Вярнуцца: Рэлігійная гісторыя

Лідскія цэрквы да 1939 г.


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 19-04-2015,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Лідскія цэрквы да 1939 г. // Лідскі Летапісец №4(68)-2014. С. 63-79.



Хрысціянства прыйшло на беларускую зямлю ў ІХ ст., яшчэ не будучы падзеленым на ўсходняе і заходняе. Да 1054 г. існавала адзіная хрысціянская царква, нават разрыў паміж Канстанцінопалем і Рымам 1054 году не датычыўся Кіеўскай мітраполіі, якая тры гады перад гэтым сама адпала ад Канстанцінопаля. Царкоўны раскол не адразу атрымаў тут шырокі рэзананс. Існуе меркаванне, што нашы продкі трымаліся ў роўнааддаленнасці ад абодвух рассвараных цэнтраў хрысціянства - Царграда і Рыма. Наступствы царкоўнага расколу да гэтага часу адчувае на сабе беларускі народ, які воляй гістарычнага лёсу апынуўся на месцы разлому хрысціянства - у зоне сустрэчы-сутыкнення яго ўсходняга і заходняга адгалінаванняў.


Верагодна, спачатку на Лідчыну прыйшло хрысціянства ўсходняга ўзору - праваслаўе, якое мясцовыя жыхары прыстасоўвалі да сваіх паганскіх звычаяў, абрадаў, багоў. Вось як гэтую ўнікальную з'яву зрастання язычніцкіх і хрысціянскіх вераванняў у Русі Літоўскай (беларускіх землях ВКЛ) апісвае кардынал П'ера д'Альі, які жыў у 1351-1420 [1] гг.: "Русіны першымі занеслі хрысціянства ў Літву каля першай паловы XI ст., але пасля гэтыя хрысціяне, заразіўшыся няправым вучэннем маніхейства, у такой ступені зблізілі сваё хрысціянства з паганствам, што цяжка было сказаць, што пераважала ў гэтай сумесі - хрысціянства, якое ўвабрала ў сябе паганскія пачаткі, ці паганства, якое паглынула хрысціянскае веравучэнне. Невуцтва духавенства, аддзяленне яго ад зносінаў з царквою (каталіцкай - Л.Л.), падзенне Кіеўскага княства да такой ступені сапсавалі… усходняе хрысціянства, што некаторыя лічаць іх хутчэй язычнікамі, чым хрысціянамі. Святары не пасвячаліся епіскапамі, а перадавалі сваю пасаду дзецям па спадчыне, збеглыя з Русі манахі жаніліся з іхнімі дочкамі, самі прымалі маніхейства і дапамагалі яго пашырэнню. Вясковы люд наведваў цэрквы, калі такія былі паблізу, і прымаў святы хрост, вялікая ж частка насельніцтва трымалася старога паганства, ці, змяшаўшы абедзве рэлігіі, адразу ўшаноўвалі ідалаў і прызнавалі праўдзівага Бога. Князі і баяры ўжо з XIII ст. прынялі звычаі, мову і веру русінскую, але ж карысталіся навучаннем падобных святароў … і верылі ў мноства старых забабонаў" [2].

Горад Ліда прысутнічае ў "Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх" - гістарычна-геаграфічным творы канца XIV ст., у якім змешчаны пералік "рускіх" гарадоў Усходняй Еўропы. Мяркуецца, што ён складзены ў 1396 г. у канцылярыі мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Кіпрыяна і адлюстроўвае населеныя пункты, падначаленыя ўладзе праваслаўнага ("рускага") мітрапаліта.

У першай палове XIV ст. горад, у першую чаргу дзякуючы замку, з'яўляўся адным з рэгіянальных ваенна-адміністрацыйных цэнтраў ВКЛ. Ліда становіцца цэнтрам намесніцтва, вядомага з 1382 г., а потым і павета ў складзе Віленскага ваяводства. Павет меў сваю харугву чырвонага колеру з выявай Пагоні [3].

Паводле Т. Нарбута, адначасова з пабудовай Лідскага замка, г. зн. у 1320-я гг., на яго тэрыторыі з'явілася царква Святога Юрыя [4]. Пазней, у 1553 г., яе перанеслі ў горад [5].

У 1415 г. была створана аўтакефальная Літоўска-Наваградская мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Новаствораная мітраполія адразу праявіла цікавасць да пытання аб заключэнні ўсяленскай уніі. У 1418 г. Рыгор Цамблак выступіў на Канстанцкім саборы з праектам Вітаўта аб заключэнні царкоўнай уніі. Найбольш значнай гістарычнай спробай глабальнага аднаўлення адзінства хрысціянства была Фларанційская унія 1439 г., адным з ініцыятараў і падпісантаў якой быў кіеўскі (маскоўскі) мітрапаліт Ісідор. Па вяртанні з Фларанційскага сабора ён абвяшчаў унію ў "літоўскай" частцы сваёй (тады яшчэ не падзеленай) Кіеўскай мітраполіі і быў прыхільна сустрэты ў Кіеве, Полацку, Смаленску. У Маскве ж яго абвінавацілі ў заключэнні "ерэтычнай" уніі і заключылі ў манастырскую турму, адкуль яму ўдалося ўцячы ў Вялікае Княства Літоўскае.

У 1458 г. адбыўся афіцыйны падзел адзінай да таго Кіеўскай мітраполіі на дзве мітраполіі: Літоўскую і Маскоўскую. Падставай сталі прэтэнзіі літоўска-наваградскага мітрапаліта Грыгорыя на кананічную ўладу над усёй тэрыторыяй былой Кіеўскай Русі і яго спробы пашырыць унію. Падлічана, што з дзевяці мітрапалітаў, абраных у ВКЛ у XV ст., пяцёра былі ўніятамі або прыхільнікамі царкоўнай уніі [6]. Да канца ХVІ ст. выразна выяўляецца асобнасць гістарычнага лёсу праваслаўя ў ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве. Узмацненне ўлады вялікіх маскоўскіх князёў за кошт ліквідацыі правоў розных пластоў грамадства ставіла праваслаўную царкву ў поўную залежнасць ад самаўпраўства свецкіх уладаў. І, наадварот, у ВКЛ праходзіў працэс паступовай трансфармацыі грамадства ў бок шляхецкай дэмакратыі. Праваслаўная царква, як грамадскі і рэлігійны інстытут, а праваслаўнае духавенства, як саслоўе, знаходзіліся пад абаронай законаў. Праваслаўнае насельніцтва мела магчымасць выяўляць грамадскую актыўнасць, якая, напрыклад, у канцы XVI ст. праявілася ў стварэнні і актыўнай дзейнасці царкоўных брацтваў.

У сярэдзіне XVI ст. Вялікае Княства Літоўскай ахапіў рэфармацыйны рух. Пры канцы XVI ст. у Віленскім біскупстве колькасць пратэстанцкіх прыходаў перавысіла колькасць рыма-каталіцкіх [7], а ВКЛ, калі мець на ўвазе веравызнанне яе ўладнай эліты ў часы заключэння уніі з Польшчай (Люблінская унія 1569 г.), было пратэстанцкай краінай. У 1572 г. пратэстанты пераважалі сярод сенатараў - яны займалі 16 сенатарскіх месцаў ВКЛ, ці 73% агульнай колькасці. У суме з трыма праваслаўнымі сенатарамі гэта складала 86,5% месцаў літоўскай часткі Сенату Рэчы Паспалітай [8].

Пратэстанты з'явіліся ў нашым павятовым горадзе і наваколлі. Іх колькасць так хутка расла, што Лідскі касцёл быў на некаторы час зачынены з-за недахопу вернікаў [9], некаторыя каталіцкія касцёлы Лідчыны сталі пратэстанскімі зборамі. У Лідзе, Мацкішках, Дакудаве, Сяльцы, Беліцы, Ляцку і інш. зборы кальвіністаў былі збудаваныя. Поступ Рэфармацыі скончыўся са з'яўленнем тут езуітаў, якія на працягу апошняй трэці XVI-XVIII ст.ст. заснавалі некалькі сваіх місій у межах Лідскага павета: у Тракелях, Дворышчах, Ваверцы, Дылеве, Семякоўшчыне і шэрагу іншых населеных пунктаў [10].

Пад 1524 г. згадваецца аб існаванні ў Лідзе яшчэ адной праваслаўнай царквы, акрамя замкавай [11]. Сярод дакументаў уніяцкай царквы Св. Міхала ў 1792 г. прысутнічаў "экстракт фундушу Найяснейшых Каралёў Польскіх 1524 годам датаваны, адноўлены і зацверджаны ў 1722 г."[12], і царква была ў "фундацыі і каляцыі Найяснейшых Польскіх Каралёў"[13]. У пачатку XVII ст. крыніцамі згадваюцца яшчэ дзве праваслаўныя царквы: Прачысценская і Св. Спаса [14].


У другой палове XVI ст. праваслаўная царква Кіеўскай мітраполіі, якая ўнесла вялікі ўклад у духоўную культуру беларускага народа, зведала моцныя ўдары Рэфармацыі і Контррэфармацыі. Процістаяць ім магла толькі царква з магутным інтэлектуальным патэнцыялам. Аднак, праваслаўе на беларускіх землях не мела тады ўласнай багаслоўскай школы і магутных інтэлектуальных цэнтраў. Праваслаўны Ўсход не мог аказаць рэальнай дапамогі ў рашэнні гэтых праблем, таму што Візантыя знаходзілася пад уладай турак. У другой палове XVI ст. праваслаўная царква ВКЛ апынулася ў стане крызісу, выкліканага слабым узроўнем адукаванасці яе духавенства і падзеннем царкоўнай дысцыпліны. Адмоўнае значэнне мела і традыцыйная залежнасць праваслаўнай царквы ад свецкай улады. У пошуках выхаду з крызісу сваёй царквы, прадстаўнікі праваслаўнай эліты прыйшлі да ідэі рэгіянальнай уніі з Рымам. Ужо згаданыя аб'ектыўныя геапалітычныя і экуменічны фактары, узмоцненыя ростам міжканфесійнай напружанасці ў паслялюблінскі перыяд, вымагалі пошуку кампрамісаў у рэлігійнай сферы. Беларусь стала першапраходцам у практычным вырашэнні праблемы аб'яднання хрысціян у форме уніі цэркваў. Разам з тым, Берасцейская царкоўная унія мела і палітычнае адценне. Частка інтэлектуальнай і палітычнай эліты ВКЛ убачыла ў ёй шлях кансалідацыі грамадства на канфесійнай аснове [15].

Уніяцкая царква нарадзілася на царкоўным саборы 1596 г. у Берасці. Галоўнай мэтай сабора было аднаўленне былога адзінства хрысціянства, вырашэнне праблем, якія не дазвалялі спыніць міжканфесійныя канфлікты. Ініцыятары уніі паказвалі, што іх папярэднікі таксама імкнуліся захаваць адзінства хрысціянскай царквы праз царкоўную унію як сродак паяднання ўсходняй і заходняй традыцый. Беларускі гісторык А.А. Суша паказаў, што па сутнасці праз унію ва ўсходняй царкве ВКЛ была праведзена рэформа, вынікі якой можна параўнаць з вынікамі рэформы патрыярха Нікана ў Расіі. У той жа час немагчыма лічыць, што ў Берасці ў 1596 г. была створана нейкая новая царква. Кіраваць царквой працягваў той самы мітрапаліт, тыя ж епіскапы, у тых жа епархіях, у тых самых цэрквах вялі службы пераважна тыя ж святары, служылі ўсё тую ж усходнюю літургію, а на службу хадзілі тыя самыя вернікі. Таму ўніяцкую царкву немагчыма лічыць новатворам. Самі прадстаўнікі рэфармаванай царквы амаль ніколі не казалі пра яе стварэнне ў 1596 г. Яны прасочвалі яе існаванне ад самых ранніх часоў хрысціянства [16]. Украінскі гісторык Сафія Сэнык пісала: "большасць ... зусім не заўважыла яе (унію - Л.Л.). Епіскапы так і заставаліся на сваіх кафедрах, святары - на сваіх парафіях. У парафіяльных храмах і манастырах працягвалі ўзносіць малітвы за іх пабожных фундатараў. Богаслужбовыя абрады не змяніліся, народ хадзіў у паломніцтва ўсё да тых жа абразоў"[17].

Тым не менш у 1596 г. адбыўся падзел усходняй хрысціянскай царквы Рэчы Паспалітай на дзве часткі, кожная з якіх пайшла сваім шляхам. Гэта здарылася таму, што адначасова з аб'яднаўчым саборам у Берасці быў арганізаваны альтэрнатыўны антыўнійны грэка-праваслаўны царкоўны з'езд, які, дарэчы, праходзіў ў будынку мясцовага пратэстанта Мельхіёра Райскага. Гэты з'езд праводзіўся пад пратэктаратам і пры найактыўнай падтрымцы пратэстанцкіх колаў ВКЛ, а лідарам антыўнійнай грамады на ім стаў шляхціц-кальвініст Дзям'ян Гулевіч [18].

У гэтым альтэрнатыўным антыўнійным з'ездзе прынялі ўдзел і прадстаўнікі Лідчыны. Лідскім старастам ў гэтыя часы быў Ян Станіслававіч Абрамовіч - войскі і намеснік Віленскі, стараста Вендзенскі і прэзідэнт Дэрпцкі. Пасада старасты давала адміністрацыйную і значную судовую ўладу, а значыць і вялікі ўплыў у павеце. Абрамовіч выхоўваўся пры двары Мікалая Радзівіла Рудога і быў кальвіністам па веравызнанні [19]. Лідская шляхта ў той час у сваёй большасці была пратэстанцкай, і менавіта яна выбрала на на антыўнійны з'езд дэпутата Віленскага трыбуналу Піліпа Ліманта (Limont Filip) [20] і гродскага пісара Шчэснага Багуматку (Bohumatka Szczеsny Feliks), якія хоць і былі выбраны ад Лідскага павета, але былі больш звязаны з Вільняй і, як пратэстанты, не мелі ніякага дачынення да праваслаўя. Лідскі соймік які з большага складаўся з пратэстанцкай шляхты выказаўся супраць уніі, паслы атрымалі інструкцыі дамагацца адлучэння ўніяцкіх епіскапаў [21]. Цікава, што праз год, ў 1597 г., на сойме Рэчы Паспалітай, інтарэсы ўжо лідскай шляхты, а не праваслаўных вернікаў прадстаўлялі тыя ж віленскія паслы - гродскі пісар Шчасны Багуматка і гаспадарскі дваранін Філіп Лімант [22]. Менавіта альтэрнатыўны антыўнійны з'езд у Берасці 1596 г. стаў прычынай падзелу Усходняй царквы на праваслаўную і ўніяцкую [23], і пасля гэтага з'езду пачалі ўтварацца альтэрнатыўныя царкоўныя структуры. Аднак пасля 1630-х г. тварам да уніі паварочваецца беларуская шляхта, і на працягу другой паловы XVII-XVIIІ ст. уніятамі становіцца большасць праваслаўных беларусаў.


У другой палове XVI ст., калі на беларускіх землях віравала Рэфармацыя і контррэфармацыя, выношвалася і рэалізоўвалася ідэя царкоўнай уніі, Ліда ўзвысіла свой адміністрацыйны статус, стаўшы ў 1566 г. цэнтрам павета. 17 верасня 1590 г. гораду было нададзена Магдэбурскае права [24], што таксама падкрэслівала яго эканамічную і грамадскую значнасць.

На працягу XVII ст. уніяцкая царква ўсталёўваецца ў Лідзе. Ужо ў першай палове стагоддзя ў горадзе дзейнічалі чатыры грэка-каталіцкія царквы: Св. Яна, Св. Мікалая (каля рынкавай плошчы), Св. Спаса (у горадзе), царква Прачыстай (на Зарэччы) [25]. У купчай, якой аформлены продаж 7 красавіка 1630 г. лідскім мяшчанінам Лаўрынам Паўлавічам Казюковічам сваёй зямлі і хаты Мацею Вайцехавічу і яго жонцы Парасе Фёдараўне, згадваецца Фёдар Грынявецкі, святар храмаў Божых у горадзе Лідзе - у імя Прачыстай і Святога Мікалая ("Chwiedor Hryniewiecki swieszczennik domu Bozego Przyczystey y swietego Mikolaya w Lidzkiem miescie stojacych"). Пры апісанні межаў пляца ў купчай ясна ўказана месцазнаходжанне Прачысценскай царквы: "іншым жа канцом да самой вуліцы, якая ідзе з горада Ліда на Дуброўну і Ліпнішкі, ідучы гэтаю вуліцай па дарозе з г. Ліды ад рынку і ад замка да Прачысценскай царквы па правай руцэ". З гэтага ўдакладнення відаць, што Прачысценская царква размяшчалася на тым месцы, дзе на пачатку ХХ ст. знаходзілася "хатка Каліноўскага на Зарэччы"[26]. Цяпер - гэта скрыжаванне вуліц Калініна і Стралкоўскага. З дакумента бачна, што адзін святар Фёдар Грынявецкі служыў у двух храмах: Св. Мікалая і Прачыстай, таму, верагодна царква Прачыстай на Зарэччы была філіяльнай. Пры царкве былі прыходскія могілкі, жыхарка горада Я. Ярмант пісала ў мемуарах пра сваё жыццё ў 1930-я гг.: "Наш дом знаходзіўся ніжэй вуліцы Вызвалення (цяпер Калініна), калісьці на гэтым месцы былі могілкі таму, што ў агародзе знаходзілі чалавечыя косці"[27].

Вымушаны лічыцца з патрабаваннямі праціўнікаў царкоўнага аб'яднання з ліку шляхты, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV у 1633 г. дазволіў "неўніятам … адпраўляць набажэнствы без усялякай перашкоды пад пагрозай адказнасці па законах (за перашкоду - Л.Л.)" і сярод іншых беларускіх храмаў перадаў царкву Св. Спаса ў Лідзе праваслаўнаму прыходу [28].


Імя аднаго з лідскіх святароў сярэдзіны XVII ст., Філона Круковіча, мы даведваемся з матэрыялаў судовай справы, якая слухалася 18 снежня 1647 г. у Галоўным трыбунале Вялікага Княства Літоўскага ў сувязі са спрэчкай вакол маёнтка Вялікая Крупа. Трыбунал прысудзіў тады Марціна і Івана Палонскіх выплаціць Філону Круковічу доўг і пяню ў памеры 618 коп літоўскіх грошаў [29].

Знішчальнай навальніцай пракаціліся па нашым краі ваенныя падзеі 1654-1667 г. У 1655 г. маскоўскія войскі спустошылі Ліду і яе ваколіцы. У 1656-1657 г. гэтую мясцовасць спасціг неўраджай. Становішча жыхароў яшчэ больш пагоршыла маравая пошасць, якая лютавала восенню-зімой. У гэтым усеагульным замяшанні ў Лідскім павеце з'явілася шмат бадзяг, уцекачоў, перасяленцаў, якіх вайна сагнала з абжытых месцаў. З-за гэтага пачасціліся рабаванні, забойствы, наезды на маёнткі, разносілася эпідэмія.

Вайна ўзмацніла міжканфесійную напружанасць, якую распальвала таксама і царская палітыка пераследу беларускіх уніятаў. У 1658 г. з'явілася скарга праваслаўнага духавенства (аўтар кіева-пячорскі архімандрыт Інакенцій Гізель) маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу на ўніятаў, якія ўціскаюць праваслаўных у Лідзе, Ваўкавыску, Гародні, Наваградку, Слоніме і іншых беларускіх гарадах [30].

Уніяцкай царкве пад час той вайны даставалася асабліва. Самому мітрапаліту Антону Сяляве давялося ратавацца ўцёкамі, патаемна пераязджаць з месца на месца, хаваючы ад захопнікаў мошчы полацкага ўніяцкага архіепіскапа Св. Язафата Кунцэвіча, якія да вайны захоўваліся ў Полацку (зараз гэтыя мошчы Св. Язафата - патрона сучаснай Лідскай грэка-каталіцкай парафіі, знаходзяцца ў саборы Св. Пятра ў Рыме). У 1658 г. цар загадаў свайму ваяводзе Міхайлу Шахоўскаму "из города Вилны и из иных городов и мест, которые к Вилне близко, униятов всех, кто где живет,… высылать вон тотчас, и заказ учинить крепкой, чтоб впредь униятов нигде не приймовали и высылали их вон, чтобы от них в вере каких расколов не было". Сабраўшы мясцовых уніятаў, ваявода ўльтыматыўна заявіў ім: калі не перахрысцяцца ў праваслаўе, будуць выгнаны з радзімы [31]. Не дзіва, што пазнаўшы такую талеранцыю, беларусы да канца XVII ст. масава прынялі унію.

Увосень 1659 г. маскоўскі ваявода князь Іван Хаванскі, рухаючыся з 30-тысячным войскам з Вільні ў Гародню, падступіў да Ліды. Лідскі замак, не гледзячы на адчайную абарону, быў захоплены, а горад разрабаваны і спалены. Тады былі знішчаны і ўсе лідскія цэрквы. Горад прыйшоў у заняпад [32]. Лідскі павет страціў у тую вайну 24,7% насельніцтва [33]. Людскія і матэрыяльныя страты былі настолькі вялікімі, што сойм Рэчы Паспалітай 1676 г., каб даць гораду адрадзіцца, вызваліў Ліду ад падаткаў. Неспакойнымі былі для Ліды і наступныя гады, у 1679 г. горад згарэў ад пажару.


Пра стан лідскіх цэркваў у другой палове XVII ст. можна даведацца з акта візітацыі 1681 г.

У горадзе мелася дзве царквы "пад вызваннем Св. Мікалая, каля рынку даўнейшага і іншая на прадмесці, пляцы для цэркваў святлейшай фундацыі Каралёў Ягамосцяў" [34], на прадмесці - царква Прачыстай. Каралеўскі фундуш загінуў пад час вайны, ці як напісана ў акце візітацыі падчас "маскоўшчыны", аб чым пасля вайны зроблены запіс у кнігах Лідскага гродскага суда.

Парахам [35] лідскім і адзіным святаром гэтых двух цэркваў быў Якуб Казлоўскі, прычым пра царкву на Зарэччы напісана, што у ёй "ніякага парадку няма і набажэнства бывае не часта"[36]. Абедзве царквы былі драўлянымі і вельмі беднымі, толькі царква Св. Мікалая была "абразамі аздоблена"[37], канешне ж не магчыма ўявіць царкву ўсходняга абраду без абразоў, можна меркаваць што ў царкве Прачыстай яны былі нізкай якасці.

З акта бачна, што царква Св. Мікалая мела сігнатурку з малым звонам і званіцу з больш вялікім звонам. У актах візітацыі звычайна паведамлялася пра царкоўныя купалы і ўказваліся ўсе жалезныя рэчы ў царкве і парафіяльных пабудовах (завесы, зашчапкі і інш.) бо жалезныя рэчы ў той час мелі вялікі кошт. У нашым выпадку пра купалы ці жалезны рыштунак абедзвюх цэркваў нічога не напісана, таму можна зрабіць выснову, што гэта былі вельмі простыя і танныя пабудовы.

З царквы Св. Мікалая была скрадзена дараносіца а адзіная каштоўная рэч - "келіх срэбны пазалочаны сучасным святаром закладзены ў Вільні. Загадваем, пад строгай карай, каб быў як найхутчэй выкуплены"[38]. Навогул, царкоўнага начыння для багаслужэнняў і святарскага адзення было мала і яно было таннае. Аднак царква мела Антыміс Мітрапаліта Календы, прэзентаваны самім мітрапалітам, які яго і асвяціў, а папярэдні святар набыў (бо Календа памёр у 1674 г.) [39].

Цэрквы мелі неабходны камплект кніг для службы ва ўсходнім абрадзе, але чамусьці ў пераліку царкоўных дакументаў адсутнічаюць спісы парафіян і метрычныя кнігі.

Пры царкве Св. Мікалая была "плябанія - белая хата, коштам самога айца пабудаваная", а таксама яшчэ "хата чорная з сенямі, гумно, хлеў з хросту"[40]. З боку рынку пры царкве Св. Мікалая быў шпіталь, што кажа пра тое, што лідскія ўніяцкія цэрквы выконвалі свае сацыяльныя абавязкі.

Акрамя святара былі два званары. Цэрквы ў двух месцах мелі зямлю і двух прыгонных - "агароднікаў".

Як пісалася вышэй у XVI ст. адбыўся масавы пераход былых праваслаўных у пратэстанцтва, прычым першымі тут былі больш вышэйшыя сацыяльныя пласты - шляхта і гараджане. Контррэфармацыя і вайна сярэдзіны XVII ст. прывяла да масавага пераходу былых пратэстантаў у рыма-каталікі. Таму лідская царква амаль што страціла вернікаў у горадзе. Дзве лідскія царквы ў горадзе і навакольных вёсках мелі ўсяго 330 вернікаў [41].

"Падымны рэестр Віленскага ваяводства 1690 г." падае, што "празбітар тамтэйшай царквы" лідскай меў 1 дым [42].

У 1702 г. і 1710 г. Ліду спалілі шведы. Таму ў 1717 г. Вальны сойм Рэчы Паспалітай зноў вызваліў горад ад падаткаў, а таксама пацвярдзіў яго старыя прывілеі.

Цэрквы Св. Мікалая і Прачыстай прыйшлі ў заняпад. З акта візітацыі 1732 г. бачна, што ў царкве ў цэнтры горада служыць святар Скаромскі, і сама царква знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане: "Царква старая, малая, без столі і падлогі, дах быў крыты дранкай, але дзіравы"[43].

У другой палове XVIII ст. Ліда інтэнсіўна развіваецца. У 1765-1770 гг. паўстаў новы мураваны касцёл - Фарны, пабудаваны замест старога драўлянага. Недзе тады ж на Рынкавай плошчы пабудавалі мураваную ратушу, упрыгожаную порцікам з калонамі. Пры ратушы існавала старадаўняя драўляная пабудова, выкананая ў гатычным стылі. У 1765 г. з дрэва разабранага старога Фарнага касцёла ( "як кажуць, яшчэ добрым для сценаў"[44]) паміж могілкамі былой уніяцкай царквы Прачыстай і млынам (недалёка ад месца былой царквы Прачыстай) пабудавалі новую ўніяцкую царкву Ўваскрасення Гасподня. Пры царкве дзейнічаў невялікі шпіталь [45]. Царкву ў 30-х гадах XІХ ст. зруйнавала бура [46].

У "Вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г." запісана, што на Зарэччы існуе "карчма старасты лідскага, прадмесце і плябанія ўніяцкая (ritus graci uniti)"[47], гэта была плябанія уніяцкай царквы Прачыстай Багародзіцы.

У актах візітацый канца XVIII ст. на былым месце царквы Св. Мікалая знаходзіцца ўжо царква пад тытулам Міхала Арханёла. Пазначана царква і на карце горада, напрыклад, на карце канца XVIII ст, надрукаванай у кнізе В.А. Чантурыі "Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI - первой половины XIX в.", дакладна пазначана царква пад тытулам Міхала Арханёла каля кляштара піяраў; насупраць яе, праз Віленскую вуліцу, стаяла сінагога [48]. Пры канцы XVIII ст. - на пачатку XIX ст. горад меў два цэнтры, размешчаныя на восі, якой была вуліца Віленская. У адным цэнтры знаходзіўся замак, Фарны касцёл, кляштар кармелітаў, у другім - ратуша, сінагога, уніяцкая царква Міхала Арханёла і кляштар піяраў [49].

Верагодна, царква Міхала Арханёла з'явілася ў выніку рамонту і пераасвячэння былой царквы Св. Мікалая, бо пры канцы XVIII ст. драўляная царква пад тытулам Міхала Арханёла была ўжо ў дрэнным стане. Царква была пабудаваная на падмурку, крытая гонтай, мела фацыяту [50] і купал з жалезным крыжам па-над царквой [51], акрамя вялікага купала, меўся яшчэ і "другі малы купал з крыжам жалезным"[52].

Трэба адзначыць што купалы ўніяцкіх цэркваў не мелі цыбулепадобнага выгляду, як маскоўскія цэрквы. Пачынаючы з сярэдзіны XVIII ст. нашы цэрквы мелі фігурныя грушападобныя гранёныя купалы, якія зваліся "бані" ці "банькі" [53], у залежнасці ад памераў. Так называецца купальнае пакрыццё паўкруглай формы або круглы купал у завяршэнні вежаў ці вярхоў. У адрозненні ад гладкіх купалоў-цыбулінаў маскоўскіх праваслаўных храмаў, банькі мелі складаны сілуэт і падзел на грані, "банькі" рабілі шмат'яруснымі, на васьмігранных і шасцігранных шыйках, што стварала кантрасныя светлаценевыя эфекты.

У 1784 г. у царкоўным архіве захоўваўся фундуш вялікіх князёў ВКЛ 1524 г. і фундуш на юрыдыку [54] ў г. Ліда пад назвай Папоўшчына, падпісаны мітрапалітамі Антонам Сялявам 4 ліпеня 1644 г. і Львом Кішкам 4 ліпеня 1717 г. у маёнтку Рута Наваградскага павета [55]. У 1784 г. юрыдыку арандаваў яўрэй Ісак Ёселевіч, плацячы штогод 8 злотых 15 грошаў [56]. У 1792 г. юрыдыка пустая, "падлеглая заняпаду"[57].

Пры царкве Міхала Арханёла меўся шпіталь і пабудовы плябаніі: хата святара з каморай, пякарня, клець (амбар), гумно, хлеў. Плябанія "часткова плотам а часткова жэрдкай агароджана, з брамай, стараннем Двара і святароў пабудаванай" [58]. Дарэчы наяўнасць брамы - прыкмета багатай парафіі, таму ў акце візітацыі запісана, чыім стараннем яна пабудавана. Тут жа каля царквы знаходзіліся старажытныя могілкі: "Пляц, дзе пабудаваны царква са шпіталем і дзе знаходзяцца могілкі мае паўтара морга" [59]. На паштоўках пачатку ХХ ст. з выявай былога касцёла піяраў (у той час Свята-Міхайлаўская царква) бачны могілкі, верагодна на гэтых старых уніяцкіх могілках працягвалі хаваць нябожчыкаў і ў другой палове XIX ст. Пры капітальным рамонце вуліцы Сувальскай (зараз - Савецкай) і пракладцы тэлефонных кабеляў да будаванай у той час новай пошты па вуліцы Міцкевіча, у 1937 г. тут знойдзены парэшткі XVIII ст. "лідскіх месцічаў якія былі пахаваны на могілках пры ўніяцкай царкве, якая згарэла ў першай палове XVIII ст. ... . Потым праваслаўныя святары прадалі пляц былых могілак каля царквы пад участкі для будаўніцтва, і тут былі пабудаваны дробныя крамы"[60].

У параўнанні з канцом XVII ст. у прыходзе павялічылася колькасць вёсак, але ў самым горадзе ўніятаў амаль што няма. Колькасць прыхаджан у 1792 г. 608 чалавек [61]. Нягледзячы на наяўнасць брамы, па класіфікацыі беларускага гісторыка Д. Лісейчыкава, лідская плябанія адносілася да бедных, бо не мела варыўні, аборы, пуні, лазні, бровара і г.д. [62].

З-за дрэннага стану царквы ў канцы XVII ст. царкоўныя ўлады верагодна прынялі рашэнне перавесці святара з Ліды на сталае жыхарства ў вёску Дакудава і адчыніць да гэтага часу нячынныя капліцы ў Ольжаве і Курасеўшчыне (Карасеева, Korosieiow) [63]. У "Вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г." капліца ў Курасеўшчыне фігуруе як капліца ў Навіцкіх: "Навіцкія вёска, уніяцкая капліца (ritus graci uniti) і карчма васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага"[64].

У акце візітацыі 1784 г. ёсць апісанне капліцы ў Ольжаве: "На зямлі вяльможных ягамосцяў паноў Гінетаў крайчых Лідскіх[65]... У Ольжаве. Драўляная, гонтай крытая, на падмурку, высвечаная. Гэтага высвячэння сакрамант быў презентаваны. ... досыць мае апаратаў, якія ёсць пад час візіты. ... капліца пабудавана, за кошт .... у Яна Бялькевіча, сурагатара Гарадзенскага [66], 2 жніўня 1764 г. ахвяравана Лідскай парафіяльнай царкве." [67].


Калі прыйшла ў заняпад царква Св. Міхала, не вядома, але на карце горада 1842 г. яе ўжо няма. У 1832 г. уніяцкай царкве быў перададзены скасаваны кармеліцкі кляштар [68], але ўсяроўна грэка-католікі не мелі месца для правядзення набажэнстваў, бо грошай для ўладкавання пакармеліцкага касцёла пры кляштары не было. Літоўскі епіскап Іосіф Сямашка планаваў перадаць яго ў ваеннае ведамства і ў 1837 г. пісаў на гэты конт обер-пракурору Сінода Пратасаву наступнае: "…Лідскім грэка-ўніяцкім вернікам для адпраўлення набажэнства забяспечана іканастасам і прыстойна ўладкавана невялікая Ольжаўская грэка-ўніяцкая капліца, і хоць лік … вернікаў абодвух палоў не перавышае трохсот, яны па неабходнасці павінны задавольвацца гэтай капліцай, зважаючы на тое, што капліца гэта знаходзіцца за пяць ці шэсць вёрст ад горада Ліда, і туды … збіраецца па справах і на гандаль шмат іншых уніятаў, … вельмі патрэбна ўніяцкая царква ў самім горадзе Ліда. Таму я не знаходжу перашкоды, каб аддаць цяпер жа ў ваеннае ведамства азначаную вышэй пакармеліцкую мураваную царкву, адважваюся аднак жа аднавіць … маю даўнюю думку, каб замест меркаванай пабудовы у горадзе Лідзе новай уніяцкай царквы, пры пераробцы згаданай пакармеліцкай царквы ў праваслаўную, уладкаваць у ёй для ўніятаў бакавы прыдзел"[69].

Такім чынам лідскія ўніяты маліліся ў Ольжаўскай капліцы, і таму ў момант скасавання ўніяцкай царквы, маскоўская праваслаўная царква ў Лідзе засталася без будынка.


У якім месцы ў горадзе праводзіліся праваслаўныя набажэнствы, я напісаў у артыкуле "Лідскія касцёлы", які надрукаваны ў адным з папярэдніх нумароў "Летапісца".

Былы касцёл піяраў з 1863 па 1919 гг. функцыянаваў як праваслаўная царква Святога Арханёла Міхаіла. У выніку рэстытуцыі, у 1920-х гг. храм быў зноў перароблены ў касцёл і аддадзены піярам, якія вярнуліся ў Ліду.

У гэтым артыкуле я дадам толькі дадатковую інфармацыю пра фінансавы стан Лідскага прыхода пры канцы XIX ст. У тыя часы Свята-Міхайлаўская царква мела 65 дзесяцін зямлі. За 6,5 дзесяцін зямлі, якія адышла пад чыгунку, прыходу было выплачана 1965 руб., таксама працэнтаў з часу адыходу гэтай зямлі 723 руб. 78 кап. Першая сума была ўкладзена ў працэнтавыя паперы, а другая падзелена паміж чальцамі кліру. Клір складаецца з 1 святара, 1 дыякана і 1 псаломшчыка. Млын прыносіў 600 руб. прыбытку. Заробак кліру 1100 руб. Пры царкве мелася жытло для святара і аднаго з двух служкаў. Таму ад дзяржавы выдавалася 200 руб. для наймання памяшкання, ацяплення і асвятлення яго. Прыход складаўся з 209 двароў, прыхаджан мужчын было 845 і жанчын 796 чалавек [70].

У 1866 г. нешматлікія лідскія праваслаўныя чыноўнікі падаравалі Лідскай царкве начынне для прыстолу і дзве пеляны на аналой з чорнага англійскага паўаксаміту з белым галуном на белай шаўковай падкладцы, усяго разам на 29,5 рублёў срэбрам [71]. У 1869 г. царква атрымала ў падарункак "ад расфармаванай Лідскай жандарскай каманды абраз Св. Архістратыга Міхаіла, пісаны на дошцы ... 120 руб."[72].

Лідская Свята-Георгіеўская царква пабудавана з дрэва ў 1875 г. на сродкі А. Васнеўскага [73]. З 1919 па 1990-я гг. гэта царква была адзінай у горадзе.

Каля Лідскага, яшчэ драўлянага, вакзала ў 1897 г. была пабудавана праваслаўная капліца [74].

3-4 траўня 1914 г. архіепіскап Літоўскі і Віленскі Ціхан (Бялавін), будучы патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі наведаў Ліду. Відавочца гэтага візіту пісаў: "На чыгуначным вакзале яму наладзілі ўрачыстую сустрэчу пад высокай аркай з зеляніны і сцягоў, збудаваную чыгуначнікамі. Зелянінай і сцягамі была ўпрыгожаная ўся дарога ад вакзала да Міхайлаўскага сабора. Уздоўж яе радамі стаялі войскі, авіятарская рота і паліцыянты, грымеў аркестр Лідскага палка. У саборы архірэй адслужыў усяночную службу. Ліція і дабраславенне хлеба здзяйсняліся на плошчы перад саборам у адмыслова ўсталяваным шатры на ўзвышшы. Падчас памазання алеем ўладыка раздаў дзве тысячы крыжыкаў. Служба скончылася ў дзесяць вечара. Начаваў ўладыка Ціхан ў доме настаяцеля а. Іосіфа Каяловіча. Раніцай ад гэтага дома да сабора адбыўся хрэсны ход. Падчас Літургіі ўладыку саслужылі чатырнаццаць святароў. Пасля багаслужбы ён наведаў школу пры саборы і дабраславіў будаваць новае, больш прасторнае памяшканне. Архірэй пабываў у мужчынскай і жаночай гімназіях горада, сустракаўся з дзецьмі гарадскога вучылішча і наведаў Георгіеўскую царква на могілках, у якой, на магіле памёршай маці айца Іосіфа, здзейсніў малітву. У тры гадзіны дня гарадское грамадства дало ў гонар госця абед у прыватнай гімназіі Навіцкіх. Увечары ўладыка Ціхан адбыў у Вільню, завяршыўшы агляд епархіі"[75].


Жыхар г. Ліды пісаў у 1923 г. у беларускай газеце "Новае Жыццё": "З прыходам сюды польскай улады была адабрана ад праваслаўных беларусаў ядыная ў месце царква (Святога Арханёла Міхаіла - Л.Л.). Уся зямля, належачая да царквы, адабраная ад царкоўнага прычта, а таксама і дом, які быў пабудаваны высілкамі праваслаўнай парафіі. Сьвяшчэннік пазбаўлены сваёй кватэры і прымушаны мець куток для сябе ў прыватнай сямьі. Праваслаўных парахвіян Лідскае царквы налічваецца да 4000 чалавек, якія ... прымушаны сілай рэчаў маліцца ў невялічкай цэркаўке-каплічцы на могілках, якая знаходзіцца ад цэнтра места, пры выезьде з Ліды, і ў ранейшыя часы была толькі местам адпявання нябожчыкаў. Царква гэтая ніколі ў сьвяточныя дні, а асабліва ў такія сьвяты, як Каляды, Вялікдзень, ня можа зьмесціць і дзесятай часткі ўсіх, якія хочуць памаліцца" [76].

Газета "Беларускае Слова" паведамляла з Ліды: "Нядаўна ў нашым горадзе адбыліся лекцыі вуніята Леснабродзкага на тэму: "Чаму я стаў каталіком" і "Памылкі праваслаўя і яго плады". На лекцыі былокаля 40 чалавек ..."[77].

Настаяцель Лідскай Свята-Георгіеўская царквы а. Уладзімір Кірык у другой палове 1920-х гг. быў актыўным дзеячам беларускай паланафільскай арганізацыі "Часовая беларуская рада" (ЧБР) на чале якой стаяў А. Паўлюкевіч. Газета "Беларуская справа": "На трэйцяга мая ў нашай царкве была сказана казаньне ў вельмі патрыятычным духу. Хвалілі надта канстытуцыю, - што яна найлепшая ўва ўсім сьвеце, што ў Польшчы ўсе роўныя, што ў Польшчы ня жыцьцё, а рай. Заклікалі не хадзіць пад чырвоным сьцягам, бо ходзіць з ім толькі "шантрапа", якая зьяўляецца ворагам царквы і духавенства. Адным словам надта далёка заехаў "бацюшка" ў палітыку.

І нашто ўсё гэта?! Ясна - каб падлізацца, каб высунуцца перад уладай, каб быць добрым на "счету". Але айцы духоўныя, адна вам чэсьць і доля, толькі б вы ня лізаліся! Лідчанін" [78].

Праз два месяца газета Беларускай Грамады пісала пра лідскага святара: "Выслугоўваюцца. Дзівіліся мы, скуль раптам сталі атрымоўваць некаторыя жыхары дэфэнзыўную газэціну "Беларускае Слова". Думалі мы, што самы пачалі выпісваць, каб паправіць сабе "марку" ў паліцыі. Аж - не! Аказваецца, гэта поп наш з дзяком працуюць у гэтым напрамку. Поп у царкве намаўляе, а дзяк ходзіць па хатах і нахалам выманьвае грошы на Паўлюкевічаўскія газеты. Ці грошы пасылае ў рэдакцыю, - не ведама, але адрасы, відаць падае. І чаму гэта? Аказваецца, - у папы рыхтуецца, дык хоча перад здабыць сабе марку! Бо-ж цяпер ваявода больш значыць, чым мітрапаліт у царкоўных справах! Лідчанін" [79]. Палітычную актыўнасць а. Уладзіміра у наступным годзе асвятляла беларуская газета "Наш голас": "Айцец духоўны" стараецца. У м. Ліда поп Уладзімір Кірык, каб змагацца з Грамадой па цэлым Лідзкім павеце, залажыў ў Лідзе аддзел паўлюкевічаўскай дэфэнзыўнай Рады. Кіраўніком аддзелу паставіў свайго дзяка, - чалавека скалечанага фізычна і духоўна, - а ў сябры аддзелу ўвайшлі: царкоўная старажыха, ды сын і дачка яе. Адным словам, увайшлі ў аддзел увесь клір ды пара цёмных фігур. Вось і пайшла праца. Сам-жа поп заразжа пасля арыштаў паехаў на павет з паўлюкевічаўскімі адозвамі і пачаў падкідваць іх усім фурманкам, якія толькі спатыкаў па дарозе. Ну, вядома: народ разабраўся, у чым тут справа, і шчасьце папа, што ад'ехаў далёка, а то людзі хацелі дагнаць яго і добра "падзякаваць" за яго работу. Такі выпадак быў у Лябёдскай гміне ... . Дарма Паўлюкевіч дае авансікі на лідзкі аддзел, бо гэты аддзел ня дасягае сваёй мэты, да гэтага часу не ўдалося яму справакаваць ніводнага гуртка Грамады. Той сама поп, ня гледзячы на тое, што большасьць прыхаджан хоча сьвяткаваць па старому, проціў волі ўсіх служыць па новаму стылю. І нічога дзіўнага. У мінулым годзе ён атрымаў за гэта аднаразовай запамогі 500 зл., а ў гэтым напэўна даслужыцца да тысячы. Праныра" [80]. Аўтар гэтай карэспандэнцыі не надта памыляўся ў ацэнцы матэрыяльнай дапамогі святару, настаяцель а. Уладзімір Кірык у 1926 г. толькі за сакавік i красавік атрымаў ад дзяржавы 65 злотых [81].

Тым не менш Уладзіміра Кірыка хутка змяніў святар Жданаў, які ў 1928 г. за ўдзел у перадачы Маламажэйкаўскай царквы рыма-католікам Епархальнымі ўладамі быў пазбаўлены сваёй пасады [82]. Часопіс "Голас Праваслаўнага Беларуса" пісаў: "Сэнсацыяй апошняга часу ў царкоўных кругах з'яўляецца звальненне - пад націскам прыхаджан - настаяцеля царквы ў Лідзе протаіерэя Жданава за цэлы рад надужыцяў ... . Протаіерэй Жданаў асабліва ўславіўся тым, што, будучы Лідскім благачынным здаў старэйшую ў краі знамянітую (сваей архітэктурай) Мала-Мажэйкаўскую царкву каталікам, навет не паведаміўшы аб гэтым сваячасна Епархіяльную Уладу. За гэта ён тады быў толькі звольнены з становішча благачыннага"[83].

Але ж, канешне палітыка абыходзіла шараговых лідскіх вернікаў якія любілі сваю царкву. Мемуарыстка Яўгенія Ямант пісала што ў Лідзе была "маленькая праваслаўная царква на могілках. У гэтую царкву з нашага дома трэба было ісці праз усю Сувальскую вуліцу. На могілкі ўваходзілі праз вялікія драўляныя вароты з разьбой блакітнага колеру. Ад варот, якія падчас службы былі адкрытымі, шырокая алея сярод высокіх дрэў на могілках вяла да самога храма. Уздоўж галоўнай алеі стаялі лаўкі, абапіраючыся на старыя металічныя магільныя агароджы. Старажытныя шэрыя помнікі выглядалі велічна. Я не баялася гэтых магіл. Наадварот любіла гуляць па алеі сярод іх.

Адразу за царквой знаходзіліся магілы бацькоў маёй мамы. Мама неяк прывяла нас сюды і патлумачыла хто ляжыць пад гэтым велізарным драўляным крыжам. Пазней мы заўсёды, калі прыходзілі ў царкву ішлі да гэтых сціплых магіл. Царква была занадта малая, каб у нядзелю змясціць усіх вернікаў. Усярэдзіне было цесна, усе стаялі прыціснуўшыся адзін да аднаго, у кожнага было сваё звычайнае месца. Служба цягнулася да бясконцасці, таму некаторыя спецыяльна прыходзілі пазней і прабіраліся наперад. Наадварот, тыя хто стаяў наперадзе, прагнулі глынуць свежага паветра. Так што перакартоўка і таўкучка працягваліся бесперапынна. [..]

Наша царква была драўлянай, пафарбаванай у блакітны колер і з двума цудоўнымі купаламі-цыбулінамі. З-за яе невялікіх памераў хор размяшчаўся з правага боку ад царскіх варот. Як вядома, служба ў царкве праходзіць выключна ў суправаджэнні хору. У харыстаў быў асобны ўваход на клірас праз вузкія дзверы. Гэтыя дзверы, клірас і харысты былі для мяне чымсьці незвычайным і недасягальным. Я адчувала іх нейкую святасць.

Я звычайна стаяла каля кліраса, услухоўваючыся ў асобныя галасы і адчувала праўдзівую асалоду. Ва ўрачыстыя хвіліны, калі стоячы на каленях, глядзела на свет у высокім акне купала, а мелодыя падымалася ўсё вышэй і вышэй, я адчувала, што мая душа выносіцца разам з ёй. Моцныя галасы пеўчых дасягалі кожнага кутка скляпення, кружыліся там і чароўным дажджом абсыпаліся на галовы стаяўшых на каленях людзей - і на маю таксама. [..]

Зімы тады былі марозныя. Халадней за ўсё станавілася на "Вадохрышча", г.зн. 6 студзеня па старым Юліянскім календары, або па так званым старым стылі. У той дзень з царквы ў бок Лідзейкі адпраўляўся хрэсны ход. Натоўп рухаўся павольна, з харугвамі над галовамі . Бацюшка Багаткевіч ішоў пад балдахінам, акружаны вернікамі. Высока над галавой ён трымаў абедзвюма рукамі крыж. Памятаю яго чырвоныя ад марозу далоні і здзіўленне - як ён мог вытрымліваць такі мароз. Дарога была доўгай. З царквы ішлі праз усю Сувальскай вуліцу, затым па Замкавай ў наш бок міма замкавых руін выходзілі на вул. Гражыны да алтара, пабудаванага перад другім мостам над ракой. Мама казала, што бацюшка засцерагае рукі ад марозу, шаруючы іх спіртам. Але я ўсё роўна дзівілася і вельмі яго шкадавала. Пазней ён прыходзіў да нас на Каляды"[84].

Пра свята лідскае "Вадохрышча" 1939 г. пісаў "Кур'ер Віленскі": "Свята Вадохрышча ў Лідзе. У праваслаўнай царкве адбылося ўрачыстае набажэнства. Пасля набажэнства вернікі працэсіяй прайшлі па галоўнай вуліцы горада да берага ракі Лідзейкі па вуліцы Гражыны, дзе адбылася цырымонія Вадохрышча. У працэсіі акрамя людзей, бралі ўдзел прадстаўнікі ўлады і войска"[85].

У 1937 г. лідскі дабрачынны а. Мікалай Багаткевіч быў пераведзены ў Браслаўскі павет, а на яго месца прызначаны а. Пётр Дубовік [86].

З 1934 па 1938 гг. святаром лідскай царквы (верагодна - вікарыем) служыў а. Аляксандр Гагалушка [87].


Дадаткі

Копія Візітацыі Лідскай царквы з Пратакола Візітацыі, якая адбылася ў 1681 г. [88]

Арк. 117.

Перапісана 20 чэрвеня 1817 г.

Пададзена дэкану Лідскаму ...

Месца - Царква Лідская, дня 18 чэрвеня.

Вялебны айцец Якуб Казлоўскі, парах Лідскай царквы пад вызваннем Св. Мікалая, каля рынку даўнейшага і іншай на прадмесці, пляцы для цэркваў святлейшай фундацыі Каралёў Ягамосцяў. Фундуш загінуў падчас маскоўшчыны. Аб чым зроблены запісы ў кнігі Лідскага гродскага суда.

Самі цэрквы драўняныя, адна, Св. Мікалая абразамі аздоблена: на вялікім алтары Найсвяцейшага Сакраманту няма (няма дараносіцы - Л.Л.). Святар тамтэйшы распавёў, што пушка [89] для Найсвяцейшага Сакраманту скрадзена. У другой ніякага парадку няма, і набажэнства бывае не часта.

У царкве Св. Мікалая алавяны келіх з патынай [90] і лыжачкай, звездзіцы няма, келіх срэбны пазалочаны сучасным святаром закладзены ў Вільні. Загадваем, пад строгай карай, каб быў як найхутчэй выкуплены і на будучым саборыку прэзентаваны. Антыміс [91] Мітрапаліта Календы [92]. Літон [93] адзін, тувалень тры, абрус і хуста адна. Крыж малы маскоўскай работы [94].

Кнігі: Евангелле старое рукапіснае без вокладкі, Служэбнік, Трэбнік, Трыадзей дзве, Апостал, Ахтоіх, Паўустаў, Псалтыр рукапісны, Мінея друкаваная на цэлы год.

Алтарных званочкаў два, звон у званіцы ў сігнатурцы адзін, звон на званіцы, трэці звон пры царкве Найсвяцейшай Панны на прадмесці. Воздух [95] вялікі бараціковы [96] і два меншыя шоўкавыя, антыпедыюм [97] чырвоны гарусавы, місачка з волава для прасфоры.

Убор святарскі: альба [98] адна з гумараламі [99] і паскам, дзве рызы, адна белая атласная [100] ... , другая чорная, аксамітная, Панагія адна, чырвоная ... , поручы [101] адны ... . Ліхтары, кадзільніца старая.

Вялікая плябанія - белая хата, коштам самога айца пабудаваная. Хата чорная з сенямі, гумно, хлявы з хросту.

Зямля ў двух месцах, у Дубровенскай у Масеішчах у кавалку шнуроў дзевяць, за Гаранем (Гарні? - Л.Л.) у святара два агароднікі [102], званар трэці. Шпіталь з (боку) рынку самога, пры Царкве два званары для выгоды святарскай.

Парафія горада Ліда, вёскі: Бельскія, Далекія, Ольжава, Навапрудцы, Навіцкія, Шайбакі, душ у парафіі 330.

Дакладна. Сакратар ....

Візіта Лідскага дэканату ў 1732 г., 6 лістапада [103]

Арк. 6.

Лідская царква.

Царква старая, малая, без столі і падлогі, дах быў крыты дранкай, але дзіравы. Апараты [104] два. Адзін атласны, цаглянага колеру з стулай (stula) [105] без маніпуляраў (manipularzоw) [106]. Другі белы ў кветкі без stuly, але падраныя нарукаўнікі. Келіх [107] срэбны, падараваны ксяндзом-протапісарам вялебных ксяндзоў Лідскіх кармелітаў. Патына [108] срэбная адна і келіх з волава, але святар Скаромскі сказаў, што яшчэ ёсць келіх з волава з Мытлянскай царквы. Мерніца з волава. Вэлюм [109] - адзін. Сукні - дзве. Палкі - дзве. Korporalow [110] - 2. Tuwalni [111] - 2. Абразоў на палатне і дрэве - 12. Дзве дыядэмы з волама. Krucyfix [112] з волава. Званочак малы да імшы - адзін, а на званіцы - два вялікія званы і адзін меншы. Антіміс без святарскага надпісу і без паса. Пушкі [113] няма, і святар захоўвае Святыя Дары толькі ў korporale. Cyborium [114] не зачыняецца. Метрыкі шлюбаў не было, а запісаў хростаў толькі некалькі. Фундушу не ўбачыў, але дазнаўся, што кожны год ад яўрэя Давіда, ад юрыдыкі і царкоўнага пляца святар атрымлівае 8 злотых, ад кагала 25 злотых. Мшал Віленскага друку інфоліо. Срэбная лыжачка.

Візіта царквы парафіяльнай Лідскай, учыненая 1792 г., месяца студзеня, 26 дня дэлегацыяй пад кіраўніцтвам святара Андрыяна Тапор-Бутрымовіча, намінанта ордэна святога Базыля Вялікага, суфрагана Полацкага, паводле распараджэння вяльможнага Тэадозія Растоцкага, мітрапаліта Усяе Русі, кавалера ордэнаў Белага Арла і Святога Станіслава [115]

Арк. 35.

Горад Ліда.

Царква пад тытулам Св. Міхала знаходзіцца ў павеце і дэканаце Лідскім, у фундацыі і каляцыі Найяснейшых Польскіх каралёў, драўляная, старая, на падмурку, крытая гонтай, з фацыятай [116], па-над царквой купал з жалезным крыжам [117], уваход у царкву праз бабінец [118], у якім падвойныя дзверы на жалезных завесах, з драўлянай засаўкай і два круглыя акны, у царкву вядуць таксама дзверы падвойныя на завесах жалезных, у царкве хор з балюстрадай, столь з дошак, падлога новая з цэглы, з абодвух бакоў лаўкі сталярнай работы, на бэльцы фігура Пана Езуса з дзвюма асобамі, вокнаў сем [119], па левым баку сакрысція у якой двое дзвярэй на жалезных завесах, адны з двума жалезнымі завесамі і з клямкай ... і адно акно ў раме на завесах жалезных з зашчэпкай, mensa [120] пакрытая tuwalnia [121]- і (прастол пакрыты хустай - Л.Л.), царква цалкам вельмі старая, на руіну падобная.

Алтар царквы сталярнай работы, з абразом Найсвяцейшай Панны Марыі з фіранкай, на якой шнуркоў з бісерам - 3. На mensie Cyborium [122] сталярнай работы, замочак вельмі стары, у якім asservatur [123] Sanctifsimum [124] у алавяным кілішку, krucyfix [125] драўляны, драўляных ліхтароў - 3 пары. Tuwalen - 2, antemis яснавяльможнага Валадкевіча [126] Мітрапаліта, абрус-пакрывала палатнянае. Падушка wloczkowa pod mszal [127], antepedium драўляны, gradusy [128] з абодвух бакоў перад алтаром.

Другі алтар сталярнай работы, маляваны, стары, з абразом Св. Юзафа, уверсе Найсвяцейшая Панна, на mensie пара драўляных ліхтароў - 1, Tuwalnia тканая - 1.

Antepedium драўляны.

Трэці алтар сталярнай работы, маляваны, стары, з абразом Св. Антонія, уверсе Найсвяцейшая Панна, mensa antepedium драўляны на ім ліхтароў пара - 1. Tuwalnia тканая адна, і gradus перад алтаром.

Jmszeеty (Царкоўнае начынне). Алавяны келіх вагой у фунт - 1. Келіх срэбны з patyna вагой у адну грыўню - 5. Patyna алавяная, Trybularz [129] бронзавы стары. Званочкаў алтаровых, якія маюць вагу 2 фунты - 4, ампулка алавяныя з мерніцай вагой у адзін фунт.

Apparamenta (Царкоўныя рэчы і вопратка), apparat [130] drojetowy [131] ў белыя і чорныя кветкі, з галуном белым bantajerowym cum Omnibus requisitis [132]. 2-гі паўатласавы ў белыя паскі, cum Omnibus requisitis. 3-гі жалобны kalameikowy (kamlotowy?) [133] сіні requisitis, 4-ты атласны ... сіні requisitis, alba адна з humeralami і паскам. Комжа адна новая, другая старая, humeralow - 3. Крыж працэсіяльны, харугвы … з абразамі - дзве, Могілкі

Арк. 35 адв.

не абгароджаныя, на якіх была старая, нядаўна зруйнавана, званіца [134]. Званы стаяць у бабінцы, адзін вагой у камянёў [135] 6. 2-гі - камяні 4. 3-ці нядаўна разбіты - фунтаў 15.

Шпіталь новы, коштам Двара [136] пабудаваны, хата чорная, печ простая, вокнаў - 3. Дзвярэй на бегунках - двое. Крыты саломай, ніякага дазволу не мае.

Кнігі. Мшал інфоліо друку супрасльскага стары, Евангелічка Польская малая, Трэбнік, Святыя казанні ў нядзелю … святара Нароцкага, Метрыкі хростаў, шлюбаў і пахаванняў, і Рэестр парафіі разам з табелем люднасці [137].

Табель люднасці Лідскай парафіі разам з рэестрам абодвух палоў, якія здольныя ці не здольныя да споведзі

Табель люднасці парафіі Лідскай разам з рэестрам абодвух палоў якія здольны ці не здольны да споведзі

Хаты

Мужчын

Жанчыны

Колькасць

дамоў

Колькасць

люднасці

Здольны

Не здольны

Здольны

Не здольны

Горад Ліда

6

5

Вёска Агароднікі

4

11

11

5

4

Вёска Навасёлкі

4

5

7

5

3

Вёска Навіцкія

13

47

23

16

8

Вёска Паддубна

3

4

1

7

4

Вёска Вольжава

20

30

36

14

6

Вёска Далекія

28

53

54

19

18

Вёска Дудары

3

6

6

3

1

Вёска Даўлюдаўцы

1

4

1

2

Вёска Траццякоўцы

5

Вёска Кянці

2

2

5

1

Вёска Шайбакі

6

16

4

10

2

Вёска Прыдыбайлы

3

5

1

4

3

Вёска Яськаўцы

2

3

2

3

Вёска Новапрудцы

5

13

10

10

3

Вёска Бельскія

2

8

5

1

Вёска Пяскі

1

2

4

5

3

Вёска Мінойты

1

2

14

Вёска Вялічкі

6

98

238

194

121

55

98

608

Забудова плябаніі. Хата белая, на ўваходзе ў сені дзверы на бегунках, у хаце дзверы на завесах жалезных з клямкамі і зашчапкамі. Печ кафляная з комінам вонкавым, вокнаў вялікіх - 2, трэцяе малое, шкла белага, столь з дошак, стол сталярнай работы, лаў - 2. Дзверы ў камору на завесах з зашчапкамі, (у каморы) адно вялікае акно белага шкла, у сенях перагародка (шырма). У пякарні двое дзвярэй на бегунках, вокнаў - 3, белага шкла, печ простая. Камора прыбудаваная, акно - адно, дзверы на бегунках, дом крыты дранкай, дом стары, патрабуе рэпарацыі. Клець (амбар) новая [138], дзверы на завесах з зашчапкай і прабоямі новымі яшчэ, накрытая цалкам саломай, у сярэдзіне зроблены яслі, гэтая клець пабудавана коштам сучаснага адміністратара, бо даўней толькі сцены былі. Гумно і хлеў з хросту саломай крыты. Плябанія часткова плотам, а часткова жэрдкамі агароджана, з брамай, стараннем двара і святароў пабудаванай.

Царкоўныя землі. Грунт сядзібны з гародамі складае моргаў [139] 4. Адным бокам ляжыць ад гасцінца, які ідзе да Дуброўні, другім - ад саду ксяндзоў Кармелітаў, 3-цім - ад саду Юзафа Скеміша, дзе стаіць груша. Другі шмат - ва ўрочышчы, званым Калеўшчына, на бочак [140] 4. … ад зараслей тут жа, адным канцом упіраецца ў гасцінец Дубровенскі, а другім - у зямлю ксяндзоў Кармелітаў. 3-ці шмат ва ўрочышчы, званым Мосцішчы, на бочак 2 меры камісійнай, адным канцом упіраецца

Арк. 36.

ў гасцінец Дакудаўскі, 2-гім - у зямлю Харужаўскай вёскі, адным бокам - ад зямлі дворнай, а 2-гім - ад зямлі Кармелітаў, 4-ы шмат - гэта пляц на моргаў 8, з сенажаццю, адным бокам - ад гасцінца Дакудаўскага, а другім - да ракі Лідзейкі, адным бокам - ад зямлі Старасельскай, 2-гім - ад пляцаў гарадскіх [141].

Дакументы, экстракт фундушу Найяснейшых Каралёў Польскіх, 1524 годам датаваны, адноўлены і зацверджаны ў 1722 г. Фрагмент Візіты Генеральнай пад 1784 г., траўня 7-га.

Notandum[142], юрыдыка ў горадзе Лідзе ўключае Папоўшчыну, на якой раней сядзеў яўрэй, зараз зруйнавана, 8 злотых, якія раней прыходзілі як выплаты, цалкам страчаны, ад Кагала не вядома, за які фундуш выплачана яснавяльможнаму сучаснаму святару злотых сем і 15 грошаў [143].

Пры гэтай царкве адміністратарам [144] ёсць а. Базыль Лапушэўскі, празбітар, высвечаны яснавяльможным панам Гедэонам Гарбацкім, біскупам Пінскім і Тураўскім, 1749 г. красавіка, 14 дня, p.d.k. маючы адміністрацыю на 6 месяцаў ад Кансісторыі Гр. Кат., прызначаны ў Слоніме 28 снежня 1791 г., p.d.k. [145]

Таму што Лідская парафіяльная царква, як ўнутры, так і звонку канчаткова падобна на руіну, богаслужэбныя прылады і іншыя рухомыя рэчы таксама вельмі бедныя, з гэтай прычыны царкву неабходна было б зачыніць. Мы аднак, зважаючы на некаторыя слушныя прычыны, вырашылі, што царква да году яшчэ (ад падання гэтага дакумента) будзе існаваць і захоўваецца, а на Адміністратара мясцовага сцісла абавязак укладаем, каб пакорна прасіць яснавяльможнага пана Сцыпіёна, старасту Лідскага, які замяшчае калятара, узбуджаць у пабожных парафіянах рупнасць да рэстаўрацыі і рамонту гэтай Святой Бажніцы, да неабходнага вонкавага рамонту і ўпрыгожвання, абнаўлення богаслужэбных прыладыў і іншых рухомых рэчаў. Зараз царкоўныя богаслужэбныя прылады з-за небяспекі крадзяжу, не могуць захоўвацца ў царкве, таму айцец Адміністратар дазор на імі пільны будзе мець і хаваць прылады неабходны тэрмін, каб усе рэчы згодна са спісам Генеральнай візітацыі былі захаваныя.

Калі сучасны вялебны святар адміністратар будзе перамешчаны на жыхарства ў Дакудава і таму адразу ў дзвюх плябаніях жыць не зможа, таму Кангрэгацыя, маючы ўладу (сюзерынітэт), павінна вызначыць, хто будзе мець нагляд над забудовамі плябаніі, землямі, лугамі, юрыдыкай, хто будзе плаціць з іх падаткі да скарбу Рэчы Паспалітай, словам, царкоўная ўлада павінна вырашыць пытанне з маёмасцю без здачы яе ў пацэсію, на што ў Кангрэгацыі павінна знайсці час.

Адміністраванне сакрамантамі і іншымі царкоўнымі і духоўнымі паслугамі для сваіх парафіянаў у Лідзе ці ў Дакудаве павінна пільна выконвацца, з чуласцю і пільнай увагай, каб парафіяне царквы Лідскай у час, калі царква будзе нячыннай

Арк. 36 адв.

ад абраду і парафіі не адпадалі. Пад час рамонту царквы вышэй упамянёнай Лідскай, улада вырашыць пытанне так, каб парафія, як і парафіяне да найбліжшай царквы маглі быць далучаны.

Капліцы афіляваныя да царквы парафіяльнай Лідскай. Неабходна, каб у вызначаны мясцовым дэканам час разам з фундушамі, царкоўная маёмасць і нерухомасць былі цалкам апісаны і ўпісаны ў Пратакол мясцовага дэкана, … загадваем гэтым выракам нашым, каб капліцы ў Ольжаве і Курасеўшчыне [146] працавалі, бо калі не працуюць дык для парафіі і парафіянаў карысці не прыносяць і пашкоджваюцца. Тым самым выракам тутэйшаму дэкану высвяціць іх загадваем.

Дакументы перадачы пакармеліцкага касцёла Лідскаму грэка-каталіцкаму дэканату [147]

Арк. 5.

Получено 2 февраля 1834 года.

Указ Его Императорского Величества Самодержца Всероссийского из Литовской Консистории Лидскому Благочинному Иоанну Каневскому

Сия Консистория слушала Его Императорского Величества из Греко Униатской Духовной Коллегии Указ от 28 числа декабря месяца минувшего 1833 года, которым прописав предложение Г. Министра Внутренних дел, Статского Секретаря и кавалера Дмитрия Николаевича Блудова от 19 декабря месяца за № 2, следующего содержания "Государь Император по всеподданнейшему докладу Г. Министра Внутренних дел Высочайше повелеть соизволил, каменную Церковь упраздненного монастыря кармелитов в городе Лиде, назначенную Римо Католическим Духовным начальством к отдаче в казенное ведомство, и прихожане коей причислены к ближайшему Римско Католической Церкви, передать в ведение Духовенства Греко Униатов, так как униаты в городе Лиде, после упразднения за ветхостью деревянной церкви не имеют другой и богослужение совершается для них с большим неудобством и неприличием в Лидской Латинской приходской церкви, что касается до принадлежавшего упраздненному монастырю в Лиде каменного дома, то об оном сделать дальнейшие распоряжения по получении сведения от Военного Министра, предписала Духовная Коллегия сделать немедля надлежащее распоряжения о принятии в ведомство Греко Униатского Духовенства церкви упраздненного

Арк. 5 адв.

Монастыря кармелитов в Лиде равно об устройстве в оной Иконостаса по правилам Восточной Церкви.

Приказали:

Во 1-ых, о сем Высочайшем Его Императорского Величества повелении посылая Указ Лидскому Благочинному Иоанну Каневскому, предписать служить … Лидскому Приходскому Греко Униатскому Священнику и приняв от кого следует Церковь упраздненного монастыря кармелитов в Лиде, по описи именной, составленной с Гражданским Чиновником, отдать оную в ведение Лидского Приходского Греко Униатского Священника, как равно распорядиться об устроении в оной Церкви Иконостаса по правилам Восточной Церкви и об отправлении в оной для Греко Униатского народа Богослужения, в прочем о исполнении сего доставить рапорт в Консисторию.

Во 2-х, просить Г. Гражданского Губернатора и кавалера учинить распоряжение на счет переустройства церкви упраздненного монастыря кармелитов в городе Лиде в последующем не оставить сей Консистории без уведомления. О чем Греко Униатской Духовной Коллегии рапортом донести."

Жировицы, января 25 числа 1834 г.

Вице-председатель Михаил Голубович.

Арк. 10.

9 сакавіка 1934 г.

Каноніку Брэсцкаму,

дэкану Лідскаму а. Канеўскаму


Ад а. Яна Ваўчкевіча

Параха Лідскай царквы

Рапарт

Адказваю на ліст вялебнага пана дабрадзея, пасля вашага ліста пісанага 17 былога месяца, дзе мне ласкава прапануецца прыехаць да Ліды, каб прыняць згодна з загадам касцёл Лідскі пакармеліцкі, таму чакаю вашага прыбыцця.

Святар Ян Ваўчкевіч.

Арк. 12.

Во исполнение предписания Гродненской Казённой палаты от 12 февраля сего года, за № 1828 церковь Лидскую при упраздненном монастыре Ксендзов Карелитов прибывшему Декану Ксендзу Ивану Каневскому и ниже подписавшийся арендовый владелец Казённых имений Заречье и Крупа (Крупово - Л.Л.), сего числа сдал.

В коей то Каменной Церкви в середине вообще ничего не находиться, кроме только стен, восьми больших и трех малых окошек, в коих стекла в немалой части побиты и четверо дверей, окованных железом.

А по поводу возникшего в 1826 году в городе Лида пожара, в коим крыша церкви была истреблена, а потому покрыта соломою, и то через немалое время в большей части повреждена и грозит … опасностью.

1834 года, февраля 27 числа.

Викентий Машевский.

1834 года февраля 27 дня.

При передаче церкви по упраздненном Кармелитском Монастыре в ведении Лидскому Декану ... Ивану Каневскому находился. И что описанные все порчи в оной церкви действительно находиться. В том подписью моей удостоверяю.

Исполняющий должность Городничего

Майор Ревкин.

Біяграфіі святароў Лідскага прычта

Дакумент з архіву аўтара, верагодна каля 1882 г.

Протаіерэй Іосіф сын Іосіфа Каяловіча, святарскі сын. Пасля заканчэння курсу навук у Жыровіцкай павятовай духоўнай вучэльні, навучаўся ў Літоўскай духоўнай семінарыі з 1851 па 1857 год славесным, філасофскім, гістарычным, фізіка-матэматычным, натуральным, медыцынскім, багаслоўскім навукам, мовам: грэцкай, лацінскай, французскай, нямецкай і габрэйскай. Пасля заканчэння курсу навук семінарыі, з прылічэннем да 1-га разраду выхаванцаў, на падставе параграфа 395 праекта статуту Духоўнай Акадэміі ганараваны ступенню студэнта. Прызначаны настаўнікам Кобрынскай духоўнай вучэльні ў 1857 г., ліпеня 15 дня. Выкладаў рускую мову ва ўсіх трох аддзяленнях і рускую гісторыю ў вышэйшым аддзяленні. Па прапанове Яго Высоканайправялебнасці Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага 5 лістапада 1860 года прызначаны на святарскае месца ў г. Лідзе і законавучыцелем пры Дваранскай вучэльні. … Снежня таго ж года Высаканайправялебным Іосіфам, мітрапалітам Літоўскім і Віленскім пасвечаны, па прызначаным месцы жалавання па пасадзе законавучыцеля атрымлівае 150 рублёў. 1862 года ўказам Літоўскай духоўнай кансісторыі прызначаны памочнікам Лідскага дабрачыннага і цэнзарам пропаведзяў духавенства Лідскага і Шчучынскага дабрачынняў, быў дэпутатам спраў духоўных, па … прысутных месцах у г. Лідзе. 1863 года быў чальцом Камітэта Лідскага павета па ўладкаванні праваслаўных цэркваў. 1864 года законавучыцель Лідскай прыходскай вучэльні і 186... года законавучыцель жаночай пасляабедзеннай школы пры той вучэльні. З увагай да адмысловага пахвальнага служэння 186… года 20 верасня ўзнагароджаны Яго Высоканайправялебнасцю Мітрапалітам Літоўскім і Віленскім набедранікам. 186… года сакавіка 12 дня прызначаны выканаўцам пасады Лідскага дабрачыннага і дырэктарам турэмнага аддзялення, … года па прапанове Яго Высоканайправялебнасці Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, выкладзенай ва ўказе кансісторыі ад 24 чэрвеня за № 5966, зацверджаны ў пасадзе Лідскага дабрачыннага і таго ж года перакладзены на протаіерэйскае месца да Лідскай саборнай царквы. Таго ж года ў 27 дзень сакавіка месяца за адмысловыя працы і рэўнасць па службе, Найвысока ўзнагароджаны фіялетавай скуфіёю. За стараннасць і дбайнае выканне пасады законавучыцеля ў Лідскай 2-х класнай вучэльні Усеміласцівейша ўзнагароджаны, 31 студзеня 1868 года 100 рублямі. Па прапанове Яго Высоканайправялебнасці Высоканайправялебнага Макарыя, біскупа Літоўскага і Віленскага ад 5 лістапада 1869 года за №1540, за выдатна-руплівую службу ўзведзены ў сан протаіерэя з пасвячэннем у гэты сан 20 снежня таго ж года Правялебным Іосіфам, епіскапам Ковенскім, вікарыем Літоўскай епархіі. Мае цёмна-бронзавы медаль у памяць уціхамірвання польскага рокашу ў 1863 і 1864 гадах, на стужцы дзяржаўных колераў. Абраны духавенствам Лідскага дабрачыння, на выбарах 9 кастрычніка 1869 года на пасаду Лідскага дабрачыннага і рэзалюцыяй Высоканайправялебнага Макарыя ад 24 кастрычніка 1869 года зацверджаны ў гэтай пасадзе на 4 гады. Па засведчанні Правялебнага Іосіфа, епіскапа Ковенскага, які рэвізаваў у 1870 годзе Лідскую царкву, абвешчана, з пацвярджэннем Высоканайправялебнага Макарыя, ад 17 кастрычніка 1870 года, удзячнасць епархіяльнага начальства. Прапановай дырэктара 1-й Віленскай гімназіі ад 14 лістапада 1871 года за №1818, за поспехі вучняў у Законе Божым, абвешчана падзяка ад імя апекуна Віленскай навучальнай акругі, які рэвізаваў Лідскую павятовую вучэльню ў 1873 годзе, у 8-ы дзень красавіка, за руплівую і карысную службу па Духоўным ведамстве, Найвысока ўзнагароджаны аксамітавай фіялетавай камілаўкай, 9 кастрычніка гэтага года абраны на пасаду духавенствам Лідскага дабрачыння і рэзалюцыяй Высоканайправялебнага Макарыя, архіепіскапа Літоўскага і Віленскага ад 1-га лістапада 1873 г. за № 1034 зацверджаны ў гэтай пасадзе на другое чатырохгоддзе. У 27 дзень, месяца сакавіка 1877 года Найусеміласціва ўзнагароджаны за заслугі па духоўным ведамстве наперсным крыжом, ад Найсвятога Сінода выдадзеным. 13 кастрычніка таго ж года абраны духавенствам на пасаду дабрачыннага на трэцяе чатырохгоддзе. Найусеміласціва ўзнагароджаны ў 3-ці дзень лютага 1879 года ордэнам Св. Ганны 3-й ступені за 12-ці гадовае, запар, займанне пасады дабрачыннага. Пасля заканчэння службы на пасадзе дабрачыннага па выбары, прызначаны да працягу гэтай пасады епархіяльным начальствам па ўказе Літоўскай духоўнай кансісторыі ад … лістапада 1881 года за № 6875. Грамату іерэйскую і протаіерэйскую мае. Хрысціў адну магаметанку, аднаго магаметаніна, дзвюх габрэяк і аднаго габрэя і 70 душ далучыў з лацінства да праваслаўя.

У сямействе ў яго жонка Лізавета Іллінічна, 39.


Дыякан Антоній Іваноў сын Амельяновіч, сын дыякана. Навучаўся першапачаткова ў Семятынскай прыходскай вучэльні. У 1846 годзе, кастрычніка 13 дня з Жыровіцкай дыякаўскай вучэльні прызначаны дыяканам у Лябёдскую Мікалаеўскую царкву Лідскага павета. 8 верасня 1850 года пасвечаны ў стыхар. Грамату мае ад 1851 года, месяца чэрвеня, 14 дня, па прашэнні пераведзены ў Голдаўскую НараджэнняБагародзічную царкву. 1854 года ўзнагароджаны пахвальным лістом. Указам Літоўскай духоўнай кансісторыі ад 15 чэрвеня 1875 года за № 5290 абвешчана Архіпастырскае дабраслаўленне рэзалюцыяй Яго Высоканайправялебнасці, Высоканайправялебнага Аляксандра, архіепіскапа Літоўскага і Віленскага. Ад 25 лістапада 1881 года за № 1780, прадстаўлены на месца дыякана пры Лідскай саборнай царкве і 13 снежня пасвечаны ў сан дыякана. Указам Літоўскай духоўнай кансісторыі ад 22 снежня 1881 года за №8010 прызначаны законавучыцелем у Лідскай прыходскай вучэльні.

У сямействе ў яго жонка Дамінікія Андрэеўна.

Дочкі іх: Марыя, Соф'я.

P.S. Cтаў святаром і пахаваны за алтаром Георгіеўскай царквы (гл. ніжэй).


Царкоўны стараста, судовы прыстаў Лідскай судовай акругі Іван Львовіч Сцепуржынскі зацверджаны ў гэтай пасадзе пастановай Літоўскай духоўнай кансісторыі ад 11 снежня 1879 г.

Подпіс: Протаіерэй Каяловіч.


Спіс пахаваных на гарадскіх могілках каля царквы Св. Георгія

Па інфармацыі царквы.

Саветы знеслі палову магілаў пад завод электравырабаў. Камсамольскія актывісты пазбівалі крыжы і помнікі на ўцалелай частцы могілак. У сярэдзіне 1990-х вакол драўляных сценаў малой царквы пабудавалі цагляныя. Старую царкву вынеслі. Частка магілаў апынулася пад сценамі і падлогай новага храма. Гарадскія ўлады высеклі старыя дрэвы, кустоўе і "прыбралі" пазбіваныя помнікі разам з магіламі. Шмат якія імёны ўдалося перапісаць, і зараз яны выбітыя на памінальнай пліце каля храма. Але за пяць гадоў склаўся новы спіс пахаваных тут лідзян. Іх сваякі прыходзілі ў царкву і запісвалі сваіх памерлых. У гэтых запісах, відавочна, шмат памылак, але выпраўленняў не рабілася, каб не нарабіць яшчэ больш памылак, з той жа прычыны не рабіўся і пераклад.

Спіс:

протоиерей Иосиф Осипович Коялович (04.05.1835-апрель 1919) и жена его Елисавета;

Адриан (21.02.1866-29.03.1882), полковой священник 172 пехотного Лидского полка;

Александр Петрович Казанский (+09.05.1908), свя-щенник Лидского полка;

Николай Николаевич Красницкий (+11.11.1909);

протоиерей Валериан Гречихо (+18.12.1912, жил 73 года);

иерей Михаил Гомолицкий (+10.09.1904), Ольга (+29.03.1899) и Людмила (+1909);

иерей Антоний Омельянович, похоронен за алтарем Георгиевской церкви (+06.11.1904, жил 73 года) и его дочка Мария Антоновна (1872-1893);

Александров Николай Георгиевич (19.12.1910 -03.09.1947);

Алуневич Гавриил Лукич (1896-1957);

Арефьев (1918-1954);

Бабоненкова Анастасия (1866-1958);

Батурин Дмитрий (1912-1951);

Богданов Александр Гаврилович (+1911);

Богуславчик Валерий (1953-1954);

Бордовская Александра Афанасьевна (1874-1955);

Боровик Оля (+1940);

Бруква Ольга (1914-1959);

Бухтанчук В.П.;

Бурбыча Степан Матвеевич (1915-1960);

Буча Симеон Дмитриевич (1902-1924);

Бычок Борис (+1925);

Бычок Дмитрий (+1925);

Бычок Мария (+1925);

Василевичи (+1950-е гг.);

Винокурова Манечка (20.01.1886-14.12.1887);

Власенко Линька (20.04.1885-12.04.1887);

Войнеховский Николай Иосифович (+01.03.1914 на 30 году жизни);

Войтович Виктор (1887-1956);

Волчок Валентин (19.12.1927-13.06.1943), погиб за Родину;

Воробьёва (+1928);

Воробьёва Стефанида (+1942);

Ганевич Александра Николаевна (+1955, жила 75 лет);

Ганевич Иван Мартинович (1913-1942);

Ганевич Илья (жил 90 лет);

Ганевич Мартин Мартинович (1873-1955);

Ганевич Фёкла (жила 78 лет);

Гарицкая Людмила (+на 81 году жизни);

Гармазамс (1905-1938);

Герасименко Михаил Александрович (1914-1957);

Германюк Александра Петровна (+1933 на 61 году жизни);

Германюк Никита Николаевич (+1924 на 61 году жизни);

Гильвей Анна (1878-1955);

Глинина Лидия Николаевна (1957-1958);

Глинская Мария Васильевна (1903-1959);

Големполь Владимир (+1953);

Големполь Людмила (1945-1948);

Големполь София (1946-1948);

Голобурдо Николай Романович (1901-1952);

Голодковский Евгений (1879-1953);

Голуб Вера Николаевна (11.09.1871-04.10.1944);

Голуб Никодим Никанорович, полковник российской армии (03.06.1869-20.06.1938);

Голуба Александра Николаевна (+1912);

Гросс Анна (жила 9 лет);

Гросс Константин (+1943);

Гросс Любовь (+1950);

Гришель Сергей (+1948, жил 48 лет);

Губаревич Дария (1890-1938);

Губейко Макарий Григорьевич (1901-1942);

Гурбанович Татьяна Т. (+1946);

Давидюк Анна Григорьевна (+12.05.1958);

Дежурко Евгения (1895-1951);

Дежурко Иосиф (1882-1949);

Дмитриева Клавдия Васильевна (+11.07.1890, жила 29 лет);

Дубнякова Ирина Михайловна (+03.06.1891);

Дудко Нина Даниловна (10.12.1923-20.04.1960);

Еськова Елена (1916-1953);

Жолнерчик Галина (1951-1952);

Завадский Станислав (1898-1945);

Зазноба П.Л. (1902-1956);

Зайка Викентий Устинович (+1943);

Заремба Евгений Фёдорович (1925-1958);

Збруевич Иван Францевич (1870-1917);

Збруевич Ольга Васильевна (1873-1960);

Иванов Александр Дмитриевич (1902-1956);

Иванов Виктор Иванович (1932-1957);

Игнатьев Сергей Аксёнович (1925-1956);

Каменецки Василий (+1945);

Каменецка Людмила (+1945);

Капля Вячеслав (+1937);

Капля Иосиф (+1936);

Капля София (+1939);

Каршур (+1917);

Келть Константин Ильич (1900-1957);

Киеня Е. (1916-1948);

Кирюшина Ольга Сидоровна (+1957);

Кислый Илья (1896-14.08.1943), погиб за Родину;

Кишкель Константин (1910-26.08.1943), погиб за Родину;

Клименко Ирина Фёдоровна (1959-1960);

Климко Евстафий Михайлович;

Климко Крестина;

Климко Мартын Степанович;

Козак Владимир (жил 23 г.);

Козел Анна (1925-1952);

Козел Павел (1925-1952);

Козлов Василий Иванович (1919-1954);

Козлов Евдоким Карпович (1906-1960);

Комаров Геннадий Петрович (1926-1955);

Комяков Кузьма (1914-1947);

Кондратович Киприан Антонович, генерал россий-ской армии, министр Белорусской Народной Респу-блики (15.04.1858-31.10.1932), перезахоронен в Вороново;

Конюх Анна Петровна (1922-1950);

Коппоясово Фёкла Константиновна (1888-1959);

Корбут С.Н. (1903-1957);

Коршунов Василий (1910-1949);

Кохановский Владимир Николаевич (1900-21.06.1954);

Кохановская Елена Владимировна (08.06.1933-28.06.1957);

Коц Александра Ивановна (1870-1960);

Краснощекая Соломина (+1958);

Кричевский Вульф (1910-1948);

Ксенз Лариса Петровна (1954-1957);

Кудл Михаил Александрович (1901-1957);

Кумпяк Иосиф Михайлович (1897-1948);

Курило Никифор Юльянович (20.06.1898-22.09.1959);

Кукушкин Олег Леонидович (+на 45 году жизни);

Лапицкий Платон Яковлевич (1891-1958);

Лахмар О.С. (1900-1952);

Леванцевич Иван (1950-1959);

Лепехина Прасковья (1902-1949):

Логинов Ефим Архипович, председатель колхоза "Неман" Лидского р-на (1914-1958);

Лось Валерий (1950-1961);

Луковенкович Мария Николаевна (1900-1957);

Луцевич Лидия;

Ляхов Георгий Л. (1918-1952);

Мазурин Владимир (1946-1952);

Макаревич Василий;

Макеев Сергей (жил 17 дней);

Матюк Анатолий Антонович (1914-1948);

Матюк Наталья Антоновна (1874-1947);

Матюк Юлия Кузьминична (1873-1950);

Мельник Инна Николаевна (+1945, жила 7 месяцев);

Мишкарева Агафья (1870-1956);

Мороз Владимир (1938-1947);

Моряков Леонид (01.04.1914-14.06.1943), погиб за Родину;

Мотовицкий Павел Иосифович (07.06.1905-02.04.1953);

Наумович (+1958);

Нарев Пётр Иванович (1922-1957);

Николаев Михаил Николаевич (+1931, на 59 году жизни);

Николаева Мария Николаевна (+1950, на 77 году жизни);

Ничипор Юлия (+1946);

Новицкая Мария Константиновна (03.06.1865-26.11.1908), основательница и начальница Лидской женской гимназии;

Ордо Адам Николаевич (+1955);

Орсик Нина Григорьевна (1925-1950);

Осмоловская Анастасия (1916-1953);

Панасюк Фёкла (жила 90 лет);

Петров Анатолий Кузмич (1912-22.07.1958);

Пинкевич Иосиф (+11.03.1944), погиб за Родину;

Полуботько Алексей Алексеевич (1885-1958);

Полуботько Евфросиния Тихоновна (1895-1955)

Попов Е.Е. (1901-1958);

Порошин Григорий Иванович (+1914);

Прокопенко Фома Парфёнович (1912-1956);

Прудников Сергей (1914-1955);

Пукач Александр (1909-1948);

Реннерт Эдмунд Фёдорович (30.06.1862-04.07.1934);

Родиков Геннадий (1937-1958);

Рудевич Иосиф Фёдорович (1883-1958);

Рукин Пётр Александрович (1945-1957);

Рыбак Александр Владимирович;

Сабодах Пётр Николаевич (+1949 на 70 году жизни);

Сабодахо М. (1923-1954);

Саввина Варвара Васильевна (1919-1959);

Савицкий Алексей Якович (+13.10.1902, жил 49 лет);

Савостюк Владимир Александрович (+1953);

Саинянц Мкртыч Петросович, подполковник (1920-1957);

Сакович Юльян (24.08.1904-13.06.1943), погиб за Родину;

Самойленко Мария Акимовна (1897-1957);

Сарока Василий Гаврилович (1841-1944);

Селевич Саша (+1948, жил 4 месяца);

Селевич Славик (+1950, жил 4 месяца);

Селезнева Анна (1922-1955);

Сидорович Антонина (+1948);

Сидорович Михаил (1855-1936);

Синкевич Таиса Антоновна (+1959);

Смирнов Константин (1918-1952);

Снигрь Константин (+1944);

Сороко (+1937);

Сороко Аксений Иванович (+1933);

Сороко Алла Ивановна (1948-1949);

Станкевич А.З. (+1924);

Старинская Мария (1855-1953);

Стацкий Савелий со сродн.;

Ступак Василий Маркович (1934-1955);

Тиминская Крестина Ивановна (1903-1952);

Типофеева Дарья (1874-1954);

Тихомирова Е.И. (1886-1960);

Трухан Пётр (+1906 на 23 году жизни);

Федоренко Борис (+1956);

Федосеев Фёдор (1916-1945);

Хитро Валерьян Николаевич (1898-1951);

Череп Иосиф (жил 73 г.);

Чернянская Ольга Фёдоровна (03.1888-10.09.1951);

Чувахо Георгий (1891-1955);

Шапиро Арон (1875-1953);

Шафран Иван Иванович (1875-1940);

Шахова Меланья (1922-1953);

Шептун Анастасия Владимировна (род.22.01.1925);

Шептун Анастасия Степановна (+1937);

Шептун Владимир Викентьевич (1863-весна 1952/1953);

Шиманович Соломон Вениаминович (1898-1957);

Шиш (Янчевская) Ольга Ивановна;

Шунелько Иван Сидорович (1876-1947);

Щербакова Татьяна Николаевна (+1954);

Юхневич Пётр (1898-1953);

Ягодовский Владимир (13.10.1892-20.10.1897);

Яковлев Фёдор (1889-1960);

Янчевский Иван.



[1] Pierre d'Ailly, гл. http://en.wikipedia.org/wiki/Pierre_d'Ailly

[2] Смирнов М. Ягелло-Яков-Владислав и первое соединение Литвы с Польшей // Записки императорского Новороссийского университета. Одесса. 1868. T. 2. С. 161-162.

[3] Насевіч В. Лідскі павет // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 2. Мінск, 2006. С. 198-199.

[4] Narbutt T. Cokolwiek z historyi miasta Lidy // Narbutt T. Dzieje starozytne narodu litewskiego. T. 5. Wilno, 1839. Dodatek I. S. 1

[5] Шимелевич М. Город Лида и Лидский замок (Исторический очерк) // Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37-57.

[6] Абламейка С. Хай усе будуць адно // Беларуская мінуўшчына. 1994. № 4. С. 33-36.

[7] Катлярчук Андрэй. У ценю Польшчы і Расіі. Вялі-кае Княства Літоўскай і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. Arche 2008, 2009. С. 58.

[8] Тамсама. С. 61.

[9] Баравы Р. Ліда // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 2. Мінск, 2006. С. 197.

[10] Шимелевич М. Город Лида и Лидский замок (Исторический очерк) // Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37-57.

[11] Баравы Р. Ліда // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 2. Мінск, 2006. С. 197.

[12] Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф.136. Воп. 1. Спр. 41244. Візіты цэркваў Лідскага дэканата. 1792 г. Арк. 36.

[13] Тамсама. Арк. 35.

[14] Баравы Р. Ліда // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 2. Мінск, 2006. С. 197.

[15] Васюк Г. В. Теоретико-методологические подходы к исследованию истории православной церкви на территории Беларуси в конце X - начале XX в. // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна. 2008. С.47-50.

[16] Суша А.А. Аб нестварэнні Грэка-Каталіцкай царквы ў 1596 г. // Леў Сапега i яго час, Гродна : ГрДУ, 2007. С. 294-298.

[17] Сенык София. Брестская уния: подведение итогов // 400 лет Брестской церковной унии 1596-1996, критическая переоценка. Сборник материалов Международного симпозиума Неймеген, Голландия. Библейско-Богословский институт Св. апостола Андрея. 1998. С. 23.

[18] Катлярчук Андрэй. "Уцёкі мазгоў" ці лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII стагодзьдзя // http://belreform.org/ru/katlarcuk.php.

[19] Лідскі стараста Ян Абрамовіч выдаў у Вільні ў 1598 годзе пратэстанскі "Катэхізіс".

[20] Ліманты паходзілі з Фларэнцыі і з'явіліся ў ВКЛ дзякуючы каралеве Боне. Яны ніколі не былі звязаны з каралеўскай службай і як раз у гэты час імкнуліся любымі сродкамі павялічыць свае ўладанні. У 1593 г. Ліманты актыўна судзіліся з інстыгатарам ВКЛ за "добры давойнаўскія". Багаты род Давойнаў, які валодаў у Лідскім павеце Ішчалнай і Шчучынам, згас пасля 1576 г. Каб авалодаць спадчынай Давойнаў, Ліманты стварылі фальшывы акт 1515 г., паводле якога Андрэй Давойна падараваў ім усе свае ўладанні. Гл.: Данскіх Сяргей. Шляхта італьянскага паходжання ў Лідскім павеце ВКЛ: пытанні рэцэпцыі і асіміляцыі // Герольд Litherland № 17. 2006. С.57-68.

[21] Chodynicki Kazimir. Kosciol prawoslawny w Rzecz-pospolita Polska: zarys historyczny 1370-1632. Warszawa, 1934. S. 364-365.

[22] Падалінскі Уладзімір. Палітычная эліта Лідскага павета // Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст. // Беларускі Гістарычны Агляд. - Т. 16, сш. 1 (30). 2009. - С. 15.

[23] Мірановіч, А. Праваслаўе і унія пры панаванні Яна Казіміра (1648-1668гг.) // Брэсцкая унія 1596 г.: гісторыя і культура (тэматычны зб. навук. прац).Брэст, 1996. С. 12.

[24] Pyzel K. Kosciol parafialny p.w. Podwyzszenia krzyza Sw. w Lidzie // Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa wilenskiego. Krakjw, 2008. T. 2., cz. III. S. 95.

[25] Rouba N. Przewodnik po Litwie i Bialej Rusi. Wilna, 1909. S. 107-109.

[26] Шимелевич М. Город Лида и Лидский замок (Исторический очерк) // Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37-57.

[27] Ярмонт Е. В тени замка Гедимина. Лида, 1995. С. 38.

[28] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 1. СПб., 1897. С. 227-228.

[29] Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Декреты Главного Литовского трибунала. Том 15. Вильна, 1888. С. 38.

[30] Палуцкая С. В. З гісторыі уніяцтва на Лідчыне // Наш Радавод. Ліда, 1993. С. 67.

[31] Сагановіч Г. Невядомая вайна 1654-1667. Мінск, 1995. С. 72-73.

[32] Шимелевич М. Город Лида и Лидский замок (Исторический очерк) // Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37-57.

[33] Сагановіч Г. Невядомая вайна 1654-1667. Мінск, 1995. С. 140.

[34] Архіў Жыровіцкай семінарыі. Архіў Лідскага благачыння. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 117.

[35] Парах - святар які мае паўнаважанні стала кіраваць парафіяй (прыходам).

[36] Архіў Жыровіцкай семінарыі. Архіў Лідскага благачыння. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 117.

[37] Тамсама.

[38] Тамсама.

[39] Тамсама.

[40] Тамсама.

[41] Тамсама.

[42] Metryka Litewska. Rejestry Wielkiego Ksеstwa litew-skiego. Wojewоdztwo wilenskie 1690 r. Warszawa, 1989. S. 211.

[43] РГИА. Ф. 823, Воп, 3, Спр. 518. Арк. 6.

[44] Pyzel K. Kościoł parafialny p.w. Podwyższenia krzyża św. w Lidzie // Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa wileńskiego. Kraków, 2008. T. 2., cz. III. S. 103.

[45] Szymielewicz Michal. W cmentarnej ciszy // Zemia Lidzka. 1937. № 11. S. 117.

[46] Шимелевич М. Город Лида и Лидский замок (Исторический очерк) // Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37-57.

[47] Rybak Andrzej. Dekanat lidzki w 1784 roku w swietle opisow parafii. Bialystok, 2004. S.70.

[48] Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI - первой половины XIX в.: Средневековое наследие, Ренессанс, барокко, классицизм. Минск, 2005. С. 51.

[49] Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI - первой половины XIX в.: Средневековое наследие, Ренессанс, барокко, классицизм. Минск, 2005. С. 51.

[50] Фацыята - паддашак, мансарда.

[51] НГАБ. Ф.136. Воп. 1. Спр. 41244. ... Арк. 35.

[52] Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. Візіты цэркваў Лідскага і Слонімскага Дэканата. 1784 г. Арк. 85.

[53] Назва паходзіць ад лацінскага слова baneum (так зваўся пуката-ўвагнуты посуд, якім карысталіся для абмывання ў тэрмах і купальнях, пазней - у баптыстэрыях пры абрадзе хрышчэння.

[54] Юрыдыка - частка горада, якая падпарадкоўвалася феадалу і на жыхароў якой не пашыралася судовая і адміністрацыйная ўлада магістрату.

[55] ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 86 адв.

[56] Тамсама. Арк. 96 адв.

[57] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. ... Арк. 36.

[58] Тамсама. Арк. 35 адв.

[59] ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 86-86 адв.

[60] Slowo № 268 (4832) 28 wrzesnia 1937.

[61] НГАБ. Ф.136. Воп. 1. Спр. 41244. .... Арк. 35 адв.

[62] Лісейчыкаў Дзяніс. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839. Мінск, 2011. С. 66.

[63] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. .... Арк. 36 адв.

[64] Rybak Andrzej. Dekanat lidzki w 1784 roku w swietle opisow parafii. Bialystok, 2004. S.67.

[65] У 1788 г. Ян Гінет - Лідскі крайчы. Гл. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego, S. J. Powiеkszony dodatkami ..., T. 4. Lipsk. 1839. S. 118.

[66] Ілія Бялкевіч - гарадзенскі сурагатар, парах скідзельскі. Гл. Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 124.

[67] ДГАЛ. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 127.

[68] Палуцкая С. В. З гісторыі уніяцтва на Лідчыне // Наш радавод. Кн. 6: З гісторыі Лідчыны. Ліда, 1994. С. 67.

[69] Записки Иосифа Митрополита Литовского. Санкт-Петербург, 1883. Т. 3. С. 330-331.

[70] Извеков Н. Статистическое описание православных приходов Литовской епархии. Вильна, 1893. С. 26.

[71] Литовские Епарх. Ведомости № 8-1866. С. 306.

[72] Литовские Епарх. Ведомости № 22-1869. С. 1316.

[73] Литовские Епарх. Ведомости № 43-1887. С. 370.

[74] Гл.: Лаўрэш Леанід. Капліца на Лідскім чыгуначным вакзале // Наша слова № 41 (984), 13 кастрычн. 2010 г.

[75] Арефьева И., Шлевис Г.. Примите меня в свою любовь... . Вильнюс, 2008. С. 82-83.

[76] Новае Жыццё № 2, 10 сакавіка 1923.

[77] Беларускае Слова № 29, 31 снежня 1926.

[78] Беларуская Справа № 7, 14 траўня 1926.

[79] Народная Справа № 2, 2 ліпеня 1926.

[80] Наш голас № 10, 26 лютага 1927 г.

[81] Загідулін, А. М. Беларускае пытанне ў польскай нацыянальнай і канфесійнай палітыцы ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). Гродна, 2010. С. 162.

[82] Беларуская зарніца № 6-1928. С. 16.

[83] Голас Праваслаўнага Беларуса № 3-1932. С. 30.

[84] Ярмонт Е. В тени замка Гедемина. Лида, 1995. С. 54-55, 56, 59

[85] Kurjer Wilenski № 22 (4698), 22 stycznia 1939.

[86] Kurjer Wilenski № 343(4303), 14 grudnia 1937.

[87] Гагалушка Аляксандр (13.03.1909-1996) - протаіерэй. Нарадзіўся ў в. Ласіца (цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) у сям'і святара. Скончыў 5 класаў Віленскай духоўнай семінарыі (1927), мастацкія курсы імя Ф. Смуглевіча ў Вільні (1934). У 1928-1930 гг. служыў псаломшчыкам у царкве в. Мыта (цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл.), у 1930-1933 гг. - у царкве в. Пераброддзе Друйскага дабрачыння (цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл.), у 1934 - 1938 гг. - у Лідскай Георгіеўскай царкве, у 1938 - 1939 гг. - у Старасвержанскай царкве Стаўпецкага дабрачыння. Збіты і арыштаваны мясцовымі актывістамі ў ноч з 17 па 18 верасня 1939 г., заключаны ў Стаўпецкую турму. У 1940 г. асуджаны па абвінавачванні ў "контррэвалюцыйнай дзейнасці" да 8 гадоў ППЛ. У 1946 г. вярнуўся з ссылкі ў Беларусь, быў прызначаны псаломшчыкам Нараджэння-Багародзіцкай царквы ў в. Ракавічы Шчучынскага р-на. Пасля заканчэння багаслоўска-пастырскіх курсаў у Гародні ў кастрычніку 1946 г. рукапаложаны ў сан іерэя і прызначаны настаяцелем царквы ў в. Радзівонішкі Лідскага р-на. У 1950-1958 гг. настаяцель Ракавіцкай царквы Шчучынскага р-на. У 1958 г. па стану здароўя выйшаў за штат. З 20 красавіка 1992 г. па распараджэнні Архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Валянціна выконваў абавязкі настаяцеля Ракавіцкай царквы. Рэабілітаваны ў верасні 1955 г. - Гл.: Горны А.С. Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе). Гродна, 2014. С. 29-30.

[88] Архіў Жыровіцкай семінарыі. Архіў Лідскага благачыння. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 117.

[89] Пушка - дараносіца.

[90] Patyna - дыскас, посуд у форме талеркі (на падстаўцы ў выглядзе кнігі) для еўхарыстыйнага хлеба. На ім падчас літургіі адбываецца ператварэнне хлеба ў Цела Хрыста.

[91] Antimins, Антымінс (грэч. - замест і лат. mensa - прыстол). Ва ўсходнім абрадзе плат з ушытай у яго часціцай мошчаў якога-небудзь святога і надпісам біскупа. Неабходная прыналежнасць для здзяйснення поўнай Літургіі. Асвячаецца па адмысловым чыне толькі епіскапам. Чатырохвугольны, з ільняной або шаўковай матэрыі плат, на якім паказваецца палажэнне Хрыста ў магілу; па кутах змяшчаецца выява чатырох евангелістаў, а на верхнім баку ўшываецца часціцы мошчаў.

[92] Мітапаліт Гаўрыіл Календа (1606-1674), грэка-каталіцкі архіепіскап Полацкі, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсёй Русі.

[93] Абрус які на прыстоле сімвалізуе вопратку Хрыста.

[94] Так называліся рэчы праваслаўнага паходжання, т. зв. "маскоўскія" рэчы купляліся і прывозіліся з Маскоўскай дзяржавы ці, што малаверагодна, былі падараваны прадстаўнікамі новых часовых расійскіх уладаў у часе вайны. Гл. Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680-1682 гг.: Зб. дак-таў / Склад. Д.В. Лісейчыкаў. Мінск, 2009. С. 24.

[95] Вялікая тканіна, якой накрываюцца пацір і дыскас разам.

[96] Пашыты з шоўкавай узорыстай тканіны.

[97] Франтальная, аздобленыя заслона прыстола.

[98] Альба (лат. alba - "белая") - доўгае белае літургічнае адзенне святароў, аперазаных вяроўкай. Нашэнне Альбы абавязковае для святара пад час літургіі. Вырабляецца з тонкай ільняной, баваўнянай або ваўнянай тканіны. Паходзіць ад старажытнарымскай доўгай кашулі, якую насілі пад тунікай. Ва ўсходняй царкве гэта стыхары ці падрызнікі.

[99] Амікт - дэталь літургічнага ўбору святара ў выглядзе прамавугольніка з белай ільняной тканіны з вышытым крыжам у цэнтры і дзвюмя завязкамі на верхніх кутах. Амікт пакрывае шыю і каўнер святара. Памеры амікта - 60 на 80 см. Абавязкова асвячаецца.

[100] Шаўковая тканіна з двума добрымі бакамі.

[101] Нарукаўнікі.

[102] Агароднік - гэта тып прыгоннага селяніна. Яму надаваўся невялікі ўчастак зямлі (звычайна 3 маргі, гэта 0,1 валокі), і ён выконваў невялікія павіннасці на карысць даўцы зямлі. Звычайна агародніка з сям'ёй садзілі на землю не аднога, а па некалькі чалавек.

[103] РГИА. Ф. 823, Воп. 3., Спр. 518. Арк. 6.

[104] Apparat - царкоўныя вопратка.

[105] Stula - пас святара заходняга абраду, адпаведнік грэцкага тэрміна епітрахіль.

[106] Manipularz - элемент вопраткі святара заходняга абрада. Від ручніка, які надзяваўся святаром у часе набажэнства на левую руку.

[107] Пацір, посуд для еўхарыстыйнага віна.

[108] Дыскас, посуд у форме талеркі (на падстаўцы ў выглядзе кнігі) для еўхарыстыйнага хлеба. На ім падчас літургіі адбываецца ператварэнне хлеба ў Цела Хрыста.

[109] Вэлюм (лац. velum - ветразь) - тканіна (звычайна чырвонага колеру), перакінуць ў выглядзе полагу паміж двума архітэктурнымі збудаваннямі, сімвалізуе сабой сувязь паміж Старым і Новым Запаветам, а таксама тое што дзеянне разгортваецца ў месцах, далёкіх ад вачэй, патаемна альбо ў памяшканні

[110] Korporal - верхні абрус на прыстоле ў форме белай хусткі, сімвалізуе тканіну, якой была абвіта галава Хрыста ў момант, калі яго клалі ў труну.

[111] Tuwalnia - ручнік.

[112] Укрыжаванне (cruci fixus - lat.).

[113] Дараносіца.

[114] Таксама дараносіца.

[115] НГАБ. Ф.136. Воп. 1. Спр. 41244. Візіты цэркваў Лідскага дэканата. 1792 г.

[116] Паддашкам, мансардай.

[117] У Візітацыі 1784 г. запісана, што акрамя гэтага купала ёсць яшчэ "другі малы купал з крыжам жалезным" Гл. ДГАЛ. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. Візіты цэркваў Лідскага і Слонімскага дэканата. Арк. 85.

[118] Бабінец - пярэдняя частка культавага збудавання, прызначаная для жанчын, з'яўляўся часткаю асноўнага аб'ёму пад хорамі. Часам бабінцам называлі прыбудову да храма з боку галоўнага фасада.

[119] У Візітацыі 1784 г. запісана што некаторыя з вокнаў патрабуюць рамонту. Гл. ДГАЛ. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 85.

[120] Прастол.

[121] Шалік, якім Гасподзь Ісус Хрыстос быў падпяразаны.

[122] Дараносіца.

[123] Захоўваецца.

[124] Еўхарыстыя.

[125] Укрыжаванне (cruci fixus - lat.).

[126] Феліцыян Піліп Валадкевіч (1762-1778), епіскап уладзіміра-валынскі, які пры уступленні расійскіх войскаў пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе, з'ехаў у Прусію.

[127] Падушка пад служэбнік.

[128] Прыступкі.

[129] Кадзіла.

[130] Рыза, Ornat, верхняе адзенне святара пад час літургіі.

[131] Залатога шыцця, выкананага з фальгі і круглага дроту.

[132] Адпавядае усім патрабаванням.

[133] Мяккая тканіна з вярблюджай шэрсці.

[134] У Візітацыі 1784 г. запісана: "... званіца старая на двух слупах на якой два вялікія званы - адзін вагой у 6 камянёў, другі - у чатыры камяні і адзін малы, 15 фунтаў. Каля могілак пабудоў няма". Гл. ДГАЛ. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 85 аб.

[135] Старая адзінка вагі. Назва паходзіць ад каменнага жорна, 12,96 кг.

[136] Г. зн. пабудаваны лідскім старастам.

[137] У Візітацыі 1784 г. кнігі "Святыя казанні ў нядзелю …" яшчэ няма. Гл. ДГАЛ. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 85 аб.

[138] У Візітацыі 1784 г. запісана, што клець яшчэ недабудавана. Гл. ДГАЛ. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 86.

[139] Морг - адзінка вымярэння плошчы зямлі ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе і Рэчы Паспалітай, роўная прыблізна 0,71 гектара. Выдадзены ў 1884 г. том VI "Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін" пісаў: "Морг (ням. Morgen (раніца), азначае плошчу зямлі, якую адзін чалавек можа на працягу 1 дня скасіць або ўзараць. Памеры морга былі рознымі".

[140] Бочка - мера плошчы зямлі, якую засейвалі адной бочкай зерня.

[141] У Візітацыі 1784 г. частка "Царкоўныя зямлі" заканчваецца радкамі : "Сенажаці на два моргі Дваром забраныя. Пляц, дзе пабудаваны царква са шпіталем, і дзе знаходзяцца могілкі, мае паўтара моргі". Гл. ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 86-86 аб.

[142] Notandum (лаціна) - "варта адзначыць".

[143] У Візітацыі 1784 г. частка "Notandum" заканчваецца радкамі: "Юрыдыка ў горадзе, якая называецца Папоўшчына, на якой сядзіць яўрэй няверны, занядбана. ... Плябаніі 5 злотых і 15 грошаў з Кагала выплачана. Дакумент на юрыдыку наданы яснавяльможным Антоніем Сялявай, мітрапалітам, у 1644 г. 4 ліпеня і купчая ад 4 ліпеня 1717 г. у Руце датавана". Гл. ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 86 аб.

[144] Калі царква паўгода не мела параха, для часовага кіравання ёй прызначаўся адміністратар.

[145] У Візітацыі 1784 г. гэтая частка выкладзена так "Пры гэтай царкве адміністратарам ёсць а. Якуб Жухавецкі, Празбітар, высвечаны яснавяльможным панам мітрапалітам Валадкевічам 27 лютага 1771 г., прызначаны на пасаду яснавяльможным айцом Пятроніюшам, дэканам лідскім, адміністратарам царквы Голдаўскай, ад Генеральнай Кансісторыі прызначаны 17 лютага 1784 г.". Гл. ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. ... Арк. 86 аб.

[146] Каля вёскі Навіцкія.

[147] Архіў Жыровіцкай семінарыі. Архіў Лідскага дабрачыння. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 4. Арк. 5-12.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX