Вярнуцца: Вопісы парафій Лідскага дэканату ў 1784 г.

Парафія Ляцкая


Дадана: 27-08-2013,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 62.



(З магістарскай працы Андрэя Рыбака пад кіраўніцтвам прафесара, доктара габілітаванага Юзафа Марошка, 2004)

Пераклад з польскай Леаніда Лаўрэша

1.

Парафіяльны Ляцкі касцёл знаходзіцца ў Лідскім павеце і дэканаце, вёскі і мястэчкі парафіі па-алфавіту:

Агароднікі (Ogrodniki), вёска васпана Сцыпіёна, на летні поўдзень міля.

Альбінаўцы (Albinowce), таго ж васпана разам з васпанам Скіндарам, на летні ўсход малая міля.

Андрушаўцы (Andruszowce), васпана Ельца двор, вёска і дзве карчмы, капліца рускага абраду (ўніяткая - Л.Л. ), у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам, чвэрць мілі ад касцёла Ляцкага.

Балі (Bale), належыць Ляцкай плябані, ксяндзам-піярам шчучынскім і васпану Скінадару, на летні поўдзень адна міля.

Барсукі (Borsuki), васпана Сцыпіёна, на летні ўсход малая міля.

Барысаўка (Borysowka), васпана Скіндара, у кірунку паміж захадам і летнім поўднем палова мілі ад касцёла.

Вайкалы (Wojkaly), васпана Александровіча, паміж поўднем і летнім захадам палова мілі.

Вызгі (Wyzgi), васпана Чэпіка і Свяцкіх, на летні ўсход вялікая міля.

Высокі Ляцк (Wysokie Lackie), двор васпана Скіндара, на захад чвэрць мілі.

Галубкі (Holubki), вёска васпана Ельца, на летні ўсход чвэрць мілі.

Гельна (Gelna), фальварак васпана Тызенгаўза з карчмой, на летні поўдзень адна вялікая міля.

Дамуцёўцы (Damuciowce), васпана Сцыпіёна, на зімовы ўсход адна малая міля.

Догі (Dogi), вёска таго ж васпана Сцыпіёна, частка вёскі належыць плябані Ляцкай, а частка ксяндзам-піярам шчучынскім, там жа дзве карчмы, адна васпана Сцыпіёна, другая належыць ксяндзам-піярам шчучынскім, у кірунку паміж поўднем і зімовым усходам адна міля.

Доўгая (Dowha), належыць плябані Ляцкай разам з малой карчмой, на зімовы захад палова мілі.

Дубраўляны (Dubrowlanie), належыць плябані Ляцкай, васпану Сцыпіёну і ксяндзам-піярам, тут ёсць карчма васпана Сцыпіёна, на зімовы поўдзень адна сярэдняя міля.

Захарамяла (Zahoremiala), васпана Сцыпіёна з карчмой, на летні ўсход малая міля.

Крывасёлкі (Krzywosiolki), васпана Александровіча, на поўнач адна міля.

Кухары (Kucharze), вёска васпана Александровіча, тут жа карчма пад такой жа назвай васпана Скіндара, на зімовы захад палова мілі.

Куверкі (Kuwerki), васпана Скіндара, у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам малая міля.

Кулакі (Kulki), ксяндзоў-піяраў, на зімовы ўсход палова мілі.

Карлаўшчына (Karlowszczyzna), двор васпана Скіндара, на летні захад палова чвэрці мілі.

Калечыцы (Kaleczyce), васпана Сцыпіёна з карчмой, у кірунку паміж поўначчу і летнім усходам вялікая міля.

Кузьмы (Kuzmy), васпана Якімовіча, на летні захад міля.

Лукаўцы (Lukowce), васпана Сцыпіёна з карчмой, на летні ўсход міля.

Ляцк (Lack), вёска, якая мае некалькі дамоў, і ў якой касцёл парафіяльны ёсць пунктам, ад якога чыніцца апісанне парафіі, сама вёска з карчмой належыць плябані.

Навасады (Nowosady), фальварак і вёска васпані Бараноўскай, на поўнач палова чвэрці мілі.

Намейкі (Nomejki), вёска і карчма васпана Скіндара, на летні захад чвэрць мілі.

Няліта (Nielita), карчма васпана Скіндара, у дзвесце крокаў ад касцёла на зімовы захад.

Пілоўцы (Pilowce), васпана Тызенгаўза, вёска ўніяцкага і лацінскага абраду, там жа і карчма, на зімовы захад сярэдняя міля.

Пратасаўшчына (Protasowszczyzna), фальварак васпана Тузенгаўза, на зімовы захад сярэдняя міля.

Пуроўцы (Purowce), ксяндзоў-піяраў, у кірунку паміж поўднем і летнім захадам адна вялікая міля.

Рагачы (Rohacze), ксяндзоў-піяраў, на зімовы ўсход чвэрць мілі.

Радзяёўшчына (Radziejowszczyzna), фальварак ксяндзоў-піяраў, палова чвэрці мілі на зімовы ўсход.

Рамантоўшчына (Romantowszczyzna), фальварак васпана Баровіча, у кірунку паміж усходам і зімовым поўднем палова чвэрці мілі.

Салагубаўцы (Salohubowce), таго ж васпана Александровіча з карчмой, на летні ўсход вялікая міля.

Сеўкі (Siewki), ксяндзоў-піяраў, на летні ўсход сярэдняя міля.

Скаргі (Skruhy), васпана Ельца з карчмой, на поўнач чвэрць мілі.

Скоржыкі (Skorzyki), васпана Віткевіча, на летні поўдзень вялікая міля.

Старадворцы (Starodworce), двор, вёска і карчма васпана Александровіча, паміж поўначчу і летнім усходам адна сярэдняя міля.

Тапілішкі (Topieliszki), васпана Сцыпіёна з карчмой, на летні ўсход вялікая міля.

Халескаўшчына (Chaleckowszczyzna), фальварак васпана Сцыпіёна з карчмой, на летні захад чвэрць мілі.

Чаплічоўшчына (Czapliczowszczyzna), фальварак васпана Сцыпіёна, у кірунку паміж усходам і зімовым поўднем адна сярэдняя міля.

Шоркіна (Szorkini), таго ж васпана Александровіча з карчмой, на поўнач вялікая міля.

Яўлашы (Jawlosze), вёска васпана Скіндара з карчмой, на летні захад палова мілі.

2.

Ад гэтага парафіяльнага касцёла, наступныя суседскія касцёлы:

Каменка , касцёл парафільны ў тым жа павеце і дэканаце, на землях васпана Тызенгаўза, на зімовы захад вялікая міля.

Шчучын , касцёл парафіяльны на землях васпана Сцыпіёна, у павеце і дэканаце Лідскім, на зімовы ўсход адна вялікая міля.

Дэмбраў , касцёл парафіяльны, калісьці філія Ляцкага касцёла на землях васпана Тызенгаўза, паміж поўднем і летнім захадам вялікая міля.

Васілішкі , касцёл парафіяльны ў старостве васпана Александровіча, у павеце і дэканаце Лідскім, паміж поўначчу і летнім усходам тры мілі.

Новы Двор , касцёл парафіяльны ў старостве васпана Ромера, паміж захадам летнім і поўначчу тры вялікія мілі.

3.

Найзначнейшыя гарады каля Ляцкага касцёла:

Ліда , судовы горад, на летні ўсход восем вялікіх міль.

Гародня , сталічны горад, паміж поўднем і летнім захадам восем вялікіх міль.

4.

Дарога з Ляцка да Ліды , няроўная, месцамі ідзе праз зараслі, выбоістая і крывая.

Дарога з Ляцка да Гародні , не трамбаваная, прамая, праз тры мілі вельмі пясчаная.

З Ляцка да Ліды як летам, так і ўзімку дзень язды.

З Ляцка да Гародні дзень язды як летам, так і ўзімку.

5.

Стаў васпана Ельца , невялікі, зарослы, на рацэ Спушы, калі ехаць да Ліды, управа на летні ўсход чвэрць мілі ад Ляцка.

Два малыя ставы належаць Ляцкай плябан і, адзін на рацэ Спушы, другі на рацэ Трудаўцы, якая пачынаецца за трыста крокаў ад плябані ў кірунку паміж поўначчу і летнім усходам.

Стаў васпана Скіндара на рацэ Спушы, на летні захад палова чвэрці малой мілі ад касцёла Ляцкага.

Стаў васпана Сцыпіёна на рацэ Спушы, на летні захад палова чвэрці малой мілі ад касцёла Ляцкага.

Стаў васпана Сцыпіёна на рацэ Спушы каля фальварка Халяцкоўшчына палова чвэрці сярэдняй мілі на летні захад.

Стаў васпана Скіндара на той жа Спушы, калі ехаць на Гародню, улева паміж поўднем і летнім захадам чвэрць сярэдняй мілі.

6.

Значнага лесу ва ўсёй парафіі няма, найчасцей адкрытае поле, у многіх месцах ёсць па некалькі моргаў зарасляў і хмызняку, ёсць лес на самай поўначы, за дваром Старадворцы васпана Александровіча, гэты лес даўжыні і шырыні мае чвэрць вялікай мілі, для будоўлі добрага дрэва няма, расце дуб, елка і бяроза. Лясы васпана Скіндара і васпана Сцыпіёна маюць бярозу, вольху, дуб, знаходзяцца за дваром Высокі Ляцк, маюць даўжыні і шырыні чвэрць вялікай мілі, зімовы захад.

7.

Млыны гэтай парафіі:

Млын васпана Ельца , на летні ўсход чвэрць мілі.

Млын на рацэ Спушы , належыць плябані Ляцкай, паміж летнім усходам і поўначу, ад касцёла парафіяльнага Ляцкага праз трыццаць геаметрычных шнуроў.

Млын другі плябані Ляцкай на рацэ Трудаўцы, якая пачынаецца з крыніц за пяцьсот крокаў ад плябані.

Млын васпана Скіндара каля двара Карлаўшчына на рацэ Спушы, палова чвэрці мілі на летні захад.

Млын і валюш васпана Сцыпіёна каля фальварка Халескаўшчына, на летні захад чвэрць мілі.

Млын васпана Скіндара , каля двара Высокі Ляцк, на рацэ Спушы, на захад чвэрць мілі.

8.

Партыкулярныя дарогі і публічныя тракты:

Дарога ад касцёла Ляцкага да карчмы Андрушоўцаў , паміж поўначчу і летнім усходам, утрамбаваная, ідзе полем па землях васпана Ельца, з левага боку двор, ад двара крута ўправа і далей праз лес да карчмы ў Старадворцах, дзе з левага боку двор васпана Александровіча, а адтуль да вёскі Калечыцы праз лес, далей прама да ксяндзоў-францішканаў шайбакпольскіх, далей управа да Васілішак публічным трактам Лідскім і Віленскім.

Дарога да Каменк і, дзе ёсць касцёл парафіяльны, на зімовы захад, полем да карчмы Халескаўшчына васпана Сцыпіёна, потым дарога ідзе ўлева, праз лес васпана Скіндара і васпана Тузенгаўза каля варот фальварка Пратасаўшчына таго ж васпана Тызенгаўза, потым праз вёску Пілоўцы, дзе і заканчваецца парафія, адтуль дарога ідзе ўправа да Каменкі.

Дарога да Дэмбрав а, на захад, дзе касцёл, які раней быў філіялам касцёла ў Ляцку, полем, каля карчмы Халескаўшчына васпана Сцыпіёна, потым дарога ідзе ўправа праз вёску Яўлашы васпана Скіндара, потым управа пясчаным гарадзенскім гасцінцам вялікая міля.

Дарога да Ятвескага касцёла , на зімовы поўдзень, які быў калісьці філіялам Ляцкага касцёла, а зараз ксяндзоў-піяраў, дарога ідзе праз зараслі, хмызняк і вёскі Догі і Дубраўляны.

Дарога да Шчучынскага парафіяльнага касцёл а, пачынаецца ад касцёла Ляцкага, на зімовы ўсход, прама праз лясок ксяндзоў-піяраў, каля фальварка тых жа ксяндзоў-піяраў, далей управа, праз вёску Дамуцёўцы, якая мяжуе з парафіяй Шчучынскай.

Парафія Ляцкая не мае межаў ваяводскіх і павятовых, яна цалкам, з усімі вёскамі і мястэчкамі ляжыць у Лідскім павеце.

Гэтае апісанне парафіі подпісам сваёй рукі падцвярджаю, ксёндз Міхал Курчэўскі , плябан Ляцкі.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX