Вярнуцца: Рэлігійная гісторыя

Інвентарны вопіс Лідскага рымска-каталіцкага касцёла і бенефіцыі Inventory description of the Catholic Church of Lida city


Аўтар: Пераклаў і падрыхтаваў да друку Станіслаў Суднік,
Дадана: 02.02.2004,
Крыніца: Лідскі летапісец № 17.



Складзены 29 траўня 1882 года

Лідскі рымска-каталіцкі прыходскі касцёл пад назвай Узвіжання (Узнясення) Святога Крыжа, увесь мураваны, пабудаваны ў 1770 годзе біскупам Томашам ( Фамою) Зянковічам з сумы 50000 тынфаў, ахвяраванайдля гэтага віленскім біскупам Міхалам (Міхаілам) Зянковічам, без купалаў з франтонам і жалезным на версе крыжам. Над прэзбіторыем драўляны купалок з малым крыжыкам і невялікім звонам. Страха касцёла вельмі старая і цячэ, а франтон адрамантаваны ў 1878 г. і пакрыты жалезнаю бляхаю. Касцёл даўжынёю 15 сажняў і 5 вяршкоў, а шырынёю 7 сажняў 19 і 1/4 вяршкоў. Насупраць прэзбісторыюма прыбудаваны дзве закрыстыі, у 1850 годзе ў іх вокны ўстаўлены жалезныя краты. Ад франтону праддзвер'е, дзверы з двумя форткамі. Хоры мураваныя, да іх лесвіца драўляная. Акон вялікіх 9, меншых 5, з якіх 2 у закрыстыях. Пры рамонце будынка касцёла ўзамен трухлявых, устаўлены новыя вокны. Арган на 10 галасоў, у 1856 годзе адрамантаваны, з трыма мяхамі. Пад хорамі размяшчаецца пахавальны пастамент у тры ступені, моцны з новай труной. Дзвярэй з надворку 3, на жалезных завесах навешаных. Дзверы ў закрыстыю з нутраным замком, унутры касцёла дзвярэй 6. Скляпенне мураванае. Падлога ў прэзбіторыюме і цераз сярэдзіну касцёла мармуровая, а па баках у 1847 годзе выкладзеная цаглінамі такой жа велічыні. Пад прэзбіторыюмам склеп, быўшыя ў ім целы мёртвых у 1846 годзе пахаваны ў землю. Амбон жалезны, у разеты вызалачаны, добрага аздаблення. Краты, што аддзяляюць прэзбіторыюм ад касцёла, на мармуровы колер, па баках дзве лаўкі пафарбаваныя ў сандалавы колер. Лавак у касцёле сасновых, чырвонага колеру па абодва бакі па 7, пастаўленых прыхаджанамі - 4. Фатэляў у прэзбіторыюме паліраваных, нанава шаўковай матэрыяй пакрытых, ахвяраваных у 1855 годзе п. п. Пашкоўскімі - 3, крэслаў з рызніцы старых -- 2. Камоды з скрынкамі на складзе рыз з 2 шафкамі - 2, крыж з распяццем Хрыста -- 1, люстэрка ў залочаных рамах -- 1. Рукамыйнік з выяваю на версе Анёла Абярэжца, зроблены ў 1851 годзе кс. Хлявінскім*. Другая камода з 6 скрынкамі, усё гэта памаляванамалявідлам сандалавага колеру. Куфар вялікі для захоўвання бялізны ў 1846 годзе на зялёна памалёваны і куфар на складзе арнатаў (рызаў).


Вопіс алтароў

1. Алтар вялікі, мураваны на чатырох калонах, у 1861 годзе нанава памаляваны, пілястры ў касцёле і прэзбіторыюме пад мармуровы, падлога на блакітны колер памалёваная, калоны прэзбіторыюма на алебастравы колер і карнізы з пазалотаю аблезлаю. Паміж калонамі выява распяцця Ісуса Хрыста, створаная віленскім рэзчыкам Зімабро, ахвяраваная ў 1861 годзе Станіславам Вольскім. Уверсе над алтаром 4 анёлы гіпсавыя, па баках паміж калонамі статуі Св. Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама Св. Казіміра і Сафіі.

2. Пры ўваходзе, па левай руцэ - алтар Маці Божай Вострабрамскай двухпавярховы і дзвюх калонах, мураваны, памаляваны ў мармуровы колер, а калоны -- у алябастравы колер. На першым паверсе абраз Божай Маці Вастрабрамскай, у 1847 годзе жывапісцам Азямблоўскім на дубовай дошцы маляваны і дваранінам Іванам Андрушкевічам ахвяраваны, а на 2-м паверсе абраз Маці Божай Ружанцовай ў срэбнай рызе (у срэбным акладзе).

3. На правую руку алтар мураваны, на падабенства алтара Божай Маці Вастрабрамскай, св. Язэпа ў пазалочаных рамах, намаляваны жывапісцам Мікульскім і ў 1853 годзе ахвяраваны ксяндзом Хлявінскім. На 2 паверсе абраз Маці Божай Шкаплернай.

4. Алтар драўляны блакітнага колеру, перамалёваны ў 1874 годзе на белы колер, калоны разныя, вызалачаныя, у ім абраз св. Станіслава, біскупа, намаляваны Мірскім, ахвяраваны ў 1856 годзе кс. Хлявінскім.

5. На калоне п'едэстал і прыступкі драўляныя, абраз св. Казіміра ў пазалочаных рамах, намаляваны Мірскім ахвяраваны ў 1855 годзе кс. Хлявінскім.

6. На супрацьлеглай калоне алтар св. Тэклі (св. Феклы) ў пазалонаных рамах з п'едэсталам і мураванымі прыступкамі.

7. Алтар св. Антонія на бела памаляваны ў 1874 годзе невядома кім маляваны адноль-кавага абсталявання з алтаром пад № 4.

На ўсіх алтарах знайходзяцца кансекраваныя каменні з мошчамі святых і каноны ў пераплётах за шклом.


Вопіс срэбра

Дараносіца (мінстранцыя) срэбная з 1 7 - 8

промнямі, кароною і шклом

Даразахоўвальніца срэбная ўнутры 1 1 24 8

вызалачаная

Даразахоўвальніца такая ж 1 1 48 7

Келіх срэбны, у сярэдзіне вызалачаны 1 - 72 6

Такі ж у сярэдзіне з надпісам ахвяраваны 1 - - 6

кс. Хлявінскім Лідскаму касцёлу

Такі ж вызалачаны 1 1 - 6

Такі ж срэбны 1 - - -

Такі ж срэбны вызалачаны 1 1 - 6

Паціна срэбная з аднаго боку вызалачаная 1 - 15 5

Паціна такая ж 1 - 21 6

Паціна такая ж 1 - 22 1/2 6

Паціна такая ж 1 - - -

Паціна з вечкам 2 - 30 10

Аклал (рыза) срэбны на абразе Маці 1 1 24 9

Божай Ружанцовай

Карона пры тым жы абразе 2 - 30 10

Кадзільніца срэбная з 4 ланцужкамі 1 3 24 2

Лушка накладнога срэбра з такой жа 2 - - -

лыжачкаю вызалачаныя

Усё гэта ахвяравана ксяндзом Хлявінскім.

Ампулка такога ж срэбра з талерачкай 3 - - -

Васкулія такога ж срэбра 3 - - -

Ахвяры (оптам) на ўсіх алтарах рознай 43

велічыні, вагі і пробы

Карона церневая срэбная 1 - 48 -

Ампулак срэбных 4 - - 6

Такі ж паднос 1 - - 6

Вопіс бронзы

Дараносіца (мінстранцыя) медная вызал. 1

Пацыфікал бронзавы з кавалачкамі дрэва Св. 1

Крыжа, ахвяраваны ў 1853 годзе Іванам

Андрушкевічам

Рукамыйнік белай медзі з тазам, ахвяраваныя 2

Якавіцкаю

Два анёлы, якія трымаюць падсвечнікі ў 2

алтары Вастрабрамскай Божай Маці.

Падсвечнікаў на галоўным алтары 2

Два анёлы, якія трымаюць падсвечнікі на 2

алтары св. Язэпа

Белая і жоўтая медзь і жалеза

Кацялок медны з ручкай вылужаны для 1

асвячэння вады

Катлоў да барабанаў на хорах 3

Жалезная форма для пячэння аплатак 1

Жалезныя копіі да камунікантаў 2

Вопіс бронзы

Званоў вялікіх памешчаных з фронту касцёла 2 60

Звон сярэдняй вялічыні, паступіўшы

з б. Дзямброўскаго касцёла, памешчаны ў 1 1 8 1/2

свірне плябаніі, разбіты

Звон малы, які быў на правым баку, 1 5

зараз знайходзіцца на левым баку каля

ўваходу ў касцёл.

Сігнатурка ў вежачцы 1 1 20

Званочак пры разніцы, які апавяшчае 1 - 10

народ пра пачатак багаслужбы

Званочкаў да алтароў рознай велічыні, 5 - 20

з іх 3 разбітых і 2 цэлых

Вопіс шкла

Ліхтароў новых са званочкамі 12 - -

Лямпаў шкляных 92 - -

Люстра (жырандоль) з блакітнага шкла, 1 - -

купленая на прынашэнні прыхаджан у

1846 годзе зусім старая

Такая ж меншая са шкла, купленая 1 - -

у 1847 годзе

Дзве такія ж, ахвяраваныя Іванам 2 - -

Андрушкевічам (паломаныя)

Жырандоль вялікая перад галоўным 1 - -

алтаром з 30 падсвечнікам, купленая

ў 1863 годзе


Вопіс волава

Падсвечнікаў на галоўным алтары 6 3 30

меншых 6 2 8

пры катафалку 2 1 10

на алтары Вастрабрамскай 6 3 -

Багамацеры з п'едэсталам і

крыжыкам

на алтары св. Язэпа новых 6 3 -

св. Станіслава 6 - 10

св. Казіміра 4 - -

св. Антонія 6 - -

св. Тэклі 4 - -

на алтары да крыжовага 6 - 5

ходу (працэсіі)

Ваза з вечкам для свянцонай вады 1 - 18

Паднос для яе 1 - 1 1/2

Васкулюм для св. таемстваў 3 - 2

Ампулак 4 і 2 падносы 6 - 3 1/2

Крыжыкаў да алтароў 3 - -

Падсвечнікаў новых 10 - -


Вопіс арнатаў (рызаў)

1. Атласны ў кветкі, вышыты ў кветкі 1

жоўтым гарусам, добры

2. Такі ж з калонаю, вышытай гарусам на 1

аксаміце з цэлым уборам, абшыты белым

галуном, добры

3. Такі ж з белымі галунамі, стары 1

4. Такі ж з парчы, абшыты жоўтым 1

галуном, стары

5. Такі ж з блакітнай парчоваю калонаю, 1

абшыты жоўтым простым галуном

6. Такі ж у кветкі з простым галуном 1

7. Такі ж шаўковы з аранжаваю калонаю 1

8. Такі ж белай парчы, стары 1

9. Такі ж парчовы з парваным перадам, 1

абшыты жоўтым галуном, стары

10. Парчовы, белы, абшыты белым галуном 1

11. Такі ж шаўковы, ахвяраваны Ёткавай 1

ў 1856 годзе з белым простым галуном

12. Такі ж шаўковы з жоўтай калонаю, 1

прыдатны для штодзённага карыстання

13. Такі ж шаўковы, новы з жоўтым галуном, 1

ахвяраваны доктарам Гузе.


Чырвоныя

1. Аксамітны, вышыты галуном у каласы, 1

абшыты жоўтым галуном, добры

2. Чырвоны, ахвяраваны ў 1867 годзе 1

дзяўчатамі Ляшчынскімі, добры

3. Такі ж, вышыты золатам, галун залаты, 1

добры

4. Такі ж з каляровай калонаю, абшыты жоўтаю 1

тасьмою, прыдатны да штодзённага карыстання

5. Парчовы, з жоўтым галуном, прыдатны 1

6. Аксамітны з парчоваю калонаю і жоўтым 1

(тасьмою меднай) галуном, стары

7. Такі ж, стары, непрыдатны да карыстання 1

8. Такі ж стары, непрыдатны да карыстаня 1


Фіялетавыя

1. Пад № 1 з белаю каляроваю калонаю і простым 1

галуном жоўтага колеру, стары

2. Такі ж з парчовай калонаю і жоўтым галуном, 1

стары

3. Гранданаполевай матэрыі пад № 11, добры 1

4. Такі ж, бакі атласныя, калона блакітнай 1

матэрыі ў белыя кветкі пад № 13, стары

5. Такі ж стары пад № 8 1

6. Фіялетавы з ружоваю калонаю і белым 1

галуном, стары

7. Фіялетавы з вышытаю ў дрэвы калонаю 1

8. Такі ж попельнага колеру з бежавым галуном 1

9. Шаўковы, з добрым белым галуном, стары 1


Зялёныя

1. Парчовы, ахвяраваны кс. Пугаеўскім пад 1

№ 30, стары

2. Шаўковы, вышыты срэбнымі (ніткамі), добры 1

3. Такі ж з блакітнаю калонаю пад № 26, 1

стары


Жалобныя

1. Рапсавы, з белай галуннаю калонаю, стары 1

2. Ластавы, з блакітнаю шаўковаю калонай, 1

моцны

3. Такі ж, прыдатны для карыстання 1

4. Паўаксамітны з калонаю з белай парчы з 1

кветкамі ўнізе

5. Такі ж з ластынгаваю калонаю, стары 1

6. Ластавы, з белаю калонаю, стары 1

7. Жалобны, новы, паўаксамітны 1


Капы і далматыкі

Дзве далматыкі з арната белай матэрыі, 2

срэбрам вышытыя, галун жоўты, стары

Капа шаўковая, на белым полі блакітныя полы 1

Такая ж старая са срэбнымі спражкамі (фібуламі) 1

Чырвоная адамашкавая з вялікай жоўтай 1

медзі спражкаю, старая

Фіялетавая, попельнага колеру матэрыі, старая 1

Тая ж з сапсаванымі спражкамі грандаполевай 1

матэрыі

Жалобная рапсавая са срэбнымі спражкамі, 12 спр.1

Дзве паўаксамітныя, зусім старыя 2

Белая капа старая, паступіўшая з Віленскага 1

кафедральнага касцёла ў 1877 годзе

Вопіс іншых рэчаў

Балдахін для працэсіі з камертуху чырвонага 1

колеру

Бурсаў старых 2

Антыподыюм паўшыбетавы, вышыта імя "Марыя"1

Такі ж белы шаўковы 1

Такі ж, срэбрам вышыты, на сярэдзіне крыж 1

Паяскоў 9

Антыподыюм гарусны 1

Занавесак шаўковых 2

Занавесак бамбукавых чырвоных, пары 2

Занавесак газавых блакітных, галун, мішура 1

Занавесак муслінавых, пар 6

Дыван для вялікага алтара гарусны ў 28 1

рознакаляровых квадратаў

Бурса новая белай парчы ахвяраваная 1

кс. Казьмянам

Падушак пад служэбнікі (мшалы) 10

Занавесак новых ад пань Ляўданскай 2

Шагуновай 2

Кандрацкай 2

Дыван да галоўнага стала лямцавы 1

кс. Казьмяна

Вопіс касцельнай бялізны

Альб розных палатняных і паркалёвых 12

Сціхароў розных палатняных не новых 15

Арараў розных 10

Туальняў розных 15

Абрусаў не новых, рознага сорту 7

акрамя 7, што знайходзяцца на алтарах 7

Ручнікоў вялікіх 4

Крэслаў старых розных 18

Карпаралаў добрых 8

Пурыфікатараў 40

Абрус вялікі пры кратах 1

Пакрыў суконны падбіты палатном 1

Сукно зялёнае старое 1

Вопіс крыжоў, алтарыкаў і харугваў

Крыж драўляны памалёваны лакаваны з 1

выяваю Хрыста, пазалочаны

Крыжоў для працэсіі 2

Такі ж драўляны да катафалка 1

Такіх жа драўляных малых 7

Харугваў для працэсіі на дрэве 2

Харугваў палявых 4

Алтарык для працэсіі з 2-ма абразамі, маслянымі 1

фарбамі намалёванымі

Такі ж з двума абразамі 1

Такі ж малы з двума абразамі 1

Абраз Маці Божай Чанстахоўскай на дрэве 1

намалёваны, ахвяраваны Іванам Андрушкевічам


Межы Лідскага прыходу

Лідскі прыход мяжуе на поўначы з Жырмунскім, на ўсходзе з Ліпнішскім і Усялюбскім, на поўдні з Ельненскім і часткай Белагрудскага, на захадзе з Белагрудскім і Радуньскім прыходамі.


Вопіс капліц

1. У маёнтку Крупа філіяльная капліца, якая належыць Томашу Шукевічу ў 7 вёрстах ад Ліды, старая драўляная, у 1851 годзе абшытая дошкамі, кс. Кавалеўскім, гонтаю крытая свежаю, алтароў 3: Св.Троіцы, Пр. Багародзіцы і Св. Язэпа. Падсвечнікаў- 8. Арнатаў - 3. Сігнатурка ў 1 пуд - 1, званочак у алтары ў 2 фунты -1. Усё гэта належыць п. Шукевічу.

2. Капліца ў маёнтку Перапечыца Садоўскага, мураваная, гонтай крытая. Усё, што ў ёй знайходзіцца належыць п. Садоўскаму.

3. Капліца ў маёнтку Чэхаўцы Банькоўскага зусім трухлявая.

4. Капліца на прыходскіх могілках, у 1805 г. пабудаваная, драўляная, гонтай крытая ў 1848 годзе. Зараз паўсюль працякае. Алтар - 1, званочак пры рызніцы - 1, такі ж пры алтары - 1. У званіцы -- 2 невялікія званы.


Касцельныя багаслужэбныя кнігі

Мшалаў светлых - 4. Такіх жа ў увёртцы - 3. Жалобных - 3. Пераплеценых у 1848 годзе агентак - 4. Евангелле - 1.


Метрычныя кнігі нарадзіўшыхся

1. З 1664 траўня 11 па 1690 траўня 21.

2. 1695 верасня па 1731 красавіка 1 дня.

3. 1721 траўня 3 па 1731 чэрвеня 15.

4. 1732 студзеня 1 па 1756 траўня 16.

5. 1756, снежня, 12 па 1776, красавіка 9.

6. 1776, красавіка 14 па 1798 чэрвеня 28.

7. 1798, чэрвеня 25 па 1808 снежня 28.

8. 1804, студзеня 2 па 1808 снежня 26.

9. 1816, студзеня 2 па 1813 снежня 26. (яўная памылка ў вопісе, павінна быць або 1806 у пачатку, або 1823 у канцы)

10. 1826, студзеня па 1830, красавіка 17.

11. 1827, чэрвеня 3 па 1829, студзеня 28.

12. 1829, лютага 2 па 1831, снежня 21.

13. 1832, студзеня 3 па 1834, снежня 21.

14. 1835, студзеня 5 па 1839, кастрычніка 23.

15. 1839, кастрычніка 17 па 1844, красавіка 23.

16. 1844, ліпеня 1 па 1848, траўня 29.

17. 1848, ліпеня 1 па 1851, студзеня 16.

18. 1851, лютага 4 па 1852 студзеня 15.

19. 1852, студзеня 16 па 1856 студзеня 29.

20. 1856, студзеня 22 па 1858 кастрычніка 12.

21. 1858, кастрычніка 12 па 1860 лютага 28.

22. 1860, лютага 28 па 1862 снежня 16.

23. 1862, снежня 17 па 1863 год.

24. 1863, студзеня 1 па 1864 снежня 13.

25. 1865, студзеня 1 па 1867 лістапада 19.

26. 1867, лістапада 19 па 1872 траўня 28.

27. 1872, чэрвеня 1 па 1875 жніўня 28.

28. 1875, жніўня 28 па 25 снежня 1878 года.

29. 1878, снежня 25 дня па 21 сакавіка 1882.

30. З 1882, сакавіка 25 па 1 чэрвеня 1882 , працягваецца.


Пра шлюбы

1. З 1671 траўня 1 па 1694 ліпеня 1.

2. 1695 кастрычніка па 1713 лістапада 25.

3. 1736, чэрвеня 10 па 1783, лістапада 23.

4. 1784, студзеня 11 па 1794, студзеня 24.

5. 1800, студзеня 8 па 1827, чэрвеня 30.

6. 1827, ліпеня 3 па 1833, лістапада 25.

7. 1834, студзеня 14 па 1843, траўня 31.

8. 1843, траўня 31 па 1848, ліпеня 1.

9. 1848, ліпеня 1 па 1859, кастрычніка 20.

10. 1859, лістапада 15 па 1865, чэрвеня 7.

11. 1865, студзеня 10 па 1869, лістапада 16.

12. 1869, лістапада 16 па 1874 верасня 29.

13. 1870, чэрвеня 14 па 1880 чэрвеня 15 дня.

14. 1880 г., чэрвеня 15 па 1 чэрвеня 1882 г.,

працягваецца.


Пра памерлых

1. З 1766, студзеня 5 па 1796, траўня 28.

2. 1797, студзеня па 1827, чэрвеня 29.

3. З 1827, ліпеня 7 па 1835, кастрычніка 29.

4. 1835, лістапада 1 па 1848, студзеня 28.

5. 1848, ліпеня 1 па 1860 г., снежня 20.

6. 1861, студзеня 1 па 1871, кастрычніка 16.

7. 1871, кастрычніка 18 па 27 студзеня 1881г.

8. Студзеня 1881 па 1 чэрвеня 1882, працягваецца.


Перадшлюбныя апытанні

1. З 1827 г. чэрвеня 30 па 1828 год.

2. 1830, студзеня 12 па 1832 г. кастрычніка 6.

3. 1835, студзеня 19 па 1836 г.

4. 1837, студзеня 10 па 1838 г.

5. 1838, лютага 3 па 1839 г.

6. 1840, студзеня па 1842 г.

7. 1842 г. траўня 28 па 1843 г.

8. 1844, траўня 28 па 1847.

9. 1848, студзеня 1 па 1849 г.

10. 1849 па 1855 г.

11. 1855 па 1859.

12. 1859 па 1866.

13. 1866 па 1869-1871 г.

14. 1869 па 1874.

15. 1874 па 3 чэрвеня 1879.

16. 1879, чэрвеня 3 па 1882 ,чэрвень, працягваецца.


Вопіс плебаніяльнага дома

Дом плебаніяльны каля касцёла драўляны, пабудаваны ў 1750 годзе на мураваным фундаменце, ашалёваны дошкамі ў 1848 г. з трох бакоў, пакрыты гонтаю. Ганак з 4 аконцамі з надворку жоўтым, а ўнутры белым малявідлам памалёваны. З ганка вітальня (пярэдняя) з двумя вокнамі на жоўта пама-ляванымі. Столь тынкованая. Направа тры пакоі, акон 6 з належнаю акоўкаю і новымі акяніцамі: дзверы і вакенцы памаляваны масляным малявідлам, у дзвярах нутраныя замкі, падлога дашчаная, памалё-ваная. Печ з новай кафлі (ізразца) новая, з юшкамі і чыгуннымі дзверцамі, зробленая ў 1873 г. пры ёй насценная шафа, дзверы маляваныя з нутраным замком. Налева два пакоі, 5 акенцаў, памаляваных малявідлам, печ зялёнай кафлі з юшкамі і дзверцамі, дзверы на завесах і круках, памаляваныя. Падлога дашчаная, замкі нутраныя. Побач пакойчык з аднафорткавымі дзвярыма і нутраным замком на жалезных завесах, падлога дашчаная, акно абсталёвана акяніцай. Ход з кухні ў гэты пакой, кухня з мураванай печчу і плітою, да яе дзверы простыя з засаўкаю, два акенцы, з кухні - пакой для кухара з простымі дзвярыма на жалезных завесах і адным акенцам. Печ зялёнай кафлі. У самім калідоры агмень з комінам выведзеным на страху для вэнджання вяндліны. Побач другі дом драўляны, пабудаваны ў 1820 г. на мураваным фундаменце. Пакрыты гонтаю, у ім пакояў - 4, кухня і сені, печаў зялёнай кафлі - 2, дзвярэй - 8, 3 -з нутранымі замкамі - хата кс. Шмігеры, акон - 13 з акоўкаю, падлогі дашчаныя, у кухні печ звычайная, у сенях камора з дошак і лескі. Каля студні пабудова для карэтаў - з двумя двухфорткавымі дзвярыма на круках і завесах жалезных з засоўкамі, на каменным фундаменце, гонтаю крытая, старая. Канюшня пабудавана кс. Хлявінскім і пры ёй свіран гонтаю крыты на падмуроўцы з аднафорткавымі дзвярыма, а пад свірнам склеп (пограб), якія па старасці знесены і замест іх кс. Шмігера ў 1881 годзе пабудаваў двухпавярховы свіран, гонтаю крыты з ганкам і трыма аднафорткавымі дзвярыма, акованымі, а склеп пакрыты страхой з гонты; за домам на агародзе пабудавана канюшня ў 1881 г. на падму-роўцы з аднымі акованымі дзвярыма, крытая гонтай. Пладовы сад навокал агароджаны тым жа кс. Шмігерам у 1881 г. Уся зямля ад вуліцы да рэчкі належыць да плябаніі. На агародзе выкапана сажалка. За касцёлам на плебаніяльным пляцы знайходзіцца дом для памяшчэння аднаго ксендза і арганіста, дом драўляны, палова якога ад агарода занава пабудавана ў 1878 г. кс. дэк. Казьмянам і ўвесь пакрыты гонтаю, адна палова ашалёвана дошкамі. У ім - пакояў чатыры, аконцаў - 9, дзвярэй - 6, пячэй зялёнай кафлі 2, кухня са звычайнай печчу і плітою, сені. Пры кухні камора, у пакоях падлогі дашчаныя. Пры доме гэтым пабудаваны ў 1879 годзе кс. Шмігерам хлевушок драўляны на падмуроўцы, пакрыты гонтаю з двухфорткавымі дзвярыма, акованымі.


Плебаніяльны фальварак Зарэчча

Фальварак Зарэчча, які належаў раней да клештара лідскіхкармелітаў, заменены ў 1854 г. на фальварак Куроўшчыну паводле пагаднення лідскіх мяшчан і з дазволу п. Міністра. Размешчаны ад плябаніі праз 300 сажняў на ўсход, у 1854 годзе кс. Хлявінскім усе пабудовы з Куроўшчыны перанесены і для пераезду цераз рэчку пабудаваны мост і грэбля у 200 сажаняў. Жылы дом на падмуроўцы драўляны, гонтаю крыты. У ім два пакоі з 4 вокнамі з адною кафельнай печкаю і дашчанай падлогай, дом гэты стары непрыдатны для жылля, направа пакой для работнікаў з простай печкаю, у ім драўляныя лаўкі і пакой ключніцы, у ёй зроблены агмень, сені, дзвярэй з акоўкаю - 6. Насупраць дома - драўляны хлеў, крыты саломаю для свіней і птушкі, зусім трухлявы. Праз 15 крокаў у 1856 г. пабудаваны мураваны ляднік, крыты гонтаю, дзверы акаваныя. Свіран каля ледніка саломаю крыты, дзверы простыя, акованыя, які па старасці знесены кс. Шмігерам у 1881 годзе. Сянны хлеў (хлеў для сена) зусім стары, дзверы ў ім дашчаныя, які па старасці разваліўся ў 1880 годзе і знесены кс. Шмігерам. Хлебны хлеў з 14 мураванымі шуламі. Стары, саломаю крыты з двумя вялікімі двухфортка-вымі і аднымі малымі дзвярыма акованымі, а ў сярэдзіне яго свіран з 3 перагародкамі; да хлебнага хлява ў 1880 годзе кс. Шмігерам прыбудаваны з трох сцен хлеў для склада сена і ў ім адны двухфорткавыя дзверы. Хлеў для жывёлы саломаю крыты з трымя разорынамі, які па старасці знесены кс. Шмігерам ў 1879 годзе, а заміж яго пабудаваны новы, з двумя двухфорткавымі дзвярыма акованымі, крыты саломаю. Сушня драўляная, дошкамі крытая, зусім старая, якая знесена, а заміж яе пабудаваны на двары кс. Казьмянам у 1878 годзе драўляны домік, саломаю крыты з адным пакоем, у ім простая печ, два акенцы. Сені для складу варыва.


Вопіс рухомасці

Канапаў - 2, крэслаў - 2, сталоў малых - два і вялікіх - два, дзве старыя камоды чырвонага колеру, ложкаў - 3, шафа з аднымі дзвярыма і замком, адна шафа з аднымі дзвярыма і замком, непрынятая, шафаў з 6 паліцамі - 2, старыя, дзяжа - 1, шафа - 1, табурэтка - 1, воз з акованымі коламі, непрыдатны да скарыстання, кадушак - 2, усе гэтыя рэчы старыя. Акрамя таго паводле папярэдняга вопісу Лідскай бенефіцыі паказана валоў - 2, кароў - 4, свіней - 2, качак 2 і курэй - 4, а між тым аказалася ў наяўнасці наступная інвентарная маёмасць: жывёла і птушкі, якім пабочнай асобай быўшай пры перадачы Радуньскім дэканам кс. Шмігерам кс. Казьмяну вызнанана цана, а менавіта: карова гнядая 7 гадоў - 10 рублёў, карова белая рабая 16 гадоў - 8 рублёў, такая ж гнядая лысая 15 гадоў - 5 руб., такая ж чорная 18 гадоў - 7 руб., вол чорны 3 гадоў - 20 рублёў, вол рабы 2 гадоў - 10 руб., свіней 2 - 9 руб, качак дзве - 50 кап. і курэй 4 - 60 кап. Ацэнены ў семдзесят руб. дзесяць кап. срэбра, а за 2 інвентарных коней пасля смерці ксендза Ліпкіна камісія пры публічным аўкцыённым гандлі залічыла 30 рублёў.


Прыход

Руб. Кап.

Жалаванне ў год 500

Даходы з гаспадаркі 20

Ад прыхаджан 60 50

Расход

На асвятленне касцёла 45

На тлушч для лямпаў 2

На віно 55

На муку 3

На рамонт духоўных арнатаў 12 50

На прыём прыезджых ксяндзоў падчас

40 - гадзіннага набажэнства і на іншыя

святы 40


Жалаванне двум вікарыям 95 50

Касцельнай прыслузе 20

На рамонт плябанскіх будынкаў 17 50

На ацяпленне 45

На свечкі 25

Для прыслугі ў плябаніі і фальварку 83

На ўтрыманне коней 40

На ўтрыманне пробашча 90


Парадак набажэнства

Па нядзелях у 7 гадзін раніцы звоняць на збор прыхаджан, потым арганіст іграе і спявае гадзінкі, пасля якіх звоняць у вялікі звон на ружанец і пачынаецца чытацца абедня а ў 10 гадзін 30 хвілін асвячэнне касцёла і народа святой вадой, потым працэсія, песні і літанія пра св. Пятра, чытаецца толькі да нараджэння Божай Маці пасля заканчэння пацэсіі пачынаецца вялікая абедня, у пачатку якой чытаецца казанне, а пасля заканчэння літургіі спяваецца Св. Божа і нарэшце малебен за "царствуючы дом ", а ў 4 г. пасля паўдня вячэрня, пасля якой падчас Вялікага посту навукі для народу і дяцей. У святочныя дні ў 7 гадзін ютрань, у 10 гадзін 30 хвілін вялікая абедня з працэсіяй і казаннем, а пасле малітва за "царствуючы дом", у дні ўрачыстыя ў 10 гадзін - абедні, урачысты гімн "Цябе, Бога, хвалім" і звычайнае набажэнства пры ўсім святарстве ў прысутнасці сабраўшыхся чыноўнікаў.


Вопіс прытулкаў (багадзельняў)

1. Мураваны, каля касцёла, гонтаю крыты, у ім пакояў - 4, акон - 7, дзвярэй - 6, пячэй цагляных - 3, у сенях - склад з простымі дзвярыма, правы бок гэтага будынкапабудаваны ў 1851 годзе Канстанцыяю Быстржыцкаю (Быстрыцкаю) ахвяраваны для Лід-скага касцёла.

2. На лідскіх могілках прытулак драўляны, пабудаваны ў 1845 годзе, зусім стары, саломаю крыты, у ім 2 пакоі, 1 сені і склад. У доме гэтым акон 8, печаў цагляных 2, дзвярэй 4 з акоўкаю.

3. Пры ім яшчэ хатка драўляная саломаю крытая з адным пакоем, і сенямі, і складам пабудаваная селянінам Каралем Стрыбуцем.


Заўвага: Паказаныя па гэтым інвентары конь, жывёла і птушка ў натуры не прынятыя, а заміж іх ксяндзом Шмігерам пакінута сто рублёў дзесяць капеек.


Паводле гэтага інвентарнага вопісу Лідскі касцёл і маёмасць Лідскай бенефіцыі прыняты 29 траўня 1882 года ад ксендза Шмігеры.

Лідскі дэкан і пробашч кс. Шумоўскі.


Паводле гэтага інвентарнага вопісу Лідскі касцёл і маёмасць Лідскай беніфіцыі перададзены ксендзу Шумоўскаму 29 траўня 1882 года.

Пробашч Жосенскага касцёла Шмігера.

Усяго ў гэтым вопісу за шнуром апячатана дзесяць аркушаў.

Лідскі дэкан кс. Шумоўскі.


 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX