Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Прыход ў Жыжме 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 03-01-2017,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Прыход ў Жыжме // Лідскі Летапісец 3(75)-2016. С. 20-25.



Самая ранняя выяўленая намі згадка пра царкву датуецца 1667 г. Царква адносілася да маёнтка Жыжма, але заўжды стаяла ў Вялікіх Князюкоўцах.

Газета «Литовские епархиальные ведомости» пісала што, князь Жыжамскі быў фундатарам царквы «з даўніх часоў» [1].

Вядома, што князь Дзмітры Глебавіч, сын родапачынальніка вялікага князя смаленскага Глеба Святаслававіча, у 1433 г. атрымаў ад Ягайлы ў вотчыну маёнтак на рацэ Жыжма ў Лідскім павеце. Князь Дзмітры Глебавіч меў двух сыноў - Івана Дзмітрыевіча з мянушкаю «Манько» альбо «Манч» і Івана Дзмітрыевіча з мянушкаю «Шах». Ад першага з іх паходзіць род князёў Жыжамскіх. Князі Жыжамскія валодалі маёнткам Жыжма да 1630-х гадоў [2]. Таму, верагодна, і царква была пабудавана тут у першай палове XV ст.

Святар Еўграф Буко з жыхарамі вёскі Вялікія Князюкоўцы. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Князюкоўцах у наш час.

Міхал Шымялевіч пісаў «двор Жыжма ўжо ў XV ст. складае родавую ўласнасць князёў Жыжамскіх, пасля ўцёкаў якіх у Маскву, у 1551 г. ён перайшоў ва ўласнасць п. Войцаха Ясінскага» [3].

У тастаманце, складзеным 4 лютага 1667 г., мясцовы шляхціц Сільвестр Война Аранскі наказвае сваім дзецям пахаваць яго ў «Жижемской» царкве Лідскага павета, здаўна збудаванай і «ўфундаванай» яго продкамі, у склепе, дзе ўжо «покоится» прах яго жонкі.

А каб у гэтай царкве заўсёды ўзносілася хвала Богу, абшарнік С. В. Аранскі запісаў на святара і царкву «данину» са свайго маёнтка Князюкоўцы: 2 валокі зямлі, якія ляжаць над ракой Жыжмай, званыя Татаршчына і Зарубоўшчына; «двух подданных, сидящих на двух четвертях грунта», а таксама штогадовую хлебную ссыпку з маёнтка Жыжма, а менавіта - бочку жыта віленскай меры і гарнец віна.

За гэта ў царкве, як запавядае С. В. Аранскі, павінны «на сваём коште» ўтрымліваць «дьяка для пения» і штотыдзень служыць дзве абедні за спачын душы фундатара і яго продкаў. Ён патрабуе ад сваіх дзяцей і нашчадкаў строга выконваць тастамант, уласнымі сродкамі падтрымліваць царкву, рамантаваць, а калі дрэва згніе, то пабудаваць новую. Сваю маёмасць землеўладальнік размеркаваў пароўну паміж сынам і дачкою. Ён выказаў жаданне, каб непаўнагадовы сын Іван быў аддадзены на вучобу ў езуіцкую школу [4].

З «Падымнага рэестру Віленскага ваяводства 1690 г.» маёнткам Жыжма, які меў 15 дымоў, валодала Барбара Аранская Гадэбская, дачка Сільвестра Войны Аранскага і Гальшкі з Гейштараў, з 1688 г. яна сталася ўдавой па Андрэю Канстанціну Гадэбскаму, пінскаму стольніку [5]. Праз яе Жыжма і перайшла да Гадэбскіх, у той час «празбітар царквы жыжамскай» меў 1 дым [6].

Жыжмянская царква пералічваецца ў спісе ўніяцкіх храмаў Лідчыны 1753 г., які захаваўся ў Архіве ўніяцкіх мітрапалітаў [7].

З дакументаў гэтага ж Архіва даведваемся пра «неблагоповедение» «жизмянскаго» адміністратара Якуба Жухавецкага, у якім яго 7 жніўня 1780 г. абвінавачваў «новогородицки» адміністратар Станіслаў Пятроў [8].

Некалькі актаў візітацый: 1784 г., якую рабіў Васіль-Нупрэй Марцінеўскі, цырынскі дэкан [9] і 1792 г. - Адрыян Тапор-Бутрымовіч, суфраган полацкі [10], даюць нам уяўленне пра гэтую царкву пры канцы XVIII ст.

У 1784 г. драўляная царква мела падвойны тытул: Апекі Панны Марыі і Ператварэння Божага, фундатарам царквы і яе калятарам быў Лідскі падстараста Гадэбскі [11]. У 1792 г. царква мае тытул Апекі Найсвяцейшай Панны, калятарам яе ўжо з'яўляецца Язэп Пац, стараста вілейскі, генерал-маёр войскаў ВКЛ [12].

У 1792 г. пра царкву «драўляная, з брусоў, на руіны падобна, на падмурку, старой гонтай крытая, на ёй вялікі купал над фацыятай[13], пафарбаваны, з жалезным крыжам … па баках два малыя купалы з бляхі з крыжыкамі жалезнымі, другі купал вялікі, у якім сігнатурка [14] да 15 фунтаў вагі, над вялікім алтаром, пафарбаваны, з крыжам жалезным. Усё патрабуе значанага рамонту. Могілкі маюць 25 локцяў [15], акапаныя, на могілках званіца крытая гонтай, з крыжам жалезным, званоў 3. Адзін 8 камянёў важыць, другі - 6 камянёў, іншы - да 30 фунтаў ... на ўваходзе ў царкву хор з балюстрадай пафарбаваны, столь з дошак, падлога новая з цэглы, значна сапсаваная, лаўкі сталярнай работы, амбон пафарбаваны, канфесіянал сталярнай работы, адна сакрысція з двумя дзвярыма, ... другая сакрысція з другога боку царквы, дзе знаходзяцца царкоўныя рэчы і вопратка, у ёй прастол з шуфлядамі ... вокны з жалезнымі кратамі, вокнаў з драўлянымі рамамі 10, некаторыя патрабуюць рамонту» [16].

Пры Жыжмянскай царкве была капліца ў в. Бердаўка. У фундушы Кацярыны Масевіч, ваяводзіны Мсціслаўскай ад 25 красавіка 1698 г., капліца згадваецца як Бердаўская царква, у іншым месцы як « ранейшая парафіяльная царква» [17]. У 1784 г. калятар капліцы - шамбялян Яго Каралеўскай Мосці Жаба. Спрэчку з ім за правы калятарства вёў Мысліцкі, стараста барташэўскі [18].

На адваротным баку: Wycieczka do Suchowa. Smargoni. Трэцяя злева  мая сястра а. Яўграфа Буко Каця, малодшая з трох сясцёр. Вучылася у гімназіі і падобна, што а. Яўграф з гімназістамі.

У 1784 у капліцы служылі набажэнствы каталіцкія ксяндзы, якія жылі ў Жыжмянскім двары. Верагодна, з тых часоў у Бердаўцы з'явіліся рыма-католікі. У акце візітацыі 1784 г. пра капліцу напісана: «На зямлі паноў Жабаў, шамбелянаў Яго Каралеўскай Мосці, якая называецца Бердаўка і афіляваная да Жыжмянскай прыходскай царквы. Драўляная, старая, да рэпарацыі няздатная, царкоўнага начыння не мае ...» [19].

У апісанні царкоўных зямель пры канцы XVIII ст. упамінаюцца землеўладальнікі, з надзеламі якіх межавалі царкоўныя землі: Ян і Мікалай Яўхімцы, Ян Якаш, Мікалай Паплаўскі, Станіслаў Грушук, Мацей Варугель, Ян Руцкі, Стэфан Кухар, Ежы Астрэйка, Ян Краўчук, Казімір Новік. Таксама ўзгадваюцца і цікавыя тапонімы: урочышчы Вялікае Поле, Боркі, Зарубаўшчына, Падашкаў, Вязішчы і зараслі Ройстры [20].

Цікава, што гэтыя Ройстры (твані) каля ракі Жыжмы ўжо ў 1520 г. былі аб'ектам судовага разбіральніцтва [21].

Жыжмянскі парах у візітацыі 1792 г. Янаш Віторскі быў Генеральным экзаменатарам Лідскага дэканата. Кар'ера святара не абмяжоўвалася пасадай параха. Існавала яшчэ некалькі пасад, на якія маглі быць прызначаны добра падрыхтаваныя святары. Першай такой пасадай быў спавядальнік. Паколькі парахі, як і звычайныя людзі, павінны былі некалькі разоў на год спавядацца, у кожным дэканаце існаваў штат спавядальнікаў. У Лідскім дэканаце налічваліся тры спавядальніцкія акругі.

Другой прыступкай з'яўлялася пасада інструктара, альбо экзаменатара. На яе прызначаліся святары з найлепшай тэарэтычнай падрыхтоўкай. У іх абавязкі ўваходзіў кантроль за ўзроўнем прафесійных якасцей падначаленых парахаў. Тэрыторыя дэканата разбівалася на 4 інструктарскія акругі. Інструктар-экзаменатар кантраляваў узровень тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі сваіх падначаленых. На тых, хто не дбаў пра свае пастырскія абавязкі, існавалі тры меры ўздзеяння. Першая - вусная вымова і настаўленні, другая - пакаранне трыццацю публічнымі паклонамі (у царкве), трэцяя - рапарт дэкану. Старэйшы (Генеральны) інструктар - экзаменатар займаў пасаду кіраўніка парафіяльнай школы, дзе вучыліся святарскія дзеці [22]. Вядома, што такая школа ў Жыжме існавала з 1753 г. [23]

Здымак зроблены ў Марках каля Шаркоўшчыны. Бацькоўская хата (у 1952 м згарэла). Справа баька святара Якуб і маці Кацярына. Злева а. Яўграф (Юграф па дамашняму) і яго жонка Жэня. Справа у нізе - Вера, родная сястра Яўграфа. Астатнія не вядомы. Мужчына унізе - фатограф. 1930-х гг.

Па маёмасным стане Жыжмянскую плябань у параўнанні з іншымі можна класіфікаваць як бедную [24].

Як і ў іншых парафіях, на пачатку XIX ст. вернікі бачылі дзяржаўную палітыку, накіраваную на ліквідацыю іхняй царквы, і таму стараліся перайсці ў рыма-каталіцкі абрад. Пра гэта ж сведчыць дакумент Жыжмянскай парафіі 1826 г. [25] (гл. дадаткі).

У 1860 г. на месцы старой, прыйшоўшай у нягоднасць Пакроўскай царквы, пабудаванай яшчэ Гадэбскімі, кіраўнік Віленскай палаты дзяржаўнай маёмасці, сапраўдны стацкі дарадца Антон Андрэевіч Глушаноўскі на ўласныя сродкі пабудаваў новы храм з бутавага каменю ў выглядзе крыжа. У траўні 1864 г. Лідскім дабрачынным Самсонам Брэнам «асвечана Ў сяле Жыжма, збудаваная ад казны царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы» [26].

Пры канцы XIX ст. царква мела 85 дзесяцін зямлі, псаломшчык атрымліваў 23,5 рублі дадатковага жалавання, пры царкве меліся 1 філіяльная царква і 1 капліца на могілках. Прыход складаўся з 200 двароў, прыхаджан мужчынскага полу было 801, жаночага таксама 801 [27].

У 1925 г. жыхары вёсак Жыжма, Малыя і Вялікія Князюкоўцы падпісалі петыцыю польскім уладам з патрабаванням адкрыць беларускую школу [28].

Да 1933 г. у Пакроўскай царкве служыў а. Іосіф Шчарбіцкі. З 1933 г. ў Жыжмянскую царкву перавялі выпускніка Віленскай духоўнай семінарыі святара Яўграфа Якаўлевіча Буко (1910-1939) [29]. Для маладога святара гэта было першае месца працы. Акрамя службы ў царкве ён выкладаў Закон Божы ў агульнаадукацыйнай школе Вялікіх Князюкоўцаў. У школе святар стварыў хор, шмат працаваў з вернікамі, з моладдзю [30].

У 1937 г. царкве быў падараваны звон з надпісам: «Пожертвован Антонием Левицким при священнике Евграфе Буко в 1937 году».

Праз некаторы час а. Яўграф быў пераведзены ў храм мястэчка Іўе. У верасні 1939 г. пасля прыходу ў Іўе Чырвонай Арміі Яўграф Буко выйшаў з дому і не вярнуўся. Жонка святара Яўгенія Іванаўна (з Яцкевічаў; у другой палове 1940-х г. выехала ў Польшчу) упэўнена, што муж быў схоплены супрацоўнікамі НКУС і, верагодна, забіты, бо неўзабаве на Іўеўскіх могілках прыхаджане знайшлі яго капялюш [31].

Не вядома, якім чынам забілі святара. Мясцовыя людзі потым расказвалі, што калі яго вялі па дарозе на Ліпнішкі, дык моцна збівалі. Цела так і не знайшлі, у пошуках нават раскопвалі новыя магілы на могілках у Ліпнішках, але дарэмна. Па словах жыхароў Ліпнішак святара кінулі ў балотную твань пры ўездзе ў гета.

Сам храм таксама зведаў людскую жорсткасць - у 1980 г. быў часткова спалены маладымі людзьмі, якія ўбіралі ўраджай на вясковых палетках.

Адноўленая ў 1992 г. царква дзейнічае і сёння.

Вёска Жыжма [32]

З акту візітацыі 1792 г., якую рабіў Адрыян Тапор-Бутрымовіч, суфраган полацкі.

А. 37.

Царква пад тытулам Апекі Найсвяцешай Панны, знаходзіцца ў павеце і дэканаце Лідскім, раней у фундацыі і каляцыі васпанаў даўней Гадэбскіх, падстарастаў Лідскіх, зараз у каляцыі васпана Юзафа Паца, старасты вілейскага, генерал-маёра войскаў ВКЛ. Драўляная, з брусоў, на руіны падобна, на падмурку, старой гонтай крытая, на ёй вялікі купал над фацыятай, пафарбаваны, з крыжам жалезным а часткова з бляхі, па баках два малыя купалы з бляхі з крыжыкамі жалезнымі, другі купал вялікі, у якім сігнатурка на 15 фунтаў вагі над Вялікім Алтаром, пафарбаваная, з крыжам жалезным. Усё патрабуе значанага рамонту. Могілкі маюць 25 локцяў, акапаны, на могілках званіца, крытая гонтай, з крыжам жалезным, званоў - 3. Адзін важыць 8 камянёў [33], другі - 6 камянёў, трэці - да 30 фунтаў. Падыходзячы да бабінца [34] - драўляныя прыступкі, далей падвойныя філёнчатыя дзверы на падвойных жалезных завесах з жалезнымі заставамі, другія філёнчатыя дзверы звонку на завесах патройных жалезных, з засаўкай, падвойныя дзверы на жалезных завесах. На ўваходзе ў хор з балюстрадай пафарбаваныя, столь з дошак, падлога новая з цэглы, але значна сапсаваная, лаўкі сталярнай работы, амбон пафарбаваны, канфесіянал сталярнай работы, адна сакрысція з двумя дзвярыма: адны падвойныя на значных завесах з унутраным замком, праз другія ўваход у царкву, яны на жалезных завесах з зашчапкай і прабоямі. Акно адно з кратамі жалезнымі, другая сакрысція з другога боку царквы, дзе знаходзяцца царкоўныя рэчы і вопратка, у ёй прастол з шуфлядамі, дзверы на жалезных завесах з унутраным замком, вокны з жалезнымі кратамі, вокнаў з драўлянымі рамамі - 10, некаторыя патрабуюць рамонту.

Вялікі алтар з абразом Найсвяцейшай Панны, на якім шкляная карона, упрыгожаная дванаццацю пазалочанымі срэбнымі зоркамі, з крыжыкам срэбным пазалочаным азначаным сферкай ..., якая важыць 1 лот [35]. Шаты з матэрыі, яблычак срэбных

А. 37 адв.

добрых - 2, вагой у 1 лот. Абразоў зашклёных - 13. Рэліквіярыяў [36] - 7. Завушнічак з галантарэяй - пара 1. Фіранак газавых - пара 1. Угары абраз Св. Тройцы. Павільён сталярнай работы на двух слупах, фарбаваны, на Прастоле даразахавальніца, якая замыкаецца, пафарбаваны, дзе Святыя Дары ў срэбнай пушцы [37], усярэдзіне пазалочанай, з чатырохграннай Каронай і крыжам вагой - грыўны [38] 3 і лоты 2. Крыж з корпусам з волава, добры. Падсвечнікаў з волава - пар 3. Настольных - пара 1. Ручнікоў - 2. Антымінс [39] яснавялебнага Фларыяна Грабніцкага [40], Мітрапаліта. Абрус-пакрывала палатнянае, падушка пад службоўнік, заслона алтара драўляная, пафарбаваныя. Разьбяная статуя Уваскрэсення Божага знаходзіцца ў сакрысціі, прыступкі і парэнчы перад Вялікім Алтаром з балясінамі.

Алтар другі, бакавы, сталярнай работы, ... фарбаваны з абразом Св. Іосіфа, на якім фіранка з кітайкі [41] ў паскі, абразкоў за шклом на Прастоле - сем, алтарных падсвечнікаў з волава - пар 2, настольных - адна пара, укрыжаванне алавянае з корпусам, добрае, ручнікоў - 2. Portatel [42] лацінскі. Абрус-пакрывала палатнянае, заслона алтара драўляная, пафарбаваныя. Падушка пад службоўнік. Перад алтаром прыступка.

Алтар трэці, бакавы з абразом Св. Антонія, сталярнай работы, ... пафарбаваны, на якім фіранка з кітайкі ў паскі, абразкоў на Прастоле за шклом - 3. Алавяны крыж з корпусам, добры. Алавяных алтарных падсвечнікаў - пар 2. Настольных - пара 1, ручнікоў - 2. Абрус-пакрывала палатнянае. Заслона алтара і прыступка пафарбаваныя.

Царкоўнае начынне. Срэбны келіх, знутры пазалочаны з дыскасам [43] і лыжачкай, важаць 2 грыўны. 2-гі добры келіх срэбны, усярэдзіне пазалочаны разам з срэбрам. Манстрацыя [44] ў промнях, месцам пазалочаных, вагой 6 грыўнаў і 2 лоты. Увага: Паколькі манстрацыя прышрубаваная ..., і ёсць асобны добры келіх, дык яе неабходна перарабіць на келіх, дыскас і іншыя неабходныя рэчы, бо ёсць дастатковая дараносіца для хворых, срэбная, не пазалочаная, нядаўна зробленая з алтарных таблічак, вагой 5 лотаў і даўнейшая срэбная лыжачка.

Посуд. Алавяная трайная мерніца, алавяных ампулак - пар 4. Харугваў гарусавых, вялікіх - 2, адна чырвоная, другая зялёная. Тазоў - 2. Дараносіца для хворых і келіх - 2. Падсвечнікі, вышэй апісаныя, і крыжы, вагой 1 фунт. Званочкаў - 7. Кадзіла болей за 5 фунтаў і ½. Званочак вісячы пры сакрыстыі 4 фунты. Працэсіяльных крыжоў з корпусам - 2. Трымальнік для паходні, жалезны - адзін. Зламаны крыж - адзін.

Літургічнае ўбранне: Арнат [45] з тканіны з блакітным каўняром ламовым [46], з срэбнымі галунамі, сіні ў добрым стане. Арнат з тканіны з галуном бантаеравым адпавядае ўсім патрабаванням. Арнат каламейкавы [47] адпавядае ўсім патрабаванням.

Арнаты лацінскія. Арнат зялёны з тканіны, адпавядае ўсім патрабаванням.

А. 38.

Арнат у паскі з кітайкі адпавядае ўсім патрабаванням. Арнат morowy [48] ў сярэдзіне белы з срэбнымі галунамі адпавядае ўсім патрабаванням. Арнат жалобны - 1, morowy адпавядае ўсім патрабаванням і 3 швабскія з гумераламі [49]. Комжаў капланскіх, швабскіх, старых - 2. Комжа тканая, новая - 1. Карпаралаў [50] - 4. Пурыфікатараў - 4. Бурса для хворых з матэрыі, добрая. Балдахін [51] з кітайкі, зялёны з срэбнымі галунамі на палову ядвабнымі.

Кнігі. Службоўнік віленскага друку, адрамантаваны, службоўнік малы, службоўнікаў - 2, з якіх адзін жалобны, евангелічка польская, малая, трэбнік стары, не ўжываны, прамовы па нядзелях і святах кс. Нароцкага, метрыкі хрышчэнняў, шлюбаў і пахаванняў, таксама і спіс парафіян.

Табель люднасці разам з рэестрам Жыжмянскай парафіі абодвух палоў, якія здольныя і не здольныя да споведзі

Хаты

Мужчын

Жанчыны

Колькасць дамоў

Колькасць люднасці

Здольны

Не здольны

Здольны

Не здольны

Вёска Вялікія Князюкоўцы

24

64

11

60

20

Вёска Малыя Князюкоўцы

16

45

16

49

15

Вёска Філіпкі

6

13

6

15

2

Вёска Сліжы

6

17

4

10

4

Вёска Меляшы

8

23

10

19

6

Вёска Харужаўцы

5

11

5

12

11

Вёска Волкаўцы

17

45

15

34

33

Вёска Кір'янаўцы

3

7

3

8

2

Вёска Бакуны

3

7

4

6

3

Вёска Бялундзі

15

33

13

14

12

103

268

87

227

108

Разам

103

690

А. 38 адв.

.....

А. 39.

Сенажаці. Сенажаць ва ўрочышчы Зарубоўшчына ... на 12 вазоў ... . Другая сенажаць ва ўрочышчы Падашкаў ... на 16 вазоў ... . 3-я сенажаць ва ўрочышчы Вязішчах ... на 5 вазоў. 4-тая сенажаць ... каля ракі Жыжма паміж сенажацямі Двара і Дуброўні.

Забудова плябані. Праз ганак уваходзіш у сені. Дзверы сяней старыя, на бегунках. Дзверы з сеняў у белую хату на жалезных завесах з жалезнай зашчапкай. Печ новая, саксонскай работы. Вокнаў - 3, яны патрабуюць рамонту.

Пры старой хаце камора з двумя дзвярамі. Адны дзверы на жалезных завесах з зашчапкамі. Другія на бегунках. Вакно адно, старое.

На двары пякарня з каморай і двумя дзвярамі на бегунках, вокнаў - 4 малыя.

Усе пабудовы старыя, крытыя саломай, да рамонту няздатныя. Свіран стары, дзверы на бегунках з вонкавым замком, крыты саломай. Хлеў з дзвюмя брамамі, стары. Гумно старое, на двое варот, крытае саломай, часткова праз дапамогу Двара, а часткова парахам тут пастаўлена, для чаго, коштам святара адміністратара і васпанства калятараў, перанесена з недалёкай ад царквы вёскі.

Дакументы. Фундушу гэтай царквы няма і невядома, дзе яго можна было б адшукаць. Ёсць наступныя дакументы:

Копія фундушу Бердаўскай царквы ад 1698 г.

Візіта вялебнага святара Пятровіча, дэкана лідскага ад 1768 г.

Паданне вялебнага святара Яна Рыквіча ад 1783 г.

Генеральная візіта вялебнага святара Марцінеўскага ад 1784 г.

Варта адзначыць. З вечнай легацыі васпанства калятараў Жыжмянскай плябані, ..., назаўжды ад кожнага параха ці адміністратара наступнае: бочка жыта камерцыйнай меры і жыта ў снапах - 13 коп. Ячменю - 3 капы, аўсу - 2 капы, грэчкі - 15 коп.

Гэтай царкве належыць Бердаўская капліца, ранейшая парафіяльная царква, пра што сведчыць копія фундушу, напісанага 25 красавіка 1698 г. яснавяльможнай пані Кацярынай Масевіч, ваяводзінай Мсціслаўскай, які знаходзіцца ў архіве, прадстаўленнага ў каляцыях яснавяльможнага пана Жабы, шамбеляна Яго Каралеўскай Мосці, і яснавяльможнага пана Мысліцкага, старасты барташэўскага, якія зараз спрачаюцца паміж сабою аб гэтай каляцыі. Бо гэтая царква афілявана да царквы парафіяльнай Жыжмянскай без ніякіх дадатковых унёскаў, згодна копіі фундушу без ніякага царкоўнага начыння і рэчаў, і

А. 39 адв.

трэба нарэшце яе зачыніць.

Адміністратарам гэтай царквы з'яўляецца вялебны святар Янаш Віторскі, Генеральны экзаменатар Лідскага дэканата, які мае адміністрацыю ад Віленскай Кансісторыі на 6 месяцаў да ліпеня 1791 г. Высвечаны ў святары яснавялебным Гедэонам Гарбацкім, біскупам Пінскім у Пінску 14 студзеня 1781 г. p.d.k. [52] Прэзентаваны ў Жыжмянскую царкву ад яснавяльможных паноў Рафала і Дамінікі Гадэбскіх, ротмістра павета Лідскага 9 студзеня 1786 г. p.d.k., неінсталяваны.

Паколькі Жыжмянская царква знутры і звонку падобна на руіну, дык патрэбна было б яе зачыніць. Мы, аднак, зважаючы на слушныя прычыны, асабліва на руплівасць у справе рамонту і аднаўлення царквы яснавяльможнага пана калятара і парафіян, яшчэ год устрымаемся да зачынення царквы.

Афіляваная да Жыжмянскай парафіяльнай царквы Бердаўская капліца старая, парушаная, не мае ніякага начыння ... ксяндзы той часовай капліцы жывуць пры Двары ... без дазволу мясцовага параха хрысцяць, хаваюць і іншыя сакраманты робяць, ... ані ў якія метрыкі не ўпісваюць, ... трэба каб яны не рабілі такога беззаконня і крыўдаў парафіяльнай Жыжмянскай царкве ажно да часу падання дадатковых унёскаў ... .

Асобы, без выразнага дазволу з Рыма прынятыя ці перацягнутыя ў лацінскі абрад, павінны быць вернуты ва ўласны абрад. Наказваем ..., каб пра гэта было дакладзена ў Кансісторыю ... .

Пераробку вялікага келіха, у якім была Манстрацыя ў дыскас і іншыя пераробкі ... дазваляю.

Трэбнік, каб быў мясцовы ... . Посуд стары папсаваны, каб у крыж і ампулкі быў перароблены, што дазваляю.

А. 40.

Пункты альбо Епіскапскія Распараджэнні і (кнігу) "Прыпадкі" [53], каб чыталі і экзаменавалі (на веды), каб сам ўзмоцнена стараўся і іншых як Генеральны экзаменатар да чытання і экзаменавання заахвочваў.

Як і было да таго часу, трэба, каб адміністратар захоўваў рэгулярнасць набажэнстваў, пільнасць і прытомнасць у парафіі, чуласць да душ, яму даручаных, а таксама і ўзорнасць звычайную для духоўнага стану захоўваў ... Аб гэтым рэфармацыйным дэкрэтам замацоўваем і даём распараджэнне.

Дакумент 1826 г. [54]

Атрымана 15 жніўня 1826 г.

Указ Яго Імператарскай вялікасці ..., з Берасцейскай Кансісторыі берасцейскаму каноніку, дэкану лідскаму, вялебнаму святару Яну Канеўскаму. У Кансісторыі, 31 дня мінулага месяца, слухалі рапарт берасцейскага каноніка, лідскага дэкана, вялебнага святара Яна Канеўскага пра рапарт вялебнага святара Яна Залескага, параха Жыжмянскай царквы аб тым, што ў вёсцы Бакуны Петранела Кузьма з дочкамі Марыянай і Ружай Свідэрскай пакінулі ўніяцкі абрад і з дазволу капелана Кір'янаўскага касцёла, вялебнага ксяндза Сангайлы прынялі лацінскі абрад у Ліпнішскім касцёле.

Вырашылі: абмяркаваўшы пытанне, звярнуцца ў Віленскую рыма-каталіцкую кансісторыю і прасіць яе пастанавіць, каб названыя асобы вярнуліся ва ўлас-ны ўніяцкі абрад.

А. 97 аб.

Аб чым даслалі паведамленне рапартуючаму.

У Жыровіцах, месяца жніўня 13 дня 1826 г.

/Подпіс/

Жыжмянская парафія [55]


Дзедзічная вёска яснавяльможнага пана графа, генерала Людвіка Паца Вялікія Князюкоўцы:

Дзедзічная вёска яснавяльможнага пана графа, генерала Людвіка Паца Малыя Князюкоўцы:

Людзі дворныя:

Дзедзічная вёска яснавяльможнага пана харунжага Лідскага павету Эдварда Захватовіча Сліжы:

Вёска таго ж яснавяльможнага пана харунжага Лідскага павету Эдварда Захватовіча Меляшы:

Вёска таго ж яснавяльможнага пана харунжага Лідскага павета Эдварда Захватовіча Воўкаўцы:

Вёска таго ж яснавяльможнага пана харунжага Лідскага павета Эдварда Захватовіча Харужаўцы:

Дзедзічная вёска Філіпкі вяльможных паноў Вільбікаў, падстоліяў Лідскага павета:

Дзедзічная вёска Бакуны Вяльможнага пана прэзідэнта Лідскага суда Юзафа Лашкевіча:

Дзедзічная вёска Кір'янаўцы вяльможнага пана прэзідэнта Лідскага суда Юзафа Лашкевіча:

Вёска Бялундзі і Андрушкі вяльможнай панны маяроўны Якінай:


Дзедзічная вёска яснавяльможнага пана графа, генерала Людвіка Паца Вялікія Князюкоўцы:

1. Юзаф Хвалько, 66 г.; сыны Юзафа: Міхал, 26 г. і Адам 23 г.; дачка Юзафа Антаніна, 15 г.

2. Бенядзікт Ткач, 41 г.; сыны: Леон, 4 г. і Юзаф, 2 г.; брат Бенядзікта Тадэвуш, 39 г.; сыны Тадэвуша: Ян, 4 г. і Мацей, 1 г.; здымае кут Міхал Сайкоўскі, 61 г.; жанчыны лацінскага абраду; дачка Міхала Ядвіга, 24 г.

3. Мужчына лацінскага абраду; Мар'яна Садоўская, 46 г.; яе дочкі: Мар'яна, 19 г. і Мар'яна, 9 г.

4. Адам Малец, 18 г.; маці Адама Хэлена, удава, 52 г.; дочкі: Тэадора Ванагель, 11 г. і Мар'яна.

5. Адам Рачынскі, 14 г.; яго браты: Мікалай, 10 г., Юзаф, 6 г. і Тэадор, 3 г.; швагер Якуб Астрэйка, 27 г.; маці Адама Таццяна, 47 г.; яе дачка Ева, 16 г.; жонка Якуба Барбара, 19 г.

6. Мужчына лацінскага абраду; Ева Лабан, 36 г.; яе дочкі: Барбара, 9 г. і Міхаліна, 5 г.

7. Гжэгаш Барташэвіч, 39 г.; яго сын Ежы, 4 г.; жонка Гжэгаша Ева, 32 г.; яе дочкі: Францішка, 7 г. і Анна, 2 г.; жонка брата Пятранела, 25 г.; яе дачка Таццяна, 2 г.

8. Гжэгаш Астрэйка, 39 г.; яго дочкі: Пракседа, 14 г., Люцыя, 12 г., Паўліна, 6 г., Кацярына, 4 г. і Барбара, 2 г.

9. Мужчыны лацінскага абраду; Настасся Аляксандровіч, 39 г.; дочкі: Дарота ... 21 г. і Кацярына, 5 г.; служка Марыя ... 19 г.;

10. Пётр Астрэйка, 78 г.; яго сыны: Юзаф, 39 г. і Якуб 22 г.; сыны Юзафа: Юзаф, 15 г., Андрэй, 10 г. і Сцяпан, 4 г.; жонка Пятра, 66 г.; жонка Юзафа Марцэля, 32 г.; яе дачка Паўліна, 7 г.; жонка Якуба Пракседа, 19 г.

11. Сцяпан Астрэйка, 61 г.; яго сын Ян, 20 г.; зяць Базыль Барыс, 39 г.; яго сын Ян, 1 г.; жонка Сцяпана Агата, 46 г.; яе дачка Язафата, 13 г.; жонка Базыля Зоф'я, 29 г.; яе дачка Язафата, 2 г.

12. Пракоп Тарасевіч, 56 г.; яго сыны: Ян, 29 г., Макар, 18 г., Данель, 15 г. і Сцяпан, 2 г.; сын Пракопа Ян, 2 г.; жонка Яна Настасся, 26 г.; яе дачка Агата, 7 г.

13. Мужчыны лацінскага абраду; Таццяна Шадурская, 46 г.; яе дочкі: Мар'яна, 6 г. і Канстанцыя, 3 г.

14. Леон Новік, 56 г.; яго сыны: Сымон, 31 г., Леон, 4 г. і Валянцін, 1 г.; служка Гжэгаш Яўхімец, 25 г.; дачка Лявона Мар'яна, 19 г.; жонка Сымона Еўдакія, 31 г.; яе тры дачкі: Анна, 8 г., Ева, 6 г. і Кацярына, 2 г.

15. Максім Ваўчок, 54 г.; яго сыны: Павел, 26 г., Казімір, 21 г. і Антон, 10 г.; сын Паўла Ян, 5 г.; жонка Максіма Таццяна, 46 г.; яе дачка Агата, 15 г.

16. Якуб Булей, 28 г.; яго сыны: Адам, 4 г. і Міхал, 2 г.; брат Якуба Ісідор, 24 г.; кабеты лацінскага

17. Гжэгаш Валошык, 49 г.; яго сын Максім, 2 г.; жонка Гжэгаша Хэлена, 39 г.; яе дочкі: Цацылія, 16 г., Пракседа, 10 г. і Пракседа, 8 г.

18. Мацей Новік, 41 г.; яго сыны: Гжэгаш, 14 г., Аляксандр, 11 г. і Сымон, 2 г.; кабеты лацінскага абраду.

19. Міхал Астрэйка, 43 г.; яго сыны Адам, 12 г. і Мікалай, 9 г.; яго падчарыцы: Марыя Новік, 22 г. і ..., 16 г.

20. Ануфрый Каспяровіч, 17 г.; яго маці Мар'яна, 46 г.; яе дочкі: Анна, 22 г. і Язафата, 13 г.; дачка Анны Паўліна, 3 г.

21. Ісідор Ляўковіч, швагры: Ежы, 13 г., Адам, 9 г., Якуб, 5 г. і Ян, 3 г.; жонка Ісідора Барбара, 24 г.

22. Андрэй Войцік, 71 г.; яго сын Сымон, 44 г.; сын Сымона Ян, 19 г.; жонка Яна Анна, 22 г.

23. Ян Яўхімец, 56 г.; яго сын Адам, 18 г.; брат Яна Ян, 51 г.; яго сыны: Пётр,18 г. і Сцяпан, 7 г.; жонка Яна Антаніна, 49 г.; яе дачка Анна, 5 г.; брата жонка Агата, 44 г.; яе дачка Францішка, 16 г.; здымае кут Кацярына Астрэйка, 56 г.

24. Сцяпан Яўхімец, 51 г.; яго брат Мацей, 30 г.; жонка Сцяпана Дамініка, 44 г.; яе дачка Ева, 13 г.; жонка Мацея Анна, 26 г.; яе дачка Крысціна, 2 г.; сястра Анны Мар'яна, 12 г.

25. Адам Яўхімец, 27 г.; яго сыны: Якуб, 8 г. і Мікалай, 5 г.; жонка Адама Язафата, 26 г.; яе дачка Мар'яна, 2 г.; пляменніцы: Тэадора, 14 г. і Мар'яна, 10 г.

26. Ян Ванагель, 14 г.; яго маці Настасся, 44 г.; яе дочкі: Тэрэза, 16 г., Тэадора, 7 г. і Антаніна, 4 г.

27. Мужчыны лацінскага абраду; Настасся Ванагель, 51 г.; яе дочкі: Агата, 23 г., Анна, 21 г. і Еўфрасіння, 16 г.

28. Гжэгаш Грышук, 39 г.; яго сыны: Сільвестр, 4 г. і Міхал, 1 г.; яго жонка Кацярына, 30 г.; яе дочкі: Пракседа, 9 г., Мар'яна, 6 г. і Зоф'я, 4 г.; пляменніцы: Язафата, 16 г. і Канстанцыя, 12 г.; здымае палову хаты: Барбара Барташэвіч, 40 г.

29. Ігнацій Жук, 25 г.; яго сыны: Юзаф, 5 г. і Казімір, 3 г.;

30. Казімір Каспяровіч, 15 г.; яго брат Ян, 12 г.; яго маці Барбара, 41 г.; яе дачка Мар'яна, 5 г.

31. Мужчыны лацінскага абраду; Яна Каспяровіч, 15 г.; жонка яе брата Агата, 26 г.

32. Кшыштаф Ткач, 41 г.; яго сын Адам, 3 г.; яго жонка Дамініка, 43 г.; яе дочкі: Язафата, 23 г., Пятранела, 10 г. і Кацярына, 6 г.

33. Мужчыны лацінскага абраду; Таццяна Ванагель, 35 г.; яе дачка Язафата, 7 г.

Дзедзічная вёска яснавяльможнага пана графа, генерала Людвіка Паца Малыя Князюкоўцы:

1. Юзаф Ванагель, 26 г.; швагер Мікалай Хведарук, 32 г.; жонка Юзафа Марыя, 30 г.; яе дочкі: Альжбета, 6 г. і Пятранела, 1 г.; маці Міхала Мар'яна, 61 г.

2. Міхал Заруба, 80 г.; яго сын Базыль, 45 г.; сыны Базыля: Міхал, 20 г., Сымон, 17 г. і Канстантын, 3 г.; жонка Базыля Таццяна, 41 г.; яе дочкі: Альжбета, 11 г. і Францішка, 7 г.

3. Мужчыны лацінскага абраду; Мар'яна Лабан, 51 г.; яе дочкі: Мар'яна, 25 г. і Таццяна, 21 г.; пляменніца Язафата, 26 г.; яе маці Марцэля Тарасевіч, 46 г.

4. Лявон Каспяровіч, 22 г.; яго маці Настасся, 60 г.; яе дачка Таццяна, 17 г.

5. Пётр Булей, 13 г.; яго брат Ануфрый, 10 г.; маці Мар'яна, 36 г.; яе дочкі: Дамініка, 17 г., Паўліна, 12 г. і Язафата, 2 г.; пляменніцы: Ева, 18 г. і Альжбета, 13 г.

6. Ян Вальчар, 56 г.; здымае палову дома Тэадор Малец, 26 г.; служка Ян Заруба, брат Адам, 14 г.; пляменніца Яна Францішка, 26 г.; дачка Яна Зоф'я, 13 г.; жонка Тэадора Кацярына, 26 г.; яе дочкі: Ева, 4 г. і Пракседа, 1 г.; ... Яна, 1 г.

7. Мужчыны лацінскага абраду; Мар'яна Тарасевіч, 64 г.

8. Ян Юшкевіч, 35 г.; яго сын Ян, 11 г.; жонка Яна Мар'яна, 41 г.; яе дочкі: Мар'яна, 14 г., Агата, 7 г., Міхаліна, 5 г. і Апалонія, 2 г.; пляменніца Пятранела, 14 г.; Ева Дубовіч, 12 г.; служка Крысціна Заруба, 12 г.

9. Базыль Малец, 67 г.; яго сын Ян, 31 г.; сыны Яна: Ануфрый, 3 г. і Клеменс, 1 г.; унук Базыля Сільвестр, 10 г.; нявестка Базыля Агата, 30 г.; яе дачка Барбара, 15 г.

10. Тамаш Гурскі, 56 г.; яго сыны: Ежы, 13 г. і Сільвестр, 8 г.; муж сястры Мацей Батула, 37 г.; яго сыны: Ян, 8 г. і Сымон, 5 г.; жонка Тамаша Кацярына, 46 г.; яе дачка Люцыя, 11 г.; маці Мацея Крысціна, 67 г.

11. Пётр Астрэйка, 34 г.; яго сын Тэадор, 6 г.; брат Міхал, 26 г.; жонка Пятра Анна, 26 г.; яе дачка Агата, 2 г.; дачка Міхала Вера, 31 г.

12. Максім Набэчка, 56 г.; яго пляменнікі: Ян, 29 г. і Сымон, 26 г.; жонка Яна - Яна, 36 г.; яе дочкі: Марта, 5 г., Язафата, 3 г. і Мар'яна, 2 г.; жонка Сымона Тэрэза, 22 г.; яе дачка Мар'яна, 2г.

13. Сцяпан Жамойдзін, 56 г.; яго сын Сцяпан, 19 г.; жонка Сцяпана Рэйна, 56 г.

14. Ян Хвядзюк, 36 г.; яго брат Ігнацій, 26 г.; жонка Яна Магдалена, 36 г.; яе дочкі: Мар'яна, 4 г. і Марта, 1 г.; сястра Барбара Касцюк, 40 г.

15. Мацей Жук, 61 г.; яго сыны: Сцяпан, 37 г. і Юзаф, 31 г.; сыны Сцяпана: Адам, 12 г. і Юзаф, 8 г.; жонка Сцяпана Мар'яна, 46 г.; яе дачка Мар'яна, 6 г.

16. Ян Гурскі, 30 г.; яго пляменнікі: Ігнацій, 20 г. і Язафат, 15 г.; сыны Яна: Мікалай, 1 г. і Язафат, 2 г.; жонка Яна Анна, 29 г.; яе дачка Пракседа, 1 г.

17. Антон Валошык, 73 г.; брат Павел, 56 г.; жонка Паўла Мар'яна, 51 г.; яе дочкі: Мар'яна 21 г.,і Апалонія, 14 г.

18. Міхал Малец, 49 г.; яго брат Андрэй, 41 г.; сыны Мікалая: Адам, 12 г., Ян, 8 г. і Мікалай, 2 г.; жонка Мікалая Еўдакія, 34 г.; яго дачка Мар'яна, 6 г.; жонка Андрэя Альжбета, 31 г., яе дочкі: Мар'яна, 6 г., Ева, 4 г. і Мажэна, 1 г.

19. Максім Ваўчок, 47 г.; яго сыны: Юзаф, 16 г. і Казімір, 7 г.; маці Максіма Агата, 86 г.

20. Сымон Тарашкевіч, 26 г.; брат Сымона Адам, 16 г.; Сымона жонка Зоф'я, 26 г.; яе сястра Таццяна, 22 г.

21. Аляксандр Ваўчок, 66 г.; яго зяць Філіп Колас, 28 г.; Філіпа сын Пракоп, 6 г.; брат Філіпа Лаўрын, 22 г.; кабеты лацінскага абраду.

22. Міхал Ткач, 44 г.; пляменнік Ян, 23 г.; пляменнік Леон Яўхімовіч, 16 г.; жонка Міхала Хэлена, 37 г.; сястра Леона Мар'яна, 30 г.; другая яго сястра Мар'яна, 14 г.; дачка Алены Пятранела, 8 г.

23. Карп Новік, 25 г.; браты: Панфіл, 21 г. і Базыль, 17 г.; жонка Карпа Анна, 21 г.; яго сястра Магдалена, 12 г.; маці Мар'яна, 51 г.

24. Андрэй Яўхімец, 34 г.; яго сыны: Андрэй 10 г. і Дзмітры, 7 г.; служка Адам ... 18 г.; жонка Андрэя Настасся, 30 г.; яе дочкі: Ядвіга, 3 г. і Юстына, 1 г.; маці Андрэя Мар'яна, 86 г.

Людзі дворныя:

Сцяпан Карніла, 35 г.; яго сын Ян, 2 г.; пастух Гжэгаш Батюла, 39 г.; кабеты лацінскага абраду.

Дзедзічная вёска яснавяльможнага пана харунжага Лідскага павету Эдварда Захватовіча Сліжы:

1. Яўхім Шавель, 31 г.; кабеты лацінскага абраду.

2. Міхал Шавель, 25 г.; жонка Міхала Крысціна, 46 г.; яго сёстры: Настасся, 15 г., Анна, 13 г. і Агата, 13 г.; маці Настасся.

3. Сымон Багдан, 71 г.; яго сыны: Дзмітры, 38 г. і Данель, 13 г.; жонка Сымона Мар'яна, 41 г.; жонка Дзмітрыя Яна, 26 г.; яе дочкі: Казіміра, 5 г.; Караліна, 3 г. і Тэрэса, 2 г.; дачка Сымона Тэадора, 21 г.

4. Мужчыны лацінскага абраду; Наталля Багдан, 51 г.; яе дачка Кацярына, 13 г.

5. Андрэй Горбач, 46 г.; швагер Ісідор Паляшук, 27 г.; дзядзька Пётр Васілючак, 28 г.; сын Ісідора Марцін, 2 г.; жонка Андрэя Анна, 25 г.; яе дачка Кацярына, 2 г.; жонка Ісідора Францішка, 36 г.

6. Мацей Горбач, 32 г.; сын Ян, 3 г.; кабеты лацінскага абраду.

7. Мужчыны лацінскага абраду; Крысціна Пікулік, 51 г.; яе дочкі Анна, 12 г. і Агата, 4 г.

8. Міхал Шавель, 34 г.; яго сын Ян, 4 г.; зяць Антон Пікулік, 22 г.; жонка Міхала Дамініка, 51 г.; яе дочкі: Кунегунда, 12 г. і Агата, 9 г.; жонка Антона Зоф'я, 21 г.

9. Мужчыны лацінскага абраду; Тэадора Войдак, 29 г.; яе дочкі Анна, 6 г. і Язафата, 1 г.

Вёска таго ж яснавяльможнага пана харунжага Лідскага павету Эдварда Захватовіча Меляшы:

1. Леон Багдан, 34 г.; яго сын Юзаф, 6 г.; здымае палову дома Ян Шавель, 26 г.; яго сыны: Мацей, 8 г. і Юстын, 4 г.; жонка Леона Пятранела, 30 г.; яе дачка Еўдакія, 3 г.

2. Казімір Сарока, 56 г.; яго сыны: Якуб, 20 г., Вінцэнт, 12 г., Габрыэль, 8 г. і Марцін, 4 г.; дочкі Казіміра: Агата, 16 г. і Крысціна, 8 г.; жонка Дамініка Анна, 28 г.; яе дочкі: Агата, 17 г. і Мар'яна, 2 г.

3. Паўлалеон Гецэвіч, 61 г.; сын Тамаш, 20 г.; пасынак Ян Шавель, 31 г.; яго сын Міхал, 4 г.; жонка Паўлалеона Мар'яна, 51 г.; жонка Яна Мар'яна, 26 г.; яе дачка Дамініка, 1 г.

4. Дамінік Адасюк, 61 г.; яго сыны Міхал, 24 н. і Аляксандр, 38 г.; сын Аляксандра Антон, 1 г.; дочкі: Дамініка Агата, 33 г. і Яна, 22 г.

5. Пётр Адасюк, 35 г.; сын Эдвард, 3 г.; жонка Пятра Тэадора, 32 г.; яе дочкі Антаніна, 12 г., Барбара, 9 г., Мар'яна, 6 г. і Кацярына, 1 г.

6. Міхал Сарока, 36 г.; яго сыны: Ян, 4 г. і Сымон, 2 г.; брат Міхала Урбан, 31 г.; дзядзька Юзаф, 65 г.; жонка Міхала Настасся, 35 г.; яе дачка Агата, 8 г.; маці Міхала Пятранела, 56 г.

7. Мацей Паляшук, 35 г.; яго сын: Антон, 7 г. і Юзаф, 1 г.; брат Мацея Ян, 33 г.; яго сын Пётр, 2 г.; пляменнік Юзаф Шавель, 15 г.; жонка Мацея Настасся, 19 г.

8. Якуб Васілючак, 27 г.; сыны: Юзаф, 9 г. і Мікалай, 1 г.; браты Якуба: Лукаш, 22 г. і Андрэй, 20 г.; сёстры: Ева, 18 г. і Анна, 15 г.; маці Пракседа, 46 г.

Вёска таго ж яснавяльможнага пана харунжага Лідскага павета Эдварда Захватовіча Воўкаўцы:

1. Казімір Бубен, 28 г.; сын Юзаф, 2 г.; брат Лукаш, 37 г.; яго сыны Францішак, 14 г. і Юзаф, 10 г. жонка Казіміра Настасся, 29 г.; жонка Лукаша Анна, 33 г.

2. Лаўрэнцій Бубен, 21 г.; яго пляменнік Яўхім, 6 г.; жонка брата Лаўрэнція Тэадора, 32 г.; яе дочкі: Анна, 10 г. і Анна, 4 г.; здымае кут Барбара Казлоўская, 30 г.

3. Базыль Пілюта, 31 г.; сыны: Ян, 10 г. і Караль, 8 г.; брат Базыля Пётр, 32 г.; жонка Базыля Магдалена, 30 г.; яе дачка Антаніна, 15 г.

4. Бенядзікт Бубен, 27 г.; сын Лукаш, 1 г.; брат Тамаш, 21 г.; швагер Юзаф Пілюта, 30 г.; яго сыны: Юзаф, 4 г. і Язафат, 1 г.; жонка Бенядзікта Юльяна, 26 г.; жонка Юзафа Міхаліна, 25 г.; служка Тэкля Бубен, 11 г.

5. Лукаш Пілюта, 29 г.; здымае кут Мацей Бубен, 61 г.; жонка Лукаша Агата, 30 г.

6. Аляксандра Бубен, 46 г.; сыны: Эльяш, 12 г. і Гжэгаш, 1 г.; дачка Аляксандра Юльяна, 4 г.; сястра Аляксандра Марыя Гудзель, 30 г.; яе дочкі: Юстына, 13 г. і Кацярына, 4 г.

7. Мацей Пілюта, 66 г.; сыны: Якуб, 29 г. і Юзаф, 26 г.; унук Якуб, 6 г.; пасынак Якуба Пётр, 2 г.; жонка Якуба Крысціна, 40 г.; яе дочкі: Казіміра, 9 г. і Агата, 5 г.

8. Францішак Шавель, 66 г.; зяць Вінцэнт Бубен, 29 г.; жонка Вінцэнта Крысціна, 33 г.; яе дочкі: Агата, 13 г., Мар'яна, 6 г., Ядвіга 4 г. і Клара, 1 г.; сястра Францішка Кацярына, 96 г.

9. Петр Пілюта, 36 г.; сыны Вінцэнт, 13 г., Адам, 10 г. і Ануфрый, 4 г.; брат Ян, 24 г.; жонка Пятра Мар'яна, 37 г.; дачка Еўпраксіння, 5 г.

10. Якуб Шавель, 26 г.; яго пляменнікі: Ігнацій, 20 г.; Лука, 18 г. і Пётр, 15 г.; жонка Якуба Тэадора, 36 г.; яе дачка Мар'яна, 5 г.; сястра Крысціна, 41 г.; яе дачка Анна, 8 г.

11. Ян Пілюта, 34 г.; сыны Антон, 10 г. і Сцяпан, 8 г.; брат Юзаф, 29 г.; дачка Яна ..., 1 г.

12. Мацей Бубен, 52 г.; сыны Ігнацій, 16 г. і Ян, 11 г.; швагер Максім Пілюта, 34 г.; яго сын Мацей, 9 г.; жонка Максіма Кацярына, 36 г.; дочкі: Люцыя, 12 г. і Мар'яна, 1 г.

13. Якуб Бубен, 37 г.; сын Міхал, 4 г.; брат Сымон, 34 г.; яго сыны: Юзаф, 8 г. і Алексы, 1 г.; жонка Якуба Мар'яна, 37 г.; жонка Сымона Ева, 36 г.; яе дачка Яна, 5 г.

14. Яўхім Шавель, 35 г.; сын Пракоп, 1 г.; кабеты лацінскага абраду.

15. Мужчыны лацінскага абраду; Люцыя Шульга, 41 г.; здымае кут Пракседа Шавель, 26 г.

16. Гжэгаш Бубен, 49 г.; сын Ежы, 25 г.; здымае кут Сцяпан Пілюта, 36 г.; яго сын Леон, 9 г.; жонка Гжэгаша Хэлена, 46 г.; дачка Настасся, 21 г.; служка Агата Шавель, 10 г.; жонка Ежы Дарота, 26 г.

Вёска таго ж яснавяльможнага пана харунжага Лідскага павета Эдварда Захватовіча Харужаўцы:

1. Тадэвуш Лабашынскі, 51 г.; сын Андрэй, 19 г.; зяць Якуб Шавель, 26 г.; яго сын Нікадзім, 3 г.; жонка Тадэвуша Мар'яна 46 г.; жонка Якуба Юльяна, 22 г.

2. Мацей Тулай, 19 г.; Клеменс, 15 г.; Якуб, 10 г.; Сымон, 8 г.; сястра Міхаліна, 21 г.

3. Мужчыны лацінскага абраду; Мар'яна Чайкоўская, 35 г.; пляменніца Агата Казлоўская, 24 г.

4. Міхал Тулай, пляменнікі: Аўгусцін, 21 г. і Яўхім, 19 г.; сястра Анна, 26 г.; яе дачка Францішка, 2 г.; жонка Міхала Настасся, 19 г.;

5. Мужчын няма; Агата Тулай, 33 г.; яе дочкі: Агата, 33 г., Ружа, 10 г., Анна, 8 г., Язафата, 5 г. і Пракседа, 1 г.

6. Тулай Мікіта, 51 г.; сыны: Лаўрэн, 26 г., Ян, 23 г., Мацей, 18 г. і Ян ? г.; жонка Лаўрэна Кацярына, 17 г.; яе сястра Ева, 17 г.; яе маці Мар'яна, 46 г.

7. Базыль Лабашынскі, 41 г.; яго сыны: Цыпрыян, 18 г., Базыль, 11 г. і Ян, 1 г.; жонка Базыля Настасся, 36 г.; дочкі: Антаніна, 7 г. і Тэадора, 3 г.;

8. Ян Пілюта, 44 г.; сыны: Лукаш, 18 г., Ежы, 15 г. і Аляксандр, 7 г.; дачка Анна, 11 г.; сястра Яна, 26 г.

Дзедзічная вёска Філіпкі вяльможных паноў Вільбікаў, падстоліяў Лідскага павета:

1. Лукаш Лабан, 20 г.; сын Ян, 1 г.; браты Юзаф, 24 г. і Яўхім, 10, г. жонка Лукаша Анна, 22 г.; яго сястра Кацярына, 15 г.

2. Павел Куча, 37 г.; сыны: Мікалай, 11 г. і Эльяш, 3 г.; браты Мацей, 32 г. і Юзаф, 25 г.; жонка Юзафа Караліна, 23 г.

3. Станіслаў Абрамоўскі, 23 г.; пляменнік Мікалай, 3 г.; служка Ян Ляўковіч, 22 г.; цётка Кацярына Кузьма, 61 г.; яе дачка Марыя ..., 38 г.; маці Настасся, 49 г.

4. Тамаш Пілецкі, 40 г.; сыны: Сцяпан, 10 г, Міхал, 5 г. і Мацей, 3 г.; брат Ян, 49 г.; служка Блажэй Куча, 18 г.; дачка Яна Агата, 26 г.

Дзедзічная вёска Бакуны Вяльможнага пана прэзідэнта Лідскага суда Юзафа Лашкевіча:

1. Мужчыны лацінскага абраду; Пятранела Куча, 39 г.; яе дочкі: Мар'яна, 16 г. і Марыя, 5 г.

2. Мужчыны лацінскага абраду; Магдалена Куча, 46 г.; дочкі Еўпраксіння, 8 г. і Антаніна, 3 г.

3. Мужчыны лацінскага абраду; Кацярына Куча, 34 г.; дочкі: Юльяна, 16 г. і Хэлена, 11 г.

4. Філіп Кіслы, 25 г.; брат Павел, 22 г.; жонка Філіпа Анна, 26 г.; яе сястра Ружа Свідэрская, 34 г.

5. Ян Арцімовіч, 40 г.; брат Ян, 31, г.; сын Яна Мікалай, 5 г.; сястра Анна, 30 г.

6. Ян Кіслы, сыны: Сымон, 33 г. і Ануфрый, 26 г.; сыны Сымона: Ян, 8 г. і Пётр, 3 г.; пляменнікі: Адам, 11 г., Ян, 8 г., Мацей, 6 г.; жонка сына Анна, 36 г.

7. Мужчыны лацінскага абраду; Еўдакія Куча, 35 г.; дочкі: Ева, 9 г. і Тэкля, 6 г.

8. Мужчыны лацінскага абраду; Крысціна ..., 43 г.; ... Тэрэса, 29 г.

9. Мужчыны лацінскага абраду; Агата Свідэрская, 34 г.

Дзедзічная вёска Кір'янаўцы вяльможнага пана прэзідэнта Лідскага суда Юзафа Лашкевіча:

1. Захар Юнец, 36 г.; сын Ян, 2 г.; дзядзька Ігнацій, 44 г.; яго сын Юстын, 9 г.; пляменнік Марцін Зыбур, 18 г.; жонка Ігнація Марыя Зыбур, 30 г.

2. Мацей Юнец, 37 г.; сыны: Ян, 6 г. і Тамаш, 4 г.; брат Юзаф, 34 г.; сыны: Сцяпан, 6 г. і Казімір, 4 г.; жонка Юзафа Анна, 30 г.; яе дачка Альжбета, 1 г.; цётка Таццяна Куча, 54 г.; здымае кут Кацярына Квач, 30 г.

3. У двары Антон Юнец, 30 г.; Кацярына Яцэвіч, 40 г.; яе дачка Вікторыя, 9 г.; маці Хэлена Куча, 46 г.; дочкі: Язафата, 8 г. і Юльяна, 5 г.; Ружа Дропа, 46 г.

Вёска Бялундзі і Андрушкі вяльможнай панны маяроўны Якінай: [56]

1. Станіслаў Ляўдаровіч, 66 г.; яго сын Францішак, 24 г.; кабеты вёскі Андрушкі: Мар'яна Зданчык, 36 г.; яе дачка Паўліна, 2 г.; Ядвіга Галавач, 28 г.; яе дачка Юзэфа, 2 г.

Вёскі і уладары

Дымоў

Разам, вернікаў

Мужчыны

Жанчыны

Да камуніі

Не да камуніі

Да камуніі

Не да камуніі

мужчын

жанчыны

Вёска Вялікія Князюкоўцы ЯПп Паца

33

88

102

59

29

71

31

Вёска Малыя Князюкоўцы ЯПп Паца

24

74

81

58

16

55

26

Вёска Сліжы ЯВп Захватовіча

9

14

25

11

3

17

8

Вёска Меляшы ЯВп Захватовіча

8

38

24

24

14

16

8

Вёска Ваўкавічы ЯВп Захватовіча

16

58

45

43

15

32

13

Вёска Харужаўцы ЯВп Захватовіча

8

24

22

29

5

16

6

Вёска Філіпкі васпанства Вільбікаў

4

18

7

13

5

7

_

Вёска Бакуны васпана Лашкевіча

8

13

19

8

5

14

5

Вёска Кірянаўцы васпана Лашкевіча

3

12

11

6

6

7

4

Вёска Бялундзі і Андрушкі Якіных

3

2

4

2

_

2

2

Разам

116

341

340

243

98

237

103

Гэты спіс склаў ... святар Ян Залескі.



[1] Литовские Епархиальные Ведомости № 6, 1873. С. 67.

[2] Пазднякоў Валерый. Жыжэмскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Мінск, 2005. Т. 1. С. 630.

[3] Шимелевич М. Город Лида и Лидский замок // Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 44.

[4] Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Акты Главного Литовского трибунала. Т. 12. Вильна, 1883. С. 593.

[5] Metryka Litewska. Rejestry Wielkiego Ksеstwa litewskiego. Wojewоdztwo Wilenskie 1690 r. Warszawa, 1989. S. 213.

[6] Там жа.

[7] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 153.

[8] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 388.

[9] ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53.

[10] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244.

[11] ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. А. 87.

[12] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. А. 37.

[13] Паддашкам, мансардай.

[14] Сігнатурка - невялікая вежачка, верагодна тут яна літая.

[15] Локаць - мера даўжні, якая раўнялася 54,96 см.

[16] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. А. 37.

[17] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. А. 39.

[18] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. А. 39.

[19] ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. А. 127.

[20] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. А. 38-39.

[21] Археографическая комиссия. Русская историческая библиотека Том 20. Литовская метрика. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1485-1486.

[22] Лісейчыкаў Дзяніс. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839. Мінск, 2011. С. 59-60.

[23] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. С.-Петербург, 1907. С. 153.

[24] Гл: Лісейчыкаў Дзяніс. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839. Мінск, 2011. С. 66.

[25] Архив Лидского благочиния. Ф.1, Воп.1, Спр.7. А. 97.

[26] Литовские Епархиальные Ведомости № 17-1864. С. 628.

[27] Извеков Н. Статистическое описание православных приходов Литовской епархии. Вильна, 1893. С. 25.

[28] Kuwalek Robert. Zycie spoleczno-polityczne ziemi lidzkiej w okresie miedzywojennym // Ziemia Lidzka №25, 1997.

[29] Маракоў Л. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. Том III. Кнiга. Гл: http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i?id=21606

[30] Ігліцкі А. Князікоўцы // Іўеўскі край №17, 7 сакавіка 2013.

[31] Маракоў Л. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. Том III. Кнiга. Гл: http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i?id=21606.

[32] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. А. 37-40.

[33] Старая адзінка вагі. Назва паходзіць ад каменнага жорна, 12,96 кг.

[34] Бабінец - пярэдняя частка культавага збудавання, прызначаная для жанчын, з'яўляўся часткаю асноўнага аб'ёму пад хорамі. Часам бабінцам называлі прыбудову да храма з боку галоўнага фасаду.

[35] Лот - адзінка вымярэння ў сістэме мер ВКЛ, роўная 1/32 фунта, 11, 71 грама.

[36] Рэліквіяр - ёмістасць для захавання рэліквій.

[37] Даразахавальніца.

[38] Грыўна - адзінка вагі каштоўных металаў, прыблізна 196 г.

[39] Антымінс - ва усходнім абрадзе плат са ўшытай ў яго часціцай мошчаў якога-небудзь святога і надпісам біскупа. Неабходная прыналежнасць для здзяйснення поўнай Літургіі. Асвячаецца па адмысловым чыне толькі епіскапам. Чатырохвугольны, з ільняной або шаўковай матэрыі плат, на якім паказваецца палажэнне Хрыста ў магілу; па кутах змяшчаецца выява чатырох евангелістаў, а на верхнім боку ўшываецца часціцы мошчаў.

[40] Фларыян Грабніцкі (1664?, - 18 ліпеня 1762) - скончыў Львоўскі папскі калегіюм (паводле іншых звестак - Віленскую акадэмію), доктар тэалогіі. Член ордэна базыльянаў (1709), епіскап віцебскі (1716-19), архіепіскап полацкі (1719-62), мітрапаліт кіеўскі (1748-62). Удзельнік Замойскага сабора грэка-каталіцкай царквы (1720). Ахвяраваў сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора.

[41] Тонкая шаўковая альбо баваўняная тканіна.

[42] У традыцыях Заходняй царквы - невялікі ахвярнік з абразам. Выкарыстоўваецца падчас працэсій.

[43] Дыскас, посуд у форме талеркі (на падстаўцы ў выглядзе кнігі) для еўхарыстыйнага хлеба. На ім падчас літургіі адбываецца ператварэнне хлеба ў Цела Хрыста.

[44] Манстрацыя (Monstracya, Puszka, Bursa) - дараносіца, спецыяльны посуд для Святых Дароў, якую выкарыстоўваюць для перанясення запасных Святых Дароў, каб здзейсніць Сакрамант сабаравання цяжкахворым.

[45] Верхняя вопратка святара без рукавоў, якая апранаецца паверх стыхара.

[46] Тканіна з тонкага залатога альбо срэбнага дроту на шаўковай аснове.

[47] Мяккая тканіна з вярблюджай воўны.

[48] Верагодна, апранаўся пад час эпідэмій.

[49] У традыцыі Заходняй царквы белая ільняная доўгая тканіна, падчас з капюшонам, якая апраналася пад стыхар і прыкрывала шыю і плечы святара.

[50] Абрусы на прастоле сімвалізуюць вопратку Хрыста. Верхні абрус у форме белай хусткі мае грэцкую назву "ілітон" (у традыцыях Заходняй царквы korporal) і сімвалізуе тканіну, якой была абвіта галава Хрыста ў момант, калі яго клалі ў труну.

[51] Шчытападобнай навес, здымны або стацыянарны.

[52] Паводле старога календара.

[53] Маецца на ўвазе уніяцкі катэхізіс які меў назву: Собраніе припадковъ краткое, и духовнымъ особомъ потребное. Супрасль, 1722. Гл: Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839. Мінск, 2011. С. 7, 88.

[54] Архив Лидского благочиния. Ф.1, Воп.1, Спр.7. А. 97-97 адв.

[55] LVIA. Ф. 634. Воп. 1. Сп. 10. Спіс парафіян Лідскай парафіяльнай царквы 1829 г. Жыжмянская царква А. 175-187 адв.

[56] Дачка маёра.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX