Папярэдняя старонка: Вопісы парафій Лідскага дэканату ў 1784 г.

Парафія Ваверская 


Дадана: 25-02-2014,
Крыніца: Летапісец 4(64)-2013.



(З магістарскай працы Андрэя Рыбака пад кіраўніцтвам прафесара, доктара габілітаванага Юзафа Марошка)

(Пераклад Леаніда Лаўрэша.)

1.

Касцёл парафіяльны ў вёсцы Вавёрка знаходзіцца ў павеце і дэканаце Лідскім, вёскі і мейсцы, якія да гэтай парафіі належаць, выкладзены ніжэй па-алфавіту.

Абрамішкі (Abramiszki), яснавяльможнага пана Валя, старасты Трыдэнскага, паміж летнім захадам і поўднем ад касцёла Ваверскага малая міля.

Ажэлі (Ozele), яснавяльможнага пана Александровіча, Лідскага маршалка, паміж поўднем і летнім захадам міля.

Баранаўцы (Baranowce), таго ж яснавяльможнага васпанства Валяў, паміж летнім поўднем і зімовым захадам палова чвэрці мілі.

Бернатаўшчына (Bernatowszczyzna), ці Татарышкі яснавяльможнага пана Руцкога, на летні захад спорая міля.

Багданаўшчына (Bohdanowszczyzna), яснавяльможнага пана Вільканца, рэгента гродскага і земскага Лідскага, паміж поўднем і захадам летнім чвэрць мілі.

Бярозаўка (Brzozоwka), яснавяльможнага пана Александровіча, маршалка Лідскага павета, паміж поўднем і летнім захадам лёгкая міля.

Бярозаўка (Brzozоwka), яснавяльможнага пана Тышкевіча, польнага гетмана ВКЛ, дзе так сама знаходзіцца адзін падданы яснавяльможнага пана Ступальскага, пісара гродскага Лідскага павета, паміж поўднем і захадам лёгкая міля.

Вавёрка (Wawiоrka), вёска ў якой парафіяльны касцёл, ад якога вядзецца апісанне ўсёй парафіі, сама вёска належыць плябані.

Вавёрка (Wawiоrka), двор яснавяльможнага пана Валя, на летні поўдзень палова чвэрці мілі.

Вадэйкі (Wodejki), яснавяльможнага пана Расадоўскага, харунжага Усаркага, на летні поўдзень міля.

Верхвавёрка (Wierzchwawiоrka), яснавяльможнага васпанства Шалевічаў, рэгентаў, паміж поўднем і летнім захадам тры чвэрці мілі.

Верхвавёрк а (Wierzchwawiоrka), васпанства Сумарокаў, паміж поўднем і летнім захадам тры чвэрці мілі.

Верхвавёрка (Wierzchwawiоrka), васпана Урублеўскага, Лідскага скарбніка, паміж поўднем і летнім захадам чвэрць мілі.

Вінчы Вялікія (Wincze Wielkie), ваколіца рознай шляхты, так сама паміж летнім захадам і поўднем міля.

Вінчы Малыя (Wincze Male), ваколіца рознай шляхты, паміж летнім захадам і поўднем чвэрць мілі.

Гайкаўшчына (Hajkowszczyzna), фальварак яснавяльможнай пані Гарваскай, палкоўнікавай Яго Каралеўскай Мосці, паміж усходам і зімовым захадам адна міля.

Гаранцы (Garance), яснавяльможнага пана Расадоўскага, харунжага Усаркага, на летні захад адна міля.

Гердзеўцы (Gierdziowce), яснавяльможнага пана Валя, паміж усходам і зімовым захадам палова мілі.

Драгуці (Dragucie), яснавяльможнага пана Гаўрыновіча, старасты Тургелянскага, паміж усходам і зімовым захадам тры чвэрці мілі.

Дзітва Тальвашоўская (Dzitwa Talwoszowska), фальварак яснавяльможнага пана Паца, старасты Вілейскага, на летні поўдзень адна міля.

Дзітва (Dzitwa), двор таго ж яснавяльможнага пана Паца, старасты Вілейскага, на летні поўдзень адна міля.

Дзітва (Dzitwa), двор яснавяльможнага пана Расадоўскага, харунжага Усаркага, паміж поўднем і летнім захадам адна міля.

Заляшаны (Zaleszany), яснавяльможнага пана Пацея, старасты Рагачоўскага, паміж поўднем і зімовым захадам адна міля.

Запруданы (Zaprudzie), яснавяльможнага пана Тышкевіча, польнага гетмана ВКЛ, на летні поўдзень спорая міля.

Зенявічы (Zieniewicze), васпанства Шалевічаў, паміж поўднем і летнім захадам палова мілі.

Каспяроўшчына (Kasperowszczyzna), яснавяльможнага пана Ступальскага, пісара гродскага Лідскага павета, паміж поўднем і летнім захадам лёгкая міля.

Катовічы (Katowicze), таго ж яснавяльможнага пана, старасты Рагачоўскага, паміж поўднем і зімовым захадам адна вялікая міля.

Келмуці (Kielmucie), яснавяльможнага пана Валя, паміж поўднем і летнім захадам адна міля.

Кошыцы (Koszyce), яснавяльможнай пані Пяровай, старасцянкі Абелінскай, паміж усходам і зімовым захадам тры чвэрці мілі.

Круповічы (Krupowicze), ваколіца васпанства Круповічаў і іншых, паміж усходам і зімовым поўднем адна міля.

Кубельчыкі (Kybielczyki), яснавяльможнага пана Пацея, старасты Рагачоўскага, паміж поўднем і зімовым захадам адна міля.

Кулдзюкі (Kuldziuki), яснавяльможнага пана Александровіча, Kідскага маршалка, паміж поўднем і летнім захадам адна спорая міля.

Лябёдка (Lebiodka), яснавяльможнага пана Пацея, старасты Рагачоўскага, паміж паміж поўднем і зімовым захадам адна міля.

Лябёдка (Lebiodka), яснавяльможнай пані Пяровай, старасцянкі Абелінскай, паміж поўднем і зімовым захадам тры чвэрці мілі.

Лябёдка (Lebiodka), яснавяльможнага пана Гаўрыновіча, старасты Тургелянскага, паміж поўднем і зімовым захадам адна міля.

Лябёдка (Lebiodka), васпанаў Тукалаў, паміж поўднем і зімовым захадам адна міля.

Мантуны (Mantuny), яснавяльможнага пана Рагачэўскага, паміж поўднем і зімовым захадам, міля.

Маркуці (Markucie), васпанства Сумарокаў, паміж поўднем і летнім захадам, палова мілі.

Мікуты (Mikuty), яснавяльможных паноў Шалевічаў, рэгентаў, у кірунку летняга поўдня палова мілі.

Місявічы (Misiewicze), з капліцай (належнай да Ваверскага касцёла - Л.Л. ) яснавяльможнага пана Гаўрыновіча, паміж поўднем і летнім захадам міля.

Місявічы (Misiewicze), яснавяльможнага пана Гаўрыновіча Нарбута, паручніка нацыянальнай брыгады, паміж поўднем і летнім захадам міля.

Мыто (Myto), мястэчка і руская (уніяцкая - Л.Л. ) царква васпана Паца, старасты Вілейскага, паміж усходам і летнім поўднем міля.

Навасёлкі (Nowosiolki), яснавяльможнага пана Паца, старасты Вілейскага, паміж поўднем і летнім захадам палова мілі.

Нядзелькі (Niedzielki), яснавяльможнага пана Тышкевіча, польнага гетмана ВКЛ (уладальніка Гародна - Л.Л. ), паміж поўднем і летнім захадам, палова мілі.

Пашкі (Paszki), яснавяльможнага пана Расадоўскага, харунжага Усаркага, паміж летнім поўднем і захадам пяць чацвёртых мілі.

Пеляса (Pielasa), двор таго ж яснавяльможнага маршалка Лідскага, паміж поўднем і летнім захадам адна спорая міля.

Пеляса (Pielasa), фальварак яснавяльможнага пана Тышкевіча, польнага гетмана ВКЛ, паміж поўднем і летнім захадам адна спорая міля.

Пукялёўцы (Pukielowce), таго ж яснавяльможнага польнага гетмана, паміж поўднем і летнім захадам добрая міля.

Радзівілаўцы (Radziwilowce), ваколіца шляхецкая рознай шляхты, на поўдзень палова мілі.

Рулявічы (Rulewicze), яснавяльможнага пана Расадоўскага, харунжага Усаркага, паміж поўднем і летнім захадам міля.

Серафіны (Serafimy), яснавяльможнай пані Кастравіцкай, пісаравай гродскай Лідскай, на зімовы поўдзень спорай палова мілі.

Смалякі (Smolaki), таго ж пана Валя, на летні поўдзень чвэрць мілі.

Станкялішкі (Stankieliszki), ваколіца васпанства Бярнацкіх, на поўдзень тры чвэрці мілі.

Сямёнкі (Siemionki), васпана Шышкі, старасты Лавецкага, на летні поўдзень палова чвэрці мілі.

Сясюлькі (Siesiulki), ваколіца васпанства Рэксцяў, паміж поўднем і летнім захадам добрая палова мілі.

Шаркіны (Szarkinie), яснавяльможнага пана Валя, на зімовы поўдзень чвэрць мілі.

Шымчукі (Szymczuki), васпанства Тукалаў, паміж поўднем і зімовым захадам міля.

2.

Ад касцёла парафіяльнага, суседнія касцёлы:

Лідскі касцёл парафіяльны ў старостве яснавяльможнага пана дэль Кампа Сцыпіёна, падстолія Літоўскага, ляжыць паміж летнім усходам і поўначчу праз тры мілі.

Радунскі касцёл парафіяльны у тым жа павеце і дэканаце Лідскім, у старостве яснавяльможнага пана Тышкевіча, польнага гетмана ВКЛ, на летні захад сонца праз чатыры вялікія мілі.

Васілішскі касцёл парафіяльны, у тым жа павеце і дэканаце Лідскім, у старостве яснавяльможнага пана Александровіча, палкоўніка Яго Каралеўскай Мосці, старасты Васілішскага, ляжыць паміж поўднем і зімовым захадам праз паўтары мілі.

Забалацкі касцёл парафіяльны, у тым жа павеце і дэканаце Лідскім, на землях яснавяльможнага пана Тышкевіча, польнага гетмана ВКЛ, ляжыць на летнім захадзе праз паўтары мілі.

3.

Значнейшыя гарады каля парафіяльнага касцёла:

Ліда , судовы горад (дзе знаходзіцца, бачна вышэй).

Васілішкі , гандлёвае мястэчка, ляжыць паміж поўднем і зімовым захадам.

4.

Дарога з Вавёркі ад касцёла ідзе да Мыто, за грэбляй Мытлянскай разгаліноўваецца: улева на Вільню, управа на Ліду, дарога на Ліду сухая, трохі пясчаная і камяністая.

Дарога з другога боку касцёла ідзе да Радуні, месцамі сухая, месцамі балоцістая.

Дарога ад касцёла да Васілішак месцамі гарыстая, камяністая, увесну балоцістая.

З Вавёркі да Ліды ўлетку чатыры гадзіны язды, узімку тры.

З Вавёркі да Радуні ўлетку язды сем гадзін, узімку пяць.

З Вавёркі да Васілішак улетку язды дзве гадзіны, узімку паўтары.

5.

У парафіі азёраў няма.

Багна ёсць невялікая ў Місявічах, увесну па ёй цяжка праехаць, такія ж пад Вавёркай і Кошыцамі, але даўжэйшыя за першую, можа, на дзве стаі і шырэйшыя на адну.

Балоты найзначнейшыя каля рэчкі Дзітвы, пачаўшы ад Дзітваў яснавельможнага пана Паца, старасты Вілейскага, цягнуцца каля ракі Дзітвы аж да мяжы парафіі Радунскай і Забалацкай, даўжынёй, можа з дзве мілі, аднак тыя балоты знаходзяцца ва ўжытку, на іх косяць розныя іхмосці паны парафіяне і іх мужыкі, шмат адтуль сена маюць.

Ставаў чатыры. Першы вялікі стаў на рацэ Абелінка , яснавяльможнай Пяровай, старасцянкі Абелінскай, пачынаецца ад Лябёдкі Пацееўскай з крыніцаў на захад ад плябаніі паўтары мілі. Другі малы стаў васпана Гаўрыновіча, старасты Юргелянскага, на той жа рацэ. Трэці стаў выкапаны на балоце, яснавяльможнага пана Паца, старасты Вілейскага. Чатвёрты, малы стаў у Лябёдцы Пацееўскай , пачынаецца з крыніц.

6.

У парафіі болей адкрытага поля чым лесу. Аднак ёсць малы бор і іншыя зараслі яснавяльможнага пана Расадоўскага, харунжага Усарскага, пад назвай Ваўкелі , плошчай можа моргаў з дваццаць ці трыццаць. Другі малы бор яснавяльможнага пана Гаўрыновіча, старасты Юргелянскага, мае назву Дайнава , у якім маюць гонар бываць васпанства Валі, можа мае плошчу моргаў восем.

У тых двух лясках расце сасна здатная для будоўлі, але яе няшмат. У іншых зараслях гэтай парафіі расце вольха, асіна, невысокі дуб, такіх зарасляў можа будзе некалькі моргаў.

7.

Млыны ў парафіі знаходзяцца:

Млын яснавяльможнай пані Пяровай, старасціны Абелінскай, на рацэ Лябёдцы.

Млын васпана Гаўрыновіча, старасты Юргелянскага на той жа рацэ.

Млын яснавяльможнага пана Паца, старасты Вілейскага на яго зямлі ў Дзітве.

Млын таго ж яснавяльможнага пана на яго зямлі ў Мыто на рацэ Дзітва.

Млын яснавяльможнага пана Пацея ў Лябёдцы.

Млын ветраны яснавяльможнага пана Расадоўскага, харунжага Усарскага на яго зямлі ў Дзітве.

Іншых машын як вадзяных, так ветраных у парафіі Ваверскай няма, старажытных рэчаў няма, рэчаў цікавых з боку гледжання натуральнай гісторыі няма.

8.

Партыкулярныя дарогі і публічныя тракты згодна з даўжынёй:

Дарога, выехаўшы з Вавёркі, управа ідзе партыкулярная дарога да Дзітвы яснавяльможнага пана Расадоўскага, харунжага Усарскага, узімку гэтая ж дарога ідзе ў Ліду, у левы бок ідзе другая дарога да Ліды і да Вільні, яна праходзіць каля вёскі Красноўцы, далей да карчмы ў Мыто і праз мястэчка да грэблі парома Мытлянскага, за грэбляй, каля крыжа падзяляецца: улева на Вільню, управа да Ліды, і тут мяжа парафіі Ваверскай.

Дарога прама каля Ваверскай плябанскай карчмы ідзе да Місевічаў, адтуль падзяляецца: да Праважы, да Радуні, да Алькенік, у Місевічах мяжа парафіі.

Дарога Васілішская, дзе ёсць ганлёвае мястэчка і касцёл парафіяльны, выехаўшы з Вавёркі, дарога ідзе крута ўправа на каменны мост праз вёскі Шаркіны, Кошыцы, каля двара Лябёдка ідзе прама да карчмы і вёскі Дзягцяры, па рэчцы Лебяда праходзіць мяжа парафій Ваверская і Васілішскай.

З вёскі Вавёрка выехаўшы, каля садоў той жа вёскі дарога ідзе да Сімакоўшчыны і Дылева, як яна ідзе далей, будзе ў апісанні парафіі Дылеўскай.

Акрамя дарожак, іншых дарог і партыкулярных трактаў няма.

Парафія Ваверская не мяжуе з іншымі ваяводствамі і паветамі, цалкам ляжыць у Лідскім павеце.

Гэтае апісанне парафіі Ваверскай уласнаручна падпісаў кс. Андрэй Паўлоўскі D. L. P. W. i D.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX