Бараздзіной у рэгіянальнай конкурснай праграме "Кірмаш талентаў".

17.06.2015 г. - прэзентацыя ў літаратурным аддзеле ЛГММ кнігі Ірыны Бараздзіной "Из соли, сахара и перца".

22.06.2015 г. - сустрэча з пісьменніцай Ірынай Шатыронак.

06.09.2015 г. - свята беларускага пісьменства ў Шчучыне з удзелам лідскіх літаратараў: Алеся Хітруна, Ганны Рэлікоўскай, Ірыны Бараздзіной.

08.09.2015 г. - адкрыццё выставы "Ад пяра гусінага да кампутара сучаснага".

26.09.2015 г. - з нагоды Еўрапейскага дня моў Ходараўскую СШ наведалі паэт і перакладчык Міхась Скобла ды спявачка Таццяна Матафонава з прэзентацыяй кнігі "Галасы з-за небакраю".

11.11.2015 г. - чарговы літаратурны дэсант на Лідчыну беларускіх паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. Літаратурныя сустрэчы праходзілі пад знакам прэзентацыі 12-га нумара часопіса "Верасень". Сустрэчы адбыліся ў Тарноўскай і Ёдкаўскай школах.

24.11.2015 г. - сустрэча з членамі Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыем Радзівончыкам і Браніславам Ермашкевічам - "Перад тым, як на Парнас, завітай, паэт, да нас!"

5.12.2015 г. - працоўная сустрэча ў Лідзе гарадзенскіх і лідскіх сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў ды лідскага літаб'яднання "Суквецце". З Гародні прыехалі новаабраны старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення СБП Валянцін Дубатоўка, былы старшыня Юрка Голуб, паэт Рычард Бялячыц. З лідскага боку ў сустрэчы ўзялі ўдзел сябры СБП Алесь Стадуб, Уладзімір Васько і Станіслаў Суднік, а таксама цяперашні кіраўнік "Суквецця" Алесь Хітрун і былы кіраўнік Міхась Мельнік.

17.12.2015 г. - 85 гадоў адзначыла найстарэйшая паэтка Лідчыны Алеся Бурак.

2015 год - артыкул аб літаратурным аб'яднанні "Суквецце" трапіў на старонкі энцыклапедыі "Рэгіёны Беларусі. Гродзенская вобласць".

2016 год

20.01.2016 г. - прэзентацыя літаратурнага альманаха беларусаў замежжа "Беларус" за 2015 год. за "авальным столікам" літаб'яднання "Суквецце" ў лідскім "Доміку Таўлая".

27.01.2016 г. - сустрэча з беларускімі пісьменнікамі Л. Дранько-Майсюком і Э. Акуліным вучняў Гудскай базавай школы і СШ №1 у канферэнц-зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

28.01.2016 г. - юбілей (75 гадоў) Ірэны Сліўко.

30.01.2016 г. - прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня" ў Песках Лідскага раёна. На літаратурную сустрэчу сабралася звыш 20 чалавек з Ліды, Бярозаўкі, Беліцы, Шырокага і іншых мясцін паўднёвай часткі Лідскага раёна.

24.02.2016 г. - выступленне ў Лідскім каледжы паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна.

24.02.2016 г. - пашыранае паседжанне літаб'яднання "Суквецце" пры "Лідскай газеце" ў Лідскім літаратурным музеі (Домік Таўлая) з удзелам паэтаў Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка.

29.02.2016 г. - выступленне ў Лідскай дзіцячай мастацкай школе мастацтваў на мерапрыемстве, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

2.03. 2016 г. - літаратурная сустрэча ў СШ № 9 г. Ліды. На сустрэчу са школьнікамі прыйшлі паэты Алесь Хітрун - старшыня літаб'яднання "Суквецце", паэт Станіслаў Суднік і бард Сяржук Чарняк.

16.03.2016 г. - прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха "Ад лідскіх муроў" № 8 у Доміку Таўлая.

23.03.2016 г.- прэзентацыя зборніка вершаў лідскай паэтэсы Юліі Паляковай "Моменты и Монстры".

20.04.2016 г. - літаратурная сустрэча з гарадзенскімі літаратарамі у Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

04.05.2016 г. - сустрэча з пісьменніцай-зямлячкай Хрысцінай Лялько.

18.05.2016 г. - літаратурная гадзіна "Ные сэрца і радасцю, і болем", прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы Ніны Тарас.

06.06.2016 г. - 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Вінніка (1956-2006 г.).

06.07.2016 г. - сустрэча з пісьменніцай-зямлячкай Ірынай Багдановіч.

07.07.2016 г. - 65 гадоў Івану Гушчынскаму.

15.07.2016 г. - адкрыццё выставы "Жыве мая ліра нанова!" да 140-годдзя з дня нараджэння Цёткі.

24.07.2016 г. - выступленне сяброў літаб'яднання "Суквецце" ў памежатрадзе.

8.08.2016 г. - літаратурная сустрэча з паэтам Міхасём Скоблам і спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай у школьным лагеры пры Мінойтаўскай сярэдняй школе Лідскага раёна.

11.08.2016 г. - выступленне паэта Станіслава Судніка і барда Сяржука Чарняка у прышкольным летніку Міной-таўскай СШ Лідскага раёна.

14.09.2016 г. - прэзентацыя зборніка Т. Сямёнавай "Позвала судьба в дорогу".

03.10.2016 г. - абласны фестываль паэзіі сярод настаўнікаў у Гародні "Паэзія - рух душы". Сярод лепшых вершаў у намінацыі "Любоўная і філасофская лірыка" сталі творы Ганны Рэлікоўскай, а ў намінацыі "Радзіма, родны край, прырода" ў ліку прызёраў - Людміла Русь.

10.10.2016 г. - сустрэча вучняў 11-х класаў СШ № 11 г. Ліды з пісьменнікамі Лідчыны, сябрамі літаратурнага аб'яднання "Суквецце". У госці да вучняў і настаўнікаў завіталі кіраўнік літаратурнага аб'яднання Алесь Хітрун, паэтэса Ганна Рэлікоўская і лідскі бард Сяржук Чарняк.

1.11.2016 г. - наведванне Лідчыны прадстаўнікамі рэдакцыі інтэрнет-часопіса "Прайдзісвет" Ганнай Янкута і Ігарам Крэбсам. Першая сустрэча адбылася ў Ганчарскай СШ Лідскага раёна. Другая сустрэча прайшла ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

23.11.2016 г. - сустрэча з самымі вядомымі творамі Максіма Багдановіча. "І зорка гарыць, і не вяне вянок" - пад такой назвай прайшлі Лідскія літаратурна-музычныя зазімкі ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

04.12.2016 г. - вечар памяці "Паміж небам і цішынёй", прысвечаны лідскаму паэту Пятру Макарэвічу.

20.12.2016 г. - падвядзенне вынікаў II літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Прэміяй III ступені ўганараваны Ўладзімір Васько, які даслаў на конкурс фантастычнае апавяданне "На залатой планеце", прэмі-яй II ступені - Ганна Рэлікоўская (вершы на школьную тэматыку), прэміяй I ступені - Святлана Цішук (вершы і п'еса "Каток-футбаліст").

20.12.2016 г. - вечар памяці "Пад знакам Стральца", прысвечаны да 85-годдзя з дня нараджэння Смарагда Сліўко.

2017 год

25.01.2017 г. - урачыстае мерапрыемства ў Лідскай раённай бібліятэцы з нагоды 80-годдзя Ўладзіміра Васько (02.01.1937 г. н.), сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, таленавітага пісьменніка нашага часу, кіраўніка літаратурнага аб'яднання "Суквецце" з 1972 па 2004 год.

15.03.2017 г. - прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша "Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс" у Лідзе.

1.04.2017 г. - літаратурная сустрэча паэтаў Міхася Мельніка, Івана Гушчынскага і барда Сяргея Чарняка з вучнямі Ходараўскай школы.

19.04.2017 г. - прэзентацыя кнігі Ўл. Васько "Зізгагі лёсу" ў літаратурным аддзеле ЛГММ.

7.06.2017 г. - прэзентацыя новай кнігі вядомага беларускага майстра гістарычнай літаратуры Ўладзіміра Арлова "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі" ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкi Купалы.

14.06.2017 г. - прэзентацыя кнігі Ўл. Дронава ў ДШМ.

21.06.2017 г. - урачыстае святкаванне 50-гадовага юбілею літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" ў ЛГММ.

Спіс сяброў літаратурнага аб'яднання "Суквецце", чые вершы былі апублікаваны на старонках "Лідскай газеты" за 2012-2016 гг.

(складзены па дадзеных кіраўніка літаб'яднання Алеся Хітруна)

1. Ала Юшко

2. Алесь Стадуб

3. Алесь Хітрун

4. Алесь Мацулевіч

5. Алеся Бурак

6. Алеся Лесіна

7. Аліса Смоліна

8. Аляксей Сыманович

9. Аляксандр Слука

10. Алеся Шчэліна

11. Анатоль Зайко

12. Анастасія Сіраж

13. Анастасія Шадзюль

14. Анастасія Яловік

15. Анжэла Данілевіч

16. Ганна Будзько

17. Ганна Мік'янец

18. Ганна Рэлікоўская

19. Ганна Серэхан

20. Валерый Мацулевіч

21. Валянціна Дарашэнка

22. Валянціна Троцкая

23. Васіліса Пазнухова

24. Віктар Бачароў

25. Віялета Лучко

26. Уладзімір Бурак

27. Уладзімір Васько

28. Уладзімір Дронаў

29. Уладзімір Нікулін

30. Уладзімір Руль

31. Уладзімір Шынкарук

32. Вяслава Сычэўская

33. Данута Бічэль

34. Дар'я Буча

35. Дзяніс Летуноўскі

36. Яўген Пац

37. Кацярына Руль

38. Алена Какорына

39. Алена Сакалова

40. Алена Сіманчык

41. Алена Шпілеўская

42. Лізавета Пракоп

43. Жана Сянкевіч

44. Іван Гушчынскі

45. Іван Русецкі

46. Іван Салаўёў

47. Ігар Рудзько

48. Ігнат Ярачкін

49. Іна Міхалюк

50. Ірына Багдановіч

51. Ірына Бараздзіна

52. Ірына Маркевіч

53. Ірэна Сліўко

54. Іосіф Масян

55. Хрысціна Лялько

56. Ларыса Канчэўская

57. Ларыса Пастух

58. Леанід Віннік

59. Леапольд Пырскі

60. Лера Швакель

61. Лідзія Івуць

62. Лілея Пушкарова

63. Людміла Чаропка

64. Людміла Шот

65. Максім Вельб

66. Маргарыта Бірук

67. Марыя Масла

68. Марыя Рамана

69. Міхась Мельнік

70. Міхаіл Баранчык

71. Наталля Анфімава

72. Наталля Ташко

73. Вольга Мохар

74. Вольга Рудзевіч

75. Вольга Цяслюк

76. Павел Дзедуль

77. Пётр Макарэвіч

78. Пётр Несцер

79. Рычард Шурмей

80. Святлана Антонік

81. Святлана Пыпець

82. Святлана Цішук

83. Святлана Сільвановіч

84. Сямён Кантаровіч

85. Сяргей Вецер

86. Сяргей Марцінкевіч

87. Смарагд Сліўко

88.Станіслава Белагаловая

89. Станіслаў Суднік

90. Таіса Сямёнава

91. Таццяна Вайтукевіч

92. Таццяна Сямёнава

93. Таццяна Саўчук

94. Таццяна Шведава

95. Таццяна Шот

96. Часлаў Чымбар

97. Юльяна Барэйша

98. Юлія Бурак

99. Юлія Палякова

100. Яна Крывеня

101. Яніна Догель

Усяго: 101 прозвішча

Рэйтынг актыўнасці і папулярнасці лідскіх аўтараў

Рэйтынг публікацый паэтаў Лідчыны ў рубрыцы "Суквецце", складзены ў ходзе даследавання па прадстаўленых штогадовых справаздачах кіраўніка літаратурнага аб'яднання Алеся Хітруна за 2012-2016 г.г.

1. Уладзімір Васько - 37

2. Валерый Мацулевіч -27

3. Алеся Бурак -18

4. Алесь Мацулевіч -17

5. Таццяна Сямёнава -17

6. Міхась Мельнік - 15

7. Аляксей Сымановіч-14

8. Ларыса Канчэўская-12

9. Іосіф Масян-11

10. Ірэна Сліўко -11

11. Марыя Масла-11

12. Сяргей Вецер -10

13. Уладзімір Бурак -10

14. Алесь Стадуб -9

15. Ганна Рэлікоўская -9

16. Уладзімір Дронаў -9

17. Алесь Хітрун -8

18. Ірына Бараздзіна -7

19. Анатоль Зайко -6

20. Іван Русецкі -6

21. Святлана Антонік-6

22. Юлія Палякова-6

23. Валянціна Дарашэнка-5

24. Алена Какорына -5

25. Іван Гушчынскі -5

26. Станіслава Белагаловая-5

27. Алена Сакалова -4

28. Валянціна Троцкая -4

29. Віктар Бачароў -4

30. Ганна Серахан -4

31. Данута Бічэль -4

32. Міхаіл Баранчык-4

33. Пётр Макарэвіч -4

34. Святлана Пыпець -4

35. Хрысціна Лялько -4

36. Чэслаў Чымбар -4

37. Анастасія Яловік-3

38. Вяслава Сычэўская -3

39. Пётр Несцер -3

40. Святлана Сільвановіч-3

41. Сяргей Марцінкевіч -3

42. Яўген Пац-3

43. Яніна Догель -3

44. Ала Юшко -2

45. Алена Сіманчык-2

46. Васіліса Пазнухова -2

47. Вольга Цяслюк -2

48. Дзяніс Лятуноўскі-2

49. Жана Сянкевіч -2

50. Іна Міхалюк -2

51. Леанід Віннік -2

52. Наталля Анфімава -2

53. Уладзімір Нікулін -3

54. Смарагд Сліўко -2

55. Станіслаў Суднік -2

56. Таіса Сямёнава -2

57. Уладзімір Шынкарук -2

58. Алена Шпілеўская -1

59. Анастасія Сіраж -1

60. Анастасія Шадзюль-1

61. Анжэла Данілевіч-1

62. Алеся Лесіна -1

63. Аліса Смоліна-1

64. Аляксандр Слука -1

65. Аляксандра Шчэліна -1

66. Віялета Лучко -1

67. Вольга Мохар -1

68. Вольга Рудзевіч-1

69. Ганна Будзько -1

70. Ганна Мік'янец -1

71. Дар'я Буча -1

72. Лізавета Пракоп -1

3. Іван Салаўёў -1

74. Ігар Рудзько -1

75. Ігнат Ярачкін -1

76. Ірына Багдановіч-1

77. Ірына Маркевіч -1

78. Кацярына Дуло -1

79. Ларыса Пастух -1

80. Леапольд Пырскі-1

81. Лера Швакель -1

82. Лідзія Івуць-1

83. Лілія Пушкарова -1

84. Людміла Чаропка-1

85. Людміла Шот -1

86. Максім Вельб-1

87. Маргарыта Бірук -1

88. Марыя Рамана-1

89. Наталля Ташко -1

90. Павел Дзедуль -1

91. Рычард Шурмей -1

92. Святлана Цішук -1

93. Сямён Кантаровіч -1

94. Таццяна Вайтукевіч -1

95. Таццяна Саўчук -1

96. Таццяна Шведава -1

97. Таццяна Шот-1

98. Уладзімір Руль-1

99. Юльяна Барэйша-1

100. Юлія Бурак -1

101. Яна Крывеня-1

Вершы лідскіх аўтараў аб літаратурным аб'яднанні "Суквецце"

Вершы Алесі Бурак аб майстрах мастацкага слова, сябрах літаратурнага аб'яднання "Суквецце"

Чатыры Алесі

Знакамітым і шчырым беларусам

Алесю Жалкоўскаму, Алесю Стадубу,

Алесю Хітруну - Алеся Бурак.

На кватэры, а не ў лесе,

За сталом Бурак Алесі

Засядала шмат людзей -

Кожны ў справах дабрадзей.

Паў -"Суквецця" сабралося

І Алесі падалося,

Што сярод імёнаў тых

Яе цёзкаў - больш за ўсіх.

Першы з іх - Алесь Жалкоўскі,

Чалавек разумны, свойскі,

Журналіст, тварэц, рэдактар,

Мудрых допісаў ён аўтар.

У Стадуба, у Алеся,

Што ні твор - Радзіме песня,

Беларус ён шчыры, слаўны

Ў галаве выносіць планы,

Як і што трэба зрабіць,

Каб на свеце лепей жыць.

А малодшанькі Алесік,

Ён - Хітрун, штодзень калесіць

Ў Ліду на веласіпедзе,

Каб знайсці падтрымку недзе

Сваім творам, сваім планам,

А найбольш - свайму жаданню

Павучыцца, памудрэць,

Каб душою не старэць,

Літаратарам каб стаць,

Ад жыцця каб не адстаць.

Тры Алесі - тры мужчыны,

А чацвёртая - жанчына

Аб усім вялі размову,

Сэнс шукалі ў кожным слове,

А найбольш аб роднай мове -

Беларускасці аснове.

Радаваўся нашай згодзе

Міхась Мельнік пры народзе.

27.08.2007 г.

(Верш са зборніка Алесі Бурак "Прастора дабрыні" 2008 г., с. 48 - 49.)

Міхасю Мельніку

Мельнік - хлопец, хоць - куды,

Ён - не тоўсты, не худы,

Ганарыцца ён вусамі,

Сярод нас - адметны самы,

Вершы ў скрыню ён збірае -

Вельмі важны статус мае:

Кіраўнік "Суквецця" ён,

Не бярэ ўжо хлопца й сон,

Перагружаны работай:

Правіць вершы... Вось турбота!

2007г. (Верш са зборніка Алесі Бурак "Прастора дабрыні" 2008 г., - с. 50.)

Удзячнасць

Мясцовыя паэты - верныя сябры,

Кранае ваша мудрая прысутнасць,

Размовы, спрэчкі аж да позняе пары

І злых намераў поўная адсутнасць.

Нялёгка вашы падлічыць тварэнні,

Што на "Скрыжалях Лідчыны" сашліся:

Тут "Водгук ісціны", "Вясёлкавае ззянне",

"Прасторы дабрыні", у "Паэмах" шмат пазнання

І "Злітак" роздуму, і "Розныя дарогі"…

На "Лодачцы жыцця" плыву к дабру ў цішы,

Імкнуся ў свет з "Варонай белай" разам,

Жыву ў сугучнасці са "Струнамі душы",

"На схілах берагоў" бываю час ад часу,

"Іду і вяртаюся" ў "Восеньскі вальсок",

"Лясной рапсодыяй" адаграваю душу…

Падборкай паэтычных галасоў

У "Суквецці" нашым ганарыцца мушу.

Удзячна вам, сябры, за творчыя здабыткі,

За хваляванне і нераўнадушнасць,

За кнігі - найкаштоўны мой набытак,

У якім няма варожасці і бяздушша.

(Надрукавана ў газеце "Принеманские вести" № 51 (816), 18.12.2014 г.)

Лідскія паэты ў космасе

Уладзімір Васько

На невядомую планету,

у невядомы час

закінуў лёс зямных паэтаў -

ну проста на Парнас.

А там натхнення, як паветра!

Самое ў рот цячэ.

І не было на шчасце, ветру,

што мог бы здзьмуць іх прэч.

І так на творчасць пацягнула

і ўздыбіла душу!

Бурак Алеся аж уздыхнула:

- Паэму напішу!

- Але на чым? - заўважыў Суднік.-

Паперы ж тут няма…

Гушчынскі рэзка слова ўсунуў:

- Мне кум дасць ці кума!

- А дзе твой кум?! - падскочыў Мельнік.-

- Яны ж вунь на Зямлі.

Дык што ты тут пра іх нам мелеш?! -

- Мялі, мялі, мялі! -

ўсё ж нехта падтрымаў паэта, -

- Табе заплацім мы за гэта. -

І стала весялей.

А на двары стаяла лета,

пах "Сонечны" алей.

- Мы пра Сямёнаву забылі…

Мо ў вас папера ёсць? -

- Перавяла я ўсю на былі,

паслала ў "Маладосць".

Тут Рэлікоўская сказала:

- Не кінем таленты ў бядзе.

Я помню, некалі пісала

санеты кіем па вадзе.

Пакуль спрачаліся, шумелі

і смажылі траску,

два Мацулевічы прыселі

і пішуць па пяску:

"Мы паляцелі ў космас рана,

як на траве расла раса,

каб адарвацца ад туману,

які Зямлю апаясаў"…

Тут ветрык ласкава падыхаў

і скінуў стому з рук.

Бараздзіна сказала ціха:

- Я чаю завару.

Замітусіўся шпарка Дронаў:

- Навошта гэты чай?

Я захапіў гарэлкі мора.

Ты, Іра, выбачай.

Пакуль Хітрун нарэзваў сала,

лупіў Стадуб яйко,

верш на хусцінцы напісала

паэтка І. Сліўко.

- А дзе ж Васько? - схапіўся Міша

і выцер з рук алей.

- А ён пра космас нешта піша

алоўкам па скале.

Там мы жылі, пілі і елі,

вадзілі карагод.

Там па-сяброўску і сустрэлі

касмічны Новы год.

(Надрукавана ў "Лідскай газеце" 30.12.2015 г., - с. 14.)

Мы - паэты!

Алесь Мацулевіч

Чакаем трэцяй серады -

чарговае сустрэчы.

Настане дзень той, і тады

зноў разам мы, паэты.

Збіраемся "Суквеццем" зноў

у доміку Таўлая,

бо ў Лідзе існуе даўно

традыцыя такая.

Мы на сустрэчы, бы на ўрок,

прыносім сшыткі, кніжкі,

таму што творчы мы народ,

вянок паэтаў лідскіх.

Збіраемся "Суквеццем" зноў

у доміку Таўлая

паэтаў Лідчыны вянок,

прынёманскага краю.

Ціхенька кніжка шалясціць

ці сшытачак лістамі -

і непрыкметна час ляціць

у гутарках, чытанні.

Збіраемся "Суквеццем" зноў

у доміку Таўлая.

Майстры паэзіі, са слоў

Паэмы мы ствараем.

(Надрукавана ў "Лідскай газеце" 21.12.2016 г.)



[1] Хітрун, А. "Ёсць паэзія, а ёсць рыфмацтва, або Што парой выяўляе агляд мастацкіх твораў". /Хітрун, А.//"Лідская газета", 11.01.2014 г., №3(12411), - С. 5.

[2] Субач, А. Багаты россып на выдавецкай ніве. /Субач, А.// "Лідская газета", 05.09.2009г., № 101 (11772), - С. 2.

[3] http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=110662/ Дата доступа: 25.02.2017 г.

[4] Содаль, У. "Сем раз Ліду ён наведаў"/ Содаль, У.// "Лідская газета", 13.12.2008г., - С. 2.

[5] https://ru.wikipedia.org/wiki/Корбан,_Владимир_Иванович/ Дата доступа: 25.02.2017 г.

[6] Хітрун, А. "Бірута песні тут збірала, а Колас нам вершы чытаў"/ Хітрун, А.// "Лідская газета", 11.09.2008г., - С. 4.

[7] Казакевіч, М. "Ніколі, браткі, не забуду, што чалавек я, хоць мужык"./ Казакевіч, М.// "Лідская газета", 29.11.2011г., № 136 (12098), - С. 3.

[8] Хітрун, А. "Бірута песні тут збірала, а Колас нам вершы чытаў"/ Хітрун, А.// "Лідская газета", 11.09.2008г., - С. 4.

[9] http://tv-lida.by/regnews/5530-lidu-posetil-izvestnyy-belorusskiy-prozaik-viktor-pravdin.html/ Дата доступа: 25.02.2017г.

[10] Энциклопедия "Регионы Беларуси". В 7т., Т.4. Гродненская область в 2 книгах, Кн. 2., Мн., Изд. "Беларуская энцыклапедыя ім. П.Броўкі", 2015 г., - С. 39.

[11] Заўвага. Уласныя назвы: газеты, літаратурнага аб'яднання, некаторыя прозвішчы (Бурак, Хітрун) на рускай мове захоўваюць сваё гучанне і напісанне ў адпаведнасці з беларускім напісаннем.

[12] Мацулевіч, А. "Юбілейны год для лідскага "Суквецця". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 01.02.2017г., № 8 (12767), - С. 19.

[13] Хітрун, А. "Бірута песні тут збірала, а Колас нам вершы чытаў"./ Хітрун, А.// "Лідская газета", 11.09.2008г., - С. 4

[14] Сліўкін, В., Зенюкевіч, Т. Літаратурная Лідчына. / Сліўкін, В., Зенюкевіч, Т. //"Лідскі летапісец", № 4 (16), студзень-сакавік 2001г., - С. 19-29.

[15] Мацулевіч, А. "Юбілейны год для лідскага "Суквецця". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 01.02.2017г., № 8(12767), - С. 19.

[16] Мацулевіч, А. "Лідскай газеце - 75"/ Мацулевіч, А. // "Лідскі летапісец" № 3(67), 2014 г. - С. 5-6.

[17] Васько, У. "Пераезд ў Ліду. Паэты Лідчыны " (з кнігі ўспамінаў "Зігзагі лёсу"). / Васько, У.// "Лідская газета", 17.06.2014 г., - С.4.

[18] Мацулевіч, А. "Пасяджэнні літаб'яднання "Суквецце" - па новаму адрасу". / Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 05.05.2011 г., № 49 (12011), - С. 4.

[19] Хітрун, А. "У нашай памяці ён - паэт, настаўнік, аптыміст" (да 65-годдзя з дня нараджэння Віктара Бачарова)/ Хітрун, А.// "Лідская газета", 25.02.2015 г., - С. 17.

[20] Мацулевіч, А. "Лясная рапсодыя" Уладзіміра Васько/ Мацулевіч, А.// "Лідская газета", 15.08.2013 г., № 91(12351), - С. 4.

[21] Хітрун, А. "Вдохновил Пятигорск, а Лида нашла ему место в поэзии" (Владимиру Дронову - 85 лет)/ Хітрун, А.// "Лідская газета", 29.04.2015 г., № 16 (12572), - С. 11

[22] Яхантава, О. Пад сілу і драматургічны жанр. (Аб зборніку паэзіі "Леў і ключы" А. Мацулевіча) / Яхантава, В.// "Лідская газета", 11.11.2014 г., № 128 (12536), - С. 4.

[23] Хітрун, А. "Юбілей маладога творцы" (Валерыю Мацулевічу - 30)./ Хітрун, А.// "Лідская газета", 03.08.2013 г., № 86 (12346), - С. 4.

[24] Хітрун, А. "У сэрцы нясу, нібы скарб запаветны, праменна-праўдзівыя словы Купалы" (Міхасю Мельніку - 65 год)./ Хітрун, А.// "Лідская газета", 02.09.2015 г., № 68 (12624), - С. 17.

[25] Ковальчук, А. "Пока мы живы, ещё не поздно что-то изменить!"/ Ковальчук, А.// "Принеманские вести", 20.08.2015 г., № 33 (851), -С. 8.

[26] Гушчынскі, І. "Звязаны лёсам"/ Гушчынскі, І. // "Лідская газета", 13.12.2011 г., - С.5.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX