Папярэдняя старонка: Археалогія

Лідскі скарб XVIII ст. з фондаў Нумізматычнага кабінета Нацыянальнага музея ў Варшаве 


Аўтар: Крыцук Раман, Раманоўскі Анжэй,
Дадана: 13-03-2022,
Крыніца: Крыцук Раман, Раманоўскі Анжэй. Лідскі скарб XVIII ст. з фондаў Нумізматычнага кабінета Нацыянальнага музея ў Варшаве // Банкаўскі веснік.2022. №2. С. 55-58.

Спампаваць




У фондах Нумізматычнага кабінета Нацыянальнага музея ў Варшаве захоўваецца частка скарбу з 314 манет, знойдзеных у г. Лідзе Гродзенскай вобласці. Правенанс дадзенага комплексу наступны. Ён быў выяўлены ў 30-я гг. ХХ ст. (да 1939 г.?) на тэрыторыі прадмесця горада падчас выкопвання катлавана для падмурка будынка. Дэпазіт ляжаў у керамічнай тары на глыбіні 1,5 метра і складаў каля 1 000 манет. Спачатку ён быў падзелены паміж асобамі, якія яго знайшлі, на тры роўныя часткі. Верагодна, што ў 1940-я гг. адзін з іх (Eugeniusz Pilewicz) пераехаў на пастаяннае пражыванне ў Польшчу. У 1954 г. яго частка скарбу была прададзена (?) Археалагічнаму Музею ў Варшаве, адкуль у 1958 г. яе перадалі (?) у Нацыянальны музей у Варшаве. У выніку блытаніны ў дакументацыі і адсутнасці больш дакладнай інфармацыі распавесці падрабязней пра лёс дэпазіту складана. Пры гэтым інфармацыя пра знаходку не трапіла ў тагачасныя газеты ...

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX