Вярнуцца: Архітэктура

Архітэктура Лідчыны. Готыка Architecture of Lida district. Gothik


Аўтар: Круцікаў У.У., Лаўрэш Л.Л.,
Дадана: 16-10-2000,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 11.



" У кожнай культуры ёсць яе готыка , яе дзяцінства"
Шпенглер О.

Рэлігійны храм - з найстаражытнейшых часоў - неад'емная частка чалавечай культуры. Як немагчыма ўявіць Афіны без Парфенона ці старажытны Рым без Капітолія, так цяжка было б уявіць Парыж без Нотр-Дама, Лондан без Вестмісцерскага абацтва.

Храм у горадзе - гэта сімвал вечнасці сярод тлума сучаснай цывілізацыі. Зусім іншую адметнасць мае сілуэт храма дзе-небудзь на узгорку, у атачэнні вёсак. Тут гімн чалавека ў гонар творца сусвету як бы зліваецца з гім (16KB) Гатычны Троіцкі касцёл у в.Ішкальдзь (1472г.).нам самой прыроды.

Выгляд хрысціанскага храму ствараўся стагоддзямі, набывая ў кожнага народа і ў кожную эпоху свой непаўторны характар. Дахрысціянскія храмы лічыліся месцам, дзе жывуць богі. Звычайна людзі маліліся і прыносілі ахвяры перад уваходам у храм. Унутры маглі знаходзіцца толькі служкі. Гэтак было і ў старажытным іерусалімскім храме, але ж побач з ім існавалі сінагогі - месца малітваў рэлігійных супольнасцяў.

Першыя хрысціанскія храмы будаваліся па ўзору рымскіх грамадскіх будынкаў -"бызылік". Базыліка - гэта простакутняя пабудова з радамі калонаў, падзяляючых памяшканне на "нефы" ( ці "караблі"). Уся пабудова сымвалізавала карабель Града Божага , плывучага па хвалям сусвету. Вонкаваму дэкору базылікі ўвагі не удзялалася , у сярэдзіне ж яе ўпрыгожвалі мармурам і мазаікай.

Гэтую ж рысу - мастацкае багацце інтэрьера і суворы знешні выгляд захавала і Бізантыйскае мастацтва. Але ж у Бізантыі ідэя "карабля" ці "дома малітваў" дапоўнілася ідэяй космасу . Хрысціянская царква стварыла сінтэз "Дома Божага" і "Дома Малітвы". Храм зрабіўся сымвалам адухоўленага свету, месцам малітвы народа і адначасова "караблём" Творцу сусвету.

Далейшае развіццё касмічнай сымволікі храму атрымала на Захадзе - у раманскім і асабліва ў гатычным мастацтве. Готыка (ад італьяскага gotico - назва племя готаў) як мастацкі стыль з'явіўся паміж сярэдзінай 12 ст. і 15 - 16 ст. і завяршыў развіццё сярэдневечнага мастацтва. Каля 1100г. адначасова ў Францыі , Верхняй Італіі, Германіі ўваходзіць у звычай перыкрываць сводамі сярэдні карабель сабораў, да гэтага часу плоскі [1]. (27KB) Барысаглебская царква ў Навагрудку.

Готыка апранула храмы ў каменыя карункі, у якія ўплецены людзі, духі, расліны, драконы, аллегорыі жарсці і дабрадзецелі. Вітражы напаўнялі храм вясёлкай колераў. А імкненыя ў неба абрысы вокнаў парталаў, башняў, узнасілі ўсю гэтую сымфанічную кампазыцыю да неба.

Готыка прыйшла на змену раманскаму стылю, ад якога ўнаследавала вяршэнства архітэктуры ў сістэме мастацтваў і традыцыйныя тыпы культавых будынкаў. Канструктыўныя прынцыпы гатычнага культавага дойлідства - каркас з каменю, які пазбавіў пабудовы грувасткасці раманскіх сабораў. Унутраныя слупы гатычных храмаў накшталт пучка тонкіх калон пераходзілі ўверсе ў стральчатыя аркі нясучых рэбраў вельмі тонкага крыжовага скляпення. Звонку меліся апорныя слупы-контрфорсы. Для гатычных збудаванняў характэрны востраканцовыя завяршэнні праёмаў, стрэльчатыя вокны з вітражамі, парталы, дэкаратыўная скульптура, галоўны фасад у цэнтры часта мае вялікае круглае вакно-ружу [1].

Готыка - адно з яркіх і цікавых з'яў ў гісторыі беларускага мастацтва якое адпавядае перыяду фармавання беларускай народнасці. Да ХІІІ ст. дойлідства Беларусі развівалася ў рэчышчы старажытна-рускай архітэктуры (25KB) Мiкалаеўская царква ў Брэсце.(бізантыйскай) з мясцовымі асаблівасцямі. Усяго налічваецца 18 выяўленых культавых пабудоў гэтага перыяду[2]. На вялікі жаль, ні водная культавая пабудова XIII-XIV ст. да нас не дайшла, хоць з гістарычных крыніц вядома, што яны існавалі ў Наваградку, Гародні, Вільні і Віцебску. Раскопкі паказалі, што верхняя царква ў Горадні і царква Навагрудскага замку будаваліся гатычнай тэхнікай муроўкі[3].

У ХІІІ ст. з'яўляюцца каменныя вежы класу Донджон дзеля абарончых цэляў. Вялікая частка сродкаў і людскіх рэсурсаў накіроўвалася на будаўніцтва гарадскіх умацаванняў. Вядома, што і крыжакі і татары выкарыстоўвалі актыўныны штурм з дапамогай камнемётаў, таранаў (парокаў), штурмавых башняў. Самай цяжка даступнай для асаднай тэхнікі была каменная вежа. Высока ўздымаючыся над горадам, яна дазваляла весці трапную стральбу па асадным машынам. На Беларусі ў каменных вежах былі памяшканні для сховы і жытла жыхароў і абаронцаў. Канструктыўна яны не адрозніваюцца ад вежаў "донджон" у цэнтральнай Еўропе і Скандынавіі. Археалагічныя раскопкі сведчаць , што "данджоны" былі пабудаваны ў Каменцы, Навагародку, Берасці, Горадні, два ў Полацку, Мсціслаўлі, Пінску, Мядзелі, Тураве. Да нашага часу захавалася вежа ў Камянцы выкананая ў Раманскім стылі з элементамі ранняй готыкі[4].

Гатычныя формы - адны з першых формаў якія прыняла і распрацавала беларуская архітэктура. Першыя ўзоры ваеннай готыкі , створаныя пад непасрэдным уплывам нямецкіх крыжацкіх пабудоў, сустракаюцца ужо ў самых старых беларускіх замках, з якіх для нас найбольш цікавы і важкі - Лідскі замак (кастэль)[5]. У ХІV ст. з'яўляецца агнестрэльная артылерыя. Донжоны ужо не могуць вытрымліваць моц узброеных сучаснай,да таго часу, тэхнікай крыжакоў. Таму пачынаецца умацаванне сценаў гарадоў і будаўніцтва кастэлей ( ХІІ-ХІV ст. ў заходней Еўропе называўся замак які меў адну ці две высокія вежы і будаваўся ў нізіннай багністай мясцовасці на штучнай выспе[6]. Наогул castel - замак у шмат якіх еўрапейскіх мовах, адсюль нашыя "касцёл" і "каштэлян").

З летапісаў вядома , што для іх будаўніцтва запрашаліся іншаземныя майстры. Напрыклад для будаўніцтва лідскай кастэлі , па меркаванні А (18KB) Мураванкаўская царква ў сярэдзiне XIX ст. Акварэль Пятрова..Трусава запрашалі Ганзейскіх майстроў. Адсюль элементы раманскай і гатычнай архітэктуры якія выяўляюцца у замках Крэва, Трок, Ліды. І менавіта ў гэтую эпоху меняецца свядомасць Беларускага народу, наша дзяржава уваходзіць у шэраг заходнееўрапейскіх краін. Готыка ў кастэлях выяўляецца у стрэльчатых вокнах, крыжовых скляпеннях і гатычнай муроўце.

З ХV ст. да нашых часоў захаваўся гатычны касцёл-прыгажун ў Ішкальдзі. Зараз з'явілася магчымасць рэканструяваць першапачатковы выгляд касцёлу ў Усялюбе, захавалася акварэль з выглядам праваслаўнай Барысаглебскай царквы ў Навагрудку да ейнай перабудовы ў ХІХ ст. Усе яны першапачаткова будаваліся ў гатычным стылі [7].

У канцы ХV ў пачатку ХVІ ст. ў беларускім дойлідстве быў створаны рэдкі і самабытны тып абарончага 4-х вежавага храма. Такія храмы былі пабудаваны ў Полацку, Вільні, Берасце (у ім ў 1596г. была падпісана Берасцейская вунія), Горадне, Мураванцы, Сынкавічах , Супраслі. Да нашага часу захаваліся цэрквы ў Мураванцы і Сынкавічах.

Мураванкаўская (М.Мажэйкаўская) царква - характэрны для беларускай готыкі тып цытадэльнага царкоўнага будынку, умацаванага з дапамогай рагавых веж. Яе вывучалі І. Ядкоўскі, М. Шчакаціхін, А. Шышка-Богуш, У. Чантурыя, М. Ткачоў, А. Трусаў. Фундатарам будаўніцтва царквы лічыцца Шымка Мацкевіч. У літаратуры ХІХ ст. царква датавана пачаткам ХV ст. на падставе вельмі спрэчнага дакумента 1648 г. У ім гаворыцца што "Отец Феодосий Воротынский, протопоп Лидскі, до книг митрополитных … в Новогрудку будучи… подал лист ограниченный церкви Мало Мажэйковской Мурованой грунтов, лесов, сеножатей, самого седлиска и прочих принадлежностей, сходно стародавнего фундуша, учинённого чрез зошлого его милости Шимка Мацкевича Шклёнского, подконюшего Виленского, державца Ушпальского, Пенянского і Радунского, наданых і належачіх на тую ж церковь Мурованую, в повете лидским лежачую и им побудованую, року 1407 мая 10 дня."

Дакладнасць гэтага дакумента не даказаная, бо няма спасылак на першакрыніцу. Яго супярэчлівасць таксама у тым, што ў 1407 г. Шымкі Мацкевіча яшчэ не было на свеце. У 1542 г. ён зрабіў завяшчанне на карысць царквы. Але тады яна ўжо стаяла. [8] (44KB) Царква ў в.Мураванка 1999 г..

Падчас рамонту 1871-1872 гг. быў знойдзены камень з надпісам "Хрістово раб Іерей Авраам, 1469 г.". Адсюль робіцца вывад,што царква ўжо (21KB) Царква ў в. Мураванка, 1999 г.. існавала ў ХV ст., і пабудавана вялікім князем ВКЛ Вітаўтам у далёкім ад дарог і значных населеных пунктаў месцы. Аднак невядома, як валун трапіў у царкву. Напрыклад, яго маглі пакласці тут у час цырымоніі перанясення астанкаў духоўнай асобы з ранейшага храма, што даволі часта практыкавалася ў той час. Не вядома хто фундаваў будаўніцтва. Магчыма гэта быў князь Васіль Палубенскі, які ў 1514 г. атрымаў ад караля Жыгімонта І пацвярджальную грамату на маёнтак Мажэйкаў [8]. З ХVI ст. царква становіцца грэка-каталіцкай (уніяцкай) [9].

За час свайго існавання Мураванкаўская царква-крэпасць неаднойчы падвяргалася выпрабаванням. Пад час вайны, ў 1656 г. яна была моцна пашкоджана і адноўлена толькі праз некалькі гадоў. У 1706 г. войскі Карла ХІІ, ідучы праз Жалудок на Палтаву, абстралялі па загаду караля царкву, якая здзівіла яго сваім незвычайным выглядам. Пасля гэтага яна моцна запусцела і была адноўлена як праваслаўная на пачатку ХІХ ст.(у інвентары царквы зроблены запіс ад 1804 г. аб яе занядбаным выглядзе). Адноўлена яна была, па адных крыніцах, у 1817 г., па другіх у 1822 г. Вядома, што быў перароблены верх франтонаў і адрамантаваны дах. Больш значна было зменена аблічча храма ў выніку перабудовы 1871-1872 гг. Заходнія вежы былі ўзняты на сажань і ў адной з іх зрабілі званіцу. Да заходняга фасаду прыбудавалі прытвор. Ва усходніх вежах зніклі драўляныя лесвіцы, была замуравана частка байніц, знятыя герсы жалезныя дзверы, якія пры небяспецы апускаліся.

У адзін з рамонтаў ХІХ ст. у перадалтарнай частцы пабудавана сцяна, у 20-30 -я гады ХХ ст. сцяну разбурылі. У ХІХ ст. вакол храма была пастаўлена агароджа. Гісторык І. Ядкоўскі, які па даручэнню Маскоўскага археалагічнага таварыства даследаваў царкву ў 1913 г. датаваў яе першай паловай ХVІ ст. З гэтым быў згодны і М.М. Шчакаціхін. М.А. Ткачоў таксама датаваў храм першай паловай ХVI ст., дзесьці паміж 1516 і 1542 гг. [8]. Мы далучаемся дагэтага меркавання.

Дойлід які будаваў царкву, быў не толькі добрым архітэктарам і фартыфікатарам але і таксама вытанчаным мастаком - дэкаратарам. Сістэма гатычных сводаў характарызуецца вытанчанасцю і тонкім малюнкам. Круглае вакно над уваходам - прыём звычайны для культавых пабудоў гатычных і раманскіх храмаў. У аснову дэкора фасада царквы пакладзена чаргаванне нішаў розных абрысаў і велічыні. Па задуме дойліда на франтоне царквы павінны бяліцца толькі нішы, якія белым колерам, раней, выразна кантраставалі з чырвоным фонам цаглянай муроўкі. Колеравыя кантрасты, пластыка франтона, гарызантальныя цягі на фасадах і ярусах сведчаць пра з'яўленне элементаў рэнесанснай архітэктуры [10].

У наш час, гэты помнік агульнанацыянальнага значэння зноў спазнаў на сябе прыкрыя змены: у 1997 г. фундамент быў пакрыты сінтэтычнай шпаклёўкай бэзавага колеру, а страха замест чырвонай дахоўкі пакрыта бляхай.

Готыка - ранні заходне-еўрапейскі стыль, маладосць цывілізацыіі. І тое што Беларусь мае адметныя гатычныя помнікі, сведчыць пра тое што наш народ ад сваіх пачаткаў з'яўляецца часткай Заходней цывілізацыі.

З першай паловы ХVI ст. У гатычнай архітэктуры Беларусі пачынаюць праступаць рэнесансныя матывы, але аб гэтым наступны артыкул.



[1] Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993. С.518.
[2] А.М. Кушнярэвіч. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ-ХVІ ст. Мн., 1993. С.19.
[3] А.М. Кушнярэвіч. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ-ХVІ ст. Мн., 1993. С.23.
[4] М.А. Ткачев . Замки Белоруссии. Мн., 1987. С.10-12.
[5] М. Шчакаціхін. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т.1. Мн., 1928. С.153.
[6] Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993.- С.532.
[7] А.М. Кушнярэвіч. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ-ХVІ ст. Мн., 1993. С.42., 36., 58.
[8] А.М. Кушнярэвіч. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ-ХVІ ст. Мн., 1993. С.72-74.
[9] M. Narbutt. Lida i Lidziane. Ziemia Lidzka. № 26-27., 1997г.
[10] А.І. Лакотка. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999,- С.175.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX