Вярнуцца: Палітычныя рухі

Пачатак беларускага адраджэнцкага руху ў Лідзе ў канцы ХХ ст. Belarusian national movement in Lida in the late 20 th century


Аўтар: С. Суднік,
Дадана: 28-02-2010,
Крыніца: Лідскі летапісец № 43-44.



Суполка Рунь


Памяці Валянціна Ляцецкага,
Валерыя Тузіна,
Віктара Шымановіча



Гарбачоўская перабудова пры ўсёй яе палавінчатасці, непаслядоўнасці, утапічнасці зрабіла такі адну рэч. Яна разбудзіла найбольш актыўныя сілы савецкага грамадства, разбудзіла людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. (31KB) Міхась Ткачоў. Здымак з архіву 'Руні'.Не важна, пра што вухкае сыч у начы, важна, што чалавек прачынаецца. Не важна, пра што гаварыў Гарбачоў, важна, што стала магчымым гаварыць усім, што за размовы перасталі саджаць і расстрэльваць. Людзям вярнулі слова, і яны з бязмоўнага быдла ператварыліся ізноў у народы, у нацыі.

(54KB) Марыся Саўкевіч.

Сацыяльна актыўныя людзі былі заўсёды і ва ўсіх пластах грамадства, але іхнія памкненні і зацікаўленні не ўкладваліся ў савецкія рамкі. Таму тыя аб'яднанні сацыяльна актыўных людзей, якія ўзнікалі за савецкім часам, або хаваліся ў глыбокім падполлі, або іх удзельнікі ператвараліся ў лагерны пыл. Але як толькі гэтыя рамкі крыху пашыралі, да людзей пачала вяртацца свядомасць, людзі пачалі думаць і шукаць тых, хто думае так жа.

Значны ўплыў на фармаванне беларускай нацыянальнай свядомасці ў той час зрабілі творчасць У. Караткевіча і стварэнне Народных франтоў у Прыбалтыйскіх рэспу6ліках. Пачалі задаваць пытанне сабе і беларусы, хто ж мы такія, якая наша гісторыя, адкуль нашыя карані, і няўжо мы горшыя за іншых. На гэтыя пытанні шукала адказу нацыянальна свядомая моладзь канца 80-х гадоў.

Пра што маглі думаць і гаварыць людзі? Перш за ўсё - пра сваё, пра роднае, пра блізкае, пра тое, што кранала сэрца і грэла душу. І для беларусаў у каторы ўжо раз на пярэдні план ізноў выйшлі пытанні мовы, культуры, нацыянальнага адраджэння. А за імі непазбежна павінна было ісці пытанне незалежнасці. Аднак, як у пачатку ўсяго светатварэння было слова, так у пачатку беларускага адраджэння была мова.

Як стала можна гаварыць, беларусы загаварылі на мове і пра мову.

На жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Гарадзенскай вобласці 1987 года пытанне занядбання беларускай мовы ў школах і грамадстве падняла гарадзенская паэтэса Данута Бічэль-Загнетава, нараджэнка вёскі Біскупцы Лідскага раёна. Данутата заклікала адраджаць беларускасць цераз вучняў. Аднак яе палымяная прамова была сустрэта многімі ўдзельнікамі канферэнцыі ў штыкі. Пачалі шумець, галдзець, накінуліся на паэтэсу з традыцыйнымі абвінавачваннямі ў нацыяналізме.

Тады ў абарону вядомай паэтэсы і зямлячкі выступіла настаўніца гісторыі Лідскай школы № 6 Марыя Саўкевіч. У перапынку Данута і Марыя пазнаёміліся, пагаварылі пра тое, як бы і што трэба было рабіць для адраджэння Беларушчыны. Данута пачала перадаваць у Ліду літаратуру, кніжкі (пра Вацлава Ластоўскага і інш.)

Поўная ўражанняў і ідэй Марыя Саўкевіч вярнулася ў Ліду. Неўзабаве ў Лідскай СШ №6 быў створаны клуб "Крывіч". Хутка клуб выйшаў за межы школы, да яго пачалі далучацца прадстаўнікі лідскай інтэлігенцыі. Паседжанні "Крывіча" перамясціліся ў клуб абутковай фабрыкі. На адно з іх прыехалі з Гародні Міхась Ткачоў, Данута Бічэль-Загнетава, Часлаў Колышка (мастак, лідзянін, брат кіраўніка Таварыства польскай культуры на Лідчыне Аляксандра Колышкі). Паседжанне было прысвечана 150-м угодкам Кастуся Каліноўскага. Вісеў вялікі партрэт Каліноўскага. Гаварылі ўсе: Ткачоў, Бічэль-Загнетава, вучні старэйшых класаў. Данута Бічэль-Загнетава расказвала між іншым і пра Ларысу Геніюш. Быў выкладчык музычнага вучылішча, які іграў на фартэпіяна, тое фартэпіяна ўсёй грамадой цягалі з адной залы ў другую, але потым пад акампанемент спявалі беларускія песні. Гэта адбывалася ў пачатку лютага 1988 года. Пад час гэтай імпрэзы сябры клуба "Крывіч" звярнуліся да моладзі і да ўсіх наогул з прапановай далучацца да клуба.


Адзін з першых спісаў сяброў суполкі "Рунь" [1]

№ Прозвішча, імя, імя па бацьку Год Месца працы нараджэння

1. Усціновіч Алег Ігаравіч 1964 г. ЛФЗ, мастак

2. Жалкоўскі Аляксандр Васільевіч 1933 г. рэдакцыя газеты "Уперад

3. Каранюк Тамара Анатольевна 1961 г. ЛІТ, настаўнік

4. Макарэвіч Лізавета Антонаўна 1961 г. СШ. № 6, настаўнік

5. Матэйка Вацлаў Іванавіч 1954 г. мастацкія майстэрні

(35KB) З харугвай 'Руні' -  малады парастак жыта выбіваецца з патрэсканай ад засухі зямлі.

6. Ляцецкі Валянцін Іванавіч 1955 г.

7. Масян Іосіф Іосіфавіч 1960 г. Будтрэст № 19

8. Круцікаў Уладзімір Уладзіміравіч 1956 г.

9. Тузін Валеры Сяргеевіч 1961 г.

10. Стралкова Ірына Серафімаўна 1964 г. Абутковая фабрыка, інжынер

11. Саўкевіч Марыя Юзэфаўна 1958 г. СШ. № 6 настаўнік


Зварот быў пачуты. Актыў клуба папоўніўся настаўнікамі, мастакамі, інжынерамі БС'ТУ "Конус" і іншых прадпрыемствў. Школьны клуб непазбежна мусіў ператварыцца ў сур'ёзную адраджэнцкую суполку нацыянальнай моладзі. Першапачатковымі мэтамі суполкі былі: ахова гістарычных помнікаў, распаўсюджванне ведаў па гісторыі краіны, пашырэнне ўжытку беларускай мовы і яе абарона, экалагічныя акцыі, а таксама выступы супраць усялякіх дурнот улады. Пачалі збірацца невялікімі групамі на кватэрах. Потым дзеля больш эфектыўнага ажыццяўлення статутных дзеянняў было вырашана зарэгістраваць суполку. Афіцыйны ўстаноўчы сход адбыўся 26 лютага 1988 у клубе будтрэста №19. 3ала ў клубе была амаль поўная. Прысутнічалі прадстаўнікі гарвыканкаму, журналісты гарадской газеты "Уперад". Было сказана шмат слоў пра неабходнасць адраджэння беларускай мовы і культуры. Адным словам суполка 6ыла ўтвораная і першым старшынём суполкі быў абраны Алег Усціновіч, мастак-афармляльнік лідскага лакафарбавага завода.

Была прапанова назваць арганізацыю "Звон". Дэвізам павінны былі стаць словы Янкі Купалы:

"Бом! Бом! Прачынайся ад сну Беларусь!

(25KB) Юры Карэйва і Марыя Саўкевіч.

Годзе стагнаць ды жаліцца,

жальба нічога не дасць табе!

Уставай!

Ідзі будаваць зруйнаваную Бацькаўшчыну!"

Як відаць адразу браўся даволі рэзкі тон і рабіўся шырокі замах.

Аднак на сходзе было вырашана назваць арганізацыю "Рунь". Назва крыху спакайнейшая. Але на троі былі тыя самыя. У гэты час у Менску ўжо дзейнічалі "Талака", "Тутэйшыя". Лідская "Рунь" станавілася ў фарватар гэтых арганізацый.


Алег Усціновіч быў з Менска, меў сувязь з "Тутэйшымі". Быў вельмі энергічны, падмацоўваў і зараджаў усіх. Ён стварыў сімволіку "Руні".

Будтрэст № 19 выдзеліў для дзейнасці "Руні" памяшканне. Вацлаў Матэйка - будучы галоўны архітэктар г. Ліды - стварыў нават праект, якое павінна быць гэтае памяшканне: сцягі і інш.

Паседжанні было вырашана праводзіць кожную 2-ю і 4-ю сераду месяца ў 19.30, і яны праходзілі даволі рэгулярна, пісаліся пратаколы. Была падрыхтавана першая праграма суполкі.


І. Мэты і задачы.

1) Патрыятычнае аб'яднанне (суполка) створана на падставе агульнай зацікаўленасці удзельнікаў сучасным станам беларускай мовы, гісторыі і (26KB) Рунёўцы. культуры ў рэспубліцы. Дзейнасць суполкі будзе спрыяць патрыятычнаму, камуністычнаму выхаванню, развіццю грамадскай актыўнасці, пашырэнню гістарычных ведаў, культурнага далягляду, карыснай арганізацыі вольнага часу.

2). Суполка аб'ядноўвае прадстаўнікоў гуманітарнай і тэхнічнай інтэлігенцыі, рабочых, служачых, камсамольскіх работнікаў г. Ліды! Устаноўчае паседжанне адбылося ............ 1988 года.

3). Асноўным напрамкам дзейнасці суполкі з'яўляецца: вывучэнне і прапаганда гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, яго воінскіх і працоўных подзвігаў, дзейнасці выдатных прадстаўнікоў Лідчыны, Гродзеншчыны і наогул Беларусі, папулярызацыя беларускай мовы, фальклору, звычаяў, традыцый. Знаёмства і прапаганда з сучаснымі дасягненнямі беларускай літаратуры (і культуры наогул), музыкі, мастацтва.


ІІ. Агульная праграма дзейнасці.

Асноўны прынцып дзейнасці - паседжэнне.

1) Знаёміцца і вывучаць гістарычныя падзеі краю, помнікі архітэктуры, літаратуры, музыкі, фальклору, звычаі, традыцыі.

(29KB) Рэгіна Лапко і Валяр’ян Пільчук.

2) Вывучаць жыццё і творчасць выдатных прадстаўнікоў мінулага і сучаснага.

3) Ладзіць вандроўкі па гістарычных мейсцах Беларусі, па магчымасці дапамагаць у раскопках і рэстаўрацыі помнікаў.

4) Дасканала азнаёміцца з гістарычным мінулым Лідчыны і пры магчымасці ушанаваць памяць аб тых ці іншых падзеях ці гістарычных асобах.

5) Прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці рэспублікі, шляхам падтрымкі ўсебеларускіх лістоўных кампаній.

6) Уважлліва сачыць за беларускамоўнай прэсай і прапагандаваць беларускамоўныя выданні цераз насельніцтва.

7) Наладзіць і падтрымліваць сувязі з іншымі патрыятычнымі суполкамі Беларусі.

8) Рабіць усё магчымае для ўзнікнення новых патрыятычных суполак.

9) Супрацоўнічаць з мясцовым друкам і радыё, змагацца за чысціню мовы, але самае першае і асноўнае: дасканалае вывучэнне беларускай мовы, з мэтай ідэальнага валодання ёй !


ІІІ. Мерапрыемствы.

1. Знаёмства і абмеркаванне матэрыялаў і пастаноў усебеларускага з'езду аматарскіх аб'яднанняў гістарычна-культурнага напрамку, які адбыўся 26-27 снежня 1987 г. Сакавік.

2. Вечар-размова, прысвечаны памяці рэвалюцыянера - дэмакрата Кастуся Каліноўскага.

3. Сустрэча з маладымі беларускімі пісьмен-нікамі з т-ва "Тутэйшыя". Красавік.

4. Наладзіць шэраг вандровак па Лідскім раёне з мэтай знаёмства з мясцовымі, фальклорнымі традыцыямі рамёстваі. Май.

5. Наладзіць фальклорнае свята Купалле. Чэрвень.

6. Наладзіць вандроўкі па гістарычных мясцінах Беларусі. Ліпень - жнівень

7. Апрацоўка матэрыялаў вандровак і знаёмства з імі школьнікаў і грамадства г. Ліды.

8. Вечар - размова прысвечаны 71-й гадавіне кастрычніцкай рэвалюцыі. Кастрычнік.


Тэма: "Рэвалюцыянеры- дэмакраты Лідчыны.

9. Вечар - размова, прысвечаны ахвярам 1937

ода з запрашэннем беларускіх пісьменнікаў і паэтаў з Мінска і Гродна. Лістапад.

10. Святочнае паседжанне, прысвечанае 70-годдзю ўтварэння Беларускай ССР.

11. Наладзіць фальклорнае свята - "Каляды". Снежань - студзень.


Першыя месяцы дзейнасці "Руні" займелі шырокі розгалас. Аўтарытэт суполкі рос. Пра яе пачулі ў Гародні і Менску. 5 красавіка 1988 года Марыя Саўкевіч была запрошана на паседжанне Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР, хаця сябрам Саюза не была. На гэтым паседжанні абмяркоўвалася дзейнасць літаб'яднанняў вобласці, і Марыя Саўкевіч павінна была распавесці пра дзейнасць "Руні" на паседжанні абласнога аддзялення, бо хаця "Рунь" па сутнасці не была літаб'яднаннем, але ў яе склад уваходзілі ўжо многія лідскія паэты: Міхась Мельнік, Іосіф Масян... Лідскі паэт Юра Карэйва ў гэты час жыў у Гародні і ўваходзіў у гарадзенскую "Паходню". Але Юру цягнула дадому, ён часта бываў у Лідзе і на паседжаннях "Руні". У адзін з прыездаў Юра Карэйва прысвяціў "Руні" свой верш:


(37KB) Збор сродкаў у Фонд міласэрнасці.

Мы "Рунь", нам зерня новым плёнам

На гэтай чорнай глебе стаць...

Нас ні пагрозай, ні праклёнам

Ніхто не здолее дастаць.

Нам жыць!!!


Адным з першых мерапрыемстваў "Руні" была вечарына, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу. Яна адбылася 27 красавіка. Быў пастаўлены спектакль па Караткевічу "Калыска 4-х чараўніц". Прыехала Данута Бічэль-Загнетава, якая распавядала пра Ўладзіміра Караткевіча, у якой кашулі ён хадзіў па Гародні, якія вершы чытаў, чым захапляўся, пра такія мілыя дробязі, пра тое, як моцна любілі яго. З яе аповедаў паўставала такая магутная фігура Караткевіча, якой дагэтуль не відно ні з адной яго біяграфіі. Менавіта з аповядаў Дануты Уладзімір Караткевіч увайшоў у горад Ліду, як найгалоўны і найвялікшы дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння. Вечарына праходзіла ў зале будтрэста №19. У гэтай сустрэчы брала ўдзел і Хрысціна Лялько.


Наступнай акцыяй суполкі быў удзел у водным раллі «Прыпяць-88», разам з падобнымі суполкамі з Менска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Мазыра і іншых гарадоў, супраць абвалоўвання ракі Прыпяць. Быў у той час такі праект, дзе ў мэтах барацьбы з павадкамі на Палессі, прапаноўвалася абвалаваць раку Прыпяць валам з абодвух бакоў вышынёй два метры, што выклікала б вялікія змены экалагічнага становішча навакольнага асяроддзя. Дарэчы, як ні дзіўна, дапамагаў арганізоўваць акцыю рэспубліканскі ЛКСМБ. Акцыя праходзіла наступным чынам: сябры грамадскіх аб'яднанняў плылі на байдарках па плыні Прыпяці, а ў вёсках што знаходзіліся па берагах ракі прадстаўнікі ЛКСМБ наладжвапі сустрэчы з мясцовымі жыхарамі на тэму патрэбна ці непатрэбна меліярацыя. Зразумела думкі палешукоў былі самымі рознымі I ўсё ж вынікі акцыі былі ўдалымі, бо была прыцягнута ўвага грамадскасці да дадзенай праблемы, і пасля выступаў навукоўцаў у друку выкананне праграмы было спынена.


14 траўня 1988 года лідская газета "Уперад" апублікавала вялікае інтэрвію з кіраўніцтвам суполкі "Рунь", якое ўзяў карэспандэнт газеты Тадэвуш Чарнавус.


"НЕ СТАЦЬ ПЯСКОМ НА ШЛЯХУ ГІСТОРЫІ

Пра суполку гістарычна-культурнана напрамку "Рунь"

Усе апошнія дзесяцігоддзі наша моладзь ішла як бы ўніз, зашмат заглядвала ў чарку, шукала цяплейшых месц, прывыкала жыць па разліку. Адным словам, спакваля траціла высокую мараль. Усё гэта, напэўна. і прымусіла народнага паэта Беларусі Пімена Панчанку напісаць пра яе такіх прадстаўнікоў суровыя, але да аголенасці праўдзівыя радкі:

Спачатку пазбавіцца рад ад бацькоўскае хаты,

А маці - у горад, даюць на яе трэці светлы пакой.

На хатчыны грошы,

на матчыны грошы абставіць кватэру багата,

А потым і маці цішком -

у Дом Састарэлых - на вечны спакой.

А там і ад мовы сваёй адцураецца:

родная мова не ў модзе -

Даволі той бульбы! Бывай, журавінавы гай!

Крышталь. Дываны. А дзеці ў англійскую ходзяць.

Прыстойна. Прэстыжна. О'кэй і гуд бай!

А там адрачэцца ад нашай Савецкай Радзімы,

Бо сэрца ўжо прагне вітрынаў з раскошнай лухтой.

О, бедныя маці; нашто вы такіх нарадзілі?

I горкае рэха якоча: а хто вінаваты? А хто?


Сёння можна сказаць ужо іншае: перабудова ўскалыхнула народ. Мала-памалу стала падаваць свой голас, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю і моладзь. Усё больш і больш адчуваецца яе неабыякавасць да свайго месца ў жыцці.

(36KB) На Купаллі-88.

Кола пытанняў, якія хвалююць, напрыклад, удзельнікаў (а сярод іх настаўнікі, мастакі, рабочыя, інжынеры, сакратар камсамольскай арганізацыі, лабарант, дойлід і іншыя) суполкі «Рунь», што ўзнікла нядаўна ў нашым горадзе і зарэгістравана пры будтрэсце № 19, датычыцца перш за ўсё захавання культурнагістарычнай спадчыны. а таксама многіх экалагічных і іншых злабадзённых праблем. Кіруюць суполкай настаўніца гісторыі СШ № 6 Марыя Саўкевіч і мастак-афарміцель вытворчага аб'яднання «Лакафарба» Алег Усціновіч. На пасяджэннях «Руні», якія адбываюцца па серадах у 9-павярховым інтэрнаце па вуліцы Рыбіноўскага, часта птрысутнічаюць загадчык аддзела культуры гарвыканкома М. Ёрш, іншыя адказныя асобы. Нядаўна на іх пабываў і наш карэспандэнт, які папрасіў руньцаў расказаць аб сваёй дзейнасці чытачам газеты «Уперад» больш падрабязна.

- Скажыце, калі ласка, якія задачы ставіць суполка?

- Ініцыятывы аб'ядна.ння патрыятычныя. Мы, як і ўсе савецкія людзі, цалкам падтрымліваем курс партыі на перабудову грамадства і імкнёмся з дапамогай культуры абудзіць павагу да роднай спадчыны. Часта здзіўляюцца: наша моладзь перастае спачуваць, успрымаць чужы боль, быць спагадлівай, далучаецца да п'янства, наркаманіі, прастытуцыі. Многія ўзялі на ўзбраенне цяжкі рок. А ці не ад таго ўсё, што на нейкай стадыі развіцця аслабла патрабавальнасць, стала зніжацца агульная культура нашых народаў. Без ведання сваёй гісторыі народ нямы. Страшна падумаць, што будзе. калі нашы дзеці, давучыўшыся да трэцяга класа і далей, будуць пісаць у заявах: прашу вызваліць мяне ад роднай мовы.

(60KB) Уладзімір Круцікаў падчас рунёўскіх вандровак.

Руская мова - мова міжнацыянальных зносін. Праз яе мы далучаемся да бессмяротных твораў Пушкіна, Гогаля, Горкага, іншых вялікіх пісьменнікаў, у тым ліку і замежных. Але дапамагчы зрабіць першы самастойны крок у жыцці, зблізіць нас з далёкімі продкамі і блізкімі родзічамі, аб'яднаць у цэлы народ пад сілу толькі роднаму слову. Таму, як-некалі пісаў Францішак Багушэвіч, «яно добра, а нават і трэба знаць суседскуго мову, але найперш трэба знаць сваю». Калі У. I. Леніну паведамілі, што прыбыла дэлегацыя з'езда беларускіх бежанцаў, сярод іншых пытанняў ён задаў і такое:

- На якой мове гавораць дэлегаты?

- Многія на беларускай, - адказалі яму.

- Гэта вельмі добра, - падкрэсліў У.I. Ленін.

- Задачы, якія вы ставіце перад сабой, высакародныя. але ці не здаецца, што іх цяжка рашыць намаганнямі невялікай групоўкі энтузіястаў?

- Так, многія людзі яшчэ далёкія ад актыўнасці, жывуць па прынцыпах: мая хата з краю, мой дом - мая крэпасць... Нямала яшчэ тых, хто трасецца толькі за свае сцены, свае дываны, свае машыны, дачы, прэстыж. Тюлькі не пра захаванне спадчыны. У цэнтры Ліды маем вуліцы Міцкевіча і Таўлая. Але дзе бюсты паэтаў? Вуліцы ж Каліноўскага, Цёткі, іншых герояў вынесены ўвогуле на ўскраіны. А ўзяць удзельніка паўстання 1863 года Людвіга Нарбута, сына вядомага беларускага гісторыказнаўцы і дойліда. На планетарыі ёсць шыльда, прысвечаная гэтаму герою - кіраўніку паўстанчага атрада на Лідчыне. Але ў свой час яна замуравана толькі таму, што была створана на сродкі прыхаджан.

А колькі будзе паглядаць пустымі аканіцамі Лідскі замак? Мы гатовы прыняць удзел у рэстаўрацыі гістарычных помнікаў, выйсці на суботнікі, а заробленыя грошы пералічыць на помнікі. Спачатку - Кастусю Каліноўскаму ў Гродна, а затым і вядомым асобам, якія маюць дачыненне да нашага горада і раёна.

- Якія практычныя крокі ўжо зроблены?

- Па-першае, кожны член суполкі не саромеецца размаўляць па-беларуску. Адны глядзяць на нас са здзіўленнем, другія - з цікавасцю. Скажам, у (36KB) Рунёўцы. У цэнтры Валера Тузін. магазіне мы звяртаемся да прадаўца на беларускай мове, а ён адказвае нам на рускай. I гэта натуральна. Ва ўмовах двухмоўя чалавек абавязаны ведаць дзве мовы - сваю і рускую.

Па-другое, «Рунь» наладжвае сувязі з фальклорнымі гурткамі. Стварае такі гурток свой. Будзе ў нас і самадзейны тэатр, дзе пойдуць п'есы беларускіх і іншых аўтараў. Адновім і правядзём такія народныя святы, як гуканне вясны, Купалле, каляды, дзяды, і іншыя. А ўзяць фальклор, традыцыі мясцовага насельніцтва, здабыткі народных умельцаў Лідчыны. Мяркуем усё гэта збіраць для этнаграфічнага музея, які б хацелася размясціць у капліцы, што на могілках непадалёку ад рынку. На жаль, у гэтым памяшканні пасля зносу могілак мяркуецца адкрыць магазін рытуальных прыналежнасцей. Хіба наша прапанова горшая? Ды думаецца. што і могілкі нельга зносіць цалкам. Трэба захаваць тыя месцы, дзе пахаваны паўстанцы 1863 года, а таксама загінуўшыя ў барацьбе з фашызмам, стэлу, некалькі іншых цікавых помнікаў. Якую, скажыце, гістарычную перспектыву можа мець народ, адарваны ад сваіх каранёў, ад таго, што стварылі многія пакаленні нашых продкаў, калі ён занядбае памяць аб тых, хто змагаўся за іх светлую будучыню? Без каранёў, без асноў - мы толькі пясок на шляху гісторыі: падуе вецер - і нічога няма.

- Чуў, што ў аддзеле народнай адукацыі гарвыканкома вамі ставілася пытанне ад адкрыцці ў горадзе напачатку хаця б беларускамоўнага класа?

- Перш чым адказаць на гэтае пытанне, напомнім, што дыскусія наконт беларускай мовы даўно ідзе ў штотыднёвіку Саюза пісьменнікаў БССР «Літаратура і мастацтва». Пра гэта пішуць так-сама іншыя перыядычныя выданні, у тым ліку і газета «Звязда». Хочацца прывесці словы першага намесніка міністра асветы БССР М. М. Круглея, які ў «Звяздзе» піша: «Выдаць загад і дэкрэтыўным шляхам зрабіць некалькі школ беларускамоўнымі - не выйсце. У прынцыпе менавіта бацькі вырашаюць, на якой мове будуць вучыцца іх нашчадкі. Так прадугледжвае і нядаўна прыняты Закон БССР аб народнай асвеце». Нельга не пагадзіцца з гэтым меркаваннем, як і з тым, што павінны быць, як рускія, так і беларускія школы. Што датычыцца бацькоў, то па далёка няпоўных апытаннях толькі ў раёне шостай сярэдняй школы нашага горада ўжо больш як 20 сем'яў пажадалі аддаць сваіх дзяцей у першы клас з беларускай мовай навучання, некаторыя ў гэтым мікрараёне хацелі б аддаць сваіх дзяцей у беларускі садзік. Так што жадаючыя ёсць. У аддзеле народнай адукацыі гарвыканкома, куды мы звярнуліся, таксама нічога супраць не маюць.


Сапраўды, шмат праблем накапілася ў нашым грамадстве за гады застою. Сёння ўжо нельга лічыць нармальным, што ва ўмовах двухмоўя толькі на адной мове афармляюцца назвы вуліц, шыльды ўстаноў, вядзецца справаводства. Хвалююць руньцаў і экалагічныя пытанні, такія, як спрамленне рэк, забруджванне паветра, перанасычэнне некаторых прадуктаў харчавання нітратамі і нітрытамі. Дарэчы, члены «Руні» нядаўна пабывалі на нарадзе па лініі ЦК ЛКСМБ, АН БССР, іншых высокіх інстанцый, якая прысвячалася праблемам Палесся, у прыватнасці, абвалаванню Прыпяці. Туды яны ехалі спачатку поезда.м, а затым - на байдарках. У канцы мая ў парку ля Кургана Бессмяроцця мяркуецца правесці свята песні, танца і спорту, у якім залрасілі прыняць удзел і фальклорную групу «Руні».

...Нефармальныя аб'яднанні, падобныя лідскаму, існуюць і ў іншых гарадах рэспўблікі. На вялікі жаль, у іх руху ёсць нямала недахопаў, пра што не раз вельмі падрабязна гаварылася ў рэспубліканскай перыёдыцы. «Падчас прасвечваецца слабая палітычная выхаванасць некаторых членаў суполак, недакладнае веданне гісторыі, - чытаем у трэцім нумары часопіса «Беларусь» за гэты год. - Многія размовы пра мінулае не - не ды зводзяцца да спрэчак пра памылкі, трагедыі. Здараецца і захапленне гульнёй у змагароў. Слухаеш падобных прамоўцаў і адчуваеш іх нездаровае спаборніцтва ў смеласці гаварыць «праўду», рабіць псеўдаадкрыцці, вылучыцца або стаць героем хоць на час.

Ад усяго гэтага хочацца засцерагчы лідскую суполку. Аналізуючы мінулае, мы павінны глядзець на яго з пазіцыі інтэрнацыяналізму, шукаць у першую чаргу тое, што ўзбагачала б народы, збліжала іх."


19 траўня 1988 года суполка была зарэгістравана і атрымала пашпарт. Паводле пашпарту арганізацыяй заснавальнікам суполкі "Рунь" выступаў будтрэст №19. Суполка была зарэгістравана па адрасу:г. Ліда, вул. Рыбіноўскага, 22, пакой 618 (інтарнат будтрэста №19). На момант выдачы (55KB) Сябры 'Руні' ў Начы каля магілы Тодара Нарбута. пашпарта ў суполцы лічылася 12 чалавек, хаця на гэты час было ўжо значна больш. Кіраўніком суполкі значыцца Усціновія Алег Ігаравіч, 1966 г.н., адукацыя сярэдня спецыяльная, мастак-афармляльнік ВА "Лакафарба", член ВЛКСМ.

Вясной 1988 года менскай «Талакой».пасля выхаду у друку артыкула Зянона Пазьняка "Курапаты - дарога смерці" быў арганізаванм першы масавы мітынг у Менску. 3бор на мітынг быў прызначаны каля канцавога прыпынку аўтобусаў №13 і №30 на вуліцы Каліноўскага. Уладзімір Круцікаў з лідскай "Руні" ўдзельнічаў у мітынгу ў дружыне, якая сачыла за парадкам. На мітынг сабралася каля 6-8 тысяч чалавек.

КСМБ спрабаваў сарваць мітынг. Да сабраўшыхся людзей былі падагнаны аўтобусы з прапановай ехаць на афіцыйны мітынг, які на той жа час прызначылі ўлады ў іншым месцы Аднак у тыя аўтобусы амаль ніхто не сеў, а людзі рушылі за моладдзю на Курапаты. Над калонай былі ўзняты транспаранты: «Сталін-кат», "Жыве Беларусь" і іншыя. Мітынг праходзіў на Курапатах, запомніліся выступы Зянона Пазьняка, Кастуся Тара-сава, Юрася Хадыкі, Вінцука Вячоркі і шмат каго іншых. Слова давалася ўсім ахвочым, таму прайшоў ён даволі сумбурна,аднак зрабіў вялікае ўражанне на менчукоў, бо ў горадзе шмат пра яго гаварылі

Рунёўны дапамагалі археолагам раскапваць могілкі на Курапатах у той час, як там працавалі супрацоўнікі пракуратуры. Гэта была цяжкая фізічная праца, бо пахаванні знаходзіліся на значнай глыбіне, каля 1,5-2,5 метраў. Раскопваліся пахаванні да той пары пакуль штых рыдлёўкі не натыкаўся па чалавечыя косці. Потым пласт зямлі раўнялі і ў магілу з пэндзлікамі апускаліся работнікі судмедэкспертызы і археолагі. Самае цяжкае ўражанне заставалася менавіта пасля расчысткі пэндзлікамі, бо захавапіся рэшткі вопраткі і было відаць, што ў магіле ляжалі пластом, забітыя звычайныя мірныя людзі.


Пачынаючы з вясны "Рунь" вяла змаганне за стварэнне хаця б аднаго беларускага класа ў горадзе, бо ў 80-х гадах у гарадах Беларусі не было ніводнага беларускамоўнага класа, наш горад не быў выключэннем. Нават былі сабраны неабходныя подпісы бацькоў вучняў, якія павінны былі ісці ў першы клас школы №15, прычым подпісы збіраліся лёгка, пераважная колькасць бацькоў згаджалася аддаць сваіх дзетак вучыцца на роднай мове, аднак пасля размовы кіраўніцтва школы з бацькамі амаль усе заявы былі адкліканы, і беларускамоўны клас у 1988 навучальным годзе так і не быў створаны.

Рунёўцы вялі працу з маладымі маці, распавядалі ім, як іхнія дзеці будуць жыць у незалежнай Беларусі. Праводзілі збор сродкаў у Фонд міласэрнасці, наладжвалі пры гэтым самадзейныя канцэрты. Прапагандавалі дзейнасць суполкі. Да прыкладу нататка карэспандэнта лідскай газеты "Уперад" М. Майскага ў газеце за 8 ліпеня 1988 года.


"КВІТНЕЙ, МОЙ КРАЙ БЕЛАРУСКІ

Спытайцеся ў кожнай сасны і бярозкі.

Яны вам раскажуць, як даўняй парой

Хадзіў тут Вашчыла, Хвясько, Каліноўскі.

Вадзілі атрады на подзвіг геройскі,

Іх слова, як сонца, стаіць над зямлёй.


Так цёпла і замілавана пісаў пра свой край народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка. Нездарма гэтыя радкі яго верша былі вынесены ў эпіграф да (37KB) Рунёўцы. гарадскога свята кнігі «Квітнее мой край беларускі», прысвечавага70-годдзю БССР і Камуністычнай партыі рэспублікі. Гарадское добраахвотнае таварыства аматараў кнігісумесна з гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай прапанавалі ўсім аматарам кнігі сабрацца ў парку на адкрытай эстрадзе. Яшчэ задоўга да пачатку мерапрыемства да аўтобуса, дзе быў аргавізаваны продаж кніг, пачалі збірацца людзі. Лічы, на працягу паўтары-дзвюх гадзін за кнігамі рухалася чарга.

А ў гэты час слова бярэ старшы бібліёграф цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Тамара Зенюкевіч. Яна прапанавала прысутным агляд сучаснай беларускай літаратуры. Асобную ўвагу спыніла на кнігах, якія паступілі ў бібліятэку нядаўна, і на гістарычных раманах.

Затым адбылася сустрэча з паэтамі Лідчыны: Уладзімірам Васько, Міхасём Мельнікам, Тадэвушам Чарнавусам, Пятром Макарэвічам, Валянцінай Казак і Алегам Маной. Намеснік рэдактара газеты «Уперад» У. Васько расказаў аб літаратурным аб'яднанні, што існуе пры рэдакцыі. Т. Чарнавус і М. Мельнік спыніліся на праблемах існавання беларускай мовы. прычынах, якія прывялі да яе заняпаду, заклікалі жыхароў Ліды размаўляць па-беларуску. Ад іх слухачы таксама даведаліся пра суполку гістарычна - культурнага напрамку «Рунь», што існуе ў нашым горадзе. У выкаванні гэтых і іншых паэтаў прагучалі вершы. Пятро Макарэвіч прачытаў таксама і пераклады з рускай паэзіі, якімі ён захапляецца..."


Працягвалася работа па аднаўленні народных святаў. Асабліва ўдалося Купалле 1988 года, на якое прыязджала пісьменніца Данута Бічэль-Загнетава з сябрамі з гарадзенскай «Паходні», і ў якім удзельнічаў ансамбль "Лідчанка". На гэтым Купаллі было ўсё: і вялікае вогнішча, і Князь з Купалінкай, і пошук папараць-кветкі, і нячысцікі з ведзьмай, якія спрабавалі скрасці вугалькі з вогнішча.

Неўзабаве пасля Купалля Ліду пакінуў старшыня суполкі "Рунь" Алег Усціновіч. Ён ажаніўся і пераехаў на сталае жыццё ажно ў Хабараўск. У гэты час рунёцы завялі фотаальбом. Адкрываецца ён пажаданнем Алега Ўсціновіча сябрам "Руні":

"Рунёўцам сённяшнім,

Рунёўцам заўтрашнім

З вялікай павагай і пажаданнем

упартасці, поспехаў і

вялікай любові да Беларусі.

Жыве Беларусь!

10 жніўня 1988 г. м. Ліда"


Пасля ад'езду Ўсціновіча актыўнасць "Руні" не зменшылася. Новай старшынёй суполкі была абрана Марыя Саўкевіч, якая і да гэтага, і пасля была адным з лідараў арганізацыі, генаратарам ідэй і выдатным арганізатарам. ( Марыя Юзэфаўна Саўкевіч, 1958 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, настаўніца гісторыі Лідскай СШ №6).


Арганізоўваліся сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі школ горада, праводзіліся краязнаўчыя канферэнцыі і гістарычныя вандроўкі. Суполка цесна супрацоўнічала з адраджэнцкімі суполкамі іншых гарадоў, асабліва з менскай. "Талакой", і сябры "Руні" актыўна ўдзельнічалі амаль што ва ўсіх моладзевых рэспубліканскіх акцыях якіх праводзілася даволі шмат. Пад час гіста ычных вандровак моладзь ішла з бел-чырвона-белымі сцягамі, і калі ставіліся намёты на начлег, то да іх чамусьці заўсёды падыходзілі альбо мясцовае кіраўніцтва, альбо начальнікі мясцовых райаддзелаў міліцыі і заставаліся разам з хлопцамі і дзяўчатамі ля вогнішча да раніцы.


А ў альбом быў упісаны верш.


Не бачна сонца і цяпла,

І лепшы лёс ужо не прыдзе,

Але мы рвёмся да святла,

Але мы верым - рунь узыдзе!


І прага жыць пасля зімы

Мацней за ўсё, і як крыніца

Мы скінем снегу кайданы,

Мы верым - рунь закаласіцца!


Паўстане шчыльнаю сцяной,

Адчуе моц і прагу волі,

І смела ўласнаю рукой

Здабудзе сабе лепшай долі.


Дык узыходзь жа, "Рунь", смялей!

Цябе чакае край забраны!

Не бойся хмараў і завей,

Не бойся быць закатаванай!


Вялікую ролю ў рунеўскім жыцці адыгрывала музыка. (28KB) Валера Тузін.Самым першым музычным адкрыццём рунёўцаў стаў, несумненна, Данчык. Далёкі заморскі юнак так шчыра спяваў пра нашу любімую Беларусь, пра "Жалейку Купалы" і "Багдановіча васілёк", што сэрцы заміралі ад хвалявання... Весела, з добрым настроем ездзілі ўсёй суполкай на канцэрт Данчыка ў Вільню. Уразіла знешняя прыгожосць, вытанчанасць спевака. А песні яго прайшлі выпрабаванне часам. Усё з тым жа замілаваннем спяваюцца сёння "Аксамітны летні вечар", "Я не ганю землі чужыя", "Шумныя бярозы" і іншыя.

Былі ў "Руні" і свае песняры. Збіраючыся на паседжанні і абмяркоўваючы штодзённыя праблемы, амаль кожны раз ладзілі спеўкі, развучвалі калядныя, велікодныя песні, вяснянкі. Сяргей Чарняк браў у рукі гітару, і гучалі песні Сокалава-Воюша, Данчыка і іншых беларускіх бардаў. Да вечарыны, прысвечанай творчасці Ф. Багушэвіча, Сяргей падабраў музыку да верша "Ахвяра". Гэтая песня і стала пачаткам яго творчай біяграфіі. Потым з'явіліся песні на словы Я. Купалы, М. Багдановіча, лідскіх паэтаў В. Бачарова, Л. Вінніка, М. Мельніка.

З асабліва шчымлівым пачуцём успамінаем мы Сёння Валерыя Тузіна, песні якога ўпрыгожылі рунёўскае жыццё. Валера любіў народныя песні, і больш не сумныя, а вясёлыя, размашыстыя, такія, як яго любімая "Шынкарачка, у якой можна было на ўвесь моцны голас гукнуць: "Гэй!" асабліва запомніліся ў яго выкананні песні на словы У. Караткевіча. Яны неяк дзіўна супалі - геніяльны беларускі пісьменнік, вядомы ўсім і сціплы інжынер з Лідскага завода "Ізатрон". Валера як ніхто адчуваў мелодыку вершаў Караткевіча, перадаваў у сваёй музыцы тое глыбокае, важнае, што прымушала слухаць яго з вялікім захапленнем. Няма сёння з намі Валерыя Тузіна, заўчасна пайшоў ён, не даспяваўшы сваю жыццёвую песню. На жаль, не захаваліся запісы яго песень. Думаючы аб гэтым, яшчэ раз упэўніваешся ў хуткаплыннасці і незваротнасці чалавечага існавання на зямлі.


На перыяд дзейнасці "Руні" прыпала эпапея змагання за каталіцкія могілкі па вуліцы Энгельса, заміж якіх улады збіраліся зрабіць парк адпачынку з атракцыёнамі. Рашэнні па закрыцці могілак па вул. Энгельса прымаліся два разы: 16 снежня 1960 года і 16 чэрвеня 1983 года. Аднак працэс рэалізацыі іх зацягнуўся. Тым не менш улады горада ад ідэі не адступаліся. Гаркам на чале з першым сакратаром Кудраўцавым вельмі рашуча адстойваў гэты праект. Старшыня гарвыканкаму Сямён Домаш займаў больш памяркоўную пазіцыю. Трэба адзначыць, што шмат хто з жыхароў горада паспеў перазахаваць сваіх родных з гэтых могілак на іншыя яшчэ да пачатку выступленняў «Руні». За астатнія магілы заступіцца не было каму. Сваякі пахаваных там людзей у большасці былі за мяжой. Апошнім рубяжом абароны стала магіла ўдзельніцы паўстання 1863 года Валерыі Цехановіч. Былі прапановы перазахаваць паўстанку, на што многія пагадзіліся, але не "Рунь". Вырашана было не адступаць. На адрас старшыні Лідскага гарвыканкаму Сямёна Домаша быў накіраваны ліст.


Старшыні гарвыканкама

Домашу С.М.


Мы члены суполкі гісторыка-культурнага напрамку "Рунь" і клуба аматараў польскай культуры звяртаеся да гарадскіх улад з нагоды хвалюючых нас падзей, звязаных з гістарычнай і культурнай спадчынай нашага народа.

Агульнавядома, што 1988 год абвешчаны годам Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года, таму мы лічым, што у святле гэтай падзеі патрэбна ў нашым горадзе ушанаваць памяць выдатнага сына нашага народа і яго паплечнікаў.

На старых каталіцкіх могілках, якія цяпер вырашана рэкульцівіраваць, захавалася магіла удзельніцы паўстання Кастуся Каліноўскага Валерыі Цехановіч. Абавязкова трэба выкарыстаць для стварэння мемарыяльнага комплексу с мэтай захавання гістарычнай памяці нашага народа і выхавання ў маладога пакалення павагі да мінулага. У гэты мемарыяльны комплекс павінны ўвайсці:

1. Філіял гарадскога краязнаўчага музея, прысвечаны паўстанню 1863 года, які размясціцца ў памяшканні капліцы.

2. Алея Памяці, сэнсавым цэнтрам якой будзе магіла В. Цехановіч. У алею таксама павінны ўвайсці тыя помнікі, якія маюць гістарычныя і архітэктурную каштоўнасць (напрыклад некаторыя магілы польскіх лётчыкаў, якія загінулі у 1943 годзе у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пытанне ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года мае значэнне не толькі для жыхароў нашага горада, але і для ўсяго беларускага, польскага і літоўскага народаў. Пытанне гэта востра ўздымалася на старонках прэсы: ЛІМ за 29 ліпеня 1988 года № 31, 4 старонка (орган міністэрства культуры і Саюза пісьменнікаў БССР); "Чырвоны штандар" ад 2, 3 жніўня № 178-179 (орган ЦК Кампартыі Літвы).

Мы просім разглядзець гэта пытанне неадкладна таму, што работы на могілках ужо пачаліся, і даць пісьмовы адказ.


Такіх лістоў-зваротаў у выканкам было накіравана ажно тры. Акрамя ліставання з уладамі "Рунь" прымала іншыя меры. У асабліва напружаныя моманты на могілках выстаўляліся пікеты. Пікеты стаялі не толькі днём, але і начамі. Для ўзмацнення ціску на ўладу "Рунь" спланавала мітынг, прысвечаны ўшанаванню памяці паўстанцаў 1863 года і падала адпаведную заяву ў гарвыканкам.


Старшыні гарвыканкама

Домашу С.

Клуб гісторыка-культурнага напрамку "Рунь"


Заява

Просім Вас даць дазвол на правядзення мітынгу.

Мэта мітынгу: ушанаванне ў горадзе Лідзе памяці ўдзельнікаў паўстання 1863 года ў сувязі з аб'яўленным годам К. Каліноўскага.

Час правядзення 16 жніўня з 18.00 да 22 гадзін.

Мейсца правядзення: пляцоўка перад інтарна там будтрэста №19.

Колькасць удзельнікаў: 500 чалавек.

Арганізатары мітынгу: Саўкевіч Марыя,

пражывае па вул. К. Цэткін, 10.

Каранюк Тамара,

пражывае па вул. Р. Люксенбург, 30.

Ляцецкі Валянцін,

пражывае па вул. Перамогі, 15/63.


Лідскі гарвыканкам гатоў быў адступіць, але гэта няпроста было зрабіць пры ўпартым жаданні гаркаму ўсё-такі знесці могілкі. Аддзел культуры гарвыканкаму неафіцыйна параіў Марыі Саўкевіч знайсці доказы гераічнага ўдзелу Валерыі Цехановіч у паўстанні. Трэба было ехаць у Вільню, у віленскія архівы.

Марыя Саўкевіч паехала ў Вільню. А там нічога не даюць. Літоўцы на той час моцна ахоўвалі свае архівы і ніякіх звестак беларусам не давалі. Дзень у Вільні, другі, трэці - ні з месца. Тады Марыя пайшла да кіраўнічкі аддзела, і тут так супала, што зусім нядаўна гэтая самая кіраўнічка ўдзельнічала ў змаганні за захаванне могілкаў на Росах у Вільні. Марыю дапусцілі ў архівы. Яна шмат накапала па паўстанні Каліноўскага, знайшла каля сотні прозвішчаў жанчын, якія праходзілі па справе, але пра Цехановіч нічога не знайшла.

У гэты час у Ліду прыехаў карэспандэнт ЛіМа Пётра Васілеўскі. Марыі патэлефанавалі ў Вільню: "Тэрмінова прыязджай!" Сабралася сумеснае паседжанне з Таварыствам польскай культуры. Палякі кажуць: "Давайце пераносіць". Марыя сказала: "Не!"

З'явіўся артыкул у ЛіМе.


Чарговы ліст ад "Руні" быў накіраваны на імя міністра культуры Беларускай ССР.


Міністру культуры

Беларускай ССР

т. Міхневічу Ю. М.


Мы, удзельнікі лідскага аб'яднання гістарычна-культурнага напрамку "Рунь" і лідскага клуба аматараў польскай культуры звяртаемся да вас з нагоды вельмі хвалюючых і непакоячых нас падзей, якія адбываюцца ў нашым горадзе. Кароткая перадгісторыя.

У Лідзе ёсць каталіцкія могілкі, узрост якіх каля 200 гадоў. Пяць год таму гарвыканкам прыняў рашэнне рэкульцівіраваць іх, а на іх мейсцы зрабіць зялёную зону. Усё было б добра, калі б вясною гэтага года польскім клубам на гэтых могілках не была знойдзена магіла Валерыі Цехановіч, якая прымала ўдзел у паўстанні 1863 года. Акрамя гэтай магілы на могілках захавалася капліца, а таксама шмат надмагілляў і помнікаў, якія варта было б захаваць як гістарычныя і архітэктурныя каштоўнасці. Зыходзячы з таго, што 1988 год абвешчаны годам Кастуся Каліноўскага, з таго, што на Беларусі няма ніводнага музея паўстання, што антыгуманна і злачынна было б зносіць магілу паўстанкі ў год, калі святкуецца юбілей паўстання, мы звярнуліся да гарадскіх улад з прапановай:

1. У памяшканні капліцы зрабіць музей паўстання 1863 года.

2. Зрабіць алею памяці, сэнсавым цэнтрам якой павінна стаць магіла В. Цехановіч.

Атрымліваецца мемарыяльны комплекс, вартасць і каштоўнасць якога для горада Ліды, для Беларусі ўвогуле не трэба тлумачыць. Бо сорам нам і так, што не змаглі захаваць усё тое, што было звязана з паўстаннем. Мы зараз галосна гаворым аб памылках, але гэтага мала. Каб іх больш не было - трэба рабіць канкрэтную справу. Але нажаль, гэтага ніяк не могуць зразумець у нашым гарвыканкаме. Не гледзячы на нашыя звароты быў прыняты загад - з 1 жніўня руйнаваць могілкі. Не дапамаглі і артыкулы ў ЛІМе і мясцовай газеце "Уперад". Толькі пасля таго, як мы трэці раз звярнуліся ў гарвыканкам з гэтай прапановай, было прынята рашэнне: пакінуць магілу В. Цехановіч на месяц. Калі за гэты месяц мы не дакажам, што магіла мае гістарычную каштоўнасць - яна будзе перенесяна польскім клубам на дзейныя могілкі і тым самым яна страціць сваю гістарычную каштоўнасць.

Сумна і непрыемна становіцца, калі бачыш, што людзі, надзеленыя ўладай, не бачаць і не разумеюць такіх простых рэчаў. Не будзем паўтараць зараз тыя словы аб гісторыі, памяці, іх важнасці для нашага будучага і будучага нашых нашчадкаў, якія ў апошні час проста запаланілі старонкі друку. Давайце лепей зробім канкрэтную справу. Мы вельмі разлічваем на вашу дапамогу і нагадваем, што да 1 верасня помнік гісторыі нашай жыве, а потым будзе знішчаны.

З павагай члены суполкі "Рунь" і лідскага клуба аматараў польскай культуры


Старшыня суполкі - М. Ю. Саўкевіч.


На гэты ліст быў атрыманы адказ з Беларускага фонду культуры ад 1 лістапада 1988 года:


Старшыні суполкі "Рунь"

т. Саўкевіч М.Ю.


Паважаная тав. М.Ю. Саўкевіч!


У сувязі з Вашым пісьмом у Беларускі фонд культуры старшыня Праўлення фонду звярнуўся ў Лідскі гарвыканкам з прпановай уважліва разгледзець узнятыя пытанні.

Як нам паведаміў старшыня Лідскага гарвыканкама, могілкі не ліквідуюцца, астанкі В. Цехановіч не пераносяцца. Прадугледжана правядзенне работ толькі па прыбіранню знягодненных надмагільных збудаванняў на месцы, адкуль зроблена перазахаванне астанкаў памерлых. Вырашэнне аб практычным выкарыстанні былой капліцы Гарвыканкамам не прымалася. Рэстаўрацыя яе патрабуе значных матэрыяльных сродкаў. Пытанне аб стварэнні музея ў памяшканні былой капліцы вымагае дадатковага вывучэння новых гістарычных дакументаў. У Лідскім краязнаўчым музеі знаходзіцца зараз незначная коль-касць матэрыялаў пра паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Толькі пры наяўнасці новых дакументаў экспазіцыя можа быць пашырана. Прадугледжваецца таксама пашырэнне за кошт выкарыстання для гэтых мэтаў адной з вежаў адрэстаўраванага Лідскага замка. Аднак, ідэя стварэння асобнага музея ці філіяла музея ў капліцы - справа вельмі патрэбная і патрабуе увагі.

Паважаная тав. М.Ю. Саўкевіч, лічым, што вашы клубы маглі б узяць на сябе стварэнне ініцыятыўнай групы фонду па арганізацыі грамадскасці горада і раёна, з падключэннем гісторыкаў, краязнаўцаў, вучняў, раённага органа друку, каб актывізаваць збор матэрыялаў для музейнай экспазіцыі, правядзеннем суботнікаў па добраўпарадкаванню могілак і іншых гістарычных месцаў горада і раёна арганізацыю розных дабрачынных вечароў і канцэртаў, сродкі ад якіх пойдуць на рэстаўрацыю капліцы. У гэтай вялікай рабоце Вы можаце спадзявацца на ўсебаковую падтрымку Беларускага фонду культуры, яго Гродзенскага абласнога аддзялення. Рэканструкцыю капліцы можа зрабіць кааператыў "Спадчына", створаны пры фонде.

Спадзяемся на вашу энэргію і зацікаўленнасць.


Першы намеснік

Старшыні Праўлення

Беларускага фонду культуры - Л.Н. Валяеў.

Гэта была перамога.


Падчас барацьбы за могілкі рунёўцы разам з Таварыствам польскай культуры зладзілі не адну талаку, каб прывесці могілкі ў парадак. Наводзіўся парадак і на праваслаўных могілках каля Лідсельмаша.


У ходзе вывучэння падзей паўстання 1863 года па архіўных дакументах Марыя Саўкевіч усвядоміла велізарную ролю, якую адыгралі ў паўстанні Нарбуты і ў першую чаргу - Людвік Нарбут. Тут ужо было мала чытаць архівы. Мясціны, звязаныя з жыццём Нарбутаў былі побач. Без знаёмства з імі абысціся не выпадала. Таму былі здзейснены вандроўкі ў Шаўры, Начу, Дубічы, дзе быў апошні бой Людвіка Нарбута. Былі перагледжаны касцельныя кнігі, запісана, хто, калі і дзе хрысціўся, быў у споведзі, браў шлюб і г.д.


У гэты ж час паралельна з барацьбой за могілкі "Рунь" уступіла ў мэтанакіраванае і настойлівае змаганне за беларускую мову. У Лідскі гаркам партыі быў накіраваны зварот.


Зварот


Мы, удзельнікі суполкі гістарычна-культурнага напрамку "Рунь" звяртаемся да партыйнага кіраўніцтва горада Ліды і хочам выказаць сваю заклапочанасць лёсам перабудовы. Выказаць свае меркаванні, унесці канкрэтныя прапановы, бо лічым, што ні адзін сапраўдны грамадзянін і патрыёт не мае права стаяць у баку ад тых падзей, якія захлынулі нашу краіну.

Перабудова, якая закранула ўсе бакі нашага грамадства, дала магчымасць у голас гаварыць аб нашых хваробах, дала магчымасць зазірнуць у тыя старонкі нашай гісторыі, каторыя раней лічыліся забароненымі, ці тлумачыліся неправільна. У святле гэтых падзей балюча і востра паўстала пытанне аб нацыянальнай палітыцы. Не для каго зараз не сакрэт, што ў свой час наша кіраўніцтва адышло ад Ленінскіх прынцыпаў вырашэння нацыянальных пытанняў. Вынікам гэтага з'явіліся жудасныя падзеі перыяду культа асобы Сталіна, ды і не меней злачынныя, дзеянні многіх кіраўнікоў у гады застою. Зараз гэтыя памылкі адгукнуліся страшным рэхам у Казахстане і Нагорным Карабаху. Нас, беларусаў, як і многіх іншых, не пашкадавалі ні сталінскія рэпрэсіі, ні брэжнеўскія ружовыя акуляры. У выніку дзейнасці спачатку сапраўдных катаў, затым не меней небясьпечных, бескантрольных бюракратаў зараз перад намі, беларусамі, паўстае пытанне: быць ці не быць беларускаму народу.

Тут няма перабольшванняў. Бо калі занядбана мова, калі людзі не ведаюць сваёй гісторыі, калі ўсе арэны запаланіла псеўданародная культура, калі беларускія кнігі пакрываюцца пылам на паліцах - гэта азначае толькі адно - народ набліжаецца да свайго вынішчэння. Далей адступаць ужо няма куды.

Таму мы лічым, што нам усім простым рабочым і інтэлігенцыі, камсамольскім і партыйным работнікам трэба разам, талакой узяцца за адраджэння нашай мовы, культуры, гістарычнай памяці нашага народа, вярнуць беларусам іх нацыянальнуювядомасьць і гонар. Аб гэтым зраз гаворыцца на ўсіх узроўнях; у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні, выступаюць і дыскутуюць на гэтых пытаннях літаральна усе пласты грамадскасці: карэнных змен чакаюць ад ХІХ партыйнай канферэнцыі і пленума па нацыянальнаму пытанню. Так, там вырашыцца многае, але нельга толькі чакаць, трэба дзейнічаць, дзейнічаць актыўна і плённа. І таму прапануем вам план мерапрыемстваў, якія лічым неабходнымі дзеля таго, каб хоць крыху зрушыць з мейсца рашэнне узнятых вышэй праблемаў.


Прапановы:

1. Адкрыць у горадзе напачатку хаця б адну беларускую школу. Каб рэальна забясьпечыць канстытуцыйнае права выбара мовы, на якой вядзецца выкладанне ў школе. Тым больш, што загад міністра асветы аб адкрыцці беларускіх школ і класаў у гарадах БССР выйшаў яшчэ ў 1987 годзе.

2. Перагледзець гандлёвую рэкламу, рэкламу службы побыту і інш., надпісы на крамах, службы побыту і інш. Надпісы на крамах, кавярнях, цырульнях, кінатэатрах і іншых установах павінны быць не толькі на рускай, а і на беларускай мове. А ў некаторых мейсцах і наогул толькі на беларускай.

3. Назвы вуліц таксама павінны пісацца на беларускай мове, як гэта зроблена ў сталічным Мінску.

4. Дзеля ўшанавання памяці продкаў, якія сваімі імёнамі праславілі нашу Бацькаўшчыну неабходна: перанесці вуліцы Я. Коласа, К. Каліноўскага, Цёткі з ускраін у цэнтр горада, каб яны былі бачны не толькі мясцовым жыхарам, але і гасцям Ліды.

5. Утварыць у горадзе этнаграфічны музей, у якім былі б сабраны прадметы побыту, адзення, вырабы і іншыя рэчы жыхароў Лідчыны, а таксама вырабы народных майстроў, якія яшчэ жывуць і працуюць у нашым раёне.

У якасці памяшканьня для музея выкарыстаць капліцу на старых польскіх могілках.

6. Абнавіць шыльду Л. Нарбуту, якая знаходзіцца на будынку планетарыя і даць дзве тлумачальныя шыльды: на беларускай і рускай мовах.

7. Знайсці магчымасць надаць адной з вуліц горада імя Людвіка Нарбута, аднако з кіраўнікоў паўстання К. Каліноўскага.

8. Паскорыць работы па рэстаўрацыі Лідскага замка.

Прапановы гэтыя былі абмеркаваны на паседжаньні суполкі і зацверджаны адзінагалосна. Спадзяёмся і верым, што гаркам партыі пільным чынам разглядзіць гэтыя прапановы і па кожнай прыме адпаведнае рашэнне.

З павагай удзельнікі аб'яднання "Рунь"

Подпісы.


Рунёўцы прапанавалі канкрэтныя назвы для крамаў, кавярняў, цырульняў і шапікаў горада Ліды:


Назвы крам, кафэ і другіх устаноў


"Ласунак" - кафэ

"Смажанка" - кафэ

"Бурштын" - кафэ, магазін

"Утульнае" - кафэ

"Сустрэча" - кафэ

"Беларускія прысмакі" - кафэ, фірменны магазін

"Мроя", "Мара" - кафэ, магазін

"Агмень" - магазін

"Світанак" - кафэ, магазін

"Сунічка" - дзіцячы магазін

"Сонейка" - дзіцячы магазін, кафэ

"Вандроўнік" - спартыўны магазін

"Рагнеда" - магазін, кафэ

"Чараўніца" - цырульня

"Паўлінка" - магазін

"Несцерка" - магазін

"Вясёлка" - кафэ

"Рэха планеты" - кіёск

"Сучаснік" - кіёск

Некаторыя назвы з гэтага спісу з'явіліся пазней у горадзе.


Пункт 6. "Прапановаў..." быў праз некаторы час выкананы. Шыльда ў гонар Людвіка Нарбута, пастаўленая жыхарамі Лідчыны ў 1938 годзе на касцёле Святога Язэпа пры клештары піяраў да 75-х угодкаў паўстання 1863 года, была ўскрытая. Шыльда была затынкована ў ноч з 17 на 18 верасня 1939 года пры ўваходзе ў горад Чырвонай Арміі з-за апасення, што яна будзе знішчана бальшавікамі. Цяпер тынк з дошкі знялі. Пад польскамоўнай арыгінальнай шыльдай была ўстаноўлена беларускамоўная шыльда, праўда, значна прасцейшая. Рускамоўную шыльду рабіць не сталі, але на гэта ніхто не пакрыўдзіўся.

Аднак шыльды не доўга цешылі вока гараджан. Пасля перадачы планетарыя праваслаўнай царкве было ўсё-такі зроблена тое, чаго не зрабілі бальшавікі, 17 чэрвеня 1996 года прыблізна ў 17.00 шыльды былі выламаны са сцяны. Да здзяйснення гэтага акту вандалізму былі прыцягнуты жаўнеры адной з лідскіх вайсковых частак. На сёння шыльда 1938 года захоўваецца ў Лідзе і чакае на паўторную ўстаноўку, мабыць, у іншым мейсцы.


Не бачачы магчымасці вырашыць моўныя пытанні ў горадзе, збіраліся подпісы і дасылаліся лісты ў Вярхоўны Савет рэспублікі аб наданні статусу дзяржаўнай беларускай мове, і вельмі важна што пераважная колькасць беларусаў гэтыя лісты падпісвала. Шмат палымяных артыкулаў у абарону роднай мовы напісаў у гэты час сябар "Руні" выкладчык педнавучальні Міхась Мельнік. Так 20 жніўня 1988 года ў лідскай газеце ў рубрыцы "Беларуская мова і мы" з'явіўся яго вялікі артыкул "Неацэнная спадчына".


НЕАЦЭННАЯ СПАДЧЫНА

Родная мова, матчына мова - так ласкава называюць яе ў народзе. На жаль, у нас на Беларусі ў апошні час яна страчвае свае пазіцыі. Патрэбны кардынальныя рашэняі па яе адраджэнню на ўзроўні дзяржаўнасці. Аб гэтай праблеме з трывогай і болем у сэрцы піша ў сваім артыкуле М. Мельнік.

Чакаем вашых меркаванняў, думак, канкрэтных прапаноў.


Зараз слушна б'ём трывогу ў сувязі з катастрафічным станам Байкала, Ладагі, Палесся... Але яшчэ большая пагроза навісла над адной з крыштальнейшых славянскіх рэк - беларускай мовай. А як вядома, стан мовы - адзін з самых яркіх паказчыкаў развіцця культуры кожнага народа, яго гісторыі, сучаснага жыцця і будучыні.

Чаму так здарылася, што беларусы, якія жывуць у сваёй рэспубліцы, адракаюцца ад роднай мовы? Ды таму, што беларуская мова так і не стала дзяржаўнай у практычным значэнні гэтага слова. Чалавек, які заканчвае беларускамоўную школу, нідзе потым не можа прымяніць сваю мову: ні на прадпрыемстве, ні ва ўстанове, ні ў ВНУ. I вось тут трэба ўспомніць мінулае. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя ажывіла працэс нацыянальнага адраджэння беларускага народа. Гэты працэс працягваўся да пачатку 30-х гадоў, і многае было зроблена: беларуская мова сапраўды набыла статус дзяржаўнасці. Але затым рэпрэсіі супраць так званых «нацдэмаўцаў» прывялі да арышту і гібелі многіх дзеячаў нацыянальнай культуры, навукі, асветы. Былі створаны такія ўмовы, што пісаць і гаварыць па-беларуску, асабліва ў гарадах, стала небяспечна. 3 той пары і пачалі пашырацца нігілістычныя тэндэнцыі адносна нацыянальнай культуры ўвогуле. Пазней бюракраты выдалі ўказ: усе гарадскія школы рэспублікі перавесці на вывучэнне прадметаў толькі на рускай мове. Усіх прадметаў і ва ўсіх гарадскіх школах - ад сталіцы да самага-самага маленькага гарадка, якому б упару звацца ў той час вялікай вёскай.

У сваім дакладзе на X пленуме ЦК КПБ першы сакратар Я. Сакалоў гаварыў аб прынятых мерах па вывучэнню беларускай мовы і літаратуры ў навучальных установах рэспублікі, аб пашыраным прыёме студэнтаў па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура.

I ў той жа час ён зазначыў, што мы далёкія ад думкі, што ўсё неабходнае ўжо зроблена. I сапраўды, яшчэ рана гаварыць аб нейкіх адчувальных зрухах. Для гэтага неабходны і час, і грунтоўныя змены, і непрымірымасць да ўсяго змрочнага, народжанага перыядам сталінізму, гадамі застою, калінаша мова перастала быць у нармальным штодзённым кругавароце жыцця.

I тут па прыклады хадзіць далёка не трэба. Выхоўваць павагу да роднага слова трэба пачынаць з дзіцячага сада. Не раз бываў я ў дашкольных установах нашага горада - і ніколі не чуў на дзіцячых святах беларускай мовы. I наогул тут не знойдзеш ніводнагаадпісу па-беларуску. Дык як жа любіць тое, чаго няма? А прайдзіцеся па вуліцах нашай Ліды. Уся рэклама на рускай мове, назвы вуліц таксама. Быццам жывеш у чужым, далёкім горадзе, а не на радзіме.

Большасць з нас тыя, чые дзеці сёння ходзяць у школу, у свой час закончылі школы з беларускай мовай і працягвалі вучобу ў тэхнікумах і інстытутах, і ўсё было зразумела, і горшымі ад гэтага не сталі. I вось цяпер, калі мае сын і дачка ходзяць у школу, я вельмі хачу, каб і яны добра ведалі мову Бацькаўшчыны. Ужо з першага класа я даваў ім кніжкі, напісаныя на беларускай мове. Сынсямікласнік, дачка-шасцікласніца выдатна іх чытаюць. Дык могуць нашы дзеці ці не? Могуць. I павінны. Каб не забыць сваіх вытокаў, каранёў, каб не павіснуць у паветры, не застацца без роднай мовы, гэта значыць, не загінуць нашай шмат-мільённай беларускай нацыі. Лічу, што ў нашым горадзе павінны прыняць спецыяльную праграму адраджэння роднай мовы. У ёй перш за ўсё прадугледзець перавод часткі дзіцячых садоў і школ у беларускамоўныя. У сярэдніх спецыяльных навучальных установах і ў прафтэхвучылішчах арганізаваць групы з навучаннем на роднай мове. Таксама неабходна выкараніць заганную практыку вызвалення дзяцей ад вывучэння яе ў школе.

I яшчэ адно пытанне - падрыхтоўка настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў дашкольных устаноў у педвучылішчы. У нас толькі беларуская мова, беларуская савецкая літаратура,беларуская дзіцячая літаратура і методыка вывучэння беларускай мовы выкладаюцца па-беларуску. А педвучылішча лічыцца нацыянальным, яно рыхтуе настаўнікаў галоўным чынам для сельскіх школ, якія працуюць на беларускай мове. Усе прадметы школьнага вучэбнага плана ў вучылішчы вывучаюцца на рускай, а працаваць выпускніку трэба на беларускай. Вядома, што гэта і цяжка, і часта прыводзіць да нежаданых вынікаў. Такім чынам, напрошваецца сам па сабе вывад: трэба рыхтаваць грунтоўна будучых настаўнікаў і выхавацеляў ужо ў сценах вучылішча, а для гэтага хоць бы на першым часе перавесці частку прадметаў на выкладанне на роднай мове. Скажам, матэматыку і методыку матэматыкі, прыродазнаўства, выяўленчае мастацтва, музыку, спевы, грамадазнаўства, гісторыю. Тым больш, што па некаторых з гэтых прадметаў ёсць падручнікі для 9-10 класаў сярэдняй школы з беларускай мовай навучання. Але ж тут патрэбны ініцыятыва і дапамога міністэрства народнай асветы. Найперш - выпуск падручнікаў на беларускай мове для педвучылішчаў, у першую чаргу - курса пачатковай матэматыкі, методыкі выкладання, методык прыродазнаўства, музыкі і выяўленчага мастацтва.

У пастанове X пленума ЦК КПБ сказана: «Імкнуцца да таго, каб кожны жыхар рэспублікі добра ведаў беларускую і рускую мовы, добра валодаў імі». I тут нельга не ўспомніць справядлівыя словы М.С. Гарбачова: «Нават самаму малому народу нельга адмовіць у мове. Бо гэта чалавечая культура ва ўсёй сваёй разнастайнасці, у якой яна дайшла да нас, ва ўсім гэтым шматмоўі, у адзенні, абрадах, знешнім абліччы. Гэта наша агульнае багацце. Хіба ж можна праяўляць да яго няўвагу, дапускаць яго прыніжэнне?»

За гады Савецкай улады на беларускай мове напісана шмат выдатных твораў, якія сталі вядомы далёка за межамі Беларусі і Савецкага Саюза. Творы класіка, беларускай літаратуры Янкі Купалы перакладзены на 82 мовы свету. Сусветна вядомымі пісьменнікамі з'яўляюцца Якуб Колас і наш сучаснік Васіль Быкаў...

Цёпла, сардэчна сказаў пра беларускую мову яшчэ ў 1842 годзе выдатны польскі паэт, наш зямляк з Навагрудчыны Адам Міцкевіч: «На беларускай мове... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек: гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Вялікага княства Літоўскага вялікія князі карысталіся ёю для дыпламатычнай перапіскі...»

Кожны чалавек павінен добра ведаць сваю родную мову. Паняцце «родная мова» стаіць побач з такімі паняццямі, як «родная маці», «родная зямля», «родны кут», «Радзіма». Яны аднолькава дарагія чалавеку.

Так, мы - багатыя. I гэта складае не толькі наш гонар. У найпершай і найбольшай ступені - наш абавязак. Абавязак захаваць для сваіх нашчадкаў наш неацэнны скарб - мову, каб не пакінуць іх у сірочым становішчы сярод цывілізаваных народаў, каб не знікла з жыцця слова «беларус».

М. МЕЛЬНІК,

выкладчык педагагічнага вучылішча."


Асабліва актыўнымі сябрамі суполкі ў гэты час былі: Тузін Валеры , Чарняк Сяргей, Каранюк Тамара, Судар Алесь, Лапко Рэгіна, Цішук Андрэй, Наталля Стралкова, Мілюць Анатоль і іншыя.

Ініцыятывы "Руні" ў барацьбе за беларускую мову знаходзілі даволі грунтоўную і шырокую падтрымку ў грамадстве. З імі мусілі лічыцца і ўлады. На гэтым этапе меў месца дыялог рунёўцаў не толькі з савецкімі, але і з партыйнымі органамі. І мясцовая прэса не замоўчвала гэтага дыялогу, а даволі станоўча і падрабязна асвятляла яго Гэта відно з артыкула Г. Бараўцова ў лідскай газеце "Ўперад" ад 9 верасня 1988 года, змешчаны пад той жа рубрыкай "Беларуская мова і мы".


НЕПАРЫЎНАЯ СУВЯЗЬ А НАМ ЖА ТЫ - МАТЧЫНАЙ МОВАЙ БЫЛА

Без мовы няма культуры, без культуры няма спадчыны, без спадчыны няма нацыянальнасці. Вось такая непарыўная сувязь. Яна здаўна жыве ў кожным народзе: вялікім і малым.

«Нашай мовы крынічныя словы» - трапна ахарактарызаваў спадчыну адзін вядомы беларускі паэт. На жаль, і вялікія крыніцы, якія некалі так шчодра паілі нас сваёй крынічнай вадой, пачалі мутнець 1 высыхаць. Не віруе ўжо сярод нас, так як раней, наша родная беларуская гамонка. Цяжкі адбітак наклалі мінулыя часы - сталінскі культ асобы і застойны перыяд. Некаму тады карцела хутчэй адрапартаваць аб злучэнні культур рускай і беларускай у адну, што, канешне, цягнула за сабой адміранне і мовы.

Свой цяжкі адбітак, безумоўна, нанесла і тое, што нашыя мясціны доўгі час знаходзіліся ў адрыве ад Савецкай Беларусі. Збег акалічнасцей, і не толькі вышэйназваных, зрабіў сваю справу.

Гэта яшчэ раз пацвердзіла нядаўна прайшоўшая нарада ў гарадскім камітэце партыі. Даўно не было падобнага мерапрыемства. На яе былі запрошаны загадчыкі дзіцячых садоў, дырэктары школ, настаўнікі, якія выкладаюць беларускую мову. I гэта зразумела.

- Для таго, каб адрадзіць нашу неацэнную спадчыну, хоць і горка ад гэтага зараз, трэба пачынаць іменна з дзіцячага сада, са школы, - усхвалявана гаварыў сапраўдны прапагандыстбеларускага слова, выкладчык педвучылішча Міхась Мельнік. - Наша шматпакутная Беларусь, народ якой выхаваны на патрыятычных традыцыях гераічнай мінуўшчыны, страчвае сваю нацыянальную культуру, у прыватнасці, мову. Вось прыклад. У маім мікрараёне Маладзёжным многія бацькі размаўляюць па-беларуску, а сярэдняя школа № 13, у якую ходзяць іх дзеці, руская. Гэта недаравальна. Любоў да роднага краю, да роднай культуры мы павінны прывіваць іменна са школы, з дзіцячага сада.

I як магло здарыцца такое, аб чым паведаміла загадчыца дзіцячага сада № 9 абутковай фабрыкі Т.С. Вараб'ёва. Дарэчы сказаць, што гэта дашкольная ўстанова лепшая па методыцы выхавання не толькі ў горадзе. Сюды прыязджаюць па вопыт з многіх куткоў краіны. Сапраўды, ёсць чым пахвапіцца тут, ды толькі не далучэннем дзяцей да беларускай мовы, якая родная для большасці жыхароў мікрараёна Касманаўтаў. Адсутнічаюць дапаможнікі, літаратура. А гэта пры жаданні можна ўжо даўно мець. Праблем, як выявілася, асаблівых няма. Проста няўвага і нежаданне.

Карпатлівая работа, але будзем спрабаваць - такі быў адказ.

Горка чуць і думаць пра такую раўнадушнасць, непавагу да родных нашых вытокаў, нашых каранёў. Такое ж становішча і ў іншых садах. Прыходзіцца толькі чакаць і спадзявацца.

Проста і зразумела аб набалелым сказала настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 6 МарыяЮзэфаўна Саўкевіч:«Цяжка, вядома, адрадзіць тое, што амаль страчана, але калі ёсць жаданне, то абавязкова зробіш. Вельмі дрэнна, канешне, але ў нас выпрацаваўся заганны стэрэатып у нашых бацькоў: ведаць і размаўляць пабеларуску добра, а вось сваё дзіця ў беларускамоўную школу не аддам. Гэта, натуральна, небяспечна. Куды прывядзе нас такая тэндэнцыя, вядома, таму прапаную: неадкладна адкрываць школы з беларускай формай навучання, не чакаць, лакуль нехта дасць, як манную кашу з неба, падручнікі і дапаможнікі. Іх трэба купляць, а што магчыма, тое зрабіць і самім.

«Каб гаварыць на беларускай мове, трэба яе ведаць, - з горыччу гаварылі ўсе. - А то што ж атрымліваецца. У праграмах школ на вывучэннероднай мовы адводзіцца вельмі мала гадзін. Трэба карэннымчынам гэта змяніць, для чаго стварыцьсавет настаўнікаў, больш настойлівапрацаваць з бацькамі».

Дыскусія прынесла пэўныя зрухі. Актыўную пазіцыю ў гэтай важнай справе павінны таксама заняць партыйныя органы, выканаўчы камітэт народных дэпутатаў, аддзел народнай адукацыі. Настаў час прабуджэння і адраджэння нашага сумлення. нашай годнасці, нашай нацыянальнай культуры. Выхаванне падрастаючага пакалення павінна весціся, як вызначылі XXVII з'езд КПСС, XIX Усесаюзная партканферэнцыя.

Няма чаго саромецца свайго роднага, якое ў нас засталося ў спадчыну ад дзядоў і бацькоў. Трэба адкрываць школы на роднай мове, трэба пісаць шыльды па-беларуску, каб не складвалася ўражанне, што калі ты ідзеш па горадзе або вёсцы, цябе праследуе адчуванне, быццам ты не ў Беларусі, а дзесьці ў Смаленскай або Разанскай вобласці.

I трэба памятаць, што асабісты прыклад неацэнны. На гэта пытанне была звернута ўвага дырэктара педагагічнага вучылішча М. С. Салаўёва.

Пачынаць мы павінны з сябе. Смялей гаварыць і выступаць на роднай мове.

Які ж галоўны вывад? Рашано не выслабаняць вучняў ад вывучэння мовы. Што ж - пачатак пакладзены. Хочацца верыць, што гэта дасць добры імпульс.


У кастрычніку 1988 года адбыліся змены ў кіраўніцтве "Руні". Марыя Саўкевіч выказала просьбу адысці з першай пазіцыі ў кіраўніцтве суполкай. Сябры пайшлі й насустрач. Новым старшынём "Руні" быў абраны Ўладзімір Круцікаў. (Уладзімір Уладзіміравіч Круцікаў, 1956 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, інжынер.) Пры гэтым Марыя Саўкевіч працягвала актыўную працу ў суполцы.


Старшыня "Руні" Ўладзімір Круцікаў разам з сябрам суполкі Валяр'янам Пільчуком прысутнічалі на сходзе па стварэнні аргкамітэта Беларускага Народнага Фронту ў кастрычніку І988 года у Чырвоным касцёле ў Менску. Уладзімір Круцікаў успамінае: "Сход быў прызначаны на 18 гадзін. Аднак да пачатку сходу у залу праз чорны ход прайшло каля 30 чалавек ветэранаў КПСС, якіх прывёў супрацоўнік ЦК КПБ Бузук. На пачатку планавалася стварыць таварыства па ушанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій "Мартыралог Беларусі". Зала сабралася поўная, нават месцаў на ўсіх не хапіла, некаторым прыйшлося стаяць. Выступалі Зянон Пазьняк, Васіль Быкаў па пытанні стварэння такога таварыства, гаварылася пра вялікія маштабы рэпрэсій на Беларусі, называліся месцы іншых масавых пахаванняў акрамя Курапат. Потым на трыбуну выйшаў Бузук, які казаў што ніякія таварыствы нам не патрэбны, што партыя сама разбярэцца, дзе тут што да чаго, а прысутным няма чаго хваляваць народ. Пытанне было пастаўлена на галасаванне. Усе прысутныя акрамя групы, што прыйшла з Бузуком прагаласавалі за стварэнне таварыства. Далей выступіў Зянон Пазняк, які абвясціў пра стварэнне аргкамітэту па арганізацыі Беларускага Народнага Фронту. Затым на трыбуну выскачыў Бузук, ён адпіхнуў ад мікрафона Васіля Быкава, які падыходзіў выступаць, і пачаў казаць, што зараз тое, што творыцца ў зале не лезе ні ў якія вароты і з'яўляецца не дэмакратыяй, а самай сапраўднай анархіяй. Далей ён пачаў усіх адпіхваць ад мікрафона. Прыйшлося хлопцам з «Талакі», якія сачылі за парадкам у зале адцясніць Бузука ад мікрафона крыху далей да кута. На заўтра Бузук заявіў у рэспубліканскім друку, што яго быццам бы пабілі і нават падралі на ім пінжак проста пад час выступу ў зале. Пераважная большасць прысутных у зале прагаласавала за стварэнне аргкамітэта."


Рунёўцы прымалі актыўны ўдзел у сумнавядомым мітынгу на Дзяды 1988 года, які быў разагнаны міліцыяй у Менску. Уладзімір Круцікаў згадвае: "Я добра памятаю той дзень. Маскоўскія могілкі былі ачэплены міліцыяй яшчэ з вечара за дзень да пачатку мітынга. Міліцыя дзяжурыла на іх усю ноч. Да могілак была прыгнана вялікая колькасць вадамётных машын, прычым нейкіх памятых, відаць недзе яны ўжо ўжываліся, хутчэй за ўсё у Польшчы пры разгоне мітынгаў "Салідарнасці", а таксама вялікіх варанкоў з кратамі і аўтобусаў "Ікарус" з міліцыянтамі. Такога Менск да гэтай пары не бачыў. Пачатак мітынгу быў прызначаны на 10 гадзін раніцы. Менскае метро падвозіла пасажыраў толькі да вуліцы Валадарскага. Далей па тэхнічных прычынах не працавала. Але людзі з кветкамі ў руках усё ішлі і ішлі да ўваходных варот на могілкі, якія былі зачыненыя. Бравы палкоўнік міліцыі заклікаў усіх разыходзіцца, а міліцэйскі ланцуг пачаў адцясняць людзей, якіх сабралася некалькі тысяч, ад варот Маскоўскіх могілак. На што людзі пачалі дружна адказваць: "Фашысты!!! Фашысты!!!" Далей над мітынгоўцамі ўзняліся транспаранты «Ідзём на Курапаты». І людзі. абыйшоўшы ланцуг міліцыі, рушылі па кальцавой дарозе калонай у кірунку Курапатаў. У бок Курапатаў паехала і ўся спецыяльная тэхніка. Вось тут вельмі разумны крок зрабілі арганізатары мітынгу. Пасярод кальцавой дарогі калона раптам звярнула проста ў поле, дзе і паспеў адбыцца мітынг да пад'езду міліцыянтаў. Мітынг праходзіў так: мітынгоўцы прыселі, а выступоўцы прамаўлялі стоячы. Асабліва запомнілася палымяная прамова 3янона Пазьняка. І ўпершыню над галовамі мітынгоўцаў у Менску пасля доўгага перапынку быў узняты бел-чырвона-белы сцяг. Прыкладна хвілін праз 40 на аўтобусах прыехалі міліцыянты і зшыхтаваўшыся ў ланцуг выцеснілі мітынгоўцаў з дарогі, пасля чаго людзі разышліся. Вынік для ўладаў быў самы нечаканы, абураныя людзі пачалі масава ўступаць у Фронт."


У гэты ж час, непасрэдна пасля менскіх Дзядоў праводзіліся Дзяды ў Лідзе. Гэта былі першыя Дзяды новага часу ў Лідзе. Артыкул К. Святловай пра гэтую падзею быў надрукаваны ў лідскай газеце "Ўперад" 18 лістапада. 1988 года.


"ДЗЯДЫ" - ТРАДЫЦЫЯ ПРОДКАЎ

Суботнім днём на праваслаўных могілках ля помніка лідскім падпольшчыкам, якія загінулі ў 1944 годзе ад рук фашыстаў, адбыўся мітынг. Прысвечаны ён быў звычаю нашых продкаў - ушанаванню памяці памёршых, які ў народзе называюць «дзяды». Ля помніка сабраліся члены суполкі «Рунь», работнікі гарвыканкома, гаркома камсамола, моладзь, людзі сталага ўзросту.

(38KB) 2-гі Вальны Сойм беларускіх суполак.

Адкрыла мітынг прадстаўнік клуба аматараў беларускай культуры «Рунь» Марыя Саўкевіч: «3 далёкіх часоў склалася мудрая традыцыя: два разы ў год - вясной і восенню - памінаць усім разам продкаў. Памяць - абавязковая састаўляючая нармальнага чалавечага існавання, рыса, якая выдзяляе чалавека з усяго жывога. Вопыт мінулага вучыць нас: бойцеся людзей, якія жывуць толькі сённяшнім днём. 3 гэтай нагоды хачу прывесці словы, сказаныя Генеральным сакратаром ЦК КПСС М.С. Гарбачовым: «Без гістарычных каранёў няма народа. Мне здаецца, што гэта асабліва датычыцца нас, беларусаў, бо з гістарычнай памяццю ў нас яшчэ не ўсё добра. Але гэту хваробу - бяспамяцтва - можна лячыць. Таму мы сёння тут і сабраліся, каб памянуць нашых землякоў і папрацаваць на добраўпарадкаванні могілак».

Пасля гэтага слова было прадастаўлена Г. Драб, навуковаму супрацоўніку краязнаўчага музея. Затым пра паэта Валянціна Таўлая, які жыў на Лідчыне з 1939 па 1941 год. расказала выкладчыца індустрыяльнага тэхнікума Т. Каранюк. Удзельнік Вялікай Айчынйай вайны, былы работнік міліцыі, а зараз пенсіянер А. Кур'ян падзяліўся ўспаміламі пра сваіх таварышаў I. Наскова і А. Стралкоўскага, якія працавалі ў народным камісарыяце ўнутраных спраў у гады станаўлення Савецкай улады на Лідчыне і загінулі ад варожай кулі. Пачулі прысутныя і расказ пра Людвіка Нарбута, які вучыўся ў нашым горадзе ў школе піяраў і быў арганізатарам паўстання 1863-64 гадоў у Лідскім павеце.

У канцы мітынгу М. Саўкевіч прапанавала ўшанаваць памяць продкаў-лідчан мінутай маўчання. Затым адбылося ўскладанне кветак на месцы захавання землякоў, і ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у работах па добраўпарадкаванню могілак."


Не гледзячы на менскія падзеі і напружанасць, пачаўшую нарастаць у краіне, "Рунь" працягвала працаваць з вялікай актыўнасцю, што выцякае з артыкула А. Куляша "Імем праўды", надрукаванага ў газеце "Ўперад" за 6 снежня 1988 года.

"... У нашым горадзе ёсць нефармальнае аб'яднанне "Рунь", якое таксама ставіць перад сабой задачу адраджэння беларускай культуры і беларускай мовы. Цудоўнае імкненне. На мой погляд такія аб'яднанні павінны ўзяць на сябе больш чарнавой работы і, што грэх таіць, пачаць перш з папулярызацыі беларускай мовы сярод насельніцтва. Умела весці нацыянальнае і інтэрнацыянальнае выхаванне. праявіць глыбокую заклапочанасць і ўдзел.

Я не асуджаю тавары шаў з "Руні". Зараз вельмі цяжка з'арыентавацца і ўзяць адразу верны шлях. Для гэтага патрэбна карпатлівая, удумлівая, мэтанакіраваная работа. Нельга праяўляць паспешлівасць і тым больш «агрэсіўнасць». Гэта работа не аднаго года. У паспешлівасці можна ўпасці ў экстрэмізм. А гэта ні ў якай меры не будзе садзейнічаць поспеху.

Я лічу, што адраджэнне нацыянальнай культуры, мовы. гісторыі, традыцый павінна будавацца на ленінскіх прынцыпах сацыялістычнага інтэрнацыяналізму. Беражліва і клапатліва ахоўваючы гадамі заваяванае."


На самай справе ніякай агрэсіўнасці ці экстрэмізму ў Лідзе не праглядвалася, усё было адносна спакойна. У сярэдзіне снежня 1988 года сябры "Руні" былі запрошаны на паседжанне аргкамітэту па падрыхтоўцы і святкаванні 70-годдзя БССР і Кампартыі Беларусі, які ўзначальваў старшыня гарвыканкаму С.М. Домаш. Сябры "Руні" былі запрошаны ў сувязі з іхнімі шматлікімі запытамі і зваротамі на прадмет таго, што робіцца ў сувязі з 70-годдзем БССР для таго, каб Ліда набыла больш беларускае аблічча. Дыялог з уладамі працягваўся.


Аднак у рэспубліцы сітуацыя была іншая. Пасля стварэння аргкамітэту БНФ, пасля менскіх Дзядоў улады пачалі чыніцьць шмат перашкодаў для дзейнасці моладзевых арганізацый. Абзывалі фашыстамі, нацыяналістамі, лілі шмат усялялага бруду на так званыя "нефармальныя" моладзевыя арганізацыі ў рэспубліканскім афіцыйным друку, нават з'езд моладзевых арганізацый (2-гі Вальны сойм ) у сярэдзіне студзеня 1989 г. з мэтай аб'яднання адраджэнцкіх беларускіх суполак у канфедэрацыю прыйшлося праводзіць, у Вільні! Бо ў рэспубліцы даваць залу пад гэтае мерапрыемства было забаронена. Зразумела, літоўцы пайшлі насустрач беларусам і далі залу бясплатна. Сама канферэнцыя прайшла пад знакам неабходнасці яднання ўсіх дэмакратычных нацыянаньна свядомых сілаў.

Дэлегацыя лідскай "Руні" начале са старшынём - Уладзімірам Круцікавым - прыняла самы актыўны ўдзел у Сойме.

Удзел лідскай "Руні" не застаўся незаўважаным у горадзе. 4 лютага 1989 года ў лідскай газеце "Ўперад" з'явіўся артыкул карэспандэнта газеты Тадэвуша Чарнавуса "Што ж адбылося ў Вільнюсе". Артыкул выйшаў у рубрыцы "Насуперак чуткам".


"ШТО Ж АДБЫЛОСЯ Ў ВІЛЬНЮСЕ

14-15 студзеня ў Вільнюсе праходзіў з'езд беларускіх самадзейных маладзёжных аб'яднанняў з мэтай стварэння канфедэрацыі беларускіх суполак і абмеркавання яе статута. (25KB) Агляд святаў. Вядоўцы Іван Красачка і Тамара Каранюк. Размова ішла аб нацыянальна-культурным адраджэнні Беларусі, згуртаванасці пэунай часткі моладзі для актыўнага ўдзелу ў працэсе перабудовы.. Бо многіх з нашых хлопцаў і дзяўчат цікавяць не надуманыя, а рэальна існуючыя праблемы, якія патрабуюць асэнсавання розных грамадскіх пунктаў гледжанння

У з'ездзе прымалі ўдзел і члены лідскай суполкі культурна-гістарычнага напрамку «Рунь». Грамадскай актыўнасцю, абвостраным пачуццём болю за лёс сваёй нацыі, удзелам у аднаўленні гістарычных помнікаў «рунёўцы» заслугоўваюць да сябе павагі. Тое, што яны робяць добрую справу, засведчылатаксама і нядаўняя сустрэча аднаго з кіраўнікоў суполкі Марыі Юзэфаўны Саўкевіч, гісторыка па адукацыі, з работнікамі гаркома партыі.

На жаль, па горадзе і раёне распаўсюджваюцца чуткі, што мерапрыемства ў сталіцы Літвы праходзіла пад антысавецкімі лозунгамі. Падобнае заяўляецца не толькі ў кулуарах, але і з некаторыхтрыбун. Гэтым самым зноўнавешваюцца ярлыкі натых, хто ва ўмовах дэмакратыівыкарыстоўваеплюралізм думак. Катэгарычнае адмаўленне аднымі другіх - вось што непавінна пераважаць у новым мысленні.

Скептыкам, якія ўсё ж не хочуць мяняць сваёй думкі, і тым, хто хоча ведаць, што адбылося ў Вільнюсе 14-15 студзеня гэтага года, раім звярнуцца да артыкула «Не знайшлі згоды» ў газеце «Правда» за 17 студзеня г. г. Там ёсць і такія радкі: «Памыліліся тыя, хто чакаў пачуць ад выступаючых нешта з разраду «смажанага». Тонкую грань груба пераступіў усяго адзін прамоўца. Ён адкрыта апусціўся да публічнага цынізму, злоснай апалітычнасці, за што, вобразна кажучы, быў літаральна змецены тымі ж, з кім ехаў у Вільнюс. "Герой" не атрымаўся. Не прыняла моладзь разухабіста-безадказнага рэзанёрства"."

Такая пазіцыя газеты "Ўперад" з гэтай нагоды, а таксама і пад увесь час перабудовы добра зразумелая. Рэдактарам газеты ў гэты час быў сябар "Руні", чалавек нацыянальна-прагрэсіўных поглядаў, Алесь Жалкоўскі, які, праўда, неўзабаве - у гэтым жа 1989 годзе - быў вызвалены ад пасады рэдактара.


А ў краіне пачыналася стварэнне Таварыства беларускай мовы. Загучала ва ўсю моц імя Францішка Скарыны, як аднаго з найвялікшых прадстаўнікоў, як аднаго з сімвалаў беларускай нацыі. 6 красавіка 1989 года падчас сустрэчы са старшынём гарвыканкаму Сямёнам Домашам рунёўцы высунулі ідэю паставіць у Лідзе помнік Францішку Скарыну. І працэс рушыў. Павольна, расцягнуўшыся на шэсць гадоў, але рушыў.

Была ўстаноўлена сувязь з маладым тады беларускім скульптарам Валяр'янам Янушкевічам. Дэлегацыя "Руні" наведала майстэрню В. Янушкевіча, пазнаёмілася з макетамі помніка. А ў горадзе пачаліся арганізацыйныя працэсы і перш за ўсё падрыхтоўка грамадскай думкі.

"Рунь" самым шчыльным чынам спрычынілася да арганізацыйнай дзейнасці па стварэнні ТБМ. Яшчэ ў канцы красавіка 1989 года былі абраныя дэлегаты на 1-шы з'езд ТБМ: Міхась Мельнік, Марыя Саўкевіч і Тамара Каранюк.


Разам з тым "Рунь" працягвала традыцыйную для сябе асветніцкую і адраджэнцкую працу, у аснову якой клалася векавечная спадчына нашага (39KB) Агляд святаў. народа. У зале, дзе зараз дыскатэка "Геліяс" (інтэрнат будтрэста №19) у красавіку 1989 года было праведзена вялікае фальклорнае свята - агляд беларускіх народных святаў. Будтрэст пазычыў беларускія народныя строі. Рунёўцы правялі вечарыну, па чарзе паказваючы фрагменты каляндарных святаў беларусаў: кавалачак Купалля, кавалачак Калядаў і г.д., спявалі песні, частавалі прысутных беларускімі стравамі, пірагамі.


Прыйшла пара адрадзіць народны абрад "Гуканне вясны". Гэты абрад стаў папулярным у многіх месцах Беларусі, і рунёўцы не маглі быць убаку.

Свята арганізоўвала Марыя Саўкевіч з рунёўцамі і вучнямі 6-й школы (колішні клуб "Крывіч"). Строі шылі самі, кроілі простыні, добра дапамагала дзяўчынка Воля Матэйка. Анатоль Мілюць займаўся вогнішчам. У той год гуканне вясны набыло практычна агульнабеларускі размах. Прынамсі яго праводзілі і менскія моладзевыя суполкі. Рунёўцы дапялі да Феліксава, вёскі, якая была можна сказаць скарбонкай беларускага фальклору. Тут яшчэ падчас вайны знакаміты Земавіт Фядэцкі запісаў цэлы зборнік беларускіх народных песняў.


Рунёўцы спачатку запісалі на магнітафон цыкл песень, а потым пайшлі далей - знайшлі аўтобус і прывезлі гэтых феліксаўскіх жанчын на "Гуканне вясны".


Ізноў барацьба за беларускамоўныя класы ўжо на новы навучальны год. Барацьба за беларусізацыю касцёла і царквы. Аказваецца дапамога дзіцячаму садку № 30, калектыў якога падтрымлівае ідэю пераходу на беларускую мову.


Рунёўцы вялі інтэнсіўную перапіску з самымі рознымі людзьмі. У архіве "Руні" захоўваецца паштоўка ад Анатоля Сыса, лісты ад Дануты Бічэль-Загнетавай, Славаміра Адамовіча і іншых вядомых дзеячоў нацыянальнага адраджэння.

Быў зроблены вымпел з выявай "Пагоні" і надпісам "Ліда". Такі вымпел нейкім чынам трапіў у Казахстан у Прыазёрскую беларускую арганізацыю. Выява "Пагоні" была перазнятая і выкарыстоўвалася ў лагатыпе беларускай газеты "Рокаш", якая выходзіла ў Казахстане ў 1990-1992 гадах, на канвертах арганізацыі. Гэтая выява "Пагоні" знаходзіцца на вокладцы першай кнігі вершаў Станілава Судніка "Пагоня за мову", якая выйшла ў Казахстане ў 1992 годзе.

Пасля "Гукання вясны" пачалася падрыхтоўка да "Купалля - 89". Ужо быў досвед, але прыйшлі новыя людзі, якіх трэба было далучаць да народных скарбаў. Пасылалі хлопцаў у Сялец і Дворышча, каб выбраць лепшае месца, рыхтавалі сцэнар, вучылі купальскія песні, развешвалі аб'явы па горадзе.


(33KB) Агляд святаў.

Працягваліся рунёўскія вандроўкі. Падчас адной з іх былі наведаны Гудзевічы. Рунёўцы пазнаёміліся з самаадданым змагаром за Беларушчыну Алесем Белакозам, пабылі ў славутым Гудзевіцкім музеі, даведаліся мноства новага з гісторыі Беларусі, прынамсі пабачылі адзіны ў Беларусі глобус на беларускай мове.


24-25 чэрвеня 1989 года дэлегацыя "Руні" прыняла ўдзел ва ўстаноўчым з'ездзе БНФ, і было прынятае рашэнне аб уваходзе суполкі ўсім складам у структуру БНФ. У Вільню паехалі 5 чалавек: Марыя Саўкевіч, Анатоль Мілюць, Алесь Судар, Сяргей Чарняк, Валяр'ян Пільчук. Гэта была лагічная кропка ў дзейнасці "Руні".

27 чэрвеня 1989 года ў Менску прайшоў Устаноўчы з'езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ад "Руні" ў рабоце з'езда прыняў удзел Міхась Мельнік.


Пасля вяртання ў Ліду адбыўся ўстаноўчы сход Лідскай гарадской арганізацыі БНФ "Адраджэньне". Першым старшынём Лідскай гарадской арганізацыі быў абраны старшыня "Руні" Уладзімір Круцікаў.

У наступны перыяд дзейнасць "Руні" цесна пераплятаецца з дзейнасцю Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне". Былі арганізаваны сустрэчы дэлегатаў Устаноўчага з'езду БНФ з жыхарамі горада.

Пачалася праца па падрыхтоўцы Ўстаноўчай канферэнцыі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Сяброў "Руні" пачалі запрашаць у школы, дзе працягвалася агітацыйная праца за стварэнне беларускіх класаў, а таксама пачаўся працэс ператварэння 15-й школы ў беларускамоўную.

15 снежня ў Менску адбылася канферэнцыя ТБМ, дзе кандыдатамі ў Гарадзенскі абласны Савет ад Ліды былі вылучаны Міхась Мельнік і Аляксандр Сокал.

16 снежня ў Лідзе прайшла Ўстаноўчая канферэнцыя ТБМ імя Ф. Скарыны, у якой "рунёўцы" прынялі самы актыўны ўдзел. З дакладам "Лёс мовы - лёс народа" выступіў Міхась Мельнік ("Рунь"). У спрэчках выступілі: выкладчык педнавучальні Т. Страчынскі, настаўніца СШ №14 С. Канапацкая ("Рунь"), дырэктар СШ №15 А. Сокал, ветэран вайны і працы С. Янец, настаўніца СШ №6 М. Саўкевіч ("Рунь"), загадчык ідэалагічнага аддзела гаркама партыі В. Кучынскі, настаўніца СШ №13 З. Хітрун, навучэнка педнавучальні І. Захарава, адказны сакратар аб'яднанай газеты "Уперад" Т. Чарнавус, каваль завода "Лідсельмаш" І. Гушчынскі ("Рунь"), загадчык ГарАНА А. Мазоўка, мастак А. Судар ("Рунь"), намеснік старшыні рэспубліканскай Рады ТБМ Я. Цумараў.

З пачатку 1990 года "Рунь", Лідская гарадская арганізацыя БНФ "Адраджэньне" і Лідская гарадская арганізацыя ТБМ імя Ф. Скарыны ўцягнуліся ў перадвыбарчую кампанію з агульнай назвай "Саветы - 90". 18 лютага прайшоў перадвыбарчы мітынг на цэнтральнай плошчы.

У сакавіку 1990 г. прайшлі выбары. Сябар "Руні", старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Міхась Мельнік і дырэктар будучай цалкам беларускай СШ №15 г. Ліды сталі дэпутатамі Гарадзенскагаабласнога Савета.

У красавіку "Рунь" правяла вандроўку-пратэст супраць размяшчэння ракетных базаў на тэрыторыі Беларусі. Маршрут прайходзіў цераз Мінойты, Сялец, Гезгалы, Паўднёвы гарадок і завяршыўся мітынгам на цэнтральнай плошчы горада.

У верасні 1990 г. грамадскія арганізацыі Ліды правялі "Свята Скарыны". У гэты час, пераняўшы ініцыятыву ад "Руні", Лідская арганізацыя ТБМ вядзе бесперапыннае змаганне за ўстаноўку ў Лідзе помніка Францішку Скарыну.

З 1991 года грамадскія арганізацыі г. Ліды пачалі святкаваць "Дзень Волі" - 25 сакавіка.

У гэты час паседжанні "Руні" сумяшчаюцца з паседжаннямі арганізацый БНФ і ТБМ. На паседжаннях вырашаюцца пытанні вылучэння дэлегатаў на з'езды БНФ. Так 14 сакавіка 1991 года дэлегатамі на чарговы з'езд БНФ "Адраджэньне" былі вылучаны Уладзімір Круцікаў і Анатоль Мілюць.

2 чэрвеня 1991 года грамадскія арганізацыі г. Ліды правялі святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

(38KB) Гуканне вясны. На здымку  рунёўцы.

У жніўні ў Маскве адбыўся путч. Змены ў грамадстве пайшлі хутчэй.

У кастрычніку 1991 года на паседжанні "Руні" было прынята рашэнне аб стварэнні Кардынацыйнай рады дэмакратычных рухаў г. Ліды. Сойм рады быў прызначаны на 10 лістапада, але ён, відавочна, не адбыўся, бо 24 лістапада зноў гаварылі пра Кардынацыйную раду дэмакратычных рухаў г. Ліды, і ад "Руні" ў раду быў вылучаны Сяргей Чарняк.


Паседжанне 24 лістапада 1991 года - апошняе ў летапісе "Руні". Роўна праз два тыдні 8 снежня 1991 года не стане Савецкага Саюза.

Пройдзе кароткі час і пачнуць увасабляцца ў жыццё мары рунёўцаў: Рэспубліка Беларусь стане цалкам незалежнай, беларуская мова стане дзяржаўнай, бел-чырвона-белы сцяг і "Пагоня" стануць дзяржаўнымі сімваламі, школы ў Лідзе ў бальшыні сваёй стануць беларускамоўнымі, Прыпяць абвалоўваць не будуць, ракетныя базы выведуць з Лідчыны і Беларусі, каталіцкія могілкі і магіла Валерыі Цехановіч захаваюцца, помнік Францішку Скарыну паставяць, многія традыцыі, запачаткаваныя "Рунню", стануць агульна-гарадскімі.

Самі ж рунёўцы ўвальюцца ў новае беларускае грамадства і будуць працягваць кожны на сваім месцы рабіць усё магчымае для таго, каб Беларусь стала такой, пра якую яны марылі, дзеля якой стваралася "Рунь", тая "Рунь", што трывала і надзейна лягла адной з першых цаглінак у падмурак нашай вольнай Бацькаўшчыны.


Паводле ўспамінаў Марыі Саўкевіч,

Ўладзіміра Круцікава і Тамары Каранюк

матэрыял скампанаваў Станіслаў Суднік


Скарыстаны матэрыялы і фотаздымкі з архіву "Руні", які захоўваецца ў Марыі Мацко (Саўкевіч) у Гародні.

Матэрыял адобраны да друку на агульным сходзе ветэранаў "Руні" ў 2008 г.



Дадатак


Летапіс паседжанняў суполкі "Рунь"

Сакратары: Тамара Каранюк, Святлана Канапацкая

26 лютага 1988 г.

Прысутнічалі: 15 чалавек.

Тэма паседжання:

(49KB) Гуканне вясны. На здымку жанчыны з Феліксава.

1. Абмеркаванне статута, мэтаў і задачаў суполкі, іх зацверджанне.

2. Абмеркаванне назвы суполкі, яе сімволікі і дэвізу.

Прапанаваны статут суполкі (дадзены вышэй) быў абмеркаваны і зацверджаны адзінагалосна ўсімі сябрамі. Назва суполкі "Рунь" таксама зацверджана адзінагалосна.

Быў абмеркаваны агульны план дзейнасці і зацверджаны, прынята пастанова аб тэрміне правядзення паседжанняў: кожная 2 і 4 серада месяца ў 19.30.


16 сакавіка 1988 г.

Прысутнічалі: 10 чалавек.

Тэма паседжання: Абмеркаванне матэрыялаў Вальнага сойму беларускіх суполак (Менск, 26-27 снежня 1987 г.)

З матэрыяламі азнаёміў А.Усціновіч. У спрэчках выступілі А.В. Жалкоўскі, С.І. Янец, Т. Кашпар, іншыя.

Пастанова: Дзейнасць суполкі накіроўваць згодна прапаноў і пастаноў Вальнага Сойму.


22 сакавіка 1988 г.

Прысутнічала: 14 сяброў суполкі і госці.

Тэма: Сустрэча з прадстаўнікамі Менскага літаратурнага таварыства "Тутэйшыя".

Выступіў малады беларускі празаік Л. Федарэнка. Пасля выступу былі прамовы гасцей аб лёсе беларускай мовы, літаратуры. Ад імя суполкі выступала і вяла паседжанне М. Саўкевіч.

Пасля вечара адбылося абмеркаванне дзеянняў, накіраваных на стварэнне ў горадзе беларускіх класаў.


13 красавіка 1988 г.

Прысутнічалі: 10 чалавек

Тэма:Абмеркаванне плану дзеянняў па стварэнні беларускага класа ў СШ №6.

Былі разгледжаны матэрыялы друку, прысвечаныя гэтай тэме, выпрацавана агульныя плынь дзеянняў. Раздадзены адрасы бацькоў, у якіх дзеці ідуць у 1 клас.


15 красавіка 1988 г.

Прысутнічалі: 10 чалавек

Тэма: Далейшыя дзеянні па стварэнні беларускага класа.

Былі падлічаны заявы бацькоў, гучалі прапановы аб найлепшых сродках прапаганды неабходнасці беларускага класа ў горадзе.

Абмеркоўвалася магчымасць удзелу суполкі ў ралі-пратэсце "Прыпяць - 88".

(24KB) Вымпел з 'Пагоняй' і надпісам 'Ліда'.Пастанова : Працягваць збор заяваў.

Па ралі: прыкладна 9 чалавек ад суполкі возьмуць удзел ў "Прыпяці-88" 29 красавіка - 2 траўня.


20 красавіка 1988 г.

Прысутнічала: 15 чалавек

Тэма: Вынікі збору заяваў, падрыхтоўка да ралі.

На 20 красавіка мелі 16 заяваў.

Пастанова: Разам з працягам збору заяваў звярнуцца да загадчыка гарадзела нар.асветы тав. Мазоўкі з прапановай дапамагчы ў гэтай неабходнай справе.

Па ралі: Ад суполкі прымуць удзел: В. Круцікаў, В. Тузін, А. Усціновіч, Е. Макарэвіч.

Абмеркоўвалася магчымасць удзелу сяброў суполкі ў агульнагарадскім фальклорным савеце. (Ёрш-выступ.)

Адбылася размова з карэспандэнтам раённай газеты "Уперад" (Чарнавус).

Абмеркавалі праект аздаблення і ўпрыгожвання пакою суполкі (аўтар В. Матэйка).


27 красавіка 1988 г.

Прысутнічала : 18 чалавек.

Тэма: Сустрэча з беларускай паэткай Данутай Янаўнай Бічэль - Загнетавай, прадстаўнікамі "Паходні" (Гародня).

Выступілі: Хрысціна Лялько расказала пра сучасную беларускую прозу.

Д.Я. Бічэль-Загнетава мела слова пра сучасную беларускую паэзію.

У размове прыняў удзел П. Макарэвіч, чытаў вершы Разанава.

Бічэль-Загнетава расказала пра трагічны лёс Ларысы Геніюш, чытала свае вершы.

Вечар прайшоў у цікавай размове і быў вельмі карысны для сяброў суполкі.


18 траўня 1988 г.

Прысутнічала: 9 чалавек.

Тэма: Вынікі вандроўкі (воднае ралі "Прыпяць-88"). Дакладвала Рэгіна. Прысутныя вельмі пашкадавалі, што не былі ў вандроўцы.


9 чэрвеня 1988 г.

Прысутнічалі:

Тэма: Прыняцце тэрміновых мераў па стварэнні беларускага класа.

Прынята:

(44KB) Ля Гудзевіцкага музея.

1. Ліст ураду;

2. Аб'явы па горадзе;

3. Выступы па мерапрыемствах;

4. Размова з Мазоўкам.


29 чэрвеня 1988 г.

Прысутнічала:

Тэма:

1. Прыняцце лістоў да старшыні гарвыканкаму наконт шыльды і вуліцы Л. Нарбута.

2. Прыняцце лістоў у гаркам партыі наконт:

- беларускіх школаў і класаў;

- шыльдаў і назваў вуліц і інш.

3.Падрыхтоўка купальскага свята, спеўкі, спеўкі, спеўкі.


3 жніўня 1988 г.

На паседжанні прысутнічала 16 чалавек.

Запрошаны члены клуба аматараў польскай культуры.

Разгледжаны пытанні.

1. Правядзенне мітынгу, наконт каталіцкіх могілак.

2. На заяўку на правядзенне мітынгу пакуль адмоўлена, заяву забралі.

3. Вырашалася таксама пытанне аб залічэнні капліцы і магілы В. Цеханові ч у спіс помнікаў Беларусі.

Прапановы наконт могілак:

1. Захаваць магілу, стварыць Алею памяці (перанесці да капліцы інш. магілы, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць магілы польскіх лётчыкаў, дэпутацкі кантроль).

2. Звярнуцца ў інстытут мастацтва этнаграфіі і фальклору з просьбай стварыць камісію па вызначэнні гістарычнай каштоўнасці капліцы і залічыць яе ў спіс помнікаў Беларусі.

3. Звярнуцца з прапановай да гарадскіх улад склікаць тэрміновую сустрэчу з кіраўнікамі.

Польскаму і бел. клубу падрыхтавацца да сустрэчы, выпрацаваць адзіную лінію паводзін.

4. Напісаць пісьмо ў гарвыканкам патрабаваць каб адказалі на тое пісьмо, што ўжо ёсць.

5. Падаць заяўку на мітынг.

Спіс літаратуры, якую трэба выпісаць на 1989 год:

1. ЛіМ;

2. "Чырвоная змена";

3. "Советская Белоруссия";

4. "Ніва" (ПНР, Польшча).

Што датычыць Нарбута.

1. Апрацаваць матэрыялы паездкі.

Запісаць - Саўкевіч М., Стралкова І.. Кашпар Т. (Зроблена.)

Адрэгаваць - Каранюк Т.А. (Зроблена.)

Надрукаваць - Лапко Р. (Зроблена.)

Фатаграфіі - Шымановіч Б. (Зроблена.)

(34KB) Уладзімір Круцікаў і Валера Тузін.

2. Кнігі з касцёла - Саўкевіч М.

3. Другая паездка ў Начу - Судар А. (Зроблена.)

4. Звязацца з Цімашэўскім наконт рэстаўрацыі (дапомогі).


24 жніўня 1988 г.

Прысутнічала 9 чалавек.

Тэма:

1. Афармленне пакоя клуба.

2. Паездка М. Саўкевіч у Менск.

3. Сабраць узносы.

Вырашылі:

1. Напісаць ліст у "Гродненскую правду" наконт выдання газеты на беларускай мове. (3 лісты.)

2. Кашпар Т. Арганізаваць паход. Дапаможа Чарняк Сяргей Вацлававіч. (Не зроблена.)

31 жніўня 1988 г.

Прысутнічала 10 чалавек: Чарняк, Кашпар, Лапко, Шымановіч, Судар, Матэйка, Макарэвіч, Пільчук, Саўкевіч.

Тэма:

1. Стварыць секцыю Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры. Дамовіцца з БАСФК аб адкрыцці ўніверсітэта (гістарычны і беларускі факультэты). (Не зроблена.)

2. 1 верасня прыняць удзел у сходзе гістарычных суполак у г. Лідзе 16.00 (клуб абутковай фабрыкі, Макарэвіч Л., Судар А.) (Не зроблена.)

3. Афармленне падпіскі - Каранюк. (Зроблена.)

4. Падрыхтоўка вечара, прысвечаннага Караткевічу - Саўкевіч. (Зроблена.)

5. Афармленне пакоя клуба (3 жніўня, 15 гадзін - праведзены суботнік, Матэйка В. Пільчук В.)


7 верасня 1988 г.

Прысутнічала чалавек.

Тэма:

1. Вечар Караткевіча.

Саўкевіч - фільм шукае, дамаўляецца з гасцямі, даручыць Мельніку даклад, мастакам - ілюстрацыі.

Лапко - рыхтуе выставу, пытанні для дыспуту, рыхтуе п'есу для пастаноўкі.

Чарняк - рыхтуе пастаноўку.

Каранюк - шукае вершы, уступнае слова (крыху пра біяграфію).


14 верасня 1988 г.

Прысутнічалі: Саўкевіч М., Макарэвіч, Пільчук, Кулеш А.Ф., Матэйка В., Кашпар Т., Мельнік М.І., Лапко, Чарняк С., Каранюк Т.

Пытанні.

1. Аб нарадзе выкладчыкаў мовы і літаратуры пры гарвыканкаме.

Вырашылі: напісаць яшчэ адзін ліст у гарвыканкам з просьбай даць пісьмовы адказ. У лісце напісаць: 1. Пра шыльды; 2. Пра ўшанаванне памяці Нарбута; 3. Пра школы; 4. Пра іншыя пытанні. Адказная - Саўкевіч Марыя.

2. Агляд газет і часопісаў ("Ніва").

3. Мерапрыемствы на бліжэйшы час.

Вырашылі:

1.Правесці суботнік на польскіх могілках 17.09.88 у 16 гадзін. (Зроблена.)

2. Выходзіць на Зянона Пазьняка наконт лідзян, якія маглі загінуць у Курапатах. (Не зроблена.)


21 верасня 1988 г.

Прысутнічалі: Саўкевіч М., Макарэвіч Л., Лапко Р., Чарняк С., Мельнік М.

З польскага клуба: Колышка А., Хвайніцкі М.

Пытанні.

(50KB) Лідская дэлегацыя на Ўстаноўчым з’ездзе БНФ: Марыя Саўкевіч, Анатоль Мілюць, Алесь Судар, Сяргей Чарняк, Валяр’ян Пільчук.

1. Аб захоўванні старых могілак (польскіх і праваслаўных), аб працы на іх.

2. Аб правядзенні свята "Дзяды" 29 верасня. Адказваюць на праваслаўных могілках: Чарняк, Макарэвіч, на польскіх могілках - Саўкевіч М. (Перанесена на 12 лістапада.)

3. Агляд прэсы пра рэпрасаваных беларусаў.

4. Знаёмства з зямлякамі: Ларыса Геніюш, І. Дварчанін. Зборнік артыкулаў і нарысаў "Наднёманскія былі". Выдавецтва "Беларусь".

Вырашалі:

1. Правесці свята "Дзяды" 29 верасня на польскіх і праваслаўных могілках.

2. Сабраць подпісы за дзяржаўнасць мовы. (Не зроблена.)


28 верасня 1988 г.

Прысутнічалі: Саўкевіч М., Кашпар Т., Лапко, Шаўчэнка М.Ю, Чарняк С., Судар А., Макарэвіч Л., Стралкова І., Каранюк Т., Круцікаў У.

1. Фрагменты лекцыі на гістарычную тэму. Круцікаў Уладзімір.

Вырашылі:

- прачытаць лекцыю ў розных аудыторыях (Зроблена.)

- прапанаваць у газеце "Уперад" адкрыць гістарычную рубрыку, надрукаваць матэрыял у газеце "Уперад".

2. Падрыхтоўка да вечара Караткевіча.


5 кастрычніка 1988 г.

На паседжанні прысутнічалі прадстаўнікі гаркаму партыі, абласнога камітэта, а таксама члены суполкі.

1. Пытанні гасцей:

г. Гародня, вул. Савецкая, 4/9. Кадзевіч Людміла Іосіф.

Наталля Анатольеўна Афанасік.

Паседжанне прайшло ў пустых гаворках з прадстаўнікамі ўлады. Марна, згубілі час і нічога не высветлілі.


15 кастрычніка 1988 г.

Прысутнічалі : Кручкова Н., Макарэвіч, Судар А., Стралкова, Лапко, Шаўчэнка, Саўкевіч М., Каранюк, Круцікаў У., Тузін В., Пільчук В., Лук'ян В.

1. Тузін В. пазнаёміў с праграмай дзеяння.

а) Артыкул Зянона Пазьняка "Двухязычие и бюракратизм", дыскусія вакол яго.

б) "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага з заснавання да канца 15 стагоддзя."

22 кастрычніка: дыскусія аб праблемах двухмоўя, лекцыя Круцікава. (Зроблена. З лекцыяй выступаў Пільчук.)

29 кастрычніка: экалагічныя пытанні - Макарэвіч Л. (Зроблена.)

5 лістапада - гістарычная лекцыя 2-я частка "Мастацтва Гарадзеншчыны" - Круцікаў.

12 лістапада - Дзяды.

19 лістапада - "Мастацтва Гарадзеншчыны", вечар, прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

26 лістапада - вечар Караткевіча.

29 лістапада - прыязджае "Мроя".


22 кастрычніка 1988 г. Пашыранае паседжанне.

Ад суполкі прысутнічалі Тузін А., Круцікаў У., Пільчук В., Судар А., Макарэвіч, Каранюк Т., Саўкевіч М., а таксама 13 чалавек.

1. Уступнае слова Саўкевіч М

2. Лекцыя У. Круцікава "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ад заснавання да канца 15 стагоддзя".

3. Знаёмства з артыкулам Зянона Пазьняка "Двухмоўе і бюракратыя", В. Пільчук.

На жаль, выступіць па гэтаму пытанню ніхто не адважыўся, акрамя Ларысы Іванаўны.


29 кастрычніка 1988 г. Пашыранае паседжанне.

Прысутнічалі: Саўкевіч М., Макарэвіч Л., Пільчук В., Лук'ян В., Судар А., Стралкова І., Круглова Н., Лапко Р., Саша (мастак), а таксама Пашкоў С.І. - лекар санэпідэмстанцыі, Вадэйка І.В. - аматар прыроды і яшчэ 12 чалавек.

І пытанне.

1. Макарэвіч Л. пазнаёміла з экалагічнай сітуацыяй у рэспубліцы.

2. Пашкоў С.І. змястоўна, кампетэнтна расказаў аб экалагічнай сітуацыі ў горадзе.

Выступленне выклікала шмат спрэчак і пытанняў. Узнімалася праблема дзіцячых захворванняў у 8 школах забруджвання горада лакафабравым заводам, мясакамбінатам.

3. Вадэйка І.В. - аматар прыроды.

Выступленне было вельмі ўзрушаным эмацыянальным.

Станцыя юных натуралістаў у занядбанні. 25 гектараў лесу было знішчана, калі будаваўся мікрараён "Маладзёжны". Каля зелянгаса ёсць плошча, расце сад, гаспадара няма, ёсць прапанова аддаць станцыі юных натуралістаў. 22 верасня на сесіі гарсавета была прынята праграма "Здароўе", адказны Шобік. Трэба:

1. Надрукаваць яе ў газеце.

2. Узяць пад кантроль выкананнем гэтай праграмы.

Адказны за ахову прыроды Крынене, які не мае ні правоў, ні транспарту.

Узняць пытанне азеленення. Самае лепшае-кустарнікі, невысокія шарападобныя дрэвы, высокія зрэвы. Правесці работу ў час справаздач і выбараў.

ІІ пытанне.

Абмеркаванне артыкула "Па праву памяці і сумлення, пад знакам перабудовы".

Вырашылі:

1. Экалагічнай секцыі суполкі (Макарэвіч Л.) распрацаваць план работы, уключыць пытанні, узнятыя на паседжанні.

2. Перадрукаваць матэрыялы паседжання наконт Народнага фронту, а затым пазнаёміць са зместам людзей.


4 лістапада 1988 г.

(25KB) Устаноўчы з’езд БНФ у Вільні, 24 чэрвеня 1989 г..

Першае паседжанне пасля месяца сустрэч у будтрэсце.

Прысутнічалі: Саўкевіч, Лапко, Стралкова, Каранюк, Шаўчэнка, Лук'ян, Круцікаў, Лук'ян, Матэйка, Валера (мастак), чацвёра новых людзей (Якацук Т. і яшчэ), Мельнік, яшчэ 1 чалавек, Чарняк, Лена Юрыкава.

1. Агляд пошты. Лісты з "Тутэйшых", "Талакі".

Вырашылі: напісаць ліст (Саўкевіч М.), з'ездзіць у в. Пеляса, у в. Салапяцішкі (Саўкевіч М. Каранюк Т. Матэйка В.)

2. Уступнае слова Саўкевіч М. аб Мартыралогу Беларусі, аб яго мэтах і тых задачах, якія стаяць перад намі ў сувязі з гэтым.

Мельнік М.І. расказаў пра Ларысу Геніюш, Ігната Дварчаніна.

Пільчук В. Алавяданне пра Ластоўскага.

3. Арганізацыйныя пытанні.


7 студзеня 1989 г.

Прысутнічалі: Лук'ян В., Саўкевіч М., Чарняк С., Стралкова, Дражына, Макарэвіч Л., Пільчук Вал., Каранюк Т., Матэйка В., Валера, дзяўчаты з рэдакцыі, Судар А.

І пытанне. Дражына Ірына: Падзеі ў Цюмені. Стварэнне Народнага Фронту.

ІІ пытанне. Знаёмства з дакументамі БНФ "Адраджэньне".

Прапанова. Вылучыць кандыдатуру ў дэпутаты - Ткачова М.


28 студзеня 1989 г.

1. Агульная размова.

2. Рэгіна - агляд ЛіМ.

3. Пра выцечку ў Салапяцішкі.

4. Трэба вырашыць пытанне з газетамі (тэрмінова)

5. Рэгіна зоймецца Дамейкам.

6. Міхась Іванавіч зробіць выбарку лістоў ва "Ўперад".

Да наступнага сходу скласці праграму - прапанову ад суполкі "Рунь" у ГАРАНА с копіямі - УСІМ.

1. Дапамагаць ствараць новую школу беларуска-моўнай.

2. 1-ыя класы ў гэтай школе павінны быць беларускамоўнымі (падручнікі, методыкі).

3. Высветліць пытанні з 9-10 мі класамі на вёсках.


4 лютага 1989 г.

1. Удзел у канцэрце да 8 сакавіка (Тузін-сцэнар).

2. Візіт да Ярша (аўторак 16.00 , наконт сцэнара на бел. мове)

3. Артыкулы ў газету пра Пашкевіч і Дамейку - Мельнік.

4. Таўлай. Памяшканне (Саўкевіч).


18 лютага 1989 г.

Удзел у вечары:

а) КПЗБ (Кашпар і Саўкевіч);

б) Таўлай (Саўкевіч, Каранюк, Шаўчэнка).

Гістарычная частка - Пільчук, Круцікаў, Саўкевіч, Кашпар.

Мастацкая - Судар А., Матэйка, Хацько, Лук'ян.

Экалагічная - Макарэвіч, Вадэйка.

Фальклорная - Тузін, Стралкова.

Мовы і літаратуры - Мельнік, Каранюк Т.

1. Каляндар усіх свят і памятных дат.

2. Святкаванне юбілею В. Таўлая. Каранюк - рыхтуе матэрыял, пішам паперу аб мемарыяльнай дошцы КПЗБ -- Саўкевіч.

3. Салапяцішкі - Пільчук, Круцікаў

4. Якацук - Міласэрнасць, дабрачынная акцыя.

5. Наконт калгаса імя Жданава, калгас Алаізы Пашкевіч. Мельнік - артыкул, Саўкевіч - школа, Каранюк - пісьмо.

6. Напісаць шыльду на гэтыя дзверы.


2 сакавіка 1989 г.

Прысутнічалі: Матэйка В., Судар А., Чарняк С., Лук'ян Б., Варакса А., Каранюк Т., Канапацкая С.М.

І пытанне. Работа па адкрыццю школы.

Вырашылі:

1) Выступіць у школах. Тэрміны сустрэч вызначае Чарняк С. Да 9 сакавіка.

Выступаюць групы:

1. Саўкевіч М., Каранюк Т., Судар А.

2. Мельнік М.І., Чарняк С., Макарэвіч Л.

2) Адкрыць курсы беларускай мовы і гісторыі.

Весці будуць Мельнік М.І., Саўкевіч М.

Да 9 сакавіка - зрабіць планы.

ІІ пытанне - аб'явы.


9 сакавіка 1989 г.

Прысутнічалі: 10 чалавек.

І. Агляд апошніх папер.

1. Праграма "Мартыралога Беларусі".

2. "Рэанімова" (суполка імя М. Багдановіча).

ІІ. Выступленні груп.

7 школа - красавік;

тэхнікум - Каранюк, Саўкевіч: 15 сакавіка (4 пму), канец красавіка (103 т).

ІІІ. Арганізацыя курсаў.

Звязацца з Гародняй, Менскам. Распрацаваць план і праграму - Саўкевіч М.

ІV. Наконт В. Таўлая.

Дамовіцца с вучнямі, каб выступілі ў сярэдніх школах горада.

V. Наконт шыльды - Мікола Шаўчэнка.

VII. Каліноўскі. 19 сакавіка - едзем у Вільню.


23 сакавіка 1989 г.

Прысутнічалі: Матэйка Вацлаў, Судар Алесь, Тузін Валеры, Саўкевіч Марыя, Казлова Святлана, Цішук.

І пытанне: Абмяркаванне Інфармацыйнага бюлетэня №2, і што рабіць далей?

1. Арганізацыйны камітэт: Цішук Андрэй, Пільчук Валера, Саўкевіч Марыя.

2. Агітацыя, стварэнне груп падтрымкі.

Сустрэчы арганізоўвае Чарняк С. Методыку распрацоўвае Чарняк С.

Пятніца ў 18.00 - суботнік.


25 сакавіка 1989 г.

Вечар - гаворка пра К. Каліноўскага. Прысутнічалі госці. Рыхтавала М. Саўкевіч, чыталі вершы.

Адзнака - 4.


30 сакавіка 1989 г.

(38KB) Устаноўчы з’езд БНФ у Вільні, 24 чэрвеня 1989 г..

Прысутнічалі : 10 чалавек і 6 гасцей.

І. Саўкевіч расказала пра сваю вандроўку ў в. Ганчары, дзе вяла гаворку с бацюшкам наконт вядзення службы па-беларуску. Уздымалася пытанне аб магчымасці для прыхаджан маліцца ў сапраўднай царкве.

ІІ. Школы.

1. Якая школа будзе беларускай? Высветліць якая школа будзе беларускай - Каранюк Т., Шаўчэнка М., Казлова С. Спытаць пра спісы, панядзелак, серада - прыёмныя дні. (Зроблена.)

2. Вызначыць, хто з настаўнікаў хоча выкладаць па-беларуску, скласці спіс і з ім пайсці да Мазоўкі і патрабаваць.

3. Звязацца з Міхасём Іванавічам.


6 красавіка 1989 г.

Прысутнічалі: Саўкевіч М., Лапко Р., Хацько В., Тузін В., Матэйка В., Судар А., Варакса А., Цішук С., Чарняк С., Канапацкая С., Гушчынскі І., Казлова С., Каранюк Т.А., Шаўчэнка М., 8 чалавек гасцей + 1.

І. Інфармацыя Чарняка пра візіт да Мазоўкі.

ІІ. Агляд газет і часопісаў.

ІІІ. Гутарка з Домашам.

Вырашылі:

1) На паседжанні прэзідыюма падняць пытанне аб выкарыстанні сродкаў Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

2) Мастакам - зрабіць праект, тады шукаць грошы.

Прапановы Домаша:

1. Распрацаваць герб горада.

2. Стварыць гісторыю горада.

3. Хто хоча ўступіць у члены КПСС?

4. Спіс людзей, імёнамі якіх можна назваць вуліцы горада.

5. Правядзенне нацыянальных свят.


13 красавіка 1989 г.

Прысутнічае 13 чалавек: 10 ад суполкі, гасцей - 3 чал.

І. Скарочаная лекцыя Міхнюка, доктара гістарычных навук "Сталіншчына і яе ўплыў на развіццё грамадства".

ІІ. Агляд газеты "Беларуская трыбуна" (№1).

а) Інтэрвію З.С. Пазняка прадстаўнікам ЦК УЛКСМ.

б) Справы нашых сяброў.

ІІІ. Ратыфікацыя праграмы КБМС.

ІV. Свята "Гуканне вясны".

а) Песні: сувязь с педвучэльняй (Тузін В.);

сувязь з кіраўніцтвам хору будтрэста №19 (Каранюк, Саўкевіч).

б) Запрасіць на "Гуканне вясны" фальклорныя калектывы з в. Феліксава і в. Радзівонішкі.

V. Сустрэча з Сакратам Яновічам, серада - 19.00.

VІ. Дамовіцца з М.І. Мельнікам аб стварэнні нефармальнага аб'яднання настаўнікаў.


20 красавіка 1989 г.

Прысутнічала 8 чалавек: Лапко Р., Шаўчэнка М., Канапацкая С., Саўкевіч М, Каранюк Т. і 3 чалавекі гасцей.

І. Літаратурныя навіны. "ЛіМ". П. Панчанка. (Лапко Р.) Агульная спрэчка.

ІІ. Гуканне вясны.

Канапацкая С. пра сустрэчу ў гарвыканкаме.

Дата 14 траўня.

Каштарыс - складае аддзел культуры.

Саўкевіч, Шаўчэнка - звязацца з "Мрояй" зрабіць стужачкі, птушачак і г. д.

Шаўчэнка шукае ў кніжках усё, што датычыць афармлення.

Лук'ян - аб'явы.

ІІІ. Вечар фальклору.

Каранюк Т., Красачка В., Судар А.

ІV. Школа.

Было шмат прапаноў:

1. Выкарыстаць для агітацыі бацькоў, якія вырашылі вучыць дзяцей па-беларуску.

2. Рыхтаваць мітынг.

3. Стварыць агітбрыгады: выступаць у мікрараёнах.

4. Ствараць не адну беларускую школу, а класы ў школах.

5. У аўторак у 15.00 у педвучэльні збіраюцца настаўнікі, якія будуць выкладаць па-беларуску.

6. Схадзіць у ГарАНА наконт агульнагарадскіх курсаў.

7. Ганчар Марыя Канстаніцінаўна працуе ў садку № 30 па-беларуску.

Канкрэтна: Дапамагчы садку № 30 (Мельнік М., Лук'ян, Канапацкая С., Лапко Р.)


27 красавіка 1989 г.

(39KB) Устаноўчы з’езд БНФ у Вільні, 24 чэрвеня 1989 г..

Прысутнічалі: Канапацкая С.М., Круцікаў У. Лапко Р., Шаўчэнка М., Стралкова І., Судар А., Саўкевіч М. і інш. - 13 чал.

1. Агляд газет і часопісаў. Абмеркаванне.

2. Агляд літаратуры з Беластока: календары, кніжкі.

3. Гутарка з Леанідам Анацкам з гаркаму камсамолу.

4. Садкі №№ 30, 34.

Садок №30 просіць дапамогі па афармленні:

а) мастакі - дапамогуць;

б) арганізацыя мерапрыемстваў: святы, гульні для гасцей - Шаўчэнка, Лапко, Круцікаў.

5. Кандыдаты на з'езд Таварыства беларускай мовы: 1. Мельнік Міхась Іванавіч; 2. Саўкевіч Марыя Юзэфаўна; 3. Каранюк Тамара Анатольеўна. (Канапацкая С.Н. - даслаць ліст да Ніла Гілевіча).

6. Сцэнар для Гукання вясны:

- сцэнар - Канапацкая бярэ ў Тузіна;

- выклікаць "Мясцовы час" ці Бонда (Саўкевіч).

7. Усе ходзім на спеўкі (у чацвер-аўторак).

8. Лапко Р. - надрукаваць песні.

9. Канапацкая - вядовец Тузін.

Для свята:

Пудзіла зімы - мастакі.

Птушкі выпечаныя - у гарвыканкам і - Канапацкая.

Стужкі бела-чырвона-белыя - Стралкова.

Беларускамоўныя назвы - Міхась Іванавіч.


4 траўня 1989 г.

Прысутнічалі: Шаўчэнка М., Круцікаў У., Канапацкая С., Стралкова А., Цішук А. і інш (7чал.).

1. Зрабіць у бліжэйшы час экскурсію ў в. Гудзевічы (музей Белакоза);

2. Даручыць групе прадстаўнікоў "Руні" наведаць дэпутата Кучэйку (Сталкова, Мілюць, Васілеўскі).

3. Распрацаваць у суполцы зварот да насельніцтва і гарадскіх улад аб адкрыцці беларускай школы ў 1989-90 гг.- Васілеўскі.

4. Правесці "Гуканне вясны" суполкай у Гудзевічах - 21 траўня.


11 траўня 1989 г.

Прысутнічалі: Саўкевіч М., Чарняк С., Канапацкая С., Шаўчэнка М., Лапко Р., Саўкевіч Г., Пільчук В., Цішук А., студэнты індустрыяльнага тэхнікума..

І. Зварот.

1. Шмат спрэчак выклікаў ужо надрукаваны праект. Вырашылі адрэдагаваць і прыняць.

Надрукаваць: Лапко 2 экзэмпляры.

2. Пікет. Чарняк, Саўкевіч - змест пікета і дазвол у гарвыканкам.

ІІ. Дэпутат.

Сустрэча с дэпутатам нічога не дала, падтрымкі ад дэпутата чакаць не прыходзіцца.

Вандроўкі:

14 - Саўкевіч, Пільчук, Шаўчэнко, Тузін.

21 - Белакоз - напіша Марыя.


18 траўня 1989 г.

Прысутнічалі: Саўкевіч М., Чарняк С., Канапацкая С., Шаўчэнка М., Лапко Р., Саўкевіч Г., Цішук А., Васілеўскі Ч., Мілюць А., госці.

І. Паседжанне вёў Чарняк С. Была прапанова запланаванае пытанне аб падрыхтоўцы да выбараў перанесці.

ІІ. Пытанне аб свяце Гукання вясны

1. Падрыхтаваць вогішча Мілюць Анат., Лапко Юра.

2. Арганізаваць гульні. Праводзяць Лапко Р., Канапацкая С.

3. Выкапаць ямку для стралы.

4. Паведаміць садку.

ІІІ. Школы.

1. Пікет - пытанне адкладваецца, бо няма Домаша, адказныя тыя ж.

ІV. Паездкі.

28 - Гудзевічы.

1 чэрвеня - Марыя едзе ў Мір і дамаўляецца.

V. Справаздача Судара аб паездцы ў Заслаўе па пытанні на тэму : "Народ і спадчына".

VІ. Перадрукаваць гісторыю. Адказны: Чарняк С., Мілюць А.

VІІ. Ліст да з'езду - Алесь, Тамара, Рэгіна.


8 чэрвеня 1989 г.

Прысутнічалі: Лапко, Саўкевіч, Каранюк, Анатоль, Пільчук, Сяржук, Мікола.

І. Школа на беларускай мове.

1) Патрыхтаваць тэкст звароту (Саўкевіч, Лапко)

2) Дамовіцца з Домашам аб прыёме, падрыхтоўка пікету (мастакі).

3) Зацвердзіць у наступны чацвер.

ІІ. Купалле:

1. Месца Купалля вызначыць (Анатоль і Андрэй едуць у Дворышчы глядзець месца ці ў Сялец). Рыхтуем свята для горада.

2. Падрыхтаваць купальскія песні ў зборніках (Мікола, Тамара). Саўкевіч ідзе ў музнавучальню, дамаўляецца з дзяўчатамі аб спеўках.

2. Падрыхтаваць тэкст аб'яў (Пільчук В.), падрыхтаваць плакат "Купалле (мастакі, Света)

3. Пашукаць гульні, надрукаваць (Саўкевіч, Сяржук едзе ў Менск, па гульні Марыся телефануе Мацкевіч К.)

4. Рыхтуем нацыянальнае адзенне.


7 верасня 1989 г.

Прысутнічалі 14 чалавек.

І. Падрыхтоўка да выбараў.

1. Падрыхтоўка ліста па Закону аб выбарах у Вярхоўны Савет. Абмеркаванне Закону (Сяржук Чарняк).

2. Абмеркаванне альтэрнатыўнага праекту Закону аб выбарах, падрыхтаванага БНФ.

3. Прапануем кожнаму сябру даслаць свае меркаванні па Закону ў газету і прыняць удзел у акцыі аб выбарах.

4. Арганізацыя сустрэч с дэлетатамі з'езду БНФ (Ткачоў, Дабравольскі).

Ідуць - Чарняк Сяргей у Будтрэст

Запрашаем лідэраў БНФ - Пільчук, Саўкевіч.

Аб'явы рыхтуюць - Судар А.І.

Тэлефаную я (Каранюк Т.).

5.Адказны за ўсё - Чарняк.

6. Арганізаваць выставу карцін мастакоў.

7. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты на прадпрымствах.

8. Слухалі М.І. Мельніка наконт арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы ўстаноўчага сходу Таварыства беларускай мовы.

9. Стварыць суполкі на прадпрыемствах па падтрымцы Таварыства беларускай мовы не менш 5-ці чалавек на кожным. Вылучыць дэлегатаў на гарадскі сход ТБМ.

ІІ. Арганізацыя канцэрта - К.Т.

ІІІ. Камандзіроўка ў Менск (Анатоль - на канферэнцыю беларускіх суполак).


12 верасня 1989 г.

Прысутнічалі 17 чалавек.

1. Арганізацыя сустрэчы з партыйным кіраўніцтвам горада і грамадскасцю камсамольскімі работнікамі (дамаўлемся з Венцюковічам).

2. Пытанні для абмеркавання.

1) Абмеркаванне плана работы.

Падрыхтоўка да адкрыцця 15 школы як беларускамоўнай (апытанне бацькоў, афармленне). Сустрэча з педкалектывам (Наталля Іванаўна) - Саўкевіч М.Ю.

Дзіцячы сад № 33, 35.

2) Правядзенне мітынгу на Дзяды.

3) Прыняцце праекту пастановы па правядзенні мітынгу (перадвыбарнага).


14 верасня 1989 г.

Прысутнічалі 7 чалавек

І. Выбары.

(27KB) Мандат дэлегата ад горада Ліды Марыі Саўкевіч на Ўстаноўчым з’ездзе БНФ.

ІІ. Арганізацыя сустрэчы з прадстаўнікамі БНФ (Саўкевіч, Чарняк).

ІІІ. Вылучэнне кандыдатур на выбары ў мясцовыя саветы.

ІV. Арганізацыя ТБМ. Ствараем суполкі.

V. Фінансавая дзейнасць. Адкрываем рахунак у банку. (Мілюць А. Сабраць 30 руб., Саўкевіч М. - 18 руб.)

VІ. Арганізацыя рок-фестывалю (Сяржук).

VII. Канцэрт Данчыка (Саўкевіч).


21 верасня 1989 г.

І. Падрыхтоўка да сустрэчы (Саўкевіч).

1. Аб'ява ў г-це "Уперад" - Мілюць А.

2. Каранюк Т. - тэхнікум, педвучэльня, музвучэльня.

3. Стралкова І. - абутковая ф-ка, аўтавакзал.

4. Саўкевіч Г. - з-д "Оптык".

5. Маўчанаў А. - з-д "Электравырабаў".

6. Тузін В. - з-д "Конус".

7. Салянкоў А. - з-д "Харчовых канцэнтратаў".

8. Чарняк С. - з-д "Лакафарба" (40,50).

9. Чарняк С., Мілюць А., Судар А. - адказныя за правядзеньне сустрэчы 28 верасня.

10. Канапацкая С. - запрасіць журналіста Чарнавуса.

11. Саўкевіч Г. - кветкі, сімволіка.

12. Тузін В. - узмацняльнік.

13. Маўчанаў А. - па горадзе.

14. Давыдоўская Р. - бальніца.

ІІ. Рок-фестываль (канец кастрычніка) - семінар. Палац культуры з-да "Оптык".

ІІІ. Фінансавая дзейнасць - Мілюць А.

ІV. Выпісаць газеты "Ніва", "ЛіМ", "Спадчына" - Саўкевіч М.


29 лістапада 1989 г.

І. Вечарына Караткевіча. 3 снежня ў 16.00 у клубе будтрэста.

а) аб'явы (адк. Судар А.І., Красачка); партрэт - Каранюк Т.

б) музыка (для слайдаў - Тузін);

в) вершы Караткевіча (Каранюк Т., Света, Міхась Іванавіч, Саўкевіч);

г) народныя песні (фальклорная група будтрэста);

д) бардаўскія песні (Тузін, Чарняк);

е) продаж літаратуры БНФ;

ж) выступленне пра суполку (Анатоль, Чэсь, Судар А.І.).

ІІ. Саўкевіч пра матэрыялы "Канферэнцыі суполак" (пра месца расстрэлаў у парку Чалюскінцаў). Збор подпісаў для ліста ў газету. Збіраем подпісы, дасылаем у аўторак ліст. Арганізуем пікет у панядзелак (Саўкевіч, Канапацкая, Макарэвіч, Судар А.І.).

ІІІ. Помнік Ф. Скарыны. Ліст ад лідскага гарвыканкаму ў аблвыканкам.

ІV. Мельнік Міхась Іванавіч аб дзейнасці гарадскога ТБМ. 16 снежня з'езд ТБМ.

V. У гэтую суботу ў 14.30 нас запрашаюць у 15 школу да дырэктара. Пытанне аб пераводзе школы на беларускую мову.

VІ. 5 снежня ў 14.00 запрасілі ў 12 школу (ідуць Канапацкая С., Судар А.); 6 снежня ў 14.00 запрасілі за "круглы стол" у 13 школу (ідуць Канапацкая С., Судар А.); 8 снежня ў 17.00 гасцёўня ў 6 школе (тэма пра Ф. Багушэвіча, ідуць Каранюк Т, Чарняк С.); 14 снежня запрасілі ў 4 школу (тэма пра Ф. Багушэвіча, ідзе Каранюк Т.); 15 снежня - вечарына, прысвечаная Ф. Скарыну ў педвучэльні.

VІІ. Фінансавае пытанне (Анатоль).

VІІІ. Экалогія (Вадэйка І.В.):

- аб стварэнні гарадской арганізацыі БЭС;

- аб экалагічных пытаннях горада, якія выра-шаліся на сесіі гарсавета;

- аб арганізацыі экалагічнага мітынга.

Як праводзіць? Час вылучать на наступнае паседжанне.

ІХ. Вылучэнне кандыдатаў (Міхась Іванавіч):

15 снежня адбудецца канферэнцыя Таварыства беларускай мовы і там вылучаць кандыдатамі ў Вярхоўны савет БССР Мельніка і Сокала .


14 снежня 1989 г.

1. Падрыхтоўка да канферэнцыі ТБМ.

1. Зварот да грамадзян г. Ліды.

2. Абмеркаваць пастанову канферэнцыі ТБМ.

3. Зрабіць герб і знак Скарыны.

4. Рэгіструюць: Ірына Захарава, Света Даніленка, Ліза Фаміна.

5. Прадаюць літаратуру: Ірына Стралкова, Галіна Саўкевіч.

ІІ. Заявы ў беларускія класы.

У нядзелю 16 снежня збіраць заявы ў бацькоў.


21 снежня 1989 г.

Падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя саветы і Вярхоўны Савет БССР. 28 снежня сустрэча з Саюзам кааператараў, БЭСам, клубам выбаршчыкаў: кандыдаты, праграмы.


28 снежня 1989 г.

І. Падрыхтоўка да выбараў у мясцовы Савет (прысутнічалі: прадстаўнікі Саюза кааператараў БЭСа, польскага культурнага Таварыства імя А. Міцкевіча).

Абмяркоўвалі:

1. Перадвыбарчыя платформы: КПСС, БНФ.

Пытанне аб вылучэнні кандыдатаў грамадскіх арганізацый - ці патрэбен рэспубліканскі статус?

Калі мае статус раённы гарадскі, ці можна вылучаць у мясцовыя саветы?

Выбары ад тэрытарыяльнай акругі (павінны быць дадзеныя пашпартоў і г. д.)

2. Абмеркаванне платформы.

Па агульных кірунках: плюралізм палітычны, плюралізм эканамічны, нацыянальнае адраджэнне выказалі свае думкі прадстаўнікі ўсіх чатырох арганізацый, прыйшлі да агульнай высновы.

- прыняць усе пункты платформы за аснову;

- паступіла прапанова па дапрацоўцы сваёй агульнай плятформы;

- камісія па суполцы "Рунь" - Мілюць А., Васілеўскі Ч.;

- ТБМ - Судар А.;

- ПКТ імя А. Міцкевіча - А. Колышка;

- Саюз кааператараў - Васюкевіч В.М., Качурка Ул.;

- БЭС - Швец Васіль Ніканоравіч, Ус Іосіф Іосіфавіч.

Камісія збіраецца ў аўторак.

ІІ. Устанаўленне сувязяў з прадпрыемствамі:

"Майстэрня" - Судар;

ПМК ОПС - Рахманаў;

ЦРБ - Ус;

Цагельны завод - Вадэйка;

ВА ЖКГ - Швец;

Чырвоны крыж, ветэраны, інваліды, жаночыя саветы - Вадэйка;

КЭЧ - Шот, генерал-маёр з Менску;

Лакафарбавы - Мікалай Леанідавіч Вітушка;

Рамзавод - Колышка А.;

З-д "Нёман" - Лебядзевіч;

Сельмаш - Мілюць А.;

БТІ - Васілеўскі Ч.;

Ізатрон - Лапко Ю. (Ульянаў);

Конус - Тузін В.;

СШ № 6, ГарАНА - Саўкевіч М.;

Педнавучальня - Захарава І.;

Вузел сувязі - Каранюк Т.;

З-д "Оптык" - Пільчук В., Агурцоў.

Дэпо - ?;

СШ № 14 - Канапацкая С.;

Тэхнікум - Чарняк С.;

Абутковая ф-ка - Качурка Ул.;

Музнавучальня - ?;

Малочна-кансервавы завод - Васюкевіч В.М.;

КХП - Матэйка;

Будтрэст №19 - Агурцоў;

ІІІ. Да 4-га вызначыць акругі, прадпрыемствы, кандыдатаў па якіх будзем вылучаць. (Графік правядзення сходаў). Клубу выбаршчыкаў - падрыхтаваць ініцыятыву - Васюкевіч В.Л.


18 студзеня 1990 г.

Аб вылучэнні кандыдатаў.

Абмеркаваньне вылучаных кандыдатур.

Пільчуку В. - да чацвярга высветліць наконт друку.

Да наступнага паседжаньня:

- давераныя асобы;

- спіс пытанняў.


25 студзеня 1990 г.

Падрыхтоўка да выбараў.

Абмеркаванне агітацыйнага матэрыялу.

Менск - панядзелак.

Вільня - Васюкевіч В.М.

Платформа - 1 тыс. экзэмпл. - 200-400 фармату 500/500.

Улётка БНФ - 400 экз.

Дадзеныя па акладах - 500 экз.

Агітацыйныя лістоўкі тых, хто балатуецца ў Вярх. Савет. (Д., У. - па 500 экз. Б. - 100 экз.)


1 лютага 1990 г.

Прысутнічалі: 17 чалавек, прадстаўнікі ад грамадскага камітэту па выбарах.

Сваім досведам аб вылуч. кандыдатаў падзяліўся прадстаўнік Іўеўскай суполкі .

Пытанне аб перадвыбарнай агітацыі (улёткі - на наступным тыдні). Платформа.

Падрыхтаваць улёткі на Баранаву В.П., Даўлюда А.Ул.

Вызначыць кола сябраў, які прааналізуюць афіцыйную праграму.

1 гр. Швец Вас. Міканоравіч, Васюкевіч Віктар Міхайлавіч, Сліўкін Валеры Васільевіч, Папкоў Сяргей В. (экалагічн. пытанні);

2 гр. З-д "Нёман" Лебядзевіч Анатоль, Станевіч Уладзімір.

Вырашылі: 3.01. запрасіць Бейзаровіч і Авер'янава на 14 гадзін на суполку.


Увага!

18 лютага у 13.00 на плошчы,

адбудзеца перадвыбарны мітынг.

Грамадзянскі камітэт за дэмакратычны выбары "Саветы-90"


22 лютага 1990 г.

Саўкевіч Марыя падвяла вынікі мітынгу. Паставіла задачу: падрыхтавацца да мітынгу як рыхтуюцца гаркам партыі і ветэраны.

Неабходна падрыхтавацца да выступленняў. Выцягнуць факты аб працэнтах зносу Дома піянераў, станцыі юнатаў.

Васілеўскі Часлаў - прапанова - ўзяць у яго матэрыял аб гэтым. Неабходна зрабіць, як кандыдат Бейзараў.

Як прарвацца да мікрафона?

Падрыхтаваць лозунгі: "Дайце слова Саветам - 90", "Партия - ум, честь и совесть нашей эпохи", "Слава КПСС!", "Народ і партыя адзіны".

Запісваць усё, што будуць гаварыць партыйцы.

Выступаюць: Судар, Бейзараў, Папкоў, Шаўчэнка.

Васюкевіч зачытаў адказ камуністаў горада на перадвыбарчую платформу гаркаму партыі.

Задача - улавіць момант, каб зачытаць гэта.

Прапанова: кожнаму прадстаўніку ўзяць акругу.


12 красавіка 1990 г.

Прысутнічалі - 19 чалавек.

Пытанні:

1. Вандроўка канфедэрацыі моладзевых суполак.

2. Выбары ў мясцовыя Саветы.

3. Канапацкая С:

Мэты: Пратэст супраць размяшчэння ракетных баз на тэрыторыі Беларусі.

Мяршрут : 4 дні - 3 дні.

Сялец (29 у 13.00) - 7 км - Беліца - мітынг з насельніцтвам - пікеты ля базы - 5 км - Гезгалы - мітынг з насельніцтвам вёскі - Мінойты - мітынг у Мінойтах, начлег - Яцукі - 17 км - на цягніку па чыгунцы -Паўднёвы гарадок - цэнтр горада - мітынг - 2 траўня на мітынг.

Заява на мітынг. Месца каля замка або ў парку адпачынку. Адказныя: Шаўчэнка Мік., Пільчук Валера.

Распрацоўка маршруту, і даслаць усё ў Менск -Канапацкая Света, Лапко Рэгіна.

Экалагічная інфармацыя: Папкоў, Сосна - Канапацкая С.

Плакаты і сімвалы (Судар А.І.).

Вандроўка: Шаўчэнка - сякерка, кацялок.


30 жніўня 1990 г.

Першае паседжанне.

1. Свята Скарыны, праводзіцца ў верасні.

Помнік Скарыны (Міхась Іванавіч) на помнік пералічана 10 тысяч. Некаторыя арганізацыі, супраць пабудовы помніка. ТБМ падпісала пагадненне, што помнік каштуе 72 тыс. Мы не звярталіся да гарадскіх уладаў па грошы.

Абласное таварыства аховы помнікаў абяцала пералічыць 10 тыс. у гэтым годзе і 10 тыс. у наступным. Абкам культуры абяцае 500 руб., Таварыства аматараў каля 2 тыс. Паабяцалі райкам і гаркам камсамолу, шклозавод "Нёман" (2 сакр. Герасімовіч).

Паабяцаў "Імпульс", НТТМ, саюз кааператараў, (Васюкевіч). Створаны прафсаюз кааператыва. Працу-юць над тым, каб сабраць грошы:

Лапко Р.І. - шклозавод "Нёман";

Каранюк Т. - НТТМ (Ус);

Канапацкая С. - 2 сакр гаркаму і 1 сакр. райкаму;

Чарняк Сяргей - кааператары;

Шаўчэнка М. - Сельмаш (Бубен).

Міхась Іванавіч - абласныя арганізацыі (абкам культуры, аматары кнігі, аховы помнікаў)

2. Канапацкая СМ павінна даведацца пра тое як будуць распаўсюджвацца білеты па сістэме адукацыі. Сяргей ідзе ў Аддзел культуры і бярэ білеты, Чарняк распаўсюджвае ў тэхнікуме.

3. Мітынг прысвечаны святу Скарыны - пачатку верасня на кастрычнік - на 7 кастрычніка на 12.00.

4. Міхась Іванавіч запрашае Цумарава, Янушкевіча, Мальца, Янчука, Бічэль-Загнетаву, бацюшку Мікалая.

5. Едзем на святкаванні ў Палацку і Менску. 10-га едзем я, Мікола і Міхась Іванавіч.

6. Шаўчэнка запрашае святара (Чарняўскага ці Матусевіча).

За машыну адказваюць Чарняк Сяргей і Зоева.

Рэклама мітынгу - Алесь Іванавіч Судар.

Артыкул у газету - Чарняк Сяргей.

Выступ па радыё - Міхась Іванавіч.


5 снежня 1990 г.

Уступнае слова (7хв.) - Каранюк Т. (Гісторыя беларускай мовы).

Вершы - Мікола Гусоўскі "Песня пра зубра" (Канапацкая С.М.), Ян Чачот (Каранюк Т.).

Песня на сл. Багушэвіча.

М. Багдановіч (Судар А.І.).

Песні на сл. Караткевіча.

Расказ пра эміграцкую літаратуру - песні Данчыка. Песні на сл. А. Санько, С. Сокалава-Воюша.


14 снежня 1990 г.

Паседжанне № 58. Прысутнічалі 9 чалавек.

Пытанні: Аб праведзенні канферэнцыі БНФ - вылучэнне дэлегатаў.

Накіраваць на практычны семінар БНФ у Менску 21 снежня сябраў суполкі: Алеся Судара, Уладзіміра Круцікава.


28 лютага 1991 г.

Прысутнічалі 5 асоб.

Пытанне: Падрыхтоўка да свята 25 сакавіка.

Вырашылі:

1. Зала - Чарняк С.

2. Госці - Круцікаў Ў.

3. Канцэрт - Тузін В.

4. Аб'явы.

5. Сцягі - Стралкова І.

14 сакавіка 1991 г.

Пытанні: 1. Статут БНФ - абмеркаванне.

Вылучэнне делегатаў на з'езд БНФ.

Правядзенне Дня Волі.

Вырашылі: Заўвагі на Статуту БНФ абагульніць і даслаць у аргкамітэт з'езду. Чарняк.

На з'езд БНФ вылучыць:

Круцікава Уладзіміра,

Мілюця Анатоля Іванавіча.


18 красавіка 1991 г.

Пытанні:

Складкі : Вырашылі збіраць штомесяц альбо 1 раз у квартал агульную суму (9 руб.)

У Раду БНФ пералічаць 20% кожны квартал з агульнай сумы.

Святкаванне юбілею М. Багдановіча - 2 чэрвеня.

Вырашылі: арганізаваць выставу - продаж альбо аўкцыён (Ус А.). Чарняк С., Тузін В. праспяваюць песню, Круцікаў У. дамовіца наконт значкоў.


22 верасня 1991 г.

Прысутнічалі: Круцікаў, Лапко, Чарняк, Канапацкая.

Пытанні:

1. Распаўсюджванне 6-га нумара "Навін Адраджэння" - 100 асобнікаў: Круцікаў - 20; Лапко - 10; Канапацкая - 10.

2. Забяспечванне рэкламы г-ы "НА".

3. Дзень паседжання - 13 кастрычніка.


Пытанні:

1. Агляд эканамічна-палітычнага становішча - Круцікаў.

2. Дзяржаўная сімволіка - Лапко, Канапацкая.

3. Вылучэнне дэлегата на канферэнцыю БНФ.


13 кастрычніка 1991 г.

Прысутнічалі: Круцікаў, Лазарэвіч, Канапацкая, Каранюк, Саўкевіч, Чарняк, Мельнік.

Пытанні:

Падрыхтоўка да Сойму Каарданацыйнай рады дэмакратычных рухаў г. Ліды.

Вырашылі надрукаваць запрашэнні на Сойм: дэпутацкаму клубу, польскаму таварыству, экалагічнаму саюзу, саюзу "Чарнобыль", БСДГ, Сялянскай партыі, гарстрайкаму, ТБМ.

Адказныя: Мельнік, Чарняк.

Правесці Сойм 10 лістапада.

Запрасіць З. Пазьняка да ўдзелу ў працы Сойму.


24 лістапада 1991 г.

Прысутнічалі: Круцікаў, Чарняк, Мілюць, Лазарэвіч, Пільчук.

Пытанні:

1. Фінансавая справаздача - Мілюць.

2. Вылучэнне ў КРДР г. Ліды прадстаўнікоў суполкі "Рунь".

Вырашылі:

1. Зацвердзіць фінансавую справаздачу сп. Мілюця.

2. Вылучыць у КРДР г. Ліды ад суполкі "Рунь" сп. Чарняка С.


(Арыгінал "Летапісу..." захоўваецца ў Лідзе ў Тамары Чарняк (Каранюк).



[1]Неўзабаве да іх дадаліся: інжынер-электроншчык Валера Пільчук, бард Сяргей Чарняк, выкладчык Лідскай педнавучальні Міхась Мельнік, мастак Алесь Судар, настаўніца школы №4 Святлана Канапацкая, настаўніца школы №3 Антаніна Залеская, інжынер Леанід Лаўрэш, інжынер Анатоль Мілюць, паэт Юрась Карэйва, мастак Іван Красачка, настаўніца Рэгіна Лапко, Андрэй Цішук, Часлаў Васілеўскі, Галіна Саўкевіч ...

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX