Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла 


Аўтар: Пераклаў і падрыхтаваў да друку Станіслаў Суднік,
Дадана: 24-01-2010,
Крыніца: Лідскі летапісец № 42.



Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла пры візітацыі тога касцёла праз Яго Экселекцыю біскупа-суфрагана пана Казіміра Міхалкевіча дня 2-га червеня 1925 г.


Белагрудскі касцёл размешчаны ў Дыяцэзіі і Зямлі Віленскай, Лідскага павету над ракой Дзітвой. Пачатак існавання датуецца годам 1609, калі ваяводам Янам Завішам быў выбудаваны ў Белагрудзе драўляны касцёл ў імя Арханёла Міхаіла.

У 1908 годзе пробашч Казімір Ансгары Сталеўскі выбудаваў новы касцёл ў раманскім стылі за кошт ахвяраванняў мазольна ім збіраных з дапамогай парафіян. Касцёл у тры нефы ў форме крыжа, аздоблены з фронту дзвюмя вялікімі вежамі і меншай трэцяй пад прэсбіторыем з сігнатуркай. Даўжыня касцёла 49 метраў, шырыня 28 метраў, вышыня вежаў, аздобленых крыжамі 76 метраў. Пакрыты дахоўкай, хапы і жалабы з чорнай бляхі на чорна памаляваннай, у 1924 годзе перамаляванай панова. Касцёл цэлы, унутры і знадворку ў парадку, канешне акрамя малых выступаў на пілястрах, што пашкодзіліся з-за ўжывання мергелевай цэглы, а ўнутры апанэль рыхтуецца да новага малявання. Дзве закрыстыі і калідорчык злучае алькова. Хоры мураванныя -арган зношаны, але спраўны. Вокны касцельныя ў алавяна-жалезных рамах. Падлога ў касцёле і закрыстыях з цэментавых плітак. Амбон з дрэва.


Вопіс алтароў

Вялікі алтар і чатыры іншыя выкананы ў раманскім стылі. У вялікім алтары над цымборыюмам вышай размяшчаецца абраз Найсвяцейшай Марыі Маці Міласцівай (з ахвярамі ўдзячных за здзейсненыя цуды). У верхняй кандыгнаце крыж, на абодвух баках алтара фігуры: Святых Казіміра і Мікалая. Пастаменты з дрэва. З левага боку алтар Святога Антонія Падэўскага, наступны алтар Святога Юзафа. З правага боку алтар Святога Арханёла Міхаіла - патрона парафіі, наступны чацвёрты алтар Сэрца Езуса Хрыстуса.


Пераносныя алтарыкі

Першы з абразам Найсвяцейшай Марыі Чанстахоўскай і Арханёла Міхаіла.

Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла.

Другі Езуса Хрыстуса і Марыі Дзявіцы.

Трэці: Пётр і Павел на абразах выразаныя.

Чацвёрты: Хрыстус на малітве і беззаганнае зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі.


Касцельныя рэчы

Дараносіца (манстранцыя) "Фражэт", ахвяра ў 1881 г. парафіян - 1.

Чары (пушкі) для камуніі пазалочаныя і пасрабраныя - ?.

Келіх з патэнай - срэбны, ахвяра с.п. Караліны -1

Келіхаў з патэнамі ў добрым стане - 2 (?).

Келіхаў (з трыма патэнамі), ужываных - ?.

Паднос металічны для камуніі (прычасця) - 1.

Сасуды для св. алеяў "Фражэт" і алавяных - ?.

Ампулак "Фражэт", пара - 1.

Ампулак алавяных - ?.

Ампулак шкляных, пар - 2.

Тацаў (падносаў) "Фражэт" для ампулак - ?.

Скрыначка для аплатак у закрыстыі металіч- ная - 1.

Тарча да працэсіі - 1.

Крыж ручны да працэсіі - 1.

Крыжоў у алтарах "Фражэт" - 3.

Крыжоў вялікіх і алавяны - 4.

Кадзільніца ў гатычным стылі, срэбная, "антык" - 1.

Званкоў да алтароў "гарманічных", пар - ?.

Кандэлябры (падсвечнікі):

"фражэтавыя" вялікія - 6;

меншыя, танія ж - ?;

малых - 8;

жоўтай медзі, малых - ?;

алавяных, большых - ?;

жалезных - ?.

Рэліквяраў металічных - ?.

Падсвечнікаў "Анёлкаў" для свечак, металічных - 2.

Салянкі "Фражэт" для солі - 1.

Прыбор у закрыстыі - 1.

Лямпа: вялікая бронзавая - 1.

Лямпы: нафтавая (газавая) на сцяне - 3.

Лямпы: аздобленая срэбрам:

вялікая - 1;

малая, такая ж - 1.

Лямпа ў закрыстыі - 1.

Жырандоля: бронзавая на 24 свечкі - 1;

з крышталём на 18 свечак - 1.

Паходні да працэсіі - 4.

Кубак "лаваба" пры алтары - 1.

Булава для швейцара з канцом "Фражэт".

Вотаў (ахвяраў) на абразе Маці Божай у вялікім алаты:

сэрцаў срэбных - 8;

"ногі" - 2;

вока агляднасці - 1;

малых таблічак - 2;

срэбных крыжыкаў - 2;

бранзалеты два з гранатамі і перламі - 2;

тры шнуры гранатаў - 3;

караляў шнуроў - ?.


Кацялок медны для вады - 1.

Крапідла з ручкай, планірованае - ?.

Балдахіны:

для чацвярых - з чатырма тронцамі для нашэння - ?;

у форме прасона - ?.

Фігура: Хрыстуса ў "бабінцы" (тамбуры) - 1.

Хрыстус "Уваскрэшанне" - ?.

Маці Божай з дзіцяткам Езусам - ?.

Хрысцільня (купель) у форме келіха...

Унутры кацялок для вады...

Скрынка металічная...

Столік для захоўвання халоднай вады...

Камень для свянцонай вады ў "бабінцы" (тамбуры)...

Табліца юбілейная на сцяне...

Спавядальні:

новая ясеневая...;

у закрыстыі...;

пераносная...

Лаўкі на сярэдзіне касцёла...

Фатэль і дзве табурэткі, пакрытыя чарвоным сукном.

Падкаленнікі...

Гадзіннік вялікі ў касцёле..

Камоды:

новы ў закрастыі з 14 шуфлядамі;

на версе дзве шафкі;

стары...

Форма:

пад аплаткі з 1776 г. ...

пад выцінанне аплатак...

Катафалк для пахавання:

падстаўка і труна...

два слупы пад свечкі...

два "анёлы", якія плачуць..

Пюпітр на алтары...


Касцельныя шаты:

Арнаты:

белы новы (з 1912 г.)...

Арнаты:

чырвяных новых - ?;

старых, што пайшлі на рамонт - 2;

фіалетавых новых (з 1912 г.) - ?;

фіалетавых, адрамантаваных у 1924 г - 1;

зялёны новы - 1;

зялёны стары, перароблены ў 1924 г - 1;

для жалобных патрэбаў - адзін някепскі - 2;

жалобных новых - 2.

Капы (пакрывалы):

капа белая - новая папраўленая - 1;

старых, папраўленых у 1924 г. - 2;

чырвоная новая - 1;

фіялетавая новая - 1;

зялёная новая - 1;

чорная жалобная новая - 1;

чорная бляклая, ужываная - 1.

Крэслы: рознага колеру для ўжытку - ?.

Бюро для хворых - ?.

Кемжаў (сціхароў, наогул усіх - 1.

Бялізны добрай і ношанай - 1.

Гумаратаў - 1.

Палогаў - 2.

Шапачак - 4.

Пурыфінатаў - 9.

Ручнікоў:

большых - 3;

малых - 2.

Паскаў (паясоў) - ?.

Вуаляў на алтары - 2.

Вуаляў для ўжытку - ?.

Абразкаў для балюстрады - ?.

Вуаль для кубкаў - 4.

Заслонаў фіалетавах ...

Заслонаў - фіранак для абразоў - 4.


. . . .


Палярын чырвоных - ?.

Дываноў:

вялікіх - ?.

меншых - ?.

Саван (покрыў) для патафалка - ?.

Харугвы - ?.

Стацыі Божых Мукаў - ?.

Абразы: Маці Божай Вастрабрамскай - ?.

Званы:

Вялікі "Казімір" - 16 пудоў.

Нованабыты ў 1924 г.


Сігнатурка - 25 фунтаў.

Пры закрыстыі - 15 фунтаў.

Арган зношаны за многія гады - 1.

Кнігі:

Мараляў вялікіх - ?.

Жалобных - ?.

Трэбнікаў - ?.

Канцыяналы:

стары - ?;

новы з (1924 г.) - ?.

Рытуал:

стары - ?;

новы з 1924 г. - ?.

Евангелле старое - ?.

План касцёла Белагрудскага фундушу - ?.

Пячаткі касцельныя - ?.


Кнігі метрычныя

Хрысцільныя з гадоў:

1718-1723

1716-1723

1723-1727

1731-1756

1756-1765

1765-1782

1782-1788

1788-1817


....


1835-1835


Шлюбныя з гадоў:

1720-1832

1827-1846

1846-1879

1879-1901


Памерлых з гадоў:

1720-1831

1827-1838

1838-1848

1848-1877


Кнігі перадшлюбнага экзамену:

1824-1827

1839-1852

1852-1865


Кнігі:

"Жывога ружанца";

"Іярэйская".


Спісы парафіяльныя:

1928, 1835, 1837, 1848, 1853, 1856, 1858, 1859, 1860, 1861, 1862, 1888, 1889, 1906, 1907, 1908, 1910, 1921-1925 (не перапісаныя).


Будынкі плябаніі

Плябанія - выбудавана стараннямі ксендза-пробашча Юзафа Дэксніса - у 1892 годзе ў Белагрудзе над ракой Дзітвой пры касцёле. Дом з дрэва 26 метраў на 15 метраў з трымя пакоямі і сенямі - нетынкованы. Пад домам піўніца-мініяцюра. Крыты гонтай у 1922 г. з боку сад да 30 дрэў пладовых, старадаўнія сосны. З паўднёвага боку будынкі: лядоўня старая, піўніца новая ў зямлі і хлеў (з 1916 года) а таксама стайня пад адным дахам, студня зруб з дрэва на дзядзінцы. З другога боку "рынку" касцельнай службы: пад адным дахам прылягае стадола для карыстання ксендза-пробашча. Гэты дом набылі ў 1912 г. У плябаніі ёсць: стол кухонны, шафа-буфет, тапчан і тры ложкі - як фундуш. плябаніі - для карыстання пробашча ахвярована п с. Кс. Стэфановічам і Корнь ...

.... на рацэ. За могілкавым мурам ёсць з 20 сажняў каменю сырца.


Касцельная баніфацыя

З надзелу касцельнай зямлі для Белагрудскага касцёла ў 1614 годзе, зробленага Завішам, пасля канфіскацый здзейсненых у 1843 і 1864 гадах засталіся 33 дзесяціны зямлі ў чатырох кавалках: 1. У Белагрудзе пры касцёле; 2. "Дзікае поле"; 3. "Мядзёўшчына" 4. "Лозка"

2. У горадзе Лідзе ёсць пляц эксдывізорскім судом у 1832 годзе прызнаны за доўг касцёлу ад яўрэя Шымулевіча Бенцэля. У 19 ... лідскім судом 2 акругі арандатар яго Дамінік Юбілевіч, мешчанін лідскі забавязаны плаціць арэндную плату. Пляц гэты пад пабудовамі Юбілевіча размешчаны на Аляксандраўскай вуліцы № 3. Належыць штогод абнаўляць кантракт, каб пазбегнуць пратэрміноўкі.

Пры рэчцы Дзітве ад граніцы мохавіцкіх парабкаў, якім ў 1864 годзе дадзены тут надзел, ёсць крыніца "Затока", дзе ў 1925 годзе ксендзам-пробашчам пабудавана цыментавая студня, а таксама адноўлена затола для лову рыбы зімой.

Ніякіх дакументаў няма, толькі ёсць такія ў Гарадзенскім судзе, у 1873 годзе складзеныя, і ў Дзяржаўным Архіве ў Вільні, з якіх ў 1924 годзе ў канцылярыі касцельнай здабыты копіі (водпісы).


Вопіс фальварка Мохавічы

За паўтары вярсты ад Белагрудскага касцёла размешчаны фальварак, пра які згадвалася вышэй. У 1913 годзе дом плябаніі, які быў аднесены ад дома афіцыны, быў перароблены для службы, новы дом у два пакоі. Дом незакончаны. Перад домам ёсць хлеў для жывёлы і гасп. прылад. 40 метраў на 10 метраў. У ім чацвёра дзвярэй і тры ўнутраныя сцяны. ...

.... (1924) пакрыты саломай; і ў садзе размешчаны амбар для збожжа і гародніны, крыты саломай. Сад у фальварку Мохавічы мае каля 50 пладовых дрэваў.

У фальварку Мохавічы пры дарозе ёсць старая капліца, якая пасля знішчэння ў 1920 годзе адноўлена апрача даху.


Парафіяльныя могілкі

Вакол новапабудаванага касцёла ёсць могілкі:

а) могілкі абнесены мурам;

б) каля муру "супольныя могілкі".

На тых могілках ёсць новая (1909 г.) "трупярня" са 100 штук бярвеняў пад дахам, са старога касцёла, прыдатных для будоўлі.


Вопіс межаў парафіі

Белагрудская парафія мяжуе з парафіямі: Лідскай, Крупаўскай, Ваверскай і Няцецкай. Найдальшы пункт ад касцёла 9 кіламетраў.


Мясцовасці і вёскі, якія належаць да парафіі:

Фальваркі:

Андрушкі

Залоза і Радзівонішкі

Белагруда

Чыжоўшчына

Курган

Рэпнікі

Тарноўшчына


Калоніі:

Дайноўшчына

Кульбакі


Вёскі:

Гурняты або Гарняты

Дубчаны

Парачаны

Ходзінкі (Хадзюкі)

Масявічы

Рэпнікі

Бабоўцы


Хутары (асады):

Катарынава

Бабоўцы

Хомічкі


Чыгуначныя баракі:

Далекія

Хомічкі

Дубчаны

Белагруда

Ходзінкі і Радзівонішкі


Урачыстыя (гадавыя) набажэнствы

У Белагрудскім касцёле з выстаўленнем найсвяцейшага сакраманту адбываюцца наступныя ўрачыстасці.

1. Унебаўступленне Панскае.

2. Св. Арханёла Міхаіла 29/ІХ.

3. Шкаплернай Маці Божай у нядзелю.

4. Св. Антонія.

5. Трэці тыдзень кастрычніка - дні: панядзелак, аўторак і серада - 3 дні.

6. Спаслане Духа Святога - першы дзень.

7. Нядзеля па 1-м дні месяца.

8. Святога Юзафа ў нядзелю.

9. Сэрца Езуса ў нядзелю.

10. Першы дзень Вялікадня і 2-гі, вячэрня.

11. Першы дзень Каляд і 2 -гі, вячэрня.

12. Урачыстасці Маці Божай...


Рана: Гадзінкі, Ружанец спяваны. Перад позняй абедняй Катахізм чытаны. Позняя абедня. Казанне па Евангеллі. Святы Божа. Вячэрня. Літанія ларэтанская.

У закрыстыі касцёла павешаны партрэт П.В. Ксензкага па жаданні парафіян.

Кс. (подпіс) пробашч Стэфан Гародка.


Белагрудскі касцёл, мураваны, прыгожы, пабудаваны стараннямі кс. Казіміра Сталеўскага і парафіян. Маёмасць, апараты і бялізна касцельная ў добрым стане; дзейны пробашч ксёндз Стэфан Гародка ёсць тут нядаўна, утрымоўвае касцёл і закрыстыю ва ўзорным парадку, за што яму выказваем ухвалу і падзяку, звяртаючы ўвагу адначасова на катэхізацыю дзяцей у школе і пачатковай, і для з той мэтай выказваем з цэлага сэрца пастарскага даблаславенства.

Да сакраманту біжмавання прыступіла асобаў 1495.

Белагруда, 3 чэрвеня 1925 г.

Казімір Міхалкевіч,

біскуп - суфраган Віленскі.


У канцы запіс на латыні ад 22 траўня 1928 года.

Пропускі і недакладнасці ў перакладзе інвентара маюць месца з-за таго, што ён рабіўся з копіі з абрэзанымі краямі.


Белагрудскі касцёл Святога Арханёла Міхаіла (p.w. S. Michala Archaniola)

У 1600 г. у сучасных межах Лідскага раёна было 7 касцёлаў: у Лідзе (1387), Ваверцы (1413), Дылеве (каля 1450), Крупаве (каля 1450), Беліцы (каля 1486), Дакудаве (каля 1533) і Дворышчах (1591).

У 1608 г. віцебскі ваявода, стараста суражскі і падкаморы лідскі Ян Янавіч Завіша (каля1550-1626) і яго жонка Анастасія Трызна пабудавалі ў Белагруде драўляны касцёл Бязгрэшнага Зачацця Святой Панны Марыі. 15 студзеня 1609 г. касцёл быў асвечаны. Ян Завіша перадаў касцёлу фальварак Мядзёўшчына з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод з Белагрудскага двара на ксяндза і кантараў з абавязальніцтвам праводзіць дзве штотыднёвыя імшы.

Першы касцёл згарэў. У 1703 г. невялікі драўляны касцёл у Белагрудзе Бязгрэшнай Панны Марыі пабудаваў уладальнік Дзітвы Шамятоўскай Уладзіслаў Шэмет. Праз некаторы час з парафій лідскай і ваверскай была вылучаная белагрудская парафія. Да яе былі аднесеныя Банцавічы, Белагруд, Бельскія, Бабоўцы, Ваўчылавічы, Горна (Горны, Гарно), Далекія, Дайнова, Дзітва, Зайкі, Кавалі, Кульбакі, Любары, Молгі, Мохавічы, Новікі, Ольжава, Парачаны, Раклёўцы, Цыбары, Шчытнікі і Янаўляны. Да 1744 г. дадаліся Даноўшчына, Дубчаны, Малы Ольжаў, Сяўрукоўшчына і Тарноўшчына. Дылеўскі касцёл быў філіялам Белагрудскай парафіі, а ў Дайнове, Вялікім Ольжаве, Дзітве Шамятоўскай, Даноўшчыне, Востраве і Радзівонішках былі збудаваныя невялікія драўляныя капліцы. У 1770-1780-х гадах пры Белагрудскім касцёле існавала школа, у 1777 г. у ёй вучыўся 21 школьнік, у 1782 - 4.

У пачатку 19-га стагоддзя Дылеўскі філіял быў перададзены Ваверской парафіі, Белагрудская парафія страціла частку вернікаў.

У 18 - першай палове 19 стагоддзя духоўныя паслугі для мясцовага насельніцтва ў касцёле выконвалі, нараўне з мясцовымі пробашчамі, ксяндзы-манахі, капеланы і нават уніяцкія папы. (Szymielevicz М. Bialohrud. // Ziemia Lidzka. 1936, № 6, s.11).

Перад секулярызацыяй касцёльны капітал уключаў ворнай зямлі -100 дзесяцін, лугу -100 дзесяцін, лесу - 165 дзесяцін, в. Янаўляны на 5 дымоў, падданых душ мужчынскіх - 23, жаночых - 25, 2 карчмы - у Мохавічах і пры касцёле. На 1842 г. засталося 7,5 валок ворыва ў фальварку Медзіёўшчына (Мядзёўшчына) і 225 руб. штогадовага ўнёску, так званай ануаты (Cartka z dziejow kosciola katolickiego w Polsce rosyjskiej. T.II. Biskupstwo vilenskie. Krakow. 1889, s. 257). Касцёлу належаў таксама дом у Лідзе, запісаны ў 1730 г. Каралем Рачэўскім і пляц з хатай на вул. Лідскай, атрыманы па судзе ў 1832 г. як кампенсацыя за пазыковую суму ад лідскага габрэя Б.Ш. Камянецкага.

У 1843 г. касцёл пазбавіўся часткі сваіх капіталаў, праз год быў прыняты ў дзяржаўны скарб, і тады ж арцыбіскуп Галавінскі канчаткова вызначыў тэрыторыю Белагрудскай парафіі. Белагрудскія святары да 1915 г. атрымлівалі штатны аклад з дзяржаўнага скарбу, прыбытак з касцельнага фальварка і ануату - адсоткі ад фондавых капіталаў з маёнткаў. Уладальнікі гэтых маёнткаў штогод адлічвалі ў скарбовую касу разам з падаткамі вызначаныя квоты.

У 1850 г. белагрудскі пробашч кс. Лінкін пабудаваў у фальварку Мядзёўшчына, дзе здаўна знаходзілася плябанія, драўляную капліцу. У гэтай капліцы прыходскія ксяндзы адпраўлялі штодзённыя набажэнствы.

У 1892 г. пробашч кс. Язэп Дэксніс пабудаваў плябанію непасрэдна пры касцёле.

У 1902 г. у Белагруду быў пераведзены з касцёла ў Бутрыманцах на пробства кс. Казімір Сталеўскі, які да гэтага быў пробашчам у Парафіянаве, а затым у Ішчолне. Казімір Сталеўскі ў цудоўнай Белагрудзе знайшоў 200-гадовы маленькі разбураны часам драўляны касцёл. За шэсць гадоў (1903-08) ахвярнай працы на сабраныя ахвяраванні Сталеўскі пабудаваў цагляны неагатычны храм у выглядзе трохнефавай базілікі з закрыстыямі, гранёнай абсідай і дзвюмя вежамі. Касцёл гэты быў асвечаны ў 1908 г. у імя Святога Міхаіла Арханёла.


Вернікаў па гадах:

1781 г. - 1727 душ,

1845 г. - 1692 душы,

1860 г. - 1492 душы,

1863 г. - 1604 душы,

1870 г. - 1647 душ,

1875 г. -1901 душа,

1881 г. -1990 душ,

1884 г. - 2000 душ,

1889 г. - 2053 душ,

1910 г. - 2300 душ.


Белагрудскія святары:

1679- 1716 г. - Язэп Рыхтар. Надпіс на клапсідры на Белагрудскіх могілках: "Ксёндз Язэп Рыхтар, белагрудскі плябан, пасвечаны на капланства 1 сакавіка 1670 г., на плябанію белагрудскую прызначаны 20 чэрвеня 1679 г., памёр у 1716 г. 18 лютага і тут пахаваны".

1723 - Стэфан Вайціцкі.

1726 - Якуб Лянкевіч.

1731 - Аляксандр Рыльскі.

1735 - Феліцыян Блажаевіч.

1737 - Юзаф Антоні Сахацкі.

1743 - Яўстафі Лашчэўскі.

1744 - Мікалай Болтз.

1773 і 1780 - Мартын Догель.

1774 - Еранім Руткоўскі.

1784 - Міхаіл Абрамовіч.

1782 і 1785 - Красцэнты Сумарок.

1785 - Амброзі Альжэўскі.

1786 - Міхаіл Старжэнскі.

1786 - Ануфры Ясінскі.

1790 - Францішак Адроваж Высоцкі.

1791 - Станіслаў Рола Каменскі.

1799 - Францішак Саламановіч.

1803 - 1833 - Тамаш Руткоўскі.

1836 - Праспер Дзякшэвіч.

1843 -1846 - Юзаф Кулеша

1850 -1860 - Клеменс Лінкін.

1860 - Бярнард Пятрушэвіч.

1862 - 1868 - Юзаф Стралкоўскі.

1868-1885 - Валяр'ян Пятроўскі.

1889 - Юзаф Чыж.

1892 - Юзаф Дэксніс.

1902 - Казімір Сталеўскі.

1924 -1961 - Стэфан Гародка. Ксёндз-пробашч Стэфан Гародка памёр 4 траўня 1961 г. у веку 76 гадоў, 37 гадоў працаваў у Белагрудзе.


Архітэктура.

Белагрудскі касцёл уяўляе сабой трохнефавую дзвюхвежавую базіліку шматаб'ёмнай кампазіцыі. Да асноўнага аб'ёму, накрытага двухсхільным дахам, прыбудованы ніжэйшыя прыбудовы трансепта, пяціграннай алтарнай часткі, бакавыя закрыстыі. Прасочваецца дынамічнае нарастанне ад нізкіх закрыстый, гранёнай абсіды, крылаў трансепта да двух вертыкальных дамінантаў - двухярусных вежаў з шатровымі завяршэннямі. Цаглянай муроўкай выкананы элементы архітэктурнага дэкору: лапаткі, аркатурныя фрызы, ліштвы адзіночных і здвоеных арачных аконных праёмаў, профілі і раскрапоўкі. Уваход на галоўным фасадзе выдзелены высокім парталам, акном -ружай і галярэяй.

Унутраны аб'ём перакрыты цыліндрычнымі скляпеністымі столямі з падпружнымі аркамі і люнетамі, упрыгожанымі фрэскавай арнаментальнай размалёўкай. Унутраная прастора асветленая вузкімі бакавымі арачнымі вокнамі з мазаічнымі шыбамі. У завяршэнні цэнтральнага нефа манументальны шматкалонны 2-ярусны алтар. У цэнтры яго абраз Маці Божай Міласэрнасці (2-я палова 17 ст.; 130х86) - копія абраза Маці Божай Вастрабрамскай. Над уваходам -арганныя хоры. (Кулагін А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі. Мінск, 2001, с. 15.)

Помнік архітэктуры 2 катэгорыі.

Касцёл незвычайна хораша ўпісаўся ў навакольны ландшафт.



Літаратура:

Szymielevicz М. Bialohrud. // Ziemia Lidzka. 1936, № 6.

Cartka z dziejow kosciola katolickiego w Polsce rosyjskiej. T.II. Biskupstwo Wilenskie. Krakow. 1889.

Збор помнікаў. Гродзенская вобласць. Мінск. 1986. с. 237.

Кулагін А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі. Мінск, 2001, с. 15.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX