Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Прыход у Турэйску 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 08-06-2019,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Прыход у Турэйску // Лідскі Летапісец. 2018. № 2(82). С. 20-28.



Менавіта тут, каля сучаснай вёскі Турэйск, знаходзіўся першы на Лідчыне горад. Гэта паселішча цалкам адпавядала ўсім крытэрыям сярэднявечнага горада і ў летапісах мела назву Турыйск (ад невялічкай рачулкі Тур'я, якая працякае побач і ўпадае ў Нёман). Дакладна вядома месцазнаходжанне летапіснага горада, яго гарадзішча знаходзіцца на трох узвышшах на ўсходняй ускраіне сучаснай вёскі, на правым беразе ракі Нёман. Зараз гэта адно з самых маляўнічых месцаў Панямоння.

З летапісаў вядома, што у 1252-1253 гг. князь Даніла Галіцкі прыходзіць з вайной на панёманскія гарады, якія былі пад уладай Міндоўга [1]. Так, разам з Наваградкам, Ваўкавыскам, Слонімам на старонкі пісьмовых крыніц трапляе і Турыйск. Вынікам паходу 1253 г. стаў мірны дагавор 1254 г., па якому Панямонне перадавалася сыну Данілы - князю Раману. На пачатку 50-х гг. ХІІІ ст. сын Міндоўга, верагодна Войшалк, «воева около Тоурьска». Падчас сутыкнення ў 1276 г. Льва Данілавіча і Уладзіміра Васількавіча з Трайдзенем і Сярпуціем «Володимер же противу тому, послав взяв у него Тоуриск на реце Немне, и сёла около нега поима» [2].

Археолагі сведчаць, што старажытны Турэйск узнік пры канцы ХІ ст. і быў горадам - адміністрацыйным цэнтрам сельскай акругі. Археолаг Сяргей Піваварчык піша: «Спачатку гэта было неўмацаванае славянскае паселішча. Пасля пажару, які знішчыў першапачатковае паселішча, узвышша, на якім яно знаходзілася з напольнага боку было ўмацавана валам. Адначасова пачалі засяляцца навакольныя мясцовасці, утвараючы такім чынам пасады. Паселішча ператварылася ў цвердзь, з якой затым і вырас невялікі гарадок. Тое, што гэта сапраўды летапісны Турыйск, дазваляе сцвярджаць комплекс прызнакаў, якія і адрозніваюць горад: планіроўка (дзядзінец і пасад), тэрыторыя засялення каля 1,5 га, магутнасць культурнага пласта да 1,5 м, рэшткі рамеснай вытворчасці (у першую чаргу металургіі і апрацоўкі жалеза), знаходкі ў культурным пласце - фрагменты амфар, шкляныя бранзалеты, высокамастацкія касцяныя вырабы, кніжная зашпілька» [3].

Археолагі адзначаюць блізкасць матэрыяльных культур Гародні і Турыйска [4]. Верагодна гарадзенскія князі зрабілі Турыйск цэнтрам збору падаткаў з мясцовай сельскай акругі. У Іпацьеўскім летапісе ў 1276 г. названы сёлы каля Турыйска на Нёмане. Адначасова ён быў цвердзю на мяжы Гарадзенскага і Навагародскага княстваў. Горад загінуў ў агні ў другой палове ХІІІ ст. праз кароткі час пасля свайго ўзнікнення [5].


Першая інфармацыя пра існаванне царквы адносіцца да 1558 г., тады ж згадваецца Турыйскі поп Дзюк Швядзіцкі [6].

Царква Св. Мікалая, згодна з інфармацыяй крыніц, якія захоўваліся ў ёй яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст., у 1630 г. ужо існавала. Гэта быў драўляны будынак на каменным падмурку [7].

Я пераклаў інвентар вёскі Турэц за 1765 г., калі яна была ў складзе Панямонскага войтаўства, якое ў сваю чаргу было часткай Барцянскага староства (гл. дадатак) [8].

Візітатар 1792 г. занатаваў: «Царква пад тытулам Св. Мікалая знаходзіцца ў Лідскім павеце, дэканаце, у фундацыі і каляцыі яснавяльможных паноў Макрэцкіх. Драўляная, добрая, на каменным фундаменце, гонтай крытая, з купалам …, з жалезным крыжам. У царкве тры ... званы, з іх адзін меншы, разбіты. Гэтыя 3 званы важаць 3 камяні. Таксама ёсць малы купал з жалезным крыжам. Могілкі неагароджаныя, на 25 локцяў. Уваход у царкву праз бабінец, у ім дзверы на жалезных завесах з драўлянай зашчапкай. За гэтымі дзвярыма, па правым баку, дзверы на жалезных завесах, з зашчапкай, прабоямі і навясным замком у шопку ці сакрыстыю, дзе акно белага шкла ў акяніцы. У царкве столь з габляваных дашак, хор з балясамі, 4 добрыя акны з драўлянымі рамамі. 1 лаўка і канфесіянал сталярнай работы, поручы перад Вялікім алтаром» [9].

У візітацыі 1784 г. адзначана, што царкоўны фундуш «да Масквы забраны» [10] , відавочна, падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 12 ліпеня 1790 г. мечнік Лідскага павета Людвік Макрэцкі ахвяраваў 112 злотых на набыццё двух валоў для царкоўнай гаспадаркі [11].

Да 1784 г. згарэла жылая частка плябанскіх будынкаў [12], да 1792 г. яны не былі адноўлены [13].

Вядомы наступныя грэка-каталіцкія святары Турэйскай царквы.

Падчас візітацыі 1784 г. адміністратарам царквы быў а. Антон Снарскі [14]. А. Антон Бароўскі служыў у Турэйскай царкве да 1792 г., потым быў пераведзены ў царкву мястэчка Ятвеск Гарадзенскага павета, у 1795 г. візітатар запісаў пра яго: «Звычаяў незаганных, навук слабых, гаспадарку з дапамогай сына рэгулярна даглядае» [15]. Непрацяглы час у 1792 г. у Турэйскай царкве працаваў а. Міхал Сямацкі [16]. Пасля яго, пасаду заняў а. Рыгор Шыманскі [17].

А. Цыпрыян Плаўскі (сын Плацыда) нарадзіўся ў 1776 г., з 1803 г. быў адміністратарам царквы, «звычаяў незаганных, навук слабых». Меў сыноў Францішка (1803 г. н.) і Рыгора (1806 г. н.) [18].

Пачынаючы з 1817 па 1837 г. вікарыем царквы служыў Ануфры Пракаповіч [19]. З 1832 святаром царквы быў а. Юстын Пратасевіч [20]. Толькі два месяцы пасля яго служыў а. Якуб Валачкевіч, ён памёр 20.04.1837 г. на пасадзе адміністратара царквы ў Турэйску [21].

Пасля скасавання уніі, святары і вернікі не ведалі праваслаўнай службы. Прыкладам, як здзяйснялася богаслужэнне былымі ўніяцкімі святарамі, можа служыць адпраўленне літургіі на Вялікдзень 1840 г. у Турэйскай царкве святаром Пратасевічам. Пры гэтым удзельнічаў Лідскі дабрачынны Брэн і яшчэ тры «святары-кантралёры». Уваходныя малітвы перад літургіяй Пратасевіч чытаў настолькі хутка і незразумела, што, як заўважыў Брэн, ледзь можна было разабраць першае і апошняе слова ў кожнай малітве, прычым замест «Христос воскресе», ён чытаў «Царю Небесный». Падчас праскамідыі, Пратасевіч, з-за сухасці Турэйская царква. прасфоры паліваў яе вадой. Падчас службы зусім не выкарыстаў кадзіла. Перад пачаткам літургіі, замест "Христос воскресе", зноў чытаў «Царю Небесный», прытым тэкст чытаў так, што святары - «кантралёры» якія стаялі ў алтары ледзь маглі чуць адно ці два слова, гучна прамаўлялася толькі «помолимся и предадим».

Пры вялікім уваходзе Пратасевіч вельмі хутка і незразумела назваў царскую сям'ю і мясцовага архірэя, а пасля ўваходу не зачыніў царскіх варот. Сімвал веры толькі пачаў чытаць і замаўчаў, дзяк стоячы на каленях, адгукаўся на словы святара - «Господи помилуй» і «подай Господи», а сімвал веры не прамаўляў. Пасля воклічу «Твоя от Твоих», - святар малітвы не чытаў, а толькі спешна кладучы на сябе крыж, казаў: «Господи, иже не отыми от нас». Малітву «Отче наш» прамовіў так хутка, што нічога нельга было чуць, акрамя «от лукавого», а дзяк зусім не ведаў гэтай малітвы і маўчаў разам з народам. Пасля воклічу «Святая Святым» і ўкладання часціцы Св. Ягняці з надпісам «Иисус» у келіх, Пратасевіч «не вливал теплоты», хоць збан з вадой стаяў на ахвярніку. Пасля прычашчэння ён не чытаў падзячнай малітвы, але ківаючы над прастолам пацірам, прамовіў: «Со страхом Божьим». Замест «Христос воскресе» святар чытаў: «Видехом свет». Перад словамі «благословение Господне» вялікім пальцам правай рукі паказваў на крыж над прастолам і дабраслаўляў народ. Пасля абедні, чытаў перадшлюбныя малітвы па-польску і, стоячы на каленях, спяваў: «Под твою милость». Па прыкладзе святара і ўвесь народ на працягу абедні стаяў на каленях [22].


Аўтар кнігі «Материалы для географии и статистики…» пісаў, што ў 1820 г. старую драўляную царкву аднавіла абшарніца Янкоўская [23]. Але ён памыляецца, бо ў архіўнай справе ад 30 кастрычніка 1834 г. напісана: «Па загадзе … Губернатара Гродзенскага аб новай царкве, якая знаходзіцца ў вёсцы Турэйск, на яе пабудову … Лідскага павета памешчыкамі Янкоўскай і Макрэцкім, дадзена 6 000 злотых» [24].

Гісторык Ф. В. Пакроўскі ў канцы XIX ст. пісаў: «Узвышаная мясцовасць, на якой пабудавана Турэйская царква, указвае на сляды штучнай планіроўкі, што несумненна вынікае з назіраных дагэтуль двух равоў, з усходняга і заходняга боку царквы. На цвінтары знаходзіцца шмат камянёў са старымі надпісамі, а на прасторы паміж царквой і сялом часта трапляюцца косці і старадаўняя срэбная і медная манета, некалькі асобнікаў якой павінна захоўвацца ў мясцовага святара» [25].

У 1866 г. тамбоўскі паліцмайстар Колабаў, прыстаў Смірноў (верагодна, з былых «абрусіцеляў» нашага краю, зарабіўшых сябе тут чын і капітал) і некалькі тамбоўскіх купцоў, праз міравога пасярэдніка 2-га ўчастка Лідскага павета Балагоўскага, ахвяравалі Шчучынскаму дабрачыннаму шэраг царкоўных рэчаў на 348 руб. 50 кап. срэбрам. Рэчы пайшлі ў Турэйскую, Шчучынскую, Арлянскую, Дэмбраўскую і Сабакінскую цэрквы [26].

Будынак сучаснай Турэйскай царквы быў пабудаваны з каменю ў 1875 г. Відавочцы ўспаміналі: «Унутраны строй царквы быў вельмі багаты, кожная ікона мела прыгожы ківот. Падсвечнікі ззялі пазалотай і чысцінёй ...». Тады ж быў замоўлены абраз Свяціцеля Мікалая «пісаны залатым пісьмом». Зараз абраз Св. Мікалая знаходзіцца ў Шчучынскім храме, куды ён быў прывезены на захоўванне ад здзекаў у савецкія часы [27].

У канцы XIX ст. царква мела 163,5 дзесяціны зямлі (з яе - 68 раллі, 23 сенажаці, 28 пашы, 8,5 лесу і 3 дзесяціны пад сядзібай). Прыхаджан - 1 096 жанчын і 1 088 мужчын [28].


Трошкі пра святароў XX ст.

Трашуцін Карнілій Фёдаравіч (1882-1955). У 1916 г. быў пераведзены ў Літоўскую епархію і накіраваны ў Пакроўскі прыход в. Гародзькі. 07.12.1918 г. камандзіраваны ў Маламажэйкаўскую царкву Лідскага павета, але хутка, 02.09.1919 г., прызначаны настаяцелем Мікалаеўскага храма в. Турэйск. 09.07.1924 г. пераведзены Вольга і Іван Аляхновічы. ва Успенскі прыход в. Хаценчыцы Вілейскага пав., цяпер Вілейскі р-н Менскай вобласці.

У 1928 г. у Турэйскай Свята-Мікольскай царкве з'явіўся спіс Ракавіцкай Божай Маці, вельмі паважаны мясцовымі вернікамі [29].

Святар Іван Аляхновіч (15.01.1886-05.09. 1943) нарадзіўся ў мястэчку Докшыцы. Па сваёй першай адукацыі працаваў на паштова-тэлеграфнай станцыі. У час Першай сусветнай вайны быў начальнікам палявога тэлеграфнага аддзялення ў расійскай арміі. У 1919-м г. прызначаны псаломшчыкам Віленскага кафедральнага сабора, быў іпадыяканам. У 1921-м г. скончыў багаслоўскія класы Віленскай духоўнай семінарыі, рукапакладзены ў сан іерэя. Служыў настаяцелем у Жыжмянскай царкве. У 1924-м г. пераведзены ў Дакудаўскую царкву. У 1930-34 гг. служыў у вёсцы Сарокі Глыбоцкага раёна, працаваў у Глыбоцкай польскай гімназіі. Са студзеня 1934 г. - у мястэчку Івянец. У верасні таго ж года прызначаны настаяцелем царквы ў Турэйску на Шчучыншчыне. Адначасна служыў у царкве Нараджэння Божай Маці ў Ракавічах [30].

У 1942 г. разам з жонкай, матушкай Вольгай, святар быў забіты жаўнерамі Арміі Краёвай [31]. У гэты прыход быў прызначаны новы святар - айцец Васіль, які таксама быў забіты на трэці дзень пасля прыезду [32]. Віктар Ярмалковіч піша, што святар Аляхновіч з жонкай быў забіты ў 1943 г. у Ракавічах [33].

Протаіерэй Віктар Сечка ў 1946 г. быў асуджаны да 20 гадоў лагераў, вызвалены ў 1956 г. У 1956-1962 гг. з'яўляўся настаяцелям Турэйскай царквы. Памёр у 1976 г. [34], пахаваны на могілках в. Лебяда Лідскага р-на.

У хрушчоўскія часы Турэйскі храм быў напалову разбураны. Скінуты і знішчаны купалы, а сам будынак пераабсталяваны пад склад збожжа і запчастак для сельскагаспадарчых машын. Жыхарка вёскі сведчыла: «Адзін з партыйных работнікаў (прозвішча не назвала) сарваў з Царскай Брамы створку дзвярэй і прыстасаваў яе ў грамадскім вулічным туалеце!? … Але прайшоў час, і гэтага злыдня напаткала лютая смерць - здох на дарозе» [35].

У 1992 г. храм вёскі Турэйск быў зноў асвечаны пры большай колькасці народу.

У 1992 г. храм вёскі Турэйск быў зноў асвечаны пры вялікай колькасці народу.

9 красавіка 2017 г. у Ракавіцкай царкве была асвечана памятная дошка, прысвечаная святару а. Івану Аляхновічу, забітаму падчас Другой сусветнай вайны.

Вёска Турэйск у складзе Панямонскага вайтоўства Барцянскага староства, 1765 г. [36]

Дымы

Зямля, валокі

Вёска Турэйск

Грашовыя выплаты

Асадныя

Вольныя

Злотыя

Грошы

Шэлягі

1

¼

Лукаш Паўлоўскі

10

2

¼ 1/16

Мікалай Гоман

12

15

3

¼ 1/8

Ян Бароўскі

15

4

1/8

Лапёва, удава

5

5

1/8

Казімір Гоман

5

6

¼ 1/8

Якуб Дзмітрукевіч

15

7

¼ 1/8

Ян Паўлоўскі

15

8

½

Міхал Паўлоўскі

20

9

1/5 1/8 1/6

Марцін Цывінскі

19

20

10

5

Драздова, удава

8

11

1/5 1/8

Фёдар Рагалевіч

13

12

1/5 1/8

Васіль Чэбарака

13

13

½

Мацей Запольскі

20

14

½ 1/6

Дайлідава, удава

26

20

15

1/6

Ненартовіч, удава

6

20

16

8

Антон Кунцэвіч

5

17

½ 1/12

Грыгор Ненартовіч

23

10

18

1/5 1/6

Міхал Жылюк

14

20

19

¼ 1/8

Пётр Бароўскі

13

10

20

¼ 1/8

Ян Петрашка

15

21

8

Тамаш Петрашка

5

22

¼ 1/6

Андрэй Пятрашка

16

23

¼ 1/6

Юзаф Пятрашка

16

20

24

¼ 1/6

Антон Някрэвіч

16

20

½ 1/5 ½ 1/32

У пусташы

Разам у гэтай вёсцы: гаспадароў - 24, зямлі, валок - 11, чынша - 330 зл. 25 гр., жыта 1 бочка, ячменя 1 бочка, аўса 1 бочка, ялавічнага - 30 зл., сеннага - 15 зл., вартаўнічага - 15 зл., палатнянага - 8 зл.

Царква ў Турэйску

Візітацыя царквы вёскі Турэйск, 1784 г. [37]

Царква пад тытулам Св. Мікалая ў фундацыі і каляцыі яснавяльможных паноў Макрэцкіх, знаходзіцца ў Лідскім павеце і дэканаце. Драўляная, новая, на каменным фундаменце, гонтай крытая, на купале жалезны крыж. У купале тры званы, з іх адзін меншы, разбіты. Тыя 3 званы важаць 3 камяні. Таксама ёсць малы купал з жалезным крыжам. Могілкі неагароджаныя. Уваход у царкву праз бабінец у дзверы на жалезных завесах з зашчапкай і прабоямі і навясным замком. У сакрыстыі акно белага шкла ў акяніцы. У царкве столь з габляваных дошак, хор з балясамі, 4 добрыя акны. Лаўка - 1 і канфесіянал сталярнай работы, поручы перад Вялікім алтаром.

Вялікі алтар з абразам Св. Мікалая, на абразе срэбныя сардэчка і таблічка, фіранка з грызету. На прастоле незамкнутая старая дараносіца, у ёй у алавянай даразахавальніцы захоўваюцца Святыя Дары. Падсвечнікаў драўляных - 3 пары. Укрыжаванне з корпусам алавянае. Ручнікоў - 2. Абрус-пакрывала гарусавае. Партатэл [38] лацінскі. Заслона алтара зялёная, гарусная і прыступкі. Драўлянае крэселка пад Службоўнік.

Бакавы алтар з абразом Унебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі, на ім - 2 срэбныя кароны і сардэчка, фіранка сеткавая з ніці. На драўляным прастоле Укрыжаванне з драўляным корпусам. Падсвечнікаў драўляных - 1 пара. Ручнікоў - 2. Абрус-пакрывала палатнянае. Падушка пад Службоўнік. Заслона алтара драўляная.

Алтар другі бакавы без усялякіх упрыгожванняў, з абразом Св. Юрыя на прастоле. Крыж з корпусам драўляны. Падсвечнікаў драўляных - 1. Ручнікоў - 2. Абрус-пакрывала гарусавае. Заслона алтара гарусавая.

Царкоўнае начынне. Пацір срэбны пазалочаны знутры з дыскасам. Дараносіца для Святых Дароў для хворых срэбная. Мерніца алавяная ... другая старая. Ампулка алавяная добрая. Кадзільніца вялікая, старая. Алтарных званкоў - 4 і 1 - у сакрыстыі. Бурса для хворых кітайкавая, старая. Крыж для працэсіяў. Харугвы гарусныя - 2, надта старыя, з абразамі. Крыж дуты (полы) срэбны пазалочаны з корпусам, зламаны.

Вагі. Пацір з дыскасам і дараносіца для Святых Дароў для хворых важаць 2 грыўні і 1 лот. Крыж дуты (полы) - 6 лотаў. Таблічка і 2 сардэчкі важаць 8 лотаў. Даразахавальніца і пацір алавяныя важаць 2 грыўні. Ампулка, дыскас, лыжачка, 2 мерніцы важаць 2 грыўні. 5 званкоў і кадільніца важаць 2 1/2 грыўні.

Літургічнае ўбранне. Адно з цяжкага шоўку, белае, з усім неабходным. Другое аксамітнае, зялёнае, старое, патрабуе рамонту, з усім неабходным. Трэцяе кармазінавае, кітайкавае, з усім неабходным. Чацвёртае новае, кітайкавае ў паскі, белае ў кветкі, з усім неабходным. Альба тканая з гумералам у паскі. Комжа тканая - 1. Карпаралаў - 3. Пурыфікатараў - 8.

Кнігі. Службоўнік стары, выдадзены ва Уневе, ін-фоліо. Празнея [39] старая, друкаваная. Евангелічка польская, малая. Трэбнік стары. Метрыкі хрышчэнняў, шлюбаў і спіс парафіі.

Плябанія. Хата белая з сенямі і пякарня, выпадкова згарэлі. Невялікі свіран: дзверы на жалезных завесах з клямкай і зашчапкай ... . Гумно, адрына, хлеў старыя і дрэнныя, саломай крытыя. Усё пабудавана парахам.

Зямля. Адна валока ў трох частках.

[...]

Парафія. Вёска Турэйск, 5 дымоў; вёска Карповічы, 3 дымы; вёска Крупа, 5 дымоў; вёска Русакі, 5 дымоў; вёска Бабічы, 3 дымы; вёска Перакоп, 3 дымы; вёска Новікі, 4 дымы; вёска Варонішкі, 4 дымы; вёска Чарнякі, 5 дымоў; вёска Карпішкі, 5 дымоў; вёска Балічы, 7 дымоў; вёска Курылкі, 7 дымоў; вёска Раманавічы, 3 дымы; вёска Тарасы, 5 дымоў; вёска Давідкі, 4 дымы; вёска Рымкі, 7 дымоў; вёска Сарокі, 18 дымоў; вёска Якуцэвічы, 9 дымоў. Разам 117 дымоў. Мужчын да споведзі - 277, не да споведзі - 142. Жанчын да споведзі - 199, не да споведзі - 97. Усіх - 635.

Дакументы. Усіх няма. Штук 20. Першы, генеральная візіта, у якой апісваецца фундуш царквы, да Масквы забраны. 2-гі, асекурацыя [40] вялебнага святара Сяняўскага, пастыра турэйскага на адпраўленне Св. імшы ў пятніцу за душу Уладзіслава Макрэцкага. 3-ці, да каменд. ... пісаны. 4-ты, аўтэнтычная лягацыя на палову валокі зямлі ад вёскі Павошынскай. 5-ты, копія гэтай лягацыі. 6-ты, візітацыя гэтай царквы. 7-мы, копія прывілея на сенажаць ад Гаеўскага. 8-мы, да каменд. вялебнага святара Заблоцкага, святара Турэйскага. 9-ты, асекурацыя разам з распіскай васпана Лаеўскага на сенажаць. 10-ты, апісвае пашу разам з сенажацю. 11-ты, копія лягацыі. 12-ты, абмер зямлі Турэйскай царквы ...

У гэтай царкве адміністратарам ёсць вялебны святар Антон Снарскі, высвечаны яснавялебным мітрапалітам усяе Русі Гедэонам Грабніцкім 25 красавіка 1781 г. Прэзентаваны ад вяльможных паноў Юзафа і Людвікі Макрэцкіх 18 лютага 1784 г. ... шэсць месяцаў.

...


Парафіяне Турэйскай царквы у 1829 г. [41]

Вёска Турэйск Яснавяльможных паноў Макрэцкіх.

1. Павел Піліпчык, 52 г.; яго ўнукі Ян, 7 г. і Іпаліт, 3 г.; Вянна, дачка Паўла, 30 г.; Кацярына, дачка Паўла, 22 г.; Настася, дачка Вянны, 11 г.; Магдуся, рэкрутка (жонка рэкрута - Л.Л.), 43 г.; Агата Сарока, 53 г.

2. Францішак Масцінскі, 36 г.; яго сын Якуб, 16 г.; Гжэгаш, 13 г.; Базыль, 8 г.; Анна, жонка Францішка, 36 г.; дочкі Францішка, (без імені), 6 г., Кацярына, 4 г.

3. Якуб Стасюкевіч, 52 г.; яго сын Базыль, 7 г.; Гапуся, жонка Якуба, 42 г.; дочкі: Фядора, 16 г., Фяліцыя, 13 г.; Еўдоця, 8 г.; Ягана, 2 г.; Настася, жонка Васіля, рэкрутка, 53 г.; Магдалена Ганчар, 43 г.

4. Юзаф Каляда, 37 г.; Ян, сын Юзафа, 18 г.; Агата, жонка Юзафа, 37 г.

5. Максім Каляда, 48 г.; зяць Пётр Стасюкевіч, 35 г.; пляменніка Пятра: Павел, 8 г., Якуб, 6 г., Сцяпан, 2 г.; Кацярына, жонка Максіма, 47 г.; дочкі: Анастася, 18 г. і Канстанцыя, 11 г.; Мар'яна, жонка Пятра, 28 г.;

6. Філіп Базыльчык, 37 г.; яго сыны: Леан, 8 г., Алексы, 6 г. і Ігнат, 2 г.; Алексы Каняк, 26 г.; Анна, жонка Філіпа, 33 г.; дачка Еўдоця, 4 г.; Мар'яна баратавая Філіпа, 38 г.; дочкі Якуба Базыльчыка: Анна, 23 г. і Таццяна, 8 г.;

7. Ян Дзяміда, 42 г.; яго сыны: Франушак, 21 г., Себасцян, 14 г. і Гжэгаш, 1 г.; Кацярына, жонка Яна, 36 г.; дочкі: Анна, 18 г., Марцеля, 12 г. і Вікторыя, 6 г.

Вёска Белагорцы Яснавяльможнага пана графа Паца.

1. Тэадор Шляхтун, 52 г.; яго сын Алексы, 15 г.; Міхал Рымка, 28 г.; Антастасія, дачка Тэадора, 12 г.; Агата, жонка Міхала Рымкі, 27 г.; дачка Анна, 5 г.; Агата Рымка, 19 г.

2. Базыль Лазавік, 62 г.; яго сыны: Самуэль, 25 г. і Ян, 27 г.; яго сын Ян, 1 г.; Фрызына Дзівульская, 56 г.; Еўдоця Трахімовіч, 48 г.; Еўдоця, жонка Яна, 28 г.; Ева, жонка Самуэля, 20 г.

3. Пётр Слюжка, 52 г.; яго сыны: Кандрат, 28 г., Марка, 26 г., Мікалай, 20 г. і Ігнат, 14 г.; сыны Кандрата: Ян, 8 г., Стэфан, 6 г. і Эліяш, 2 г.; Анастасія, жонка Пятра, 47 г.; Агаф'я, жонка Кандрата, 30 г.

4. Даніла Слюжка, 62 г.; яго сын Гжэгаш, 27 г.; яго ўнук Сымон, 9 г.; Якуб, сын Гжэгаша, 4 г.; Юзаф Рымка, 28 г.; Агата, дачка Данілы, 23 г.; Марыся, жонка Гжэгаша, 23 г.; Анеля Слюжка, 7 г.; Настуля, дачка Лаўрука Слюжкі, 4 г.; Антося, дачка Гжэгаша Слюжкі, 3 г.; Анна Тамко, 40 г.

5. Якуб Пазняк, 61 г.; яго сыны: Павел, 31 г., Цімох, 26 г., Пётр, 19 г., Сільвестр, 14 г. і Міхал, 8 г.; сыны Паўла: Даніла, 5 г. і Ян, 1 г.; Кацярына, жонка Паўла, 23 г.; Урусула, дачка Якуба, 18 г.

6. Дзям'ян Шостак, 41 г.; яго сыны: Геранім, 22 г., Якуб, 7 г., Ян, 4 г. і Антон, 1 г.; Апалонія, жонка Дзям'яна, 40 г.; дочкі: Петранеля, 15 г. і Эльжбета, 12 г.

7. Стэфан Несцяровіч, 49 г.; яго сыны: Міхал, 15 г., Антон, 7 г. і Ян, 5 г.; Пётр Несцяровіч, 38 г.; дочкі Мар'яна, 8 г. і Настася, 1 г.

Вёска Сарокі Яснавяльможнага пана графа Паца.

1. Антон Зенчык, 72 г.; яго сыны: Сымон, 32 г., Ян, 24 г. і Стэфан, 9 г.; жонка Сымона Уршуля, 30 г.; дочкі Антона: Марцеля, 23 г. і Анна, 15 г.

2. Якуб Шостак, 43 г.; яго сыны: Ян, 10 г. і Даніла, 5 г.; Змітрук Шостак, 38 г.; Антон Шостак, 28 г.; Кацярына, жонка Якуба, 39 г.; дочкі: Мар'яна, 9 г. і Магдалена, 6 г.; Кацярына Шостак, 22 г.; Пракседа, Шостак, 71 г.

3. Тамаш Сарока, 62 г.; яго сыны: Павел, 38 г., Антон, 25 г. і Гжэгаш, 23 г.; сыны Паўла: Ян, 10 г., Стэфан, 8 г. і Ян, 1г.; Тацяна, жонка Тамаша, 41 г.; Мар'яна, жонка Паўла, 30 г.; Анна, дачка Паўла, 10 г.; дочкі Тамаша: Ева, 20 г. і Анна, 18 г.

4. Ян Слюжка, 41 г.; Стэфан Рымка, 34 г.; дочкі Яна: Анастасія, 10 г. і Анна, 7 г.; Хэлена, жонка Сцяпана, 34 г.; дочкі Стэфана: Стэфуля, 9 г.; Агата, 5 г.

5. Павел Рымка, 41 г.; Пракоп Рымка, 23 г.; Гжэгаш Рымка, 36 г., сын Гжэгаша Леан, 1 г.; маці Агата Рымка, 69 г.; Зоф'я, дачка Агаты, 23 г.; Гапуся, жонка Гжэгаша, 32 г.; Настася, дачка Паўла, 7 г.; Агата, жонка Паўла, 28 г.; Катруша, маці Гжэгаша, 63 г.

6. Верамей Слюжка, 24 г.; Дамінік Ненартовіч, 16 г.; Базыль Ненартовіч, 14 г.; Ян Ненартовіч, 2 г.; Пракседа Ненартовіч, 63 г.; Анна жонка Верамея, 23 г.; Маруся, дачка Верамея, 1 г.

7. Сымон Рымка, 39 г.; Марцэля, жонка Сымона, 24 г.

8. Гіеранім Ненартовіч, 63 г.; Цімох, яго сын, 39 г.; сыны Цімоха: Міхал, 9 г. і Мікалай, 6 г.; Крысціна, жонка Гіераніма, 53 г.; Крысціна, жонка Цімоха, 33 г.; дочкі Цімоха: Еўдоця, 15 г. і Тэкля, 12 г.

9. Ян Трахімовіч, 48 г.; яго сыны: Ян, 19 г., Базыль, 17 г., Пётр, 13 і Тамаш, 10 г.; жонка Яна Мар'яна, 39 г.; Парася Грынеўская, цёшча Яна, 63 г.

10. Пётр Зенчык, 48 г.; Пётр Рымка, 45 г.; Антон, яго сын, 6 г.; Леан Рымка, 25 г.; Мар'яна, жонка Пятра, 39 г.; Анастасія, жонка Пятра Рымкі, 31 г.; Пракседа, дачка Пятра Зенчыка, 8 г.; Тарэза, жонка Леана Рымкі, 23 г.; Вікторыя, дачка яе, 2 г.

11. Базыль Шулейка, 53 г.; Ян Сарока, 19 г.; дочкі Базыля: Мар'яна, 19 г., Марыся, 13 г., Анеля, 9 г., Аксіня, 8 г. і Хэлена, 5 г.

12. Антон Давідовіч, 53 г.; Тэадор, сын Антона, 29 г.; Ян, сын Антона, 27 г.; Павел, сын Тэадора, 2 г.; Мар'яна, жонка Антона, 45 г.; Хэлена, дачка Антона, 19 г.; Юстына, жонка Тэадора, 28 г.; Мар'яна, дачка Тэадора, 5 г.; Тэадора, жонка Яна, 23 г.; Анна, дачка Яна, 1 г.

Вёска Рымкі Яснавяльможнага пана графа Паца.

1. Пётр Рымка, 54 г.; яго сыны Якуб, 29 г.; Эльяш, 28 г.; Стэфан, 19 г.; Гжэгаш, 17 г.; Кацярана, жонка Пятра, 53 г.; Барбара, жонка Якуба, 29 г.; Тэадора, дачка Пятра,15 г.; Барбара, дачка Якуба, 2 г.

2. Ян Шулейка, 49 г.; Базыль, сын Яна, 9 г.; Антон Шляхтун, 13 г.; Мікалай, сын Яна, г.; Павел Шляхтун, 23 г.; Аксенія, жонка Яна, 43 г.; Аксенія, дачка Яна, 15 г.; Хэлена, маці Яна, 63 г.; Мар'яна, дачка Яна, 7 г.

3. Гжэгаш Рымка, 48 г.; Ян Рымка, 43 г.; сыны Яна: Тэадор, 16 г.; Данель, 9 г. і Лукаш, 6 г.; Анна, жонка Яна, 39 г.; Тэадора, дачка Гжэгаша, 16 г.; Анна, дачка Гжэгаша, 12 г.; Хэлена, дачка Яна, 10 г.; Алеся, дачка Яна, 1 г.; Еўдоця Сарока, 43 г.

4. Сымон Трахімовіч, 52 г.; унукі яго: Базыль, 14 г.; Гжэгаш, 10 г.; Мікалай, 8 г.; Павел Трахімовіч, 69 г.; Мікалай Трахімовіч, 23 г.; Анна Трахімовіч, 34 г.; Юльяна, яе дачка, 4 г.; Анна, жонка Мікалая, 25 г.; Настася, дачка Мікалая, 1 г.

5. Тамаш Трахімовіч, 41 г.; яго сыны: Павел, 24 г.; Сымон, 17 г.; Леан, 2 г.; Ігнат, сын Паўла, 1 г.; Агата, жонка Тамаша, 39 г.; Анна, дачка Тамаша, 8 г.; Кацярына, жонка Паўла, 26 г.; Магдалена, дачка Паўла, 2 г.

6. Пракоп Кавалеўскі, 39 г.; яго браты: Марка, 32 г. і Міхал, 28 г.; Сымон, сын Пракопа, 9 г.; Базыль, сын Пракопа, 8 г.; Мар'яна, жонка Пракопа, 33 г.; Мар'яна, 1 г.

7. Гжэгаш Рымка, 20 г.; яго браты: Базыль, 16 г.; Ян, 15 г.; Казімір, 10 г.; Якуб Рымка, 39 г.; яго сыны: Міхал, 6 г. і Бенядзікт, 1 г.; Альжбета, жонка Якуба, 30 г.; дачка Анастасія, 9 г.; Еўдоця Рымка, 22 г.; Францішка Рымка, 13 г.

8. Лаўрук Кавалеўскі, 53 г.; яго сыны: Максім, 14 г. і Ян, 10 г.; дочкі Лаўрука: Анна, 19 г. і Мар'яна, 16 г.

9. Ян Рымка, 42 г.; Сцяпан, сын Яна, 4 г.; Павел Кавалеўскі, 2 г.; Пракседа, жонка Яна, 26 г.; Анастасія, дачка Яна, 9 г.; Маруся Кавалеўская, 9 г.; Анастасія Кавалеўская, 79 г.

10. Мікалай Лазавік, 37 г.; Ануфры, сын Мікалая, 14 г.; Сцяпан Лазавік, 33 г.; Ігнат Лазавік, 28 г.; сыны Сцяпана: Сымон, 7 г. і Габрук, 1 г.; Гжэгаш, сын Мікалая, 2 г.; Тэадора, дачка Мікалая, 10 г.; Анна, жонка Сцяпана, 25 г.

Вёска Раманавічы васпанства Гаеўскага і Юргілевіча.

1. Данель Тарас, 39 г.; яго сыны: Міхал, 15 г.; Яўхім, 10 г.; Гжэгаш, 4 г.; Анна, жонка Данеля, 33 г.; дачка Марцэля, 12 г.; Брыгіда Івашчук, 24 г.

2. Верамей Іванчук, 52 г.; яго сыны: Ян, 25 г.; Давід, 20 г.; Казімір, 13 г. і Сымон, 10 г.; Тэадора, жонка Верамея, 48 г.; дочкі: Апалонія, 19 г. і Мар'яна, 8 г.

3. Дзям'ян Тарас, 63 г.; яго сыны: Юзаф, 32 г.; Мікалай, 27 г. і Антон, 25 г.; Анна, жонка Юзэфа, 27 г.; дочкі: Анастасія, 5 г. і Мар'яна, 1 г.

4. Сымон Іванчук, 53 г.; яго сыны: Міхал, 25 г. і Ян, 10 г.; Тэадор Іванчук, 16 г.; Юзэфа, жонка Сымона, 43 г.; Юльяна, дачка Сымона, 14 г.; Агата, жонка Міхала, 23 г.

5. Базыль Іванчук, 64 г.; яго сын Тамаш, 27 г.; Тэадор Іванчук, 43 г.; Магдалена, жонка Базыля, 48 г.; дочкі: Анна, 14 г.; Тарэза, 10 г.; Барбара, 6 г.; Мар'яна, жонка Тамаша. 29 г.;

Вёска Тарасы васпанства Гаеўскана і Юргілевіча.

1. Мікалай Тарас, 45 г.; яго сын Антон, 14 г.; Міхал Тарас, 32 г.; Базыль Тарас, 31 г.; Ян, сын Міхала, 2 г.; Павел Іванчук, 18 г.; Леан Намейка, 28 г.; Клара, жонка Мікалая, 36 г.; дачка Апалоня, 14 г.; Агата Тарас, 57 г.; Анастасія, яе дачка, 22 г.; Марцэля, жонка Міхала, 29 г.; дачка Анна, 2 г.

2. Даніла Міскевіч, 42 г.; яго сыны: Юзаф, 8 г. і Стэфан, 2 г.; Тэадор Іванчук, 22 г.; Пракседа, жонка Данілы, 33 г.; дачка Таццяна, 10 г.;

3. Юзаф Тарас, 63 г.; яго сыны: Сымон, 27 г. і Мікалай, 25 г.; Якуб Тарас, 36 г.; Ян Тарас, 27 г.; Каэтан Тарас, 20 г.; Аксеня, жонка Юзафа, 52 г.; дочкі: Канстанцыя, 20 г.; Барбара, 15 г. і Гапуся, 10 г.; Анна, жонка Якуба, 29 г.; Пракседа Тарас, 67 г.; Настасся, жонка Яна, 23 г.; Марцэля, дочка Яна, 1 г.

4. Пётр Тарас, 69 г.; яго сыны: Базыль, 37 г.; Якуб, 30 г. і Бенядзікт, 29 г.; сыны Базыля: Ян, 8 г. і Андрэй, 4 г.; сыны Бенядзікта: Ян, 5 г. і Антон, 1 г.; Францішка, жонка Пятра, 59 г.; Мар'яна, жонка Базыля, 33 г.; Анна, жонка Якуба, 27 г.; Ева, дачка Базыля, 12 г.; Мар'яна, дачка Бенядзікта, 9 г.; Анна, дачка Пятра, 13 г.

5. Аніська Тарас, 42 г.; яго сыны: Лукаш, 24 г.; Тамаш, 22 г.; Ян, 17 г.; Францішак, 14 г. і Леан, 10 г.; Павел Тарас, 14 г.; Гжэгаш Тарас, 9 г.; Баніфацый, сын Еўдоці, 4 г.; Магдалена, жонка Лукаша, 23 г.; Еўдоця Тарас, 55 г.; Апалонія, дачка Лукаша, 1 г.

6. Ян Тарас, 70 г.; яго сын Дамінік, 17 г.; Павел Мацевіч, 10 г.; Матэвуш Мацевіч, 9 г.; Кандрат Тарас, 33 г.; Францішка, жонка Яна, 62 г.; дочкі: Юзэфа, 12 г. і Мар'яна, 9 г.; Хэлена Мацевіч, 5 г.; Анна, жонка Кандрата, 25 г.

Вёска Чэрахі Яснавяльможных паноў Макрэцкіх.

1. Якуб Карповіч, 33 г.; Алексы Карповіч, 29 г.; Антон Карповіч, 9 г.; сын Аляксея Базыль, 6 г.; сын Якуба Ігнат, 5 г.; Аксіня, жонка Аляксея, 29 г.; Агата Карповіч, 59 г.; Ваня, дачка Якуба, 15 г.

2. Марцін Горны, 53 г.; Ігнат Драгун, 33 г.; яго сыны: Антон, 10 г. і Гжэгаш, 8 г.; Мар'яна, жонка Марціна, 43 г.; Анна, жонка Ігната, 29 г.; дачка Таццяна, 5 г.; Настася Дуткоўская, 23 г.; Настася Лясіцына, 43 г.

3. Ігнат Горны, 33 г.; Аляксей Горны, 23 г.; Агата, жонка Ігната, 33 г.; Анна Станкевіч, 19 г.

4. Міхал Карповіч, 53 г.; яго сыны Сымон, 24 г.; Марцін, 15 г.; Ян, 14 г.; Ігнат, 7 г.; Агата, жонка Міхала, 48 г.; дочкі: Анна, 19 г. і Гапуся, 10 г.

Вёска Крупава васпана Закрэўскага.

1. Мікалай Манікула, 45 г.; Ян Манікула, 32 г.; яго сыны Андрэй, 11 г. і Стэфан, 6 г.; Кастуся, жонка Мікалая, 43 г.; дочкі: Ева, 17 г. і Мар'яна, 10 г.; Марцэля, жонка Яна, 31 г.; дачка Тэкля, 9 г.; Тэкля Манікула, 28 г.; Настуля, дачка Мікалая, 5 г.; Пракседа, дачка Яна, 1 г.

2. Ян Русак, 53 г.; Андрэй Русак, 42 г.; яго сыны: Стэфан, 10 г. і Сымон, 9 г.; Кацярына, жонка Андрэя, 39 г.; дачка Парася, 2 г.; дочкі Яна: Анна, 17 г.; Тэадора, 10 г. і Мар'яна, 8 г.

3. Баўтрук Галавач, 81 г.; Базыль Галавач, 52 г.; яго сын Гжэгаш, 27 г.; Ян Яцкевіч, 18 г.; Давід Асцюкевіч, 43 г.; Мікалай, сын Гжэгаша, 2 г.; Таццяна, жонка Базыля, 42 г.; Альжбета Галавач, 39 г.; Мар'яна, жонка Гжэгаша, 29 г.; Кацярына, дачка Гжэгаша, 6 г.

4. Цімох Галавач, 49 г.; яго сын Гжэгаш, 24 г.; Кацярына, жонка Цімоха, 42 г.; дочкі Агата, 16 г. і Анна, 11 г.; Юльяна, жонка Гжэгаша, 25 г.; дочкі: Маруля, 2 г. і Марцеля, 1 г.

5. Міхал Манікула, 42 г.; яго сыны: Міхал, 14 г. і Ян, 8 г.; Адам, сын Тадэвуша Бяндзея, 1 г.; Маланя, жонка Міхала, 23 г.; дочкі: Люцыя, 4 г. і Ева, 1 г.; Ануся, жонка Тадэвуша, 33 г.; Анастасія, дачка Тадэвуша, 8 г.

6. Мікалай Галавач, 62 г.; яго сыны: Юзаф, 21 г. і Леан, 17 г.; Юзаф Дудкоўскі, 34 г.; Анастасія, жонка Мікалая, 52 г.; Марцэля, жонка Юзафа, 29 г.; Мар'яна, дачка Юзафа, 1 г.

Вёска Русакі васпана Закрэўскага.

1. Ануфры Галавач, 42 г.; Ян Галавач, 32 г.; яго сыны: Стэфан, 7 г. і Эльяш, 2 г.; Станіслаў Галавач, 21 г.; Мар'яна, жонка Ануфрыя, 37 г.; Дамініка, жонка Яна, 29 г.

2. Дамінік Філіповіч, 62 г.; Ежы Шанчук, 34 г.; яго сын Франусь, 10 г.; Алеся, жонка Дамініка, 39 г.; Кацярына, жонка Ежы, 31 г.; Тэадора Філіповіч, 24 г.; Анна Філіповіч, 20 г.

3. Ян Галавач, 68 г.; яго сын Ян, 30 г.; Лукаш, сын Яна, 6 г.; Эльяш, сын Яна, 1 г.; Юстына, жонка Яна, 40 г.; дачка Францішка, 21 г.; дачка Антаніна, 5 г.

4. Самуэль Галавач, 45 г.; яго сыны: Леан, 16 г.; Мікалай, 13 г. і Ян, 10 г.; Анеля, дачка Самуэля, 22 г.

Вёска Бабічы Яснавяльможнага пана Марачэўскага.

1. Каспер Мыцько, 72 г.; яго ўнукі: Мацей, 13 г. і Гжэгаш, 9 г.; Базыль Кокаль, 29 г.; Мар'яна, жонка Каспера, 43 г.; Анна, жонка Базыля, 39 г.; Тэкля, дачка Лаўрука, 9 г.; Тэадора, жонка Яна, 33 г.; Мар'яна, дачка Лаўрука, 7 г.; Аксюта, дачка Тэадоры, 6 г.; Канстанцыя, дачка Базыля, 2 г.

2. Ян Ступакевіч, 42 г.; яго сын Сымон, 10 г.; Ян Заянчкоўскі, 19 г.; Лаўрэнт Ступакевіч, 38 г.; Марцэля Заянчкоўская, 24 г.; Анна, дачка Яна, 12 г.

3. Антон Дзяміда, 25 г.; Мацей Дзяміда, 17 г.; Кастусь Дзяміда, 9 г.; Ян Дзяміда, 8 г.; Ясюк Дзяміда, 7 г.; Крысціна, дачка Паўла, Тарэза, жонка Лукаша, 32 г.; Марцэля, жонка Юзафа, 23 г.; Анна, дачка Лукаша, 1 г.

4. Базыль Ступакевіч, 27 г.; Тадэвуш Ступакевіч, 21 г.; Сымон Ступакевіч, 14 г.; Кацярына, жонка Базыля, 29 г.; Анастасся, дачка Базыля, 10 г.; Анеля, Ступакевіч, 19 г.; Еўдоцця, дачка Базыля, 2 г.

Вёска Чарнякі Яснавяльможнага пана Марачэўскага і васпана Янгайлы.

1. Леан Кокаль, 73 г.; яго сыны: Ян, 25 г. і Кандрат, 22 г.; Дамінік, сын Пятра, 10 г.; Сымон Кокаль, 43 г.; Ян, сын Яна Кокаля, 1 г.; Анастасія, дачка Пятра, 10 г.; Таццяна, жонка Яна, 23 г.; Барбара, жонка Пятра, 23 г.; Таццяна, дачка Пятра, 5 г.; Анна, дачка Пятра, 1 г.; Анна, жонка Кандрата, 23 г.

2. Якуб Гарасімчук, 49 г.; яго сын Юзаф, 30 г.; сын Юзафа, Юзаф, 7 г.; Пётр Чарняк, 21 г.; жанчыны рымскага абраду.

3. Мікалай Чарняк, 24 г.; Міхал Чарняк, 17 г.; Аксення, жонка Яна, 35 г.; Анна, жонка Мікалая, 29 г.; дачка Мар'яна, 2 г.

4. Мужчыны лацінскага абраду; Анна, жонка Гжэгаша, 54 г.; Тэадора, жонка Юзафа, 33 г.; Настасся, дачка Юзафа, 5 г.; Агата Чарняк, 29 г.; Анна, дачка Яна, 14 г.

5. Лаўрэн Карпянчук, 48 г.; яго сын Юзаф, 27 г.; сын Юзафа Якуб, 1 г.; Юльяна, жонка Лаўрэна, 52 г.; дачка Мар'яна, 14 г.; Анна Карпянчук, 17 г.; Мар'яна, жонка Юзафа, 24 г.

Вёска Варанішкі Яснавяльможнага пана Закрэўскага.

1. Сымон Шанчук, 43 г.; Ісідор Шанчук, 25 г.; Базыль, сын Сымона, 10 г.; Тамаш, сын Сымона, 7 г.; Ян, сын Сымона, 1 г.; Сцяпан, сын Ісідора, 2 г.; Тэадора, жонка Ісідора, 33 г.; дочкі: Канстанцыя, 5 г. і Маруся, 1 г.; Агата, дачка Сымона, 17 г.

2. Юзаф Шанчук, 42 г.; яго сын Юзаф, 17 г.; 2-гі сын Кандрат, 14 г.; 3-ці сын Мікалай, 5 г.; Леан Ліляк, 22 г.; Анна, жонка Юзафа, 41 г.; Кацярына, дачка Юзафа, 9 г.; Юльяна Марчанова, 29 г.;

3. Гжэгаш Ліляк, 42 г.; яго сыны: Юзаф, 14 г. і Ян, 7 г.; Апалонія, жонка Гжэгаша, 41 г.; дачка Маруся, 1 г.;

4. Казімір Ліляк, 62 г.; яго сыны: Яўхім, 28 г. і Ян, 1 г.; дочкі Казіміра: Кацярына, 26 г. і Анна, 14 г.; Мар'яна, жонка Яўхіма, 26 г.; дачка Маруся, 6 г.

Вёска Новікі Яснавяльможнага пана Марачэўскага.

1. Сцяпан Вялічка, 53 г.; яго сыны: Гжэгаш, 19 г. і Якуб, 10 г.; жанчыны лацінскага абраду.

2. Казімір Вялічка, 42 г.; яго сыны: Базыль, 10 г.; Тэадор, 7 г.; Мацей, 2 г.; Ян Вялічка, 7 г.; жанчыны лацінскага абраду.

3. Лукаша Сакалоўскі, 31 г.; Пётр Сакалоўскі, 22 г.; Ян Сакалоўскі, 17 г.; Тадэвуш Сакалоўскі, 15 г.; Мікалай, сын Лукаша, 6 г.; Сцяпан, сын Лукаша, 5 г.; Агата, жонка Міхала Грома, 28 г.; Канстанцыя, жонка Пятра, 23 г.; Настасся Бакун, 43 г.;

4. Мужчыны рымскага абраду; Мар'яна, жонка Андрэя Бакуна, 53 г.; дочкі: Тарэза, 19 г.; Ружа, 15 г.

Вёска Перакоп Яснавяльможнага пана Марачэўскага.

1. Марцін Клімовіч, 59 г.; яго сын Ян, 19 г.; Антон, 16 г.; Пётр, 6 г.; Пракседа, жонка Марціна, 49 г.; дочкі: Анна, 13 г.; Тэкля, 9 г. і Маруся, 5 г.

2. Антон Бабіч, 27 г.; Юзаф, яго сын, 2 г.; Кацярына, жонка Антона, 25 г.; Мар'яна Куневіч, 57 г.; Кацярына, жонка Юзафа, 23 г.; Анна Максімовіч, 63 г.

3. Ян Чарняк, 30 г.; Юзаф Чарняк, 25 г.; Міхал Чарняк, 22 г.; Сымон Чарняк, 16 г.; Стэфан Чарняк, 13 г.; Анна, жонка Яна, 26 г.; Анастасія Чарняк, 8 г.; Аксеня Чарняк, 65 г.; Магдалена, жонка Юзафа, 25 г.; Настуся, дачка Яна, 6 г.

4. Мікалай Асавік, 69 г.; яго сыны, Міхал, 15 г.; Павел, 6 г.; Адам Чарняк, 17 г.; Мар'яна, жонка Мікалая, 54 г.; Мар'яна Чарняк, 22 г.

5. Міхал Кратовіч, 54 г.; яго сыны, Юзаф, 13 г.; Андрэй, 10 г.; Антон Кратовіч, 25 г.; Анеля, жонка Міхала, 45 г.; дочкі: Анна, 8 г. і Магдалена, 5 г.

Вёска Здановічы васпана суддзі Сангайлы.

1. Аўгусцін Гарасімчук, 67 г.; яго сын Базыль, 36 г.; Пётр Чарняк, 24 г.; Марцін, сын Базыля, 1 г.; Анна, жонка Базыля, 37 г.; дочкі: Ева, 10 г.; Анна, 8 г.; Пятруся, 4 г.; Анна, дачка Васіля Чарняка, 29 г.

2. Лукаш Гарасімчук, 72 г.; яго сыны: Сымон, 43 г. і Станіслаў, 39 г.; сын Станіслава Мацей, 10 г.; Еўдакія, жонка Сымона, 33 г.; астатнія жанчыны лацінскага абраду.

3. Мужчыны рымскага абраду; Альжбета Міцкевіч, 63 г.; Аксеня Міцкевіч, 31 г.; Анна, дачка Юзафа Міцкевіча, 21 г.; Агата Міцкевіч, 43 г.

Вёска Карпейчыкі васпана суддзі Сангайлы.

1. Тадэвуш Карпейчык, 72 г.; Пётр Карпейчык, 62 г.; Міхал, сын Тадэвуша, 19 г.; Ян, сын Пятра, 30 г.; Паланея, жонка Яна, 23 г.; Агата, дачка Яна, 14 г.; Тарэза, дачка Яна, 5 г.

2. Базыль Чарняк, 62 г.; Ян Гарасімчук, 15 г.; Анна, дачка Базыля, 20 г.

3. Павел Чарняк, 62 г.; яго сыны: Ян, 34 г.; Якуб, 30 г.; Юзаф, 27 г.; сыны Яна: Міхал, 13 г. і Ян, 4 г.; сын Юзафа Ян, 12 г.; Разалія, жонка Якуба, 23 г.; Разалія, дачка Якуба, 2 г.

4. Мікалай Салыга, 23 г.; Казімір Карпейчык, 49 г.; Агата Карпейчык, 40 г.; Агата, жонка Мікалая, 23 г.; дочкі Казіміра: Анна, 19 г.; Антося, 14 г.; Настуся, 6 г.; Марыся, 1 г.

Вёска Балічы васпана Шымкоўскага.

1. Міхал Шматко, 43 г.; яго сыны: Міхал, 22 г.; Вінцэнт, 6 г.; жанчыны па-рымскі.

2. Пётр Шматко, 43 г.; яго сыны: Пётр, 19 г.; Юзаф, 15 г.; Якуб, 2 г.; Агата, жонка Юзэфа, 33 г.; дочкі: Крыстына, 17 г.; Мар'яна, 14 г. і Тэкля, 5 г.

3. Міхал Малышык, 41 г.; Юзаф Малышык, 30 г.; Адам, сын Юзафа, 9 г.; Зоф'я, жонка Міхала, 37 г.; дочкі: Анна, 10 г. і Агата, 2 г.

4. Ежы Маспанчук, 5 г.; Пракседа, жонка Юзафа Маспанчука, 39 г.; дочкі Петранеля,10 г.; Марыся, 6 г.; Агата, 7 г.

5. Антон Тарасевіч, 42 г.; яго сыны: Адам, 20 г. і Міхал, 14 г.; Казімір, сын Адама, 8 г.; Якуб Каранчук, 16 г.; Вінцэнт, сын Антона, 2 г.; Ян, сын Антона, 1 г.; Кацярына, жонка Антона, 39 г.; Анна, дачка Антона, 10 г.; Анна Каранчук, 41 г.

6. Геранім Нацэвіч, 47 г.; Тамаш, сын Гераніма, 8 г.; Юзаф, сын Гераніма, 4 г.; зяць Ігнат Шымко, 25 г.

7. Андрэй Мацяс, 32 г.; яго браты Вінцэнт, 26 г. і Мікалай, 6 г.; жанчыны рымскага абраду.

8. Ежы Бандзей, 52 г.; яго сын Ян, 10 г.; Анастасія, жонка Ежы, 45 г.; дочкі: Анна, 15 г. і Ева, 14 г.

9. Ежы Гарасімчук, 45 г.; яго сыны: Ян, 18 г.; Стэфан, 10 г.; Андрэй, 8 г.; сын Сымона Ян, 10 г.; сын Ежы Гжэгаш, 5 г.; Мар'яна, жонка Ежы, 36 г.; Анна, дачка Ежы, 19 г.; Агата, дачка Сымона, 8 г.

Вёска Курылкі васпана Шымкоўскага.

1. Міхал Малышка, 58 г.; Вінцэнт, сын Міхала, 27 г.; Ян, сын Міхала, 24 г.; Міхал, сын Міхала, 21 г.; Пётр, сын Вінцэнта, 1 г.; Тэрэза, жонка Міхала, 48 г.; Анна, дачка Міхала, 19 г.

2. Якуба Кур'ян, 16 г.; Анна, маці Якуба, 39 г.

3. Мужчыны па-рымскі, Анна, жонка Адама Дудкоўскага, 42 г.; Пракседа, дачка Адама, 15 г.; Кастуся, жонка Юзафа Дудкоўскага, 20 г.

4. Мікалай Шматко, 52 г.; яго сын Адам, 22 г. Юзаф, 19 г. і Пётр, 24 г.; жанчыны па-рымскі.

5. Адам Клышэвіч, 48 г.; Пётр, сын Адама, 19 г.; Юзаф Адамчык, 43 г.; Міхал, сын Адама, 13 г.; сыны Юзафа: Станіслаў, 5 г.; Дамінік, 10 г.; Вінцэнт, 7 г.; Анна, жонка Адама, 48 г.

Вёска Забор'е Яснавяльможнага пана графа Паца.

1. Міхал Карпейчык, 34 г.; яго сыны: Міхал, 6 г. і Васіль, 5 г.; Мікалай Карпейчык, 24 г.; Адам Карпейчык, 22 г.; Адам Карпейчык, 72 г.; Анна, жонка Міхала, 31 г.; дочкі: Анастасія, 12 г. і Агата, 9 г.; Антося, жонка Мікалая, 25 г.; Анна, дачка Мікалая, 2 г.

2. Ян Байгот, 49 г.; яго сыны: Сымон, 22 г.; Юзаф, 19 г.; Казімір, 15 г. і Пётр, 9 г.; жанчыны па-рымскі.

3. Казімір Ціхно, 69 г.; Ян, сын Казіміра, 23 г.; жанчыны па-рымскі.

4. Юрко Зенчык, 65 г.; Казімір Зенчык, 19 г.; Ян Зенчык, 13 г.; Канстанты Зенчык, 6 г.; Анна Зенчык, 42 г.; яе дочкі: Анна, 12 г. і Тарэза, 9 г.

5. Міхал Рымка, 34 г.; яго брат Ян, 31 г.; яго сыны: Юзаф, 9 г. і Ян, 5 г.; Тэкля, жонка Яна, 28 г.; дачка Разалія, 6 г.; 2-я дачка Анна, 2 г.

6. Гжэгаш Лазавік, 49 г.; яго сыны: Міхал, 19 г. і Стэфан, 17 г.; Мар'яна, дачка Гжэгаша, 25 г.

7. Антон Байгот, 56 г.; яго сыны: Тамаш, 24 г. і Міхал, 15 г.; Якуб Байгот, 47 г.; яго сын Ян, 22 г.; Ян, сын Яна, 1 г.; жанчыны па-рымскі.

Вёска Якуцэвічы Мастоўскай плябаніі.

1. Юзаф Бугарын, 62 г.; яго сын Сымон, 10 г.; жанчыны па-рымскі.

2. Міхал Бугарын, 39 г.; яго сыны: Ян, 21 г. і Мацей, 7 г.; Клара Палубятка, 37 г.

3. Юзаф Палубятка, 27 г.; Стэфан Палубятка, 15 г.; Філіп Палубятка, 10 г.; сыны Юзафа: Антон, 8 г. і Леан, 2 г.; Ева, жонка Юзафа, 28 г.; дачка Мар'яна, 6 г.; Анна Юракава Палубятка, 29 г.

4. Мацей Баўтрукевіч, 73 г.; яго сыны: Марцін, 42 г.; Ежы, 36 г.; Ян, 23 г.; Міхал, 21 г.; сыны Марціна: Адам, 18 г. і Мацей, 10 г.; сыны Ежы: Пётр, 15 г. і Юзаф, 13 г.; жанчыны па-рымскі.

Вёска Дашкаўцы Мастоўскай плябаніі.

1. Юзаф Палубятка, 72 г.; яго сыны: Стэфан, 23 г.; Станіслаў, 19 г.; Станіслаў, 17 г.; Юзаф Палубятка, 11 г.; жанчыны па-рымскі.

2. Міхал Маскевіч, 32 г.; яго сын Базыль, 9 г.; 2-гі сын Ян, 2 г.; Мікалай Палубятка, 6 г.; Кацярына, жонка Міхала, 30 г.; дочкі Міхала: Альжбета, 14 г. і Мар'яна, 10 г.

3. Ян Шчараніца, 42 г.; яго сын: Юзаф, 10 г.; браты Яна: Лаўрук, 25 г.; Міхал, 20 г. і Юзаф, 11 г.; Станіслаў, сын Лаўрука, 1 г.; жанчыны па-рымскі.

Вёскі

Дымы

Да камуніі

Не да камуніі

мужчын

жанчын

мужчын

жанчын

Турэйск

7

14

22

11

7

Белагорцы

7

24

18

14

6

Сарокі

12

33

34

13

16

Рымкі

10

32

23

19

13

Раманавічы

5

16

12

4

5

Тарасы

6

27

22

12

8

Чэрахі

4

10

11

6

2

Крупава

6

17

17

7

15

Русакі

5

12

12

7

2

Бабічы

4

11

10

5

8

Чарнякі

5

11

13

4

5

Варанішкі

4

8

6

3

3

Новікі

4

7

6

7

-

Перакоп

5

15

12

4

6

Здановічы

3

6

7

2

3

Карпейчыкі

4

14

9

1

4

Балічы

9

18

14

15

8

Курылкі

5

13

7

4

-

Забор'е

7

23

7

7

5

Якуцэвічы

4

13

3

5

1

Дашкоўцы

3

10

2

5

1

Разам

116

334

267

155

118

Гэты інвентар парафіян Турэйскай царквы ... склаў 24 жніўня 1829 г. А. Юстын, пробашч Турэйскі.



[1] Ипатьевская летопись [в:] ПСРЛ, т. II, Москва 1962, с. 819, 828.

[2] Ипатьевская летопись, ПСРЛ, т. II, Москва 1962, с. 874..

[3] Пiваварчык С. Беларускае Панямонне у раннiм сярэднявеччы (X-XIII ст. ст.) // BZH. № 2 (6). 1996. С. 15.

[4] Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в ХІ-ХІІІ вв., Мн. 1989, С. 75.

[5] Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье..., Мн. 1989, С. 89.

[6] Туристским маршрутом "По святыням Щучинского района" / Составитель Т.А. Тикунова. - Щучин: ГУО "Щучинская районная база юных туристов", 2009. // virtual-museum.shhuchin.edu.by/be/main.aspx?guid=2521

[7] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 549.

[8] ДГАЛ Ф. 11. Спр. 30. Lustracja starostw, dzierzaw i innych Królewszczyzn w powiecie Lidzkim sytuowanych w r. 1765. А. 107.

[9] Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. Візіты цэркваў Лідскага іДэканата. 1792 г. А. 9

[10] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. А. 10.

[11] Там жа.

[12] ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. А. 118.

[13] НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. А. 10 адв.

[14] Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596―1839 гг. С. 485.

[15] Там жа. С. 134.

[16] Там жа. С. 500.

[17] Там жа. С. 573.

[18] Там жа. С. 423.

[19] Там жа. С. 426.

[20] Там жа. С. 428.

[21] Там жа. С. 166.

[22] Извеков Н. Д. Исторический очерк состояния православной церкви в Литовской епархии за время с 1839-1889 г. Москва, 1899. С. 417-418.

[23] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 549.

[24] Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Ф. 1, Воп. 27, спр. 703.

[25] Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. Отдел II. Вильна, 1893. С. 102.

[26] Литовские епархиальные ведомости. 1866. № 6. С. 156-158.

[27]Свято-Николаевская церковь в д. Турейск // http://virtual-museum.shhuchin.edu.by/be/main.aspx?guid=2521

[28] Извеков Н. Статистическое описание православных приходов Литовской епархии. Вильна, 1893. С. 28.

[29] Свято-Николаевская церковь в д. Турейск // http://virtual-museum.shhuchin.edu.by/be/main.aspx?guid=2521

[30] Хільмановіч Уладзімір. Угодкі забойства праваслаўнага святара Івана Аляхновіча // racyja.com/hramadstva/ugodki-zabojstva-pravaslaunaga-svyat

[31] Лідзкая акруга падчас нямецкае акупацыі 1941-1944 г. // Беларуская Думка №1, кастрычнік 1960. С. 7.

[32] Силова С. В. Крестный путь: белорусская православная церковь в период немецкой оккупации 1941-1944 гг. Минск, 2005. С. 44.

[33] Ярмалковіч Віктар. Пазнавайма родны край. Інстытут Беларусаведы. Ляймэн, 1989. С. 78.

[34] Горны Аляксандр. Мартыралог Гродзенскай епархіі (1917-1961). Гродна, 2012. С. 16.

[35] Свято-Николаевская церковь в д. Турейск // virtual-museum.shhuchin.edu.by/be/main.aspx?guid=2521

[36] ДГАЛ Ф. 11. Спр. 30. Lustracja starostw, dzierzaw i innych Królewszczyzn w powiecie Lidzkim sytuowanych w r. 1765. А. 107.

[37] ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. Візіты цэркваў Лідскага і Слонімскага Дэканата. 1784 г. А. 117 адв.-119.

[38] У традыцыях Заходняй царквы - невялікі ахвярнік з абразом. Выкарыстоўваецца падчас працэсій.

[39] Празнея - спрошчаны варыянт назвы святочнай Мінеі. Мінеі бывалі некалькіх відаў, і адзін з відаў гэта святочная, скарочаная Мінея, якая ўтрымлівала службы на нядзелі і святы.

[40] Асекурацыя альбо асекурацыйны ліст, распіска. Гэтым дакументам запэўніваюць, што будзе зроблена ўсё гэтак, як узгоднена паміж бакамі.

[41] ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Сп. 10. Спіс парафіян Лідскага дэканату 1829 г. Турэйская царква А. 337-348 адв.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX