Вярнуцца: Рэлігійная гісторыя

Касцёл ў Старых Васілішках


Аўтар: Панімаш Г.I.,
Дадана: 27-11-2011,
Крыніца: Панімаш Г.I. Касцёл святых апосталаў Пятра i Паўла ў Старых Васілішках // Рэха мінуўшчыны: Зборнік Студэнцкага навуковага таварыства факультэта гісторыі i сацыялогіі ГрДУ. Вып.1 / рэд. А.Горны, А.Загідулін. - Гродна: ГрДУ, 2010. С. 158-168.



The article deals with history of catholic receipts in village Staryja Vasilishki Shchuchin region, as well as catholic church Saint Peter and Paul. Emphases is spared soviet period, when receipts was liquidated, and catholic church was locked. Attention is Accented on fight of the local population for return him temple.
В статье освещается история католического прихода в деревне Старые Василишки Щучинского района, а также костела Святых Петра и Павла, характеризуются его художественные особенности. Особое внимание уделено советскому периоду, когда приход был ликвидирован, а костел закрыт. Акцентируется внимание на борьбе местного населения за возвращение им святыни.

Гісторыя каталіцкага касцёла ў цэлым і на Гродзеншчыне асобна ў беларускай гістарыяграфіі распрацавана недастаткова гіоўна. Значная колькасць аўтараў разглядае развіццё рыма-каталіцкай всры па Заходняй Еўропе, ці займаюцца вывучэннем адной сферы дзейнасці каталіцкага касцёла, але вывачэнню асобнай парафіі надаюць мала ўвагі.

Вёска Старыя Васілішкі знаходзіцца ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, дзе працякая невялікая рачулка Лебяда. Згодна крыжацкім летапісам, на пераломе XIII - XIV стагоддзяў у гэтым раёне былі дзве драўляныя крэгіасці абарончага прызначэння [1, С. 4]. Адна стаяла на тым месцы, дзе зараз знаходзяцца Старыя Васілішкі, а другая мясцілася праз паўтара кіламетра ад самога мястэчка. Вядома таксама, што праз Васілішкі на Вільно ў 1440 годзе ехаў каралевіч Казімір Вялікі [1]. Мясцовыя жыхары ганарацца такімі фактамі гісторыі, але найболынае задавальненне яны маюць ад таго, што ў іх вёсцы знаходзіцца вельмі прыгожы і велічны касцёл, гісторыя якога была звязана з адданай ахвярнасцю вернікаў гэтай парафіі.

Парафія ў Старых Васілішках бярэ пачатак у 1473 годзе. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1489 годзе, памеры яго былі невялікія [13, С. 9]. У 1897 годзе парафія атрымала дазвол ад улад на будаўніцгва новага касцёла. Было вырашана будаваць новы касцёл побач са старым, драўляным касцёлам. Праект новага касцёла быў прадстаўлены польскім архітэктарам Канстанцінам Вайцяхоўскім [15]. У будаўніцтве касцёла прымалі ўдзел усе парафіяне, кожная вёска з парафіі мела вызначаныя дні працы пры касцёле. Некаторыя людзі прыходзілі з іншых парафій, каб дапамагчы ў будаўніцтве храма. Дзякуючы ахвярнай працы парафіян, а таксама грашовым падараванням заможных парафіян Рэхеляў, Бразоўскіх, Іваноўскіх, будаўніцтва касцёла не стаяла на месцы. Вялікі ўклад у будаўніцтва касцёла ўнёс ксёндз-канонік Францішак Сакалоўскі. Ён ездзіў па ўсёй Расійскай імперыі, каб сабраць грошы на будаўніцтва. Быў ён у Архангельску, Петраградзе, Смаленску, а таксама ў Навасібірску і Іркуцку. Будаўніцтва касцёла было скончана ў 1904 годзе [13, с. 6]. Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ўяўляе сабой помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашаны паводле канона 3-х нефавай 2-х вежавай базілікі. Архітэктурная кампазіцыя храма падпарадкавана всртыкальнай накіраванасці: тры нізкія гранёныя апсіды пераходзяць у працяглы аб'ём нефа, накрыты высокім двухсхільным чырвоным чарапічным дахам. Трохярусныя вежы маюць гранёныя шпілі, пры сценах уздымаюцца ступеньчатыя контрфорсы. Галоўны фасад вылучаюць вімпергі, стральчатыя запоўненыя арнаментальнымі мудрагелістымі пераплётамі праёмы, і акно-ружа ў цэнтры. Тры ўваходныя стральчатыя парталы ўпрыгожаны скульптурна-барэльефнымі керамічнымі пано.

У інтэр'еры прастора расчленена магутнымі слупамі на 3 нефы і накрыта высокімі стральчатымі скляпеннямі. На 8 міжнефавых слупах устаноўлены скульптуры апосталаў. На бакавых барэльефных карцінах-пано і аконных вітражах адлюстраваны крыжовы шлях Хрыста. Галоўны алтар,два кулісныя і два бакавыя драўляныя алтары, амбон, лавы для вернікаў выкананы ў вытанчаных формах готыкі [10, с. 148].У левым нефе створана капліца Грот - выдатны твор мастацтва мадэрна.

Дзякуючы грашовым падараванням касцёл быў прыгожа дэкараваны. Галоўны алтар з выявай Божай Маці, па баках якога размешчаны фігуры святых апосталаў Пятра і Паўла. Вялікую фігуру апостала Пятра было вырашана паставіць у паўночным баку храма. Адна рука святога ўзнссена ўверх, а другая трымае ключы ад касцёла. Фігура зроблена з гіпсу, акрамя стоп, якія былі выраблены з металу.

Побач з касцёлам быў пабудаваны дом для ксёндза, а таксама парафіяне вырашылі пабудаваць маленькі домік для жабракоў [13].

Электрычнасці ў храме не было, таму малебны звычайна праводзіліся раніцай. Святло ўнутр падала праз вокны, якіх налічвалася 28. Касцёл замыкаўся на трое дзвярэй: галоўныя і бакавыя [11].

Гаворачы пра касцёл нельга не адзначыць тых, без каго рэлігійнае жыццё ў парафіі было б немагчыма. Першым пробашчам парафіі быў ксёндз-канонік Францішак Сакалоўскі. Ён нарадзіўся ў 1864 годзе, у Польшчы, прыняў сакрамант капланства ў 1889 годзе, прыехаў у парафію ў 1897 годзе [16]. Сем гадоў ён займаўся будаўніцтвам касцёла з 1898 па 1905 год. Гэта быў вельмі чулы і добры чалавек, які ніколі не апускаў рук. Парафіяне і сёння гавораць пра гэтага ксёндза з вельмі цёплымі пачуццямі [15]. Яны апавядаюць гісторыю, якую ім расказвалі старэйшыя вернікі парафіі: «Зайшоў неяк ксёндз Францішак да аднаго заможнага гаспадара, каб прасіць афяру на касцёл. У гэты момант гаспадар дома і яшчэ некалькі мужчын сядзелі за сталом і гулялі ў карты, на грошы. Калі ксёндз сказаў з якой мэтай ён прыйшоў, адзін з мужчын падышоў да яго і моцна стукнуў у твар. Ксёндз спакойна сказаў: «Дзякуй, але гэта было для мяне, а цяпер прашу афяраваць што-небудзь на касцёл». Усім такі адказ спадабаўся і выіграныя ў карты грошы былі аддадзены на патрэбы касцёла» [11].

3 1916 па 1918 год ксёндзам парафіі быў Ян Матулевіч. Пра гэтага пробашча вядома вельмі мала, людзі апавядалі што ён быў вельмі пабожны. У 1918 годзе ён быў пераведзены ў Літву. 3 1918 па 1929 гады ў парафіі працаваў ксёндз Іпаліт Маліноўскі. 3 1929 па 1938 год пробашчам парафіі быў ксёндз Вацлаў Родзька (1888-1940). Вучыўся ён у Віленскай духоўнай семінарыі. Пасля таго як прыняў капланства быў назначаны вікарыем у Гродна. У 1920 годзе працаваў пробашчам у парафіі Гальшаны, а з 1929 па 1938 год быў пробашчам парафіі Пятра і Паўла ў Старых Васілішках [14, с.510]. Вядома, што ў 1932 годзе ў парафіі налічвалася 4992 парафіян [10, С. 148]. Вацлаў Родзька аддаў кавалак касцёльнай зямлі пад могілкі. Асвячэнне новых могілак адбылося 2 всрасня 1936 года. У 1938 годзе ксёндз псрасхаў у парафію Трабы. Вядома, што 22 мая 1940 года ноччу пробашча пазвалі да хворага, каб паспавядаць. Дадому ксёндз так і не вярнуўся - яго знайшлі забітым. Пахаваны ксёндз Родзька ў Трабах [14, с. 510].

3 1938 па 1957 г. пробашчам парафіі быў Тэафіл Прышмант [15, с. 115] Гэта быў вельмі суровы ксёндз, які трымаў парадак і ў касцёле, і ў парафіі, але ў яго было вельмі слабае здароўе. У 1952 годзе дзякуючы намаганням каплана ў касцёле быў праведзены капітальны рамонт. Былі пафарбаваны сцены, праведзена рэстаўрацыя скульптур Пятра і Паўла. Памёр Тэафіл Прышмант у 1957 годзе. Людзі днём і ноччу былі пры яго гробе, сваімі малітвамі яны дзякавалі ксёндзу за карпатлівую працу ў прыходзе. Ён быў пахованы на тэрыторыі касцёла. Пасля смерці пробашча, кожную нядзелю прыязджаў на імшу ксёндз з парафіі Яна Хрысціцеля з Васілішак - Кліменс Півавар. Праз год улады растлумачылі ксёндзу, што два касцёла ў адным калгасе і ў адным сельсавеце быць не можа, бо людзі не будуць рабіць, а будуць толькі маліцца. Кліменса Півавара вызвалі ў Шчучынскі райвыканкам і прапанавалі яму выбраць сабе парафію: або застацца ў парафіі Яна Хрысціцеля, або перайсці ў парафію Святых апосталаў Пятра і Паўла. Ксёндз выбраў сваю парафію. 3 1958 года парафія на 30 гадоў засталася без ксёндза. У 1959 годзе было прынята рашэнне зняць парафію з рэгістрацыі. Рэлігійнае аб'яднанне рыма-каталіцкага касцёла ў вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна было знята з рэгістрацыі Пастановай Савета па справах рэлігійных культаў пры Савеце Міністраў СССР ад 12 снежня 1961 года за № 45 як распаўшаеся, а будынак касцёла перададзены райвыканкаму для выкарыстання ў народна-гаспадарчых мэтах [3, арк. 19]. Парадаксальным у рашэнні Савета было тое, што малітоўны дом быў зачынены па прычыне смерці ксёндза Тэофіла Прышманта ў 1957 годзе. Гэта паслужыла і таму, што рэлігійнае таварыства было знята з рэгістрацыі.

Улады хацелі забраць ключы ад касцёла, але парафіяне пакінулі іх у сябе. Дом, дзе жыў ксёндз, быў аддадзены пад амбулаторыю, а потым пад аптэчны склад [13, С. 5]. Заходзіць у касцёл было нельга, таму людзі маліліся перад закрытымі дзвярыма, дзе яны ўстанавілі мініятурны алтар. Рэлігійнае жыццё ў парафіі на гэтым не скончылася, кожную нядзелю, па пятніцам парафію навсдваў ксёндз Кліменс Півавар. Урачыстасць Святых апосталаў Пятра і Паўла, якая прыпадае з 29 на 30 чэрвеня, людзі тайком адпраўлялі ноччу, без святла. Ксендза Півавара не раз вызывалі ў сельсавет, дзе гаварылі яму аб тым, каб ён садзейнічаў ахвотнаму наведванню парафіянамі касцёла ў Васілішках, які знаходзіцца за паўтара кіламетра, але апошнія былі супраць. Нягледзячы на такую пастанову, людзі хацелі маліцца ў сваім уласным касцёле, які будавалі іх дзяды і бацькі. Да 1977 года касцёл абслугоў ксёндз Півавар, які прыязджаў па вызначаных днях, пасля яго смерці (1977 г.) гэта рабіў ксёндз Ханько да 1988 года.

Такім чынам, з 1939 па 1966 гады па Гродзенскай вобласці перастала дзейнічаць 225 малітоўных дамоў усіх рэлігійных культаў, з іх знссена - 103, пераабсталявана са зняццем крыжоў і купалоў - 62, з непарушаным знешнім выглядам засталося - 59, у тым ліку выкарыстаных калгасамі і саўгасамі пад гаспадарчыя памяшканні - 35, без гаспадара - 9. У 1975 па Гродзенскай вобласці налічвалася 45 раней знятых з рэгістрацыі цэркваў, касцёлаў і капліц, у тым ліку 16 каталіцкіх культавых будынкаў, не выкарыстоўваліся ў «сацыяльна - культурных мэтах», гэта значыць пустуючых. У іх ліку знаходзіўся касцёл у в. Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці [12, с. 302, 303].

Тым не менш, закрыццё касцёла не з'явілася для парафіян заканчэннем іх рэлігійнага жыцця, наадварот гэта абудзіла іх рэлігійныя пачуцці, што прывяло да масавай барацьбы за адкрыццё касцёла і аднаўлення рэлігійнага жыцця ў парафіі.

Жыццё парафіі з 1957 года было вельмі цяжкім, парафіянам нельга было адпраўляць імшу і наогул наведваць касцёл. Дапамогу людзям аказвалі ксёндзы суседніх парафій: Васілішкі і Новы Двор. Такое становішча працягвалася да 1978 года, менавіга гэты год адкрывае працяглую дзесяцігадовую барацьбу парафіян за свой касцёл. Людзі пачынаюць звяртацца да вышэйшых органаў улады з прашэннем аб рэгістрацыі рэлігійнага таварыства ў в. Старыя Васілішкі.

Савет па справах рэлігіі ў сваім пратаколе адзначаў, што ў апошні час, менавіта ў 1978 годзе, павялічваецца колькасць заяў і скарг веруючых - католікаў Гродзенскай вобласці з прашэннем зарэгістраваць рэлігійныя таварыствы. Толькі за 1978 год Савет атрымаў 7 такіх заяў, у тым ліку аб адкрыцці касцёла ў вёсцы Старыя Васілішкі, Тракелі Воранаўскага раёна, Дуды Іўеўскага раёна, Зарачанка Гродзенскага раёна [2, арк. 16]. 3 гэтага бачна, што сітуацыя Стара-Васілішкаўскага касцёла не была феноменам таго часу, такое становішча напаткала шмат прыходаў.

Намеснік ўпаўнаважанага Саветам па справах рэлігіі па Гродзенскай вобласці В.Р.Каламіец накіраваў адказ першаму намесніку старшыні ў Савет па справах рэлігіі пры Савеце Міністраў СССР, аб пытанні рэгістрацыі рэлігійнага таварыства ў вёсцы Старыя Васілішкі. У рашэнні гаварылася аб тым, што райвыканкам возьме пад свой кантроль пытанне аб рэгістрацыі рэлігійнага таварыства. У адозве адзначаўся такі факт, што выканаўчая арганізацыя рэлігійнага таварыства не мае кандыдатуры настаяцеля для рэгістрацыі касцёла [2, арк. 19].

Вернікі заставаліся адзін на адзін са сваёй праблемай, на іх заявы ніхто не рэагаваў, людзі былі збянтэжаны такімі адносінамі дзяржавы да сваіх грамадзян. У ліпені 1978 года паступіла заява ад вернікаў на імя ўпаўнаважанага Саветам па справах рэлігіі па Гродзенскай вобласці таварышу Лыскову аб адкрыцці касцёла. Але адказ быў адмоўным: у рэгістрацыі таварыства і адкрыцці касцёла няма неабходнасці.

Парафіяне прыводзілі розныя прычыны для таго, каб пераканаць улады ў тым, што касцёл трэба адчыніць. Адной з такіх прычын быў рамонт, які патрабаваўся касцёлу (апошні праводзіўся ў 1952 годзе), парафіяне былі згодны ўзяць на сябе ўсе затраты на правядзенню рамонта [3, арк. 19].

Нельга сказаць, што заявы вернікаў былі галоўным метадам здзяйснення іх мэты. Ужо з 1978 года выбіраюцца адукаваныя людзі з парафіян, якія павінны былі быць дэлегатамі ў Вышэйшыя органы ўлады і прадстаўляць інтарэсы парафіі.

Каб паказаць усю прагнасць парафіян і прааналізаваць дзейнасць улад, звернемся да фрагмента заявы, якая была накіравана Старшыні Савета Міністраў СССР А. М. Касыгіну, ад грамадзян Стара-Васілішкаўскага прыходу: «Мы неоднократно обращались к местным властям, как письменно так и устно, но письменного ответа до сих пор никакого не имеем, а согласно закона в течении месяца должны получать ответ.

...В мае месяце 1978 года мы поехали в Москву в Совет по делам религий при Совете Министров СССР, принял нас товарищ Соболевский - старший инспектор, который сказал, что надо избрать общество в числе двадцатки, и послать на утверждение в Райисполкоме, что нами и было сделано 6 июня 1978 года. Не получив ответа, написали жалобу в Москву в Совет по делам религий 14 июня 1978 года, ответа никакого.

13 декабря 1978 года едем в Москву с заявлением па регистрацию нашего общества, с подписями верующих в числе нескольких тысяч. Принял нас тот же самый Соболевский, который пообещал нам, что все дела будут направлены в Гродно и решение будет прислано в письменном виде. Прошло около трёх месяцев, а ответа всё нет...

Написали в Гродно в Облисполком 22 февраля 1979 года, а также и в Совет по делам религий в г. Москву одновременно. Лысков дал нам устный неудовлетворительный ответ» [3, арк. 20].

Такім чынам, можна сцвярджаць, што партыйна-дзяржаўная атэістычная палітыка і ідэі, якія ўкараніліся ў практыцы сацыялістычнага і камуністычнага будаўніцтва, не змаглі выцясніць з свядомасці людзей карані рэлігійнасці.

19 сакавіка 1979 года, веруючыя зноў паехалі ў Маскву, дзе іх зноў прыняў той жа таварыш Сабалеўскі, на гэтай сустрэчы ён асабіста патэлефанаваў Лыскову, алс той упарта паўтараў адну і тую ж гісторыю аб тым, што неабходнасці рэгістраваць рэлігійнае таварыства няма, так як недалека ад Старых Васілішак знаходзіцца парафія Святога Яна Хрысціцсля, дзе можна здзяйсняць свае рэлігійныя патрабаванні [3, арк. 21]. 25 сакавіка была накіравана чарговая скарга парафіян Генеральнаму пракурору таварышу Рудэнка [3, арк. 24]. Упаўнаважаныя органы заўсёды спасылаліся на тое, што доўгі час католікі парафіі Старыя Васілішкі не звярталіся з прашэннем такога характару ў Савет па справах рэлігіій, таму яны ўказвалі на тое, што веруючых падбухгорваюць літоўскія служыцелі каталіцкага культа, найбольш вядомым з'яўляецца ксёндз Петравічус [4, арк. 15]. Сярод падбухторшчцыкаў называліся і некаторыя грамадзяне ПНР, якія прыязджалі ў гэта мястэчка.

Такое негатыўнае стаўленне да вернікаў цягнулася вельмі доўгі час, але іх не пакідала надзея, бо яны верылі, што Бог не пакіне іх у гэтым цяжкім становішчы. Людзі працягвалі пісаць заявы, так у 1982 годзе ў Савет паступіла 6 лістоў, а ў 1984 годзе - 4 лісты [5, арк.87].

Намеснік старшыні аблвыканкама М. Я. Калацэй направіў у Савет па справах рэлігій пры Савеце Міністраў СССР пісьмо, дзе прыводзіліся матывы наконт таго, што рашэнне па справе касцёла застанецца нязменным:

• вёска Старыя Васілішкі знаходзіцца ў двух кіламстрах ад дзеючага касцёла, які абслугоўвае ксёндз Ханько, дзве гэтыя вёскі ўваходзяць у адзін сельсавет і калгас (імя Леніна

• ксёндз Ханько па прапанове веруючых выязджае ў вёскі, якія раней адносіліся да Стара-Васілішкаўскага прыходу, каб паспавядаць цяжка хворых, або правесці пахаванні.

• дарогі паміж вёскамі знаходзяцца ў добрым стане, шмат транспарту праязджае праз вёску. Акрамя таго рад вёсак былога Стара-Васілішкаўскага прыходу размешчаны бліжэй да дзеючага касцёла ў в. Васілішкі.

Таму, веруючыя могуць без перашкод наведваць касцёл Яна Хрысціцеля ў Васілішках і там задавальняць свае патрабаванні [5, арк. 77, 78].

Такія матывы заўсёды служылі адказам на прашэнні парафіян адкрыць касцёл і зарэгістраваць рэлігійнае таварыства ў в. Старыя Васілішкі.

Акрамя касцёльнага камітэта, які заўсёды пасылаў скаргі і заявы ў Вышэйшыя органы, гэта рабілі і простыя жыхары з вёсак, якія ўваходзілі ў парафію. Так ў студзені 1985 года з вёскі Русачкі і Русанаўцы Галавічпольскага сельскага савета былі адпраўлены прашэнні аб адкрыцці касцёла Старшыне Савета Міністраў СССР А.М.Касыгіну [6, арк. 9, 10]. 15 лютага 1985 года прыйшлі адказы на заяўленыя прашэнні. У вёску Русачкі заява прыйшла на імя парафіянкі Панімаш З.Б., а ў Русанаўцы на імя Семашкі І.А. [6, арк. 19]. Адказ быў такім жа як і заўсёды, прашэнне парафіян зноў засталося нсзадаволеным. Такія ж заявы 15 сакавіка 1985 года напісалі жыхары вёсак Навумаўцы і Баяры Галавічпольскага сельскага савета, 20 жніўня 1985 года была напісана заява ад усяго Шчучынскага раена [6, арк. 20, 58, 60, 100, 117, 119].

У 1986 годзе Старшыня выканкама Е. В. Антановіч накіраваў Упаўнаважанаму па справах рэлігіі пры Савеце Міністраў БССР па Гродзенскай вобласці А. І. Лыскову ліст, дзе прапаноўваў разгледзець прашэнне парафіян Старыя Васілішкі і прыняць найхутчэйшыя меры па вырашэнню гэтага пытання [7, арк. 84, 85].

Парафіяне ў лютым 1987 года вырашылі надрукаваць аб сваім становішчы ў «Литературной газете», гэтым самым яны хацелі прыцягнуць вялікую колькасць спачуваючых ім людзей. Вернікі апісалі сваё становішча ў якім знаходзілася парафія, дзе перадалі свае спачуванні і боль ад гэтай сітуацыі: «Мы труженики полей, ферм, строек, а многие в годы войны боровшиеся против фашизма не имеем права свободно посещать и молиться в своём костёле. Мы свободно посещали и молились до 1957 года, когда скончалася священник, посещали и после, но уполномоченному при Гродненском облисполкоме захотелось закрыть костёл, а общество верующих снять с регистрации. Предлог - отсуствие священника. По такой логике костёл существовал только для священника, а не для нас - верующих. И сколько мы не просили о восстановлении нашего общества верующих, нам всегда присылают стандартные ответы, что в трёх километрах есть костёл, который мы можем посещать. По-соседству есть костёл и пусть он будет для своего общества. У нас есть свой. На этом же месте первый костёл был построен в 1489 году, до нынешнего был деревянный. В нашем приходе имеется более 20 деревень. Наш костёл нам дорог и мил. Это наша святыня, наша память и наша гордость. Посещать его наше неотъемлемое право.

Однако по настоянию уполномоченного в Совете по вопросам религии прежнее необдуманное решение отменять не желают. Отменить прежнее решение, значит признать ошибку, и этим самым уязвить личное честолюбие. На это не идут. Честолюбие важнее воли и права нескольких тысяч верующих. Верующие выступают против такого «соломонового решения», как передать костёл Щучинскому райисполкому, для использования в народно-хозяйственных целях, а не культурных.

Невзирая на угрозы, мы очистили помещение, застеклили окна, починили крышу и ограду, а нам всё угрожают и уполномоченный Лысков А. И. и райисполком, что мы нарушаем закон своим ухаживанием за строением.

В религии есть два полюса. На первом группируются люди, жаждущие власти, наживы, использующие её в своих интересах. На другом - народные массы, посещающие храмы для духовного удовлетворения и воспевающие в своих молитвах Бога - творца, жизнь и добрые деяния людей. Мы находимся на другом полюсе и корыстолюбие нам противно. Наличие первого полюса не может быть основанием для закрытия храмов, и пренебрежении воли верующих» [8, арк. 23, 24].

Такі тэкст быў накіраваны і ў Савет па справах рэлігіі пры Савеце Міністраў СССР 6 красавіка 1988 года. Адказ на гэта прашэнне прыйшоў 10 мая 1988 года, ён быў адмоўным [8, арк. 22].

1988 год быў для веруючых пераломным. У гэтым годзе быў сфарміраваны новы касцёльны камітэт, які 5 красавіка звярнуўся ў апарат Упаўнаважанага Савета па справах рэлігіі пры Савеце Міністраў СССР па Гродзенскай вобласці [9, арк. 90].

19 мая 1988 года заява веруючых аб рэгістрацыі каталіцкага таварыства ў в. Старыя Васілішкі была адрасавана першаму сакратару Гродзенскага абкама КПБ, дэпутату Вярхоўнага Савета СССР Л. Г. Кляцкову. Прашэнне аб рэгістрацыі каталіцкага таварыства і аблугоўванне касцёла ксёндзам павінна было быць разгледжана ў бліжэйшы час, а кіраўнікі Шчучынскага райвыканкама павінны былі прааналізаваць і вынесці рашэнне [9, арк. 44].

Дзякуючы магутнай веры людзей, якія змагаліся за касцёл, у 1988 годзе было нанава зарэгістравана рэлігійнае таварыства ў Старых Васілішках. 3 гэтага часу ў парафію для адпраўлення богаслужэнняў прыязджаў ксёндз Тадэвуш Крыштопік, які быў пробашчам парафіі Новы Двор. У касцёл была праведзена электрычнасць. А ўжо ў лістападзе 1989 года парафія прыняла першую пілігрымку рэдэмптарыстаў [11, с. 23].

У 1990 годзе месца новага каплана заняў ксёндз Юзаф Тунец. У 1991 годе ксёндз пайшоў па калядзе па ўсёй парафіі, таму была ўпарадкавана парафіяльная картатэка, тады парафія налічвала каля 2300 вернікаў. У 1991-1995 годзе Тунец адкрыў чатыры капліцы ў вёсках: Ваейкаўцы, Карэвічы, Баяры, Галавічполе, каб старэйшыя людзі, якіх тады ў парафіі налічвалася значная колькасць, маглі без перашкод мадліцца. Па ўсёй парафіі былі ўстаноўлены набажэнствы да Маці Божай Фацімскай. У 1993 і 1998 гадах касцёл наведаў біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Сёння пробашчам парафіі з'яўляецца Збігнеў Драгула. Сваю першую імшу ў касцёле Пятра і Паўла Драгула адправіў у жніўні 1999 года, пры ім вырасла колькасць міністрантаў, ён сам пачаў навучаць дзяцей рэлігіі, бо да гэтага часу гэтым займалася сястра-міхалітка Станізія Мархеўка з парафіі Васілішкі.

На падставе вышэй прыведзеных фактаў можна зрабіць вывад, што на гэтай тэрыторыі былі вельмі глыбокія рэлігійныя традыцыі. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, перашкоды з боку ўлад, духоўнае жыццё парафіі не стаяла на месцы, а з 90-х гадоў, атрымаўшы дазвол на адкрыццё касцёла, рэлігійнае жыццё ў парафіі прыняло новую афарбоўку, яно стала найбольш паўнацэнным. У гэты час аднавілася рэлігійнае жыццё не толькі ў парафіі Старыя Васілішкі, але і ў цэлым на Гродзеншчыне. Ужо з 1990 годоў з Польшчы пачалі прыязджаць ксяндзы, для таго, каб весці службу ў прыходах. Так у 1990 годзе ў Беларусь прыехала 50 ксяндзоў, а ў 1993 годзе іх было ўжо 70 [12, с. 376]. Менавіта гэтыя людзі пачалі адраджаць духоўнае жыццё ў парафіях, якое да таго часу знаходзілася не ў самым лепшым стане.

XX стагоддзе для каталіцкага Касцсла ў Бсларусі было самым драматычным перыядам. За ўсю гісторыі існавання ён не перажываў такіх цяжкасцей і іспытаў, якія выпалі на яго долю ў савецкай дзяржаве. Працяглая сямідзесяцігадовая атэістычная барацьба ў пэўнай ступені падарвала асновы рэлігіі ў грамадстве, але канчаткова іх не зруйнавала.

Такім чынам, на сённяшні дзень кожнае паважаючае сябе грамадства не можа абыходзіцца без рэлігіі, менавіта, тыя маральныя законы, якія не сфармуляваны ў кодэксе, можна знайсці ў рэлігіі. Вера вучыць людзей быць больш церпялівымі і талерантнымі як да абставін, у якія кожны дзень пападае чалавек, так і да саміх людзей. Таму захаванне касцёлаў і цэркваў і іншых малітоўных дамоў - гэта абавязак як грамадства, так і асабіста кожнага чалавека, бо храмы з'яўляюцца не толькі архітэктурнымі будынкамі, але найперш рэлігійнымі інстытутамі, цэнтрамі станаўлення і развіцця духоўнасці грамадства.

Спіс крыніу і літаратуры

1. Васілішкі, вёска ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці на р. Лебяда // Белар. Энцыкл.: у 18 т. - Мінск, 1997.- Т. 4. - С. 26.

2. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). - Фонд 475. - Воп. 1. - Спр. 120. Справы аб скаргах грамадзян рэлігійных аб'яднанняў і перапіска па ім за 1978 г.

3. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласпі (ДАГВ). - Фонд 475. - Воп. 1. - Спр. 121. Справы аб скаргах грамадзян рэлігійных аб'яднанняў і перапіска па ім за 1978 г.

4. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). - Фонд 475. - Воп. 1. - Спр. 130. Справы аб скаргах грамадзян рэлігійных аб'яднанняў і перапіска па ім за 1978 г.

5. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). - Фонд 475. - Вой. 1. - Спр. 171. Справы аб скаргах грамадзян рэлігійных аб'яднанняў і перапіска па ім за 1984 г.

6. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). - Фонд 475. - Воп. 1. - Спр. 177. Справы аб скаргах грамадзян рэлігійных аб'яднанняў і перайіска па ім за 1985 г.

7. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). - Фонд 475. - Воп. 1. - Спр. 185. Справы аб скаргах грамадзян рэлігійных аб'яднанняў і перапіска па ім за 1986 г.

8. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). - Фонд 475. - Воп. 1. - Спр. 200. Справы аб скаргах грамадзян рэлігійных аб'яднанняў і перапіска па ім за 1988г.

9. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). - Фонд 475. - Воп. 1. - Спр. 199. Справы аб скаргах грамадзян рэлігійных аб'яднанняў і перапіска па ім за 1988г.

10. Ю.Кулагін, A.M. Каталіцкія храмы на Беларусі / A.M. Кулагін. - Мінск БелЭн, 2000.-С. 148.

11. Н.Мозгель, Л. Гісторыя парафіі Старыя Васілішкі: дыпл. работа 6 08.06.00 / Л. Мозгель; Дух. Семінарыя. - Гродна, 2000. - 30 с.

12. Ярмусік, Э.С. Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны (1939-1945): Монография / Э.С Ярмусик. - Гродно: ГрГУ, 2002. - 240 с.

13. Dzieżec, W. Świątynią w starych Wasiliszkach: [Kosciol ss. Piotra I Pawla w St. Wasiliszkach pobud. W 1903 r. w stylu gotycrim] / W. Dzieżec // Glos znad Niemna. - Grodno, 1998. - S. 5.

14. Dzwonkowski, R. Leksykon Duchowieństwa Polskiego represjowanego w ZSRS 1939-1988. - Lublin, 2004. - S. 510.

15. Catalogus ecclesiarum et cleri archidiecensis Vilnensis pro anno Domini 1939. - Vilnea, 1904. - S. 69.

16. Catalogus ecclesiarum et cleri archidiecensis Vilnensis pro anno Domini 1939. - Vilnea, 1939.-S. 115.


Навуковы кіраўнік - А. М. Загідулін , кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX