(З магістарскай працы Андрэя Рыбака пад кіраўніцтвам прафесара, доктара габілітаванага Юзафа Марошка, 2004)
Пераклад з польскай Леаніда Лаўрэша
1.
Касцёл парафіяльны ў горадзе, павеце і дэканаце Лідскім, ад касцёла ў кірунку на захад праз семдзесят крокаў знаходзіцца касцёл і кляштар кс. кармелітаў antiqua observantia, у кірунку на поўнач праз чатырыста пяцьдзесят крокаў знаходзіцца касцёл, кляштар і павятовая школа кс. піяраў, у кірунку на летні ўсход праз дзевяцьсот крокаў парафільная ўніяцкая царква ((ritus graci uniti) тут памылка, адна уніяцкая царква каля касцёла піяраў, г.зн. у кірунку на поўнач праз чатырыста крокаў, але яна ужо магла быць нечынная, другая - паміж зімовым усходам і поўднем як раз праз дзевяцьсот крокаў - заўвага Л.Л.), праз дзвесце пяцьдзесят крокаў у кірунку на зімовы ўсход стары мураваны замак, у кірунку паміж летнім захадам і поўначчу праз пяцьсот крокаў стаіць яўрэйская бажніца, у кірунку на поўнач праз дзве тысячы пяцьсот крокаў яўрэйскія могілкі.
Агароднікі (Ogrodniki), вёска і карчма князя ягомасці біскупа Віленскага, на летні ўсход тры чвэрці мілі.
Агароднікі (Ogrodniki), вёска васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага, на поўдзень вялікая міля.
Аколы (Okoly), ваколіца, у кірунку паміж поўднем і зімовым захадам вялікая міля.
Алтушкі (Oltuszki), ваколіца, у кірунку паміж летнім захадам і поўначчу паўтары мілі.
Анацкі (Onackie), засценак князя ваяводы Віленскага, на летні ўсход дзве з трыма чвэрцямі мілі.
Астроўля (Ostrowla), вёска і карчма старасты Лідскага, на захад палова мілі.
Багдзі (Bohdzie), ваколіца, у кірунку паміж поўднем і зімовым захадам вялікая міля.
Барава (Borowa), карчма васпана Нарбута , Лідскага падкаморага, на летні захад вялікая міля, каля гэтай карчмы, цераз дарогу другая карчма таго ж гаспадара.
Бараны (Barany), вёска Найяснейшага князя ягомасці Радзівіла, экс-падкаморага Літоўскага, у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам палова мілі.
Бельскія (Bielskie), двор, вёска і карчма Найяснейшага князя ягомасці Радзівіла, экс-падкаморага, на зімовы захад міля.
Бенькі (Bienki), вёска князя ягомасці біскупа Віленскага, у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам тры чвэрці мілі.
Бердаўка (Berdowka), двор васпана Жабы, шамбеляна Яго Каралеўскай мосці, на летні ўсход дзве з чвэрцю мілі.
Біскупцы (Biskupce), вёска васпана Хамінскага, старасты Пінскага, у кірунку паміж летнім і зімовым усходам дзве мілі.
Болтуці (Boltucie), ваколіца, на летні ўсход паўтары мілі.
Боркі (Borki), вёска старасты Лідскага, на зімовы ўсход напрасткі цераз балота дзве вялікія мілі, па дарозе чатыры з паловай вялікія мілі.
Брадова (Brodowa), карчма васпана Мысліцкага, Лідскага ротмістра, на захад дзве з паловай мілі.
Брындзяняты (Bryndzieniata), вёска князя ягомасці біскупа Віленскага, на летні ўсход вялікая міля.
Букатаўшчына (Bukatowszczyzna), фальварак васпана Жабы, шамбеляна, на летні ўсход дзве з чвэрцю мілі.
Бурносы (Burnosy), вёска васпана Хамінскага, старасты Пінскага, на летні ўсход тры с паловай мілі.
Бялундзі (Bialundzie), вёска Літоўскай артылерыі, на летні ўсход дзве з чвэрцю мілі.
Верхліда (Wierzchlida), вёска князя экс-падкаморага Літоўскага, на поўнач, напрасткі праз балоты якія называюцца Стрыя - тры чвэрці мілі, кругам, гасцінцам каля мілі.
Вінкаўцы (Winkowce), двор і вёска Квінцынай, крайчай Браслаўскай, на поўдзень палова мілі.
Вісманты (Wismаty), ваколіца, у кірунку паміж поўднем і ўсходам чвэрць мілі.
Востраў (Ostrow), двор, капліца і карчма васпана Нарбута, падкаморага Лідскага, на летні захад паўтары мілі.
Вялікае Ольжава (Olzew Wielki), двор Кішчынскага і ўніяцкая капліца (ritus graci uniti) васпана Гінета, крайчага Лідскага, у кірунку паміж поўднем і зімовым захадам вялікая міля.
Вялічкі (Wieliczki), вёска князя ваяводы Віленскага, у кірунку паміж зімовым усходам і поўднем дзве вялікія мілі.
Гарні (Gornie), вёска старасты Лідскага, паміж поўднем і зімовым захадам тры чвэрці мілі.
Гарнішкі (Horniszki), вялікая і малая ваколіцы, на летні захад адна з паловай летняя міля.
Дайнава (Dejnowo), двор, капліца, карчма і вёска ксяндзоў аўгустынаў эмірытанскіх віленскіх, на зімовы захад вялікая міля.
Дакудава (Dokudow), двор, касцёл філіяльны і ўніяцкая царква (ritus graci uniti), карчма і вёска, якая завецца Вялікае Сяло , Найяснейшага князя ягомасці Радзівіла, ваяводы Віленскага, у кірунку на зімовы ўсход напрасткі цераз балота дзве з чвэрцю вялікія мілі, кругом чатыры з чвэрцю мілі.
Далекія (Dalekie), вёска васпана Гінета, крайчага Лідскага, у кірунку паміж зімовым захадам і поўднем вялікая міля.
Даўлюдаўцы (Douludowcy), вёска і карчма васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага, у кірунку паміж поўднем і зімовым захадам вялікая міля.
Доўкні (Douknie), вёска князя ягомасці біскупа Віленскага, у кірунку на летні ўсход палова мілі.
Дуброўня (Dombrowna), двор князя ягомасці біскупа Віленскага, на летні ўсход тры чвэрці мілі.
Ёдкі (Jodki), ваколіца, у кірунку паміж усходам і поўднем мерная міля.
Забалатня (Zablocie), вёска князя ваяводы віленскага, на зімовы ўсход, напрасткі цераз балоты дзве з паловай мілі, кругам каля чатырох з паловай міль.
Заполле (Zapole), двор і вёска васпана Дамейкі, суддзі земскага Наваградскага, на летні захад міля, і карчма на гасцінцы.
Зарэчча (Zarzecze), карчма старасты Лідскага, прадмесце і плябанія ўніяцкая (ritus graci uniti), на летні ўсход тысяча крокаў.
Зялёная (Zielona), карчма васпана Хамінскага, старасты Пінскага, на летні ўсход дзве з паловай мілі.
Калясішча (Kolesiszcze), ваколіца, у кірунку паміж поўднем і ўсходам міля з чвэрцю.
Каменка (Kamionka), прадмесце, на ўсход чатырыста крокаў.
Капачэлі (Kopoczele), плябанская вёска, на зімовы ўсход міля.
Карнілкі (Karnilki), засценак князя ваяводы Віленскага, на летні ўсход дзве с паловай вялікія мілі.
Качанова (Kaczanow), двор васпана Адамовіча, ротмістра Лідскага, у кірунку паміж зімовым усходам і поўднем міля з чвэрцю.
Келбы (Kielby), вёска Лідскага плябана, на летні ўсход тры чвэрці мілі.
Кербядзі (Kierbiedzie), ваколіца, у кірунку паміж летнім захадам і поўначчу паўтары мілі.
Кір'янаўцы (Kirianowce), фальварак і вёска Мысліцкага, Лідскага ротмістра, на ўсход, узімку дзве з чвэрцю мілі, трохі далей карчма Бродава таго ж пана.
Клепачоўшчына (Klepczowszczyzna), фальварак васпана Адамовіча, ротмістра Лідскага, на зімовы ўсход міля з чвэрцю.
Клепачоўшчына (Klepczowszczyzna), ваколіца, там жа, але трохі далей, паўтары мілі.
Колышкі (Kolyszki), фальварак экс-падкаморага Літоўскага, у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам палова мілі.
Колышкі (Kolyszki), ваколіца, там жа блізка.
Косаўшчына (Kossowszczyzna), фальварак і вёска васпана Нарбута, харунжага Лідскага, на ўсход тры чвэрці мілі.
Крупава (Krupa), двор васпана Нарбута, войскага Лідскага, у кірунку паміж летнім захадам і поўначчу вялікая міля.
Крупава (Krupa Wielka i Krupa Mala), касцёл філіяльны Лідскі, паміж касцёлам і вёскамі карчма васпана Нарбута, войскага Лідскага, у кірунку паміж летнім захадам і поўначчу вялікая міля.
Крыва (Krzywa), вёска Беліцкага кальвінскага збору, на зімовы ўсход, каля Дакудава, напрасткі праз балота дзве мілі з чвэрцю, кругам чатыры мілі з чвэрцю.
Курасёўшчына (Karosiоwszczyzna), двор васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага, на поўдзень вялікая міля.
Куроўшчына (Kurowszczyzna), фальварак кс. плябана Лідскага, на летні захад, напрасткі цераз балота шэсцьсот пяцьдзесят крокаў, кругам чвэрць мілі.
Кянці (Kiecie), вёска васпана Нарбута, харунжага Лідскага, на поўдзень вялікая міля.
Лазоўка (Lozowka), карчма васпана Нарбута, харунжага Лідскага,
Лайкоўшчына (Lojkowszczyzna), вёска ксяндзоў кармелітаў лідскіх, на летні ўсход чвэрць мілі.
Ласанкі (Lasanki), ваколіца, у кірунку паміж захадам і поўначчу міля з чвэрцю.
Лаўчылавічы (Lowczylowicze), фальварак і вёска васпана Нарбута, падкаморага Лідскага, на летні захад міля з трыма чвэрцямі.
Ліда (Lida), двор Лідскага старасты, на зімовы захад над ставам, напрасткі трыста пяцьдзесят крокаў, кругам чвэрць мілі.
Лучкі (Luczki), вёска князя ваяводы Віленскага, на зімовы ўсход, напрасткі цераз балоты дзе малыя мілі, кругам, каля балотаў пяць міль.
Малое Ольжава (Olzew Maly), двор Нелюбоўскага, васпана Альшэўскага, падстолія Лідскага, на зімовы захад вялікая міля.
Мальгі (Molhy), вёска васпана Альшэўскага, падстолія Лідскага, на летні захад дзве мілі.
Мікулічы (Mikulicze), вёска і карчма князя ваяводы Віленскага, на летні ўсход дзве з паловай вялікія мілі.
Мінойты (Minojty), вёска васпана Пузыны, шамбеляна Яго Каралеўскай мосці, на зімовы захад, у кірунку паміж усходам і поўднем дзве мілі.
Місюры (Misciory), засценак князя ваяводы Віленскага, на летні ўсход, за Мікулічамі дзве з трыма чвэрцямі мілі.
Мялёхава (Mielki), вёска, карчма і цагельня кс. плябана Лідскага, на зімовы ўсход малая міля.
Навапрудцы (Nowoprudce), вёска экс-падкаморага Літоўскага, у кірунку паміж усходам і поўднем чвэрць мілі.
Навасёлкі (Nowosiolki), вёска кс. плябана Лідскага, на летні ўсход, напрасткі семсот крокаў, кругам, вакол балота чвэрць мілі.
Навасёлкі (Nowosiolki), вёска васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага, на поўдзень вялікая міля.
Навіцкія (Nowickie), вёска і карчма васпана Адамовіча, ротмістра Лідскага, на зімовы ўсход міля з чвэрцю.
Навіцкія (Nowickie), вёска, уніяцкая капліца (ritus graci uniti) і карчма васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага, на поўдзень міля.
Несікоўшчына (Nieszykowszczyzna), фальварак васпана Нарбута, харунжага Лідскага, на летні ўсход тры чвэрці мілі.
Няцеч (Nieciecza), вёска князя ягомасці біскупа Віленскага, на летні ўсход тры чвэрці мілі.
Няцеч (Nieciecza), ваколіца, там жа, на зімовы ўсход.
Обрубы (Obrubie), вёска васпана Дамейкі, суддзі земскага Наваградскага, у кірунку паміж летнім захадам і поўначчу міля.
Ольжава (Olzew), вёска і карчма васпана Гінета, крайчага Лідскага, у кірунку паміж поўднем і зімовым захадам вялікая міля.
Паганы (Poganie), фальварак васпана Хамінскага, старасты Пінскага, на ўсход дзве мілі з чвэрцю.
Падольжаў (Podolzew), фальварак васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага, у кірунку паміж поўднем і захадам вялікая міля.
Паддубна (Podubnie), вёска васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага, у кірунку паміж поўднем і ўсходам міля з чвэрцю.
Паддзіковічы (Poddzikowicze), вёска князя ваяводы Віленскага, у кірунку паміж поўднем і ўсходам тры мілі.
Палубнікі (Polubniki), фальварак, вёска і карчма васпана Нарбута, Лідскага падкаморага, у кірунку паміж поўднем і захадам, міля.
Памосткі (Pomostki), засценак князя ваяводы Віленскага, на летні ўсход дзве з паловай вялікія мілі.
Пастаўшчына (Pastowszczyzna), фальварак ксяндзоў піяраў, на поўнач чвэрць мілі.
Пашкі (Paszki), засценак князя ягомасці біскупа Віленскага, у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам міля з чвэрцю.
Перапечыца (Perepeczyce), двор васпана Нарбута, харунжага Лідскага, на зімовы ўсход чвэрць мілі.
Перапечыца (Perepeczyce), ваколіца, там жа, на поўдзень чвэрць мілі.
Пескі (Piaski), вёска васпана Хамінскага, старасты Пінскага, на ўсход дзве з чвэрцю мілі.
Пескі (Piaski), вёска і карчма князя ваяводы Віленскага, у кірунку паміж усходам і поўднем дзве з паловай мілі.
Плябанцы (Plebance), фальварак і вёска кс. плябана Лідскага, на зімовы ўсход вялікая міля.
Плясавічы (Plasewicze), вёска князя ягомасці біскупа Віленскага, у кірунку паміж поўднем і летнім усходам вялікая міля.
Прыдубайлы (Przydybaly), вёска васпанства Багаткаў, там жа, міля.
Пурсці (Purscie), вёска і карчма старасты Лідскага, у кірунку паміж усходам і поўначчу міля.
Пятры (Piotry), засценак князя ваяводы Віленскага, на зімовы ўсход, напрасткі цераз балоты дзве мілі з чвэрцю, кругам, каля чатырох з чвэрцю міль.
Пяцюлеўцы (Pieciulowce), фальварак і вёска васпана Дамейкі, суддзі земскага Наваградскага, у кірунку паміж зімовым захадам і поўднем міля.
Раклёўцы (Reklowce), вёска і карчма васпана Альшэўскага, падстолія Лідскага, на зімовы захад міля.
Раслякі (Roslaki), засценак старасты Лідскага, на летні ўсход, напрасткі, цераз рэчку Лідзейку тысяча пяцьдзесят крокаў, кругам, цераз грэблю чвэрць мілі.
Раслякі (Roslaki), вёска ксяндзоў піяраў, у кірунку паміж на летнім усходам і поўначчу, напрасткі, цераз рэчку Лідзейку тысяча сто шэсцьдзесят крокаў, кругам, цераз грэблю каля чвэрці вялікай мілі.
Скрэбні (Skrebnie), фальварак ксяндзоў кармелітаў лідскіх, на поўдзень міля з чвэрцю.
Смалякі (Smolaki), ваколіца, у кірунку паміж летнім захадам і поўначчу міля з трымя чвэрцямі.
Споркаўшчына (Sporcikowszczyzna), фальварак, вёска і карчма васпана Каржанеўскага, ротмістра Лідскага, у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам міля.
Стэцкія (Steckie), засценак артылерыі Літоўскай, на летні ўсход дзве мілі з чвэрцю.
Сугайлы (Sаgajly), засценак князя біскупа Віленскага, у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам міля з чвэрцю.
Сукурчы (Suchurcze), двор і вёска васпана Нарбута, падкаморага Лідскага на летні захад міля.
Сцеркава (Scierkow), вёска Літоўскай артылерыі, на летні ўсход міля з чвэрцю.
Сухвальня (Suchwalnia), вёска князя біскупа Віленскага, на летні ўсход міля.
Шайбакі (Szejbaki), вёска васпана Нарбута, харунжага Лідскага, і часткова Квінцынай, крайчай Браслаўскай, у кірунку паміж усходам і поўднем палова мілі.
Татарцы (Tatarce), вёска князя ваяводы Віленскага, на летні ўсход міля з трыма чвэрцямі.
Траццякоўцы (Trzeciakowce), двор і вёска васпані Калясінскай, пісаравай Магдэбургскай, на поўдзень палова мілі.
Філонаўцы (Filonowce), вёска князя ваяводы Віленскага, на зімовы ўсход, напрасткі цераз балоты адна з паловай міля, кругом пяць з чвэрцю міль.
Харужаўцы (Choruzawce), фальварак і вёска ксяндзоў кармелітаў лідскіх, на летні ўсход наўпрост цераз раку Лідзейку і малы альховы гай - дзвесце пяць-дзесят крокаў, кругом цераз грэблю і мост, якія праз дзве тысячы крокаў ад вёскі, каля чвэрці мілі.
Хрысціянаў (Chrystianоw), фальварак васпана Гінета, крайчага Лідскага, паміж поўднем і зімовым захадам вялікая міля.
Хрулі (Chorulewszczyzna), вёска васпана Нарбута, падкаморага Лідскага, на захад вялікая міля.
Цагельня васпана Нарбута, харунжага Лідскага, на летні ўсход палова мілі.
Цвермы (Cwiermy), вёска Найяснейшага князя ягомасці Радзівіла, экс-падкаморыя, у кірунку паміж летнім усходам і поўначчу міля з чвэрцю.
Цешкі (Cieszki), вёска Літоўскай артылерыі, на ўсход міля з чвэрцю.
Цыбары (Cibory), фальварак і вёска васпана Кастравіцкага, шамбеляна Яго Каралеўскай мосці, на зімовы захад міля.
Цябы (Ciaby), вёска Найяснейшага князя ягомасці Радзівіла, экс-падкаморыя, паміж поўначчу і летнім усходам міля.
Чараўкі (Cierewki), вёска Найяснейшага князя ягомасці Радзівіла, ваяводы Віленскага, на летні ўсход дзве з трыма чвэрцямі мілі.
Чэрнікі (Czerniki), вёска васпана Нарбута, пад-каморыя Лідскага, у кірунку паміж захадам і поўначчу вялікая міля.
Чэхаўцы (Czechowce), ваколіца на поўнач.
Янцавічы (Jancewicze), вёска васпана Нарбута, падкаморыя Лідскага, у кірунку на летні захад адна з паловай вялікая міля.
Яськаўцы (Jaskowce), вёска Нарбута, харунжага Лідскага, на летні ўсход тры чвэрці мілі.
Яўсеевічы (Owsieewicze), вёска васпана пад-каморага Лідскага, на летні захад адна з трыма чвэрцямі міля.
2.
Касцёлы парафіяльныя, якія мяжуюць з Лідскай парафіяй , і іншыя значныя:
Касцёл парафіяльны Жырмунскі , на поўнач дзве мілі.
Касцёл парафіяльны Тракельскі , паміж поўначчу і летнім усходам дзве з паловай мілі.
Касцёл парафіяльны Ліпнішскі , на летні ўсход пяць міль.
Касцёл парафіяльны Івейскі , на ўсход пяць міль.
Касцёл парафіяльны Ганчарскі , ritus graci uniti (уніяцкая царква), на поўдзень тры мілі.
Касцёл парафіяльны Белагрудскі , на зімовы захад міля з трыма чвэрцямі.
Касцёл парафіяльны, Мытлянскі , ritus graci uniti (уніяцкая царква), на зімовы захад дзве мілі.
Касцёл парафіяльны Ваверскі , на захад тры мілі.
Касцёл парафіяльны Радунскі , на летні захад, напрасткі цераз Дзітву тры мілі, кругам, цераз Гародна тры вялікія мілі.
3.
Значнейшыя дарогі ў парафіі:
Дарога на Жырмуны ў бок Вільні, камяністая, ідзе полем, рэдка дзе праз зараслі бярозы, асіны, сасны, ядлоўцу. Цягнецца на поўнач вялікую мілю без ніякіх бродаў і перавозаў, на карчме, якая мае назву Півоня і належыць князю ягомасці Радзівілу, экс-падкаморыю Літоўскаму, заканчваецца парафія, ад карчмы дарога ідзе на Жырмуны.
Дарога другая да Вільні , ідзе цераз балота Стрыя , каля Чэхаўцаў і Колышак , выбоістая, на працягу мілі зарослая кустамі, ля карчмы Бярэзніца васпані Барзумоўскай , суддзёвай земскай Лідскай, заканчваецца парафія Лідская, дарога потым ідзе цераз Дворышча на Тракелі .
Дарога на Ліпнішкі , парослая малой бярозай і зрэдку дубам, цягнецца паміж палямі на летні ўсход цераз мост і грэблю на Лідзейцы і цераз Зарэчча, да Дуброўні добрая брукаваная, а адтуль камяністая, пясчаная каля Сцеркава і Бердаўкі, за Бердаўкай заканчвацца парафія Лідская.
Дарога да Гаўі і Іўя ад Сцеркава, цягнецца над балотам паміж бярозавымі гаямі каля Гаўі, тут заканчвацца парафія Лідская.
Дарога да Дакудава, ад Гаўі на Зялёную , дзе выгодная карчма, дарога толькі месцамі пясчаная.
Дарога другая на поўдні да Дакудава , камяністая, выбоістая, потым пясчаная, цягнецца цераз брод каля Ёдкаў, цераз прыкры мост і гразкую грэблю, дзе дарога мокрая і выбоістая. Каля Калясішчаў і да карчмы ў Мінойтах сухая, далей на Пескі , якія перад Дзітвянскім мостам, і тут заканчвацца парафія Лідская, далей цераз мост па пясчанай дарозе на Дакудава.
Дарога з Пескаў, цераз Дзітву , цягнецца да Беліцы.
Дарога старая да Беліцы , цягнецца цераз Гарні, Багдзі, пушчу васпана Гінета , крайчага Лідскага, злучаецца з новай каля Мінойтаў.
Дарога да Белагруды цягнецца каля Раклёўцаў на Ольжаў - Нелюбоўскі (Малое Ольжава) васпана Альшэўскага, падстолія Лідскага, дзе і заканчвацца парафія Лідская.
Дарога да Мыто , пясчаная, камяністая, ідзе цераз зараслі сасны і бярозы, цягнецца цераз Каменку , паміж Раклёўцамі і Цыбарамі , за якімі заканчвацца парафія Лідская.
Дарога да Астроўлі , аддзяляецца за Каменкай управа і цягнецца пяскамі паміж малымі кустамі да Астроўлі.
Дарога да Крупава , адразу за горадам аддзяляецца ўлева ад Віленскага гасцінца і цераз пяскі, каменне і кусты ідзе на Крупава.
Дарога з Мыта на Вільню , пясчаная і камяністая, цягнецца ад Мыта на карчму васпана Дамейкі, суддзі земскага Наваградскага, далей на карчму Барова каля двароў Сукурчы і Крупава васпана Нарбута, падкаморага Лідскага, далей цераз рэчку Крупку на Жырмуны.
4.
У парафіі ёсць наступныя рэкі:
Рака Лідзейка пачынаецца паміж Колышкамі і Верхлідай , цягнецца на Чэхаўцы васпана Кулешы, стальніковіча зямлі Браслаўскай, дзе ставы і млын на Пастаўшчыне ксяндзоў піяраў, дзе так жа ёсць стаў і млын з усходняга боку горада, да вялікага става на пяцьдзесят пяць прутоў, на якім два млыны Лідскага старасты ў Навапрудцах , далей стаў і млын экс-падкаморыя Літоўскага, трохі далей каля Перапечыцы два ставы з млынамі васпана Нарбута, харунжага Лідскага, далей рака цячэ да Качанова , а адтуль да Курасёўшчыны , дзе знаходзіцца млын васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага, адтуль, балотамі паміж зараслямі вольхі рака цячэ да Мінойтаў і за Пескамі ўпадае ў Дзітву.
Рака Каменка выцякае з гарадскога выгану паміж Каменкай і Куроўшчынай , цячэ цераз грэблю і альховы гаёк ксяндзоў кармелітаў за іх кляштарам, там жа ёсць малы стаў з млынам тых жа ксяндзоў кармелітаў, за замкам упадае ў стаў Лідскага старасты.
Рэчка Астраўлянка , пачынаецца каля Астроўлі, цячэ да Траццякоўцаў , каля Ёдкаў цераз яе ёсць брод, і каля Перапечыцаў яна ўпадае ў Лідзейку.
Рэчка Бердаўка , пачынаецца каля Харужаўцаў , цячэ да двара васпана Жабы, шамбеляна, дзе стаў і валюш, адтуль цячэ да бердаўскага става, які разпрасцёрся на пятнаццаць прутоў, пры гэтым ставе ёсць млын, і адтуль праз мілю ўпадае ў Гаўю.
Рэчка Нецеча , пачынаецца пад Болтуцямі цячэ на Дуброўню, за якой стаў, летам сухі, і млын, потым каля Плябанцаў за Качановым упадае ў Лідзейку, па берагах той рэчкі альховыя кусты, месцамі лугі.
Рака Гаўя , пачынаецца ў Коксішках Ашмянскага павету, за восем міляў ад Ліды, цячэ цераз Суботнікі , Галімшчыну , Гаўю - двор васпана Хаімскага, старасты Пінскага, дзе ёсць млын, у Бердаўцы заканчваецца парафія, пад Бурносамі ўпадае ў Нёман.
Рака Дакудаўка , цячэ з балот Дакудаўскіх цераз вёску Дакудава, дзе ёсць малы стаў і млын, і там упадае ў Нёман.
Рака Крупка , пачынаецца за філіяльным Лідскім касцёлам у Крупаве , у балотах васпана Дамейкі, суддзі земскага Наваградскага, цячэ паміж вёскамі васпана Нарбута, Лідскага харунжага, названымі Крупава, упадае ў стаў з млынам войскага Лідскага, стаў займае шэсць моргаў, далей праз вольхавы гай каля Сукурч , балотамі цячэ да ставу за Востравам, дзе млын васпана Нарбута, падкаморага Лідскага, адтуль цячэ цераз балота і ўпадае ў Дзітву.
Рака Дзітва пачынаецца ў парафіі Эйшышскай, пад Вільканцамі , недалёка ад двара васпана Ромера, суддзі земскага Троцкага, цячэ каля Кухакоўска, Азялішак, Навішак, Вільбікаў, Гудэлей, Смалякоў, Паддзікаўцаў , двара васпана Расадаўскага, Мыта, Белагруды, Ольжава Кішчынскага (Вялікага Ольжава), Дзякавічаў і недалёка ад Вашкевічаў упадае ў Нёман.
Рака Нёман цячэ ад Бурносаў да Вашкевічаў , дзе мяжа Лідскай парафіі.
5.
Возера Сцеркава пад Сцеркавым, займае пяць моргаў на спрэчным месцы паміж князем ягомасцю Радзівілам, ваяводам Віленскім і артылерыяй Літоўскай.
Возера Глухава пад Дакудавым князя ягомасці Радзівіла, ваяводы Віленскага, займае трыццаць моргаў, зарослае.
Возера Мятліца , князя ягомасці Радзівіла, ваяводы віленскага, каля Вялічкаў, займае пятнаццаць шнуроў.
Возера Лебедзева , каля Борак (зараз - Скаменны Бор, заўвага Л.Л.) князя ягомасці Радзівіла, ваяводы Віленскага, займае пяць моргаў.
6.
Балота каля Чэхаўцаў і Верхліды пад назвай Стрыя , цягнецца да Пастаўшчыны з абодвух бакоў Лідзейкі, зарослае вольхавымі гушчарамі і хмызняком.
Балота на ўсход ад Ліды , ад Перапечыцы да Боркаў на працягу паўтары мілі і ад карчмы Бродавай (у Кір'янаўцах, заўвага Л.Л.) да Пескаў на тры вялікія мілі, зарослае гушчарамі, бярозай, нэндзнымі соснамі, ядлоўцам і іншымі не ўжытковымі дрэвамі, належыць па большай частцы князю ягомасці Радзівілу, ваяводзе Віленскаму, часткова прылеглым дварам шляхты.
Балота над берагамі Дзітвы , ад летняга захаду цягнецца аж да поўдня, зарослае бярозай, вольхай, лазой і дубкамі, належыць шляхце, з уладаннямі якой мяжуе, а часткова мае ўмоўных гаспадароў.
Балота плошчай на некалькі моргаў васпана Дамейкі , суддзі земскага Наваградскага, паміж філіяльным Лідскім касцёлам у Крупаве , Пурсцямі і Обрубамі , зарослае гушчарамі і ліхім хмызняком, вольхай, бярозай і ядлоўцам.
7.
Лес дубовы за Сцеркавым і лес сасновы за Бердаўкай васпана Жабы, шамбеляна Яго Каралеўскай мосці.
Лес сасновы, яловы, месцамі дубовы і бярозавы, працяглы на вялікую мілю, васпана Гінета , крайчага Лідскага, за Ольжавам Кішчынскім (Вялікім Ольжавам).
Лес сасновы, дубовы і яловы, месцамі бярозавы, працяглы на тры чвэрці мілі, васпана Альшэўскага , падстолія Лідскага, за Ольжавам Нелюбоўскім (Малым Ольжавам) да Цыбараў .
Бор сасновы, плошчай пяць моргаў васпана Нарбута , падкаморага Лідскага, перад карчмой Баравая .
Лес бярозавы, асіны з сасной змешаны нядаўна, запушчаны, займае шэсць валок, васпана Нарбута , войскага Лідскага, адразу за дваром Крупава .
Лес каля Астроўлі і Крупава , густыя бярозавыя і альховыя гайкі, паміж якімі зрэдку па некалькі сосен, у нізінах дубы і вольхі.
Ад Чэхаўцаў да Дуброўні і далей да Куроўшчыны шмат хмызняку, здатнага толькі для гараджэння платоў.
Ад Астроўлі і Крупава да Ліды на палях бедныя сасновыя, альховыя і ядлаўцовыя зараслі, па іншых месцах парафіі таксама прысутнічаюць значныя бярозавыя, сасновыя, змешаныя зараслі, на нізінах вольха вырасла б на добры лес, калі б яе не высякалі.
8.
Горы, скалы, мінеральныя воды і іншыя асаблівыя мейсцы, апрача апісаных, адсутнічаюць у Лідскай парафіі.
Лідская парафія цалкам ляжыць у сваім павеце, у Віленскім біскупстве, на поўначы мяжуе з Радунскім дэканатам а на ўсход з Ашмянскім паветам.
Гэтае апісанне Лідскай парафіі зрабіў выканавец абавязкаў Лідскага плябана, ксяндза Казіміра Нарбута , і падцвердзіў уласнай рукой ксёндз Сымон Вырыкоўскі, навук вольных і сакральнай тэалогіі доктар.